16
Газета студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» № 6-7 (58-59) лістапад-снежань 2011 сапраўднае студэнцкае выданне Падарункі для адораных 12 традыцый святкавання 2012 Кожны год увесь свет вар’яцее напярэдадні Калядаў і Новага года: трэба набыць падарункі! Чэргі ў крамах, чэргі ў ка- сах, спісы ў руках... Стар. 4 Вось і наступае на пяты 2012 год, ужо друі дзясятак дваццаць пер- шага стагоддзя. Рознымі міфамі і прагнозамі аху- таны гэты новы год.. Стар. 14 2012 - на шчасце! Мы, вядома, не ста- нем паўтараць іх словы (ды і не такія мы ўжо КВЗшнікі), але звярнуц- ца да цябе, наш чытач, напярэдадні свята нам таксама хочацца. З Новым годам цябе! Больш часу На фінале Першай лігі КВЗ, падчас свайго феерычнага выступу, Зборная БДПУ звярнулася да прысутных ад імя ўсіх настаўнікаў. праводзь з сапраўднымі сябрамі, будзь больш ініцыятыўным, не забы- вай чытаць “Ш” і слухаць Радыё БДПУ, любі маму. Нічога не бойся – ні 2012, ні сесіі, ні маразоў. Мы цябе любім! Рэдакцыя газеты “Шкаляр”

Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Апошні нумар у гэтым годзе

Citation preview

Page 1: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

1лістапад-снежань 2011

№ 6-7 (58-59)

Газета студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

№ 6-7 (58-59) лістапад-снежань 2011

сапраўднае студэнцкае выданне

Падарункі для адораных

12 традыцыйсвяткавання 2012

Кожны год увесь свет вар’яцее напярэдадні Калядаў і Новага года: трэба набыць падарункі! Чэргі ў крамах, чэргі ў ка-сах, спісы ў руках...

Стар. 4

Вось і наступае на пяты 2012 год, ужо друі дзясятак дваццаць пер-шага стагоддзя. Рознымі міфамі і прагнозамі аху-таны гэты новы год..

Стар. 14

2012 - на шчасце!Мы, вядома, не ста-

нем паўтараць іх словы (ды і не такія мы ўжо КВЗшнікі), але звярнуц-

ца да цябе, наш чытач, напярэдадні свята нам таксама хочацца. З Новым годам цябе! Больш часу

На фінале Першай лігі КВЗ, падчас свайго феерычнага выступу, Зборная БДПУ звярнулася да прысутных ад імя ўсіх настаўнікаў.

праводзь з сапраўднымі сябрамі, будзь больш ініцыятыўным, не забы-вай чытаць “Ш” і слухаць

Радыё БДПУ, любі маму. Нічога не бойся – ні 2012, ні сесіі, ні маразоў.

Мы цябе любім!

Рэдакцыя газеты “Шкаляр”

Page 2: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

2лістапад-снежань 2011№ 6-7 (58-59) Выпускнікі

Творчыя настаўнікіУ гэтым выпуску па вашых і іх (выпускнікоў) заяўках працягваем распачаты ў мінулым выпуску артыкул “МАЛАДЫМ СПЕЦЫЯЛІСТАМ БЫЦЬ. ДЗЕ?”. Знаёмімся яшчэ з тры-ма зорнымі выпускнікамі БДПУ.

Ірына Чарняўская Дзе вучылася? Дзе апынулася?Я скончыла ў 2010 годзе фа-

культэт тады яшчэ белару-скай філалогіі і культуры па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”, з ды-пломам з адзнакай і пачуццём вы-

кананага абавязку. Паступіла ў магістратуру на спецыяльнасць “Літаратуразнаўства” на кафедру беларускай літаратуры роднага фа-культэта. Скончыла магістратуру, абараніла магістарскую дысерта-цыю, сдала кандыдацкія іспыты і пасля па размеркаванні трапіла на працу ва ўніверсітэт у рэдакцыю га-

зеты “Настаўнік”. Аднак, калі я ўжо стала

супрацоўнікам універсітэта, мяне чакала аспірантура Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купа-лы НАН Беларусі.

Па чым больш за ўсё сумуеш?Не магу сказаць, пэўна, што

я ў роўнай ступені сумую па ўніверсітэце, як астатнія студэнты, якія з яго выпусціліся.

Таму што, па-першае, я засталася тут працаваць і кожны дзень па той жа звычцы прыязджаю на працу, як калісьці прыязджала на вучобу, за-ходжу ў той жа ўніверсітэт, у той жа корпус, еду на тым жа ліфце, су-стракаю сваіх знаёмых, таму што многія выпускнікі працуюць ва ўніверсітэце. Цяпер мы сталі не про-ста сябрамі, мы ўжо калегі. Таксама бачу сваіх выкладчыкаў, завітваю на родны факультэт да нашых студэнтаў-філолагаў, якія мяне за-прашаюць прачытаць вершы.

Таму я лічу, што калі б гэтага ўсяго не было, то, можа, я б адчувала нейкі сум. А пакуль я амаль што кожны дзень ва ўніверсітэце, знаходжуся ў гэтым студэнцкім асяроддзі, таму адчуваю сябе студэнткай.

Жадаю Вам…Жадаю факультэту бе-

ларускай і рускай філалогіі (а ён у нас усіх такі вялікі – два аддзяленні, некалькі цэнтраў: літуаністыкі, азербайджанскай культуры, цяпер яшчэ і ізраільскай культуры) гармоніі. Каб усе асобныя вінцікі вялікага факультэта якасна і карысна спрацоўвалі.

А студэнтам усіх факультэтаў жа-даю творчага натхнення і моцнага жадання, каб увасовіць усе свае за-думы і рэалізаваць ўсе свае таленты падчас навучання. Ну і добрай ву-чобы – хочацца яшчэ каго-небудзь са сваіх, філфакаўскіх, бачыць у аспірантуры!

Page 3: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

3лістапад-снежань 2011

№ 6-7 (58-59)Выпускнікі

Андрэй ДзічэнкаДзе вучыўся? Дзе апынуўся?Скончыў гістарычны факуль-

тэт па спецыяльнасці «Гісторыя.Сацыяльна-палітычныя дысцыплі-ны». Зараз працую па-за штатам у некалькіх выданнях журналістам. У прыватнасці – мінскі гарадскі часопіс “Большой”, сайты 34mag.net, kyky.org і іншыя. Таксама працяг-ваю навучанне ў магістратуры у ме-жах айчыннай гісторыі.

Па чым больш за ўсё сумуеш?Безумоўна, не хапае больш уся-

го людзей, з якімі разам сядзелі на апошніх радах, абменьваліся кіно і ўсялякага роду літаратурай, а так-сама думкамі і памкненнямі.

Увогуле, я рады, што скончыў універсітэт, вяртацца туды і зноў сядзець пяць гадоў за партай мне больш не хочацца. У жыцці, як ка-жуць, усяму свой час.

Жадаю Вам…Хачу пажадаць усім кіравацца

не толькі ўказаннямі і парадамі, але і ўнутраным пачуццём сваіх дзеянняў. Не баяцца рабіць так, каб потым нічога за гэта не было. А яшчэ жадаю ўнутранай свабоды і смеласці. Усім.

Юрый КірдунДзе вучыўся? Дзе апынуўся?Я выпускнік факультэта псіхалогіі

па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія. Замежная мова». Цяпер, як і належыць псіхолагу, працую з людзьмі. Займаюся арганізацыяй мерапрыемстваў, пішу розныя сцэнарыі. Працягваю гуляць у КВЗ у камандзе “Таццянін дзень”, якая была створана яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце.

