28

УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

  • Upload
    others

  • View
    7

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства
Page 2: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

УДК 811.161.3’36-112(075.8)ББК 81.2Беи-922

Я62

Н а в у ко в ы р эд а к т а р загадчык кафедры мовазнаўства і лінгва дыдактыкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» кандыдат філалагічных навук, дацэнт Д. В. Дзятко

Р э ц э н з е н т ы: кафедра гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (загадчык кафедры доктар філалагічных навук, прафесар М. Р. Прыгодзіч); доктар філалагічных навук, прафесар В. К. Мароз

Янкоўскі, Ф. М.Я62 Гісторыя беларускай мовы: гістарычная граматыка : вучэбны

дапаможнік / Ф. М. Янкоўскі ; навук. рэд. Д. В. Дзятко. – Мінск : Вышэйшая школа, 2019. – 263 с.

ISBN 978-985-06-2896-1.

Разглядаюцца гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця беларускай мовы, характарызуюцца помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, аналізуюцца асноўныя фанетычныя змены, якія адбыліся ў розныя перыяды развіцця мовы, асвятляецца гісторыя імён і дзеясловаў. У дадатках прыводзяцца прыкладны аналіз старажытнага тэксту, каментарыі да пэўных слоў, форм, словазлучэнняў і іншыя пытанні і заданні, што дапамагаюць студэнтам засвоіць значэнне і марфалагічную будову слоў са старажытных пісьмовых помнікаў.

Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях. Будзе карысны магістрантам, аспірантам, настаўнікам і выкладчыкам.

УДК 811.161.3’36-112(075.8)ББК 81.2Беи-922

Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Узнаўленне ўсёй кнігі ці любой яе часткі не можа быць ажыццёўлена без дазволу выдавецтва.

ISBN 978-985-06-2896-1 © Янкоўскі Ф.М., 2019 © Афармленне. УП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”», 2019

Page 3: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

3

Да 100-годдзя прафесараФёдара Міхайлавіча Янкоўскага

Пра аўтара і яго кнігуФёдар Міхайлавіч Янкоўскі – знакавая постаць для беларускага мовазнаўства

ХХ ст., адзін з заснавальнікаў беларускай фразеалогіі і фразеаграфіі, аўтар слоўнікаў, падручнікаў, мастацкіх кніг, педагог. Ён увайшоў у гісторыю лінг-вістыкі як глыбокі і тонкі даследчык, незалежны ў думках і ўчынках, смелы і прынцыповы ў адстойванні ўласнай пазіцыі, як таленавіты арганізатар навукі, мудры настаўнік і дыпламатычны кіраўнік.

Ф. М. Янкоўскі нарадзіўся 21 верасня 1918 г. у в. Клетнае Глускай воласці Бабруйскага павета ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай школе ў роднай вёсцы, потым – у Глускай сямігодцы. У 1933 г. паступіў у Рагачоўскі педагагіч-ны тэхнікум, пасля заканчэння якога ў 1936 г. атрымаў спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў і пачаў выкладаць беларускую і рускую мову ў Буцавіцкай школе на Заслаўшчыне. У лістападзе 1939 г. Ф. М. Янкоўскі быў прызваны на вайсковую службу. Ваенны шлях будучага прафесара пачаўся з удзелу ў савецка-фінскай вайне. У лютым 1940 г. Фёдар Міхайлавіч быў пара-нены, доўга лячыўся, а летам 1940 г. быў дэмабілізаваны з арміі па інваліднасці і вярнуўся ў в. Буцавічы колішняга Заслаўскага раёна. У студзені 1943 г. Ф. М. Ян-коўскі быў залічаны радавым разведчыкам у партызанскі атрад «Грозны», а з лістапада 1943 г. узначальваў баявую і агентурную разведку атрада.

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі да верасня 1944 г. Ф. М. Ян коў скі быў школьным інспектарам у мястэчку Радашкавічы, пазней пераехаў у Глуск, дзе настаўнічаў і паралельна выконваў абавязкі адказнага сакратара раённай газеты «Сацыялістычная вёска». Адначасова выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Глускай сярэдняй школе.

У верасні 1946 г. паступіў на філалагічны факультэт Гродзенскага педагагіч-нага інстытута па спецыяльнасці «руская мова і літаратура». Атрымаўшы вышэй-шую адукацыю, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Радашка-віцкай сярэдняй школе, а ў верасні 1948 г. паступіў у аспірантуру пры Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (МДПІ).

За два месяцы да заканчэння тэрміну навучання ў аспірантуры, з 1 лютага 1953 г., Ф. М. Янкоўскі быў залічаны старшым выкладчыкам кафедры белару-скага мовазнаўства МДПІ, працы на якой прысвяціў 35 гадоў.

За дастаткова кароткі час Фёдар Міхайлавіч пад кіраўніцтвам акадэміка В. І. Баркоўскага напісаў і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Глускія гаворкі» (8 студзеня 1955 г.). Ён поўна ахарактарызаваў фанетычную і марфала-гічную сістэмы глускіх гаворак, паказаў узаемадзеянне дыялектнай і літаратур-най форм беларускай нацыянальнай мовы.

З сярэдзіны верасня 1956 г. Ф. М. Янкоўскі быў прызначаны загадчыкам кафедры беларускага мовазнаўства МДПІ. Гэтую пасаду ён займаў на працягу 26 гадоў. У многім дзякуючы менавіта арганізатарскаму і навуковаму таленту загадчыка кафедра ператварылася ў аўтарытэтны навукова-даследчы і педага-гічны калектыў з уласнай пазіцыяй у айчынным мовазнаўстве.

Page 4: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

4

Вынікам многіх гадоў карпатлівага збірання, сістэматызацыі і апісання фра-зеалагічнага матэрыялу стала абарона Ф. М. Янкоўскім доктарскай дысертацыі «Беларуская народная фразеалогія». Упершыню фразеалагізмы даследаваліся як складаная моўная адзінка ў яе адносінах да слова і словазлучэння, была праве-дзена структурна-граматычная характарыстыка беларускіх дыялектных фразе-алагізмаў, паказаны іх спалучальныя здольнасці і асаблівасці, акрэслены задачы этымалагічнага аналізу дыялектных фразеалагізмаў, распрацаваны асновы стварэння слоўніка дыялектнай фразеалогіі. 12 чэрвеня 1970 г. Ф. М. Янкоўска-му была прысуджана вучоная ступень доктара філалагічных навук, а ў снежні таго ж года ён атрымаў вучонае званне прафесара. Яшчэ праз два гады Ф. М. Ян-коўскаму было прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі БССР.

За гады сваёй працы Фёдар Міхайлавіч шмат зрабіў для развіцця беларускай лінгвістыкі і нацыянальнай гуманітарнай адукацыі. Сведчаннем таму – яго ўнікальныя слоўнікі («Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі», 1957; «Дыя-лектны слоўнік», 1959, 1960, 1970, 2018; «Крылатыя словы і афарызмы», 1960; «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы», 1962; «Беларуская фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне», 1968), арыгінальныя ма-награфіі і вучэбныя дапаможнікі («Пытанні культуры мовы», 1961; «Роднае слова», 1967; «Беларускія народныя параўнанні», 1973; і інш.), а таксама наву-ковыя артыкулы (больш за 120).

Шмат часу і сіл аддаваў Фёдар Міхайлавіч падрыхтоўцы годнай навуковай змены. Пад яго кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі Я. М. Адамовіч, М. М. Аляхновіч, Г. М. Валочка (Паддубская), Л. С. Васюковіч, М. Ф. Гуліцкі, М. А. Даніловіч, А. А. Каляда, А. А. Каўрус, І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, В. К. Мароз, В. І. Несцяровіч, М. І. Новік, Н. М. Нямковіч, К. М. Панюціч, Л. П. Падгайскі, С. Р. Рачэўскі, Т. І. Тамашэвіч, Т. М. Трыпуціна, В. В. Шур і інш., з іх шасцёра сталі дактарамі навук.

З сярэдзіны 1930-х гг. Фёдар Міхайлавіч выступаў у друку з мастацкімі тво-рамі, пераважна так званымі «абразкамі» – нарысамі, невялікімі па аб’ёму, але глыбокімі па змесце, з непаўторнай каларытнай мовай. Кнігі «Абразкі» (1975), «Прыпыніся на часіну» (1978), «І за гарою пакланюся» (1982), «Радасць і боль» (1984), «Само слова гаворыць» (1986), «З нялёгкіх дарог» (1988) і іншыя пры-неслі вядомасць Янкоўскаму-пісьменніку не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

У пачатку 1980-х гг. здароўе Фёдара Міхайлавіча, ветэрана і інваліда вайны, пагоршылася, у сакавіку 1982 г. ён пакінуў пасаду загадчыка кафедры белару-скага мовазнаўства і да часу выхаду на пенсію ў лістападзе 1988 г. працаваў прафесарам. Не стала Настаўніка 13 лістапада 1989 г., аднак кнігі, напісаныя ім, запатрабаваныя і працягваюць перавыдавацца.

Дапаможнік Ф. М. Янкоўскага па гістарычнай граматыцы беларускай мовы ўпершыню быў апублікаваны ў дзвюх частках у 1974–1977 гг. Шырокая эрудыцыя, дасканалае веданне мовы, значны педагагічны вопыт дапамаглі аўта-ру падрыхтаваць дапаможнік, які адпавядаў тым высокім патрабаванням, што прад’яўляліся да вучэбнай літаратуры.

Як вядома, гістарычная граматыка займае адно з цэнтральных месцаў сярод спецыяльных дысцыплін, якія вывучаюцца студэнтамі-філолагамі. Гэты прадмет з’яўляецца асновай іншых праграмных дысцыплін лінгвістычнага цыкла; мена-віта ў курсе гістарычнай граматыкі студэнты знаходзяць адказы на шматлікія

Page 5: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

5

пытанні па мове, якія не асвятляюцца ні ў падручніках для сярэдняй школы, ні ў дапаможнай літаратуры.

Першая частка дапаможніка ўключала ўводзіны ў прадмет і фанетыку, дру-гая – марфалогію. Аўтар адмовіўся ад пашыранай схемы разгляду фактаў гісторыі па перыядах. Лінгвістычныя з’явы разглядаюцца ім дыяхранічна – ад агульнаславянскай, або агульнаўсходнеславянскай, асновы да іх змяненняў (адлюстравання) у новай беларускай літаратурнай мове. У выніку, па словах А. К. Юрэвіч, «атрымалася карціна паслядоўнага і няспыннага развіцця мовы як сістэмы, звязанай строгімі законамі» (Нёман, 1995, № 12). Гістарычная гра-матыка, такім чынам, перастала быць пералічэннем асобных фактаў, а стала жывым, бачным працэсам.

