11
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: [email protected] Выпуск 6 (474) ( 17 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў..........2 Дапаможнік па адстойванні правоў чалавека...............2 Жонку Алеся Кіркевіча затрымалі з улёткамі “Свабоду Кіркевічу!” 3 Эколагі не атрымаюць інфармацыі пра АЭС.................3 Віталю Сіліцкаму патрэбная дапамога.....................4 Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў..............5 Прэзентацыя моладзевых адукацыйных праграм у Мінску.....5 Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі.............6 Глабальны адукацыйны ан-лайн курс.......................6 Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі”..................6 Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў.................7 Конкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаў.......8 Анлайн кніга пра падзеі 19 снежня.......................8 Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі..............8 Канфэрэнцыя “Разуменьне сацыяльнага сьвету”.............9

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Выпуск "Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны" ад 17 лютага 2010 г.

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыныад грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,e-mail: [email protected]

Выпуск 6 (474)

( 17 лютага 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

Сёньня ў выпуску:

Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў...........................................2

Дапаможнік па адстойванні правоў чалавека....................................................2

Жонку Алеся Кіркевіча затрымалі з улёткамі “Свабоду Кіркевічу!”..............3

Эколагі не атрымаюць інфармацыі пра АЭС.....................................................3

Віталю Сіліцкаму патрэбная дапамога...............................................................4

Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў..................................................5

Прэзентацыя моладзевых адукацыйных праграм у Мінску............................5

Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі............................................6

Глабальны адукацыйны ан-лайн курс.................................................................6

Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі”...........................................................6

Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў......................................................7

Конкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаў....................................8

Анлайн кніга пра падзеі 19 снежня......................................................................8

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі................................................8

Канфэрэнцыя “Разуменьне сацыяльнага сьвету”............................................9

Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў.......................................................9

Спабор грантаў на дасьледаваньні публічнай палітыкі..................................9

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Падзеі:

!Шаноўныячытачы“ ” - Кроніку цяперможначытаць на вэб пляцоўцыпа адрасе

http://3sektar.by/ уверх

Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаўГрамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на прэзентацыю брашуры,

прысвечанай гісторыі ХХ стагоддзя ва ўспамінах і фотаздымках гарадзенцаў.Як жыла беларуская вёска ў даваенныя і ваенныя гады, як руйнавалі Фару Вітаўта, пра

творчае і культурнае жыццё ў Гродне ў 70-80 гг., заснаванне і дзейнасць першых грамадскіх арганізацый у горадзе – пра гэтыя і іншыя падзеі найноўшай гісторыі распавядаюць героі брашуры – вядомы гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч, кіраўніца хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, гарадзенскія краязнаўцы Алесь Госцеў і Віктар Саяпін, фатограф Уладзімір Выдэрка, адзін з заснавальнікаў славутага гісторыка-культурнага клуба “Паходня” Мікола Таранда, а таксама іншыя вядомыя ў горадзе людзі.

Некаторыя з іх былі таксама героямі дыска “ Постаці ” , прысвечанага людзям, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры.

Прэзентацыя выдання адбудзецца 24 лютага ў час адкрытага занятку для слухачоў “ Універсітэту Залатога Веку ” , які дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” з вясны 2010 г.

Месца правядзення прэзентацыі – вул. Замкавая 12а (Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Спектр”). Пачатак – у 19.00.

Брашура падрыхтаваная ў межах сумеснага праекта гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

Дадатковую інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць па тэл. (029) 2847799, (0-152) 75-71-72.

уверх

Дапаможнік па адстойванні правоў чалавека«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел», - такую назву мае

новы метадычны дапаможнік, аўтарамі якога з’яўляюцца гарадзенцы Ігар Кузьмініч і Вітаўт Руднік.

Кніга выдадзена ў межах сумеснага праекта Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і Еўрапейскай камісіі.

Выданне складаецца з апісання заняткаў, прысвечаных навучанню актыўным спосабам адстойвання і прасоўвання правоў чалавека.

