125
ДУ «МІНСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ А.С.ПУШКІНА» АДДЗЕЛ БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА БІБЛІЯТЭКІ МІНШЧЫНЫ Ў 2014 ГОДЗЕ: АГЛЯД ДЗЕЙНАСЦІ 2

pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

  • Upload
    others

  • View
    0

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

ДУ «МІНСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ А.С.ПУШКІНА»

АДДЗЕЛ БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА

БІБЛІЯТЭКІ МІНШЧЫНЫ

Ў 2014 ГОДЗЕ:

АГЛЯД ДЗЕЙНАСЦІ

МІНСК

2

Page 2: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

2015

3

Page 3: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Арганізацыя бібліятэчнагаабслугоўвання насельніцтва

На 1.01.2015 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 488 бібліятэк. На працягу 2014 г. сетка скарацілася на 203 адзінкі: дзейнасць спынілі па 5 бібліятэк у Бярэзінскім і Дзяржынскім, Крупскім, Уздзенскім раёнах, па 4 – у Барысаўскім, Лагойскім, Пухавіцкім раёнах, 13 – у Вілейскім, па 2 – у Валожынскім, Смалявіцкім раёнах, па 6 – у Клецкім, Мядзельскім, Салігорскім, Стаўбцоўскім раёнах, 10 – у Капыльскім, па 7 – у Любанскім, Мінскім, Старадарожскім раёнах, па 9 – у Маладзечанскім, Чэрвеньскім раёнах, 8 – у Нясвіжскім, 15 – у Слуцкім, На 1.01.2015 г. у вобласці налічваецца 488 бібліятэк.

У 2014 годзе 39 закрытых сельскіх бібліятэк ператвораны ў клубы-бібліятэкі. 7 – у Бярэзінскім раёне, 5 – у Барысаўскім раёне, 1 – у Клецкім, Капыльскім, Любанскім, Старадарожскім раёнах, 8 – у Крупскім, 2 – у Маладзечанскім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім раёнах, 4 – у Салігорскім, 3 – у Чэрвеньскім.

Акрамя таго, у Капыльскім раёне 1 сельская бібліятэка была рэарганізавана як цэнтр аматарскай творчасці і 1 сельская бібліятэка аграгарадка рэарганізавана як цэнтр культуры і вольнага часу, у Валожынскім раёне 1 сельская бібліятэка аграгарадка рэарганізавана як культурна-спартыўны цэнтр, у Мядзельскім раёне 1 сельская бібліятэка рэарганізавана ў клуб вольнага часу, у Старадарожскім раёне 2 сельскія бібліятэкі аграгарадка рэарганізаваны як цэнтры культуры і адпачынку, у Чэрвенскім раёне 1 сельская бібліятэка рэарганізавана як сельскі Дом культуры і 1 сельская бібліятэка аграгарадка рэарганізавана як цэнтр вольнага часу і адпачынку.

Інтэграцыя сельскіх публічных бібліятэк і школьных бібліятэк ажыццяўляецца з улікам сацыякультурнай і дэмаграфічнай сітуацыі. На 31.12.2014 г. у вобласці дзейнічаюць 94 інтэграваныя бібліятэкі, 6 з іх

4

Page 4: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі. У 2014 годзе створана 61 бібліятэка, якія знаходзяцца ў ведамстве Міністэрства культуры.

1.01.2015 года было створана 12 інтэграваных бібліятэк, якія падпарадкаваны Міністэрству культуры: 2 – у Слуцкім раёне і 10 – у Стаўбцоўскім.

Такім чынам, на 01.01.2015 года на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 106 інтэграваных бібліятэк, 100 з якіх знаходзіцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрству культуры, 6 – Міністэрству адукацыі.

Пасля аб'яднання зачынена 6 бібліятэк. У Барысаўскім раёне – 1 гарадская дзіцячая бібліятэка, у Вілейскім і Слуцкім раёнах – па 1 гарадской бібліятэцы, у Валожынскім, Любанскім і Салігорскім раёнах – па 1 гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы аграгарадка.

На 01.01.2015 г. ў Мінскай вобласці налічваецца 46 бібліятэк-клубаў, 9 сельскіх бібліятэк сталі бібліятэкамі-клубамі ў 2014 годзе: па 1 бібліятэцы – у Валожынскім, Капыльскім, Любанскім, Маладзечанскім і Чэрвеньскім раёнах, 4 – у Пухавіцкім раёне.

У Дзяржынскім раёне Вязанская сельская бібліятэка ператворана ў Фаніпальскі гарадскі філіял № 35.

З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 443 бібліятэчныя пункты, а таксама 20 біблібусаў, якія абслугоўваюць больш за 200 аддаленых населеных пунктаў.

У 2014 г. чытачамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 543,1 тыс. чалавек (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі). У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2013 г. паменшылася на 54,4 тыс. чал. Колькасць наведванняў склала па вобласці 3 970, 5 тыс. наведванняў.

Чытальнасць па вобласці склала 18,0; абарачальнасць фонду – 1,3. Кнігавыдача па вобласці склала 9 773, 8 тыс. экз.

5

Page 5: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 895 тыс. экз. менш, чым у 2013 г.

Агульны бібліятэчны фонд паменшыўся на 1 553 тыс. экз., цяпер ён налічвае 7 727, 5 тыс. экз. Новыя паступленні паменшыліся на 66,1 тыс. экз. у параўнанні з папярэднім годам і склалі 413, 3 тыс. экз. За справаздачны год з бібліятэчнага фонду выбыла 1 966, 3 тыс. дакументаў, што на 1271, 4 тыс. экз. больш, чым у 2013 г.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011-2015 гг. у Мінскай вобласці дзейнічаюць 273 бібліятэкі ў аграгарадках. Агульны фонд бібліятэк аграгарадкоў налічвае 2762, 7 тыс. экз. Кнігавыдача ў бібліятэках аграгарадкоў ў 2014 г. складае 2769, 1 тыс. экз.

У вобласці камп’ютарызавана 416 бібліятэк. Парк камп’ютарнай тэхнікі павялічыўся за мінулы год на 59 адзінак, зараз агульная колькасць камп’ютараў складае 1028, з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна – 93, у цэнтральных раённых – 464, дзіцячых – 44, гарадскіх філіялах – 47, гарпасялковых – 30, сельскіх – 69, у бібліятэках аграгарадкоў – 350. Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку маюць 327 бібліятэк, з іх 216 – бібліятэкі аграгарадкоў, 28 – сельскія бібліятэкі і 19 – дзіцячыя бібліятэкі. Уласныя сайты маюць 36 бібліятэк Мінскай вобласці: абласная бібліятэка, 18 цэнтральных, 5 дзіцячых і 10 сельскіх бібліятэк.

Сацыяльная роля бібліятэк павышалася на працягу ўсяго года за кошт выкарыстання сучасных тэхналогій, што спрыяла ўдасканаленню ўсёй сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання. У мінулым годзе публічныя бібліятэкі вобласці працягвалі актывізацыю дзейнасці па аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву.

Прыбытак ад платных паслуг бібліятэк вобласці за 2014 год склаў больш за 620 млн. руб.

У сярэднім па вобласці аказваецца 29 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду і чытальнай залы, ксеракапіраванне і сканіраванне.

6

Page 6: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

У бібліятэках вобласці працуюць 1 285 бібліятэчных работнікаў, з якіх 933 (73%) маюць бібліятэчную адукацыю. Найбольш высокі працэнт спецыялістаў у Салігорскім (90%), Слуцкім (89%) і Маладзечанскім (89%) раёнах; найбольш нізкі – у Дзяржынскім раёне (47%).

Змест і арганізацыя работы з чытачамі

Неад’емнай часткай работы бібліятэк з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць як сродак адраджэння і захавання гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. У справаздачным годзе бібліятэкі імкнуліся ўплываць на развіццё станаўлення кожнага чалавека да лёсу сваёй Бацькаўшчыны, абуджэння цікавасці да гісторыі і лёсу сваіх землякоў, выхавання беражлівых адносін да культурных традыцый і адказнасці за будучыню. Краязнаўчая дзейнасць заўсёды застаецца прыярытэтным напрамкам у дзейнасці бібліятэк.

Магчымасці бібліятэк дазваляюць у сябе шырокі спектр дзейнасці – масавая работа, прэзентацыя кніг, арганізацыя экскурсій, выстаў, музейная дзейнасць, захаванне дакументаў “жывой гісторыі” шляхам збору ўспамінаў, фотаздымкаў, экспанатаў пры непасрэдным удзеле чытачоў.

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк вобласці вялася ў 2014 годзе ў адпаведнасці з рэгіянальнымі і мясцовымі праграмамі: “І для мяне не было б Беларусі без маленькай Радзімы маёй” (Капыльскі раён), “Захаванне і развіццё культуры Чэрвеньскага раёна на 2011-2015 гг.” (Чэрвеньскі раён), “Зямля, дзе пачаўся твой лёс” (Крупскі раён), “Мая зямля, мае землякі” (Дзяржынскі раён), “Уздзенскі край: гісторыя і сучаснасць” (Уздзенскі раён) і інш.

У справаздачным годзе ва ўсіх бібліятэках вобласці адзначаліся:

- 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (сустрэчы з ветэранамі, вечары-ўспаміны, святы мужнасці і гонару і інш.);

7

Page 7: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

- 100-годдзе пачатку Першай сусветнай вайны (біяграфічныя эцюды, гадзіны гістарычнай інфармацыі, агляды літаратуры; пошукавая экспедыцыя “Георгіеўскія кавалеры нашых вёсак” – Бярэзінская ЦБС);

- Дзень беларускага пісьменства і друку (выставы, урокі, агляды літаратуры, вусныя часопісы, віктарыны, інфармацыйныя гадзіны, мультымедыйныя прэзентацыі). Акрамя таго, бібліятэкі вобласці прынялі ўдзел у свяце беларускага пісьменства ў Заслаўі, дзе ў павільёнах бібліятэк увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены разнастайныя выставы – краязнаўчыя, літаратурныя, прысвечаныя гісторыі бібліятэчнай справы і інш., ладзіліся акцыі і прэзентацыі;

- Міжнародны дзень роднай мовы (выставы, вечарыны, інфармацыйныя хвіліны, брэйн-рынгі, віктарыны, гадзіны беларусазнаўства);

- Год гасціннасці (дэкада “Гасцінная Стаўбцоўшчына”: завочнае падарожжа “Дарогамі Налібоцкага краю”, “Турыстычныя маршруты маёй Стаўбцоўшчыны”, тэматычныя прагляды літаратуры і выставы — Стаўбцоўская ЦБС; гісторыка-краязнаўчая экспедыцыя “7 цудаў Пухавіцкага краю”; выстава “Мядзельшчына турыстычная”; праект “Краязнаўчы лекторый на калёсах” у Бярэзінскай ЦБС; распрацавана электронная прэзентацыя краязнаўчага маршрута “Дарогамі роднага краю” па гістарычных мясцінах, звязаных з лёсам знакамітых жыхароў і падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на Дзяржыншчыне і інш.).

Вялася актыўная работа па ўшанаванні памяці знакамітых ураджэнцаў Міншчыны. Так, у Уздзенскай ЦБ адбылася сустрэча “Застанецца ў памяці нашчадкаў”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня смерці Мікалая Вацлава Радзівіла, уладальніка маёнтка Кухцічы, аднаго з апошніх прадстаўнікоў знакамітага роду на беларускай зямлі, з удзелам літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч, рэдактара раённай газеты В. Сабалеўскага, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоі Калкоўскай і інш.

8

Page 8: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

У Валожынскай ЦБ быў арганізаваны цыкл мерапрыемстваў “Родам з Ракаўскага краю” – да 55-годдзя з дня нараджэння літаратуразнаўца, даследчыка-архівіста Я.Янушкевіча, 60-годдзя з дня нараджэння мастака Ф.Янушкевіча, 95-годдзя з дня нараджэння краязнаўца, настаўніка, аўтара летапісу “Дарогамі Ракаўшчыны” В.Налецкага.

Бярэзінская ЦБС зладзіла цыкл мерапрыемстваў “Раён у імёнах, падзеях і фактах” у фармаце агіткампаніі “Прачытаем біяграфію раёна ў міжрадкоўях біяграфій землякоў” : трыбуна гонару “Славутасці з бярэзінскай прапіскай”, “Залатыя юбіляры юбілейнага года”, “Роднай вёскі слынныя імёны”; вечары-партрэты землякоў “Наш зямляк – адметная асоба”, “Равеснікі раёна”, “Яны жывуць сярод нас”; эстафета цікавых біяграфій людзей Бярэзіншчыны “Залаты фонд раёна – людзі”; мультымедыйнае дасье “Гісторыя раёна ў лёсе першых асоб Бярэзіншчыны”.

На працягу года ў бібліятэках праходзілі прэзентацыі краязнаўчых кніг: “Бацькаўшчыны светлае крыло” і “Горад майго сэрца. Заслаўшчына літаратурная” М.Казлоўскага (Маладзечанская ЦБ), “З гісторыі майго роду” В.П.Вахнянінай, напісанай па выніках даследавання сваіх генеалагічных каранёў (Нясвіжская ЦБ), “Церковная история г. Вилейки” (Вілейская ЦБ), “Записки о Родине” А. Умрэйкі , якая распавядае пра гісторыю в. Пясочнае Капыльскага раёна (Песачанская с/б Капыльскай ЦБС) і інш. У Занарацкай с/б Мядзельскай ЦБС адбылася прэзентацыя кнігі “Іркуцк і іркуцяне ў Першай сусветнай вайне”, якая была прымеркавана да адкрыцця памятнага знака на месцы пахавання воінаў рускай арміі ля в. Чарэмшыцы. Сярод пахаваных і жыхары Іркуцка.

Цікавыя мерапрыемствы былі арганізаваны Нясвіжскай ЦБ. Гарадскі гісторыка-краязнаўчы квэст “Дванаццаць апосталаў” прапанаваў маршрут, на якім былі размешчаны гульнёвыя кропкі (на месцы архітэктурных аб’ектаў, як захаваных, так і не захаваных да нашых дзён). У кожным

9

Page 9: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

пункце маршрута камандам ставіліся пытанні па гісторыі горада, біяграфіях вядомых людзей краю. А на этапе фотакросу “Гістарычнымі сцяжынкамі Нясвіжа” 9 каманд атрымалі канверты з зашыфраванымі аб’ектамі ў нясвіжскіх парках. Удзельнікі каманд мусілі сфатаграфавацца на фоне адгаданага аб’екта. Залічваліся такія паказчыкі, як час выканання заданняў, колькасць адгаданых аб’ектаў, творчы падыход да фотаздымка, арыгінальнасць ідэі. Удзельнічалі навучэнцы адукацыйных устаноў горада і раёна. Сярод навучэнцаў устаноў адукацыі горада і раёна праведзена таксама фотапаляванне “Мой Нясвіж – мой гонар” з удзелам 10 каманд.

Ізбіноўская с/б Вілейскай ЦБС працуе па праекце “Нефармальнае краязнаўства: мультымедыйная дзейнасць бібліятэкі сяла”, за работу над якім бібліятэка была адзначана дыпломам ІІ ступені сярод сельскіх бібліятэк на рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. У рамках праекта быў створаны цыкл электронных віктарын для дзяцей і дарослых “Вайна 1812 г. у гісторыі Вілейшчыны”, “Вялікія імёны малой Радзімы”, “Падарожжа ў музей горада Вілейкі”.

У Вілейскім раёне таксама былі падведзены вынікі ІІІ рэгіянальнага конкурсу аматарскага краязнаўчага фільма “Гэта мой край”. Фільм супрацоўніцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вілейскай ЦБ Аксаны Дубяга “Вілейскі раён у гады Першай сусветнай вайны” быў адзначаны ў намінацыі “За лепшае адлюстраванне падзей Першай сусветнай вайны”.

У Валмянскай с/б Дзяржынскай ЦБС распрацаваны цікавы гісторыка-краязнаўчы праект “Музей у чамадане: ад гісторыі сям’і да гісторыі краю”. Увогуле, многія сельскія бібліятэкі Дзяржынскага раёна працуюць па невялікіх мясцовых краязнаўчых праектах. Дзяржынская ЦБ удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асродак нацыянальнай культуры” і заняла першае месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” з даследваннем “Адольф Янушкевіч – чалавек Сусвету”.

10

Page 10: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Плённа працавала ў краязнаўчым кірунку Барысаўская ЦБ. У рамках святкавання 90-годдзя Барысаўскага раёна ў ЦБ ўрачыста адкрыты музейна-выставачны комплекс “Партнёры. Друзья. Побратимы”, прысвечаны гарадам-пабрацімам Барысава. На карту музея нанесены 22 гарады-пабрацімы з Расіі, Украіны, Эстоніі, Сербіі і іншых краін. Пра кожны з гарадоў сабраны звесткі па гісторыі, геаграфіі, культуры і г. д.

Праект “Борисовская центральная районная библиотека — мемориальный центр” выйшаў на завяршальны этап. Праведзены памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя са дня смерці мецэната, бібліяфіла, захавальніка памяці аб падзеях вайны 1812 г. на Барысаўшчыне І.Х.Каладзеева. У Доме-сядзібе І.Х.Каладзеева прайшла краязнаўчая канферэнцыя “Иван Хрисанфович Колодеев – устроитель посада Новоборисов, меценат, ревнитель истории, библиофил”, на якой быў заслуханы шэраг дакладаў, прысвечаных постаці Каладзеева і падзеям 1812 г. на Барысаўшчыне, адбылася прэзентацыя кнігі А.Архіпава “1812. Березина без загадок”, былі ўзнагароджаны навучэнцы школ Барысава – пераможцы інтэрнэт-алімпіяды “Гроза 1812 года”.

У рамках рэалізацыі праекта “Библиотека – центр историко-культурного туризма” (2011-2015 гг.) праведзена 30 экскурсій па баявых мясцінах вайны 1812 г. Працягваў работу краязнаўчы лекторый “Борисов. Место в истории”, падрыхтаваны лекцыі “Борисов – три вехи истории”, “Клады Борисовщины”, “Именитые женщины Борисовщины”.

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі супрцоўнікі краязнаўчага цэнтра Барысаўскай ЦБ абвясцілі акцыі “Прикоснись сердцем к подвигу” і “Найти героя”. Пошукавую работу па сайтах архіўных устаноў ажыццяўляе супрацоўнік краязнаўчага цэнтра, гісторык У.Кішчанка. Знойдзеныя матэрыялы і здабытая інфармацыя леглі ў аснову цыкла дакументальных тэлепраграм, якія былі прэзентаваны на рэгіянальным свяце-конкурсе краязнаўчага кіно “Гэта мой край” (Вілейка, 2014). Па выніках конкурсу гэтая работа

11

Page 11: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

перамагла ў намінацыі “За лепшае адлюстраванне падзей Вялікай Айчыннай вайны”.

Працягвалася работа над рэгіянальным асветніцкім праектам “Возвращение памяти. Первая мировая война” (2013-2015 гг.). У справаздачным годзе ішла работа над другім яго этапам – “Первая мировая война в памяти поколений”, які ўключаў тэматычныя выставы ў бібліятэках, збор фотаздымкаў населеных пунктаў Беларусі часоў Першай сусветнай вайны для віртуальнага праекта “Библиоглобус” на партале бібліятэкі, кіналекцыі, цыкл слайд-гутарак, віртуальную выставу “Борисов на почтовых открытках войны 1918 г.”, прэзентацыю кнігі В.Бандарэнкі “Двенадцать подвигов во славу Отечества”.

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі быў прымеркаваны праект Бярэзінскай ЦБС “70 патрыятычных спраў”: асвятленне трагічных лёсаў землякоў – ахвяр вайны (вязняў канцлагераў, жыхароў акупіраваных вёсак і г. д.), пошукавая работа па зборы звестак “Сведкі вайны жывуць побач”, складанне Кніг успамінаў землякоў, цыкл мерапрыемстваў “Імёны ў летапісе вайны”, акцыя “Памяць бярэзінскіх вуліц” (трыбуны гонару “Іх імёнамі названы вуліцы г. Беразіно”), акцыя памяці ахвяр Ленінградскай блакады “Горкай памяці свечка”, тыдзень ушанавання жанчын-франтавічак “У Перамогі жаночы твар”, тыдзень памяці “Пакуль жывём – памятаем” да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў (надомныя візіты да былых вязняў).

Не заставаліся па-за ўвагай бібліятэкараў вобласці народныя святы і святы беларускага календара. Гэты напрамак дзейнасці бібліятэк стаў ужо традыцыйным. У бібліятэках вобласці дзейнічаюць краязнаўчыя клубы па інтарэсах (літаратурна-краязнаўчы клуб “Спадчына” Сіняўскай с/б Клецкай ЦБС, краязнаўчы клуб “Крыніца” пры Старадарожскай ЦБ, краязнаўчы клуб “Вытокі” пры Крупскай ЦБ і інш.).

Актыўна супрацоўнічаюць бібліятэкі вобласці з мясцовымі і рэспубліканскімі сродкамі масавай інфармацыі:

12

Page 12: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

краязнаўчыя артыкулы супрацоўнікаў бібліятэк рэгулярна з’яўляліся ў друку, праходзілі заняткі радыёўніверсітэтаў, гучалі цыклы радыёперадач і інш. Так, у рамках радыёвесніка “Моя земля. Мои земляки” прагучаў цыкл радыёперадач, прысвечаных знакамітым людзям Салігоршчыны; у рамках радыёўніверсітэта “Імі ганарыцца Лагойшчына” прагучалі гутаркі, прысвечаныя археолагу, этнографу, гісторыку Яўстафію Тышкевічу, мовазнаўцу, фалькларысту і этнографу Зарыяну Даленга-Хадакоўскаму, жывапісцу Ціту Бычкоўскаму і інш.