Другое выданне (у адной частцы) пабачыла свет у 1983 г. Пераважную большасць параграфаў для яго Ф. М. Янкоўскі ў той або іншай ступені дапрацаваў, зрабіў неабходныя папраўкі і ўдакладненні. Выданне было дапоўнена дадатка-мі – гістарычна-лінгвістычнымі каментарыямі да старажытнага тэксту «Надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай», каментарыямі да ўрыўкаў, сказаў, словазлучэн-няў, асобных слоў са старажытных тэкстаў, заданнямі і пытаннямі да аналізу асобных старабеларускіх слоў, заданнямі (пытаннямі) да тлумачэння змен у словах, а таксама кароткімі каментарыямі да асобных слоў. Некаторыя выпраў-ленні былі ўнесены аўтарам у трэцяе выданне, апублікаванае ў 1989 г.

Тры выданні вучэбнага дапаможніка «Гістарычная граматыка беларускай мовы» адыгралі важную ролю ў падрыхтоўцы філолагаў у БССР. Станоўчыя водгукі на яго апублікавалі ў перыядычным і навуковым друку вядомыя айчын-ныя лінгвісты і педагогі М. М. Аляхновіч, М. Р. Прыгодзіч, Е. С. Мяцельская, М. С. Яўневіч, А. К. Юрэвіч, С. Н. Прач, В. В. Шур і інш. На працягу дзесяці-годдзяў для многіх пакаленняў студэнтаў менавіта гэтая кніга заставалася асноўнай крыніцай ведаў па гісторыі беларускай мовы.

У апошнія два дзесяцігоддзі адносна невялікімі тыражамі былі апублікаваны і іншыя дапаможнікі па гісторыі мовы: «Гістарычная граматыка беларускай мовы. Зборнік практыкаванняў» У. В. Анічэнкі і М. Р. Прыгодзіча (1999), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» Н. Ю. Паўлоўскай (2000), «Гістарыч-ная марфалогія беларускай мовы. Практыкум» Н. К. Памецька (2002), «Гістарыч-ная марфалогія беларускай мовы ў табліцах і схемах» Г. К. Цівановай і Э. А. Ялоўскай (2004), «Гісторыя беларускай мовы (гістарычная граматыка бе-ларускай мовы)» С. М. Струкавай (2005), «Гістарычная граматыка беларускай мовы. Уводзіны, фанетыка» В. І. Несцяровіча (2017), «Гістарычная фанетыка беларускай мовы» М. І. Свістуновай і Г. К. Цівановай (2017), «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» тых жа аўтараў (2018) і інш. Многія з пералічаных выданняў з’явіліся рэакцыяй на адсутнасць ва ўніверсітэцкіх бібліятэках і кні-гарнях асобнікаў кнігі Ф. М. Янкоўскага, якая да канца 1990-х гг. стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Нягледзячы на несумненныя навуковыя вартасці шэрага дапаможнікаў новага пакалення, выданне Ф. М. Янкоўскага да нашых дзён застаецца найбольш поўным і аўтарытэтным падручнікам па гістарычнай граматыцы. Кніга не страціла сваёй актуальнасці, паколькі першапачаткова была арыентавана на навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі беларускай мовы і выразна дэманстравала складанасць і неадназначнасць многіх праблем гістарыч-най фанетыкі і гістарычнай марфалогіі.

Page 6: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

Разам з тым пры падрыхтоўцы абноўленага выдання вучэбнага дапаможніка Ф. М. Янкоўскага ў тэкст былі ўнесены некаторыя змены: выкарыстаны спецыяльныя шрыфты для ілюстрацый на агульна ўсходне-

славянскай і старабеларускай мовах; праславянскія рэканструкцыі пададзены так, як гэта прынята ў сучаснай

лінгвістыцы; прыведзены ў адпаведнасць з сучаснымі рэаліямі назвы ўстаноў (напры-

клад: педінстытут – педуніверсітэт); зняты састарэлыя звесткі пазалінгвістычнага характару, абавязковыя ў

савецкі час цытаты палітычных дзеячаў (У. І. Леніна, Ф. Энгельса і інш.); скарочана колькасць параграфаў: зняты § 15 – «Беларуская літа ра турная

мова ў савецкі перыяд», паколькі інфармацыя ў ім была данінай часу і не мела прамога дачынення да гістарычнай фанетыкі і граматыкі; істотна абноўлена навуковая літаратура (з улікам перавыданняў) у спа-

сылках, спіс літаратуры ў канцы кнігі дапоўнены новымі выданнямі, выпраўлены спіс скарачэнняў; выпраўлены памылкі друку, памылковыя сімвалы ў старабеларускіх сло-

вах і ўнесены іншыя неабходныя праўкі.У сучасных вучэбных планах для філалагічных спецыяльнасцей педагагічных

універсітэтаў гістарычная граматыка беларускай мовы (разам з гісторыяй бела-рускай літаратурнай мовы) уключана ў склад дысцыпліны «Гісторыя беларускай мовы». Таму гэтае выданне кнігі Ф. М. Янкоўскага выходзіць пад назвай «Гісторыя беларускай мовы: гістарычная граматыка».

Значную працу па падрыхтоўцы рукапісу да друку выканалі кандыдаты філалагічных навук Н. В. Салаўёва, Н. М. Нямковіч, М. С. Ржавуцкая, а таксама А. І. Трафімчук і К. С. Беразоўская.

Д. В. Дзятко

Page 7: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

7

З прадмовы аўтараГістарычная граматыка беларускай мовы − самая складаная для ўразумення

і засваення студэнтамі лінгвістычная дысцыпліна. Значэнне курса ў падрыхтоўцы выкладчыка беларускай мовы, філолага пераацаніць нельга.

Засваенне гістарычнай граматыкі беларускай мовы забяспечваецца найперш параўнаннем агульнаўсходнеславянскай мовы-асновы, яе асаблівасцей з сучас-най беларускай мовай і яе асаблівасцямі.

Да крыніц гісторыі беларускай мовы, яе гістарычнай фанетыкі, граматыкі належаць: мова помнікаў і сучасная (дыялектная і літаратурная) мова; мова вуснай народнай паэзіі і тапаніміка; факты параўнання асаблівасцей беларускай мовы з асаблівасцямі

ўсходнеславянскіх і іншых славянскіх моў; беларускія запазычанні з іншых моў і запазычанні іншымі мовамі з бела-

рускай.Зразумела: гістарычная граматыка (як і фанетыка, лексіка) не можа вывучац-

ца без сувязі з гісторыяй народа − стваральніка і носьбіта мовы.Значнае месца ў засваенні гістарычнай фанетыкі і граматыкі беларускай

мовы павінна заняць самастойная праца студэнта, прычым нават пры вывучэнні асобных тэм і параграфаў. Можна і варта, напрыклад, абмежавацца самастойнымі заняткамі (без лекцыйных ці семінарскіх) па тэмах «Асаблівасці беларускай і рускай фанетыкі», «Асаблівасці беларускай і рускай марфалогіі», «З назіранняў над балгарскім і польскім тэкстамі», «Пачатак пісьменнасці ва ўсходніх славян», «Беларускія пісьмовыя помнікі», «Графічныя сістэмы», «Зычныя (кансанан-тызм)», «Заўвагі пра склад», «Заўвагі пра націск», «Род назоўнікаў», «Лік назоўнікаў» і інш.

Пры вылучэнні пэўных тэм для самастойнай вучобы прымаецца пад увагу тое, што студэнты за гады вучобы на першым і другім курсах універсітэтаў атрымалі пэўную лінгвістычную і філалагічную пад рыхтоўку (напрыклад, вывучэнне стараславянскай мовы, старажытнай беларускай літаратуры), а азы лацінскага пісьма (яно ў аснове сучасных англійскага, французскага, нямецкага, іспанскага) засвоілі яшчэ з гадоў вучобы ў школе.

Самастойнасць вучобы студэнтаў можна забяспечыць на старажытных тэкстах, на ўрыўках, на словазлучэннях і словах з тэкстаў.

Пры вывучэнні гістарычнай фанетыкі і граматыкі беларускай мовы істотнае значэнне маюць разуменне студэнтам заканамернасцей у развіцці мовы і ўзбагачэнне будучага настаўніка веданнем канкрэтных моўных фактаў, у ліку якіх, напрыклад, разуменне этымалогіі, веданне груп роднасных слоў: птаства − ïúòàøüñòâî, птах; перавясла і вязаць, перавязаць; есць, ем, елі, снедаць, ежа − усе ад кораня ѣä; беларускае пчала і ўкраінскае бджола, абодва − з áú÷åëà; беларускае серада і рускае (стараславянскае) среда; тхор − з äúõîðü (параўн. з дыхаць).

Я шчыра дзякую беларусаведам М. Аляхновічу, В. Бекішу, Э. Блінавай, М. Васілеўскаму, Л. Падгайскаму, С. Прачу, М. Прыгодзічу, В. Шуру, А. Юрэвіч за рэцэнзіі на «Гістарычную граматыку беларускай мовы».

Ф. Янкоўскі, 1989 г.

Page 8: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

8

УВОДЗІНЫ

ГІСТАРЫЧНАЯ ГРАМАТЫКАБЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

§ 1. Пра змены ў мове

Мова − грамадская з’ява. Мова знаходзіцца ў няспынным развіцці, перажывала і перажывае змяненні. Адны змяненні, напрыклад пераход асобных слоў у пасіўны запас лексікі, адбываюцца за кароткі час. Некалькі дзясяткаў гадоў назад слова кок-сагыз у беларускай мове было жывое і часта ўжывалася, яго ведалі ўсюды: у гаспадарках, дзе вырошчвалі гэтую расліну, у рэдакцыях перыядычных выданняў і радыёперадач, у кіраўнічых органах, на прыёмных пунктах, на заводах апрацоўкі гэтай дарагой тады культуры. Потым знайшлі лягчэйшы і зручнейшы спосаб здабывання, выпрацоўкі каўчуку, спынілася вырошчванне гэтай расліны, і слова кок-сагыз сёння не пачуеш, хіба толькі дзе-небудзь у вузкім коле спецыялістаў. Перайшлі ў пасіўны запас словы жорны (ручны млынок) і млён (ручка, з дапамогай якой прыводзілі ў рух жорны). У мове няспынна ўзнікаюць новыя словы; так, зусім нядаўна, на нашых вачах, увайшло ў актыўны зварот слова сянаж.

