8
Настаўніцкая Настаўніцкая газета газета 29 снежня 2011 года ТЭМА ВЫПУСКУ: ТЭМА ВЫПУСКУ: Дзецi. Свята. Сям’я Дзецi. Свята. Сям’я СЁННЯ Ў НУМАРЫ “Бісерная казка” мастачкі з Поўначы Кожная з гераінь гэтага матэрыялу стварыла ў свой час вялікую моцную сям’ю, дзе знайшлося месца як родным, так і прыёмным дзецям. Пра Алу Сінюк і Святлану Канаваленка мы ўжо згадвалі ў нашай газеце. Аксана Альховік стала “адкрыццём года”. Пра тое, якімі прыемнымі падзеямі запомніўся адыходзячы год іх сем’ям, чытайце на стар. 8—9. Самая важная падзея ў жыцці Кожны з нас напрыканцы года імкнецца падвесці пэўныя вынікі, вылучыць галоўнае, што здарылася ў жыцці за апошніх 12 месяцаў: створаная сям’я, атрыманая пасада, пабудаваная кватэра... А хтосьці з упэўненасцю скажа: “адваяванае” жыццё. Як, напрыклад, Наталля Гарошка: для яе галоўным вынікам гэтага года стала літаральна “адваяванае” ў лёсу жыццё яе дачкі Машы. Пры гэтым жанчына ўпэўнена, што гэтае дасягненне ў свой “актыў” могуць запісаць тысячы зусім невядомых ёй людзей. Дадатак да "Настаўніцкай газеты" 29 снежня 2011 года Толькі вера ў сябе і ні кроплі жалю Марына Цішэвіч, малады педагог з лагойскай сярэдняй школы № 1, у дзяцінстве страціла зрок. Але ў свой час дзяўчына зрабіла выбар на карысць актыўнага жыцця і сёння смела крочыць наперад, стварыўшы безбар’ернае асяроддзе найперш у сваім светаўспрыманні. Галоўная традыцыя — гэта сама сям’я Каляды і Новы год — традыцыйныя сямейныя святы. У гэтыя дні разам са сваімі дзецьмі мы дзесьці парушаем устаноўленыя намі ж самімі строгія правілы, сваволім, з дзіцячым нецярпеннем і азартам рыхтуем і чакаем падарункаў. І тым самым ствараем тую самую непаўторную атмасферу свята і фарміруем свае адметныя сямейныя святочныя традыцыі. Мы вырашылі запытаць у бацькоў- выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, якія адметныя святочныя традыцыі ёсць у іх сем’ях. Магчыма, хтосьці ў гэтых аповедах пазнае сябе і тым самым яшчэ раз пераканаецца ў правільнасці абранай мадэлі выхавання, а магчыма, хтосьці знойдзе для сябе і нейкія новыя ідэі. З Новым годам! З Новым годам! З новым домам! З новым домам! 26 снежня ў горадзе Беразіно (Мінская вобласць) адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу, будаўніцтва якога ажыццяўлялася згодна з прэзідэнцкай праграмай “Дзеці Беларусі”. У Бярэзінскім раёне гэта першая такая ўстанова. У новы дом напярэдадні Новага года пераехала сям’я Жанны і Віктара Сямёнавых, у якой пастаянна выхоўваюцца 3—4 прыёмныя дзіцяці. У студзені Жанна і Віктар чакаюць папаўнення: да іх сям’і далучацца яшчэ пяцёра дзяцей (родныя браты і сёстры), якія зараз жывуць у трох розных прыёмных сем’ях. ▶ ▶ ▶ 6 стар.

Sacyjalny rakurs

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Sacyjalny rakurs

Citation preview

Page 1: Sacyjalny rakurs

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета29 снежня 2011 года

ТЭМ

А ВЫ

ПУСК

У:ТЭ

МА

ВЫПУ

СКУ:

Дзе

цi. С

вя

та

. С

ям

’я

Дзе

цi. С

вя

та

. С

ям

’я

СЁННЯ Ў НУМАРЫ“Бісерная

казка” мастачкіз Поўначы

Кожная з гераінь гэтага матэрыялу стварылаў свой час вялікуюмоцную сям’ю, дзе знайшлося месца як родным, так і прыёмным дзецям. Пра Алу Сінюкі Святлану Канаваленка мы ўжо згадвалі ў нашай газеце. Аксана Альховік стала “адкрыццём года”.Пра тое, якімі прыемнымі падзеямі запомніўся адыходзячы год іх сем’ям, чытайце на стар. 8—9.

Самая важнаяпадзея ў жыцці

Кожны з нас напрыканцы года імкнецца падвесці пэўныя вынікі, вылучыць галоўнае, што здарылася ў жыцці за апошніх 12 месяцаў: створаная сям’я, атрыманая пасада, пабудаваная кватэра... А хтосьці з упэўненасцю скажа: “адваяванае” жыццё. Як, напрыклад, Наталля Гарошка: для яе галоўным вынікам гэтага года стала літаральна “адваяванае” ў лёсу жыццё яе дачкі Машы. Пры гэтым жанчына ўпэўнена, што гэтае дасягненне ў свой “актыў” могуць запісаць тысячы зусім невядомых ёй людзей.

Дадатак да "Настаўніцкай газеты"29 снежня 2011 года

Тольківера ў сябеі ні кроплі жалюМарына Цішэвіч, малады педагогз лагойскай сярэдняй школы № 1,у дзяцінствестраціла зрок.Але ў свой часдзяўчына зрабілавыбар на карысць актыўнага жыццяі сёння смелакрочыць наперад, стварыўшы безбар’ернае асяроддзе найперш у сваім светаўспрыманні.

Галоўная традыцыя — гэта сама сям’я Каляды і Новы год — традыцыйныя сямейныя святы. У гэтыя дні разам са сваімі дзецьмі мы дзесьці парушаем устаноўленыя намі ж самімі строгія правілы, сваволім, з дзіцячым нецярпеннем і азартам рыхтуем і чакаем падарункаў. І тым самым ствараем тую самую непаўторную атмасферу свята і фарміруем свае адметныя сямейныя святочныя традыцыі. Мы вырашылі запытаць у баць коў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, якія адметныя святочныя традыцыі ёсць у іх сем’ях. Магчыма, хтосьці ў гэтых аповедах пазнае сябе і тым самым яшчэ раз пераканаецца ў правільнасці абранай мадэлі выхавання, а магчыма, хтосьці знойдзе для сябе і нейкія новыя ідэі.

З Новым годам!З Новым годам!З новым домам!З новым домам!

26 снежня ў горадзе Беразіно (Мінская вобласць) адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу, будаўніцтва якога ажыццяўлялася згодна з прэзідэнцкай праграмай “Дзеці Беларусі”. У Бярэзінскім раёне гэта першая такая ўстанова. У новы дом напярэдадні Новага года пераехала сям’я Жанны і Віктара Сямёнавых, у якой пастаянна выхоўваюцца 3—4 прыёмныя дзіцяці. У студзені Жанна і Віктар чакаюць папаўнення: да іх сям’і далучацца яшчэ пяцёра дзяцей (родныя браты і сёстры), якія зараз жывуць у трох розных прыёмных сем’ях.

▶ ▶ ▶ 6 стар.

Page 2: Sacyjalny rakurs

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета29 снежня 2011 года

Сямёнавы працуюць прыём-нымі бацькамі на працягу 7 гадоў. Траіх дзяцей яны ўжо

“выпусцілі”: вярнуліся ў сваю біяла-гічную сям’ю Таццяна і Хрысціна, а Віка, самая першая выхаванка Тац-цяны і Віктара, зараз вучыцца ў ка-леджы ў Мінску.

Сёння ў сям’і Сямёнавых выхоў-ваюцца Кацярына, Валерыя, На-талля, Алег Шаракі і Насця Паддуб-ская.

— Жаданне ўзяць на выхаванне прыёмнае дзіця ў нас з мужам узнік-ла раптоўна, — расказвае Жанна Мі-хайлаўна. — Саша і Яўген, родныя сыны, заканчвалі школу, і мы з Вік-тарам неяк нечакана зразумелі, што нам стане сумна, калі дзеці пакі нуць нас, паедуць з дому. Звярнуліся ў ад-дзел адукацыі, і неўзабаве нам па-ведамілі, што ёсць дзяўчынка, якую можна прыняць у сваю сям’ю.

Праз некаторы час патрэбнасць у дзіцячым асяроддзі (і гэта нягле-дзячы на тое, што Жанна Міхайлаўна працавала выхавальнікам у дзіцячым садзе!) зноў дала пра сябе знаць. Так у сям’і Сямёнавых з’явіліся Танюша і Хрысціна. Потым забралі з прытул-ку Насцю, стрыечную сястру Вікі.

Таццяна з Хрысцінай вярнуліся да сваіх родных бацькоў, але і месяца не прайшло, як Жанна з Віктарам узялі на выхаванне сястрычак Леру, Кацю і Наташу. А іх брат Алежка быў змеш-чаны ў сям’ю сястры Жанны — Але-ны Піскун (Сямёнавы былі суседзямі з ёй у вёсцы Лешніца). Да нядаўняга часу ў Алены з мужам увогуле было васьмёра дзяцей — двое родных (ужо дарослыя, жывуць асобна. — Заўв. аўт.), двое ўсыноўленых і чацвёра прыёмных, адзін з іх Алежка Шарак. Зараз хлопчык жыве са сваімі сёстра-мі ў сям’і Сямёнавых.

���Увогуле “сямейную” сітуацыю на

Бярэзіншчыне можна назваць ста-більнай. За 2011 год у бацькоўскіх правах у раёне адноўлена 5 бацькоў у адносінах да 10 дзяцей; зараз пададзе-на іскавая заява на аднаўленне ў баць-коўскіх правах яшчэ адной жанчыны ў адносінах да дваіх дзяцей. Па словах

метадыста па ахове правоў дзяцінства аддзела адукацыі Бярэзінскага рай-выканкама Зінаіды Уладзіміраўны Панамарэнка, у іншыя гады названы паказчык складаў 1—2.

У адыходзячым годзе таксама было ўсыноўлена 5 дзяцей. Пры не-абходнасці практычна ўсе дзеці ў Бярэзінскім раёне, якія аказваюцца ў сацыяльна небяспечным становіш-чы, накіроўваюцца ў замяшчальныя сем’і, мінаючы інтэрнатныя ўстано-вы. Ёсць дзве прыёмныя сям’і, якія заўсёды гатовы прыняць у сябе дзя-цей ва ўзросце да 3 гадоў.

З бацькамі, якія пазбаўлены баць-коўскіх правоў, у раёне працуюць бесперапынна.

— Мы трымаем іх на кантролі, тэлефануем, запрашаем на гутар-кі і пераконваем, пераконваем, пе-раконваем, — расказвае Зінаіда Уладзіміраўна. — Канечне, людзі розныя. Ёсць і такія, да якіх дасту-кацца амаль немагчыма. Некаторыя абдумваюцца толькі пасля накіра-вання іскавай заявы ў суд на пазбаў-ленне бацькоўскіх правоў. А гэта, як вядома, здараецца праз паўгода пас-ля адбірання дзіцяці з сям’і. Спрабу-ем знаходзіць словы для пераканан-ня, хаця не ўтойваю, што гэта бывае складана. Чалавек павінен сам заха-цець змяніць сваё жыццё. Калі такое жаданне адсутнічае, то ніякія словы не паўплыва юць.

Па словах З.У.Панамарэнка, ад-ным з даволі дзейсных спосабаў уз-дзеяння на гора-бацькоў з’яўляецца наведванне апошнімі дзіцячых свят у прытулку. У Бярэзінскім раёне гэты спосаб спрацоўвае.

