14
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: [email protected] Выпуск 12 (480) ( 7 красавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Гарадзенскі калегіум абмяркуе сітуацыю ў Беларусі.......2 Андрэй Пачобут арыштаваны...............................2 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў».....3 Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі.................4 Конкурс гістарычнага фотакалажа.........................5 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый.........5 Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў.....6 Конкурс Сусветнага банка................................7 Праграма для моладзі “Ты патрэбны грамадству!”..........7 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў.............8 Экскурсіі да 25-ай гадавіны аварыі на ЧАЭС.............9 Вакансія каардынатара Школы адукатара..................10 Летнік ў Славакіі...................................... 10 Летняя школа для беларускай моладзі...................10 Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА...........10

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Выпуск 12 ад 07.04.2011

Citation preview

Page 1: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыныад грамадскага аб’яднання

“Цэнтр “Трэці сектар”а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,e-mail: [email protected]

Выпуск 12 (480)

( 7 красавіка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

Сёньня ў выпуску:

Гарадзенскі калегіум абмяркуе сітуацыю ў Беларусі.......................................2

Андрэй Пачобут арыштаваны...............................................................................2

Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў»................................3

Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі.....................................................4

Конкурс гістарычнага фотакалажа.......................................................................5

Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый..................................5

Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў...........................6

Конкурс Сусветнага банка.....................................................................................7

Праграма для моладзі “Ты патрэбны грамадству!”..........................................7

Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў...............................................8

Экскурсіі да 25-ай гадавіны аварыі на ЧАЭС...................................................9

Вакансія каардынатара Школы адукатара.......................................................10

Летнік ў Славакіі.....................................................................................................10

Летняя школа для беларускай моладзі...........................................................10

Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА.........................................10

Нямецкая арганізацыя шукае партнёра............................................................11

Конкурс дзіцячага малюнка.................................................................................11

Конкурс адукацыйных матэрыялаў....................................................................11

Page 2: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі..............................................11

Падзеі:

!Шаноўныячытачы“ ” - Кроніку цяперможначытаць на вэб пляцоўцыпа адрасе

http://3sektar.by/ уверх

Гарадзенскі калегіум абмяркуе сітуацыю ў Беларусі Першая спроба панарамнага асвятлення і аналізу падзеяў 19 снежня 2010 года, якія

вызначылі бягучую палітычную сітуацыю ў Беларусі, будзе зробленая 7 красавіка ў Гродне на пасяджэнні дыскусійнага клуба “Гарадзенскі калегіум”.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў дыскусіі - тэхналогіі дыскрэдытацыі апазіцыйных кандыдатаў, лёсы ўдзельнікаў Плошчы і адказы на пытанне - што рабіць сёння дзеля змены становішча ў краіне.

Удзельнікі дыскусіі: сацыял-дэмакрат Анатоль Сідарэвіч, журналіст Андрэй Пачобут, філосаф, выдавец ARCHE Валер Булгакаў, палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

Будзе прэзентаваны першы пасля Плошчы нумар часопіса ARCHE.У нумары – некалькі дзесяткаў матэрыялаў, у тым ліку ўпершыню публікуюцца ўнікальныя

здымкі падзеяў 19 снежня, зробленыя гарадзенцам Янкам Лялевічам. Пасяджэнне дыскусійнага клуба “Гарадзенскі калегіум” адбудзецца заўтра ў 18.30 па

адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Паводле http://t-styl.info

уверх

Андрэй Пачобут арыштаваныУчора ўвечары Пракуратура Гродзенскай вобласці на трое сутак за парушэнне падпіскі

аб нявыездзе затрымала карэспандэнта «Газеты Выборчай» у Беларусі Андрэя Пачобута, які з’яўляецца падазраваным па справе аб абразе прэзідэнта.