Варта адзначыць сумесны праект “Маладзечанскай газеты” і Маладзечанскай ЦБ “Падарожжы па роднай зямлі з Міхасём Казлоўскім”, а таксама сумесны з мясцовым радыё праект “Мой родны кут”, прысвечаны гісторыі вёсак Маладзечаншчыны. Бібліятэкар Стаўбцоўскай ЦБ С. Адамовіч выступала ў “Краязнаўчай газеце” з артыкуламі “Ранейшая школа і гімназія ў Стоўбцах”, “Мястэка, што вырасла ў горад”, “Пякарні ў Стоўбцах” і інш.

Важнай часткай краязнаўчай дзейнасці бібліятэк з’яўляецца работа ў кірунку літаратурнага краязнаўства. Міншчына – калыска многіх вядомых пісьменнікаў і паэтаў. Ушанаванню іх памяці, а таксама знаёмству насельніцтва з мясцовымі творцамі надавалася пільная ўвага.

У Дзяржынскім раёне працягвалася рэалізацыя праекта “Дзяржыншчына літаратурная”, які прадугледжвае пошук, назапашванне інфармацыі аб пісьменніках, звязаных лёсам з краем, знаёмства са спадчынай творцаў-землякоў, вядомых як у Беларусі, так і за яе межамі, развіццё творчага патэнцыялу на Дзяржыншчыне. У рамках агульнага праекта “На літаратурным небасхіле Дзяржыншчыны” бібліятэкамі раёна вядзецца работа па такіх падпраектах як: “Іх імёнамі названы вуліцы горада”, “Напісанае застаецца: Дзяржыншчына ў мастацкай літаратуры”, “Гісторыя аднаго аўтографа”, “І маю гучнае імя…”. Акрамя таго, у 2014 г. пабачыў свет альбом “Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка і літаратурна-паэтычны клуб “Выток”, які падводзіць вынікі 16-гадовай

13

Page 13: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

руплівай дзейнасці клуба. Сярод найбольш цікавых мерапрыемстваў апошняга часу, у якіх бралі ўдзел “вытокаўцы”, варта адзначыць свята “Limba Noaztra” – святкаванне Нацыянальнага дня малдаўскай мовы, якое адбылося ў вёсцы Баравікі ў верасні 2014 г. і на якім члены клуба “Выток” прадстаўлялі беларускі падворак і распавядалі малдаўскім гасцям пра культурныя здабыткі Беларусі і Дзяржыншчыны.

Для Вілейскай ЦБС 2014 год праходзіў пад знакам святкавання 100-гадовага юбілею Ганны Новік. У сувязі з гэтай датай ДУК “Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка” нададзена імя Ганны Новік. ЦБ прыняла ўдзел у арганізацыі літаратурна-музычнай імпрэзы ў раённым краязнаўчым музеі. Сябры і калегі паэткі дзяліліся сваімі ўспамінамі аб сустрэчах з ёй, супрацоўнікі ЦБ падрыхтавалі два буктрэйлеры аб жыцці і літаратурнай дзейнасці паэткі – “Жывая. Светлая. Зямная”, “Удзячная лёсу”.

Уздзенская ЦБ арганізавала раённы творчы конкурс “Помнім. Славім. Ганарымся”, у рамках якога да разгляду журы прапаноўваліся вершы, апавяданні, успаміны, біяграфічныя нарысы пра Вялікую Айчынную вайну.

У Капыльскай ЦБ прайшла абласная акцыя “Слова клікала ў бой” з удзелам крытыка, літаратуразнаўца Алеся Марціновіча – ураджэнца Капыльшчыны, супрацоўнікаў выдавецтва “Звязда” і газеты “Мінская праўда”.

Раённы літаратурны конкурс “Маладыя галасы-2014” праводзіўся літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” і Валожынскай ЦБ.

Да 145-годдзя Ядвігіна Ш., які жыў і працаваў у в. Карпілаўка Лагойскага раёна, у Янушкавіцкай с/б Лагойскай ЦБС была арганізавана вечарына “Край мне гэты дарагі”.

У 2014 г. бібліятэкі Стаўбцоўскай ЦБС працавалі па рэгіянальнай мэтавай праграме “Сейбіты слова і мудрасці”, разлічанай на 2013-2014 гг. і прызначанай для прапаганды творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы. Прайшлі такія мерапрыемствы, як літаратурная імпрэза “Збірае Колас нас,

14

Page 14: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

яднае”, літаратурны марафон “Успаміны пра Коласа”, тэатралізаваны ўрок “Свой скарб табе, народ, я аддаю” і інш.

Працягвалася рэалізацыя праекта “Літаратурнае сузор’е Пухавіччыны”. У Пухавіцкай ЦБ прайшло традыцыйнае літаратурнае свята “Каласавіны” з удзелам сына паэта М.Міцкевіча, паэта А.Камароўскага, пісьменніка-краязнаўца Б. Зубкоўскага.

На базе Жодзінскай ЦГБ прайшоў гарадскі конкурс чытальнікаў “Живая белорусская классика”, на якім канкурсанты чыталі вершы мясцовых паэтаў.

У Мядзельскай ЦБ створана мультымедыйная прэзентацыя “Ад мары да рэальнасці”, прысвечаная гісторыі стварэння помніка Максіму Танку.

У Смалявіцкім раёне прайшла юбілейная вечарына “Наш зямляк – Язэп Семяжон” да 100-годдзя з дня нараджэння паэта-перакладчыка, ураджэнца в. Пятровічы, з удзелам паэтаў, празаікаў, бардаў, творчай інтэлігенцыі.

Традыцыйнай стала такая форма краязнаўчай работы, як арганізацыя разнастайных чытанняў. У Смалявікай ЦБ прайшлі краязнаўчыя чытанні “Бібліятэка і культурная спадчына раёна”, прысвечаная пісьменнікам-юбілярам Смалявіччыны: Я.Семяжону, І.Сіняўскаму, М.Ганчарыку, М.Юдэлевічу. Пошукам і сістэматызацыяй інфармацыі аб ураджэнцах займаюцца бібліятэкары ЦБС. Прайшлі VII Віткаўскія чытанні ў Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле, якія ўключалі online-імпрэзу “Жыццё пасля жыцця” (відэасустрэча Слуцкай бібліятэкі і дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 6 імя В.Віткі ў Мінску з удзелам У.Ліпскага, Р.Баравіковай), інтэлектуальнае падарожжа “Урокі Васі Вясёлкіна”, прэзентацыя кнігі “Васіль Вітка. Выбраныя творы”, тэатралізаваную прэзентацыю часопіса “Вясёлкавая палітра”.

Знаёмілі бібліятэкары і з творчасцю мясцовых літаратараў: адбыліся прэзентацыі паэтычнага зборніка “Яшчэ не позна…”, аўтарамі якога з’яўляюцца ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні “Доминанта души” (Вілейская ЦБ),

15

Page 15: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

кнігі валожынскай паэткі Марыі Шакун “Жыццёвае поле”, зборніка вершаў мясцовага паэта С. Маляўскага “Фарбы Налібоцкай пушчы” (Валожынская ЦБС), зборніка вершаў мясцовага паэта Анатоля Масолава “Чужой рай” і зборніка вершаў жодзінскіх паэтаў “Жодино поэтическое” (Жодзінская ЦГБ) і інш.

У кірунку папулярызацыі беларускай літаратуры бібліятэкамі вобласці выкарыстоўвалія такія традыцыйныя формы работы як літаратурныя гадзіны, вечары-партрэты, сустрэчы з кнігамі, юбілейныя вечарыны, кніжныя выставы, прымеркаваныя да юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў, і інш.

У Старадарожскай ЦБ прайшоў Тыдзень беларускага пісьменства і друку “Слова роднае – вечнасці след”, у рамках якога былі арганізаваны кніжныя падарожжы, гадзіна знаёмства “Новыя беларускія выданні”, паэтычныя гадзіны. Маладзечанскай ЦБ арганізавана навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Асветнік з Карпілаўкі”, прысвечаная 145-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Ядвігіна Ш. У яе рабоце прынялі ўдзел доктар філалагічных навук, прафесар БДУ В.Рагойша, паэт і празаік В.Шніп, сцэнарыст, рэжысёр нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” У.Мароз, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г.Запартыка і інш. Да гэтага мерапрыемства быў падрыхтаваны і выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Літаратурныя чытанні “І вечнасць радка, як вечнасць жыцця” да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова з удзелам старшых навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Ігара Шаладонава і Сяргея Мінскевіча, малодшага навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Святланы Качаноўскай, вядучага навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Рамана Дубашынскага прайшлі ў

16

Page 16: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Нясвіжскай ЦБ. Удзельнікі чытанняў выступілі з дакладамі і праглядзелі відэафільм, прысвечаны жыццю А.Куляшова.

Да юбілеяў пісьменнікаў І.Чыгрынава, А.Якімовіча, А.Куляшова ў бібліятэках Лагойскай ЦБС ладзіліся Дні пісьменніка.

Стаўбцоўская ЦБ арганізавала выставу адной кнігі “Радкі, апаленыя вайной” (да 50-годдзя выхаду аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”).

Бярэзінская ЦБ падрыхтавала цыкл мерапрыемстваў “За словам Быкава ідзём”, які ўключаў літаратурныя трыбуны і выставы. Патрыятычны сход бібліятэкараў і прыхільнікаў беларускай літаратуры “Быкаўскія чытанні: творы пра вайну” дазволіў удзельнікам абмяняцца меркаваннямі аб творчасці пісьменніка, азнаёміцца з выставамі, паўдзельнічаць у аўкцыёне літаратурных шэдэўраў “Выкупі кнігу рэкламай”, падчас якога ўдзельнікі дэманстравалі сваё веданне адметнасцяў кожнага твора пісьменніка.

Маладзечанская ЦБ прыняла ўдзел у XIV Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2014”, у рамках якога ладзіліся паэтычныя сустрэчы з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Н.Гальпяровічам, А.Бадаком, Т.Сівец і інш., а таксама ў ХХ Міжнародных Кірыла-Мефодзіеўскіх чытаннях, у штогадовым рэспубліканскім свяце “Ракуцёўскае лета” на базе філіяла Літаратурнага музея М.Багдановіча “Ракуцёўшчына”.

Бібліятэкі Уздзенскай ЦБС удзельнічалі ў раённым конкурсе на лепшую прэзентацыю кніг беларускіх аўтараў “Любі, шануй і ведай роднае слова”.

У Лагойскай ЦБС была рэалізавана праграма “Кніга – ключ да скарбаў мовы матчынай”, якая ўключала Дзень беларускай кнігі (прагляд навінак беларускай літаратуры, гадзіна паэзіі, літаратурныя экскурсіі), Тыдзень беларускага слова “Вечнасць кніжнага святла” (выстава-прагляд, віктарына, гадзіна інфармацыі), Дэкаду беларускай кнігі “Чытаем на роднай мове”.

17

Page 17: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

У Пухавіцкай ЦБ прайшлі “Чыгрынаўскія чытанні”, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння І. Чыгрынава. Удзельнічалі беларускія пісьменнікі, літаратуразнаўцы, а таксама жонка пісьменніка.

Літаратурныя чытанні “Я людзям, што ўзнімуцца, як гай, ім пра сваю любоў пяю з натхненнем” да 85-годдзя з дня нараджэння Еўдакіі Лось адбыліся ў Смалявіцкай ЦБ.

Электронныя краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк Мінскай вобласціАмаль ва ўсіх бібліятэках вобласці асобна вылучана

бібліяграфічная база дадзеных “Краязнаўства”, папаўненне якой вядзецца пастаянна: 2 216 запісаў утрымлівае БД “Краязнаўства” Нясвіжскай ЦБ, 2 559 запісаў – БД Пухавіцкай ЦБ, на 2 216 запісаў павялічылася БД у Вілейскай ЦБ, на 89 запісаў – у Барысаўскай ЦБ, на 325 запісаў – у Мінскай ЦБ, 17 465 краязнаўчых запісаў утрымлівае БД “Аналітыка” Жодзінскай ЦГБ.

Бібліятэкі вобласці распрацоўваюць і мясцовыя базы дадзеных уласнай генерацыі. У справаздачным годзе былі створаны новыя БД і папаўняліся існуючыя:

- Старадарожскі раён: ЭБД “Памяць Старадарожчыны” (ЦБ, 170 запісаў), БД “Майстры роднага краю” (Старадарожская с/б);

- Салігорскі раён: “Солигорщина: вчера и сегодня” (71 запіс), “Памятнымі мясцінамі Салігоршчыны” (70 запісаў);

- Слуцкі раён: БД “Лучнікоўскі летапіс” (386 запісаў) і “Случчанская хроніка” (1600 запісаў) (Лучнікоўская с/б), БД “Горад дзевяці стагоддзяў” Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 (1 718 запісаў);

- Дзяржынскі раён: паўнатэкставая БД “Дзяржыншчына гераічная”;

18

Page 18: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

- Барысаўскі раён: БД “Слово краеведа” папоўнілася 50 запісамі, вядзецца работа над БД “Памяць Барысаўшчыны”;

- Пухавіцкі раён: папаўнялася электронная краязнаўчая фактаграфічная картатэка “Памяць Міншчыны. Персаналіі. Пухавіцкі раён” (налічвае 184 персаналіі і 646 бібліяграфічных запісаў), электронная картатэка “Юныя таленты Пухавіччыны” ўключае 80 персанальных слайдаў;

- Жодзіна: папаўняецца БД уласнай генерацыі “Жодиноведение”, створаны паўнатэкставыя ЭБД “Деревни, сожженные в годы войны” (сабраны матэрыял пра вёскі Жодзінскага сельсавета, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны), “СЗАО “БелДжи” (сабраны матэрыялы пра прадпрыемства, заснавальнікам якога з’яўляецца БелАЗ);

- Мядзельскі раён: ЭБД “Памяць Мядзельшчыны” папоўнілася 30 тэкставымі дакументамі. Электронная тэкставая БД “Мядзельшчына – край блакітных азёр” павялічылася на 7 запісаў. Папаўнялася БД Занарацкай с/б “Занарач: лёс зямлі – лёс людзей”.

Вялікая ўвага бібліятэкамі Мінскай вобласці надаецца выдавецкай дзейнасці. Значную частку друкаванай прадукцыі бібліятэк складаюць выданні краязнаўчага характару, а таксама матэрыялы, накіраваныя на прапаганду беларускай літаратуры сярод карыстальнікаў.

Амаль кожная раённая бібліятэка выпусціла краязнаўчыя календары памятных дат раёна і бібліяграфічныя паказальнікі аб раёне на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку.

Сярод выданняў краязнаўчага кірунку варта адзначыць наступныя: бібліяграфічныя паказальнікі “Улицы помнят имена героев” (да 115-годдзя з дня нараджэння В. Каржа), “Край Солигорский в годы Великой войны” (да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) (Салігорская ЦБ), матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай

19

Page 19: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

145-годдзю з дня нараджэння Ядвігіна Ш. “Асветнік з Карпілаўкі” (Маладзечанская ЦБ), памятка “Першая сусветная вайна ў лёсе Случчыны” (Слуцкая ЦБ), біябібліяграфічнае выданне “Ганаровыя грамадзяне г. Вілейкі” (Вілейская ЦБ), інфармацыйна-краязнаўчы зборнік “Шляхі да Перамогі: хроніка асноўных падзей, якія адбываліся на Лагойшчыне ў 1941—1945 гг.” (Лагойская ЦБ) і г.д.

Выходзілі рознага кшталту выданні, прысвечаныя юбілейным датам знакамітых ураджэнцаў: серыя буклетаў і рэкамендацыйных спісаў “Пісьменнікі-землякі юбіляры” (Бярэзінская ЦБ), бібліяграфічны спіс “Гонар і слава нашага горада” (да 70-годдзя подзвігу Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава) (Жодзінская ЦГБ), краязнаўчы нарыс “С любовью к Беларуси” (да 70-годдзя з дня нараджэння Я.Будзінаса, пісьменніка, журналіста, заснавальніка музейнага комплекса “Дудуткі”, Пухавіцкая ЦБ), бібліяграфічны паказальнік “Пісьменнікі Уздзеншчыны – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі” (Уздзенская ЦБ), інфармацыйна-бібліяграфічныя выданні “Князь, які кнігі перапісваў: да 455-годдзя з дня нараджэння Юрыя Алелькавіча”, “Ідуць па зямлі геолагі: да 65-годдзя з часу стварэння Беларускай геолагаразведачнай экспедыцыі, філіяла РУП “Белгеалогія” ў Слуцку”, “Человек необыкновенной судьбы: к 100-летию со дня рождения С.Ф.Рубанова, ученого-педагога, бывшего директора СШ № 10” (Слуцкая ЦБ) і інш.

Не абышлі бібліятэкі ўвагай і мясцовых творцаў: былі выдадзены паэтычныя зброрнікі вілейскіх паэтаў – “Раскватаруйся ў душы” Г.Новік, “Рэха душы” А.Гарчаковай, “У лабірынтах дум”, “З крыніц роднай зямлі” Б.Мягчылы, а таксама зборнікі эсэ і малой прозы “Востраў памяці” і “Так милы и беззащитны…” К.Дубовік (Вілейская ЦБ), “Каб неба мірнае – навек: зборнік вершаў VII літаратурна-творчага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі”, “Усміхнёмся разам?!: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурна-паэтычнага клуба “Выток” (Дзяржынская ЦБ),

20

Page 20: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

кніга ўспамінаў ветэрана А.Пухавога “Споведзь салдацкага сэрца” (Бярэзінская ЦБ).

Шэраг выданняў быў прысвечаны юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў: рэкамендацыйны паказальнік “Ваеннымі дарогамі Васіля Быкава” (Мінская ЦБ), бібліяграфічныя спісы “На жыццёвых скрыжаваннях: А.І.Валахановіч”, “Дзеля дзіцячай радасці. Артур Вольскі”, “Залатое слова прасветленай душы. Лукаш Калюга” (Дзяржынская ЦБ), буклеты “Ядвігін Ш.”, “Хведар Чэрня”, “Уладзімір Данілавіч Градоўкін”, “Уладзіслаў Чарняўскі” (Валожынская ЦБ), матэрыялы літаратурных чытанняў “І вечнасць радка, як вечнасць жыцця”, прысвечаных творчасці Аркадзя Куляшова з нагоды 100-гадовага юбілею (Нясвіжская ЦБ) і нш.

Акрамя таго, Крупскай ЦБ створаны мультымедыйныя прэзентацыі “Франтавікі ў сямейным альбоме”, “Цуды Крупшчыны”, “Листая летопись войны”. Капыльскай ЦБ падрыхтаваны слайд-фільм “Капыльшчына гасцінная” і размешчаны на сайце бібліятэкі, а таксама слайд-фільм “Капыль паміж мінулым і будучым” (да 740-годдзя з часу заснавання Капыля).

Бібліятэкі вобласці праводзяць вялікую работу, накіраваную на павышэнне ўзроўню прававой культуры і адукаванасці насельніцтва. Тут фарміруюцца фонды прававой дакументацыі, насельніцтву прадастаўляецца доступ да прававой і сацыяльнай інфармацыі, распаўсюджваюцца прававыя веды, выхоўваецца прававая культура.

З мэтай адбору, захавання і прадастаўлення насельніцтву дакументаў і матэрыялаў па прававых ведах і прававым выхаванні ў бібліятэках вобласці працуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ), у якіх асаблівае значэнне набыло ўдасканаленне інфармацыйнай структуры, развіццё электронных баз дадзеных і выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій.

Бібліятэкі Салігорскага раёна працуюць у межах праекта “Право и молодёжь: век XX” і школы прававых ведаў

21

Page 21: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

“Правовой меридиан”. У рамках школы прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Правовой центр: мы работаем для вас, “Простые истины воспитания”; пазнавальны ўрок “Книга на орбите Закона”; дыспут “Права без обязанностей, обязанности без прав” і інш.

Бібліятэкі Дзяржынскага раёна працягваюць рэалізацыю інфармацыйна-прававога праекта для моладзі “ШАГ” (Школа Актыўнага Грамадзяніна”). У рамках праекта праведзены конкурс “Знатоки права”; у межах грамадзянскага форума прайшла інфармацыйная гадзіна “Вучыся быць грамадзянінам”, віктарына “У канстытуцыі занатавана…” і інш.

У бібліятэках Барысаўскага раёна сфарміравана сістэма па прававой адукацыі грамадзян: вызначаны асноўныя катэгорыі карыстальнікаў, назапашаны даведачна-інфармацыйныя рэсурсы, наладжаны цесныя кантакты са спецыялістамі адпаведнага профілю. У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева дзейнічае праграма “Подростковый меридиан”, якая ўключае працу з падлеткамі па трох паралелях: прававая, асабістай бяспекі, экавалеалагічная паралель. У цэнтры прававой інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі на працягу года працавала “Общественная приемная”, у рамках якой адбыліся сустрэчы з прадстаўніком суда Барысаўскага раёна па тэме: “Судебная система Республики Беларусь”, з начальнікам аддзела садзейнічання працаўладкаванню ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па тэме “Забота о человеке” і інш.

Ва ўсіх бібліятэках вобласці афармляліся тэматычныя папкі, папкі-дасье, канвалютныя папкі, пастаянна папаўняліся новымі матэрыяламі тэматычныя картатэкі, БД.

З мэтай рэкламавання прававой інфармацыі бібліятэкі актыўна працавалі над афармленнем куткоў прававых ведаў, сацыяльна-інфармацыйных цэнтраў, кніжных выстаў, адкрытых праглядаў літаратуры, дзе экспанаваліся матэрыялы

22

Page 22: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

нарматыўна-заканадаўчага, юрыдычна-кансультацыйнага і сацыяльнага характару.

