4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 26 лютага 2009 года № 3 (1052) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЗА 2008 ГОД ШКОЛА: ІНСТРУКЦЫЯ ПА ПРЫМЯ НЕННІ ГОД РОДНАЙ ЗЯМЛІ «Н»даведка. Маскоўскі гарадскі педагагіч ны універсітэт быў створаны ў сакавіку 1995 года; заснавальнік — Дэпартамент адукацыі горада Масквы. Сёння тут навучаецца амаль што 20 тысяч студэнтаў, аспірантаў і дак тарантаў. У структуру МГПУ ўваходзяць 6 інстытутаў, 23 факультэты, каледж. Пад рыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 38 спецы яльнасцях і напрамках вышэйшай прафесійнай адукацыі (23 з якіх — педагагічныя) і па 2 спе цыяльнасцях сярэдняй прафесійнай адукацыі. На працягу пяці гадоў на базе МГПУ працуе універсітэц кая навуковаадукацыйная акруга, у склад якой уваходзяць больш чым 60 устаноў адукацыі (ад дзіцячага садка да ВНУ). Па выніках рэйтынгаў апошніх гадоў, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі і на вукі РФ, універсітэт уваходзіць у пяцёрку лепшых педагагічных ВНУ, узнагароджаны залатым медалём «Еўрапейская якасць» па лініі Грамадскага савета камітэтаў па адукацыі і навуцы Дзяржаўнай Думы, Савета Федэрацыі і Саюза рэктараў Расіі. 17 лютага на аб’яднаным пасяджэнні вучо ных саветаў Беларускага дзяржаўнага педага гічнага універсітэта імя Максіма Танка і Мас коўскага гарадскога педагагічнага універсітэта рэктару БДПУ прафесару П. Дз. Кухарчыку ўра чыста былі ўручаны мантыя і дыплом Гана ровага прафесара МГПУ. Гэтая значная міжна родная акцыя з’яўляецца сімвалам сумесных практычных дзеянняў у галіне адукацыі дзвюх вядучых педагагічных ВНУ Беларусі і Расіі. Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (д.н., 23 разр. АТС) педагогікі; загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) педагогікі і псіха логіі бесперапыннай адукацыі, тэорыі і методыкі фізічнай куль туры, аздараўленчапрафілактычнай работы, асноў дэфекталогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) філасофіі, заалогіі, агуль най біялогіі, музыкі і харэаграфіі, сучаснай рускай мовы, гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя, алгебры і геаметрыі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методыкі выкла дання фізікі, сурдапедагогікі, тэорыі і методыкі фізічнай культу ры, аздараўленчапрафілактычнай работы. Да ўдзелу ў конкурсе на замяшчэнне пасад старшага выкладчы ка дапускаюцца прэтэндэнты, якія маюць вучоную ступень, зван не або стаж практычнай работы. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659. Аддзел кадраў Азербайджан... Што нам вядома пра гэту краіну? Разгарнуўшы атлас або да веднік, можна атрымаць наступную інфармацыю: тэрыторыя рэспублікі скла дае 86,6 тыс. квадратных кіламетраў; яе ўсходняя частка амываецца водамі Кас пійскага мора. Насельніцтва — 8,1 мільё на чалавек. Аднак ці ведаеце вы, што ўпершыню на Усходзе опера і балет з’явіліся менавіта ўАзербайджане, а азербайджанскаму тэатру ўжо больш за 135 гадоў? Лепшыя вучоныя івыкладчыкі турэцкіх ВНУ — азербайджан цы, і гэта, як зазначае прафесар Нагіеў, прыз нанне высокага ўзроўню савецкай сістэмы Азербайджан — зямля агнёў Днямі БДПУ наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджан скай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прафесар Алі НАГІЕЎ. Наш госць доўгі час працаваў у сістэме вышэйшай школы, таму ён з радасцю адгук нуўся на запрашэнне сустрэцца са студэнтамі і выкладчыкамі педагагіч нага універсітэта. Каб дапоўніць партрэт спадара Пасла, дадамо, што ў свой час ён быў Міністрам працы, з'яўляецца сапраўдным членам Акадэміі пры родазнаўчых навук Расійскай Федэрацыі, выдаў шаснаццаць кніг, пяць з якіх — базавыя вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў ВНУ. адукацыі. «Я, матэматык, магу тры гадзіны чытаць вершы, — адзначае наш госць, — і не таму, што я такі унікум, а таму, што мяне так вучылі». А вось сучасная практы ка тэсціравання прафесару не даспадобы: «Выбраць, колькі каранёў мае квадратнае ўраўненне, — гэта не матэматыка! Ураўнен не трэба рашаць, а тэарэму даказваць!» Вельмі прыемна, што спадар Нагіеў выка заў шмат цёплых слоў пра Беларусь. Па ўзроўні жыцця на постсавецкай прасторы Беларусь займае першае месца, і гэтым вар та ганарыцца. Паміж нашымі краінамі існу юць цесныя ўзаемаадносіны як у эканомі цы, так і ў культуры. Студэнтаўазербай джанцаў можна сустрэць у мінскіх ВНУ — Беларускім дзяржаўным універсітэце, меды цынскім універсітэце, Акадэміі МУС. Спа дар Пасол упэўнены, што хутка ў гэтым пе раліку з’явіцца і БДПУ, паколькі паміж нашай alma mater і Бакінскім славянскім універсітэтам заключаны дагавор аб супра цоўніцтве. На развітанне прафесар Нагіеў падараваў бібліятэцы літаратуру пра сваю краіну і абяцаў завітаць у госці яшчэ раз. Вераніка МАНДЗІК ВІНШУЕМ З ЮБІЛЕЕМ! Зіма 2009га выдалася багатай на дні нараджэння. У студзені знамя нальныя даты адзначылі прафесар кафедры паліталогіі і права Васіль Васільевіч ШЫНКАРОЎ, прафесар кафедры ўзроставай і дзіцячай псіхалогіі Якаў Львовіч КА ЛАМІНСКІ, прафесар кафедры псіхалогіі Леў Аляксандравіч КАН ДЫБОВІЧ. На працягу многіх гадоў гэтыя выдатныя вучоныя і выкладчыкі надавалі вялікую ўвагу падрыхтоўцы высокапрафе сійных кадраў; сярод іх вучняў — сотні кваліфікаваных спецыялі стаў, якія з гонарам называюць іх сваімі Настаўнікамі. Мы ад усяго сэрца віншуем юбіляраў і зычым ім моцнага здароўя, шчасця, даб рабыту, новых поспехаў, ажыц цяўлення самых смелых праек таў і задум на карысць беларус кай навукі!

