Upload
kulturanovcbs
View
255
Download
5
Embed Size (px)
Citation preview
Аршанскі музей У.С.КараткевічаЗнікаюць імёны, мінаюць гады А ён Быў,Ёсць, Будзе з сябрамі
заўжды. Жыве Караткевіч у горадзе
родным У творах, музеі, у сэрцы
народным…
У 2000 годзе да 70-годдзя з дня нараджэння пісьменніка быў адчынены будынак музея
з невялікай экспазіцыяй толькі ў адной зале.
З 1 лютага 2002 года музей гасцінна адчыніў дзверы для сваіх наведвальнікаў.
На першым паверсе будынка размясцілася музейная экспазіцыя пад агульнай назвай “Партрэт пісьменніка і чалавека”.
Сярод экспанатаў - унікальныя фотоздымкі і дакументы, рукапісы і кнігі, малюнкі будучага пісьменніка, абстаноўка пасляваеннай хаты Караткевічаў.
Цэнтральную частку экспазіцыі займае фрагмент кабінета пісьменніка мінскай кватэры.
На кніжных паліцах - сувеніры: цікавыя каменьчыкі, цацкі, кнігі з бібліятэкі пісьменніка.
У 2005 годзе да 75-годдзя з дня нараджэння У.С.Караткевіча была адчынена другая зала музея, якая прысвечана яго літаратурнай спадчыне.
У афармленні гэтай залы - ўзнёслы і рамантычны настрой. Бо па стылі сваёй творчасці Караткевіч быў пісьменнікам-рамантыкам. Рукапісы аўтара, фотаздымкі са спектакляў і кінафільмаў.
У раздзеле гістарычнай прозы - рыцарскія даспехі і меч – як сімвалы мужнасці і высакароднасці.
За некалькі год музей У.С. Караткевіча стаў сапраўдным культурным цэнтрам горада.
Тут праходзяць літаратурныя вечары і святы, прэзентацыі новых кніг.
Кожны год у лістападзе ў горадзе праходзіць Тыдзень памяці Уладзіміра Караткевіча.