9

Click here to load reader

кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыныад грамадскага аб’яднання

“Цэнтр “Трэці сектар”а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,e-mail: [email protected]

Выпуск 13 (481)

( 14 красавіка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

Сёньня ў выпуску:

Рок-канцэрт у гродзенскай кірсе адменены з-за жалобы ........................................ 2

Фэст экскурсаводаў у Гродне адменены .................................................................... 2

Гродзенскія гісторыкі пра жыццё паміж Захадам і Усходам. ................................... 2

У Смаргоні распачалі навучанне для сталых людзей ................................................ 3

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста ............................................................ 4

Скайп-канферэнцыя “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі” ...................................... 4

Конкурс відэаролікаў ад Гісторыка-археалагічнага музея ....................................... 5

....................................................................................................................................... 5

Моладзевы абмен у Арменіі ....................................................................................... 5

Конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў .............................................................. 6

Грант на ўдзел у праграме падтрымкі творчых людзей ......................................... 6

Праграмы польска-беларускіх моладзевых абменаў ...................................... 7

Конкурс гістарычнага фотакалажа .............................................................................. 8

Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый ..................................... 8

Конкурс Сусветнага банка ........................................................................................... 8

Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў ....................................................... 8

Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» .................................. 9

Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі ............................................................ 9

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі ......................................................... 9

Page 2: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Падзеі:

Шаноўныя чытачы!“Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/

уверх

Рок-канцэрт у гродзенскай кірсе адменены з-за жалобыПра гэта аднаму з арганізатараў канцэрта 12 красавіка паведаміў пастар лютэранскай

абшчыны. Акустычны рок-канцэрт быў запланаваны на 16 красавіка. Фармальнай прычынай яго адмены сталі трагічныя падзеі, звязаныя з выбухам у сталічным метро.

Удзел у канцэрце збіраліся ўзяць Паша Нёманскі, Ігар Куралік, Вася “Хіпар” Валошчык, Саша Дзянісаў (панк-фармацыя “Кальян”), Жэня “Пост” Нікіцін (гурт “Прощай радио”), Ваня Пачывалаў (гурт “Некоторое отсутствие пуговиц”).

Сваім выступам музыкі збіраліся звярнуць увагу грамадскасці на стан храма. Рок-музыка ў кірсе мусіла гучаць упершыню.Як паведаміў "Твайму стылю" лідэр "Кальяну" і адзін з арганізатараў канцэрту Алесь

Дзянісаў, новая дата канцэрту пакуль невядомая. уверх

Фэст экскурсаводаў у Гродне адмененыУ сувязі з жалобай, абвешчанай пасля тэрарыстычнага акту ў мінскім метро, бясплатныя

экскурсіі па Гродне, прымеркаваныя да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін, пераносяцца.

Фэст экскурсаводаў, які трэці год запар ладзіцца ў Гродне, сёлета планаваўся 16-17 красавіка.

Як паведамілі арганізатары мерапрыемства “Твайму стылю”, новыя даты правядзення Фэста пакуль не вядомыя.

Сачыце за навінамі. уверх

Гродзенскія гісторыкі пра жыццё паміж Захадам і Усходам.14 красавіка Гарадзенскі калегіум запрашае на дыскусійную сустрэчу на тэму “Жыццё

паміж Захадам і Усходам – гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?”. Свой погляд на праблему прадставяць гісторыкі Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей

Токць. Мы, беларусы, жывем на памежжы Захада і Усхода, але лічым сябе еўрапейскай нацыяй, і

нават не дапускаем думкі, што можа быць іначай. Жыць на памежжы – гэта ўвесь час змагацца за сябе і сваё месца на гэтай зямлі.

2

Page 3: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Як на нас, на станаўленне нашай нацыі ўплывала і ўплывае гэтае існаванне паміж Захад і Усходам? Жыццё паміж Захад і Усходам - гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?

Вядучыя гродзенскія гісторыкі сцвярджаюць – беларусы: нацыя Памежжа, і гэта нашая перавага над іншымі народамі.

Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць - аўтары ўнікальнай манаграфіі “Белорусы: нация Пограничья”, якая выйшла ў выдавецтве ЕГУ, ацэняць уплыў цывілізацыйнага Памежжа на лёс беларускай нацыі.

У кантэксце гэтага Памежжа разглядаюцца асноўныя этапы палітычнай і культурнай гісторыі беларускіх земляў да канца 18 ста, аналізуюцца асаблівасці фармавання беларускай нацыі ў 19-пач. 20 стст. і закранаецца праблема беларускай культуры памяці на прыкладзе Другой сусветнай вайны.

Дыскусія ладзіцца Гарадзенскім Рухам за Свабоду па адрасе: Гродна: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Пачатак у 18.30.Паводле http :// t - styl . info

уверх

У Смаргоні распачалі навучанне для сталых людзей21 красавіка ў Смаргоні распачнецца двухмесячны курс нефармальнага навучання для

пажылых людзей. Праект рэалізуе РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом».

Тэма першай сустрэчы «Што значыць заставацца сучасным чалавекам?». Пасля знаёмства ўдзельнікаў і дыскусіі пра разуменне мэты курса і яго вынікаў адбудзецца міні-трэнінг «Эфектыўная камунікацыя і кіраванне канфліктамі» з акцэнтам на развіццё разумення паміж людзьмі розных пакаленняў.

Па выніках сустрэчы ўдзельнікі вызначаць тэмы наступных сустрэч.Пенсіянеры, якія скончаць навучальны курс, атрымаюць пасведчанне і змогуць ініцыяваць

правядзенне ўласных курсаў і гурткоў для сталых людзей.Удзел у навучанні бясплатны.

уверх

Абвесткі: уверх

3

Page 4: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывістаЗацікаўленых у экалагічнай тэматыцы жыхароў Гродзенскага рэгіёна на двухдзённы

пачатковы трэнінг запрашае экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.Заняткі пройдуць 28-29 мая.

У праграме:- Гісторыя экалагічнага руху

- Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй, заняткі на прыродзе

- Біярэгіяналізм. Мы нарадзіліся тут

- Права на навакольнае асяроддзе. Мастацтва выжывання

- Змена клімату. Нязручная праўда.

- Што такое ўстойлівае развіццё. Думаем глабальна, дзейнічаем лакальна.

- Наша агульная будучыня. Што я магу змяніць самастойна? Дзеля чаго і з кім аб’ядноўвацца?

- Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста.

Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць трапіць на тыднёвы трэнінг другога ўзроўню на прыродзе.

Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас school . meister 2010@ gmail . com .

Апошні тэрмін - да 22 траўня.Анкету можна знайсці па спасылцы http://greenbelarus.info/files/anketa_sza2011.doc

уверх

Скайп-канферэнцыя “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі”ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сумесна з амбасадай Украіны ў Беларусі

запрашае вам прыняць удзел у міжнароднай скайп-канферэнцыі “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі. Урокі і актуаліі”, якая адбудзецца 20 красавіка ў Мінску.

Удзел у канферэнцыі прымуць эксперты ў галіне “мірнага атама” з Украіны, Беларусі і Літвы.

Мэта канферэнцыі – абмеркаваць “плюсы” і “мінусы” “мірнага атама”, выслухаць адмыслоўцаў у галіне аховы здароўя і навакольнага асяроддзя, экспертаў ў галіне будаўніцтва АЭС і выкарыстання атамнай энергіі.

Ганаровы госць канферэнцыі – прафесар Юрый Бандажэўскі, першы рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту, які зараз узначальвае каардынацыйна-аналітычны цэнтр “Экалогія і здароўе”, створаны ў Кіеве рашэннем Еўрапарламенту.

Акрамя таго, чакаецца удзел у канферэнцыі прадстаўнікоў інстытута “Сосны”, Нацыянальнай акадэміі Навук, дырэкцыі будаўніцтва АЭС ў Астраўцы, прадстаўнікоў урадавых і няўрадавых арганізацый з Украіны, Літвы і Беларусі.

4

Page 5: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Пачатак скайп-канферэнцыі 20 красавіка ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Старавіленская, д. 51 (Амбасада Украіны).

Для удзелу ў міжнароднай скайп-канферэнцыі “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі. Урокі і актуаліі” прастаўнікам СМІ трэба не пазней за 14 красавіка даслаць на адрас БАЖ (press @ baj . by ) наступныя звесткі:

1. Імя і прозвішча ўдзельніка2. Сродак масавай інфармацыі (газета, радыё, тэлебачанне, Інтэрнэт-СМІ), які

ўдзельнік прадстаўляе3. Кантакты удзельніка (мабільны тэлефон, E-mail).У тэме ліста абавязкова трэба пазначыць "Скайп-канферэнцыя “25 гадоў Чарнобыльскай

трагедыі. Урокі і актуаліі”.Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Конкурс відэаролікаў ад Гісторыка-археалагічнага музея У межах праекта “Музей у сучасным свеце. Дыялог” Гродзенскі гісторыка-археалагічны

музей ладзіць конкурс, пераможцы якога змогуць бясплатна наведаць музей падчас святочнай акцыі “Дзень і ноч у музеі”.

Відэаролік павінны быць створаны ў выглядзе адрасаванага гледачу відэаманалога, які доўжыцца не больш за 4 хвіліны.