У бібліятэках Мядзельскага раёна аформлены кніжныя выставы, паліцы “Добрая сіла закона”, “Ты и закон”, “Право, которое не отнять”, “Твои права, абитуриент”; у бібліятэках Старадарожскага раёна – “Канстытуцыя-аснова прававой сістэмы”, “Замацавана законам” (цэнтральная раённая бібліятэка), “Избиратель! Думай, читай, выбирай!” (Дражнаўская сельская бібліятэка); у бібліятэках Валожынскага раёна – “Асноўны закон нашай краіны”, “Закон і ты”, “Твае правы, твае абавязкі” і інш.

Асаблівую ўвагу бібліятэкі надаюць дзецям з “групы рызыкі”, якія знаходзяца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Бібліятэкары ставяць перад сабой задачу адцягнуць іх ад шкодных звычак, далучыць да сістэматычнага чытання, развіваць творчыя здольнасці, прыцягваць да ўдзелу ў бібліятэчных мерапрыемствах.

Наладжваюцца кантакты з цэнтрамі ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, з клубамі ветэранаў, з музеямі, установамі адукацыі, аховы здароўя, культуры, з праваахоўнымі органамі. Для моладзі арганізоўваюцца сустрэчы з інспектарамі па справах непаўналетніх, супрацоўнікамі міліцыі, падчас якіх падлеткі маюць магчымасць атрымаць адказы на пытанні, якія іх хвалююць.

Сярод такіх мерапрыемстваў можна адзначыць сустрэчы з участковым інспектарам “Не сломай свою судьбу” (Сіняўская сельская бібліятэка), “Безопасность на дорогах – залог здоровья и жизни” (Шчэпіцкая сельская бібліятэка Клецкага раёна); сустрэчу з старшынёй суда “Крымінальная адказнасць непаўналетніх”, інфармацыйную гадзіну з запрашэннем участковага інспектара па тэме: “Закон. Учынак. Адказнасць” (Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка); тэматычны вечар з удзелам супрацоўнікаў праваахоўных ведаў “Ёсць ва ўсіх дзяцей правы” (Халопеніцкая гарадская пасялковая бібліятэка Крупскага раёна); сустрэчы з участковым інспектарам пад назвай “Няма правоў без

23

Page 23: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

абавязкаў”, “Падлетак і закон” (Сугваздаўская сельская бібліятэка-клуб, Гародзькаўская сельская бібліятэка Валожынскага раёна) і інш.

У бібліятэках вобласці прайшоў шэраг карысных і цікавых мерапрыемстваў для розных катэгорый карыстальнікаў. Адкрытыя дыялогі, дыспуты, круглыя сталы, прававыя ўрокі, гадзіны прававой інфармацыі, інфарміны, дні прававых ведаў, дні прафілактыкі правапарушэнняў, дні прававой культуры – такі далёка не поўны спіс формаў работы па распаўсюджванні прававых ведаў, які дае магчымасць прадставіць карыстальнікам вычарпальную інфармацыю аб законах Беларусі, дапамагаць ім спасцігаць іх сэнс, выкарыстоўваць у вырашэнні сваіх праблем.

У бібліятэках Узденскага раёна прайшлі гадзіны прававых ведаў “Я – вучань”, “Жыць: выконваць свае абавязкі” (Слабадская сельская бібліятэка-клуб), “Кніга на арбіце закона” (Каралёўская сельская бібліятэка). Бібліятэкі Дзяржынскага раёна правялі тэматычны вечар “Беларусь мая – родны край”, прававую гульню “Ты сам адказваеш за ўсё” (Негарэльская сельская бібліятэка), відэазнаёмства “Каралева законаў, або Што такое Канстытуцыя” (Валмянская сельская бібліятэка), дыспут “Аб правах і не толькі” (Фаніпальская гарадская бібліятэка). Бібліятэкі Старадарожскага раёна арганізавалі актуальны дыялог “Чтобы не было беды” (Шапчыцкая сельская бібліятэка-клуб), прэзентацыю прававога сайта “Прававой форум Беларусі”, віртуальнае падарожжа “Правы-Моладзь-Internet” (цэнтральная раённая бібліятэка).

У бібліятэцы “Верасок” Маладзечанскага раёна прайшло “Поле цудаў” з тэмай “Маё жыцце – мае правы”, літаратурна-гістарычная гульня “Наперад да Перамогі”, прававы лекторый “Закон аб табе, табе аб законе”. Бібліятэкі Салігорскага раёна правялі інфармацыйную гадзіну “Правовые знания – всем”, “Мои права – моя свобода”( цэнтральная раённая бібліятэка), урок прававых ведаў “Защити себя сам” (Заўшыцкая сельская бібліятэка). Бібліятэкі Валожынскага раёна арганізоўвалі

24

Page 24: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

дыялогі, адкрытыя размовы з чытачамі на тэмы: “Вашы меркаванні аб культурным чалавеку”, “Сучасная моладзь: заняткі і інтарэсы” (Дорская, Ракаўская сельскія бібліятэкі) прававыя дасье “Прававы эрудыт”, “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня” (цэнтральная раённая бібліятэка) і інш.

Бібліятэкі вобласці актыўна супрацоўнічаюць з мясцовымі сродкамі масавай інфармацыі, праз якія маюць магчымасць рэкламаваць прававыя веды сярод шырокага кола насельніцтва.

Так, Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса правяла шэраг выступленняў у рамках радыёўніверсітэта “Радыёслухач і бібліятэка” па тэмах: “Трывалы фундамент дзяржавы” (да Дня Канстытуцыі), “Ведаю правы – выконваю закон” (да дня правоў чалавека)” і інш. Салігорская цэнтральная раённая бібліятэка на радыё арганізавала бібліяграфічныя агляды і гутаркі “Конституция как отражение эпохи”, “Символы Родины”, “Беларусь в твоем сердце”, “Подросток и право” і інш.

Бібліятэкі Міншчыны дапамагаюць чалавеку заняць годнае месца ў грамадстве. Работа па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры, прафілактыцы шкодных звычак стала неад’емнай і планамернай часткай дзейнасці бібліятэк вобласці.

Сёння ў краіне створана адзіная дзяржаўная сістэма па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Аб гэтым сведчыць “Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гг.”, Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджванні і пераадольванні п’янства і алкагалізму на 2011-2015 гг.”, рэспубліканскія акцыі “Скажи СПИДу – нет”, “Беларусь без тытуню”, “Да 21 года без алкаголю”, абласная акцыя “Шкодным звычкам – не, жыццю – так”. Інфармацыйныя рэсурсы біблітятэк у гэтым напрамку шырокія і разнастайныя. Асноўны матэрыял бібліятэкары чэрпаюць з кніжных фондаў, перыядычных выданняў, Інтэрнэта. Карыстальнікам прадастаўляецца інфармацыя, якая

25

Page 25: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

назапашана ў пакетах дакументаў, электронных каталогах, электронных базах дадзеных.

З мэтай больш шырокага інфармавання аб шкодных звычках у Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы створаны і сістэматычна папаўняюцца электронныя БД “Алкоголизм: профилактика и лечение”, “Здоровый образ жизни”, “Вредные привычки”, “Алкоголь и здоровье”.

Ва ўсіх бібліятэках вобласці афармляюцца куткі здароў’я, кніжныя і электронныя выставы, адкрытыя прагляды літаратуры, тэматычныя паліцы, накіраваныя на папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Бібліятэкары імкнуцца разнастаіць формы прадастаўлення матэрыялу, выкарыстоўваючы ілюстрацыі і відэаматэрыялы, ствараючы інсталяцыі, прапануюць карыстальнікам новыя формы выстаў.

Змястоўныя выставы былі аформлены ў бібліятэках Слуцкага раёна: выстава-пазітыў “Я люблю цябе жыццё”, паліца-роздум “ У палон па ўласным жаданні”, выстава-экспедыцыя “З кнігай вакол свету”, выстава-імпульс “Остановись! Скажи сигарете - нет!”. Кніжныя выставы “Дарога, якая вядзе ў бездань”, “Здароўю трэба дапамагаць “ аформлены у Пліскай і Зеленаборскай сельскіх бібліятэках Смалявіцкага раёна. У Жодзінскай цэнтральнай гарадской біліятэцы аформлена выстава - развага “Лёгкие шаги в пропасть”, выстава агітплакатаў “Учись говорить «Нет!» ”, у філіяле № 1 – выстава-развага “Осторожно: алкоголь», у філіяле № 2 – выстава “Мы не курим – присоединяйся”. У бібліятэках Уздзенскага раёна арганізаваны выставы “Здароўе. Сіла. Прыгажосць”, “Патрэбны спорт табе і мне”, “Гаючыя расліны вакол нас” (Слабадская сельская бібліятэка-клуб), “Думаем о будущем сегодня (Сямёнавіцкая сельская бібліятэка), “Наркомания – лицо беды” Зенькавіцкая сельская бібліятэка і інш.

Устаноўка на змяненне адносін да свайго здароўя , да прынцыпаў здаровага ладу жыцця закладзена у рэгіянальных праграмах і праектах, распрацаваных бібліятэкамі вобласці.

26

Page 26: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Так, сетка бібіліятэк Слуцкага раёна працуе у рамках інфармацыйна-асветніцкай праграмы “За здаровы лад жыцця”; бібліятэкі Нясвіжскага раёна працуюць над рэалізыцыяй праекта “Абарані сябе сам”; бібліятэкі Бярэзінскага раёна працуюць па праектах : “Тэрыторыя агітацыі і прапаганды : дыскатэка” (2012-2016 гг.), “Дзяўчыне – у эпоху рызыкі”, “Жывая кніга”, “Усёй грамадой супраць п’янства” ( 2005-2016 гг.); бібліятэкі Смалявіцкага раёна працуюць па рэалізацыі раённай праграмы “Молодёжь.Книга. Библиотека (2012-2015 гг.) і інш.

У бібліятэках вобласці праведзены шэраг цікавых мерапрыемстваў па фарміраванні здаровага ладу жыцця, непрыязнасці да шкодных звычак. У многіх бібліятэках адбыліся сустрэчы з медыцынскімі работнікамі, дзе спецыялісты знаёмілі чытачоў з статыстыкай па раёну, расказвалі аб шкодзе, што наносяць чалавеку алкаголь, курэнне, наркотыкі, выпадковыя сувязі. Менавіта ўдзел спецыялістаў, якія валодаюць інфармацыяй і здольныя адказаць на самыя разнастайныя пытанні, дапамагае пабудаваць дыялогавыя формы работы з чытачамі.

У бібліятэках Слуцкага раёна адбыліся сустрэчы з медыкамі, псіхолагамі, сацыяльнымі работнікамі, прадстаўнікамі праваахоўных органаў. У цэнтральнай гарадской бібліятэцы прайшло чарговое пасяджэнне клуба “Праметэй” пад назвай “Зберагчы сябе для будучыні”, у Вясейскай сельскай бібліятэцы арганізаваны вечар-парада “Цыгарэта спальвае жыццё”, у Казловіцкай сельскай бібліятэцы – панарама медыцынскіх ведаў “Правілы здаровага харчавання”. У Лучнікоўскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з Л.А.Путырскім, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, анколагам-мамолагам. На вечар-сустрэчу “Са здароўем па жыцці” у рамках Дня здароўя, на пазнавальную праграму для моладзі “За мяжой нябачнага” Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча і філіял № 7 запрашалі псіхолага РТЦСАН. У ЦРБ імя М.Багдановіча падрыхтавана праграма “Пропавшие в сети”, працягвалася

27

Page 27: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

работа міні-праекта “Фабрыка здароўя “ з удзелам медыкаў. У рамках клуба “Ключ к здоровью”, які працуе пры Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбыліся сустрэчы з урачом І.Мікуловічам, з урачом, гігіеністам М.Я.Кавальчук. У бібліятэках Уздзенскага раёна праведзена сустрэча “Укол беды” з фельдчарам-валеолагам, аўтарам кнігі “Простые истины о питании и здоровье” А.Л.Семянцовым. Пры ўдзеле медыкаў раённай бальніцы праведзены трэнінг па прафілактыцы табакакурэння “Здоровье или сигарета?” (цэнтральная раёная бібліятэка імя П.Труса).

У бібліятэках Пухавіцкага раёна з удзелам медыцынскіх работнікаў сацыяльных педагогаў, камісіі па справах непаўналетніх праводзіліся круглыя сталы, адкрытыя мікрафоны, гадзіны інфармацыі “Мы і наркотыкі”, “Суд над цыгарэтай”, “Дзеці побач з п’янствам “, “Наркаманія – знак бяды “ і інш.

Бібліятэкамі вобласці праводзілася актыўная работа да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД, да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, да Міжнароднага дня без тытуню і інш. Карыстальнікі бібліятэк з цікавасцю знаёміліся з літаратурай, якую прапанавалі бібліятэкары па тэме мерапрыемстваў, з электроннымі рэсурсамі, прэзентацыямі.

Цікавая работа у гэтым напрамку праводзілася у Клецкай сетцы публічных бібліятэк: у рамках клуба “Равеснік” адбылася актуальная размова “Пристрастия, уносящие жизни” (цэнтральная раённая бібліятэка), тэматычная праграма “Зачем планету губит СПИД?” (Грыцэвіцкая сельская бібліятэка), дыскусія “Аб чым сігналіць трывога?” (Тучанская сельская бібліятэка”, актуальная размова “Моладзь супраць СНІДу” (Сякерацкая сельская бібліятэка). У бібліятэках Маладзечанскага раёна арганізаваны круглы стол “Пад лістом тытуню” (гарадскі філіял №1), круглы стол “СПИД и семья” (Вязынская сельская бібліятэка-клуб), літаратурны вечар “Цветок любви обожженный” (Турэц-Баярская сельская бібліятэка). У бібліятэках Мінскага раёна праведзены: размова “Піць,

28

Page 28: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

курыць ці здаровым быць” (Хацежынская сельская бібліятэка), урок-перасцярога “Трезвость-закон нашей жизни” (Замастоцкая сельская бібліятэка), ролевая гульня “Суд над вредными привычками” (Крупіцкая сельская бібліятэка-музей), відэалекторый “Наркомания – это рабство…Кто вызволит из него”( цэнтральная раённая бібліятэка).

Кожны трэці чацвер месяца ў Капыльскім раёне праводзіцца адзіны дзень прафілактыкі правапарушэнняў, у рамках якога бібліятэкі арганізоўваюць інфармацыйныя гадзіны “Сям’я і алкаголь”. Урок здароўя “СНІД – вораг-невідзімка” правяла Ванелевіцкая сельская бібліятэка, інтэлектуальна-пазнавальную гадзіну “Жизнь прекрасна… Не трать ее напрасно!” – Вялікараеўская сельская бібліятэка-клуб.

У Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзіла інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам “Скажы наркотыкам – Не!”, у гарадскім філіяле арганізавана дэкада здароўя, у рамках якой прайшла сюжэтна-гульнёвая праграма “Дорога к счастью не вовне – она в тебе, она во мне”.

Бібліятэкамі Бярэзінскага раёна назапашаны значны вопыт работы ў гэтым кірунку, заснаваны на сістэматычным пошуку і выпрацоўцы найбольш эфектыўных шляхоў папулярызацыі здаровага ладу жыцця. У рамках праекта “Тэрыторыя агітацыі і прапаганды: дыскатэка” (2012-2016) праведзены агітакцыі “У каханні трэці лішні – алкаголь”, “Не цалуй, каго давядзецца, беражы для адзінага цела і сэрца”, “Памяняй цыгарэту на цукерку”, “Піва – не вадзіца” і інш. У рамках праекта для старшакласніц “Дзяўчыне у эпоху рызыкі”(2006-2015) арганізавана гадзіна роздуму “Модны прыгавор анарэксія”, гадзіны душэўнага ўзрушэння “Манекен на подыўме жыцця”, тэатр маналога “Я стала ахвярай моды на пахудзенне” па апавяданнях К.Хадасевіч-Лісавой “Ідэальныя людзі” і Н.Ярмольчык “Смак яблыка”. У рамках праекта “Жывая кніга” праведзена акцыя “Кніга супраць шкодных звычак” з выступленнямі тэатра маналога. У рамках акцыі

29

Page 29: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

“Стоп, спайс” супрацоўнікамі бібліятэкі быў прадстаўлены нумар тэатра маналога “Спайс отнял у меня все”, які паслужыў эмацыянальным пралогам да гутаркі з урачом абласной клінікі псіхічнага здароўя. Навацыяй сёлетней анты -СПІД - кампаніі стала выязная асветніцкая акцыя з ахопам сельскай моладзі. Першага снежня бібліятэчны агітатрад завітаў у Новінскі СДК. Вясковай моладзі была прапанавана гадзіна душэўнага ўзрушэння “Чырвонае і чорнае, або Каханне ў эпоху ВІЧ”, тэатр маналога “Адрынутыя, або Жыццё пасля дыягназу”. У рамках праекта “Усёй грамадой супраць п’янства”(2005-2016) на базе некалькіх устаноў у фармаце сумеснай са Свята-Мікольскай царквой г. Беразіно і Свята-Лізавецінскім манастыром г. Мінска асветніцкай кампаніі “Бытавое п’янства: многае залежыць ад жанчын” супрацоўнікамі раённай бібліятэкі прадстаўлены тэатр маналога “Я зведала пекла пакутаў за роднага чалавека”. На пасяджэнні камісіі па прафілактыцы алкагалізму, наркаманіі і суіцыдаў ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі гадзіны душэўнага ўзрушэння “Сямейны анёл з чорнымі крыламі: пітушчы бацька”, “Мадона ў запойным віры”. Шэраг цікавых мерапрыемстваў арганізавалі супрацоўнікі бібліятэк да тыдня здароўя.

Фізічная культура і спорт – неад’емная частка здаровага ладу жыцця. Таму бібліятэкі праводзяць шматлікія акцыі, прысвечаныя фарміраванню фізічнага здароўя падрастаючага пакалення. У бібліятэках вобласці праведзены наступныя мерапрыемствы: факт-панарама “Спорт як альтэрнатыва шкодным звычкам” (Вежская сельская бібліятэка), тэматычная дыскатэка-прызыў “Твой стыль – здаровы лад жыцця” (Велікасліўская сельская бібліятэка), кансультацыі-парады доктара “Шлях да здароўя”, “Прыгажосць і мода патрабуюць…” (Гацукоўская сельская бібліятэка Слуцкага раёна), агляд спартыўных дасягненняў “Мир. Спорт. Беларусь” (да чэмпіянату міра па хакеі), слайд-інфармацыя “Гордость белорусского спорта”, гадзіна карыснай інфармацыі “По страницам спортивных журналов о здоровье”

30

Page 30: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

(Жодзінская цэнтральная гарадская бібліятэка), інфармацыйная гадзіна “Современные подростки выбирают спорт”, гадзіна прафілактыкі “Дар богов или вечное искушение” у рамках інфармацыйна-адукацыйнага маніторынгу “В зоне особого внимания” (Салігорская цэнтральная раённая бібліятэка) і інш.

Цікавыя мерапрыемствы праходзяць на пасяджэннях клубаў і аматарскіх аб’яднанняў. Прыхільнікаў здаровага ладу жыцця збірае на свае пасяджэнні культурна-аздараўленчы клуб “АІР”, які больш за 15 гадоў плённа працуе пры Клецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Для ўдзельнікаў клуба арганізаваны пазнавальныя мерапрыемствы: “Тайны нашей памяти”, “Настоящим мужчинам посвящается”, “Как мы смотрим на мир”, “Взаимоотношения и здоровье”. Пасяджэнне клуба “Ключ к здоровью”, які працуе пры Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы, суправаджаліся гутаркамі, кансультацыямі спецыялістаў аб здаровым ладзе жыцця. У рамках клуба прайшлі: гутарка-папярэджванне “Здоровье, самочувствие и вредные привычки”, антытытунёвы дыялог “Спасибо, не курю” (цэнтральная гарадская бібліятэка), урок здароўя “Цена курения –здоровье” (філіял №1), слайд-гутарка “Доза малая – беда большая” (цэнтральная гарадская бібліятэка). Цікавыя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках клуба “Пралеска” (Крывасельская сельская бібліятэка), “Выбіраем здароўе” (Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка): мультымедыйная прэзентацыя “СНІД: даведайся больш”, інфармацыйная гадзіна “Быць здаровым – гэта здорава”. На базе Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічае “Універсітэт здароўя”.

Партнёрства з установамі адукацыі, медыцыны, культуры стала дадатковым і вельмі значным рэсурсам у прапагандзе здаровага ладу жыцця. Цеснае супрацоўніцтва наладжана з цэнтрамі гігены і эпідэміялогіі, тэрытарыяльнымі медыцынскімі аб’яднаннямі, аб’яднаннем “Чырвоны крыж”, аддзеламі па рабоце з моладдзю, БРСМ, праваахоўнымі

31

Page 31: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

органамі і інш. 2011-2020 гг. у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Дзесяцігоддзем біяразнастайнасці.

Экалагічная асвета набывае першачарговае значэнне для паспяховага развіцця сучаснага грамадства. Інфармацыйнае забеспячэнне гэтай важнай сферы сацыяльнага жыцця з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці бібліятэк Мінскай вобласці. Бібліятэкі праводзяць цікавую работу па фарміраванні ў насельніцтва экалагічнай свядомасці, выхаванні і прывіцці беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.

Важнае значэнне надаецца афармленню інтэр’ера бібліятэк: эфектна аздобленая арыгінальнымі раслінамі ў прыгожых кашпо прастора, утульна арганізаваныя “зялёныя куткі”, экалагічныя пакоі, выставы з выкарыстаннем вырабаў з прыродных матэрыялаў, выставы малюнкаў, пакаёвых раслін, кветак, розных кампазіцый.

