герои войны

Preview:

Citation preview

ГЕРОІВЯЛІКАЙПЕРАМОГІ

МЫ ПАМЯТАЕМ

Аксёнаў Аляксандр Васільевіч, ваяваў у складзе 1-га і 2-га Украінскіх франтоў. Перамогу над Германіяй сустрэў у Празе. Паранены ў Румыніі. Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медаллю “За Победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.”

Кармызаў Аляксандр Сямёнавіч, вызваляў Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у складзе 1-га Беларускага фронта. Паранены ў Калінкавічах. Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І ступені.

Грынь Канстанцін Кандрацьевіч (1914 – 1985 гг.). Сапёр. Мініраваў і размініраваў масты, дарогі, масты. Адступаючы і ідучы наперад, за чатыры гады вайны дайшоў да Берліна.

Сазановіч Пётр Антонавіч (1897 - ?), член КПСС з 1919 года. Прымаў удзел у штурме Зімовага палаца, удзельнічаў у грамадзянскай вайне, у разгроме контррэвалюцыйных банд. Двойчы слухаў У.І.Леніна. Удзельнік абароны Ленінграда ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Меў 7 ўрадавых ўзнагарод. Працаваў дырэктарам кінатэатра “Радзіма” у Навагрудку.

Хабарава Ірына Іванаўна, партызанка атрада “Кастрычніцкі”, брыгады імя Кірава Лідскай зоны. Радавая. Узнагароджана Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За боевые заслуги” і “За Победу над Германией в Великой Отечественной.

Буцкевіч Мікалай Паўлавіч, ваяваў у складзе 1-га Беларускага фронта. Вызваляў Польшчу, Германію. Удзельнічаў у вулічных баях за Берлін. Дайшоў да Эльбы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Кібіткін Міхаіл Максімавіч. Баявы шлях пачынаў зімой 1942 года кулямётчыкам. Да канца вайны служыў у складзе Ленінградскага фронта 67-й і 42-й Армій. Быў ранены і кантужаны. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны, многімі медалямі. Закончыў ваеннае вучылішча і ваенную акадэмію. Праходзіў службу ў ракетных войсках. Палкоўнік у адстаўцы.

Жакаў Аляксей Уладзіміравіч, франтавы шафёр. Пачынаў службу на Курска-Арлоўскай дузе ў артылерыйскай брыгадзе. Вайну закончыў у Празе. Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За отвагу”, “За боевые заслуги”, “За победу над Германией”. У 1978 г. – ордэнам Чырвонага Сцяга.

Сініца Мікалай Фадзеевіч, ваяваў у складзе Забайкальскага фронта. Малодшы лейтэнант. Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.

Лесько Іван Міхайлавіч, ваяваў у складзе 3-га Беларускага фронта, супраць Японіі. Радавы. Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медаллю “За Победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.”

Дрозд Раіса Грыгор’еўна Дрозд Міхаіл Фёдаравіч

Фалевіч Платон Сямёнавіч

Рахманько Грыгорый Пятровіч Сіротка Віктар Мінавіч

Хараненка Мікалай Паўлавіч з вучнямі Досько Вольгай, Спець Святланай і Глацько Святланай. М.П. Хараненка ваяваў у складзе 2-га Беларускага фронта. Вызваляў Усходнюю Прусію, Польшчу. Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За боевые заслуги”, “За отвагу”.

Святкаванне 20-годдзя Перамогі ў Навагрудку

Recommended