40
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнте Рэспублікі Беларусь Інстытут кіруючых кадраў Факультэт кіравання Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Рэферат на тэму Паўстанне 1794 года Падрыхтаваў: Валошчык Дзмітрый, студэнт 1 курса, 1 групы Інстытута кіруючых кадраў факультэта кіравання спецыяльнасці

Паўстанне 1794 года

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Паўстанне 1794 года

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнте Рэспублікі БеларусьІнстытут кіруючых кадраў

Факультэт кіраванняКафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Рэфератна тэму

Паўстанне 1794 года

Падрыхтаваў:Валошчык Дзмітрый,

студэнт 1 курса, 1 групыІнстытута кіруючых кадраў

факультэта кіраванняспецыяльнасці

“Дзяржаўнае кіраваннеі эканоміка”

Мінск - 2010 г.

Page 2: Паўстанне 1794 года

Змест

Уводзіны ..........................................................................................................................3

1. Паўстанне 1794 года ...................................................................................................4

1.1 Перадумовы паўстання ......................................................................................4

1.2 Падрыхтоўка і ход паўстання. Пачатак баявых дзеянняў ..............................5

1.3 Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне ............................................ 11

2. Кіраўнікі паўстання ..................................................................................................17

Заключэнне ....................................................................................................................25

Спіс выкарыстанай літаратуры ...................................................................................26

2

Page 3: Паўстанне 1794 года

Уводзіны

Агульнапрызнана вялікае значэнне гістарычных ведаў у жыцці кожнага з народаў. Аднак у гісторыі нашай бацькаўшчыны нямала свядома забытых падзей, з’яў, выкрасленых з народнай памяці выдатных дзеячоў. “Цяжка прыгадаць народ, які быў бы так абыдзены ў веданні таго, што адбывалася на яго зямлі, які б так не шанаваў сваіх лепшых прадстаўнікоў”1. Без аднаўлення гэтых старонак нашага мінулага нельга стварыць аб’ектыўную і поўную гісторыю, да якой мы імкнемся. Гэта патрэбна было заўседы, гэта неабходна цяпер, калі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.Сярод такіх старонак, якіх мы доўгі час вымушаны былі цурацца, адметнае месца займае вызваленчае паўстанне 1794 г. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Існуе шмат даследаванняў у замежнай гістарыяграфіі, асабліва польскай, аб гэтым паўстанні і аб яго дзеячах. Што тычыцца Беларусі, то калі яна была ў складзе СССР, гэта была, па сутнасці, забароненая тэма. У 20-я гады аб ей крыху пісалі У. М. Ігнатоўскі ў “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі” ды М. В. Доўнар-Запольскі ў “Гісторыі Беларусі”, якая была надрукавана толькі ў 1994 годзе.У савецкай гістарычнай літаратуры Тадэвуш Касцюшка ўспамінаецца толькі як “выдатны польскі патрыет”. Толькі ў апошні час актывізавалася праца па даследаванні прычын паўстання, яго характару, вызначэнні ўдзельнікаў, асноўных этапаў развіцця, прычын паражэння, асаблівасцей ходу барацьбы на Беларусі. Акрамя артыкулаў, выйшлі манаграфічныя даследаванні Я. Юхо, У. Емяльянчыка “Нарадзіўся я ліцьвінам...”, У. Емяльянчыка “Паланез для касінераў” и Я. Юхо “За вольнасць нашу и вашу: Тадэвуш Касцюшка”. Гэтая тэма з’яўляецца актуальнай для мяне асабіста яшчэ і таму, што адзін з кіраўнікоў паўстання, Т. Касцюшка, з’яўляецца маім славутым земляком (ён нарадзіўся ва ўрочышчы Марачоўшчына каля г. Косава цяперашняга Івацэвіцкага раёна)У сувязі з гэтым асобным пунктам будуць разгледжаны падзеі паўстання 1794 г. на Берасцейшчыне. На мой погляд, гэта апраўдана, таму што праз веданне асобных частак раскрываецца сутнасць і адметныя, скрытыя раней бакі агульнай гісторыі краіны. Таксама я вырашыў крышку спыніцца на персаналіях кіраўнікаў паўстання, таму што з цягам часу гэтыя імёны сціраюцца з памяці людзей, і задача гістарычнай навукі – на магчыма найвялікі час захаваць іх.

1 Касцюк М. За волю, роўнасць, незалежнасць. //Беларуская думка, 1994, - № 7 – с. 71.3

Page 4: Паўстанне 1794 года

1. Паўстанне 1794 года

1.1 Перадумовы паўстання

Паўстанне 1794 года не з’явілася выпадковай справай. Яно было абумоўлена усім ходам гісторыі. Да гэтага часу у Вялікім Княстве Літоўскім склаліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы паўстання.

Нагадаем для прыкладу, што ў XVIII ст. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане рэзкай канфрантацыі розных магнацкіх груповак. У 60-ых — пачатку 70-ых гг. XVII ст. разгарэлася барацьба паміж Радзівіламі, з аднаго боку, Сапегамі і Пацамі — з другога. Але ўжо ў другой палове 70-ых — першай палове 80-ых гг. ты я ж Пацы, папаўшы ў апазіцыю да новага караля Яна Сабескага, канфрантуюць з Сапегамі і Агінскімі. А калі ў другой палове 80-ых гадоў XVII ст. Сапегі ўмацавалі свае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім, супраць іх агульным фронтам выступіла беларуска-літоўская шляхта, якая купавалася вакол Агінскіх (былых саюзнікаў Сапегаў) і Вішнявецкіх. Гэтае супрацьстаянне перарасло практычна ў грамадзянскую вайну, якая ў першыя гады XVIII ст. раздзірала беларускія землі. “Сапегі ў гэтай сітуацыі пайшлі нават на стварэнне казацка-сялянскіх атрадаў, што вялі баявыя дзеянні ў раене Дуброўны, Быхава, Галаўчына са шляхецкімі фарміраваннямі”2.

Такім чынам, палітычны крызіс прерарастае ў апошнюю стадыю – агонію.

Рэч Паспалітая, якая з 60-ых гг. XVIII ст. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна ж здолела б пераадолець эканамічны і палітычны крызіс. Пэўныя станоўчыя вынікі ў эканамічнай сферы мелі рэформы Тызенгаўза. Адбыліся першыя памкненні палітычных рэформ. Але і яны не здолелі выратаваць Рэч Паспалітую ад умяшацельства ў яе справы замежных дзяржаў.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіцце прамысловасці. Але яны

2 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн.: Беларусь, 1993. – с. 232.4

Page 5: Паўстанне 1794 года

не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай. 3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая насіла прагрэсіўны характар. Але і яна не вывела Рэч Паспалітую з палітычнага крызісу.

У выніку нападзення расійкага войска Канстытуцыя 3 мая была адменена, а затым у студзені 1793 г. адбыўся і другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі беларускія землі прыкладна па лініі Друя — Пінск. Каб узаконіць падзел, па загаду імператрыцы ў Гародні склікалі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назовам «нямога». Пратэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: яны задаволена абвясцілі, што маўчанне – знак згоды. Я. Анішчанка так характэрызуе гэту падзею: “Пад прымусам штыкоў Гродзенскі сейм у 1793 годзе ўзаконіў гвалтоўнае далучэнне центральнабеларускіх зямель ВКЛ да імперыі і вярнуў рэспубліцы ранейшы лад”3.

Але разарваная на часткі краіна не збіралася пратэставаць толькі маўчаннем. Увесну 1794 года яна выбухнула паўстаннем. Разгледзем мэты і лозунгі паўстання падрабязнее.

