Upload
marketingby
View
878
Download
9
Embed Size (px)
Citation preview
Прэзентацыя для чацьвёртага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі АD.NAK!
Намінацыя: Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект
Шляхетная парцаляна ручнога вырабу KARALI
1
Парцаляна KARALI – вытанчанасць
шляхетнага посуду
Кожная калекцыя парцаляны KARALI адмыслова распрацаваная, каб
дадаць у вашую прастору часцінку нацыянальнага каларыту. Ранішняя
кава ці вечаровая гарбата, адпачынак ля зімовага камінка ці вечар на
летняй верандзе – кожны пачастунак з парцалянай KARALI стане для
вас чароўным рытуалам шляхетнага хараства. З парцалянай KARALI ў руках вы заўсёды адчуеце непаўторную прыгажосць моманту.
2
Кожная калекцыя
парцаляны KARALI
апавядае пра адметнасці
беларускай культуры і
гісторыі
Праз рэльефы і дэколі на кубках, імбрыках, сальніцах, мыльніцах і шклянках KARALI вы дакранецеся да вытанчаных узораў выцінанак, шляхетных формаў княскіх мячоў і алебардаў ды іншых адметнасцяў беларускай культуры і гісторыі: іх цікава
абмеркаваць з сябрамі, з імі важна пазнаёміць дзяцей, іх прыемна прэзентаваць гасцям з-за мяжы.
3
Парцаляна KARALI робіцца рукамі
з матэрыялаў найлепшай якасці
Для вырабу парцаляны KARALI, як посуду, так і аксесуараў для ваннага пакоя, мы выкарыстоўваем
толькі высакаякасныя парцалянавыя масы і глазуры,
якія імпартуюцца выключна з Еўропейскага Звязу. Парцаляна KARALI робіцца рукамі з дапамогай
адмыслова зробленых формаў. Кожны парцалянавы
прадмет KARALI патрабуе руплівай працы майстра:
адліўкі, шліфоўкі, зачысткі, глазуроўкі ды іншай
ручной апрацоўкі. У выніку парцаляна KARALI
атрымліваецца тонкай, белай, утульнай і шляхетнай.
Калекцыя «Зброя Вялікага
Княства Літоўскага»Створаная пад
уздзеяннем магіі эпохі рыцарства,
сярэднявечча. Спадчына
ВКЛ здабывалася
мячамі, пікамі, алебардамі, ступіцамі, сякерамі і мужнасцю
адважных ваяроў. Смелае спалучэнне
выяваў халоднай зброі з пацалянай, што нясе
цяпло і ўтульнасць,
узрушвае пачуцці, прымушае кроў хутчэй
бегчы ў жылах, а руку мацней сціскаць кубак.
5
Кубак «Зброя ВКЛ»
Бярдыш – старадаўняя халодная зброя ў выглядзе сякеры з адным лязом у форме паўмесяца і з доўгім драўляным дрэўкам. У ВКЛ бярдыш прыйшоў са
Старажытнага Усходу. У ХV-ХVІІІ стагоддзях бярдыш стаўся масавай
зброяй гараджан і сялян-паўстанцаў, гарадской варты і брамнікаў. З
укарочаным і патоўшчаным дрэўкам бярдыш выкарыстоўваўся як сякера
для пабудовы драўлянай агароджы ваеннага лагеру, стварэння лясных засек і завалаў. Бярдыш служыў таксама падстаўкай–фаркетам для
вядзення агню з агнястрэльнай зброі.
Партызан альбо
партызана – калюча-
сякучая дрэўкавая зброя,
што выкарыстоўвалася ў ВКЛ у ХVІ-ХVІІ стагоддзях. Першапачаткова
наканечнікі партызаны
вырабляліся са старых мячовых клінкоў.
Алебарда дадавалася да
шляхецкага герба за
асаблівыя заслугі рыцара.
Алебарда з’явілася ў Еўропе ў канцы ХІІІ стагоддзя і ўялала з сябе
спалучэнне кап’я, сякеры і крука. Алебарда
прызначалася для
сцягвання вершніка з каня. З позняга
сярэднявечча да нашых дзён алебарду выкарыстоўваюць як парадна-цэрыманіяльную
зброю.
Калекцыя «Выцінанка»
Парцаляна KARALI калекцыі «Выцінанка»
упрыгожаная арнаментальнай выцінанкай з выявай Дрэва жыцця і кахання – абярэг Вашай сям’і і сакральны падарунак з глыбокім
сэнсам, з найлепшымі зычэннямі доўгага
жыцця і ўзаемнага кахання Вашым блізкім.
7
Імбрык
«Выцінанка»
Раслінны арнамент – надзвычай папулярны матыў выцінанкі. Ён адлюстроўвае хараство прыроды і натхняе, удыхае жыццё
ў парцаляну. Фантастычныя хітраспляценні галінак, лісточкаў, кветак пераносяць Вас ў свет мрояў. Пільны позірк выхапіць
пары птушак на галінках казачнага дрэва. Птушка ў народным
уяўленні асацыюецца з вясной, цяплом, святлом. Казачныя
птушкі, якія з замілаваннем глядзяць адна адной у вочы –
старажытны сімвал узаемнага кахання.
Некаторыя факты пра парцаляну KARALI
Ідэя выраблення парцаляны KARALI
узнікла ў пачатку 2012 году. Аўтары - Галіна Яшчанка і керамістка
Вольга Раманюк
На дадзены момант прадаецца 2 калекцыі парцаляны KARALI - «Зброя ВКЛ» і «Выцінанка». Рыхтуюцца да выйсця яшчэ 2
калекцыі – «Дрэва Радзівілаў» і «Жывая»
Першая партыя парцаляны KARALI для
абмежаванага продажу з’явілася ў снежні 2012 году, у масавы продаж парцаляна
KARALI паступіла ў чэрвені 2013 году
Нашая міссія будзе выкананая, калі ў кожнай беларускай сям’і з’явіцца хаця
б адзін прадмет з парцаляны KARALI
Знайсці больш інфармацыі, паглядзець больш
фатаздымкаў, а таксама набыць парцаляну KARALI
вы можаце на нашым сайце www.karali.by