G 1 09-мультылэйбл_пяршак_ад_34mag

Preview:

Citation preview

«Пяршак» – першы незалежны мультылэйбл Беларусі.

Беларускі андэграўндны моладзевы непалітычны мультымедыя праект.

Нам цікава тое, што вывальваецца за рамкі “нармальнага”. Мы цэнім ў людзях талент, актыўнасць, гумар і непадабенства да іншых. Нам сумна ад таго, што робіцца без душы. Нашыя богі - эксклюзіў, правакацыя і андэграўнд.

Пераможцы «Аднак-2011» у намінацыі «СМІ і медыяпраекты»

«Пяршак» - першы незалежны мультылэйбл Беларусі. Праект моладзевага он-лайн часопіса 34mag.net. Тут мы выдаем музыку, кнігі, відэа, фота ды іншы арт. Любы карыстальнік може спампаваць цікавае яму мастацтва без рэгестрацыі і абсалютна бясплатна, у адзін клік.

Старт – 5 красавіка 2012 года. Да таго на працягу года «Пяршак» існаваў у якасці рубрыкі на сайце.

МэтаДапамагаць таленавітым людзям данесці сваю творчасць да тых, хто зацікаўлены, і адначасова быць простым і юзабельным боксам для мастацкага кантэнту.

МісіяМы хочам сабраць вакол сябе моцную каманду крэатыўных людзей, каб разам рабіць Айчыну вартай ды моднай.

Для каго? Для ўсіхДля творцаў:

Калі ты зрабіў нейкую цікавую рэч (запісаў альбом, накатаў раман, зняў відос ці забамбіў шэраг мастацкіх палотнаў) – звяртайся да нас, мы ведаем, як прыгожа данесці твой арт да гледача, слухача і нават чытача. Таксама мы паспрабуем зрабіць усё магчымае для постпадтрымкі тваёй творчасці.

Для гледачоў, чытачоў, слухачоў:

Калі табе проста хочацца першым зацэньваць усё годнае, што адбываецца ў беларускай культурнай прасторы, – глядзі, слухай, чытай і расшарвай наш «Пяршак».

Усё, што ёсць на сайце, дастаецца карыстальніку

•эксклюзіўна,•абсалютна бясплатна,•без рэгістрацыі.

Гэта прынцыповая пазіцыя лэйблу: мы не бярэм і не даем грошай за тое, што выдаём.

Мультылэйбл «Пяршак» мае чатыры накірункі:

МУЗЫКАУсё, што датычыць якаснай, цікавай нам музыкі і калямузыкі.

КНІГІТаленавітая, знакавая, культавая, эксклюзіўная літаратура.

ВІДЭАПаўнаметры, кароткаметражкі, дакумэнтал, кліпы, іншыя відэа-праекты.

ГАЛЕРЭІМастацтва, фота, дызайн ці проста кайфовы візуал.

Важная фішачка: адразу можна паглядзець колькасць каментаў, праглядаў і запамповак

МУЗЫКАНа працягу іcнавання праекта на лэйбле было выдадзена 12 музычных плытак (11 з каторых – айнынныя), у тым ліку такіх гуртоў як:• Серебряная свадьба «Laterna magica»,• Akute «Nie isnuje»,• Разбітае сэрца пацана «Ч/Б»,• Петля Пристрастия «Гипнопедия»,• Плытка «Куй!» украінскага гурта «Хамерман знищуе віруси»,і інш.

Агульная колькасць праглядаў: 53 300Колькасць запамповак: больш за 12 000

КНІГІНа працягу іcнавання праекта на лэйбле была выдадзена 4 электронныя кнігі: • Раман Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай»• Зборнік апавяданняў Уладзіміра Казлова «Радзіма»• Зборнік твораў Васіля Быкава «Пасляжыццё»• Раман Антона Кашлікава «Бывшие»Вёрстка і карэктура тэкста, дызайн, відэазвароты, афлайн прэзентацыі – каманда 34mag.net. Усе кнігі існуюць у фарматах fb2, txt, pdf, word.

•Агульная колькасць праглядаў: 23 000•Колькасць запамповак: больш за 6900

Кожная электронная кніга – гэта не проста тэкст, гэта мультымедыйны прадукт.

• Мы здымаем відэазвароты і бук-трэйлеры.

• Робім ілюстрацыіІлюстрацыі да зборніка твораў

Васіля Быкава «Пасляжыццё», складзенага з апавяданняў і аповесцяў, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара

• І афлайн прэзентацыіПрэзентацыя кнігі «Сцюдзёны

вырай» Віктара Марціновіча

ВІДЭА

На працягу іcнавання праекта на лэйбле была былі прэзентаваны •караткаметражны фільм Moving people рэжысёра Belarus Free Theatre Уладзіміра Шчэрбаня•Кліп гурта «Разбітае сэрца пацана» на песню «Wall-e»

Агульная колькасць праглядаў: 5235Колькасць запамповак: каля 100

ГАЛЕРЭІ• На лэйбле адбылася першая

віртуальная выстава твораў мастака і музыкі Васіля Пачыцкага

• Стос іншых прэзентацый будзе хутка

Агульная колькасць праглядаў: 1830Колькасць запамповак: 47

«Пяршак» форму не толькі вэб-сайта, але і СD-дыска:

Piarshak

Гэты дыск – справаздача за першы год працы беларускага мультылэйблу «Пяршак». Цікавая нам музыка, літаратура і відэа пад адной вокладкай. Арт, які мы выбіралі сэрцам. «Пяршак» – гэта новы спосаб спажываць мастацтва ў Беларусі, самы кароткі і плённы шлях ад яго стварэння да органаў пачуццяў слухачоў, гледачоў і чытачоў.

Наклад: 3500 Распаўсюд ажыццяўляецца па ўсёй тэрыторыі Беларсі бясплатна.

Падрабязнасці і новыя рэлізы шукай на piarshak.34mag.net. Нагадваем, што надмернае спажыванне арту натхняе і дапамагае ў жыцці.

Recommended