1.2 Падрыхтоўка і ход паўстання. Пачатак узброеннай барацьбы

Паступова сфарміраваліся тры цэнтры падрыхтоўкі будучага паўстання. Эміграцыйны цэнтр у Лейпцыгу на чале з Г. Калантаем і І. Патоцкім аб’ядноўваў эмігрантаў-удзельнікаў Чатырохгадовага сейма, сяброў “патрыятычнага аб’яднання” і прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая. У Варшаве з мая 1793 г. дзейнічаў “таемны камітэт” на чале з І. Дзялынскім, Ф. Алоэ, А. Капостасам і інш. Віленскі цэнтр з вясны 1793 г. узначаліў палкоўнік корпуса інжынераў ВКЛ, прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі Я. Ясінскі. Разам з ім над падрыхтоўкай паўстання працавалі К. Ельскі (як прадстаўнік ВКЛ у Варшаве), К. Прозар і інш. Акрамя таго, адзін з кіраўнікоў паўстання, Т. Касцюшка, выдатна разумеў, што не маючы знешняй падтрымкі паўстанне супраць аб’яднаных сіл Расіі, Аўстрыі і Прусіі будзе немагчымым. Таму ў студзені-маі 1793 г. Т. Касцюшка быў накіраваны ў Францыю (як краіну, дзе адбыліся найбольш значныя рэвалюцыйныя перабудовы) каб весці перагаворы па дапамозе будучаму паўстанню. Але на той час Францыя была занята сваімі ўнутранымі справамі, і, хоць і неаднойчы заяўляла, што гатова аказаць дапамогу ўсім народам, якія змагаюцца за сваю свабоду супраць тыраніі, рэальна нічым дапамагчы паўстанцам не магла.

3 Анішчанка Я. Паўстанне 1794 года: змаганне за народ. // Полымя, 1995, № 5. – с. 225.5

Page 6: Паўстанне 1794 года

Варта адзначыць, што да пачатку паўстання былі сфарміраваны дзве плыні сярод прыхільнікаў паўстання. Найбольш памяркоўныя стаялі за тое, каб захаваць становішча, якое існавала да падзелаў Рэчы Паспалітай, а другія, радыкальныя прыхільнікі, хацелі здзейсніць ідэі Французскай рэвалюцыі, далучыць да паўстання гараджан і сялян. Т. Касцюшка адносіў сябе да рэвалюцыйнай плыні, але ён адначасова з гэтым разумеў, што пры наяўнасці слабай гарадской буржуазіі і забітага сялянства падтрымка прагрэсіўна настроенай шляхты неабходна.

У выніку дзейнасці тайных цэнтраў, якія дзейнічалі ў Варшаве і Вільні, паўстанне было нядрэнна падрыхтавана, што садзейнічала яго актыўнаму развіццю. Яно пачалося на поўдні Польшчы 24 сакавіка 1794 г., калі ў Кракаве быў аб’яўлены “Акт паўстання”. Затым яно распаўсюдзілася на іншыя ваяводствы Польшчы. На чале яго стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, які быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сілаў. Касцюшка прынес прысягу, у якой абавязаўся даверанай яму ўлады не ўжываць у чыіх-небудзь асабістых інтарэсах, а толькі для абароны цэласці межаў, усталявання самаўладдзя народа і ўсеагульнай свабоды.4 красавіка пад Рацлавіцамі паўстанцы разбілі царскія войскі. 17—18 красавіка была вызвалена Варшава. Вызначаючы лозунгі паўстання, яго кіраўнікі абапіраліся на заклікі Французскай рэвалюцыі да Свабоды, Роўнасці, Братэрства. Аднак лозунг паўстання на Беларусі і ў Літве розніўся ад польскага. Калі на польскіх землях ен утрымліваў такія патрабаванні, як “Воля, Цэласць, Незалежнасць”, то ў Заходняй Беларусі і Літве гучаў, як “Воля, Роўнасць, Незалежнасць”4. Як бачым, у першым выпадку лозунг быў скіраваны на аднаўленне цэласнасці Рэчы Паспалітай; у другім — абвяшчалася роўнасць грамадзянская, сацыяльная, а таксама роўнасць насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель сярод іншых народаў.

7 мая 1794 года Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, якім гарантавалася апека ўрада над сялянамі; сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі, г. зн, адмянялася прыгоннае права, але без зямлі, пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама ластавіўшы ў вядомасць Камісію ўправы, куды ен перасяляецца; вызначаліся пэўныя льготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі артыкуламі універсала Касцюшка папярэджваў, што парушэнне гэтых пастановаў памешчыкамі будзе карацца судом як процідзеянне мэтам паўстання.

4 Анішчанка Я. Яны баяліся беларускага народа //Беларуская мінуўшчына, 1997, № 6. – с. 26.6

Page 7: Паўстанне 1794 года

Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць зменшаныя дні паншчыны, слухацца свайго начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца ад найму да памешчыкаў за адпаведную плату5.

Пачатак паўстання на ВКЛ адбываецца 25 сакавіка 1794 года, калі на кантрактавам з’ездзе ў Навагрудку 12 магнатаў ВКЛ дамовіліся аб падрыхтоўцы паўстання. Вось як апісвае падзеі на з’ездзе Я. Анішчанка:

“У той дзень, як пісаў Ц. Туталмін, на мнагалюдным сходзе пракацілася пагалоска аб тым, што хутка будзе агалошаны маніфест аб пашырэнні царскай анексіі далей мяжы другога падзелу — аж да ракі Неман. Гаварылі аб бяспленнасці царскіх намераў, бо Касцюшка ўжо “вядзе на расіян турак”, што ў Кароне ўплывовы Чартарыжскі разам з Магдалінскім маюць моцную ўзброеную партыю па чале з французскімі афіцэрамі, што літоўскія харугвы і Пінская брыгада ўжо ідуць “нам” на дапамогу”6.

Нагадаем, што Пінская брыгада выйшла з падпарадкавання царскаму камандаванню яшчэ ў канцы лютага. “Затым папаўзлі чуткі аб тым, што ксяндзы рыхтуюць 4 тысячы нажоў, якімі збіраюцца на вялікдзень рэзаць «не только российские, но и польские войска, ибо поляки есть великие шельмы”7.

14 красавіка Касцюшка назначыў галоўнакамандуючым літоўскім войскам I. Мураўскага, добра знаемага з практыкай узбраення сялян-касінераў у Кракаўскім ваяводстее. Але Мураўскі не паспеў скарыстаць свой вопыт. Яго схапілі пад Брэстам. На допыце ў Пінску ен прызнаў, што выехаў 28.03.1794 года з дому пад Навагрудкам, а ў Кракаве сустрэў самога Касцюшку “ў простым мужыцкім адзенмі для адзнакі роўнасці”8.

Ужо тады Касцюшка раіў ліцвінам скарыстацца малалікасцю царскіх войскаў і абяцаў кожнаму афіцэру, які першым выступіць са сваім выдзелам на баку паўстання, чын генерал-маера. Ужо тады ен заклікаў да таго, каб “правінцыя літоўская мужным духам запалілася, а шляхта і народ з косамі выходзілі”. Ен зваў “вызваліць сваю Айчыну”, а дзеля гэтага раздаць сялянам зброю і косы. Такім чынам, начальнік паўстання не быў супраць самастойнага выступлення ліцвінаў, але прапаноўваў каардынацыю дзеянняў.

5 Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка.— Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – с. 32.6 Анішчанка Я. Паўстанне 1794 года: змаганне за народ. // Полымя, 1995, № 5. – с. 230.7 Там жа.8 Там жа, с. 232.

7

Page 8: Паўстанне 1794 года

Літоўская шляхта адгукнулася на заклікі Касцюшкі. Пад мястэчкам Глыбокае ашмянскі шляхціц Гарадзенскі, “собрав всех войтов и всех своих крестьян, заставил их с собою стоя на коленях присягать на верность Костюшке, приказав им вооружиться пиками, и косами, и ружьями и позволяя разобрать все свое имение и напитки. После чего, обще же с шляхтичами Вижинским, Недвинским, Закревским и Ивановским, напал на дом помещика Буша и, прибив его, жену и детей, отбил анбар н забрал ружье, что самое учинил и с помещиком Мицкевнчем, грабя и далее в некоторых фольварках лошадей и конские приборы”9. Узброеныя шляхам такога рабаўніцтва паўстанцы далучыліся да рэгулярнага літоўскага войска.

У Вялікім княстве Літоўскім паўстанне пачалося з выступлення аддзелаў войска літоўскага супраць гарнізонаў царскіх войск і прыхільнікаў Таргавіцкай канфедэрацыі. 16 красавіка 1794 г. першымі выступілі аддзелы войска, якія стаялі ў Шаўлях (Шаўляй). Яны накіраваліся да сталіцы ВКЛ Вільні, дзе ў ноч на 23 красавіка пачалося паўстанне, падрыхтаванае віленскімі якабінцамі на чале з палкоўнікам Якубам Ясінскім. Каля 700 чалавек рэгулярнага войска ВКЛ, размешчанага ў сталіцы, пры дапамозе некалькіх соцен мясцовых жыхароў у выніку нечаганага нападу і двухгадзіннага бою захапілі ў палон больш за 1000 чалавек з расійскага гарнізона разам з генералам Арсеньевым.

