Анастасия Слуцкая

Preview:

DESCRIPTION

Презентация посвящается Анастасии Слуцкой

Citation preview

Жанна Д'Арк з Белай Русi

Дома княгіні, князѐўны ў святліцах не чахліДзейсныя, мудрыя, цвѐрдыя, што камяні.

Вось адкуль з'явіцца сімвалНа фрэсцы, на кафлі —

Вобраз жанчыны з мячом вярхом на кані.

Д.Бічэль-Загнетава

Легенда пра Анастасiю

Яе жыццѐ нагадвае прыгожую легенду. І тым не менш ні адзін з фактаў, прыведзеных ніжэй, не мае нічога агульнага з гераічным эпасам.

Гэта - гісторыя, якой можна і трэба ганарыцца.

Cлуцкая княгіня Анастасія Іванаўна Алелькавіч(1473 — 1524) праславілася як арганізатар абароныгорада Слуцка і краю ад ворагаў. А потым ѐй прышлося кіраваць аднаўленнем разбуранагападчас нападаў горада.

Калі б не бурныя падзеі, што мелі месца падчас яекняжання ў Слуцку, і ў якіх па волі лѐсу ѐй прыйшлосяпрыняць удзел, хутчэй за ўсѐ, яна так і засталася б у цяні гісторыі, як і многія іншыя яе сучасніцы.

Княгіня Анастасія нарадзілася ўМсціслаўлі, цяпер гэта горад у Магілѐўскай вобласці. Паходзіла зроду праваслаўных князѐўМсціслаўскіх, які вѐў свой пачатак, як і Алелькавічы.

Сямѐн Алелькавіч, князь Слуцкі

У іх у 1492 годзе нарадзіўся сын Юрый, а крыхупазней - дачка Аляксандра. У пачатку XVI стагоддзя Случчына падвергнулася нападу крымскіх татараў. Князь Сямѐн Міхайлавічнеаднаразова ўставаў на абарону замка ад ворагаў. Аднак у 1505 годзе князя не стала. Ён памѐр ад эпідэміі, занесенай татарамі.

Уладальнікам г.Слуцка з 1481г. быўСямѐн Міхайлавіч Алелькавіч. Яго жонкай у пачатку 1490-х гадоў стала княгіня Анастасія, дачка апошнягаМсціслаўскага князя Івана Юр'евіча.

У 1505 абаронай замка ад татараў кіравала княгіняАнастасія. Гэта была самая цяжкая і працяглаяаблога. Хоць замак і не быў захоплены, Случчынадаведалася самага вялікага спусташэння. Аднак на наступны год татарам было нанесена буйное паражэнне, няўдалым для татараў скончыўся інапад 1508 года. З гэтага часу за княгіняйАнастасіяй замацавалася слава адважнай ваяўніцы. У 1508 годзе яна кіравала абаронай Слуцка ад войскаў князя Міхаіла Глінскага, і зноў замаквыстаяў.

Бiтва з татарамi. Лiтаграфiя М. Басалыгi

У сярэдзіне жніўня 1505 г. стары знаѐмы Баты-Гірэй зноў наведаўся «ў госці» да случан. М.Ткачоўу кнізе «Замкі і людзі» так апісвае гэтыя падзеі: «...Жыхары, атрымаўшы звесткі пра паходтатар, добра падрыхтаваліся да абароны. Яны адбілі некалькі штурмаў. Татары рабілі падкопы, спрабавалі ўзарваць умацаванні і падпаліцьгорад, але жыхары мужна абараняліся. Як адзначалася ў Іпацьеўскім летапісе, «И хотяхутатаре взяти Случеск и не могоша, биша бо их из града крепко».

Баты-Гiрэй вымушаны быў зняць асаду. Нарабаваўшыся, татары вярнуліся ў Крым. На гэтыраз яны пакінулі пасля сябе не толькі разбураныягарады і вѐскі, але і страшную хваробу. На землях Белай Русі ўспыхнула эпідэмія, якая забрала шмат людзей. Захварэў і князь Сямѐн. Не дапамаглі німаленні, ні знахарскае майстэрства. Анастасія аўдавела. Усе справы Слуцкага княства ляглі на яеплечы, бо сын, спадчыннік Алелькавічаў, быў зусімдзіцем.

