12
КАРОТКАЯ ДАВЕДАЧНАЯ ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673 Перад ужываннем гэтага прынтара азнаёмцеся з інструкцыяй карыстальніка. Захавайце гэтую інструкцыю для звароту ў будучыні. BLS КАРОТКАЯ ДАВЕДАЧНАЯ ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673

ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

  • Upload
    others

  • View
    8

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

КАРОТКАЯ ДАВЕДАЧНАЯ ІНСТРУКЦЫЯ

Партатыўны прынтар PJ-673

Перад ужываннем гэтага прынтара азнаёмцеся з інструкцыяй карыстальніка.

Захавайце гэтую інструкцыю для звароту ў будучыні.

BLS

КАРОТКАЯ ДАВЕДАЧНАЯ ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673

Page 2: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

2

Агульнае апісанне 0

1 Кнопка сілкавання

2 Кнопка падачы 3 Індыкатар POWER (СІЛКАВАННЕ)4 Індыкатар DATA (ДАДЗЕНЫЯ)5 Індыкатар STATUS (СТАН)6 Індыкатар WIRELESS LAN

(БЕСПРАВАДНАЯ СЕТКА)7 Адкідное вечка8 Слот для вываду паперы9 Адрыўная планка10 Слот для падачы паперы11 USB-порт12 Раздым сілкавання

пераменнага/пастаяннага току13 Фіксатар вечка акумулятарнага адсека14 Вечка акумулятарнага адсека15 Стужка для вымання акумулятара16 Акумулятарны адсек

Крыніцы сілкавання і іх усталёўка 0

Гэты прынтар працуе ад крыніц сілкавання рознага тыпу. Выберыце тую з іх (некаторыя прадаюцца асобна), якая падыходзіць для вашай вобласці прымянення, і набудзьце неабходнае абсталяванне.

• Адаптар пераменнага току• Шнур сілкавання пераменнага току• Ni-MH-акумулятар• Li-ion-акумулятар

Падлучэнне прынтара да знешняй крыніцы сілкавання 0

Падлучэнне да разеткі пераменнага току (неабавязкова) 0

Каб падаць сілкаванне на прынтар або зарадзіць акумулятар, падлучыце прыладу да разеткі пераменнага току.

1 Падлучыце адаптар пераменнага току да прынтара.

2 Падлучыце шнур сілкавання пераменнага току да адаптара пераменнага току.

3 Падлучыце шнур сілкавання пераменнага току да разеткі пераменнага току (100-240 В, 50-60 Гц).

1 Адаптар пераменнага току2 Шнур сілкавання пераменнага току

12

345 6

7

10

9

8

13

14

11 12

16

15

1

2

Page 3: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

3

ЗАЎВАГА• Шнур сілкавання і адаптар пераменнага току – гэта дадатковыя прыстасаванні. Падчас іх набыцця ўлічвайце, што яны павінны адпавядаць патрабаванням таго рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца прынтар.

• Пры выкарыстанні адаптара пераменнага току разгортвайце згорнуты шнур.

4 Каб уключыць прынтар, націсніце кнопку сілкавання і ўтрымлівайце яе на працягу секунды. Індыкатар POWER загарыцца зялёным, і прынтар пяройдзе ў рэжым чакання.

Выкарыстанне нікель-металагідрыднага акумулятара (неабавязкова) 0

Усталёўка нікель-металагідрыднага акумулятара 0

1 Адчыніце вечка акумулятарнага адсека (1), націснуўшы на яго фіксатар (2).

1 Вечка акумулятарнага адсека2 Фіксатар вечка

2 Адчыніце вечка, узяўшыся за край, і здыміце яго.

3 Праверце арыентацыю раздыма акумулятара і асцярожна ўстаўце раздым (4) у злучальнік (3) унутры акумулятарнага адсека.

3 Злучальнік4 Раздым акумулятара

4 Вазьміцеся за стужку для вымання акумулятара, адзін з бакоў якой прымацаваны да ўнутранай паверхні адсека. Пасля ўсталёўкі Ni-MH-акумулятара гэтая стужка павінна выступаць на дастатковую даўжыню для таго, каб з яе дапамогай можна было лёгка выняць акумулятар.

5 Утрымліваючы стужку, нахіліце Ni-MH-акумулятар наперад і ўстаўце яго ў адсек. Пасля гэтага націсніце на акумулятар, каб зафіксаваць яго.

ЗАЎВАГА• Паверхня акумулятара павінна быць адзнакай Ni-MH да вечка, інакш вечка адсека не зачыніцца.

• У Ni-MH-акумулятары маецца цеплавы датчык, які спыняе падачу электрычнасці пры перагрэве батарэі.

6 Прымацуйце вечка да краю акумулятарнага адсека з процілеглага боку ад раздыма сілкавання. Зашчапіце вечка. Для гэтага пры неабходнасці асцярожна націсніце на фіксатар у напрамку раздыма сілкавання.

Выманне нікель-металагідрыднага акумулятара 0

1 Адчыніце вечка акумулятарнага адсека, націснуўшы на яго фіксатар.

2

1

4

3

Page 4: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

4

2 Адчыніце вечка, узяўшыся за край, і здыміце яго.

3 Асцярожна пацягніце за стужку так, каб злёгку нахіліць Ni-MH-акумулятар у адсеку.

1 Стужка для вымання акумулятара

ЗАЎВАГАКалі стужка цалкам схаваная за Ni-MH-акумулятарам, устаўце паміж ім і корпусам (з супрацьлеглага ад раздыма сілкавання боку) тонкі металічны прадмет (напрыклад, адвёртку з плоскім шліцам) і нахіліце яго.

4 Выньце Ni-MH-акумулятар з адсека.

5 Асцярожна выньце раздым Ni-MH-акумулятара са злучальніка ў прынтары.

Інфармацыю пра адаптар сілкавання пастаяннага току і літый-іонны акумулятар гл. у Інструкцыі карыстальніка (http://solutions.brother.com/).

Падлучэнне прынтара да прылады з iOS 0

Друк з дапамогай прылады з iOS па бесправадной сетцы 0

Ніжэй пералічаны параметры прынтара, якія выкарыстоўваюцца па змаўчанні.

SSID (сеткавае імя): PJ-673_XXXX (дзе XXXX – гэта апошнія чатыры лічбы серыйнага нумара прынтара)Спосаб шыфравання: WEPWEP-ключ: апошнія пяць лічбаў серыйнага нумара прынтараIP-адрас: 169.254.100.1Маска падсеткі: 255.255.0.0

ЗАЎВАГАСерыйны нумар пазначаны як SER. NO. XXXXXX-XXXXXXXXX на задняй панэлі прынтара.

Падлучэнне прынтара (з параметрамі па змаўчанні) 0

Ніжэй апісана, як падлучыць прынтар да прылады з iOS, выкарыстоўваючы завадскія налады.

Акрамя таго, калі параметры падлучэння прынтара да бесправадной сеткі зменены (нават пасля таго, як яны ўжо зададзены), неабходна паўторна ўсталяваць злучэнне паміж прыладай з iOS і прынтарам.

1 Уключыце прынтар.

2 Пераканайцеся ў тым, што індыкатар POWER гарыць, а затым націсніце кнопку сілкавання і ўтрымлівайце яе не менш трох секунд для пераходу ў рэжым бесправадной сеткі. Пераканайцеся ў тым, што індыкатар WIRELESS LAN міргае.

3 Адкрыйце раздзел Settings (Параметры) на прыладзе з iOS.

4 Выберыце .

Калі параметр выключаны, уключыце яго.

Каб выконваць друк на прыладзе з iOS, патрэбна праграмнае забеспячэнне, якое не ўваходзіць у спіс прадуктаў і паслуг, што пастаўляюцца намі. (Мы прадстаўляем камплект SDK.) Па пытаннях падобнага ПЗ для прылад з iOS звяртайцеся да распрацоўніка праграмнага забеспячэння.

1

Page 5: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

5

5 З’явіцца спіс сетак Wi-Fi (SSID), да якіх можна падлучыцца. Каб усталяваць падлучэнне, выберыце сетку прынтара, якая выкарыстоўваецца па змаўчанні, усталяваўшы сцяжок ля патрэбнага сеткавага імя (SSID). У якасці пароля ўвядзіце WEP-ключ (апошнія пяць лічбаў серыйнага нумара), які выкарыстоўваецца па змаўчанні. Прыладзе з iOS спатрэбіцца некаторы час для пошуку і адлюстравання SSID. Калі сетка не адлюстравалася, выключыце і зноў уключыце Wi-Fi.

6 Калі індыкатар WIRELESS LAN перастаў міргаць і гарыць бесперапынна, гэта значыць, што прынтар падлучыўся да сеткі. Выканайце друк з праграмнага забеспячэння, створанага з дапамогай камплекта SDK.

ЗАЎВАГАПадлучэнне да бесправадной сеткі можа заняць больш хвіліны. Гэты час залежыць ад асаблівасцяў прылады і ўмоў навакольнага асяроддзя. Дадатковыя звесткі вы можаце атрымаць у вытворцы прылады.

Page 6: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

6

Падлучэнне прынтара да камп’ютара з АС Windows®0

Панэль кіравання 0

На панэлі кіравання знаходзяцца кнопкі сілкавання і падачы , а таксама індыкатары.

1 Кнопка сілкавання 2 Кнопка падачы 3 Індыкатар POWER

4 Індыкатар DATA5 Індыкатар STATUS6 Індыкатар WIRELESS LAN

Функцыі кнопак сілкавання і падачы 0

ЗАЎВАГАГэтыя функцыі несапраўдныя для Li-ion-акумулятара.

Каб выконваць друк з камп’ютара з АС Windows®, на камп’ютары неабходна ўсталяваць драйвер прынтара. Больш падрабязна гл. у Інструкцыі карыстальніка (http://solutions.brother.com/).

3

1

2

456

Функцыя кнопкі сілкавання КіраваннеУключэнне прынтара Калі прынтар выключаны, націсніце кнопку сілкавання і

ўтрымлівайце яе прыкладна адну секунду, пакуль індыкатар POWER не загарыцца.

Выключэнне прынтара Хутка націсніце кнопку сілкавання двойчы. (Прынтар можа аўтаматычна выключацца праз зададзены час бяздзейнасці, калі ў утыліце для прылад PJ-673 актывавана гэта функцыя.)

Зарадка Ni-MH-акумулятара Калі прынтар выключаны, націсніце кнопку сілкавання і ўтрымлівайце яе не менш за дзве секунды, пакуль індыкатар POWER не заміргае зялёным і аранжавым. Ён працягне міргаць да завяршэння зарадкі.

У залежнасці ад параметраў, зададзеных ва ўтыліце для прылад PJ-673, зарадка Ni-MH-акумулятара можа пачацца пасля яго аднаўлення.

Пакуль індыкатар POWER міргае зялёным і аранжавым, акумулятар разраджаецца і аднаўляецца.

Пропуск аднаўлення Ni-MH-акумулятара і пачатак яго зарадкі

Каб спыніць аднаўленне Ni-MH-акумулятара і пачаць яго зарядку, націсніце кнопку сілкавання і ўтрымлівайце яе.

Выключэнне прынтара падчас зарадкі Ni-MH-акумулятара

Хутка націсніце кнопку сілкавання двойчы.

Page 7: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

7

Больш падрабязна гл. у Інструкцыі карыстальніка (http://solutions.brother.com/).

Індыкатары 0

Індыкатары могуць гарэць альбо міргаць рознымі колерамі ў залежнасці ад стану прынтара. Кожны індыкатар можа гарэць або міргаць зялёным, чырвоным, аранжавым або сінім. Дадатковыя звесткі гл. у раздзеле Індыкатары на стар. 9.

Рашэнні для друку 0

Прынтар можна выкарыстоўваць з рознымі версіямі аперацыйных сістэм Windows® і iOS.

Каб выконваць друк на камп’ютары з АС Windows®, патрабуецца драйвер прынтара.

Каб выконваць друк на прыладзе з iOS, патрэбна праграмнае забеспячэнне, якое не ўваходзіць у спіс прадуктаў і паслуг, што пастаўляюцца намі. (Мы прадстаўляем камплект SDK.) Па пытаннях падобнага ПЗ для прылад з iOS звяртайцеся да распрацоўніка праграмнага забеспячэння.

Функцыя кнопкі падачы КіраваннеВыманне (працяжка) паперы ўручную

Пераканайцеся ў тым, што прынтар уключаны і ў ім ёсць папера. Затым націсніце і ўтрымлівайце кнопку падачы . Папера пачне павольна вымацца.

Калі, утрымліваючы кнопку падачы , дачакацца, пакуль будзе вынята каля 12,7 мм паперы, хуткасць падачы ўзрасце (будзе выняты прыкладна адзін аркуш). Колькасць вынятай паперы залежыць ад параметра [Form Feed Mode] (Рэжым працяжкі аркушаў).

Каб друк быў выкананы да працяжкі аркушаў, нельга працягваць іх уручную наступныя пяць секунд пасля атрымання дадзеных прынтарам.

Друк параметраў прынтара 1 Пераканайцеся ў тым, што прынтар уключаны і ў ім няма паперы.

2 Націсніце кнопку падачы і ўтрымлівайце яе не менш за дзве секунды.

3 Пасля того як індыкатар DATA загарыцца чырвоным, загрузіце паперу для друку параметраў прынтара.

Пераключэнне прынтара ў рэжым абслугоўвання

Рэжым абслугоўвання выкарыстоўваецца для друку параметраў прынтара (як апісана вышэй) і для ачысткі апорнага роліка.

Пераканайцеся ў тым, што прынтар уключаны і ў ім ёсць папера. Затым націсніце кнопку падачы і ўтрымлівайце яе не менш за дзве секунды, пакуль індыкатар DATA не загарыцца чырвоным.

Каб вярнуцца ў папярэдні рэжым, выключыце прынтар, націснуўшы і ўтрымліваючы кнопку сілкавання .

Page 8: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

8

Абнаўленне праграмнага забеспячэння 0

Мы рэкамендуем загружаць найноўшыя версіі драйвераў з вэб-сайта.

Вы можаце знайсці іх у Brother Solutions Center (http://solutions.brother.com/). Мы рэкамендуем загружаць найноўшыя версіі драйвераў з вэб-сайта.

Акрамя таго, даступны камплект распрацоўніка ПЗ (SDK).

Наведайце сайт Brother Developer Center (http://www.brother.com/product/dev/index.htm).

Друк 0

Ніжэй апісана, як выканаць звычайны друк.

1 Адкрыйце на камп’ютары дакумент, які трэба раздрукаваць.

2 Забяспечце сілкаванне прынтара: усталюйце ў яго акумулятар альбо падлучыце прыладу да разеткі переменнага або пастаяннага току.

3 Уключыце прынтар, націснуўшы кнопку сілкавання . Загарыцца індыкатар POWER.

1 Кнопка сілкавання 2 Індыкатар POWER

4 Падлучыце прынтар да камп’ютара з дапамогай USB-кабеля або бесправадной сеткі.

5 Дзвюма рукамі роўна ўстаўце паперу ва ўваходны слот, каб ролікі маглі змясціць яе ў пачатковую пазіцыю. Выкарыстоўвайце толькі арыгінальную паперу Brother.

ЗАЎВАГА• Сачыце за тым, каб ніжні кант паперы размяшчаўся паралельна роліку.

• Друкаваць можна толькі на адным баку паперы. Загружайце яе ў прынтар гладкім пакрыццём уніз.

1 Друкавальная паверхня

ЗАЎВАГА• Калі папера загружана, але індыкатар

DATA працягвае гарэць зялёным, не міргаючы, значыць прынтар атрымаў не ўсе дадзеныя, неабходныя для друку. Націсніце і ўтрымлівайце кнопку падачы , каб раздрукаваць і выняць старонку.

• Паперу можна загружаць пасля адпраўкі задання на друк. Калі размешчаная ў пачатковай пазіцыі папера скамячылася, цалкам адчыніце адкідное вечка і выньце ліст. Затым зачыніце вечка і паўторна загрузіце паперу.

Выкарыстанне ўтыліты для прылад PJ-673 0

2

1

Утыліта PJ-673 – гэта праграма для змены налад прынтара, зададзеных па змаўчанні. Для змены налад неабходна ўсталяваць драйвер прынтара. Больш падрабязна гл. у Інструкцыі карыстальніка (http://solutions.brother.com/).

