9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: [email protected] Выпуск 11 (479) ( 31 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта ................................................... 2 Дабрачынны канцэрт у кірсе ...................................................................................... 2 Аўдыёкніга беларускага паэта з польскага Падляшша ............................................. 3 Веснавое паляванне часткова забароненае .............................................................. 3 Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў ...................................... 4 Вакансія каардынатара Школы адукатара ................................................................. 5 Летнік ў Славакіі .......................................................................................................... 6 Летняя школа для беларускай моладзі .................................................................... 6 Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА .................................................. 7 Нямецкая арганізацыя шукае партнёра .................................................................... 7 Конкурс дзіцячага малюнка ........................................................................................ 8 ....................................................................................................................................... 8 Конкурс адукацыйных матэрыялаў ............................................................................ 8 Конкурс праектаў з удзелам НГА ................................................................................ 8 Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі ......................................................... 8

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны

Embed Size (px)

Citation preview

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыныад грамадскага аб’яднання

“Цэнтр “Трэці сектар”а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,e-mail: [email protected]

Выпуск 11 (479)

( 31 сакавіка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

Сёньня ў выпуску:

Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта ................................................... 2

Дабрачынны канцэрт у кірсе ...................................................................................... 2

Аўдыёкніга беларускага паэта з польскага Падляшша ............................................. 3

Веснавое паляванне часткова забароненае .............................................................. 3

Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў ...................................... 4

Вакансія каардынатара Школы адукатара ................................................................. 5

Летнік ў Славакіі .......................................................................................................... 6

Летняя школа для беларускай моладзі .................................................................... 6

Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА .................................................. 7

Нямецкая арганізацыя шукае партнёра .................................................................... 7

Конкурс дзіцячага малюнка ........................................................................................ 8

....................................................................................................................................... 8

Конкурс адукацыйных матэрыялаў ............................................................................ 8

Конкурс праектаў з удзелам НГА ................................................................................ 8

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі ......................................................... 8

Падзеі:

Шаноўныя чытачы!“Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/

уверх

Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнтаУ дачыненні да гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута за абразу прэзідэнта

ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 368 КК Беларусі.Абразу пракуратура ўгледзела ў артыкулах Пачобута на старонках «Gazety Wyborczaj»,

сайта «Белорусский партизан», і блога poczobut.livejournal.com.29 сакавіка на маёмасць журналіста наклалі арышт, а кампутар, на якім Пачобут працаваў, і

DVD- забралі.Як паведаміў Андрэй Пачобут “Твайму стылю”, арышт накладзены на пральную машыну,

тэлевізар і трэнажор.На ягоную думку, гэта зроблена на выпадак, калі пацярпелы А.Лукашэнка скарыстаецца

правам на кампенсацыю маральнай шкоды.Журналіст збіраецца працягваць працу ў «Gazecie Wyborczej».Тыдзень таму А.Пачобут даведаўся, што зноў стаў невыязным: на канферэнцыю «Як

дэмакратызаваць Беларусь», якая праходзіла ў Варшаве, журналісту давялося ехаць праз Расію і Украіну.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Дабрачынны канцэрт у кірсе16 красавіка ў гродзенскай лютэранскай кірсе адбудзецца акустычны рокавы канцэрт.

Квіткі на канцэрт прадавацца не будуць – аднак чакаецца, што слухачы пакінуць нейкія грошы ў якасці ахвяравання для кірхі, будынак якой будзе рэстаўравацца.

Гродзенская лютэранская абшчына зараз збірае на рэстаўрацыю грошы. Удзельнікі-музыкі сваім выступам у кірсе хочуць звярнуць увагу грамадскасці на стан храма. Рокавая музыка ў кірсе будзе гучаць упершыню, кажа ўдзельнік “Кальяну” Саша Дзянісаў:

- Мы хочам прыцягнуць увагу да стану кірхі, але гэта не азначае нейкае супрацоўніцтва з гродзенскімі лютэранамі. Яны даюць памяшканне, а мы хутчэй інфармацыйна, а можа, і трошку матэрыяльна, падтрымаем кірху.

На канцэрце мусяць выступіць Паша Нёманскі. Ігар Куралік, Вася “Хіпар” Валошчык, Саша Дзянісаў (панк-фармацыя “Кальян”), Жэня “Пост” Нікіцін (гурт “Прощай радио”), Ваня Пачывалаў (гурт “Некоторое отсутствие пуговиц”).

Канцэрт пачнецца ў 19 гадзін.Уваход вольны: гледачам прапанавана ахвяраваць на рамонт кірхі, хто колькі можа. Пра жыццё лютэранскай абшчыны, пра гісторыю будынка гродзенскай кірхі і пра яе

рэстаўрацыю можна паслухаць на радыё “Твой Стыль”.