nastaunik 2(1052)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Page 1: nastaunik 2(1052)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 26 лютага 2009 года № 3 (1052)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

ВЫНІКІНАВУКОВАЙДЗЕЙНАСЦІЗА 2008 ГОД

ШКОЛА:ІНСТРУКЦЫЯПА ПРЫМЯ�

НЕННІ

ГОДРОДНАЙЗЯМЛІ

«Н»�даведка. Маскоўскі гарадскі педагагіч�ны універсітэт быў створаны ў сакавіку 1995года; заснавальнік — Дэпартамент адукацыігорада Масквы. Сёння тут навучаецца амальшто 20 тысяч студэнтаў, аспірантаў і дак�тарантаў. У структуру МГПУ ўваходзяць6 інстытутаў, 23 факультэты, каледж. Пад�рыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 38 спецы�яльнасцях і напрамках вышэйшай прафесійнайадукацыі (23 з якіх — педагагічныя) і па 2 спе�цыяльнасцях сярэдняй прафесійнай адукацыі. На працягу пяці гадоў на базе МГПУ працуе універсітэц�кая навукова�адукацыйная акруга, у склад якой уваходзяць больш чым 60 устаноў адукацыі (ад дзіцячагасадка да ВНУ). Па выніках рэйтынгаў апошніх гадоў, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі і на�вукі РФ, універсітэт уваходзіць у пяцёрку лепшых педагагічных ВНУ, узнагароджаны залатым медалём«Еўрапейская якасць» па лініі Грамадскага савета камітэтаў па адукацыі і навуцы Дзяржаўнай Думы,Савета Федэрацыі і Саюза рэктараў Расіі.

17 лютага на аб’яднаным пасяджэнні вучо�ных саветаў Беларускага дзяржаўнага педага�гічнага універсітэта імя Максіма Танка і Мас�коўскага гарадскога педагагічнага універсітэтарэктару БДПУ прафесару П. Дз. Кухарчыку ўра�чыста былі ўручаны мантыя і дыплом Гана�ровага прафесара МГПУ. Гэтая значная міжна�родная акцыя з’яўляецца сімвалам сумесныхпрактычных дзеянняў у галіне адукацыі дзвюхвядучых педагагічных ВНУ Беларусі і Расіі.

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт

імя Максіма Танка»АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС

на замяшчэнне пасад прафесарска�выкладчыцкага складуз заключэннем кантракту на тэрмін,

вызначаны Наймальнікам:

загадчыка кафедры (д.н., 23 разр. АТС) педагогікі;загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) педагогікі і псіха�

логіі бесперапыннай адукацыі, тэорыі і методыкі фізічнай куль�

туры, аздараўленча�прафілактычнай работы, асноў дэфекталогіі;дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) філасофіі, заалогіі, агуль�

най біялогіі, музыкі і харэаграфіі, сучаснай рускай мовы, гісторыі

старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя, алгебры і геаметрыі;старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методыкі выкла�

дання фізікі, сурдапедагогікі, тэорыі і методыкі фізічнай культу�

ры, аздараўленча�прафілактычнай работы.

Да ўдзелу ў конкурсе на замяшчэнне пасад старшага выкладчы�

ка дапускаюцца прэтэндэнты, якія маюць вучоную ступень, зван�

не або стаж практычнай работы.

Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе:

г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226�46�59.

•Аддзел кадраў

Азербайджан... Што нам вядома прагэту краіну? Разгарнуўшы атлас або да�

веднік, можна атрымаць наступную

інфармацыю: тэрыторыя рэспублікі скла�дае 86,6 тыс. квадратных кіламетраў; яе

ўсходняя частка амываецца водамі Кас�

пійскага мора. Насельніцтва — 8,1 мільё�

на чалавек.