Па чым больш за ўсё сумуеш?Раней, калі прыходзіў у дэканат

і на пытанне “Чаму ўчора не быў на занятках?” я адказваў, што быў вельмі заняты, мне верылі. На пра-цы ж схема не спрацоўвае…

Жадаю Вам…Усім жадаю жыццялюбства!

Асабіста мне хацелася б, каб людзі заўважалі вакол сябе прыгожае і верылі ў дабро!

Цікавілася размеркаваннем Вольга Прыгун

Page 4: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

4лістапад-снежань 2011№ 6-7 (58-59) Карысныя парады

Падарункі для адораныхКожны год увесь свет вар’яцее напярэдадні Калядаў і Новага года: трэба набыць падарункі! Чэргі ў крамах, чэргі ў касах, спісы ў руках, пакункі з падарункамі ледзь не ў зубах… Вы таксама стаміліся ад гэтага нервовага хаосу? Тады спецыяльна для вас, тых, хто разумее сапраўдную каштоўнасць падарункаў, некалькі альтэрнатыў звычайным мядзведзікам, бранзалецікам і іншым “скарбам”, з якіх ужо надакучыла выціраць пыл.

1. Падарунак сваімі рукамі, лепш за ўсе з тых матэрыялаў, якія знойдуцца дома. Не бойцеся ўспомніць дзяцінства – памалюйце, зрабіце аплікацыю ці ка-лаж – галоўнае, каб у вашай творчасці было пабольш унікальных, зразумелых толькі вам і дарагому ча-лавеку рэчаў – тады гэта сапраўдная радасць (пра-верана – працуе на ўсе 200!). А можа вы ўмееце вя-заць ці шыць ці яшчэ што?

Эксклюзіўныя цёплыя ру-кавічкі, зручная авоська ці смешныя завушнічкі могуць зрабіць цуды пад Новы год!

2. Кніжка з букіні-стычнай крамы. Кніжка, на шчасце, застаецца адным з са-мых папулярных падарункаў. Але замест таго, каб купляць новую за шалёныя грошы, чаму б не набыць танную, але такую сапраўдную класіку ў букінісце? Мая любімая кра-ма – на К. Маркса, на выхадзе з метро “Купалаўская”.

3. Смачны падарунак. А чаму б і не? Як, думаеце, будзе выглядаць твар вашай маці, калі вы скажаце: “Мама, адпачні ад гэтых аліўе, сёння я сам(-а) прыгатую нешта незвычайнае!” Паверце, нават калі нешта будзе не зусім па рэцэпце, мама ска-жа, што ўсё смачна! А калі вы сабраліся сустракаць НГ з сябрамі – незвычайныя самаробныя пячэнькі ой як добра пойдуць пад гарбату зранку!

4. Зрабіце што-небудзь за чалавека. Тут, вядома, не ўсё і не заўсёды (залікі здавайце самі! :-)), але пры-брацца ў пакоі, памыць по-суд ці з’ездзіць за перадачай на вакзал – у вашых сілах. Упэўнена, сябру будзе пры-емна!

5. Прагулка па заснежа-ным парку/на каток/на гор-ку – адзін з найбольш карыс-ных падарункаў, асабліва ў час падрыхтоўкі да іспытаў. Зрабіце такую прагулку запамінальнай, прыгатуйце сюрпрыз ці захапіце фоцік і падаруйце серыю зімовых аватарак для кантакціка.

6. Паваланцёрце. Замест таго, каб купляць падару-нак сябру – бярыце яго/яе з сабой і едзьце куды-небудь павіншаваць дзетак (калі знойдзеце касцюмы Дзеда Мароза са Снягуркай – дык і зусім цуд!) ці хаця б разам збярыце цацкі і аддайце ў дзіцячы дом. Сапраўды чароўныя адчуванні.

7. Прысвячэнне. Прысвя-ці це дарагому чалавеку ўласны верш, песню, ар-тыкул у “Ш” ці пост у сваім блогу. Вядома, падыдзе і віншаванне па радыё-ТВ, але яно не такое душэўнае.

8. Калі вы вырашылі не-шта набыць – няхай гэта будуць квіткі. Ад тых, што на канцэрт/у кіно/тэатр, да квіткоў на аўтобусы/цягнікі/электрычку. Лепш, канешне, каб было чалаве-ку з кім схадзіць/з’ездзіць за кампанію… Ну, вы мяне зразумелі :-).

Калі вы дагэтуль сум-няваецеся і думаеце, што вашы блізкія могуць не зра-зумець такіх падарункаў, спытайце ў сябе: ці хацелася б вам самім атрымаць хоць адзін са спіса? Калі адказ станоўчы – смела адорвайце ўсіх сапраўды ўнікальнымі падарункамі, за якімі не трэ-ба стаяць у чарзе і якія не бу-дуць пыліцца на паліцах.

Ганка Барадзіна

Page 5: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

5лістапад-снежань 2011

№ 6-7 (58-59)Назіранні

Я гавару, а ты гаварыў два разы лепш

Пачаць хацелася б з таго, што мы – будучыя настаўнікі, і таму павінны ўжо сёння адказна ставіцца да таго, як і што мы гаво-рым…

Але я проста ска-жу, што першым было слова. Не, гэта не маё вынаходніцтва, а гістарычна сфарміраваны і правераны практыкай вопыт. Вось я і назірала за гэтым незвычайным і абсалютна ўнікальным

аб’ектам – словам. Прадстаўляю вашай

увазе складзены мной спіс самых ужывальных або проста незвычайных слоў нашага моладзева-га асяродку. Толькі слэнг я не ўключала ў сваю класіфікацыю, бо гэты

аб’ект мовазнаўства ўжо даўно даследуецца, і пра яго кожны з вас неадной-чы чуў.

Пачну з групы слоў, за якую мы павінны быць удзячныя сродкам маса-вай камунікацыі. Апошнія назіранні мяне вельмі

ўсхвалявалі, бо гэтыя “чу-мачэчыя” адзінкі мовы пранікаюць у нашыя галовы і захопліваюць мозг. Пасля такой атакі, зразумела, ніякі язык не вытрымае і скажа трап-ненькае, як нам здаецца, слоўца.

Як асобную падгрупу хочацца вылучыць за-межныя словы і выразы, “перакладзеныя” на свой густ, ці, як кажуць: што чую, тое і кажу. Вось і слухаюць нашы вушы абурэнні “ўота?” і гэтае нязменнае сыканне “упс”.

Але гэта кветачкі ў параўнанні з улюбёнымі нашымі песнямі… “ол дэй, ол най”, “алоўр данс” (больш ніколі сама спя-ваць не буду). Наступны раз, калі будзеце ставіць рынгтон на мабільніку ці цэлы дзень напяваць нейкія спалучэнні гукаў, спачатку перакладзіце, што гэта ўсё азначае. Ча-сам гэта выглядае даволі весела, часцей - сумна.

Іншая, не менш ужы-вальная група ўключае ў сябе толькі адзін экзэм-пляр, і гэта нават не сло-ва. Гэта – гук, перадача якога на пісьме выклікала ў мяне пэўныя цяжкасці. Таму я дала групе ўмоўную назву “Цмыкан-не”, але магчымы варыян-ты: цмоканне, цоканне і г.д. Гэты гук я сустракаю паўсюль: “цмыканне” ў інтэрнаце, у аўтобусе, тралейбусе, метро, ва ўніверсітэце, у краме, у парку. Гэтая «лексема» мае сотні эмацыйных адценняў: ад раздраж-нення да замілавання.