Будучы яшчэ ў жалобе, княгіні давялося адбівацьчарговы напад татар у ліпені 1506 г. На гэты раз Баты Гірэй прыйшоў не адзін, а з братам, перакопскім царэвічам Бурнашом. Дваццацітысячнае войска татар неаднаразовахадзіла на штурм, «подметы чннечн н огонь подкладаючн». Са сцен асаджанага Слуцка ўдавакнязя Сямѐна, адзетая ў даспехі, кіравала абаронай. I зноў татары адышлі ні з чым.

У гісторыі князѐўна Анастасія засталася не толькі як адважная жанчына-ваяўніца, але і як стваральніца. Разбураны ворагам край патрабаваў абнаўлення. Абнаўляўся і Слуцк. Рэканструяваліся сцены і вежы. Замест старога быў узведзены новы будынакзамкавай Успенскай царквы. Гандлѐвую плошчуперанесла на новае месца, а на вызваленайтэрыторыі пабудавала яшчэ адзін замак, якіназываўся "Ніжні". У Траецкім манастыры на месцы старой драўлянай царквы ў 1505 годзе быўзакладзены новы каменны Сабор. Узводзіўся ѐн у памяць аб загінуўшых воінах-абаронцах.

Пасля смерці мужа княгіні Слуцкай прыйшлосясамой адстойваць родную зямлю. Слава праганарлівую і ўдалую ваяўніцу хуткараспаўсюдзілася па ўсѐй Русі. Цікава, што спробызахапіць Слуцк рабілі і прыхільнікі княгіні, якімяна адмовіла.

Мужнасць і адвага слуцкай княгіні ўразілі яесучаснікаў . А князь Глінскі нават захапіўся ѐю. Звязаць жыццѐ з яшчэ даволі маладой, прыгожайжанчынай, якая б падзяліла з ім яго славу, было даволі прыцягальна для не маючага жонкі князя Міхала. Да таго ж уладалюбівага Глінскагап'яніла думка пра тое, што ў выпадку згодыабшырныя землі Слуцкага княства пяройдуцьяму ва ўладанне. Са слуцкай крэпасцю ўГлінскага былі звязаны і іншыя планы: яму патрэбна была такая цвярдыня, каб выкарыстацьяе ў абарончых мэтах падчас мяцяжу, які ѐнрыхтаваў супраць Жыгімонта I Старога.

У 1508 г., будучы «праездам» у Слуцку, МіхалГлінскі, ужо мяцежнік, пасватаўся. Але яму адмовілі. Чым не задавальняла слуцкую княгінюяго кандыдатура - невядома.

Як бы там ні было, але Глінскі адчуў сябеабражаным. Ён вырашыў адпомсціць і ўзяць Слуцк сілаю. Двойчы войска князя Міхала падыходзіла да Слуцка, брала горад, штурмавала замак, спрабавала запаліць умацаванні. Але без поспеху. Непрыступная для татар крэпасць не здалася і на міласць іх пераможца.

Летапісы пра гэта распавядаюцьтак: «В сне лето Глинский некто в Литве много зла починил... нСлуцка хоте взяти под Анастасиею княгинею Симеоновою, но не може, только волость ея якоже Татарепоплени и Копыль, и Туров доста и Мозыр».

У 1508 г. недалѐка ад Слуцка войска княгіні разбілаяшчэ адзін невялічкі атрад татар.

Неўзабаве пасля сватаўства Глінскага ѐй давялосязноў абараняцца ад татар, і яна зноў выратавалаСлуцк. Гэтым разам ѐй дапамагаў пасталелы сын.

Разбураны чужынцамі і абрабаваны край трэбабыло аднаўляць. Па загаду княгіні Слуцкай у горадзе разгарнуліся вялікія будаўнічыя работы. На тэрыторыю замка прывозілі зямлю, падвышаліяк абарончыя валы, так і ўсю астатнюю тэрыторыюдзядзінца. Рамантаваліся сцены і вежы, якіявыцярпелі шматлікія асады. Замест старой была ўзведзена новая замкавая Успенская царква.

Змянілася планіроўкагорада. На новаемесца – на захадад дзядзінца, за Бычок, перанеслігандлѐвуюплошчу.

А большую часткутэрыторыі старогаторга занялі падяшчэ адзін замак.

Выгляд плошчы ў 1910-ыя гады. Здымак: Самір Юхнін

У Троіцкім манастыры замест старой драўлянайцарквы, якая пацярпела падчас нападаў, княгіня ў1505 г. заклала новую мураваную. Храм узводзіўсяў гонар ласкі божай, як удзячнасць Богу за выратаванне краю ад татараў і ў памяць абзагінуўшых слуцкіх воінах, сярод якіх быў і князь Сімяон Міхайлавіч.

