35
Кнігі-юбіляры Беларуская мастацкая літаратура Частка 1 20-50 год Віртуальная выстава прысвечана Году кнігі ў Беларусі З фондаў ЦНБ НАН Беларусі

Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

  • Upload
    -

  • View
    631

  • Download
    35

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Прапануем разам з намі перагарнуць старонкі гісторыі беларускай літаратуры…

Citation preview

Page 1: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая

літаратураЧастка 1

20-50 год

Віртуальная выстава прысвечана Году кнігі ў Беларусі

З фондаў ЦНБ НАН Беларусі

Page 2: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

У кніг, як і ў людзей, ёсць дні нараджэння і юбілейныя даты…

Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці прапануем разам з намі перагарнуць старонкі гісторыібеларускай літаратуры…

Page 3: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая

літаратура

20 год

Page 4: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Іван ЧыгрынКапеж

Іван Чыгрын - цікавы і самабытны паэт.Ён выдаў сем зборнікаў вершаў, "Капеж" (1992) – першы з іх.

Вершы пішуцца промнямі сонца

На лістах, Назва якім – Палеткі,

Сенажаці,Лясы.

Калі ты не здатныРассоўваць хмары над

зямлёю,Ніякі ты не паэт.

20 год

Page 5: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

20 год

У ім чытач сустрэне знаёмых герояў – Зазыбу, Чубара, Нарчука і іншых жыхароў вёскі Верамейкі,

- што жылі і дзейнічалі ў раманах “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужыя”,

якія прынеслі Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву вядомасць і прызнанне чытачоў.

Іван ЧыгрынаўВяртанне да віны

Гэта чацвёрты раман вядомага празаіка з цыкла раманаў аб мінулай вайне.

Page 6: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая

літаратура

30 год

Page 7: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

30 годПятрусь Броўка

Савецкі чалавек

З0 год споўнілася зборніку “Савецкі чалавек” Пятруся Броўкі, улюбёнцу Янкі Купалы, паэту па прызванню і перакананню, глыбокаадукаванаму вучонаму і грамадскаму дзеячу, які насіў цяжар славы, славы гучнай і заслужанай, лёгка і з годнасцю, не адрываючыся ад надзённых спраў свайго часу і свайго народа.

Кнігу склалі вершы апошніх гадоў жыцця паэта, які памёр у 1980 годзе. Рыгор Барадулін піша ў прадмове

да выдання, што апошнім вершам народнага паэта Беларусі быў верш “Савецкі чалавек”, які даў назву

зборніку. 

Page 8: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Кандрат Крапіва

На вастрыіДрама “На вастрыі” напісана ў 1982 г. Гэты апошні твор Кандрата Крапівы быў напісаны ім у вельмі паважным ўзросце, у 86 год, але не старасць, а мудрая сталасць і ранейшае прафесійнае майстэрства адчуваецца ў будаванні сюжэту, стварэнні інтрыгі, псіхалагічнай абмалёўцы персанажаў. Упершыню надрукавана ў часопісе “Полымя” ў

1982 годзе. Упершыню пастаўлена на сцэне тэатра імя Якуба Коласа пад назвай “Блытаныя

сцежкі” рэжысёрам В. Мазынскім. Прэм’ера адбылася праз год, у 1983 годзе. Ролі выконвалі

вядомыя артысты: У. Куляшоў, Ф. Шмакаў, Т. Мархель, З. Канапелька.

30 год

Page 9: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Янка КупалаА хто там ідзе?

Славуты верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы “А хто там ідзе?” выдаецца асобнай кнігай у перакладзе на 81 мову свету. Дарэчы, на асобных мовах існуе па тры, чатыры і больш перакладаў. Шэсць разоў верш перакладаўся на англійскую мову, столькі ж перакладаў на польскую, чатыры разы на рускую і венгерскую, тройчы на італьянскую, нямецкую, чэшскую, удмурцкую.

Знешне просты, някідкі верш “А хто там ідзе” вызначаецца не толькі своеасаблівай рытмікай, але і

гукапісам, строфікай, кампазіцыяй, як верш-песня харальнага тыпу. Як харал ён і выконваўся ў трупе І.

Буйніцкага, дзе пытанне задаваў адзін чалавек, а адказваў хор. У 1910 годзе кампазітар Л. Рагоўскі паклаў верш на музыку, і яго як неафіцыйны гімн

выконвалі да Кастрычніцкай рэвалюцыі перад пачаткам і пасля заканчэння розных урачыстых

вечароў.

30 год

Сёлета мы адзначаем 130-гадовы юбілейз дня нараджэння Янкі Купалы.