Важная ўмова паспяховай дзейнасці бібліятэк у гэтым кірунку – прадуманае камплектаванне фонду па экалогіі, падпіска на перыядычныя выданні. З выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій палепшыліся магчымасці бібліятэк у доступе да інфармацыі, пашырыўся рэпертуар бібліятэчных паслуг. Фонды бібліятэк паступова папаўняюцца дакументамі на розных носьбітах, створаны спецыяльныя базы дадзеных па экалагічнай тэматыцы, бібліятэчныя сайты, інтэрнет-рэсурсы.

Сістэматычны і паслядоўны характар гэтаму напрамку працы забяспечваюць мэтавыя праграмы. Бібліятэкі Мінскага раёна працуюць па рэалізацыі доўгатэрміновай мэтавай рэгіянальнай праграмы “Экалогія.Бібліятэка.Чалавек”; Заастравецкая сельская бібліятэка Клецкага раёна працуе па рэалізацыі мэтавай праграмы “Экалогія пачынаецца з душы”; бібліятэкі Смалявіцкага раёна – па праграме “Экалогія і бібліятэка” (2011-2015 гг.); бібліятэкі Мядзельскага раёна – па праграме “Наш экадром – Мядзельшчына (2012-2015гг.); бібліятэкі Старадарожскага раёна – па праграме “Экалогія.Бібліятэка.Чалавек”; бібліятэкі Крупскага раёна –

32

Page 32: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

па праграме “Любіць і аберагаць непаўторнае хараство”; бібліятэкі Валожынскага раёна – па праграме “Бібліятэка і экалогія” (2013- 2015гг), Пяршайская сельская бібліятэка Валожынскага раёна – па праграме “Жывая планета” і інш.

Эфектыўнай формай работы з’яўляецца выставачная дзейнасць бібліятэк. Найбольш цікава былі аформлены выставы, цэнтры, куткі, паэтычныя кампазіцыі: “Як добра жыць пад чыстым небам” (Сіняўская сельская бібліятэка), “Экалагічная хатка” (Заастравецкая сельская бібліятэка Клецкага раёна); “Наш дом – планета земля” (Смалявіцкая цэнтральная раенная бібліятэка), “Жыццё ў згодзе з прыродай” (Арджанікідзеўская сельская бібліятэка), “Беражыце і шануйце нашу зямлю” (Пліская сельская бібліятэка Смалявіцкага раёна); “Восень у лесе” (Дубраўская сельская бібліятэка Крупскага раёна); “Давайте беречь планету, во всей Вселенной другой такой нету!” (філіял № 2 Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі) і інш.

Мядзельская цэнтральная раёная бібліятэка імя М.Танка пры дапамозе электроннай БД “Мядзельшчына – край блакітных азёр” сістэматызуе матэрыял мясцовага характару, дапамагае чытачам аператыўна атрымаць інфармацыю з апошніх публікацый пра дасягненні і праблемы развіцця Нарачанскага рэгіена.

Сумесна з райвыканкамамі, сельсаветамі, лясгасамі і іншымі арганізацыямі бібліятэкі вобласці арганізоўваюць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый бібліятэк, вуліц, вёсак, удзельнічаюць у работах па ўборцы сваіх населеных пунктаў. Так, бібліятэкі Бярэзінскага раёна арганізавалі акцыі “Чысціня маей вёскі”, “Чыстая вуліца”, “Чысты двор”; бібліятэкары Выгалавіцкай, Занарацкай, Восаўскай сельскіх бібліятэк Мядзельскага раена правялі акцыю “Чысціня маей вескі”. Акцыі “Навядзем парадак на зямлі”, “Чыстая вуліца”, “Чысты двор” прайшлі у бібліятэках Старадарожскага раёна; акцыі “Чысціня маей вёскі”, “Квітнеючая клумба” праведезены ў бібліятэках Лагойскага

33

Page 33: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

раёна; акцыі “Чысты лес”, “Чысты двор”, “Экадром”, “Пасадзі дрэва” арганізаваны ў бібліятэках Валожынскага раёна і інш.

Бібліятэкі вобласці праводзяць вялікую работу па распаўсюджванні экалагічных ведаў сярод насельніцтва, выхаванні беражлівых адносінах да прыроды, ашчаднага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

У бібліятэках паспяхова праводзіліся конкурсна-гульнёвыя і пазнавальныя праграмы, віктарыны, слайд-прэзентацыі, экалагічныя ўрокі, гадзіны карысных, цікавых паведамленняў, экалагічнае лато, брэйн-рынгі, падарожжы, гадзіны памяці, урокі смутку і інш.

Так, эколага-краязнаўчае падарожжа “Па старонках Чырвонай кнігі” і пазнавальную гадзіну “Вальс кветак” арганізавала Турэц-Баярская сельская бібліятэка; дыскусію “Быць сябрам прыроды”, віктарыну “Падарожжа ў краіну елак”, конкурс малюнкаў “Сюжэт падказала прырода” правяла Аляхновіцкая сельская бібліятэка аграгарадка Маладзечанскага раёна. Для ўдзельнікаў клуба “Чысты чацвер” Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка правяла гадзіну карысных парад да Сусветнага дня харчавання “Ежа: смачна, карысна, але і небяспечна…”. Эколага-краязнаўчая вандроўка “Мой край Пухавіцкі: ёсць на што падзівіцца, есць чым ганарыцца” (Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка), прымеркаваная да “Года гасцінасці” і юбілею раёна, уключала наступныя маршруты: экалагічны партрэт “Жывёльны свет Пухавіцкага краю”, “Прыродныя рэсурсы Пухавіцкага краю”, “Блакітная кніга Пухавіччыны”, “Чырвоная кніга Пухавіцкага раёна”, “Запрашаем у аграсядзібы”. Скірмантаўская сельская бібліятэка Дзяржынскага раена арганізавала відэапрэзентацыю «“Самае цікавае і невядомае: экалагічны вечар “Как прекрасен мир”»; гульнёвую праграму “Птичий вопрос” правяла Халопеніцкая пасялковая бібліятэка Крупскага раёна. Круглы стол “Хрысціянскае стаўленне да прыроды” правяла Чэрвеньская цэнтральная раёная бібліятэка.

34

Page 34: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Цікавую і разнастайную работу праводзяць бібліятэкі Мінскай вобласці да дат экалагічнага календара: Дня птушак, да Міжнароднага дня зямлі, вады, да Дня аховы навакольнага асяроддзя і інш. Так, акцыі “Птушыная сталовая з падкормкай птушак зімой” праводзяцца ў бібліятэках Нясвіжскага, Мядзельскага раёнаў. Дзень экалогіі “Экалогія: трывога ўзрастае” правяла Нагорнаўская сельская бібліятэка, эколага-краязнаўчае падарожжа “Птушкі нашага краю, занесеныя у Чырвоную кнігу” – Сякерыцкая сельская бібліятэка, пасяджэнне тэатра кнігі “Маленькая страна”, “Чароўны свет птушак” – Рассветаўская сельская бібліятэка Клецкага раёна; тыдзень зямлі “Квітней, мая зямля!”, экалагічнае падарожжа “Блакітныя вочы зямлі” – Плешчаніцкая гарадская бібліятэка, экалагічнае падарожжа “Ахоўваюцца законам” – Бялянская сельская бібліятэка, пазнавальную гадзіну “Дзівосны свет вады” – Каменская сельская бібліятэка, эколага- краязнаўчае падарожжа “Птушкі нашага краю” – Акцябрская сельская бібліятэка Лагойскага раёна. Да ўвагі чытачоў Мінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і Ждановіцкай сельскай бібліятэкі была прапанавана фотавыстава А.Д.Якаўлева, серыя здымкаў якой прысвечана беларускай прыродзе, яе аматарам і знаўцам. У Ждановіцкай сельскай бібліятэцы экспанавалася фотавыстава Ганны Троцкай і Максіма Шкленскага, прайшла творчая сустрэча з кандыдатам філасофскіх навук Свірэліным В.У. па тэме: “Спеши спасти свою планету”. Свірэлін В.У. з’яўляецца складальнікам зборнікаў “Прошу прощения, Земля!”,”Каждый в ответе”, “Её величество вода”.

Амаль у кожнай бібліятэцы вобласці працуюць аматарскія аб’яднанні па экалагічнай асвеце: літаратурна-эклагічны клуб “Фларыда” (Заастравецкая сельская бібліятэка Клецкага раёна); клуб “Флора” (Баярская сельская бібліятэка, клуб кветкаводаў-аматараў “Лотас” (Свірская пасялковая бібліятэка Мядзельскага раёна); вядомы клуб кветкаводаў “Флора” (Салігорская цэнральная раённая бібліятэка); краязнаўчы экалагічны клуб “Мой край” (Пяршайская

35

Page 35: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

сельская бібліятэка), экалагічны клуб “Рамонак” (Гародзькаўская сельская бібліятэка Валожынскага раёна).

У бібліятэках Бярэзінскага раёна прайшлі ўрокі смутку “Белы бусел – чорны цень” (Дзмітравіцкая сельская бібліятэка), паэтычная віктарына “Опаленный пеплом Чернобыля нежный цветок любви” (Багушэвіцкая бібліятэка-клуб); бібліятэкі Уздзенскага раёна арганізоўвалі інфармацыйныя і літаратурныя гадзіны “…І пякельнаю ранай мне Чарнобыль баліць” (цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса), “Чарнобыльскі водгук праз гады” (Дзешчанская сельская бібліятэка), “Балючая памяць Беларусі” (Хатлянская сельская бібліятэка), паведамленне на радыё “28 гадоў Чарнобыльскай катастрофы” (цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса); бібліятэкі Вілейскага раёна правялі экалагічную гадзіну “Чарнобыль. Век XXI (цэнтральная раённая бібліятэка імя Г.Новік, Ізбінаўская сельская бібліятэка); Валмянская сельская бібліятэка Дзяржынскага раёна арганізавала відэападарожжа “Прайсці праз зону.Чарнобыль – чорная быль”, Негарэльская сельская бібліятэка – літаратурна-музычную кампазіцыю “Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца“; бібліятэкі Салігорскага раёна правялі гадзіну памяці “Чернобыль – живая память (цэнтральная раённая бібліятэка), вечар-рэквіем “Незаживающей раной Чернобыль болит” (Пагосцкая сельская бібліятэка), экалагічнае дасье “Чернобыль: трагедия, подвиг, предупреждение” (Жодзінская цэнтральная гарадская бібліятэка) і інш.

У бібліятэках вобласці склалася дзейсная сістэма экалагічнай асветы насельніцтва. Павышаецца ўзровень экалагічнай культуры. Фарміруецца чытацкая цікавасць да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя. Бібліятэкі працуюць у цесным кантакце з інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сельсаветамі, райвыканкамамі, лясгасамі, школамі, музеямі і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі.

36

Page 36: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Сёння у Мінскай вобласці створана адзіная дзяржаўная сістэма рэабілітацыі сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва.

Аб гэтым сведчыць прынятая “Дзяржаўная праграма па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011-2015 гг”.

Бібліятэкі праводзяць вывучэнне сацыякультурнай сітуацыі ў зонах абслугоўвання, па выніках якога ствараюць базы дадзеных аб колькасці пажылых людзей, інвалідаў, дзяцей-сірот, складаюць планы работы з гэтай катэгорыяй насельніцтва. Галоўная ўмова далучэння іх да кнігі – зрабіць бібліятэку даступнай.

З гэтай мэтай бібліятэкары актыўна выкарыстоўваюць у абслугоўванні пазастацыянарныя формы, індывідуальнае абслугоўванне на даму, у бібліятэках працуе служба “Кніга – 103”. Па тэлефоне бібліятэкары праводзяць кансультацыі па розных пытаннях, міні-прэзентацыі новай літаратуры. У бібліятэках можна атрымаць не толькі неабходную інфармацыю, але і копію дакумента ў электронным ці друкаваным выглядзе. Жыхары аддаленых вёсак абслугоўваюцца біблібусам. Працягваецца абслугоўванне чвытачоў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў бальніцах. Так, пункты выдачы працуюць пры дамах сацыяльных паслуг Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду, Быстрыцкай бальніцы-хоспісе , Капыльскім доме-інтэрнаце Капыльскага раёна. Працягваецца абслугоўванне стацыянараў бальніц цэнтральнай бібліятэкай, Рудзенскай і Свіслацкай гарпасялковымі бібліятэкамі, Зазер’еўскай сельскай бібліятэкай Пухавіцкага раёна, Палажэвіцкай сельскай бібліятэкай Старадарожскага раёна. Штогод супрацоўнікі Лагойскай цэнтральнай раённай бібліятэкі праводзяць мерапрыемствы ў доме-інтэрнаце для інвалідаў і састарэлых. Любушанская сельская бібліятэка Беразінскага раёна працягвае абслугоўванне чытачоў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання, адрасуючы ім сеансы

37

Page 37: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

кнігатэрапіі “Лечымся кнігай”, агляды цікавых публікацый раеннай газеты, рэйды міласэрнасці, святы радасці.

У Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы сфарміраваны фонд агучанай літаратуры для людзей з слабым зрокам. Ён налічвае каля 113 экзэмпляраў твораў на аўдыёкасетах і CD-дысках. Інфармацыя пра фонд змешчана на інфармацыйных стэндах бібліятэкі. Бібліятэка наладзіла цесныя кантакты з раённым таварыствам інвалідаў па зроку. Бібліятэкары праводзяць для інвалідаў рэкамендацыйныя гутаркі, бібліяграфічныя агляды кніг на аўдыёкасетах, электронных дысках пад назвай “Вы тоже можете читать”.

У Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы пачалася работа па абслугоўванні карыстальнікаў з слабым зрокам. Арганізаваны фонд агучанай літаратуры, які налічвае 144 дыскі, набыта агучаная літаратура, арганізавана камп’ютарнае месца.

Супрацоўнікі Клецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі працягвалі супрацоўніцтва з цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пераадольваць крызіс пенсійнага ўзросту, клапаціцца пра сваё здароўе дапамагае пажылым людзям “Фабрыка здароўя” – новы сумесны праект Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча і раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы. На занятках пенсіянеры спасцігалі камп’ютарныя веды, вывучалі англійскую мову і права, наведвалі сустрэчы з медыцынскімі работнікамі. Бібліятэчнае і інфармацыйнае абслугоўванне інвалідаў па зроку, іх сем’яў і работнікаў прадпрыемства “Энва” ОО “БелТІЗ” ажыццяўляе спецыялізаваны гарадскі філіял № 18 г. Маладзечна, бібліятэкар якога праводзіць вельмі цікавую работу з інвалідамі па зроку. Супрацоўнікі бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок” бываюць частымі гасцямі ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі”.

38

Page 38: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Шмат гадоў бібліятэка супрацоўнічае з аддзяленнем дзённага наведвання для інвалідаў “Прыстань надзеі”.

Пухавіцкая гарадская бібліятэка сумесна з арганізацыяй Чырвонага Крыжа ўдзельнічала ў падрыхтоўцы праекта па арганізацыі вольнага часу пажылога насельніцтва. Праведзена анкетаванне 20 удзельніц “Клуба цікавых сустрэч”. Да Дня інвалідаў была праведзена першая сустрэча у рамках праекта.

У бібліятэках вобласці ствараюцца сацыяльна-інфармацыйныя цэнтры, куткі сацыяльна-бытавой інфармацыі, цэнтры псіхалагічнай дапамогі, пункты псіхалагічнай падтрымкі, псіхолага-кансультацыйныя цэнтры, дзе ўтрымліваюцца матэрыялы фактаграфічнага характару аб медыцынскіх цэнтрах, установах сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва, адукацыі, службе быту з указаннем іх адрасоў, тэлефонаў, рэжыму працы, матэрыялы аб працоўным, пенсіённым заканадаўстве па прадастаўленні ільгот і інш. У бібліятэках афармляюцца папкі-дасье, дайджэсты, рэкамендацыйныя спісы літаратуры, памяткі, лісткі.

Бібліятэкі вобласці знаходзяцца ў пастаянным пошуку форм і метадаў работы, распрацоўваюць мэтавыя праграмы, праекты, якія садзейнічаюць арганізацыі вольнага часу інвалідаў і людзей сталага узросту, далучэнню іх да паўнацэннага жыцця.

У рамках мэтавай праграмы “Міласэрнасць” (2015-2016 гг.) пры Выгалавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе Мядзельскага раёна створана “Школа міласэрнасці”, у межах якой праводзяцца цікавыя мерапрыемствы для інвалідаў і пажылых людзей. Бібліятэкі Барысаўскага раёна працуюць па рэалізацыі праектаў “Библиотека без границ”, “Мне через сердце виден мир”, у рамках якіх праводзяцца майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, урокі дабрыні, гістарычныя, літаратурныя гадзіны. Рэалізуючы праект “Пусть будет теплой осень жизни”, у межах клуба “Золотой возраст”, Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Каладзеева арганізавала мерапрыемствы “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались”, “Уроженцы Борисовщины на фронтах

39

Page 39: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Первой мировой войны”, “Минувших лет живая память” і інш. Бібліятэкі Салігорскага раёна працуюць па рэалізацыі праектаў “Мы – вместе”, “Мир равных возможностей”; бібліятэкі Страдарожскага раёна – па праграме “Праз кнігу – да міласэрнасці”; бібліятэкі Слуцкага раёна – па праграме “Вера. Надзея. Любоў”, “Асаблівае дзіця”. Бібліятэкі Капыльскага раёна працуюць па рэалізацыі мэтавай праграмы “ Вы не адны, пакуль мы з вамі” і інш.

У бібліятэках вобласці расце і пашыраецца шматаспектная дабрачынная і гуманітарная дзейнасць. Бібліятэкі штогод праводзяць дабрачынныя акцыі міласэрнасці, арганізоўваюць наведванні інвалідаў і пажылых людзей на даму, віншаванні са святамі і днямі нараджэнняў, праводзяць месячнікі, дні добрых паслуг і інш. Так, бібліятэкі Дзяржынскага раёна арганізавалі дабрачынную акцыю для інвалідаў “У свеце ёсць дабро” (Валмянская сельская бібліятэка), для састарэлых і інвалідаў – “Дом з кнігай – дом без адзіноты”, “Каб старасць была ў радасць” (Баравікоўская сельская бібліятэка), “Восень жыцця, альбо Крупінкі мудрасці” (Чэрнікаўшчынская сельская бібліятэка), “Адрас клопату – адзінокія сэрцы” (Путчынская сельская бібліятэка); бібліятэкі Стаўбцоўскага раёна правялі акцыі “З адкрытым сэрцам, добрым словам”, “Протянем руку помощи”, “Падары агеньчык цяпла”, “Кветка за пражыты год”; бібліятэкі Мядзельскага раёна арганізавалі хатнія сустрэчы “Сагрэем сэрцы любоўю”, “Старасць заслугоўвае павагу, клопат і падтрымку”, “Вашай старасці – надзейная абарона”, “Мы ў даўгу перад сваімі бацькамі”; Салігорская цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала акцыю “Дакраніся да мяне дабрынёй”; бібліятэкі Старадарожскага раёна правялі акцыі “Милосердие не от милости, а от сердца”, “Доброе слово лекарства полезней” (цэнтральная раённая бібліятэка), “Дабро па кругу” (Падарэская сельская бібліятэка), “Добро не ждет времени” (Старадарожская сельская бібліятэка); бібліятэкі Крупскага раёна арганізавалі акцыі “З дабром у кожны дом” (Калодніцкая сельская бібліятэка), “Поделись теплом души”

40

Page 40: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

(Узнацкая сельская бібліятэка), “Добрая справа” (Ухвальская сельская бібліятэка). Штогадовую акцыю для інвалідаў “Белая трость” праводзіць Крупская цэнтральная раённая бібліятэка. Бібліятэкі Маладзечанскага раёна праводзяць акцыі “Душу ўратуе дабрыня” (Аляхновіцкая сельская бібліятэка аграгарадка), “Клопат” (гарадскі філіял №1) і інш.

Трэба адзначыць змястоўную, прадуманую, цікавую работу па арганізацыі вольнага часу людзей з фізічнымі абмежаваннямі ў бібліятэках Бярэзінскага раёна. Бібліятэкі працавалі ў рамках рэгіянальнай праграмы “Адрас міласэрнасці – бібліятэка”. На базе раённай бібліятэкі былі наладжаны кірмашы дабрачыннасці і лаўкі бясплатных тавараў для адзінокіх састарэлых, інвалідаў і шматдзетных маці. Цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала агіткампанію “Чти того, кто немощен и сед, чтоб уважали и тебя на склоне лет”. Бібліятэкары правялі ўрокі спагадлівасці “Пусть никогда не плачут старики” ў школах, гадзіны душэўнага ўзрушэння “Зняважаная старасць” у пяці працоўных калектывах г. Беразіно. Дзень міласэрнасці “Не абміні чужой бяды” быў прымеркаваны да Дня інвалідаў. Моладзі адрасаваліся урокі дабрыні, гадзіны міласэрнасці “Інвалід сярод людзей і нелюдзяў”, “Інваліднасць душы – хвароба невылечная”.