Апавяданне ў ім мусіць весціся ад асобы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Здымкі ў экспазіцыі музея і на яго тэрыторыі для ўдзельнікаў конкурса праводзяцца бясплатна пры наяўнасці квітка, які гэта пацвярджае.

Конкурсныя работы прымаюцца ў музеі па адрасе: вул. Замкавая, 20, каб. 11.Апошні тэрмін - да 10 траўня.За інфармацыяй звяртайцеся па тэл.: 74-32-94, 8 (029) 7860942, e-mail:

[email protected]

уверх

Моладзевы абмен у АрменііГрамадскае аб’яднанне “Белая Кава” ў супрацы з Union Peuple et Culture (Францыя),

Bund Deutscher PfadfinderInnen Hamburg (Германія), World Independant Youth Union (Арменія) пры падтрымцы праграмы Моладзь у Дзеянні Еўрапейскага Саюза (http :// ec . europa . eu / youth / index _ en . htm , www . salto - youth . net ) запрашае моладзь ад 18 да 25 гадоў да ўдзелу ў моладзевым абмене «Looking quiet - quite different», які адбудзецца з 5 па 13 ліпеня ў Арменіі.

Мэта абмену: даць магчымасць глухім маладым людзям і моладзі са слыхам з краін Еўрасаюза і Краін Усходняй Еўропы і Каўказа сустрэцца ў Арменіі і даведацца пра культуру адно аднаго, развіць камунікацыйныя навыкі.

Моладзь са слыхам і з яго адсутнасцю з розных краін з рознай культурнай і сацыяльнай спадчынай змогуць развіць новыя навыкі камунікацыі як з пункту гледжання культурнай розніцы, так і з пункту гледжання інтэграцыі.

5

Page 6: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Метадалогія: падчас абмену будуць арганізаваныя майстар-класы па фатаграфіі, вэб-дызайну, відэа.

Кожная краіна будзе прадстаўленая 6 удзельнікамі ( 3 глухімі і 3 са слыхам) лідэрам групы і сурдаперакладчыкам

Умовы ўдзелу:Арганізатары аплочваюць харчаванне, пражыванне і 70% кошту праезда.Унёсак удзельніка – 30 еўра. Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 красавіка.За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на эл.адрас oartsiukh @ gmail . com

уверх

Конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываўАбвешчаны конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць каштоўнасці

дэмакратыі і незалежнасці.Мэтай конкурсу зяўляецца пашырэнне каштоўнаснага складніку ў грамадскай дзейнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца зарэгiстраваныя і незарэгiстраваныя беларускія грамадскія арганiзацыi і iнiцыятывы.

Тэрмін завяршэньня праектаў - 30 верасня. Заяўкі дасылайце на электронны адрас: smgr 2011@ gmail . com Апошні тэрмін падачы заявак - 20 траўня.Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў далучаным файле "konkurs2011.doc".Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Грант на ўдзел у праграме падтрымкі творчых людзей Праграма Фонда Ракфеллера пры падтрымцы Інстытута міжнароднай адукацыі (ЗША)

дае асобным суіскальнікам альбо творчым групам да 4 чалавек магчымасць чатырохтыднёвага пражывання ў Цэнтры “Бэлладжо” (Lago di Como, поўнач Італіі).

Удзельнікі праграмы атрымаюць магчымасць абмеркавання з калегамі з іншых краін перспектываў рэалізацыі творчых праектаў для вырашэння наступных актуальных праблем развіцця сучаснага грамадства:

-Глабальныя праблемы развіцця аховы зароўя,-Змена клімату і навакольнае асяроддзе-Урбанізацыя-Сацыяльная і эканамічная бяспека-Забеспячэнне глабальнай бяспекі (харчаванне, водныя рэсурсы).Адначасова ў Цэнтры “Бэлладжо” пражываюць да 12 удзельнікаў праграмы, якія

прадстаўляюць розныя краіны. Мэта праграмы – стварэнне найбольш спрыяльных умоваў для абмеркавання творчых праектаў.

Удзельнікам праграмы вылучаюцца асобныя памяшканні з усімі выгодамі, харчаванне, бясплатны інтэрнэт, бібліятэка.

Транспартныя выдаткі – за кошт саміх удзельнікаў.

