10
Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г. 1 Зборнік матэрыялаў трэнінга “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г. Гродна

Распрацоўка грамадскіх кампаній

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Зборнік трэнінгавых матэрыялаў

Citation preview

Page 1: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

1

Зборнік матэрыялаў трэнінга

“Новыя медыі на карысць грамадства”,

2-3 сакавіка 2013 г.

Гродна

Page 2: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Магчымыя мэты грамадскіх кампаній

- Пазытыўныя змены ў грамадстве як вынік вырашэння

праблемаў;

-змяненне грамадзкай думкі;

-паляпшэнне заканадаўства і палітыкі ў пэўных сферах;

-прыняццѐ неабходных рашэнняў;

-падтрымка правоў і інтарэсаў.

Магчымыя стратэгіі грамадскіх кампаній

1. Будаўніцтва кааліцыяў

2. Праца з СМІ

3. Праца з палітыкамі і прадстаўнікамі ўлады

4. Фармаванне грамадскай думкі

Page 3: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Этапы грамадскай кампаніі

Даследаванні.

Вызначэнне і аналіз праблемаў/ падставаў для правядзення кампаніі з пункту гледжання місіі арганізацыі, яе рэсурсаў, магчымых наступстваў кампаніі для арганізацыі і людзей, на задавальненне патрэбаў якія кампанія накіраваная.

Планаванне.

Вызначэнне мэты і задач кампаніі.

Вызначэнне і аналіз мэтавых кантактных групаў, ад якіх залежыць вырашэнне праблемы ў межах праводзімай кампаніі.

Вызначэнне дзеянняў і метадаў іх ажыццяўлення ў межах кампаніі.

Стварэнне плану кампаніі па адстойванню інтарэсаў грамадскай арганізацыі і яе кліентаў.

Рэалізацыя.

Ацэнка.

Логіка грамадскай кампаніі

У выніку даследаванняў збіраецца інфармацыя, неабходная

для выпрацоўкі стратэгіі кампаніі і ключавога паведамлення ў

межах кампаніі.

Ключавое паведамленне, спалучанае з распрацаванымі ў

межах абранай стратэгіі дзеяннямі накіравана на людзей

(прадстаўнікі ўладаў, кандыдаты, журналісты, выбаршчыкі,

жанчыны, моладзь і г.п.), ад якіх залежыць вырашэнне

праблемаў, якія ляжаць у аснове кампаніі.

У залежнасці ад таго, наколькі правільна былі распрацаваныя

стратэгія і ключавое паведамленне, людзі прымаюць рашэнне,

падтрымліваць альбо не падтрымліваць кампанію.

Page 4: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Вызначэнне і аналіз праблемы.

Крытэрыі добра сфармуляванай праблемы

Фармулѐўка

Добрая фармулѐўка праблемы:

сцісла характарызуе сітуацыю, якая патрабуе змяненняў;

паказвае кола людзей, якіх яна датычыць;

дае колькасную інфармацыю;

паказвае адпаведнасць мэтам і задачам арганізацыі, якая збіраецца займацца

вырашэннем акрэсленай праблемы

Прычыны

Разгледзьце наступнае:

Чаму існуе гэтая праблема?

Колькімі прычынамі абумоўлена яе існаванне?

Ці залежаць гэтыя прычыны адна ад другой?

Наступствы

Разгледзьце наступнае:

Якія наступствы гэтай праблемы?

На якую колькасць людзей яны ўплываюць?

Ці маюць месца тут палітычныя, культурныя і эканамічныя наступствы?

Ад каго можа залежыць вырашэнне гэтай праблемы? Ад каго можа залежыць

вырашэнне гэтай праблемы?

Page 5: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Перад тым, як распачаць кампанію па абароне інтарэсаў…

Адкажыце на наступныя пытаньні:

-Наколькі важныя для вас пытанні (праблемы), якія вашая арганізацыя імкнецца вырашыць, з пункту гледжання адпаведнасці іх місіі і мэтам арганізацыі?