Дапаможнік будзе карысны адукатарам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, якія ладзяць навучанне ў галіне правоў чалавека і ўдзелу грамадзян у жыцці грамадства.

2

Page 3: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Паводле http://3sektar.by/ уверх

Жонку Алеся Кіркевіча затрымалі з улёткамі “Свабоду Кіркевічу!”

У панядзелак каля 3 гадзін ночы ў Гродне затрымалі Надзею Крапівіну і Вераніку Лемяноўскую.

Дзяўчын спынілі на вуліцы, падчас асабістага дагляду ў іх заплечніках знайшлі налепкі, улёткі “Свабоду Кіркевічу!”, “Свабоду Дашкевічу!” і клей.

Пра падрабязнасці “Твайму стылю” распавяла Надзея Крапівіна, якую толькі што вызвалілі з пастарунку:

- Як я зразумела, адзін з міліцэйскіх патрулёў заўважыў на нейкай тумбе налепку (мы да яе дачынення ня маем).

Тады 7 ці 8 патрулёў накіравалі ў цэнтр на пошук тых, хто гэта зрабіў. Нас затрымаў патруль, які ехаў з Дзевятоўкі.

Пасля затрымання адразу паехалі да мяне дамоў на дагляд. Там канфіскавалі ноўтбук, улёткі, некалькі дыскаў, і мяне адвезлі ў пастарунак. Да Веранікі ў хату не трапілі, яна не змагла адчыніць дзверы, і таму яшчэ паўдні мы

сядзелі ў пастарунку, пакуль яны атрымалі дазвол на вобшук. Цяпер да Веранікі паехалі з вобшукам, а мяне адпусцілі.Справа дзяўчын накіраваная на разгляд адміністратыўнай камісіі.Муж Надзеі, гродзенец Алесь Кіркевіч, утрымліваецца ў ізалятары КДБ у якасці

падазраванага ў актыўным удзеле ў акцыі 19 снежня ў Мінску. У ноч з 12 на 13 лютага ў Гродне, таксама ў 3 гадзіны, каля помніка Леніна, на якім было

графіці «Луку на муку», затрымалі студэнтак медуніверсітэту Кацярыну Герасімчык і Вольгу Багданкевіч.

У дзяўчын таксама знайшлі налепкі «Свабоду Кіркевічу», «Свабоду Някляеву» і пасля вобшуку ў іх пакоях у студэнцкім інтэрнаце адпусцілі, папярэдзіўшы, што днямі выклічуць у міліцыю.

Паводле http :// t - styl . info уверх

Эколагі не атрымаюць інфармацыі пра АЭСАпеляцыйная інстанцыя гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці не задаволіла скаргі

экалагічных актывістаў да дырэкцыі будовы беларускай АЭС.Месяц назад гаспадарчы суд адмовіў задаволіць патрабаванне актывістаў грамадскай

арганізацыі «Экадом» прадставіць ім дакументацыю аб уздзеянні будучай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе (АУНА).

Актывісты «Экадома» ужо даўно намагаюцца атрымаць поўную версію АУНА, якая займае 3,5 тысяч старонак.

Эколагі звярнуліся ў суд, бо ранейшыя спробы дамовіцца з кіраўніцтвам будовы скончыліся безвынікова – чыноўнікі не хацелі прадставіць папяровую ці электронную версію дакументаў, бо лічаць, што закон не абавязвае іх прадстаўляць матэрыялы.

З дакументамі прапанавалася пазнаёміцца на месцы, без магчымасці вынесці іх для капіравання.

3

Page 4: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Гэтым разам дырэкцыя будовы станцыі скарысталася хітрыкам – на час разгляду апеляцыі яна змясіла на сваім сайце поўную версію АУНА, не паведаміла пра гэта эколагам, а пасял хутка прыбрала інфармацыі з сайта.

Цяпер на сайце ёсць толькі скарочаная версія, якая моцна адрозніваецца ад поўнай.Эколагі збіраюцца звяртацца са сваім патрабаваннем у чарговыя інстанцыі.

