2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Улады Віцебшчыны ўлічылі прапановы Рэзалюцыі пры распрацоўцы стратэгіі актыўнага даўгалецця. Арганізатараў канферэнцыі ў Гродне плануюць запрасіць на міжнародную канферэнцыю ў Віцебск, дзе ўвосень таксама будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя са стварэннем планаў дзеянняў у галіне актыўнага даўгалецця. Студэнты УЗВ прынялі ўдзел у культурніцка-аздараўленчым летніку ў Паланзе. 12 чэрвеня завяршыўся першы сумесны беларуска-літоўска летнік актыўнага адпачынку для сталых людзей. Гэты праект арганізаваны разам з Віленскім Універсітэтам Трэцяга Веку, з якім у красавіку гэтага году Гарадзенскі УЗВ падпісаў партнёрскае пагадненне. Прагаласуй за праект Tandem Evenings in Hrodna і стварай яго разам з намі. Праект “Tandem Evenings in Hrodna” прымае ўдзел у конкурсе “Падзея года ў нефармальнай адукацыі”, які праходзіць у межах Фестывалю нефармальнай адукацыі 2016. Мінгарвыканкам і Палата прадстаўнікоў адказалі на інфармацыйныя лісты з Рэзалюцыяй. Арганізатары міжнароднай канферэнцыі "Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння" працягваюць атрымліваць адказы ўладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю. Навіны партнёраў Марафон «Суседзi» набірае валанцёраў. 16 ліпеня адбудзецца шосты аматарскі веламарафон "Суседзi 2016"! Кожны год каманда старанна працуе над тым, каб марафон стаў святам для ўдзельнікаў. Ёсць у свята і адваротны бок - складаны і карпатлівы працэс арганізацыі і падрыхтоўкі. І ў гэтым не абысціся без дапамогі

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 29, 24 06 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 29, 24 06 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Улады Віцебшчыны ўлічылі прапановы Рэзалюцыі пры распрацоўцы стратэгіі актыўнага даўгалецця. Арганізатараў канферэнцыі ў Гродне плануюць запрасіць на міжнародную канферэнцыю ў Віцебск, дзе ўвосень таксама будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя са стварэннем планаў дзеянняў у галіне актыўнага даўгалецця.

Студэнты УЗВ прынялі ўдзел у культурніцка-аздараўленчым летніку ў Паланзе. 12 чэрвеня завяршыўся першы сумесны беларуска-літоўска летнік актыўнага адпачынку для сталых людзей. Гэты праект арганізаваны разам з Віленскім Універсітэтам Трэцяга Веку, з якім у красавіку гэтага году Гарадзенскі УЗВ падпісаў партнёрскае пагадненне.

Прагаласуй за праект Tandem Evenings in Hrodna і стварай яго разам з

намі. Праект “Tandem Evenings in Hrodna” прымае ўдзел у конкурсе “Падзея года ў нефармальнай адукацыі”, які праходзіць у межах Фестывалю нефармальнай адукацыі 2016.

Мінгарвыканкам і Палата прадстаўнікоў адказалі на інфармацыйныя лісты з Рэзалюцыяй. Арганізатары міжнароднай канферэнцыі "Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння" працягваюць атрымліваць адказы ўладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю.

Навіны партнёраў

Марафон «Суседзi» набірае валанцёраў. 16 ліпеня адбудзецца шосты аматарскі

веламарафон "Суседзi 2016"! Кожны год каманда старанна працуе над тым, каб

марафон стаў святам для ўдзельнікаў. Ёсць у свята і адваротны бок - складаны і

карпатлівы працэс арганізацыі і падрыхтоўкі. І ў гэтым не абысціся без дапамогі

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 29, 24 06 2016

валанцёраў!

“Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнэса з культурай?” Кампанія

“Будзьма беларусамі запрашае абмеркаваць: ці магчыма ўзаемная дапамога гэтых

на першы погляд крайніх супрацьлегласцяў? Як бізнэсоўцам ды прадпрыемствам

вызначыцца, каму і як дапамагаць? Як правільна прасіць дапамогу і што

прапаноўваць узамен? Што атрымліваць абодва бакі ад супрацоўніцтва?

Зялёная сетка запрашае правесці кліматычную акцыю ў сваім

горадзе. Таварыства «Зялёная сетка" абвяшчае конкурс на правядзенне акцыі

«Клімат, застанься!» у гарадах Беларусі. Калі вы хочаце правесці ў сваім горадзе

цікавае мерапрыемства і асвятліць важную экалагічную тэму, якая хвалюе ўвесь

свет, - гэты конкурс як раз для вас!

Створым выставу разам. ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім.

Я.Ф. Карскага "для стварэння тэматычнай экспазіцыі ў выставачнай зале прыме ў

дар ад насельніцтва або ў часовае карыстанне старадаўнія музычныя інструменты.

Магчымасці

«Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі. Прыняўшы

ўдзел у двух навучальных цыклах для трэнераў «Школа адукатараў», сорак

прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці

змогуць развіць свае трэнерскія кампетэнцыі. Навучанне пройдзе са жніўня па

снежань 2016 года.

Беларускія спецыялісты могуць падаць заяўку на гадавую стажыроўку ў

ЗША. Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі запрашае да ўдзелу ў

стыпендыяльнай праграме імя Х’юберта Хамфры ў 2017-2018 навучальным годзе.

Стыпендыятамі могуць стаць беларускія спецыялісты сярэдняга звяна, якія маюць

адпаведны досвед і здольнасць скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага

навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

Стыпендыя для прадпрымальнікаў у галіне журналістыкі. Цэнтр прадпрымальніцкай журналістыкі Tow-Knіght (Злучаныя Штаты) і Вышэйшая школа журналістыкі Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрку прапануюць стыпендыю для прадпрымальнікаў у галіне журналістыкі. Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - з 17-га студзеня па 19-га траўня 2017 года.

Дэінстытуалізацыя: трэнінгі па ўзмацненні аргпатэнцыялу ініцыятыў і арганізацый у Гродне і Брэсце. Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» і арганізацыя «Перспектывы псіхічнага здароўя» (Літоўская Рэспубліка) запрашаюць прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый і ініцыятыўных груп прыняць удзел у курсе па ўзмацненні арганізацыйнага патэнцыялу арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць па развіцці спецыяльных паслуг у мясцовай супольнасці для незалежнага пражывання і дэінстытуалізацыі.