14

Ніл Гілевіч

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Ніл Гілевіч
Page 2: Ніл Гілевіч

29 сакавіка 2016 г. пайшоў з жыцця Ніл Сымонавіч Гілевіч – паэт-лірык і публіцыст, сатырык і драматург, палымяны прамоўца, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык. Ён быў апошнім з беларускіх паэтаў, які насіў званне народнага. Яно прысуджалася за выключны ўклад у развіццё беларускай літаратуры і стварэнне выдатных твораў. Гэтага звання былі ўдастоены толькі 8 беларускіх аўтараў: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.

Званне народнага паэта Ніл Сымонавіч атрымаў у 1991 г. Ён быў заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР (1980), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), членам Саюза пісьменнікаў СССР (з 1954).

Page 3: Ніл Гілевіч

З БІЯГРАФІІГілевіч Ніл Сымонавіч нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Першыя гады пасля 2-й сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам.

• З 1947 г. жыў у Мінску.• У 1951 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н.К. Крупскай. Апошні год вучобы спалучаў

з працай настаўніка ў адной з школ Мінска.• З 1954 г. – член Саюза пісьменнікаў СССР.• У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці

«беларуская і руская мова і літаратура». Пасля яго заканчэння вучыўся ў аспірантуры.• 1958–1963 гг. — літкансультант газеты «Звязда», рэдактар альманаха замежнай літаратуры

«Далягляды».• 1960–1986 гг. — выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ.• У 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст. і атрымаў званне

кандыдата філалагічных навук.• У 1978 г. атрымаў вучонае званне прафесара. • 1980–1989 гг. — першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.• 1981–1991 гг. — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. • 1989–1997 гг. — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны,

галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ «Наша слова».• 1985–1990 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.• 1990–1996 гг. — старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па

адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

• Памёр Ніл Гілевіч 29 сакавіка 2016 г.

Page 4: Ніл Гілевіч

УЗНАГАРОДЫ, ЗВАННІ, ПРЭМІІ

• 1966 г. — балгарскі ордэн Кірыла і Мяфодзія I ступені;

• 1980 г. — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за кнігу паэзіі• «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць;

• 1980 г. — заслужаны дзеяч навукі БССР;

• 1981 г. — ордэн Дружбы народаў;

• 1984 г. — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга;

• 1986 г. — ордэн «Югаслаўскай зоркі» са стужкай;

• 1986 г. — Міжнародная прэмія імя Хрыста Боцева;

• 1990 г. — медаль Францыска Скарыны;

• 1991 г. — народны паэт Беларусі;

• 2006 г. — ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені.

Ганаровы грамадзянін балгарскага горада Враца.

Page 5: Ніл Гілевіч

ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНАНіл Гілевіч пачаў друкавацца ў 1946 г. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам:

паэт-лірык і публіцыст, сатырык і драматург, фалькларыст, перакладчык.Кнігі паэзіі: «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне йдзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961),

«Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), «Жыта, сосны й валуны» (1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў» (1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004).

Зборнікі сатыры і гумару: «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974),«У добрай згодзе» (1979), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990),«Сказ пра Лысую гару» (2003).

Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчаслівыя хвіліны» (2001).

Літаратуразнаўства і фалькларыстыка: «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песня» 1968), «З клопатам пра песні народа» (1970), «Паэтыка беларускае народнае лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956–1976» (1977), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978).

Публіцыстыка: «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне й працяг» (1990), «Выбар» (1993), «Як не спыніць узыходу сонца…» (1993).

Выйшлі таксама: зборнік п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аповесць «Перажыўшы вайну» (1988), «Выбраныя творы» ў двух тамах (1981), «Збор твораў» у шасці тамах (1996), «Збор твораў» у дваццаці трох тамах (2003 – 2013) і інш.

Творы Ніла Гілевіча перакладзены на рускую, украінскую, балгарскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.

Page 6: Ніл Гілевіч

ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

• Ніл Гілевіч плённа працаваў у галіне перакладу. На беларускую мову пераклаў звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх і інш.).

• Асноўнае месца займаюць пераклады балгарскай літаратуры: аповесць П. Вежынава «Сляды застаюцца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961), зборнік апавяданняў «Любча-безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай балгарскай паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), зборнік апавяданняў «Скарб» (1967 з В. Нікіфаровічам), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогіі класічнай балгарскай паэзіі «Хай зорыць дзень!» (1973 з А. Разанавым), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень» (1978), гумарыстычнай і сатырычнай паэзіі «Перазараджаным набоем» (1981), кнігі вершаў Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Х. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля – як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для флейты» (1990). Пераклаў шматлікія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш.

• У 1978 г. выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі XIX – XX стст. «Маці мая, Славенія». У 1970 г. – казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 г. – зборнік югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах», у 1985 г. – кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры».