уверх

Віталю Сіліцкаму патрэбная дапамогаУ ліпені 2010 году Сіліцкаму дыягнаставалі рак правай ныркі. Зараз дырэктару

Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў патрэбнае дарагое лячэнне (http :// us 1. campaign - archive 1. com /? u =0 a 90 f 5566 cb 4 b 6 f 912753 c 2 ed & id =1456 b 7 e 97 f & e =3 a 5 df 2 e 5 ca ).

Дапамагчы калегу можна, пералічыўшы грошы на яго лячэнне.Бельгія:

Bank ING, Branch Sablon20, rue de la Regence, 1000 Brussels, BelgiumРахунак на імя: Office for a Democratic BelarusРахунак: 363-0779606-57IBAN: BE09 3630 7796 0657BIC (SWIFT): BBRUBEBBPayment details: donation for Vitali Silitski

Калі вы жадаеце пералічыць больш за 1 тысячу еўра, калі ласка, праінфармуйце Вольгу Стужынскую: olga @ democraticbelarus . eu

Украіна:Бенефіцыятар: Nataliia KarchevskaAccount#: 2620 9 201476957Beneficiary’s bank: OTP Bank43 Zhylyanska Str., Kyiv, 01033SWIFT code: OTPVUAUK

Паводле рассылкі belngo . info уверх

Абвесткі: уверх

4

Page 5: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаўАбвешчаны набор для ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе «Акадэмія

Першых-2011″.Запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ініцыятываў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, гатовыя

прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцяў.Для ўдзелу ў курсе неабходна даслаць запоўненую анкету і рэкамендацыю ад кіраўніцтва

арганізацыі/ініцыятывы на адрас liderbelarusi 2011@ gmail . com .Мэта АП2011- падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідараў, якія будуць прымаць

актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцяў.Адукацыйны курс АП2011 складаецца з 5 семінараў (усяго 18 “семінарскіх” дзён), хатніх

заданняў, рэалізацыі навучальнага праекту.Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 11 сакавіка. Да 15 сакавіка кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў курсе.Па выніках праграмы кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат пра сканчэнне курсу Акадэміі

Першых 2011.Больш падрабязна чытайце тут.Паводле http://3sektar.by/

уверх

Прэзентацыя моладзевых адукацыйных праграм у Мінску 22 лютага адбудзецца прэзентацыя трох вялікіх адукацыйных праграм

Альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі.На прэзентацыі вы зможаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю па праектах:1. Лідарскі курс "Акадэмія Першых 2011".2. Адукацыйная праграма для рэдактароў вэб-сайтаў моладзевых НГА і маладых

журналістаў "Будзь на сувязі!".3. Адукацыйная праграма для мэнэджэраў моладзевых НГА "Школа мэнэджэраў 2011".Падчас прэзентацыі можна будзе задаць пытанні па змесце праграм, запоўніць анкеты і

пазнаёміцца.Сустракаемся 22 лютага ў 16.30 каля Дома Кіно (на ганку), бульвар Талбухіна,18.

уверх

Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткіТэма спабору: «Свет 2.0 – глабалізацыя з дапамогай кліку». Змяніце сваё жыццё, ўявіце і

стварыце дызайн цішоткі для новага свету, якім вы яго бачыце. Да ўдзелу запрашаюцца асобы з усяго свету, старэйшыя за 18 год. Кожны ўдзельнік можа падаваць адну ці некалькі творчых працаў.

Патэнцыйныя пакупнікі цішотак – моладзь ва ўзросце ад 15 да 35 год. Апошні тэрмін падачы зявак – 15 траўня.

Прызы: 1 месца – 3 000 эўра; 2 месца – 2 000 эўра; 3 месца – 1 000 эўра. Удзельнікі мусяць спампаваць шаблон, абраць адзін з прапанавых колераў цішотак,

стварыць уласны прынт, запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць працу на электронны адрас [email protected].

