1076
С, нескл., н. 1. Дзевятна ццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эс». Вялікае С. Каліграфіч нае с. 2. Глухі, свісцячы, пярэднеязычны, шчылінны зычны гук. С... (а таксама СА.. ., СУ...), прыстаўка. І . Ужываецца пры ўтварэнні дзеясл оваў і надае ім знач энні: 1. Убіран не чаго-н. з паверхні або наогул адкуль-н., напрыклад: скасіць, спілаваць, ссячы; 2. Рух зверху ўніз; перамяшчэнне туды і назад, напрыклад: с цячы, скінуць , скаціцца, схадзіць (у аптэку) ; 3. Злучэнне: а) змацаванне, напрыклад: склеіць, скля паць, сціснуць (пальцы); б) сканцэнтраванне ў адным месцы, напрыклад: сцягнуць (мяшкі), сканцэнтраваць; ссяліць; в) (звычайна з часціца й -ся) рух з розных месцаў у адзін пункт, напрыклад: сцячыся; 4. (з часціцай -ся). Узаемнасць, напрыклад: спрацавацца, спісац ца; 5. Рэз ультатыўнасць: а) паўната, інт эпсіўнасць, наступленне якога-н. стану, напрыклад: стаміцца, спісацца (пра пяро); б) зрасхо Дав áнне ў выніку якога-н. дзеяння, напрыклад: скарміць, (-крышыць; в) выраб прадмета ў выніку дзеяння, напрыклад: спячы (пірог), скруціць (папяросу). II. Утварае форму зако нчанага трывання некаторых дзеясловаў, напрыклад: спець, ста нцаваць. III. Ужываецца пры ўтварэнні прыслоўяў са значэннем месца, напрамку, прычыны ад ускосных склонаў назоўніка ý, напрыклад: справа, спачатку, спераду. СА (гл. З 2 ) , прыназ , з Р, В і Т. Ужываецца замест прынáзоў нік а «з» перад словамі, якія пачынаюцца са збегу зычных, дзе першымі з'яўляюцца «с», «з» , «ж», «ш», «м», напрыклад: са славай, са зруба, са жме ньку, са шчыта, са мною. СА..., прыстаўка (гл. с...). І. Выкарыстоўваецца пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі «с...»: 1) перад двума і больш зыч ны мі, напрыклад: сабраць, сагнаць, сарваць, саставіць ; 2) перад зычнай з наступным «ь» або а пострафам, напрыклад: салью, сальеш, саб 'ю, саб'еш. ІІ. Выкарысто ўваецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметні каў, якія абазначаюць сумеснасць дзеяння, напрыклад ; сааўтар, саўдзельн ік, сааўтарскі . САÁ М гл. саамы. САÁМКА гл. саамы. САА МСКІ, -ая, -ае. Як і мае адносіны да саамаў, як і належыць, уласцівы, ім. Саамс кая мова. Саамскі быт , Саамскі я песні . СААМЫ, -аў; адз. са áм, -а , м. ; саáмка, -і, ДМ -ыцы; мн. саáмкі, -

belmova-lit.narod.rubelmova-lit.narod.ru/olderfiles/1/TSBM-s.docx · Web viewМіколку, аднак, было не да смеху, бо., вельмі садніла параненая

  • Upload
    others

  • View
    6

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

С, нескл., н. 1. Дзевятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эс». Вялікае С. Каліграфічнае с.

2. Глухі, свісцячы, пярэднеязычны, шчылінны зычны гук.

С... (а таксама СА..., СУ...), прыстаўка. І. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і надае ім значэнні: 1. Убіранне чаго-н. з паверхні або наогул адкуль-н., напрыклад: скасіць, спілаваць, ссячы; 2. Рух зверху ўніз; перамяшчэнне туды і назад, напрыклад: сцячы, скінуць, скаціцца, схадзіць (у аптэку); 3. Злучэнне: а) змацаванне, напрыклад: склеіць, скляпаць, сціснуць (пальцы); б) сканцэнтраванне ў адным месцы, напрыклад: сцягнуць (мяшкі), сканцэнтраваць; ссяліць; в) (звычайна з часціцай -ся) рух з розных месцаў у адзін пункт, напрыклад: сцячыся; 4. (з часціцай -ся). Узаемнасць, напрыклад: спрацавацца, спісацца; 5. Рэзультатыўнасць: а) паўната, інтэпсіўнасць, наступленне якога-н. стану, напрыклад: стаміцца, спісацца (пра пяро); б) зрасхоДавáнне ў выніку якога-н. дзеяння, напрыклад: скарміць, (-крышыць; в) выраб прадмета ў выніку дзеяння, напрыклад: спячы (пірог), скруціць (папяросу).

II.Утварае форму закончанага трывання некаторых дзеясловаў, напрыклад: спець, станцаваць.

III.Ужываецца пры ўтварэнні прыслоўяў са значэннем месца, напрамку, прычыны ад ускосных склонаў назоўнікаý, напрыклад: справа, спачатку, спераду.

СА (гл. З2), прыназ, з Р, В і Т. Ужываецца замест прынáзоўніка «з» перад словамі, якія пачынаюцца са збегу зычных, дзе першымі з'яўляюцца «с», «з», «ж», «ш», «м», напрыклад: са славай, са зруба, са жменьку, са шчыта, са мною.

СА..., прыстаўка (гл. с...). І. Выкарыстоўваецца пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі «с...»: 1) перад двума і больш зычнымі, напрыклад: сабраць, сагнаць, сарваць, саставіць; 2) перад зычнай з наступным «ь» або апострафам, напрыклад: салью, сальеш, саб'ю, саб'еш.

ІІ. Выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць сумеснасць дзеяння, напрыклад; сааўтар, саўдзельнік, сааўтарскі.

САÁМ гл. саамы.

САÁМКА гл. саамы.

СААМСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да саамаў, які належыць, уласцівы, ім. Саамская мова. Саамскі быт, Саамскія песні.

СААМЫ, -аў; адз. саáм, -а, м.; саáмка, -і, ДМ -ыцы; мн. саáмкі, -мак; ж. Народнасць, якая насяляе Кольскі паўвостраў, а таксама поўнач Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі.

СААЎТАР, -а, м. Асоба, якая сумесна з кім-п. з'яўляецца аўтарам літаратурнага, мастацкага, навуковага твора, адкрыцця ці вынаходства. Сааўтар сцэнарыя. Сааўтар праекта помніка. Сааўтар манаграфіі.

СААЎТАРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сааўтара, сааўтарства. Сааўтарскі ганарар.

СААЎТАРСТВА, -а, н. Сумеснае аўтарства. Ды неўзабаве, менш як праз два гады, Алесь адчуў асалоду творчасці зусім самастойнай, без усякага сааўтарства, без зайздрасці нават да Толі. Брыль.

САБАДЫЛА, -ы, ж. Расліна сямейства лілейных, настойка і а два р насення якой выкарыстоўваюцца супраць паразітаў жывёл і чалавека.

САБАДЫЛАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабадылы. Сабадылавая мазь.

САБАЁН, -у, м. Падліўка з узбітых з цукрам жаўткоў, віна і вострых прыпраў.

[Фр. заЬауоп.]

САБАКА, -і, ле. 1. Свойская жывёліна сямейства сабачых, якая выкарыстоўваецца для вартаўнічай аховы, язды (на Поўначы), на паляванні і пад. Служ,бовы сабака. Пакаёвы сабака. Паляўнічы сабака. Язда на сабаках. аПустата і зацятасць зімняй цішыні прыдавала афарбоўку нейкай асаблівай распачлівасці заложнаму гаўканню кімся патрывожанага сабакі. Колас. На дварэ пільнуюць панскі супакой злосныя сабакі-ваўкадавы. Бядуля. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Прыказка. Дурны сабака і на гаспадара брэша. Прыказка.

Самец сукі.

перан. Разм. лаянк. Пра нягодніка, злоснага, шíіоднага чалавека.— Трэба падавацца ў вёску,— параіў Сталярэвіч,— там вас [Ганну] Ніхто не ведае, а тут можа кожны сабака ўкусіць.... Гурскі. [Лясніцкі} падумаў: «Здраднік. Іш, выгнуўся, сабака». Шамякін. // Груб. Пра чалавека, які не трымае слова, лаецца. Обер — аб'ездчыкам лічыўся, Врахун не горшы ад сабакі. Колас; Ці сабака гаў, ці ён сказаў — то ўсё роўна. Прыказка. / Ужываецца пры выказванні адабрэння, захаплення чыёй-н. здатпасцю да якой-н. справы. Добра спявае, сабака.

4.Драпеяíнае млекакормячае сямейства сабачых. Янотападобны сабака. / у знач. наз. сабакі, -бáк. Тое, што і с а б а ч ы я (у 4 знач.)

Сабака...

8

Сабатаж

О Сабака-сышчык — паляўнічы або службовы сабака, прывучаны да пошуку дзічыны або чалавека па следу.

