7
Аднаму лепей толькі рыбу вудзіць ды да дзяўчыны заляцацца Вынесеная ў загаловак старая беларуская прымаўка акурат пасуе да тэмы нашай размовы. Сапраўды. Уявіць сёньня хоць адну пасьпяховую грамадзкую арганізацыю, якая ў сваёй дзейнасьці не абапіраецца на дапамогу партнэраў, проста немагчыма. Ніжэй гаворка пойдзе пра сэнс і мэты партнэрства, стратэгію ўсталяваньня партнэрскіх сувязяў, некаторыя прынцыпы і механізмы партнэрства. Тэрмін “партнэрства” мае процьму самых розных тлумачэньняў. Адно зь іх сьцявярджае, што гэта гэта доўгатэрміновыя ўзаемавыгодныя стасункі паміж двума альбо большай колькасьцю арганізацый, якія базуюцца на фармальнай дамове і накіраваныя на рэалізацыю канкрэтных агульных мэтаў і задач. Калі адштурхоўвацца ад гэтага вызначэньня, то першае, з чаго мы мусім пачаць пошук партнэраў, гэта самім ясна разумець, чаго мы хочам дасягнуць. Мэты ў дадзеным выпадку могуць быць як доўгатэрміновымі (напрыклад, распрацоўка і ўкараненьне комплекснай праграмы, накіраванай на барацьбу з галечай, як гэта ёсьць у выпадку з новай трохгадовай праграмай, якую ААН распачынае ў нашай краіне), гэтак і кароткатэрміновымі (да прыкладу, правядзеньне канкрэтнай агульнагарадзкой акцыі). Калі мэта – ясная, то можна займацца плянаваньнем кантактаў з патэнцыйнымі партнэрамі. Дапамагчы ў гэтай справе можа прадстаўленая ніжэй мадэль. Аналіз значнага акружэння

Яшчэ раз пра партнёрства

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Матэрыял прысвечаны стратэгіі будавання партнёрскіх адносінаў паміж грамадскай арганізацыяй і важным для яе акружэннем.

Citation preview

Page 1: Яшчэ раз пра партнёрства

Аднаму лепей толькі рыбу вудзіць ды да дзяўчыны заляцаццаВынесеная ў загаловак старая беларуская прымаўка акурат пасуе да тэмы

нашай размовы. Сапраўды. Уявіць сёньня хоць адну пасьпяховую грамадзкую

арганізацыю, якая ў сваёй дзейнасьці не абапіраецца на дапамогу партнэраў, проста

немагчыма. Ніжэй гаворка пойдзе пра сэнс і мэты партнэрства, стратэгію

ўсталяваньня партнэрскіх сувязяў, некаторыя прынцыпы і механізмы партнэрства.

Тэрмін “партнэрства” мае процьму самых розных тлумачэньняў. Адно зь іх

сьцявярджае, што гэта гэта доўгатэрміновыя ўзаемавыгодныя стасункі паміж двума альбо

большай колькасьцю арганізацый, якія базуюцца на фармальнай дамове і накіраваныя на

рэалізацыю канкрэтных агульных мэтаў і задач.

Калі адштурхоўвацца ад гэтага вызначэньня, то першае, з чаго мы мусім пачаць

пошук партнэраў, гэта самім ясна разумець, чаго мы хочам дасягнуць. Мэты ў дадзеным

выпадку могуць быць як доўгатэрміновымі (напрыклад, распрацоўка і ўкараненьне

комплекснай праграмы, накіраванай на барацьбу з галечай, як гэта ёсьць у выпадку з

новай трохгадовай праграмай, якую ААН распачынае ў нашай краіне), гэтак і

кароткатэрміновымі (да прыкладу, правядзеньне канкрэтнай агульнагарадзкой акцыі).

Калі мэта – ясная, то можна займацца плянаваньнем кантактаў з патэнцыйнымі

партнэрамі. Дапамагчы ў гэтай справе можа прадстаўленая ніжэй мадэль.