Больш падрабязная інфармацыя: Правілы конкурсу , Афіцыйная пляцоўка

5

Page 6: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Паводле n - europe . eu

уверх

Глабальны адукацыйны ан-лайн курсThe Nourth-Youth Center and The Network University (TNU) распачынаюць адукацыйны

курс “Адукацыя ў галіне правоў Чалавека: Арыентаванае на Глабальныя цяжкасці”.Уводны трэнінг-курс сфакусаваны на правах чалавека, арыентаваны на выкладчыкаў,

грамадскіх і моладзевых працаўнікоў, асобаў, якія прымаюць рашэнні, службоўцаў і прадстаўнікоў улады.

Курс будзе доўжыцца з 28 лютага да 25 сакавіка і займаць 8 гадзін на тыдзень.Праграма базуецца на тэарэтычным матэрыяле, які складаецца з інтэрактыўных

індывідуальных і групавых практыкаванняў з заданнямі, слоўніка, віртуальнай бібліятэкі і форума для абмеркаванняў.

Навучанне арыентаванае на развіццё кампетэнцый у галіне team-building, вывучэнне сітуацыі ў межах глабальнай адукацыі і правоў чалавека ў краінах удзельнікаў і развіццё актыўнасці ў гэтых галінах. Курс разглядае разнастайныя канцэпцыі, падыходы і дзеянні, з улікам узаемасувязі паміж глабальным і лакальным.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:-добрае валоданне ангельскай мовай,-быць дасягальным як мінімум 8 гадзін на тыдзень,-мець доступ да інтэрнэту і валодаць навыкамі ICT.Апошні тэрмін падачы заяўкі – 18 лютага.За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на эл. адрас [email protected]

уверх

Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” Доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых

арганізацый запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых НГА і маладых журналістаў. Мэта праграмы: Паляпшэнне каналу ўзаемасувязі моладзевых арганізацый з іх мэтавымі

групамі праз узмацненне інфармацыйнага патэнцыялу арганізацый. “Be connectеd!” - гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з тэарэтычнага курсу ( 3

трохдзённых трэнінга) і практычнай часткі: распрацоўка ўдзельнікамі праграмы ўласных інфармацыйна-рэкламных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў сваіх арганізацый (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.

Даты семінараў: 8-10 красавіка, 7-9 траўня, 16-18 верасня.Да ўдзелу запрашаюцца сябры, актывісты і валанцёры моладзевых грамадскіх

аб’яднанняў, якія займаюцца інфармацыйнай працай альбо маюць мінімальны досвед у гэтай сферы. Ад адной арганізацыі могуць падавацца 2 чалавекі; маладыя людзі, якія займаюцца журналістыкай для навучання і далейшай працы на сайце www.ampby.org. У гэтым выпадку не абавязкова быць сябрам грамадскай арганізацыі, але пажадана мець досвед грамадскай дзейнасці.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 7 сакавіка.Пытанні і заяўкі на ўдзел дасылайце на эл. адрас: [email protected] Больш падрабязная інфармацыя – у дадатку да “Кронікі”.

6

Page 7: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

уверх

Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў9 лютага ў Беларусі стартаваў эка-культурны праект пад агульнай назвай “Зялёнае спажыванне”. Праект складаецца з спаборай фотаздымкаў і эсэ, якія закліканы звярнуць увагу на праблему спажывання.

Удзельнікам спабораў Некамерцыйнай установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» можа стаць кожны, незалежна ад узросту і адукацыі.

Эсэ і фатаграфіі павінны раскрываць адну з пяці тэмаў:-Тэма «Добрыя звычкі» прысвечана простым і звыклым дзеянням, якія, тым ня меньш,

дапамагаюць берагчы прыродныя рэсурсы (выключэнне святла, адмова ад пластыкавых пакетаў пры наведванні магазіна і г.д.).

-Тэма «Аднаразовае жыццё» прапаноўвае раскрыццё праблемы абыякавага стаўлення чалавека да навакольнага свету і рэчаў, якія сёння ўсё часцей становяцца аднаразавымі.