ОВешаць (чапляць) сабак на каго гл. вешаць. Вось (вот, во) дзе сабака закапаны — вось у чым сутнасць справы, прычына чаго-н. Ды ты, як бачу, не толькі закахапая ў Тарашкевіча, але і ў яго жонку,— засмяяўся Максім.— Во дзе сабака закапаны! Машара. (Жыць) як кот з сабакам гл. кот. З сабакамі не знойдзеш — тое, што і (днём) з агнём не знойдзеш; са свечкай не знойдзеш (гл. знайсці). Ні адзін сабака не гаўкне — ніхто нічога не скажа. Па сабаку з рота скача гл. скакаць. Сабакам сена касіць гл. касіць'. Сабак ганяць гл. ганяць. Сабаку з'есці ў чым, на чым гл. з'есці. Сабаку пад хвост (груб.) гл. хвост. Трэба (патрэбны) як сабаку пятая нага гл. трэба. У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) гл. пазычыць. Як пабіты сабака — пра чалавека, які ў выніку свайго ўчынку няёмка сябе адчувае. Як сабак — вельмі многа, поўна. Паабапал усёй дарогі было поўна іх [жандараў і салдат], яв сабак. Лынькоў. (Як) сабака на еене — пра чалавека, які сам не карыстаецца чым-н. і другім не дае.

САБАКА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову сабака (у 1 знач.). напрыклад: сабакагадоўля, сабакападобны.

САБАКАВОД, -а, М -дзе, м. Спецыяліст па сабакаводству.

САБАКАВОДСТВА, -а, н. 1. Развядзенне сабак і паляпшэнне іх пароды. Паляўнічае сабакаводства.

2. Асобная гаспадарка па развядзенню сабак.

САБАКАВОДЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабакаводства; сабакагадоўчы. Сабакаводчая гаспадарка.

САБАКАГАДОВЕЦ, -дóўца, м. Тое, што і сабакавод.

САБАКАГАДОУЛЯ, -і, ж. Тое, што і с а б акаводства (уí знач.).

САБАКАГАДОЎЧЫ. -ая, -ае. Які мае адносіны да сабакагадоўлі; сабакаводчы, Сабакагадоўчая гаспадарка.

САБАКАГАЛОВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае галаву, падобную на сабачую.

2. у знач. наз. сабакагалóпыя, -ых. Агульная назва буйных наземных малп падсямейства мартышкавых, у якіх галава падобна на сабачую. Мандрылы і павіяны адносяцца да сабакагаловых.

САБАКАЗНÁВЕЦ, -нáўца, м. Спецыяліст па сабаказнаўству.

САБАКАЗНАУСТВА, -а, п. Навука аб пародах сабак, метадах іх развядзення і выкарыстання.

САБАКАЗНÁУЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабаказнаўства.

САБАКАПАДОБНЫ, -ая, -ае. Па выгляду падобны да сабакі. Сабакападобныя малпы.

САБАКАР, -á, м. 1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку.

2. Лаянк. Той, хто ганяе, дражніць сабак. Прыбегла і мая ўстрывожаная маці... А як паглядзела, што мы вясёлыя і здаровыя, на цёплай печы грэемся, узрадавалася і кажа: —

Дык няхай мо ў вас і начуе мой сабакар? Якімовіч.

3. Разм. Брахун, чалавек, які любіць лаяцца, гаворыць брыдкія словы. Тады ўзяўся ажаніць.. [Івана] купец з мястэчка, свінабой. От, сабакар і п'яніца, ды брахаць вельмі спрытны. Брыль.

САБАКАРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да сабакар (у 3 знач.).

САБАКÁРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабакарні (у 1 знач.). Сабакарны двор.

САБАКАРНЯ, -і, ж. 1. Памяшканне для сабак; сабачнік.

2. Разм. Зграя сабак. Як настае дзень, так і лезе з нажом да горла жонка: «Сабакарню цэлую развёў... Патапі, а то...». Сачанка. У сто сабачых галасоў завыла сабакарня. Зарыцкі.

САБАКАРСКІ, -ая, -ас. Які мае адносіны да сабакара, які належыць, уласцівы яму. Сабакарская пасада. Сабакарскія абавязкі.

САБАКАЎ, -ава. Разм. Які належыць сабаку. Сабакаў .гвост.□ Але хто гэта будзе лічыцца з сабакáвымі жаданнямі? Дамашэвіч.

САБАЛЁВЫ, -ая, -ае. Зроблены з футра собаля. Сабалёвая шапка.

САБАЛІНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да собаля. Сабаліны запаведнік.

2. Нар.-паэт. Густы, цёмны, шаўкавісты (пра бровы). Сабаліныя бровы.

САБАЛÍХА, -і, ДМ -лíсе, ж. Самка собаля.

САБАЛЯВОД, -а, М -дзе, м. Спецыяліст па сабаляводству.

САБАЛЯВÓДСТВА, -а, н. Развядзенне собаля ў у гадавальніках і запаведніках.

САБАЛЯВОДЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабаляводства, звязаны з ім. Сабаляводчая гаспадарка.

САБАЛЯНЯ і САБАЛЯНЕ, -няці; мн. -пяты, -пят; н. Дзіцяня собаля.

САБАЛЯТНІК, -а, м. Паляўпічы па собаляў.

САБАНТУЙ, -я, л«. У татараў і башкіраў — народнае свята, звязапае з закапчэннем вясенніх палявых работ. // перан. Разм. Шумлівая пагуляппа; калатня; бітва. Во толькі звозіць яшчэ раз кампанію і ўчыніць суседзям невялічкі сабантуй, па-свойму, па-шафёрску. Б. Стральцоў.

САБАТАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, сабатаваць.

САБАТАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад сабатаваць (у 1 знач.).

САБАТАВАЦІІА, -тýецца; незак. Зал. да сабатаваць (у 1 знач.).

САБАТАВАЦЬ, -тую, -тýеш, -тýе; зак. і незак. 1. што. Наўмысна сарваць (зрываць) што-н.; дзейнічаць супроць чаго-н. шляхам сабатажу. Кулакі сабатавалі ўсе загады Савецкай улады: хавалі хлеб, дзе толькі маглі. Сяргейчык.

2. толькі незак. Займацца сабатажам. [Даніла:] — Але ты быў упэўнены, што хлопчык сабатуе. Мехаў.

САБАТАЖ, -у, м. 1. Наўмысны зрыў якога-н. мерапрыемства ўхілешíем ад ўдзелу ў ім ці свядомым нядобрасумлеппым яго выкананнем. [Кох:] — Трэба паслаць у дэпо сваіх людзей, праз якіх мы зможам ведаць усё: хто перашкаджае, адкуль ідзе сабатаж, каго трэба ліквідаваць там. Лынькоў.

2. Замаскіраванае супрацьдзеянне ў мэтах перашкодзіць ажьшдяўленню чаго-н. Саба-

Сабатажнік

9

Сабсйка

таж справы міру.сз[Міхась:\— Бяры сякеру і — на гумно. А не прыйдзеш, будзем лічыць гэта як сабатаж. Сіняўскі.

[Фр. 8аЬо(,а§е.]

САБАТАЖНІК, -а, м. Той, хто займаецца сабатажам. Маргун павінен быў напісаць перадавы артыкул аб класавай барацьбе ў вёсцы, аб сабатажніках, якія шкодзілі калгаснаму будаўніцтву. Сабаленка.

САБАТÁЖШЦА, -ы, ж. Жан. да сабатажнік.

САБАТÁЖНІЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабатажу, сабатажніка. Сабатажніцкія дзеянні.

САБАТАЖНІЦТВА, -а, н. Дзеянні сабатажніка; сабатаванне.

САБАТÁЖШЧАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што і сабатаваць (у 2 знач.).

САБАТÁЖНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабатажу. Сабатажныя дзеянні.

САБАЧАНЯ і САБАЧАНЁ, -няці; мн. -пяты, -нят; н. 1. Дзіцяня сабакі; шчаня. Усё люблю малое: кацяня, сабачаня, а цялятка для мяне — дык гэта нешта зусім асаблівае. Кулакоўскі.

2. Маленькі сабачка. Каля суседскага парога залілося сабачаня, тоненька-тоненька. Лобан.

САБАЧКА ', -і; Р мн. -чан; м. 1. Памянш.ласк. да сабака (у 1, 2 знач.).

2. Шчаня. Мо сабачак прынесці малым пагуляць? Бядуля.

САБАЧКА2, -і; Р мн. -чак; м. 1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі. Сабачка рэвальвера.

2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчастага кола.

САБÁЧШК, -а, м. 1. Чалавек, які даглядае сабак у сабакарні; сабакар.

Разм. Аматар сабак.

Той, хто ловіць сабак.

Памяшканне для сабакі; сабакарня. Адрамантаваць сабачнік.