Калі бацькі выказваюць гатоў-насць вярнуцца да дзяцей, ім даецца так званы выпрабавальны тэрмін (на працягу года). За гэты час яны павін-ны добра зарэкамендаваць сябе з усіх бакоў — працаваць без нараканняў, падтрымліваць парадак у хаце і, безу-моўна, адмовіцца ад ранейшага ладу жыцця. Схітрыць тут бацькі не мо-гуць, паколькі трапляюць пад піль-ную ўвагу педагогаў школ, дзе вучац-ца іх дзеці, і сельскіх улад.

Гаворачы пра Бярэзінскі раён, нельга не ўзгадаць і вёску Дулебы, дзе ў свой час месціўся дзіцячы дом (закрыўся ў 2007 годзе). Тагачасны дырэктар гэтай установы Уладзімір Грудзінскі паклаў пачатак добрай тра-дыцыі: усе выхаванцы дзіцячага дома праводзілі выхадныя дні і канікулы ў сем’ях — іх прымалі ў сябе не толькі сваякі, але і проста мясцовыя жыхары, бабулі і дзядулі. Як бачым, гэтая тра-дыцыя замацоўваецца і ва ўсім раёне.

Глафіра ЛЯТКОЎСКАЯ[email protected]

Фота Алега ІГНАТОВІЧАі з архіва сям'і Т.І.ГУНДАР.

6 З месца падзей

Падчас ка-мандзіроўкі на Бярэзін-

шчыну мы завіталі ў госці да сям’і Сы-чанавых, у вёску Любуша ны. У па-чатку снежня 2011 года Алена Сы ча-нава была адноў-лена ў бацькоўскіх правах на сваіх траіх дзяцей — На-таллю, Сашу і Ві-таля Шаройкаў. Пяць гадоў жанчы-на ішла да гэтага моманту: прайш-ла адпаведнае ля-чэнне і цвёрда вы-рашыла аднавіць сям’ю. Пакуль мамы не было по-бач, малыя жылі пад апекай бабулі, якая, дарэчы, пе-раехала жыць да іх. Такім чынам, месца жыхарства Наталлі, Сашу і Віталю мяняць не давялося, як ішколу.

Школьныя настаўнікі ўсе ў адзін голас гавораць, што з вяртаннем

мамы паводзіны і адзнакі дзяцей змяніліся ў станоўчы бок. На Новы год сям’я Алены збярэцца разам. Напэўна, гэта самы лепшы падару-нак для Наташы, Сашы і Віталя Ша-ройкаў!

І яшчэ адну сям’ю з Бярэзінскага раёна, якая выхоўвае прыёмных дзяцей, хочац-ца сёння ўзгадаць на старонках газеты і

адрасаваць ёй самыя шчырыя навагоднія віншаванні. Таццяна і Аляксандр Гундары з 2004 года выхоўваюць Дзмітрыя і Настассю. Сем гадоў назад Таццяна выпадкова апы-нулася на дні адкрытых дзвярэй у Бярэзін-скай школе-інтэрнаце. Пачуўшы пра тое, што можна браць на выхадныя дні дзяцей да сябе ў сям’ю, задумалася. А калі ўба-чыла маленькага спевака на сцэне — Дзі-му, то зразумела, што выхадных дзён ме-навіта ёй будзе мала. Таццяна падышла да хлопчыка пасля выступлення, пазнаёміла-ся з ім, паабяцала неўзабаве вярнуцца. У той жа дзень пагутарыла з мужам і дзець-мі (сынам Сашам і дачкой Наталляй) і ат-рымала адабрэнне з іх боку. Пра тое, што ў Дзімы ёсць сястра, Таццяна тады не веда-ла і перажывала, што хлопец засумуе адзін (іх з Аляксандрам родныя дзеці ўжо жылі асобна). І як жа яна абрадавалася, калі ста-ла вядома, што ў інтэрнаце ў Дзімы заста-лася сястра!

Малыя хутка адаптаваліся, і сёння ад-носіны паміж дзецьмі і прыёмнымі бацькамі ў сям’і Гундараў больш чым цёплыя. Тацця-на Іванаўна не хавае хвалявання, калі гаво-рыць аб тым, што неўзабаве Дзіма з Ната-шай стануць дарослымі і пакінуць іх дом. Віншуем іх усіх і зычым радасці і любові!

◀ ◀ ◀ 5 стар.

З Новым годам!З Новым годам!З новым домам!З новым домам!

Page 3: Sacyjalny rakurs

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета29 снежня 2011 года

А яшчэ штогод ходзім усёй сям’ёй калядаваць. Так-сама загадзя рыхтуем касцюмы, прадумваем нейкія забаўныя сцэнкі, развучваем калядныя песні. Атрым-ліваецца выдатна! Мы не толькі нясём у дамы суседзяў радасць, шчырасць, але і атрымліваем гэта ўзамен.

Ёсць і яшчэ адна традыцыя ў нашым доме. У гэтыя святочныя дні да нас абавязкова прыязджаюць усе мае дзеці. Зараз восем чалавек — былых выхаван-цаў дзіцячага дома сямейнага тыпу — жы вуць цалкам самастойна. Шасцёра маюць свае сем’і, апошняе вяселле якраз было ў гэтым годзе. Але пасля таго, як старэйшыя дзеці выраслі і сталі жыць самастойна ў розных гарадах Беларусі, сувязь з імі не перапыніла-ся. Яны пастаянна прыязджаюць у госці, праводзяць свае адпачынкі з намі, прывозяць да нас сваіх дзяцей. Але ў той жа час я разумею, што мае дзеці з’явіліся не з прабіркі. Ва ўсіх калісьці былі біялагічныя бацькі. І кожнае дзіця прыйшло да нас у сям’ю са сваім жыц-цёвым багажом, сваімі ўспамінамі. Я ніколі не абмяр-коўваю з дзецьмі іх бацькоў. Лічу, што не маю на гэта права. Уважліва выслухоўваю, ніколі не асуджаю, не

перашкаджаю, калі дзіця хоча патэлефа-наваць, напісаць пісь-мо. Імкнуся ім у гэ-тым дапамагчы. Але, на жаль, часцей гэта трэба дзецям, а не іх бацькам. За двац цаць гадоў толькі адзін раз маці аднавілася ў баць коўскіх правах і забрала дзяўчынку, якая трапіла да нас у сям’ю амаль у 15 га-доў, таму роднасныя сувязі не былі стра-чаны. Але і з ёй мы не страчваем сувязі, у нас нармальныя ад-носіны. Так і атрым-ліваецца, што адзі-ны дом дзяцінства для маіх выхаванцаў — гэта наш дом. І што б ні здарылася, дзверы нашага дома заўсёды адчынены для іх. Гэта, напэўна, і ёсць галоў-ная традыцыя нашай сям’і.

Гуляюць усе!У сям’і Таццяны Кушняровай з вёскі Каменічы Асі-

повіцкага раёна на сёння выхоўваецца 11 дзяцей. І ўсе яны з нецярпеннем чакаюць гэтае свята, бо ведаюць: іх чакаюць незабыўныя дні.

— Час напярэдадні Каляд і Новага года ў нас заўсё-ды сезон паездак, — дзеліцца вопытам Таццяна Куш-нярова. — Мы едзем не толькі туды, куды нас запраша-юць нашы шматлікія добрыя сябры, але і самі набываем білеты — у цырк, на галоўную ёлку краіны. Плануем ці-кавыя маршруты, каб паездкі сапраўды ўразілі і запом-ніліся.

Рыхтуем цікавыя і прыгожыя навагоднія касцюмы для кожнага дзіцяці. Малыя любяць рабіць нейкія пада-рункі сваімі рукамі, прычым не адно аднаму (ведаюць, што Дзед Мароз падарункі ім абавязкова прынясе!), а нам з татам. Да апошняга дня не ведаем, што гэта бу-дзе. У самы першы год, дарэчы, у мяне было вялікае здзіўленне ад таго, што дзеці самі вырашылі пада рыць нам падарункі, што ў іх ёсць гэтая неабходнасць: не толькі атрымліваць падарункі, але і дарыць іх.

Абавязкова ўпрыгожваем дом. А сёлета дзеці вы-рашылі правесці конкурс на лепшае ўпрыгажэнне па-коя. Самі, без нашай дапамогі, прапанавалі гэтую ідэю і ўвасобілі яе. Мама з татам — журы, прычым ацаніць нам трэба будзе не толькі тое, як дзеці ўпрыгожылі пакой, але і наколькі творча “абаранілі” гэтую прыга-жосць.

А яшчэ адна традыцыя звязана ў нас з навагод-нім сталом. Кожнае дзіця можа заказаць на навагод-ні стол сваю любімую страву — і яна абавязкова будзе

7Традыцыі

Боцік на шчасцеМаргарыта Уладзіміраўна Кундзікава з ка-

горты вопытных бацькоў-выхавальнікаў. Яе дзіцячы дом сямейнага тыпу існуе ўжо больш за 20 гадоў. За гэты час тут выхоўвалася 36 дзяцей. Сёлета Маргарыта Уладзіміраў-на была названа жанчынай года ў намінацыі “За выхаванне дзяцей”, а таксама адзначана ў праекце АНТ “Гонар нацыі”.

— Безумоўна, за гэтыя гады ў нас сфар-міраваліся свае святочныя традыцыі, — рас-казвае Маргарыта Уладзіміраўна. — Найперш мы вельмі любім падрыхтоўку да свята, асаб-ліва што-небудзь майстраваць сваімі рука-мі. Напэўна, гэтая традыцыя склалася яшчэ ў сям’і маіх бацькоў і была перададзена мне ў “спадчыну”. Да гэтага часу памятаю, як мы ра-зам з мамай і татам змайстравалі касцюм Ката ў ботах. Гэта быў такі шыкоўны кот, што нават заняў першае месца на школьным навагоднім балі. А для малодшай сястры да касцюма Чы-рвонай Шапачкі спецыяльна сплялі сапраўд-ныя лапці і маленькі кошык. Для брата рабілі касцюм рыцара. Гэта быў той час, калі, акрамя папяровай маскі, немагчыма было купіць нічо-га. Але ж колькі задавальнення і шчасця прыносілі гэтыя самаробныя касцюмы зайчыкаў і сняжынак, катоў і рыца-раў. Напэўна, таму, што нашы бацькі ўкладвалі ўсю сваю любоў і клопат у гэтыя няхітрыя ўборы.

Сёння ж, канечне, зусім іншы час. Практычна ўсё можна купіць у магазіне. Але ўсё роўна адна з галоў-ных традыцый у нашай сям’і — гэта падрыхтоўка на-вагодніх падарункаў уласнымі рукамі. Чаго толькі ў нас не было за мінулыя гады! Вось летась, напрыклад, мы ўпершыню вырашылі арганізаваць конкурс на леп-шы калядны боцік. Удзельнічалі ўсе, нават самыя ма-ленькія. Два тыдні падбіралі матэрыял для калядных боцікаў. У ход пайшлі і прыгожыя гузікі, і стужкі былых выпускнікоў, і абрэзкі карункаў і тасёмак. Для самых маленькіх накупілі клейкай бліскучай рознакаляровай паперы. Шыць яны яшчэ не ўмеюць, а на гатовыя бо-цікі выразаныя з паперы ялінкі, сэрцайкі і многае іншае самі наклеяць. А потым кожны знайшоў у сваім боціку падарунак на Новы год. Дзеці вырашылі і ў гэтым го-дзе ўсе падарункі дарыць сябрам і сваякам у калядных боціках. Нам вельмі гэта спадабалася і адназначна бу-дзе нашай каляднай традыцыяй. А сёлета пяклі каляд-ныя пернікавыя домікі. Спачатку напяклі каржоў неаб-ходнай формы, затым склеілі іх у домікі (гэта аказалася самым складаным), а потым ужо ўпрыгожвалі.