Паводле назіранняў і падлікаў я ўстанавіла ўласны рэкорд – за адзін дзень атрымала сем ад-знак цыкання ў свой адрас ад розных людзей. А гэта ўжо паказчык.

Яніна Навагродская

Page 6: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

6лістапад-снежань 2011№ 6-7 (58-59) СтудПраект

Вы цікавіцеся кінамастацтвам? Мы ра-зам з камандай кінаклуба – вельмі. Калі вы любіце глядзець кіно не ў адзіноце, а яшчэ і дзяліцца сваімі ўражаннямі, то вы патрапілі куды трэба. Аб тым, што ўяўляе сабой кінаклуб БДПУ, якім фільмам мы аддаем перавагу і як праходзіць працэс абмеркавання фільмаў, чытайце далей.

Ідэя аб стварэнні кінаклуба ў БДПУ ўзнікала ўжо не адзін раз, але сур’ёзна ўзяліся за яе рэалізацыю мы толькі зараз. У верасні кінаклуб адчыніў свае дзверы для ўсіх ахвочых не проста пабачыць цікавае кіно, але і абмеркаваць з астатнімі свае погляды і думкі аб прагледжаным.

Насамрэч, не заўсёды трапляецца такая магчы-масць: спачатку самому вы-браць фільм, які ты жадаеш паглядзець (за яго можна прагаласаваць у інтэрнэце), а потым прыйсці пасля ву-чобы, каб паглядзець яго разам з людзьмі, якія такса-ма чакалі гэтага моманту.

Зараз кінапаказы прахо-дзяць раз на два тыдні

(серада, 18:30, аўдыторыя 382). Як гэта адбываецца? Калі народ ужо сабраўся, мы робім невялічкі агляд фільма, называем рэжы-сёра і год выпуску. Потым глядзім фільм, а ўжо пасля прыступаем да яго абмер-кавання, якое праходзіць у розных формах: ад простых пытанняў да невялічкай гульні.

Ты можаш запытацца, чаму менавіта 100/500? Адразу скажу, што гэта не мае ніякага дачынення да відэааглядчыка Максіма Галапалосава. Мы выбралі менавіта гэту назву таму, што хацелі пабачыць на першым паказе, які ла-дзіўся ў 500 аўдыторыі, мінімум 100 чалавек.

За чатыры па - ка зы, якія ўжо прайшлі, мы пабачылі фільмы на раз настайную тэ ма ты ку, ся - род якіх “Дзя куй Яш чэ Ка - ліЛаска’’ Джоша Рэднора, “Вяртанне” Андрэя Звягін-цава, шэраг караткаме-тражных фільмаў і “Чалавек дажджу” Барры Левінсана. Наперадзе нас чакае вялікая колькасць найцікавейшых фільмаў, якія не пакінуць гледачоў абыякавымі.

Запрашаем ўсіх ахвотнікаў глядзець і аб мяр коўваць кіно з Кінаклубам 100/500.

Інфармацыю пра сустрэ-чы і самі фільмы вы можа-це знайсці на сайце studlife.bspu.unibel.by ці ў групе ў кантакце Кінаклуб БДПУ 100/500.

Да сустрэч!

Аляксандр Кабунін

Page 7: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

7лістапад-снежань 2011

№ 6-7 (58-59)ІNTERнэт

аўдыяфармат

Колькі часу кожны з нас праводзіць ў сусветным павуцінні? І чым яно нас так вабіць?

Адны абмяжоўваюцца кантактам альбо фэйсбукам, іншыя безупынна пампуюць

любімыя фільмы ці музыку. Усё гэта, безумоўна, добра. Але што яшчэ цікавага, акрамя

заўсёдных сацыяльных сетак можа прапанаваць нам любімы нэт?

Усё залежыць ад таго, чаго мы ад яго патрабуем. Прапаную вашай увазе шэраг карыс-

ных і цікавых сайтаў, якія тым ці іншым чынам датычацца музыкі. Некаторыя мож-

на выкарыстоўваць замест праграм для апрацоўкі аўдыя, а іншыя проста дапамогуць

узняць настрой.

1. www.audiotag.infoУпэўнена, што ў кожна-

га з нас на тэлефоне ёсць хоць пара-тройка так зва-ных “абрэзкаў”. Яны нам, безумоўна, падабаюцца, але наступае момант, калі ўжо абрыдла слухаць гэ-тыя 20-40 секунд. Але вось якая бяда: часам мы нават не ведаем, хто выканаўца хіта. А ў дадатак да таго той, хто табе песеньку скінуў, быў ад яе такса-ма ў вялікім захапленні і абазваў яе нейк накшталт “супер мядляк!!!!”.) Дзе і як знайсці? Вельмі проста!

Крок першы: зайсці на цудоўны сайт audiotag.info.

Крок другі: абраць на сваім камп’ютары па-трэбны файл шляхам націскання на сайце Browse… , затым Upload .

Крок трэці: невялічкая фармальнасць – праверач-ка “ці не робат вы”. Напры-клад, падлічыць колькі будзе 71+3. І – вуаля! Праз паўхвіліны вы ўбачыце на маніторы доўгачаканы трэк. Прытым з указан-нем не толькі назвы і

3. www.stereomood.comКазка для меламанаў.

Гэта своеасаблівае радыё, і слова своеасаблівае ў гэтым выпадку ключавое. Таму што stereomood.com – гэта адчувальнае радыё, якое заўсёды ведае, што прапана-ваць слухачу.

Што ўяўляе сабой?На першы выгляд –

звычайная старонка з мільярдаў у сеціве. З ле-вага боку размяшчаецца невялікая прастора, на якой напісана шмат самых розных словаў (Jazz, calm, rock, romantic, work, ёсць нават падборка Paris і інш.). Варта толькі націснуць на тое, што адпавядае ваша-му настрою, і віртуальны дзядзечка-сайт за некалькі секунд складзе для вас пер-санальны плэйліст. Пры-емна, што ў гэтым спісе не будзе выпадковай папсы. Калі, вядома, вы не абралі слова РОР. Падборкі ра-дуюць як вядомымі, так і не надта кампазіцыямі. У спісе такасама падаецца імя выканаўцы і назва альбо-ма. Спадабаецца – можаце

загугліць і напампаваць сабе яшчэ.

Увогуле, stereomood вы-тварае з тваім настроем што заўгодна – узмацняе альбо змяняе, толькі задай па-трэбнае слова. Раю паспра-баваць, але не забывайцеся

КАРЫСНАЕ СЕЦІВА

выканаўцы, але таксама наймення альбома і года яго выхаду ў свет.

Але: Сайт на англійскай мове, ды не пужайцеся – усё вельмі проста, калі перад вачыма ў вас бу- дзе ляжаць “Ш”. Адрэзачак павінен быць не карацей-шы за 15 секунд.

2. www.mp3cut.ruНазавём яго адварот-

ным першаму. Таму што, калі ў вас ёсць цэлы трэк і вы маеце на мэце парэзаць яго, – вам сюды.

Вядома, калі вы не ўсталявалі сабе праграм-ку, якая ўмее гэта рабіць. Сайт вельмі просты ў выкарыстанні.