Аналіз значнага акружэння

НГА

Органы дзяржаўнай улады

Бізнэс-арганізацыі

Іншыя НГАСродкі масавай інфармацыі

Арганізацыі, зь якімі

супрацоўніцтва ёсьць

зараз

Арганізацыі, зь якімі плянуецца супрацоўнічаць

Page 2: Яшчэ раз пра партнёрства

Аналіз значнага акружэньня дазваляе арганізацыі наглядна прадставіць ступень

развіцьця партнэрскіх сувязяў у зьнешнім асяроддзі, а таксама паставіць затым задачы па

пабудове канкрэтных партнэрскіх стасункаў.

Пры правядзенні аналіза неабходна, па-першае, вызначыць тыя арганізацыі, з якімі

вы ўжо працуеце (больш менш стала – “бліжняе кола” на схеме), а па-другое, тыя

арганізацыі, якія з'яўляюцца прываблівымі для партнэрства (“дальняе кола” на схеме).

Важна правесьці гэты аналіз максімальна канкрэтна, вызначыўшы пры гэтым назвы

канкрэтных арганізацый, імёны важных асобаў і г.п.

Толькі такі паўнавартасны аналіз дае карціну, з якой можна працаваць далей у

справе разьвіцця партнэрскіх сувязей для дасягненьня тых альбо іншых мэтаў арганізацыі.

Перад тым, як пачынаць перамовы з патэнцыйнымі партнэрамі, варта прыгадаць,

што партнэрства мае ня толькі відавочныя плюсы (мабілізацыі калектыўных дзеянняў і

рэсурсаў для дасягненьня мэты, большы ўплыў, ўзаемадзеянні з новымі арганізацыямі

і людзьмі і г.д). Партнэрства прымушае браць пад увагу і некаторыя рызыкі:

неабходнасьць дзяліць з іншымі уплыў і славу, давяраць людзям, з якімі раней не

даводзілася працаваць, зьвязаць сваю рэпутацыю з іншымі, губляць больш часу ў

параўнаньні з самастойнай працай, сутыкацца са складанымі працэсамі прыняцьця і

зацьвярджэньня рашэньняў.

Page 3: Яшчэ раз пра партнёрства

Калі выгоды і рызыкі прааналізаваныя, можна дзейнічаць у адпаведнасьці з

наступнай схемай.

Мадэль пабудовы партнэрства

Інтарэсы

Рэсурсы

Паводле: В.В.Матросов, В.Л.Вайнер, Некоммерческий сектор и бизнес: построение

социального партнерства., Калуга, 2000

Для пабудовы партнэрства перш за ўсё неабходныя бакі – як мінімум два. Пры гэтым

кожны бок будзе перш за ўсё зыходзіць з уласных інтарэсаў. Таму важна спачатку

высьветліць і прааналізаваць, а затым улічыць інтарэсы бакоў, каб далейшае

супрацоўніцтва было ўстойлівым.

Наступны важны момант – рэсурсы кожнага з бакоў. Аналіз рэсурсаў дазваляе

высьветліць – наколькі рэальным зьяўляецца магчымае супрацоўніцтва бакоў, ці будзе

Інтарэсы

Рэсурсы

мэта сумеснай дзейнасьці

Сумесная дзейнасьць

вынікі сумеснай дзейнасьці

вынікі сумеснай

дзейнасьці

Page 4: Яшчэ раз пра партнёрства

плануемая сумесная дзейнасьць забясьпечаная рэсурсамі, якім будзе баланс укладзеных у

сумесную дзейнасьць рэсурсаў.

Пасьля ўліку інтарэсаў бакоў і аналізу рэсурсаў партнэрства неабходна спланаваць

сумесную дзейнасць, і, перад усім, вызначыць мэту гэтай дзейнасьці. Надзвычай важна

на гэтым этапе выразна ўяўляць вынікі сумеснай дзейнасьці, якія атрымае кожны з

партнэраў праз сумесную дзейнасьці, ўпэўніцца, што гэтыя вынікі адпавядаюць інтарэсам

усіх бакоў.

Надзвычай важнай справай, без якой партнэрства рызыкуе застацца толькі на словах

(альбо на паперы), зьяўляецца ўзгадненьне механізмаў партнэрства, альбо, іншымі

словамі, спосабаў каардынацыі сумеснай дзейнасьці. Прыгадаем толькі некалькі зь іх.