Яшчэ адна наша навагодняя традыцыя: ніякіх сум-ных застолляў. Кожны Новы год мы ўласнымі сіла-мі рыхтуем нейкае прадстаўленне — казку, гісторыю, байку. Да таго ж загадзя прадумваем конкурсы, розыг-рышы. Удзельнічаюць усе, бо ў гэты дзень нават са-мым малодшым дазваляецца не спаць столькі, колькі яны пажадаюць.

Каляды і Новы год — традыцыйныя сямейныя святы. У гэтыя дні разам са сваімі дзецьмі мы дзесьці парушаем устаноўленыя намі ж самімі строгія правілы, сваволім,з дзіцячым нецярпеннем чакаем падарункаў. І тым самым ствараемтую непаўторную атмасферу свята і фарміруем свае адметныя сямейныя святочныя традыцыі. Для выхаванцаў прыёмных сем’яў, дзіцячых сямейных дамоў такія традыцыі надзвычай важныя. Яны не толькі даюць адчуванне свята, але і яшчэ раз пераконваюць малых

у іх прыналежнасці да сям’і, у тым, што, нягледзячы на нейкія змены, у жыцці ёсць моманты, якія застаюцца непарушнымі і нават у самыя цяжкія часы даюць сілы спадзявацца на лепшае.Мы вырашылі запытаць у бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, якія адметныя святочныя традыцыі ёсць у іх сем’ях. Магчыма, хтосьці ў гэтых аповедах пазнае сябе і тым самым яшчэ раз пераканаецца ў правільнасці абранай мадэлі выхавання, а хтосьці, магчыма, знойдзе для сябе і нейкія новыя ідэі.

Галоўная традыцыя —гэта сама сям’я

на стале, але і гатаваць яе дзіця будзе разам са мной. Старэйшыя, канечне ж, могуць і самі гэта зрабіць, але ж галоўнае тут — сумесная справа.

Бой курантаў мы заўсёды сустракаем на вуліцы пад феерверкі і салюты. Уся вёска ўжо ведае: гэта дзіцячы дом адзначае Новы год. А потым водзім ка-рагоды.

Усе жаданні спраўдзяцца

Наталля Канстанцінаўна Канановіч таксама мае вельмі багаты вопыт замяшчальнага бацькоўства. Па-чыналі яны з мужам гэтую справу з апякунскай сям’і, затым была створана прыёмная, а ў 1998 годзе быў адкрыты іх дзіцячы дом сямейнага тыпу. На сёння тут выхоўваецца 10 дзяцей, чацвёра ўжо пайшлі ў самас-тойнае жыццё, але ўсё роўна наведваюць прыёмных бацькоў. Вось і на Новы год Наталля Канстанцінаўна з мужам заўсёды чакаюць прыезду былых выхаванцаў, а сёлета нават у большым складзе: у аднаго з іх нара-дзілася дачка.

— На Новы год заўсёды імкнёмся заставацца дома, бо гэта найперш сямейнае свята, — упэўнена Натал-ля Канстанцінаўна. — Таму і галоўная святочная тра-дыцыя ў нашай сям’і — гэта сама сям’я. Калі мы пра-цуем, то ўсе разам. Адпачываем — таксама разам. Калі свята — таксама рыхтуемся і святкуем яго разам. Таму і праходзяць святы ў згодзе, складна, удала.

У малых навагоднія святы пачынаюцца задоў-га да 31 снежня, як мінімум — з пачатку канікул. Таму мы па традыцыі заўсёды загадзя ставім ёлку, абавяз-кова жывую. Разам упрыгожваем. А потым пад ёлкай усе знаходзяць свае падарункі. Дзеці загадзя пішуць пісьмы Дзеду Марозу. Хтосьці просіць тэлефон, хтось-ці — цацку. І “Дзед Мароз” па магчымасці імкнецца выка наць усе пажаданні. А часам пішуць зусім незвы-чайнае. Вось наша Надзейка сёлета пажадала толькі аднаго: каб мама не хварэла і ніколі з-за яе не засму-чалася і не плакала. Думаю, гэтае жаданне абавязко-ва спраўдзіцца.

Алена МАРКЕВІЧ[email protected]

Фота аўтара, Вячаслава МАКОЎСКАГАі з архіва сям'і М.У.КУНДЗІКАВАЙ.

Page 4: Sacyjalny rakurs

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета29 снежня 2011 года8 Свет сям'і

Трох гераінь, пра якіх пойдзе гаворка ў гэтым матэрыяле, аб’ядноўвае не толькі прафесія. Так, усе яны педагогі: Святлана Канаваленка і Аксана Альховік некалі працавалі ў сектары па ахове дзяцінства ў раённых аддзелах адукацыі, Ала Сінюк і сёння працуе сацыяльным педагогам у школе. Але пагутарыць з імі мы вырашылі найперш таму, што кожная з гэтых жанчын стварыла ў свой час вялікую моцную сям’ю, дзе знайшлося месца як родным, так і прыёмным дзецям.

Пра сем’і Алы і Святланы мы ўжо пісалі на старонках “Настаўніцкай газеты” ў нумарах, прысвечаных Дню маці (у 2010 і 2011 гадах). Аксана Альховік стала, так бы мовіць, нашым адкрыццём года.Як яны рыхтуюцца да навагодніх свят? Які ўдзел у гэтым прымаюць дзеці? Якімі прыемнымі падзеямі запомніўся адыходзячы год? Жанчыны пагадзіліся адказаць на гэтыя пытанні, а нехта нават прыпомніў і цікавыя навагоднія выпадкі са свайго жыцця.

Свята. Сям’я. Радасць Свята. Сям’я. Радасць

“Бісерная казка” мастачкі з ПоўначыЗ Аксанай Альховік мы пазнаёміліся літаральна за тыдзень да выхаду гэтага нумара: на вочы трапіла невялікая нататка аб адкрыцці ў Нараўлянскім этнаграфічным музеі выставы “Бісерная казка”. Аўтар твораў, што прадстаўленына выставе, менавіта Аксана. Тое, што жанчына стварае сваімі рукамі, сапраўды цудоўна! Але заняткі творчасцю, як аказалася, яна выдатна умяшчае з работай прыёмнай маці ў раённым аддзеле адукацыі. Гэтую інфармацыю мы таксама занатавалі і вырашылі патэлефанаваць Аксане Іванаўне. Яе сямейная гісторыя нам падалася годнай увагі. А пачалася яна ў 1989 годзе, калі 18-гадовай дзяўчынай Аксана прыехала ў Беларусь з далёкага паўночнага Мурманска.

У Аксаны і Івана Альховікаў пяцё-ра дзяцей: дзве дачкі — Тацця-

на і Наталля, два сыны — Андрэй і Яўген і прыёмная дзяўчынка Ма-рына. Старэйшыя дзеці ўжо да-рослыя і жывуць асобна ад баць-коў, а Марына сёлета заканчвае школу. У сям’ю Альховікаў яна прыйшла 7 гадоў назад. Аксана тады працавала загадчыкам сек-тара аховы дзяцінства ў аддзеле адукацыі Нараўлянскага райвы-канкама. Дзіця яна заўважыла ў прытулку, што дзейнічаў тады пры тураўскай царкве. Дзяўчынка за-пала ў душу, і неўзабаве рашэн-не ўзяць яе на выхаванне ў сваю сям’ю было прынята.

На той момант, па словах Ак-саны Іванаўны, у Нараўлянскім раёне не было ні адной прыём-най сям’і. Прыкладаў усынаўлен-ня было нямала. Так, на пачат-ку 2000-х раён нават выйшаў на першае месца па колькасці ўсы-ноўленых дзяцей: у адзін год но-вых бацькоў знайшлі ажно 8 ма-лых (даволі значная лічба для маленькай Нароўлі). А вось ста-навіцца прыёмнымі бацькамі жы-хары раёна не спяшаліся, і сям’я Альховікаў, можна сказаць, па-клала пачатак гэтай справе.

Таццяна з Наталляй на той мо-мант ужо вучыліся ў старшых кла-сах. Невялікая розніца ва ўзрос-це паміж дзяўчатамі, на думку Аксаны, павінна была толькі пас-прыяць іх адносінам. Так яно і ат-

рымалася. Складаней за ўсё Ма-рыне было наладзіць кантакт з мужам Аксаны — прыёмным та-там Іванам Калістратавічам. Справа ў тым, што на працягу першых 10 гадоў свайго жыцця дзяўчынка выхоўвалася ў няпоў-най сям’і.

Таццяна ж з Наталляй раслі спагадлівымі дзецьмі: маміны гіс-торыі пра складаныя лёсы хлопчы-каў і дзяўчынак, што засталіся без апекі бацькоў, не пакідалі іх раўна-душымі. І калі ў сям’і з’явілася Ма-рына, дзяўчаты ўжо ведалі, што ў выхаванні сястрычкі павінна быць і іх доля.

— Спачатку вельмі хацела-ся, каб і мамай называла, стала сваёй, роднай, — дзеліцца пера-жытым Аксана. — А потым я зра-зумела, што ў 10 гадоў у дзіцяці ўжо часткова сфарміраваліся свае погляды на жыццё. І Марына не-калькі разоў давала мне гэта зра-зумець. Тады я яшчэ раз перачы-тала ўсю неабходную літаратуру і дакладна ўсвядоміла, што прыём-нае бацькоўства — гэта найперш работа і ставіцца да яго неаб-ходна належным чынам. Я павін-на навучыць дзіця самастойнас-ці? Зраблю гэта. Павінна паказаць мадэль сям’і, дзе любяць і разу-меюць адно аднаго? Пакажу, тым больш што любіць гэтае дзіця мне не забараняецца.

Першае, з чаго пачала Акса-на, — навучыла Марыну (як, у прынцыпе, і старэйшых дзяцей) усё рабіць сваімі рукамі: мыць бя-лізну без дапамогі пральнай машы-ны, посуд і падлогу — без розных хімічных сродкаў, шкло і люстэр-ка — выключна з выкарыстаннем старых газет. У сям’і Альховікаў абавязкова складаўся графік дзя-журстваў па кухні, па хаце, па два-ры. Для ўсіх дзяцей быў абмежава-ны час карыстання камп’ютарам, напэўна, у выніку гэтага Марына зараз з’яўляецца першай чытач-кай у раённай бібліятэцы.

Сёння Аксана ўжо смела можа сказаць, што бацькоўская навука пайшла яе дзецям на карысць. Так, Наталля і Яўген у свой час вучылі-ся ў Мазырскім абласным ліцэі. І баць кі адпраўлялі іх на вучобу са спакойнай душой, бо ведалі, што дзеці могуць быць самастойнымі.

Тры гады назад Аксана заняла-ся бісерапляценнем: падгледзе-ла, як стварала прыгажосць з бісе-ру суседка па палаце ў бальніцы, і

вырашыла паспрабаваць зрабіць што-небудзь сама. Купіла адну кніжку па асваенні гэтай тэхнікі, потым другую, і… пачалася твор-часць.

Акрамя стварэння кампазі-цый з бісерных кветак і дрэў, Ак-сана вышывае бісерам іконы. Майстрыху заўважылі, і дырэктар раённага цэнтра рамёстваў пра-панавала ёй паўдзельнічаць у конкурсе “Рукі не для суму”, які штогод ладзіцца ў раёне. Акса-на пагадзілася і перамагла. А яшчэ праз нейкі час ёй прапана-валі паўстаўкі навуковага суп-рацоўніка ў цэнтры рамёстваў, і яна таксама пагадзілася. Па сло-вах жанчыны, яе жаданні супалі з магчымасцямі.

Асвоіла Аксана і цестапласты-ку. Разам з мамай сурвэтніцы, карцінкі на кухню стваралі і дзяў-чаты. Летась, напрыклад, Марыні-ны вырабы з цеста занялі першае месца ў выставе “Калядныя сус-трэчы”. А ў маі Аксана з Марынай прадстаўлялі свае работы на кон-курсе “Прыёмная сям’я: цёплы дом-2011”, які праводзіў аддзел адукацыі. Дарэчы, у кожным тво-ры Аксаны ёсць і часцінка Марыні-най душы. Дзяўчынка — першы па-мочнік у творчых справах сваёй прыёмнай мамы.

