53
САКАВІК 2016 ЦМОКI НА НОВЫ ЛАД БУЛЬБАШЪ ®

Цмокі на новы лад

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Цмокі на новы лад

САКАВІК 2016

ЦМОКI НА НОВЫ ЛАД

БУЛЬБАШЪ®

Page 2: Цмокі на новы лад

Маркетынгавая сітуацыя • Настойкі, адноўленыя па нацыянальных рэцэптах, складаюць значную частку партфеля

ТАА «Завод Бульбашъ». Сярод бармэнаў дамашнія настойкі і лакальныя напоі становяцца ўсё больш папулярнымі. Тым не менш маладая аўдыторыя рэдка звяртае ўвагу на занадта «традыцыйны» прадукт, таму што асацыіруе яго з чымсьці старым, незразумелым.

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ • Трансфармацыя ўспрымання настоек «Бульбашъ» з «састарэлых і нямодных» да

«аўтэнтычных і трэндавых»

• Фарміраванне культуры ўжывання моцных алкагольных напояў

БРЫФ

Page 3: Цмокі на новы лад

ЯК РАСКРЫЦЬ ВОЧЫ МОЛАДЗІ НА «НУДНУЮ» СПАДЧЫНУ?

Page 4: Цмокі на новы лад

З ДАПАМОГАЙ НЯНУДНАЙ СПАДЧЫНЫ!

Page 5: Цмокі на новы лад

КРЭАТЫЎНАЯ ІДЭЯ

Выкарыстанне сімвала Беларусі, які набірае папулярнасць: стварэнне серыі кактэйляў, натхненнем для якіх стануць персанажы беларускага фальклору – Цмокі. Цмокаў не раз апісвалі класікі беларускай літаратуры ў сваіх творах, этнографы ведаюць нямала гісторый і легенд, звязаных з гэтымі фантастычнымі персанажамі. Гэта выдатны вобраз, які дапаможа звязаць традыцыі мінулага з сучаснай барнай культурай: Цмок настолькі харызматычны, што без сумнення зможа прэтэндаваць на ролю нацыянальнага беларускага кактэйлю!

Page 6: Цмокі на новы лад

СТРУКТУРА КАМПАНІІ

Стварэнне рэцэптаў кактэйляў

Стварэнне кантэнту

Адкрытае галасаванне анлайн

Медыя-падтрымка

Мерапрыемства: дэгустацыя

Пост-PR

Падтрымка ў сацыяльных

сетках

Рассылка запрашэнняў блогерам

PR- падтрымка

Page 7: Цмокі на новы лад

СТРУКТУРА КАМПАНІІ

1. Стварэнне кактэйляў прафесіянальнымі барменами

2. Промасайт с анлайн-галасаваннем

3. Медыйная падтрымка промахайте

4. PR-падтрымка праекта

5. Мерапрыемства для СМІ і блогераў з дэгустацыяй і галасаваннем за лепшы кактэйль

6. POSM для рытэйлу і рэстаранаў з выявамі і рэцэптамі трох кактэйляў-фіналістаў

Page 8: Цмокі на новы лад

РАСПРАЦОЎКА КАКТЭЙЛЯЎ

Page 9: Цмокі на новы лад

БАРМЭНЫ

Да распрацоўкі кактэйляў былі прыцягнуты тры вядучыя бармэны Беларусі, заснавальнікі і выкладчыкі школы бартэндынгу Splash&Dash:

• Васіль Сапункоў, Smokes & Mirrors • Міхась Канаваленка, Maraschino • Яўген Рогаў, ID BAR

Page 10: Цмокі на новы лад

ТВОРЧАЯ ЛОГІКА

Былі створаны 9 кактэйляў (па 3 на бармэна) на аснове настоек Бульбашъ «Ліпа з мёдам», «Зубровая», «Журавінавая», «Мядовая з перцам», «На бярозавых пупышках».

Рэцэпты ствараліся з умовай магчымасці іх наступнай адаптацыі для хатняга прыгатавання.

Кактэйлі падзяляліся на 3 стыхіі: агонь, вада, паветра.

Натхненнем для стварэння кактэйляў з'явілася тэма «Цмокаў»: іх апісанне, візуальнае ўяўленне.