Аднак ці ведаеце вы, што ўпершыню на

Усходзе опера і балет з’явіліся менавіта

ў Азербайджане, а азербайджанскаму тэатру

ўжо больш за 135 гадоў? Лепшыя вучоныя

і выкладчыкі турэцкіх ВНУ — азербайджан�

цы, і гэта, як зазначае прафесар Нагіеў, прыз�

нанне высокага ўзроўню савецкай сістэмы

Азербайджан — зямля агнёўДнямі БДПУ наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджан�

скай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прафесар Алі НАГІЕЎ. Наш госцьдоўгі час працаваў у сістэме вышэйшай школы, таму ён з радасцю адгук�нуўся на запрашэнне сустрэцца са студэнтамі і выкладчыкамі педагагіч�нага універсітэта. Каб дапоўніць партрэт спадара Пасла, дадамо, што ў свойчас ён быў Міністрам працы, з'яўляецца сапраўдным членам Акадэміі пры�родазнаўчых навук Расійскай Федэрацыі, выдаў шаснаццаць кніг, пяцьз якіх — базавыя вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў ВНУ.

адукацыі. «Я, матэматык, магу тры гадзіны

чытаць вершы, — адзначае наш госць, —

і не таму, што я такі унікум, а таму, што

мяне так вучылі». А вось сучасная практы�

ка тэсціравання прафесару не даспадобы:

«Выбраць, колькі каранёў мае квадратнае

ўраўненне, — гэта не матэматыка! Ураўнен�не трэба рашаць, а тэарэму даказваць!»

Вельмі прыемна, што спадар Нагіеў выка�

заў шмат цёплых слоў пра Беларусь. Паўзроўні жыцця на постсавецкай прасторы

Беларусь займае першае месца, і гэтым вар�

та ганарыцца. Паміж нашымі краінамі існу�юць цесныя ўзаемаадносіны як у эканомі�

цы, так і ў культуры. Студэнтаў�азербай�

джанцаў можна сустрэць у мінскіх ВНУ —Беларускім дзяржаўным універсітэце, меды�

цынскім універсітэце, Акадэміі МУС. Спа�

дар Пасол упэўнены, што хутка ў гэтым пе�раліку з’явіцца і БДПУ, паколькі паміж

нашай alma mater і Бакінскім славянскім

універсітэтам заключаны дагавор аб супра�цоўніцтве. На развітанне прафесар Нагіеў

падараваў бібліятэцы літаратуру пра сваю

краіну і абяцаў завітаць у госці яшчэ раз.Вераніка МАНДЗІК

ВІНШУЕМ З ЮБІЛЕЕМ!

Зіма 2009�га выдалася багатай надні нараджэння. У студзені знамя�нальныя даты адзначылі прафесаркафедры паліталогіі і права ВасільВасільевіч ШЫНКАРОЎ, прафесаркафедры ўзроставай і дзіцячайпсіхалогіі Якаў Львовіч КА�ЛАМІНСКІ, прафесар кафедрыпсіхалогіі Леў Аляксандравіч КАН�ДЫБОВІЧ. На працягу многіхгадоў гэтыя выдатныя вучоныяі выкладчыкі надавалі вялікуюўвагу падрыхтоўцы высокапрафе�сійных кадраў; сярод іх вучняў —сотні кваліфікаваных спецыялі�стаў, якія з гонарам называюць іхсваімі Настаўнікамі. Мы ад усягосэрца віншуем юбіляраў і зычымім моцнага здароўя, шчасця, даб�рабыту, новых поспехаў, ажыц�цяўлення самых смелых праек�таў і задум на карысць беларус�

кай навукі!

Page 2: nastaunik 2(1052)

2 26 лютага 2009 г.

У план навукова�даследчых ра�

бот у 2008 годзе была ўключана

181 тэма, у тым ліку ў галіне пры�

родазнаўчых навук — 38 (20,5 %

ад агульнай колькасці), гумані�

тарных навук — 46 (25,5 %),

псіхолага�педагагічных навук —

97 (54 %).

Універсітэт браў удзел у выка�

нанні 11 праграм. У План най�

важнейшых навукова�даслед�

чых работ у галіне прыродазнаў�

чых, тэхнічных, гуманітарных

і сацыяльных навук па Рэспублі�

цы Беларусь уключана 31 тэма па

9 праграмах. Дадаткова 5 НДР

выконваліся ў рамках Прэзідэнц�

кай праграмы «Дзеці Беларусі».

Таксама ажыццяўляліся дасле�

даванні ў адпаведнасці з галіно�

вай навукова�тэхнічнай прагра�

май «Адукацыя і здароўе».

Па выніках конкурсаў, якія

праводзіліся Беларускім рэспуб�

ліканскім фондам фундамен�

тальных даследаванняў, вучо�

ныя універсітэта ў 2008 годзе рас�

працоўвалі 17 праектаў. Грант

атрымаў 1 малады вучоны.

Усяго ў 2008 годзе выконвалі�

ся 84 фінансуемыя НДР. Агуль�

ная сума фінансавання навукі

ва універсітэце склала 1 327 301тыс. руб.; з іх 883 590 тыс. руб.

(66,57%) — бюджэтныя асігна�

ванні Міністэрства адукацыі.

У 2008 годзе завершана выканан�

не 40 навукова�даследчых работ;

аб’ём іх фінансавання дасягнуў

480,6 тыс. рублёў.

За апошнія 5 гадоў павялічы�

лася фінансаванне галіновых

•Афіцыйная хроніка

ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ЗА 2008 ГОД(з выступлення прарэктара па навуковай рабоце В. В. Бушчыка на Савеце універсітэта)

НДР: па праблемах вышэйшай

і сярэдняй адукацыі — у 4,5 раза;

фундаментальных даследаван�

няў — у 1,9 раза; па дагаворах —

у 3,7 раза.