Другія змяненні ў мове адбываюцца вельмі павольна, працягам доўгага часу. Так, напрыклад, пераход ê (¸) → е адлюстроўваюць смаленскія і полацкія помнікі XIII ст. У гаворках жа Слуцкага, Слонімскага, Глускага і іншых раёнаў на месцы былога ê (¸) (ë¸ñú) вымаўляецца «закрыты» галосны э, набліжаны да і, г. зн. у частцы паўднёва-заходніх беларускіх гаворак працэс змянення ê (¸) → е яшчэ і сёння не закончыўся.

§ 2. Прадмет і задачы курса гістарычнай граматыкі

Гістарычная граматыка беларускай мовы − першая з дзвюх частак гісторыі беларускай мовы; другая частка − гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Кожная з гэтых частак − асобная навуковая дысцыпліна; абедзве яны вывучаюцца на філалагічных факультэтах універсітэтаў, маюць свае мэты і задачы.

Мэта і задачы курса гістарычнай граматыкі беларускай мовы − пака-заць, як ішло развіццё беларускай мовы, як складаліся яе фанетычная

Page 9: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

9

сістэма, яе граматычны лад − марфалогія, сінтаксіс1. Мэта і задачы кур-са гісторыі беларускай літаратурнай мовы − паказаць, раскрыць, як складалася, выяўляючыся ў розных жанрах, беларуская (галоўным чы-нам пісьмовая) літаратурная мова, як развіваліся яе стылёвыя разнавіднасці і выяўленчыя сродкі, як яна паступова ўдасканальвалася і ўзбагачалася.

Толькі на гістарычнай аснове, праз вывучэнне гістарычнай фанетыкі, гістарычнага словаўтварэння, гістарычнай граматыкі (марфалогіі, сінтаксісу), можна глыбока ўразумець і навукова засвоіць сучасную бе-ларускую мову, яе фанетычную сістэму, яе граматычны лад. Любая су-часная мова − катэгорыя гістарычная; сучасныя беларуская, руская, чэшская, фінская ці іншыя мовы не спрадвечныя, кожная з іх развівалася і склалася ў пэўных гістарычных умовах, у пэўную гістарычную эпоху. Родную мову (яе «матэрыю і форму») можна ўразумець толькі тады, калі прасочваецца яе ўзнікненне і паступовае развіццё, а гэта немажліва, калі пакідаць без увагі амярцвелыя формы роднай мовы і роднасныя жывыя і мёртвыя мовы.

Курс гістарычнай граматыкі беларускай мовы не толькі раскрывае асноўныя заканамернасці развіцця фанетычнай сістэмы і граматычнага ладу беларускай мовы, але і тлумачыць шматлікія асаблівасці сучаснай беларускай літаратурнай мовы і сучасных народных гаворак. Для буду-чых настаўнікаў гэты курс мае і адукацыйна-тэарэтычнае, і практычнае значэнне. Пры разглядзе той ці іншай заканамернасці ў гэтым курсе робіцца аналіз шматлікіх канкрэтных фактаў мовы, асобных слоў.

Без гісторыі мовы не зразумееш марфалагічнай струк туры вялікай колькасці слоў сучаснай мовы. I шматлікія асобныя словы, і цэлыя серыі слоў непазнавальна змяніліся: змяніліся іх гучанне, марфалагічная структура, некаторыя словы «адарваліся» ад сваіх каранёў і сёння нічым іх не нагадваюць. Незразумелыя сёння шмат якія граматычныя катэгорыі, іх выражэнне. Істотна змяніўся націск, яго характар. З улікам усяго гэтага ў курсе гістарычнай фанетыкі і граматыкі асвятляюцца змены ў мове на фактах, моўных з’явах, узаемнай іх сувязі.

Некалькі прыкладаў. Назоўнік тхор для недасведчанага ў гісторыі мовы чалавека − непадзельнае на марфемы слова, з незразумелым коранем. А між тым гэта слова суфіксальнага ўтварэння, яно мае агульны корань з цэлым ланцужком сучасных слоў: дыхаць, дыханне, дыхавіца, удыхаць, дохнуць, дохлы, дух і інш. Сучаснае тхор з былога äúõîðü − слова з падзельнаю асноваю (корань äúõ-, суфікс -îð-, канчатак -ü), у ім

1 Сама назва вучэбнай дысцыпліны «Гістарычная граматыка беларускай мовы» ўмоўная, бо ў курсе вывучаецца не толькі гістарычная граматыка, а і гістарычная фане-тыка, якая не з’яўляецца часткай граматыкі. Фактычна гэта курс гістарычнай фанетыкі і гістарычнай граматыкі беларускай мовы.

Page 10: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

10

было шэсць гукаў, з якіх толькі х застаўся без змен; што ж да іншых гукаў, то яны змяніліся: абодва рэдукаваныя (ъ і ь) страціліся, зычны р зацвярдзеў, звонкі д прыпадобніўся да наступнага глухога х і супаў з парным глухім т (äúõîðü → тхор), кароткі о падоўжыўся; корань äúõ- набыў гучан не тх-; граматычная структура слова страціла празрыстасць, яно ўспрымаецца як непадзельнае на марфемы.

Сучаснае слова чан мы ведаем як назоўнік мужчынскага роду ІІ скланення з чыстаю асноваю. А паходзіць гэты назоўнік з былога кароткага прыметніка äúùàíú (ад кораня äúù- ← äúñê-); äúùàí-ú − зроблены з дошак (параўн.: шкло − шкляны, зямля − земляны, скура − скураны, волава − алавяны, авёс − аўсяны, дрот − драцяны, косць − кас-цяны). Корань äúù- (з äúñê-) перажыў цэлы ланцужок змен, стаў непазнавальны, у ко рані äúù-, падкрэслім, без змен не захаваўся ні адзін гук: спалучэнне каранёвага ск з суфіксальным j змянілася на щ, рэдукаваны ъ страціўся, звонкі д прыпадобніўся да наступнага глухога і супаў з парным т, які з ча сам адпаў, у выніку змен стараславянскага спалучэння š’ t’ узнікла спалучэн не гукаў шч, якое ў сваю чаргу ў большасці беларускіх гаворак спрасцілася: шч → ч (у гаворках, напрыклад, Парыччыны сустракаем і шч − шчань). У слове äúùàíú былі тры склады, прычым усе яны адкрытыя (äú-ùà-íú); былое слова з трох складоў i падзельнае на марфемы (äúù-àí-ú) стала аднаскладовым i структурна непадзельным (чан). Былы адносны прыметнік стаў назоўнікам.

Слова шчасце (параўн.: у рускай мове счастье, у польскай – szczęście) – ад кораня ÷àñ-ö-, былая граматычная будова слова съ-чęс-т-ьj-э; насавы галосны \ (ва ўсходніх славян) супаў у большасці выпадкаў з ’а, рэдукаваныя ъ і ь страціліся; у спалучэнні зычных першы, свісцячы, прыпадобніўся да наступнага, шыпячага, супаў са сваім парным ш (ñú÷ → сч → шч), абодва шыпячыя зацвярдзелі; памякчоны т змяніўся на ц’ (так званае цеканне), у спалучэнні ц’ j развілася поўная асіміляцыя, у выніку якой ц’j → ц’; у значнай частцы беларускіх гаворак ненаціскны канцавы э (е) супаў з а: ñú÷àñòüå → шча сце → шчасця.

У нас ёсць цэлае гняздо слоў − дзеясловаў (і іх форм) і назоўнікаў ад кораня *ěd- (¸ä- → ед-): абедаць і абед, снедаць і снеданне (сняданак), ядуць і ем, ядуць і елі, ядуць і есці, ядуць і ежа і інш. У гэтых сло вах (формах) каранёвы д змяніўся або страціўся, у вы ніку ўзніклі варыянты кораня *ěd-: ед-, яд-, ес’-, еж-, е-, я-: *ědti → ¸ñò³ → есці, *ědjа → ¸æà → ежа, *ědmь → ¸ìü → ем, *ědli → ¸ë³ → елі і інш.

Прыслоўе вельмі − «застылае» былое зменнае слова. Вельмі − ад таго кораня, што і веліч, вялікі; -мі (← -üìè) − былы канчатак творнага склону (успомнім формы грудзьмі, коньмі, слязьмі). Нашча − прыслоўе, што ўтварылася ад формы ніякага роду кароткага прыметніка òúù-å (з òúñê-) − ‘пусты’ і прыназоўніка íà; на шча − на «пусты» страўнік

Page 11: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

11

(нічога не з’еўшы). Íà òúùå, дзе шч з былога *skj, змянілася: íàòúùå → íàòø÷å → на шча; былы прыназоўнік íà стаў прыстаўкаю, канчатак -е (→ -а) − суфіксам. Ад кораня òúñê- → òúù- да нас дайшло толькі спалучэнне гукаў шч (←щ).

Суфікс -у ў прыслоўі дадому − былы канчатак роднага склону адзіночнага ліку назоўніка äîìú: äîìú – äîìó, як і ñûíú − ñûíó, âîëú − âîëó, íèçú − íèçó, âüðõú − âåðõó, ìåäú – ìåäó. Першыя тры словы прынялі канчатак назоўнікаў тыпу ñòîëú: (з нашага) дома, (ва шага) сына, (спакойнага) вала; апошнія тры захавалі свой старадаўні канчатак: (з самага) нізу, верху, (слоік) мёду. Канчатак -у прынялі ў беларускай мове шматлікія назоўнікі, што мелі канчатак -а: ë¸ñú – ë¸ñà → лесу, ãðúìú – ãðúìà → грому, äúæäü − äúæäÿ → дажджу, ïåñúêú − ïåñúêà → пяску, ñúëþáú − ñúëþáà → шлюбу, ñì¸õú − ñì¸õà → смеху.