Андрэй Пачобут быў затрыманы на падставе пастановы следчага, паколькі, «знаходзячыся пад падпіскай аб нявыездзе, заявіў аб сваім намеры выехаць з горада», — паведаміў «Інтэрфаксу» прадстаўнік абласной пракуратуры.

Паводле яго слоў, следства палічыла, што, пакінуўшы месца жыхарства, Пачобут будзе перашкаджаць правядзенню следчых дзеянняў у рамках заведзенай у дачыненні да яго крымінальнай справы.

Раней у пракуратуры Гродзенскай вобласці казалі, што «крымінальная справа ёсць, але абвінавачванне не прад’яўленае, Пачобут знаходзіцца ў статусе падазраванага, мера стрымання да яго не абіралася».

Дзяжурны ізалятару часовага ўтрымання Казлоўскі на пытанне пра журналіста Пачобута адказаў, што «такую інфармацыю яны не даюць па тэлефоне».

2

Page 3: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Ізалятар, куды даставілі Андрэя Пачобута ўчора ўвечары, знаходзіцца ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі Гродна.

Жонка Пачобута Аксана сказала, што Андрэй хацеў 7 красавіка ўзяць удзел у Мінску ў

тэлемосце прадстаўніцтва Еўракамісіі з дэлегацыяй Еўрапарлямэнта па сувязях зь Беларуссю.Андрэй прадбачыў, што яго могуць затрымаць, каб перашкодзіць гэтаму, таму вырашыў

паехаць напярэдадні — 6 красавіка, але быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў ізалятары.Аксана Пачобут паведаміла таксама, што ўчора да іх увечары — адразу пасля працоўнага

дня прыйшоў следчы і выдаў позву-зявіцца ў пракуратуры 7 красавіка. Андрэй сказаў, што можа з'явіцца ў любы іншы час, але паколькі 7-га ў яго сустрэча ў

Мінску, то ён з’язджае. Ён напісаў на позве, што не прыйдзе.Калі журналіст пазней выехаў машынай з Гродна ў Мінск, яго спынілі і папярэдзілі, каб ён

вяртаўся назад.Потым Андрэя Пачобута затрымалі і даставілі міліцэйскай машынай спачатку ў

пракуратуру, затым — у ізалятар.Уначы стала вядома, што Пачобуту змянілі падпіску аб нявыездзе на арышт і даставілі ў

ізалятар часовага ўтрыманьня.Паводле http :// www . svaboda . org

уверх

Абвесткі: уверх

Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў»Універсітэт імя Міколаса Рамэрыса і Transparency International Літвы запрашаюць

студэнтаў, выпускнікоў і маладых спецыялістаў на летнік, які адбудзецца ў Вільні з 11 да 15 ліпеня.

Удзельнікі летніка будуць вывучаць прычыны карупцыі і даведаюцца, як зрабіць пост-камуністычныя краіны больш празрыстымі.

Падрабязная інфармацыя па праграме летніка - тут.Для ўдзелу неабходна запоўніць матывацыйны ліст і CV (Europass).Удзельнікі з Беларусі маюць магчымасць атрымаць стыпендыю, якая пакрывае выдаткі на

праезд, удзел у летніку, харчаванне і пражыванне. Фармуляр заяўкі на стыпендыю можна запоўніць тут. Апошні тэрмін набору ўдзельнікаў - 15 траўня.Працоўная мова – ангельская.Больш падрабязная інфармацыя – на сайце http://tischool.lt/

3

Page 4: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

уверх

Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў БеларусіКансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый, пад эгідай Універсітэту Вітаўта Вялікага

(Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) абвяшчае збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).

У мерапрыемстве плануецца ўдзел навукоўцаў і даследчыкаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел спецыялістаў у галінах сацыялогіі, паліталогіі, гісторыі і гісторыі ідэяў. Акрамя гэтага ў межах Кангрэсу плануецца абмеркаванне праблемаў рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя дыскусій па іншых актуальных тэмах.

Папярэднія назвы секцый:1. Беларусь і сістэма рэгіянальнага супрацоўніцтва;2. “Беларуская мадэль”, 1991-2011 – падсумаванне двух дзесяцігоддзяў;3. Савецкае мінулае ў рэгіянальнай перспектыве: (дэ-)(неа-)(пост)саветызацыя;4. Вялікае княства Літоўскае – факт і ідэя;5. Нацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць;6. Беларускае грамадства і культура – стратэгіі ва ўмовах глабалізацыі.

Папярэднія тэмы для публічных дыскусій:1. Беларусь і Усходняе партнёрства;2. Выбары ў Беларусі, 2008-2010: наступствы і перспектывы;3. Беларуска-літоўскія стасункі – стан, перспектывы, перашкоды.

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю мерапрыемства, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на сайце Кангрэса: www.icbs.lt.

Ад імя Кансорцыуму, запрашаем усіх зацікаўленых даследчыкаў, экспертаў і спецыялістаў у пазначаных галінах прыняць удзел у працы Кангрэсу.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне, а таксама забяспечваюць візавую падтрымку. Плануецца, што ўдзельнікам з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны будуць кампенсаваны транспартныя выдаткі.

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца беларуская, англійская і літоўская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў).

Дадатковымі мовамі камунікацыі з’яўляюцца руская і польская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай,

літоўскай, польскай і рускай мовах.Дакладчыкі будуць мець магчымасць надрукаваць матэрыялы ў выглядзе тэзісаў,

паведамленняў альбо асобных артыкулаў.Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 ліпеня. Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна даслаць:

1) CV на беларускай, ангельскай, літоўскай ці іншай працоўнай мове;2) Тэзісы выступу – да 400 словаў, на любой працоўнай мове.Таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Калі ласка, дасылайце Вашыя заяўкі на адрас: icbs @ palityka . org .Паводле http://ldk.clio.lt

уверх

4

Page 5: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Конкурс гістарычнага фотакалажаДа 18 красавіка - Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў Ініцыятыўная група «Фэста

Экскурсаводаў 2011, МГА "Гісторыка", ГА "Беларускі камітэт ІКАМОС" і партал газеты "Туризм и отдых" абвяшчаюць конкурс гістарычнага фотакалажа.

Мэта конкурса– з дапамогай сучасных тэхналогій звярнуць увагу на помнікі Беларусі, якія патрабуюць тэрміновага умяшальніцтва.

Удзельнікам прапануецца паспрабаваць злучыць у адным малюнку мінулае і сучаснасць тых помнікаў Беларусі, якія знаходзяцца пад пагрозай руйнавання, альбо пафантазіраваць наконт іх будучыні.

Вазьміце старыя фотаздымкі ці малюнкі нейкага помніка і паспрабуйце сумясціць іх з сучаснымі. Правядзіце лінію паміж тым, што было і тым, што ёсць цяпер, каб у гэтай перспектыве стала бачная важнасць захавання і адраджэння таго ці іншага помніка.

Мы спадзяемся, што супастаўленне старых фотаздымкаў з сучаснымі выявамі падштурхне і гледачоў і саміх стваральнікаў фотакалажоў да лепшага разумення нашай гістарычнай спадчыны.

Апошні тэрмін – 27 красавіка.Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу – на сайце http://tio.by/page/4054.

уверх

Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацыйЕГУ, Праграма «Сацыяльныя трансфармацыі ў Памежжы (Беларусь, Украіна, Малдова)»,

пры фінансавай падтрымцы Карпарацыі Карнэгі, Нью-Йорк і адміністратыўным садзеянні Амерыканскіх Саветаў па міжнароднай адукацыі абвяшчаюць конкурс на атрыманне грантаў для правядзення індывідуальных даследаванняў.