САБÁЧШЦА, -ы, ж. Жан. да сабачнік (у í, 2 знач.).

САБÁЧШЧАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Праводзіць час сярод сабак, забаўляцца сабакамі. Не мая гэта справа, я чалавек просты. Вось паляваць ды сабачнічаць — гэта ўжо іншае. Караткевіч.

САБАЧУГА, -і, м. Разм. і. Вялікі сабака. Хацелі павесіць ці атруціць, але сабачуга не даваўся. Сабаленка.

2. перан. Груб. Ілгун, манюка.

САБАЧЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да сабакі; належыць сабаку. Сабачая будка. □ На сабачы брэх, пакуль Галя ставіла ля частакола веласіпед, выйшла сястра Марына, а за ёю выбег у кароткіх штоніках на падцяжачках, белагаловы, босы Сцéпік. Ермаловіч. // Зроблены з футра сабакі. Сабачая даха.

2. Уласцівы сабаку (у 1 знач.); такі, як у сабакі. Я многа скептыкаў пабачыў 3 душой, спустошаная датла; У іх і нюх, і спрыт сабачы, І боязь рэзкага святла. Панчанка. Старая сачыла дурным, спалоханым, сабачым позіркам, старалася дагадзіць як магла! Мележ.

^ гг^*"**?. ^п.*_к_ Í'І&^ТГ.ЛГІ ІГ*ГЖ?,-І, ШТЗН&СНЫ /Л?-

Сачае жыцце. □ Ле дарма кажуць: «Батрачы хлеб - сабачы». Якімовіч. Усё ,. жыццё [Ва-

сіля], усе думкі былі ў тым, каб скарэй збаеіцца ад сабачай службы. Колас. // перан. Разм. Незвычайна моцны ў сваім праяўленні. Сабачы голад. □ Холад сабачы, дажджы льюць, а тут ніхто і вачэй на курган не паказвае... Ракітны. // перан. Разм. Адданы, паслужлівы, пакорны. Бачыце, як людзі рады, што ўбачылі нас,— растлумачыў гэта пасвойму шавец, звяртаючыся да каменданта, на якога пазіраў увесь час адданымі сабачымі вачыма. Шахавец. // перан. Разм. Ганебны, агідны. Вера .. расказала .. аб людзяхсмаўжах, людзях без сэрца, што падаліся на сабачую службу да фашыстаў, еыгінаюць перад імі свае хрыбты і люцей звера накідваюцца на нашых людзей. Лынькоў.

Разм. лаянк. У складзе некаторых зневажальпых выразаў. Сабачы сын. Сабачая душа. п [Астап:] — Жыцця ты майго хочаш, крыві маёй прагнеш, блыха сабачая! Лынькоў. [Максім:] — Слухай, Сашка, якая ў гэтым твая сабачая справа? Машара.

у знач. наз. сабáчыя, -ых. Сямейства драпежных млекакормячых, да якога адносяцца свойскі сабака, воўк, пясец, шакал.

Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Сабачая мята. Сабачы клешч. □ На ножцы бусловай Сабачы грыбок Уверх падымае Свой жоўты чубок. Бядуля.

О Сабачая ножка — тое, што і казіная ножка (гл. ножка). Скурыўшы дзве «сабачыя ножкі», Васіль прылёг на трошкі. Крапіва.

О Ушыцца (убрацца, пусціцца) у сабачую скуру гл. ушыцца.

САБÁЧЫНА, -ы, ж. Мяса сабакі. Мог Іліко расказаць пра скупога папа, які праваліўся пад зямлю за тое, што пачаставаў сваю радню замест бараніны смажанай сабачынай. Самуйлёнак.

САБÁЧЫЦЦА, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. Разм. груб. Сварыцца, лаяцца. Другому падшыванцу Трахім і сапраўды пакруціў бы вушы, а гэтага ён толькі страшыць, не хоча з суседам сабачыцца. Крапіва.

САБЕ гл. сябе.

САБЕ (без націску), часціца. Разм. Ужываецца пры дзеясловах або займенніках для падкрэслівання, што дзеянне адбываецца спакойна, незалежна, з задавальненнем. Як сабе хочаш. □ Жывуць сабе камунары Весела, шчасліва. Купала. Узбіўся той пастух на гэтую грэблю дый тупае сабе, прыслухоўваючыся. Мурашка. Цяля вільготнай пысай Траву сабе скубе. Голуб. // 3 выказваннем дакору. Што ты сабе думаеш?

О Не так сабе гл. так. Так сабе гл. так. Хай сабе — добра, хай будзе так. Хай сабе смяюцца. □ [Андрэй:] — Ужо мала таго, што., абед не згатаваны,— ну, хай сабе, скажам так, раўнапраўнасць, але ж і не пагуляе [Таццяна], як даўней. Зарэцкі. Хоць бы сабе гл. хоць. Як сабе ні гавары — тое, што і ш т о ні гавары (г/, гаварыць).

САБЁІ, -яў; адз. сабéй, -я, м.; сабéйка, -і,

ДМ -бéйцы; мн. сабéйкі, -бéек; ж. Паўднёваарабскія плямёны, якія жылі ў 9 ст. да н. э.— 2 ст. я. э. на тэрыторыі сучаШШ ШМШЭ,

САБЁЙ гл. сабеі.

САБÉЙКА гл. сабеі.

Сабеііскі

Ю

Сабрацца

САБÉЙСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабеяў, які ыалежыць, уласцівы ім. Сабейскае пісьмо. Сабейскія плямёны.

САБЕКОШТ, -у, М -шце, м. Грашовае выражэнне выдаткаў на выраб прадукцыі, якія складаюцца з затрат на сродкі вытворчасці і заработную плату. У выніку правядзенпя рацыяналізацыі вытворчасці павышалася заработная плата рабочых пры адначасовыя зніжэнні сабекошту прадукцыі. «Весці».

САБЁС, -а, м. 1. Сацыяльнае забеспячэнне.

2. Назва ўстановы, якая займаецца пытаннямі сацыяльнага забеспячэння. Накіраваць дакументы ў сабес.

САБЕСАЎСКІ. -ая, -ае. Які мае адносіны да сабеса, належыць яму. Сабесаўскі служачы.

САБО, нескл., п. Абутак на драўлянай падэшве або выдзеўбаны з дрэва.

[Фр. ваЬоí.]

САБОЙ (-óю) гл. сябе. САБОР, -а і -у, м. 1. -у. У дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб. Земскі сабор.

-у. Сход, з'езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы.

-а. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры. Кафедральны сабор. а У Мікалаеўскія саборы ўрачыста і гучна блямкнуў звон. Асіпенка. Саборы збудаваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе. Панчанка.

САБОРАВАННЕ, -я, н. Царкоўны абрад— панаванне ялсем цела цяжкахворага або памíраючага чалавека.

САБОРАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад сабораваць.

САБОРАВАЦЦА, -руюся, -руешся, -руецца; зак. і незак. 1. Прыняць (прымаць) сабораванне.

2. толькі незак. Зал. да сабораваць.

САБОРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго. Справіць (спраўляць) над кім-н. сабораванне.

САБÓРНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да сабору (у 1, 2 знач.). Саборная пастанова. Саборныя ўрачыстасці.

2. Які мае адносіны да сабора, належыць сабору (у 3 знач.). Саборная маёмасць. Саборная плошча. /І Які адбываецца ў саборы. Саборнае служэнне.

САБРÁНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць сабранага. [Піліп Андрэевіч] вызначаўся нейкай асаблівай унутрапай сабранасцю, спакоем, якія звычайна уласцівы людзям, чыё жыццё праходзіць на ўлонні прыроды, у любоўным яднанні з ёю. Краўчанка.

САБРАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад сабраць.

у знач. прым. Які ўмее з'асяродзіцца, сканцэптраваць увагу, думкі на чым-н. важным. Ураўнаважаны, унутрана сабраны, сядзіць Ігнат Грынявіцкі. Мехаў. // Стрыманы, валявы, заўсёды гатовы да якога-н, дзеяння. У ім [Ярмоленку] была затоеная, сабраная ўнутраная сіла, ўпартасць салдата. Сіўцоў. У гэтым быў увесь Вуйніцкі — сабраны, падЦягнуты і сам прасякнуты пачуццём дысцыпліны. «Полымя». /У Акуратны, упэўнены, дакладны. Хада другога [Паходні] была больш сабраная, крокі раўнейшыя і больш упэўпеныя, нібы ён добра бачыў у цемры. Хадкевіч.

у знач. прым. Стройны, зграбны, пад-

цягнуты (пра фігуру, паставу). Фрунзе ўвайшоў у кабінет — падцягнуты, сабраны. Гурскі. / словы, што і. [Зося] вымаўляла, і іскрысты позірк, і ўся тонкая, сабраная постаць нібы ўвасаблялі энергію і волю. Хадкевіч.