Сучасныя займеннікі хто і што − ад каранёвага элемента ê- (òî − часціца); хто – з былога *kъto, што − з былога *kьto. У апошнім яшчэ ў далёкія дапісьмовыя часы зычны ê перажыў так званае пераходнае па-мякчэнне − палаталізацыю, супаў з ч, г. зн. *kьto → ÷üòî. У XI−XII стст. рэдукаваныя ъ, ь у гэтых займенніках страціліся, узніклі пачатковыя спалучэнні кт і чт, абодва яны перажылі дысіміляцыю (распадабненне): êò(î) → хт(о), ÷ò(î) → шт(о); гэтыя хт і шт у займенніках − старажыт-ная фанетычная асаблівасць, якая адлюстроўваецца ў беларускіх пісьмовых тэкстах яшчэ XIII−XIV стст. Пачатковыя к і ч захаваліся ва ўскосных склонах (апрача вінавальнага − што): к-аго, к-аму; ч-аго, ч-аму. Каранёвы элемент (корань) займеннікаў ва ўскосных склонах вы-разны, як выразны і канчатак (параўн.: каго, чаго і таго, усяго, смачнага, здатнага; каму, чаму і таму, усяму (свету), смачнаму, здатнаму).

Сучасныя зваротныя формы дзеясловаў тыпу гляджуся (у люстэрка), чашуся, прыбіраюся − гістарычна складаныя словы, што ўтварыліся зліццём пераходных дзеясловаў з энклітычнаю формаю займенніка сябе ў вінавальным склоне – ñÿ; гэта былыя словазлучэнні: пераходны дзеяслоў (выказнік) + займеннік ñÿ (прамое дапаўненне); мыюся − з былога ìúþ ñÿ або ñÿ ìúþ (г. зн. ñÿ ўжывалася і пасля дзеяслова, і перад ім).

Беларускія формы ўказальнага займенніка той, тая, тое, тыя − поўныя (складаныя) формы (як і прыметнікі чужы, чужая, чужое, чу-жыя); у іх корань (і аснова) т-: т-аго, т-ую, т-ыя, т-ых; сучасныя той, тая, тое ўтварыліся са старажытных кароткіх форм òú, òà, òî.

Гістарычнае асвятленне мовы дае адказ на пытанні, якою формаю − простаю ці складанаю − трэба лічыць умоўны лад (паехаў бы, зрабіў бы), што такое паводле паходжання часціца хай (няхай), як яна звязана з за-гадным ладам.

У беларускай мове ўжываюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання на -учы (-ючы), -ачы (-ячы) тыпу ідучы, лежачы, ім адпавядаюць у

Page 12: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

12

рускай мове дзеепрыслоўі на -а (-я): идя, лежа. Адрозненне тут гістарычна-марфалагічнае; беларускае ідучы − закасцянелая форма назоўнага склону адзіночнага ліку кароткага дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу жаночага роду; рускае идя (з èäà) − таксама форма назоўнага склону адзіночнага ліку кароткага дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу, але мужчынскага роду.

Гістарычная фанетыка і граматыка беларускай мовы тлумачаць наяўнасць і паходжанне варыянтаў марфем: кораня: смак − смачны, страха − (на) страсе − застрэшак − за-

стрэшша, лёгкі − лягчэйшы − ільгота, замок − замыкаць − замкнуць, прынесці − занясуць − узнёслы, рассцілаць − разаслаць, надрываць − надарваць, прывыкаць − звычайны; прыставак: збіраць − сабраць, адрываць − адарваць; суфіксаў: лічэбнік − лічба, кубак − кубкі, праўда − праведнік.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД СЛАВЯНСКІХ МОЎ

§ 3. Тры славянскія моўныя групыБеларуская мова належыць да славянскіх моў, якія ўтвараюць тры

групы: усходнеславянскую: беларуская, руская, украінская мовы; заходнеславянскую: польская, чэшская, славацкая, верхнялу жыцкая,

ніжнялужыцкая мовы; паўднёваславянскую: балгарская, сербскахарвацкая, македонская,

славенская мовы.Тры славянскія моўныя групы склаліся гістарычна; іх назвы

адпавядаюць геаграфічнаму размяшчэнню − тэрыторыі, якую засяляюць носьбіты гэтых моў. Славянскія моўныя групы вылучаюцца на аснове агульных асаблівасцей, уласцівых мовам, што ўтвараюць пэўную групу.

Адзін славянін без цяжкасці або з пэўнаю цяжкасцю разумее другога (беларус − паляка, чэх − рускага і г. д.) нават без спецыяльнай адукацыі. Ва ўсіх славянскіх мовах ёсць вялікі пласт лексікі, якую называюць агульнаславянскай. Гэта галоўным чынам словы, што былі яшчэ ў далёкі дапісьмовы час у так званай агульнаславянскай мове-аснове. I другое: асновы граматычнага ладу славянскіх моў агульныя.

§ 4. Агульнаславянскаяі агульнаўсходнеславянская мовы

Як лічаць гісторыкі, вылучэнне славян з агульнаіндаеўрапейскага адзінства адбылося да пачатку III тысячагоддзя да нашай эры. Пасля

Page 13: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

13

вылучэння славяне доўгі час жылі ў блізкім і цесным суседстве на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян (агульнаславянскі перыяд). Мову славян гэтага перыяду называюць праславянскаю; у навуцы ёсць і другая назва − агульнаславянская мова-аснова. Зразумела, у гэтай мове-аснове адбываліся агульныя працэсы па ўсёй тэрыторыі, дзе жылі славяне; у той жа час у ёй былі дыялектныя адрозненні. У апошнія стагоддзі да нашай эры славяне пашырылі тэрыторыю свайго рассялення. Яшчэ больш пашыраецца яна ў першыя стагоддзі нашай эры. Засяленне славянамі велізарных абшараў натуральна прывяло да паслаблення сувязі паміж славянскімі групамі, а нарэшце і да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства. Не пазней як у VI ст. нашай эры наступіў канец агульнасла вянскай эпохі, пачалося вылучэнне славянскіх моўных груп, асобных славянскіх моў1. Такім чынам, з VI ст. пачынаецца гісторыя аднаго з адгалінаванняў агульнасла-вянскай мовы − агульнаўсходнеславянскай мовы, якую называюць яшчэ (праўда, недакладна) старажытнарускаю ці старарускаю2.

Агульнаўсходнеславянская мова − яе зручней называць, як і называюць, усходнеславянскаю − захавала ад агульнаславянскай мовы граматычны лад, фанетычную сістэму, лексічны фонд. Ва ўсходне-славянскай мове адбываюцца працэсы і змяненні, вынікі якіх адноль-кавыя для заходніх і паўднёвых славян, адначасова − працэсы і змяненні, вынікі якіх з’яўляюцца самабытнымі, усходнеславянскімі. З дапісьмовай пары (яна канчаецца ў сярэдзіне X ст.) ва ўсходнеславянскай мове развіліся змяненні, вынікамі якіх яна (як і беларуская, руская, украінская)

1Пра гэта можна прачытаць у працах аўтарытэтных лінгвістаў: Филин Ф. П. Образование языка восточных славян. М., 2010; Бернштейн С. Б. Очерк сравни-тельной грамматики славянских языков. М., 1961; Иванов В. В. Историческая грам-матика русского языка. М., 1990.

2Недакладнасць апошніх назваў відавочная: старажытная мова ўсходніх славян не была ні ўласна рускаю, ні ўласна беларускаю, ні ўласна ўкраінскаю, развіццё асобных усходнеславянскіх моў пачынаецца з XIII ст.

Даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў член-карэспандэнт АН СССР Ф. П. Фі -лін у сваёй працы «Происхождение русского, украинского и белорусского языков» (М., 2009) тэрмінамі «обще восточнославянский язык» і «древнерусский язык» («агульнаўсходнеславянская мова» і «стараруская мова») называе адну з’яву. Чыта-ем, напрыклад: «Восточнославянский (древнерусский) язык первоначально был бесписьменным» (с. 30).

Доктар філалагічных навук, прафесар В. В. Іваноў піша, што тэрміны «древнерус-ский язык», «общевосточнославянский язык», «восточнославянский язык-основа» («стараруская мова», «агульнаўсходнеславянская мова», «усходнеславянская мова-ас-нова») − раўназначныя (Иванов В. В. Историческая грамматика русского языка. С. 12).

У кнізе «Вопросы теории истории языка» (Л., 1963. С. 156−157) сцвярджаецца, што старажытную мову ўсходніх славян лагічна называць не «старарускаю», а «агуль-наўсходнеславянскаю» (не «древнерусским языком», а «общевосточно сла вянским»).

Page 14: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

14

адрозніваецца ад паўднёва- і заходнеславянскіх моў. З ліку іх назавём некалькі.

1. Гук ж на месцы *дj ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна ў бела-рускай, украінскай, рускай мовах, жд − у балгарскай (паўднё ва славянская мова), дз (дz) − y польскай (заходнеславянская мова):

агульнаслав. *sadјa { бел. сажа;балг. сажда;польск. sadza.

Параўн. таксама: бел. мяжа, балг. межда, польск. miedza.2. Гук ч на месцы *tj ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна ў

беларускай, рускай, украінскай мовах, щ − у балгарскай, ц (с) − у польскай:

агульнаслав. *svetja { бел. свеч(к)а;балг. свещ;польск. świeca.

Яшчэ прыклады: бел. мачаха, балг. мащеха, польск. macocha; бел. гарачы, балг. горящ, польск. gorący.

3. Поўнагалосныя спалучэнні ва ўсходнеславянскай мове і адпа ведна ў беларускай, рускай і ўкраінскай мовах; няпоўнагалосныя − у паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх мовах. Поўнагалосныя спалучэнні ў беларускай мове ў выніку фанетычных змяненняў атрымалі наступнае гучанне: ара (гарадскі), аро (варожыць), ора (горад), ала (га-лава), ола (холад), ало (малоць), ера (перад), ярэ (бярэзнік), яро (бяроза):

агульнаслав. *golva { бел. галава; балг. глава;польск. głowa.

Яшчэ прыклады: бел. серада, балг. среда, польск. środa; бел. салодкі, балг. сладък, польск. słodki.

4. Гук ч на месцы *gt, *kt перад наступнымі *ь ці *і ва ўсход-неславянскай мове i адпаведна ў беларускай, рускай, украінскай мовах, щ (шт) − у балгарскай, ц (с) − у польскай. Прыклады: бел. ноч, печ; балг. нощ, пещ (ношт, пешт); польск. noc, piec.

5. Галосны о на месцы старадаўняга пачатковага *jе ва ўсходне-славянскай мове i адпаведна ў беларускай (у ненаціскной пазіцыі î → а), рускай, украінскай мовах, захаванне *je ў польскай, балгарскай мовах. Прыклады: бел. адзін (з усходнеславянскага îäèíú), адзіны, (в)осень; балг. един, единен, есен; польск. jeden, jedyny, jesień.

