2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Цэнтр міжпакаленчага паразумення абвяшчае набор валанцёраў рознага ўзросту. Усіх ахвотных зразумець сябе, сваіх блізкіх і далёкіх; пераасэнсаваць гістарычныя падзеі ў лёсе прадстаўнікоў розных пакаленняў; дапамагчы тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю. “Цэнтр “Трэці сектар” узяў удзел у мерапрыемствах Экспрэсу ААН у Гродне. Адукацыйныя і культурніцкія праграмы арганізацыі былі прадстаўленыя 24 кастрычніка на выставе грамадскіх ініцыятываў у Маладзёжным цэнтры Гродна. Менавіта тут адбывалася большая частка мерапрыемстваў, прысвечаных 70- годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Як зрабіць Гродна горадам, прыязным да сталых людзей. Гэтае пытанне абмяркоўвалі 24 кастрычніка ўдзельнікі Круглага стала ў межах мерапрыемстваў Экспрэсу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які завітаў у гэты дзень у Гродна. Беларусы ведаюць пра грамадскія арганізацыі больш, але слаба ўдзельнічаюць у іх працы. Пра гэта сведчаць вынікі дасладавання, зробленага нядаўна па замове міжнароднай арганізацыі Pact. Навіны партнёраў Першая «Рэтра-Серада» адбылася ў Гродна. Першая танцавальная вечарына ў стылі рэтра адбылася 28 кастрычніка ў рэстаране «Тапаз». Удзельнікі патанцавалі пад хіты 20-30 гадоў, даведаліся пра музыкальную культуру мінулай эпохі, паўдзельнічалі ў танцавальным майстар-класе. Якім будзе EuroVelo-2 у Беларусі? З Еўропы ў Менск на ровары. Зусім хутка такая доўгая прагулка стане магчымай: у Беларусь прыйшла сетка веламаршрутаў

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 12, 30 10 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 12, 30 10 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Цэнтр міжпакаленчага паразумення абвяшчае набор валанцёраў рознага ўзросту.Усіх ахвотных зразумець сябе, сваіх блізкіх і далёкіх; пераасэнсаваць гістарычныя падзеі ў лёсе прадстаўнікоў розных пакаленняў; дапамагчы тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.

“Цэнтр “Трэці сектар” узяў удзел у мерапрыемствах Экспрэсу ААН у Гродне. Адукацыйныя і культурніцкія праграмы арганізацыі былі прадстаўленыя 24 кастрычніка на выставе грамадскіх ініцыятываў у Маладзёжным цэнтры Гродна. Менавіта тут адбывалася большая частка мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Як зрабіць Гродна горадам, прыязным да сталых людзей. Гэтае пытанне абмяркоўвалі 24 кастрычніка ўдзельнікі Круглага стала ў межах мерапрыемстваў Экспрэсу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які завітаў у гэты дзень у Гродна.

Беларусы ведаюць пра грамадскія арганізацыі больш, але слаба ўдзельнічаюць у іх працы. Пра гэта сведчаць вынікі дасладавання, зробленага нядаўна па замове міжнароднай арганізацыі Pact.

Навіны партнёраў

Першая «Рэтра-Серада» адбылася ў Гродна. Першая танцавальная вечарына ў

стылі рэтра адбылася 28 кастрычніка ў рэстаране «Тапаз». Удзельнікі патанцавалі

пад хіты 20-30 гадоў, даведаліся пра музыкальную культуру мінулай эпохі,

паўдзельнічалі ў танцавальным майстар-класе.

Якім будзе EuroVelo-2 у Беларусі? З Еўропы ў Менск на ровары. Зусім хутка такая

доўгая прагулка стане магчымай: у Беларусь прыйшла сетка веламаршрутаў

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 12, 30 10 2015

EuroVelo.

Кніжны фрымаркеце: спатканне "ўсляпую" і гульні для дзяцей. У Гродне 25

кастрычніка з поспехам прайшоў другі кніжны фрымаркет "Кніга за кнігу". Як і ў

першы раз, у Цэнтральную гарадскую бібліятэку ім. А. Макаёнка прыйшло больш

за 70 чалавек.

Права на жыццё ў чыстым свеце: што пра гэта ведаюць гарадзенцы. Права на

жыццё ў спрыяльным навакольным асяроддзі замацавана Канстытуцыяй РБ.

Эксперт у Орхускай канвенцыі Таварыства "Зялёная сетка" Ірына Сухій лічыць, што

беларусы ў цэлым дрэнна інфармаваныя ў сваім праве на спрыяльную якасць

жыцця.

Магчымасці

Фэст памяці паўстанцаў. 31 кастрычніка ў мястэчку Свіслач адбудзецца

традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 г. Пачатак Фэсту а 12 гадзіне ля касцёла

Св. Францішка Азізскага. Арганізуецца даезд на Фэст з Гародні і вяртанне ў горад.

Міжнародны семінар «Тэма Аўшвіц ў школе». Нямецкая дабрачынная

арганізацыя «Максіміліян-Кольбэ-Верка» арганізоўвае чацвёрты Міжнародны

семінар пад назвай «Тэма Аўшвіц ў школе» (ням. “Auschwitz im Unterricht”).

Твой шанец на вучобу ў Польшчы. Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska

абвяшчае набор заявак для студэнтаў Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў

Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2015 – люты)

Стаць праектным кансультантам з Талакой. “Праектны кансультант” – гэта курс, распрацаваны Talaka.by і заснаваны на досведзе 190 праектаў, якія месцяцца на платформе. Больш за 40 з іх атрымалі паспяховую рэалізацыю.