Абмен інфармацыяй. Партнэры дамаўляюцца пра тое, якой інфармацыяй і зь якой

перыядычнасьцю яны будуць абменьвацца. На жаль, гісторыя беларускага трэцяга сэктару

небагатая на яркія прыклады пасьпяховай працы ў гэтай сфэры. Найбольш амбіцыйны,

бадай, праект стварэньня агульнабеларускай інфармацыйнай прасторы для НГА

(БАРЦnews) ужо год не падае прыкметаў жыцьця. Сярод найноўшых прыкладаў спробаў

выкарыстаньня такога механізма падтрымкі партнэрства можна назваць электронную

канфэрэнцыю арганізацыяў, ініцыятываў і прыватных асобаў, якія атаесамляюць сябе з

рухам за ўстойлівае разьвіцьцё. Прыкладам міжнароднага абмена інфармацыяй можа быць

электронная канфэрэнцыя НГА эўрарэгіёну “Нёман”. Сярод пасьпяховых замежных

прыкладаў можна назваць польскае Таварыства ўзаемнай інфармацыі, якое аб’ядноўвае

вялікую партнэрскіх структур.

Каардынацыйная рада. Рэгулярныя сустрэчы прадстаўнікоў арганізацый-партнэраў у

межах такой структуры дазваляюць каардынаваць сумесную дзейнасьць, рабіць

узгодненыя карэктывы ў пляны, ацэньваць прамежкавыя вынікі, рэагаваць на праблемы і

г.д. З прыкладамі такога кшталту ўзаемадзеяньня партнэраў прасьцей. Ледзь ня ў кожным

рэгіёне краіны ў розны час ствараліся Круглыя сталы, Асамблеі, Соймікі,

Каардынацыйныя рады НГА. Куды менш прыкладаў выкарыстаньня такога механізма

партнэрства ў выпадку стасункаў паміж трэцім сэктарам і ўладамі.

Пагадненьне пра сумесную дзейнасьць/ прынцыпы ўзаемадзеяньня. У дадзеным

выпадку гаворка ідзе пра афіцыйнае пісьмовае пагадненьне, якое рэглямэнтуе партнэрскія

стасункі (хто за што адказвае, правы і абавязкі партнэраў, тэрмін сумеснай дзейнасьці і

г.д.). Часьцей за ўсё такія дамовы заключаюцца паміж 2-3 партнэрамі, але ўсьць і іншыя

прыклады. У мінулым годзе мне давялося сустракацца з актывістамі грамадзкага руху з

Page 5: Яшчэ раз пра партнёрства

невялікага польскага горада Скернявіцы, якія з гонарам паказвалі падпісаны кіраўнікамі

грамадзкіх арганізацыі і мясцовых уладаў дакумант з гучнай назвай “Паразуменьне”.

Статут. У выпадку, калі арганізацыі-партнэры маюць намер супрацоўнічаць на

доўгатэрміновай аснове, магчыма стварэньне фармальнага хаўруса альбо асацыяцыі

арганізацый (напрыклад, нацыянальнай Рады маладзёвых арганізацый). Распрацаваны

партнэрамі Статут будзе ў такім выпадку рэгуляваць дзейнасьць такой структуры.

У Беларусі, калі казаць пра пэрспэктывы партнэрства на самых розных узроўнях, сёньня

склалася супярэчлівая сітуацыя. З аднаго боку дзяржава не вітае не толькі спробы

кансалідацыі дзеяньняў грамадзкіх арганізацый, але і праявы любой грамадзкай

актыўнасьці (за выключэньнем “дабраахвотных” суботнікаў, ахвяраваньняў на

будаўніцтва нацыянальнай бібліятэкі і г.п.). У выніку многія арганізацыі нагадваюць

сьлімакоў, якія схаваліся ў свае домікі, каб перажыць нялёгкія часы. Дзе тут думаць пра

партнэрства...

Зь іншага боку пагроза поўнай ліквідацыі прымушае актывістаў грамадзкага руху

працягваць адзін аднаму рукі, шукаць кантактаў з уладамі, бізнэсам, прыдумваць новыя

формы супрацоўніцтва.

Беларускія НГА на гэты момант назапасілі вялізны патэнцыял. І тое, наколькі ён будзе

рэалізаваны, залежыць у тым ліку і ад нашага жаданьня і ўменьня працаваць разам. Таму

што аднаму лепей толькі...

Вітаўт Руднік,

Артыкул падрыхтаваны для часопісу “Трэці сэктар”