Быў утвораны паўстанцкі ўрад — Найвышэйшя Нацыянальная Рада Вялікага княства Літоўскага на чале з палкоўнікам Я. Ясінскім. У склад яе ўвайшлі ў большасці прадстаўнікі левага крыла шляхецка-буржуазнага блока, а таксама прадстаўнікі асноўных тэрыторый Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Сярод іх – ваявода наваградскі Ю. Несялоўскі, стараста мінскі М. Бжастоўскі, падкаморы рэчыцкі С. Валовіч, маршалак аршанскі М. Храпаеіцкі, дэлегаты ад гарадоў, а Слонімскага, Наваградскага, Лідскага паветаў.

Дзякуючы ваеннаму таленту Ясінскага на баку паўстанцаў быў поспех у бітве пад вескай Паляны, што ў Ашмянскім павеце, якая адбылася 7 мая 1794 г. Гэты поспех прымусіў паспешліва адысці з-пад Гародні да Нясвіжа амаль 9-тысячны корпус генерала Цыцыянава.

Характэрнай рысай паўстання на Беларусі было выкарыстанне дыверсійных, партызанскіх форм барацьбы. Яны дапамагалі распаўсюджваць паўстанцкі рух і несці меншыя страты. Гэта сведчыць пра гнуткасць тактыкі кіраўнікоў паўстання, аб іх нестандартных падыходах да яго развіцця. Пра гэта ж

9 Анішчанка Я. Паўстанне 1794 года: змаганне за народ. // Полымя, 1995, № 5. – с. 233.8

Page 9: Паўстанне 1794 года

гаворыць і практыка ажыццяўлення рэйдаў паўстанцкіх атрадаў у цэнтральныя раены Беларусі. Найбольш значныя з іх былі арганізаваны на Віцебшчыну, Меншчыну, Магілеўшчыну. Атрад Міхала Клеафаса Агінскага, вядомага кампазітара, дайшоў да Браслаўшчыны, але вымушаны быў павярнуць назад. Другі атрад пад кіраўніцтвам Стэфана Грабоўскага, абыходзячы Менск з поўдня, дасягнуў Бабруйска і нават на кароткі час захапіў яго. Аднак у час вяртання назад пад Любанню паўстанцы былі разбіты. Актыўнымі дзеяннямі вызначаліся паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам Т. Гарадзенскага, братоў Зяньковічаў і іншых. Практыка ваенных дзеянняў асобнымі атрадамі і іх спалучэнне пры неабходнасці ў больш буйныя адзінкі дапамагалі даволі эфектыўна выкарыстоўваць наяўныя сілы.

Аб рэгулярнай арміі Ясінскага і Хлявінскага мы ведаем, што яна змагалася з неаднолькавым поспехам, але пра корпус Сапегі не было вядома нічога, акрамя таго, што яго пакінуў камандзір, а Беляк, які ўзяў на сябе камандаванне, заявіў, быццам з-за перашкод, учыненых ворагам, ен нічога не можа зрабіць. У пачатку чэрвеня з Вільні да калоны Сапегі былі накіраваны Тышкевіч і Грабоўскі, каб зрабіць войска сапраўды баяздольным. Чаму прызначаны Касцюшкам Грабоўскі не ўзяў камандаванне на сябе – аб гэтым няма ніякіх звестак. Пазней стала вядома, што “калона Сапегі, якая раней знаходзілася ў запасе, змяніла пазіцыю, і есць надзея, што неўзабаве яна далучыцца да змагання”10.

Разам з прымяненнем паўстанцамі конніцы, пэўных артылерыйскіх фарміраванняў, даволі значна выкарыстоўваліся пяхотныя злучэнні сялян, узброеных пераважна мадэрнізаванымі косамі, — так званыя касіянеры. Фарміраваць такія злучэнні пры недахопе ўзбраенняў было адносна няцяжка. Гэта давала магчымасць значна павялічваць шэрагі паустанцаў. Аднак у баявых дзеяннях супраць добра ўзброенага ўрадавага войска касіянеры не з’яуляліся моцнай сілай.

Ваенная арганізацыя ўзброенага руху падмацоўвалася дзейнасцю цывільных улад. На тэрыторыях, якія кантралявалі паўстанцы, ствараліся адпаведныя органы кіравання — пераважна парадкавыя камісіі. Ужо 28 красавіка ў Гародні было наладжана мясцовае кіраванне, затым паўстанцкая ўлада ўстанавілася ў Бярэсці, Ваўкавыску, Слоніме, Наваградку, Пінску, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе. 3 28 павятовых парадкавых камісій, што ўзніклі на

10 Барташэвіч К. З гісторыі паўстання Тадэвуша Касцюшкі. //Крыніца, 2001, № 8. – с. 173.9

Page 10: Паўстанне 1794 года

тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, 19 дзейнічалі непасрэдна на беларускіх землях.

Характэрна, што вызваленчы, антыпрыгонніцкі характар паўстання спалучаўся з дыферэнцыраваным падыходам да расійскага грамадства. Як адзначаюць даследчыкі, паўстанцы падзялялі расійцаў на прыгнятальнікаў і прыгнечаных. Вядома, што ў звароце да расійскіх салдат Найвышэйшая Нацыянальная Рада Вялікага княства Літоўскага заклікала іх падтрымаць паўстанцаў як “браты братоў”, выступіць супроць царскай тыраніі, скінуць ярмо прыгону. Паўстанцкія пракламацыі сведчаць нават пра тое, што іх задачай было не толькі вызваленне роднай зямлі, але і данясенне свабоды да берагоў Нявы, вызваленне народаў і Рэчы Паспалітай, і Расійскай імперыі. Паўстанне, такім чынам, не было этнічна антырускім11.

У кіраўніцтве паўстаннем “на Літве”, як і ў кіраўніцтве паўстаннем ў цэлым (што адзначалася вышэй) назіраюцца дзве плыні. Адна з іх радыкальная, альбо “якабінская”, на чале з Ясінскім і другая — умеркаваная, прадстаўленая магнацтвам і заможнай шляхтай. Першыя імкнуліся да як мага большых рэвалюцыйных змен у грамадстве ў духу французскай рэвалюцыі. Яны выступалі за ліквідацыю паншчыны і прыгону, адстойвалі раўнапраўе мяшчанства, падтрымлівалі ідэю ўтварэння рэспубліканскага ладу. Такі падыход да мэтаў паўстання, рэалізацыя якіх істотна закранала і нават мяняла становішча магнатэрыі і заможнейшай шляхты, не мог падабацца “ўмеркаваным”. Асноўнага свайго ворага апошнія бачылі ў асобе непрымірымага рэспубліканца Ясінскага. Да Т. Касцюшкі неаднаразова накіроўваліся пасланнікі “ўмеркаваных” з прапановамі замяніць, адклікаць з “Літвы” Я. Ясінскага. Чаго ў рэшце рэшт яны і дабіліся. Пад іх націскам Т. Касцюшка 4 чэрвеня адхіліў Я. Ясінскага ад кіраўніцтва паўстанням на Беларусі і ў Літве12.

Паўстанцы ў Кракаве, Варшаве і ў Вільні мелі агульную мэту — адраджэнне вольнай і незалежнай Рэчы Паспалітай Двух Народаў. Але тая Рэч Паспалітая бачылася ім ужо па-рознаму. 3 боку Кракава і Варшавы яна бачылася як незалежная, але ўжо унітарная дзяржава на базе Канстытуцыі 3 мая. Гэтая Канстытуцыя не прадугледжвала “аўтаноміі” Вялікага княства Літоўскага. Паўстанцы ж з Вільні, рашуча салідарызаваўшыся з паплечнікамі з Польшчы

11 Касцюк М. За волю, роўнасць, незалежнасць. //Беларуская думка, 1994, № 7. – с. 73.12 Грыцкевіч А. Паўстанне 1794 г.: Перадумовы, ход, вынікі //Беларускі гістарычны часопіс, 1994, № 11. – с. 44.

