07. Палітыка беларусізацыі

Preview:

Citation preview

Палітыка беларусізацыі

Асноўныя этапы палітыкі беларусізацыі

Дата Прынятыя рашэнні

1921 г. Рашэнне дабівацца даверу прыгнечаных народаў, развіваць іх мовы і культуры.

1923 г. Рашэнне аб фарміраванні органаў улады з мясцовых дзеячаў, ужыванне нацыянальных моў, арганізацыя нацыянальных вайсковых частак.

1924 г. Пачатак беларусізацыі

1927-1929 гг. Згортванне беларусізацыі

Асаблівасці нацыянальных адносін на Беларусі

1. Беларусаў больш за 80%, але яны жылі ў асноўным на вёсцы. У гарадах больш рускіх і яўрэяў.

Горад – рускамоўны, вёска – беларускамоўная.2. Менш за палову членаў

партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў – беларусы.

Нацыянальны склад насельніцтва ў 1926 г., %

Беларусы Яўрэі Рускія Палякі Украінцы Іншыя

Мерапрыемствы палітыкі беларусізацыіСфера

жыццяПраведзеныя мерапрыемствы Вынік

Адукацыя Адкрыццё курсаў для падрыхтоўкі настаўнікаў, пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў школах, адкрыццё школ для нацыянальных меншасцяў, вывучэнне гісторыі, геаграфіі, эканомікі і культуры Беларусі, вывучэнне беларускай мовы ў ВНУ.1922 г. – адкрыты Інбелкульт.

1922 г. – 25% школ праводзіць выкладанне на беларускай мове, у астатніх абавязкова вывучаецца беларуская мова.Канец 1920-х гг. – 80% школ – беларускамоўныя.1927 г. – выкладанне на 8 нацыянальных мовах у школах.

Мерапрыемствы палітыкі беларусізацыі

Сфера жыцця

Праведзеныя мерапрыемствы

Вынік

Кнігадрукаванне

Выданне кніг на беларускай мове і мовах іншых народаў.1920 г. – выдавецтва “Беларусь”.1922 г. – выдавецтва “Белтрэстдрук”.

Да сяр. 1922 г. – на Беларусі распаўсюджана 150 тыс. беларускіх кніг.

Мерапрыемствы палітыкі беларусізацыіСфера

жыццяПраведзеныя

мерапрыемствыВынік

Дакументацыя і справаводства

Перавод дакументацыі і справаводства на беларускую мову, прызнанне роўных правоў беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай моў, беларусізацыя ЦВК, СНК і г.д.

1927 г. – 80% служачых ў цэнтральных кіруючых органах, 70% служачых у акруговых і 36% у раённых органах ведалі беларускую мову

Мерапрыемствы палітыкі беларусізацыіСфера

жыццяПраведзеныя

мерапрыемствыВынік

Кадравая палітыка

Карэнізацыя – павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці, у першую чаргу беларусаў, у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі.

Канец 1920-х гг. – больш за 50% беларусаў у кіруючых органах.

Мерапрыемствы палітыкі беларусізацыіСфера

жыццяПраведзеныя

мерапрыемствыВынік

Вайсковая справа

Стварэнне ў складзе Беларускай ваеннай акругі нацыянальных тэрытарыяльных воінскіх часцей і злучэнняў, навучанне і выхаванне салдат па-беларуску.

Да кан. 1920-х гг. – створаны 2-ая Беларуская стралковая дывізія, 16-ы Беларускі стралковы корпус, Аб’яднаная беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР.

Мерапрыемствы палітыкі беларусізацыіСфера

жыццяПраведзеныя

мерапрыемствыВынік

Культура Усебаковае развіццё беларускай нацыянальнай культуры – літаратуры, музыкі, тэатру, жывапісу.

Беларуская дзяржаўная, культурная і іншая эліта

Чыноўнікі, дзеячы культуры і г.д.

іншых нацыянальнасцяў

Супярэчнасці ў правядзенні палітыкі беларусізацыі

ЦК КП(б)Б, ЦВК і СНК

БССРЦК ВКП(б), ЦВК

і СНК СССР

Завяршэнне працэсу фарміравання беларускай нацыі ці цэнтрабежныя

тэндэнцы і рэстаўрацыя капіталізму?

Садзейнічалі і адносіліся станоўча ці разглядаоі як сродак гвалтоўнага пераводу на беларускую мову?

Недахопы ў правядзенні беларусізацыі

1. Фарсіраванне тэмпаў;2. Ужыванне адміністрацыйных метадаў;3. Прыярытэт валодання беларускай

мовай над дзелавымі якасцямі людзей;4. Жорсткія меры ў адносінах да

кіраўнікоў, якія памыляліся ці недастаткова актыўна праводзілі беларусізацыю.

Нацыянал-дэмакратызм –

1) Кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучае агульнадэмакратычныя ідэі і мэты з задачамі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення прыгнечаных народаў.

2) У Беларусі ў канцы 19 – пачатку 20 стст. – ідэалогія і практыка беларускіх нацыянальных дзеячаў, накіраваная на стварэнне суверэннай беларускай нацыянальнай дзяржавы на буржуазнай аснове, усебаковае развіццё беларускай культуры і мовы, завяршэнне працэсу фарміравання беларускай нацыі, павышэнне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народу.

Прычыны згортвання палітыкі беларусізацыі

• Змены ў ідэалогіі партыі: нацыяналізм і нацыянал-дэмакратызм з’яўляюцца контррэвалюцыйнымі з’явамі.• Ідэя абвастрэння класавай

барацьбы: класавыя інтарэсы павінны ставіцца вышэй за нацыянальныя.• Нацыянал-дэмакратызм пачынаюць

атаясамліваць з правым ухілам.

Барацьба з нацыянал-дэмакратызмам

Перыяд Метады барацьбы

Прыклады спраў Вынікі барацьбы

Кан. 1920-х – 1930-я гг.

Дзейнасць камісій ВКП(б), змена кіраўніцтва КП(б)Б, арышты і знішчэнні “ворагаў народа”, агітацыя ў сродках масавай інфармацыі і г.д.

1930 г. – справы аб “Саюзе вызвалення Беларусі” (108 чалавек), беларускім філіяле “Працоўнай сялянскай партыі” (59 чалавек), беларускім філіяле “Прампартыі” (30 чалавек), беларускім філіяле “Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)” (30 чалавек).

1.Фізічнае вынішчэнне кіруючых колаў і інтэлегенцыі.

2.Ломка асоб, прымус да адмаўлення ад сваіх поглядаў.

3.Недахоп работнікаў навучальных устаноў, органаў кіравання, устаноў культуры і г.д.

Recommended