Page 11: Цмокі на новы лад

КАКТЭЙЛI. ВАДА

Калючы Цмок не хаваецца і не тоіцца, а прапануе выклік для самых трывалых! Спрабуем рашучасць на смак! У астуджаную высокую шклянку кладзем 1/2 лыжачкі васабі, 40 мл Бульбашъ «На бярозавых пупышках», 20 г мядовага сіропу, 20 мл соку лімона. Змешваем з лёдам, дадаем 7 мл содавай і ўпрыгожваем мядовым лістом норы з кунжутнай стружкай.

Дрыгвяны Цмок заўсёды адрозніваўся мудрасцю і не пускаў туды, куды хадзіць было не варта. І, каб ён быў побач у вандроўках па прыгоды, усхвалім яго адмысловым кактэйлем. Размінаем у шэйкеры 2-3 кавалкі жоўтага перца, 2 кавалкі агурка, дадаем 40 мл настойкі «Журавінавая», 15 мл соку лімона, 15 мл цукровага сіропу. Узбіваем 10 секунд і працэджваем у астуджаны кактэйльны келiх. Упрыгожваем журавінамі.

Туманны Цмок рыхтуе нас да летніх прыгодаў. Мроім разам з ім за келіхам кактэйлю! Для гэтага падпальваем лісцік лаўровага ліста і накрываем шклянкай. Наліваем у шэйкер 40 мл настойкі «Мядовая з перцам», 120 мл таматнага соку, 15 мл соку лімону, 3 кроплi табаска, дадаем 10 мл мёду, 5 мл вустэрскага соуса. Узбіваем 10 секунд, працэджваем у «туманную» шклянку і падаем кактэйль, упрыгожаны лаўровым лістом.

Page 12: Цмокі на новы лад

КАКТЭЙЛI. ПАВЕТРА

Паветраны Цмок даносіць да нас подых бярозавых гаёў, каб нам дыхалася лягчэй. Усхвалім яго ўлюбёным кактэйлем! У шэйкер кладзем 7 лісцікаў мяты, 50 мл настойкі “На бярозавых пупышках”, 25 мл соку лімона і 20 мл цукровага сіропу. Узбіваем 10 секунд і працэджваем у астуджаны высокі келіх з лёдам. Зверху дадаем бярозавы сок і 5 г сіропу “Кюрасао блю”. Упрыгожваем суквеццем мяты і... аблокам цукровай ваты.

Змрочны Цмок набірае сілу. Паспрабуйце кактэйль, які ён прапануе, каб потым шчыра павесяліцца ў цемры. Каб пачаставацца, разамніце дольку апельсіна ў астуджаным шэйкеры, дадайце 20 мл вішнёвага сіропу (варэння) і 40 мл настойкі “Ліпа з мёдам”. Узбейце 10 секунд, працадзіце ў астуджаны высокі келіх з лёдам, дадайце 120 мл цёмнага квасу і ўпрыгожце размарынам і апельсінам.

ЧАТЫРОХГАЛОВЫ ЦМОК - ПІЛЬНЫ, УСЕМАГУТНЫ ЦМОК КІРУЕ ЗМЕНАМІ ПАРЫ ГОДА, А ТАКСАМА СОЧЫЦЬ, КАБ НІХТО НЕ ЗАСЕДЖВАЎСЯ НА МЕСЦЫ. Зiма: Настойка Бульбашъ® “Зубровая”, шакалад, маліны, мята Восень: Настойка Бульбашъ® “Журавінавая”, імбірна-мядовы сіроп, мандарын, грэцкі арэх Лета: Настойка Бульбашъ® “Зубровая”, груша, прашутта, сіроп бузіна Вясна: Настойка Бульбашъ® “На бярозавых пупышках”, лаймавы сарбет

Page 13: Цмокі на новы лад

КАКТЭЙЛI. АГОНЬ

Чакайце Цмока Шыпахвоста! Гэты па-добраму хітры Цмок любіць затаіцца, каб потым нечакана здзівіць. А каб ён хутчэй прыйшоў – гатуйце яго кактэйль! Размінаем у шэйкеры 1/4 сцябла салеры і 3 кавалкі агурка. Уліваем у шэйкер 40 мл настойкі «Мядовая з перцам», 2 кроплі зялёнага табаска, бялок 1 яйка, 20 мл цукровага сіропу і дадаем лёд. Узбіваем 10 секунд і працэджваем у астуджаны высокі келіх з лёдам. Упрыгожваем хвастом салеры з гваздзікай, чакаем прыгодаў.