Сёння Аксана Альховік працуе мастаком-афарміцелем у этнагра-фічным музеі Нароўлі.

Новы год Аксана і Іван заўсёды сустракалі са сваімі дзецьмі за вя-лікім круглым сталом. Ёлку ўпры-гожвалі прама ў двары. На гэты раз сабрацца ўсім разам наўрад ці ўдасца: дзеці ўжо дарослыя, жы-вуць у розных гарадах і нават ма-юць сваіх дзяцей (сыну Тацця-ны Славіку 1,4 года, а ў Яўгена 21 снежня нарадзілася дачка Аляк-сандра). Марына правядзе зімнія канікулы ў Таццяны, якая жыве ў Калінкавічах, — у чарговы раз па-вучыцца самастойнасці.

Page 5: Sacyjalny rakurs

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета29 снежня 2011 года 9Свет сям'і

Ад сэрцада сэрца

Сёлета гэты марафон добрых спраў быў распачаты яшчэ 17 снежня. У Нацыянальным цэнтры мастац-кай творчасці дзяцей і моладзі сабралася больш

за дзвесце дзяцей-сірот, якія выхоўваюцца ў сямей-ных дзіцячых дамах па ўсёй рэспубліцы, дзяцей з цяж-кімі захворваннямі, з малазабяспечаных сем’яў. Для ўсіх іх артысты Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчас-ці падрыхтавалі казачнае навагодняе прадстаўленне і вясёлую гульнявую праграму, а Беларускі дзіцячы фонд пры падтрымцы спонсараў — салодкія падарункі.

— Трэці год запар мы прымаем удзел у гэтай акцыі Беларускага дзіцячага фонду, — расказала дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці Надзея Васільеўна Васільчанка. — Увесь калектыў гэтаму вель-мі рады, бо ёсць магчымасць не толькі прыняць дзяцей, але і падрыхтаваць для іх прадстаўленне. Гэта ж самае чароўнае, таямнічае свята, якое з нецярпеннем чака-юць усе дзеці. Мы вельмі рады, што ёсць магчымасць далучыцца да стварэння цуда і так шчыра пайсці ад сэ-рда да сэрца і прадставіць сваю творчасць для дзяцей.

— Канечне ж, малыя вельмі рады гэтаму святу, — за-ўважыла Наталля Канстанцінаўна Канановіч, прыёмная мама з Лагойскага раёна. — Але для нас нават больш важна тое, што гэта не разавая акцыя і што ў асобе суп-рацоўнікаў фонду мы адчуваем сапраўдных сяброў, якія падтрымліваюць і нас, бацькоў, і дзяцей у любы час: і ў свята, і ў будні.

З гэтага дня ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах ва-ланцёры і актывісты Беларускага дзіцячага фонду на-ведваюць дзіцячыя аддзяленні бальніц, школы-інтэрна-ты і дзіцячыя дамы, прыходзяць дамоў да цяжкахворых дзяцей, праводзяць святочныя ранішнікі і канцэрты. У цэлым каля 15 тысяч дзяцей па ўсёй Беларусі, якія апы-нуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, атрымаюць він-шаванні і дапамогу ад Беларускага дзіцячага фонду.

Прадоўжыцца акцыя “Нашы сэрцы — хворым дзецям” да 10 студзеня 2012 года і пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Трэба адзначыць, што ў рамках акцыі запланавана яшчэ адна знакавая падзея. У Каляды, 8 студзеня 2012 года, па традыцыі Беларускі дзіцячы фонд сумесна з епархіяльным упраўленнем Беларускай праваслаўнай царквы, Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катас-трофы на Чарнобыльскай АЭС МНС РБ, Беларускім рэс-публіканскм саюзам моладзі запросяць дзяцей, пера-сяленцаў з забруджаных тэрыторый, і дзяцей-сірот, якія выхоўваюцца ў сямейных дзіцячых дамах рэспублікі, на сустрэчу з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам у Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор і на навагодняе прадстаўленне.

Акрамя таго, яшчэ да пачатку навагодняй акцыі Бе-ларускі дзіцячы фонд зрабіў падарунак і таленавітым дзецям: выдаў кнігу пад назвай “Дзеці пішуць для дзя-цей”, у якую ўвайшлі лепшыя работы ўдзельнікаў ад-найменнага конкурсу. І якраз перад Новым годам, 29 снежня, адбудзецца прэзентацыя гэтай кнігі.

— Наталля Верабей, Каця Міхайлава, Анжаліка Пупа, Канстанцін Грыцкевіч, Аксана Федаровіч прые дуць у Мінск, прачытаюць свае творы, якія ўвайшлі ў кнігу, падзеляцца з аднагодкамі новымі творамі і, самае га-лоўнае, атрымаюць у падарунак сваю кнігу з рук членаў журы конкурсу: журналісткі радыё Алены Давыдавай, пісьменніка Аркадзя Груздова, старшыні праўлення Бе-ларускага дзіцячага фонду Уладзіміра Ліпскага, — рас-казала супрацоўнік фонду Юлія Капцэвіч. — Падтрымлі-ваючы першыя спробы юнага талента, мы даём дзецям з цяжкім лёсам упэўненасць у тым, што іх пачынанні і здольнасці будуць заўважаны і падтрыманы дарослымі, што яны не адзінокія ў сваіх памкненнях зрабіць жыццё больш яркім і цікавым.

А яшчэ, як паведамілі ў фондзе, да акцыі “Нашы сэ-рцы — хворым дзецям” могуць далучыцца ўсе жада-ючыя. Па традыцыі ў парках Мінска будуць працаваць хаткі Дзеда Мароза. Плануючы паход у госці да яго для свайго дзіцяці, кожны з нас можа падрыхтаваць і падарунак для іншага дзіцяці. У далейшым Беларус-кі дзіцячы фонд перадасць усе падарункі дзецям, якія асабліва маюць у гэтым патрэбу.

Падрыхтавала Алена МАРКЕВІЧ[email protected]

Чацвёра выхаванцаў сям’і Сі-нюкоў — Максім, Дзяніс, На-

талля і Дар’я — па-ранейшаму радуюць сваіх бацькоў.

Максім, старэйшы хло-пец, зараз вучыцца на 3 курсе БДУІР і сёлета 3 разы станавіў-ся прызёрам міжуніверсітэцкіх спаборніцтваў па тайскім бок-се.

Наталля канчаткова вызначы-лася з прафесіяй і стала студэн-ткай адной з італьянскіх ВНУ — атрымлівае спецыяль насць “Ме -неджар гасцінічнага бізнесу”. Дзяўчына пераканана, што зра-біла правільны выбар. Ала яе падтрымлівае, паколькі і сама лічыць, што ў нялюбай працы добрага мала.

Дзяніс займаецца фатагра-фіяй і ў адыходзячым годзе быў узнагароджаны граматай за ўдзел у фотаконкурсе, прысве-чаным юбілею Маскоўскага раё-на сталіцы.

Дар’я, малодшая дачка, пра-цягвае спяваць і займацца мас-тацкай гімнастыкай. Сёлета яна ўдзельнічала ў праекце канала АНТ “Я спяваю” і прайшла ў другі тур (з 3000 дзяцей было адабра-на 50). У трэці тур дзяўчынка не трапіла, але не вельмі перажы-вае з гэтай прычыны: у скла-дзе вакальна-эстраднай студыі “Мікс” яна пастаянна выступае на адкрытых пляцоўках горада. Нядаўна студыя выпусціла свой альбом, у які ўвайшлі і Дашыны песні.

Што тычыцца самой Алы Мі-калаеўны, то, гаворачы пра яе вынікі года, варта ўзгадаць на-ступнае. Сацыяльны педагог сярэдняй школы № 208 Мінска Ала Сінюк і намеснік дырэкта-ра па выхаваўчай рабоце гэтай жа ўстановы Вольга Паршына сёлета ў лістападзе прадстаў-лялі на рэспубліканскім конкур-се на лепшы праект па арганіза-цыі шостага школьнага дня сваю аўтарскую распрацоўку — “Клуб выхаднога дня “Тусоўка.by” (пра фінал конкурсу, які праходзіў у НДЦ “Зубраня”, можна даве-

дацца ў № 141 “Настаўніцкай га-зеты” ад 19.11.2011. — Заўв. аўт.). А напярэдадні калядных свят, 21 снежня, названыя пе-дагогі атрымалі грант Мінгарвы-канкама на рэалізацыю свайго праекта.

Такім чынам, адыходзячы год для сям’і Сінюкоў аказаўся вы-датным ва ўсіх адносінах. Новы, 2012, яны сустрэнуць традыцый-на — дома за святочным ста-лом. Пад бой курантаў усе зной-дуць падарункі пад ёлкай. Даша падрыхтуе забаўляльную праг-раму і выступіць з ёю ў касцюме Снягуркі. А на канікулах (канечне, калі выпадзе снег), паедуць усе разам катацца на лыжах на Якуц-кія горы. Пакуль што сняжын-кі красуюцца толькі на вокнах: Дар’я штогод упрыгожвае нава-годнімі сімваламі кватэру. Летась дзяўчынка выразала і наклей-вала на вокны зайцоў, сёлета на

змену “вушастым” прыйшлі дра-кончыкі.

Калі я запыталася ў Алы Міка-лаеўны, ці доўга верылі яе дзеці ў Дзеда Мароза, яна засмяяла-ся і расказала такі навагодні вы-падак. Дзянісу было 5 гадоў. Ён хадзіў у дзіцячы садок, дзе яго мама працавала выхавальнікам. На навагоднім свяце ў групе Ала выконвала ролю Дзеда Мароза. Начапіла бараду, махнатыя бе-лыя бровы, апранула касцюм, змяніла голас. Дзіцячы ранішнік прайшоў на “ўра”. А калі ўсё за-кончылася і Ала пачала распыт-ваць сына аб тым, ці спадабаўся яму Дзед Мароз, малы даў ста-ноўчы адказ, а потым задуменна запытаўся: “Толькі чаму ў Дзеда Мароза былі твае боты?..”.

Але ці перастаў ён верыць тады ў галоўнага навагодняга персанажа, Ала Сінюк не ведае і па гэты дзень.

“Чаму ботыў Дзеда Мароза маміны?”

Святлана і Аляксандр Канава-ленкі будуць сустракаць Новы

год у новым доме. (Нагадаем, што яны працуюць выхавальніка-мі ў доме сямейнага тыпу, які ад-крыўся сёлета ў Гарадцы.) Усе прыёмныя дзеці, ак-рамя адной дзяўчын-кі, прыйшлі ў гэтую сям’ю таксама ў 2011 годзе. Увогуле, сён-ня дзяцей у сям’і Кана-валенкаў дзесяць:4 дзяўчынкі і 6 хлоп-чыкаў.

Святлана з Сабінай, Алінай і Аняй любяць выпякаць. Пячэнне і пірагі на іх абедзенным стале — частыя госці. А вось святочныя тарты, як правіла, тэматычныя. “Навасельны” торт, напрыклад,

меў форму доміка, навагодні ж дзяўчаты пажадалі спячы ў вы-глядзе дракончыкаў — як-ніяк, а год Дракона надыходзіць. Зараз усе разам думаюць над ажыццяўленнем гэтай ідэі.

Ёлку Канаваленкі па традыцыі ўпрыгожва-

юць 25 снежня. Дзеці абавязкова рыхту юць навагодні канцэрт, у якім

задзейнічаны нават малышы. Як толькі выпадае першы снег, ма-лыя пішуць пісьмы Дзеду Маро-зу, а ён у сваю чаргу абавязкова прыносіць падарункі і пакідае іх на ганку. Летась, напрыклад, Ві-талік выйшаў карміць сабаку, а за дзвярыма — цэлы мех падарун-каў! Ледзь зацягнуў у хату.