У 2008 годзе атрыманы патэн�

ты Рэспублікі Беларусь на вына�

ходніцтвы: № 11302 «Спосаб ат�

рымання пасадачнага матэрыялу

даўгапальцага рака Astacusleptodactylus Esch», № 11303 «Спо�

саб атрымання таварнай прадук�

цыі прэснаводнай крэветкі

Macrobrachium Nipponense (deHan) ва ўмеранай зоне». Аўтар

вынаходніцтваў — дацэнт кафед�

ры агульнай біялогіі В. Ф. Кулеш.

Патэнтаўладальнік — БДПУ.

Заяўка № а20080710 ад 2 чэр�

веня 2008 года на вынаходніцтва

«Спосаб зняцця пазастатычнага

напружання мышцаў»прайшла

этап папярэдняй экспертызы,

і пададзена хадайніцтва аб пра�

вядзенні патэнтнай экспертызы

па сутнасці заяўляемага рашэн�

ня. Аўтары вынаходніцтва — за�

гадчык кафедры фізічнага выха�

вання і спорту В. А. Аўсянкін

і старшы выкладчык гэтай жа

кафедры Г. А. Кукель.

На працягу апошніх трох гадоў

лідэрства ў выкананні фінанса�

ваных НДР захоўваюць агульна�

універсітэцкія кафедры. У 2006—

2007 гг. на іх долю ў агульным

аб’ёме фінансавання прыпадала

21—23 %; у 2008 годзе — амаль

33 %. Нязменным лідэрам у

апошнія 3 гады з’яўляецца

фізічны факультэт. Стабільна

працуе факультэт прыродазнаў�

ства. З 6�га месца на 2�е падняў�

ся факультэт спецыяльнай аду�

кацыі.

НАВУКОВА�ВЫДА�ВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

За справаздачны пе�

рыяд на базе БДПУ пра�

ведзена 10 міжнарод�

ных, 8 рэспубліканскіх,

16 студэнцкіх канферэн�

цый. Вялікая ўвага на�

давалася развіццю і па�

вышэнню навукова�пе�

дагагічнага патэнцыялу

кафедраў. У 2008 г. су�

працоўнікамі БДПУ аба�

ронены 1 доктарская і 13кандыдацкіх дысерта�

цый; у дактарантуры

навучаюцца 6 чалавек,

у аспірантуры — 172 (у

тым ліку 114 — з адры�

вам ад вытворчасці).

Аспірантура БДПУ

ажыццяўляе падрыхтоўку спе�

цыялістаў вышэйшай кваліфі�

кацыі па 59 навуковых спецы�

яльнасцях у 15 адгалінаваннях

навукі.

Выдадзена 25 манаграфій, 27падручнікаў і 69 вучэбных дапа�

можнікаў для вышэйшай і сярэд�

няй школы з грыфам Міністэр�

ства адукацыі, 234 — без грыфу;

апублікавана 1050 навуковых ар�

тыкулаў і 750 тэзісаў дакладаў.

НДРСУ 2008 г. у БДПУ было пра�

ведзена 109 навукова�метадыч�

ных мерапрыемстваў для раз�

віцця НДРС, у тым ліку 16 на�

вукова�практычных канферэн�

цый, 55 выстаў навуковых прац

студэнтаў, 29 аглядаў�кон�

курсаў.

Сёлета ў Рэспубліканскім кон�

курсе студэнцкіх навуковых ра�

бот бралі ўдзел 97 прадстаўнікоў

нашага універсітэта. Найболь�

шая колькасць распрацовак (63)

прысвячалася актуальным праб�

лемам педагогікі і методыкі вы�

кладання асобных дысцыплін.

Па папярэдніх звестках, 13 сту�

дэнтаў атрымалі 1 катэгорыю,

з іх 1 разглядаецца на прадмет ад�

нясення да катэгорыі «лаўрэат»;

35 аднесены да 2�й катэгорыі

і 32 — да 3�й.

Колькасць апублікаваных ар�

тыкулаў, аўтарамі (сааўтарамі)

якіх з’яўляюцца студэнты, —

298, тэзісаў — 490.

МАТЭРЫЯЛЬНА�ТЭХНІЧНАЯБАЗА

У справаздачны год было на�

быта абсталяванне для факуль�

тэта прыродазнаўства:

1. Спектрафатометр;

2. Камера электрафарэзу з кам�

плектуючымі.

Закуп зроблены за кошт мэта�

вых бюджэтных асігнаванняў

Міністэрства адукацыі Рэс�

публікі Беларусь.

Курсы павышэння кваліфікацыі

для супрацоўнікаў і выкладчыкаў

БДПУ «Тэхналогія распрацоўкі тэ�

ставых заданняў у сістэме “Про�

стыя тэсты”» праслухаў 51 чала�

век. Распачата праца па ўкараненні

сістэмы дыстанцыйнага навучан�

ня «Moodle» ў вучэбны працэс.

УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНЫХПРАГРАМАХ І ПРАЕКТАХНа сённяшні дзень у рэжы�

ме падпісаных дагавораў і па�

гадненняў БДПУ супрацоўні�

чае з 27 ВНУ Расійскай Федэ�

рацыі, Польшчы, Літвы,

Латвіі, Украіны, Аўстрыі,

Славакіі, Азербайджана,

Італіі, Швецыі, Кітая.