Крок першы: грузіце сюды песеньку, якая будзе “пакутаваць ад парэзаў” без усялякіх там рэгістрацый і smsак.

Крок другі: рэжаце па-трэбны кавалачак і адразу пампуеце яго сабе.

Што добра? Сайт грузіць даволі хутка, не змяняецца першапачатковая якасць трэка.

слухаць і Радыё БДПУ!

4. Unhearit.comАдно з самых незвычай-

ных internet-стварэнняў, якое толькі можна сустрэць.

Згадзіцеся, з кожным здаралася хоць раз такое, калі ў галаву ўваб’ецца ней-кая мелодыя, і вы увесь дзень напяваеце яе. Сябры ўжо пачынаюць прасіць: “ну хопіць ужо!”. Ды вы і самі толькі за, каб выбіць з галавы цуда-песеньку. Але ніяк не атрымліваецца? За вас гэта зробіць unhearit.com. Як? Паспрабуйце самі!

Вось так можна прасе-дзець у сеціве ўвесь трафік, не заходзячы ў сацыяльныя сеткі.

Правяла ўвесь вольны час у сеціве

Аксана Сівец

Page 8: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

8лістапад-снежань 2011№ 6-7 (58-59) Факультэты

Сёння з традыцыйнай рубрыкай “Факультэты” мы разам з вамі накіроўваемся на факультэт фізічнага вы-хавання, дзе здароўе – гэта не проста слова, а спра-ва, дзе на кожным кроку сустракаюцца хлопцы з целамі Апалонаў, і дзе сло-ва «дыета» для дзяўчат гучыць у навінку. Сёння ў гасцях “Ш” – спартсмен-ка, камсамолка і про-ста прыгажуня, НаталляЧарняўская, старшы-ня студсавета факультэ-та фізічнага выхавання. Прывітанне, Наташа! У нас да цябе сёння проста маса пытанняў. Чаго доўга цяг-нуць, паехалі!

Адчуць сябе ў калектыве, здолець стаць адказным ў прыняцці сумеснага рашэння, пранікнуцца па-сапраўднаму спартыўным духам сваіх таварышаў, падзяліць радасць сумесных поспехаў – гэта задачы, якія традыцыйна ставіць перад сабой студэнцкі актыў факультэта фізічнага выхавання. І гэта зусім немалаважна.

Моцныя і выхаваныя

Раскажы пра сябе, свае захапленні і інтарэсы. Нам цікава ведаць, што ты за чалавек?

Я з'яўляюся студэнткай 4 курса факультэта фізічнага выхавання, ужо роўна год старшынёй студэнцкага савета. Гуляю ў зборнай камандзе КВЗ факультэта «Sidis». Энтузіязм, здоль-насць здзіўляць і ўносіць разнастайнасць – усё гэта неабходна для майго ладу жыцця, ды і само жыццё павінна быць падобным на калейдаскоп яскравых па-дзей. Ва ўсё, што мяне даты-чыць, укладваю максімум сілы. Я аптыміст, і веру, што заўтра будзе лепш, чым сён-

ня.Студсавет ФФВ знахо­

дзіц ца на сваёй пачат­ковай ступені развіцця, бо існуе толькі з 2009 года. Думаю, за гэты час ён паспеў добра зарэка­мендаваць сябе ў жыцці ўніверсітэта, дзякуючы табе.

Я лічу, што наш студэнцкі савет далёка не на пачатко-вай ступені развіцця, бо ён паспяхова працаваў і да па-дзелу факультэта. Што на-конт “дзякуючы мне” – я так не лічу. Паколькі студсавет – гэта магутная, згуртаваная арганізацыя, якая можа працаваць толькі дзякую-чы запалу і ініцыятыўнасці

яе ўдзельнікаў. А адна я не змагла б і сотай часткі таго, што робіць і арганізоўвае ўся наша каманда.

А як ты ставішся да стварэння факультэта фізічнага выхавання?

Як гаворыцца, «усё, што не робіцца – усё да лепша-га». І гэта змена прывяла да павелічэння новых цікавых спецыяльнасцяў, што мож-на лічыць толькі плюсам у развіцці ўніверсітэта.

Ці падтрымліваеш ты ранейшы лад працы са студэнтамі, які вяла да цябе яшчэ Святлана Івашына, ці ў цябе сваё бачанне, іншы стыль кіраўніцтва?

Page 9: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

9лістапад-снежань 2011

№ 6-7 (58-59)Факультэты

Не толькі падтрымліваю, але і працягваю. Бо да мяне Светай ужо была праве-дзена велізарная праца па заваяванні аўтарытэту нашым студсаветам у жыцці ўніверсітэта, і я лічу, што трэба працягваць і развіваць ўжо дасягнутае.

Якія традыцыі ФНК засталіся на ФФВ? Ці ёсць у вас новыя традыцыі?

Традыцыі мы бера-жом! Не было б ФНК – не было б ФФВ. Вядома, змены мы ўнеслі, але прытрымліваемся асноў, за-кладзеных раней. Менавіта дзякуючы ім мы застаёмся дружным і згуртаваным ка-лектывам.

Студэнт ФФВ ­ які ён?Студэнт нашага факуль-

тэта актыўны, спартыўны, дапытлівы, адказны, шмат-гранны і проста добры ча-лавек! =)

Чым дыхае факультэт?Вядома ж, спортам! Бо ў

нас вучацца спартсмены як

рэспубліканскага маштабу, так і зоркі сусветнага спор-ту, і за кожную іх перамогу і пройгрыш мы перажы-ваем асабіста. І хачу ска-заць, што вельмі прыемна ўсведамляць, што перамог нашмат больш. Так тры-маць, хлопцы і дзяўчаты!

Ці не перашкаджае праца ў студсавеце тваёй вучобе?

Не, перашкаджаць лю-бімы занятак у прынцыпе не можа. Бо я маю зносіны са шматлікімі цікавымі людзьмі і, дзякуючы гэта-му, развіваюся як асоба і як кіраўнік, а для маёй буду-чай прафесіі гэта толькі на карысць.

З якімі цяжкасцямі час­цей за ўсё прыходзіцца су­тыкацца ў працы?

Сказаць па праўдзе? У нас іх няма! Разумее і падтрымлівае кіраўніцтва, выдатная каманда, актыў-ныя студэнты. Што яшчэ трэба?

Тады, можа, табе

штосьці хацелася б змяніць у дзейнасці Сту­дэнцкага савета БДПУ і свайго факультэта?

Мяняць, мусіць, нічога не хацелася б, трэба толькі рухацца па вызначаным курсе на развіццё грамад-скага жыцця факультэта. Хаця ёсць адно пажаданне, якое хацелася б данесці і да іншых факультэтаў, – гэта яднанне, узаемадзе-янне і сяброўскія зносіны паміж усімі факультэтамі ўніверсітэта, бо на дадзе-ным этапе кожны факуль-тэт – гэта незалежная дзяр-жава, а вось студэнцкі савет змог бы адыграць ролю дыпламата ў аб'яднанні факультэтаў.

Якія магчымасці для самарэалізацыі студэнтаў прадастаўляе студэнцкае самакі­раванне?

Раскрыць ўсе свае тален-ты і развіць іх да вышэйшага ўзроўню. Выбраць занятак

для сябе, а калі не – заўсёды ёсць магчымасць стварыць свой кірунак і ўзначаліць яго! Студэнцкі савет дапа-магае ажыццявіць самыя неверагодныя ідэі!