У рамках тыдня міласэрнасці бібліятэкары правялі акцыі добрых паслуг па дастаўцы кніг і перыядычных выданяў людзям з фізічнымі абмежаваннямі. Арганічна дапоўнілі гэтыя добрыя справы дні ўдзячнасці “Любоў да кнігі не мае абмежаванняў”, “Сябруюць з кнігай інваліды”, якія былі наладжаны пад дэвізамі “Мне кніга замяняе цэлы свет”, “Я чытаю – значыць, цікава жыву”. Акрамя гэтага, работнікі культуры наладзілі хатнія сустрэчы “Ад шчырага сэрца”, “Вы не адзінокія”. У Дзень інвалідаў раённая бібліятэка сумесна з раённым таварыствам інвалідаў запрасіла людзей з абмежаванымі магчымасцямі на свята “Умейце бачыць сонца ў кропельцы слязы”. Праграма свята складалася з трыбуны гонару “Ёсць сярод нас такія землякі”, прэзентацыі

41

Page 41: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

фільма “Моцныя духам”, сеанса смеху і музыкатэрапіі “Хочаш жыць – умей смяяцца”, фотавыставы інваліда-калясачніка У.Лесуна “Акно радасці”, выставы драўляных скульптур-мініяцюр разьбяра А.Сіняка, лаўкі бясплатных тавараў “Купі за ўсмешку”. Пасля мерапрыемства карэта міласэрнасці даставіла паштоўкі радасці і падарункі інвалідам ад Чырвонага Крыжа, раённага таварыства інвалідаў і Дома дзіцячай творчасці. Да Дня пажылых людзей сельскімі бібліятэкамі раёна быў наладжаны тыдзень ушанавання вёсак “Краіна пачынаецца з вёскі: у вёсках нашы карані”. Мачаская сельская бібліятэка сумесна з аўтаклубам раённага Дома культуры наладзіла свята вёскі Мачаск “Пакуль памятаем – не знікнем!”. Брадецкая сельская бібліятэка-клуб – свята маленькай вёсачкі Воступ “Жыві, мая вёска!”. Паўсюдна супрацоўнікі вясковых бібліятэк ладзілі дні гонару “Малая радзіма вялікага чалавека”, “Вёска падарыла свету такую знакамітасць”.

Многія карыстальнікі ідуць у бібліятэку не толькі атрымаць пэўную інфармацыю ці новую кнігу, але і запоўніць свой вольны час. З мэтай аб’ яднання блізкіх па ўзросту і захапленнях людзей для пераадолення іх адзіноты ў бібліятэках працуюць аматарскія аб’яднанні. Супрацоўнікі Смалявіцкай цэнтральнай раёнай бібліятэкі сумесна з прадпрыемствам БелТІЗ арганізавалі літаратурна-музычны клуб для інвалідаў “У свечи”. Перад жаночым святам прайшла прэзентацыя выставы самаробак удзельніцы клуба Марыі Шэршань пад назвай “С широко открытыми глазами”, пазней была арганізавана яшчэ адна выстава самаробак і фатаграфій кампазіцый з кветак і гародніны “Цуды сваімі рукамі” Валянціны Трыгубовіч. Прайшоў цікавы літаратурны вечар, прысвечаны А.С.Пушкіну і пасяджэнне клуба па творчасці Э.Асадова “Светлая дарога”, у якім прымалі ўдзел старшыня раённай арганізацыі ООБелTІЗ і дырэктар ГУСТЦ. У рамках клуба “Народныя матывы” Баярская сельская бібліятэка – дом вольнага часу Мядзельскага раёна арганізоўвае цікавыя сустрэчы з самадзейнымі майстрамі. Сабрана змястоўнае

42

Page 42: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

дасье “Узор душы і рук набытак”.У рамках клубаў “Милосердие”, “Собеседник” бібліятэкі Барысаўскага раёна арганізавалі шэраг актуальных, цікавых мерапрыемстваў.

Актыўна працуюць клубы для сацыяльна неабароненых людзей у бібліятэках Салігорскага раёна: “Молодушка” (Долгаўская сельская экалагічная бібліятэка), “Доброта” (Першамайская сельская бібліятэка), “Ветеран” – гарадскі філіял № 2, “Землякі” (Ананчыцкая сельская бібліятэка) і інш.; у бібліятэках Старадарожскага раёна – “Дабрадзея” (Дражнаўская сельская бібліятэка), “Пасядзелкі” (цэнтральная раённая бібліятэка), “Залатая восень” (Каваліцкая сельская бібліятэка -клуб; у бібліятэках Слуцкага раёна – “Пяшчота” (Замосцкая сельская бібліятэка), “Дабрыня” (Селішчанская сельская бібліятэка); у бібліятэках Нясвіжскага раёна – “Ясь і Яніна” (цэнтральная раённая бібліятэка), “Отрада” (Сноўская сельская бібліятэка); у бібліятэках Крупскага раёна – “Залаты ўзрост” (Лянокская сельская бібліятэка); ”Собеседник” (Дубраўская сельская бібліятэка), “Хрызантэма” (Ухвальская сельская бібліятэка); у бібліятэках Лагойскага раёна – “Святліца” (цэнтральная раённая бібліятэка), “Залаты узрост” (Беларуцкая сельская бібліятэка-клуб); у бібліятэках Пухавіцкага раёна працуе 6 клубаў, якія існуюць больш чым 15 гадоў: “Чысты чацвер” (цэнтральная раённая бібліятэка), “Крыніца” (Шацкая сельская бібліятэка) “Залаты ўзрост” (Свіслацкая пасялковая бібліятэка), “Клуб цікавых сустрэч” (Мар’інагорская гарадская бібліятэка). Цікавую работу з сацыяльна неабароненымі катэгорыямі чытачоў праводзяць клубы “Золотой возраст” (Чырванасцяжская сельская бібліятэка Смалявіцкага раёна), “Задушэўная размова” (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка), “Завалінка” (Крывіцкая пасялковая бібліятэка), “Душа” (Будслаўская сельская бібліятэка), “Надзея” (Занарацкая сельская бібліятэка Мядзельскага раёна) і інш.

Бібліятэчныя мерапрыемствы, адрасаваныя інвалідам і пажылым, скіраваны на шчырасць адносін, душэўнае разняволенне і станоўчыя эмоцыі, папулярызацыю і

43

Page 43: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

прапаганду ідэй аптымізму і гуманізму, узаемадапамогі, духоўнай еднасці. Формы мерапрыемстваў розныя: святы, пасядзелкі, сеансы музыкі і кнігатэрапіі, гутаркі, агляды, сустрэчы з прадстаўнікамі сацыяльных службаў, медыцынскімі работнікамі, практыкуецца правядзенне ўрокаў дабрыні, міласэрнасці, духоўнасці. Найбольш значнымі сярод іх былі: агучаныя чытанні па кнізе “Никогда не забудем” для інвалідаў па зроку (Барысаўская гарадская спецыялізаваная бібліятэка № 5), радыёчасопіс “Поклон Земле белорусской”, радыёбяседы, агляды навінак літаратуры і агучванне кніг і часопісаў для супрацоўнікаў спецыялізаванага прадпрыемства інвалідаў па зроку “Барысаўскі філіял УП “Светоприбор” ОО БелТИЗ. Урок міласэрнасці “Жыццёвы арыенцір – міласэрнасць”, вусны часопіс “Профилактика старения – в бесконечности движения” правяла Цеснаўская сельская бібліятэка, вечар-партрэт “Дабрыню, як грошы, не лічыце – сваю душу вы ёй лячыце” – Рубяжэвіцкая сельская бібліятэка, вечар “Гады не маюць значэння, калі юны душой чалавек” – Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка, літаратурна – музычны вечар “Цудоўны шлях гадоў пражытых” – Любкаўшчынская сельская бібліятэка, бібліятэчныя пасядзелкі “Старасць у радасць” – Засульская, Вішнявецкая сельскія бібліятэкі Стаўбцоўскага раёна; паэтычны кактэйль “Чтобы старость – в радость”, сеансы кнігатэрапіі “Книги, согревающие душу”, “Дом без одиночества” – Жодзінская цэнтральная гарадская бібліятэка; свята мудрасці і духоўнай маладосці “Каб не страціць святое штосьці” – Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка, тыдзень міласэрнасці “З добрым сэрцам” – Сямкоўская сельская бібліятэка, дні міласэрнасці “Ты не адзін” – Косінская сельская бібліятэка Лагойскага раёна; вечар адпачынку “Бабушка рядом с дедушкой”, сустрэча-дыялог “Во имя добра и милосердия” – Лашанская сельская бібліятэка Уздзенскага раёна; праграма “Согреты теплом Ваших лучистых глаз” – Чурылавіцкая сельская бібліятэка Уздзенскага раена; святы народнага календара “Пакроўскія сустрэчы”, Калядныя

44

Page 44: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

вячоркі”, “Дзмітрыеўская субота” – Ланская сельская бібліятэка Нясвіжскага раёна і інш.

У рабоце з сацыяльна неабароненымі катэгорыямі насельніцтва вельмі важным момантам з’яўляецца кансалідацыя спецыялістаў зацікаўленых арганізацый, устаноў, ведамстваў, якія маюць дачыненне да праблем сацыяльна неабароненых людзей: службы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, устаноў культуры, асветніцкіх і дашкольных арганізацый, рэабілітацыйных цэнтраў, грамадскіх аб’яднанняў.

Сямейнае выхаванне. У наш час узрастае ўвага да праблем сям’і, бо менавіта ў сям’і падрастае і выхоўваецца пакаленне, якому належыць заўтрашні дзень, ад якого злежыць дабрабыт і росквіт ўсяго грамадства. У сям’і закладваецца “падмурак” чалавечай асобы, паняцце дабра і зла, прыгажосці і любові да ўсяго жывога. Работа з сем’ямі, работа па сямейным выхаванні і па арганізацыі сямейнага адпачынку праводзілася ў клубах па інтарэсах пры бібліятэках. Так, у Завішанскай сельскай бібліятэцы ў межах клуба “Купалінка” адбыўся святочны агеньчык, прысвечаны матулям “Калі б магла вясёлку з неба зняць, я падарыла б маме…”. У Свірскай пасялковай бібліятэцы адбылося свята “Самая читающая семья”, у якім прынялі удзел 5 маладых сем’яў. Удзельнікі паказалі сваю эрудыцыю, кемлівасць і творчыя здольнасці. Сем’і прадставілі кнігі з хатніх бібліятэк, успаміналі сямейныя гісторыі, звязаныя з кнігамі. У Халопеніцкай бібліятэцы сямейнага чытання ў 2014 годзе прайшоў тэматычны вечар “Мамины веснушки”, сямейнае свята “Дзеці, бацькі”, тэматычны вечар “Неразлучные друзья – взрослые и дети”, дыскусія “Счастье семьи: в чем его секрет?”. Да Дня сям’і ў Чэрвеньскай цэнтральнай бібліятэцы прайшла сустрэча “Семья – творения венец” сумесна з супрацоўнікамі Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На мерапрыемства былі запрошаны шматдзетныя сем’і. У Грабёнскай сельскай бібліятэцы адбылася жывая размова “Пра сям’ю, мой дом і яго

45

Page 45: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

гаспадароў”. Дзецям прапанавалі прынесці на мерапрыемства фотаздымкі сваёй сям’і любімыя кнігі членаў сям’і, малюнкі на тэму: “Я і мая сям’я”. Вялікую цікавасць выклікала ролевая гульня “Калі б мы былі бацькамі…”, дзе дзеці прадстаўлялі розныя сітуацыі з жыцця сям’і. Клуб “Мая сям’я ”, што працуе пры Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і згуртоўвае жанчын, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей, сваю работу будуе на абмеркаванні і вырашэнні самых актуальных сямейных пытанняў. Жанчыны дзеляцца праблемамі, радасцямі, дасягненнямі. Бібліятэка запарашала матуль на наступныя мерапрыемствы: вечар жаночай паэзіі “В марте есть такой денек”, дыскусію “Самое главное слово - семья”, святочны вечар да Дня маці “Прекрасен мир любовью материнской”. Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка сумесна з рэдакцыяй раённай газеты “Да новых перамог” падрыхтавалі сумесны праект “Сям’я і кніга – чытаем разам”. Кожны месяц на хвалях радыёэфіра “Веснік Клеччыны” гучалі выступленні ўдзельнікаў конкурсу: “Ёсць дом у кнігі – бібліятэка”, “Чытаючая дынастыя”, “Маладая чытаючая сям’я”, “Самая цікавая гісторыя, звязаная з кнігай”. У 2014 годзе працягвалася работа Старадарожскай РЦБ па рэалізацыі праграмы “Дзеці. Сям’я. Кніга”, быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Традыцыйным стала правядзенне раённай бібіліятэкай шоу “Тысяча и одна книга, или Ночь в библиотеке”. У бібліятэцы была прадстаўлена відэапрэзентацыя “Стародорожчина гостеприимно приглашает”, праводзіліся разнастайныя конкурсы, жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па арыгамі.

Патрыятычнае выхаванне. Фарміраванне грамадзянскай адказнасці і нацыянальнай самасвядомасці – галоўная задача бібліятэк вобласці ў патрыятычным выхаванні. У 2014 годзе адзначалася 70-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 25-годдзе вываду войск з Афганістана, 100-годдзе з пачатку Першай сусветнай вайны. У Старадарожскай РЦБ арганізаваны: урок-напамін “В афганском пекле, горячем”,

46

Page 46: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

урок “Трагедия и доблесть Афганистана”, “Ты боль моя, Афганистан”, сустрэча вучняў з воінамі-інтэрнацыяналістамі “Горными афганскими дорогами” і г.д. З мэтай патрыятычнага выхавання моладзі Капыльскай раённай бібліятэкай імя А.Астрэкі была падрыхтавана сустрэча пакаленняў, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Долгий путь из Афганистана”. На сустрэчы прысутнічалі ветэраны афганскай вайны, навучэнцы гарадскіх школ, жыхары раёна. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, як пачыналіся баявыя дзеянні на тэрыторыі ісламскай дзяржавы, пра колькасць загінуўшых землякоў. У Клецкай РЦБ вялася планамерная і мэтанакіраваная работа па ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей і падлеткаў. Быў выдадзены буклет “Маленькие герои большой войны” і інфармацыйны бюлетэнь “Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Клеччыны”. Для вучняў 5-8 класаў супрацоўнікамі бібліятэкі праведзена сацыялагічнае даследаванне “Кнігі аб вайне”, мэта якога – вызначыць ролю літаратуры пра вайну ў чытанні дзяцей і падлеткаў. Для вучняў малодшых класаў школ горада быў аб’яўлены конкурс малюнкаў “Мы за мір і радасць на планеце”. Аўтары лепшых малюнкаў атрымалі памятныя сувеніры. Бібліятэкі Уздзенскай сістэмы публічных бібліятэк у ліпені правялі вечар-успамін “Свет Вялікай Перамогі” ў межах рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Дорогами освободителей”. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі прысутных з новай формай работы – буктрэйлерамі, ролікамі-мініяцюрамі, у якіх раскрываюцца найбольш яркія моманты кнігі, прапагандуецца тая ці іншая кніжная серыя. 4 лютага ў Смалявіцкай гімназіі прайшла сустрэча з прафесарам, доктарам гістарычных навук А.А.Чароміным, арганізаваная Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай ім. М.Багдановіча. З 1 лютага па 30 кастрычніка ў рамках праекта ў бібліятэках Барысава і Барысаўскага раёна прайшла акцыя “Прочти книгу о войне – стань ближе к подвигу”, асноўная мэта якой – прыцягненне ўвагі жыхароў раёна да гісторыі роднай краіны. Бібліятэкарамі сеткі публічных бібліятэк

47

Page 47: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Пухавіцкага раёна была праведзена вялікая работа па зборы матэрыялаў па гісторыі Першай сусветнай вайны. Былі выкарыстаны кніжныя дакументы, артыкулы з часопісаў і газет, інтэрнэт-рэсурсы. Вынікам гэтай працы сталі выставы-панарамы “Вяртанне памяці. Першая сусветная вайна”. Гістарычнае відэападарожжа “Великая и забытая Первая мировая” прайшло ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы. Аб шматлікіх гістарычных фактах расказаў прысутным кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паўднёвых і заходніх славян Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Даўгяла Міхаіл Сцяпанавіч. Яркі, эмацыйны аповяд дапоўніў відэафільм-рэканструкцыя “Смаргонь. Забыты фронт”.

Эстэтычнае выхаванне. Эстэтычнае выхаванне, далучэнне людзей да скарбніцы сусветнай культуры і мастацтва – неабходная ўмова для фарміравання паўнавартаснай асобы, творча развітай індывідуальнасці. Увазе карыстальнікаў Мядзельскай цэнтральнай бібліятэкі імя М.Танка была прапанавана выстава “Гераіні любімых раманаў”, якую складалі лялькі, што з’явіліся ў продажы ў серыі “Дамы эпохі”. Джэн Эйр, графіня Аленская, Эма Вудхаус, Маргарыта і іншыя гераіні прадсталі перад чытачамі ў сваіх прыгожых уборах. У Дзяржынскай раённай бібліятэцы прайшла выстава заслужанага дзеяча мастацтваў, мастака-карыкатурыста Сяргея Волкава «З “Вожыкам” па жыцці». Разам з аўтарам выставу прэзентавалі галоўны рэдактар часопіса “Вожык” Юлія Зарэцкая і пісьменнік, былы галоўны рэдактар выдання Уладзімір Саламаха. На выставе былі прадстаўлены як сучасныя карыкатуры, так і тыя, што друкаваліся яшчэ ў 1970-х. З вялікай зацікаўленнасцю сустракалі юныя наведвальнікі Ждановіцкай сельскай бібліятэкі пісьменніцу Ніну Васільеўну Галіноўскую. На творчую сустрэчу “Сябруем з беларускай кнігай” пісьменніца прыйшла са сваім новым зборнікам “Калі я шчаслівы”. Гатаўская сельская бібліятэка-клуб арганізавала сустрэчу для чытачоў са стваральнікамі любімага дзіцячага часопіса “Вясёлка” і выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”.

48

Page 48: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Супрацощница выдання расказала пра гісторыю ўзнікнення часопіса, пра тых людзей, хто ў розныя гады ствараў яго. У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы з удзелам залы мастацтва і майстроў Маладзечанскага цэнтра рамёстваў прайшоў майстар-клас па вырабу паштовак і арганізавана сустрэча з мастаком А.Мельнікавай “Фарбы восені”. Пры Крупскай сельскай бібліятэцы працуе сумесна з Крупскім лясгасам гурток “Лесавічок”. Для ўдзельнікаў клуба была арганізавана акцыя “Пасадзі дрэва”.

Бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей

2014 год характарызаваўся ўдасканальваннем бібліятэчнага абслугоўвання дзіцячага насельніцтва Мінскай вобласці.

Асаблівая ўвага бібліятэк Міншчыны была накіравана на якаснае задавальненне і развіццё чытацкіх інтарэсаў дзяцей і падлеткаў, на фарміраванне патрыятызму, распаўсюджванне краязнаўчых, прававых, экалагічных ведаў, арганізацыю вольнага часу і сямейнага адпачынку.

У 2014 годзе бібліятэчным абслугоўваннем дзіцячага насельніцтва Мінскай вобласці займаліся 27 дзіцячых бібліятэк і 372 сельскіх філіялы.

Паслугамі публічных бібліятэк вобласці карысталіся 177,9 тыс. чытачоў-дзяцей (у 2013 годзе 178,7). Чытачамі дзіцячых бібліятэк з’яўляліся 78,1 тыс.чалавек (у 2013 годзе – 84,3 тыс.), з іх да 15 год 59,3 тыс.дзяцей (у 2013 годзе – 72,5 тыс.), якім было выдадзена 1 403,5 тыс.экз.дакументаў (у 2013 годзе – 1 312,9 тыс.).

У 2014 годзе колькасць наведванняў знізілася на 26 тыс. і склала 561,4 тыс. (у 2013 годзе – 587,4 тыс.).

З мэтай рэалізацыі дзяржаўнай бібілятэчнай палітыкі, накіраванай на захаванне і развіццё патэнцыялу сельскіх тэрыторый, у вобласці 273 бібліятэкі аграгарадкоў, якімі далучана да чытання 48,1 тыс. дзяцей і падлеткаў (у 2013 годзе – 50,5 тыс.).

49

Page 49: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Дзеці і падлеткі з’яўляюцца адной з найбольш актыўных катэгорый чытачоў у публічных бібліятэках вобласці.

Актыўнасць чытання дзяцей по вобласці склала 18, абарачальнасць фонду 2,3, наведвальнасць 7,2.

Бібліятэчны фонд дзіцячых бібліятэк вобласці налічвае 613,9 тыс.экз.дакументаў (у 2013 годзе – 816,9 тыс.экз.). У сярэднім на адну бібліятэку прыходзіцца 22,7 тыс.экз.

Доля выбыцця выданняў ад агульнага фонду склала 104,1 тыс.экз.

Новыя паступленні склалі 33,1 тыс.экз. (у 2013 годзе – 46,9 тыс.экз). Лічба аб’ёму паступленняў на працягу года вызначаецца неаднолькавасцю: ад 478 дакументаў (Смалявіцкі раён), 678 дакументаў (Клецкі раён) да 5,6 тыс.экз.дакументаў (г.Жодзіна).

Падтрымліваць інфармацыйны патэнцыял і прыцягваць юных наведвальнікаў бібліятэкам дапамагае падпіска на перыядычныя выданні – 78,7 тыс.экз. Пералік часопісаў для дзяцей вельмі шырокі. Але ў сельскіх філіялах ён абмежаваны ад 2 да 10 назваў. Актуальным застаецца пытанне папаўнення фондаў сельскіх філіялаў галіновай дзіцячай літаратурай, кнігамі для пазакласнага чытання, творамі для дзяцей сучасных пісьменнікаў, у тым ліку беларускіх.

Для апошніх гадоў характэрная тэндэнцыя ўстойлівага скарачэння аб’ёму сукупнага бібліятэчнага фонду ў раённых дзіцячых бібліятэках, які за мінулы год скараціўся на 203 тыс.экз.