6

Page 7: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Для ўдзелу ў праграме неабходна:1.Падрыхтаваць праектную прапанову (для пісьменнікаў – да 1250 словаў, для

прадстаўнікоў іншых творчых прафесій – да 250 словаў).2.Кароткую біяграфічную даведку (не больш за 4 старонкі).3.Прыкласці інфармацыйныя матэрыялы, якія характарызуюць вашую творчую

дзейнасць (публікацыі, відэа і г.д.).4. Тры рэкамендацыйныя лісты.Усе матэрыялы рыхтуюцца на ангельскай мове. Форма заяўкі запаўняецца online.Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 траўня.Тэрмін побыту – 4 тыдні ў тэрмін з 16 лютага да 9 жніўня 2012 года.Падрабязная інфармацыя і формы для падрыхтоўкі заяўкі – на сайцеwww.rockefellerfoundation.org/bellagio-center/residency-programs .З пытаннямі звяртайцеся: Інстытут міжнароднай адукацыі (Масква), тэл.: +7 (495)

935-83-53, e-mail [email protected], www.iie.ruПаводле рассылкі БАСР

уверх

Праграмы польска-беларускіх моладзевых абменаў Міністэрства адукацыі Польшчы абвяшчае адкрыты конкурс прапаноў «Пазнаёмся

са сваім суседам: Польска-беларускія сустрэчы дзяцей і моладзі". Да разгляду прымаюцца прапановы, датычныя адукацыйных абменаў дзяцей і моладзі

з Польшчы і Беларусі, працягласцю 10 – 14 дзён, на тэрыторыі Польшчы. Праекты павінны спрыяць навязанню кантактаў паміж польскай і беларускай моладзю,

забяспечваць актыўны ўдзел моладзі ў супольных семінарах, сустрэчы з экспертамі ў галіне моладзевай палітыкі, візіты ў культурніцкія і адукацыйныя ўстановы, узаемапазнанне культур. Беларускімі партнёрамі ў праекце могуць быць школы, адукацыйныя ўстановы, няўрадавыя арганізацыі, рэлігійныя ўстановы, нефармальныя моладзевыя групы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 траўня.Уся інфармацыя пра конкурс (абвестка, агульныя правілы, прынцыпы налічэння субсідый) Падаць заяўку он-лайн Паводле http://nastaunik.info

уверх

Не спазьніся!

уверх

7

Page 8: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Конкурс гістарычнага фотакалажаДа 18 красавіка - Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў Ініцыятыўная група «Фэста

Экскурсаводаў 2011, МГА "Гісторыка", ГА "Беларускі камітэт ІКАМОС" і партал газеты "Туризм и отдых" абвяшчаюць конкурс гістарычнага фотакалажа.

Апошні тэрмін – 27 красавіка.Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу – на сайце http://tio.by/page/4054.

уверх

Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацыйЕГУ, Праграма «Сацыяльныя трансфармацыі ў Памежжы (Беларусь, Украіна, Малдова)»,

пры фінансавай падтрымцы Карпарацыі Карнэгі, Нью-Йорк і адміністратыўным садзеянні Амерыканскіх Саветаў па міжнароднай адукацыі абвяшчаюць конкурс на атрыманне грантаў для правядзення індывідуальных даследаванняў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 красавіка.Больш падрабязная інфармацыя – на сайце http://n-

europe.eu/education/2011/03/21/granty_na_issledovaniya_v_ramkakh_programmy_sotsialnye_transformatsii_v_pograni

уверх

Конкурс Сусветнага банкаСусветны банк абвяшчае Конкурс Сацыяльнага развіцця 2011 для беларускіх грамадскіх

арганізацый.Апошні тэрмін падачы заявак – да 21 красавіка.Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс – на сайце

http://www.ngo.by/news/98005e98fe7d.htmlПаводле http://www.ngo.by

уверх

Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаўЭстонскі цэнтр Усходняга Партнёрства ладзіць навучальны курс “Міжнародныя адносіны

і еўрапейская інтэграцыя” ў Таліне.Апошні тэрмін падачы заявак - 29 ліпеня. Падаць заяўку на ўдзел можна тут: http :// www . edk . edu . ee / default . asp ? wa _ site _ id =2 Падрабязнасьці тут: http :// ehu . lt / news / notice /000019737/ Паводле рассылкі belngo.info

уверх

8

Page 9: кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11

Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў»Універсітэт імя Міколаса Рамэрыса і Transparency International Літвы запрашаюць

студэнтаў, выпускнікоў і маладых спецыялістаў на летнік, які адбудзецца ў Вільні з 11 да 15 ліпеня.

Фармуляр заяўкі на стыпендыю можна запоўніць тут. Апошні тэрмін набору ўдзельнікаў - 15 траўня.Больш падрабязная інфармацыя – на сайце http :// tischool . lt /

уверх

Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў БеларусіКансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый, пад эгідай Універсітэту Вітаўта Вялікага

(Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) абвяшчае збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю мерапрыемства, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на сайце Кангрэса: www . icbs . lt .

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 ліпеня. Калі ласка, дасылайце Вашыя заяўкі на адрас: icbs @ palityka . org .Паводле http://ldk.clio.lt

уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыіРэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”

сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2cКантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.

+375296162309, Skype: ermkatushaПаводле рассылкі БАСР

уверх

9