Упершыню ў “пашыраным” складзе сям’я Святланы і Аляк-сандра сустракала 2011 год. Сёлета ў лістападзе ў іх з’явілася яшчэ адна дзяўчынка — двухга-довая Аліначка. Малышка часова змешчана ў дом сямейнага тыпу. Бацькі наведваюць яе пастаянна, і дзяўчынка лічыць, што яна про-ста прыехала пагасціць.

— Калі ўсё будзе так, як цяпер, то ў студзені Аліна вернецца ў сваю родную сям’ю, — з надзеяй кажа Святлана.

Добрай навіной адыходзя-чага года Святлана Валер’еўна лічыць і тое, што ў студзені вернецца ў сваю біялагічную сям’ю Віталік — хлопчык, які наведваў Канаваленкаў па

выхадных і ў дні канікул. А яшчэ запомнілася паезд-

ка ў НДЦ “Зубраня” ўсёй сям’ёй.

мі ў доме сямейнага тыпу, які ад-крыўся сёлета ў Гарадцы.) Усе прыёмныя дзеці, ак-рамя адной дзяўчын-кі, прыйшлі ў гэтуюсям’ю таксама ў 2011годзе. Увогуле, сён-ня дзяцей у сям’і Кана-валенкаў дзесяць:4 дзяўчынкіі 6 хлоп-чыкаў.

тарты, як праввввіла, тэматычныя. “Навасельны” торт, напрыклад,

меў форму доміка, навагодні ж дзяўчаты пажадалі спячы ў вы-глядзе дракончыкаў — як-ніяк, а год Дракона надыходзіць. Зараз усе разам думаюць над ажыццяўленнем гэтай ідэі.

Ёлку Канаваленкі па традыцыі ўпрыгожва-

юць 252 снежня. Дзеці абавязкова рыхту ююць навагодні канцэрт, у якім

прыносна ганкталік выдзвярыкаў! Ле

УпескладзсандраСёлетаяшчэ адовая АзмешчаБацькі і дзяўчста пры

—цяпвесяСв

Дчага глічыцвернсямнав

выя

Торт-“дракончык”і падарункі на ганку

Засталося зусім няшмат часу, і 2011 год застанецца ў мінулым. Усе рыхтуюцца да свята: упрыгожваюць свае дамы, прыбіраюць ёлку, рыхтуюць смачную ежу і ... чакаюць сюрпрызаў. А дзеці загадваюць жаданні і вераць, што яны здзейсняцца. А ці спраўдзяцца гэтыя жаданні, залежыць ад нас, дарослых. Маленькія пацыенты бальніц, дзеці, якія засталіся без бацькоў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі больш за іншых маюць патрэбу ва ўвазе, асабліва напярэдадні самых чароўных свят — Нараджэння Хрыстова і Новага года, упэўнены ў Беларускім дзіцячым фондзе. Менавіта таму фонд ужо на працягу 21 года праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы сэрцы — хворым дзецям”.

Глафіра ЛЯТКОЎСКАЯ[email protected]

Page 6: Sacyjalny rakurs

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета29 снежня 2011 года10 У цэнтры ўвагі

Маша — позняя і вельмі доўгачака-ная дачка. Яе на-

раджэння з замілаваннем чакалі не толькі бацькі, але і бабулі, дзядулі, адным сло-вам, усе родныя сям’і Га-рошкаў.

— Бацькоўства ў сталым узросце — гэта зусім іншыя адчуванні, чым у маладос-ці, — дзеліцца ўспамінамі Наталля Фёдараўна. — Ты ўжо ведаеш, што такое мець дзіця, і гэта пазбаўляе цябе шэрагу дробных пытанняў, хваляванняў, якія часам не даюць адчуць усю асало-ду ад бацькоўства. Да таго ж усе пачуцці ў гэты час над-звычай абвостраны, ва ўся-лякім выпадку, я не памя-таю ў сваёй маладосці такіх трапяткіх, як у гэты раз, ад-носін да немаўляці. А тут яшчэ і хвароба…

Што ў дзяўчынкі ёсць пэўныя праблемы з сэрцам, урачы сказалі маці яшчэ ў радзільным доме. Пры пер-шым жа аглядзе ўрач доўга і ўважліва слухаў, як б’ецца маленькае сэрцайка, і ўрэш-це сказаў: “Нешта не так…”.

Што “не так”, давяло-ся высвятляць ужо ў іншых бальніцах. Напачатку ўрачы не бачылі сур’ёзных праблем і казалі толькі аб парушэнні рытму сэрца. З гэтым дыяг-назам і рэкамендацыяй на-ведаць кардыёлага выпісалі дадому. А ўжо праз месяц пры шпіталізацыі ўрачы, аг-ледзеўшы дзяўчынку, захва-ляваліся не на жарт. Спецы-яльнае абследаванне выявіла шматлікія парушэнні рабо-ты сэрца. Складаныя меды-цынскія тэрміны-дыягназы, агучаныя ўрачом, сведчы-лі толькі аб адным: кож-ную хвіліну з дзяўчынкай можа здарыцца самае гор-шае. Справа ў тым, што яе маленькае сэрцайка білася зусім не так, як павінна. Яно то “захлыналася” ў шалё-ным рытме, то раптам сціха-

ла: адзін удар — і цішыня, на дзве секунды, тры, пяць… А потым зноў заходзілася, ні-быта пасля велізарнай на-грузкі. Спрагназаваць гэтыя прыступы было практычна немагчыма. Яны не залежалі напрамую ад фізічных на-грузак, эмацыянальнага ста-ну дзяўчынкі і маглі здарыц-ца ў любую хвіліну.

Маша з трохмесячна-га ўзросту строга па графіку пачала прымаць моцнадзей-ныя лекі. Напачатку яны да-памагалі стабілізаваць стан дзяўчынкі. Але аб выздараў-ленні гаворкі не было. Кож-ную ноч Наталля Фёдараўна

засынала з жахлівай думкай: “А раптам прасплю? А рап-там не заўважу той самы мо-мант, калі патрэбна будзе неадкладная дапамога?”. І кожную ноч бацькі прачы-наліся безліч разоў і навоб-мацак правяралі: ці б’ецца сэрца іх дачушкі.

Знешне ж цяжка было заў важыць, што з дзяўчын-кай штосьці не так. Вясёлая, непаседлівая, яна на пер-шы погляд не адрознівала-ся ад іншых дзяцей. Але калі іншыя малыя гатовы былі бясконца насіцца з адных арэ ляў на другія, гойсаць на веласіпедзе ці проста га-няцца адзін за адным, Маша ўжо пасля некалькіх хвілін дзіцячых свавольстваў па-чынала пыхцець, уся пакры-валася потам, сама імкнула-ся дзесьці прысесці і далей моўчкі назірала за сваімі ад-нагодкамі.

— Мы былі нібыта між двух агнёў, — прыгадвае На-талля Фёдараўна. — З адна-го боку, нам былі супраць-паказаны, як і ўсім іншым сардэчнікам, вялікія фізіч-ныя нагрузкі. З другога боку, поўнасцю абмежаваць іх было немагчыма, бо гэта ма-гло прывесці да з’яўлення

лішняй вагі і яшчэ большых праблем з сэрцам.

Жыццё дзяўчынкі было мала падобнае на бескла-потнае дзяцінства: што-дзень лекі па раскладзе, аб-межаванні ў гульнях, ежы. А з цягам часу з’явілася яшчэ адна праблема. Лекі, назна-чаныя для стабілізацыі рыт-му сэрца, пакрыху пераста-валі дзейнічаць. Урачы ўжо назначалі максімальна маг-чымыя дозы, але сэрца ўсё роўна заходзілася ў неспа-койным рытме.

Яшчэ ў момант паста-ноўкі дыягназу ўрачы паве-дамілі бацькам, што хваро-

бу іх дачкі магчыма цалкам вылечыць. Неабходна толькі дачакацца 7-гадовага ўзрос-ту: менавіта з такога ўзросту ў нашай краіне праводзяцца неабходныя ў гэтым выпад-ку аперацыі на сэрцы. І ба-цькі разам з дачкой цярпліва чакалі гэтага моманту. Але, калі дзяўчынцы споўніла-ся чатыры гады, кардыёла-гі самі сказалі: больш чакаць немагчыма, лекі не дзейні-чаюць, і ў любы момант сэр-ца можна спыніцца.

Трэба аддаць належ-нае ўрачам, прыгадвае сён-ня Наталля Фёдараўна, бо яны не толькі параілі не ма-рудзіць з правядзеннем апе-рацыі, але і падказалі, дзе магчыма правесці яе за ме-жамі краіны чатырохгадо-вай дзяўчынцы. Паведамілі і пра дабрачынныя фонды, якія вядуць пэўныя прагра-мы па дапамозе дзецям-сар-дэчнікам.

Менавіта такім чынам сям’я Гарошкаў летам бя-гучага года і пазнаёмілася з супрацоўнікамі дабрачын-нага фонду “Шанс”. Пад-трымка фонду была про-ста неабходнай: аперацыя, якую магчыма было правес-ці ў расійскай клініцы, каш-

тавала больш за 250 тысяч расійскіх рублёў. Такую суму звычайная сям’я тэрмінова сабраць проста не ў сілах.

— Але нават думкі не было, што ў нас штосьці не атрымаецца, — сцвярджае Наталля Фёдараўна. — З першага моманту звароту ў фонд мы верылі, што зной-дуцца людзі, якія нам дапа-могуць.

І сапраўды: неабходная сума была сабрана ледзь не за месяц. І ўжо ў кастрычні-ку расійскія ўрачы правялі дзяўчынцы неабходную апе-рацыю. Суткі ў рэанімацыі, далей — стабілізацыя стану ў

аддзяленні і выпіска пад на-гляд беларускіх медыкаў.

— Напачатку пры пра-вядзенні неабходных абсле-даванняў у Машы яшчэ ўзні-калі пэўныя збоі, але зараз, здаецца, стан стабілізаваўся. Мы прайшлі рэабілітацыю ў адным з рэспубліканскіх цэнтраў і зараз пакрыху вяр-таемся да звычайнага рытму жыцця, — расказвае Натал-ля Фёдараўна.

Зараз Маша яшчэ не хо-дзіць у дзіцячы садок: неаб-ходны час, каб яе стан поў-насцю стабілізаваўся. Але дзяўчынка з нецярпеннем чакае таго моманту, калі нарэшце стане “самастой-най”, знойдзе новых сяброў і мама перастане з трыво-гай ледзь не кожную хвілі-ну прыслухоўвацца да рыт-му маленькага сэрца.

Сёння Наталля Фёда-раўна ўжо нават з нейкай іроніяй кажа пра свае міну-лыя страхі. Але нават зараз яе голас не-не ды сарвецца дрыготкімі ноткамі…

— Напэўна, трэба было перажыць гэтае выпрабаван-не, — заўважае жанчына. — У самыя цяжкія моманты міжволі ўзнікалі думкі: што не так у нашым жыцці, калі

нам дадзена такое выпра-баванне? Шукаеш, аналізу-еш, мяняешся. І няхай гэ-тыя змены не маюць ніякіх адносін да выздараўлення дачкі, яны нам неабходны самі па сабе, каб мабіліза-вацца, пераацаніць каштоў-насці і вылучыць у жыцці самае галоўнае. Прыйсці да такіх высноў у звычайным рытме жыцця наўрад ці маг-чыма. Калі ж сваё баліць, то і чужое не пакіне раўнадуш-ным. У неабходны момант людзі адгукнуліся на нашу бяду, дапамаглі нам. Сёння і я гатова дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу...