У бібліятэках вобласці актывізаваўся пошук пазабюджэтных крыніц фінансавання. Часткова недахоп літаратуры для дзяцей вырашаецца з дапамогай укаранення платных паслуг. Кожная дзіцячая бібліятэка прапануе некалькі відаў дадатковых паслуг. Гэта выдача кніг з камерцыйнага фонду бібліятэкі, даведачнай, вучэбнай літаратуры і часопісаў з фонду чытальнай залы, сканіраванне і ксеракапіраванне дакументаў, набор тэкстаў, раздрукоўка на прынтары, пошук інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт і іншыя.

50

Page 50: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

У апошнія гады вырас працэнт выданняў, якія паступаюць у бібліятэкі “ў дарунак” ад чытачоў. Вылучалася арганізацыйная дзейнасць бібліятэк па пошуку спонсараў.

У сацыякультурнай прасторы сваіх рэгіёнаў біблітяэкі Міншчыны развіваюць і ўзмацняюць плённае супрацоўніцтва з сумежнымі ўстановамі: цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, школьнымі, дашкольнымі ўстановамі, цэнтрамі карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі дзяцей, летнімі аздараўленчымі лагерамі, інспекцыямі па справах непаўналетніх, школамі мастацтваў, аддзеламі па рабоце з моладдзю, цэнтрамі творчасці дзяцей і моладзі і іншымі.

Існуе і міжнароднае супрацоўніцтва. Так, у справаздачным годзе ЦДБ імя Гайдара г. Барысава ўдзельнічала ў міжнародным вэбінары “Гайдар – ХХІ век” і “Перечитывая Гайдара сегодня. 10 лет спустя”, які арганізаваны Маскоўскай Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкай імя А.П.Гайдара. Бібліятэка ўдзельнічала таксама ў ІІІ міжнародным злёце “Мы носим имя Гайдара” з удзелам бібліятэк Расіі.

Арганізаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў і праектаў сумесна з інфармацыйным цэнтрам Пасольства США ў РБ (ЦГДБ г.Барысава), з Пасольствам ФРГ і інстытутам імя Гётэ ў Мінску (РДБ г.Барысава, ДБ “Верасок” г.Маладзечна).

Станоўчая тэндэнцыя апошніх гадоў – удзел сельскіх бібліятэк у міжнародных праектах. Сельская бібліятэка вёскі Вялікая Ўхалода Барысаўскага раёна прыняла ўдзел у праекце “Рождественские чтения”.

Пры арганізацыі якаснага абслугоўвання наведвальнікаў вялікую ролю мае матэрыяльна-тэхнічная база бібліятэк. У справаздачным годзе значных перамен у матэрыяльна-тэхнічным стане дзіцячых бібліятэк не адбылося. У бібліятэках вобласці налічваецца 55 камп’ютараў, доступ у Інтэрнэт і электронную пошту маюць 25 бібліятэк. Вельмі не стае дзіцячым бібліятэкам сучаснага абсталявання. На нізкім узроўні застаецца забеспячэнне камп’ютарнай тэхнікай

51

Page 51: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Крупскай, Вілейскай, Бярэзінскай, Любанскай районных дзіцячых бібліятэк і сельскіх філіялаў.

Дзіцячыя бібліятэкі вобласці працягвалі камплектавацца дакументамі на электронных носьбітах, але вельмі марудна. У 2014 годзе было набыта 76 электронных дакументаў (у тым ліку 16 эл.дакументаў – дзіцячай бібліятэкай Капыльскага раёна і 23 эл.дакументы – г.Жодзіна) .

Дзіцячыя бібліятэкі па чалі актыўна выкарыстоўваць у сваёй працы сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, што прыцягнула ў бібліятэкі новых карыстальнікаў. У гэтым напрамку вылучаюцца бібліятэкі Барысава, Слуцка, Маладзечна, Жодзіна, Салігорска.

Паспяхова працуе інфармацыйна-адукацыйны мультымедыйны цэнтр на 3 камп’ютарызаваныя працоўныя месцы з доступам да Інтэрнэт на базе бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок” г.Маладзечна. Фонд электронных рэсурсаў бібліятэкі налічвае больш за 200 CD-дыскаў. Матэрыялы выстаў, арганізаваных у ІАЦ, даюць магчымасць дзецям і падлеткам лёгка арыентавацца ў сацыяльна-культурным жыцці горада, робяць больш бачнай інфармацыю аб дзіцячых гуртках, студыях, аб’яднаннях, дзіцячым прававым сайце. Наведвальнікі ІАЦ удзельнічалі ў пазнавальных онлайн-гадзінах “Дзень нараджэння Вікіпедыі”, медыяаглядах “Кружится, вертится диск золотой”, медыяпрэзентацыях “История компьютерной графики” і іншых.

Працягвалі працаваць інфармацыйна-адукацыйны цэнтр “ Тэрыторыя IQ” у Слуцкай раённай дзіцячай бібліятэцы і мультымедыйны цэнтр Барысаўскай цэнтральнай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы арганізаваны інфармацыйна-адукацыйны цэнтр “У свеце падлетка”.

Аднавіў сваю працу інфармацыйна-адукацыйны цэнтр “Твоя жизнь – твой выбор” Уздзенскай раённай дзіцячай бібліятэкі, дзе арганізаваны шэраг кніжных выстаў “Каждый ребёнок имеет право”, “На пути к профессии”, “Дорога к храму”, “Учимся быть здоровыми”. У рамках Тыдня

52

Page 52: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

бяспечнаму Інтэрнэту для дзяцей адбыліся: гульня-знаёмства “Малыш в царстве паука”, інфармацыйная гадзіна “Ты и Интернет”, мультымедыйнае шоў “Пусть будет добрым Интернет”.

Хочацца адзначыць, што камп’ютарныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца ва ўсіх дзіцячых бібліятэках вобласці: у стварэнні рэкламнай, бібліяграфічнай прадукцыі і слайд-праграм, у арганізацыі кніжных выстаў, у выхаванні інфармацыйнай культуры школьнікаў, у правядзенні мерапрыемстваў. Ствараюцца слайд-фільмы, ладзяцца слайд-прэзентацыі.

ЦДБ імя А.П.Гайдара (г.Барысаў) вялікую ўвагу надае стварэнню асабістых мультымедыйных прэзентацый, колькасць іх складае 213. Толькі на працягу 2014 года было створана 20 электронных прэзентацый: “Добро пожаловать в страну Пушкинских героев”, “Зорны кошык”, “Всегда с Гайдаром”, “Чтоб не забылась та война”, “Воинский подвиг глазами детей”, “Детство, опалённое войной” і іншыя.”

Актывізавалася работа дзіцячых бібліятэк па папулярызацыі кнігі і чытання праз сацыяльныя сеткі Інтернэт (бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” г. Маладзечна, дзіцячыя бібліятэкі г.Барысава, Слуцкая ДБ).

Фарміраванню прывабнага вобраза дзіцячых бібліятэк рэгіёна, росту іх аўтарытэту садзейнічала работа з раённымі і рэспубліканскімі СМІ, якая ў апошнія гады значна ўзрасла.

Традыцыйнымі ў рэкламе дзіцячых бібліятэк сталі экскурсіі, дні адчыненых дзвярэй, прэзентацыі праектаў бібліятэк, рэкламныя акцыі, піяр-апытанні і іншыя.

Нефармальна прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў чытачы першакласнікаў у Слуцкай дзіцячай бібліятэцы. Юныя наведвальнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у святочнай праграме “Бібліятэка ў фармаце 3D”.

У справздачным годзе бібліятэкі Міншчыны значна актывізавалі дзейнасць па распаўсюджванні чытання і кнігі сярод дзяцей і падлеткаў.

53

Page 53: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

На якаснае і аператыўнае задавальненне культурных, духоўных, адукацыйных патрэб юных карыстальнікаў накіраваны мэтавыя праграмы і імідж-праекты: “Экалогія. Бібліятэка. Чалавек”, “Дзеці. Сям’я. Кніга” (Мінскі раён),”Да вытокаў сваіх вяртаемся”, “Не згасне памяць пакаленняў ”, “У кантакце” і “Чытаючы аўтобус” (бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” г.Маладзечна), “Вяртанне да вытокаў”, “Далучыць да роднага слова”(Барысаўскі раён), “В новый год с новой книгой”, “Ступени чтения”, “Адресовано душе” (г.Жодзіна), “Пачытаем-пагуляем”, “Сёння зярнятка, заўтра - раслінка”, “Чыстая планета” (Дзяржынскі раён), “Здоровье – образ жизни”, “Бібліятэка і экалагічнае выхаванне” (Нясвіжскі раён), “Сябры кнігі” (Мядзельскі раён), “Чытаем разам”, “За здаровы лад жыцця” (Слуцкі раён), “Мы книгу мира пишем вместе” і “Мир равных возможностей” (Салігорскі раён),“Быць здаровым гэта здорава” (Крупскі раён) і іншыя.

Слуцкая раённая дзіцячая бібліятэка актыўна працавала над рэалізацыяй праекта супрацоўніцтва з установамі дашкольнай адукацыі “Дошколёнок – книголюб”, што садзейнічала папулярызацыі сямейнага чытання і пашырэнню творчых здольнасцей дзяцей.

Работу дзіцячых бібліятэк немагчыма ўявіць без правядзення акцый: “Лето с хорошей книгой” (Барысаўскі раён), “Размаўляй са мной па-беларуску” (г.Жодзіна), “Ветэран жыве побач” (Крупскі раён), “Чытаем па-беларуску” (Чэрвеньскі раён), “У спадчыну добрае роднае слова” (Салігорскі раён) і іншыя.

Працягваліся акцыі букросінгу, якія спадабаліся юным чытачам і іх бацькам (Слуцкі раён, Маладзечанскі раён).

Бібліятэкі Мінскай вобласці акцэнтуюць развіццё масавых формаў работы, такіх як аматарскія аб’яднанні, клубы і гурткі, якія аб’ядноўваюць дзяцей па розных захапленнях. Па цікавых праграмах працуюць клубы “Нядзельныя сустрэчы”, “Чароўны ліхтарык”, “Мы і нашы дзеці” (бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” г.Маладзечна), “Чамучкі” і “Лесавічок” (Уздзенская ДБ), клуб

54

Page 54: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

выходного дня “Домовёнок”, краязнаўчы клуб “Жодинцы” і літаратурна-інтэлектуальны клуб “ЛИК” (ДБ г.Жодзіна), літаратурна-краязнаўчы клуб “Верасок” і экалагічны “Чамучкі” (Чэрвеньская ДБ), клуб “Прававы эрудыт” і літаратурна-музычная гасцёўня “Натхненне” (Клецкая ДБ), “Дыялог” і “Непоседы” (Нясвіжская ДБ), “Девичьи секреты” і “Лесавічок” (Салігорская ДБ) і, безумоўна, лялечныя гурткі “Книгарик” (ЦДБ імя А.П.Гайдара г.Барысава), “Кукляшки” (ДБ г.Жодзіна), “Сонейка” (Клецкая ДБ), “В гостях у Василисы” (Нясвіжская ДБ), “Забава” (Салігорская ДБ), “Лукамор’е” (Мядзельская ДБ), “Пятрушка”(Старадарожская ДБ) і іншыя.

Дзіцячыя бібліятэкі Міншчыны надавалі вялікую ўвагу масавай рабоце, што дазваляла змястоўна арганізаваць вольны час дзяцей, спрыяла фарміраванню культуры міжасобавых зносін.

У Год гасціннасці на Беларусі ўзмацнілася краязнаўчая дзейнасць бібліятэк. Афармленне ў бібліятэках краязнаўча-этнаграфічных куткоў набыло паўсюдны характар. Распрацоўваліся праграмы для дзяцей па краязнаўству, традыцыйныя і электронныя варыянты вандровак па Міншчыне, створаны краязнаўчыя клубы. Плённым з’яўляецца супрацоўніцтва бібліятэк з краязнаўчымі школьнымі і мясцовымі музеямі.

З мэтай выхавання ў падлеткаў гонару за свой край у бібліятэках прайшлі: краязнаўчы медыямарафон “Я ў Маладзечне жыву, я гэты горад ведаю”, краязнаўчае падарожжа “Беларусь мая сінявокая”, урокі краязнаўства “Калыска мая залатая”, вандроўкі па родным краі “Славутыя імёны зямлі Старадарожскай ”, “Бярэзінскія вандроўкі” (Маладзечанская, Нясвіжская, Старадарожская, Бярэзінская дзіцячыя бібліятэкі).

Трывала ўвайшлі ў практыку работы бібліятэк урокі краязнаўства, гадзіны радзімазнаўства, тыдні краязнаўчых ведаў, гісторыка-краязнаўчыя гадзіны, літаратурна-музычныя вечарыны, кніжныя выставы.

55

Page 55: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Ладзілася шмат мерпрыемстваў краязнаўчага характару ў бібліятэках Лагойска з нагоды 90-годдзя ўтварэння Лагойскага раёна. Пры бібліятэках Лагойшчыны працягвалі сваю дзейнасць клубы краязнаўчага напрамку “Крынічка”, “Бацькаўшчына”, “Каласавічок”, “Купалінка”.

Плённа працаваў літаратурна-краязнаўчы клуб “Верасок” (Чэрвеньская ДБ), тэмы пасяджэнняў якога разнастайныя: інфармацыйная гадзіна “Мецэнацтва ў Беларусі”, гадзіна гісторыі “Фотаздымак, як сведка мінулага”, гістарычны экскурс “Паркавыя таямніцы” і іншыя.

Добрым дапаўненнем да краязнаўчага фонду бібліятэк Вілейшчыны з’яўляецца шэраг тэматычных папак-дасье: “Нашы землякі”, “Храмы малой Радзімы”, “Помнікі ў Вілейскім раёне”, “Мастацкія скарбы Вілейшчыны” і іншыя.

Гісторыка-краязнаўчая экспедыцыя “7 цудаў Пухавіцкага краю”, прысвечаная юбілею Пухавіцкага раёна, знаёміла дзяцей з гісторыяй і асаблівасцямі раёна. У рамках экспедыцыі адбыліся гістарычны экспрэс “У самым сэрцы Беларусі”, экскурсія у дварцова-паркавы комплекс у Дукоры “Садовы край”, пазнавальна-забаўляльныя маршруты “Дудуткі” і “На зямлі Ельскіх”. Гістарычнае даследаванне “Фрагмент чугуначнай гісторыі” пазнаёміў дзяцей з гісторыяй назвы горада “Мар’іна горка” і станцыі “Пухавічы”.

Бібліятэкі Капыльшчыны працуюць па краязнаўчай праграме “І для мяне не было б Беларусі без маленькай Радзімы маёй”.

Дзіцячы філіял № 3 г. Слуцка працягваў працаваць над рэалізацыяй духоўна-краязнаўчага праекта “Слуцк – валошка ў вянку Беларусі”.

Шмат мерапрыемстваў праводзіцца па ўзнаўленні шматлікіх народных традыцый, звычаяў, абрадаў. Актыўна прапагандуецца літаратурная спадчына пісьменнікаў-землякоў.

Асаблівая ўвага надаецца набліжэнню беларускай кнігі да юнага чытача.

56

Page 56: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Паўсюдна праходзяць вечарыны, прэм’еры кніг, конкурсы юных чытальнікаў, гадзіны паэзіі, акцыі “Чытаем беларускую кнігу”, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Бібліятэка “Верасок” (г. Маладзечна) цікава арганізавала онлайн-сустрэчу з беларускім пісьменнікам Аляксеем Якімовічам, на якой юныя чытачы мелі магчымасць паслухаць новыя апавяданні аўтара, атрымаць адказы на шматлікія пытанні аб яго жыцці і творчасці. Аздобіла мерапрыемства цікавая медыяпрэзентацыя твораў пісьменніка.

Добра дапамагаюць актывізацыі чытання беларускіх кніг кніжныя выставы “Пісьменнікі-юбіляры”, “Кнігі-юбіляры”, “Пасябруй з новай кнігай”.

У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адметна ўзмацніўся патрыятычны напрамак работы дзіцячых бібліятэк. Традыцыйнымі сталі ўрокі мужнасці, гадзіны памяці, тыдні баявой славы, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Шырокі рэзананс сярод юных чытачоў і іх бацькоў (бібліятэка сямейнага чытання “Верасок”, г. Маладзечна) атрымала сустрэча “Душэўныя раны не зацягваюцца”, прысвечаная 70-й гадавіне з дня вызвалення вязняў лагера-смерці “Азарычы”, на якой прысутнічалі былыя вязні. Сёння на Маладзечаншчыне іх засталося 13.

Добра дапамагаюць актывізацыіі чытання кніг ваеннай тэматыкі кніжна-ілюстраваныя выставы “Аб вайне мы гаварыць павінны” (бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” г.Маладзечна), “Пусть не померкнет никогда веков связующая нить” (Нясвіжская ДБ), “Заўжды будуць жыць іх імёны” (Бярэзінская ДБ), “Подзвіг вялікі і вечны” (Стаўбцоўская ДБ), “З той далёкай вайны” (Чэрвеньская ДБ), “Четыре года славы и потерь” і “Маўклівыя сведкі нашай гісторыі” (Смалявіцкая ДБ) і іншыя. Акрамя кніг і перыядычных выданняў, на кніжных выставах прадстаўлены фотаздымкі, рэпрадукцыі, звароты да юных чытачоў. Створаны каляндар вызвалення “Праз горыч страт да Перамогі”, дрэва памяці “Успомнім усіх

57

Page 57: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

пайменна” і літаратурная галерэя пісьменнікаў-франтавікоў (бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” г. Маладзечна).

Акцэнтаваць увагу юных чытачоў на гераічных старонках нашай гісторыі, баявых подзвігах землякоў дапамагалі героіка-патрыятычныя акцыі “Прачытай кнігу аб вайне”, “І зноў гартаючы ваенныя старонкі”, “Побач жыве ветэран”. Юныя чытачы Дзяржынскай дзіцячай бібліятэкі прымалі ўдзел у акцыі памяці і дабрыні па добраўпарадкаванні месцаў пахавання воінаў ВАВ.

Нясвіжская дзіцячая бібліятэка арганізавала храналагічную відэавыставу “70 лет под мирным небом” і мультымедыйную відэагазету “Кніга як летапіс бою”.

Юныя чытачы Смалявіцкай ДБ прынялі ўдзел у гісторыка-пазнавальнай гадзіне “Вайна вачыма дзяцей”, на якой ўспамінамі аб той страшнай вайне падзялілася Знак В.І., якая ў гады вайны была яшчэ дзіцём; урок мужнасці “Кажуць, на вайне дзяцей не бывае” адбыўся ў Смілавіцкай ДБ (Чэрвеньскі раён) .

Разам з бібліятэчнымі формамі работы выкарыстоўваліся і іншыя: правядзенне паходаў, экскурсій па месцах былых баёў, да брацкіх захаванняў, а таксама аказанне чытачамі-дзецьмі шэфскай дапамогі ўдзельнікам вайны і іх сем’ям.

Героіка-патрыятычная тэматыка знайшла адлюстраванне ў мерапрыемствах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Праграма Тыдня была насычана разнастайнымі мерапрыемствамі: вечарамі-ўспамінамі аб гераізме і мужнасці беларускага народа ў гады вайны, літаратурна-музычнымі гадзінамі, абмеркаваннямі і прэзентацыямі кніг. Традыцыйна ў дні Тыдня арганізоўваліся святы кніг, літаратурныя гульні, медыяпадарожжы, гадзіны паэзіі і мастацтва, конкурсы і віктарыны. Адбыліся дні беларускай кнігі, казак, экалогіі, здароўя.

Не засталася без увагі дзіцячых бібліятэк і работа з сем’ямі. Праз кніжныя выставы, адкрытыя прагляды, дні дабрыні, шчырыя размовы надавалася інфармацыя аб

58

Page 58: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

узаемаадносінах у сям’і, выхаванні дзяцей, правядзенні сумеснага адпачынку.

Шукаюць і знаходзяць цікавыя формы работы з сям’ёй Маладзечанская, Жодзінская, Уздзенская, Салігорская, Мядзельская, Барысаўская дзіцячыя бібліятэкі.

Добрыя здабыткі ў рабоце з сем’ямі мае бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” (г. Маладзечна), у якой чытаюць 214 сем’яў. Творча працуе клуб “Мы і нашы дзеці”. Праграма клуба вельмі насычаная. Гэта і арганізацыя інтэрактыўных выстаў “Мая сям’я ад А да Я ”, святаў сям’і “Сагрэты цяплом тваіх прамяністых вачэй”, шоў-праграм “Калі мама ўсміхаецца”, адбываюцца сустрэчы сяброў бібліятэкі, сямейныя дні адпачынку. Цікава быў арганізаваны фотаконкурс “У аб’ектыве сям’я чытаючая”, па выніках якога аформлена фотавыстава “Поймай их за чтением”.

У Уздзенскай ДБ ладзіліся дні сямейнага адпачынку “В марте есть такой денёк с цифрой словно кренделёк”, “На свете слов немало, но всех дороже – мама”, “На окошке Дед Мороз набросал кристальных роз”, на якія запрашаліся лепшыя чытачы і іх бацькі, шматдзетныя, малазабяспечаныя і няпоўныя сем’і.

Калейдаскоп сямейных гісторый “Загляните в семейный альбом” адбыўся ў Салігорскай дзіцячай бібліятэцы.

Клуб сямейнага чытання “Домашний очаг” працуе пры ЦДБ імя А.П.Гайдара (г.Барысаў), дзе праходзяць круглыя сталы “Дети и родители”, “Семейные реликвии”, “Семь ценностей”, “Семейный совет” і іншыя.

