2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Пачаўся запіс на прэзентацыі аб УЗВ-7. З 1 па 11 верасня ахвотныя стаць слухачамі “Універсітэту Залатога Веку” ў сёмым акадэмічным годзе могуць запісацца для ўдзелу ў прэзентацыях. Хочаш размаўляць на замежнай мове? Прыходзь на Tandem Evenings in Hrodna! У Гродне стартуе другі сезон Tandem Evenings. Сустрэчы - гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць іх жыхароў і людзей, якім цікава развівацца. “Вяртанне да прыроды”: абмен у Германіі. Васьмёра маладзёнаў прадставілі Беларусь і ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на экалагічна-спартовым абмене ў Германіі. Кірыл Дашук дзеліцца сваімі ўражаннямі. Навіны партнёраў Дабрачынная акцыя "Малюем веды" адбудзецца ў парку Жылібера. Арганізатары плануюць у гэты дзень розныя мерапрыемствы. Дзеці буду вучыцца аэраграфіі і нават змогуць пафарбаваць сапраўдны аўтамабіль, гадаваць "Дрэва жаданняў", маляваць незвычайнымі фарбамі на незвычайных матэрыялах, гуляць у настольныя гульні ад кампаніі "Кубік". Мерапрыемства адбудзецца 5 верасня. Местачковы габрэй у Лукамор'і: пад Гродна прэзентавалі вынікі пленэру. “Зялёны партал Гродзеншчыны” наведаў закрыццё пленэра скульптараў па дрэве ў Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы” 25 жніўня. Адкрыты прагляд "Свята беларускага слова – свята духоўнасці і адраджэння". Шаноўныя гарадзенцы і госці горада! У першую вераснёўскую нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Свята беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ў аддзеле краязнаўства нашай бібліятэкі дзейнічае адкрыты прагляд "Свята беларускага слова – свята духоўнасці і адраджэння". Прытулак для жывёл пасля пажару: праца ідзе поўным ходам, патрэбныя яшчэ рукі. Штодня ў прытулку для сабак вядуцца работы па аднаўленні будынка пасля пажару. Гараджане дапамагаюць як грашыма, так і працай, рамантуючы вальеры. Дзякуючы здарэнню многія жыхары

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 8 04 09 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 8 04 09 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Пачаўся запіс на прэзентацыі аб УЗВ-7. З 1 па 11 верасня ахвотныя стаць слухачамі “Універсітэту

Залатога Веку” ў сёмым акадэмічным годзе могуць запісацца для ўдзелу ў прэзентацыях.

Хочаш размаўляць на замежнай мове? Прыходзь на Tandem Evenings in Hrodna! У Гродне

стартуе другі сезон Tandem Evenings. Сустрэчы - гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах,

падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць іх

жыхароў і людзей, якім цікава развівацца.

“Вяртанне да прыроды”: абмен у Германіі. Васьмёра маладзёнаў прадставілі Беларусь і ГА “Цэнтр

“Трэці сектар” на экалагічна-спартовым абмене ў Германіі. Кірыл Дашук дзеліцца сваімі ўражаннямі.

Навіны партнёраў

Дабрачынная акцыя "Малюем веды" адбудзецца ў парку Жылібера. Арганізатары плануюць у

гэты дзень розныя мерапрыемствы. Дзеці буду вучыцца аэраграфіі і нават змогуць пафарбаваць

сапраўдны аўтамабіль, гадаваць "Дрэва жаданняў", маляваць незвычайнымі фарбамі на незвычайных

матэрыялах, гуляць у настольныя гульні ад кампаніі "Кубік". Мерапрыемства адбудзецца 5 верасня.

Местачковы габрэй у Лукамор'і: пад Гродна прэзентавалі вынікі пленэру. “Зялёны партал

Гродзеншчыны” наведаў закрыццё пленэра скульптараў па дрэве ў Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”

25 жніўня.

Адкрыты прагляд "Свята беларускага слова – свята духоўнасці і адраджэння". Шаноўныя

гарадзенцы і госці горада! У першую вераснёўскую нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Свята

беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ў аддзеле краязнаўства нашай бібліятэкі дзейнічае адкрыты

прагляд "Свята беларускага слова – свята духоўнасці і адраджэння".

Прытулак для жывёл пасля пажару: праца ідзе поўным ходам, патрэбныя яшчэ

рукі. Штодня ў прытулку для сабак вядуцца работы па аднаўленні будынка пасля пажару. Гараджане

дапамагаюць як грашыма, так і працай, рамантуючы вальеры. Дзякуючы здарэнню многія жыхары

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 8 04 09 2015

горада сталі па-іншаму глядзець на праблему нашых чацвераногіх сяброў.грамадскіх практыках

Віцебска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.

“Мова Нанова” вяртаецца ў новым сезоне: цяпер у новым месцы і з асобнымі заняткамі для

дзетак. Першыя заняткі “Мова Нанова Гародня” пройдуць 14-га верасня. Цяпер вывучаць беларускую

мову змогуць не толькі дарослыя. Асобныя заняткі для дзетак да 12 гадоў будуць праходзіць па

панядзелках і пачынацца за гадзіну да дарослых – у 18.00.

Магчымасці

Паездка ў Страсбург для беларускіх журналістаў. 13-14 кастрычніка 2015 г. у Страсбургу Савет

Еўропы ладзіць канферэнцыю на тэму свабоды выказвання. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў

мерапрыемстве пяць беларускіх журналістаў, якіх мае рэкамендаваць ГА “БАЖ”.

Трэнінг “Дыялог у моладзевым супрацоўніцтве”. Курс-трэнiнг «What YOUth believe – Interfaith

Dialogue in touth work» збярэ моладзь, якая цiкавiцца i займаецца міжрэлiгiйным дыялогам, i прапануе

напрамкi праектаў для далейшай працы з моладдзю.

Карысны старт ад Startup Weekend Minsk. Мерапрыемства прэзентуе 20 моцных стартапаў з

прамысловага сектару і сферы паслуг. Больш за 200 чалавек збярэцца для таго, как паказаць сябе і

свае ідэі, атрымаць ацэнку экспертаў, знайсці партнёраў і калег у каманду, атрымаць інвестыцыі і

новыя сувязі. Падзея аб’яднае прадпрымальнікаў, экспертаў і інвестараў на адной пляцоўцы.

БАСС навучыць форум-тэатру. Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання БАСС

запрашае да ўдзелу ў практычным трэнінгу па авалоданні методыкай «форум-тэатр».