Скарбны Цмок напамінае нам пра сапраўдныя каштоўнасці: завіце сяброў і частуйце іх кактэйлем Скарбнага Цмока. Каб зрабіць кактэйль, у астуджаны нізкі келiх пакладзіце 2 лыжкі абрыкосавага джэму, дадайце 50 мл настойкі «Зубровая», 15 мл соку лімона, 10 мл цукровага сіропу, 50 мл маркоўнага соку. Дадайце дробку лёду і моцна размяшайце лыжкай, потым дасыпце яшчэ лёду. Упрыгожыванне – цэдра апельсіна. І па жаданні залатыя кандытарскія шарыкі для шыку.

Снежны Цмок ужо сабраўся зноўку спаць – хутка лета, трэба набрацца сіл, каб узімку абуджаць нас прахалодай свайго кактэйлю. Пакуль не позна, паспрабуйце яго! Уліваем у шэйкер 40 мл настойкі «Ліпа з мёдам», 25 мл моцнай кавы, 20 мл не вельмі гарачага цукровага сіропу. Узбіваем 10 секунд і працэджваем у келіх з лёдам. Зверху на напой кладзем шарык марожанага і пасыпаем какосавай стружкай.

Page 14: Цмокі на новы лад

АНЛАЙН-ПРАЕКТ

Page 15: Цмокі на новы лад

АНЛАЙН-ПРАЕКТ

Галоўная драма будавалася на ідэі таго, што Цмок «жыве», пакуль пра яго памятаюць(як i традыцыi).

Тыя кактэйлі, за якія прагаласуе большасць удзельнікаў, будуць жыць у барах Мінска, а тыя, якія прайграюць, «памруць» у забыцці.

Акрамя магчымасці выратаваць Цмока, кожны жадаючы мог прыняць удзел у розыгрышы запрашэння на дэгустацыю, каб правесці вырашальны адбор.

Галасаваць!

Шэр кактэйля, увод тэлефона іўдзел у розыгрышы

Падпіска на сацыяльныя сеткі

Знаёмства з праектам

Page 16: Цмокі на новы лад

АНЛАЙН-ПРАЕКТ

Page 17: Цмокі на новы лад

СТАРОНКА КАКТЭЙЛЮ

Page 18: Цмокі на новы лад

ЦМОКI

Page 19: Цмокі на новы лад

ЦМОКI

Page 20: Цмокі на новы лад

МЕХАНІКА

Кожны наведвальнік сайта мог аддаць голас толькі за адзін кактэйль.

Пасля гэтага пры жаданні і магчымасці ўдзельнік дзяліўся ў сацыяльнай сетцы сваім Цмокам і пакідаў свой нумар тэлефона, каб удзельнічаць у розыгрышы запрашэння на дэгустацыю.

Па выніках галасавання кожны з 9 кактэйляў атрымліваў некаторую колькасць галасоў, якія былi ўлічаны ў фінальным галасаванні на мерапрыемстве.

Page 21: Цмокі на новы лад

ПРАСОЎВАННЕ

Page 22: Цмокі на новы лад

БАННЕРЫ

Page 23: Цмокі на новы лад

300 129 паказаў80 707 унікальны ахоп5 319 клікаў$89,93 выдаткавана$0,02 сярэдні кошт кліка

ТЫЗЕРЫ Facebook

Page 24: Цмокі на новы лад

ПРОМА ПАСТОЎ INSTAGRAM

Page 25: Цмокі на новы лад

МЕРАПРЫЕМСТВА

Page 26: Цмокі на новы лад

ЗАПРАШЭННЕ

Запрашэнне на мерапрыемства быў дастаўлены кур'ерскай дастаўкай за 5 дзён да мерапрыемства. Ён уяўляў сабой каробку-кніжку з фанеры з журавінавай настойкай і запрашэннем. Каб даведацца пра месца і час правядзення мерапрыемства, было неабходна нагрэць яго і праявіць нябачныя чарнілы.

Page 27: Цмокі на новы лад

МЕРАПРЫЕМСТВА

на мерапрыемстве можна было акунуцца ў свет Цмокаў: зрабіць фатаграфію з яркім вобразам, паспрабаваць стварыць уласнага кішэннага Цмока, выпаліць Цмока на нататніку і прайсці тэст на веданне легендаў.

Краязнаўца Мікалай Півавар зрабіў экскурс у паходжанне легендаў пра Цмокаў.

