2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Валанцёрка працягвае дзяліцца сваімі ўражаннямі ад праекта ў Польшчы. Таня Шыбут адправілася на праект у студзені, каб на працягу года дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэцы ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS). Сталыя гарадзенцы накіраваліся ў аздараўленча-культурніцкі летнік у Палангу. Адпачынак, вандроўкі, цікавая культурніцкая праграма, заняткі спортам, марское паветра — усё гэта чакае ўдзельнікаў беларуска-літоўскага летніка для сталых люзей, якія пачынае 3 чэрвеня працу ў Паланзе. Студэнты і арганізатары УЗВ сустрэліся з удзельнікамі семінара па сацыяльнай журналістыцы. Удзельнікі семінара “Сацыяльная журналістыка: стандарты, падыходы і прыёмы ў асвятленні жыцця грамадства” працавалі ў Гродне 2-3 чэрвеня. У фокусе іх увагі была дзейнасць сацыяльных ініцыятываў Гродна. Атрымалі першыя адказы ад прадстаўнікоў уладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю. Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пачала атрыміваць афіцыйныя адказы на лісты з інфармацыяй пра рэзалюцыю, якія былі накіраваныя ў органы ўлады і міжнародныя арганізацыі напрыканцы траўня. Навіны партнёраў Больш за 500 чалавек у цэнтры Гродна стварылі вялізнае сэрца. На Савецкай плошчы 27 мая прайшоў маштабны флэшмоб, які завяршыў акцыю гарадзенскага дзіцячага хоспіса "Падай руку дапамогі". Фігуру вялізнага сэрца выкладвалі ўжо

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 28, 10 06 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 28, 10 06 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Валанцёрка працягвае дзяліцца сваімі ўражаннямі ад праекта ў Польшчы. Таня Шыбут адправілася на праект у студзені, каб на працягу года дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэцы ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Сталыя гарадзенцы накіраваліся ў аздараўленча-культурніцкі летнік у Палангу. Адпачынак, вандроўкі, цікавая культурніцкая праграма, заняткі спортам, марское паветра — усё гэта чакае ўдзельнікаў беларуска-літоўскага летніка для сталых люзей, якія пачынае 3 чэрвеня працу ў Паланзе.

Студэнты і арганізатары УЗВ сустрэліся з удзельнікамі семінара па

сацыяльнай журналістыцы. Удзельнікі семінара “Сацыяльная журналістыка: стандарты, падыходы і прыёмы ў асвятленні жыцця грамадства” працавалі ў Гродне 2-3 чэрвеня. У фокусе іх увагі была дзейнасць сацыяльных ініцыятываў Гродна.

Атрымалі першыя адказы ад прадстаўнікоў уладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю. Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пачала атрыміваць афіцыйныя адказы на лісты з інфармацыяй пра рэзалюцыю, якія былі накіраваныя ў органы ўлады і міжнародныя арганізацыі напрыканцы траўня.

Навіны партнёраў

Больш за 500 чалавек у цэнтры Гродна стварылі вялізнае сэрца. На Савецкай

плошчы 27 мая прайшоў маштабны флэшмоб, які завяршыў акцыю гарадзенскага

дзіцячага хоспіса "Падай руку дапамогі". Фігуру вялізнага сэрца выкладвалі ўжо

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 28, 10 06 2016

другі год запар школьнікі, валанцёры і звычайныя гарадзенцы.

Рэзалюцыя Рэспубліканскага сацыяльнага Форуму-2016 “Сацыяльныя

інавацыі ва ўмовах сучасных выклікаў”. III Рэспубліканскі Сацыяльны Форум

«Сацыяльныя інавацыі ва ўмовах сучасных выклікаў» адбыўся 20-21 красавіка 2016

г. у Мінску. Усяго ў працы Форуму прыняло ўдзел больш за 250 чалавек.

Ад карапета да панталонаў прабабці Паруліса: як прайшоў выпускны "Мова

нанова" ў Гродне. За той час, што навучэнцы курсаў “Мова нанова” разам

вывучалі граматыку ды лексіку, яны паспелі пазнаёміцца і пасябраваць. Таму да

канца навучальнага года падыйшлі цеснай кампаніяй блізкіх людзей. Без лішняга

пафасу выпускных “баляў” яны зладзілі танцавальную вечарыну на падворку

Музея гарадскога побыту Януша Паруліса.

Прайшла сустрэча Tandem Evenings in Hrodna у кампаніі госця з

Італіі. Чарговая сустрэча праекта Tandem Evenings in Hrodna прайшла ў сераду, 1

чэрвеня. Прысутныя змаглі не толькі пагаварыць на англійскай мове, але і

паспрабаваць свае сілы ў італьянскай. Усё гэта дзякуючы запрошанаму госцю

Даміяну з Італіі.

Магчымасці

Летні інтэграцыйны намётавы лагер-семінар «Круглае возера-2016»: твой

крок насустрач прыгод! Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне

«Розныя-Роўныя» запрашае маладых людзей ад 18-ці да 35-ці гадоў (у тым ліку і

тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні) правесці 10 самых актыўных,

вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым

лагеры-семінары «Круглае возера-2016».

Трэнінг па гендэрнай адчувальнасці ў інфармацыйнай дзейнасці. «Офіс

прасоўвання ініцыятыў» запрашае прыняць удзел у трэнінгу «Гендэрная

адчувальнасць у інфармацыйнай дзейнасці ў працы з моладдзю». Трэнінг

арыентаваны на спецыялістаў па працы з моладдзю, трэнераў, педагогаў з

сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў, педагогаў цэнтраў дадатковай адукацыі,

прадстаўнікоў НКА.

Adukacyja.info шукае новых аўтараў! Рэдакцыя беларускамоўнага анлайн-рэсурса Adukacyja.info шукае новых аўтараў. Вітаюцца энергічныя, таленавітыя і амбітныя кандыдаты, якія жадаюць далучыцца да каманды. Кандыдаты мусяць ліставаць на е-мэйл: [email protected] (спытаць Любоў). У лісце неабходна сцісла распавесці пра сябе і прапанаваць некалькі тэм для Adukacyja.info.

Адпачываеш за горадам? Удзельнічай у фотаконкурсе «Беларусы на прыродзе: кантрасты»! Часам нават у самых дрымучых кутках знаходзіш звалкі смецця. Каманда Зялёнага партала прапануе сваім чытачам фіксаваць пабачанае - і прыгожае, і жудаснае - і дасылаць на наш фотаконкурс "Беларусы на прыродзе: кантрасты». Ён закліканы звярнуць увагу грамадзян на наступствы іх адпачынку за межамі гарадоў, сфармаваць у іх культуру адпачынку на прыродзе і беражлівае стаўленне да яе.