Што ты хацела б па­жадаць усім студэнтам і чытачам газеты?

Хачу пажадаць, напэўна, таго ж , што і ўсім людзям напярэдадні Новага года, бо нездарма кажуць: як су-стрэнеш Новы год, так яго і правядзеш. Я шчыра жадаю сустрэць новы 2012 год у ат-масферы сямейнага шчасця і кахання, з пачуццём радасці за тое, што ўдалося зрабіць у 2011 годзе і прыемнага прад-чування таго, што яшчэ зробіцца ў наступным. Новы год абяцае быць надзвычай цікавым, багатым падзеямі, а ўжо мы прыкладзем да гэ-тага ўсе намаганні.

Дзякуй, Наташа! Да но-вых сустрэч!

Наталля Хартановіч

Факультэт фізічнага выхавання заснаваны ў 2009 годзе пасля рэарганізацыі факультэта народ-най культуры. У цяперашні час на факультэце на-вучаецца 564 студэнты дзённай формы навучан-ня і 1046 - завочнай формы. Вядзецца навучанне па наступных спецыяльнасцях:

• Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму.

• Фізічная культура. Лячэбная фізічная культу-ра.

• Фізічная культура. Менеджмент спорту і ту-рызму.

Дэканам факультэта з'яўляецца Міхаіл Міхайлавіч Круталевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Page 10: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

10лістапад-снежань 2011№ 6-7 (58-59) Нашы гарады

Не горад –дзіва!!!“Нясвіж – ты маленькі Парыж!” – гучна і так паэтычна заявіў мэр на святкаванні юбілею горада. Што агульнага ён знайшоў паміж усім вядомай сталіцай кахання і невялікім, але гістарычным горадам-помнікам Беларусі – невядома. Ці вядома толькі яму.

Калі хто чуў пра гэты горад, то яму, безумоўна, вядома, што гэта ледзь не самы стары горад Беларусі, і помнікаў гісторыі там на адзін квадратны метр болей, чым карцін у Трэццякоўскай галерэі. Дзе жылі Радзівілы? У Нясвіжы.

Дзе знаходзіцца ўсім вя-домая Слуцкая брама? У Нясвіжы. Дзе была адчы-нена першая друкарня? У Нясвіжы. Дзе, дзе, дзе?.. У Нясвіжы.

І нічым Нясвіж не нагад-вае той самы Парыж, нават аддалена. І закаханых у гэ-

тым горадзе не больш, чым у астатніх, але… Пра ўсё па парадку.

Па-першае, для тых, хто ўсё ж такі не ведае пра Нясвіж (і нават наз-вы горада такой не чуў), трэба адзначыць: Нясвіж знаходзіцца ў Мінскай

вобласці, і гэта раённы цэнтр!

30˚ паўночнай шырыні, 71˚ усходняй даўжыні. Смешачкі смешачкамі, але, калі вы вырашыце з’ездзіць на экскурсію, рэкамен-дую ўзяць з сабой компас і дасканала вызначыць каардынаты. Або прас-цейшы варыянт, не для альтруістаў: набываеце квіток да станцыі Гарадзея, сядаеце на прыгарадны цягнік Мінск-Баранавічы ці Мінск-Брэст са станцыі Мінск Пасажырскі або Інстытут Культуры і ру-шыце ў падарожжа. Праз 1,5-2,5 гадзіны (разбеж-ка ў часе вар’іруецца ад хуткасці цягніка, на якім вы будзеце ехаць) прыбы-ваеце на станцыю Гарад-зея, выходзіце і… (тут я раю вам быць у абутку без абцасаў…) бяжыце разам з людской плынню на вак-зал. Толькі менавіта з люд-ской плынню, каб не заблу-каць. А ўжо гэтая плынь вас і прывядзе да аўтобуснай касы, у якой вам неабход-на будзе набыць квіток да такога мройнага і стара-жытнага горада НЯСВІЖа. Але на гэтым вашы спрынтарскія прыгоды не скончацца. Пасля неабход-на яшчэ заняць сабе месца ў аўтобусе, прадзіраючыся праз тую самую людскую плынь. У грамадскім транс-парце (тут ужо не важна: сядзець, стаяць ці вісець на поручні вы будзеце) вам трэба вытрымаць хвілін 20, пакуль вы не даедзеце да маленькай пляцовачкі.

Не здзіўляйцеся – пляцо-вачка, якая змяшчае больш за 15 аўтобусаў і сапраўды вам падасца маленькай.

Не палохайцеся – з ад-наго боку пляцовачкі будзе знаходзіцца глебна-вадзяное месіва, якое на-гадвае балота, а з другога – шэранькі цагляны аўтавакзальчык.

Не губляйцеся – кіруючы

Page 11: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

11лістапад-снежань 2011

№ 6-7 (58-59)Нашы гарадыўсё за тым жа натоўпам, вы выйдзеце на цэнтральную вуліцу горада. Тут усё і па-чынаецца!

Мінаючы міні-кіёскі, гімназію і ўніверсам, вы выходзіце на цэнтральную плошчу горада. Паглядзіце направа – перад вамі знаходзіцца вядомая на-ват за мяжой РАТУША. Яна даўно адрэстаўраваная, і зусім не нагадвае тую жоўценькую, здымак якой калісьці змяшчаўся на вафлях з такой жа назвай. Можаце зайсці ўнутр на экскурсію. А калі вы ці ва-шыя знаёмыя вырашылі ажаніцца – дык і зусім міласці просім! Цяпер у Ратушы змяшчаецца ЗАГС. Крочце далей па брукава-най плошчы і зноў глядзіце направа – гэта кінатэатр. Ён ніякага дачынення да гісторыі не мае, але ж гэта КІНАТЭАТР! Глядзіце пра-ма – Белы дом. Таксама не мае дачынення да гісторыі, але там працуе мэр, які ўзгадваўся раней. Чым не гісторыя?

Далей ваша даро-га павінна пайсці зноў па прамой, праз колькі метраў вы ўжо ўбачыце СЛУЦКУЮ БРАМУ. Павод-ле легенды, некалі яна была вышэйшай, але і сён-ня пад ёй спакойна прае-дзе грузавы аўтамабіль. А што казаць пра нашых папярэднікаў? Яны вы-шэй чым на кані не ездзілі. Абышоўшы з усіх бакоў Браму і пафоткаўшыся з драўлянымі фігурамі каля яе, рушце далей.

Вам патрэбна апынуц-ца на паралельнай вуліцы і ісці ў адваротны бок. Ісці, ісці, яшчэ крыху ісці… Паглядзіце налева – на за-дняй сцяне крамы, якую вы не маглі не заўважыць, цудоўная і маляўнічая карта СТАРОГА НЯСВІЖА. Пафоткайцеся і там. І пра-цягвайце ісці, ісці, ісці. СТОП… Тут перад вашымі

вачыма павінна ўзнікнуць статуя. Гэта не проста статуя, а помнік самому СЫМОНУ БУДНАМУ! Па-мятаеце, хто такі? За яго спіной вы бачыце кас-цёл.

Прайдзіце пару крокаў – перад вамі ФАРНЫ КАС-ЦЁЛ БОСКАГА ЦЕЛА. Пры-гажосць і звонку, і зну-тры. Калі не пашанцуе паслухаць арган, хаця б зазірніце праз рашоткі – дзіву даешся, якія там фрэскі! І амаль насупраць – тая самая ПЕРШАЯ БЕЛА-РУСКАЯ ДРУКАРНЯ.

