27
«І ШКОЛЬНЫ ВАЛЬС ЗНОЎ ГУЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС…» 6 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў традыцыйны вечар «І школьны вальс зноў гучыць для Вас…» Школьныя гады –асаблівыя, а школьнае сяброўства- вельмі важная старонка ў жыцці кожнага чалавека. Не стала выключэннем гэта і для выпускнікоў Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Сёлета школа гасцінна адчыніла дзверы для выпускнікоў, якія скочылі яе ў 1966, 1976, 1986, 1996, 2006 гг. На вечары панавала атмасфера цяплыні,добрых успамінаў аб школьным дзяцінстве, радасці ад сустрэчы са школьнымі сябрамі і любімымі настаўнікамі.

события школы2016

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: события школы2016

«І ШКОЛЬНЫ ВАЛЬС ЗНОЎ ГУЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС…»

6 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў традыцыйны вечар «І школьны вальс зноў гучыць для Вас…» Школьныя гады –асаблівыя, а школьнае сяброўства-вельмі важная старонка ў жыцці кожнага чалавека. Не стала выключэннем гэта і для выпускнікоў Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Сёлета школа гасцінна адчыніла дзверы для выпускнікоў, якія скочылі яе ў 1966, 1976, 1986, 1996, 2006 гг. На вечары панавала атмасфера цяплыні,добрых успамінаў аб школьным дзяцінстве, радасці ад сустрэчы са школьнымі сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Page 2: события школы2016

РАЗУМНІКІ І РАЗУМНІЦЫ Рачко Вікторыя, вучаніца ХІ класа -Дыплом 2 ступені на рэспубліканскім этапе конкурсу

даследчых работ “ Святыні Беларусі: пакуты і перамогі” і ўручэннем ёй ПАЧЭСНАЙ ГРАМАТЫ ГРОДЗЕНСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ БЕЛАРУСКАГА ФОНДУ МІРУ ЗА ВЫСОКІЯ ПАКАЗЧЫКІ Ў НАВУЧАННІ І АКТЫЎНЫ ЎДЗЕЛ У ГРАМАДСКІМ ЖЫЦЦІ.

Рачко Вікторыя, уладальнік сертыфіката ў 95 балаў ЦТ па беларускай мове. Смолка Паліна, вучаніца ІV класа - Дыплом І ступені раённай алімпіяды сярод вучняў

першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі па беларускай мове. Настаўнік - Браніцкая Ж.А.

Лісіца Юлія, вучаніца VІ класа - Дыплом І ступені раённай алімпіяды сярод вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі па беларускай мове. Настаўнік - Жукоўсккя А. А.

Арцюх Надзея, вучаніца VІІ класа - Дыплом І ступені раённай алімпіяды сярод вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі па хіміі. Настаўнік - Каратай Г. Я. Дыплом І ступнені раённай алімпіяды сярод вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукцыі па французскай мове. Настаўнік - Аханава Н. В.

Лісіца Анастасія, вучаніца VІІІ класа - Дыплом І ступені раённай алімпіяды сярод вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукцыі па французскай мове. Настаўнік - Аханава Н. В.

Уласевіч Арцём, вучань VІІІ класа - Дыплом ІІ ступені раённай алімпіяды сярод вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі па фізіцы. Настаўнік - Таліш А. П.

Page 3: события школы2016

Стасевіч Аляксандра і Апалонік Ксенія, вучаніцы ІХ класа - Дыплом ІІІ ступені абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Край Гарадзенскі". Настаўнік - Чыж Л.І.

Федасюк Ганна, вучаніца ІV класа - Дыплом І ступені раённай навукова-практычнай канферэнцыі "Юнацтва. Навука. Культура" (секцыя "Я - даследчык"). Настаўнік - Браніцкая Ж. А.

Лісіца Міхаіл, вучань Х класа - Дыплом ІІ ступені раённай навукова-практычнай канферэнцыі "Юнацтва. Навука. Культура" (секцыя матэматыкі). Настаўнік - Мазалевіч С.К.

Каралько Таццяна, вучаніца Х класа - Дыплом ІІ ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўнаму навучанню. Настаўнік - Федасюк А.А.

Слесарчык Алена, вучаніца Х класа - Дыплом ІІІ ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўнаму навучанню. Настаўнік - Федасюк А.А.

Федасюк Ганна, вучаніца V класа - Дыплом ІІІ ступені Інтэрнэт-конкурсу "Гродзенская мыш" (намінацыя "верш"). Настаўнік - Жукоўская А.А.

Page 4: события школы2016

СА СВЯТАМ ВЯСНЫ 5 сакавіка ва ўстанове прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 8 Сакавіка (конкурсныя праграмы: "Міні - міс" "А ну-ка , мамачкі, а ну-ка, дзеткі!", удзел у якіх прынялі не толькі дзяўчынкі, але і іх матулі).

Page 5: события школы2016

ПЕДАГАГІЧНЫ САВЕТ

22 сакавіка адбыўся педагагічны савет “Індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя як прыярытэтны накірунак павышэння якасці адукацыйнага працэсу”.

Page 6: события школы2016

АНТЫНАРКАТЫЧНАЯ АКЦЫЯ "МІСІЯ -ЖЫЦЬ!"

З 21 па 26 сакавіка 2016 года і з 17 па 21 кастрычніка 2016 года

ва ўстанове адукацыі праводзілася антынаркатычная акцыя "Місія - жыць" Справаздачу аб правядзенні акцый гл. у фотаальбоме.

Page 7: события школы2016

ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ - 2016 З 2 красавіка па 9 красавіка вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу – 2016”, якая прысвечана 30 –годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Page 8: события школы2016

АД ІНІЦЫЯТЫВЫ ДА СПРАВЫ

З 8 красавіка ў зале Навагрудскай гарадской бібліятэкі пачаў работу арт-куток “Эфект”, дзе можна пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі школьных музеяў у рамках праекта “Музей у чамадане”. Член Маладзёжнага парламенту пры Савеце дэпутатаў Навагрудскага райвыканкама, Рачко Вікторыя, прадставіла экспазіцыю "Папяровыя грошы канца 19 пачатку 20 стагоддзя".

Page 9: события школы2016

ЭКАЛАГІЧНАЯ АКЦЫЯ 15 красавіка члены валанцёрскага атрада "Данко" прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі, прысвечанай Сусветнаму дню Зямлі. Акцыя праводзілася пад эгідай праекта "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да "зялёнай" эканомікі, які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. Рабяты не толькі ўбралі прыбярэжную тэрыторыю возера Свіцязь, але і атрымалі зарад бадзёрасці ад работы на свежым паветры.

Page 10: события школы2016

СУСТРЭЧА З УЛАДАЙ 20 красавіка 2016 года ў ДУА «Валеўскі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" адбылася сустрэча працоўнай групы Навагрудскага райвыканкама ў рамках праекта «Сустрэча з уладай» з навучэнцамі. У склад групы ўваходзілі: Ермакова А.Е., галоўны рэдактар газеты "Новае жыццё", Люсін В.М., першы намеснік начальніка Навагрудскага РАНС, Журко І.В., галоўны спецыяліст сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму. На сустрэчы прысутнічалі 17 вучняў 9-11 класаў.

Page 11: события школы2016

ГУЧАННЕ СЛОЎ ЖЫВЫХ 20 красавіка вучні ўстановы прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў "Гучанне слоў жывых". Конкурс ладзіўся сумесна з прадстаўнікамі Навагрудскай раённай бібліятэкі, якія прадставілі выставу кніг і карцін "Натхняючыя сюжэты". Пераможцай конкурсу стала Філіповіч Юлія, вучаніца 9 класа, якая прайшла на раённы этап конкурсу.

Page 12: события школы2016

СУСТРЭЧА Ў МУЗЕІ 4 мая наш гісторыка -краязнаўчы музей наведала Іаанна Пухальска, пра-пра-праўнучка Анэлі Вузлоўскай ,хроснай маці А.Міцкевіча, якая перадала ў дар музею асабістую перапіску сваёй сям'і, копіі дакументаў па маёнтку Чамброва (план маёнтка,карту ўладанняў сям'і тых часоў). Пад час сустрэчы было арганізавана наведванне рэшткаў былога маёнтка

Page 13: события школы2016

"ПОКЛОНИМСЯ ВЕЛИКИМ ТЕМ ГОДАМ"

Пад час правядзення раённай эстафеты "Поклонимся великим тем годам" вучні ўстановы прынялі ўдзел у мітынгу каля абеліску, загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, у аг.Валеўка. Члены раённай эстафеты павязалі піянерскія гальштукі 8 вучням установы.

Page 14: события школы2016

"ПОКЛОНИМСЯ ВЕЛИКИМ ТЕМ ГОДАМ"

Незгасальны агонь памяці

Page 15: события школы2016

"ПОКЛОНИМСЯ ВЕЛИКИМ ТЕМ ГОДАМ"

"О героях былых времён"

Page 16: события школы2016

СВЯТА АПОШНЯГА ЗВАНКА

Апошні званок - гэта свята, якое азначае сабой заканчэнне школьнага жыцця. Апошні званок - гэта пачатак новага этапу ў жыцці кожнага выпускніка, гэта развітанне з дзяцінствам і ўступленне ў дарослае жыццё. 30 мая для 7 вучняў 11 класа і 18 вучняў 9 класа прагучаў апошні школьны званок. Сёння ў іх адрас гучалі цёплыя словы падзякі, шчырыя пажаданні поспехаў пры здачы школьных экзаменаў і ЦТ.

Page 17: события школы2016

ШКОЛЬНЫ ТУРЫСТЫЧНЫ ЗЛЁТ

31 мая адбыўся 56 школьны турыстычны злёт. Віншуем пераможцаў у старэйшай групе вучняў 8 класа, і ў малодшай групе вучняў 7 класа. Так трымаць.

Page 18: события школы2016

ВЫПУСКНЫ БАЛЬ Ужо шмат гадоў запар летнім

чэрвеньскім вечарам у нашай школе, як і па ўсёй краіне, прайшоў Выпускны баль - свята юнацтва і прыгажосці!Пад дружныя апладысменты настаўнікаў, бацькоў і гасцей у святочна ўпрыгожанай зале ўшаноўвалі сем выпускнікоў 2016 года і іх класнага кіраўніка – Жукоўскую А.А.Асабліва хвалюючым выпускны быў для Рачко Вікторыі і Машчонскага Ільі, якія атрымалі атэстат з адзнакай і былі ўзнагароджаны залатым медалём. 18 выпускнікоў атрымалі пасведчанне аб завяршэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Page 19: события школы2016

ЛЕТА З КАРЫСЦЮ

Аздараўленчы лагер “Сонейка”

Лагер працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О.”

Page 20: события школы2016

БЕЛАРУСЬ У МАІМ СЭРЦЫ (ТУРЫСТЫЧНЫЯ ЭКСКУРСІІ І ПАХОДЫ)

1. «Валевка- центр экологического туризма-12 Рождественский международный турнир любителей хоккея на приз Президента РБ»-Валевка»

07.01.2016

2. «Валевка – Райца-Валевка» 20 02.2016

3. «Валевка – Мир-Валевка» 12.03.2016

4. «Валевка – Мир-Валевка» 24.03.2016

5. «Валевка –Радошковичи-Линия Сталина- Вязынка» 

16.08.2016

6. Валевка- Полоцк-Валевка 31.10.2016

7. Валевка- Кодычево-Заосье-Валевка

04.11.2016

Page 21: события школы2016

1 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 верасняу святочны сонечны дзень для 8 вучняў 1 класа прагучаў першы школьны званок, які запрасіў не толькі іх, але і ўсіх вучняў установы ў Краіну Ведаў. Дзень ведаў — у першую чаргу свята першакласнікаў, якія з хваляваннем і надзеяй упершыню пераступаюць парог школы, адкрываюць для сябе новае, вучацца даражыць сяброўствам, старанна працаваць, любіць свой край і Радзіму.Добрая традыцыя ўрачыста адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб’ядноўвае розныя пакаленні. Бацькам гэта свята нагадвае пра шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва, школьных таварышаў, а для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.Жадаем школьнікам поспехаў у вучобе, а іх педагогам — плённай стваральнай працы.Пасля заканчэння лінейкі вучні адправіліся на першы ўрок “Нам мир завещано беречь!”.

Page 22: события школы2016

"СВІЦЯЗІ ЯСНАЙ РАСІНКІ..."

24 верасня на базе ўстановы ДУА “Валеўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” быў праведзены раённы конкурс паэтычнай творчасці “Свіцязі яснай расінкі...”, у якім прынялі ўдзел 10 канкурсантаў з 7 устаноў адукацыі раёна і горада (СШ № 7,СШ № 1,гімназія №1, ДУА”Гарадзечанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”, ДУА “Любчанская СШ”, ДУА”Уселюбскі дзіцячы сад – СШ”,ДУА “Валеўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.Віншуем вучаніцу нашай школы Лісіца Юлію ,заняўшую 2 месца ў малодшай групе. ( “Дзень без хмурынак”)

Page 23: события школы2016

СОГРЕТОЕ ЛЮБОВЬЮ СЛОВО “МАМА”

З 10 па 16 кастрычніка ва ўстанове адукацыі праводзіўся Тыдзень маці.Самыя шчырыя словы любові і ўдзячнасці былі адрасаваны самым блізкім і дарагім – матулям падчас святочнай праграмы “Согретое любовью слово “мама”.

Page 24: события школы2016

МАЯ ПРАЦА ЎЛІВАЕЦЦА Ў ПРАЦУ МАЁЙ РЭСПУБЛІКІ

19 лістапада адбылося традыцыйнае мерапрыемства “Мая праца ўліваецца ў працу маёй Рэспублікі”, на якім былі падведзены вынікі пятай працоўнай чвэрці. Вучні павіншавалі прысутных работнікаў СРДУП “Свіцязь”з днём работніка сельскай гаспадаркі.

Page 25: события школы2016

СУСТРАКАЕМ НОВЫ ГОД

Акцыя “Чудеса на Рождество”

Калядная сустрэча «Мы все хотим немного волшебства и учимся другим дарить тепло…»

Page 26: события школы2016

СУСТРАКАЕМ НОВЫ ГОД

Мюзікл «Новы год! Новы год! Час загадак і прыгод!”

«Навагоднія прыгоды каля ёлкі”

Page 27: события школы2016

СУСТРАКАЕМ НОВЫ ГОД

Праект “Зімовая феерыя”