-Тэма «Грамадства спажывання». -Тэма «Час — грошы» - раскрыць узаемасувязь паміж гэтымі паняццямі.-Тэма — «Кошт прызнання» —супярэчнасць чалавечых каштоўнасцяў і нецывілізаванага,

спажывецкага стаўлення да навакольнага асяроддзя.У склад журы ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры і эколагі. Яны будуць ацэньваць работы

з пункту гледжання іх мастацкай каштоўнасці і арыгінальнасці.Апошні тэрмін – 25 сакавіка.Падвядзенне вынікаў - у красавіку. Прызамі ад партнёраў і спонсараў — сертыфікатамі на набыццё фотаабсталявання,

вячэрай ў рэстаране, наборам арганічных прадуктаў і іншымі – будуць узнагароджаныя пераможцы кожнай намінацыі фотаспабору і спабору эсэ.

Партнёрамі праекта «Зялёнае спажыванне» выступаюць кааліцыя «Чыстая Балтыка» і Нарвежскае таварыства аховы прыроды, партал Zнята, экалагічнае таварыства «Зялёная сетка», Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), кампанія «СНАМІ», фотацэнтр «Фотамакс», кафэ «Абрыкос», крама «Фотатэхніка» і спажывецкае таварыства «АРГО».

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://greenconsumption.org/action.html

Паводле прэс-рэлізу Цэнтра экалагічных рашэнняў уверх

Не спазьніся!

уверх

7

Page 8: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Конкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаўСаюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Конкурс на найлепшы рукапіс другой кнігі і

ласкава запрашае дасылаць-перадаваць на суд нашага журы свае паэтычныя ці празаічныя зборнікі — на наступныя адрасы:

220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, пак. 906; e-mail: [email protected].Паводле Прэсавай службы Саюза беларускіх пісьменнікаў

уверх

Анлайн кніга пра падзеі 19 снежняМіжнародны Альянс па правах чалавека СІВІКУС мае планы стварыць анлайн “кнігу” на

ангельскай ды рускай мовах, прысвечаную падзеям 19-га снежня ў Беларусі. Свае гісторыі дасылайце на эл. адрас: will . lasky @ civicus . org ды international @ belngo . info з

пазнакай у тэме: “Stories about 19th December in Belarus”.Гісторыі будуць збірацца да канца лютага.Паводле рассылкі belngo . info

уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыіРэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”

сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2cКантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.

+375296162309, Skype: ermkatushaПаводле рассылкі БАСР

уверх

Канфэрэнцыя “Разуменьне сацыяльнага сьвету”Канфэрэнцыя “Разуменьне сацыяльнага сьвету” адбудзецца 13-15 ліпеня ва

Ўнівэрсытэце Хаддэрсфілд (Вялікабрытанія).Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і навукоўцы з розных дысцыплін сацыяльных навук.Апошні тэрмін падачы заявак – 18 сакавіка.Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:http://www2.hud.ac.uk/hhs/research/conf/criss/index.php

Рассылка БАСР паводле http://obshestvo.org

уверх

8

Page 9: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаўГрамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый», асветніцкае грамадскае

аб'яднанне «Фонд Імя Льва Сапегі», Фонд развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Літва) запрашаюць прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, некамерцыйных установаў, іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі да ўдзелу ў навучальных семінарах «Распрацоўка праектных прапановаў для ўдзелу ў праграмах Еўрапейскага Саюза».

Апошні тэрмін – да 28 лютага.Анкету дасылайце на адрас: tatkova @ gmail . com За інфармацыяй звяртайцеся да Таццяны Кавалёвай: (029) 353 44 45, tatkova @ gmail . com .

уверх

Спабор грантаў на дасьледаваньні публічнай палітыкіУ межах праграмы сацыяльных, палітычных і эканамічных дасьледаваньняў Беларускі

фонд публічнай палітыкі (BPPF) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) абвяшчае чарговы спабор малых грантаў.

Заявы на ангельскай, рускай ці беларускай мовах павінны быць прадстаўленыя ў электронным выглядзе на адрас: bppf @ belinstitute . eu .

Апошні тэрмін – 6 сакавіка. уверх

9