САБРÁТ, -а, М -браце; мн. сабраты, -óў і сабрáцці, -яў; м. Таварыш па прафесіі, занятку. [Вучоныя:] За гонар мы палічым Прыняць яго [Скарыну] ў наша кола, яв сабрата. Клімковіч. Пра дух непакорнасці тых гавару, Каму капітал плаціць кратамі, ссылкай. Там. і сёння Сабраццям тваім па пяру Не даходзяць ад маці пасылкі! Арочка. // перан. Разм. Хто-, што-н. у шэрагу падобных істот, прадметаў, з'яў. [Шабанаў:] — Рыбы, палічылі мяне за свайго сабрата, якога мора выкінула на бераг. Шыцік.— Што ж датычыцца маіх ведаў і вопыту,— дадаў Гогіберыдзе,— то, па думцы многіх, я не горшы за -сваіх сабраццяў. Самуйлёнак. На высокім беразе Заходняй Дзвіны стаіць адзін з самых старадаўніх мураваных будынкаў на тэрыторыі нашай рэспублікі — трэці сабрат Наўгародскага і Кіеўскага Сафійскіх сабораў—Полацкі Сафійскі сабор. «Полымя».

САБРАЦЦА, збярýся, збярэшся, збярэцца; збярóмся, зберацéся; зак. 1. Сысціся, з'ехацца ў адно месца. Заўтра дзень кірмашовы ў сяле Сілічах, Там, ён [Цімох] ведае гэта, збяру цца сябры. Куляшоў. Калі ж мы зноў збяр[о]мся ў цесны круг, Як раніцай збіраюцца заранкі? Глебка. Яшчэ ў першы дзень, як толькі Сашка прыехаў у Багатую Граду, у дзедаву хату сабралася нямала хлопчыкаў і дзяўчынак. Даніленка. // Адкрыцца, пачаць сваю работу (пра сход, пасяджэпне і пад.). Раніцай павінен быў сабрацца савет МТС. Лобан. Можна сказаць, не пас[я]дж[э]нне гэта было, а сапраўдны сход. Увесь сельсавет сабраўся, і так яшчэ актывістаў пазвалі. Чорны. // Згрупавацца тым ці іншым чынам вакол каго-, чаго-н. Сабралася ў кола Шаснаццаць сясцёр, Усе маладыя, амаль аднагодкі. Здружыла ў змаганні, ў паходах жыццё І працай зраднілі сясцёр пяцігодкі. Лужапін. // Зляцецца ў чародкі (пра птушак). Па позвах тых гусі 3 лясоў і балот Сабраліся: хутка У вырай адлёт. Калачынскі.

Дайсці да якой-н. колькасці, да якога-н. ліку. Гасцей сабралася чалавек дваццаць. Дуброўскі. Войска, брат, ёсць. Узвод — не узвод, а аддзяленне добрае збярэцца. Брыль.

Паступова накапіцца ў адным месцы, у адных руках. Аднойчы здарылася так, што нам выдалі стыпендыю ды мой старэйшы брат прыслаў мне дапамогу—рублёў дваццаць пяць. Разам у мяне сабраўся цэлы капітал. Дубоўка. // перан. Адкласціся ў душы, набалець. У гэтай сцэне сабраўся ўвесь пакіп усяго таго, што рабілася каля .. карчмы праз шмат год. Чорны. Старая зноў ўспомніла Лідачку, Міхася, і ўся тая злосць на жыццё, якую яна толькі мела, сабралася, здаецца, адразу. Брыль.

4.Адвольна назбірацца ў якой-н. колькасці (пра вадкасць, пару і пад.). [Залатарова:] — Усё зразумела. У воку сабралася глаўкомная вадкасць. Мяжэвіч. Ралля паруе — цеплыня Сабралася за час зімовы. Прануза. // Паступова насунуцца, згусціцца (пра хмары, навальніцу). Пад вечар шэрыя хмар-

СабрацьІІ^Сабраць

кі ўсё ж такі сабраліся ў адну і затулілі ўсё неба. Маўр. / у безас. ужыв. І, бач, зноў жа сабралася на дождж. М. Стральцоў. // Пачацца ў выніку паступовага нарасташш пэўных змен у атмасферы. Пад раніцу дождж збярэцца.

Набухнуць (пра пупышкі дрэў, кветак). На верхавіне сцябла парасонам сабраліся пучкі, гатовыя распусціцца ў кветкі. Маўр.

Падрыхтаваць усё неабходнае ў дарогу. Сабраўся дзед Баўтрук, забраў сякія-такія рэчы, сякерку сваю цяслярскую вострую ўзяў і, не аказаўшыся нявестцы, выйшаў з хутара на дарогу. Колас. // Намерыцца пайсці куды-н., пабываць дзе-н. Сабраўся аднойчы дзядзька Антось у лес, закінуў стрэльбу за плечы, гукнуў Таксу. С. Александровіч. — Куды гэта ў поўнач сабралася? — нездаволена спытала .. [Маню] маці. Васілевіч. // з інф. Наважыцца зрабіць што-н.— Ці не вагоны ты перасаджваць сабралася? Якімовіч. Часамі мне хочацца як-небудзь сабрацца перачытаць іх [ апавяданні] ды паправіць. Скрыган. // Надумацца стаць кім-н. Сабрацца ў інжынеры.

(звычайна са словамі «сілы», «думкі», «дух» і пад.). Унутрана арганізаваць сябе. Трэба было супакоіцца, сабрацца з сілаю, суняць сэрца ў грудзях, каб ударыць без промаху. Быкаў. Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плота, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі. Лынькоў. Разгублены Папас не ўмеў сабрацца са словамі. Галавач. / дзіва, чым бліжэй падыходзіў [Сіліцкі] да Людмілінага дома, тым больш пачынаў хвалявацца.. Каля самага дома ён аж прыпыніўся, каб сабрацца з духам. Арабей. // Напружыць мышцы, падрыхтавацца да якога-н. руху, дзеяння. Усё .. цела [Аляксея] напружылася, сабралася. Мележ. Кошка ў гэты момант .. ужо сабралася скокнуць, каб схапіць вераб'я. Бяспалы.

Стуліцца, як быццам зрабіцца меншым. Вялікі жаль да бацькі агарнуў усю .. малую істоту [Міколкі], і ён нібы сабраўся ўвесь у маленькі камок. Лынькоў. Бровы яе збегліся на пераноссі, і ўвесь твар сабраўся ў жаласлівы камяк. Крапіва. // Утварыцца, з'явіцца (пра маршчыны, складкі). Залатыя дзянькі прайшлі і канулі ў нябыт. Маршчынкі, як павуцінне, сабраліся ўжо каля вачэй. Чарнышэвіч. Лоб сабраўся ў гармонік і гэтым выразна аддзяляў сябе ад лысіны. Кулакоўскі.

О Сабрацца адно к аднаму — накапіцца чаго-н. дзе-н. (пра справы, незадавальненне, гнеў). [Злобіч:] — Даруй, Рыгор ... неяк з гарачкі я ... Сабралася адно к аднаму. М. Ткачоў. Сабрацца (пайсці) у прочкі — звычайна пайсці ад мужа; пакінуць сям'ю, сваю хату з прычыны неладоў. Сабрацца (прыйсці) у свіныя галасы — позна, у позні час, са спазненнем. Хмары сабраліся пад кім-чым гл. хмара.

САБРАЦЬ, збяру, збярэш, збярэ; збярóм, зберацé; зак. 1. каго-што. Запрасіць прыйсці, прыехаць; склікаць каго-н. Сабраць гасцей. Сабраць радню. Сабраць таварышаў па вучобе. □ [Мазавецкі:] —Вы, пане Сурвіла, не думайце, што мы прагадаем, калі збяром на

гэтую куплю вялікі гурт. Чорны. // Склікаць удзельнікаў, членаў якой-п. арганізацыі для працы. Сабраць нараду. Сабраць кансіліум. □ Гэтай жа ноччу Мікіта Мінавіч сабраў партыйны сход брыгады. Кулакоўскі. Палкоўнік Кавальчук збярэ свой баявы штаб — усіх камандзіраў брыгад і атрадаў,— і яны супольна што-небудзь прыдумаюць. Ваданосаў. // Прымусіць сабрацца, сагнаць у адно месца (людзей, жывёлу). Хто з немцаў уцёк, а многіх у палон забралі, абяззброілі. Сабралі ў кучу, наладзілі допыт. Лынькоў. // Прыцягнуць увагу. Крыкі здзіўлення, радасці сабралі сюды ўсё насельніцтва. Маўр. // Арганізаваць, аб'яднаць у адно цэлае што-н. разрозненае. Стаяла задача — сабраць усе нашы сілы, упершыню каардынаваць дзеянні і ўдарыць па гарнізонах адначасова. Казлоў. // Абагуліць. Мы сабралі палоскі-шнуры У адно, у шырокае поле, Каб хадзілі ў нас трактары Па бязмежным калгасным прыволлі. Астрэйка. // Скапцэнтраваць каго-, што-н. у адным месцы. На вузкім участку фронту вораг сабраў значныя сілы і рыхтаваў наступленне. Жычка.