-Ці адпавядае вашая пазіцыя па гэтым пытанні вашым прынцыпам, вашай папярэдняй дзейнасці?

-У якое становішча паставіць вас барацьба за вырашэнне гэтых пытанняў?

-Ці можна ўвогуле атрымаць перамогу па дадзеным пытаньні і ці варта брацца за гэтую справу?

-Якую выгоду прынясе вырашэнне гэтых пытанняў (праблемаў) іншым грамадзянам?

-Якія мэты вы пераследуеце і хто мае найбольшую патрэбу ў пераменах, за якія вы выступаеце?

-Ці можна зрабіць вашыя пытанні важнымі для тых, хто не асабліва зацікаўлены ў іх вырашэнні?

-Наколькі вы абмежаваныя ў часе і рэсурсах?

-Ці будуць сябры вашай арганізацыі з энтузіязмам працаваць на кампанію па абароне інтарэсаў?

Page 6: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Рэсурсы кампаніі

1. Час

2. Арганізацыя (офісы, сувязі, тэхнічная база, персанал,

дабраахвотнікі і г.п.).

3. Грошы.

4. Асобы (кандыдат, які будзе адстойваць інтарэсы арганізацыі і яе

кліентаў; моцны лідэр, які карыстаецца аўтарытэтам у розных

колах грамадства і г.п.).

Недахоп кожнага з гэтых відаў рэсурсаў можа быць

кампенсаваны іншымі відамі.

Калі арганізацыя не мае дастатковай колькасці грошай альбо

матэрыяльна-тэхнічнай базы, трэба імкнуцца забяспечыць сабе ў

дастатковай колькасці такі рэзэрв, як час.

Разам з тым, галоўным рэсурсам кампаніі грамадкай

арганізацыі, накіраванай на адстойванне інтарэсаў, зазвычай

з’яўляюцца АСОБЫ.

Гэта азначае, што арганізатары кампаніі павінны рабіць стаўку

на тых людзей, якія рэальна могуць уплываць на дасягненне мэтаў

кампаніі.

Page 7: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Вызначэнне мэты кампаніі

Сфармулюйце мэту кампаніі сваѐй арганізацыі

Мэта кампаніі – гэта запланаваны пазітыўны канчатковы вынік, які будзе

атрыманы ў выніку вырашэння праблемы.

Пажадана, каб кампанія мела адну ясную і падзяляемую ўсімі мэту..

1. Чакаемы вынік

Якога станоўчага эфекта вы чакаеце ад вырашэння вашай арганізацыяй

акрэсленай праблемы; якія змяненні адбудуцца ў жыцці вашых кліентаў?

(Фармулюйце, пачынаючы сказ з назоўніка, напрыклад: Паляпшэнне, рост,

развіццѐ, прадухіленне, і г.п.)

2. Праблема

(Выразна акрэсліце для сябе, якую праблему вы збіраецеся вырашыць (альбо

чые патрэбы імкнецеся задаволіць)

На чым палягае праблема, якую імкнецца вырашыць вашая арганізацыя? (рост

захворванняў у выніку пагаршэння экалагічнай сітуацыі, парушэнне правоў,

складаная працэдура рэгістрацыі грамадскіх арганізацый і г.д.)

3. Мэтавая група

Якая група (альбо групы) насельніцтва атрымаюць карысць у выніку

запланаванай вамі дзейнасці? (жыхары горада Н., студэнты, прадстаўнікі

грамадскіх арганізацыяў, дзеці-інваліды і г.д.)

4. Асноўная стратэгія дасягнення мэты

Вызначце, з дапамогай чаго альбо якім шляхам ваша арганізацыя дасягне

пастаўленай мэты (шляхам арганізацыі экалагічных акцыяў пратэсту

супраць будаўніцтва хімічнага заводу; праз лабіраванне заканапраекту,

накіраванага на спрашчэнне працэдуры рэгістрацыі грамадскіх

арганізацый і г.п.)

Page 8: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Карта стратэгіяў кампаніі па абароне інтарэсаў.

Рэсурсы

арганізацыі

Пералічыце наяўныя рэсурсы для кампаніі.

Пазначце неабходныя рэсурсы і спосабы іх

здабывання

Прыхільнікі

і саюзнікі

Калі пытанні, якія ўздымае вашая арганізацыя,

закранаюць іншых людзей настолькі, што яны

гатовыя:

-уступіць у вашую арганізацыю;

-здзейсніць фінансавую, палітычную альбо іншую

падтрымку арганізацыі;

Што яны атрымаюць у выпадку вашай перамогі?

Якой уладай яны валодаюць?

Апаненты і

праціўнікі

-Хто вашыя апаненты?

Якія аргументы будуць агучваць супраць вас вашыя

апаненты? Ці ў стане вы гэтыя аргументы публічна

абвергнуць?

-Хто вашыя праціўнікі?

Чым абвернецца для іх вашая перамога?

Што яны зробяць/якія рэсурсы выкарыстаюць у

барацьбе з вамі?

Наколькі яны моцныя?

Мішэні Асноўныя мішэні.

Мішэнямі заўсѐды з’яўляюцца людзі і ніколі -

арганізацыі.

Хто мае ўладу даць вам тое, чаго вы дамагаецеся?

Які ўплыў вы маеце на гэтых людзей?

Што трэба зрабіць, каб здабыць уплыў на іх?

Мішэні, якія здзяйсняюць уплыў на асноўныя

мішэні.

Хто ўплывае на людзей, якія маюць уладу даць вам

тое, чаго вы дамагаецеся?

Які ўплыў вы маеце на гэтых людзей?

Што трэба зрабіць, каб здабыць уплыў на іх?

Page 9: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Этапы ўздзеяння на прамыя і ўскосныя “мішэні”

(AIDA)

Пасля таго, як вызначаныя прамыя і ускосныя “мішэні”

кампаніі свае дзеянні варта пабудаваць па наступнай схеме:

Attention Прыцягненне ўвагі

Interest Праява інтарэсу

Decision Прыняццѐ рашэння

Action Рэалізацыя рашэння дзеяннем

Page 10: Распрацоўка грамадскіх кампаній

Трэнінг “Новыя медыі на карысць грамадства”, 2-3 сакавіка 2013 г.

Лана Руднік, Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Распрацоўка ключавога паведамлення

Ключавое паведамленне (message)

- гэта кароткая праўдзівая інфармацыя, якую арганізацыя метадычна перадае

сваім кантактным групам для таго, каб гэтыя групы мелі дастаткова аргумантаў,

на падставе якіх яны змогуць зрабіць свой выбар і дзейнічаць у адпаведнасці са

зробленым выбарам.

Том Ліндэрфільд

Пасля таго, як вы вызначылі людзей, ад якіх будзе залежыць

дасягненне мэтаў вашай кампаніі, неабходна вызначыць, што вы

скажаце гэтым людзям, каб пераканаць іх падтрымаць вас.

Іншымі словамі, вам неабходна стварыць кароткае паведамленне пра

тое, хто вы і чаму людзі павінны вас падтрымаць.

Гэтае паведамленне будзе раз за разам паўтарацца арганізатарамі

кампаніі для таго, каб людзі, на якіх накіравана гжэтае

паведамленне, мелі дастаткова прычынаў, каб прыняць рашэнне на

вашую карысць і падтрымаць вас дзеяннем.

Паведамленне павінна быць:

-кароткім

-праўдзівым

-вострым

-зразумелым

-трапным

-пераканаўчым

-простым

Прытрымлівацца гэтых парадаў дапаможа прынцып KISS:

Keep “Заўсѐды рабі гэта

It

Simple простым,

Short кароткім”