Page 10: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая

літаратура

40 год

Page 11: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

40 годАлесь АдамовічХатынская повесть

Алесь Адамовіч працаваў над аповесцю з 1966 да 1971 года, у 1972

годзе з “Хатынской повестью” пазнаёміліся чытачы, у 1985 годзе

на экраны тэлебачання выйшаў мастацкі фільм “Иди и смотри” па

матывах твора. І кніга, і фільм з’яўляюцца пранізлівым расповедам

пра гісторыю беларускай вёскі Хатынь, жыхары якой былі

знішчаны фашысцкімі карацелямі, як і сотні іншых вёсак, спаленых у

вогнішчы разам з жыхарамі.«…Стреляет в голову ребенка – и в руку, которая защищает, прячет круглую, теплую, как летняя земля, головку…»

Page 12: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

У 1985 годзе на экраны тэлебачання выйшаў мастацкі

фільм “Иди и смотри”па матывах твора «Хатынская

аповесць»

40 год

Page 13: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

“…Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце прызнаць, што я працую,

дык думайце, што я малюся – Слову”.

40 год назад пабачыў свет зборнічак Янкі Брыля

“Вітраж”, які складаецца з апавяданняў, мініяцюр і

нарысаў. Але трэба дадаць, что яна нагадвае дзеннік ці

нататнік славутага пісьменніка, які дзеліцца сваімі

думкамі і разважаннямі з чытачом як з лепшым сябрам,

шчыра, часам з іроніяй пра некаторыя выпадкі з уласнага

жыцця.

Сам Я. Брыль у кнізе "Вітраж" падкрэслівае, што бачыць

задачу мастацтва ў тым, каб перадаваць адчуванне радасці, красы

жыцця, любові да яго.

Янка БрыльВітраж

40 год

Page 14: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Васіль БыкаўСотнікаў. Абеліск

Гераічныя аповесці “Сотнікаў” і “Абеліск” прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны супраць гітлераўскіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Галоўныя тэмы – вытокі мужнасці, сапраўднага гераізма і кошт, які трэба заплаціць за здраду і маральны кампраміс.

“…Рыбак, аднак, змоўчаў, усё болей выразна разумеючы, што з уцёкамі скончана, што гэтаю ліквідацыяй яго скруцілі лепш, чым учора супоняй. І хоць пакінулі жывога, але нейкім чынам таксама ліквідавалі.Так, звароту назад, да ранейшага, цяпер, мабыць, ужо не было – ён гінуў усур’ёз, назусім, і самым неспадзяваным чынам. Цяпер ён скрозь вораг. Усім. І, пэўна, самому сабе таксама.”

40 год

Page 15: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Ніл ГілевічА дзе ж тая крынічанька

…Я сам шчаслівы быў, яшчэ не знаючы,

Што, як жар-птушку, упусціўшы песню,

Увесь наш край – ад Прыпяці да Нарачы –

Сто раз прайду, а мару ўсё не здейсню;

 Што будуць дні злятаць і

гаснуць знічкамі,А мне усё мерыць вёрсты

незлічона,І усё шукаць: а дзе ж тая

крынічанька?І усё пытаць: а ці не

замучона?...

40 год

Page 16: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Уладзімір Караткевіч

Хрыстос прызямліўся ў

ГародніРаман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – філасофска-гістарычны

твор, раман-прытча, раман-легенда пра жыццё на Беларусі ў ХVІ стагоддзі, напоўнены горкай

іроніяй, драматызмам і адначасова гумарам, весялосцю, аптымізмам, гэта гісторыя прыгод і вандраванняў колішняга шкаляра,

воляй лёсу названага Хрыстом,Юрася Братчыка.

40 год

Page 17: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Іван НавуменкаПадарожжа ў

юнацтва: выбранае

– так пачынаецца гэты зборнік, у які ўвайшлі лепшыя апавяданні і

аповесці Івана Навуменкі. Юнацкія мары, першае каханне,

выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны перажываюць героі

апавяданняў.

“ Мне ішоў семнаццаты год. Мая семнаццатая вясна была вельмі багатай на кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўныя

дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню сонцу, жыццю,

высокаму сіняму небу…”

40 год

Page 18: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Сёлета мы адзначаем 95-гадовы юбілейз дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена

Панчанкі.

…Я трымаюся цудамМіж зямлёю цяжкою і небам,

Між травой і жарствой,Паміж ноччу і днём.

На рабочай зямліАж да скону хацелася б мне

быцьІ гарэць для людзей

Хоць малым, Але толькі агнём…

Пімен ПанчанкаСнежань

40 год

Page 19: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Іван ПташнікаўМсціжы

Гэта раман пра чалавека, пра тыя канфлікты і праблемы, якія ўзніклі ў беларускай пасляваеннай вёсцы.

Вясковы раман? Але на такіх людзях, як Андрэй Вялічка -

галоўны герой рамана, трымаецца наша зямля.

40 год

Page 20: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Максім Танк• Ключ жураўліны• Хай будзе святло

40 лет

Я толькі частку невялічкуюЗмог перадаць,Што гаварылі вочы,Вусны,Рукі,Людзей, з якімі жыў і сустракаўся. Таму пад песнямі маіміНа першым месцыПодпісы іх стаўце.

Page 21: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Іван ЧыгрынаўПлач перапёлкі

40 лет

Празаік Іван Чыгрынаў да гэтага рамана быў вядомы

беларускаму чытачу як аўтар апавяданняў.

Раман “Плач перапёлкі” першы буйны твор пісьменніка і

першы раман ў пенталогіі, якая распавядае аб Вялікай

Айчыннай вайне.

Page 22: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Кнігі-юбілярыБеларуская мастацкая

літаратура

50 год

Page 23: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

50 годПятрусь Броўка

• А дні ідуць…• Высокія хвалі

«А дні ідуць…»: Гэты зборнік паэта двойчы юбіляр 2012 года – 50 год як выйшаў ў свет і 50 год назад Камітэтам па Ленінскіх прэміях у галіне літаратуры і мастацтва пры Савеце Міністраў СССР Пятру Усцінавічу Броўку прысуджана Ленінская прэмія.…Не пытайся

пра гэта, Бо адказу не дам, Як зрабіўся паэтам,Я не ведаю сам.

Свой радок на паперыНе чакаў я спаткаць,Проста сэрца без мерыЗахацела спяваць…

Page 24: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Васіль Быкаў• Пастка

• Трэцяя ракета

Невялікая аповесць “Пастка” была створана ў 1962 годзе і прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Лейтэнант Клімчанка стаў міжволі ахвярай тупіковай сітуацыі, калі ад яго асабістай волі ўжо нічога не залежыць, а на яго долю застаецца толькі маральная пакута, вечны дакор сумлення.

Аповесць «Пастка» з’явілася часткай актуальнай для грамадства савецкіх часоў

спрэчкі пра духоўную сутнасць чалавека, прымушаючы сучаснікаў глыбей разумець

свой час.

50 год

Page 25: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Цішка Гартны• Выбраныя

апавяданні• ХозяинЗборнік выбранных

апавяданняў, які быў надрукаваны ў 1962 годзе, выйшаў у свет у год 75-ай гадавіны з дня нараджэння Цішкі Гартнага (літаратурны псеўданім Зміцера Тодаравіча Жылуновіча). У прадмове адзначаецца, што багатая і разнастайная творчасць старэйшага беларускага пісьменніка Цішкі Гартнага доўгі час была забыта.

Людзі сталага ўзросту маюць магчымасць аднавіць у сваёй памяці шмат якія радкі і вобразы з твораў пісьменніка, малады чытач пазнаёміцца з імі ўпершыню. Кожнае новае выданне яго твораў адзначае, па сутнасці, іх другое нараджэнне.

50 год

Page 26: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Міхась ЛынькоўЗа акіянам

Для беларускага чытача савецкіх часоў з’яўленне гэтай кнігі старэйшага беларускага пісьменніка Міхася Лынькова,

якому давялося ў пасляваенныя гады некалькі

разоў бываць у Злучаных штатах Амерыкі, было цікавай

падзеяй.“Мы ляцелі з Сан-Францыска ў Канаду.

Гэта было ў тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе, калі толькі скончылася вайна…”

Сапраўды, што ўразіла нашага суайчынніка ў ЗША?

50 год

Page 27: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Іван МележЛюдзі на балоце

Раман “Людзі на балоце” Івана Мележа – першая частка “Палескай хронікі” – адна з

вяршынь беларускай літаратуры, адзін з самых

вядомых і любімых раманаў з усёй беларускай пасляваеннай

прозы. Гісторыя жыхароў вёскі Курані, каханне Васіля і Ганны, жыццё Хадоські, бацькі Ганны

Чарнушкі, чырвонаармейца Міканора, багацеяў Глушакоў…«Як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка,

дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна...» (Ян Скрыган)

50 год

Page 28: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Іван НавуменкаСасна пры дарозе

Раман “Сасна пры дарозе” – першая частка трылогіі, у

якую яшчэ ўваходзяць “Вецер у соснах” і “Сорак

трэці”.Іван Навуменка працаваў над раманам на працягу

некалькіх гадоў, з 1959 да 1962. Героі твора –

моладзь, юнакі і дзяўчаты аднаго палесскага раёна,

людзі старэйшага пакалення, камуністы-

падпольшчыкі, арганізатары і кіраўнікі

партызанскага руху, іх лёсы аб’яднала Вялікая Айчынная вайна.

50 год

Page 29: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Пімен ПанчанкаТысяча небасхілаў

«…I мне шкада людзей тых слепаватых,

Што вераць, быццам за марамі лепш.

Зямля мая, сама ты вінавата,Што лёгка многім свой даеш

ты хлеб.

Я твой увесь, ад сэрца да пазногцяў,

I горла сам таму перагрызу,Хто кіне на цябе хоць кроплю

дзёгцю,На гонар твой, магутнасць і

красу.

Служу табе, пакуль хапае сілы,

Скупым не стану нават і стары.

А тысячу апошніх небасхілаўЯ людзям рад сягоння

раздарыць».

50 год

Page 30: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Піліп ПестракПадарожнае

…Вось так і я, нязнаны, сэрцам жудны,Услухаўся ў асенні шум густыІ у прастор задуманы і мудры,І за лістком сачу я залатым –І скрозь з павевам ветра прыгалубнымШлю другу невядомаму лісты…

50 год

Page 31: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Іван ПташнікаўЧакай у далёкіх

Грынях“Чакай у далёкіх Грынях” –

першы раман Івана Пташнікава. Гісторыя Галіны

Радзько, якая, скончыўшы медыцынскі тэхнікум,

прыязджае працаваць у сельскую бібліятэку. Перад

чытачом адкрываюцца працоўныя калгасныя будні,

барацьба моладзі з перажыткамі мінулага, новае

ў сучаснай вёсцы, каханне, шчасце…

50 год

Page 32: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Барыс СачанкаБарвы ранняй восені

“…Гэтыя празаічныя зборнікі, што выйшлі на эйфарычнай хвалі свабоды пасьля антысталінскага дакладу Хрушчова, і сёньня захоўваюць настрой той эйфарыі. Нечым няўлоўным яны нагадваюць мне італьянскія фільмы канца 50-х, зрэшты, як і сам Сачанка нагадвае персанажаў тых фільмаў.

Гэта той кшталт чалавека, які праз усё жыцьцё нясе на сабе адбітак самай сьветлай падзеі,

сьведкам і ўдзельнікам якой быў, – ва ўсьмешцы, у манерах, а нават у гардэробе і фігуры. Ягонае

пакаленьне прыходзіла ў літаратуру ня новымі Талстымі ці Фанвізінымі, а папамі Хэмамі, і п’янкое

паветра лібералізацыі кружыла ім галаву. Дэбютныя кніжкі Сачанкі не стыкаваліся з аналітычным

інструментарыем сацрэалістычнае крытыкі, бо, як мінімум, ня мелі станоўчага героя…” (Сяргей

Дубавец “Інтрыга Сачанкі”)

50 год

Page 33: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Максім ТанкМой хлеб надзённы

…І калі сёння чую песні я

Пагожым ранкам або на змярканні,

Я слухаю з глыбокім хваляваннем,

Як вольная пяе зямля мая.

 І з радасцю аб радасці

жывых Я думаю, і ў той жа час

сумуюЯ па сябрах, па соснах

баравых,Па ўсіх, хто песні больш

не чуе.

50 год

Сёлета мы адзначаем 100-гадовы юбілей

з дня нараджэння Максіма Танка.

Page 34: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Іван ШамякінВыгнанне блудніцы

Майстрам вострага, дынамічнага сюжэту і

займальнай інтрыгі выявіў сябе Іван Шамякін ў

арыгінальнай драматургічнай творчасці. Драма “Выгнанне

блудніцы” была апублікавана і пастаўлена ў 1961 годзе, а

асобным выданнем была надрукавана ў 1962.

Маладая настаўніца па музыцы пытаецца ў свайго сябра: “Ты думаеш, я ехала сюды толькі дзеля

таго, каб несці культуру. Як ты заклікаў?”

50 год

Page 35: Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Цэнтральная навуковая бібліятэкаНацыянальнай акадэміі навук Беларусі

http://csl.bas-net.by

Віртуальная выстава падрыхтавана па матэрыялах дакументаў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі супрацоўнікамі аддзелаў абслугоўвання чытачоў і сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці

Дзякуй за ўвагу!