1

Page 9: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

9

Індыкатары 0

Індыкатары могуць гарэць альбо міргаць рознымі колерамі ў залежнасці ад стану прынтара. Ніжэй прыведзены адпаведныя тлумачэнні.

З = ЗялёныА = АранжавыЧ = ЧырвоныС = Сіні

Прыклад: З = Індыкатар міргае зялёным колерам

Сігналы індыкатара WIRELESS LAN адрозніваюцца падчас працы ў рэжымах бесправадной сеткі і USB. Пра стан прынтара сігналізуюць індыкатары POWER, DATA і STATUS.Больш падрабязныя звесткі пра розныя рэжымы сувязі гл. у раздзеле Індыкатар WIRELESS LAN на стар. 10.

або , або Індыкатар гарыць (гл. колер сімвала).

або , або Індыкатар міргае (гл. колер сімвала).

або Індыкатар міргае, змяняючы колеры, як паказана на сімвале.Індыкатар гарыць або міргае любым колерам і ў любым рэжыме.

(Не гарыць) Індыкатар выключаны.

POWER DATA STATUS WIRELESS LAN Апісанне

З (Не гарыць) (Не гарыць) (Не гарыць)

Выкарыстоўваецца адаптар пераменнага току, кабель пастаяннага току або Li-ion-акумулятар.

А (Не гарыць) (Не гарыць) Выкарыстоўваецца Ni-MH-акумулятар.

З або А (Не гарыць) (Не гарыць) (Не гарыць)Акумулятар, які выкарыстоўваецца, цалкам зараджаны.

З або А А

(кожныя 4 секунды)

(Не гарыць)Акумулятар, які выкарыстоўваецца, зараджаны напалову.

З або А А

(па два разы кожныя

4 секунды)

(Не гарыць)Акумулятар, які выкарыстоўваецца, амаль разраджаны.

З або А А

(кожную секунду)(Не гарыць)

Акумулятар, які выкарыстоўваецца, патрабуе зарадкі.

А З (Не гарыць) (Не гарыць) (Не гарыць) Ni-MH-акумулятар разраджаецца.

Page 10: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

10

Індыкатар WIRELESS LAN

Агляд 0

Калі ў вас ўзнікаюць якія-кольвек праблемы з прынтарам, спачатку праверце, ці правільна выкананы пералічаныя ніжэй дзеянні.

Усталёўка акумулятара або падлучэнне прынтара да разеткі.Друк параметраў прынтара для праверкі яго працаздольнасці.Падлучэнне прынтара да камп’ютара. Аднаўленне сувязі.

Калі ў вас па-ранейшаму ўзнікаюць праблемы, азнаёмцеся з парадамі па пошуку і ліквідацыі няспраўнасцяў у Інструкцыі карыстальніка (http://solutions.brother.com/).

З (Не гарыць) (Не гарыць) (Не гарыць) Ni-MH-акумулятар зараджаецца.

З або А З (Не гарыць) Выконваецца друк або атрыманне дадзеных.

З або А З (Не гарыць) Буфер ўтрымлівае ненадрукаваныя дадзеныя.

З або А Ч (Не гарыць) Выконваецца абнаўленне мікрапраграмы.

З або А А (Не гарыць) Выконваецца абнаўленне прынтара.

З або А Ч (Не гарыць)Прынтар знаходзіцца ў рэжыме абслугоўвання (для друку справаздачы пра яго параметры).

Ч Ч Ч (Не гарыць) Адбылася сістэмная памылка (звярніцеся ў службу падтрымкі).

Ч (Не гарыць) А (Не гарыць)Адбылася памылка падчас запуску зарадкі або разрадкі (Ni-MH-акумулятар не ўсталяваны).

Ч (Не гарыць) З (Не гарыць) Мінуў час чакання для зарадкі або разрадкі (Ni-MH-акумулятар).

З або А (Не гарыць) Ч А (Не гарыць) Галоўка або прывад астываюць.

Ч А (Не гарыць) Пры атрыманні дадзеных адбылася памылка.

З Ч Ч (Не гарыць) Прынтар знаходзіцца ў рэжыме загрузкі.

