22
Горад, прыязны да сталых людзей Круглы стол. Гродна, 24 кастрычніка 2015 г.

Горад, прыязны да сталых людзей

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Горад, прыязны да сталых людзей

Горад, прыязны да

сталых людзей

Круглы стол. Гродна, 24 кастрычніка 2015 г.

Page 2: Горад, прыязны да сталых людзей

Канцэпцыя пілотнай гарадской праграмы «Горад, прыязны да

сталых людзей»

Што мы прапануем?4

Чаму гэта важна?1

Для чаго гэта робіцца?2

Што ўжо зроблена?3

Што далей?5

Page 3: Горад, прыязны да сталых людзей

Чаму гэта важна? Кароткае

сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Page 4: Горад, прыязны да сталых людзей

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Да 2030 г. каля 30% насельніцтва Гродзенскай вобласці, як і Беларусі ўвогуле, будзе знаходзіцца ў пенсійным узросце. Гэта запатрабуе сур’ёзнага рэфармавання сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя і іншых сфер жыцця грамадства

Page 5: Горад, прыязны да сталых людзей

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Згодна з Глабальным Індэксам старэння Беларусь у 2015 г. займае 64-е месца (сярод 96 краін). Гэта на чатыры месцы ніжэй, чым у 2013 г.

Нізкая пазіцыя краіны ў рэйтынгу выклікана перш за ўсё станам здароўя сталых беларусаў.

Page 6: Горад, прыязны да сталых людзей

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Беларусь падпісала Мадрыдскі міжнародны план дзеянняў па пытаннях старэння (2002 г.) і разам з іншымі краінамі ўзяла на сябе абавязак гарантаваць, каб сталыя людзі старэлі ў бяспечных умовах, захоўвалі годнасць і ўдзельнічалі ў жыцці грамадства, валодаючы ўсімі правамі чалавека

Page 7: Горад, прыязны да сталых людзей

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 г. прадугледжвае ў якасці прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі задавальненне інтарэсаў сталых людзей, пераарыентацыю сістэмы сацыяльнай абароны на адаптацыю людзей да жыцця ў сучасным грамадстве, павышэнне якасці сацыяльных паслуг, стварэнне ўмоваў для пашырэння ўдзелу людзей ва ўсіх сферах жыцця грамадства

Page 8: Горад, прыязны да сталых людзей

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Гродна – адзін з лідэраў у Беларусі ў галіне працы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей. Тут дзейнічае створаны ў 2010 г. першы беларускі «Універсітэт Залатога Веку», штогод адбываецца Дэкада «Залаты ўзрост», на базе ТЦСАН актыўна працуюць клубы і іншыя формы працы са сталымі люзьмі, актыўна працуюць ветэранскія і іншыя грамадскія арганізацыі

Page 9: Горад, прыязны да сталых людзей

Пілотная гарадская праграма «Горад, прыязны да сталых людзей»

Для чаго гэта робіцца?Мэта праграмы:Павышэнне якасці жыцця сталых жыхароў Гродна праз ўмацаванне іх здароўя, паляпшэнне занятасці, сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю

Page 10: Горад, прыязны да сталых людзей

Што ўжо зроблена?

Page 11: Горад, прыязны да сталых людзей

Як распрацоўвалася канцэпцыя праграмы?

1 кастрычніка 2014 г. Ідэя праграмы прадстаўлена на Медыя-сняданку для журналістаў, арганізаваным у межах праграмы «Універсітэт Залатога Веку»

20 мая 2015 г. Асноўныя палажэнні канцэпцыі праграмы былі прадстаўленыя і дапоўненыя на Круглым стале з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый горада

Page 12: Горад, прыязны да сталых людзей

Што мы прапануе

м?

Page 13: Горад, прыязны да сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Стварэнне грамадскай рады па справах сталых людзей пры гарвыканкаме/аблвыканкаме

Стварэнне ў г. Гродна Інфармацыйна-рэсурснага цэнтра для сталых людзей (інфармацыйнае, юрыдычнае, псіхалагічнае кансультаванне і г.д.)

Page 14: Горад, прыязны да сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Стварэнне “Залатой карткі сталага гродзенца”, якая прадстаўляе льготы і зніжкі на тавары і паслугі з боку арганізацый, якія добраахвотна падпісалі Дэкларацыю далучэння да кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей”

Арганізацыя “Школы бяспекі” для сталых людзей

Page 15: Горад, прыязны да сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Стварэнне пры паліклініках горада сеткі геранталагічных кабінетаў, накіраваных на прафілактыку захворванняў

Арганізацыя “Школы бяспекі” для сталых людзей

Page 16: Горад, прыязны да сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Далучэнне г. Гродна (да 2018 г.) да міжнароднай сеткі “Гарадоў, прыязных да сталых людзей”

Развіццё гарадзенскага “Універсітэта Залатога Веку” і іншых адукацыйна-асветніцкіх пляцовак для сталых людзей (у тым ліку ў суседніх з горадам вялікіх мястэчак у фармаце мабільных універсітэтаў)

Page 17: Горад, прыязны да сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Правядзенне ў г. Гродна штогадовага кірмашу "50+", на якім будуць прадстаўляцца тавары і паслугі для сталых людзей

Правядзенне раз у два гады ў г. Гродна Фестывалю творчасці сталых людзей Еўрарэгіёну "Нёман"

Page 18: Горад, прыязны да сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Развіццё добраахвотніцкай дапамогі нерухомым і маларухомым сталым людзям (валанцёрская транспартная служба і г.д.)

Арганізацыя адаптацыйных курсаў «Падрыхтоўка да пенсіі».

Page 19: Горад, прыязны да сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Актывізацыя навуковых даследаванняў па пытаннях старэння на базе ВНУ г. Гродна

Умацаванне ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі, якія займаюцца павышэннем якасці жыцця сталых людзей

Page 20: Горад, прыязны да сталых людзей

Што далей?

Page 21: Горад, прыязны да сталых людзей

Далейшыя крокі па распрацоўцы пілотнай праграмы «Горад, прыязны

да сталых людзей»Дапрацоўка канцэпцыі праграмы з улікам прапановаў з боку грамадскасці горада, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных арганізацыі

Канцэпцыя праграмы будзе прапанаваная на разгляд мясцовых уладаў

Гарадскія ўлады зацвярджаюць гарадскую праграму і падаюць заяўку на далучэнне Гродна да міжнароднай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей

Page 22: Горад, прыязны да сталых людзей

Давайце разам зробім Гродна першым беларускім горадам, прыязным да сталых людзей!