5
Якой шчаслівай можа быць старасць У сакавіку 2010 г. група беларусаў з Гродна наведала польскі горад Уроцлаў, дзе ў складзе тамтэйшага дзяржаўнага ўніверсітэту дзейнічае адзін з найстарэйшых у Еўропе і вельмі аўтарытэтны ў Польшчы Ўніверсітэт Трэцяга веку. Нашай мэтай было азнаямленне з яго структурай і дзейнасцю, каб пасля нешта падобнае стварыць у сябе. Польскаму боку ёсць што паказаць. Таму праграма была надзвычай насычанай.

Якой шчаслівай можа быць старасць

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Уражанні гарадзенцаў ад наведвання Ўніверсітэту Трэцяга Веку ва Ўроцлаве (Wroclaw, Polska)

Citation preview

Page 1: Якой шчаслівай можа быць старасць

Якой шчаслівай можа быць старасць У сакавіку 2010 г. група беларусаў з Гродна наведала польскі горад Уроцлаў, дзе ў складзе

тамтэйшага дзяржаўнага ўніверсітэту дзейнічае адзін з найстарэйшых у Еўропе і вельмі

аўтарытэтны ў Польшчы Ўніверсітэт Трэцяга веку.

Нашай мэтай было азнаямленне з яго структурай і дзейнасцю, каб пасля нешта падобнае

стварыць у сябе. Польскаму боку ёсць што паказаць. Таму праграма была надзвычай

насычанай.

Штодзень - лекцыі, семінары, прэзентацыі. І ўсе, з кім мы сустракаліся, шчыра і шчодра

дзяліліся сваім вопытам, карыснай інфармацыяй.

Page 2: Якой шчаслівай можа быць старасць

Разам са слухачамі Ўніверсітэту Трэцяга веку мы вучыліся трэніраваць цела і памяць,

правільна харчавацца.

Сябры турыстычнай секцыі правялі незабыўную экскурсію па старажытным Уроцлаве.

Нас цёпла прымалі ў секцыях народнай творчасці і выяўленчага мастацтва.

А хор пенсіянераў настолькі зачараваў нас сваім майстэрствам і польскай песняй, што нам

захацелася аддзячыць і паспяваць сваё, беларускае, хоць да гэтага большасць з нас ніколі

на публіку не спявалі.

Пад беларускую «Купалінку» сёй-той змахваў няпрошаную слязу. Гэтак жа расчулі нас у

выкананні хору «Польскія квяты». Дарэчы, і гэтая даравальная сентыментальнасць, і

Page 3: Якой шчаслівай можа быць старасць

непрытворны патрыятызм, і гасціннасць, здалося нам, робяць палякаў і беларусаў вельмі

падобнымі – нездарма мы блізкія суседзі.

Уразіла асяроддзе, у якім правяла нашая група пяць дзён на польскай зямлі.

Сустракаліся і кантактавалі найбольш з людзьмі сталымі, іншым ужо пад 80 і нават больш

гадоў. Але на ўзрост забываешся, калі бачыш добра апранутых дагледжаных кабет,

падцягнутых мужчын. Бадзёрасць і аптымізм, усмешкі на тварах, бляск у вачах…

Хочаш – не хочаш, мусіш паверыць, што пасля 60-ці жыццё і сапраўды толькі

пачынаецца.

А чаму не? Нарэшце атрымліваеш шанец рэалізаваць дагэтуль прыхаваныя здольнасці,

аддацца любімай справе, на якую раней не меў часу, або падарожнічаць з сябрамі…

Шчаслівая старасць - галоўная ідэя ўніверсітэтаў трэцяга веку, якіх толькі ва Ўроцлаве, як

мы даведаліся, ужо сем.

Шчаслівая - значыць, годная, фізічна, інтэлектуальна і сацыяльна актыўная.

Такая старасць, калі ты не выключаны з жыцця, не застаўся сам-насам з хваробамі,

адзінотай, дэпрэсіяй, а гэта пагражае кожнаму, хто скончыў сваю кар’еру і адпраўляецца

на пенсію.

Page 4: Якой шчаслівай можа быць старасць

Стасункі з польскімі пенсіянерамі пераканалі, што ўніверсітэты накшталт таго, з

дзейнасцю якога мы пазнаёміліся, ламаюць стэрэатыпы старасці, вымушаюць слухачоў да

самаўдасканалення і ў рэшце рэшт робяць іх жыццё больш якасным і паўнакроўным.

Вядома ж, захацелася адкрыць новыя магчымасці нашым суайчыннікам.

Натхнёныя польскімі сябрамі, мы вярталіся ў Гродна з цвёрдым намерам арганізаваць

свой універсітэт сталага, ці, як у нас кажуць, залатога веку. Ідэя знайшла падтрымку ў

асяроддзі беларускіх пенсіянераў. І праца над праектам ужо распачалася!

Шчыра дзякуем за дапамогу польскім каардынатарам, а таксама ўсім-усім, хто клапатліва і цёпла апякаў нас ва Ўроцлаве.

Арганізатарамі візіту ва Ўроцлаў былі грамадскія аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар" (Гродна), "Дом сустрэч імя Ангеліўса Сілезіўса" (Уроцлаў), а таксама Універсітэт Трэцяга Веку пры Уроцлаўскім універсітэце.

Галіна Стома

Фотаздымкі Ланы Руднік