10

Page 11: Паўстанне 1794 года

ў барацьбе супраць акупантаў, сваімі першымі крокамі засведчылі, што ў выпадку перамогі паўстання Княства павінна заняць становішча, роўнае з Польшчай13.

1.3 Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне

Адначасова з выясненнем узаемаадносін з Польшчай кіраўніцтву паўстання ў Вялікім княстве Літоўскім прыходзілася змагацца і з праявамі “свайго”, унутранага сепаратызму. Ен выяўляўся ў суперніцтве за лідыруючае становішча ў паўстанні паміж Я. Ясінскім і яго нядобразычліўцамі, прыхільнікамі памяркоўнай плыні.

Ужо першыя загады і распараджэнні з Вільні ад Літоўскай Рады выклікалі “вялікі перапалох” у Бярэсці. 11 мая берасцейская “парадкавая камісія”, звяртаючыся да Т. Касцюшкі, прама пісала, што “...выпадкі віленскія напалохалі нас”. Перасылаючы экземпляры Віленскага акта і “Універсал” Літоўскай Рады, камісія просіць яго аб’яднаць “хуткімі сродкамі... усіх жыхароў краю і ўсе ўлады, прыдатныя да народнага паўстання... пад адзінай найвышэйшай уладай, каб Літоўская Рада не ўспрынімала нас супраціўнай сабе”14. Прычым берасцейцы віну яа адхіленне Літвы ад адзінага арганізацыйнага цэнтра на чале з Т, Касцюшкам ускладалі непасрэдна на Я. Ясінскага. Яны прасілі Касцюшку зрабіць так, каб “не было ўлад асобных ад той адзінай...”, каб ен ліквідаваў гэтае “двухуладдзе”.

Такім чынам, у дачыненні да Літоўскай Рады берасцейская “парадкавая камісія” апынулася ў даволі складаным становішчы. Чые распараджэнні ўсе ж выконваць? Камісія лічыла нават неабходным, каб у кожным павеце было па два прадстаўнікі. Адзін — ад Т. Касцюшкі, другі — ад Літоўскай Рады. Ва ўсялякім разе тады яны, паразумеўшыся, маглі б даць тлумачэнні, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку. Тут яўна прагледжвалася жаданне не пасварыцца ні з тымі, ні з гэтымі. Але, відавочна, гэта не вырашала праблемы, а толькі магло зрабіць больш складанай сістэму кіравання паўстаннем. 3 другога боку, берасцейская “парадкавая камісія” нібыта і зрабіла свой выбар. Яна далучылася да паўстання, прысягнуўшы на вернасць Касцюшку і ўладзе толькі “ад яго абранай або пацверджанай”. Аб гэтым

13 Емяльянчык У.П. Паланез для касіянераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. – Мн., 1994. – с. 64.14 Емяльянчык У.П. Паланез для касіянераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. – Мн., 1994. – с. 75.

11

Page 12: Паўстанне 1794 года

сведчыў і той факт, што выбраных генерала і палкоўнікаў “зямянскіх”, якія ўзначалілі “паспалітае рушэнне” і набор “рэкрутаў” для паўстання, берасцейцы прадставілі на зацвярджэнне не ў Вільню, а адразу непасрэдна Касцюшку. Але трэба адзначыць, што, апынуўшыся паміж двух агнеў, берасцейская “парадкавая камісія”, здаецца, знайшла нейкае выйсце. Яна у далейшым накіроўвала свае рапарты і да Літоўскай, і да варшаўскай Часовай Рады, і да Т. Касцюшкі15.

Пасля паспяховых ваенных дзеянняў у пачатку паўстання, з лета 1794 г. пачаўся яго спад. Паражэнні ў Польшчы — пад Шчакацінамі ад аб’яднанай расійска-прускай арміі і ў іншых месцах, — захоп прускімі войскамі Кракава прымусілі Т. Касцюшку канцэнтраваць сілы пад Варшавай. Гэта адбілася і на становішчы паўстанцаў на беларускіх землях. У пачатку чэрвеня ў Найвышэйшай Нацыянальнай Радзе Вялікага княства Літоўскага пачаліся рознагалоссі. Т. Касцюшка абвінаваціў яе ў дзеяннях супроць “уніі братніх народаў”, распусціў і стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства Літоўскага. У яе ўвяйшлі больш памяркоўныя элементы, якія баяліся ўзбройваць сялян. Гэта скавала ініцыятыву на месцах. У гэтых абставінах галоўнакамандуючым у Літве і на Беларусі замест энергічнага Я. Ясінскага быў прызначаны М. Вяльгорскі, якога вызначалі безыніцыятыўнасць і бяздзейнасць.

Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання на Беларусі ўскладаў Тадэвуш Касцюшка на корпус генерала Кароля Серакоўскага. У канцы ліпеня ен накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашоў на Слонім. Яго задачай было прыкрыцце Вільні і адначасова недапушчэнне захопу Берасця. 3 першапачатковай колькасці паўтары тысячы чалавек корпус Серакоўскага павялічыўся больш чым удвая коштам добраахвотнікаў з мясцовай шляхты і сялянства. Асабліва дапамаглі яму ў гэтым берасцейская і кобрынская парадкавыя камісіі. 3 Кобрынскага павета ў корпус улілося 713 чалавек павятовай міліцыі і касінераў пад камандаваннем Казіміра Рушчыца. Каля пяцісот чалавек добраахвотнікаў прыйшло з Берасцейскага павета пад камандаваннем павятовага генерал-маера М. Франкоўскага.

2 жніўня пад Слонімам авангард паўстанцаў Серакоўскага, якіх на той час было ўжо чатыры з паловай тысячы чалавек, сутыкнуўся з перадавой часткай корпуса генерала Дэрфельдэна. Расейскі бок у адрозненне ад паўстанцаў панес значныя страты — параненымі і забітымі да трохсот чалавек.

15 Там жа, с. 76.12

Page 13: Паўстанне 1794 года

Нягледзячы на, здавалася б, спрыяльныя ўмовы для далейшага наступу пасля Слоніма, Серакоўскі вырашае адысці да Ружанаў, а потым пад Бярозу. Ен не рызыкнуў пайсці на Вільню, а накіраваў туды яшчэ з-пад Слоніма толькі аддзел берасцейскіх добраахвотнікаў-касінераў Франкоўскага. Яны ўзялі чынны ўдзел у абароне горада 11 жніўня, многія загінулі ў акопах і на віленскіх мурах. 12 жніўня расійскія войскі занялі Вільню.

Рашаючую ролю ў разгроме паўстання сыграў перакінуты з поўдня пасля прымірэння з Турцыяй корпус пад камандаваннем А. Суворава. 18 жніўня з Нямірава (на Украіне) па загаду фельдмаршала Румянцава з атрадам у чатыры з лаловай тысячы чалавек Сувораў рушыў на Беларусь у накірунку Бярэсця. Ен вельмі рваўся ў бой супраць “французаў і палякаў”, быў незадаволены тым, што часова апынуўся па-за справамі.

Атрад А. Суворава ішоў вельмі хутка. Па дарозе ен пастаянна папаўняўся. На падыходзе да Кобрына войска будучага фельдмаршала налічвала ўжо болей за 11 тысяч чалавек пры 39 гарматах16

15 верасня К. Серакоўскі атрымаў загад ад камандуючага С. Макраноўскага выступіць пад веску Крупчыцы недалека ад Кобрына, каб паспрабаваць стрымаць імклівы рух Суворава. У Серакоўскага на той час было да 10 тысяч войска і 28 гармат. Праўда, Т. Касцюшка накіраваў яму на дапамогу атрад Князевіча з 1074 чалавек, але тая дапамога не змагла своечасова з’явіцца да пачатку бітвы з Суворавым. Да гэтага ўжо адбылася сутычка перадавой казачай каманды з паўстанцкім атрадам пад Дзівінам. А 15 верасня на світанні казакамі ізноў жа быў атакаваны 400-асабовы атрад павятовага генерал-маера К. Рушчыца, які знаходзіўся ў Кобрыне. Абедзве сутычкі закончыліся паражэннем паўстанцаў. Гэта быў вельмі трывожны сігнал. Але галоўнае павінна было вырашыцца пад Крупчыцамі, дзе абралі сабе пазіцыі паўстанцы Серакоўскага і куды сцягваў паступова свае сілы Сувораў.