Напачатку 1522 гады маці ўрачыста склала з сябеапякунскія паўнамоцтвы і перадала справы кіравання Слуцкім княствам Юрыю. Анастасіяпамерла ў 1524 году, ціха і пакорліва, як маюцьшчасце памерці толькі людзі з чыстым сумленнем.

Князя Сямѐна і князѐўну Анастасію можна зупэўненасцю назваць першымі з роду Алелькавічаўсапраўднымі Слуцкім князямі не толькі па тытулу, але і па сваѐй сутнасці.

Памяць пра князѐў Сімяона і Анастасію на Случчыне жыла доўга. У народзе іх нават пачыталіяк нябесных апекуноў краю, хаця афіцыйнацарквой яны не былі кананізаваны. Захавалісязвесткі, што да пачатку XX ст. у мураванай царквеТроіцкага манастыра віселі зробленыя ўіканапіснай манеры амаль у поўны рост іхпартрэтныя выявы.

Не забывалі пра княгіню Анастасію і на радзіме. На сцяне адной з цэркваў мсціслаўскага Тупічэўскагаманастыра (на жаль, яна была разбурана падчасВялікай Айчыннай вайны) мелася жывапіснаявыява княгіні.

Тым не менш, звесткі пра княгіню АнастасіюСлуцкую да нашага часу захаваліся вельмі сціплыя. Некалькі радкоў, прысвечаных Анастасіі, мы можам знайсці ў паэме гісторыка і паэта XVI ст. Мацея Стрыйкоўскага, дзе апісваецца абаронанашых земляў ад крымчакоў: «Княгіня Слуцкая сваіх баяр разаслала пераняць палахлівых татар, многа іх пад Копылем было пабіта...»

У сучаснай Беларусі рэжысѐр Юрый Ялхоў паставіўпа па сцэнарыі Анатоля Дзялендзіка фільм ―Анастасія Слуцкая‖, які атрымаў плацінавы прыз у катэгорыі«прыгодніцкі фільм» і залатыпрыз за касцюмы на ХХХVІІ МКФ.

«Анастасія Слуцкая» — стужка не самагавысокага мастацкага ўзроўню, аленацыянальная тэма надзвычайзапатрабаваная ў грамадстве. І яна аб’ядналагледачоў, публіка на яе адрэагавала.

Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт РэспублікіБеларусь: «Любоў да Радзімы, гонар за яехвалебнае мінулае - вось тыя пачуцці, якіяабуджае ў гледачах фільм пра АнастассюСлуцкай. Стваральнікам фільма атрымаласязрабіць максімум магчымага за кароткі час і за вылучаныя на гэтыя мэты сродку».

(Па інфармацыі БЕЛТА)

Урывак з фільма

«Анастасія Слуцкая» — любімы замежныфільм кітайцаў

Фильм «Анастасія Слуцкая» стаў уладальнікамгалоўнага прызу Міжнароднага кінафэстывалю«Залаты певень і 100 кветак», які прайшоў у Кітаі. Паводле словаў рэжсэра карціны Юрыя Елхава, беларуская стужка атрымала ўзнагароду як «лепшы замежны фільм». На кінафоруме фільмразам з рэжысэрам прэзэнтавала выканаўцагалоўнай ролі Святлана Зелянкоўская. Запрашэньне наведаць фэстываль «Залаты певень і100 кветак» фільм «Анастасія Слуцкая» атрымаў ад Пасольства КНР у Беларусі. і такім чынам стаўсяпершай беларускай карцінай, якой быў дадзенытакі гонар.

Пачатак XVI стагоддзя. Багатыя землі ў цэнтры Еўропы, на скрыжаванні гандлѐвых шляхоў, становяцца жаданайздабычай для суседзяў. Процьма татараў нападаюць з поўдня. Хуткімі набегамі крымчакі дасягаюць аддаленыя беларускіягарады. Рабуюць, зганяюць насельніцтва ў рабства, пакідаючыпасля сябе папялішча.

Валяцца крэпасці, спусташаюцца землі Беларусі. Здаецца, нішто не можа спыніць націск войскаў. Але пасля пагібелімужа на чале дружыны ўстае яна — княгіня Анастасія Слуцкая…

У ралях: Святлана Зеленкоўская, Генадзь Давыдзька, Анатоль Кот, Фуркат Файзіеў, Сяргей Глушка, Мікалай Кіріченка, Вячаслаў Саладілаў, Юозас Будрайтыс, Віталь Рэдзька, ФархотАбдуллаеў, Аляксандр Пяскоў, Аляксандр Такаченок і інш.