Усе госці прынялі ўдзел у выбары лепшых кактэйляў і маглі прадэгуставаць напоі.

Дэгустацыя праходзіла праз раздзяленне гасцей на тры стыхіі.

Актывацыі

Уступная гаворка - данясенне ідэі

Дэгустацыя

Падвядзенне вынікаў

Галасаванне

Экскурсія ў свет Цмокаў

Page 28: Цмокі на новы лад

ГОСЦІ

У якасці гасцей мерапрыемства выступілі журналісты анлайн-выданняў і часопісаў: Ірына Міхно (Нoliday.by), Мікалай Янкойць (Kyky.org), Антон Трафімовіч (Svaboda.org), Алена Васільева (Sputnik.by), Яся Каралевіч-Картэль (СityDog.by) і інш.

Таксама блогеры і лідары меркаванняў: Слава Радзівонаў, Дзіма Валотка, Антон Матолька, Андрэй Астахновіч, Марына Кандрацьева, Улад Луневич і інш.

Агульная колькасць запрошаных склала 30 чалавек, гасцей мерапрыемства – каля 50.

Page 29: Цмокі на новы лад

АКТЫВАЦЫІ

Фотазона Вобраз Цмока знайшоў адлюстраванне ў моднай тэхналогіі стварэння драўлянага падвеснага трафея.

Кішэнны Цмок У стылістыцы арыгамі госці маглі стварыць уласнага Цмока розных колераў.

Вогненны Цмок Агнём і металам госці выпальвалі стыхіі і выявы Цмока.

Мабільная актывацыя Самых уважлівых слухачоў Мікалая Півавара ўзнагародзілі фірмовымі шэйкерамі. Прайсці тэст на веданне Цмокаў аказалася не так і лёгка.

Page 30: Цмокі на новы лад

АКТЫВАЦЫІ

Page 31: Цмокі на новы лад

ДЭКОР І АФАРМЛЕННЕ

У афармленні выкарыстоўваліся: • драўляныя вогнішчы, • манеты і боксы для галасавання, • падвесныя драконы (унікальныя ілюстрацыі),

• жывыя фларыстычныя кампазіцыі на аснове інгрэдыентаў настоек,

• элементы брэндынгу з дрэва, • абклейванне ліфтаў і люстэрка.

Page 32: Цмокі на новы лад

ПРОМАПЕРСАНАЛ

Тры дзяўчыны-прамоўтэры, супервайзер і майстар па выпальванні ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.

Форма персаналу была пашыта спецыяльна для праекта.

Таксама для бармэнаў былі створаны фартухі з брэндынгам праекта.

Page 33: Цмокі на новы лад

ВЯДУЧЫ

Вядучым мерапрыемства выступіў вядомы беларускі музыка Аляксандр Памідораў.

Бармэны прэзентавалі свае кактэйлі.

Page 34: Цмокі на новы лад

ПРОМАРОЛІК

Для мерапрыемства быў зняты промаролік на аснове самых папулярных на сайце рэцэптаў кактэйляў.

Page 35: Цмокі на новы лад

ПЕРАМОЖЦЫ

Госці мерапрыемства выбіралі па адным кактэйлі ў кожнай стыхіі. Пераможцамі сталі: Паветраны Цмок, Шыпахвост, Скарбны Цмок. Важна, што вынікі галасавання на сайце цалкам супалі з меркаваннем журы, што сведчыць пра спалучэнне цікавай падачы напояў і іх густ.

Page 36: Цмокі на новы лад

ПАДАРУНКІ

Напрыканцы мерапрыемства ўсе госці атрымалі ўнікальную падстаўку пад настойку ў выглядзе цмока і Бульбашъ «Зубровую».

Тры лепшых матэрыялы пра мерапрыемства на беларускай мове атрымалі сертыфікаты на 300 000 у краму беларускага адзення LSTR.

