11

Памяти Нила Гилевича

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Памяти Нила Гилевича
Page 2: Памяти Нила Гилевича

29 сакавіка 2016 г. пайшоў з жыцця Ніл Сымонавіч Гілевіч. Ён быў апошнім з беларускіх паэтаў, які насіў званне Народнага. Яно прысуджалася за выключны ўклад у развіццё беларускай літаратуры і стварэнне выдатных твораў. Гэтага звання былі ўдастоены толькі 8 беларускіх аўтараў: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.

Званне народнага паэта Ніл Сымонавіч атрымаў у 1991 г. Ён быў заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР (1980), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), членам Саюза пісьменнікаў СССР (1954).

Page 3: Памяти Нила Гилевича

З БІЯГРАФІІГілевіч Ніл Сымонавіч нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам.

• З 1947 года жыў у Мінску.• У 1951 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н.К. Крупскай. Апошні год вучобы спалучаў з

працай настаўніка ў адной з школ Мінска.• З 1954 г. — Член Саюза пісьменнікаў СССР.• У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спэцыяльнасці

«беларуская і руская мова і літаратура». Пасля яго заканчэння вучыўся ў аспірантуры.• 1958—1963 гг. — літкансультант газеты «Звязда», рэдактар альманаха замежнай літаратуры

«Далягляды».• 1960—1986 гг. — выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ.• У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст. і атрымаў

званне кандыдата філалагічных навук.• У 1978 г. атрымаў вучонае званне прафесара. • 1980—1989 гг. — першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.• 1981—1991 гг. — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. • 1989—1997 гг.— старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны,

галоўны рэдактар бюлетэню ТБМ «Наша слова».• 1985—1990 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.• 1990—1996 — старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі,

культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.• Памёр 29 сакавіка 2016 года ў Мінску.

Page 4: Памяти Нила Гилевича

УЗНАГАРОДЫ, ЗВАННІ, ПРЭМІІ• 1966 — балгарскі ордэн Кірыла і Мяфодзія I ступені

• 1980 — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць

• 1980 — Заслужаны дзеяч навукі БССР

• 1981 — ордэн Дружбы народаў

• 1984 — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

• 1986 — ордэн «Югаслаўскай зоркі» са стужкай

• 1986 — Міжнародная прэмія імя Хрыста Боцева

• 1990 — медаль Францыска Скарыны

• 1991 — Народны паэт Беларусі

• 2006 — ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені

• Ганаровы грамадзянін балгарскага горада Враца.

Page 5: Памяти Нила Гилевича

ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНАНіл Гілевіч пачаў друкавацца ў 1946 годзе.

Кнігі паэзіі: «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне йдзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), «Жыта, сосны й валуны» (1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў» (1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004).

Зборнікі сатыры і гумару: «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974),«У добрай згодзе» (1979), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990),«Сказ пра Лысую гару» (2003).

Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчаслівыя хвіліны» (2001).

Літаратуразнаўства і фалькларыстыка: «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песня» 1968), «З клопатам пра песьні народа» (1970), «Паэтыка беларускае народнае лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976» (1977), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978).

Публіцыстыка: «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне й працяг» (1990), «Выбар» (1993), «Як не спыніць узыходу сонца…» (1993).

Выйшлі таксама: зборнік п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аповесць «Перажыўшы вайну» (1988), «Выбраныя творы» ў двух тамах (1981), «Збор твораў» у шасці тамах (1996), «Збор твораў» у двадцаці трох тамах (2003-2013) і інш.

Page 6: Памяти Нила Гилевича

ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ• Ніл Гілевіч працаваў у галіне перакладу. • На беларускую мову пераклаў звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх,

сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, сэрбскахарвацкай, лужыцкіх і інш.).

• Асноўнае месца займаюць пераклады балгарскай літаратуры: аповесць П. Вежынава «Сляды застаюцца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961), зборнік апавяданняў «Любча-безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай балгарскай паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), зборнік апавяданняў «Скарб» (1967 з В. Нікіфаровічам), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогіі класічнай балгарскай паэзіі «Хай зорыць дзень!» (1973 з А. Разанавым), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень» (1978), гумарыстычнай і сатырычнай паэзіі «Перазараджаным набоем» (1981), кніга вершаў Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Х. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля – як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для флейты» (1990). Пераклаў шматлікія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш.

• У 1978 г. выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі XIX-XX стст. «Маці мая, Славенія». У 1970 – казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 – зборнік югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах», у 1985 – кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры».

• Творы Н. Гілевіча перакладзены таксама на рускую, украінскую, балгарскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.

Page 7: Памяти Нила Гилевича

ТВОРЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА Ў ФОНДАХ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ

Выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці Ніла Гілевіча, ў чытальнай зале беларускай літаратуры (2-гі паверх)

Page 8: Памяти Нила Гилевича

РАЗМАЎЛЯЕМ З НІЛАМ ГІЛЕВІЧАМ

«Паэтычны сверб» прачнуўся ўва мне вельмі рана, яшчэ ў пачатковай школе, разам з пачуццём любві і павагі да сваёй роднай беларускай мовы, да беларускіх кніжак, якія ў дзіцячыя гады былі маімі найлепшымі сябрамі. Думаю, што іменна захапленне і замілаванне пявучай і мілагучнай паэзіяй Купалы і Коласа, любоў да роднай мовы натхнілі мяне на першую спробу «скласці сцішок»…

Любоў да сваёй Радзімы, да свайго народа, да сваёй роднай мовы – адзіная жыватворчая крыніца, бальзам якой можа натхніць на сапраўднае мастацтва. Аб гэтым я заўсёды думаю – і з радасцю, і з горыччу. З радасцю, калі бачу гэтую любоў, жывую і трапяткую; з горыччу, калі заместа любві бачу абыякавасць або халодны разлік.

«Ніва», 1 верасня 1957 г.Фрагмент.

Page 9: Памяти Нила Гилевича

ЧЫТАЕМ ВЕРШЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА

Я — БЕЛАРУС

Я — беларус, я нарадзiўсяНа гэтай казачнай зямлi,Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiхАдвеку прашчуры жылi.

Я — беларус, я ганаруся,Што маю гэтае iмя:Аб добрай славе БеларусiУ свеце знаюць нездарма!

Я — беларус, i я шчаслiвы,Што мацi мову мне дала,Што родных песень пералiвыI зблiзку чую, i здаля.

Я — беларус, i хоць сягонняЯшчэ малы, але скажу:Я родам з племя непакорныхI прад бядой не задрыжу!..

Page 10: Памяти Нила Гилевича

РОДНАЯ МОВАЯк ты дорага мне, мая родная мова!Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова! Ты калісьці з калыскі мяне падымалаI вучыла ў бацькоў на руках гаварыць. У жыцці маім слова найпершае «мама» I цяпер для мяне сама міла гучыць. Я па літарах родных вучыўся чытаць, I буквар для мяне быў жыцця палавінай. Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!» I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй, Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала, А задумае вораг з далёкага краю Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю — He дазволю.

He дам. He прадам. He змяняю.

I да смерці за волю тваю пастаю!

1947

Page 11: Памяти Нила Гилевича

 ПАКЛОН ТАБЕ, МОЙ БЕЛАРУСКІ КРАЮ!

Паклон табе, мой беларускі краю!Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.Я зноў і зноў да сэрца прыкладаюТвой ліст дубовы – як чароўны лек. За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,За шчасце звацца іменем тваім –Паклон, паклон табе, мой родны краю!

Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!

Ніл Гілевіч