���Да ўнутранага прыняц-

ця дабрачыннасці як з’явы ў кожнага свой шлях. Хтосьці, як у выпадку сям’і Гарошкаў, менавіта атрымаўшы пад-трымку ад зусім чужых лю-дзей, у далейшым імкнецца і сам дапамагчы іншым. Але ж ці варта кожнаму з нас ча-каць такога напаміну лёсу?

Яшчэ некалькі гадоў на-зад гісторыі з просьбамі аб зборы сродкаў на лячэн-не сустракаліся вельмі рэд-ка. На той час для адкрыц-ця дабрачыннага рахунку неабходна было спецыяль-нае заключэнне Міністэрс-тва аховы здароўя. І далёка не кожны знаходзіў неаб-ходныя сілы, час і веру для праходжання ўсяго ланцуж-ку ўзгадненняў. З адменай жа гэтага патрабавання такія новыя гісторыі з’яўляюцца ледзь не штодня. А разам з гэтым ствараюцца і шмат-лікія праекты па аказанні дапамогі ў інтэрнэце, дабра-чынныя фонды, тэматыч-ныя рубрыкі ў сродках маса-вай інфармацыі.

Часам чую: “Колькі мож-на? Ужо зашмат гэтых гісто-рый”, у чалавека ж ёсць пэў-ны парог суперажывання, і пры бясконцым націску ён, нібыта парог болю, узрас-тае і чалавек страчвае здоль-насць адчуваць чужы боль. Маўляў, усім усё роўна не да-паможаш, дык ці варта нао-гул адгукацца?

Калі прыгледзецца, то тых, хто мае патрэбу ў дапа-мозе, хворых і абяздоленых, сапраўды шмат. Але калі за-зірнуць хаця б аднаму з іх у вочы, пачуць голас поўны болю і адначасова надзеі, то ўжо нікуды не зможаш дзец-ца ад думкі: трэба дапамаг-чы, што б там ні стала, хоць каму-небудзь з іх! І няважна, колькі такіх гісторый: адна ці сотні.

Неяк давялося пачуць думку пра тое, што дабра-чынныя фонды не толькі ра-туюць тых, чыё жыццё вісіць на валаску, але і робяць яшчэ адну немалаважную справу: даюць магчымасць любому з нас, незалежна ад таго, як складваецца наша асабістае ці прафесійнае жыццё, ад-чуваць сябе вельмі патрэб-нымі ў гэтым свеце людзей. І, гледзячы ў вочы дзіцяці, у выратаванні якога ёсць хаця б невялічкая драбніца твай-го ўдзелу, ты разумееш, што гэта сапраўды так.

Алена МАРКЕВІЧ[email protected]

Галоўная падзея ў жыцці

Кожны з нас напрыканцы года імкнецца падвесці пэўныя вынікі, вылучыць галоўнае, што здарыласяў жыцці за апошніх12 месяцаў: створаная сям’я, атрыманая пасада, пабудаваная кватэра... А хтосьціз упэўненасцю скажа: “адваяванае” жыццё. Як, напрыклад, Наталля Гарошка: для яе галоўным вынікам гэтага года стала літаральна “адваяванае” ў лёсу жыццё яе пяцігадовай дачкі Машы. Пры гэтым жанчына ўпэўнена, што гэтае дасягненне ў свой “актыў” могуць запісаць тысячы зусім невядомых ёй людзей.

Page 7: Sacyjalny rakurs

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета29 снежня 2011 года

ёсць усё неабходнае: і выдатнае абсталяванне, і выса-какласныя спецыялісты, і велізарны вопыт.

Але, на жаль, як і паўгода назад, сям’я зноў адчула роспач пры агучванні кошту аперацыі: усё гэта каштуе 55 700 еўра.

— Не рабіць аперацыю таксама нельга, бо ўра-чы асцерагаюцца далейшага негатыўнага ўздзеяння прыступаў на інтэлект і агульны стан дзіцяці. Дарэчы, першай рэакцыяй пры абследаванні нямецкімі ўрачамі дзяўчынкі было неверагоднае здзіўленне: “Гэта проста цуд, што яна так добра развіта!”.

Гэта сапраўды так. Ангеліна вельмі любіць маля-ваць алоўкамі і фарбамі, добра і хутка складае пазлы, вучыцца пісаць. Ёй яшчэ не было і чатырох, калі яна на-вучылася чытаць. Яна ведае на памяць казкі Пушкіна і іншых пісьменнікаў у вершаванай форме, з задаваль-неннем іх дэкламуе, спрабуючы голасам і мімікай пе-радаць выразнасць радкоў. І, безумоўна, як і кожнае дзіця, яна любіць мультфільмы. Асабліва пра прынцэс з абавязковым вяселлем у канцы. І ўжо зараз марыць знайсці свайго прынца. А яшчэ Ангелінка вельмі хоча знайсці сабе сяброў-аднагодкаў, бо дома яе акружа-юць толькі дарослыя.

Так, напэўна, матчына любоў і пяшчота блізкіх, што-дзённыя малітвы здолелі здзейсніць цуд і хоць неяк да-памагчы дзяўчынцы. Але нават гэты маленькі цуд можа калі-небудзь знікнуць.

І першыя званочкі трывогі з’явіліся на пачатку снеж-ня. Ангелінка стала накульгваць на левую ножку, про-ста за лічаныя дні развучылася бегаць, скакаць, кідаць і лавіць мяч. І яна ўсё гэта добра разумее і ўсведамляе. Калі яе папрасілі зрабіць усе гэтыя няхітрыя практыка-ванні, а яна не змагла, Ангеліна разгубілася і сказала: “Але ж раней я ўсё гэта ўмела, а цяпер прыступы не даю-ць”. Страшна і балюча бачыць пакуты дзіцяці, якое зусім не па-дзіцячы разважае аб сваім пяцігадовым жыцці.

А далей — яшчэ горш. Родныя Ангеліны з болем заў-важалі, як іх пяцігадовая малышка, якая чытае на па мяць паэмы Пушкіна, з кожным днём усё горш размаўляе, перамяшчаецца і наогул тае на вачах. Ёй вельмі хацела-ся паскакаць, пагуляць у мяч, але было прыкметна, што ўсё гэта даецца ёй з вялікімі намаганнямі. А пасля цяж-кага прыступу яна правалілася ў сон. Па ціхіх стогнах і дрыжанні веек было зразумела, што нават у сне ёй ня-добра. Ангеліна перастала есці, не змагла нават уста-ваць з ложка, перастала размаўляць. Зноў тэрміновая шпіталізацыя, абследаванні. Бацькі, нібыта ў стане за-цяжнога скачка з парашутам, з жахам чакалі прыгавору ўрачоў. На гэты раз “пашанцавала”: стан дзяўчынкі быў прадыктаваны не асноўным захворваннем, а пабочным уздзеяннем процісутаргавага прэпарата. Інтаксікацыя арганізма была неверагодна моцнай. Дзяўчынку літа-ральна “адкачалі”, яна з мамай днямі вярнулася дадо-му. Але радасці ў доме, як і раней, няшмат.

На цяперашні момант новы процісутаргавы прэ-парат скараціў колькасць прыступаў (раней — да не-калькіх соцень у суткі), але ўзмацніў іх інтэнсіўнасць і працягласць. Прыступы спрагназаваць немагчыма. Ангеліна можа зусім нечакана зваліцца: сінякоў і ранак на целе малой не злічыць. З кожным днём стан дзіцяці пагаршаецца. Бацькі ў роспачы.

Але ж усяго гэтага можна пазбавіцца: па мерка-ванні ўрачоў, аперацыя па ліквідацыі ачага ў галаўным мозгу, які правакуе прыступы, дае вельмі высокія шан-сы на поўнае выздараўленне. “А іншыя варыянты нам нават і не прыходзяць у галаву...” — заўважае мама.

���Гісторыя гэтай сям’і нагадвае неверагодна жорсткую

гульню, прыдуманую лёсам. Раз за разам бацькі Ангелі-ны нібыта ўзносяцца на круты віраж, калі захо дзіцца сэр-ца ад страху і трывогі за дзіця, потым — нібыта палёгка: бяда адышла. А потым зноў — круты віраж і яшчэ боль-шы страх і пакуты. Наўрад ці хто адкажа на пытанне: на-вошта такія выпрабаванні лёсу? Але, здаецца, што гэтая сям'я з годнасцю вынесла ўсё тое, што ім “прадпіса-на”. Бацькі не спужаліся жахлівага дыягназу, займаліся з дзяўчынкай і дабіліся неверагодных вынікаў у яе развіц-ці пры такім захворванні. Аднак, напэўна, і мацярынская любоў не ўсемагутная: яна не здольна здзейсніць яшчэ адзін цуд і назаўсёды пазбавіць дзяўчынку ад хваробы. Але гэта пад сілу нам з вамі.

Скажу шчыра: я не адношуся да той катэгорыі лю-дзей, якія з замілаваннем глядзяць на кожнае дзіця. Хтосьці мне падабаецца, а хтосьці — пакідае раўнадуш-ным. Ангеліна, здаецца, не здольна пакінуць раўнадуш-ным нікога. Гэтыя велізарныя блакітныя вочы, пухна-ценькія шчочкі і звонкі галасок бяруць у палон з першай хвіліны. Нягледзячы на неверагодныя пакуты, якія яна церпіць кожны дзень, позірк у яе вельмі вясёлы, зда-ецца, нейкія добрыя чарцяняты скачуць у яе вочках. І хоць дзяўчынка ўжо добра разумее ўсю цяжкасць свай-го захворвання, яна з непахіснай дзіцячай верай у цуд спа дзяецца, што калісьці ўсё будзе добра. І нават у час сваёй апошняй шпіталізацыі, калі ў яе не было сіл пад-няцца з ложка, яна марыла пра сябе ў будучыні, дзе яна абавязкова знойдзе свайго адзінага прынца. У нашых сілах дапамагчы спраўдзіцца гэтай мары.

Алена МАРКЕВІЧ[email protected]

11У цэнтры ўвагі

Фонд “Шанс” працягвае збор сродкаў на ля-чэнне Ангеліны Лука. На момант падрыхтоўкі

матэрыялу засталося сабраць крыху больш за 12 ты-сяч еўра. Дабрачынны рахунак: № 3135000000100 у ААТ “Бел-газпрамбанк”, г. Мінск, код 742.Атрымальнік — Фонд “Шанс”; УНП 805001111Назначэнне плацяжу: “ахвяраванні на лячэнне дзіцяці Ангеліны Лука”.

А пачыналася ўсё бязвоблачна і радасна. Чаканая цяжарнасць, нараджэнне здаровай дачушкі, вы-піска з раддома ў належны пяцідзённы тэрмін. І

такія не азмрочаныя нічым першых пяць месяцаў жыц-ця дачушкі. Сёння, вяртаючыся ў памяці да тых шчаслі-вых дзён, Ірына Іванаўна Лука з Гродна нават з цяж-касцю ўсведамляе, што гэта сапраўды было з ёй, яе сям’ёй. І толькі зараз поўнасцю разумее, якое гэта шчасце — звычайныя штодзённыя клопаты аб немаў-ляці. Нават бяссонныя ночы, калі пры ходзіцца ўста ваць па пяць разоў, колікі, калі па чарзе з мужам гадзінамі носіш на руках дачушку... Але пры гэтым разумееш: усё гэта часова. Прыйдзе новы дзень — і ён будзе со-нечным і бесклапотным, напоўненым першымі бяззу-бымі ўсмешкамі, першымі ўменнямі.