Page 37: Цмокі на новы лад

PR-ПАДТРЫМКА

Page 38: Цмокі на новы лад

СХЕМА ПАДТРЫМКІ

Папярэдняе PR-анансаванне

Кактэйлі на нацыянальную тэматыку ад мінскіх

бармэнаў

9 публікацый

Падбор гасцей на мерапрыемства і іх

запрашэнне

30 пастоў у сацсетках

POST-PR

Вынікі конкурсу 12 публікацый

CITYDOG.by Інтэрв’ю з гісторыкам у падтрымку тэмы Цмокаў

Page 39: Цмокі на новы лад

ДОСТИГНУТЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ

Колькасць бясплатных публікацый

Колькасць згадванняў праекта «Цмокi на новы лад» у СМІ

Колькасць згадванняў завода «Бульбашъ»\ ТМ «Бульбашъ» у складзе назваў настоек у СМІ

21

41

16

ВЫНІКІ

Page 40: Цмокі на новы лад

СТОИМОСТЬ УСЛУГ

КЛІПІНГ PR-ПУБЛІКАЦЫЙ

Page 41: Цмокі на новы лад

ПРЭ-PR

Page 42: Цмокі на новы лад

ПОСТ-PR

Page 43: Цмокі на новы лад

ПОСТ-PR

Page 44: Цмокі на новы лад

ПОСТ-PR

Page 45: Цмокі на новы лад

СТОИМОСТЬ УСЛУГ

КЛІПІНГ ПАСТОЎ У САЦСЕТКАХ

Page 46: Цмокі на новы лад

ДОСТИГНУТЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ

Патэнцыяльны ахоп (OTS)

Колькасць пастоў гасцей у сацсетках

Колькасць адзнак «Падабаецца» да пастоў гасцей

Колькасць згадванняў праекта «Цмокі на новы лад» у пастах

Колькасць згадванняў завода «Бульбашъ»\ ТМ «Бульбашъ» у пастах

102 773

3 723

15

15

30

Page 47: Цмокі на новы лад
Page 48: Цмокі на новы лад
Page 49: Цмокі на новы лад
Page 50: Цмокі на новы лад

Водгукі гасцей пра мерапрыемства

Кася Сырамалот «Цмокi на новы лад» – з лепшымi i самымi любiмымi бармэнамi краiны i «Бульбашом». Я нi разу б не падумала, што пiць гарэлку можна так. Але бармэны Splash&Dash пастаралiся i прыдумалi цудоўныя i сапраўды смачныя кактэйлi. Асаблiвая падзяка за беларускую мову. Усё было вельмi стылёва i нечакана. Беларуская культура можа быць такой, а мерапрыемствы абысцiся без вышыванак, затое з вытанчанымi кактэйлямi. Well done!

Вольга Герасенка «Цмокi на новы лад» или тренд национального колорита уже и в создании коктейлей и в честь белорусских драконов! Мне вот очень понравился свежей и легкий коктейль #шыпахвост

Антаніна Яцук Казалось бы, при чем здесь драконы вообще, при чем здесь «Цмокi на новы лад». Ан нет, придумали идею, взяли и сделали. И сделали сильно и хорошо.

Дзмітрый Валотка «Бульбашъ», а ты молодец!

Марына Кандрацьева Бармэны выдатна працавалi. Яны ўмела эксперыментавалі са смакамі, стваралі добрыя букеты, якія ярка гучалі падчас ужытку і пакідалі прыемны прысмак у канцы. Больш за ўсё мне спадабаўся падыход да інгрэдыентаў: многія кактэйлі былі адаптаваны пад Беларусь.

Page 51: Цмокі на новы лад

ВЫНІКІ

Page 52: Цмокі на новы лад

Больш за 24 000 унікальных наведвальнікаў сайта, сярэдні час знаходжання на сайце – больш за 2 хвіліны.

Рэкламная кампанія ў інтэрнэце ахапіла 1 571 381 унікальнага карыстальніка. Пры гэтым ахоп «жывых людзей» склаў 712 399 чалавек. За перыяд кампаніі было ахоплена каля 14% усіх карыстальнікаў беларускага інтэрнэту.

PR-падтрымка забяспечыла 21 бясплатную публікацыю ў прэсcе, а таксама 30 публікацый у сацыяльных сетках з агульнай колькасцю лайкаў каля 4 000 і патэнцыяльным ахопам болей за 100 000 карыстальнікаў.

Самае галоўнае – кактэйлі былі з вялікай цікавасцю ўспрыняты кафэ і рэстаранамі, многія з якіх упершыню звярнулі ўвагу на лінейку настоек Бульбашъ®, а гэта значыць, што гэтым летам у мінчан будзе цудоўная магчымасць пазнаёміцца з Цмокамі асабіста!

ВЫНІКІ

Page 53: Цмокі на новы лад

ЦМОКНЕМ!