Не спыняемся. Абышоў-шы касцёл, трапляем на пляцоўку, на якой змяш-чаюцца кіёскі. Купля-ем сувеніры, магніцікі, збаночкі і кіруемся да ПАЛАЦА РАДЗІВІЛАЎ. 100 метраў па прыгожай алеі – і ўскладаем кветкі (калі ёсць з сабой) да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вай-ны і трапляем у той самы палац. На жаль, пасля рэканструкцыі замак стаў выглядаць больш

па-сучаснаму, чым па-гістарычнаму, але сэнс не змяніўся. Заходзім у двор, блукаем з экскурсіяй (ці самі) па палацы, і, стом-леныя, але ўражаныя, ідзём адпачываць у РАДЗІВІЛАЎСКІ ПАРК.

Тут можна і маленькі пікнік наладзіць, і крыху адпачыць, і пагуляць. А гуляць ёсць дзе! Некалькі паркаў у адным – гэта ж цуд! Прычым кожны з іх пазначаны даволі арыгінальнымі таблічкамі, на якіх зна-чацца назвы: Замкавы, Стары, Японскі, Новы (ці Марысін), Англійскі. Ты-сячы розных дрэў, скуль-птур, помнікаў, цікавых фігурных мастоў і нават востраў слёз. Сапраўды, паглядзець ёсць на што…

Нагуляўшыся па пар - ку, вам проста неабход на наведаць НЯСВІЖСКІ ПЕ-ДАГАГІЧНЫ ТЭХНІ КУМ.Калісці ён называўся НЯС-ВІЖСКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ, дзе вучыліся ледзь не ўсё вядомыя пісьменнікі, уключаючы

Якуба Коласа. Як туды дабрацца, расказваць не буду (доўга выйдзе), про-ста спытайце ў мясцовых – яны дапамогуць.

Вось такі ён – невялікі, але вельмі гістарычны НЯСВІЖ, на брукава-ных вуліцах якога су сед-нічаюць гістарычныя пом нікі і сучасныя банкі ды крамы ў стылі хай-тэк. Гэты горад неабходна на-ведаць, і няважна, калі вы туды сабраліся ехаць: узімку, увосень, улетку або вясной – кожная пара года яму пасуе. Толькі па парку праз сумёты не вельмі зручна скакаць.

П.С. На ўездзе або вы-ездзе з горада вам аба-вязкова трапіцца МУЗЕЙ. Наведайце і яго, калі ла-ска. Не ведаю, што там выстаўляюць – не была! Але калі наведаеце, то раскажыце… Ці асабіста мне, ці ў САПРАЎДНАЕ СТУДЭНЦКАЕ ВЫДАННЕ нататачку скіньце.

Паліна RыштоўскаЯ

Page 12: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

12лістапад-снежань 2011№ 6-7 (58-59) Пра набалелае

Рабіць усё, каб не рабіць чагосьціДаша сядзела на ложку і ўважліва разглядала шпалеры на сцяне. Хвілін дваццаць ся-дзела і разглядала. Пасля ўскочыла і, сказаўшы суседкам па пакоі “Пайду памыю свае рэчы!”, знікла за дзвярыма.

Паўгадзіны Дашы не было відаць, затое неяк незаўважна з’яўляліся пасціраныя ёю рэчы. “Можа, падлогу памыць?” задала сама сабе пытанне дзяўчына і схапілася за вя-дро і анучу. Праз 10 хвілін падлога блішчэла. А ўжо пасля таго, як яна ў 11 гадзін вечара (ці ўжо ночы) заявіла сяброўкам “Пайду паем!”, дзяўчаты хорам крыкнулі: “Стаяць! Ты калі да экза-мену рыхтавацца пачнеш?” “Нуууу, зараз гарбаткі пап’ю і пачну… МОЖА БЫЦЬ,”–

працягнула Даша.Памыць, папрасаваць,

вымыць посуд/падлогу, навесці парадак у шафе… І яшчэ мільён неадкладных спраў, якія не робяцца, па-куль не з’яўляецца патрэба рабіць тое, што неабходна на самой справе.

Знаёмая сітуацыя? Асаб-ліва напачатку сесіі… Ты разумееш, што табе жыц-цёва неабходна вучыцца, вучыцца і вучыцца, а неад-кладныя справы (якія да-гэтуль былі не такімі ўжо і неадкладнымі) не даюць

табе спакойна жыць. Такая сітуацыя знаёмая не толькі студэнтам, і не толькі пад-час сесіі.

ПРА… ШТО?Гэты стан называец-

ца пракрастынацыяй ( ад англ. procrastination – “затрымка, адцягванне”), і ў псіхалогіі ён абазначае схільнасць да пастаяннага “адцягвання на потым” не-прыемных спраў і думак.

Пракрастынацыя праяў-ляецца ў тым, што чалавек, разумеючы неабходнасць

выканання канкрэтных важных спраў, ігнаруе гэ-тую неабходнасць і адцяг-вае сваю ўвагу на бытавыя справы і развагі. У той ці іншай ступені гэты стан знаёмы большасці лю-дзей і да пэўнага ўзроўню лічыцца нормай. Але пра-крастынацыя становіцца сапраўднай праблемай, калі чалавек пераводзіць яе ў “звычайны” рабочы стан, у якім праводзіць большасць свайго часу. У выніку важныя спра-вы адкідваюцца “на по-

Page 13: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

13лістапад-снежань 2011

№ 6-7 (58-59)Пра набалелаетым”, а калі ўсе тэрміны ўжо прайшлі, ён выбірае з двух:

- забываецца на задума-нае і не выконвае справы ўвогуле;

- спрабуе выканаць справу “рыўком”, за вельмі кароткі прамежак часу (знаёмая да болю сітуацыя, праўда?).

ВЫНІК: справа або не робіцца, або робіцца, але на вельмі нізкім узроўні, што прыводзіць да пагаршэння адносін з калегамі, началь-ствам і інш.

ГІСТОРЫЯЛічыцца, што ўпершыню

гістарычны аналіз гэтага феномена быў зроблены ў 1992 годзе ў працы Ноаха Мілграма “Пракрастына-цыя: хвароба сучаснасці”, а шырокія навуковыя дыскусіі пачаліся гадоў на 20 раней. Але, калі вам выпадкова здарыцца па-бываць у Оксфардскім універсітэце, зазірніце ў мясцовы слоўнік. Успаміны пра пракрастынацыю і яе апісанне сустракаюцца ў працах яшчэ XVIII ст.

Яшчэ больш глыбокія даследаванні паказалі, што яшчэ Цыцэрон у 40 годзе да н.э. жаліўся на праявы пракрастынацыі з боку ўлады.

А калі нават рымскія дзядзькі-з-верху адкладалі важныя справы, што ж тады казаць пра простых людзей нашага часу?

ПРЫЧЫНЫ ПРАКРАСТЫНАЦЫІКожны чалавек па-

свойму апраўдвае сябе, калі не хоча рабіць пэўную справу. Але прычыны заўсёды аднолькавыя – ля-нота, адсутнасць сілы волі, нежаданне выконваць працу. У той жа час, існуе мноства тэорый, якія тлу-мачаць гэтую з’яву.

Хваляванне: той, хто

больш за іншых паду-ладны стрэсу, больш за іншых здольны і да пракрастынацыі. Чала-век хвалюецца за тое, што можа не выканаць важную працу, паказацца некампе-тэнтным, таму і імкнецца адцягнуць пачатак працы як мага далей.