Page 7: Ніл Гілевіч

ТВОРЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА Ў ФОНДАХ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ

Выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці Ніла Гілевіча, у чытальнай зале беларускай літаратуры

Page 8: Ніл Гілевіч

РАЗМАЎЛЯЕМ З НІЛАМ ГІЛЕВІЧАМ

«Паэтычны сверб» прачнуўся ўва мне вельмі рана, яшчэ ў пачатковай школе, разам з пачуццём любві і павагі да сваёй роднай беларускай мовы, да беларускіх кніжак, якія ў дзіцячыя гады былі маімі найлепшымі сябрамі. Думаю, што іменна захапленне і замілаванне пявучай і мілагучнай паэзіяй Купалы і Коласа, любоў да роднай мовы натхнілі мяне на першую спробу «скласці сцішок»… Любоў да сваёй Радзімы, да свайго народа, да сваёй роднай мовы – адзіная жыватворная крыніца, бальзам якой можа натхніць на сапраўднае мастацтва. Аб гэтым я заўсёды думаю – і з радасцю, і з горыччу. З радасцю, калі бачу гэтую любоў, жывую і трапяткую; з горыччу, калі заместа любві бачу абыякавасць або халодны разлік».

«Ніва», 1 верасня 1957 г.Фрагмент.

Page 9: Ніл Гілевіч

ЧЫТАЕМ ВЕРШЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА

Я – БЕЛАРУСЯ – беларус, я нарадзiўсяНа гэтай казачнай зямлi,Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiхАдвеку прашчуры жылi.

Я – беларус, я ганаруся,Што маю гэтае iмя:Аб добрай славе БеларусiУ свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, i я шчаслiвы,Што мацi мову мне дала,Што родных песень пералiвыI зблiзку чую, i здаля.

Я – беларус, i хоць сягонняЯшчэ малы, але скажу:Я родам з племя непакорныхI прад бядой не задрыжу!..

Page 10: Ніл Гілевіч

РОДНАЯ МОВАЯк ты дорага мне, мая родная мова!Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова! Ты калісьці з калыскі мяне падымалаI вучыла ў бацькоў на руках гаварыць. У жыцці маім слова найпершае «мама» I цяпер для мяне сама міла гучыць. Я па літарах родных вучыўся чытаць, I буквар для мяне быў жыцця палавінай. Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!» I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй, Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала, А задумае вораг з далёкага краю Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю — He дазволю.

He дам. He прадам.

He змяняю. I да смерці за волю тваю пастаю!1947

Page 11: Ніл Гілевіч

 МАРА СКАРЫНЫ

Марыў калісьці славуты Скарына,«Ціснучы» кнігі на мове бацькоў:Простаму люду ў роднай краінеЗробіць даступнай ён мудрасць вякоў.

Толькі радзіму сваю ў ліхалецціМара яго абляцець не магла:Білася роспачна птушкай у клетцы,Вочы ж бядоты сляпіла імгла.

Думалі, згіне, як статак, нямоеПлемя пакорнае ў вечным ярме.Колькі іх мужных, што матчынай мовеШлях пракладалі і змёрлі ў турме!..

Ды разгулялася плынь веснавая —Змыла пакутнай няволі сляды,і ўстрапянулася мара жывая,і абляцела ўвесь край малады!

Сталі даступнымі простаму людуМудрасці скарбы са свету ўсяго —Каб ні ярма, ні імглы, ні аблудыБолей не зведала доля яго!

Page 12: Ніл Гілевіч

 ПЕСНІ НА ВЕРШЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА ШУМІЦЕ БЯРОЗЫМузыка Э. Ханка

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы, Калышыце, люляйце свой напеў векавы, А я лягу-прылягу край гасцінца старога На духмяным пракосе недаспелай травы. А я лягу-прылягу край гасцінца старога Галавой на пагорак на высокі курган.А стамлёныя рукі вольна ўшыркі раскіну, А нагамі ў даліну – хай накрые туман. Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы, Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю.А я лягу-прылягу край гасцінца старога Я здарожыўся трохі, я хвілінку пасплю. Вы шуміце, шуміце нада мною,бярозы, Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю.А я лягу-прылягу край гасцінца старога На духмяным пракосе недаспелай травы.

Page 13: Ніл Гілевіч

Я ХАДЖУ ЗАКАХАНЫ

Музыка I. Лучанка

Я хаджу, закаханы ў твае краявіды,I шапчу як прызнанне: О, мой край дарагі!Зноў нясу табе ў споведзь: і трывогі, i крыўды,I надзеі, i ўцехі, i любоў, i грахі.

Пасля доўгіх растанняў i далёкіх вандровакЯ навекі вярнуся ў засень клёнаў тваіх.Толькі з роднага долу, толькі ў роднай дуброве – Як не дрэвам, хоць кветкай прарасту для жывых.

Я хаджу, закаханы ў твае краявіды,I шапчу як прызнанне: О, мой край дарагі!Толькі з роднага долу, толькі ў роднай дуброве – Як не дрэвам, хоць кветкай прарасту для жывых.

Page 14: Ніл Гілевіч

 Паклон табе, мой беларускі краю!Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.Я зноў і зноў да сэрца прыкладаюТвой ліст дубовы – як чароўны лек. За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,За шчасце звацца іменем тваім –Паклон, паклон табе, мой родны краю!

Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!

Ніл Гілевіч