што і чаго. Накапіць, паступова збіраючы, адшукваючы. Сабраць бібліятэку. Сабраць калекцыю марак, а 1 ў Міхала раптам з'явіліся аднекуль грошы.. Ён-то збіраў, але не мог гэтулькі сабраць. Чорны. Залатоўку схавай кожны дзень, дык і то вунь колькі збярэш! Галавач. // Назносіць чаго-ш для чаго-н. [Свірчэўская] згрупавала вакол сябе надзейных людзей, якія прагнулі працы, і па літары сабрала друкарню, дастала паперу, фарбу. Гурскі.

што. Атрымаць ад каго-н. што-н. Сабраць члепскія ўзносы. ІІ Апытаўшы ўсіх, многіх, даведацца пра што-н. Сабраць подпісы. Сабраць прапановы. Сабраць звесткі, а Петыцыя племені вамеру была правалена. Яна не сабрала патрэбнага ліку галасоў. Лынькоў. // Сыскаць што-н. пазычанае. узятае кім-н. Сабраць даўгі. Сабраць раздадзеныя кнігі.

і. што. Размясціць блізка адно ля другога; злучыць у што-н. Сабраць кветкі ў букет, а Сабрала сонца ўсе свае прам[я]ні ў адзін пучок. Якімовіч. // перан. Атрымаць выяўленне ў чым-н. Увосень, пад поўдзень, як збярэ свае сілы сонца,— разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік. Чорны. Раўчук, як яшчарка, ў лагчыну слізгае І доўга там штурхаецца пад снегам, Пакуль збярэ вясёлую паводку. Чэрня. Колеры лета рабіна сабрала І чырванее па сонцы яна. Агняцвет. / у вобразным ужыв. Найлепшыя краскі з батрацкіх шнуроў Сабрала ў вянок Беларусь. Танк.

што. Зняць ураджай з палёў, садоў; намалаціць збожжа. Мы ўсе працавалі нястомна І сабралі ўраджай, Небывалы для нашых палёў. Танк. [Сакольчык:] — Каб сабраць гэтае сена, мы павінны выставіць сотні касцоў, бо касілкі ўсюды не пусціш. Асіпенка. Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш. Прыказка. Сёй у добрую пару — збярэш хлеба гару. Прыказка. // Прыпяць што-н. адкуль-н. Сабраць пасуду са стала. □ [Тодар:] — Папалуднаваўшы, ячмень збераце з току, ды яшчэ аўса ўмалоцім трохі сёння. Крапіва.

што і чаго. Пазбіраць. падбіраючы з зямлі або зрываючы. Калі даспеюць сочныя

Сабур

12

Савет

суніцы — Няма каму знайсці іх і сабраць. Кірэенка. Сама ж [Марына] пайшла пад азярыну Сабраць хоць шчаўя да стала. Колас. Як ішоў па мурожнай траве, Не сабраў табе ў прыгаршчы рос... Не парай ты за гэта мяне,— Сваё сэрца табе я прынёс. Русак. // Падабраць што-н. рассыпанае, раскіданае. Сабраць цацкі. □ Ігнась цярпліва чакаў чарговае кпіны і ўжо сабраў каменьчыкі, каб пакласці ў кішэню, як Паўлюк узяў яго за руку і высыпаў іх перад сабою. Мурашка. Сабралі [людзі) тое, што засталося ад папа, прывезлі ў двор і пахавалі. Машара. // Прыбраць, прывесці ў парадак. Турсевіч сабраў са стала кнігі, акуратна злажыў іх і палажыў на палічку. Колас. Мірон таксама старанна палажыў сушыцца свой хлеб і нават сабраў усе крошкі. Маўр.

што. Злучаючы асобныя часткі, дэталі, атрымаць што-н. цэлае (механізм, машыну і пад.). Сабраць радыёпрыёмнік. Сабраць затвор. □ Там на вашых вачах збяруць 1 матор, і бліскучы, як шкло, радыятар. Панчанка. // Паставіць, скласці якое-н. збудаванне з асобных, разрозпепых частак. Тым часам увішныя робаты прыгналі гідраплан. Потым сабралі будыніпу, дзе людзі маглі б адпачываць, устанавілі там пульты і экраны прыбораў назірання. Шыцік.

каго-што. Падрыхтаваць у дарогу. Сабралі ў дарогу Петруся, як роднага сына. Нікановіч. [Аленка] загадзя сабрала свае кнігі і рэчы і чакала дня ад'езду. Колас. Праз некалькі дзён Яша сабраў свае манаткі і развітаўся з дзіцячым домам. Кулакоўскі. // Упакаваць, спакаваць для дарогі (пра рэчы). Сабралі чамаданы, у асобны кошык упакавалі Сашкаў мяч, легкавічок, стрэльбачку, што страляе ад папяровых кружочкаў. Даніленка. // Скласці, пакласці ў адно месца (рэчы, прадметы-). Сабраць кнігі ў сумку. □ Покуль паводзіць і гадзіць, Сена сабраць бы ў стагі. Танк. Падышла Галя да яблынькі — і ўсе яблыкі ўпалі да яе ног. Сабрала яна іх у прыпол, прынесла гусару. Якімовіч.

што. Паставіць, падаць на стол (пасуду, стравы). Стол .. [Віта] сабрала багаты: капуста, гуркі, квашаныя брусніцы, патэльня яечні, якая ўсё яшчэ сярдзіта сквірчэла і напаўняла хату апетытным пахам. Шамякін. // Прыгатаваць яду. Вячэру сабраць, а Маці раніцай сабрала Бацьку полудзень. Кірэенка.

Ю. перан.; каго-што. Унутрана мабілізаваць сябе для чаго-н. (пра сілы, волю, энергію і пад.). Тварыцкі.. сабраў апошнія сілы і кінуў Толіка Скуратовіча ў «чортава вока». Чорны. Лукашык намагаўся сабраць свае думкі. Дамашэвіч. Ды мне не страшна: нешта застанецца Пасля мяне ад дум маіх і спраў, Ад парыванняў, што ў душы сабраў. Бураўкін.

што і без дап. Зрабіць зборкі, пашыць у зборкі. Сабраць плацце ў таліі. // Зморшчыць скуру на твары. Фамін наморшчыў лоб, сабраў зморшчынкі над пераноссем. Кухараў. Насустрач крочыць мой таварыш, у зморшчыны свой лоб сабраў. Панчанка.

што. Асцярожна зняць што-н. з якой-н. паверхні. Сабраць смятану з малака.

О (І) зубоў не сабраць — атрымаць моцíгы ўдар.— Дык ён табе як бразне — зубоў

не збярэш. Я ведаю гэтага Курмышкавага каня,— сказаў бацька. Кулакоўскі. (І) касцей не сабраць — не астацца цэлым. [Рыль:] — Што пхаешся, панская падэшва? Ды я цябе як піхну, дык ты і касцей сваіх не збярэш! Колас. Сабраць на стол — падрыхтаваць стол да яды, накрыўшы яго абрусам, расклаўшы прыборы і паставіўшы стравы.— Зося!— паклікаў Мікула.— Можа б ты памагла нам сабраць на стол? Гурскі.

САБУР, -у, м. Згушчаны сок лісцяў альясу, які ужываецца ў медыцыне як слабіцельнае.

[Цюрк.]

САБУРАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сабуру. // Прыгатаваны з сабуру, з сабурам. Сабуравыя пілюлі.

САБУТЗЛЬШК, -а, м. Разм. Той, хто разам з кім-н. п'е, п'янствуе. Са свайго пакоя выглянула Аля. Але яв толькі ўбачыла гаспадара з сабутэльнікам, у той жа момант дзверы яе пакоя зачыніліся. Кавалёў. Наперадзе ішоў Кастусь Капцавы — былы. сябар і сабутэльн-ік Сашкі, пёс вялізны драўляны крыж. Машара.

САБУТЗЛЬНІЧАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Піць, п'янстваваць разам з кім-н.

САВА, -ы; мн. сóвы. сóý; ж. Драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба. А дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады. Колас. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там. у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.

О Бачыць саву смаленую гл. бачыць. Ці савоіí аб пень, ці пяём аб саву — гаворыцца, калі чыё-н. становішча мяняецца толькі на выгляд, а не па сутнасці.— Ці савой аб пень, ці пнём аб саву — усё адно,— рагоча Тоўсцік. Навуменка.

САВАКУПÍЦЦА, -куплюся, -кýпішся, -кýпіцца; зак. Кніжн. Здзейсніць іíалавы акт.

САВАКУПЛЁНШ:. -я, н. Кніжн. Палавы акт.

САВАКУПЛЯЦЦА, -йюся, -яешся, -йецца. Незак, да савакупіцца.

СÁВАН, -а, м. Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. Свету старому мы вытчам дары: саван магільны, каб шчыльна закрыў. Дубоўка. // перан. Покрыва, пялёнка (снегу, туману і пад.). Лес. пакрыты снежным саванам, стаяў маўклівы, задумлівы... Шамякін. Кветкі зляталі з яблынь і груш, Зямлю засцілаючы саванам белым. Броўка.

САВÁННА, -ы, ж. Стэп у іранічным поясе з рэдкімі дрэвамі і калючым хмызняком. // толькі мн. (савáнны, -аў). Прыродныя зоны трапічных стэпаў, размошчаныя абапал экватара.

[Ісп. заЬапа.]

САВАННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да саванны, саваннаý, уласцівы ім. Саванная расліннасць.

САВЕТ, -а, М -вéце, м. 1. (з вялікай літары). Орган дзяржаўнай улады, які ажыццяўляе дыктатуру рабочага класа і з'яўляецца формай палітычнай арганізацыі сацыялістычнага грамадства. Вярхоўны Савет СССР. Савет Саюза. Савет Нацыянальнасцей. Вярхоўны Савет БССР. Раённы» Саветы народ-

Савета лагі чны

13

Сагайдак

пых дэпутатаў. // толькі мн. (Саветы, -аў). Пра Савецкую ўладу. Мацней сціскаючы вінтоўкі, Саветы пойдзем бараніць. Глебка.

Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіраўнічае значэнне ý жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі. Савет Міністраў СССР. Рэспубліканскі Савет прафесійных саюзаў.

Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад. Савет Бяспекі ААН. Вучоны савет інстытута. Педагагічны савет школы. Савет атрада. Мастацкі савет тэатра. Камандзірскі савет. Трэнерскі савет спартыўнага таварыства.

О Савет старэйшыя — орган сесіі Вярхоўнага Савета СССР.

САВЕТАЛАГІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да саветалогіі, звязаны з ёй. Саветалагічная тэорыя.

САВЕТАЛОГІЯ, -і, ж. Рэакцыйны напрамак у сучаснай буржуазнай грамадскай навуцы, прапагандзе, ідэалогіі, які з тэндэнцыйных пазіцый вывучае і асвятляе жыццё СССР і іншых сацыялістычных краін, іх эканамічны і палітычны лад, гісторыю і культуру.

САВЕТНІК, -а, м. 1. Назва пасад у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.). Саветнік пасольства. Дзяржаўны саветнік юстыцыі. // Асоба, якая займае гэту пасаду. Фінансавы саветнік пасольства.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва чыноý розных класаў паводле рангаў існаваўшай íерархіі ў цывільнай службе. Калежскі саветнік.

О Надворны саветнік — цывільны чын сёмага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі. Стацкі саветнік — цывільны чын пятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі. Тытудярны саветнік — цывільны чын дзевятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

САВЕТОЛАГ, -а, м. Прадстаўнік буржуазнай навукі, ідэалогіі і прапаганды, які лжыва асвятляе сацыялізм, распаўсюджвае паклёп на СССР і краіны сацыялістычнай садружнасць

САВЕЦІЗÁЦЫЯ, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл, савецізіраваць і стан паводле знач. дзеясл, савецізіравацца.

САВЕЦІЗÍРАВАЦЦА, -зíруецца; зак. і незак. 1. Стаць (станавіцца) савецкім, арганізавацца (арганізоўвацца) па-савецку.

2. толькі незак. Зал. да савецізіраваць.

САВЕЦІЗІРАВАЦЬ, -зíрую, -зíруеш, -зíруе; зак. і незак., каго-што. Устанавіць (устанаўліваць) дзе-н. савецкую ўладу, зрабіць (рабіць) савецкім.

САВЕЦКІ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да Савета (у 1 знач.), заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады. Савецкая ўлада. Савецкая дзяржава. Савецкая краіна. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Савецкі апарат.

2. Які мае адносіны да Краіны Саветаў, да СССР, належыць Краіне Саветаў. Савецкая канстытуцыя. Савецкі ўрад. Савецкая навука. Савецкая Армія. Савецкая літаратура. Савецкае студэнцтва. // Здабыты, зроблены, ажыццёўлены ў Краіне Саветаў. Савецкія

аўтамабілі. Савецкія трактары. □ Прывітанне, Зямля! З касмастапцыі Першай Савецкай! Гілевіч. // Уласцівы Краіне Саветаў. Савецкая дэмакратыя. Савецкая законпасць. □ Работа рэдакцыі абумоўлена святымі прынцыпамі нашага савецкага друку — выступаць толькі з праўдай. Ракітны. // Уласцівы народу Краіны Саветаў. Савецкая ідэалогія. Савецкі патрыятызм. Савецкі быт. Савецкі уклад жыцця. □ [Страмілін:] Ну, жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям'ю. Крапіва.

О Герой Савецкага Саюза гл. герой. Савецкая гвардыя гл. гвардыя. Савецкая сацыялістычная рэспубліка гл. рэспубліка. Савецкі народ гл. народ.

САВЁЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Разм. Тое, што і салавець. — Спаць пара,— раптам скажа гаспадыня.— Дзеці, пайшлі.— / я кажу, годзе вам савець,— грубавата пацвердзіць Іван. Мыслівец.

САВІНАВАТАСЦЬ, -і, ж. Спец. Стан савінаватага; сумесная з кім-н. вінаватасць.

САВШАВАТЫ, -ая, -ае. Спец. Вінаваты ў чым-н. сумесна з кім-н.

САВІНОЛ, -у, м. Новае еінтэтычнае валакно, вырабленае з полівінілавага спірту.

САВШÓЎНІК, -а, м. Асоба, вінаватая ў чым-н. сумесна з кім-н.

САВШОУНІЦА, -ы, ж. Жан. да савіпоўнік.

САВШЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да савы, належыць саве. Савінае гняздо. □ / раптам Уладзік чуе савіны крык — ку-га! ку-га! Краўчанка. // Такі, як у савьí; які чым-н. нагадвае саву. Савіныя вочы. □ Маленькі Рыгорка сядзеў за сталом, у яго быў круглы савіны твар, калматая галава, а бровы старчма двума рожкамі віліся ўгару. Дуброўскі.

САВУЧАН1ЦА, -ы, ж. Жан. да савучань.

САВУЧАНЬ, -чня, м. Той, хто вучыцца або вучыўся разам з кім-н.

САВЯНЯ і САВЯНЁ, -няці; мн. -пяты, -нят; к. Птушаня савы.

СÁГА ', -і, ДМ сáзе, ж. Старажытпае скандынаўскае і ірландскае народнае гераічнае сказанне. // Легенда, паэтычпае сказанне. Дзе вы, паэты Старога і новага свету? Дзе вашы сагі, Што клічуць за волю ў бой? Танк. На гранях сілы і адвагі Тачыла смерць касу не раз. Ёй вуснамі народнай сагі Адходную прапеў наш час. Хадыка.

[Стараж.-ісланд.— зада.]

СÁГА2, нескл., н. Крупы з крухмалу сагавай пальмы, а таксама штучныя крупы з кукурузнага або бульбянога крухмалу.

[Малайск.]

СÁГАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да сага2. Сагавыя крупы. // Прыгатаваны з сага. Сагавая каша.

Састаўная частка назвы некаторых відаў пальмаў, у сарцавіне якіх збіраецца крухмал.

у знач. наз. сáгавыя, -ых. Клас трапічных раслін, да якога адносіцца сагавая пальма і некаторыя іншыя расліны, падобныя на яе.

САГАЙДАК, -а, м. Гіст. 1. Чахол для лука. 2. Увесь набор зброі конніка: лук з чахлом і калчан са стрэламі. {Цюрк.]

Сагайдачны

14

Са гнуцца

САГАЙДАЧНЫ, -ая, -ае. Гіст. Які мае адносіны да сагайдака. Сагайдачны набор.

САГАН, -á, м. Абл. Чыгунны кацёл для стравы. / смажылася свежына, І маці на стол высыпала Бульбы гару з сагана. Танк. Саган блішчыць, калі ён новы... Калі яго ставяць у печ, ён робіцца чорны, чорны... Мікуліч.

САГАНОК, -нкá, м. Абл. Маленькі саган. Млеюць тады [пасля работы] ногі, хочацца свежага малака і маладой бульбы-паспешкі, з.варанай у саганку на двары ля дрывотні... Пташнікаў. [Зося] ўзяла саганок з бульбай, перажыла яе, паставіла на прыпек і л'éгенькім рагачыкам прыставіла чыгунок да агню. Дуброўскі.

САГАУНІК, -а і -у, м. 1. -а. Трашчнае дрэва класа сагавых, падобпае на пальму./-у, у знач. зб. Пасадка сагаўніку.

2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

САГАЎШКАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае „адносіны да сагаўніка. // Зроблены з сагаўніку.

2. у знач. наз. сáгаўнікавыя, -ых. Тое, што ісагавыя (у 3 знач.).

САГДНЕЦ гл. сагдыйцы.

САГДКІЙКА гл. сагдыйцы.

САГДЕШСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да сагдыйцаў, які належыць, уласцівы ім. Сагдыйская мова.

САГДЙЙЦЫ. -аý; адз. сагдыец, -дыйца, м.; сагдыйка, -і, ДМ -дьгацы; мн. сагдьшкі, -дыек; ж. Старажытная ўсходнеіранская народнасць Сярэдняй Азіі і Казахстана, якая з сярэдзіны першага тысячагоддзя да н. э. насяляла Согд (Сагдыяну).

САГ1Б,Назва знатнай асобы, а так-

сама еўрапейца ў Індыі; пан.

[Араб.]

САГІТАЛЬНЫ, -ая, -ае. Які дзеліць цела ўздоўж на правую і левую палавіны. Сагітальны разрэз галавы.

[Ад лац. 8а§ійа — страла.]

САГНÁНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, вал. пр. ад сагнаць.

САГНАЦЬ, згашó, згóніш, згоніць; зак. і. каго-што. Прымусіць пайсці, пабегчы, паляцець і пад. з якога-н. месца, адкуль-н. Сагнаць .муху. Сагнаць птушку з гнязда. □ Галоўны мінёр Скаварада махнуў рукой, сагнаў Шцру з насыпу. Навуменка. Няёмка неяк узяць вось так сагнаць чалавека і самой усесціся. Васілевіч. Пан Вальеацкі.., вярнуўшыся дадому, зараз жа загадаў парабкам сагнаць з лугу кармянецкія каровы. Крапіва. // Прымусіць перасяліцца адкуль-н. Мог і дзедка Тады ўзбунтавацца, Калі іх сагналі з зямлі. Сіпакоў.

каго-што. Прыгнаць з розных месц, прымусіць сабрацца ў адно месца. Эсвсаўцы акружылі вёску, сагналі аахопленых жыхароў у стайню, заперлі яе і падпалілі. Хадкевіч. / Пра вецер і пад. [Вецер] сагнаў хмары ў адно месца. Чорны. // Змесці ў адно месца. Зарэцкі пералажыў відэльцы з месца на месца, пальцамі сагнаў крошкі на настольнік}} ў адну кучку. Скрыган.

каго-што. Адагнаць каго-што-н. на далёкую адлегласць. Цяглавую сілу, якую не паспелі эвакуіраваць, многія калгасы сагналі на далёкія выпасы. Казлоў. Адны могуць пажартаваць, а потым забыцца. Другія — проста па злосці сагнаць лодку. Ваданосаў. // Развеяць ветрам і пад. Сагнаць пыл. □ Ра-

нішні вецер разарваў хмары, сагнаў іх кудысьці на край небасхілу. Шашкоў. Вецер сагнаў апаўшае лісце з паляны ў лес, і пад дубамі зямлю густа ўсцілалі жоўта-зялёныя жалуды. Шамякін. // Змятаючы, ачысціць ад чаго-н. Сагнаць каласы мятлою з зерня.

што. Растапіць (пра снег). А як толькі сонца згоніць снег з высокіх лапінак на лагу, яны становяцца нашымі стадыёнамі. Сіпакоў. / у безас. ужыв. Снег сагнала дні за тры, і ўжо жаўрукі ціліўкалі, заходзілася ў блакітнай вышыні неба. Сабаленка. Вясна прыйшла імклівая, хуткая. За які тыдзень снег сагнала нават у лесе. Навуменка.

што. Пазбавіцца ад чаго-н. Сагнаць бародаўку. Сагнаць рабацінне. а І я [курыца] часамі ўзлятаю—На плот, на хлеў, на сенавал, Каб тлушч сагнаць, крыху размяцца, Але ні воплескаў мне, ні пахвал... Валасевіч. 11'перан. Аб знікненні якога-н. пачуцця, ухмылкі і пад. Гаспадар пакоя неяк знячэўку ўстрапянуўся, ураз сагнаў ўсмешку з твару, які стаў ад' таго сумны і посны. Быкаў.

О Сагнаць ахвоту — задаволіць жаданне, нацешыцца чым-н. Сагнаць вагу — палягчзць у выніку пэўнай сістэмы харчавапня, фізічных практыкаванняў і пад. Сагнаць злосць на кім — даць выхад сваёй зласлівасць. Я са слязьмі на вачах пазіраў, як бедны конь гатоў быў вылузацца са шнуры, мне шкада было яго, але я ведаў, што ніякія просьбы не памогуць: пакуль бацька не згоніць злосці — не адстане. Дамашэвіч. Сагнаць смагу — задаволіць патрэбнасць у вадзе. [Язэп] пачаў сасмоктваць расу з травы і неўзабаве сагнаў пякучую смагу. Асіпенка. Сагнаць сто патоў з каго — прымусіць працаваць да знямогі. Сагнаць стружку з каго — прабраць, прапясочыць каго-н.— Правільна, Валя! Няхай з яго там стружку згоняць. Іш, распусціўся тут,— уставіў Яўген. Савіцкі. Сагнаць фанабэрыю (ныху) з каго — асадзіць каго-н., паставіць на месца.

САГНУТАСЦЬ, -і, ж. Стан сагнутага (у 2, З знач.).

САГНУТЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад сагнуць.

2. у знач. прым. Складзены пад вуглом у суставе (пра канечнасці). Баец ужо спаў, шырока раскінуўшы рукі з сагнутымі пальцамі. Федасеенка. // Які прымае дугападобную форму пры згінанні. Толькі на астраўку між кустоў мільгалі іх [хлопцаў] сагнутыя спіны. Няхай. // Скрыўлены, згорблены. Супроць брамы гэтага доміка сядзела сагнутая худая жанчына сярэдніх гадоў. Бядуля. // Пахілены (пра дрэва, расліны). Сагнутая вярба. /І Пагнуты. Сагнутая бляшанка.

САГНУЦЦА, -тнýся, -гнéшся, -гнецца; -гнёмся, -гняцéся; зак. і. Выгнуцца, прыняць форму дугі. Цвік сагнуўся. □ Карн быў вялізны, бо лёска нанялася, як струна, а вудзільна сагнулася ў дугу. Рунец. Яловыя лапкі стомлена сагнуліся пад цяжарам снегу. С. Александровіч. / перш, чым у новы тунель уцягнуцца, Цягнік дасць гудок і сагнецца дугой, Нібы хоча ён на тунель азірнуцца, Які ўжо знікае за шызай смугой. Гаўрусёў.

2. Сагнуць спіну; нагнуцца. Цёмныя фігуры выбеглі на сноп пражэктара, сагнуліся

Сагнуць

15

Сагрэць

над тым месцам, дзе хлопцы заклінілі стрэлкі. Жычка. [Хурс] сагнуўся напалам, уваходзячы ў карчомныя сенцы. Чорны. // Нахіліцца ад цяжару, мукі, болю. Сцішыўшы крок, Аксіння, здаецца, яшчэ больш сагнулася пад сваёй ношай, каб нікога не бачыць, каб да яе не загаварылі. Ракітны. // Скласціся пад вуглом у суставе. Рука сагнулася ў локці.

Згорбіцца ад старасці, скурчьгцца ад сцюжы, хваробы, ссутуліцца і пад. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ. Палкана старасць даканала. Сагнуўся ён, падціснуў хвост, сапсеў. Корбан. // перан. Стаць спарахнелым, трухлявыя (пра будынкі і пад.). Хата шчытам сваім сагнулася. Баранавых.

перан. Пакарыцца чыёй-н. сіле, прымірыцца з чым-н., адмовіўшыся ад барацьбы. Цы толькі не здаўся народ Беларусі, Не стаў на калені, не паў, не сагнуўся, А ворага стрэціў ударам мяча. Броўка. / ад таго, што гэтае дзіцянё не сагнулася і не сагнецца і ідзе сабе моцна па дарозе,— стала мне радасна. Чорны.

Стаць скарабачаным, пагнутьш. У агні жалеза сагнулася. Бляшанка сагнулася. □ Размахнуўся., [старэйшы брат], грукнуў булавою — толькі булава сагнулася. Якімовіч.

О Сагнуцца ў дугу — скарыцца; стаць пакорным, угодлівым. Ён не хапае з неба зорак, Умее ўслужыць, умее памаўчаць, Умее усміхнуцца ветліва, лагодна, Паведаміць начальству радасную навіну, Сагнецца ў дугу прад ім ахвотна, А сябру ў бядзе дасць кухталя ў спіну... Валасевіч. Сагнуцца ў тры пагібелі — а) вельмі нізка нахіліцца; сагнуцца; б) перан, праявіць празмерную ўгодлівасць. Сагнуцца крукам; сагнуцца ў крук —

а)моцна выгауцца, заўзята працуючы;

б)перан.; стаць рабалепным, уніжаным перад кім-н.

САГНУЦЬ, -гнý, -гнéш, -гне; -гнём, -гняце; зак., каго-што. і. Зрабіць гнутым, надаць выгляд дугі, вугла. Сагнуць дрот. □ / ўпершыню мой валасаты прашчур Падняўся і сагнуў рагаты сук. Грахоўскі. Даўней грыўню мог [Сямён Ямкавы] сагнуць пальцамі. Чорны. // Зрабіць што-н. шляхам згінацца. Сагнуць дугу. □ Распарыў [Янка] палазы ў печы. Сагнуў, габлюе цэлы дзень. Корбан. // Нахіліць да зямлі. Пытае шумны маладняк У дрэў старых: вятры якія Іх вецце абарвалі так, Ствалы сагнулі векавыя? Танк. Калі тонкага дрэва не сагнеш, то тоўстага не адужаеш. Прыказка.

Нахіляючыся, выгнуць спіну. Ніжэй сагнулі спіны жнейкі, шыбчэй зашорхалі сяппы. Бядуля.

Зрабіць згорбленым, згорбіць. Гэта быў чалавек вышэй сярэдняга росту, гады не высушылі і не сагнулі яго дзябёлую постаць, трымаўся ён проста і хадзіў яшчэ шпарка і ўпэўнена, хоць і абапіраўся на кій. Шамякін. / у безас. ужыв. Вярнуўся Змітрок у Добры Дуб. Дзеці абадраныя, Хрысціна хваравітая, і самога ледзьве не сагнула. Гроднеў.

Скласці пад вуглом у суставе (пра канечнасці).— Дык у мяне ж рука — во!— сагнуў у локці руку Сашка.— Праўда ж, моцны я? Даніленка.

Пашкодзіць, зрабіць пагнутым. [Бацька] — Каб ты бачыў, сынок, сашнік сагнуў як ёсць, у камень недзе ўправіўшы. Чорны.

перан. Зламаць стойкасць, сілу, зрабіць каго-н. пакорным. Нястача і гора сагнулі яго. а Нашых плеч не сагнулі Ні замець, Ні снег, Ні скавыш. Глебка. Непакорных, гордых не магло Нішто ў змаганні з ворагам асіліць, Зламаць, сагнуць. Танк. Не, не стопчуць красы тваёй брудныя боты. Не, народа майго аніхто не сагне! Папчанка.

О Сагнуць (скруціць) у бараноў (казіны) рог; сагнуць у дугу; сагнуць у крук; сагнуць у абаранак — уціскам, строгасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца. Сагнуць у тры пагібелі — падвергнуць жорсткай эксплуатацыі, уціску; прымусіць пакарыцца.

САГРАВÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які прызначаецца, служыць для саграванпя. Сагравальны кампрэс.

САГРАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, саграваць — сагрэць і сагравацца — сагрэцца.

САГРАВАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Незак, да сагрэцца.

2. Зал. да саграваць.

САГРАВАЦЬ, -áю, -áеш, -áе. Незак, да сагрэць.

САГРАЗІЦЬ, -гражý, -грóзіш, -грóзіць; зак. Абл. Зрабіць што-н. на злосць каму-н.; насаліць каму-н., даняць, дапячы. [Рыгор:]— Але вось наўмысля прыйду, вось каб табе сагразіць... Зарэцкі. [Бялькевіч:] — Ну, думаю, што ж нам у схованкі гуляць? Усё роўна Сімацкі туды мяне пашле. Ды і не хачу, каб ён падумаў, што гэтым можа мне сагразіць. Савіцкі.

САГРАШЫЦЬ, -грашý, -грэшыш, -грэшыць. Зак. да грашыць.

САГРЭТЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад сагрэць.

САГРЭЦЦА, -грэюся, -грэешся, -грэецца; зак. 1. Стаць цёплым, гарачым; нагрэцца. Вада сагрэлася. Зямля сагрэлася. // Сагрэць сябе, сваё цела. Сцёпка сагрэўся пад коўдраю і заснуў моцным сном. Колас. Ломячы лёд, рушыў [Міхал Тварыцкі] назад к берагу, вылез наверх і ўжо, каб сагрэцца, пабег. Чорны.

2. перан. Падабрэць ад спагадлівых, сардэчных размоў, адносін. Хацелася трохі сагрэцца Цяплом размовы, Ды дзядзька — маўчун... Арочка. Сама Волька, заўважаючы ў сабе гэту змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць. Васілевіч.

САГРЭЦЬ, -грэю, -грэеш, -грэе; зак., кагошто. 1. Грэючы, зрабіць цёплым, гарачым; нагрэць. Вясной, толькі сонца сагрэла зямлю, Кінуў калгаснік /верне ў раллю. Кірэенка. Сонца вясны той усходы на нівах Сагрэла шчыра. Вялюгін. // Награваючы на агні, давесці да якой-н. ступені цеплыні. Сагрэўшы чайнік, Ганна Сымонаўна запрасіла гасцей да стала. Дубоўка, // Вярнуць азябламу целу (рукам, нагам) страчаную цеплыню. Дзядзька .. стараўся сагрэць у рукавах мокрага палапленага кажушка набрынялыя сінія рукі. Брыль. // Выклікаць адчуванне цеплыні ў арганізме. Кроў сагрэе за сняданнем чарка. І. Калеснік.

Сад

16

Садзейнічаць

2. перан. Суцешыць спагадлівым словам, падбадзёрыць праяўленнем клопатаў. Слова «мама» раптам сагрэла хлопчыка і ласкай і шчасцем. Якімовіч. Юзя пазней гаварыла, што дзед сваім прыходам нібы сагрэў дзядзьку Харытона шчырай чалавечай спагадай. Бажко. // Ажывіць, асвятліць якім-н. радасным пачуццём, думкаю. Тут Райніс жыў і сэрцам вечна юным Сагрэў і асвяціў прасторы свайго краю. Шушкевіч.

САД, -а і -у, М -дзе; мн. сады, -óў; м. 1. -у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі і кветкамі; дрэвы, кветкі, якія растуць на гэтым участку. Фруктовы сад. Пасадзіць сад. а Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак. А. Александровіч. А бульбу садзяць, калі ўжо зусім цёпла, калі цвітуць сады. Брыль.

2. -а. Разм. Тое, што і дзіцячы сад. Разгаварыліся толькі вечарам у Танінай кватэры, калі .. [Віктар] прыйшоў у госці. Таня к таму часу забрала з сада Андрэйку. Паўлаў.

О Батанічны сад — навуковая і культурнаасветная ўстанова, якая займаецца зборам, вывучэннем і дэманстрацыяй розных раслін. Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту. Заалагічны сад — тое, што і заалагічны парк (гл. парк). Зімні сад — спецыяльнае памяшканне для кветак, раслін; аранжарэя.

САДААХÓУНЫ, -ая, -ае. Прызначаны для аховы садоў. Садаахоўныя насаджэнні.

САДАВАР, -а, м. Той, хто займаецца содаварэннем.

САДАВІНА, -ы, ж., зб. Плады садовых дрэў. Свежая садавіна, а Вусень пааб'ядаў вясною лісце ў садзе, і цяпер няма садавіны. Чорны. Была надта вялікая бура з навальніцай. Садавіну ўсю абтрэсла, дрэў колькі паламала... Пальчэўскі.

САДАВОД, -а, М -дзе, лг. Той, хто займаецца садаводствам.

САДАВОДСКІ, -ая, -ае. Тое, што і садав о д ч ы.

САДАВОДСТВА, -а, н. 1. Развядзенне садоў. Займацца садаводствам.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем садоў; навука аб развядзенні садоў. Курс садаводства.

Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур.

САДАВОДЧЬІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да садаводства, звязаны з ім.

САДАКЛАД, -а, М -дзе, м. Дадатковы даклад па пытаннях асноўнага даклада.

САДАКЛАДЧЫК, -а, м. Той, хто выступае з садакладам.

САДАЛІТ, -у, М -ліце, м. Мінерал з класа сілікатаў, сінія разнавіднасці якога з'яўляюцца каштоўнымі камянямі.

САДАМІЗМ, -у, м. Схільнасць да садаміі.

САДАМІТ, -а, М -мíце, м. Чалавек, схільны да садаміі.

САДАМ1Я, -і, ж. Разнавіднасць палавой ненармальнасці, пры якой палавая цяга накіравана на жывёл; скаталожніцтва.

САДАНУЦЬ. -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. і аднакр. Разм. 1. што. З размаху усадзіць (што-н. вострае). Садануць нож у спіну. // Торкнуць (локцем, пальцам і пад.). Барыс вымавіў усе прымаўкі адным дыхам, жар-

таўліва