У міжнародных канферэнцы�

ях, што праходзілі за мяжой, сё�

лета прымалі ўдзел 54 прад�

стаўнікі БДПУ (у 2007 г. — 32).

Напрыканцы хачу выказацьудзячнасць усім навуковымкіраўнікам і выканаўцам за�данняў і тэм за плённую працуў мінулым годзе.

Што паказала зімовая экзаменацыйная сесія(па дадзеных вучэбна�метадычнага ўпраўлення БДПУ)

Page 3: nastaunik 2(1052)

26 лютага 2009 г. 3

— Надзея Паўлаўна, толькі што завяр�шылася праца над стварэннем электронна�га рэсурса «Медыятэка». Што ён сабой уяў�ляе, як і дзе можна атрымаць да яго доступ?

— На сённяшні дзень у склад «Медыя�

тэкі» ўваходзяць 500 СD� и DVD�дыскаў

па асноўных вучэбных дысцыплінах. Дапаслуг чытачоў — бібліятэкі энцыклапе�

дый і слоўнікаў, навучальныя праграмы

па замежных мовах, камп’ютэрных тэх�налогіях, зборнікі дэманст�

рацыйных вопытаў па

фізіцы, віртуальныяхімічныя лабараторыі, са�

мавучыцелі па музычных

рэдактарах, нотныя біблія�тэкі, мультымедыйныя вучэбныя дапа�

можнікі па сусветнай мастацкай культу�

ры і многае іншае. Доступ да «Медыятэкі»прадастаўляецца з камп’ютэраў чыталь�

най залы вучэбнага корпуса № 2. Больш

падрабязная інфармацыя размешчана насайце http://library.bspu.unibel.by:90/.

НОВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ — НОВЫЯ СТРАТЭГІІСкарбніца ведаў, крыніца вучонасці, прытулак тым, хто прагне па�

знання... I ўсё гэта — пра бібліятэку. У цішы яе чытальных залаў выспя�ваюць розум i душа, гартуюцца высокія памкненні чалавечага духу. Не�здарма кожная дзяржава ганарыцца cваімі кнігасховішчамі, у якіх са�брана мудрасць стагоддзяў. БДПУ таксама ёсць чым пахваліцца! Прасённяшні стан i перспектывы развіцця універсітэцкай бібліятэкі нашкарэспандэнт размаўляе з яе дырэктарам Н. П. СЯТКОЎСКАЙ.

— А ці хапае нашым студэнтам тра�дыцыйных падручнікаў?

— Фонд бібліятэкі фарміруецца ў адпа�

веднасці з профілем вучэбных дысцыплінi тэматыкай навукова�даследчых работ

універсітэта. Летась на яго папаўненне

было выдаткавана прыкладна 456 млнрублёў. Мы падлічылі: за апошнія 5 гадоў

набыта амаль 220 тысяч новых падручні�

каў, вучэбных дапаможнікаў, навуковых

кніг, перыядычных выданняў. Абноўле�

ны кніжны фонд па ўсіх галінах ведаў.

Дарэчы, у 2008 годзе па паказчыку «Па�паўненне фонду» бібліятэка БДПУ заня�

ла 3�е месца сярод ВНУ краіны!

Што да колькасці вучэбнай i вучэбна�ме�тадычнай літаратуры, для ўсіх ВНУ краі�

ны нарматывы аднолькавыя: адзін пад�

ручнік па дысцыпліне на 5 студэнтаў дзён�

най формы атры�мання адукацыі.

— Што жрабіць тым,каму не хапілакнігі?

— Ад стратэгіі «рэсурсы» да стратэгіі«доступ да рэсурсаў» — такога прынцыпу

прытрымліваецца кожная сучасная

бібліятэка. Чытальныя залы БДПУ ў не�абходнай колькасці ўкамплектаваны

ўciмi найноўшымі вучэбнымі дапаможні�

камі i перыядычнымі выданнямі.

— Што ў бліжэйшых планах біблія�тэкі?

— Будучае бібліятэк ВНУ — гэта іхператварэнне ў інфармацыйныя цэн�

тры, прычым доля падручнікаў, вучэб�

ных дапаможнікаў і іншых матэрыя�лаў на электронных носьбітах з кож�

ным годам будзе толькі павялічвацца.

І мы актыўна ўдзельнічаем у гэтымпрацэсе! У хуткім часе універсітэт пла�

нуе адкрыць «Электронную бібліятэ�

ку», і работа над яе стварэннем ужовядзецца.

— Поспехаў Вам у гэтай нялёгкай спра�ве! Дзякуй за размову!

У структуру бібліятэкі БДПУ ўваходзяць 11 аддзелаў, 5 філіялаў, 9 абане�

ментаў i 11 чытальных залаў. Неабходнай літаратурай укамплектаваны

66 кабінетаў i кафедраў. Агульны аб’ём кніжнага фонду складае 1 506 563

асобнікі. Штодня бібліятэку наведваюць каля 2,7 тыс. карыстальнікаў.