Гэтае простае штодзённае шчасце скончылася лі-таральна ў адно імгненне. Звычайны вечар, звычайныя клопаты маці з дачкой. І раптам у пяцімесячнай Ангелі-ны пачаліся жахлівыя сутаргі. Неймаверны плач немаў-ляці, роспач маці, бальніца — і літаральна прыгавор урачоў: дзіця не мае шансаў на нармальнае развіццё. Прагноз быў самым несуцяшальным: дзіця не зможа ні хадзіць, ні гаварыць, ні нават пазнаваць родных. Такую выснову ўрачы зрабілі на аснове характару прыступаў. Далей — накіраванне ў Мінск, у рэспубліканскі цэнтр “Маці і дзіця”, абследаванні, кансультацыі. На шчасце, там першапачатковы дыягназ не пацвердзіўся. Ужо ў цэнтры ўрачам удалося спыніць лекамі прыступы.

Але нават пасля выпіскі з бальніцы яшчэ доўга маці з бацькам з трывогай углядаліся ў дачушку: а раптам зноў паўторацца прыступы? З жахам ускоквалі ноччу на кожны рух дзяўчынкі — аказваецца, яна толькі варо-чалася ў сне, а сэрца маці ўсё роўна яшчэ гадзіну бале-ла ад неспакою. З трывогай бацькі ўглядаліся ў кожны новы рух дзяўчынкі, а яна ж мянялася, расла з кож-ным днём... Але паступова страх сышоў, а замест яго прыйшла палёгка і радасць, што яны справіліся з хва-робай. Але шчасце было нядоўгім.

Ангелінцы споўнілася 2 гады, калі прыступы ад-навіліся па некалькі разоў штодня ўжо са стратай пры-томнасці і рэзкім падзеннем. Ёй павялічылі дозу прэ-парата. Прыступы спыніліся. Але ў тры з паловай гады аднавіліся зноў: яшчэ больш частыя, працяглыя. З тых часоў ужо больш за год яны працягваюцца, відазмяня-юцца, але не праходзяць.

Урачы спрабавалі падабраць лячэнне: пераспраба-валі ўсе процісутаргавыя прэпараты, зарэгістраваныя ў Беларусі, бацькі прывозілі лекі і з Расіі. Адчаіўшыся, пайшлі па дапамогу і да гамеапатаў, фітатэрапеўтаў, экстрасэнсаў і знахараў. Але ўсё безвынікова.

Ангеліне праводзілі гармонатэрапію, каб зняць су-таргі, калі яны даходзілі да некалькіх соцень у суткі. Па ўсёй кватэры ляжалі падушкі, бо ў любы момант Ан-гелінка магла ўпасці і траўміравацца.

Дзяўчынка прайшла ўсе магчымыя ў нашай краіне абследаванні, але ўрачы не знайшлі прычыны захвор-вання, а прэпараты не дапамагалі спыніць прысту-

пы. Неяк пасля чарговага прыступу Ангеліна сказала: “Мамачка, як добра, што я не памерла. Ведаеш, гэ-тыя прыступы так перашкаджаюць мне жыць!”. Не дай бог каму-небудзь з бацькоў чуць такія словы ад свай-го дзіцяці...

Бацькі Ангеліны вырашылі, што далей чакаць нель-га. Знайшлі клініку за мяжой, дзе гатовы былі пра-весці поўнае абследаванне дзяўчынкі і, магчыма, вы-явіць прычыну прыступаў. Засмучала толькі адно: кошт паслуг клінікі складаў больш за 18 тысяч еўра. Сума для звычайнай настаўніцкай сям’і проста неверагод-ная, тым больш што сабраць яе неабходна было вельмі хутка. Зразумець у поўнай меры пачуцці бацькоў, якія ўсведамляюць, што жыццё і лёс іх самага любага чала-вечка на зямлі залежыць ад грошай, якія штодня тра-цяцца ва ўсім свеце неверагоднымі сумамі, чалавеку, які гэта не перажыў, наўрад ці магчыма...

І тут зноў, як падарунак лёсу, добрая навіна. Саб-раць неабходную суму дапамаглі і калегі са школы, дзе працуе Ірына Іванаўна, і іншыя арганізацыі Гродна. А потым да збору сродкаў падключыўся і дабрачынны фонд “Шанс”.

���— Перш за ўсё, я і ўся наша сям'я хочам выказаць

вялікую ўдзячнасць за вашу неацэнную для нас дапа-могу: вы далі нам магчымасць абследаваць нашу да-чушку Ангелінку ў спецыялізаванай клініцы ў Германіі, — звяртаецца сёння да ўсіх, хто аказаўся неабыякавым да іх бяды, Ірына Іванаўна. — Без вашай дабрыні, удзе-лу і спагадлівасці гэта было б немагчыма!

Мы прабылі ў замежнай клініцы 2 тыдні, і за гэты час урачы пры дапамозе 3-гадзіннай МРТ знайшлі прычы-ну прыступаў. У Ангеліны — факальная картыкальная дысплазія.

Калі гаварыць простымі словамі, у нейкі перыяд развіцця цяжарнасці адбыўся раптоўны збой — зусім маленечкі ўчастак кары галаўнога мозга сфарміраваў-ся не так, як павінен. Гэты маленечкі паталагічны ўчас-так якраз і не дае шансаў дзяўчынцы жыць нармаль-ным дзіцячым жыццём. І, на жаль, не дасць шансаў на звычайнае жыццё і ў будучыні.

— Як мне растлумачылі ўрачы, гэты тып дысплазіі ўтварыўся спантанна падчас унутрычэраўнага развіц-ця і не можа з'яўляцца вынікам перанесенай інфекцыі, радыяцыі або генетычнай анамаліі, — гаворыць Ірына Іванаўна.

Урачы адразу папярэдзілі бацькоў, што гэты від эпілепсіі вельмі цяжкі і не паддаецца медыкаментоз-наму лячэнню. Бо гэта прыблізна тое ж, што пры запа-ленні лёгкіх спрабаваць збіць тэмпературу і не лячыць пры гэтым саму пнеўманію.

Але вылечыць дзяўчынку ўсё ж магчыма. Вера-годнасць назаўсёды пазбавіць Ангеліну ад прыступаў пры дапамозе хірургічнага ўмяшання вельмі высокая. На жаль, у нашай краіне такія аперацыі не праводзяц-ца. А вось у той жа клініцы, дзе Ангеліна праходзіла абследаванне, такая магчымасць ёсць. Для гэтага там

У Ірыны Іванаўны надзвычай стомленыдля маладой жанчыны голас і позірк.Яна стамілася расказваць, прасіць, а часам нават і спадзявацца. Спадзявацца на тое,што заўтрашні дзень будзе лепшым, чым учарашні. Але ўсё жтакі гэтае пачуццё роспачы часовае.“Хто, як не я, дапаможа майму дзіцяці”, — гэтае рытарычнае пытанне зноў вяртае Ірыну Іванаўну Лука да штодзённай барацьбы з хваробай пяцігадовай дачушкі Ангеліныі дае сілы ў той момант, калі, здаецца, згублены ўсе надзеі.

Дзіцячая мараДзіцячая марапра жыццё,пра жыццё,

якога можа не быцьякога можа не быць

Page 8: Sacyjalny rakurs

Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета29 снежня 2011 года

І вось неяк вясной, на трэцім курсе, Марына здзейсніла подзвіг: адна дабралася з заняткаў да інтэрната. Шчасцю ад таго, што зрабіла гэта сама, не было межы. Так пачаўся новы этап у жыцці дзяўчыны, і бацькі толькі падтрымлівалі яе.

“Веру, што змагу”Падчас размеркавання Марына адмовілася ад свабод-

нага дыплома і ўзяла накіраванне ў родны Лагойскі раён з цвёрдым рашэннем уладкавацца на работу па спецы-яльнасці. Вакансія знайшлася ў сярэдняй школе № 1 Ла-гойска, і вось ужо трэці год запар наша гераіня працуе там на паўстаўкі настаўнікам-дэфектолагам: займаец-ца з дзяўчынкай, якая мае цяжкія парушэнні псіхафізічна-га развіцця і вучыцца дома. Вучаніца Марыны жыве з на-стаўніцай па суседстве, што вельмі зручна. Але педагог не абмяжоўваецца гэтымі заняткамі — амаль кожны дзень яна прыходзіць у школу, якая знаходзіцца ад дома не над-та блізка.

Сёлета ў навучальную ўстанову прыйшла малады спе-цыяліст — таксама настаўнік-дэфектолаг Настасся Шэля-гоўская. Дзяўчаты адразу пасябравалі і нават дапамага-юць адна адной.

— Мне цікава прысутнічаць на занятках, якія пра-водзіць Настасся, — дзеліцца Марына. — Цікава

прыслухвацца да дзяцей, адчуваць іх. Настасся ставіць гукі, а я замацоўваю з вучнямі практыка-

ванні. Мне прыемна нечым дапамагчы. Жыццё па-рознаму можа павярнуцца: магчыма, зрок яшчэ вернецца, і гэтая практыка будзе няліш-

няй для мяне. Важна і тое, што я цяпер заў-сёды ў курсе школьных падзей.

У пачатку снежня Марына Цішэвіч атры-мала другую кваліфікацыйную катэгорыю.

Камісія была ў захапленні ад таго, як дзяўчына правяла ўрок у незнаёмым

класе з вучнямі-пачаткоўцамі. Але ж яна заўсёды магла хутка знайс-

ці агульную мову з дзецьмі, нават падчас універсітэцкіх педагагіч-

ных практык, калі малыя гарэ-зы “правяралі” настаўніцу-студэнтку. Марына старалася ўтрымліваць увагу вучняў ін-шым спосабам — цікава лад-зіць заняткі. Выдатны вопыт яна набыла на 5 курсе, пра-ходзячы практыку ў пунк-це карэкцыйна-педагагіч-най дапамогі гімназіі № 16 Мінска. І зусім як рыба ў ва-дзе дзяўчына адчувала сябе ў ролі тыфлапедагога, калі працавала ў сталічнай шко-ле № 188 для дзяцей з па-рушэннямі зроку. Заканчва-ючы ВНУ, яна была ўпэўнена ў сваіх сілах і ведала, на што здольная.

Акрамя ўсяго іншага, Ма-рына выдатна спявае. Гэтая

здольнасць праявілася выпадкова, амаль адразу пасля таго, як пачаў зніжацца зрок. Дзяўчынка спявала народныя песні ў хоры пры сельскім Доме культуры, удзельнічала ў раённых, абласных, рэспубліканскіх песенных конкурсах. Была пера-можцай “Вясёлкавага карагода”. Нават Васіль Раінчык, ства-ральнік вядомых “Верасоў”, зацікавіўся юнай выканаўцай. Аднак магчымасці асвоіць нотную грамату з дапамогай шры-фту Брайля не было, і “вялікая сцэна” адышла на другі план.

Але Марына не думае сумаваць. Яна пастаянна ўдзель-нічае ў школьных, гарадскіх, раённых музычных святах і адчувае вялікае задавальненне ад гэтага. Любіць чытаць: нядаўна купіла нэтбук, устанавіла на яго адмысловую га-ласавую праграму і з яе дапамогай цяпер асвойвае спе-цыяльную літаратуру, слухае дэтэктывы (у прыватнасці ўлюбёныя творы Агаты Крысці).

Яшчэ адно хобі настаўніцы — вязанне. — Дзіцем я любіла назіраць, як вяжа мая цётачка, —

расказвае дзяўчына. — Яна глядзела тэлевізар і вязала, вязала, вязала… “Як можна вязаць, не гледзячы на вязан-не?!” — здзіўлялася я. Але цяпер разумею, што гэта зусім няцяжка. (Смяецца.)