Самаабмежаванне : пракрастынатар абмя-жоўвае сябе ў выкананні пэўнай справы, баіцца па-казацца лепшым, чым ён ёсць.

Непакорнасць: нас раздражняюць навяза-ныя некім планы, прагра-мы, ролі, і мы адкладваем справу, каб даказаць сваю самастойнасць і здоль-насць дзейнічаць згодна са сваімі правіламі (гэта ўжо зусім у стылі “Ну на-вошта мне гэтая … [любы прадмет са спісу тых, што здаваць у сесію]?”).

ВЫЙСЦЕПаколькі пракрастына-

цыя напрамую залежыць ад ступені матывацыі, вы-рашыць гэтую праблему няцяжка: патрэбна змяніць кола дзейнасці. Але тэа-рэтычна гэта працуе, а на практыцы… Далёка не кожны здольны ў адзін заход змяніць сваё жыц-цё. Тым больш, што мож-на зрабіць скідку на тое, што чалавек, падуладны пракрастынацыі, вельмі падуладны стрэсам і хваля-ванням. Проста купіце сабе вітамінаў ад стрэсу (але перад выкарыстаннем пра-кансультуйцеся з урачом), і ніякая пракрастынацыя не будзе перашкаджаць ваша-му жыццю.

Лічыцца, што поспех нараджае поспех. Таму пазітыўнае бачанне свету і пазітыўныя адносіны да сябе і блізкіх – гэта першае,

Крэда пракрастынатара1. Калі нешта вартае таго, каб яго зрабіць, яно

ўжо было б зроблена.2. Я ніколі не буду спяшацца зрабіць

справу, не ўнікнуўшы ў яе на праця-гу… жыцця.

3. Я цвёрда веру, што заўтра можна чакаць чаго заўгодна: ад-крыцця новых тэхналогій, дзіўных вынаходніцтваў і адтэрміноўкі маіх абавязацельстваў.

4. Я шчыра веру, што ўсе дэдлайны з'яўляюцца неабгрунтаванымі, незалеж-на ад колькасці дадзенага на іх часу.

5. Я ніколі не забуду, што верагоднасць цудаў хоць і бясконца малая, але ўсё ж не дакладна роўная нулю.

6. Калі з першага разу не атрымалася – заўсёды ёсць наступны год.

7. Я падпарадкоўваюся сусветнаму закону апраўданняў: Чым больш Вялікая Справа ча-кае мяне наперадзе, тым менш важная праца, якую неабходна выканаць да пачатку Вялікай Справы.

8. Я ведаю, што працоўны цыкл гэта не плануй-пачынай-заканчвай, а чакай-плануй-плануй.

9. Я ніколі не буду адкладаць на заўтра тое, пра што я магу забыцца навечна ўжо сёння.

10. Я стану членам старажытнага ордэна Дзвюхгаловай Чарапахі (Аб’яднанне пракрастынатараў), калі ён калі-небудзь будзе арганізаваны.

што трэба запомніць для барацьбы з пракрастына-цыяй.

Па-другое – размерка-ванне намаганняў. Гэта тэхніка, знаёмая ўсім спартсменам, якая да-паможа і вам. Вучыцеся размяркоўваць свае сілы, планаваць сваю дзей-насць так, каб усё задума-нае ажыццяўлялася без надрываў.

Такім чынам, за хлопцаў і дзяўчат з ФФВ, а таксама за тых, хто не прапусціў ніводных заняткаў па фізічнай культуры, нам хва-лявацца не прыходзіцца. А вось астатнім 11 факуль-тэтам нашага цудоўнага ўніверсітэта прыйдзецца ўзяць сябе ў рукі або ўзяць з іх прыклад. Сесія ўжо не за гарамі. СКАЖАМ “НЕ” ПРАКРАСТЫНАЦЫІ!

Паліна Рыштоўская

Page 14: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

14лістапад-снежань 2011№ 6-7 (58-59) Традыцыі

12 традыцыйСВЯТКАВАННЯ 2012

Вось і наступае на пяты 2012 год, ужо другі дзясятак дваццаць першага стагоддзя. Рознымі міфамі і прагнозамі ахутаны гэты новы год Дракона. Чакаць канца свету, а можа, наадварот – новага і нязвыклага? Кажуць, як сустрэнеш новы год, так яго і пра-вядзеш, таму будзем не прагназаваць, а лепей вырашаць, якім чынам яго святкаваць, каб ён надоўга запомніўся. У гэтым нам дапамогуць 12 традыцый, якія існуюць на кож-ным факультэце БДПУ.

Факультэт беларускай і рускай філалогіі

Дзяўчаты з беларускага аддзялення прапануюць падчас бою курантаў з’есці 12 бульбін, на кожную з якіх загадаць жаданне. Бульбу ж рэкамендуюць пачысціць датэрмінова, бо часу можа не хапіць. Рускае аддзяленне кож-ны год прытрымліваецца традыцыі абдымання з

бярозай, але менавіта ў навагоднюю ноч трэба абняць елку, пажадана сапраўдную.

Матэматычны факуль-тэт

Матэматыкі скептыч-на ставяцца да розных нестандартных святкаван-няў, таму проста прапану-юць палічыць да дванац-цаці, потым знайсці корань

з дваннаццаці і наадварот. Увогуле ж, яны заўсёды святкуюць новы год вя-лікай матэматычнай сям’ёй.

Фізічны факультэтФізічны факультэт на-

гадвае аб правільным выкарыстанні навагодніх хлапушак і іншых выбух-ных рэчываў. У пачатку но-вага года фізікі звычайна

смяюцца, яны вераць, што смех не толькі працягвае жыццё, але і прыносіць по-спех.

Гістарычны факультэтНа гістфаку лічыцца так:

новы год – новая гісторыя. З цудамі, выпрабаваннямі (сесія), сюрпрызамі... Та-му не трэба забывацца павіншаваць кіраўніцтва фа культэта – мандарынамі і

Page 15: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

15лістапад-снежань 2011

№ 6-7 (58-59)Традыцыі

паштоўкамі, а там, гля дзіш, і экзаменацыйныя вы-прабаванні здадуцца цудам.

Факультэт псіхалогііПсіхолагі настойліва

рэкамендуюць у год дра-кона з павагай ставіцца да сямейных традыцый. Калі вы звыкліся святкаваць новы год з блізкімі, то не шукайце іншых вандро-вак па свеце. Супакойцеся і проста дашліце лісты і смс-віншаванні ўсім знаё-мым. Тым больш, зімовыя святы – адзіны дзень, калі не трэба пісаць заяву, каб паехаць дадому.

Факультэт пачатковай аду кацыі

Для пачаткоўцаў важ-на тое, каго яны першымі сустрэнуць у новым годзе. Калі 1 студзеня першым, каго яны ўбачаць, будзе ся-бар па інтэрнаце – працяг свята будзе забяспечаны. Лепей убачыць маленькае

дзіця, бо гэта сімвал пра-цягу жыцця і бодрага на-строю, якое так неабходна раніцай 1 студзеня.

Факультэт спецыяль-най адукацыі

Яшчэ з пачатку наву-чальнага года на факультэ-це спецыяльнай адукацыі клапоцяцца пра навагоднія стравы. Таму яшчэ з восені слоікі з зялёным гарошкам захоўваюцца на паліцах у інтэрнаце. Існуе павер’е: той, хто не паспрабуе свя-точнага “гарошку”, будзе су-маваць у наступным годзе.