1. Няхай гэта гучыць банальна — рыхтуйцеся да заняткаў.Памятайце: веды — гэта сіла, з дапамогай якой не толькі будуюць гарады і спыня�

юць цунамі, але і ўціхамірваюць гарэзлівых школьнікаў. Не толькі вы будзеце пра�вяраць узровень падрыхтаванасці вучняў — яны таксама з радасцю праэкзамену�юць практыканта, і каму будзе больш сорамна за нявывучаны ўрок? Вось тадыі адгукнуцца прапушчаныя лекцыі, сяк�так напісаныя канспекты…

2. Не пераходзьце на асобы.Адна з галоўных якасцей сапраўднага настаўніка — справядлівасць. Не раз мне

хацелася вышэй ацаніць работу вучня, які выклікае ў мяне сімпатыю (выхаваны,надзелены пачуццём гумару і наогул прыемны ва ўсіх адносінах). А камусьці, ня�гледзячы на дастойны адказ, так і карцела занізіць адзнаку — ну не падабаецца ёнмне! Быць аб’ектыўным, не пераносіць сваё стаўленне да чалавека ў яго дзённік ціў класны журнал — гэта самае складанае, але неабходнае.

3. Шануйце… сябе.У чым можа праявіцца павага да самога сябе? У адказным і добрасумленным

падыходзе да сваёй працы! Калі дзеці ўбачаць, што вы не прытрымліваецеся няпіса�ных правілаў, яны не будуць успрымаць вас усур’ёз.

4. …і шкадуйце свае нервы — не прымайце ўсё блізка да сэрца.Як у свой час не хапала мне гэтай парады! Паставіўшы ў вучнёўскі дзённік першую

«двойку», я нават не сумнявалася, што хлопец пачне парушаць дысцыпліну і зры�ваць урокі… Але потым выявілася, што дрэнныя адзнакі — гэта непазбежнасць,і праз некалькі тыдняў я ўпэўненай рукой ставіла «пары» ў журнал цэлымі пачкамі.

І напрыканцы — самае галоўнае: кожны вопыт, нават адмоўны, карысны ўжоў сілу сваёй наяўнасці. У наступны раз вы будзеце ведаць пра большасць «падвод�ных камянёў» і нават самі дасцё не адну параду малодшым таварышам.

Поспехаў вам!Вольга ПРЫЁМКА,

студэнтка 5 курса гістарычнага факультэта

Спачатку ўсё, што адбы�

ваецца ў школе, нечым на�

гадвае камп’ютэрны квэст.

Перш�наперш вас чакае

шэраг заданняў — знаём�

ства з метадыстам, адмі�ністрацыяй, раскладам за�

няткаў, размяшчэннем ка�

бінетаў, бібліятэкі, стало�вай; здабыццё неабходных

падручнікаў; праходжан�

не інструктажу ў вопытна�

га спецыяліста, якому на�

канавана цэлы месяц кан�

траляваць вашу амальпрафесійную асобу. А по�

тым вас кідаюць у Калізей,

напоўнены львамі і тыг�рамі з 8 «В» (таварышы

і метадыст тым часам це�

шацца відовішчам і рых�туюцца вынесці вердыкт

пра першы педагагічны

вопыт новаспечанага ЯнаАмоса Каменскага)... Гэта

Нядаўна ў жыцці чацвёртакурснікаў адбылася значная падзея:з�за студэнцкай парты яны пераселі за настаўніцкі стол. Што рабіць,каб першы педагагічны вопыт не застаўся ў памяці заўтрашніх прак�тыкантаў часам жорсткіх выпрабаванняў на трываласць? Як чала�век, які паспяхова прайшоў агонь, ваду і медныя трубы, з чыстымсумленнем магу даць некалькі парад.

ШКОЛА:ІНСТРУКЦЫЯ ПА ПРЫМЯНЕННІ

НЕКАЛЬКІ ЖЫЦЦЯЎСТУДЭНТА N.

Настаўнік�практыкант адначасова належыць дзвюм розным сферамбыцця. У адным, студэнцкім, вымярэнні ён ходзіць на заняткі, рыхтуерэфераты, здае залікі і робіць шмат чаго яшчэ. Падчас практыкі ён (які належыць педагогу)выклікае да дошкі,ставіць адзнакі, пра�вярае сшыткі і кон�турныя карты…

ўжо значна пазней дра�пежнікі ператворацца

ў мітуслівых васьмікла�

шак, а Калізей, як выявіц�

ца, заўсёды быў проста ка�

бінетам з дошкай і кава�

лачкамі крэйды.

Зыходзячы з асабістага

вопыту, скажу: практыка

на пятым курсе выгадна ад�

розніваецца ад папярэдняй.

Вы ўжо можаце адэкватна

ацаніць свае здольнасці

і наладзіць стасункі з пада�

печнымі. Справаздачнасці,

канешне, не абмінуць, алевы перайшлі ўжо на той уз�

ровень, калі дзеці для вас —

больш важныя і нават

больш цікавыя. Яны, у ад�

розненне ад тамоў абавязко�

вай дакументацыі, жывыя

(іншы раз нават залішне!).

Потым, калі вы правялі

ўсе ўрокі і атрымалі под�

пісы ва ўсіх ведамасцях,вас ізноў паглынае стары

добры універсітэцкі лад

з лекцыямі, семінарамі,залікамі і (які жах!) экза�

менамі. Толькі вы неяк

змяніліся — і, напэўна,

у лепшы бок.

АляксейН. КАВАЛЕНКА,

студэнт 5 курсафакультэта

прыродазнаўства

Page 4: nastaunik 2(1052)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск�50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226�40�19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Заказ № 183.Падпісана ў друк 26.02.2009 г. у 9.00.

МЫ — ДЗЕЦІ ТВАЕ, БЕЛАРУСЬ!