POWER DATA STATUS WIRELESS LAN Апісанне

З або А (Не гарыць) (Не гарыць) С

(кожныя 3 секунды)

Бесправадная сетка ўключана, злучэнне не ўсталявана.

З або А (Не гарыць) (Не гарыць) С Бесправадная сетка ўключана, злучэнне ўсталявана.

З або А (Не гарыць) (Не гарыць) (Не гарыць) Рэжым USB.

POWER DATA STATUS WIRELESS LAN Апісанне

Page 11: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

11

Характарыстыкі прадукту 0

1 Гэтыя паказчыкі адрозніваюцца ў залежнасці ад умоў. Пад "нашымі стандартнымі ўмовамі" маецца на ўвазе: бесперапынны друк з выкарыстаннем схемы JEITA J1, на паперы A4 пры падключэнні праз інтэрфейс USB і сілкаванні праз адаптар пераменнага току (хуткасць друку) або пры сілкаванні ад акумулятара, што зараджаецца з дапамогай адаптара пераменнага току (прадукцыйнасць з акумулятарам). Шчыльнасць друку = 6, навакольная тэмпература = 25 °C (праз злучэнне з бесправадной лакальнай сеткай: 60 старонак з нікель-металагідрыдным акумулятарам і 250 старонак з літый-іонным акумулятарам).

2 З аперацыйнай сістэмай версіі iOS 4.3 ці пазнейшай (бесправадная лакальная сетка), функцыі друку можна дадаваць праз стварэнне дастасоўных праграм. Глядзіце пакет сродкаў распрацоўкі праграм для iOS версіі 4.3 ці пазнейшай (бесправадная лакальная сетка) у Цэнтры распрацоўкі Brother Developer Center.

Зроблена ў Кітаі

Назва мадэлі PJ-673Памеры 255 (Ш) x 55 (Г) x 40 (В) мм

Вага Прыблізна 480 г. (без акумулятара, паперы)

ДрукМетад Непасрэдны тэрмадрук

Хуткасць друку Сярэдняя: 9,4 сек./старонку (у нашых стандартных умовах 1)

Разрознасць 300 x 300 кропак на цалю

Вобласць друку Канфігуруецца ў драйверы прынтара (мін. 94,7 x 22,8 мм - макс. 208,5 x 2 531,6 мм)

Памер паперы A4 (210 x 297 мм), Letter (216 x 279 мм), Legal (216 x 356 мм)

Сілкаванне (дадатковы кампанент)Акумулятар Нікель-металагідрыдны акумулятар: 14,4 В

Літый-іонны акумулятар: 11,1 В

Адаптар Адаптар пераменнага току (15 В)

Аўтамабільны адаптар Адаптар для прыкурвальніка (12 В (пастаянны ток))

Радукцыйнасць з акумулятарам 1

Нікель-металагідрыдны акумулятар: Прыблізна 70 аркушаўЛітый-іонны акумулятар: Прыблізна 300 аркушаў

ІнтэрфейсUSB USB версіі 2.0 (поўная хуткасць) (mini-B, перыферыйны)

Бесправадная лакальная сетка Бесправадная лакальная сетка IEEE802.11b/g (рэжым Ad-hoc)

Сумяшчальная аперацыйная сістэма 2

Драйвер прынтара Windows® 8 / Windows® 7 / Windows Vista® / Windows® XP (USB, бесправадная лакальная сетка)

Праграмнае забеспячэннеПамер шрыфту прынтара 10 сімвалаў на цалю, 12 сімвалаў на цалю, 15 сімвалаў на цалю і

прапарцыянальныя памеры

Тып шрыфту прынтара Serif і Sans Serif

Навакольныя ўмовыРабочая тэмпература 0-40 °C

Рабочая вільготнасць 30-80 % (без кандэнсацыі)

Тэмпература захоўвання -15-50 °C

Вільготнасць захоўвання 30-85 % (без кандэнсацыі)

Page 12: ІНСТРУКЦЫЯ Партатыўны прынтар PJ-673download.brother.com/welcome/docp100004/pj673_bls_qrg...рэгіёну, дзе будзе выкарыстоўвацца

Надрукавана ў КітаіLBD079001