2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Назіранні з Гдыні – чым жыве мясцовая грамадская арганізацыя. Ірына Новік, сяброўка праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, дзеліцца сваімі назіраннямі са стажыроўкі ў польскай НДА “Цэнтр супрацоўніцтва моладзі” у Гдыні. Далучайцеся да акцыі “Зробім свет лепшым”! Запрашаем далучыцца да сумеснай дабрачыннай акцыі, арганізаванай праграмай “Універсітэт Залатога Веку” і грамадскім аб’яднаннем “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” з нагоды Міжнароднага Дня валанцёра. Адбыліся першыя сустрэчы «Цэнтра Міжпакаленчага Паразумення». Дваццаць валанцёраў рознага ўзросту сустрэліся 6 і 7 лістапада, каб абмеркаваць свой удзел у справах Цэнтра і запланаваць першыя крокі. На першай сустрэчы валанцёры мелі магчымасць пазнаёміцца, падзяліцца сваімі поглядамі на валанцёрства і запланаваць добрыя ды цікавыя справы на бліжэйшыя месяцы. Вольны кірмаш у Гродне. “Універсітэт Залатога Веку” сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам, Зялёнай сеткай Гродзеншчыны і Дзіцячай экалагічнай студыяй запрашаюць на Вольны кірмаш, які адбудзецца ў суботу, 21 лістапада, з 12:00 да 15:00, ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а. Навіны партнёраў Выйшаў каляндар “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Набыць яго можна і ў Гродне. Чарговае выданне календара ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо з’явілася ў кнігарнях. У ім 366 (бо 2016 – высакосны)

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 13, 13 11 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 13, 13 11 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Назіранні з Гдыні – чым жыве мясцовая грамадская арганізацыя. Ірына Новік, сяброўка праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, дзеліцца сваімі назіраннямі са стажыроўкі ў польскай НДА “Цэнтр супрацоўніцтва моладзі” у Гдыні.

Далучайцеся да акцыі “Зробім свет лепшым”! Запрашаем далучыцца да сумеснай дабрачыннай акцыі, арганізаванай праграмай “Універсітэт Залатога Веку” і грамадскім аб’яднаннем “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” з нагоды Міжнароднага Дня валанцёра.

Адбыліся першыя сустрэчы «Цэнтра Міжпакаленчага Паразумення». Дваццаць валанцёраў рознага ўзросту сустрэліся 6 і 7 лістапада, каб абмеркаваць свой удзел у справах Цэнтра і запланаваць першыя крокі. На першай сустрэчы валанцёры мелі магчымасць пазнаёміцца, падзяліцца сваімі поглядамі на валанцёрства і запланаваць добрыя ды цікавыя справы на бліжэйшыя месяцы.

Вольны кірмаш у Гродне. “Універсітэт Залатога Веку” сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам, Зялёнай сеткай Гродзеншчыны і Дзіцячай экалагічнай студыяй запрашаюць на Вольны кірмаш, які адбудзецца ў суботу, 21 лістапада, з 12:00 да 15:00, ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.

Навіны партнёраў

Выйшаў каляндар “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Набыць яго

можна і ў Гродне. Чарговае выданне календара ад кампаніі “Будзьма

беларусамі!” ужо з’явілася ў кнігарнях. У ім 366 (бо 2016 – высакосны)

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 13, 13 11 2015

адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і

Мандзік.

Курс па Фота для пачаткоўцаў у самым разгары. Прайшло ўсяго некалькі

заняткаў, а слухачы ўжо ведаюць, якія камеры і аб’екты патрэбныя для

паўсядзённай здымкі, пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі кадравання і

кампазіцыяй кадра, святлом і колерам ў фатаграфіі.

Хто - вартаваць ласося? Патрулюем рэкі разам! Запрашаем валанцёраў у

традыцыйныя лагера па патруляванню рэк, дзе ідзе нераст ласося.

Далучайцеся да вялікай і важнай справы! Абарані рыб ад браканьераў! З 3

лістапада па 15 снежня Астравецкі раён, Гродзенская вобласць.

Магчымасці

У пошуках выніковасці, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” запрашае

актывістаў і лідараў беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый,

ініцыятываў і праектаў прыняць удзел у адмысловым семінары: “Адвакацыя і

уплыў на прыняцце рашэнняў у дзейнасці грамадскіх актараў: у пошуках

выніковасці” 4-5 снежня 2015 г., Мінск.

Праграма міжрэдакцыйнага абмену. Студэнты факультэтаў журналістыкі і

маладыя журналісты з вопытам работы не больш за 5 гадоў атрымаюць

магчымасць папрацаваць у рэдакцыях вядучых СМІ розных рэгіёнаў Украіны.

Арганізатары - Media Development Foundation і MYMEDIA.

Зялёная карта: Набор валанцёраў. Цэнтр экалагічных рашэнняў (Мінск)

набірае валанцёраў для інтэрнэт-праекта "Зялёная карта".

Якая Беларусь за мяжой? У гонар свайго 25-годдзя Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” абвяшчае конкурс прац, прысвечаных гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа. Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія тэксты навуковага, навукова-папулярнага, публіцыстычнага характару.