Бітва пачалася раніцай 17 верасня і працягвалася да трох гадзін дня. 3 інфармацыі “шматлікіх шпегаў”, пераважна мясцовых яўрэяў, А. Сувораву былі добра вядомыя бакавыя шляхі і падыходы да асноўнай пазіцыі атрада К. Серакоўскага перад крупчыцкім кляштарам кармелітаў. У выніку флангавых абыходаў і ўдараў, перайшоўшы рэчку Трасцяніцу, атрады А. Суворава выйшлі ў тыл паўстанцам, захапіўшы пануючае над іх пазіцыяй узвышша. Гэта і прадвызначыла зыход бою. Каб не падставіць увесь свой атрад пад

16 Емяльянчык У.П. Паланез для касіянераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. – Мн., 1994. – с. 111.

13

Page 14: Паўстанне 1794 года

знішчальны агонь варожай артылерыі, К. Серакоўскі быў вымушаны аддаць загад аб адыходзе з-пад Крупчыц.

Вось як апісвае бой А. Бензярук: “На досвітву 17 верасня здаволася, быццам людское мора выйшла з берагоў: ніколі не бачылі гэтыя мясціны такой колькасці ваяроў - больш за 10 тысяч узброеных байцоў чакалі знака, каб сысціся ў жудаснай бітве і вырашыць, чыя сіла перасіліць.

Касцюшкаўцы занялі надзвычай здатную пазіцыю пад абаронаю артылерыі. 26 паўстанцкіх гармат загаварылі першымі а восьмай гадзіне раніцы, як толькі пабачылі авангард непрыяцельскага войска. Хутка сувораўская пяхота з вялізнымі стратамі пераадолела Мухавец, але прыпывілася ў сваей імклівай атацы перад забалочалым ручаем. Руская артылерыя пачала адгукацца цяжкімі сваімі ядрамі гадзінаю пазней. Каб перайсці дрыгву, сувораўцы паразбіралі хаты і хлявы ў блізкай весцы Хадасы. Пад злым гарматным агвем, пад градам карцечы блізу дзесяці гадзін яны перайшлі багну.

I тут разгарнуўся самы драматычны момант бою. Блізіўся поўдзень. Штыкавы ўдар быў бязлітасны. Чалавек у гэтай віхуры ішоў на чалавека. Паўстаццы біліся з адчайнаю храбрасцю, але неслі ў рукапашным баю вялiкiя страты, шчасце было не на іх баку. Зацятая схватка абясiлела праціўнікаў, аднак больш была прыкметна стома сярод паўстанцаў, якія не вытрымалі такога напалу і часткаю пабеглi, каб схавацца за сценамі Крупчыцкага кармеліцкага манастыра. Сiлаю неймавернай волі Кароль Серакоўскі сабраў у кулак рэшткi сваiх байцоў i пачаў агранiзованное адступленне.

Толькі стойкасцi касцюшкаўцаў пагражала новае выпрабаванне: амаль адначасова з абудвух iх флангаў з’явілася руская кавалерыя. Пяць конных палкоў зрабiлi доўгi абход, перайшдi дрыгву i ўдарылi ў тыл паўстанцам. Тыя па-ранейшаму няспешна і арганізавана адступалi пад прыкрыццем сваей артылерыі. Але напады сувораўцаў ішлі хвалямі з усіх бакоў, мяняліся адна на другую, i паўстанцы неслі незаменныя страты. Яны яшчэ спрабавалі, але былі адкінуты ў бітве, дэе галоўнай зброяй рабiлiся штык i нож.

На змярканні (пасля 18-й гадзіны) воіны К. Серакоўскага ўсе ж дабралiся да ўзлесся і ўвайшлі ў гушчар, што i выратала iх ад канчатковага разгрому.

Бой быў скончаны. Усе поле – ад Крупчыцаў да фальварка Янопаль – засталося ўсеяным загінуўшымі. На досвітку крупчыцкія манахі, тутэйшыя

14

Page 15: Паўстанне 1794 года

сяляне абышлі поле бою ў надзеі знайсці яшчэ параненых пад кучамі знявечаных цел.

У манастыры жалобна загаварыў звон. Яму хутка ў тон азваўся звон у старажытным Здзітаўскім храме. Увесь наш край у гзтую хвіліну смуткаваў па воінах, што знайшлі свой апошні пакой на Вялікім Крупчыцкім полі”17.

Сам Сувораў даў даволі высокую адзнаку мужнасці паўстанцаў, адзначыўшы, што “атакаваны непрыяцель змагаўся моцна больш, чым пяць гадзін”18. К. Серакоўскі ў сваім рапарце Т. Касцюшку вылучыў самаахвярнасць многіх удзельнікаў бітвы. Асабліва адзначыў мужнасць падпаручніка Рудзінскага, які нават смяротна паранены карцеччу, адмовіўся пакінуць поле бою, з апошніх сіл заахвочваючы паўстанцаў да змагання. У гэтай бітве паўстанцы страцілі да дзвюх тысяч чалавек забітымі, параненымі і прапаўшымі без звестак. Многія з яе ўдзельнікаў, у асноўным мясцовыя сяляне-касінеры, уцяклі ў Крупчыцкі манастыр кармелітаў, дзе спрабавалі схавацца, але былі там пасечаныя казакамі Суворава19.

Пасля кароткага адпачынку К. Серакоўскі ноччу 14-гадзінным маршам адвеў свае войска пад Бярэсце, мяркуючы, што там у яго будзе час, каб перагрупаваць сілы. Але ўжо ў 6 гадзін раніцы 19 верасня ізноў быў атакаваны сувораўскім атрадам. Гэты нечаканы напад прывеў да катастрофы “корпуса” К. Серакоўскага, з якога ад разгрому ацалела толькі 700 чалавек. 2645 чалавек было забіта і паранена альбо трапіла ў палон. Асабліва цяжкай была страта ўсіх гармат, якіх паўстанцам і так не хапала. 19 верасня А. Сувораў у сваім рапарде ў Санкт-Пецярбург пісаў: “Бржескнй корпус... кончен... вытерпя храбро поражение холодным оружием чрез восемь часов... Пленных мало... несколько сот. Наш урон примечателен, хотя невелик”20.

У рашаючай бітве каля Мацяевіцаў 10 кастрычніка 1794 г. войскі на чале з Т. Касцюшкам былі разбіты, ен сам цяжка паранены і ўзяты ў палон. Паўстанне было асуджана на паражэнне.

17 Бензярук А. Памяць нашае зямлі: Гiсторыка-культурныя мясціны Жабінкоўскага раена. - Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2002. - с 33.

18 Емяльянчык У.П. Паланез для касіянераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. – Мн., 1994. – с. 114.19 Несцярчук Л.М. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: Вяртанне героя на радзіму. – Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2006. – с. 102.

20 Там жа.15

Page 16: Паўстанне 1794 года

4 лістапада Сувораў захапіў варшаўскае прадмесце Прагу. У сваім рапарце імператрыцы генерал пісаў: “На Празе вуліцы і плошчы былі ўсланы целамі забітых. Кроў лілася патокамі, пачырванеўшыя воды Віслы неслі целы тых, хто, шукаючы ратунку, патанулі ў плынях. Бачачы сваю страшную ганьбу, задрыжала вераломная сталіца”21. Напужаныя варшавяне 9 лістапада здалі сталіцу. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола.

Рэшткі войска, якія ўзначаліў наступнік Т. Касцюшкі генерал Т. Ваўжэцкі, адышлі на поўдзень, дзе 16 лістапада былі распушчаны. Паўстанне, якое працягвалася 8 месяцаў, а на беларускіх землях каля паўгода, пацярпела паражэнне.

Адной з прычын паражэння паўстання на тэрыторыі Беларусі з’яўлялася адсутнасць адзінага камандавання, належнага ўзаемадзеяння ў паўстанцкім войску, няздольнасць вайсковага кіраўніцтва. “Але галоўнай прычынай бачыцца палавінчатасць аб’яўленых рэформаў, пастаянная аглядка на шляхецтва, якое не хацела дапускаць рэвалюцыйнага выступления сялянства і мяшчанства”22.

21 Чаропка В. Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў. Тадэвуш Касцюшка //Беларускі гістарычны часопіс, 2004, - № 12. – с. 18.

22 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2-х ч. Ч. 1. - Мн.: Беларусь, 1993. – с. 243.16

Page 17: Паўстанне 1794 года

2. Кіраўнікі паўстання

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям’і беларускага шляхціча, фамільны маентак якога знаходзіўся ў весцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раене). Дакладная дата яго нараджэння невядомая, выказана меркаванне, што ен нарадзіўся 4 лютага 1746 года, аднак больш праўдападобна, што гэта адбылося 30 лістапада 1745 года. Дату 4 лютага прапанаваў польскі даследчык Т. Корзан зыходзячы з метрыкі, адкуль відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцеле 12 лютага 1746 года. Аднак есць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў вуніяцкай царкве і назвалі Андрэем у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада. Такое меркаванне грунтуецца таксама на тым, што яго маці Фекла (Тэкля) была з беларускага праваслаўна-вуніяцкага роду Ратамскіх. Як адзначаюць Я. Юхо і У. Емяльянчык у кнізе “Нарадзіўся я ліцьвінам”, дзяцей, раней хрышчаных у цэрквах, часта паўторна хрысцілі ў касцелах. На працягу ўсяго свайго жыцця Касцюшка быў абыякавы да рэлігійных пытанняў, нягледзячы на тое, што навучаўся ў каталіцкай канфесійнай школе23.

У сваім імкненні схаваць беларускае паходжанне Касцюшкі нават аўтарытэтныя сучасныя польскія выданні сцвярджаюць, што ен нібыта нарадзіўся на Валыні, якая з 1569 года была далучаная да Польшчы. Сам жа Касцюшка называў сябе ліцьвінам, г. зн. так, як называлі сябе ў тым часе ўсе беларусы.

На думку біеграфаў, ен нарадзіўся ў весцы Сяхновічы, што пацвярджаецца надпісам на медалі, вырабленым у Парыжы ў 1818 годзе. Паказваюць таксама на маентак Мерачоўшчына каля мястэчка Косава (цяпер у Івацэвіцкім раене) як на месца яго нараджэння24.

У гістарычных дакументах прозвішча Касцюшка сустракаецца з 1458 года. Продкі Андрэя Тадэвуша займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандр Іван быў падсудкам, а дзед Амбражэй — пісарам у Берасцейскім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх ласадаў не займаў, а меў

23 Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка.— Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – с. 8.

24 Бензярук А. Нараджэнне Касцюшкі: традыцыйны погляд і версіі // Сельская праўда. – 1997. – 29 кастр. – с. 2.

17

Page 18: Паўстанне 1794 года

толькі ганаровую годнасць мечніка Берасцейскага ваяводства і палкоўніка, хоць у войску ніколі не служыў.

У сям’і Тэклі і Людвіка Касцюшкаў было чацвера дзяцей: Ганна, Язэп, Кацярына і Андрэй Тадэвуш. Да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, без якіх-небудзь спецыяльных гувернераў ці настаўнікаў, г. зн. яго ранняе дзяцінства прайшло ў беларускай весцы. У дзевяць гадоў яго аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў мястэчка Любешаў Пінскага павета, дзе ен навучаўся пяць гадоў, да 1760 года. Пасля заканчэння школы ен зноў вярнуўся ў Сяхновічы і на працягу пяці гадоў дапамагаў маці па гаспадарцы.

У 1765 г. Касцюшка паступіў у новаствораны Варшаўскі кадэцкі корпус – вышэйшае афіцэрскае вучылішча, дзе ен спецыялізаваўся на ваеннага інжынера. Маладога афіцэра заўважыў начальнік корпуса князь Адам Чартарыйскі, які прыняў самы жывы ўдзел у лесе таленавітага юнака і нават зрабіў так, што ў 1769 г. Т. Касцюшка апынуўся ў Парыжы, каб прадоўжыць адукацыю.

    У 1774 г. у званні артылерыйскага капітана Тадэвуш вярнуўся на Радзіму. Пажыўшы некаторы час у Варшаве і Кракаве і не атрымаўшы пасады ў войску Рэчы Паспалітай, Т. Кас-цюшка паехаў у родныя Сяхновічы і нібыта забыўся на вайсковую кар’еру. Прычына – каханне да Людвікі Сасноўскай, дачкі ваяводы Ю. Сасноўскага, да якога ен паступіў хатнім настаўнікам. Няўдалая спроба заключыць шлюб з каханай без згоды яе бацькі вымусіла Т. Кас-цюшку пакінуць радзіму і выехаць у 1776 г. у Злучаныя Штаты Амерыкі, якія ў той час ваявалі з Англіяй за незалежнасць25.

    Дзевяць год ен аддаў амерыканскай арміі. Яго асабіста ведалі многія славутыя людзі Злучаных Штатаў. У 1777-1780 гадах Т. Касцюшка ўдзельнічаў у бітвах пад Саратогай, Трэнтанам, Прынстанам, Йорктаўнам, кіраваў умацаваннем берагоў Гудзона і будаўніцтвам фартэцыі Уэст-Поінт, распрацоўваў інжынернае забеспячэнне наступаў і абароны. Касцюшку належыць праект тыповага форта, прыстасаванага да ўмоў Амерыкі і магчымасцей рэспубліканскай арміі. 13 кастрычніка 1783 г. амерыканскі ўрад надаў Т. Касцюшку званне брыгаднага генерала. Ягоныя ваенныя заслугі перад Амерыкай атрымалі ганаровае прызнанне: у ліку трох чужаземцаў Касцюшка быў прыняты ў Таварыства Цынцыната, якое складалася з

25 Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны.— Мн.: Полымя, 1993. — с. 201.18

Page 19: Паўстанне 1794 года

найбольш вядомых удзельнікаў вайны за незалежнасць. Ен стаў ганаровым грамадзянінам ЗША. Але матэрыяльнае становішча Т. Касцюшкі не палепшылася: вярнуўся ен на радзіму ў 1784 г. амаль такім жа бедным, як і паехаў.

    Месца ў арміі Рэчы Паспалітай яму не знайшлося, і на працягу пяці год ен займаўся сельскай гаспадаркай у сваіх Сяхновічах. Толькі ў канцы 1789 г. Тадэвуш Касцюшка стаў генерал-маерам войска польскага. У 1792 г., падчас вайны з Расіяй, ен камандаваў дывізіяй на Украіне, паказаў сябе здольным камандзірам. За кампанію 1792 г. Т. Касцюшка быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і атрымаў званне генерал-лейтэнанта. 24 сакавіка 1794 г. Т. Касцюшка быў аб’яўлены галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і начальнікам нацыянальна-вызваленчага паўстання. Т. Касцюшка шукаў падтрымкі ў Турцыі, Швецыі, Францыі, але пошукі вынікаў не далі. Да таго ж паўстанне не знайшло падтрымкі ў сялян. 10 кастрычніка каля Мацяевіц, пад Варшавай, войска касцюшкаўцаў амаль цалкам было разбіта, а сам генерал, цяжка паранены, быў падабраны з поля бою казакамі.

    Два гады Т. Касцюшка быў вязнем у Санкт-Пецярбургу. Толькі пасля смерці Кацярыны II імператар Павел I вызваліў яго, прапанаваўшы застацца ў межах Расійскай імперыі, абзавесціся гаспадаркай. Але Касцюшка вырашыў вярнуцца ў ЗША.

    Апошні перыяд яго жыцця праходзіць у вандраваннях. Швецыя, Германія, Францыя, Злучаныя Штаты вітаюць яго як героя. Яго прыхільнасці шукалі і расійскі імператар Аляксандр I, і Напалеон Банапарт напярэдадні 1812 года.

    8 ліпеня 1816 г. Тадэвуш Касцюшка, ужо стары і хворы чалавек, перабіраецца ў невялічкае мястэчка Салюр у Швейцарыі. Тут 15 кастрычніка 1817 г. спынілася сэрца славутага беларуса.

Юліян Урсын Нямцэвіч – знакаміты пісьменнік, паэт, гісторык, палітычны дзеяч, нарадзіўся ў 1758 годзе ў маентку Скокі непадалеку ад Брэста. Пасля заканчэння Кадэцкай школы ў Варшаве ен становіцца ад’ютантам графа Чартарыйскага, які ў той час узначальваў войска Рэчы Паспалітай, і з ім вандруе па краіне, а таксама наведвае шэраг еўрапейскіх дзяржаваў. З ранніх гадоў і да апошніх дзен жыцця ен веў дзеннік, запісы з якога выйшлі ў некалькіх выданнях. Ен быў дэпутатам Чатырохгадовага сейма, адным з

19

Page 20: Паўстанне 1794 года

аўтараў дэмакратычнай канстытуцыі 1791 года. На гэты час прыходзіцца і пачатак яго літаратурнай творчасці. Вельмі вядома была яго камедыя “Вяртанне дэпутата”, у якой ен крытыкаваў кансерватызм магнатаў і даказваў неабходнасць сацыяльных рэформаў, вызвалення сялян ад прыгону. Не меншую папулярнасць набылі і яго сатырычныя палітычныя байкі і памфлеты.

Пачатак паўстання 1794 г. застаў Ю. Нямцэвіча ў Рыме. Вярнуўшыся на Радзіму, ен прымкнуў да паўстанцаў, стаў асабістым ад’ютантам Тадэвуша Касцюшкі. Яму належаць тэксты некаторых універсалаў, з якімі кіраўнік паўстання звяртаўся да мясцовага насельніцтва26.

Пасля бітвы пад Мацяевіцамі, дзе абодва былі паранены, трапляе ў палон і праводзіць два гады ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Пасля вызвалення імператарам Паўлам Касцюшкі Нямцэвіч разам з ім падаецца ў Злучаныя Штаты і застаецца там амаль дзесяць год. Сярод літаратурных твораў, напісаных у час знаходжання ў Амерыцы, - біяграфічны нарыс пра Джорджа Вашынгтона, які быў надрукаваны ў Польшчы ў 1803 годзе.

Вярнуўшыся на радзіму ў 1807 годзе, Нямцэвіч актыўна ўдзельнічае ў палітычным і культурным жыцці. Ен быў сакратаром Дзяржаўнага савета, займаў адказную пасаду ў дэпартаменце асветы. Па яго ініцыятыве ствараецца Драматычны тэатр у Варшаве. Адгукнуўшыся на прапанову Таварыства сяброў навукі па стварэнні паэтычнай гісторыі Рэчы Паспалітай, якая павінна была спрыяць выхаванню патрыятызму ў моладзі, ен піша цыкл “Гістарычных песень”, у якіх адлюстраваны найбольш драматычныя моманты гісторыі краіны. У гэтыя гады Нямцэвіч таксама напісаў тры рамана, шэраг п’ес і гістарычных даследаванняў.

Калі пачалася падрыхтоўка да лістападаўскага паўстання 1830 года, Нямцэвіч, нягледзячы на свой узрост, прыняў у ей удзел. Ен увайшоў у Паўстанцкі камітэт, стаў адным з аўтараў маніфеста, які абвяшчаў незалежнасць Польшчы ад Расіі. У 1831 годзе Паўстанцкі камітэт прыняў рашэнне звярнуцца за падтрымкай да заходніх краін. Улічваючы даўнія шырокія замежныя сувязі Нямцэвіча, яго пасылаюць у Англію. Ен атрымлiваюць тайнае даручэнне, згодна з якiм яго галоўныя намаганні павінны быць накiраваны на тое, каб схіліць урад Вялікабрытаніі да

26 Мазоўка Н. «Возьмем косы ды янычаркі...». Паплечнікі Т. Касцюшкі //Роднае слова, 1994. - № 2. – с. 71.

20

Page 21: Паўстанне 1794 года

прызнання незалежнасці Польшчы, атрымаць ад яго дапамогу зброяй i дэсантам.

Найбольш паспяховымi былi стасункі Нямцэвiча з лiтаратурным асяроддзем. У значнай меры дзякуючы яго намаганням у лютым 1832 года ў Лондане была створана Літаратурная асацыяцыя сяброў Польшчы, філіі якой былi i ў другiх гарадах – Уорвiку, Бiрмiнгеме, Абердзіне.

 Нямцэвiч выязджае таксама ў прамысловыя цэнтры Бiрмiнгем, Манчэстэр, дзе пад уплывам яго выступленняў удзельнiкi мітынгаў падпiсваюць петыцыі да парламента з патрабаваннем аказаць дапамогу Польшчы. Наведвае ен таксама Шатландыю i Ірландыю, дзе збiрае грошы для Таварыства навуковай дапамогi, адной з мэтаў якога было даць магчымасць маладым польскiм эмігрантам атрымаць адукацыю

Але Нямцэвiч займаўся не толькi палiтычнымi справамi. Як сведчыць яго дзеннік, ен наведвае Брытанскi музей, дзе вывучае гісторыю палiтычных i эканамiчных стасункаў памiж Англiяй і Рэччу Паспалітай, цікавіцца сучасным навуковым жыццем, наведвае публiчныя лекцыі па розных накірунках: медыцыне, xiмii, фiзiцы, “імкнучыся набрацца хоць павярхоўных ведаў у навуках, чаго не дазволілі мне набыць мае палітычныя вандраваннi”, хоць i прызнаецца, што не ўсе зразумела яму, напрыклад, у вучэннi Фарадэя аб электрычнасцi.

У 1832 годзе Нямцэвіч пераязджае ў Парыж i актыўна ўключаецца ў бурлiвае жыцце эмiграцыі. Разам з Чартарыйскім i Міцкевiчам ен становіцца членам савета Таварыства навуковай дапамогі ў Францыi, садзейнічае адкрыццю ў Парыжы Польскай бiбліятэкi27.

У 1839 годзе пачынае пісаць раман аб паўстаннi, але не паспявае скончыць яго. У мае 1841 Нямцэвіч памер і там жа ў Парыжы, удалечыні ад радзімы, быў пахаваны.

Михаіл Францішак Карповіч – асветнік, публіцыст, палітычны дзеяч. Нарадзіўся 4 кастрычніка 1744 г. у Камянцы Брэсцкай вобласці. Прафесар Кракаўскай і Віленскай акадэмій. Прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў і матэрыялістаў. У 1774 быў дэлегатам правінцыяльнага канвента ў Варшаве. Яго погляды на духоўнае і свецкае выхаванне — спроба дастасаваць

27 Судлянкова В. Нямцэвіч у Англіі //Новы час, 2003. - № 19. – с. 7. 21

Page 22: Паўстанне 1794 года

вальнадумства да рэлігійнага аскетызму. 3 1783 прафесар дагматычнай тэалогіі ў Галоўнай літоўскай школе ў Вільні. Займаўся таксама прапаведніцкай дзейнасцю, пісаў вершы з нагоды розных падзей у жыцці мясцовых магнатаў, прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў.

Па сваіх поглядах быў радыкальным дэмакратам, прапанаваў адкрыць касы дапамогі сялянам з мэтай развіцця іх гаспадаркі. Адзін з першых на Беларусі выступіў з крытыкай прыгоннага права. Змагаўся за ажыццяўленне прынцыпаў Канстытуцыі 3 мая 1791, якая павінна была садзейнічаць палітычнаму і эканамічнаму ўмацаванню Польшчы28.

Прымаў актыўны ўдзел у паўстанні 1794, якім кіраваў Т. Касцюшка, быў яго памочнікам і ўваходзіў у склад Літоўскага паўстанцкага ўрада. Пасля задушэння паўстання царскія ўлады выдалі загад на яго арышт. Пэўны час Карповіч хаваўся ў Варшаве. Потым паўлегальна жыў у маентку Гражышкі на Сузальшчыне, які атрымаў ад біскупа І. Масальскага. Сабраў там багатую бібліятэку29.

З роду Сапегаў у паўстанні удзельнічаў Казімір Нестар Сапега, сын Яна Сапегі. У 1767-72 гадах ен вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. 3 1772 Казімір Нестар Сапега – палкоўнік артылерыі войска ВКЛ, у 1773-93 генерал артылерыі. 3 1778 выбіраўся паслом на соймы. 3 1778 – член Пастаяннай Рады. Староста брэсцкі з 1783. 3 1776 у апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788-92 абраны маршалкам канфедэрацыі ВКЛ, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Выступіў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. 3 яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі, памер у Вене.

Францішак Сапега нарадзіўся у Варшаве ў 1772 годзе і падлеткам быў залічаны ў кадэцкі корпус у Пулавах. У 21 год Францішак Сапега атрымлівае

28 Памяць: Гісторыка-дакументацыйная хроніка Брэст. 1 ч. – Мн.: Белта, 1997. – с. 166.

