1
У пошуках вадзяных мядзведзікаў У 1773 годзе нямецкі пастар і заолаг Іаган Аўгуст Эфраім Гёцэ глядзеў у свой мікраскоп і ўбачыў там нешта захапляльнае. Там павольна ішлі маленькія істоты, у іх было восем лапак з кіпцюрыкамі: па 3 лапы з бакоў і яшчэ пара ззаду, - у іх былі маленькія вочкі і ўвогуле яны былі падобныя на маленькіх мядзведзікаў, толькі празрыстых. Іаган Аўгуст Эфраім Гёцэ канешне ж расказаў пра гэтых дзіўных істотаў, і пазней ужо іншы італьянскі біёлаг прыдумаў называць іх Tardigradа (што значыць ціхаходка). Яны і праўда нікуды не спяшаюцца, праходзяць (ці праплываюць) некалькі міліметраў за хвіліну. Але ціхаходкі такія мілыя, што вучоныя называюць іх таксама вадзянымі мядзведзікамі (water bear) альбо махавымі парасяткамі (moss piglet). Напэўна, самае яскравае імя ціхаходкі атрымалі ў польскай мове - Niesporczaki. І канешне бесчалавечныя вучоныя, даведаўшыся пра дзіўную жывучасць істотаў, пачалі ціхаходак выпрабоўваць. Гэтыя маленькія мядзведзікі насамрэч вялікія экстрэмалы. Яны жывуць літаральна паўсюль на Зямлі, у тым ліку ў гарачых крыніцах, у Гімалаях, на дне акіянаў. Карацей, паўсюль. Дасціпных вучоных было не спыніць. У верасні 2007 ціхаходак у спецыяльных кантэйнерах закінулі на Зямную арбіту, і большасць з іх выжілі пасля выпрабавання вакуумам і ультрафіялетавым выпраменьваннем. Вучоныя, якія знаходзіліся на караблі Фатон-М3, нават адчынілі кантэйнеры з ціхаходкамі, і безабаронныя жывёлы атрымалі страшную дозу выпраменьвання. 120 мужных ціхаходак-касманаўтаў вярнуліся на Зямлю. Не ўсе выжылі, найбольш цяжка давялося той групе, над якой уздзейнічалі ўсе небяспечнасці адкрытага космасу. Некалькі істоцінак (12%) выжылі і нават маглі размнажацца. Ціхаходкі ў асноўным жаночага полу, мужчынскія асобіны драбнейшыя і сустракаюцца рэдка, таму моцныя, незалежныя ціхаходкі могуць размнажацца без апладнення*. Дзе можна адшукаць дзіўных вадзяных мішак? Паўсюль. Але лепш за ўсё яны любяць жыць у імху. Большасць ціхаходак мае даўжыню цела 0,3-0,5 міліметра, але самыя буйныя могуць быць 1,2 міліметра даўжынёй. Так што тэарэтычна іх можна заўважыць без асаблівых прыладаў. Але ўсё ж калі вам захочацца на свае вочы ўбачыць жывую ціхаходку і добра яе разгледзець, то вам спатрэбіцца аптычны мікраскоп (такі, праз які мы глядзелі на лушпінне цыбулі ў школе). Схадзіце ў лес або парк, знайдзіце вільготны мох (напрыклад, на ствалах дрэў) і ахайна наскрабіце трошкі ў папяровы пакецік альбо ў каробачку. Прынясіце дамоў, насыпце крышку ў кубак Петры (вядомы ўсім са школы) і заліце мох вадой. Пачакайце гадзінку-другую, пакуль мох напітаецца вадой і смела стаўце пад мікраскоп і пачыныйце глядзець! Калі глядзець уважліва, то з вельмі вялікай верагоднасцю праз пару хвілін вы знойдзеце ціхаходку. *Каб даведацца больш падрабязна, чытайце, што такое партэнагенез. Вось што перажылі вадзяныя мішкі (пры выкананні настуных эксперыментаў амаль ні адна ціхаходка не пацярпела): ● іх замарозілі на 20 гадзін пры тэмпературы -272,95 па Цэльсію (функцыянальны абсалютны нуль) і размарозілі; ● замарозілі пры тэмпературы -200 па Цэльсію і так трымалі на пряцягу 20 месяцаў, потым размарозілі; ● калі ціхаходкі перажылі дзікі мароз, іх вырашылі кіпяціць. Іх нагрэлі да 150 па Цэльсію, што значна вышэй за тэмпературу кіпення вады, а потым астудзілі. ● Выправабанне ціскам праводзілі пры 40 000 кілапаскаляў, дадаўшы пры гэтым трохі задушлівых газаў. Фотаздымак нованароджанай ціхаходкі, цела якой падфарбавалі блакітным фарбавальнікам. Дадзеныя эксперыментаў узятыя з артыкула пра ціхаходак на партале American Scientist. Ілюстрацыі і тэкст: Ася Дыро, "Навуковыя Паштоўкі".