Значнае месца ў арганізацыі работы бібліятэк вобласці займае абслугоўванне сацыяльна неабароненых катэгорый дзяцей. Дзіцячыя бібліятэкі працуюць у цесным кантакце з цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Дзяржынская ДБ пачала супрацоўнічаць з грамадскім аб’яднаннем бацькоў цяжкахворых дзяцей “Светлячок”. У адзін з летніх дзён “светлячкі” разам з бацькамі завіталі ў біблітятэку. Яны адправіліся ў віртуальнае падарожжа па эпохах і краінах.

59

Page 59: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Асабліва востра адчуваюць патрэбу ў бібліятэцы дзеці-інваліды і іх бацькі.

Праца з групай дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі вядзецца ў рамках сацыяльных праектаў “Вера. Надзея. Любоў” і “Асаблівае дзіця” (Слуцкая ДБ), “Свет роўных магчымасцей” (Салігорская ДБ), “И сказки лечат” (Крупская ДБ), “Востраў надзеі” (Дзяржынская ДБ) і іншыя.

Барысаўская ЦДБ для дзяцей з аслабленым зрокам распрацавала комплекс праграм “Особый ребёнок”, дзякуючы якім маленькі чалавек атрымаў магчымасць самастойна чытаць і карыстацца Інтэрнэтам.

Бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” (г.Маладзечна) працягвае сувязь з прытулкам маладых інвалідаў “Прыстань надзеі”. Для наведвальнікаў гэтага аддзялення быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў з цыкла “Казкатэрапія”.

Працягваліся творчыя сувязі Мар’інагорскай дзіцячай бібліятэкі (Пухавіцкі раён) і “SOS – дзіцячая вёска”. Бібліятэку наведвалі 70 выхаванцаў. Дзеці з вёскі прымалі актыўны ўдзел у рабоце летняга клуба “Том і Джэры”.

У апошнія гады ўзмацнілася работа бібліятэк па выхаванні ў дзяцей і падлеткаў духоўна-маральных каштоўнасцей, развіцці цікавасці да чытання праваслаўнай літаратуры.

Многія бібліятэкі наладзілі супрацоўніцтва з царквой. Жодзінская, Капыльская, Смалявіцкая, Бярэзінская, Мядзельская, Вілейская, Слуцкая, Лагойская дзіцячыя бібліятэкі сумесна са святарамі царквы праводзяць духоўна-маральныя ўрокі, на якіх вядзецца размова пра духоўныя традыцыі беларускага народа, пра сучасныя секты і небяспеку, якія яны нясуць сваёй дзейнасцю.

Афармляюцца кніжныя выставы па папулярызацыі праваслаўнай літаратуры “Божае слова – крыніца надзеі” (Бярэзінская ДБ), “Да духоўнасці праз кнігу” (Слуцкая ДБ), “Шлях да духоўнасці” (Клецкая ДБ) і іншыя.

За мінулы год толькі ў Вілейскай бібліятэцы былі арганізаваны кніжныя выставы: “Мир с Богом”,

60

Page 60: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

“Православные праздники и обряды”, “Книги, зовущие к добру”, “Храмы Вилейки”, прайшлі гадзіны цікавых размоў “Дзіцячая Біблія”, урокі духоўнасці “О святом и вечном”, прэзентацыі кніг для дзяцей выдавецтва Экзархата “Свет под книжной обложкой”.

Створаны пры Жодзінскай ДБ цэнтр “Духовный мир” працуе па праграме “Сотрудничество с БПЦ” і пастаянна папаўняецца кнігамі і кампакт-дыскамі Беларускага Экзархата.

Капыльская дзіцячая бібліятэка працуе па праграме “Будуем храм у душах”. Заняткі для дзяцей носяць шматпланавы характар: урокі духоўнасці, духоўныя марафоны і падарожжы, гадзіны дабрыні.

У Смалявіцкай дзіцячай бібліятэцы адбыўся Тыдзень праваслаўнай кнігі “Святло душы”, з духоўнымі чытаннямі “Жыцці святых, пераказаныя для дзяцей” і ўрокамі духоўнасці “Святло душы”.

Пры Бярэзінскай дзіцячай бібліятэцы адчыніла дзверы школа духоўнасці для дзяцей і падлеткаў “Святло надзеі”, якая носіць асветніцкі характар.

У Крупскай дзіцячай бібліятэцы праходзіў цыкл урокаў духоўнай культуры “От Рождества до Пасхи”, адбыліся завочныя падарожжы па храмах Крупшчыны “Несравненная сказка куполов” і цыклы абрадавых свят.

Салігорская дзіцячая бібліятэка працавала над рэалізацыяй праекта “Добрые книги.”

Несумненны водгук у душах дзяцей выклікаюць мерапрыемствы, прысвечаныя праваслаўным святам: “Пад чыстым святлом Божага нараджэння” і “Пасха – праздник радости и света” (Слуцкая ДБ), “Добрый свет Рождества” (Стаўбцоўская ДБ), “Нясумныя зімовыя святы” і “Святло Віфліемскай зоркі” (Лагойская ДБ) і іншыя.

Вялікая ўвага надавалася грамадзянскаму і прававому выхаванню дзяцей і падлеткаў.

У дзіцячых бібліятэках Міншчыны арганізавана якасная інфармацыйна-асветніцкая работа да дзяржаўных святаў

61

Page 61: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Рэспублікі Беларусь: Дзень герба і сцяга РБ, Дзень Канстытуцыі, Дзень Незалежнасці.

У бібліятэках вобласці асноўнай часткай грамадзянскага выхавання стала арганізацыя кніжных выстаў і адкрытых праглядаў літаратуры, правядзенне дзён і гадзін інфармацыі, інфармацыйных імпрэз, урокаў дзяржаўнасці, відэапраглядаў па тэме “Дзяржаўныя сімвалы РБ”.

Такія мерапрыемствы, як гадзіны прававых ведаў “Ваш правовой навигатор”, гульнёва-пазнавальны калейдаскоп “Азбука прав ребёнка”, інфарм-дас’е “Дети и закон”, медыяхвілінкі “Дзіцячы прававы сайт”, урокі прававой адукаванасці “Прававое поле падлетка”, прававая паралель “Законы, якія ідуць ад жыцця”, гульні-раследаванні “Путешествие по стране Закон и Я”, гульні-віктарыны “Ці ведаеш ты свае правы” і “Правы літаратурных герояў”, літаратурна-мастацкія прэзентацыі “Аб тваіх правах у малюнках і вершах” і іншыя садзейнічалі распаўсюджванню прававых ведаў школьнікаў.

У Дзяржынскай дзіцячай бібліятэцы для дзяцей уліковых катэгорый на працягу летняга адпачынку прайшла акцыя “Дзецям – ІТ”, у рамках якой “цяжкія” дзеці мелі магчымасць карыстацца камп’ютарам і бясплатным выхадам у Інтэрнэт.

Пры Бярэзінскай дзіцячай бібліятэцы распачаў дзейнасць інфармацыйна-прававы цэнтр “Ведай свае права змалку”, дзе змешчаны матэрыялы аб правах дзяцей і ахове дзяцінства.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы арганізаваны інфармацыйна-адукацыйны цэнтр “У свеце падлетка”. У цэнтры прадстаўлена літаратура прававога характару.

Па цікавай праграме працавала школа “Подросток: надежды и тревоги” (Салігорская ДБ). Для дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра быў распрацаваны цыкл мерапрыемстваў “Дом, где согреваются сердца”.

Індывідуальны і творчы падыход да падлеткаў праяўляюць супрацоўнікі ЦДБ імя А.П.Гайдара (г.Барысаў).

62

Page 62: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Яны прцуюць па праграме “Подростковый мередиан”, якая ўключае работу з падлеткамі па трох паралелях: “Правовая параллель”, “Параллель личной безопасности” і “Эковалеологическая параллель”.

Шэраг мерапрыемстваў дзіцячыя бібліятэкі вобласці правялі ў падтрымку здаровага ладу жыцця. У бібліятэках аформлены кніжныя выставы, тэматычныя паліцы “Компас у краіну здароўя”, “Планета здароўя”, “Здароўе лепш за ўсё на свеце”, “Страна Неболейка”, “Азбука здоровья” і іншыя.

Вялікую цікавасць у чытачоў Чэрвеньскай дзіцячай бібліятэкі выклікала пазнавальная гадзіна “Здароўе – гэта здорава”, гадзіна карыснай інфармацыі “Тропа в страну здоровья” і гульня-віктарына “Здоровым быть здорово” (Уздзенская ДБ), вусны часопіс “Здоровье в наших руках” (Крупская ДБ).

Шмат мерапрыемстваў было накіравана на прафілактычную работу такіх негатыўных з’яў, як наркаманія, п’янства, СНІД, ужыванне спайсаў.

Плённа працавалі дзіцячыя бібліятэкі Міншчыны па выхаванні экалагічнай культуры падрастаючага пакалення.

Добрыя здабыткі ў эколагаасветніцкай дзейнасці маюць бібліятэкі Мінскага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Нясвіжскага, Салігорскага, Капыльскага, Пухавіцкага, Любанскага, Мядзельскага, Маладзечанскага раёнаў.

Распаўсюджванню экалагічных ведаў сярод дзяцей і падлеткаў, выхаванню беражлівых адносін да прыроды садзейнічалі: экалагічны марш “Захавай, чалавек, прыроду” (Стаўбцоўская ДБ), экалагічны турнір “Знатоки природы” (Чэрвеньская ДБ), экалагічнае турнэ “На этой планете нам жить” (Старадарожская ДБ), дзень экалагічнай кнігі “Шчырае слова будзе пачута” (Валожынская ДБ) і іншыя.

Па цікавай экалагічнай праграме “Любить, ценить, охранять” працуе Урэцкая гарпасялковая дзіцячая бібліятэка Любанскага раёна. Праграма ўключае разнастайныя па форме мерапрыемствы: гадзіны экалагічных ведаў, этыкет-класы па

63

Page 63: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

экакультуры, экалагічныя сцяжынкі, гадзіны эказнаёмстваў і іншыя.

Традыцыяй для Салігорскай дзіцячай бібліятэкі стала правядзенне да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя Тыдня прыроды “Зелёною планетой называется Земля”, у рамках якога адбыліся падарожжы па экалагічных часопісах “Зелёная азбука”, экалагічнае асарці “На солнечной полянке”, экалагічнае свята “Нам, Природа, поверь, мы с тобой заодно”, мультымедыйная прэзентацыя “Беларускі цуд”.

Асноўныя веды, навыкі па ахове навакольнага асяроддзя юныя наведвальнікі дзіцячах бібліятэк набываюць у экалагічных школах “Есть одна планета – Сад” (Салігорская ДБ), “Ты, я і ўсё навокал” (філіял № 3 г.Маладзечна).

Вылучаецца дзейнасць экалагічнага клуба “Крынічка” (Мінскі раён). Юныя аматары прыроды прынялі ўдзел у экалагічных прыгодах “Гартаючы кнігу прыроды” і конкурсна-гульнёвай праграме “Экалагічны млын”.

Клуб “Лесавічок” (Уздзенская ДБ) працаваў па адным з актуальных напрамкаў экалагічнай культуры – экакраязнаўстве.

Цікава працуюць клубы юных аматараў прыроды “Капелька” і “Вандроўнік” (Радашковіцкая гарпасялковая дзіцячая бібліятэка, філіял № 3 Маладзечанскага раёна).

Ужо не адзін год пры Нясвіжскай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае экалагічны клуб “Крынічка”, дзе адбылося шмат цікавых сустрэч: літаратурна-музычнае падарожжа “Мы вас чакаем, птушкі”, літаратурнае свята “Бианки – лесной кудесник”, гадзіна разважанняў “Берегите Землю!”, гульнёвая праграма “В царстве Берендея” і іншыя.

Эфектыўнай формай работы з’яўляецца афармленне выстаў, адкрытых праглядаў літаратуры, эклагічных куткоў: “Сябраваць з прыродай”, “Паглядзі навокал і падзівіся”, “Жалобная книга природы” і іншыя.

Цікава прадстаўлена экалагічная выстава-рэкамендацыя “Прырода без межаў” (бібліятэка сямейнага чытання “Верасок”, г.Маладзечна).

64

Page 64: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

У рабоце з дзіцячым чытачом шмат увагі надаецца рабоце па эстэтычным выхаванні, выяўленні і падтрымцы таленавітых дзяцей і стварэнні ўмоў для самарэалізацыі юнай асобы.

У гэтым кірунку вылучаецца дзейнасць Мядзельскай дзіцячай бібліятэкі. У бібліятэцы аформлены выставы: “Ад кніг да творчасці”, “Свет маіх захапленняў” (вырабы чытачоў з бісеру, саломкі, прыродных матэрыялаў, паперы, вышыўка), праходзілі майстар-класы “Віншавальная паштоўка” і “Кветкавая прыгажосць”, працавала творчая майстэрня “Волшебство новогоднего праздника”.

Мэце эстэтычнага выхавання юных аматараў мастацтва адпавядала і выставачная дзейнасць бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок” (г.Маладзечна). У бібліятэцы праводзіліся мерапрыемствы з цыкла “Сонечны прамень творчасці”, куды ўваходзілі медыяэкскурсіі, медыяагляды, віртуальныя сустрэчы з мастакамі і скульптарамі. “Да вытокаў творчасці, да вытокаў прыгажосці” – такую назву атрымала інтэлектуальная гульня. Адбыўся традыцыйны злёт юных талентаў Маладзечаншчыны “Каб заўжды свяціла сонца”, прысчвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Далейшае развіццё атрымала работа дзіцячых бібліятэк Міншчыны па выяўленні і падтрымцы таленавітых дзяцей, рэалізацыі іх творчага патэнцыялу. Супрацоўнікі дзіцячых бібліятэк пастаянна сочаць за творчасцю юных аматараў, дапамагаюць ім, арганізоўваюць і праводзяць раённыя і гарадскія конкурсы таленавітых дзяцей.

Супрацоўнікі Пухавіцкай дзіцячай бібліятэкі не адзін год працуюць з электроннай картатэкай “Юныя таленты Пухавіччыны”, якая інфармуе аб пераможцах рэспубліканскіх, абласных і раённых прадметных і спартыўных алімпіяд, аб юных паэтах і аматарах роднага слова, мастаках.

Разнастайнай і змястоўнай была работа з дзецьмі летам.Зрабіць адпачынак больш актыўным, карысным

дапамагалі летнія праграмы чытання “Лето, книга, я – друзья”,

65

Page 65: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

“Лето книжное, будь со мной”, “Лето не для скуки”, “Разноцветные страницы лета”, “Лето с любимыми героями” і іншыя. Нязменным застаецца дэвіз: “Лето, книга, я – верные друзья”, які вызначае сутнасць праграм: далучэнне дзяцей да бібліятэкі і арганізацыя іх летняга карыснага адпачынку.

Літаратурныя героі запрашалі юных чытачоў у госці да гульнёвых выстаў “Радуга лета”, “Теремок загадок”, “Войди в лес другом”, дзе дзеці падарожнічалі па цудоўнаму гораду кніг, выконвалі займальныя і пазнавальныя заданні, якія былі прадстаўлены ў форме віктарын, красвордаў, загадак.

Юныя жыхары г.Жодзіна прымалі ўдзел у акцыі “Библиотека под открытым небом”, “Лето книгою согрето”.

Па цікавых праграмах “Беларускія канікулы ў вясковай бібліятэцы” і “Лето с хорошей книгой” працавалі з дзіцячым чытачом бібліятэкі Салігорскага раёна.

Нясвіжская дзіцячая бібліятэка правяла акцыю “Ноч у бібліятэцы для бясстрашных кнігалюбаў”.

У рабоце з юнымі чытачамі выкарыстоўваліся не толькі традыцыйныя формы друкаванага слова, але і мультымедыйныя сродкі, электронныя носьбіты інфармацыі.

Цікавая работа дзіцячых бібліятэк Міншчыны, іх крэатыўныя праекты яшчэ раз пацвердзілі, што сучасныя дзіцячыя бібліятэкі неабходны юным чытачам, яны многае могуць прапанаваць самым запатрабавальным карыстальнікам любого ўзросту.

Камплектаванне і арганізацыя адзінага фонду

Бібліятэчны фонд публічных бібліятэк Мінскай вобласці на 01.01.2015 г. складае 7 727 541 экз. За мінулы год, у параўнанні з 2013, ён паменшыўся на 787 846 экз.

У 2014 г. па-ранейшаму вялікая ўвага надавалася даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па накіраванні на камплектаванне фондаў бібліятэк не менш 15 % грашовых сродкаў ад сумы бюджэтнага фінансавання на ўтрыманне

66

Page 66: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

гэтых устаноў. Усяго з бюджэту вобласці на камплектаванне фондаў выкарыстана 16947,2 млн. руб.

Асноўнай крыніцай фінансавання камплектавання бібліятэчных фондаў застаецца мясцовы бюджэт. Так, у 2014 г. сістэме публічных бібліятэк Барысаўскага раёна на камплектаванне фонду (за выключэннем перыёдыкі) было выдзелена 727,1 млн. руб., Мінскага – 692,8 млн. руб., Маладзечанскага – 483,4 млн. руб., Салігорскага – 417,0 млн. руб. Ад 201,0 млн. руб. да 352,3 млн. руб. атрымалі публічныя бібліятэкі Валожынскага, Крупскага, Нясвіжскага, Дзяржынскага Пухавіцкага, Бярэзінскага, Капыльскага, Любанскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Чэрвеньскага раёнаў і г. Жодзіна. У астатніх публічных бібліятэках Вілейскага, Клецкага, Лагойскага, Мядзельскага, Стаўбцоўскага, Смалявіцкага раёнаў камплектаванне з мясцовага бюджэту складала ад 190,0 да 94,2 млн. руб.

Большая частка грашовых сродкаў бюджэтнага фінансавання, як і ў папярэднія гады, была накіравана на аплату падпіскі на перыядычныя выданні. Па вобласці ў цэлым гэтая лічба складае 9 514,8 млн. руб., што на 1 858,9 млн. руб. больш, чым у 2013 годзе. Па-ранейшаму лідзіруючыя пазіцыі ўтрымліваюць Барысаўскі і Маладзечанскі раёны, дзе на падпіску было выкарыстана 618,9 млн. руб. і 730,2 млн. руб. адпаведна. У астатніх раёнах сума падпіскі на перыядычныя выданні складала ад 605,2 да 250,0 млн. руб.

Рэпертуар перыядычных выданняў па вобласці ў сярэднім складае 15 назваў часопісаў і 8 назваў газет. У 2014 годзе лідзіруе сістэма публічных бібліятэк Вілейскага раёна, у якую паступае 248 назваў часопісаў і 51 назва газет. Паляпшэнню дзейнасці бібліятэк па прапагандзе беларускай кнігі, папулярызацыі новых дасягненняў у галіне навукі і культуры рэспублікі садзейнічае паступленне ў бібліятэчныя фонды сацыяльна значных выданняў, выдадзеных у рамках дзяржзаказу.

67

Page 67: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

У 2014 г. у адпаведнасці з планам-графікам закупкі сацыяльна важных выданняў было набыта 254 назвы у колькасці 24 462 экз. на агульную суму 1 730,3 млн. рублёў. Акрамя таго, паступіла ў фонды бібліятэк 5 491 экз. сацыяльна значных выданняў мінулых гадоў выпуску на суму 390,3 млн. рублёў. Усяго фонды бібліятэк вобласці папоўніліся на 30 718 экз. сацыяльна значных выданняў. Выдаткі на іх набыццё склалі 1 783,7 млн. рублёў.

Найбольш шырокі пералік назваў сацыяльна важных выданняў, уключаных у план-графік, прадстаўлены ў публічных бібліятэках Слуцкага (254 назвы, 2631 экз.), Барысаўскага (235 назваў, 2695 экз.), г. Жодзіна (234 назвы, 1221 экз.), і Мінскага раёна (202 назвы, 2760 экз.) раёнаў. У абмежаванай колькасці назваў і экзэмпляраў паступілі выдання ў сістэмы публічных бібліятэк Смалявіцкага (94 назвы, 950 экз.), Клецкага (109 назваў, 931 экз.) і Стаўбцоўскага (107 назваў, 837 экз.) раёнаў.

Трэба адзначыць, што асноўны рэпертуар сацыяльна важных выданняў канцэнтруецца ў цэнтральных бібліятэках, недастатковае папаўненне фондаў характэрна для бібліятэк аграгарадкоў і сельскіх бібліятэк вобласці. Так, пры сярэднеабласным паказчыку паступлення сацыяльна важных выданняў у бібліятэкі аграгарадка – 40 экз. – у бібліятэкі аграгарадкоў Валожынскага, Мядзельскага, Лагойскага, Салігорскага раёнаў паступіла не больш за 25 экз. выданняў. Між тым, у бібліятэкі аграгарадкоў Стаўбцоўскага раёна сярэдняе паступленне сацыяльна важных выданняў склала 85 экз., Крупскага – 69 экз., Мінскага – 64 экз.

Вельмі нізкі паказчык камплектавання фондаў сацыяльна важнай літаратурай маюць сельскія бібліятэкі: у 2014 г. ў сярэднім па вобласці ён склаў усяго 19 экз.

Практычна ўсім бібліятэкам Міншчыны фундатарскую дапамогу ў камплектаванні фондаў аказвалі розныя арганізацыі. Так, у 2014 г. кніжны фонд публічных бібліятэк вобласці з гэтай крыніцы папоўніўся на 44 687 экз. на

68

Page 68: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

агульную суму 1 339,4 млн. руб., за кошт падарункаў чытачоў – на 13 401 экз. на суму 334,9 млн. руб.

За ўласныя сродкі публічнымі бібліятэкамі нашай вобласці было набыта 2 598 экз. дакументаў на агульную суму 178,9 млн. руб.