2

Фотарэпартаж з каляднага канцэрта ў кірсе гарадзенскіх калектываў можна прачытаць і праглядзець на "Тваім Стылі" тут.

Паводле http :// t - styl . info

уверх

Аўдыёкніга беларускага паэта з польскага ПадляшшаУ Беластоку выдалі дзвюхмоўную аўдыёкнігу з выбранымі вершамі Віктара Шведа,

аднаго з найбольш вядомых беларускамоўных аўтараў у Польшчы. Дыск будзе даступны найперш у бібліятэках, у тым ліку на Гродзеншчыне.

Начытаная кніга выйшла накладам у 500 экзэмпляраў пры падтрымцы Падляскай Кнігарні ім. Лукаша Гарніцкага у Беластоку і таварыства “Шукаем Польшчы”.

86-гадовы сп Віктар Швед прадстаўляе беларускую меншасць у Польшчы, жыве ў Падляскім ваяводзтве і піша па-беларуску. Ён з’яўляецца аўтарам колькі томікаў паэзіі для дарослых, а таксама вершаў для дзяцей. Аўдыёкніга “Гэты свет мяне зачараваў…” змяшчае 40 вершаў, выбраных аўтарам. Творы начытаныя па-беларуску і па-польску, у тым ліку самім Віктарам Шведам.

Міхал Андрасюк, беларускі пісьменнік, які чытае на дыску вершы па-беларуску, заўважыў, што сёння ўсё менш беларускіх аўтараў, які твораць у Польшчы, пішуць на роднай мове. Маладыя беларусы ў Польшчы дрэнна валодаюць мовай – гаворка ідзе нават не пра ўменне пісаць, што ёсць формай таленту, а звычайнае ўменне чытаць, дадаў ён.

Лік беларускай меншасці ў Польшчы дакладна невядомы. Самі яе лідэры падаюць розныя дадзеныя, прымаючы пад увагу розныя крытэры (напрыклад, праваслаўнае веравызнанне), таму лік беларускай меншасці вагаецца ад 180 да 300 тысяч асобаў. Падчас апошняга перапісу насельніцтва беларусамі сябе задэкларавала 50 тысяч асобаў, але прадстаўнікі арганізацый беларускай меншасці назвалі гэтыя вынікі неверагоднымі.

Паводле wyborcza.pl уверх

Веснавое паляванне часткова забароненаеЗабарона тычыцца толькі вадаплаўных птушак, толькі тэрыторый рэспубліканскіх

ландшафтных заказнікаў «Ельня», «Котра», «Альманскія балоты», «Асвейскі» і «Простыр» і толькі на тэрмін да 8 мая.

Міністэрства прыродных рэсурсаў часова абараніла ад паляўнічых у асноўным пералётных птушак, якія гэтай парой вяртаюцца з зімоўкі да месцаў гнездавання ў тундру.

У Беларусі яны звычайна спыняюцца на адпачынак.З беларускіх птушак у спіс трапіла шэрая гусь.Яна была ў Чырвонай кнізе, але некалькі гадоў таму яе са спісу рэдкіх птушак выкрэслілі.У выніку, на сёння ў Беларусі засталося ўсяго каля 200-250 пар. Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

пракаментаваў пастанову Мінпрыроды:- Упершыню спынена веснавое палявання на столькіх тэрыторыях.

3

Гэта вынікі пастаянных зваротаў АПБ і іншых грамадскіх арганізацый. Але наша асноўная мэта – забарона веснавога палявання ўвогуле. Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, дзе яно да гэтай пары дазволена, толькі ў нас і ў некаторых раёнах Расіі.

З мінулага году сітуацыя змянілася не ў лепшы бок: паводле новых правілаў палявання ў Нацыянальных парках можна страляць больш відаў птушак і большай колькасцю спосабаў, чым нават у звычайным лесе.

Паводле http :// t - styl . info уверх

Абвесткі: уверх

Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраўГрамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае да ўдзелу ў праграме,

скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў.З вашай дапамогай мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт-

рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынныя акцыі, грамадска-карысныя праекты, навучальныя і культурніцкія мерапрыемствы і г.д.).

Мы плануем таксама, што ўдзельнікі праекта будуць у стане арганізаваць і правесці разам з жыхарамі свайго горада некалькі невялікіх мерапрыемстваў, якія будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасці.

У праграме трэнінгі па распрацоўцы канцэпцыі Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў, а таксама па асновах інтэрнэт-журналістыкі і асновах планавання грамадска-карысных праектаў для мясцовай супольнасці.