Page 15: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

15

§ 5. З назіранняў над балгарскім і польскім тэкстаміНе даючы параўнальнага апісання фанетыкі, граматыкі, лексікі

славянскіх моў, спынімся на тэкстах, учытаемся ў іх, каб на канкрэтных прыкладах (словах, формах) убачыць тое, што называюць агульнасцю і блізкасцю славянскіх моў. Натуральна, трэба ўзяць тэкст з паўднёваславянскай моўнай групы (ім будзе балгарскі тэкст) і тэкст з заходнеславянскай моўнай групы (ім будзе польскі тэкст).

Б а л г а р с к і т э к с тВълчо и кума лиса

Направили си кумчо вълчо и кума лиса къщичка. Заживели заедно. Купили си гърне мед.

– Да го изядем, лиске! − рекъл вълчо.– Не бива, вълчо! − отговорила лиска. − Ще го скрием за гости.– Да го скрием, сестричке!Речено, сторено. Скриват мед в хралупата. Ала кума лиса често-често

се навърта около хралупата и се облизва. Дали ще остане медец за гости, − кой знае?

Прачытайма тэкст яшчэ раз, i мы прыйдзем да такіх абагульненых назіранняў і вывадаў: у балгарскім тэксце многа слоў, якія ўжываюцца і ў беларускай мове (такіх слоў большасць), знаёмая і зразумелая большасць граматычных форм; увесь тэкст беларусу зразумелы.

Нават без перакладнога слоўніка прачытаем: вълчо − воўк, кума − кума, лиса − ліса, кумчо − кум, заживели − зажылі, заедно − разам (заадно), купили − купілі, мед − мёд, изядем − з’ядзім (з’ямо), отговори-ла − адказала, скрием − схаваем, гости − госці, речено, сторе но − сказалі, зрабілі (як сказалі, так зрабілі), ала − але, често − часта, се навърта − пакручвалася, паварочвалася (круцілася), около − каля, се облизва − аблізвалася, дали − далей, з часам, остане − застанецца, медец − мёдзік (мядок), кой − хто, знае − знае.

Ёсць у балгарскай казачцы словы i формы слоў, што патрабуюць пэўных каментарыяў, прычым каментарыі раскрыюць, можна сказаць, знешне, з першага позірку адрознае. А лінгвістычнае прачытанне асобных слоў, якое падаецца далей, яшчэ раз пацвердзіць блізкасць, роднаснасць дзвюх славянскіх моў.

Направили − падрыхтавалі, зрабілі. Сэнс гэтага слова зразумеем, калі прыгадаем з сучасных жывых беларускіх гаворак: Заўтра ў дарогу еду. То трэба направіць воз. Трэба направіць сані. Направіць − падрыхтаваць на выезд (воз, сані): набраць саломы, змазаць колы, перавязаць вяроўкаю драбінку і інш.

Page 16: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

16

Си − энклітычная форма (давальны склон) займенніка сябе; яна ўжывалася ва ўсіх славянскіх мовах, у тым ліку і ва ўсходніх, але ў апошніх страцілася; у беларускай мове запанавала форма сабе з былога ñîḠ(у рускай мове себе з ñåá¸).

Къщичка − хатка, прытулак. Можна меркаваць, што гэта слова ад таго кораня, што i беларускае кушачка, якое захавалася ў прыказцы. З харошае кушачкі − харошыя птушачкі. Кушачка − хатка, сям’я, гняздо. Магчыма, што з къща пераклікаецца слова куча (Палессе) са значэннем ‘хляўчук, малы хлеў, катух’.

Гърне − гарнец (посуд). Гърне ад таго кораня, што i беларускае горан (старажытнае ãúðíú), ганчар (старажытнае ãúðíü÷àðú1), што і прозвішчы Ганчар, Ганчарык, Ганчарэвіч, Ганчарэнка, Ганчарук, Ганчароўскі, Ганчароў (усе яны ад таго кораня, што i ãúðíü÷àðú).Се (се навърта, се облизва) − энклітычная форма (вінавальны склон)

займенніка сябе; яна таксама ўжывалася ў мове ўсіх славян, захавалася ў польскай мове (jak się та); у беларускай мове яна зраслася з дзеясло-вам, стала часціцаю (суфіксам).

Го − яго; го − змененае dãî (беларускае яго − j-аго).Зразумелая i форма вълчо. Параўн.: А ты, воўча, сядзі моўча. Воўча −

клічная форма; клічная форма i вълчо, але яна ў балгарскай мове набыла значэнне назоўнага склону. Сестричке − таксама клічная форма. Параўн. (поўдзень Беларусі): сястро́! ма́мо! Га́нно!

I толькі слова хралупата не мае каранёвага адпаведніка ў беларускай мове. Хралупата − дупло.

Можна вылучыць, без дэталёвага аналізу, фанетычныя і граматычныя асаблівасці, уласцівыя балгарскай i не ўласцівыя беларускай мове.

У гэтым кароткім тэксце іх нямала: i большая лабіяльнасць о, і іншае, чым беларускае, цвёрдае вымаўленне зычных перад галоснымі е, i (за-живели), і е ў слове заедно (един), і своеасаблівыя гукі − галосны ъ, зычны щ.

Балгарская мова захавала старажытную агульнаславянскую склада-ную сістэму форм прошлага часу. У той жа час гэта мова развівалася па лініі страты скланення назоўнікаў. Беларускім хата майго бацькі адпа-вядае къща на ми баща. Склонавае значэнне формы роднага склону бацькі ў балгарскай мове выражаецца прыназоўнікам, а назоўнік не змяняецца (къща на баща). У тэксце (остане медец) за гости адпавядае беларускаму гасцям ці для гасцей.

1Ãúðíü÷àðú − той, хто апальваў у горане гліняны посуд, хто рабіў гліняны посуд (кубкі, збаны, глякі, гаршкі і інш.). Фанетычныя змяненні ў гэтым слове (страта рэдука-ваных ь, ъ, спрашчэнне групы зычных рнч у нч, змяненне ъ → о → а) зблізілі слова ган-чар ca словам гнаць (ганю, гоніш), але гэта збліжэнне толькі знешняе.

Page 17: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

17

По л ь с к і т э к с тW wagonie

Do wagonu wchodzi nowy pasażer. Wszystkie miejsca są zajęte. Na ławce obok kobiety, siedzącej pod oknem, leży damska torebka. Pasażer zwraca się do kobiety:

– Proszę zabrać swoją torebkę.– To nie moja torebka, − odpowiada. − Zaraz przyjdzie pasażerka, która

ją tu położyła.Pasażer wiesza płaszcz, kładzie walizkę na półce i powtarza jeszcze raz:– Proszę zabrać torebkę.Kobieta znów mówi, że to nie jej torebka, i odwraca się do okna. W prze-

dziale panuje milczenie. Pasażer stoi i czeka.Rozlega się gwizdek, pociąg rusza.– Gdzież jest ta pasażerka? − pyta mężczyzna.Kobieta milczy, nawet nie odwraca głowy.– Widocznie została na peronie i martwi się teraz o swoją torebkę, − mówi

pasażer i rzuca torebkę przez okno.– Och, och, to moja torebka! − woła kobieta.W przedziale rozlega się śmiech.– Ma, na co zasłużyła, − mówi jedna z pasażerek.Каб палегчыць чытанне, а з чытаннем − успрыманне i разуменне

польскага тэксту, надрукаванага лацінкаю, перададзім яго беларускай азбукай, крыху спрошчана: насавыя галосныя ą, ę абазначым спалучэннямі ом, он, ён, ен, ем, адзначым націск у словах (пры такой перадачы, зразумела, адлюструецца польскае вымаўленне не ўсіх спалучэнняў гукаў).

До ваго́ну вхо́дзі но́вы паса́жэр. Вшы́стке ме́йсца сон зае́нтэ. На ла́вцэ о́бок кобе́ты, седзо́нцэй под о́кнэм, ле́жы да́мска торэ́бка. Паса́жэр звра́ца сен до кобе́ты:

– Про́шэн за́браць сво́ён то́рэбкэн.– То не мо́я торэ́бка, − одповя́да. − За́раз пшы́йдзе пасажэ́рка, кту́ра

ён ту положы́ла.Паса́жэр ве́ша плашч, кла́дзе валі́зкэн на пу́лцэ i повта́жа е́шчэ раз:– Про́шэн за́браць торэ́бкэн.Кобе́та знув му́ві, жэ то не ей торэ́бка, i одвра́ца сен до о́кна.

В пшэдзя́ле пану́е мільчэ́не. Паса́жэр сто́і і чэ́ка.Розле́га сен гві́здэк, по́цёнг ру́ша.− Гдзеж ест та пасажэ́рка? − пы́та мэнжчы́зна.Кобета мі́льчы, на́вэт не одвра́ца гло́вы.– Відо́чне зоста́ла на пэро́не і ма́ртві сен тэ́раз о сво́ён торэ́бкэн, −

му́ві паса́жэр і жу́ца торэ́бкэн пшэз о́кно.

Page 18: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

18

– Ох, ох, то мо́я торэ́бка! − во́ла кобе́та.В пшэдзя́ле розле́га сен смех.− Ма, на цо заслужы́ла, − му́ві е́дна з пасажэ́рэк.

I гэты, польскі, тэкст зразумелы беларусу. I ў ім знаходзім шматлікія словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове: до − да, входзі − уваходзіць, новы − новы, вшыстке мейсца − усе месцы, заентэ − занятыя, на лавцэ − на лаўцы, обок − побач (каля, збоку), лежы − ляжыць, чэка − чакае, на-вэт − нават, відочне − відавочна, пшэз − праз і інш.

Ёсць у польскім тэксце запазычаныя з іншых моў словы, якія трапілі і ў беларускую мову: вагон − вагон (англ.), пасажэр − пасажыр (франц.), пэрон − перон (франц.) і інш.

Чытач знойдзе ў тэксце не толькі лексічныя супадзенні, але і агульнае ў фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе: дзеканне i цеканне, цвёрдыя шыпя-чыя, форма прыметнікаў мужчынскага роду назоўнага склону адзіночнага ліку без ј (й) (nowy − новы), ужыванне роднага склону з прыназоўнікам да (звраца сен до кобеты − звяртаецца да кабеты). Нават павярхоўныя назіранні пакажуць шматлікія агульныя − для беларускай i польскай моў − фанетычныя i граматычныя рысы.

У той жа час гэты невялічкі польскі тэкст-абразок адлюстроўвае таксама шматлікія адрозныя асаблівасці, уласцівыя толькі адной з гэтых дзвюх моў. Назавём некаторыя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці: паслядоўнае оканне (obok); насавыя галосныя (są zajęte); зычныя ż, rz (ж, ш) на месцы старадаўняга мяккага ð’ (przyjdzie, powtarza; у першым слове rz чытаецца як ш, у другім − як ж); змяненне галоснага о ў пэўнай пазіцыі на у (такое у на пісьме палякі абазначаюць літараю ó: mówi, na półce); адсутнасць поўнагалосся (odwraca się − адварочваецца, głowa − галава); галосны а на месцы ê (¸) (odpowiada); адсутнасць падоўжаных зычных (milczenie − маўчанне); пачатковае je (jedna − адна, ніводная); ужыванне дзеяслова 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу без кан-чатка -ц’ (wchodzi − уваходзіць); кароткая форма займеннікаў ta, tu, to (тая, тую, тое); злітая (сцягнутая) форма прыметнікаў і слоў прыметні-кавага тыпу ў форме назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку жаночага роду (damska).

У польскай мове націск замацаваны за пэўным складам − звычайна падае на другі ад канца склад: сто́і, чэ́ка, кла́дзе (stoi, czeka, kładzie).

Калі ж параўнаць тыя ці іншыя славянскія мовы, што належаць да адной моўнай групы (напрыклад, чэшскую і славацкую, балгарскую і сербскую, беларускую, рускую і ўкраінскую), то блізкасць іх − агульнасць лексікі, фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу − асабліва відавочная. I гэта зразумела.

Page 19: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

19

§ 6. Блізкасць і роднаснасць усходнеславянскіх моў Параўнаем беларускі тэкст з перакладам яго на рускую і ўкраінскую

мовы.

Б е л а р у с к і т э к с тДанік глядзеў на Міколу. Сябар яго ўстаў, падышоў да паліцы і зняў

з яе кнігу.– Гэта Янка Купала, − сказаў ён. − Той самы, што і пра Машэку

напісаў. Памятаеш? − падмігнуў ён Даніку.– Ага, − таксама па-змоўніцку ўсміхнуўся Сівы...– I пра мяне ён напісаў, − гартаў кнігу Мікола. − Глядзі вось, верш:

«Я шавец-маладзец». I пра цябе напісаў. Пра цябе і пра маму тваю. Вось паглядзім. Ага! Ну, слухай.

Гэта была размова беднай маці-сялянкі з хлопцам сваім, які пасвіў чужыя каровы. У хлопца было тое, чаго ў Даніка ніколі не будзе, − бацька і браты. Было і тое, чаго ў Даніка яшчэ няма,− служба ў чужых людзей... Было, аднак, і галоўнае, што радніла Сівага з тым пастушком, − горкая доля.

Мікола чытаў, стоячы сярод хаты...– Ну, і галоўнае, што ты, браце Даніла, запамятай назаўсёды:

Не плач, маці, і не злуйсяНа жыццё,Як я ў сілачку ўбяруся,Змагу ўсё.

Вось так, брат, i запісана. Зразумела?У адказ Данік змог вымавіць толькі сваё «ага». За яго адказала маці.– Як жа хораша, божачка, − уздыхнула яна. − Чула, Алена, га? − спы-

талася ў Міколавай маці, якая таксама не прала, а слухала.– Ну, што, Данік, − сказаў Мікола, − хочаш вось так навучыцца чы-

таць? (Янка Брыль. Сірочы хлеб).

Р у с к і т э к с тДаник не спускал глаз с Миколы. Друг его встал, подошел к полке и

снял с нее какую-то книгу.– Это Купала, − сказал он. − Тот самый, что и про Машеку написал.

Помнишь? − подмигнул он Данику.– Ага, − так же заговорщицки улыбнулся Сивый...– И обо мне он написал, − перелистывая книгу, говорил Микола. − Вот

гляди, стих: «Я швец-молодец». И о тебе написал. О тебе и о твоей маме. Сейчас найдем. Ага! Ну, слушай.

Page 20: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

20

Это был разговор матери-крестьянки с сыном своим, который пас чужих коров. У мальчика было то, чего Даник навеки был лишен, − отец и братья. Было и то, чего он еще не успел испытать, − служба у чужих людей... Было, однако, главное, что роднило Сивого с тем пастушком, − горькая доля.

Микола, стоя посреди хаты, читал...− Ну, и вот что ты, брат Данила, должен запомнить навсегда:

Ты не жалуйся, матуся,На судьбу,Как я силы наберуся, −Все смогу.

Вот так, брат, и записано. Понятно?Даник в ответ мог вымолвить только свое «ага». За него ответила

мать.– Хорошо-то как, боженька, − вздохнула она. − Слышала, Алена, а? −

обернулась к Миколовой матери, тоже переставшей прясть.– Ну что, Даник, − сказал Микола, − хочешь так научиться читать?

(Пераклад А. Астроўскага).

Ук р а і н с к і т э к с тДаник дивився на Миколу. Друг його підвівся, підійшов до полиці і

дістав там якусь книжку.– Це Купала, − сказав він. − Той самий, що й про Машеку написав.

Пам’ятаеш? − підморгнув він Даникові.– Ага, так само по-змовницьки посміхнувся Сивий...– I про мене він написав, − гортав сторінкі Микола. От глянь, вірш:

«Я швець-молодець». I про тебе написав. Про тебе i про маму твою. Зараз знойдемо. Ага! Ну, слухай.

Це була розмова бідної матері-селянки с своїм хлопцем, який пас чужу худобу. У хлопця було те, чого в Даника ніколи не буде, – батько i брати. Було й те, чого в Даника ще нема, − поневіряння по чужих лю-дях… Ріднило Даника з тим пастушком одне − гірка доля.

Микола читав, стоячи серед хати...– Ну, і найголовніше, що ти, брат Данило, запам’ятай назавжди:

Хай печаль тебе, матусю,Не гризе,Ось я сили наберуся,Зможу все.

Отак, брат, i написано. Зрозуміло?

Page 21: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

21

У відповідь Даник зміг вимовити тільки свое «ага». За нього відповіла мати.

– Як же хороше, боже мій! − зітхнула вона. − Ти чула, Альоно? − спи-тала вона в Миколиної матері, яка теж не пряла, а слухала.

– Ну, то як, Данику, − промовив Микола, − хочеш отак навчитись читати? (Пераклад П. Скрыпчанкі).

I беларусы, і рускія, і ўкраінцы карыстаюцца гістарычна змененым кірылаўскім пісьмом, дастасаваным да кожнай з гэтых моў. Так, напрык-лад, у беларускім пісьме вельмі часта сустракаецца літара ў, якой у рускім пісьме адпавядаюць літара л (поўны − полный), літара в (роўны − ровный), літара у (адпачывалі ў нас − отдыхали у нас); у беларускім пісьме выкарыстоўваецца спалучэнне літар дз, яно абазначае беларускі мяккі зычны гук дз’, якому адпавядае рускі д’, што абазначаецца літарай д (дзіва − диво); ва ўкраінскім пісьме ўжываецца, напрыклад, літара ї, якая абазначае спалучэнне јі (йі) у словах тыпу Київ, української мови; літара и ў графіцы ўкраінскай адпавядае беларускай ы (син – сын); у беларускім і ўкраінскім пісьме ўжываецца падвойнае абазначэнне так званых падоўжаных зычных (Запарожжа − Запоріжжя, пытанне − питання).

У прачытаных тэкстах, параўноўваючы іх, можна лёгка ўбачыць блізкасць лексікі трох усходнеславянскіх моў, блізкасць іх граматычна-га ладу.

Параўнанне беларускай і рускай моў – іх фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу − зробім і з практычнай, і з навуковай мэтай; параўнанне − надзейны прыём пры вывучэнні мовы (моў).

§ 7. Асаблівасці беларускай і рускай фанетыкі1. Беларускай мове ўласцівы (часта ўжываецца) зычны гук ў, які

паходзіць з агульнаславянскага в (въ, вь) (галоўка − з ãîëîâúêà, здароўе − з ñúäîðîâüå, праўда – з ïðàâüäà), з агульнаславянскага л (жоўты – з æüëòûè, доўгі − з äúëãûè), з агульнаславянскага у (была ў брата). У рускай мове гэтаму ў адпавядаюць у вымаўленні в (правда), ф (голоф-ка, офса), л (желтый, долгий), у (была у брата).

2. Беларускім падоўжаным зычным гукам ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія абазначаюцца на пісьме падвойнымі літарамі (збожжа, маззю, суддзя, соллю, галлё, пісанне, кассё, жыццё, ноччу, застрэшша), у рускай мове адпавядаюць спалучэнні «зычны + ј»: сол’ју (солью), ноч’ју (ночью). Беларускія падоўжаныя зычныя ўзніклі на месцы старадаўняга агульна-ўсходнеславянскага спалучэння «мяккі зычны + ь + ј», калі гэта спалу-чэнне стаяла паміж двух галосных: ïûòàíüd → пытанне. У рускай мове зычны ј папярэднім гукам (ноч’ју) не асіміляваўся.

Page 22: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

22

3. Беларускі зычны γ працяжны, фрыкатыўны, адпавядае рускаму выбухному г; у беларускай мове выбухны г сустракаецца ў адзінкавых запазычаных словах (ганак, гузік і некаторыя іншыя).

4. У беларускай мове пяць афрыкат: дз’ (дзень), дж (гляджу), ц (цана, касец), ц’ (цесна, ціха) і ч (чужы). У рускай мове дзве афрыкаты: ц (цена, косец) i ч (чужой).

5. Беларускім мяккім свісцячым афрыкатам дз’, ц’ (дзіця) у рускай мове адпавядаюць мяккія зычныя д’, т’ (дитя). Беларускім дз’ і ц’ уласціва большая ступень палатальнасці, або мяккасці, чым рускім д’, т’.

6. Беларускай афрыкаце дж у рускай мове адпавядае ж, а ў запазы-чаннях ca стараславянскай мовы − жд (сяджу і сижу, прыгладжваць і приглаживать, узнагароджанне і награждение, асуджэнне і осуждение, папярэджанне і предупреждение).