Праграма арыентаваная на абнаўленне зместу і метадалогіі навуковых даследаванняў і сістэмы вышэйшай адукацыі ў галіне сацыяльна-гуманітарных ведаў, мабілізацыю інтэлектуальных рэсурсаў, умацаванне навуковых сувязяў і фарміраванне эфектыўнай акадэмічнай супольнасці ў межах рэгіёну.

Прыярытэты конкурса 2011 года – наступныя праблемы:-Улада, апазіцыя і новыя камунікацыйныя тэхналогіі: Twitter, Facebook і You Tube як

каталізатары сацыяльных пераменаў;-Канстытуцыйная тэорыя і практыка ва Ўсходнееўрапейскім Памежжы: вопыт

трансфармацыі Беларусь, Украіна і Малдова ў кантэксце канструявання новых рэгіянальнасцяў.

-Рэлігія і публічная сфера ва Ўсходнееўрапейскім Памежжы: два дзесяцігоддзі лібералізацыі.

-Этнічнасць, рэгіяналізм і нацыяналізм у Беларусі, Украіне і Малдове: «новыя» і «старыя» меньшасці ў кантэксце ідэалогій нацыянальнага будаўніцтва.

-Соцыягуманітарныя веды і (рэ)канструяванне нацыянальнай ідэнтычнасці ва Ўсходнееўрапейскім Памежжы пасля 1991 г.

-Антрапалогія постсавецкай паўсядзённасці: стратэгіі выжывання, рэстратыфікацыя, індывідуум і ўлада, сацыяльная і культурная мабільнасць.

-Вышэйшая школа: практыкі трансфармацыі ва ўмовах сацыяльнай невызначанасці.

5

Page 6: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

-Навуковыя часопісы пасля 1991г.: палітыка ведаў і інтэлектуальныя супольнасці.Мэта конкурса – матэрыяльная, навуковая, метадычная, інфармацыйная падтрымка ў

вывучэнні сацыяльных трансфармацый у кантэксце Памежжа даследчыкамі і выкладчыкамі з краін рэгіёну.

Пераможцам конкурса выдзяляецца грант на навуковыя даследаванні цягам 10 месяцаў.Да ўдзелу запрашаюцца:- выкладчыкі і даследчыкі з ВНУ Беларусі, Украіны, Малдовы (грамадзяне альбо сталыя

жыхары гэтых краін) з вышэйшай адукацыяй, суіскальнікі, аспіранты, выкладчыкі і даследчыкі са ступенню кандыдата навук, якія валодаюць рускай мовай і раней не былі стыпендыятамі праграмы «Сацыяльныя трансфармацыі ў Памежжы».

Пераможцы атрымліваюць стыпендыю, удзельнічаюць у двух метадалагічных семінарах да 12 дзён кожны (папярэдне – у ліпені і лютым у Вільнюсе); атрымліваюць доступ да бібліятэчных электронных рэсурсаў праграмы, атрымліваюць пераважнае права на ўдзел у міжнародных канферэнцыях праграмы, у тым ліку і ў якасці суарганізатараў.

Цягам тэрміну стажыроўкі ўдзельнікі працуюць па месцы пражывання.Па сканчэнні праграмы даследчыкі прадастаўляюць справаздачу, рукапісы альбо

публікацыі па тэме даследавання.Пачатак працы над праектам – 1 чэрвеня.Апошні тэрмін падачы заявак – 22 красавіка.Заяўкі накіроўвайце на эл.адрас [email protected].Больш падрабязная інфармацыя – на сайце http://n-europe.eu/education/2011/03/21/

granty_na_issledovaniya_v_ramkakh_programmy_sotsialnye_transformatsii_v_pograni

уверх

Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраўГрамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае да ўдзелу ў праграме,

скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў.З вашай дапамогай мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт-

рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынныя акцыі, грамадска-карысныя праекты, навучальныя і культурніцкія мерапрыемствы і г.д.).

Мы плануем таксама, што ўдзельнікі праекта будуць у стане арганізаваць і правесці разам з жыхарамі свайго горада некалькі невялікіх мерапрыемстваў, якія будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасці.