Анатоль Дзялендзік «Легенда пра АнастасіюСлуцкую. Князь Міхаіл Глінскі»

У кнігу ўвайшлі гістарычныя дыялогі(літаратурныя сцэнарыі) "Легенда праАнастасію Слуцкую" і "Князь МіхаілГлінскі".

Пяцьсот гадоў назад княгіня Анастасіяпасля смерці мужа ўзначаліла абаронугорада Слуцка ад нашэсця крымскіхтатараў. Многія гарады Вялікагакняства Літоўскага былі захоплены іспалены войскамі хана Баты-Гірэя, але Слуцк выстаяў.

Анастасія Слуцкая ў малюнках нашых сучаснікаў

Міхаіл Дайлідав i ягоработа «Анастасiя Слуцкая»

Автор: Кастусик ГражинаОб авторе: 17 лет, ДШИ г. Лида, Беларусь, педагог Т.А. Кедык

Фрагменты лѐсу і рысы характару АнастассіСлуцкай прасочваюцца ва ўсходнеславянскіхнародных былінах «пра адважную полянніцуНастассю Микулічну». Настасся Микулічна -руская былінная богатырша, полянніца, дачка вялікага волата-аратага Мікулы Селяниновіча іжонка Дабрыні Мікіціча. (У Мікулы Селяніновічабылі тры дачкі, усе магутныя поляніцы –Васіліса, Марыя і Настасся Мікулічны.

Настасся Микулічна

Святая Сафія Слуцкая

Унучка Анастасіі Слуцкай –праваславная святая.

2012 год у Беларусі праходзіцьпад знакам памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай.

Яна пайшла з жыцця 400 гадоўтаму. Яна не дажыла да 30, так іне стаўшы маці. Але менавітагэтай святой моляцца жанчыны, якія хочуць знайсці шчасцемацярынства.

Зараз яна вядомая як святая праведная Сафія Слуцкая - адна з 19 беларускіх святых.

У час Брэсцкай уніі Сафія ставіцьумову Радзівілам, каб усе праваслаўныя прыходы Случчынызасталіся пры сваіх прывілеях, а вернікі пазбеглі ўніяцкага націску. Януш Радзівіл з прашэннемзвяртаецца да Папы Рымскага ідабіваецца, каб за Слуцкім княствамюрыдычна было замацаванаправаслаўе.

Ирина Масленицына, Николай Богодяж Слуцкие ратоборцы. Жизнь легенды Анастасии Слуцкой.//АиФ в Беларуси. - 2010.- 10 сентября http://www.aif.by/

Наследие слуцкога края: Сайт увлеченных историей Случчины.

http://nasledie-sluck.by/ru/sluchina/114/220/622

Марціновіч А., Хто мы, адкуль мы…: гіст. эсэ, нарысы. У 3 кн. Кн. 1/ Алесь Марціновіч. – Мінск: Беларусь, 2008. – 431 с.

Масляніцына І.А., Багадзяж М.К. "Слава іняслаўе". - Мн.: Нар. асвета, 1995.

Спіс літаратуры

Памяць : Слуцкі раѐн. Слуцк : у 2 кн. / [уклад. В.С. Відлога ; рэдкал.: Г.К. Кісялѐў (гал. рэд.) іінш. ; маст. Э.Э. Жакевіч]. - Мінск : БЕЛТА, 2000-2001. - (Гісторыка-дакументальныяхронікі гарадоў і раѐнаў Беларусі). - 1 кн.

Плошча, якую заснавала Анастасія Слуцкая // ARCHE. Пачатак. (интернет-версия)http://www.arche.by/by/page/science/4693

Сидаренко А. К3 + шанцаванне = новая формула поспеху ―Беларусьфільма‖?// Культура .- 2009. – 26 сентября.

Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларуск. мінуўшчыны/ Маст. А. У. Александровіч і інш. – 2-е выд., дап. – Мн.: Полымя, 1993. – 270 с.: іл.

Шумский В. Загадка истории Анастасии Слуцкой //Советская Белоруссия .-2003 .- 28 июня. http://www.sb.by/post/28942/

ГУО “Гимназия № 1 г. Новополоцка”

Составители: Н. Горожеева, зав. библиотекойК. Кузьмич, библиотекарь