Да вашых паслугаў будуць кансультанты па пытаннях, звязаных са стварэннем інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама планаваннем і правядзеннем грамадска-карысных мерапрыемстваў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца каманды ў складзе 4-5 чалавек з аднаго горада. У склад такіх каманд могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, блогеры, актыўныя грамадзяне, якія хацелі б зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця мясцовай супольнасці.

Наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменняў, звязаных са стварэннем сайтаў і г.д., не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме.

Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове на аснове пазначаных ніжэй крытэрыяў:

- сумесная заяўка як мінімум ад 4-х (максімум 5) чалавек з аднаго гораду;

4

- гатоўнасць да дынамічнай працы ў межах праграмы (на працягу траўня-жніўня);

- наяўнасць першапачатковага бачання таго, як будзе працаваць створаны ў вашай мясцовасці Інфармацыйны рэсурс (якая інфармацыя будзе змяшчацца на створанай у межах праграмы вэб-старонцы, як часта і кім яна будзе абнаўляцца і г.д.);

- наяўнасць ідэй грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія можна было рэалізаваць на працягу ліпеня-жніўня;

- гатоўнасць укласці ў рэалізацыю праграмы ўласныя рэсурсы (памяшканні, аргтэхніка, валанцёрская праца і г.д.).

Удзел у праграме дазволіць вам не толькі авалодаць у кароткі тэрмін карыснымі ведамі і ўменнямі, але і зрабіць шэраг добрых справаў для сваёй мясцовай супольнасці!

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 10 красавіка.Заяўкі дасылайце на эл.адрас 3 sektar @ gmail . com з пазнакай “Конкурс”. Адабраным для ўдзелу ў праграме камандам будзе паведамлена пра гэта да 20 красавіка. Першая працоўная сустрэча ў межах праграмы адбудзецца 14-15 траўня ў Гродне. Форма заяўкі знаходзіцца ў дадатку да “Кронікі”.

уверх

Вакансія каардынатара Школы адукатараАсацыяцыя дадатковай адукацыі і Асветы у партнёрстве з Прадстаўніцтвам

зарэгістраванага таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Германія) у Рэспубліцы Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) абвяшчае конкурс на займанне пасады каардынатара двух сесій Школы адукатара-2011, якія будуць праводзіцца вясной-летам 2011 г.

Плануемы тэрмін працы каардынатара Школы адукатара: красавік-жнівень.Асноўнымі відамі дзейнасці каардынатара будуць:- арганізацыя набору ўдзельнікаў Школ (распрацоўка і рассылка абвесткі пра набор,

апрацоўка атрыманых заявак, камунікацыя з адабранымі ўдзельнікамі);- каардынацыя працы па ўзгадненні праграмы Школ з трэнерамі і экспертамі, якія

будуць іх праводзіць;- тэхнічнае забеспячэнне (праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў Школ,

забеспячэнне канцтаварамі і іншымі неабходнымі рэсурсамі);- апрацоўка зваротнай сувязі (анкеты, вусныя водгукі) ад удзельнікаў Школ для

падрыхтоўкі справаздачы па іх выніках;- падрыхтоўка матэрыялаў, прысвечаных Школам (анонсы, апісанне вынікаў), для сайта

Асацыяцыі;- збор і апрацоўка іншых матэрыялаў (справаздачы ад трэнераў г.д.), неабходных для

падрыхтоўкі фінальных справаздач па выніках Школ.Перавагай пры выбары кандыдатаў будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый – сябраў

Асацыяцыі.Ад кандыдатаў на займанне вакансіі чакаецца:

5

наяўнасць досьведу арганізацыі адукацыйных і іншых мерапрыемстваў; добрае валоданне беларускай, рускай мовамі; станоўчыя рэкамендацыі з месцаў папярэдняй прафесійнай дзейнасці.

Заяўку на конкурс трэба падаць у электронным выглядзе на адрас : [email protected] не пазней за 11 красавіка 2011 г.

Анкета-заяўка на ўдзел у конкурсе:1. Імя, прозвішча: 2. Назва арганізацыі: 3. Пасада, асноўныя фунцыі:4. Мабільны телефон: 5. Скайп: 6. Электронны адрас: 7. Адукацыя: 8. Пералічыце, калі ласка, асноўныя прафесійныя і асабістыя якасці, якія, на Вашую думку,

сведчаць пра тое, што Вы з'яўляецеся адпаведным кандыдатам:Контакт : [email protected]

уверх

Летнік ў Славакіі Усе зацікаўленыя запрашаюцца на летнік "Cвабода праз вывучэнне ангельскай мовы",

які адбудзецца ў Славакіі 15-22 чэрвеня.Галоўнай задачай летніка з’яўляецца не толькі зразуменне паняцця свабоды ў ангельскай

