2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Глядзіце матэрыялы канферэнцыі. Прэзентацыі і тэзісы выступаў экспертаў на міжнароднай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”, якая праходзіла 8-9 красавіка ў Гродне, даступныя цяпер і на нашым сайце. На канікулы пад гукі паланэза. “Залатыя” студэнты адсвяткавалі сканчэнне навучальнага года. Урачыстая вечарына з нагоды заканчэння сёмага навучальнага года ў гарадзенскім Універсітэце Залатога Веку адбылася 21 красавіка. Гэтым разам падвядзенне вынікаў года мела сваю адметнасць. Апроч традыцыйнай творчай справаздачы аб працы секцый і ўручэння пасведчанняў, прысутных чакала атмасфера бала і магчымасць патанцаваць у стылі ампір. Сёмы акадэмічны год «Універсітэту Залатога Веку» скончыўся інтэграцыйнай вандроўкай. Каля 90 студэнтаў на двух аўтобусах наведалі мясціны, звяжаныя з жыццём і творчасцю Элізы Ажэшкі. Скончылася вандроўка сяброўскім пікніком на маляўнічым беразе Нёмана. Даследванне: Як студэнты УЗВ-7 ацэньваюць праграму і што яшчэ іх непакоіць. Каманда праграмы «Універсітэт Залатога Веку» правяла два даследванні сярод студэнтаў 2015-2016 навучальнага года. Адно з іх было скіравана на выяўленне праблемаў і патрэбаў сталых гарадзенцаў, другое — на ацэнку якасці паслуг, атрыманых ва УЗВ. Навіны партнёраў Дзень Зямлі ў Дзіцячай Экастудыі: пасадзілі базілік і званілі ў Звон Свету. У Дзіцячай ЭкаСтудыі 23 красавіка адзначылі міжнародны Дзень Зямлі. Дзеці паўдзельнічалі ў сямейнай віктарыне, званілі ў звон свету, пасадзілі базілік, зрабілі медальёны з салёнага цеста і прапанавалі свае варыянты дапамогі

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 25, 29 04 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 25, 29 04 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Глядзіце матэрыялы канферэнцыі. Прэзентацыі і тэзісы выступаў экспертаў на міжнароднай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”, якая праходзіла 8-9 красавіка ў Гродне, даступныя цяпер і на нашым сайце.

На канікулы пад гукі паланэза. “Залатыя” студэнты адсвяткавалі сканчэнне навучальнага года. Урачыстая вечарына з нагоды заканчэння сёмага навучальнага года ў гарадзенскім Універсітэце Залатога Веку адбылася 21 красавіка. Гэтым разам падвядзенне вынікаў года мела сваю адметнасць. Апроч традыцыйнай творчай справаздачы аб працы секцый і ўручэння пасведчанняў, прысутных чакала атмасфера бала і магчымасць патанцаваць у стылі ампір.

Сёмы акадэмічны год «Універсітэту Залатога Веку» скончыўся інтэграцыйнай

вандроўкай. Каля 90 студэнтаў на двух аўтобусах наведалі мясціны, звяжаныя з жыццём і творчасцю Элізы Ажэшкі. Скончылася вандроўка сяброўскім пікніком на маляўнічым беразе Нёмана.

Даследванне: Як студэнты УЗВ-7 ацэньваюць праграму і што яшчэ іх непакоіць. Каманда праграмы «Універсітэт Залатога Веку» правяла два даследванні сярод студэнтаў 2015-2016 навучальнага года. Адно з іх было скіравана на выяўленне праблемаў і патрэбаў сталых гарадзенцаў, другое — на ацэнку якасці паслуг, атрыманых ва УЗВ.

Навіны партнёраў

Дзень Зямлі ў Дзіцячай Экастудыі: пасадзілі базілік і званілі ў Звон Свету. У

Дзіцячай ЭкаСтудыі 23 красавіка адзначылі міжнародны Дзень Зямлі. Дзеці

паўдзельнічалі ў сямейнай віктарыне, званілі ў звон свету, пасадзілі базілік,

зрабілі медальёны з салёнага цеста і прапанавалі свае варыянты дапамогі

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 25, 29 04 2016

планеце.

Зрабі сам! У Гродне адкрылася бясплатная веламайстэрня. Гарадзенскім

веласіпедыстам прапануюць бясплатна папрацаваць у гаражы, дзе можна

самастойна або з дапамогай дзяжурнага механіка ліквідаваць непаладкі

двухколавага транспарту. Першых кліентаў велакухня прыняла ў суботу 23

красавіка.

Майстар-клас «Як правесці мерапрыемства, даступнае для ўсіх». 29 красавіка

з 17.00 па 19.00 у Гродна па адрасе вул. Будзёнага, 48б адбудзецца майстар-клас

«Як правесці мерапрыемства, даступнае для ўсіх», на якім слухачы даведаюцца,

як уключаць у свае адукацыйныя і іншыя мерапрыемствы людзей з асаблівымі

патрэбамі.

Запрашаем на серыю майстар-класаў "Знаёмства з сабой». На занятках вы

пазнаёміцеся з методыкамі прафесіяналаў і навучыцеся імі карыстацца. Вы

даведаецеся свае моцныя і слабыя бакі. Вывучыце сваю ўвагу, памяць, мысленне,

характар, тэмперамент, асаблівасці ўзаемаадносін з іншымі людзьмі.

Даведаецеся, якія формы паводзінаў у канфліктнай сітуацыі ў вас пераважаюць.

Магчымасці

VI Фестываль нефармальнай адукацыі: вучыцца, каб дзейнічаць. 7-9 ліпеня

2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры им.Й.Рау збяруцца

вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты сферы нефармальнай адукацыі –

практыкі, тэарэтыкі, метадысты, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі

(недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны сектар), каб абмяняцца досведам,

абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі і ўзгадніць

перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі.

Конкурс эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і

кантэксты”. Мэта конкурсу – узбуджэнне цікавасці да інтэлектуальнай спадчыны,

творчае і рэфлексіўнае пераасэнсаванне і прысваенне традыцыі беларускага

мыслення, стварэнне галерэі тэкстаў, якія разгортваюць разуменне беларускай

культуры і ідэнтычнасці.

Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць! Да 31 траўня можна даслаць свае работы на веснавыя творчыя конкурсы міжнароднай кампаніі "Жывая Вясна-2016".

Летняя школа для беларускіх выпускнікоў і студэнтаў. Запрашаюцца паспяховыя беларускія выпускнікі ды неабыякавыя студэнты на інтэнсіўны летні тыдзень навучання і абмену досведам у Літве. Адукацыйныя відэа ды інтэрв’ю, самакіруемая адукацыя, сусветны досвед клубаў выпускнікоў і трэнінг па адукацыйным ментарстве, а таксама цікавая культурніцка-інтэграцыйная праграма – усё, што трэба для незабыўнага лета!