7. Губныя зычныя ў беларускай мове на канцы слова, а таксама перад зычнымі, у тым ліку i перад j, − толькі цвёрдыя: сем, голуб, сып, на́сып, насы́п, п’е. У рускай мове яны бываюць і мяккія: семь, голубь, сыпь, на́сыпь, насы́пь.

8. Зычны в у беларускай мове чаргуецца з зычным ў; в вымаўляецца перад галосным, ў − на канцы слова i перад наступным зычным: галава − галоўка, галоўны; здаровы − здароўе; карова − кароў, кароўка. У рускай мове в захоўваецца не толькі перад галоснымі, але i перад звонкімі і санорнымі зычнымі: здоровый, здоровье, заздравная, главный, соврать; перад глухімі зычнымі i на канцы слова в супадае з гукам ф: трафка, фпереди, фсегда, короф, голоф; в : ф чаргуюцца (трава − трафка).

9. Беларускі гук р паслядоўна цвёрды зычны1: парадак, растрэсці, запрэгчы, рыба. У рускай мове ёсць р цвёрды i р мяккі (рыба, але поря-док, растрясти, запрячь), г. зн. зычны р парны паводле цвёрдасці − мяккасці (р − р’).

10. У беларускай мове зычны д у прыназоўніку ад і прыстаўцы ад- вымаўляецца як д перад усімі звонкімі, у тым ліку перад санорнымі в, ј, л, м, н, р: адважыцца, ад Волмы, ад Лунінца, адламаць, адрэзаць, ад Радуні, ад Радашковіч, ад іх (ад jix), ад’ехаць (адjехаць). У рускай мове вымаўляецца т: отважиться, от Львова, отломить, отрезать.

11. Зычны ч у беларускай мове заўсёды цвёрды − ці перад зычным, ці перад галосным, ці на канцы слова: чэрці, канчатак, крынічны, святоч-ны, крумкач. У рускай мове ч’ − мяккі зычны.

12. У беларускай мове змяніліся старажытныя канцавыя спалучэнні «губны + л» (бл’, мл’, вл’): рубель, карабель, журавель (з рубль, корабль,

1Заўсёды цвёрды зычны р у сербскай i польскай мовах. Былы р мяккі (р’) у польскай мове супаў з зычнымі ж ці ш (пасля звонкіх зычных i пасля галосных − ж, пасля глухіх − ш: przyjdzie − пшыйдзе, grzyb − гжыб).

Page 23: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

23

журавль), Мсціслаў (з Ìüñòèñëàâëü), Заслаўе1 (з Èçÿñëàâëü). У рускай мове: корабль, Заславль, Мстиславль i г. д.

13. Беларускай афрыкаце ч у рускай мове адпавядае ч’ (свечка i свеча), а ў запазычаннях са стараславянскай мовы − щ (скарачэнне i сокращение).

14. У беларускай мове чаргуюцца γ / х (дарога − дарох, лугі − лух), у рускай мове − г / к (дорога − дорок, луга − лук).

15. У беларускай мове былое спалучэнне чс злілося ў адзін гук, які абазначаецца на пісьме літарай ц: журавіцкі, пухавіцкі. У рускай мове чс захавалася: журавичский, пуховичский.

16. У беларускай мове як вынік трэцяй палаталізацыі ў словах тыпу чарніцы, брусніцы, клубніцы, суніцы маем ц (параўн. у рускай мове: чер-ника, брусника, ежевика, голубика).

17. У словах іншамоўнага паходжання паміж галосных іо, ыо, іа, ыа ў беларускай мове вымаўляецца ўстаўны зычны ј (ijo, ыjo, ija, ыja): біёлаг, біёграф, радыёла, рацыён, сацыёлаг, біятокі, пенсіянер, «Апасіяната», рацыянальны, інтэрнацыянальны, прапарцыянальны, эмацыянальны. Параўн. у рускай мове: биолог, биограф, радиола, соци-альный і інш.

18. Беларускай мове ўласцівы прыстаўны зычны в (зрэдку г) перад пачатковымі о, у (у тым ліку і пасля прыставак): вуліца, вуха, вузел, ву-чань, вучоба, завушница, вока, завочнік, воддаль, восень, увосень, ворыва, вожык). У рускай мове гэты прыстаўны адсутнічае: улица, ухо i пад. (апрача слова восемь).

19. У беларускай мове прыметнікі і іншыя словы прыметнікавага тыпу мужчынскага роду ў назоўным (вінавальным) склоне адзіночнага ліку маюць «усечаныя» канчаткі -ы, -і 2: малады, добры, залаты, летні, такі, усялякі, шосты, сёмы, зроблены, створаны. У рускай мове ім ад-павядаюць канчаткі -ой ці -ый, -ий: золотой, дорогой, молодой, летний, такой, шестой, добрый.

20. Беларускім словам з поўнагалоснымі спалучэннямі (серада, со-рам, вораг, салодкі, галоўны, сярэдні, узнагарода, скарачэнне) у рускай мове адпавядаюць запазычаныя стараславянскія з няпоўнагалоснымі спалучэннямі (среда, срам, враг, плен, сладкий, главный, средний, на-града, сокращение).

21. Націскному галоснаму э (е) перад шыпячымі ў беларускай мове (нясеш, ідзеш, бярэш) у рускай мове адпавядае ’о (ё): несёшь (нес’о́ш), идёшь (ид’о́ш).

1У словах тыпу рубель паміж б i л з’явіўся галосны е; у словах тыпу Мсціслаў адпаў канцавы зычны л; у словах тыпу Заслаўе на месцы л з’явіўся зычны ј.

2Сказаць інакш, у гэтых формах канцавы зычны ј страціўся: малады − з ìîëîäûé, шосты − з øåñòûé, такі − з òàêûé.

Page 24: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

260

ЗместПра аўтара і яго кнігу (3).З прадмовы аўтара (7).

УВОДЗІНЫ

Гістарычная граматыка беларускай мовы

§ 1. Пра змены ў мове (8). § 2. Прадмет і задачы курса гістарычнай грама-тыкі (8).

Беларуская мова сярод славянскіх моў

§ 3. Тры славянскія моўныя групы (12). § 4. Агульнаславянская і агульна-ўсходнеславянская мовы (12). § 5. З назіранняў над балгарскім і польскім тэкс-тамі (15). § 6. Блізкасць і роднаснасць усходнеславянскіх моў (19). § 7. Асаб-лівасці беларускай і рускай фанетыкі (21). § 8. Асаблівасці беларускай i рускай марфалогіі (24). § 9. Асаблівасці беларускага і рускага сінтаксісу (30).

Гістарычныя ўмовы ўтварэння i развіцця беларускай мовы

§ 10. Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова (39). § 11. Утва-рэнне беларускай народнасці і яе мовы (39). § 12. Беларусь у складзе Рэчы Пас-палітай (42). § 13. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (42). § 14. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст. (43).

Старажытная беларуская пісьменнасць

§ 15. Пачатак пісьменнасці ва ўсходніх славян (44). § 16. Беларускія пісьмо-выя помнікі (44).

Дзве тэндэнцыі ў старажытнай беларускай пісьмовай мове

§ 17. Традыцыйнае пісьмо і перадача новага ў мове на пісьме (46). § 18. Ка-роткі аналіз урыўкаў са старажытных беларускіх тэкстаў (46).

З гісторыі графікі

§ 19. Графічныя сістэмы (48). § 20. Кірылаўскае пісьмо. Значэнне літар (48). § 21. Лацінскае пісьмо (52). § 22. Арабскае пісьмо (53).

ФАНЕТЫКА

Фанетычная сістэма ўсходнеславянскай мовы

§ 23. Папярэднія заўвагі (55). § 24. Галосныя (вакалізм) (55). § 25. Пра асоб-ныя галосныя (56). § 26. Зычныя (кансанантызм) (57). § 27. Заўвагі пра склад (58). § 28. Заўвагі пра націск (59).

Page 25: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

261

Фанетычныя змяненні дапісьмовай эпохі

§ 29. Агульныя заўвагі (59). § 30. Першае пераходнае памякчэнне заднеязыч-ных. Узнікненне гістарычнага чаргавання г / ж’, к / ч’, х / ш’ (60). § 31. Другое пераходнае памякчэнне заднеязычных. Узнікненне гістарычнага чаргавання г / з’, к / ц’, х / с’ (61). § 32. Трэцяе пераходнае памякчэнне заднеязычных. Гістарычнае чаргаванне г / з’, к / ц’, х / с’ (63). § 33. Змяненне спалучэнняў *gt, *kt перад галоснымі *ь, *і (63). § 34. Лёс спалучэнняў зычных з наступным *j (64). § 35. Змяненне спалучэнняў *gj, *kj, *chj. Узнікненне гістарычнага чаргавання г / ж, к / ч, х / ш (64). § 36. Змяненне спалучэнняў *skj, *stj. Узнікненне гістарыч-нага чаргавання ск / шч, ст / шч (64). § 37. Змяненне спалучэнняў *zj, *sj. Узнік-ненне гістарычнага чаргавання з / ж, с / ш (65). § 38. Змяненне спалучэння *dj. Узнікненне гістарычнага чаргавання д / дж і д / ж (65). § 39. Змяненне спалучэн-ня *tj. Узнікненне гістарычнага чаргавання т / ч (66). § 40. Змяненне спалучэнняў «губны + j». Узнікненне гістарычнага чаргавання губнога са спалучэннем «губ-ны + л’» (67). § 41. Змяненне спалучэнняў *lj, *nj, *rj. Узнікненне гістарычнага чар-гавання л / л’, н / н’, р / р’ (68). § 42. Спрашчэнне ў спалучэннях (групах) зычных. Узнікненне гістарычнага чаргавання зычнага з нулём гука (68). § 43. Змяненне ў групах *dt, *tt. Узнікненне гістарычнага чаргавання д / с’, т (ц’) / с’ (70). § 44. Змяненне ў спалучэннях *gv, *kv перад ě (¸) з дыфтонга *о͡і (70). § 45. Поў-нагалоссе (71). § 46. Змяненне пачатковых спалучэнняў *ort, *olt (73). § 47. З гіс-торыі насавых галосных. Узнікненне чаргавання галоснага з насавым зычным або галоснага са спалучэннем «галосны + насавы зычны» (74). § 48. З’яўленне о на месцы пачатковага *je (75). § 49. Цвёрдыя, мяккія і памякчоныя зычныя (76). § 50. Чаргаванні галосных (76).