Мінск—Жодзіна—Мінск

Калі ў наступным го�

дзе вам прапануюць ісці

ў Зорны паход — ведайце: тут

нават няма пра што раздумваць,

трэба адразу ж згаджацца! Не пашкадуеце! Менавіта такія словы я хачу ска�

заць усім і кожнаму, а ў першую чаргу — тым, хто яшчэ не здагадваецца, што ж гэта

за дзіва — ЗОРНЫ!

Тры дні ў славутым горадзе Жодзіна праляцелі быццам на крылах. Расказваць пра яго пры�

гажосць, пра знакаміты завод «БелАЗ», дзе мы былі на экскурсіі, пра яркіх, цікавых людзей,

з якімі звяла дарога, можна бясконца… Аднаго з іх, напэўна, надоўга запомняць усе ўдзельнікі

нашага атрада: Генадзь Паўлавіч Лазараў, кіраўнік цэнтра патрыятычнага выхавання «Век�

тар», — сапраўды незвычайная персона. Нават задаешся пытаннем: адкуль у яго столькі ства�

ральнай энергіі і духоўнай моцы? Адойчы па яго ініцыятыве мы паспрабавалі на ўласным во�

пыце адчуць сябе выхаванцамі цэнтра: адпрацоўвалі схему паводзінаў пры абвяшчэнні газавай

атакі, разбіралі і збіралі аўтаматы, аказвалі першую медыцынскую дапамогу… І вы не паверы�

це, да якой ступені гэта было цікава! Усе «зорнікі» ФСПТ дагэтуль узгадваюць той вечар і свай�

го новага сябра!

Вераніка ЦІМКО, факультэт сацыяльна�педагагічных тэхналогій

•2009 — Год роднай зямлі

Мінск—Нясвіж—Сноў—МінскГэты Зорны паход быў для мяне першым, таму

ўразіла практычна ўсё: мітынг, сустрэча з Міні�

страм, прамова рэктара, дарога, шчыры прыём...

Шмат чула пра агракамбінат «Сноў», але рэ�

альнасць пераўзышла ўсе спадзяванні. Тут усё зроблена для таго, каб чалавек не толькі

якасна працаваў, але і мог належным чынам арганізаваць свой побыт. Уражваюць аб’ёмы

сацыяльнага будаўніцтва: сёння чаргі на атрыманне жылля чакаюць усяго

60 сем’яў! На 1600 жыхароў вёскі прыходзяцца 480 дзяцей школь�

нага ўзросту. Гісторыю вёскі дазваляе ўзнавіць багатая, з гус�

там аформленая экспазіцыя сноўскага краязнаўчага музея,

які, дарэчы, мае статус народнага.

Настасся БЕЛАЧКІНА,факультэт народнай культуры

К о л а с а �в а — З а �

я м н а е —Засулле« П р ы я з �

джайце да нас

яшчэ! У нас даўно не было так весела!» — наперабой гаманілі

школьнікі пасля канцэрту, які падрыхтавалі для іх «зорнікі» —

студэнты белфіла. Узброеныя мабільнымі тэлефонамі і фотаапара�

тамі, яны нават пільнавалі выступоўцаў ля дзвярэй, каб сфатаграфавацца

разам. Да аўтографаў, канешне, справа не даходзіла, але факультэцкі рок�гурт «Sketch»ужо займеў у Стаўбцоўскім раёне сваіх прыхільнікаў. У той жа Заямнаўскай школе стар�

шакласнікі хвосцікам хадзілі за хлопцамі да той пары, пакуль тыя не падаравалі ім дыск

са сваімі кампазіцыямі.

Увогуле, усё, што было звязана з БДПУ — паступленнем, вучобай, студэнцкім жыццём, —

выклікала павышаную цікавасць маладых людзей. Як высветлілася, шмат у каго тут вучацца

сябры ці знаёмыя, а многія адзінаццацікласнікі і самі збіраюцца ў педагагічны. Па ўласных

назіраннях сцвярджаю: настаўнік для вясковых школьнікаў — самы паважаны чалавек. Запы�

таўшыся ў адной з нашых будучых абітурыентак, чаму яна спыніла выбар на БДПУ, я атры�

мала ёмісты адказ: «Надзейна, прэстыжна!» І гэтым усё сказана!

Наталія ПЯТРОЎСКАЯ,факультэт беларускай філалогіі і культуры

Камарова—Свір—Старыгі—Мядзел«На недельку до второго я уеду в Комарово», —

жыццярадасна спяваў Ігар Скляр, і, напэўна,

кожнаму карцела напрасіцца да яго ў кампанію.

Нібыта адгукнуўшыся на заклік артыста, зорны

атрад музычна�педагагічнага факультэта такса�

ма накіраваўся ў Камарова. Няхай не ў песеннае, а ў роднае, нарачанскае. Не зусім на тыдзень,

а толькі на пяць дзён — затое якіх незабыўных!

Нарачанская СШ № 2 з экалагічным ухілам і паглыбленым вывучэннем англійскай

мовы сапраўды перавярнула наша ўяўленне пра пасялковыя школы. Шыкоўны,

багаты інтэр’ер, яркія жыццярадасныя колеры, маляўнічыя фотагалерэі,

кабінеты з рэдкімі раслінамі і нават акварыум з залатымі рыбкамі… У шко�

ле дзейнічаюць экалагічныя клубы, на поўную сілу жыве тэатр «Зялё�

ная планета», выдаюцца свае газеты. Гэта сапраўдная маленькая рэс�

публіка, дзе пануюць законы дабрыні і павагі!