29 Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энц. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995. – с. 224.22

Page 23: Паўстанне 1794 года

званне генерала артылерыі, яго генеральскі мундзір упрыгожвае ордэн святога Станіслава.

Як сведчаць рэляцыі тагачасных расейскіх сакрэтных службаў, Францішак удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. Спадзеючыся на здольнасці маладога генерала і на аўтарытэт ягонага прозвішча, Тадэвуш Касцюшка спачатку запрапанаваў яму ўзначаліць збройны выступ на Літве. Але ў выніку патаемнай дыпламатыі Францішку дасталася толькі адна дывізія колькасцю дзве тысячы жаўнераў. 22 мая 1794 года генерал Сапега дакладвае ў Вільню, што ягонае войска канцэнтруецца ў Дзярэчыне і рыхтуецца да баявых дзеянняў.

Пасля паражэння паўстання расейцы не зачапілі адстаўнога камандзіра мяцежнікаў, запатрабаваўшы ад яго пісьмовага забавязання больш не ваяваць супраць Расеі. 6 студзеня 1795 года Францішак Сапега перадаў праз расейскага ваеначальніка М. Рапніна пакаянны ліст да Кацярыны ІІ, у якім, ратуючы ад канфіскацыі свае маенткі, прасіў імператрыцу дараваць удзел у паўстанні. Дачакаўшыся найвышэйшай літасці, Францішак прыязджае ў Пецярбург, дзе ў Петрапаўлаўскай крэпасці адбывае пакаранне звязнены Тадэвуш Касцюшка. Спрабуючы дапамагчы кіраўніку паўстання і даўняму сябру, князь сустракаецца з уплывовымі вяльможамі. Насуперак просьбам цесця, Станіслава Шчаснага-Патоцкага, які стала жыў у Пецярбурзе, на шматлікіх свецкіх раўтах і балях Францішак Сапега, выкарыстоўваючы ўсе даступныя яму метады, рыхтуе глебу для вызвалення Касцюшкі. Але ягоныя вымогі далі плен толькі праз два гады.

У 1796 годзе Францішак Сапега, ужо маючы ў сваім паслужным спісе тытулы расейскага тайнага саветніка і маршалка Менскай губерні, як дэлегат ліцвінскай шляхты ўдзельнічаў у каранацыі Паўла І, што адбывалася ў Маскве. Пасля гэтага цар наведаў фамільны палац Сапегі ў Дзярэчыне. Францішак не забыўся замовіць слова за свайго Галоўнакамандуючага. Прыехаўшы ў Пецярбург, Павел І уласнай персонай наведаўся ў Петрапаўлаўскую цытадэль і, не выходзячы з падзямелля, падпісаў указ аб вызваленні Касцюшкі30.

Пасля чыннага ўдзелу ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні і нараджэння сына Францішак Сапега свой абавязак перад Айчынай палічыў выкананым.

30 Скобла М. Мястэчка Дзярэчын //Наша вера., 1999. - № 3.23

Page 24: Паўстанне 1794 года

Ен пачынае падарожнічаць па еўрапейскіх сталіцах, дзе з галавой акунаецца ў вяселае багемнае жыцце.

24

Page 25: Паўстанне 1794 года

Заключэнне

Паўстанне 1794 г. быў першым з трох вызваленчых рухаў, якія адбыліся ў Польшчы, Заходняй Беларусі, Літве на лрацягу 70 гадоў. У паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гг. выкарыстоўваўся вопыт барацьбы канца XVIII ст., пераклікаліся і іх мэты. Па размаху баявых дзеянняў на Беларусі паўстанне 1794 г. было не меншым, чым, напрыклад, больш нам вядомыя вызваленчыя выступленні 1863—1864 гг., а геаграфічна яно распаўсюджвалася на ўсход нават болей.

Пры пэўнай непаслядоўнасці дзеянняў, супярэчлівасці, абмежаванасці поглядаў некаторых яго кіраўнікоў, недахопах прынятых імі рашэнняў, паўстанне было прагрэсіўным і мужным актам. Фактычна паўстанцы супроцьстаялі правячым рэжымам трох дзяржаў — Расіі, Прусіі, Аўстрыі. Еўрапейскі кантэкст і вялікае значэнне паўстання — відавочныя. Услед за Французскай рэвалюцыяй гэта быў новы рэвалюцыйны ачаг у Еўропе. Таму патушыць яго так дружна ўзяліся ўсе суседнія манархічныя кіраўнікі. Яны баяліся, што рэвалюцыйныя ідэі перакінуцца на іхнія краіны і актывізуюць пакуль што паслухмяныя народы. I гэта было небеспадстаўна: прыгонніцкі лад перажываў крызіс, які ўсе болей паглыбляўся.

Беларусь, у першую чаргу Берасцейшчына, аказалася адным з раенаў паўстанцкага руху. Распаўсюджванне паўстання на гэтых беларускіх землях было значным. Як ацэньваюць даследчыкі, з агульнай колькасці паўстанцаў у 150 тыс. чалавек ад 30 да 40 тыс. з’яўляліся прадстаўнікамі нашага краю. Шмат сярод іх было сялян-касінераў. Большасць з іх загінулі ў бітвах з рэгулярным войскам Расійскай імперыі. Яшчэ большая колькасць нашых землякоў мела непасрэднае ці ўскоснае дачыненне да паўстання. Усе гэта робіць яго буйной сацыяльнай і ваенна-палітычнай з’явай у гісторыі Бацькаўшчыны. Нам неабходна ведаць пра гэта, калі мы хочам ушанаваць імены і справы нашых гераічных продкаў, аднавіць гістарычную памяць народа.

25

Page 26: Паўстанне 1794 года

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. - Мiнск: Экаперспектыва, 2000 - 2005. - Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалiтай (XVII - XVIII ст.) / Ю.Бохан [i iнш.]. -2004. - 343 с. (с. 245-259)

2. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1 / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; М.П. Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск : Беларусь, 1994. - 527 с. – с. 237

3. Анішчанка Я. Паўстанне 1794 года: змаганне за народ. // Полымя, 1995. - № 5. - Ст. 225-241.

4. Анішчанка Я. Яны баяліся беларускага народа //Беларуская мінуўшчына, 1997. - № 6. - Ст. 26-29.

5. Барташэвіч К. З гісторыі паўстання Тадэвуша Касцюшкі. //Крыніца, 2001, № 8. Ст. 158-178.

6. Бензярук А. Нараджэнне Касцюшкі: традыцыйны погляд і версіі // Сельская праўда. – 1997. – 29 кастр. – Ст 2-6.

7. Бензярук А. Памяць нашае зямлі: Гiсторыка-культурныя мясціны Жабінкоўскага раена. - Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2002. - 36 с.

8. Грыцкевіч А. Паўстанне 1794 г.: Перадумовы, ход, вынікі //Беларускі гістарычны часопіс, 1994. - № 11. – Ст. 39-46.

9. Емяльянчык У.П. Паланез для касіянераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. – Мн., 1994. – 160 с.

10.Касцюк М. За волю, роўнасць, незалежнасць. //Беларуская думка, 1994, № 7 - Ст. 71-74.

11.Мазоўка Н. «Возьмем косы ды янычаркі...». Паплечнікі Т. Касцюшкі //Роднае слова, 1994. - № 2. – Ст. 70-73.

12.Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энц. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995. – 671 с.

13.Несцярчук Л.М. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: Вяртанне героя на радзіму. – Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2006. – 296 с.

14.Памяць: Гісторыка-дакументацыйная хроніка Брэст. 1 ч. – Мн.: Белта, 1997. – 576 с.

15.Судлянкова В. Нямцэвіч у Англіі //Новы час, 2003. - № 19. – Ст. 7.16.Тарасаў, К.І. Начальнік паўстання / Кастусь Тарасаў // Памяць пра

легенды : постаці беларускай мінуўшчыны / Кастусь Тарасаў. Выд. 2-е, дапоўненае. - Мінск, 1990. - Ст. 199-210.

17.Чаропка В. Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў. Тадэвуш Касцюшка //Беларускі гістарычны часопіс, 2004, - № 12. – Ст. 9-21.

18.Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка.— Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 68 с.

26