Факультэт прыродазнаў стваПрыродазнаўцы, як са-

праўдныя гаспадары зямлі, клапоццяца пра самы га-лоўны атрыбут свята – ёлку. Безумоўна, раней кошт да зваляў упрыгожваць яе цу керкамі і пернікамі. За-раз жа трэба шукаць аль-тэрнатыву! Таму на фа-

культэце прыродазнаўства святочныя гірлянды ў гэтым годзе робяць са старых канспектаў, а за-мест салодкіх цукерак на ёлку вешаюць пячэнькі з прафілаку.

Факультэт фізічнага выхывання

Фізрукі падчас Новага года выкарыстоўваюць усе свае біцэпсы, трыцэп-сы і іншую маскулату-ру – асабліва тую, што на твары. Хлопцы, якія ва-лодаюць добрай фізічнай падрыхтоўкай, добраах-вотна падпрацоўваюць Дзядамі Марозамі, а менш дужыя – Снягуркамі ;).

Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій

На гэтым факультэце ўсе традыцыі змяшаліся ў адно. Ці то гарошак з буль-бай ядуць, ці то лічаць да дванаццаці… Таму кожны новы год тут святкуюць

па-рознаму!Факультэт дашкольнай

адукацыіДашкольнікі праводзяць

на факультэце ра нішнікі. Звычайна водзяць кара-годы, расказваюць вер шы - кі на табурэтках і атрым-ліваюць за гэта цукеркі. Чым больш цукерак – тым вышэй адзнакі ў залікоўцы.

Факультэт эстэтычнай адукацыі

Самы творчы факультэт кожны год прапануе вам топ-10 навагодніх песень. Таму, калі вас заінтрыгаваў іх плэй-ліст, ці вы жадаеце іх запрасіць да сябе ў госці, то тэлефануйце Дзедам Ма-розам і Снягуркам з ФФВ, бо яны працуюць разам.

Якімі традыцыямі вы вы-рашыце карыстацца – спра-ва кожнага, незалежна ад таго, дзе вы навучаецеся!

Вольга Прыгун

Калядны Фрымаркет у БДПУ становіцца новай святочнай традыцыяй. 13 снежня ўсё ахвочыя знайшлі добрыя падарункі для сябе і сяброў.

Page 16: Шкаляр №6-7 лістапад-снежань 2011

16лістапад-снежань 2011№ 6-7 (58-59)

Выданне студэнтаў БДПУВыдаецца з 10 лістапада 1994 года ў якасці дадатка да газеты «Настаўнік». Асобна з красавіка 2004 года

Галоўны рэдактар: Ганна БарадзінаНамеснік гал. рэдактара: Вольга Прыгун

Вёрстка: Юрый КасценьФатографы: Аляксандр Ямпольскі, Аляксандр Кабунін

Выданне надрукавана ў Вучэбна-выдавецкім цэнтры БДПУ з арыгінал макета-заказчыка.ЛП №02330/0494171 ад 03.04.09220030, Савецкая, 18. E-mail: [email protected].Якасць друку адпавядае якасці прадстаўленага арыгінал-макета.Падпісана ў друк Аб'ём 4 друк. аркуш. Заказ . Тыраж 299 экз.

Апошняя старонка

Адрас рэдакцыі: 220030, г. Мінск, Савецкая, 18, пакой 129, тэл. 227-83-28, 8 (029) 779-28-83.E-mail: [email protected]

Кот і какаду або Чаю хочаш?

Гэтая гісторыя сапраўд-ная і адбылася яна ў мік-ра раёне Вяснянка.

Мая сяброўка жыве ў шматпавярховым доме, дзе ўсе жыхары вельмі любяць братоў нашых меншых: у кожнага ў ква-тэры ёсць альбо пушы-сты, альбо пярнаты ся-бра. Мая сяброўка гадуе маленькага пекінэсіка, а ў суседняй кватэры жыве персідскі кот. І вось адной-чы здарыўся анекдот.

У кампанію да персідскага ката прывезлі гарэзлівага какаду (сваякі суседзяў ехалі на ку-

рорт, а яго не было з кім пакінуць), які перавярнуў жыццё ката дагары нагамі.

Спачатку кот не мог уцяміць, чаму гэтага пеўня пасадзілі за краты, а той “певень” таксама не вельмі разумеў гэтага хва-статага. Так прайшло тры дні, а вось пасля...

Гаспадыня коціка вы-рашыла правесці экс-перымент і выпусціла экзатычную курыцу на падлогу. Колькі ж радасці было кату!!! Ён каля гэ-тага папугая і поўзаў, і скакаў, і шыпеў на яго...

Словам, гэта трэба было бачыць! Ну а што папу-гай? Па ўсіх законах жан-ра ён шукаў абароны пад кожным стулам, занаве-скай і, канешне ж, у па-ветры ў раёне люстры. Хатнія трымаліся за жы-ваты ад смеха. Але прайш-ло літаральна хві-лін дзе-сяць, і сітуацыя змянілася. Асмялелая птушка расправіла ўсё, што мож-на было расправіць, а кот распушыўся і зрабіўся зусім неабдымным. Дробнымі крокамі какаду пачаў набліжацца да збян-тэжанага ката, які пачаў адступаць, як немцы пад Сталінградам. Канчаткова прыціснуўшы перса да сцяны, папугай зусім спа-койна спытаў: “Чаю хо-чаш?” Усе, хто знаходзіўся ў той момант у пакоі, знерухомелі і выглядалі, як той кот каля сцяны. Уся справа ў тым, што гаспада-ры птушкі не папярэдзілі пра “гаварлівасць” свайго какаду. І трэба сказаць, гэта мела свой эфект: му-зей васкавых фігур мадам Цюсо нечакана апынуўся ў Мінску. Канешне, цяпер гэты выпадак выклікае толькі ўсмешку, а тады гэта быў цэлы калейда-скоп пачуццяў, але без усмешак. Так што, калі вы ад’язджаеце на курорт і пакідаеце свайго сябра сваякам, папярэджвайце іх пра ўсе асаблівасці сва-ёй жывёлкі.

Насця Верасень

Цішыня… Толькі чу-ваць, як белы мяккі снег лёгка дакранаецца да зямлі. Ён робіць гэта ас-цярожна, быццам баіцца, што ўвесь цуд знікне. Такі снег – сапраўдны цуд, калі ты зноў пачынаеш верыць у казку.

Няма нічога ціка-вейшага і прыгажэйшага за такія сняжынкі. Гэта ўсё зіма. І ёй няма роўных, бо ні адзін чалавек у свеце не зможа стварыць такую прыгажосць.

Ісці пад такім снегам вельмі прыемна і хо-раша. Здаецца, што гэ-тыя маленькія зорачкі зіхацяць і асвятляюць усё тваё жыццё. Калі пады-меш галаву і паглядзіш у неба, то адчуваеш, як гэтыя зорачкі дакрана-юцца да твайго твару. Ён становіцца халодным, але у гэты момант ты ўяўляеш, як ад гэтых зорачак ззяе тваё аблічча. У такі час за-бываеш пра ўсё… За чым ішоў? Навошта? І ўжо не хочацца ісці дадому… Ты б стаяў тут гадзінамі і ззяў, ззяў, як гэтыя маленькія зорачкі.

Марына Шука

Цішыня