43
Кнігі-юбіляры Беларуская мастацкая літаратура Частка 2 60-100 год Віртуальная выстава прысвечана Году кнігі ў Беларусі З фондаў ЦНБ НАН Беларусі

Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

  • Upload
    -

  • View
    344

  • Download
    20

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Прапануем разам з намі перагарнуць старонкі гісторыі беларускай літаратуры…

Citation preview

Page 1: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Частка 2

60-100 год

Віртуальная выстава прысвечана Году кнігі ў Беларусі

З фондаў ЦНБ НАН Беларусі

Page 2: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

У кніг, як і ў людзей, ѐсць дні нараджэння і юбілейныя даты…

Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці прапануем

разам з намі перагарнуць старонкі гісторыі

беларускай літаратуры…

Page 3: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Page 4: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Андрэй МакаёнакНа досвітку

Першай сур’ѐзнай спробай Макаѐнка ў

драматургіі з’явілася п’еса ―На досвітку‖,

спектакль па якой быў пастаўлены ў 1951 годзе

ў тэатры імя Я. Купалы.

Гэта п’еса расказвала пра барацьбу французскіх

рабочых за свае правы. І хаця спектакль

карыстаўся поспехам, драматург адчуваў, што

павінен пісаць пра жыццѐ не замежных, а

працоўных сваѐй зямлі: дома было столькі

нявырашаных праблем, столькі непазбытых

бед і недахопаў.

(Талент чалавечнасці і дабрыні // Віртуальны музей Андрэя Макаѐнка)

Page 5: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Іван МележМінскі напрамак

Іван Мележ працаваў над раманам, які

прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, з

1947 да 1952 года, але, па словах самога аўтара,

―мы не ведалі, як пісаць праўду пра вайну…‖

Напэўна, гэта і прымусіла яшчэ раз вярнуцца да

―Мінскага напрамка‖, дапрацаваны і адноўленны

варыянт якога выйшаў у свет у 1974 годзе.

Тым не менш, сѐлета раману спаўняецца 60 год.

Page 6: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Пімен ПанчанкаВершы і паэмы

Вялікі зборнік складаецца з раздзелаў:

• вершы 1935-1940, 1941-1945, 1946-1951,

• Іранскі дзѐннік,

• паэмы («Іспанская ноч», «Маладосць у паходзе»).

У сэрцы неспакойныя мінчан.

Запылены, ѐн прыйдзе, нібы споведзь,

Па сцежцы залатога лістапада

І пра мяне, пра сны мае раскажа,

Душой не пакрывіўшы, без хлусні.

…Калі мне давядзецца на чужыне

Загінуць, гэты верш за пасланца

Я выпраўлю ў далѐкую дарогу,

У родную краіну да сяброў.

Ён пройдзе рэкі, горы і пустэлі

І некалі спакойным мірным ранкам

Пастукаецца ў мінскія вароты.

Page 7: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Іван ШамякінАпавяданні

Іван Шамякін – пісьменнік са сваѐй уласнай,

уласцівай аднаму яму манерай пісьма. У

зборнік увайшлі апавяданні ўжо вядомага

беларускаму чытачу пісьменніка.

Да гэтага часу былі надрукаваны аповесць ―Помста‖ (1945),

раман ―Глыбокая плынь‖ (1949, Сталінская прэмія 1950 г.),

два зборнікі апавяданняў, адзін з якіх для дзяцей, першая

частка рамана ―Блізкі час‖.

Усе гэтыя творы прыцягнулі пільную ўвагу шырокага кола

чытачоў да творчасці пісьменніка.

Page 8: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Page 9: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Якуб КоласРыбакова хата

Паэма, напісаная Якубам Коласам у 1940-1947 гг.,

паказвае жыццѐ Заходняй Беларусі пад уладай

Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць

уласнай зямлі, пануе бяспраўнасць і галеча. Аўтар

раскрывае ўнутраны свет селяніна праз перажыванні

герояў у розных канкрэтных побытавых

сітуацыях. За гэты твор у 1949 г. Якуб Колас быў

узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

"…Ён не адзін - тут гурт іх цэлы,

Людцоў нябачаных раней,

Загнаных, стомленых, спацелых,

Ідзі, працівіцца не смей!

Куды іх гоняць?.. Ды ўсѐроўна:

Адзін астрог быў, там другі.

Наступны дзень глядзіць бязмоўна,

Як лес пад покрыўкай смугі.

Тут людзі розных званняў, стану -

І з гарадоў і "веснякі",

І ѐсць напэўна і шпікі,

Што служаць пану паслухмяна…"

Page 10: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Page 11: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Якуб КоласАдпомсцім

… Грымяць гарматы ўдзень і ўночы,

Зямля палошчыцца ў агні.

Крывавы жах на свеце крочыць,

Паўстаўшы з чорнай глыбіні.Драпежны звер аскаліў зубы,

А побач з ім брыдзе шкілет.

Шукае Гітлер свае згубы,

І згіне наглы людаед…

Янка КупалаБеларускім партызанам

…Партызаны, партызаны,

Беларускія сыны!

За няволю, за кайданы

Рэжце гітлерцаў паганых,

Каб не ўскрэслі век яны!...

Гэтыя маленькія кніжачкі – сведкі ваенных часоў, напісаныя народнымі паэтамі

Беларусі як ―заклік да беларускага народа на бязлітаснае змаганне з ненавіснымі

акупантамі‖.

Page 12: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Page 13: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Якуб КоласНашы дні

Вершы, якія ўвайшлі ў гэты паэтычны зборнік,

поўнасцю адлюстроўваюць жыццѐ Беларусі тых

часоў, з тым асаблівым настроем, з якім

будавалася новае жыццѐ, новая праўда. Аўтара

хвалюе лѐс Заходняй Беларусі, подых вайны,

што прыносяць навіны з Еўропы, Іспаніі.

… Не пазнаць, Беларусь, цябе сѐння.

Разагнаўся працоўны твой люд:

Грукат, шум, гоман, гуд…

Пакацілася ліха ў прадонне.

А калі-ж ты, калі, Занямонне,

Адсвяткуеш свой дзень, як мы тут?

Page 14: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Page 15: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Пятрусь БроўкаПаэзія

…Імкнуцца праўду расказаць

Заўсѐды сэрцам чыстым,

Каб, як дзіцячая сляза,

Быць шчырай і празрыстай.

Паэзія, твой крок чуваць,

Твой стан, здаецца, бачу!..

. . . . . . . . . . . . . . . . . .

А як цябе мне адшукаць —

Нялѐгкая задача!

Page 16: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Цішка ГартныГоман зарніц: апавяданні

У канцы 1920 — пачатку 1930-х гадоў Ц. Гартны

напісаў шэраг твораў, прысвечаных рабочаму класу,

працэсам калектывізацыі ў вѐсцы. Яны ўвайшлі ў

зборнік «Гоман зарніц», які поўнасцю адпавядае свайму

няпростаму часу.

―…Сходы выглядалі адрыўкамі суду, на якім судзьдзямі

выступала да сотні чалавек.

Прыгавар комэнтыраваўся, раскладаўся на часткі і поўнасцю

сустракаў сабе агульнае адобраньне. Падсудныя, атрымаўшы па заслугах, не

знаходзілі сабе спачування, але і не выклікалі злосьці, прытупіўшы яе з боку сваіх

таварышоў шчырымі прызнаньнямі і каяньнем.

Рабочая маса можа караць, ды ўмее дараваць…

Ужо скора пасьля суду многія заўважылі крутую перамену з боку пакараных.

Яны старанна, з адданасьцю выпаўнялі сваю работу‖.

Page 17: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Пятро ГлебкаАрлянка

У паэме плѐнна рэалізавалася задума паэта

стварыць дынамічны сюжэт, гераічныя

характары, перадаць змаганне за Савецкую

Беларусь.

У цэнтры твора гераічныя вобразы партызанкі

Касаны, празванай за адвагу і мужнасць

Арлянкай, разведчыка коннага палка Азорыча,

камандзіра Чырвонай Арміі Розіна і

партызанскага важака Шчаросы.

Page 18: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Пятро ГлебкаХада падзей

―Хада падзей‖ – другі зборнік паэта, выдадзены ў 1932 г.

Жыццѐ краіны перадаецца ў асноўным праз

лірычны настрой аўтара.

Дамінуе ж на шырокім народным фоне трывога

за «нашых братоў», якіх дзесьці далѐка

«па чорнай дарозе... вядуць на пакуты».

Тэма Заходняй Беларусі ў творчасці П. Глебкі,

як і ў іншых беларускіх савецкіх паэтаў,

прысутнічае не аднойчы.

Page 19: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Якуб КоласАдшчапенец

«…Смела і ўпэўнена, як нейкі важны

адміністратар, ходзіць на полі вецер. Відаць і

яго захапіла ідэя калектывізацыі: ѐн вельмі

гарліва сцірае ўсякія сляды і знакі

індывідуальнай гаспадаркі – засыпае снегам

вузенькія межы, дзе матляюцца голыя вярхі

сухога быльніку, абагульняе загоны і цэлыя

палеткі, бязжаласна трасе хірлявыя кусты па

канцох шнуроў, як-бы хочучы павырываць іх,

каб і сьледу не засталося ад іх, каб не

напаміналі яны аб граніцах…»

Page 20: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кандрат Крапіва

Калючы строй Мядзьведзічы

У зборніку надрукаваны

вядомыя байкі ―Жаба ў каляіне‖,

―Вол і авадзень‖, ―Далікатныя парасяты‖.

Сваеасаблівым вершаваным аўтарскім

уступам да зборніка з’яўляюцца гэтыя радкі:

―Стань радком, калючы строй, супроць

спадчыны старой‖.

―Мядзьведзічы‖ -

няскончаны

раман класіка беларускай

літаратуры, пісьменніка,

вядомага аўтара сатырычна-

гумарыстычных,

драматургічных твораў.

Page 21: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Аркадзь КуляшоўПа песню, па сонца!...

Пісаць вершы Аркадзь Куляшоў пачаў с сямі гадоў,

яго першы верш надрукавалі ў часопісе,

калі яму было дванаццать гадоў.

З 1931 г. па 1933 г. пад час вучобы

Аркадзя Куляшова на літаратурным факультэце

ў Мінскім педагагічным інстытуце,

выйшаў першы зборнік вершаў паэта

«Па песню, па сонца » - пачатак плѐннай

літаратурнай творчасці.

Page 22: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Максім ЛужанінПершамайская вуліца

Вучоба ў У. Маякоўскага заахвочвала творчую

актыўнасць літаратурнай моладзі, у тым ліку

і М. Лужаніна, які настойліва ўводзіў у паэзію

працоўныя рытмы сацыялістычнай будоўлі.

У выніку паэтычныя зборнікі М. Лужаніна

таго перыяду маюць старонкі,

якія запоўнены рыфмаванай публіцыстыкай,

баявымі камсамольска-піянерскімі лозунгамі,

рапартамі, бальшавіцкімі заклікамі да пільнасці

і змагання з ворагамі.

Page 23: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кузьма Чорны• Брыгадзіравы апавяданні

• Выбраныя апавяданні

• Два апавяданні

Апошнія словы дзѐнніка Кузьмы Чорнага

сведчаць, аб чым думаў гэты выдатны празаік,

аб чым была яго малітва: «Божа! Напішы за мяне

мае раманы, хіба так маліцца, ці што?..».

Разам са сваімі выдатнымі сучаснікамі,

беларускімі паэтамі і празаікамі, Чорны вырашаў

маштабную задачу стварэння высокаразвітай

беларускай прозы, якая стаяла б побач з лепшымі

літаратурамі свету.

Page 24: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кузьма ЧорныБацькаўшчына

На пачатку 30-х гадоў разгарнуў грандыѐзную праграму

па стварэнню цыкла твораў аб гісторыі беларусаў.

Пачынаючы з рамана «Бацькаўшчына» (1931),

узнікае карціна магутнага народнага шэсця

беларусаў з мінулага ў будучыню. Але не менш,

чым прыгон, беларусаў на працягу вякоў хвалявала

пытанне аб уласнай бацькаўшчыне.

Пошукі Радзімы — гэта пошукі сваѐй зямлі. Магутная

постаць Лявона Гушкі, селяніна-волата, здольнага, як казачны герой, сошку вырваць

з раллі і закінуць за куст лазняку, узняць цаліну, пракарміць цэлы свет, мае

спачатку прыкметную трапятлівасць, якая выдае яго паднявольнае становішча. Ён

яшчэ і сам не верыць у свае вялікія магчымасці, шукае праўды то ў пана, то ў папа,

то ў ксяндза, то ў прыстава. Яго вера ў магчымасць нармальнага існавання ва

ўмовах беззямелля пераўтвараецца ў такой жа сілы расчараванне.

Page 25: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Page 26: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Тарас Гушча – Якуб КоласУ глыбі Палесся

«На прастор, на шырокі прастор!

Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя, ружова-сінія

далі іх, поўныя жыцьця, малюнкавасці, рознастайнасці

тонаў зямлі і неба, дзе так многа разгону для тваіх вачэй,

дзе мудрая маўклівасць далячыні, атуліўшыся танюсенькаю

наміткаю сінечы, думае нейкую адвечную сваю думку і так

моцна парывае душу зазірнуць за заслону гэтай мудрасці,

каб пазнаць яе таямніцы…»

Так пачынаецца аповесць ―У глыбі Палесся‖, якая з’яўляецца аўтабіяграфічным

творам, напісаным на аснове сапраўдных фактаў з жыцця аўтара.

Я. Колас стварыў галерэю партрэтаў нацыянальнай інтэлігенцыі, адлюстраваў

духоўныя пошукі лепшых прадстаўнікоў народа ў пачатку XX ст.

Аповесць з’явілася другой часткай трылогіі "На ростанях".

Page 27: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Янка КупалаМагіла льва

85 гадоў асобнаму выданню паэмы ―Магіла льва‖.

У аснове сюжэта - легенда пра ўзнікненне г. Магілѐва,

пра асілка Машэку, нібыта пахаванага на гары з

назваю Магіла льва, або Машэкава гара, але

легенда паслужыла толькі сюжэтнай канвой твора.

Пачнѐм дакапывацца самі

Разгадкі нашых крыўд і бед,

Што леглі цѐмнымі лясамі

На нашай долі з даўных лет.

… Няхай той час, што згінуць мусіў

У беспрасветнай векаў мгле,

Для беспрыпыннай Беларусі

Хоць толькі ў песні ажыве. Збіраць пачнем зярно к зярняці,

Былое ў думках ускрашаць,

Каб быт на новы лад пачаці

І сеўбу новую пачаць.

Page 28: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Page 29: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Змітрок БядуляПад родным небам

―Пад родным небам‖ першы паслярэвалюцыйны

паэтычны зборнік Змітрака Бядулі.

…Зіхацела даўней тут вада, нібы шкло,

Быццам неба лялелась другое.

І Палескай зямлі тут зусім ня было, -

Быў абшар вадзяністы затое.

Толькі рыбкі ў вадзе зычна плюхалісь тут,

Мігацелі хвастамі на дзіва.

На жар-Сонца глядзеў акунѐў цэлы жмут,

Карагод пачынаў палахліва…

Page 30: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Цішка Гартны• Песні працы і змагання

• Сокі цаліны

Я жыву таму, што чую

Душой чулаю адроду

Тую пору, хвілю тую, Боганосную, святую,

Што нясе ў свет дарагую

Светазарную Свабоду…

―Я жыву…‖

…Я жыву таму, што маю

Веру моцную ў тое,

Што загіне доля злая,

Чорнай сілаю якая

Землю вокал аблягае,

Бы жалезнаю рукою…

Page 31: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Якуб КоласВодгулле

У вершах гэтага перыяду гучаць антываенныя

матывы, трывога паэта за лѐс Беларусі ў

новых гістарычных акалічнасцях, якія склаліся

ў выніку вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі

1917 г., і адначасова заклік да стваральнай

працы на карысць роднага краю.

…Эх, я-б хацеў

Па палѐх прайцісь

І упіцца іх

Пахам, росам!

Паглядзець, зірнуць,

Як жыта растуць,

Як калосікі

Наліваюцца.

Я хацеў бы знаць,

Як аплаціцца

Праца трудная

Рук мазолістых,

Як багаты рост

Ярыны ў палѐх,

І мужык-ральнік

Повен дум якіх?

Page 32: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Янка КупалаСпадчынна

Паэтычны зборнік ―Спадчына‖ (1922) адкрывае

аднайменны верш,

вядомы кожнаму беларусу з дзяцінства:

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ѐй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

І лесу шэлест верасны,

І ў полі дуб апалены…

Page 33: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Янка КупалаТутэйшыя

Трагікамедыя ―Тутэйшыя‖ – апошняя па часе напісання

п’еса Янкі Купалы. Аўтар нават пазначыў дзень, калі была

пастаўлена апошняя кропка : ―Акопы. З1.VII.1922».

З 1918 да 1922 год, калі ў Беларусі змянялі адна адну

германская, польская, бальшавіцкая ўлады, Купала змагаўся

за беларускую Дзяржаву палымяным словам.

Першая публікацыя п’есы адбылася ў 1924 годзе ў часопісе ―Полымя‖, потым

увайшла ў першы збор твораў Я. Купалы, і больш пры жыцці аўтара не

друкавалася. У 1926-1927 гадах спектакль быў зняты з пастаноўкі, у 1982 годзе

п’еса была пастаўлена на сцэне Магілѐўскага абласнога драматычнага тэатра,

але спектакль быў забаронены.

У 1990 годзе рэжысѐр М. Пінігін ажыццявіў пастаноўку ―Тутэйшых‖ на сцэне

Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Page 34: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Міхась ЧаротБосыя на вогнішчы

Паэма выклікала вялікую цікавасць крытыкаў-

сучаснікаў, якія адзначалі таленавітасць, свежасць і

арыгінальнасць твора, але, адначасова, шмат

пытанняў выклікаў вобраз беднаты, паказаны

аўтарам. Ці гэта перадавы вобраз ―запальшчыкаў

агню‖, ці гэта вобраз тых, хто ўхіляецца ад

сапраўднай барацьбы? Так ці інакш, але падзеі,

звязаныя з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, апісаны вельмі

эмацыйна і ўзрушана, і вобразы ―босых‖ і ―абутых‖ ў

класавай барацьбе раскрываліся аўтарам згодна з

подыхам таго часу і яго жорсткім патрэбамі…

Page 35: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Вайна і пажар…

На вогнішчы людзі

Жывуць босымі.

—Няўжо-ж гэтак і будзе?

Свой уласны дар

У чужых просім мы?

Міхась ЧаротБосыя на вогнішчы

Page 36: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Міхась ЧаротЗавіруха

З прадмовы аўтара да свайго першага

паэтычнага зборніка:

«Дарэмна ў маім зборніку будуць шукаць

якой-небудзь вызначанай мастацкай ці

палітычнай праграмы. Яе пакуль няма. … Час

накладае адбітак. Тое, што было ўчора, таго

няма сѐння. Тое, што абурвала ўчора,

тое сѐння забыта і спалена. Сѐння новае. …

Агонь рэвалюцыі – гэта агонь вулкана,

ѐн расплаўляе ўсѐ…»

Page 37: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая літаратура

Page 38: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Беларускі календар

Выданне вельмі цікавае па зместу і карыснае па

свайму прызначэнню. Акрамя праваслаўнага,

каталіцкага і ўніяцкага штодзѐнных календароў,

у ім змешчана шмат разнастайнай інфармацыі

пра асобныя святы, даты, а таксама народныя

прыкметы, гаспадарскі каляндар, і ўсѐ гэта

суправаджаецца жартоўнымі караценькімі

замалѐўкамі:

- Што просіце, дзядзька, за гэту карову?

- Я яе і за тры сотні не аддам!

- Чаму?

- Бо яна не мая, а таго гаспадара, што вун каля той

карчмы стаіць.

Page 39: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Тарас Гушча – Якуб КоласАпавяданні

Першы празаічны зборнік Якуба Коласа быў

надрукаваны ў Вільні пад псеўданімам Тарас

Гушча. ―Васіль Чурыла‖, ―Чорт‖, ―Калодка

пчол‖ і іншыя караценькія апавяданні-замалѐўкі

з жыцця простага люду.

―…Тое лясьніцтва – глухі вугалок Беларусі, - у

каторым служыў Васіль, захавала ў сабе яшчэ старыя парадкі

таго цѐмнага часу, каторы зваўся ―паншчызнай‖. Жыцѐ ішло сваею

дарогай, ішло, шырылася, а гэты кут аставаўся глухім, акамянелым, і

свет новага адскокваў ад яго, ак адскоквае луч сонца ад ледзяной гладзі…‖

(―Васіль Чурыла‖)

Page 40: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Янка КупалаСон на кургане

Упершыню апублікавана гэтая драматычная

паэма ў альманаху "Маладая Беларусь" у 1912 г.

На прыкладзе галоўнага героя Сама Я. Купала

хацеў паказаць не толькі асабістую драму

рэвалюцыянера-адраджэнца (узгадваюцца падзеі

рэвалюцыі 1905 года), але і цяжкі, пакутлівы

шлях беларускага народа да свайго

самавызначэння, да найвялікшага скарбу —

свабоды і незалежнасці.

Page 41: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Янка КупалаПаўлінка

Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына

абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі,

народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра

аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым

народным гумарам.

―Паўлінка‖ – першы драматургічны твор

Янкі Купалы, быў надрукаваны ў 1912 годзе,

і ўжо ў 1913 годзе адбылася першая пастаноўка ў

Санкт-Пецярбурзе, затым ў Вільні.

Янка Купала прымаў актыўны ўдзел у

размеркаванні роляў і ў рэпетыцыях.

Першай Паўлінкай на сцэне была

Паўліна Мядзѐлка.

Page 42: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

―У багатым рэпертуары

Нацыянальнага акадэмічнага тэатра

імя Янкі Купалы спектакль ―Паўлінка‖

заўсѐды стаіць асобна.

Найстарэйшы спектакль тэатра

карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і

за доўгія гады свайго існавання

ператварыўся ў сапраўдную візітоўку,

сімвал Купалаўскай сцэны.

Page 43: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Цэнтральная навуковая бібліятэка

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

http://csl.bas-net.by

Віртуальная выстава падрыхтавана па матэрыялах

дакументаў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі

супрацоўнікамі аддзелаў абслугоўвання чытачоў і

сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці