2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" “Універсітэт Залатога Веку” запрашае слухачоў. Запрашаем сталых гарадзенцаў ва ўзросце ад 55 год і вышэй стаць удзельнікамі нашай праграмы. На працягу сямі месяцаў вас чакаюць цікавыя заняткі па самых розных тэмах, інтэграцыйныя мерапрыемствы і грамадска-карысныя справы. Адвакатаванне і яго ацэнка: падыходы і магчымасці для Беларусі. Што такое адвакатаванне і ці рэальна займацца адстойваннем інтарэсаў грамадскасці ў беларускіх умовах? Якога кшталту грамадскія кампаніі маюць больш шансаў на поспех і па якіх крытэрыях можна ацаніць, ці гэты поспех быў дасягнуты? Шукаем валанцёраў для арганізацыі міжкультурнага Фестывалю ў Турцыі. Запрашаем прыняць ўдзел у арганізацыі міжкультурнага моладзевага Фестывалю ў Турцыі з 1 па 30 кастрычніка – выдатны шанец паказаць свае таленты, правесці час карысна і знайсці сяброў з розных краінаў. Навіны партнёраў Гарадзенскія гісторыкі патрапілі ў шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Эксперты намінавалі працы Святланы Куль-Сяльвестравай, Аляксандра Пагарэлага і Сяргея Токця. Вызначэнне выніковых пераможцаў і ўрачыстае ўзнагароджанне адбудуцца 2-4 кастрычніка 2015 г. у Коўне (Літва). Новыя курсы ад "Студыі карысных кампетэнцый" . Адкрыты набор на курсы "Школа здаровай асанкі і натуральнага руху" (кітайскія аздараўленчыя сістэмы), курсы вязання кручком і спіцамі, а таксама разнастайныя курсы па ангельскай мове. Раварыстаў Гродна запрашаюць да стварэння ВелаПатруля. Некамерцыйныя арганізацыі ВелаГродна і ЦэнтрСпас аб'ядноўваюцца ў ідэі стварыць ВелаПатруль - валанцёрскую групу па пошуку зніклых людзей.

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 7 21 08 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 7 21 08 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

“Універсітэт Залатога Веку” запрашае слухачоў. Запрашаем сталых гарадзенцаў ва ўзросце ад 55

год і вышэй стаць удзельнікамі нашай праграмы. На працягу сямі месяцаў вас чакаюць цікавыя заняткі

па самых розных тэмах, інтэграцыйныя мерапрыемствы і грамадска-карысныя справы.

Адвакатаванне і яго ацэнка: падыходы і магчымасці для Беларусі. Што такое адвакатаванне і

ці рэальна займацца адстойваннем інтарэсаў грамадскасці ў беларускіх умовах? Якога кшталту

грамадскія кампаніі маюць больш шансаў на поспех і па якіх крытэрыях можна ацаніць, ці гэты поспех

быў дасягнуты?

Шукаем валанцёраў для арганізацыі міжкультурнага Фестывалю ў Турцыі. Запрашаем

прыняць ўдзел у арганізацыі міжкультурнага моладзевага Фестывалю ў Турцыі з 1 па 30 кастрычніка –

выдатны шанец паказаць свае таленты, правесці час карысна і знайсці сяброў з розных краінаў.

Навіны партнёраў

Гарадзенскія гісторыкі патрапілі ў шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў

Беларусі.Эксперты намінавалі працы Святланы Куль-Сяльвестравай, Аляксандра Пагарэлага і Сяргея

Токця. Вызначэнне выніковых пераможцаў і ўрачыстае ўзнагароджанне адбудуцца 2-4 кастрычніка

2015 г. у Коўне (Літва).

Новыя курсы ад "Студыі карысных кампетэнцый". Адкрыты набор на курсы "Школа здаровай

асанкі і натуральнага руху" (кітайскія аздараўленчыя сістэмы), курсы вязання кручком і спіцамі, а

таксама разнастайныя курсы па ангельскай мове.

Раварыстаў Гродна запрашаюць да стварэння ВелаПатруля. Некамерцыйныя арганізацыі

ВелаГродна і ЦэнтрСпас аб'ядноўваюцца ў ідэі стварыць ВелаПатруль - валанцёрскую групу па пошуку

зніклых людзей.

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 7 21 08 2015

Зялёны партал Гродзеншчыны шукае аўтараў для асвятлення экалагічнага жыцця

вобласці. Да супрацы запрашаюць аўтараў, фатографаў ды іншых добрых людзей з Гродна і вобласці

для асвятлення актуальных мясцовых навінаў.

Магчымасці

Трэнінг "Вырашэнне канфліктаў у міжкультурнай перспектыве". Трэнінг для працаўнікоў з

моладдзю пройдзе 5-14 кастрычніка ў Арменіі. Дэдлайн падачы заявак - 3 верасня.

Моладзевы праект «Ствараем будучыню — замацоўваем давер: моладзевая супраца ў

краінах Усходняга партнёрства». Мэта праекта - наладжванне міжкультурнага дыялогу паміж

прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый краін Усходняга партнёрства (Украіна, Беларусь, Малдова,

Грузія) і Германіі.

Культура памяці: адукацыйны курс для журналістаў-пачаткоўцаў. Школа журналістыкі

Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Рау (IBB) у супрацы з Амбасадай Федэратыўнай

Рэспублікі Германіі ў Беларусі запрашае журналістаў-пачаткоўцаў беларускіх СМІ паўдзельнічаць у

адукацыйным курсе.