Water bear

  • Upload
    4esnok

  • View
    510

  • Download
    10

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Water bear

У пошуках вадзяных мядзведзікаў

У 1773 годзе нямецкі пастар і заолаг Іаган Аўгуст Эфраім Гёцэ глядзеў у свой мікраскоп і ўбачыў там нешта захапляльнае. Там павольна ішлі маленькія істоты, у іх было восем лапак з кіпцюрыкамі: па 3 лапы з бакоў і яшчэ пара ззаду, - у іх былі маленькія вочкі і ўвогуле яны былі падобныя на маленькіх мядзведзікаў, толькі празрыстых.

Іаган Аўгуст Эфраім Гёцэ канешне ж расказаў пра гэтых дзіўных істотаў, і пазней ужо іншы італьянскі біёлаг прыдумаў называць іх Tardigradа (што значыць ціхаходка). Яны і праўда нікуды не спяшаюцца, праходзяць (ці праплываюць) некалькі міліметраў за хвіліну.

Але ціхаходкі такія мілыя, што вучоныя называюць іх таксама вадзянымі мядзведзікамі (water bear) альбо махавымі парасяткамі (moss piglet).

Напэўна, самае яскравае імя ціхаходкі атрымалі ў польскай мове - Niesporczaki.

І канешне бесчалавечныя вучоныя, даведаўшыся пра дзіўную жывучасць істотаў, пачалі ціхаходак выпрабоўваць.

Гэтыя маленькія мядзведзікі насамрэч вялікія экстрэмалы. Яны жывуць літаральна паўсюль на Зямлі, у тым ліку ў гарачых крыніцах, у Гімалаях, на дне акіянаў. Карацей, паўсюль.

Дасціпных вучоных было не спыніць. У верасні 2007 ціхаходак у спецыяльных кантэйнерах закінулі на Зямную арбіту, і большасць з іх выжілі пасля выпрабавання вакуумам і ультрафіялетавым выпраменьваннем. Вучоныя, якія знаходзіліся на караблі Фатон-М3, нават адчынілі кантэйнеры з ціхаходкамі, і безабаронныя жывёлы атрымалі страшную дозу выпраменьвання. 120 мужных ціхаходак-касманаўтаў вярнуліся на Зямлю. Не ўсе выжылі, найбольш цяжка давялося той групе, над якой уздзейнічалі ўсе небяспечнасці адкрытага космасу. Некалькі істоцінак (12%) выжылі і нават маглі размнажацца. Ціхаходкі ў асноўным жаночага полу, мужчынскія асобіны драбнейшыя і сустракаюцца рэдка, таму моцныя, незалежныя ціхаходкі могуць размнажацца без апладнення*.

Дзе можна адшукаць дзіўных вадзяных мішак? Паўсюль. Але лепш за ўсё яны любяць жыць у імху. Большасць ціхаходак мае даўжыню цела

0,3-0,5 міліметра, але самыя буйныя могуць быць 1,2 міліметра даўжынёй. Так што тэарэтычна іх можна заўважыць без асаблівых прыладаў. Але ўсё ж калі вам захочацца на свае вочы ўбачыць жывую ціхаходку і добра яе разгледзець, то вам спатрэбіцца аптычны мікраскоп (такі, праз які мы глядзелі на лушпінне цыбулі ў школе). Схадзіце ў лес або парк, знайдзіце вільготны мох (напрыклад, на ствалах дрэў) і ахайна наскрабіце трошкі ў папяровы пакецік альбо ў каробачку. Прынясіце дамоў, насыпце крышку ў кубак Петры (вядомы ўсім са школы) і заліце мох вадой. Пачакайце гадзінку-другую, пакуль мох напітаецца вадой і смела стаўце пад мікраскоп і пачыныйце глядзець! Калі глядзець уважліва, то з вельмі вялікай верагоднасцю праз пару хвілін вы знойдзеце ціхаходку.

*Каб даведацца больш падрабязна, чытайце, што такое партэнагенез.

Вось што перажылі вадзяныя мішкі (пры выкананні настуных эксперыментаў амаль ні адна ціхаходка не пацярпела):

● іх замарозілі на 20 гадзін пры тэмпературы -272,95 па Цэльсію (функцыянальны абсалютны нуль) і размарозілі;

● замарозілі пры тэмпературы -200 па Цэльсію і так трымалі на пряцягу 20 месяцаў, потым размарозілі;

● калі ціхаходкі перажылі дзікі мароз, іх вырашылі кіпяціць. Іх нагрэлі да 150 па Цэльсію, што значна вышэй за тэмпературу кіпення вады, а потым астудзілі.

● Выправабанне ціскам праводзілі пры 40 000 кілапаскаляў, дадаўшы пры гэтым трохі задушлівых газаў.

Фотаздымак нованароджанай ціхаходкі, цела якой падфарбавалі блакітным фарбавальнікам.

Дадзеныя эксперыментаў узятыя з артыкула пра ціхаходак на партале American Scientist.

Ілюстрацыі і тэкст: Ася Дыро, "Навуковыя Паштоўкі".