мове, але таксама развіцце уменняў па распрацоўцы бізнэс-плану. Для ўдзельнікаў няма ўзроставых абмежаванняў, але пажадана, каб яны былі старэйшымі

за 17 год.Кошт удзелу складае 109 еўра, але ёсць магчымасць атрымаць зніжку у памеры 25 % . Кошт

уключае у сябе пражыванне, сняданні, заняткі і вечаровую праграму.Анкету можна запоўніць тут.Апошні тэрмін – 18 мая.Паводле http :// adukacyja . info

уверх

Летняя школа для беларускай моладзіФундацыя імя Генрыха Бёля 7-21 жніўня ладзіць “Летнюю школу для маладых людзей з

Беларусі" ў Берліне. У правядзенні Летняй школы задзейнічаныя беларускія арганізацыі Зялёны альянс,

ЭўраБеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада (сетка беларускіх моладзевых аб'яднаньняў).

У школе будзе прадстаўлены і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў, агляд метадаў , магчымасцяў і сацыяльных інструментаў для арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў Германіі і за яе межамі. Удзельнікі атрымаюць новыя ідэі і кантакты для развіцця актыўнай грамадзянскай супольнасьц ў сваёй краіне.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі ва ўзросце 19 - 28 гадоў з паглыбленым веданнем ангельскай мовы (рабочая мова школы).

6

Праграма накіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадскіх рухах.

Удзел бясплатны. Фундацыя пакрывае ўсе выдаткі па праграме, аплочвае кошт візы, праезд, харчаванне і пражыванне.

Каб падаць заяўку, адпраўце аплікацыйную форму і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на ангельскай мове на электронны адрас: pl - info @ pl . boell . org .

Апошні тэрмін - 25 красавіка. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Мінск на суразмову 12 - 13 мая.Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце:

http :// www . boell . de / intlpolitics / europetransatlantic / europe - transatlantic - summerschool - belarus -8740. html

Паводле http :// n - europe . eu / уверх

Не спазьніся!

уверх

Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА»

запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў да ўдзелу ў валанцёрскіх летніках на тэрыторыі Беларусі, а таксама Германіі, Францыі і іншых краін.

За інфармацыяй звяртайцеся ў РГА “БелАЮ”: Мінск, пр-т Машэрава25, офіс 231, для лістоў: а/с 432, Мінск, 220050 БелАЮ, тэл. 017 237 48 57 (Наталля Кірсанава, Дзмітрый Субцэльны), тэл/факс 017 237 87 91, E-mail: camps _ belarus @ belau . info , info @ belau . info , сайт www . belau . info .

Паводле рассылкі РГА “БелАЮ”

уверх

Нямецкая арганізацыя шукае партнёраНямецкая арганізацыя «Internationaler Bauorden» (Міжнародны Будаўнічы Ордэн) шукае

сацыяльныя ўстановы на тэрыторыі краін СНД для правядзення міжнародных валанцёрскіх летнікаў.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www . bauorden . de .Паводле http://ngo.by

уверх

7

Конкурс дзіцячага малюнка«SmileS. Школьная карта» з 16 сакавіка да 15 мая ладзіць конкурс дзіцячага малюнка

«Школа будучыні».Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 15 мая.Больш падрабязная інфармацыя – на сайце «SmileS .Школьная карта ».

уверх

Конкурс адукацыйных матэрыялаўАбвешчаны чарговы конкурс для беларускіх адукатараў “Адукацыя для свабоды.

Ноўтбук актыўнаму настаўніку”.Апошні тэрмін прыёму матэрыялаў - да 20 мая. Свае матэрыялы дасылайце на эл. адрас KonkursNotebook @ gmail . com , да іх далучыце ліст

з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць выхаванню свабоднай асобы.Паводле http://www.nastaunik.info/news/?id=5193

уверх

Конкурс праектаў з удзелам НГАСавет Міністраў Паўночных краін выдаткоўвае сродкі на правядзенне супольных

праектаў НГА. Асноўным патрабаваннем зьяўляецца тое, каб у праект былі заангажаваныя прынамсі тры НГА: адна з краінаў Паўночнай Еўропы, адна з Расіі ці Беларусі і адна з Польшчы ці краінаў Балтыі.

Апошні тэрмін прыёму заявак - 11 красавіка.Падрабязная інфармацыя і аплікацыйныя формы - на сайце па адрасе:

http :// www . norden . org / en / news - and - events / news / ngo - partnership - apply - for - nordic - funding Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыіРэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”

сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2cКантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.

+375296162309, Skype: ermkatushaПаводле рассылкі БАСР

уверх

8

9