2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" З’явілася рэзалюцыя міжнароднай канферэнцыі па распрацоўцы планаў паляпшэння якасці жыцця сталых людзей. Глядзіце поўны тэкст рэзалюцыі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая была арганізаваная з удзелам праграмы "Універсітэт Залатога Веку" ў Гродне. Валанцёрка распавядае аб сваім ЕВС-праекце на тэлебачанні ў Германіі. На працягу года Наста Дзямідок будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS). Відэа-прывітанне для брытанскіх сяброў. Напярэдадні вакацый студэнты УЗВ запісалі відэа-прывітанні з пажаданнямі і навінамі для сяброў з Брытаніі. Глядзіце і правярайце свае веды ангельскай мовы. Навіны партнёраў “Зброя-злото-наркотЫкі”: гарадзенскую версію “Палескіх рабінзонаў” паказалі ўнучцы Коласа і Маўра на “Мова Нанова”. Госцяй на курсах “Мова нанова” ў Гродне 16 мая стала Марыя Міцкевіч – унучка адразу двух класікаў беларускай літаратуры. Яна распавяла пра сваіх дзядоў, а гарадзенскія навучэнцы прадставілі ў адказ імправізаваныя спектаклі з ўрыўкаў твораў Якуба Коласа і Янкі Маўра. Міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні. Каб прыняць удзел, трэба да 1 чэрвеня 2016 г. даслаць заяву і назву даклада па электроннай пошце [email protected] .

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 27, 27 05 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 27, 27 05 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

З’явілася рэзалюцыя міжнароднай канферэнцыі па распрацоўцы планаў паляпшэння якасці жыцця сталых людзей. Глядзіце поўны тэкст рэзалюцыі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая была арганізаваная з удзелам праграмы "Універсітэт Залатога Веку" ў Гродне.

Валанцёрка распавядае аб сваім ЕВС-праекце на тэлебачанні ў Германіі. На працягу года Наста Дзямідок будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Відэа-прывітанне для брытанскіх сяброў. Напярэдадні вакацый студэнты УЗВ

запісалі відэа-прывітанні з пажаданнямі і навінамі для сяброў з Брытаніі. Глядзіце і правярайце свае веды ангельскай мовы.

Навіны партнёраў

“Зброя-злото-наркотЫкі”: гарадзенскую версію “Палескіх рабінзонаў”

паказалі ўнучцы Коласа і Маўра на “Мова Нанова”. Госцяй на курсах “Мова

нанова” ў Гродне 16 мая стала Марыя Міцкевіч – унучка адразу двух класікаў

беларускай літаратуры. Яна распавяла пра сваіх дзядоў, а гарадзенскія навучэнцы

прадставілі ў адказ імправізаваныя спектаклі з ўрыўкаў твораў Якуба Коласа і Янкі

Маўра.

Міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні. Каб прыняць удзел, трэба да 1 чэрвеня

2016 г. даслаць заяву і назву даклада па электроннай пошце [email protected].

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 27, 27 05 2016

"Выратуй арляня-2016!". Дапамажы захаваць птушанят вялікіх падворлікаў і іх

дом - нізінныя балоты Беларусі! Новы сезон - гэта новыя выклікі і новыя небяспекі

для знікаючага віду птушак.

Трэнінг па стварэнні сайтаў на бясплатнай платформе. Стварыце свой сайт

самастойна, без спецыяльных ведаў і досьведу. Ніякага праграмавання і поўная

свабода творчасці! Навучанне праходзіць на аснове бясплатнага канструктара

сайтаў Wix.

У Гродне пачаў працу цэнтр пясочнай тэрапіі, дзе спалучаюцца мастацтва,

педагогіка і псіхалогія. Унікальная арт-тэрапеўтычная пляцоўка адкрылася 18

мая на базе Гарадзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Там

гараджанам упершыню прапануюць прайсці пясочную тэрапію.

Магчымасці

Мары здзяйсняюцца - фестываль для дзяцей і моладзі з інваліднасцю. З 2-га

па 4-га чэрвеня 2016 года ў Лідзе (Беларусь) пройдзе 9-ты міжнародны фестываль

для дзяцей і моладзі з інваліднасцю "Мары здзяйсняюцца".

Трэнінг «Выкарыстанне смартфона ў працы журналіста для здымкі кароткіх

відэа». Удзельнікі пазнаёмяцца з некалькімі фарматамі відэа для інтэрнэту, а

таксама набудуць практычныя навыкі для таго, каб самім пачаць з упэўненасцю

здымаць кароткія відэа інтэрв’ю, апытанні, відэаблогі (а таксама іншыя жанры).

Радыё Свабода абвясьціла конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2016-2017 акадэмічны год.

Конкурс лепшых фота Беларусі ў розныя поры года. Нацыянальнае агенцтва па турызму ўпершыню абвяшчае конкурс лепшых фатаграфій Беларусі ў розныя поры года.