2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Цёплыя ўспаміны з турэцкага ЕВС-праекта. 26 лістапада на After-EVS-Party дзяўчаты, якія прынялі ўдзел у прекце ў Турэччыне, падзяліліся сваімі ўражаннямі. Адбыўся першы сход Рады УЗВ у новым складзе. Сёння чальцы новай Рады сустрэліся, каб размеркаваць абавязкі паміж сабою і запланаваць мэрапрыемствы да канца навучальнага году. На гарадзенскім фрымаркеце раздавалі фірмовую вопратку, кнігі і клеткі для папугаяў. Кнігі, цацкі, адзенне, кветкі і нават майстар-класы. Кожны, хто хацеў аддаць задарма непатрэбную яму, але добрую і цікавую рэч, мог зрабіць гэта 21 лістапада на чарговым гарадзенскім фрымаркеце. Студэнты УЗВ дапамаглі зрабіць калядныя паштоўкі для дзяцячага хоспіса. 24 лістапада валанцёры ГА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” разам з бацькамі ўпрыгожвалі Калядныя паштоўкі. Да іх далучыліся некалькі студэнтаў і выкладчык праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. За вечар былі ўпрыгожаныя 340 паштовак. Мае адукацыйныя “што, дзе, калі”: Вельмі асабісты тэкст пра павышэнне кваліфікацыі. Цікавая справаздача Ірыны Новік пра яе навучанне на курсе па вэб-дызайну ў Варшаве. Стварэнне ўмоваў для самарэалізацыі сталых людзей — адзін з прыярытэтаў развіцця Гарадзеншчыны. Гэта вынікае з тэкста праекта Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г., апошняя версія якога з’явілася днямі ў публічным доступе.

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 14, 27 11 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 14, 27 11 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Цёплыя ўспаміны з турэцкага ЕВС-праекта. 26 лістапада на After-EVS-Party дзяўчаты, якія прынялі ўдзел у прекце ў Турэччыне, падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Адбыўся першы сход Рады УЗВ у новым складзе. Сёння чальцы новай Рады сустрэліся, каб размеркаваць абавязкі паміж сабою і запланаваць мэрапрыемствы да канца навучальнага году.

На гарадзенскім фрымаркеце раздавалі фірмовую вопратку, кнігі і клеткі для папугаяў. Кнігі, цацкі, адзенне, кветкі і нават майстар-класы. Кожны, хто хацеў аддаць задарма непатрэбную яму, але добрую і цікавую рэч, мог зрабіць гэта 21 лістапада на чарговым гарадзенскім фрымаркеце.

Студэнты УЗВ дапамаглі зрабіць калядныя паштоўкі для дзяцячага хоспіса. 24 лістапада валанцёры ГА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” разам з бацькамі ўпрыгожвалі Калядныя паштоўкі. Да іх далучыліся некалькі студэнтаў і выкладчык праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. За вечар былі ўпрыгожаныя 340 паштовак.

Мае адукацыйныя “што, дзе, калі”: Вельмі асабісты тэкст пра павышэнне кваліфікацыі. Цікавая справаздача Ірыны Новік пра яе навучанне на курсе па вэб-дызайну ў Варшаве.

Стварэнне ўмоваў для самарэалізацыі сталых людзей — адзін з прыярытэтаў развіцця Гарадзеншчыны. Гэта вынікае з тэкста праекта Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г., апошняя версія якога з’явілася днямі ў публічным доступе.

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 14, 27 11 2015

Навіны партнёраў

Першасная арганізацыя горада Гродна грамадскага аб'яднання ''Беларуская

асацыяцыя дапамогі дзецям інвалідам і МІ" арганізуе мерапрыемства,

прымеркаванае да Міжнароднага Дня інвалідаў у межах праекта "Мастацтва

за інклюзію людзей з інваліднасцю". Падзея адбудзецца 28 лістапада а

11:00 па адрасе: вул. Гарнавых, 5.

3 снежня 2015 г. да Міжнароднага дня інвалідаўі Гродзенскі дзіцячы

хоспіс запускае шырокамаштабную акцыю - серыю флэшмобаў «Падай руку

дапамогі». Для ўдзелу ў першым стартавым флэшмобе запрашаюцца 140

гарачых сэрцаў разам з намі выбудаваць лагатып дзіцячага хоспіса, які будзе

сфатаграфаваны з вышыні птушынага палёту.

Чым заняцца ў снежні? Не адкладайце новыя справы на наступны год -

пачынайце атрымліваць новыя веды ўжо з наступнага тыдня. Звязаць цёплыя

рэчы на зіму, падцягнуць сваю англійскую, заняцца спортам або зрабіць

падарункі да Каляд сваімі рукамі? На наступным тыдні ў нас пачынаюцца

заняткі адразу на некалькіх курсах, ёсць вольныя месцы. Выбірайце, чым вам

цікава заняцца ў снежні!

Магчымасці

Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і

асветы праводзіць Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву, які накіраваны на

заахвочванне даследаванняў па пытаннях адукацыйнага права ў Беларусі. Да

ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты

юрыдычных спецыяльнасцяў.

Першая беларуская грамадская стыпендыя імя Аркадзя

Смоліча. Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам беларускіх

вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў за выбітную

грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця

грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.

Праграма малых грантаў амбасады ЗША. Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для беларускіх НДА. Мэта праграмы – падтрымаць развіццё грамадзянскай супольнасці.