Кацярына ЮСЬКО,музычна�педагагічны факультэт

МЫ — ДЗЕЦІ ТВАЕ, БЕЛАРУСЬ!

Выязджаючы за межы аб�жытай прасторы, неспадзеўкі ўсве�

дамляеш, да якой ступені неабсяжная нашазямля! Бяжыць�віецца дарога, звязваючы дагэ�

туль незнаёмыя гарады, пасёлкі і вёсачкі ў адзінае цэ�лае, імя якому — Беларусь.

Для ўдзельнікаў ХLIV Зорнага паходу 2009�ы стане Го�дам роднай зямлі не толькі па календары. Здавалася б, ужоколькі дзён прайшло з таго дня, як «зорны дэсант» вярнуўсяз ганаровага «баявога задання» — данесці слова пра БДПУў самыя аддаленыя куточкі Міншчыны! Але і з цягамчасу не згасаюць успаміны пра гасцінных гаспадароў,

сяброўскія ўсмешкі, прыгажосць і гармонію чалаве�чых адносін. Быццам у калейдаскопе, па�нова�

му выкладваюцца ўражанні і пачуцці, ут�вараючы дзіўны арнамент, імя

якому — Радзіма…

Канешне, прыгожа, але ў гэтым ёсцьштосьці занадта урбаністычнае…

— Як жа нашы госцібавяць вольны час?

Наталля: Гуляць асаб�

ліва няма калі: цэлымі

днямі сядзім у Нацыя�

нальнай бібліятэцы.

Яраслаў: Так, часу на

забавы не застаецца…Мы ж прыехалі па спра�

ве: збіраем матэрыял

для дыпломных работпа беларускай мове.

— Дарэчы, чаму вы абралі менавіта бе�ларусістыку? Гэта перспектыўны напра�мак?

Сустракаю загадкавы позірк Яраслава:— Ну… мне хацелася б атрымаць сту�

пень бакалаўра...

Алена: На жаль, у Літве нямногія веда�

юць беларускую мову, яе ўжыванне абме�

жаванае. У нашай групе пяць чалавек, чац�

вёра з якіх перад Вамі... Канешне, беларус�

кая мова выкарыстоўваецца на тэлеба�чанні, у друку і на радыё, але ў тых аб’ё�

мах, якія адпавядаюць

колькасным суадносі�

нам беларусаў і іншых

нацыянальнасцей.

— У хуткім часе мыразвітаемся. Што вамнайбольш запомніццапра БДПУ?

Яраслаў: Можна пра

сталоўку сказаць? Вы�

датна, смачна кор�мяць. Калі я ад’язджаў

у Мінск, маці перажывала: маўляў, на�

зад вернецца шкілет. Дарэмна хвалява�лася! У вас на дзевяць літаў (прыкладна

9 тысяч беларускіх рублёў. — Заўв. аўт.)можна добра пад’есці, а ў нас толькі злёг�ку перакусіць. І дзяўчатам ваша кухня

даспадобы: нават пра фігуру не думаюць!

Аліна: Дзякуй за гасцінны прыём! Мы

абавязкова прыедзем да вас яшчэ!

Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

МІР, СЯБРОЎСТВАІ ВЯСЁЛАЯ РАЗМОВА ЗА КАВАЙ

Наўрад ці можна ўявіць сабе людзей, якіх не цікавілі б гістарычныяпаданні, легенды і біяграфіі славутых прашчураў, асабліва калі янызвязаны з мінулым іншай краіны. Інтарэс да беларускай культурыпрывёў у «радзівілаўскія мясціны» гасцей БДПУ — прафесара Бакін�скага славянскага універсітэта Рафіка Манафа аглу НАЎРУЗАВА і сту�дэнтаў Вільнюскага педагагічнага універсітэта Яраслава ГАЙДАМО�ВІЧА, Аліну ЛІСЕЦКУЮ, Алену ІВАНЧАНКУ і Наталлю САВАС�ЦЬЯНІК. За кубачкам кавы ў нясвіжскім кафэ паміж літоўскай молад�дзю сама сабою завязалася размова — пра ўражанні ад паездкі, прамінулае і сучаснасць, пра Літву і Беларусь… У зручны момант да гу�таркі далучыўся і карэспандэнт «Н».

Злева направа: Наталля Савасць�

янік, Аліна Лісецкая, Алена Іванчан�

ка, Яраслаў Гайдамовіч

— Сябры, як вам экскурсія?Наталля: Нясвіжскі замак вельмі

прыгожы! Стаіш ля маста — і здаецца,

што вось�вось з’явіцца вершнік! Незвы�

чайнае ўражанне.Аліна: А мне Мір больш даспадобы.

Ад яго сапраўды гісторыяй павявае…

— А Мінск падабаецца?

Яраслаў: А то! У нас вольная праграма:

самі сабе гаспадары.Алена: Аднак пакуль што былі толькі

ў кінатэатры «Масква». Ведаеце, горад

незнаёмы, дык мы ледзь не за ручкі ўзяў�шыся ходзім, каб не згубіцца. А так Мінск

вельмі прыгожы. Будынкі з цэглы, усё на�туральна. А Вільнюс зараз «зашклянеў».