З мэтай захавання бібліятэчных фондаў у кожнай сістэме публічных бібліятэк распрацаваны шэраг мерапрыемстваў: гурткі рамонту кніг, актыўная работа з даўжнікамі, месячнікі беражлівасці і захаванасці і г.д. Праводзілася работа па аднаўленні фонду – выключалася састарэлая, дублетная, няпрофільная літаратура. Так, у 2014 г. выключана 1 966,3 тыс. экз. дакументаў. Па відах выданняў выключана: 1 629,1 тыс. экз. кніг (82,7%); 322 тыс. экз. перыядычных выданняў (16,3%); 10,3 тыс. экз. аўдыёвізуальных дакументаў (0,5%); 4 тыс. экз. выяўленчых, электронных і іншых дакументаў (0,5%).

Па-ранейшаму ў цяжкім становішчы знаходзяцца фонды сельскіх бібліятэк. Большасць новых паступленняў застаецца ў цэнтральных бібліятэках. Так, у 2014 г. адзін сельскі філіял (без уліку бібліятэк аграгарадкоў) атрымліваў у сярэднім па вобласці каля 169 экз. кніг. У той жа час адзін сельскі філіял сеткі публічных бібліятэк Дзяржынскага раёна ў сярэднім атрымаў 482 экз. кніг, а ў Бярэзінскім, Вілейскім, Мядзельскім, Стаўбцоўскім раёнах – ад 78 да 94 экз. Рэпертуар перыядычных выданняў па вобласці ў сярэднім складае 15 назваў часопісаў і 8 назваў газет. Самую вялікую колькасць часопісаў атрымлівалі сельскія бібліятэкі Маладзечанскага раёна – 33 назвы, лідзіруючую пазіцыю па колькасці газет захавалі сельскія бібліятэкі Вілейскага раёна – 13 назваў. Складанае становішча захавалася ў сельскіх бібліятэках Крупскага і Стаўбцоўскага раёна: тут у 2014 годзе паступала 8 назваў часопісаў і 5 назваў газет.

Пытанні стану і выкарыстання фондаў абмяркоўваюцца на нарадах пры дырэктары, работа з фондам адлюстроўваецца ў планах работы і справаздачах бібліятэк.

69

Page 69: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

70

Page 70: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне

Нарастаючы аб'ём інфармацыі, павелічэнне колькасці друкаванай прадукцыі, распаўсюджванне відэа-, аўдэа-, электронных дакументаў, змяненне псіхалогіі карыстальніка – усё гэта, безумоўна, адбіваецца на аб'ёме працы па выяўленні і бібліяграфаванні дакументаў, вядзенні ДБА.

Бібліятэкары і бібліёграфы павінны забяспечыць інтэнсіўны пошук інфармацыі паводле прынцыпова новых тэхналогій, якія грунтуюцца на сучасных сродках аўтаматызацыі і закліканы задаволіць інфармацыйныя патрэбы грамадства, зрабіць болыш разнастайнымі формы і метады бібліяграфічных паслуг.

У новых умовах бібліятэкі вобласці працуюць над стварэннем інфармацыйнай прасторы, якая змагла б задаволіць рознабаковыя запыты карыстальнікаў, спрыяць узнікненню новых інфармацыйных запатрабаванняў.

Патрэба ў дакладнай, поўнай і своечасовай прававой інфармацыі вырасла як ніколі. Прававая інфармацыя неабходна любому грамадзяніну дзяржавы, а ў цяперашні час, калі ў рэспубліцы адбываюцца істотныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя змены, запатрабаванасць літаратуры прававой тэматыкі яшчэ больш павялічваецца. Так, актыўна праводзяць прававое выхаванне наступныя бібліятэкі вобласці: Нясвіжская ЦРБ, Старадарожская РЦБ, Дзяржынская ЦБС (памятка для бацькоў “Кожнае дзіця мае права”), Мінская РЦБС а.г. Міханавічы (прававыя ўрокі “Правы ад А да Я”), Маладзечанская ЦРБ (поле цудаў “Маё жыццё – мае правы”), Слуцкая РЦБ.

На сённяшні дзень амаль ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці працуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ), якія ўяўляюць сабой пункты свабоднага доступу грамадзян да афіцыйнай прававой інфармацыі.

Так, у 2014 годзе дзейнічала 93 ПЦПІ. Былі адкрыты 5 ПЦПІ: 3 – у Капыльскім раёне, па 1 – у Бярэзінскім і Барысаўскім раёнах.

71

Page 71: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Аднак, на гэтым прававая прапаганда не заканчваецца. Бібліятэкі ствараюць накапляльныя прававыя папкі (Пухавіцкая СПБ – “Заканадаўства ў пытаннях і адказах”), праводзяцца прававыя ўрокі, гульні прававога накірунку і многае іншае.

Усе бібліятэкі прадстаўляюць доступ да прававых БД (БД “Кансультант+”, БД “Эталон”), якія абнаўляюцца амаль штодня.

Даведачна-бібліяграфічны апарат у цэлым развіваўся ў адпаведнасці з тэндэнцыямі папярэдніх гадоў. Гэта азначае, што ў некаторых раёнах даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ажыццяўлялася як на аснове традыцыйных картачных бібліяграфічных баз дадзеных, так і з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій.

Бібліятэкамі праводзяцца як традыцыйныя бібліяграфічныя агляды (Нясвіжская ЦРБ – “Што чытаць дзецям у Інтэрнэце”), так і бібліяграфічныя агляды на радыё (Салігорская РЦБ – “Мова – духоўнасць нацыі” ).

Бібліятэкі вобласці праводзяць актыўную працу па прапагандзе бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў (ББВ). Своечасова, поўна і дакладна праводзяць інфармаванне спажыўцоў аб новай літаратуры даведачнага і прававога характару (асобна адзначым Капыльскую РЦБ, Мядзельскую ЦБС, Бярэзінскую ЦБС, Чэрвеньскую СПБ і Лагойскую СПБ). Салігорская РЦБ актыўна вядзе на сваім сайце рубрыку “Час чытаць” аб новых паступленнях, Мінская абласная бібліятэка рэгулярна прадстаўляе электронныя прэзентацыі новых кніг.

Бібліятэкі актыўна фарміруюць бюлетэні новых паступленняў рознай тэматыкі (Крупская РЦБС – “У полымі Вялікай Айчыннай”). Працягваецца праца па стварэнні новых тэматычных картатэк (Нясвіжская ЦРБ – “Летапіс Нясвіжа і раёна”, Крупская РЦБС – “70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, Смалявіцкая ЦБС – “Табе, выбаршчык”, Уздзенская СПБ – “2014 – Год гасціннасці”, Любанская РЦБ – “Смачна есці!”, “Музыка – царства гукаў”).

72

Page 72: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Бібліятэкі працуюць у век інфармацыйных тэхналогій, таму прадаўжаецца іх аўтаматызацыя. Так, у Стаўбцоўскай СПБ прайшло абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы (МТБ).

Бібліятэкі працягваюць працу па стварэнні паўнатэкставых БД (Барысаўская РЦБ – БД “Адукацыя”, “У дапамогу школьнікам”, Жодзінская СПБ – БД “2014 – Год Гасціннасці”).

Усё большая колькасць бібліятэк вобласці займаюцца аўтаматызаваным аналітычным роспісам (сярод іх Нясвіжская ЦРБ – БД “Аналітыка”: 6973 БЗ, Пухавіцкая СПБ – БД “Аналітыка”: 5141 БЗ).

Працягваецца праца бібліятэк вобласці ў кансорцыўме “LibКард”.

Бібліятэкі вобласці займаюцца выдавецкай дзейнасцю (Валожынская ЦБС – “Літаратура аб Воложынскім раёне”, Смалявіцкая ЦБС – “Смалявіцкаму раёну – 90”).

Інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне належыць да найбольш складаных відаў бібліятэчнай працы і патрабуе высокай кваліфікацыі супрацоўнікаў, адпаведнай арганізацыі бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў і наяўнасці сучасных тэхнічных сродкаў.

Метадычная дзейнасць

Дзейнасць аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу цэнтральных бібліятэк вобласці ў 2014 годзе была накіравана на распрацоўку, вывучэнне і падтрымку сучасных перадавых напрамкаў у рабоце; павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў; умацаванне сувязей з грамадскасцю; стварэнне пазітыўнага іміджу бібліятэк.

У мінулым годзе бібліятэкі Мінскай вобласці актыўна працавалі над стварэннем і рэалізацыяй мэтавых комплексных праграм па вядучых напрамках дзейнасці: “Сейбіты слова і мудрасці” 2012-2014 гг. (Стаўбцоўскі раён), “Библиотека –

73

Page 73: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

центр информационного обеспечения населения и органов власти 2011-2015 гг. (Барысаўскі раён), “Гартае сэрца ўспамін” 2014-2015 гг. (Мядзельскі раён), “Адрас міласэрнасці – бібліятэка” 2005-2016 (Бярэзінскі раён), “Праз кнігу да міласэрнасці” 2014-2018 гг. (Старадарожскі раён), “Любіць і аберагаць непаўторнае хараство” 2012-2015 гг. (Крупскі раён), “Праз кнігу – ў свет прыгажосці” 2005-2015 гг.” (Пухавіцкі раён), “Здоровый образ жизни – это норма» (Вілейскі раён), праграма прафесійнай адукацыі бібліятэкараў “Ступені майстэрства” (Маладзечанскі раён), “Мая зямля, мае землякі” 2009-2015 гг. (Дзяржынскі раён), “Экология начинается с души” 2011-2015 гг. (Клецкі раён), доўгатэрміновая праграма «Читаем. Учимся. Играем» (Капыльскі раён), "Академия школьных наук" 2013-2015 гг. (Лагойскі раён), “Информационная культура личности и библиотека” 2012 – 2015 гг. (Любанскі раён), «Дети. Семья. Библиотека» 2012-2016 гг. (Мінскі раён), «Вера. Надежда. Любовь» 2011-2015 гг. (Слуцкі раён), «Уздзенскі край: гісторыя і сучаснасць» 2014-2016 гг.(Уздзенскі раён), “Захаванне і развіццё культуры” 2011-2015 гг. (Чэрвеньскі раён), «Ступени чтения» 2011-2015 гг. (г. Жодзіна).

На працягу года публічнымі бібліятэкамі Мінскай вобласці вялася работа па стварэнні і рэалізацыі наступных доўгатэрміновых праектаў: рэгіянальны асветніцкі праект “Возвращение памяти. Первая мировая война” (2013-2015 гг., Барысаўскі раён), гісторыка-краязнаўчы “Помнім. Захоўваем. Даражым” (Пухавіцкі раён), сумесны раённай бібліятэкі і Нясвіжскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Бібліятэчны дэсант” (Нясвіжскі раён), “Нефармальнае краязнаўства: мультымедыйная дзейнасць бібліятэкі” (Вілейскі раён), «Дискотека – территория агитации и воспитания» (2013-2015гг., Бярэзінскі раён), “Ішоў мой край дарогамі вайны” (2014-2015гг., Дзяржынскі раён), доўгатэрміновы “Чтение – лучшее развлечение” (Капыльскі раён), “Нас аб’яднае мудрасць кніг…” (2012-2014 гг., Мінскі раён), «Традиции и

74

Page 74: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

культура питания народов мира» (2013 г., Маладзечанскі раён), “Разам з казкай мы расцем” (2014-2015гг., Смалявіцкі раён), “Слуцк – валошка ў вянку Беларусі” (2006-2016 гг., Слуцкі раён), «Право и молодежь: век XXI» (2011-2015 гг., Салігорскі раён), «Молодость. Здоровье. Жизнь» (2013-2016 гг., Старадарожскі раён), Школа юного читателя «Я не чытач – я толькі вучуся…» (2014 г.,Уздзенскі раён), “Чытаем па-беларуску” (2012-2014 гг.,Чэрвеньскі раён), «Читать – хорошо, а читать хорошую литературу – ещё лучше» (2013-2015 гг., г. Жодзіна).

Узровень прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў вызначае якасць і эффектыўнасць усёй дзейнасці бібліятэк. З гэтай мэтай сістэматычна праводзяцца семінары, практыкумы, нарады, круглыя сталы, дні метадычнай дапамогі і інш. Так, у 2014 годзе былі праведзены:

- семінары “Фарміраванне інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя дзіцячай бібліятэкі” (Клецкі раён), “Роль публичной библиотеки в системе патриотического воспитания детей и молодёжи” (Солигорский район), “Сельскія масавыя і школьныя бібліятэкі: на шляху інтэграцыі” (Валожынскі раён), “Публічная біблілятэка – форма сучасная” (Уздзенскі раён), тэматычны семінар “Гісторыка-патрыятычнае выхаванне сродкамі бібліятэкі” (Стаўбцоўскі раён), “Основные направления и тенденции совершенствования библиотечной политики региона в 2015 году” (Барысаўскі раён), “Папулярызацыя чытання ў бібліятэках: дыяпазон ідэй, канцэпцый і практыкі” (Слуцкі раён), “Библиотеки и проблемы чтения. Книга и информационные технологии” (г. Жодзіна), “Бібліятэка як цэнтр патрыятычнага выхавання” (Мядзельскі раён), “Фарміраванне іміджу бібліятэкі аграгарадка” (Бярэзінскі раён), “Работа бібліятэк па выхаванні павагі да беларускай кнігі і культуры” (Старадарожскі раён), “Беларуская літаратура – дзецям” (Чэрвеньскі раён), “Праектная дзейнасць – аснова развіцця бібілятэк” (Смалявіцкі раён), “Арганізацыя сістэматычнай картатэкі артыкулаў і краязнаўчай картатэкі” (Крупскі раён), “Бібліятэка аграгарадка: сучасны стан і перспектывы на

75

Page 75: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

будучыню” (Пухавіцкі раён), “Сацыяльнае партнёрства як элемент бібліятэчнай палітыкі” (Мінскі раён), “Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: традыцыі і сучаснасць” (Дзяржынскі раён);

- круглыя сталы “Інавацыйныя падыходы да масавай работы бібліятэк” (Стаўбцоўскі раён), “Сістэма патрыятычнага выхавання падлеткаў і моладзі:вопыт і праблемы” (Дзяржынскі раён);

- практыкумы “Вядзенне і арганізацыя даведачна-бібліяграфічнага апарату сельскай бібліятэкі” (Мінскі раён), “Культура камунікатыўных зносін бібліятэкара” (Дзяржынскі раён).

Сярод іншых форм павышэння кваліфікацыі бібліятэчных кадраў – кансультацыі і метадычныя парады, школы метадыста і школы дырэктара, метадычныя нарады, канферэнцыі і інш.

Павышэнню прафесійнага майстэрства маладых супрацоўнікаў і супрацоўнікаў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, спрыяюць разнастайныя па тэматыцы заняткі, практыкумы, пасяджэнні ў “Школе пачынаючага бібліятэкара”, “Школе маладога бібліятэкара”, “Школе камп’ютарных ведаў”, “Школе маладога спецыяліста”, “Альтэрнатыўнай школе бібліятэкара”, на “Факультэце бібліятэчных ведаў”. Так, у 2014 годзе былі разгледжаны наступныя тэмы: “Сучасны падыход у арганізацыі бібліятэчнай прасторы” (Клецкі раён), “Выкарыстанне нестацыянарных формаў абслугоўвання карыстальнікаў” (Стаўбцоўскі раён), “Арганізацыя кніжных выстаў – гэта навука і мастацтва” (Валожынскі раён), “Камп’ютар: крок за крокам” (Уздзенскі раён), “Асаблівасці абслугоўвання чытачоў-дзяцей” (Слуцкі раён), “Абмеркаванне прачытанага як адзін з метадаў бібліятэчнай дзейнасці” (Старадарожскі раён), “Даведачна-бібіляграфічны апарат сельскай бібліятэкі” (Смалявіцкі раён), “Акцыя як сродак папулярызацыі бібліятэкі і яе пачынанняў” (Нясвіжскі раён), “Планаванне – паказчык дзейнасці” (Вілейскі раён).

З мэтай вывучэння інфармацыйных запатрабаванняў карыстальнікаў і ўдасканалення іх абслугоўвання ў

76

Page 76: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

бібліятэках вобласці на працягу справаздачнага года праводзіліся сацыялагічныя і маркетынгавыя даследаванні, анкетаванні і апытанні, аналіз бібліятэчнай дзейнасці: Анкетаванне сярод супрацоўнікаў бібліятэк па выніках 2013 года “Творчыя поспехі і няўдачы” (Стаўбцоўскі раён), “Запыт на кнігу і чытанне ў жыхароў бярэзінскіх аграгарадкоў” (Бярэзінскі раён), сацыялагічнае даследаванне “Бібліятэка, неабходная грамадству”(Маладзечанскі раён).

Значны ўплыў на стан бібліятэчнай справы ў раёне аказвае выдавецкая дзейнасць. У дапамогу бібліятэкарам складаюцца метадычныя рэкамендацыі, парады і дапаможнікі, сцэнарыі да юбілеяў пісьменнікаў, рэкамендацыйныя спісы літаратуры і г.д. Так, у 2014 годзе былі выдадзены: метадычны дапаможнік “Жыццё бібліятэк Стаўбцоўскага раёна”, да 120-годдзя з дня нараджэння Канстанцыі Буйло “Люблю наш край, старонку гэту…” (Валожынскі раён), краязнаўчы каляндар “Старонкі гісторыі Капыльшчыны ў 2013 годзе” (Капыльскі раён), да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова “Я акіяну жытняга калоссе…” (Слуцкі раён), да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Я перад вамі з памяццю сваёй” (г. Жодзіна), буклет да 690-годдзя з часу першага ўпамінання горада Мядзел “Калыска сноў дзіцячых, Мядзел…” (Мядзельскі раён), да 90-годдзя з дня нараджэння А.Савіцкага “Толькі мужны дасягае мэты” (Старадарожскі раён), паэтычны зборнік “Крылы жыцця” настаўніка-пенсіянера, мясцовага жыхара У.Адамовіча (Чэрвеньскі раён), да 70-годдзя вызвалення Беларусі гісторыка-краязнаўчы зборнік “Навсегда в памяти народной” (Смалявіцкі раён), буклет “Сувязь часу – беларускі ручник” (Крупскі раён), брашуры “Чарнобыльская катастрофа” (Нясвіжскі раён), да 100-годдзя з дня нараджэння Ганны Новік “Удзячная лёсу” (Вілейскі раён), рэкамендацыйна-бібліяграфічны спіс літаратуры “Паклонімся вялікім тым гадам” (Маладзечанскі раён).

Пошуку новых форм і метадаў работы з чытачамі, стварэнню прывабнага вобраза бібліятэкі спрыяюць рэспубліканскія, абласныя і раённыя агляды-конкурсы па

77

Page 77: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

самых розных напрамках бібліятэчнай дзейнасці. “Гісторыі слаўнай вялікія даты” (Слуцкі раён), “Давайце адкрыем кнігу” – агляд-конкурс мультымедыйных прэзентацый (Мядзельскі раён), «И пусть поколения помнят» – агляд-конкурс сярод бібліятэк на лепшае афармленне куткоў, выстаў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі (Нясвіжскі раён).

Станоўчую ролю ў стымуляванні работы бібліятэк адыгрывае штогодні рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Прызёрамі XXII конкурсу за 2014 год сталі: Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х.Каладзеева Мінскай вобласці, дырэктар Слесарэнка Г.М. (1 месца за навацыі ў галіне бібліятэчнай справы), Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці, дырэктар Клімовіч В.В. (1 месца за пошукавую і даследчую працу), Ждановіцкая сельская бібліятэка Мінскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Мінскай вобласці, загадчык філіяла Атрасевіч Г.У. (3 месца за падтрымку і развіццё чытання).

Акрамя таго, у 2014 годзе былі арганізаваны і праведзены наступныя раённыя конкурсы: “Бібліятэка – вёскавызначальны брэнд” на лепшае правядзенне мерапрыемства цыкла “Лёс землякоў у лёсе раёна” (Бярэзінскі раён), “Бібліятэка года, або Бібліятэка якасці” (Нясвіжскі раён), “Час праходзіць, з намі застаецца памяць” (Дзяржынскі раён).

У сувязі з тым, што 2014 год аб’яўлены Годам гасціннасці, у бібліятэках былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб далучыць сваіх наведвальнікаў да культурнай спадчыны Беларусі, пазнаёміць з вядомымі мясцінамі краю. Афармляліся кніжныя выставы, праводзіліся мерапрыемствы, гадзіны інфармацыі.

Такім чынам, можна зазначыць, што метадычная дзейнасць, накіраваная на аказанне тэарэтычнай і практычнай дапамогі бібліятэкам Міншчыны, – шматгранная і эфектыўная. Формы работы дзеля дасягнення станоўчых вынікаў штогод пашыраюцца і ўдасканальваюцца.

78

Page 78: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Змест:

Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Мельнічак А.А. …………………………………………….. 3

Змест і арганізацыя работы з чытачамі. Шакура В.І, Анацко В.Л. ………………………………….. 6

Бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей. Рудзянок І.С. ………………………………………………. 48

Камплектаванне і арганізацыя адзінага фонду Шашок Я.М. ………………………………………………. 65

Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне Кравец С.С. ………………………………………………. 69

Метадычная дзейнасць. Мельнічак А.А. ………………………………………………. 71

79

Page 79: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

80

Page 80: pushlib.org.bypushlib.org.by/sites/default/files/pictures/ 2014 год... · Web viewЗрабіць адпачынак больш актыўным, карысным дапамагалі

Бібліятэкі Міншчыны ў 2014 годзе: агляд дзейнасці

Складальнікі: Анацко В.Л.Кравец С.С.Мельнічак А.А.Рудзянок І.С.Шакура В.І. Шашок Я.М.

Падпісана да друку: 18 сакавіка 2015 г.

Тыраж 45 экз. Заказ № 4

Рызограф Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна220005 г. Мінск, вул. Гікалы, 4Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна

81