���Такіх людзей, як Марына, называюць сонейкамі. Яны

цёплыя, шчырыя, з вялікай душой і чулым сэрцам. Сама ж дзяўчына кажа, што ёй усё жыццё шанцуе на людзей. На-пэўна, так яно і ёсць, але ж вядома, што наша ўспрыман-не пэўнага чалавека часта залежыць ад таго, як ён най-перш успрымае сябе сам. Сакрэт Марыны ў тым, што яна не лічыць сябе інвалідам, і ўсе навокал успрымаюць яе гэ-так жа. Калі я гутарыла з дзяўчынай, у мяне цалкам адсут-нічала адчуванне, што яна мяне не бачыць. Тое ж самае ка-залі і школьныя педагогі, з якімі Марына працуе ў адным калектыве. Яны бачаць у ёй калегу, сябра, цудоўнага чала-века. У вачах настаўнікаў, калі яны расказваюць пра гэтую дзяўчыну, можна заўважыць радасць, спагаду, усмешку — усё, акрамя жалю.

Напэўна, нічога гэтага не было б, калі б не бацькі Мары-ны — Ірына Іванаўна і Юрый Іванавіч.

— Яны не проста падтрымліваюць, яны вераць у мяне, — прызнаецца дзяўчына. — “Ты можаш!” — чула я заўсёды ад мамы і таты, а меркаванне бацькоў стаіць у дзяцей на пер-шым месцы па важнасці. Мама навучыла мяне спраўляцца з хатнімі справамі, і я цяпер жыву асобна, адна ў кватэры. Суседзі здзіўляюцца, але так яно і ёсць.

А я веру ў тое, што так яно і будзе. Марына справіцца, паколькі ведае, што можа.

Глафіра ЛЯТКОЎСКАЯ[email protected]

Фота аўтара.

12 Асоба

“Я павінна быцьу гушчы падзей!”

…Зрок у Марыны пачаў пагаршацца ў 9 гадоў: тамаг-рама галаўнога мозга паказала наяўнасць пухліны на пе-расячэнні зрокавых нерваў. Пасля аперацыі ўрачы не да-валі ніякіх прагнозаў. Іх рэкамендацыі былі простымі: не напружваць вочы і больш адпачываць, а там… Час пакажа. Аднак дзяўчынка ўпотай ад бацькоў умудралася і кніжкі чы-таць, і ў тэтрыс гуляць. А пасля таго, як пабывала на рэа-білітацыі ў Германіі, увогуле вырашыла, што не адмовіцца ад звыклага ладу жыцця.

— Там крыху інакш ставяцца да праблем невідушчых людзей, — расказвае Марына. — У нямецкай клініцы, куды я была накіравана на рэабілітацыю, мне адразу далі зразу-мець, што я, нягледзячы на свой дрэнны зрок, павінна пе-рамяшчацца самастойна, не абапіраючыся на руку таты ці мамы. Здзівілася я і тады, калі на занятках гуртка, пад-час якіх нам, дзецям, неабходна было стварыць паштоўкі сваімі рукамі: мне прапанавалі адмовіцца ад татавай дапа-могі і самой папрацаваць з нажніцамі. Я паспрабавала, і ў мяне атрымалася. Ведаеце, як гэта здорава — усведамля-ць, што ты з усім можаш справіцца!

У ходзе рэабілітацыі за мяжой Марына некалькі разоў выпрабоўвала свае сілы і іншымі спосабамі: напрыклад, каталася на веласіпедзе (праўда, рабіла гэта так, каб тата не бачыў).

Медыкі пасля чарговага абследавання парэкаменда-валі дзяўчынцы выконваць гімнастыку для вачэй, каб не да ваць нервовым клеткам "расслабляцца". Сказалі, што верагоднасць аднаўлення зроку існуе. Параілі асвойваць замежную мову, паколькі быць перакладчыкам можна на-ват і з дрэнным зрокам.

Марына вярнулася дамоў поўная надзей і чаканняў, га-товая зноў акунуцца ў свет ведаў, хоць і з іншым класам (перыяд рэабілітацыі зацягнуўся, і дзяўчынка не наведва-ла школу цэлы год).

— Я жадала быць у гушчы падзей, імкнулася хутчэй уба-чыць сваіх сяброў; адчувала, што адна дома не вытрываю, — гаворыць яна.

Школа ў вёсцы Астрошыцы (Лагойскі раён) знаходзіла-ся за 200 метраў ад дома, дзе жыла дзяўчынка. Пэўны час Марына хадзіла на заняткі і дамоў без дапамогі збоку. Ад-носіны ў новым класе складваліся выдатна. Суседка па парце чытала ўголас вучэбны матэрыял, Марына запісва-ла пад яе дыктоўку практыкаванні і матэматычныя прыкла-ды ў сшытках, якія спецыяльна разлінейвалі бацькі. На-стаўнікі таксама вышуквалі розныя спосабы, каб данесці да дзяўчынкі веды па сваіх прадметах… Але бачыла Марына ўсё горш і горш, яе почырк мяняўся, педагогам ужо скла-дана было яго разбі раць. І ў адзін з дзён бацькі дзяўчын-кі прынялі рашэнне: для атрымання належнай адукацыі да-чцэ патрэбна дапамога спецыялістаў.

Прыемнае адчуванне даросласці

Вучыцца ў Маладзечанскай школе-інтэрнаце № 2 для дзяцей з парушэннямі зроку Марына пачала з 15 гадоў. Адаптавалася хутка, паколькі таварыскасці і самастойнас-ці дзяўчыне было не займаць. За месяц (!) асвоіла шрыфт Брайля (некаторым для гэтага патрабуецца не менш чым паўгода). Набыла сяброў, з якімі падтрымлівае зносіны і сёння.

— Гэта былі цудоўныя гады, — успамінае Марына. — Новыя знаёмствы, першыя закаханасці, першыя самастой-ныя пакупкі ў магазінах. У 10—11 класах я, можна сказаць, ужо сама ездзіла дамоў на канікулы: разам з аднакласніка-мі даязджала да Мінска на электрычцы, а там мяне сустра-калі бацькі. Я нібы дакраналася да дарослага жыцця, і гэта было прыемна.

Між тым нават у 10 класе Марына яшчэ не ўяўляла дакладна сваю будучую прафесію. У дзяцінстве марыла стаць урачом. Страціўшы зрок, падумвала вывучыцца на масажыста. Пра існаванне факультэта дэфекталогіі (ця-пер — факультэт спецыяльнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка. — Заўв. аўт.) дзяўчына наогул не ведала. Аб спе-цыяльнасці “Тыфлапедагогіка” пачула выпадкова, падчас

Толькі вера ў сябеі ні кроплі жалю

Ёсць людзі, знаёмства з якімі можна параўнаць з яркай успышкай у жыцці. Мы сустракаемся з імі выпадкова, але ўжо ніколі не забываемся пра іх, таму што яны прыносяць з сабой новае веданне, даюць магчымасць па-іншаму паглядзець на некаторыя, здавалася б, зразумелыя рэчы.Марына Цішэвіч, малады педагог з лагойскай сярэдняй школы № 1, дапамагла мне развітацца з жалем. З тым жалем, што не дазваляе верыць у адчуванне шчасця чалавекам, які ў выніку пэўнай траўмы ці перанесенай складанай аперацыі пазбавіўся магчымасці хадзіць або бачыць. З тым пачуццём, якое часта перашкаджае нават у думках дапускаць, што жыццё такога чалавека можа быць паўнацэнным…І ўсё ж такі можа. Пры ўмове, што ў адносінах з ім мы будзем кіравацца толькі шчырым жаданнем дапамагчы і не адводзіць вачэй, прыгаворваючы: “Бедны, бедны…”. А ён, той чалавек, будзе і сам верыць у свае сілы.

— Мне цікава прысуводзіць Настасся, —

прыслухвацца да дставіць гукі, а я за

ванні. Мне прыемпа-рознаму можяшчэ вернецца

няй для мяне.сёды ў курсе ш

У пачатку мала другую

Камісія быдзяўчын

класе ж ян

ціц апа

н

гутаркі з суседкай па пакоі, якая збіралася пасту паць у педуніверсітэт.

“А чаму я не магу працаваць з дзець-мі, якія маюць праблемы, падобныя на мае?” — задумалася Марына і сама сабе паабяцала не ўпусціць такі шанс.

Жыць напоўніцуДзяўчына сама патэлефана-

вала ва ўніверсітэт і даведалася, што мае права здаваць экзаме-ны па-за конкурсам. Адказы на экзаменацыйныя пытанні піса-ла па Брайлі. Спецыяльна за-прошаны перакладчык пера-даваў яе пісьмо друкаваным шрыфтам. І мара здзейсніла-ся: Марына стала студэнткай ВНУ. Аднак наперадзе чакалі чарговыя іспыты — чалавечымі зносінамі.

Па прызнанні Марыны, у пер-шы дзень заняткаў яе ў групе амаль усе ігнаравалі. Кантакт хутка наладзіўся з дзяўчата-мі з другой групы, і Марына звярнулася ў дэканат з про-сьбай аб пераводзе яе туды. Першакурсніцы не адмовілі.

Наступнай перашкодай, якую неабходна было пераа-долець, стала няблізкая дарога ад інтэрната (станцыя мет-ро “Інстытут Культуры”) да вучэбнага корпуса (станцыя метро “Усход”). Пэўны час Марына звярталася па дапамо-гу да сяброўкі-аднакурсніцы, якая жыла з ёй у пакоі. Але толькі пэўны час.

— У нейкі момант я зразумела, што паводжу сябе, як утры манка, — расказвае Марына. — Сяброўцы, на-прыклад, хацелася паспаць, а я будзіла яе і прымушала ісці туды, куды раптам мне спатрэбілася. Я злавіла сябе на думцы, што адношуся да іншых людзей так, нібыта яны мне вінныя. Упершыню пра гэта я задумалася падчас лекцый Зоі Рыгораўны Ермаловіч — выдатнага педагога, якой, на жаль, ужо няма ў жывых. Яна змяніла маё бачанне свету. Яна змяніла мяне.

Па словах Марыны, Зоя Рыгораўна звярталася менаві-та да яе, чытаючы свае лекцыі. Выкладчык часта расказ-вала аб невідушчых студэнтах, якія самастойна перамяш-чаліся ў памяшканнях і на вуліцы з дапамогай кія, здолелі паспяхова закончыць ВНУ і годна ўладкавацца ў далей-шым жыцці. Яна разам з іншымі выкладчыкамі ўніверсітэ-та спрабавала давесці да дзяўчыны, што тая, калі захоча, таксама зможа адмовіцца ад дапамогі сяброў і сваякоў, пе-растане “віснуць” у іх на руках, ствараючы тым самым няз-ручнасці блізкім людзям.

Марыну такія “нападкі” спачатку крыўдзілі, але з цягам часу прыйшло разуменне, і сёння яна толькі дзякуе педаго-гам за іх карысныя парады, паколькі ведае, што жыццё не прызнае штучна створаных умоў.

Аповеды выкладчыцы не пакінулі Марыну абыякавай, і яна купіла сабе белы кій (белы кій у руках чалавека свед-чыць аб тым, што ён невідушчы. — Заўв. аўт.). Вельмі складана было пераадолець псіхалагічны бар’ер, але інша-га выйсця, як навучыцца хадзіць адной, Марына для сябе не бачыла.

— Мне прыйшлося выбіраць: або кідаць вучобу і сяд-зець у чатырох сценах, або асвоіць самастойную хаду і жыць напоўніцу, — заўважае яна.

Безумоўна, першыя крокі з кіем дзяўчына рабіла ў пры-сутнасці сябровак. Яна ішла па вуліцы, а дзяўчаты — побач, “страхуючы” і назіраючы за рэакцыяй мінакоў: нехта састу-паў дарогу і аглядваўся ўслед, нехта да апошняга рухаўся прама на дзяўчыну, правяраючы, ці сапраўды яна нічога не бачыць... Марына не крыўдзілася: яна ўжо навучылася да-раваць людзям неразуменне.

— Гэта спачатку шчыміла сэрца, — кажа яна. — А потым я сказала сама сабе: “Стоп! Яны нічога дрэннага табе не ро бяць. Не зважай ні на што, проста ідзі далей”.