У праграме трэнінгі па распрацоўцы канцэпцыі Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў, а таксама па асновах інтэрнэт-журналістыкі і асновах планавання грамадска-карысных праектаў для мясцовай супольнасці.

Да вашых паслугаў будуць кансультанты па пытаннях, звязаных са стварэннем інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама планаваннем і правядзеннем грамадска-карысных мерапрыемстваў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца каманды ў складзе 4-5 чалавек з аднаго горада. У склад такіх каманд могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, блогеры, актыўныя грамадзяне, якія хацелі б зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця мясцовай супольнасці.

6

Page 7: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменняў, звязаных са стварэннем сайтаў і г.д., не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме.

Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове на аснове пазначаных ніжэй крытэрыяў:

- сумесная заяўка як мінімум ад 4-х (максімум 5) чалавек з аднаго гораду;- гатоўнасць да дынамічнай працы ў межах праграмы (на працягу траўня-жніўня);- наяўнасць першапачатковага бачання таго, як будзе працаваць створаны ў

вашай мясцовасці Інфармацыйны рэсурс (якая інфармацыя будзе змяшчацца на створанай у межах праграмы вэб-старонцы, як часта і кім яна будзе абнаўляцца і г.д.);

- наяўнасць ідэй грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія можна было рэалізаваць на працягу ліпеня-жніўня;

- гатоўнасць укласці ў рэалізацыю праграмы ўласныя рэсурсы (памяшканні, аргтэхніка, валанцёрская праца і г.д.).

Удзел у праграме дазволіць вам не толькі авалодаць у кароткі тэрмін карыснымі ведамі і ўменнямі, але і зрабіць шэраг добрых справаў для сваёй мясцовай супольнасці!

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 10 красавіка.З пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас 3 sektar @ gmail . com з пазнакай “Конкурс”. Адабраным для ўдзелу ў праграме камандам будзе паведамлена пра гэта да 20 красавіка. Першая працоўная сустрэча ў межах праграмы адбудзецца 14-15 траўня ў Гродне.

уверх

Конкурс Сусветнага банкаСусветны банк абвяшчае Конкурс Сацыяльнага развіцця 2011 для беларускіх грамадскіх

арганізацый.Гранты памерам ад 3 да 10 тысяч долараў.Апошні тэрмін падачы заявак – да 21 красавіка.Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Ірыны Алейнік, спецыяліста па сувязях з грамадскасцю

Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусі: +375 (17) 2265 284,+375 (29) 6565 303, http :// www . worldbank . org . by .

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс – на сайцеhttp://www.ngo.by/news/98005e98fe7d.html

Паводле http://www.ngo.by

уверх

Праграма для моладзі “Ты патрэбны грамадству!”З 15 да 22 красавіка ва Ўкраіне адбудзецца моладзевы абмен для моладзі з Польшчы,

Беларусі, Германіі і Украіны (па 6 чалавек ад кожнай краіны) на тэму актыўнага моладзевага ўдзелу ў грамадскай дзейнасці.

Узрост удзельнікаў – 18-25 гадоў.

7

Page 8: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Удзельнікі праграмы даведаюцца пра асаблівасці добраахвотнай дзейнасці і спецыфіку нацыянальных культур розных краін Еўропы, супольна падрыхтуюць канцэрт “Моладзь будуе агульную будучыню Еўропы”. Для ўдзельнікаў будзе арганізавана экскурсія па Кіеве.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 11 красавіка.Удзельнікі будуць рыхтаваць выступы і паказваць іх у школах Кіева і Ірпеня, працаваць у

тэматычных групах (валантэрства, барацьба з беднасцю, сацыяльная работа і інш.), выпрацоўваць уласную моладзевую стратэгію развіцця.

Моладзевы абмен фінансуецца Польскай Агенцыяй праграмы «Моладзь у дзеянні».Асноўны арганізатар – Дабрачынны фонд «Фонд развіцця Ірпенскага рэгіёна»,

Украіна(http://irpin-fd.org.ua/). Партнёры з Польшчы (Stowarzyszenie Transformator Kultury http://transformatorkultury.org.pl), з Германіі (Der Jugendhilfe und Sozialarbeit e.V. http :// jusev . de / ueber _ jusev . php ), - з Беларусі (МГА «Фокус-група» www . f - group . org ).

Пражыванне, харчаванне, навучанне і культурная праграма ўдзельнікаў, а таксама 70% транспартных выдаткаў аплочваюць арганізатары.

Удзельнікі аплочваюць 30% транспартных выдаткаў і кошт страхоўкі (агульны кошт 85000).Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 671-41-19 і эл.пошце

[email protected] .

уверх

Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаўЭстонскі цэнтр Усходняга Партнёрства ладзіць навучальны курс “Міжнародныя адносіны

і еўрапейская інтэграцыя” ў Таліне.Курс пройдзе ў перыяд з верасня 2011 да траўня 2012 года і складаецца з трох модуляў:

- Міжнародныя адносіны - Еўрапейскія даследаванні - Дыпламатыя

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна: - актыўна ўдзельнічаць у стварэнні беларускай грамадзянскай супольнасці ў галіне

палітыкі і/або міжнародных адносінаў/еўрапейскай інтэграцыі - выдатна валодаць ангельскай мовай -мець добрую матывацыю для атрымання ведаў аб міжнародных адносінах і сумежных

дысцыплінах; перавага будзе аддавацца кандыдатам з матывацыяй працягваць прафесійную кар'еру ў галіне IR /Знешняй палітыкі / Дыпламатыі

- мець беларускае грамадзянства - быць не старэйшым за 35 гадоў на момант падачы заяўкіПрэтэндэнт павінен прадставіць: - аплікацыйную форму заяўкі- рэзюмэ на ангельскай мове - копію дыплома аб вышэйшай адукацыі і акадэмічныя адзнакі ў неафіцыйным перакладзе на ангельскую мову- копію міжнароднага пашпарту - 1 фатаграфію пашпартнага фармату- эсэ (3-4 старонкі, 1,5-міжрадковы інтэрвал, шрыфт Times New Roman), напісаны на адну з наступных тэмаў:

- 1. "Палітычныя наступствы глабальнага эканамічнага крызісу" 8

Page 9: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

- 2. "Змяненне клімату - за і супраць" - 3. "Аўтарытарызм сёння стаўся больш легітымным, чым раней?" Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме навучальнага

курсу,акрамя выдаткаў на праезд да Таліна і назад.Апошні тэрмін падачы заявак - 29 ліпеня. Падаць заяўку на ўдзел можна тут: http :// www . edk . edu . ee / default . asp ? wa _ site _ id =2 Падрабязнасьці тут: http :// ehu . lt / news / notice /000019737/ Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Экскурсіі да 25-ай гадавіны аварыі на ЧАЭСДортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр

імя Ё.Раў, а таксама Кіеўскі міжнародны адукацыйны цэнтр –нямецка-украінская сетка ў партнёрстве з фондамі “Меркатар”, “Заходне-усходнія сустрэчы” і “Рэновабіс” з 17 па 20 красавіка ладзяць у Мінску Міжнародную партнёрскую канферэнцыю “25 гадоў пасля Чарнобылю”.

18 красавіка ў межах канферэнцыі адбудуцца экскурсіі і экспертныя сустрэчы па наступных тэмах:

-Забеспячэнне радыяцыйнай ьяспекі і абароны насельніцтва на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях

-аднаўляльныя крыніцы энергіі і энергаэфектыўнасць-перспектывы для аздараўлення дзяцей-экалагічныя і сацыяльна-экалагічныя праектыПоўны спіс прапановаў па экскурсіях – у дадатку да “Кронікі”.Ахвотным паўдзельнічаць у экскурсіях неабходна даслаць заяўку Аляксандру Дашкевічу на

адрас dashkevich @ ibb . by .Апошні тэрмін – 8 красавіка.У заяўцы неабходна пазначыць: імя, прозвішча, выданне, якое вы прадстаўляеце, тэму

экскурсіі, кантактныя дадзеныя - E-mail, телефон.Тэлефон для кантактаў - +375 17 207 49 72.

уверх

Не спазьніся!

уверх

9

Page 10: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Вакансія каардынатара Школы адукатараАсацыяцыя дадатковай адукацыі і Асветы у партнёрстве з Прадстаўніцтвам

зарэгістраванага таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Германія) у Рэспубліцы Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) абвяшчае конкурс на займанне пасады каардынатара двух сесій Школы адукатара-2011, якія будуць праводзіцца вясной-летам 2011 г.

Апошні тэрмін падачы заяўкі - 11 красавіка. З пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас: shkola . adukatara @ gmail . com

Летнік ў Славакіі Усе зацікаўленыя запрашаюцца на летнік "Cвабода праз вывучэнне ангельскай мовы",

які адбудзецца ў Славакіі 15-22 чэрвеня.Анкету можна запоўніць тут.Апошні тэрмін – 18 мая.Паводле http :// adukacyja . info

Летняя школа для беларускай моладзіФундацыя імя Генрыха Бёля 7-21 жніўня ладзіць “Летнюю школу для маладых людзей з

Беларусі" ў Берліне. Каб падаць заяўку, адпраўце аплікацыйную форму і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на

ангельскай мове на электронны адрас: pl - info @ pl . boell . org . Апошні тэрмін - 25 красавіка. Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце:

http :// www . boell . de / intlpolitics / europetransatlantic / europe - transatlantic - summerschool - belarus - 8740. html

Паводле http :// n - europe . eu /

Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА»

запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў да ўдзелу ў валанцёрскіх летніках на тэрыторыі Беларусі, а таксама Германіі, Францыі і іншых краін.

За інфармацыяй звяртайцеся ў РГА “БелАЮ”: Мінск, пр-т Машэрава25, офіс 231, для лістоў: а/с 432, Мінск, 220050 БелАЮ, тэл. 017 237 48 57 (Наталля Кірсанава, Дзмітрый Субцэльны), тэл/факс 017 237 87 91, E-mail: camps _ belarus @ belau . info , info @ belau . info , сайт www . belau . info .

Паводле рассылкі РГА “БелАЮ”

уверх

10

Page 11: кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11

Нямецкая арганізацыя шукае партнёраНямецкая арганізацыя «Internationaler Bauorden» (Міжнародны Будаўнічы Ордэн) шукае

сацыяльныя ўстановы на тэрыторыі краін СНД для правядзення міжнародных валанцёрскіх летнікаў.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www . bauorden . de .Паводле http://ngo.by

уверх

Конкурс дзіцячага малюнка«SmileS. Школьная карта» з 16 сакавіка да 15 мая ладзіць конкурс дзіцячага малюнка

«Школа будучыні».Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 15 мая.Больш падрабязная інфармацыя – на сайце «SmileS .Школьная карта ».

уверх

Конкурс адукацыйных матэрыялаўАбвешчаны чарговы конкурс для беларускіх адукатараў “Адукацыя для свабоды.

Ноўтбук актыўнаму настаўніку”.Апошні тэрмін прыёму матэрыялаў - да 20 мая. Свае матэрыялы дасылайце на эл. адрас KonkursNotebook @ gmail . com , да іх далучыце ліст

з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць выхаванню свабоднай асобы.Паводле http://www.nastaunik.info/news/?id=5193

уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыіРэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”

сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2cКантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.

+375296162309, Skype: ermkatushaПаводле рассылкі БАСР

уверх

11