Фанетычныя змяненні пісьмовай эпохі

§ 51. Агульныя заўвагі (77). Рэдукаваныя ъ, ь, іх лёс (78). § 52. Кароткая ха-рактарыстыка рэдукаваных ъ, ь (78). § 53. Чаргаванне моцных і слабых рэдука-ваных (78). § 54. Лёс рэдукаваных ъ, ь (79). § 55. Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь (79). Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь у вакалізме (80). § 56. Бегласць га-лосных (80). § 57. Адсутнасць бегласці там, дзе яна павінна была ўзнікнуць.Выраўноўванне асноў (81). § 58. Прыстаўныя галосныя (82). § 59. Устаўныя га-лосныя (83). § 60. Падаўжэнне галосных о, э (е) у новым закрытым складзе (84). § 61. Змяненне рэдукаваных ъ, ь у спалучэннях з плаўнымі. Чаргаванне ро / ры, ло / лы, ле / лі (85). § 62. Другое поўнагалоссе (86). Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь у кансанантызме (86). § 63. Узнікненне новых груп зычных (86). § 64. Спрашчэнне груп зычных (87). § 65. Страта канцавога л (88). § 66. Замена зыч-нага j («ётам») (88). § 67. Змяненне в на ў (89). § 68. Змяненне цвёрдага л на ў (90). § 69. Зацвярдзенне губных перад зычнымі і на канцы слова (91). § 70. З’явы прыпадабнення (асіміляцыі) у новых групах зычных (91). § 71. Прыпадабненне цвёрдых зычных да мяккіх (92). § 72. Прыпадабненне свісцячых зычных да шы-пячых (93). § 73. Прыпадабненне шыпячых зычных да свісцячых. Зліццё свісцячых (93). § 74. Прыпадабненне звонкіх зычных да глухіх (95). § 75. Пры-падабненне глухіх зычных да звонкіх (95). § 76. Прыпадабненне ў спалучэнні

Page 26: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

262

дн (96). § 77. Зліццё свісцячых сс → с, зс → c, цс → ц (96). § 78. Узнікненне па-доўжаных зычных (97). § 79. Распадабненне (дысіміляцыя) у новых групах зычных (99). § 80. Змяненне звонкіх зычных на канцы слова (100). Рэдукаваныя ы̌, ǐ (напружаныя ъ, ь), іх лёс (100). § 81. Паходжанне рэдукаваных ы̌, ǐ (100). § 82. Лёс рэдукаваных ы̌, ǐ (100). Фанетычныя змяненні, не звязаныя са стра-таю рэдукаваных (102). § 83. Агульныя заўвагі (102). § 84. Змяненне галоснага ê (¸) (103). § 85. Змяненне э (е) на о (ё) (104). § 86. Адсутнасць змянення э → о ў словах тыпу сена, першы, нясеш і інш. (105). § 87. Змяненне канцавога э (е) на о (ё) (106). § 88. Аканне (106). § 89. Страта канцавога і (108). § 90. Страта канца-вых у, э (е) (109). § 91. Зліццё галосных (110). § 92. Змяненне і на й (111). § 93. Далейшае памякчэнне д’, т’. Узнікненне дзекання і цекання (111). § 94. Развіццё прыстаўных (пратэтычных) зычных (112). § 95. Афрыката дж (113). § 96. Зыч-ны γ (113). § 97. Шыпячыя зычныя (114). § 98. Зычны ц (115). § 99. Зычны р (115). § 100. З’яўленне ўстаўных заднеязычных (116). § 101. Страта канцавога ј (й) (117). § 102. Змяненне гы → гі, кы → кі, хы → хі (118). § 103. Кароткае падагульнен-не (118).

МАРФАЛОГІЯ

Некаторыя агульныя пытанні

§ 104. Пра змены ў марфалогіі (119). § 105. З’явы аналогіі і спрошчання (121). § 106. Змены ў марфемнай будове слоў (122). § 107. Пра сістэму часцін мовы (124).

Назоўнік

§ 108. Агульныя заўвагі (125). § 109. Род назоўнікаў (125). § 110. Лік на-зоўнікаў (126). § 111. Склон назоўнікаў (128). § 112. Старажытныя асновы на-зоўнікаў (129). § 113. Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў (130). § 114. Узоры агульнаўсходнеславянскага скланення назоўнікаў (132). § 115. Заўвагі да ўзораў старажытнага скланення назоўнікаў (135). § 116. Распазнаванне старажытных тыпаў скланення (137). § 117. Лёс старажытнай сістэмы скланення на-зоўнікаў (137). § 118. Лёс скланення назоўнікаў на *ŏ (*јŏ) і *й (139). § 119. Лёс скланення назоўнікаў на *ĭ (141). § 120. Лёс скланення назоўнікаў з асновай на зычны (141). § 121. Лёс скланення назоўнікаў з асновай на *ā (*јā) (143). § 122. Змены ў гісторыі скланення назоўнікаў на *ā (*јā) (143). § 123. Скланенне назоўнікаў у множным ліку (144).

Займеннік

§ 124. Кароткія папярэднія заўвагі (147). § 125. Асабовыя займеннікі (148). § 126. Змены ў асабовых займенніках (149). § 127. Зваротны займеннік (150). § 128. Займеннік 3-й асобы (150). § 129. Неасабовыя займеннікі (153). § 130. Скланенне неасабовых займеннікаў (154). § 131. Змены ў займенніках мяккай разнавіднасці (155). § 132. Змены ў займенніках цвёрдай разнавідна-сці (157). § 133. Змены ў займенніку âüñü (âüñÿ, âüñå) (160). § 134. Займеннікі êúòî (хто), ÷üòî (што) (161).

Page 27: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

263

Прыметнік§ 135. Агульныя заўвагі (162). § 136. Кароткія і поўныя прыметнікі (163).

§ 137. Прыналежныя прыметнікі (166). § 138. Злітая (усечаная) форма прымет-нікаў (167). § 139. Скланенне поўных прыметнікаў у агульнаўсходнеславянскай мове (168). § 140. Змены ў поўных прыметніках (170). § 141. Канчатак прымет-нікаў мужчынскага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку (170). § 142. Канчатак роднага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жано-чага роду (171). § 143. Канчатак меснага склону адзіночнага ліку (172). § 144. Канчатак назоўнага (вінавальнага) склону множнага ліку (172). § 145. Ступені параўнання прыметнікаў (173).

Лічэбнік§ 146. Агульныя заўвагі (174). § 147. Лічэбнік адзін (176). § 148. Лічэбнік два

(дзве) (177). § 149. Лічэбнік абодва (абедзве) (178). § 150. Спалучэнне назоўнікаў з лічэбнікам два (178). § 151. Лічэбнікі тры, чатыры (178). § 152. Лічэбнікі пяць − дзевяць і дзесяць (179). § 153. Лічэбнікі адзінаццаць − дзевятнац-цаць (180). § 154. Лічэбнікі дваццаць, трыццаць (180). § 155. Лічэбнік со-рак (181). § 156. Лічэбнікі пяцьдзясят − восемдзесят (181). § 157. Лічэбнік дзевяноста (182). § 158. Лічэбнік сто (182). § 159. Лічэбнік дзвесце (182). § 160. Лічэбнікі трыста, чатырыста (183). § 161. Лічэбнікі пяцьсот − дзевяць-сот (183). § 162. Лічэбнік паўтара (паўтары) (184). § 163. Іншыя лічэбнікі з паў- (184). § 164. Парадкавыя лічэбнікі першы, другі (184). § 165. Далучальнасць пры лічэнні. Састаўныя лічэбнікі (185).

Дзеяслоў§ 166. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова ў старажытнай мове (185).

§ 167. Чатыры тыповыя разнавіднасці дзеяслоўных форм у старажытнай мове (186). § 168. Інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова) (187). § 169. Супін (189). § 170. Асновы цяперашняга часу (189). § 171. Асновы ін-фінітыва (189). § 172. Лады дзеяслова (190). § 173. Часы дзеяслова (190). § 174. Цяперашні час. Два тыпы спражэння дзеясловаў (191). § 175. Асабовыя формы цяперашняга часу дзеясловаў нетэматычнага і тэматычнага спражэння (192). § 176. Змены ў нетэматычным спражэнні (цяперашні час) (193). § 177. Змены ў тэматычным спражэнні (195). § 178. Сучасныя формы прошлага часу (196). § 179. Аорыст (197). § 180. Імперфект (199). § 181. Перфект (199). § 182. Плюск-вамперфект (202). § 183. Будучы просты час (204). § 184. Будучы складаны I (205). § 185. Будучы складаны II (206). § 186. Умоўны лад (207). § 187. Загадны лад (209). § 188. Зваротныя дзеясловы (213). § 189. Дзеепрыметнік. Дзее-прыслоўе (214). § 190. Скланенне кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага ста-ну (215). § 191. Лёс кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану. Паходжанне дзеепрыслоўяў (217). § 192. Скланенне і лёс поўных дзеепрыметнікаў незалеж-нага стану (218). § 193. Дзеепрыметнікі залежнага стану (220). § 194. Лёс дзее-прыметнікавых форм, ужыванне ў сучаснай беларускай літаратурнай мове (221). § 195. Кароткае падагульненне (222).

Дадаткі (223). Літаратура (256). Скарачэнні (258).

Page 28: УДК › upload › inf › 978-985-06-2896-1.pdfУДК 811.161.3’36-112(075.8) ББК 81.2Беи-922 Я62 Навуковы рэдактар загадчык кафедры мовазнаўства

Вучэбнае выданне

Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: ГІСТАРЫЧНАЯ ГРАМАТЫКА

Вучэбны дапаможнік

Рэдактар Л.М. МакейчыкМастацкі рэдактар Т.В. ШабунькоТэхнічны рэдактар Н.А. Лебядзевіч

Карэктар Т.К. ХвальКамп’ютарная вёрстка Н.В. Шабуні

Падпісана ў друк 14.05.2019. Фармат 60×84/16. Папера афсетная. Гар нітура «Times New Roman». Афсетны друк. Ум. друк. арк. 15,35. Ул.-выд. арк. 16,8. Тыраж 300 экз. Заказ 181.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва “Вышэйшая шко ла”». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы,

распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/3 ад 08.07.2013.Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск.

e-mail: [email protected] http://vshph.comРэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецкі цэнтр Беларускага

дзяржаўнага ўніверсітэта». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/63 ад 19.03.2014.

Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск.