304
Вучэбны дапаможнік для 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання МІНСК НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ 2009 Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Пад рэдакцыяй З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі Национальный институт образования Правообладатель Национальный институт образования

b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

  • Upload
    others

  • View
    6

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

Вучэбны дапаможнік для 11 класаагульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання

МІНСКНАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ

2009

ДапушчанаМіністэрствам адукацыі

Рэспублікі Беларусь

Пад рэдакцыяйЗ. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 2: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

ISBN 978�985�465�576�5 © Афармленне. НМУ «Нацыянальныінстытут адукацыі», 2009

УДК 821.161.3.09(075.3=161.3=161.1)ББК 83.3(4Беи)я721

Б43

А ў т а р ы:

З. П. Мельнікава («Васіль Быкаў», «Рыгор Барадулін»); Г. М. Іш�чанка («Ніл Гілевіч»); М. І. Мішчанчук («Іван Навуменка»,«Яўгенія Янішчыц»); М. І. Мішчанчук, І. М. Гоўзіч («Паэзія»);М. І. Мішчанчук, М. І. Яніцкі («Іван Шамякін»); Г. М. Снітко(«Беларуская літаратура перыяду 1966—1985 гадоў»); І. А. Швед(«Эрнэст Хемінгуэй», «Генрых Бёль»); І. М. Гоўзіч («МіхасьСтральцоў»); В. М. Смаль («Іван Чыгрынаў»); У. А. Сенькавец(«Георгій Марчук»); С. М. Шчэрба («Аляксей Дудараў», «БеларусDкая літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980Dх гадоў)»);У. А. Лебедзеў («Проза»); Н. Д. Андрэйкавец, М. І. Яніцкі («ДраD

матургія»)

Р э ц э н з е н т ы:

аддзел грамадскаDгуманітарнай адукацыі Мінскага гарадскогаінстытута развіцця адукацыі (метадыст выш. катэгорыі

В. Л. Душэўская);настаўнік беларускай мовы і літаратуры выш. катэгорыі гімD

назіі № 1 імя Францыска Скарыны г. Мінска Н. І. Целяпун;канд. філал. навук, заг. сектара гісторыі беларускай літаратурыІнстытута мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа НаD

цыянальнай акадэміі навук Беларусі С. Л. Гаранін;член Дзяржаўнай камісіі, канд. філал. навук, дацэнт

М. Ф. Шаўлоўская;настаўнік беларускай мовы і літаратуры выш. катэгорыі сярэдняй

школы № 97 г. Мінска А. І. Савасцянік

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 3: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

ÁÅËÀÐÓÑÊÀß Ë²ÒÀÐÀÒÓÐÀ ÏÅÐÛßÄÓ

1966—1985 ãàäî¢

Перыяд абнаўлення грамадскага жыцця, які ўвайшоў угісторыю пад назвай «хрушчоўская адліга», завяршыўся ўсярэдзіне 1960Dх гадоў. Пастанова ЦК КПСС «Аб павышэнDні адказнасці кіраўнікоў, органаў друку, радыё, тэлебачанDня, кінематаграфіі, устаноў культуры і мастацтва за ідэйнаDпалітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуару»(1969) замацавала партыйную апеку над развіццём культурыі літаратуры.

Нягледзячы на складаныя грамадскаDпалітычныя ўмоDвы, канец 1960Dх — першая палова 1980Dх гадоў пазначанызначнымі дасягненнямі ў культурным жыцці Беларусі.У выяўленчым мастацтве варта назваць імёны М. Данцыга,М. Савіцкага, А. Марачкіна, М. Селешчука, Ф. Янушкевічаі інш. Асабліва плённа працаваў М. Савіцкі. Яго палотны«Партызаны», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна»,цыклы «Гераічная Беларусь», «Лічбы на сэрцы» і многія інDшыя сталі набыткам не толькі беларускага, але і сусветнагавыяўленчага мастацтва. Іх аўтар не раз станавіўся лаўрэаDтам дзяржаўных прэмій БССР і СССР, яму прысвоена званDне народнага мастака Беларусі (1972) і народнага мастакаСССР (1978).

У 1960—80Dя гады з’явіліся новыя імёны беларускіхскульптараў і архітэктараў. Імі створаны шэраг помнікаў,манументаў, мемарыяльных комплексаў, якія сталі важныDмі падзеямі ў культурным жыцці рэспублікі таго часу. Гэтапомнікі Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. ЗаDспіцкі), Я. Коласу (З. Азгур), М. Багдановічу (С. Вакар) уМінску, манумент у гонар маціDпатрыёткі Н. Ф. КупрыянаDвай і яе пяці сыноў, якія не вярнуліся з вайны (А. Заспіцкі,

3

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 4: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

4

І. Міско, М. Рыжанкоў) у Жодзіна, мемарыяльнаDархітэкDтурны комплекс «Хатынь» (С. Селіханаў, Ю. Градаў, В. ЗанDковіч, Л. Левін), мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэDпасцьDгерой» (А. Бембель, Р. Сысоеў, Ю. Казакоў і інш.).Комплексы «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасцьDгерой» вядомыява ўсім свеце і з’яўляюцца месцамі паломніцтва на тэрыDторыі Беларусі.

Цікавыя творы, калектывы, таленавітыя спевакі і кампаDзітары з’явіліся ў гэтыя гады ў музычным мастацтве. У пеDсенным жанры паспяхова заявілі пра сябе І. Лучанок, Э. ХаDнок, У. Буднік, В. Іваноў, Л. Захлеўны і іншыя кампазітаDры. Былі напісаны і пастаўлены оперы Ю. Семянякі «ЗорDка Венера», «Новая зямля», Г. Вагнера «Сцежкаю жыцця»,Дз. Смольскага «Сівая легенда», «Францыск Скарына». АдDметны рэпертуар мелі вакальнаDінструментальныя ансамблі«Песняры» (створаны ў 1969 годзе) і «Сябры» (створаны ў1974 годзе). Гэтыя калектывы выконвалі пераважна народDныя песні і песні беларускіх кампазітараў («Касіў Ясь каDнюшыну», «А ў полі вярба», «Алеся», «Вы шуміце, шуміценада мною, бярозы» і інш.). Важнай падзеяй у музычнымжыцці Беларусі стала адкрыццё ў 1971 годзе Дзяржаўнагатэатра музычнай камедыі БССР, у якім была пастаўленапершая беларуская аперэта «Паўлінка» Ю. Семянякі.

Пачынаючы з 1960Dх гадоў на ўсесаюзных і міжнародныхкінафестывалях рэгулярна прадстаўляліся работы беларусDкіх кінематаграфістаў. Такія фільмы, як «Дзяўчынка шуDкае бацьку», «Вазьму твой боль», «Людзі на балоце», «ПаDланез Агінскага», былі ў свой час адзначаны дзяржаўныміпрэміямі СССР.

Плённа на працягу 1960—80Dх гадоў працавалі тэатральDныя калектывы. Асаблівым поспехам карысталіся пастаDноўкі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імяЯнкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага тэатра імя ЯкубаКоласа. У рэпертуары купалаўцаў значыліся спектаклі «ТрыDбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» А. МаDкаёнка, «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча, «Плач перапёлDкі» І. Чыгрынава, «Парог», «Радавыя» А. Дударава. МайстDры коласаўскай сцэны ажыццявілі пастаноўкі спектакляў

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 5: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

5

па п’есах У. Караткевіча «Званы Віцебска», А. ПетрашкеDвіча «Напісанае застаецца», М. Матукоўскага «Амністыя»,па рамане І. Шамякіна «Снежныя зімы» і інш. Відавочна,што развіццё многіх відаў нацыянальнага мастацтва былоцесна звязана з развіццём беларускай літаратуры.

Пазначаныя гады былі перыядам актыўнай творчай іграмадскай дзейнасці пісьменнікаў розных пакаленняў. Прагэта сведчыць той факт, што праца многіх з іх была адзнаDчана высокімі званнямі і ўзнагародамі. Так, за раманы «ЛюDдзі на балоце» і «Подых навальніцы» І. Мележу ў 1972 годзепрысвоена званне лаўрэата Ленінскай прэміі і народнагапісьменніка Беларусі. В. Быкаў у 1974 годзе атрымаў ДзярDжаўную прэмію СССР (за аповесці «Абеліск» і «Дажыць дасвітання»), у 1978 годзе — Дзяржаўную прэмію БССР(за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён»), у 1980 годзеяму было прысвоена званне народнага пісьменніка, а празчатыры гады — Героя Сацыялістычнай Працы. У 1974 годзеДзяржаўныя прэміі БССР атрымалі К. Крапіва за п’есу«Брама неўміручасці» і А. Макаёнак за п’есы «Трыбунал»і «Таблетку пад язык». У 1981 годзе Я. Брыль атрымаў званDне народнага пісьменніка Беларусі.

У гэты перыяд у літаратуру прыйшлі Д. БічэльDЗагнеDтава, А. Разанаў, Н. Мацяш, Я. Янішчыц, Т. Бондар, В. КазьDко, В. Карамазаў, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, А. ПетрашкеDвіч, В. Коўтун, А. Дудараў і многія іншыя мастакі слова.Творчыя індывідуальнасці маладых аўтараў раскрывалісяў розных жанрах. Каб новыя творы хутчэй знаходзілі свайDго чытача, у рэспубліцы ў 1972 годзе было створана дзярDжаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура». У ім пачалівыходзіць штогоднікі «Дзень паэзіі», «Далягляды», «СучасDнік», «Братэрства».

Актывізацыі тагачаснага літаратурнаDтворчага жыццяспрыялі дыскусіі, якія разгортваліся па ініцыятыве пісьDменнікаў, крытыкаў і літаратуразнаўцаў на старонках газеDты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Полымя». Яны ўасноўным датычыліся стану і перспектыў развіцця беларусDкай прозы, паэзіі, драматургіі, літаратурнаDмастацкай крыDтыкі. Напрыклад, на цікавую размову аб праблемах разD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 6: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

6

віцця нацыянальнай паэзіі выклікаў апублікаваны ў «ЛіМе»ў 1972 годзе дыялог А. Вярцінскага і В. Бечыка «З часам ілюдзьмі».

У 1975 годзе ў Мінску прайшла Усесаюзная нарада пісьDменнікаў «Неўміручы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннайвайне і яго адлюстраванне ў савецкай літаратуры». Пазней(1978) быў праведзены круглы стол на тэму «Гераізм савецDкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і сучаснаясавецкая дакументальная літаратура». У гэтых мерапрыемDствах прымалі ўдзел пісьменнікі з усіх саюзных рэспублік.У сваіх выступленнях яны адзначалі немалыя набыткі беDларускіх літаратараў у распрацоўцы тэмы мінулай вайны.Менавіта з твораў пра Вялікую Айчынную вайну пачаўсяў той час выхад беларускай літаратуры да ўсесаюзнага ісусветнага чытача.

Паэзія. Прыкметнай з’явай у паэтычным летапісе ВяліDкай Айчыннай вайны сталі вершы А. Пысіна і А. ВярцінDскага, у якіх адлюстраваны «самая суровая праўда жыцця,трагізм і драматызм народнага лёсу» (А. Лойка). НевыпадDкова крытыкі і літаратуразнаўцы ставяць іх поруч з ваенDнай прозай В. Быкава. З вершаў А. Вярцінскага ваеннайтэматыкі найбольш вядомым з’яўляецца верш «Рэквіем пакожным чацвёртым» (1966). Згодна з тагачаснай статысDтыкай, у час мінулай вайны загінуў кожны чацвёрты белаDрус. Страты нашага народа, сцвярджае аўтар, значна больDшыя, калі ўлічыць усіх «голадам падкошаных», скалечаныхі знявечаных, прапаўшых без вестак, памерлых ад ран, дзеDтак, узарваных на мінах...

Лічым: кожны чацвёрты...А той рахунак прыблізны,а той рахунак няцвёрды,а ўрон яшчэ больш вялізны.

«Рэквіем...» пабудаваны на паралелізме паміж высечаDным лесам і «высечаным» народам, па якім бязлітасна прайDшлася «сякера ваеннай навалы». Вайна даўно адгрымела,але «не забываецца той урон, не зарастаюць прагалы». СуDровым ваенным і першым пасляваенным гадам прысвечаны

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 7: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

7

вершы П. Панчанкі «Горкая радасць», К. Кірэенкі «Калі яляжаў пад месяцам», А. Пысіна «ІванDчай», У. Караткевіча«Партызанская балада», Р. Барадуліна «Пахі акупацыі»,Г. Бураўкіна «Бязбацькавічы», Е. Лось «Мая Хатынь» і інDшыя творы.

У канцы 1960Dх — пачатку 1980Dх гадоў значна пашырыDліся абсягі філасофскаDінтэлектуальнай лірыкі. Паэты адDмаўляліся ад спрошчанага паказу чалавека, свядома арыенDтуючыся на выслоўе К. Чорнага «Чалавек — гэта цэлысвет». Вось чаму лірычны герой А. Разанава — аднаго з саDмых яркіх прадстаўнікоў інтэлектуальнай плыні ў беларусDкай паэзіі — найперш шукае адказ на пытанне «Кім я ёсць?!І кім не ёсць?!» і знаходзіцца ў пастаянным пошуку сутнасDці чалавека: «Хто стане чалавекам?.. Што ў чалавеку —сонца?.. Што вада?..»

Чалавек, згодна з філасофскай навукай, — частка прыDроды. НавуковаDтэхнічная рэвалюцыя аказала згубныўплыў на акаляючае асяроддзе, парушыла гармонію і раўDнапраўе паміж прыродай і людзьмі. Мова «птушак і дрэў,ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замежDнай» (П. Макаль «Вывучаю замежныя мовы»). У паэзіі ўсёчасцей і часцей гучаў пратэст супраць «пакарэння прыDроды». Экалагічная тэма пачала займаць адно з вядучыхмесцаў у лірыцы 1970Dх — пачатку 1980Dх гадоў. Многіяпейзажныя вершы таго часу трымаюцца на прыёме апаDстрофы, калі з’явы прыроды надзяляюцца душою: Г. БуDраўкін «Мы хочам зразумець галактык мову», В. Зуёнак«Млечны Шлях у тысячы званоў», Р. Барадулін «Травейце,гароды», А. Русецкі «Адкрыццё», А. Разанаў «Дрэвы» іінш. Яны ўяўляюць сабой медытацыі — у іх аўтары вядуцьразмову з раслінным і жывёльным светам, падкрэсліваючытым самым думку пра роднасць чалавека і прыроды. УлаDдаранне аднаго над другім непрымальнае, бо трэба жыць нетолькі днём сённяшнім, але і думаць пра нашчадкаў: штозастанецца ім? «Людзі, людзі, жывіце нармальна / І прабудучы думайце век», — заклікае П. Панчанка ў вершы«Лясы і рэкі».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 8: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

8

У літаратуры 1960—80Dх гадоў асобную плынь склалатак званая «жаночая паэзія». Значнае месца ў творчасціД. БічэльDЗагнетавай, Н. Мацяш, Р. Баравіковай, Я. ЯніDшчыц, В. Іпатавай, Е. Лось, Н. Тулупавай, Г. Каржанеўскай,Т. Бондар, В. Коўтун займаюць вершы пра каханне. У іхштампы і ідэалагічныя ўстаноўкі, якія былі ўласцівыя інтымDнай лірыцы ў папярэднія дзесяцігоддзі, калі закаханыяпры сустрэчах «гавораць адно пра працадні і рэдка калі —пра каханне» (М. Танк «Сентыментальная трагедыя»), саDступілі месца натуральным чалавечым пачуццям — каханDню, радасці, даверу, спагадзе, спачуванню, суму, жальбе.У кожнай з паэтэс свая лірычная гераіня, але кожны разяна асоба чулая, вытанчаная ў сваіх пачуццях, здольная дасамаадданасці. Яна то радасная і ўзнёслая, то «зажуранаяі роспачная». Але заўсёды прыгожая, чыстая і светлая ўсваіх памкненнях, у жаданні кахаць (Д. БічэльDЗагнетава«Любы мой», Н. Мацяш «Панянькавала за свой век няDмала», Р. Баравікова «Пад шум ракі», Я. Янішчыц «І ціDшыня вастрэй ляза» і інш.).

Каханне, як пачуццё, якое ўзвышае чалавека, прыносіцьрадасць і шчасце, дапамагае адчуць хараство свету, паэтызуDецца таксама ў вершах П. Броўкі «Пахне чабор», М. Танка«Аvе Маrіа», Р. Барадуліна «Світанняў я з табой не сустраDкаў...» і інш.

Значным набыткам тагачаснай беларускай літаратурыстаў вершаваны раман Н. Гілевіча «Родныя дзеці» (1985),у якім паDмастацку цікава і паDфіласофску заглыбленаўвасоблена думка пра непарыўнасць чалавека з Радзімай іСусветам:

Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе:Мы — дзеці роднае сям’і,І дзеці МаціDБеларусі,І дзеці МатухныDзямлі.

Проза. З драматычнымі падзеямі вайны адзін на адзінсутыкаюцца героі быкаўскіх аповесцей «Круглянскі мост»(1969), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да свіDтання» (1972), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды»(1982) і многіх іншых. «Жорсткая, бязлітасная памяць

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 9: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

9

абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленDнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказацьсённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой быстрашнай і трагічнай ні была гэтая праўда. Гэта наш граDмадзянскі і пісьменніцкі абавязак перад мёртвымі і жывыDмі», — падкрэсліваў празаік. У гэтых словах дакладнавыяўлена пазіцыя В. БыкаваDпісьменніка, у творах якогапраблема «чалавек і вайна» ўпершыню стала аб’ектам усеDбаковага мастацкага паказу.

Дзіцячыя ўражанні і памяць пра ваеннае ліхалецце празгады прадвызначылі змест многіх твораў Б. Сачанкі, І. ПташDнікава, І. Чыгрынава, В. Казько і іншых пісьменнікаў, якіяналежаць да пакалення «дзяцей вайны». Бясспрэчным даDсягненнем тагачаснай беларускай прозы ў распрацоўцы ваенDнай тэмы сталі аповесці Б. Сачанкі «Апошнія і першыя»(1966) і І. Пташнікава «Тартак» (1967). Яны прысвечаныадной з самых трагічных старонак другой сусветнай вайнына Беларусі — масаваму спальванню гітлераўцамі вёсакразам з жыхарамі. Гэтымі творамі аўтары распачалі ўнашай літаратуры тэму, якую прынята называць «памяцьХатыні». Свой працяг яна знайшла ў «Хатынскай аповесці»А. Адамовіча (1972) і кнізе «Я з вогненнай вёскі...» А. АдаDмовіча, Я. Брыля, У. Калесніка (1973). Апошняя з названыхналежыць да дакументальных твораў пра Вялікую АйчынDную вайну. Адкрываецца яна статыстычнымі данымі праколькасць спаленых фашыстамі ў гады вайны вёсак па ўсёйБеларусі і ў кожнай вобласці. Затым прыводзіцца звыштрохсот жахлівых маналогаў — успамінаў тых, каму паDшчасціла вырвацца з агню, якія выжылі, каб расказацьусяму свету пра зверскія карныя экспедыцыі гітлераўцаў.

Апошняя вайна і перажытае ў час яе паўстае са староDнак апавяданняў І. Навуменкі, што склалі зборнік «Таполіюнацтва» (1966), і раманаў «Сасна пры дарозе» (1962),«Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1973), «Смутак беDлых начэй» (1980), І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1970),«Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983), апоDвесцей І. Шамякіна «Шлюбная ноч» (1975), «Гандлярка іпаэт» (1976), І. Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага»

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 10: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

10

(1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970) і інш. Такім чыDнам, асэнсаванне ваеннай тэмы ў беларускай прозе гэтагаперыяду паспяхова ажыццяўлялася ў эпічных творах розDных жанравых формаў, ад апавяданняў і псіхалагічныхаповесцей да вялікіх раманаў і дакументальных кніг.

У канцы 1960Dх — пачатку 1980Dх гадоў з’явіўся шэрагтвораў пра мінулае нашага народа. Перыяд калектывізаDцыі, які стаў пераломным у жыцці вёскі, адлюстраваны ў«Палескай хроніцы» І. Мележа (1961—1976). ЗаходнебелаDруская рэчаіснасць стала аб’ектам мастацкага даследаванняў раманах В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» (1978),«Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца» (1987).Багатая гісторыя беларусаў паDранейшаму вабіла У. КаратDкевіча, які быў перакананы, што «без гістарычнага рамана,гістарычнай літаратуры ўвогуле не можа абудзіцца нацыя».Услед за У. Караткевічам з творамі пра мінулае, пра выдатDных дзеячаў Беларусі выступілі В. Іпатава «Прадслава»(1971), Б. Сачанка «Дыярыуш Мацея Белановіча» (1973),А. Лойка «Як агонь, як вада» (1982), К. Тарасаў «Памяцьпра легенды» і іншыя празаікі.

Усе творы гэтага перыяду, прысвечаныя сучаснасці, даDследчыкі літаратуры ўмоўна падзяляюць на дзве групы.Першую групу складаюць творы, у якіх узняты надзённыя,пераважна сацыяльныя, праблемы тагачаснага жыцця. Даіх ліку можна аднесці аповесці і раманы І. Шамякіна«Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974)і інш. Да другой групы належаць творы «больш аналітычDнага характару, псіхалагічна заглыбленыя, скіраваныяна даследаванне і высвятленне маральных асноў жыцця»(С. Андраюк). Іх змест вызначаўся паказам пераважна вясDковай рэчаіснасці. Беларуская «вясковая проза» прадстаўDлена аповесцямі А. Кудраўца «Раданіца» (1970), Я. СіпакоDва «Усе мы з хат» (1982), А. Жука «Паляванне на АпошнягаЖураўля» (1978—1982), раманамі І. Пташнікава «Мсціжы»(1970), «Алімпіяда» (1984) і іншымі творамі.

Выходзіць за рамкі традыцыйнай «вясковай прозы» апоDвесць А. Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля». У ёй

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 11: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

11

гучыць пратэст супраць спажывецкіх, браканьерскіх адноDсін да прыроды. Праблема «чалавек і прырода» з’яўляеццацэнтральнай у раманах В. Карамазава «Пушча» (1979),В. Казько «Неруш» (1981) і яго аповесці «Цвіце на Палессігруша» (1978).

Драматургія. Канец 60Dх — пачатак 80Dх гадоў ХХ стаDгоддзя — перыяд росквіту айчыннай драматургіі. У гэтычас раскрыўся талент А. Дзялендзіка, М. Матукоўскага,А. Петрашкевіча. Напружана і плённа працаваў А. МакаёDнак. Адна за адной з’яўляліся ў друку яго п’есы. Аб’ектамаўтарскага даследавання былі жорсткасць і бесчалавечDнасць мяшчанскага быту, відавочныя нават дзецям («ЗацюDканы апостал», 1969), праблемы вясковага жыцця, міграDцыі сельскага насельніцтва ў гарады («Таблетку пад язык»,1972), заганныя з’явы тагачаснай савецкай рэчаіснасці(«Святая прастата», 1974), узаемаадносіны паміж людзьмі(«Верачка», 1979), развіццё цывілізацыі і захаванне жыццяна Зямлі («Дыхайце эканомна», 1982). А. Макаёнак увесьчас знаходзіўся ў пошуку новых жанравых формаў. Ёнузбагаціў беларускую драматургію такімі жанравымі разDнавіднасцямі драматычных твораў, як трагікамедыя, сатыDрычная камедыя, камедыяDрэпартаж, народны лубок, сенDтыментальны фельетон і інш.

ПаDноваму раскрыўся ў дадзены перыяд драматургічныталент К. Крапівы. Яго фантастычная камедыя «Браманеўміручасці» (1973) адназначна называлася наватарскайяк па змесце, так і па форме. 1970Dя гады характарызаваDліся шматлікімі навуковымі адкрыццямі, і п’еса прымушаезадумацца над многімі пытаннямі, найперш над маральнайпадрыхтаванасцю грамадства да глабальных навуковых адDкрыццяў, над адказнасцю вучоных за свае вынаходніцтвы.

У 1970Dя гады стаў вядомы як драматург У. Караткевіч.У новым для сябе жанры пісьменнік працягваў распрацоўDваць тэму гістарычнага мінулага Беларусі. Мастацкаму ўваDсабленню нацыянальнай гісторыі ён прысвяціў трагедыі«Кастусь Каліноўскі» (1963), «Званы Віцебска» (1973) і «МаDці Урагану» (1982).

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 12: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

Далёкая мінуўшчына нашага народа прыцягнула ўвагуА. Петрашкевіча. ЗDпад яго пяра з’явіліся п’есы «Напісанаезастаецца» (1978) і «Русь Кіеўская» («Гонар і слава», 1983).У першай з названых п’ес паDмастацку ўзноўлены факты зжыцця і дзейнасці Ф. Скарыны, М. Гусоўскага і іх паплечDнікаў. Другі твор прысвечаны перыяду хрышчэння Русі.

На мяжы 1970—80Dх гадоў пачынаў свой шлях у літараDтуру А. Дудараў — «Выбар» (1979), «Парог» (1981), «Вечар»(1983), «Радавыя» (1984). Яго імя адразу было вылучанакрытыкамі і знаўцамі тэатра. Малады аўтар апраўдаў іх спаDдзяванні і неўзабаве стаў лідэрам беларускай драматургіі.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Раскажыце пра культурнае жыццё рэспублікі ў другой палове

60Dх — пачатку 80Dх гадоў мінулага стагоддзя. 2. Якое месца сяродтвораў ваеннай тэматыкі займаюць аповесці Б. Сачанкі «Апошнія іпершыя» і І. Пташнікава «Тартак»? 3. У чым асаблівасці кнігі А. АдаDмовіча, Я. Брыля, У. Калесніка «Я з вогненнай вёскі»? 4. Якіяперыяды гісторыі прыцягвалі ўвагу празаікаў у канцы 1960Dх — паDчатку 1980Dх гадоў? 5. Як у гэты час даследаваліся пісьменнікаміпраблемы сучаснасці? 6. Назавіце мастацкія набыткі беларускай«вясковай прозы». 7. Раскрыйце тэматычную і жанравую разнастайDнасць тагачаснай нацыянальнай паэзіі. Адказ падмацуйце прыклаDдамі. 8. Падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Развіццё беларусDкай драматургіі ў другой палове 60Dх — 80Dх гадах ХХ стагоддзя».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 13: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

²ÂÀÍ ØÀÌßʲÍ

(1921—2004)

Іван Шамякін — народны пісьDменнік Беларусі, Герой СацыяліDстычнай Працы, акадэмік НАН БеDларусі, майстар буйных празаічныхжанраў — рамана і аповесці. Усе саDмыя важныя падзеі, што адбывалісяў нашай краіне на працягу амальшасці дзесяцігоддзяў, знайшлі адлюDстраванне ў яго творах.

Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўDся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы КарDма Добрушскага раёна Гомельскайвобласці. Беднасць прымусіла бацькушукаць хлеба не з працы на зямлі — з 1925 года ён падаўсяў леснікі. Месца працы часта мянялася: Цярэшкавічы падНоваDБеліцай, Новая Стража пад Краўцоўкай (тут будучыпісьменнік вучыўся пяць гадоў у школе). З маленства хлопDчык вымушаны быў працаваць. Давялося пасвіць чужыхкароў «за пэўную плату» і чакаць кару за няспраўнае «выDкананне абавязкаў». Аднак душу падлетка супакойвала цуDдоўная, прасвечаная сонцам, спавітая блакітным небам ітакімі ж блакітнымі стужкамі рэк прырода. Асабліва ваDбіў хлопчыка лес: «А да лесу ў мяне была нейкая асаблівая,хвалюючая любоў, былі любімыя дрэвы, з якімі я наватразмаўляў: у лесе я ніколі, ні ўдзень, ні ўначы, нічога небаяўся». Не менш цешыла і прываблівала кніга, што адDкрывала новы, невядомы свет.

З 1940 года І. Шамякін вучыцца ў Гомельскім тэхнікуDме будаўнічых матэрыялаў. У гэты час адбываецца знаёмстDва з беларускімі паэтамі ў літаб’яднанні пры газеце «ГоDмельская праўда» Л. Гаўрылавым, які пазней загінуў навайне, К. Кірэенкам і Дз. Кавалёвым, які стане вядомымрускім паэтам і перакладчыкам з беларускай мовы. КаротD

13

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 14: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

14

катэрміновая праца ў Беластоку была перапынена прызыDвам у армію. Пачыналася новая старонка біяграфіі пісьменDніка — ваенная.

У вайну І. Шамякін служыў на Поўначы, у зенітнаDартыDлерыйскай часці, абараняў Мурманск, Кандалакшу, ПетраDзаводск ад фашысцкіх захопнікаў, быў камандзірам гармаDты, камсоргам дывізіёна. Гэты перыяд яго біяграфіі адлюстDраваны ў мастацкай форме ў аповесці «Агонь і снег» (1959) —частцы пенталогіі «Трывожнае шчасце», у рамане «Зеніт»(1987) і іншых творах. Давялося служыць у тых жа войDсках і ў Польшчы, і ў Германіі. У вайну І. Шамякін напісаўапавяданне «У снежнай пустыні» (1944), аповесць «Помста»(1945) — вострасюжэтныя творы пра чалавечую годнасць,што захавалася на вайне. Пасля вайны ён працаваў настаўDнікам, быў актывістам, займаўся аднаўленнем разбуранайгаспадаркі, збіраў матэрыял для рамана «Глыбокая плынь»:«Я ўспамінаю той час з прыемнасцю. Адкуль браліся энерDгія, сіла і імпэт? Удзень я працаваў у школе, увечары ледзьне штодзень ішоў у адзін з калгасаў сельсавета на сход ціправодзіў семінар агітатараў. <...> А потым вяртаўся дадоDму позна ўначы і пісаў пры газніцы. Жылі мы ў той часвельмі бедна. Праз вокны, палавіну шыб у якіх замянялагнілая фанера, а рэшта была злеплена з кавалачкаў шкла,за ноч намятала ў пакой снегу. <...> Зарплату плацілі несвоеDчасова <...> пад вясну 1946 года мы літаральна галадалі».Але, нягледзячы ні на што, пісалася, працавалася плённа,ды яшчэ даводзілася завочна вучыцца ў Гомельскім педінDстытуце. У гэты час І. Шамякін напісаў раманы «Глыбокаяплынь» пра партызанскі рух на Беларусі (1949), затым —«У добры час» (1953) пра пасляваеннае аднаўленне.

У 1948 годзе пісьменнік пераехаў у Мінск. Тут ён законDчыў Рэспубліканскую партыйную школу, працаваў рэдакDтарам альманаха «Советская Отчизна», намеснікам і старDшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1963 годзеў складзе беларускай дэлегацыі прысутнічаў на пасяджэнDнях ААН. Грамадска актыўны, ён з 1971 па 1985 год быўстаршынёй Вярхоўнага Савета БССР, працаваў і дэпутатамВярхоўнага Савета СССР (1980—1989). Значная старонка ў

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 15: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

15

яго жыцці — кіраўніцтва выдавецтвам «Беларуская энцыкDлапедыя».

Мінская «старонка жыцця» пісьменніка — гэта заўсёдDныя клопаты пра лёс мастацтва слова, людзей, з якімі раDзам працаваў. Нягледзячы на занятасць, І. Шамякін пісаўновыя творы, прасякнутыя адчуваннем часу, змен у грамадDстве, нястомнай барацьбой з кар’ерызмам, бюракратызмамі іншымі заганамі жыцця. Згодна са створанай мастакомпенталогіяй, — суцэльнае «трывожнае шчасце» быць з людзьDмі, пісаць для іх, адчуваць сябе на перадавой, як у гадыВялікай Айчыннай вайны.

Асноўны матыў творчасці І. Шамякіна можна вызнаDчыць словамі «быць чалавекам». Аб гэтым і першае апавяDданне «У снежнай пустыні» (1944), дзе камандзір падбітагасамалёта Васіль, зрабіўшы лыжы з абшыўкі, хоча вызваDліцца з палону маўклівай белай паўночнай пустыні не тольDкі сам, але і не кідае ў бядзе цяжка параненага штурмана.У аповесці «Помста» (1946) маёр Раманенка стрымаў сябе,не вымесціў злосць на дзецях і старых бацьках фашыстаВізэнера, бо ён — Чалавек, яго сэрца здольнае спачуваць.

Таня Маеўская з рамана «Глыбокая плынь» (1948) ратуеад смерці яўрэйскага хлопчыка Віцю, называе сябе ягомаці, рызыкуе жыццём, каханнем партызанскага сувязногаЖэнькі Лубяна, бо яна — Чалавек і не ўяўляе, што можназрабіць іначай. Глыбока сімвалічныя і паводзіны яе бацькіКарпа, які ў час суровай вайны хоча захаваць гаспадарку,сям’ю, працаваць, каб карміць сябе і партызанаў.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце», акрамя аповесці«Мост» (1965), напісанай у канцы 1950Dх гадоў, таксамапрасочваецца асноўны матыў — «быць чалавекам».

Другі матыў творчасці І. Шамякіна можна назваць вечDным, філасофскім: гэта матыў незгасальнасці жыцця. ЖыцDцё перамагае смерць і ў «Глыбокай плыні» (Карп Маеўскіў фінале пачынае будаваць дом), і ў «Сэрцы на далоні» (ЗоDся Савіч уратавана ад смерці доктарам Ярашам), і ў рамаDнах «Зеніт» (1987) і «Злая зорка» (1993). У апошнім радыяDцыя азмрочыла шлюб маладых людзей, але прымусіла іхжыць абачліва, перамагаць цяжкасці. Сімвалічна, што

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 16: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

16

амаль у кожным творы сустракаюцца, становяцца побачпрадстаўнікі старэйшага і маладзейшага пакаленняў, адбыDваецца перадача эстафеты з рук у рукі.

Слова пісьменніка лечыць чалавечыя душы, спрыяе таDму, каб людзі вытрымалі «экзамен на правільнае жыццё»(В. Каваленка).

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Згадайце асноўныя факты біяграфіі І. Шамякіна. Якія з іх вас

асабліва ўразілі і чаму? 2. Што і як паўплывала на станаўленне творDчай індывідуальнасці празаіка?

«НЕПАЎТОРНАЯ ВЯСНА»

Напачатку напісанне кнігі «Трывожнае шчасце» як шыDрокага мастацкага палатна з пяці аповесцей І. Шамякінымне планавалася. Больш таго, як прыгадвае пісьменнік у сваімдзённікуDўспаміне «Роздум на апошнім перагоне», першаяаповесць «Непаўторная вясна» задумвалася як самастойнытвор і з’явілася нечаканым вынікам узнёслаDрамантычнаганастрою аўтара і яго фантазіі.

Гэта здарылася ў 1956 годзе, калі І. Шамякін у якасцікіраўніка турыстычнай групы наведаў Югаславію. КазачDная прырода Адрыятычнага ўзбярэжжа, гасціннасць югаDславаў, прысутнасць побач любай жонкі Марыі Філатаўныспрыялі не толькі прыемнаму адпачынку, але і вярталі паDмяць пісьменніка ў трывожныя і ў той жа час шчаслівыядаваенныя гады — вясну юнацкага кахання. Сваё падарожDжа па Югаславіі пазней аўтар пенталогіі назваў «мядовыммесяцам», бо потым такой магчымасці для адпачынку ў выDпускніка тэхнікума будаўнічых матэрыялаў Івана ШамякіDна і яго жонкі Машы Кротавай, якая працавала фельчарDкай на вёсцы пасля медвучылішча (прататыпаў цэнтральDных вобразаў кнігі Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай),не было.

Падчас паездкі пісьменнік не мог занатоўваць свае шчымDліваDрадасныя думкіDўспаміны, прадуманыя сюжэтныя ліDніі і вобразы, але, па яго прызнанні, у Беларусь ён вярнуўD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 17: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

17

ся ўжо з гатовай аповесцю. Рыхтуючы твор да друку ў часоDпісе «Полымя», І. Шамякін адчуў, што «Непаўторная вясDна» стане першай у цыкле аповесцей пра лёс яго пакаDлення. І сапраўды, за кароткі час была напісана тэтралогіяпад агульнай назвай «Трывожнае шчасце».

Ужо ў назве першай аповесці аўтар акрэсліў не толькіяе асноўны змест — каханне Пятра і Сашы, але і вызначыўстыль, манеру аповеду — лірызм, узвышанасць у апісанніпачуццяў маладых людзей.

Вобразы Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай намаляDваны аўтарам не толькі з незвычайнай псіхалагічнай даDкладнасцю, але і з выразнай сімпатыяй, любоўю, нават злёгкай іроніяй сталага чалавека, які ўжо перажыў гэтыятрапяткія, непаўторныя імгненні першага кахання. Пятроі Саша ўвасабляюць сабой лепшых прадстаўнікоў пакаленDня даваеннай моладзі.

З Пятром Шапятовічам, студэнтам дарожнага тэхнікуDма, пісьменнік знаёміць чытачоў ужо на першых старонкахаповесці. І адразу, дзякуючы аўтарскай адметнай манерыпранікнення ў духоўны свет героя, чытач пачынае супераDжываць разам з ім, захапляецца яго шчырасцю і юнацкайнепасрэднасцю. У ясны жнівеньскі дзень Пятро па запраDшэнні сяброўкі дабіраецца да яе ў госці, у адну з вёсак ГоDмельшчыны, куды была накіравана на працу фельчарамвыпускніца медвучылішча Саша Траянава.

Аўтар адразу пераконвае чытача ў тым, што Пятро —натура паэтычная, уражлівая, з багатай фантазіяй. У ягопацёртым партфелі ляжаць дзённікі, у якія студэнт старанDна запісваў свае думкіDразважанні. І хоць «добрая палавінарозных здарэнняў і падзей была выдумана», мы не губляемсімпатыі і цікавасці да героя, бо свае мары, спадзяванні інадзеі Шапятовіч адрасаваў і давяраў самаму блізкамучалавеку — Ёй.

Нягледзячы на глыбокія пачуцці да каханай, Шапятовічне спяшаецца ў вёску. Ён каторы раз пракручвае ў памяцісустрэчы з Сашай у Гомелі, аналізуе яе лісты і запрашэннеў госці. Рамантычнага, сарамлівага па натуры юнака агортDвае натуральная трывога, няўпэўненасць перад блізкай суD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 18: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

18

стрэчай. Пятро губляецца ў здагадках, чаму яе апошні лістбыў такім кароткім і сухім, яго сэрца поўніцца незразуDмелай трывогай. У свядомасць міжволі закрадваюцца паDчуцці рэўнасці. Тым не менш Пятро падкупляе нас сваёйшчырасцю, юнацкай неўтаймаванасцю пачуццяў.

Паводзіны Сашы таксама сведчаць пра чысціню і прыDгажосць яе пачуццяў. Дзяўчына чакала прыезду каханага:яна заўважыла Пецю, калі той яшчэ толькі набліжаўся давёскі. Каб не выдаць свайго хвалявання, нават страху, яназрабіла выгляд, што здзіўлена прыездам Пятра. І. Шамякінтлумачыць псіхалагічную матываванасць паводзін галоўDных герояў. Саша — дзяўчына высокай маральнай патраDбавальнасці да сябе і блізкіх. Прыгадаем, што яна не магладараваць бацьку шлюб з іншай жанчынай пасля гадавінысмерці яе маці. Цнатлівая Саша ўспрымае каханне як чысDтае і рамантычнае пачуццё, якое павінна быць глыбока інDтымным. Яна саромеецца прылюднага выяўлення сваіх паDчуццяў. Напачатку дзяўчыну палохае сама думка, што ўвёсцы Пецю могуць успрыняць як яе жаніха. Нават гаспаDдыні, з якой у Сашы склаліся цёплыя і даверлівыя ўзаемаDадносіны, яна схлусіла, назваўшы Пецю стрыечным братам.

І. Шамякін змог перадаць каханне Пятра і Сашы ваўсёй яго шматграннасці, непрадказальнасці. Шчырасць іхпачуццяў выпрабоўваецца жыццёвымі цяжкасцямі і пераDшкодамі. Асабліва многа іх выпала на долю галоўных героDяў падчас першай жнівеньскай сустрэчы. Часта праблемыва ўзаемаадносінах каханых ствараюцца імі ж самімі папрычыне юнацкага максімалізму, рэўнасці, натуральнаганяўмення і іншы раз нежадання дараваць блізкаму чалаDвеку, паставіць сябе на яго месца.

Асабліва пакутуе ад свайго палкага, гарачага каханняШапятовіч. Ён балюча перажывае, калі аднойчы Саша доўDга затрымалася на працы. І толькі даведаўшыся, што ягокаханая прымала роды ў суседняй вёсцы, Пятро супакойDваецца, нават пачынае ганарыцца Сашай. Непрыязныяадносіны гаспадыні таксама не дадаюць упэўненасці юнаку,выклікаюць неабгрунтаваныя прэтэнзіі да Сашы. Апошняйкропляй, што перапоўніла ўстурбаванае ад беспадстаўнай

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 19: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

19

рэўнасці сэрца Пятра, стаў эпізод сустрэчы Сашы з мясцоDвым настаўнікам Лялькевічам. Паміж Шапятовічам і дзяўDчынай узнікае спрэчка, і юнак не можа справіцца з роспачDчу, уяўнай крыўдаю, якую нібыта нанесла яму каханая.

Пісьменнік дакладна малюе псіхалагічны партрэт юнаDка, калі той пакінуў вёску і аказаўся самDнасам са сваімідумкамі. І. Шамякін з пачуццём лёгкай іроніі і спачуванняназывае свайго героя «ўяўным пакутнікам». ПаDіншамупаглядзеў Пятро на Сашу, калі ў яго з’явілася магчымасцьпараўнаць яе са знаёмай дзяўчынай Любай, якая таксамапрацуе фельчаркай на вёсцы. Напачатку Люба нават спаDдабалася Шапятовічу: яна ласкава называла яго Пецечкам,атуліла пяшчотай і ўвагай. Але хутка ён зразумеў, што паDводзіны і пачуцці дзяўчыны не шчырыя. Ёй хацелася прыDвабіць прыгожага хлопца. Пісьменнік нездарма лічыць паDводзіны фельчаркі «хітрай ласкавасцю».

Асабліва непрыемна ўразілі Пятра адносіны Любы дапрацы. Дзяўчына збіраецца з Шапятовічам у грыбы, хоцьяе чакаюць работа і людзі: «Чорт не схопіць гэтых хвоDрых». Хлопец пачынае разумець і цаніць высакароднасць,сумленне і прафесійную этыку Сашы, якая ў адрозненне адсваёй былой сакурсніцы ў любую хвіліну была гатоваяпрыйсці хвораму на дапамогу. Люба ж увесь час скардзіццана сваю самоту ў вёсцы і пазней пры дапамозе бацькі, старDшыні саўгаса, дабіваецца свайго: яна ўладкоўваецца на праDцу ў гарадскую бальніцу.

На фоне такой мяшчанскай псіхалогіі яшчэ выразнейвыяўляюцца высокія маральныя якасці Сашы Траянавай.Яна гатова падзяліцца сваёй першай зарплатай са студэнDтам Пецем, бо ведае, што яму вельмі цяжка матэрыяльна.У Сашы ёсць абвостранае пачуццё грамадзянскага абавязDку. Даведаўшыся пра вайну з белафінамі, не вагаючыся ніна хвіліну, Саша рвецца туды: піша заяву ў ваенкамат.

Як і Пятро, Саша з годнасцю вытрымлівае выпрабаваннікахання, не паддаючыся хвіліннай разгубленасці і спакуDсам. Яна адмаўляе сур’ёзным намерам Лялькевіча, хоць,здавалася б, аб’ектыўныя абставіны складваліся не на яекарысць і павінны былі схіліць маладую дзяўчыну да шлюD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 20: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

20

бу з паважаным на вёсцы настаўнікам. Яшчэ не астыў усэрцы боль пасля недарэчнай спрэчкі з каханым, а гаспадыDня і маці Лялькевіча настойліва ўгаворваюць выйсці за ягозамуж, ды і сама Саша перакананая ў шчырасці пачуццяўнастаўніка. Неабходнасць маральнага, лёсавызначальнагавыбару прымушае дзяўчыну сур’ёзна задумацца над жыцDцём, над сваёй будучыняй, дадае яе рамантычнаму харакDтару рысы разважлівасці і жаночай сталасці.

Наогул у «Непаўторнай вясне» выразна прасочваеццаэвалюцыя ў паводзінах, светапоглядзе, глыбіні інтымныхпачуццяў галоўных герояў. Іх другая сустрэча ў непаўторDную перадваенную вясну зусім не падобная на першы прыDезд Шапятовіча ў госці да Сашы. Многае ўзважыўшы і пеDраацаніўшы, Пеця цяпер нібы на крылах ляціць да кахаDнай. Праз разнастайныя сюжэтныя хады, сімвалічныя вобDразы і мастацкія дэталі І. Шамякін змог ва ўсёй паўнаце імастацкай дасканаласці паказаць шчаслівыя і непаўторныяімгненні кахання Пятра і Сашы. Усё ў тую вясну здаваласязакаханым прыгожым, шчаслівым і светлым. Гаспадыня,якая не спадабалася Пецю мінулым летам, цяпер была надDзвычай ветлівай і вясёлай. Калі ў першы прыезд маладогахлопца бянтэжыла і часта ставіла ў няёмкае становішчапрысутнасць Лялькевіча, то цяпер, наадварот, настаўнікадчуваў сябе няўтульна ў размове з дасціпным ШапятовіDчам. Шчырасць і ўзвышанасць пачуццяў закаханых сімваDлізуе ў аповесці нават майскі дождж, які рабіў «чыстымі іцёплымі» думкі людзей.

Пісьменнік дакладна і ўзрушана перадае тыя непаўторDныя імгненні шчасця, якімі жыў гэтай вясной Пятро: «Ёнхадзіў у стане нейкага незвычайнага ап’янення: увесь светздаваўся яму ў гэтыя майскія дні... казачна чароўным, а ўцэнтры гэтага свету — яго сонцам, зоркай — былаяна, яго Саша. Яна асвятляла яго сваім ззяннем, грэла сваімцяплом...»

Ужо ў першай аповесці І. Шамякін вызначае асноўнылейтматыў пенталогіі — трывожнае шчасце даваеннага паDкалення. Сапраўды, паэзіяй кахання і прыгожых пачуццяўПятро і Саша цешыліся нядоўга. Яшчэ падчас летняга спатD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 21: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

21

кання, знаходзячыся ў гасцях у Любы, Шапятовіч інтуDітыўна адчуваў подых вайны: па радыё аб’явілі аб нападзефашысцкай Германіі на Польшчу, краінуDсуседку Беларусі.Тады гэтая навіна толькі крыху ўсхвалявала хлопца. Цяпержа, калі ён зведаў сапраўднае шчасце і зразумеў сэнс жыцDця, у яго сэрцы пасялілася трывога: «Што ж гэта будзе?Разбурыцца шчасце, вось гэтае яго шчасце, якое ён толькішто спазнаў? Адарвуць яго ад Сашы, вось ад гэтых яе мякDкіх валасоў, якія нават пахнуць шчасцем, ад яе рук, такіхпяшчотных...»

Саша таксама шчыра прызнаецца Пятру, што баіццастраціць шчасце. Пісьменнік паказвае паступовае нарастанDне ў грамадстве неспакою і трывогі, усведамленне непаDзбежнасці вайны. Калі стомленая, але задаволеная тым,што ў выніку прынятых ёю родаў нарадзіліся два прыгоDжыя хлопчыкі, Саша паведаміла пра гэта гаспадыні Ані,жанчына ўспрыняла навіну без асаблівага захаплення, бопа народнай прыкмеце хлопчыкі звычайна нараджаюццаперад вайной.

У каханні выяўляюцца лепшыя маральныя якасці СаDшы і Пятра, іх унутранае аблічча. Аўтар паказвае натуDральную трывогу Сашы Траянавай за мужа, калі яна атрыDмала ліст з кароткім паведамленнем пра яго цяжкае захворDванне — двухбаковае запаленне лёгкіх. Баючыся страціцькаханага чалавека, Саша думае пра самае страшнае і ўроспачы дзеліцца сваім болем з гаспадыняй. Як жа абразіўмаладую жонку жарт Ані, што Саша можа знайсці сабедругога мужа. Траянава паставілася да неабдуманых слоўгаспадыні з натуральнымі гневам і крыўдай. Сталая жанDчына прызнала сваю памылку і заплакала ад сораму.

Шчырасць пачуццяў Сашы не выклікае сумнення, яекаханне не ведае дробязных, эгаістычных разлікаў: «Я каDхаю яго, ён мне даражэй за ўсё на свеце... даражэй жыцDця...» Нягледзячы на ноч, жонка рушыла ў дарогу, спяшаDючыся да хворага мужа, каб аблегчыць яго пакуты. Аўтаршчыра апісвае настойлівасць, упартасць і нават вынаходDлівасць Сашы, каб убачыцца, пабыць лішнюю хвіліну з ПеDцем. Сваім бязмежным каханнем да Пятра, жаночай ахвярD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 22: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

22

насцю, сціпласцю і выхаванасцю маладая жанчына крануDла сэрца звычайна строгай загадчыцы бальніцы Басі ІсакаўDны, якая дазволіла Сашы наведаць мужа.

Асабліва хвалюе лірызмам і праўдай чалавечых пераDжыванняў фінальная сцэна «Непаўторнай вясны» — расDстанне маладых людзей, звязанае з прызывам у армію ПятраШапятовіча. Саша і яе муж не саромеюцца сваіх пачуццяў,не шкадуюць ласкавых слоў, прызнаюцца ў каханні і верDнасці адно аднаму. Каб супакоіць Пятра, не прынесці ямуболь і пакуты, Саша хавае слёзы пры развітанні і толькі поDтым дае волю пачуццям.

Аўтабіяграфічны характар пенталогіі «Трывожнае шчас�це», яе асноўныя сюжэтныя лініі. У аснову ўсіх аповесцейпенталогіі ў той ці іншай ступені пакладзены асабісты воDпыт, падзеі і факты з біяграфіі І. Шамякіна. Ідэя стварыцькнігу пра лёс даваеннага пакалення моладзі, якое прайшлопраз выпрабаванні вайны, як ужо адзначалася вышэй,узнікла ў пісьменніка толькі пасля падрыхтоўкі да друкупершай аповесці. Аўтабіяграфічны характар аповесцей незніжае мастацкай вартасці кнігі: пісьменнік, як і ў іншыхтворах, застаецца верны творчым задачам — пільна сачыцьза развіццём асноўных падзей, дэталёва распрацоўвацьсюжэтныя лініі і хады, грунтоўна вывучаць тыя гістарычDныя факты і падзеі, якія яму былі недастаткова вядомыя.Так, пры напісанні другой і чацвёртай аповесцей пісьменDнік шмат часу прысвяціў працы з архіўнымі матэрыяламіпра беларускае падполле і партызанскі рух на БацькаўшчыDне ў час вайны.

Лірычны характар аўтарскага пісьма асабліва выразнавыявіўся ў першым творы пенталогіі, аповесці «Непаўторная вясна». Прысутнасцю аўтара, яго захапленнем, замілаDваннем галоўнымі героямі, лёгкай іроніяй сталага чалавеканад іх учынкамі і паводзінамі, неадольным жаданнем праDкаменціраваць той ці іншы эпізод «дыхае» кожная старонDка аповесці, кожны радок.

Іншы раз лірычныя адступленні аўтара выходзяць замежы асноўнай тэмы твора, кахання Сашы і Пятра, як, наDпрыклад, у эпізодзе захаплення пісьменнікам краявідамі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 23: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

23

міжрэчча Дняпра і Сожа. Тады пісьменнік шчыра просіцьпрабачэння ў чытача: «Што зробіш, дарагі чытач, у кожнагаз нас свая слабасць, а гэтая слабасць, відаць, ёсць ва ўсіх —пры выпадку і без выпадку сказаць хоць некалькі слоў абродных мясцінах...» Даверлівая манера аповеду дадае эстэDтычнай вагі твору, стварае магчымасць для паўнавартасDнага дыялога «пісьменнік—чытач».

У канцы 1958 года выйшла другая аповесць кнігі — «Начныя зарніцы». У цэнтры гэтага твора — лёс Сашы ТраяDнавай, якая жыве на акупіраванай тэрыторыі і прымаеўдзел у змаганні з ворагам. Аўтар ускладняе сюжэтныя каDлізіі кнігі, узбагачае яе новымі вобразамі, звяртаецца даскладаных маральнаDэтычных праблем ваеннага часу.

У адрозненне ад першай аповесці, другая частка кнігіпісалася не так хутка і лёгка. Пісьменнік успамінае, што«Начныя зарніцы» «сачыняў з пакутамі, бяссоннымі начаDмі, пошукамі матэрыялу», што было натуральным. І. ШаDмякін не ўсё ведаў пра партызанскую і падпольную барацьDбу беларускага народа, сустрэўшы, як вядома, другуюсусветную вайну ў складзе зенітчыкаў на Поўначы, падМурманскам.

Тым не менш, другая аповесць «Трывожнага шчасця»вылучаецца глыбінёй псіхалагічных партрэтаў герояў твоDра, асабліва вобраза Сашы Траянавай. Застаўшыся адна,без мужа, з гадавалай дачушкай на руках, маладая жанчыDна з годнасцю вынесла выпрабаванні вайны. Аўтар ставіцьгераіню ў складаныя драматычныя абставіны, якія патраDбуюць ад яе пэўнага маральнага выбару. Так, пераадолеўDшы духоўныя хістанні, Саша згаджаецца прыняць у сваімдоме параненага настаўніка Уладзіміра Лялькевіча, аднагоз кіраўнікоў партызанскай барацьбы. Жанчына бачыць,што Лялькевіч паDранейшаму кахае яе. Сашу трывожаць інепакояць думкі пра Пятра, але пачуццё грамадзянскагаабавязку, проста чалавечая спагада перамагаюць. У мэтахканспірацыі яна выдае былога настаўніка за свайго мужа ітым самым выратоўвае яму жыццё. Гэты эпізод аповесціпацвярджае выказванне І. Шамякіна, што адной з галоўDных мэт у «Трывожным шчасці» была паэтызацыя яго

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 24: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

24

пакалення, услаўленне яго маральнай чысціні і высокіх дуDхоўных якасцей.

Трэцяя аповесць пенталогіі, «Агонь і снег» (1959), прыDсвечана франтавым будням другога галоўнага героя твора,Пятра Шапятовіча. І. Шамякін трапна назваў яе «натуральDнай», а крытыка найперш ацаніла ў творы праўдзівасцьадлюстравання ваенных падзей, псіхалагічную дакладнасцьвобразаў саслужыўцаў Пятра. Зразумела, што шмат у чым«Агонь і снег» з’яўляецца аўтабіяграфічнай аповесцю, уякой пісьменнік у форме дзённікаў Пятра Шапятовіча ўзнаDвіў у памяці сваю ваенную маладосць.

Форма дзённіка спрыяла стварэнню аб’ектыўнага апоDведу змагання нявопытных напачатку вайны курсантаўDартылерыстаў, іх паступовага сталення і росту баявой выDвучкі. Цалкам біяграфічным з’яўляецца ў аповесці эпізод,у якім І. Шамякін дакладна і мужна для свайго часу апісаўразгубленасць маладых зенітчыкаў у першыя дні вайны,калі нямецкія «хенкелі» і «месеры» бязлітасна і нахабна,сярод сонечнага палярнага дня, бамбілі і расстрэльвалі іхз кулямётаў.

Але гэты эпізод ніякім чынам не прыніжае і не засланяеперад чытачом гераізм і мужнасць Пятра Шапятовіча і ягосяброў, якія вялі абарону Мурманска. Пісьменнік паказваене толькі баявы дух, патрыятызм і высокае пачуццё грамаDдзянскага абавязку воінаў, але і захапляецца іх маральныDмі якасцямі. Сяброўства, калектывізм, гатоўнасць прыйсціадно аднаму на дапамогу ў крытычных абставінах бою, надумку пісьменніка, былі адметнымі рысамі савецкіх салдату цэлым і даваеннага пакалення моладзі ў прыватнасці.

Менавіта такімі з’яўляюцца ў аповесці «Агонь і снег»вобразы Пятра Шапятовіча і яго сябра Сені Пясоцкага, яківылучаўся сярод іншых зенітчыкаў сваёй эрудыцыяй, даDсведчанасцю ў ваеннай справе, шчырасцю і добразычлівасDцю ва ўзаемаадносінах з аднапалчанамі. Праўда адлюстраDвання жыцця ў аповесці дасягаецца і тым, што пісьменнікне ідэалізуе сваё пакаленне. У «Роздуме на апошнім пераDгоне» І. Шамякін, успамінаючы сваю баявую службу каDмандзіра гарматы, прыгадвае, што былі і сярод афіцэраў, і

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 25: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

25

сярод радавых разлікаў батарэі розныя людзі, не толькі«правільныя». Вобраз Сцяпана Кідалы, камандзіра ўзвода, —яркае гэтаму пацвярджэнне. З пазіцый сучаснасці, каліграмадствам асуджаны негатыўныя з’явы таталітарнага рэDжыму, у тым ліку і ў арміі, вобраз кар’ерыста Кідалы ўспрыDмаецца асабліва актуальна. Сцяпан умела і цынічна карыDстаецца атмасферай страху і падазронасці, натуральнайбоязі беспадстаўных абвінавачванняў і, як вынік, жорсткіхпакаранняў, што панавалі ў тагачасным грамадстве, шальDмуючы сумленных воінаў накшталт Сені Пясоцкага.

Бясспрэчнай заслугай І. Шамякіна ў аповесці «Агонь існег» з’яўляецца не толькі праўдзівае адлюстраванне ваенDных падзей, але і пільная ўвага празаіка да духоўнага светучалавека на гэтай вайне.

У хуткім часе з’явілася і чацвёртая аповесць кнігі —«Пошукі сустрэчы» (1959). Пісьменнік працягвае ёю асноўDную тэму пенталогіі — тэму кахання і вернасці. Падзеіадбываюцца ў час вайны ў Беларусі, куды спяшаецца насустрэчу са сваёй жонкай Пятро Шапятовіч. У адрозненнеад папярэдніх твораў пенталогіі «Трывожнае шчасце», апоDвесць у меншай ступені аўтабіяграфічная і не вылучаеццадакладнасцю і праўдзівасцю ў адлюстраванні рэчаіснасці.Многія падзеі і факты ў аповесці ўспрымаюцца не натуDральна, яны бачацца надуманымі, штучна «прывязанымі»да сюжэта: выпадковасці, а не лагічная заканамернасць разDвіцця мастацкага дзеяння часта вызначаюць змест твора.Так, Шапятовіч дзякуючы шчаслівай выпадковасці апыDнуўся пасля шпіталя ў тыле ворага, у родных мясцінах.Здарэнне дапамагло галоўнаму герою твора наведаць вёску,у якой жыла Саша. Нарэшце, у адной з вясковых бальніцпараненага Шапятовіча лечыць маці Сені Пясоцкага. Прамастацкую вартасць твора пісьменнік значна пазней шчыDра прызнаўся, што ў «Пошуках сустрэчы» «збіўся на прыDгодніцтва, меў такую слабасць».

Багаты ўласны пасляваенны вопыт мірнага аднаўленняжыцця, жаданне прадоўжыць мастацкі лёс любімых герояўнатхнілі І. Шамякіна на напісанне ў 1965 годзе заключнай

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 26: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

26

аповесці пенталогіі «Мост». Пісьменнік лічыць яе самайбіяграфічнай і праўдзівай у рамане «Трывожнае шчасце».

У творы выразна паказана пасляваеннае жыццё белаDрускай вёскі, тыя цяжкасці і нястачы, з якімі давялосясутыкнуцца сялянам. У сацыяльным статусе галоўных геDрояў мала што змянілася ў параўнанні з даваенным жыцDцём: Саша працуе па спецыяльнасці на фельчарскім пункDце, а Пятро апантана спалучае выкладчыцкую дзейнасць ушколе з абавязкамі сакратара мясцовай партарганізацыі.Краіна падымалася з руін, і насельніцтва, асабліва вяскоDвае, пакутавала ад голаду. Нястача адчувалася ва ўсім: укалгасах не хапала тэхнікі, спецыялістаў, проста рабочыхрук. Асабліва цяжка ў гэтай сітуацыі прыходзілася сумленDным мясцовым кіраўнікам накшталт Шапятовіча, якімхацелася і землякоў не даць у крыўду, і выконваць загадыраённага начальства, якія не заўсёды падмацоўваліся цвяDрозым сэнсам у пошуках выйсця вёскі з эканамічнага крыDзісу. У цэнтры твора — драматычны лёс Пятра Шапятовіча,які зDза сваёй сумленнасці і прынцыповага бескампрамісDнага характару ледзьве не стаў ахвярай рэжыму.

Назва апошняй аповесці пенталогіі «Трывожнае шчасце»шмат у чым сімвалічная. Аўтар прыводзіць сваіх галоўныхгерояў да паразумення, наладжвання шчырых і спагадліDвых узаемаадносін, усведамлення неабходнасці даравацькрыўду адно аднаму.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Раскажыце пра гісторыю стварэння аповесці «Непаўторная

вясна». 2. У чым выяўляецца духоўная прыгажосць Пятра і Сашыпадчас іх першай сустрэчы? 3. Чым тлумачыцца рэўнасць Пятра?Выкажыце свае адносіны да паводзін героя? Як, на ваш погляд,адносіцца аўтар да Шапятовіча? 4. Прасачыце эвалюцыю ў паводзіDнах, светапоглядзе, глыбіні інтымных пачуццяў галоўных герояў адпершай да майскай сустрэчы. 5. Патлумачце сэнс назвы аповесці.6. У чым, на ваш погляд, актуальнасць пенталогіі «Трывожнаешчасце» для сучаснага пакалення моладзі? 7. З якімі аповесцямі выўжо знаёмыя? Назавіце мастацкія адметнасці аўтарскага стылю ўкожнай з аповесцей кнігі. Чым выклікана неабходнасць зваротуІ. Шамякіна да той ці іншай манеры пісьма?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 27: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

27

«ГАНДЛЯРКА І ПАЭТ»

Гісторыя напісання аповесці. І. Шамякін прыйшоў улітаратуру, як і іншыя пісьменнікі яго пакалення, з тэмайвайны, што было натуральна ў 1940Dя гады. Пачынаў ён запавяданняў, якія ствараліся ў ваенны час і адлюстроўваліфрантавыя праблемы. Але сапраўдная вядомасць да пісьDменніка прыйшла ў пасляваенны час, калі ў друку з’явілісятворы вялікай формы: аповесці, раманы. І. Шамякіна выDлучае імкненне крочыць у нагу з жыццём, яго творы заўсёDды актуальныя, хвалююць сучасніка. Вялікую папулярDнасць і прызнанне ў чытачоў знайшлі яго раманы «Сэрцана далоні», «Вазьму твой боль», пенталогія «Трывожнаешчасце» і іншыя творы.

Відавочнае імкненне пісьменніка звязаць у сваіх творахпадзеі Вялікай Айчыннай вайны з сучаснасцю. Трэба скаDзаць, што робіць ён гэта паDмайстэрску, не штучна, адкрываDючы перад чытачом жыццёвыя лёсы сваіх герояў, прымушаеактыўна разважаць над вырашэннем складаных маральнаDэтычных праблем, якімі насычаны яго творы.

Аповесць «Гандлярка і паэт» напісана на ваенным матэDрыяле, але праблемы, узнятыя І. Шамякіным у творы, нестрацілі актуальнасці і сёння. Ваенная тэма набыла яшчэбольшы драматызм у сувязі з тым, што ў цэнтр твора аўтарпаставіў праблему «жанчына і вайна».

Задума напісаць твор пра Мінскае падполле ўзнікла ўІ. Шамякіна яшчэ ў 1950Dя гады. Пісьменнік хацеў давесціда чытачоў праўду пра арганізатара Мінскага падполля ІваDна Кавалёва, якога ў час вайны схапілі немцы. Доўгі часімя падпольшчыка дыскрэдытавалі, яго абвінавачвалі ўздрадніцтве. І толькі ў 1957 годзе Бюро ЦК КПБ рэабілітаDвала Івана Кавалёва. Часткова сваю ідэю пісьменнік ажыцDцявіў, калі напісаў раман «Сэрца на далоні», у якім пераDнёс Мінскае падполле ў правінцыю. Канкрэтны і сапраўдныадрас — Мінск — пісьменнік указаў у аповесці «Гандляркаі паэт». Тут ён і стварыў вобраз камандзіра Яўсея, пратаDтыпам якога быў Кавалёў.

Вобраз Вольгі Ляновіч, галоўнай гераіні аповесці, выDспеў пазней, калі ўвагу пісьменніка прыцягнула вядомая

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 28: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

28

ўсяму Камароўскаму рынку гандлярка Вольга — «прыгаDжуня, весялуха, рагатуха». Узнікла жаданне напісаць апоDвесць пра гандляркуDпадпольшчыцу. Але ідэя не знаходзілаўвасаблення 25 гадоў, бо не было арыгінальнага, напружаDнага сюжэта, каб раскрыць цікавы і самабытны характаргераіні. Дапамог выпадак. Неяк І. Шамякіну трапіў у рукісшытак з вершамі, што прынесла ў Саюз пісьменнікаў БеDларусі адна жанчына. Сшытак належаў хвораму палоннамухлопцу, якога выкупіла ў час Вялікай Айчыннай вайныцётка гэтай жанчыны. Для пісьменніка, які столькі часушукаў незвычайны сюжэт, гэта стала сапраўднай знаходDкай: «...Во ён, сюжэт: Вольга выкуплівае палоннага, і ёнпаэт! А для суседзяў? Незвычайная сітуацыя ў звычайныхдля вайны абставінах». У 1976 годзе ў друку з’явілася апоDвесць «Гандлярка і паэт». Твор быў прыхільна сустрэты чыDтацкай аўдыторыяй. Ужо ў наступным годзе аповесць у пеDракладзе на рускую мову была надрукавана ў Маскве ўпапулярным часопісе «Молодая гвардия» і ў «РоманDгазете».

Тэма трагічнага лёсу жанчыны на вайне. Вобраз ВольгіЛяновіч у творы, фарміраванне характару гераіні. Першыячасткі аповесці знаёмяць чытача з укладам жыцця сям’іЛяновічаў. Асаблівая атмасфера сямейнага быту выхоўвалаі фарміравала характар галоўнай гераіні. Лёс сям’і ЛяноDвічаў аўтар паказвае на фоне будняў насельніцтва КамаDроўкі, сутыкаючы паміж сабой розныя светапогляды, прыDмушаючы чытача ўжо з першых старонак задумацца надскладанасцю і супярэчлівасцю жыцця.

Вольга была малодшай у сям’і Ляновічаў. У аповесціамаль не гаворыцца пра ўзаемаадносіны Вольгі са сваімбацькам, што і зразумела, бо дабрабыт сям’і трымаўся намаці, якая «працавала, як нявольніца», і збывала сваю праDдукцыю на рынку. Вольга была адзінай любімай дачкой,але гэта не перашкаджала маці прымушаць яе працавацьз самага дзяцінства.

Матчына філасофія доўгі час была прыкладам для ВольDгі, аб чым яскрава сведчаць паводзіны гераіні напачаткуаповесці. Пісьменнік паказвае вобраз Вольгі ў развіцці. МяD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 29: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

29

шчанская псіхалогія жанчыны ў пачатку аповесці пастуDпова выцясняецца ўсведамленнем грамадзянскага абавязку,духоўным узвышэннем асобы ў канцы твора. Калі ў пачатDку твора гэта жанчына, якая дбае толькі пра сябе і сваюсям’ю, то ў фінале аповесці перад намі паўстае цэльная самаDахвярная натура, якая сваім гераічным учынкам абаранілане толькі ўласную чалавечую годнасць, але і адпомсцілаворагам за здзек над ні ў чым не павіннымі дзецьмі.

Фарміраванне, станаўленне характару — важны перыяду жыцці кожнага чалавека. І. Шамякін невыпадкова падраDбязна апісаў, у якіх умовах расла і выхоўвалася Вольга.Яна з дзяцінства ўсвядоміла тую простую ісціну, што без«катаржнай працы» не можа быць дабрабыту. Яна бачыла,як маці да цямна завіхаецца на агародзе, упраўляецца згаспадаркай, гадзінамі прастойвае на рынку. Вольга і сама,як «толькі пачала хадзіць і бегаць», дапамагала маці ў яепрацы і «ўвішнай камерцыі». Змалку яна пераконвалася ўмэтазгоднасці матчынай практыкі. Пасля заканчэння васьDмігодкі Вольга ўжо працавала на рынку, а пасля смерцібацькоў амаль цалкам узяла на сябе матчыны абавязкі пагандлі.

У аповесці нічога не сказана пра ўзаемаадносіны Вольгіз мужам Адасем Аўсюком. Можна здагадацца, што паміжімі не было глыбокіх пачуццяў, духоўнай еднасці і ўзаемаDпаразумення: Адась паказаны толькі як працавіты работніку сям’і. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і Адасьапынуўся на фронце, жанчына мала думала пра яго.

Вольга была заклапочана тым, як выжыць, як пракарDміць сям’ю ва ўмовах акупацыі. Нельга асуджаць Вольгуза тое, што яна разам з іншымі жыхарамі горада ў перыядбезуладдзя назапашвае прадукты з разбураных ворагамкрамаў. У рэшце рэшт многае з прыдбанага такім чынамспатрэбілася ў час вайны падпольшчыкам, Алене БароўDскай, якая на словах асуджала практыцызм і мяшчанстваВольгі, а між тым сама часта карысталася яе харчовымізапасамі. І. Шамякін як бы засцерагае чытача ад паспешDлівай, павярхоўнай ацэнкі гераіні, паказвае неадназначD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 30: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

30

насць і складанасць жыцця ваеннага часу ў яго розных праDявах: маральных, сацыяльных, побытавых.

Многае тлумачыць у паводзінах Вольгі, у асэнсаванні яехарактару эпізод на гарадскім рынку ў першыя дні вайны,пра яе першую сустрэчу з немцамі. Аўтар дакладна перадаедушэўныя пакуты Вольгі пасля яе сутыкнення з фашысDтамі.

Упершыню гераіня твора паказана ў момант душэўныхперажыванняў, разваг, не звязаных з матэрыяльнай выгоDдай, меркантыльнымі інтарэсамі. На першы погляд, нічогаганебнага ў паводзінах Вольгі пры сутычцы з акупантамімы не бачым, як не магла зразумець і сама гераіня, чамуяна раззлавалася, прадаўшы гародніну фашыстам. ПрыгаDдаем, як абурылася Вольга, калі нямецкі салдат фамільярDна паляпаў яе па шчацэ. Толькі афіцэр, які выпадкова апыDнуўся побач, прадухіліў канфлікт, што наспяваў паміжгандляркай і нахабнымі салдатамі. Эпізод сведчыць пра ўласDную годнасць жанчыны, адчуванне ёю сваёй свабоды і незаDлежнасці. Вольга зразумела, што ўпершыню ў жыцці яезняважылі, абразілі, а яна аказалася бездапаможнай у гэDтай сітуацыі. Вось чаму нямецкія маркі, мізэрная плата зарадыску, цыбулю і кветкі, непрыемна «пяклі далоню».

Аб’ектыўныя абставіны жыцця, дапамога і ўплыў сябDроў, знаёмства з Алесем Шпаком, сустрэча з арганізатарампадполля Яўсеем спрыялі свядомаму выбару былой гандDляркай шляху змагання з акупантамі. Але найперш усвеDдамленне неабходнасці барацьбы з ворагам — гэта вынікскладанага ўнутранага працэсу духоўнага ачышчэння іўзвышэння асобы.

Каханне ў лёсе гераіні. Роля Алеся Шпака, «паэта і ра�мантыка», у духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч. Фармі�раванне характару Алеся Гапанюка. Абставіны з’яўленняў доме гандляркі ваеннапалоннага Алеся Шпака пэўнымчынам характарызуюць гераіню, тлумачаць чытачу, чамуВольга адважылася на выратаванне вязня з лагера ў ДразDдах. Прымаючы такое рашэнне, Вольга была далёкая аддумкі дапамагчы камусьці. Найперш яна кіравалася ўласD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 31: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

31

нымі інтарэсамі. Ёй быў патрэбны мужчына ў хаце, які бзмог абараніць сям’ю ад ворагаў у такі страшны час. ВыDратаванне ваеннапалоннага сведчыць пра супярэчлівасцьхарактару Вольгі, у якім суіснуюць халодны разлік, эгаізмі адначасова абвостранае пачуццё ўласнай годнасці, жаноDчага гонару, яе прыродная спагадлівасць. Вольга не сталавызваляць з лагера фізічна дужага мужчыну, які сам праDсіўся на яе гаспадарку. Не спакусіла гандлярку і тое, штогэты чалавек быў адмысловым майстрам: і цясляр, і слесар,і шавец. Вялікая мастацкая праўда твора і ў тым, штожаночае сэрца пашкадавала самага слабага, бездапаможнаDга на той момант юнака, які «кашляе і ўвесь свіціцца, яксвятыя мошчы».

Вольга пакахала ваеннапалоннага Алеся Гапанюка. КаDханне абудзіла ў жанчыне лепшыя чалавечыя пачуцці.Алесь быў поўнай супрацьлегласцю яе мужу. Жывая, даDпытлівая душа Вольгі не знаходзіла наталення ва ўзаемаDадносінах з абмежаваным, раўнадушным Адамам Аўсюком.Паэзія, жыццёвы аптымізм, якія, на думку Вольгі, уваDсабляў Алесь Шпак, спрыялі духоўнаму ўзвышэнню гандDляркі. Вершы пра каханне, якія чытаў жанчыне Алесь,абудзілі ў яе сэрцы не толькі інтымныя пачуцці, але і прыDмусілі задумацца над сваім жыццём, успомніць блізкіх люDдзей, задумацца над сэнсам жыцця.

Яе каханне да Алеся не ведае межаў, дробных разлікаў.Вольга — натура шчырая, яна поўнасцю аддаецца таму паDчуццю, якім жыве. У нейкі момант жанчына нават пачалахвалявацца, што ўздзеянне паэзіі можа перайначыць яе,зламаць яе жыццёвую ўстойлівасць, уменне пастаяць засябе, а гэта было вельмі небяспечна ў жорсткі ваенны час,бо Вольга ў жыцці прывыкла спадзявацца толькі на сваесілы. Напачатку яна і да Алеся адносіцца з мацярынскайпяшчотай, якая мяжуе з яе ўладнасцю, жаданнем апекаDвацца над хворым юнаком. Жанчына перакананая ў тым,што «толькі пад крылом яе мяшчанскім ён можа пражыцьдаўжэй». Яна баялася стаць такой жа «мяккацелай», якпаэт Шпак, — «пырхаць салавейкам і залівацца песнямі».Сапраўдная паэзія, тым не менш, зрабіла Вольгу Ляновіч

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 32: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

32

прыгажэйшай духоўна, высакародна загучалі новыя струDны яе шчырага сэрца.

І. Шамякін пераканаўча паказаў, што ўсведамленнеВольгай неабходнасці змагання з ворагам прыйшло да яеневыпадкова і не толькі пад уплывам Алеся Шпака. Гэтапрыспешылі і першая сустрэча з ворагам, якая выклікалапачуццё здрады свайму сумленню, і жахлівае відовішча паDвешаных у скверы, якое падняло з глыбінь душы жанчынынепадробны гнеў, нянавісць да ворагаў.

І вось ужо Вольга прагне дзейнасці, хоча атрымаць баяDвое заданне ад кіраўніка падпольнай арганізацыі. Аўтарпіша, што такое жаданне ў Вольгі ўзнікла «...і па нейкайіншай прычыне, не такой асабістай, па закліку нейкагаіншага пачуцця — не жаночага, — якое яна не зусім яшчэасэнсавала». Такім чынам, не толькі знешнія, аб’ектыўныяфактары спрыялі духоўнаму ўзвышэнню асобы, якое адбыDвалася ў пакутным, пастаянным змаганні Вольгі з самойсабой, у змаганні эгаізму і шчодрасці, абмежаванасці і шыDрыні інтарэсаў, дапытлівасці, жорсткасці і дабрыні, здрадDніцкай асцярожнасці і апраўданай рызыкі.

Сіла кахання робіць з чалавекам цуды. Вольга, якаяяшчэ зусім нядаўна кіравалася ў жыцці выключна ўласDнымі інтарэсамі, поўнасцю аддаецца тым пачуццям, якіміжыве яе душа. Паступова аўтар падводзіць чытача да выDсновы, што цэльныя натуры, шчырыя ў выяўленні сваіхпачуццяў, як гневу, так і кахання, здольныя на подзвіг.Рызыкуючы жыццём, Вольга Ляновіч нясе праз увесь горадрадыёпрыёмнік каханаму, па яго просьбе прызнаецца, дзехавае пісталет, нарэшце, бярэ на сябе адказнае заданнепадпольнай арганізацыі, даручанае Алесю.

Трэба ўлічыць і тое, што Вольга часта ў сваіх паводзінахкіруецца не розумам, а пачуццямі. Калі яна ўбачыла ў мяхупаліцая Друцькі адзенне забітых дзяцей, «Вольгу як апаDліла страшным агнём». Магчыма, падсвядома, кіруючысянайперш пачуццём помсты, натуральным інстынктам Маці,жанчына пакарала ворагаў, узарваўшы сябе і іх гранатай.

Пэўным антыподам Вольгі ў аповесці паказаны АлесьГапанюк. Як і Вольга, Алесь — даволі цікавы і супярэчліD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 33: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

33

вы ў мастацкім выяўленні характар. Алесь рос у інтэлігентDнай сям’і, яго маці была настаўніцай. У адрозненне ад сям’іЛяновічаў, у жыцці Алеся грошы, матэрыяльны дабрабытне з’яўляліся культам, наадварот, ён многа чытаў, захаDпляўся паэзіяй. Але ўжо ў дзяцінстве ён навучыўся прыстаDсоўвацца да абставін. У сваіх паводзінах юнак не заўсёдышчыры. Ён засвоіў для сябе простую ісціну — не выходзіцьсваімі ўчынкамі за межы рэгламентаванай тагачасным граDмадствам маралі. Ён быў прыкладным вучнем, пачынаDючым паэтам. Калі б не вайна, напэўна, разумнага і таленаDвітага хлопца чакала перспектыва паэтычнай творчасці, аможа, нават слава і народнае прызнанне.

Але вайна прад’яўляла да людзей іншыя патрабаванні,чым мірнае жыццё, выпрабоўваючы іх сапраўдныя якасці.І. Шамякін ставіць сваіх герояў у складаныя сітуацыі, якіяпатрабавалі ад іх фізічнай і духоўнай мужнасці, пэўнагамаральнага выбару. У паводзінах «паэта і рамантыка» наDсцярожвае тое, што Алесь не навучыўся пераадольваць сяDбе, губляўся, калі сітуацыя не ўкладвалася ў межы традыDцыйнага мыслення. Сваю нерашучасць, бездапаможнасць ускладаных жыццёвых сітуацыях Алесь кампенсаваў «уменDнем пераўвасобіцца».

Калі Вольга Ляновіч — натура цэльная і не хавае сваёйпазіцыі, адкрыта і шчыра выказваецца нават па самыхспрэчных пытаннях, то Алесь Гапанюк часта нешта недагаDворвае, знаходзіцца ў духоўным пошуку, імкнецца пераадоDлець свой страх і нерашучасць. Зразумела, што і ў чытачаняма поўнага даверу да гэтага героя, улічваючы яго здольDнасць прыстасоўвацца. Многія выказванні Алеся падаюццаняшчырымі, а ўчынкі — старанна прадуманымі, з выгодайдля сябе.

Можа падацца, што Алесь Гапанюк не хацеў звязвацьсваё жыццё з Вольгай таму, што каханне, на яго думку,несумяшчальнае з вайной, рызыкоўнай подпольнай барацьDбой, што ён беражліва ставіўся да лёсу Вольгі і яе дачкі.Але прыгадаем і тое, што часта сваімі ўчынкамі, якімі паэтсцвярджаў сябе, ён ставіў пад пагрозу жыццё Вольгі і яе

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 34: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

34

маленькай дачушкі, пра якую, дарэчы, ён ні разу не ўспомDніў. Паэту проста не хочацца абцяжарваць сябе блізкіміўзаемаадносінамі з гандляркай, мяшчанкай Вольгай, хоцьён і ўпэўнены, што «нават вайна не можа заглушыць лепDшыя чалавечыя пачуцці, самыя прыгожыя і высокія». Ёнклапаціўся пра тое, як пра яго падумаюць таварышы пабарацьбе, таму свае ўзаемаадносіны з жанчынай стараннахаваў ад падпольшчыкаў. Сваім пачуццям паэт не можа адDдацца да канца, часцей ім кіруе цвярозы разлік.

Паэт пакутаваў, бо адчуваў сваю няўпэўненасць, мяккаDцеласць. Гапанюку крыўдна і балюча ўспамінаць, што ёнтрапіў у палон. Малады журналіст франтавой газеты не моDжа дараваць сабе таго маладушнага ўчынку, тым большшто рэдактар газеты Васіль Пятровіч застрэліўся ў акруDжэнні, каб не трапіць у рукі фашыстам. І вось, апынуўDшыся на свабодзе, Алесь імкнецца даказаць усім, а ў перDшую чаргу сабе, што ён не здраднік, не баязлівец. Яму хаDцелася праявіць сябе, адчуць «чалавекам, байцом», павеDрыць у свае сілы. Вось чаму юнак просіць у Вольгі раздаDбыць яму зброю. Такім чынам, ідучы на забойства ворага,Алесь кіраваўся не толькі патрыятычнымі пачуццямі, алеі ідэяй самасцвярджэння.

Гэтым можна растлумачыць паводзіны героя і ў другімэпізодзе. Алесь Гапанюк не дарос да разумення агульнанаDроднай барацьбы з ворагам, ён не можа адважыцца на пакаDранне здрадніка Друцькі, хоць добра ведае, што «свой каті забойца — горш любога фашыста», што на сумленні паліDцая загубленыя жыцці суайчыннікаў. Алеся Шпака стрымDлівае тое, што Друцька «свой», з паліцаем ён сядзеў заадным сталом. У той жа час Алесь хоча выглядаць героем,патрыётам у вачах падпольшчыкаў. І ён знаходзіць выйсце,перакладваючы ўвесь цяжар баявога задання на плечы жанDчыны. Невыпадкова ў канцы аповесці Вольга сніць свайгокаханага ў выяве «паліцая на варце каля нябожчыкаў».Навучыўшыся здраджваць свайму сумленню ў дзяцінстве,на вайне Алесь ужо гандлюе шчырасцю і адданасцю жанDчыны, якая яго кахае.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 35: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

35

З пазіцый сучаснасці вобраз Алеся Шпака ўяўляеццанатуральным, тыповым для свайго часу і зразумелым.У пэўным сэнсе гэты герой з’яўляецца ахвярай выхаваннясавецкай сістэмы: здольны і разумны хлопчык, ён рана зраDзумеў, што ў грамадскай атмасферы страху і недаверу часDцей выжываюць тыя, хто навучыўся прыстасоўвацца дарозных абставін лёсу. Жыццё па двайных стандартах, уменDне пераўвасабляцца паступова становіцца нормай паводзіндля Алеся. Але, няглядзячы на пэўныя поспехі ў сацыяльDным жыцці, грамадскай дзейнасці, Алесь Шпак пакутаваўмаральна, псіхалагічна. Жыццё, абмежаванае тагачаснайідэалогіяй, вымагала ад паэта напружання духоўных сіл,выклікала раздвоенасць поглядаў, няўменне адрозніць уяўDныя каштоўнасці ад сапраўдных. Гэта сеяла ў яго чулай адпрыроды душы трывогу і няўпэўненасць: «Усё жыццё ёнсумняваўся ў сваёй сіле, у сваіх ведах, здольнасці, таленце».

У аповесці мы не знойдзем аўтарскага асуджэння ўчынDкаў Алеся Гапанюка. Пісьменнік прапануе чытачу самаDстойна паразважаць над складанымі маральнаDэтычныміпраблемамі жыцця ў цяжкі час людскіх выпрабаванняў,задумацца над глыбіннымі крыніцамі гераізму і мужнасцінарода. Мастак сцвярджае думку пра тое, як цяжка адрозDніць сапраўднае і ўяўнае ў самасцвярджэнні асобы. Пазней,у сваіх дзённікахDуспамінах, І. Шамякін назаве Алеся ШпаDка «кніжным персанажам». Сапраўды, пачынаючы з дзяDцінства, Алесь імкнуўся жыць так, як яго вучылі кніжкі.Прыгадаем, што нават рыхтуючыся да забойства нямецкагаобера, Гапанюк звярнуўся да кніг, ігнаруючы рэальныяабставіны і небяспеку, наступствы для блізкіх людзей ягонеабдуманага ўчынку.

Калі ў мірны час жыццё ў адпаведнасці з «правільнымі»кніжкамі дапамагала яму ў сацыяльнай і творчай самаDрэалізацыі, то вайна прад’явіла больш жорсткія патраDбаванні: самастойнасці прыняцця адказных рашэнняў, непаказной, а сапраўднай мужнасці, умення пераадольвацьцяжкасці. На жаль, бясхмарнае даваеннае жыццё юнагапаэтаDрамантыка не спрыяла выпрацоўцы ў яго характарыздольнасці супрацьстаяць абставінам. А ўнутраны надлом

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 36: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

36

героя адбыўся ў лагеры для ваеннапалонных у Драздах,пасля чаго збянтэжаны і змучаны фізічна хлопец адDчуў поўную разгубленасць перад нечаканымі цяжкасцямівайны.

І. Шамякін праводзіць думку, што адсутнаць цвёрдыхмаральных перакананняў, «інтэлігентная мяккацеласць»,што грунтуецца толькі на прыгожых словах і адарваных аджыцця дэкларатыўных разважаннях, прыстасавальніцтваі эгаізм нярэдка прыводзілі на вайне да здрадніцтва.

Для Вольгі ж вайна не спыніла жыцця. Пазнаўшы саDпраўднае каханне, імкнучыся даведацца пра сэнс жыцця,жанчына марыць пра сваё далейшае самаўдасканаленне.Яна не ўпала ў адчай, не здрадзіла свайму народу. Перадчытачамі паўстае не столькі абаронца свайго краю, колькіасоба, якая ўсёй сваёй істотай імкнецца жыць, захавацьгэтую найвялікшую чалавечую каштоўнасць, захаваць каDханне, што нарадзілася ў яе сэрцы. У дыялогу, што адбыDваецца паміж Вольгай і Алесем незадоўга да гераічнай смерDці жанчыны, яна шчыра прызнаецца каханаму, што марыцьаб іх шчаслівым пасляваенным жыцці, жадае вучыцца, кабстаць настаўніцай. І. Шамякін праводзіць думку, што гаDлоўнае прызначэнне чалавека ў тым, каб любіць жыццё,займацца мірнай стваральнай працай, а вайна ва ўсіх яепраявах — з’ява для чалавецтва жорсткая і недапушчальDная. І ў гэтым — гуманістычны пафас аповесці.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Раскажыце пра гісторыю стварэння аповесці «Гандлярка і

паэт». 2. У якіх умовах выхоўвалася Вольга, галоўная гераіня твора?3. Ці з’яўляецца жыццёвая практыка маці, а ў будучым і яе дачкі,на ваш погляд, абсалютна правільнай філасофіяй сямейнага дабраDбыту, сапраўднай каштоўнасцю? 4. У чым выяўляецца эвалюцыяхарактару галоўнай гераіні аповесці? 5. Як змянілася жыццё ВольгіЛяновіч са з’яўленнем у доме паэта Алеся Шпака? 6. Што канчатковапераканала Вольгу Ляновіч у неабходнасці пакарання ворагаў? 7. Чымдапаўняе характарыстыку Алеся Шпака яго даваеннае жыццё?8. Паразважайце, чаму Алесь баяўся прызнацца ў каханні Вользе?Чаму ён старанна хаваў свае ўзаемаадносіны з Вольгай ад падпольDшчыкаў? 9. Патлумачце сэнс назвы аповесці.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 37: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

37

ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ

Паглыбленне паняцця пра аповесць. Пенталогія «ТрыDвожнае шчасце» І. Шамякіна складаецца з пяці аповесцей.Як вядома, аповесць — гэта жанр прозы, блізкі да апавяDдання і рамана. У цэнтры аповесці звычайна знаходзіццаадна сюжэтная лінія, адзін ці некалькі галоўных герояў уадрозненне ад рамана, які мае некалькі паралельных сюDжэтных ліній. Напрыклад, у першай аповесці пенталогіірасказваецца пра даваеннае жыццё Пятра Шапятовіча і СашыТраянавай, а аповесць «Агонь і снег» перадае ў дзённікаDвай форме франтавое жыццё зенітчыка Пятра Шапятовіча.Ад апавядання аповесць адрозніваецца больш складанымсюжэтам, больш шырокім ахопам рэчаіснасці, шматгранDным раскрыццём характараў. Уласны вопыт І. Шамякіна,успаміны з юнацтва і маладосці надавалі аповесцям больDшую праўдзівасць у адлюстраванні даваеннай, ваеннай і паDсляваеннай рэчаіснасці. Яны вызначаюцца лёгкасцю і непаDсрэднасцю ў выкладзе матэрыялу, іранічным лірызмам іэмацыянальнасцю, што, бясспрэчна, павышала давер чытаDча да зместу кнігі.

У сваіх успамінах пісьменнік называў пенталогію «ТрыDвожнае шчасце» адным з самых любімых твораў, што і недзіўна, бо яе асноўны змест складае шчыры аповед аўтарапра яго лепшыя, маладыя гады, пра жонку, пра сяброў ізнаёмых, нарэшце, пра цікавы, хоць і драматычны час. І. ШаDмякін змог у поўнай ступені ў гэтым творы рэалізаваць свойпатэнцыял празаіка. У цэласнай па ідэйнай задуме кнізеаўтар выкарыстоўвае розныя формы і мастацкія адметнасціаповесці, аднаго з асноўных жанраў беларускай прозы: узнёсDлаDрамантычны стыль з элементамі мяккага гумару («НепаўDторная вясна») змяняецца эпічным мастацкім палатном звыкарыстаннем прыгодніцкага сюжэта; дзённікавы стыльпадачы матэрыялу ў аповесці «Агонь і снег» зусім не падобDны да глыбокага сацыяльнаDпсіхалагічнага аналізу пасляваDеннай рэчаіснасці ў аповесці «Мост».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 38: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

38

«СЭРЦА НА ДАЛОНІ»

Раман «Сэрца на далоні» пісаўся адначасова з пенталоDгіяй «Трывожнае шчасце», апошняя чаcтка якой «Мост»датуецца 1965 годам. Гэта быў час «перавароту ў мазгах»,па словах журналіста Кірыла Шыковіча — аднаго з галоўDных герояў твора. Менавіта другая палова 1950Dх — перDшая палова 1960Dх гадоў сталі часам выкрыцця культу асобыСталіна, аднаўлення ленінскіх (на тыя гады — дэмакратычDных, гуманістычных) нормаў жыцця. Адбывалася своеасабDлівае «ўзвышэнне чалавека», зварот да паказу простых люDдзей, іх клопатаў. Паэты і празаікі пачалі пісаць пра тое,што не можа быць «простых», звычайных і вялікіх, незвыDчайных людзей. Многія марылі пра хуткую пабудову самаDга справядлівага грамадства на зямлі — камуністычнага.Ствараліся брыгады камуністычнай працы. Абмяркоўваўсяі ўкараняўся ў жыццё маральны кодэкс будаўнікоў новагажыцця. Належная ўвага на той час надавалася барацьбе збюракратызмам, з заходнімі ўплывамі на моладзь. НапрыDклад, вялася барацьба са стылягамі — маладымі людзьмі,што любілі модна, «з выклікам» апранацца, слухалі замежDныя перадачы, захапляліся джазавай музыкай.

Праблематыка рамана. Вастрыня канфлікту. Аўтарскаяпазіцыя. Рэтраспектыўны зварот да падзей вайны. У раDмане І. Шамякіна адлюстравана цікавая старонка жыццякраіны, калі пераважная большасць членаў грамадствапаверыла ў праграмныя лозунгі партыі. Найперш паверыўу гэта журналіст Кірыла Шыковіч, які некалі разам састаршынёй гарвыканкама Гуканам выдаў кнігу пра падDпольшчыкаў і партызанаў, а цяпер пераглядае ранейшыяяе палажэнні, стараецца рэабілітаваць добрае імя доктараСавіча, запісанага ў здраднікі, а на самай справе — удзельDніка супраціўлення гітлераўцам. Змест твора найперш прыDсвечаны гэтай праблеме. Для героя рамана яна галоўная.Змагаючыся за аднаўленне справядлівасці, Шыковіч змагаDецца і за сваё добрае імя, і супраць Гукана, які ў вайну хаDваўся ў доме Савіча, а пазней, у мірны час, заняў высокуюпасаду. Гукан не толькі не расказаў праўду пра ўчынак

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 39: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

39

падпольшчыка Савіча, якога немцы абвясцілі забітым парDтызанамі і пахавалі з гонарам, але і данёс на яго дачкуЗосю, якую пратрымалі затым доўгі час у сталінскіх турDмах. Знайшліся людзі, што прыйшлі яму на дапамогу:былы франтавік, сакратар гаркама партыі Тарасаў; дакладDны ў дзеяннях, вытрыманы, сухаваты і на першы погляднекалькі раўнадушны чэкіст капітан Сербаноўскі, які аказDваецца самым зацікаўленым у гэтай справе, выклікае надопыт былога паліцыянта Швагерава і фашысцкага даносDчыка Дымара, што «залажыў» Савіча. Пазней і Яраш прыDзнае памылковым сваё жаданне адмовіцца ад вывучэння міDнулага, займацца толькі прафесійнай дзейнасцю і ўхіляццаад выкрыцця прыстасаванца і кар’ерыста Гукана.

Побач з сучаснасцю ў рамане паўстае мінулае, страшэнDная вайна. Пра яе апавядае Яраш свайму сябруDжурналісDту. Трагізм вайны перадаецца і ў споведзі Зосі Савіч, якаяўратавала Яраша. Ён забіў начальніка паліцыі Лучынскага,адпомсціў за павешаных падпольшчыкаў і хаваўся ў домеСавіча да адпраўкі ў лес. Зося Савіч таксама расказвае ШыDковічу, як яна хавала ў сябе на гарышчы спачатку Віктара(падпольная мянушка, прыдуманая Ярашам), а затым друDгога чалавека. Расказвае пра падполле і Клаўдзія Сухадол —былая сястра інфекцыйнага шпіталя, дзе працаваў Яраш,а цяпер вясковая жыхарка, якая лечыць травамі людзей,нават пенсіі не атрымлівае (была ж звязана з «ворагам наDрода» Сцяпанам Савічам!).

Змест рамана выходзіць далёка за межы сацыяльнасці.Яго героі жывуць складаным штодзённым жыццём. У сям’іШыковічаў — журналіста і настаўніцы — расце сынDстыDляга і шалапут, шукальнік праўды на свой лад — шляхампратэсту. Славік — поўная супрацьлегласць ціхмянай стаDрэйшай дачцы Ірыне. Сям’я Яраша таксама часта пакутуеад стрэсаў: жонка хірурга Яраша Галіна Адамаўна без канDца раўнуе яго то да ўрача Гаецкай, то да медсястры Машы,а ў апошні момант — да Зосі Савіч. Сэрца яе аперыраваўЯраш і разам з сябрам Шыковічам дабіўся, каб ёй далікватэру ў горадзе. Але Зося ў фінале рамана пакідае горад,каб выратаваць сям’ю чалавека, у якога закахалася: «ДзяD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 40: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

40

куй Вам за ўсё, за ўсё — вось словы, што выходзяць з глыDбіні майго сэрца, якое вы трымалі на далоні. Дзякуй Вам,дарагі Антон Кузьміч! Нядаўна я даведалася, што зDза мянеў Вас непрыемнасці ў сям’і. Божа мой! Каб зDза мяне Выперажывалі, трацілі спакой і цвёрдасць рукі, якая ратуелюдзей. <...> Бывайце, добры чалавек. Дазвольце ў думкахабняць і пацалаваць Вас». Кахаюць і раўнуюць маладыялюдзі: Тарас, прыёмны сын Ярашаў, і Славік Шыковіч, уякіх адна і тая ж сімпатыя — медсястра Маша. Як могуць,старэйшыя дапамагаюць дзецям знайсці сваю сцежкуў жыцці.

Жыццё сямейнаDбытавое, грамадскае, палітычнае, ягоглыбінны сэнс становяцца зместам рамана І. Шамякіна праперабудову жыцця, пра маральнае ўдасканаленне людзей,пра вечна прыгожую, расквечаную фарбамі сонца і зямліпрыроду. Вось, напрыклад, толькі адна пейзажная замалёўDка — апісанне прырэчнага лугу з яго разнатраўем: «Калялазнякоў над негустым разнатраўем ужо ўзвышаліся мяDцёлкі цімафееўкі і лісахвосту, кастрыцы і шчаўя. I толькізязюліны слёзы ды смолка яшчэ рассыпалі свае дробныяяркія кветкі. А там, ніжэй, усё яшчэ цвіло, кожная травінDка; жоўтыя, чырвоныя, ліловыя, васільковаDсінія, блакітDныя кветкі, зліваючыся ў дзівосны вясёлкавы колер, закрыDвалі яркую зелень травы».

Шмат і яскравых бытавых сцэн, адной з якіх — Яраш іяго сын Віктар ганяюць галубоў на дачы — пачынаецца, адругой — Яраш прымірыўся з жонкай, вячэраюць у добрайсямейнай згодзе — заканчваецца раман. Калі меркавацьужо па такой «кальцавой» кампазіцыі, з аптымістычным,радасным гучаннем, дык асноўны пафас рамана — гуманіDстычны, аўтар верыць у рух жыцця наперад, у яго светлуюперспектыву. Большасць твораў І. Шамякіна гэтага часумае жыццесцвярджальную аснову.

Канфлікт і асноўныя сюжэтныя лініі ў рамане. Там, дзеадбываецца барацьба, абавязкова прысутнічае канфлікт.Дзякуючы яму, складаецца сюжэт у эпічных творах. Ёнможа, у залежнасці ад вастрыні і часу працякання канDфлікту, развівацца то паскорана, як у абсалютнай большасD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 41: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

41

ці твораў Шамякіна, то запаволена, як, напрыклад, у рамаDне І. Мележа «Людзі на балоце», трылогіі Я. Коласа «Наростанях», раманеDэпапеі рускага пісьменніка М. Шолахава«Ціхі Дон». У рамане «Сэрца на далоні» канфлікт завязваDецца ў самым пачатку: Гукан не прыехаў на абед да ШыкоDвіча, хоць яны разам напісалі некалі кніжку пра падполле.На словы былога падпольшчыка сябра Яраша — «На д’яблатабе Гукан?» — гарачы і нястрыманы ў пачуццях журнаDліст адказвае, адразу ж характарызуючы свае будучыя неDпрымірымыя да несправядлівасці дзеянні: «Даўно не гутаDрыў з ім душэўна. Год шэсць ужо. Цікава, ведаеш... Як ёнзмяніўся? У які бок? Адбыліся такія падзеі! Пераварот умазгах, у сэрцах. А як ён? Ён, брат, з цвердалобых. Цікава,як ён ставіцца да сваёй кнігі. Да нашай кнігі, якую мы раDзам пісалі». Канфлікт паміж Шыковічам і яго праціўнікамГуканам будзе паглыбляцца на працягу твора.

Гукан — зацяты бюракрат, які выпрацаваў адпаведныстыль працы, паводзін, накіраваных на выкананне дзярDжаўных абавязкаў: дабіваецца для былога сааўтара, ШыDковіча, вымовы на пасяджэнні гаркама партыі за няпраDвільнае выхаванне сына; хоча знесці яго і Ярашаву дачы, —робіць усё, каб стрымаць няўрымслівага шукальніка праўDды. I толькі ў фінале рамана Гукан, кар’ерыст і дэмагог, спыDнены фактамі, губляе ўпэўненасць. Ён прызнаецца сваймунамесніку Кушнеру: «Хачу прасіцца на пенсію». Гукан зайDздросціць Тарасаву, Шыковічу, Кушнеру, Ярашу, маладомуархітэктару, праект якога так і не падтрымаў, «яны ў неDчым галоўным не такія, як ён». Па ўсім відаць, што Гуканпацярпеў паражэнне. Праўда на баку Шыковіча і яго сябDроў, аднадумцаў.

Галоўны — сацыяльны — канфлікт у рамане ўскладняDецца маральнаDэтычнымі і бытавымі праблемамі герояў.Ярашу і Шыковічу (першаму асабліва) даводзіцца апраўдDвацца ў сем’ях, чаму яны столькі ўвагі ўдзяляюць праапеDрыраванай Зосі Савіч: і кватэру з іх дапамогай яна атрыDмала, і мэблю набыла. Шыковіч і яго жонка ВалянцінаАндрэеўна ніяк не могуць справіцца з сынам Славікам.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 42: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

42

У фінале рамана бацькі перажываюць драму: сын угнаўбацькаў аўтамабіль, уцякаў ад міліцыі і толькі цудам ураDтаваўся ад смерці. I да гэтага ён прынёс бацькам шмат клоDпатаў, калі п’яны пачаў пагражаць англійскім турыстам урэстаране атамнай бомбай і быў арыштаваны, а пасля паDбіўся з Тарасам зDза Машы. Такім чынам, канфлікт у рамаDне мае шмат адгалінаванняў, што сведчыць пра ўменнеаўтара спалучаць бытавое, інтымнае і агульназначнае. ХутDкае развіццё канфлікту і абумоўлівае займальнасць і імкліваеразвіццё сюжэта.

У рамане некалькі сюжэтных ліній. Галоўная — узаемаDадносіны былых сааўтараў кнігі пра падполле, сяброў, а цяDпер ворагаў Шыковіча і Гукана. Не меншае значэнне маесюжэтная лінія бацькоў і дзяцей: Славік Шыковіч імкнецDца да незалежнасці, абараняе сваё ўласнае «Я», здольнысупрацьстаяць паDсвойму, дзёрзка калектыву брыгады ібацьку.

Сюжэтная лінія «Яраш — Зося» звязвае сучаснае з міDнулым, сведчыць пра імкненне сумленных людзей дапамагDчы тым, хто трапіў пад чорнае крыло трагічных абставін.

Значную ролю ў рамане адыгрывае любоўны канфлікт.У «Сэрцы на далоні» пакутуе ад кахання да Яраша медсясDтра Маша, а затым захапляецца яго прыёмным сынам ТараDсам, адначасова інтрыгуючы крыху маладзейшага па ўзросDце Славіка Шыковіча. Менавіта каханне да Машы без узаDемнасці стала прычынай катастрофы, у якой Славік ледзьне загінуў.

Складаныя асабістыя ўзаемаадносіны Яраша з жонкай,якая пастаянна яго раўнуе. Менавіта па гэтай прычыне, кабне прыносіць няшчасця і лішніх клопатаў выдатнаму хіDрургу, пакідае горад Зося.

Вобраз Кірылы Шыковіча. У цэнтры рамана тры галоўDныя героі: журналіст Кірыла Шыковіч, доктар Антон Яраші старшыня гарвыканкама Сямён Гукан. Кожны з іх маесвае погляды на жыццё, бярэ ў ім непасрэдны ўдзел, ацэньDвае перабудову пасля XX з’езда КПСС.

Кірыла Шыковіч запамінаецца бескампраміснасцю,прынцыповасцю пазіцыі, нянавісцю да прыстасаванства,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 43: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

43

фальшу і дэмагогіі. У новы перыяд жыцця ён спяшаеццажыць паDноваму, актыўна, пераглядае свае ранейшыя адноDсіны да мінулай вайны, хоча дапрацаваць кнігу пра падполле,бо многае ў ёй не адпавядае праўдзе і справядлівасці ў адноDсінах да людзей. Ужо ў пачатку рамана ён спрабуе «разDгаварыць» маўчуна, майстра сваёй справы — хірургіі —сябра Яраша, выпытвае ў таго ўсё, што толькі можна, прадзейнасць падпольшчыкаў, пра доктара Савіча, яго лёс.Шыковіч настойлівы ў пошуку праўды і справядлівасці.Ужо ў пачатку твора пісьменнік стварае партрэт героя:«весела засмяяўся», «з асалодай пацягнуўся, выставіўшызDпад піжамных штаноў валасатыя ногі», «ваяўніча выстаDвіўшы пукаты жывот», «саркастычна прыжмурыў сваемаленькія вочкі». У параўнанні з асілкам Ярашам ён выDглядае маленькім, невялікага росту чалавекам. ПартрэтШыковіча збіраецца па рысачках, адна да адной. Так, напасяджэнні гаркама партыі, калі яго «прапясочваюць» закепскае выхаванне сына, ён паўстае бездапаможным, разDпораз выцірае пот, ледзь не траціць прытомнасць пад націсDкам дэмагога Гукана і іншых прыхільнікаў камуністычнаDга, «правільнага» выхавання.

У Шыковіча актыўная жыццёвая пазіцыя. Ён лічыць,што чалавек павінен адстойваць праўду, нягледзячы наабставіны і на час. Менавіта з гэтай прычыны паміж ім іЯрашам адбываецца сяброўская спрэчка ў пачатку твора:«Твар у Яраша змяніўся: зніклі складкі іранічнай усмешкікаля рота, спакой, задаволенасць, з’явіліся спахмурнеласцьі пакута, быццам чалавеку штосьці забалела раптам. Ёнціха сказаў: “Мая роля ў падполлі другарадная. А што даіншых... Калі забыліся тады, то ці варта варушыць гэтацяпер? Праз семнаццаць год! Варушыць мёртвых?”». І тутШыковіч, даволі спакойны чалавек, пачаў махаць рукаміі крычаць: «Антон! Мне сорамна чуць гэта ад цябе! Такіямёртвыя не паміраюць! Яны павінны жыць, стаяць у аднымстраі з намі! I змагацца!» Актыўна адстойвае свой поглядна неабходнасць маральнай адказнасці кожнага чалавека іза тое, што было, і за тое, што будзе, Шыковіч і ў кабінецеГукана. Праўда, тут ён не такі смелы, бо спачатку не мае

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 44: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

44

фактаў, якія вінавацілі б у няпраўдзе яго сааўтара па кнізе.Ды да таго ж аўтарытэт Гукана як кіраўніка надта высокі,і, па праўдзе, Шыковіч крыху пабойваецца гэтага чалавека.Да ўсяго, Гукан умела скарыстаў факт, што сын журналісDта трапіў у міліцыю, атрымаў пакаранне на некалькі сутакза пагрозы ў адрас англійскіх турыстаў. Гэтым Гукан «удаDрыў у самае балючае месца» — у сэрца бацькі. ЖурналістШыковіч паказаны шчырым і гарачым у пачуццях, калісправа даходзіць да жыццёвых прынцыпаў. Так, напрыкDлад, крывадушнага і няшчырага зайздросніка загадчыкапрамысловага аддзела рэдакцыі Рагойшу, што «дастаў» ягосваімі прычэпкамі, рашуча выстаўляе за дзверы: «СпакойDна ўстаў зDза стала, падышоў да загадчыка аддзела, узяў закаўнер паласатага пінжака, падвёў яго, страшэнна ашаломDленага, да дзвярэй, ударам нагі шырока адчыніў іх і выкіDнуў Рагойшу ў калідор, як непатрэбную рэч». Тое ж самаеробіць ён і з сынам Славікам, калі той пасля часовага зняDволення з усмешкай падыходзіць да яго. Многае ў тэмпераDментным характары Шыковіча — ад жадання хутчэй устаDнавіць справядлівасць, пакараць злачынства, спыніць зло.

Антон Яраш як чалавечы тып. Антон Яраш паўстае пеDрад намі ў самай першай сцэне рамана, калі з сынам ганяегалубоў. Адначасова гэта і асілак («Пад яго цяжкім целамнатужліва рыпнулі слупы веранды, забрынчалі шыбы»;жонка «тысячны раз» любавалася «яго асілкавай постацDцю, што ўся імкнецца ў неба за галубамі»), і паDдзіцячынепасрэдны, апантаны рамантычнымі марамі летуценнік,юнак («Доктар Яраш стаяў на даху веранды і свістаў, залаDжыўшы пальцы ў рот. Свістаў так, што, здавалася, з дубоўпасыплецца лісце»). Знешне герой высокі, стройны і прыDгожы. Такім запомніўся ён і Зосі Савіч у вайну, калі таясхавала яго ад фашысцкай пагоні. Такім застаўся, калі стаўзнакамітым хірургам, майстрам сваёй справы. Нібы падDкрэсліваючы, што Яраш з’яўляецца хірургам, пісьменнікне аднойчы звяртае ўвагу чытача на прыгажосць яго дужыхі ўмелых рук. Не выпадкова самы блізкі чалавек, жонка,захапляецца гэтымі «дужымі голымі рукамі», а таксама«шырокім і мужным тварам» і «валасамі каштанавага коD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 45: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

45

леру», яго зграбнай і дарагой сэрцу постаццю. Не выпадDкова таксама, што ў гэтых дужых, прыгожых руках аказDвалася не адно прааперыраванае сэрца ўратаваных Ярашамлюдзей. У ліку многіх трымае ён на далоні і сэрца сваёйратавальніцы ў вайну, пакалечанай, пазбаўленай здароўятой смяротнай навалай Зосі Савіч. І. Шамякін даверыўпрыгожаму чалавеку з дужымі і чыстымі рукамі сэрцасваёй гераіні, нібы сказаўшы тым самым, што толькі людзіз чыстым сумленнем і такімі ж рукамі могуць вырашацьлёс іншых. «Сэрца на далоні» — назва рамана, якая праліDвае святло на многае. Аўтар рамана нібы гаворыць нам ягозагалоўкам, што трэба быць добрым, толькі тады ты змоDжаш заваяваць прыхільнасць і любоў людзей. Менавітатакі Яраш, што ўратаваў ад смерці Зосю, выканаў просьбупадпольшчыка Паўла паклапаціцца пра яго сына Тараса іцяпер, пасля вайны, выхоўвае яго як роднага са сваімідзецьмі Віктарам і Наташай. Сцэна аперацыі на сэрцы ЗосіСавіч падрабязна апісана ў рамане. У момант перад апераDцыяй Яраш здаецца прысутнаму Шыковічу «звышчалавеDкам, богам», паўстае ў белым адзенні, у белай шапачцы,якая «аж ззяла ў святле раніцы». Таму і не падабаецца докDтар Гукану, які адчувае перад ім сваю мізэрнасць, лічыцьсвайго відавочнага суперніка ворагам.

Адстойваць свае прафесійныя інтарэсы Яраш можа неменш тэмпераментна і настойліва, чым Шыковіч: яму ўдаDлося атрымаць лепшае абсталяванне ў хірургічнае аддзяDленне, менавіта ён крытыкуе непарадкі ў медыцынскіх спраDвах горада і гаворыць пра гэта публічна. Менавіта з дапаDмогай Яраша Шыковіч устанаўлівае праўду пра падполле івыкрывае кар’ерыста Гукана. Яраш не палохаецца ўзяць насябе адказнасць за лёс Зосі, бо ён высокамаральны чалавек.З яго дапамогай Зося атрымала кватэру, хоць Яраш ведаў,з якой варожасцю паставіцца да гэтага яго раўнівая жонка.

У вайну Яраш быў смелым маладым чалавекам. ПрацаDваў пажарнікам і санітарам, бачыў на свае вочы, як каралісмерцю сяброўDпадпольшчыкаў. Пасля гэтай трагічнай сцэDны ён пайшоў на прыём да начальніка гарадской паліцыі ЛуDчынскага і здзейсніў смяротны прысуд, рызыкуючы жыццём.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 46: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

46

Яраш страшэнна перажывае непаразуменні з жонкай.Яе недавер раніць глыбока ў сэрца. Яраш — чалавек прыгоDжы і душой, і паводзінамі.

Сямён Гукан і яго жыццёвая пазіцыя. Сямён Гукан —чалавечы тып, выхаплены пісьменнікам з жыцця савецкагаперыяду. Старшыня гарсавета, ён кіруе жыццём усяго гоDрада. Механізм кіравання адладжаны, дакладны, вывераныгадамі працы чыноўніка. Ён з’яўляецца на службу ранейза іншых, каб усё паспець зрабіць і яшчэ адпачыць ад наDведвальнікаў. Крыху сентыментальны, ён назірае, як заакном змяняецца каштан на працягу года, і выгаворваесвайму намесніку Кушнеру, калі той зрывае з яго лісток.Удала, хлёстка вудзіць рыбу, выбраўшы якраз тое месца,што нагледзеў не меншы энтузіяст гэтай справы Яраш.Вось як апісаны ён пісьменнікам падчас гэтага занятку:«Ён стаяў, шырока расставіўшы свае доўгія ногі, нахіліўDшыся над самым абрывам. З худым аскетычным тварам,глыбокімі вачамі і густымі сівымі брывамі, ён нагадваў упрофіль ястраба, які выглядваў здабычу, здавалася, насамым дне ракі. Апрануты... у белы палатняны касцюм.Але адразу кідалася ў вочы некаторая старамоднасць у гэDтым касцюме, нібы ён быў пашыты гадоў трыццаць назад.Пінжак зроблены ў форме фрэнча, з хлясцікам, з вялікімінагруднымі кішэнямі... Яшчэ больш старамодна выглядалашапка... Зашмальцаваная, скамечаная наперадзе над каDзырком, яна неяк смешна маладзіла гаспадара, робячы ягопадобным на купецкага прыказчыка». Партрэт разгорнуты,выразны. Звернем увагу на дэталі ў ім. Першая: выглядгероя — «ястрабавы». Так у самым пачатку акрэслена аўтаDрам драпежнасць натуры чалавека. Вопратка нагадвае тую,што была 30 гадоў назад, — фрэнч, кішэні. Гэта вопраткалюдзей сталінскага гарту, якіх Гукан, відаць, лічыць за ідэDал. Гэта — другая дэталь. I, нарэшце, трэцяя: герой падобDны на купецкага прыказчыка. Зноў не выпадковы ход разDваг мастака слова: Гукан не проста чыноўнік высокага ранDгу, а гандляр сумленнем, чалавечымі лёсамі.

Далей па ходзе дзеяння мы даведваемся, што паслявыказванняў пра перагляд гісторыі з пазіцыі рашэнняў

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 47: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

47

XX з’езда Гукан адразу мяняе свае адносіны да былога саDаўтара кнігі пра падполле. Ён баіцца, што раскрыецца няDпраўда, асабліва пра доктара Савіча і яго дачку Зосю.

Гукан пачынае думаць толькі пра выратаванне ўласнагааўтарытэту. Адразу ж падказвае, «каму трэба», каб заняDліся дачамі Яраша і Шыковіча, пабудаванымі нібыта не пасродках і ў недазволеным месцы. На пасяджэнні бюро гарDкама партыі ён змешвае былога сябра з брудам, патрабуе,каб таму вынеслі строгую вымову з занясеннем у картку занедахопы ў выхаванні дзяцей. Гукан знарок стрымлівае журDналіста ад пошукаў праўдзівых дакументаў у архівах, забаDраняе даць Зосі асобную кватэру (сітуацыю выпраўляе наDмеснік Гукана Кушнер).

З дапамогай Зосі і Яраша Шыковіч устанавіў, што СаDвічы ў вайну хавалі ад немцаў і Гукана (мянушка Сажань).Зося пазнала яго на адным са здымкаў. І вось гэты чалавек,замест удзячнасці, падтрымаў версію немцаў пра Савіча, апотым данёс на Зосю, як на нібыта здрадніцу.

Толькі ў фінале рамана мы бачым яго зніякавелым, разDгубленым. Ён марыць пра пенсію, шукае і не знаходзіцьпадтрымкі ў людзей.

Гуканаўшчына — гэта зло маральнае: кар’ерызм, нахабDнасць, уладалюбства, няўменне спачуваць іншым і жаданневыдаваць сябе за добразычлівага кіраўніка.

Маладое пакаленне ў рамане. Шмат увагі ў рамане «СэрDца на далоні» надаецца праблеме бацькоў і дзяцей, моладзі,яе жыццю ў заблытаным і складаным свеце. Пісьменніксцвярджае, што не адны бацькі вінаватыя ў тым, што дзецічаста вырастаюць непаслухмяныя, крытычна настроеныяда старэйшых, здольныя на стыхійны бунт. Вінаватыя ў гэDтым і абставіны, і грамадскія арганізацыі. Вобраз СлавікаШыковіча ў рамане — адказ на сістэму калектывісцкагавыхавання па Макаранку. Герой гэты не хоча быць такім,як усе. Ён пакідае брыгаду Тараса, дзе хлопцы яго выхоўDваюць на свой лад, бо бачыць, што яны крывадушнічаюць,выдаючы сябе за анёлаў. Пісьменніку, відаць, сімпатычныгэты малады чалавек. Славік шукае сябе, пераадольваючы

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 48: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

48

фальш лозунгаў, якія абвешчаны, але выконваюцца падчаспа абавязку, а не па прызванні.

Ідэалізаваны ў рамане Тарас, яго брыгада, кранаўшчыцаНіна. Хлопцы сціплыя і за сталом, і ў кіно, вядуць цвярозылад жыцця. Больш удаўся пісьменніку вобраз Ходаса — дэDмагога, фразёра, заўсёды гатовага дагадзіць начальству,«кінуць палымяную прамову ў масы».

Запамінаецца ў рамане вобраз Машы — вясковай дзяўDчыны, гаспадыні, медсястры, закаханай і ў сваю працу, іў майстраDхірурга. Смелая дзяўчына, яна можа пастаяць засябе. У фінале рамана Маша ля ложка хворага Славікастараецца дапамагчы чалавеку ў бядзе.

Творчасць І. П. Шамякіна выхоўвае ў людзях любоў дажыцця, змен у ім, кліча на барацьбу з кар’ерызмам, прыDстасаванствам, двайной мараллю. Героі пісьменніка — маDладыя і сталыя — спрабуюць зразумець адзін аднаго, змаDгаюцца за раўнапраўныя ўзаемаадносіны, захоўваюць сваючалавечую годнасць. Пісьменнік стаў сапраўдным разведDчыкам новага, яго абаронцам, адкрывальнікам складаных,неардынарных характараў. Ідучы па гарачых слядах падзей,ён вылучыў найперш агульначалавечыя праблемы і засяDродзіў на іх увагу.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. У які час быў напісаны раман «Сэрца на далоні»? 2. Назавіце

сюжэтныя лініі ў рамане? Якая з іх самая галоўная, на вашу думку?3. Падрыхтуйце параўнальную характарыстыку Антона Яраша іКірыла Шыковіча. Які герой вам больш блізкі па сваіх поглядах насвет і жыццёвых прынцыпах? 4. Хто ж такі Сямён Гукан? Якія з’явыграмадскага жыцця можна назваць гуканаўшчынай? 5. Якім пакаDзана маладое пакаленне ў рамане? Выкажыце свае адносіны да СлаDвіка Шыковіча? Падмацуйце свой адказ цытатнай характарыстыкайгероя. 6. Падрыхтуйце паведамленне «Майстэрства І. ШамякінаDпарDтрэтыста і пейзажыста». 7. Якія вострыя сацыяльныя і маральнаDэтычныя праблемы закранае пісьменнік у рамане «Сэрца на далоні»?Растлумачце назву твора.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 49: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

49

ÂÀѲËÜ ÁÛÊÀ¡

(1924—2003)

Беларускі народ ганарыцца сваімісынаміDгероямі, што прынеслі яму слаDву. Побач з дарагімі для нас імёнаміФ. Скарыны, К. Каліноўскага, Я. КуDпалы, Я. Коласа пачэснае месца зайDмае імя В. Быкава. Па яго творах светспасцігае асаблівасці беларускага наDроднага характару, трагізм гістарычDнага лёсу нашага народа. ТворчасцьВ. Быкава дапамагае шукаць сцежкі дадабрыні і справядлівасці. Імя В. БыкаDва ўспрымаецца сёння ў свеце як сімDвал мужнасці, годнасці, самабытнасDці беларускага народа, як «пароль... чуласці і рашучасці...Беларусі» (Р. Барадулін). Творчасцю В. Быкава засведчанадухоўная сталасць сучаснай беларускай літаратуры, яе суDсветны ўзровень. Яна гаворыць чалавецтву, што жыве БеDларусь, думае Беларусь, мае дзяржаўны гонар.

В. Быкаў зрабіў вялікі ўклад у станаўленне беларускайпрозы ХХ стагоддзя, асабліва жанру аповесці. У сучаснайкрытыцы існуе вызначэнне «быкаўская аповесць». Гэта неDвялікі твор, у якім звычайна дзейнічаюць некалькі герояўва ўмовах экзістэнцыяльнага выбару: цаной здрады сумленDню захаваць жыццёDіснаванне ці загінуць непераможаным,верным сваім ідэалам і перакананням. У апошнія гады В. БыDкаў звяртаўся да алегарычных жанраў — баек для даросDлых, прыпавесцей, якія засведчылі арыгінальнасць і наваDтарства творцы.

Біяграфія народнага пісьменніка Беларусі, Героя СацыяDлістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі В. Быкава наDпачатку складвалася звычайна і тыпова. Васіль УладзіміDравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года на поўначыБеларусі — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобDласці. Бацькі будучага пісьменніка былі сялянамі. ДзяD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 50: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

50

цінства і юнацтва Васіля супалі з цяжкімі і драматычнымігадамі нашай гісторыі — калектывізацыяй. Таму, як пішава ўспамінах В. Быкаў, маленства выдалася цяжкім, скуDпым на радасці. Акрамя Васіля ў бацькоў было двое меншыхдзяцей. Рэдкая вясна праходзіла без таго, каб сям’я не гаDладала. Калгас не мог разлічыцца са сваімі працаўнікамі,якія шчыравалі з раніцы да вечара амаль задарма, наваткавалкам хлеба. Не было што апрануць, не было што абуць.Бульбы і той да новай не хапала. «Несправядлівасці, цяжDкасці, заўсёды заклапочаны бацька, слёзы маці», — згадваўВ. Быкаў. Таму пісьменнік не вельмі любіў успамінаць маDленства. Дзіцячая памяць захавала, як у 1930Dя гады з кубDліцкай царквы, дзе немаўляткам Васіля хрысцілі, актывіDстыDбязбожнікі сцягвалі крыжы, а пасля раскрадалі маёDмасць. Дзеці рвалі старыя царкоўныя кнігіDфаліянты і з іхлістоў, напісаных паDстараславянску, рабілі і пускалі самаDлёцікі. Уражанні маленства стануць пазней мастацкімі эпіDзодамі ў творах В. Быкава.

Але былі ў маленства і лепшыя ўспаміны. Гэта найпершпрырода роднага краю: палі, лясы, азёры, якімі багатаяўшацкая зямля... Асабліва ўражваў уяўленне хлапчука беDраг возера Гародня, дзе раслі старыя дубы і нават яшчэ несцерліся сляды паганскага капішча далёкіх продкаў. МагDчыма, пад пошум хваль ды чаратоў хлапчына ўпершынюзадумаўся над таямніцамі Сусвету, людскога жыцця і чалаDвечай душы. Вобразы роднай прыроды, краявіды УшачDчыны, ваколіцы невялікай вёсачкі Бычкі сталі на ўсё жыцDцё крыніцай натхнення для мастака В. Быкава, а ў цяжкіяхвіліны дадавалі яму духоўнай моцы і трываласці.

Лёс В. Быкава склаўся так, што на Ушаччыне ён жыўне так доўга, але сваё творчае вымярэнне пісьменнік пачыDнае з родных мясцін. Ён пісаў: «Я мала пражыў на гэтайзямлі. Але дзе б я ні быў, са мной былі вобразы гэтагакраю, гэта нейкая дарожка, ручаёк, дуб і, вядома, людзі.Заўсёды ў творчасці карыстаешся тым, што заклалі ў насродныя мясціны, людзі».

У 1935 годзе В. Быкаў закончыў Бяляеўскую пачаткоDвую школу, а затым працягваў вучобу ў Кубліцкай сярэдD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 51: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

51

няй школе. У гэты час у яго жыццё прыйшлі кнігі, якіялітаральна паланілі яго ўяўленне. «Чытаў без разбору ўсё,што трапляла пад рукі. Час без кніжкі здаваўся пустым інецікавым», — піша В. Быкаў у аўтабіяграфіі. Яго любіDмымі пісьменнікамі ў маленстве і юнацтве былі Ж. Верн,Дж. Лондан, А. Гайдар, М. Горкі, А. Талстой. Гэта іх творыўпрыгожылі і аздобілі ўражанні галоднага маленства іюнацтва, заахвочвалі да спробы ўласных творчых сіл, абуDджалі ў вясковага хлопца цягу ў свет фантазіі, які з часамзрабіўся звыклым прытулкам юнацкаму ўяўленню сяродсуровай рэчаіснасці 1930Dх гадоў. Крыху пазней В. Быкаў«адкрыў» для сябе класікаў беларускай літаратуры, палюDбіў творы для дзяцей і юнацтва М. Лынькова, Я. Коласа,Я. Маўра. Доўгі час у дзяцінстве ён быў зачараваны твораміЯ. Коласа «Дрыгва», «Новая зямля» і «СымонDмузыка».Акрамя чытання было ў юнака яшчэ адно захапленне —маляванне. У Кубліцкай сярэдняй школе ён быў нязменDным мастакомDафарміцелем насценнай газеты. Скончыўшыў 1939 годзе восем класаў, юнак паступіў на скульптурнаеаддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак хуткабыла адменена дзяржаўная стыпендыя, а вучыць сына засвой кошт бацькам было цяжка. Таму ў 1940 годзе юнаквярнуўся зноў у вёску. «Невясёлым было тое вяртанне, алез яго пачыналася сталасць», — напіша пазней В. Быкаў.Давялося давучвацца ў сярэдняй школе. У чэрвені 1941 гоDда В. Быкаў здаў экстэрнам экзамены за дзесяты класКубліцкай школы.

Вялікая Айчынная вайна застала В. Быкава на Украінеў горадзе Шостка Сумскай вобласці, куды пасля заканчэнDня школы ён прыехаў паступаць у індустрыяльны інстыDтут. Так перадваенная нястача і вайна перапынілі шляхюнака да навукі. Настаў час гартавання характару, выпраDбавання грамадзянскай мужнасці будучага пісьменніка. Зпершых дзён вайны 17Dгадовы В. Быкаў мабілізаваны наабарончыя работы. Быў байцом інжынернага батальёна, буDдаваў умацаванні, розныя ваенныя аб’екты ад Гомеля даВаронежа. Летам 1942 года В. Быкава прызвалі ў ЧырвоDную Армію і накіравалі ў Саратаўскае пяхотнае вучылішча.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 52: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

52

Вучыўся ён толькі адзін год, але гэта быў год звышчалавеDчага напружання. «Дзесяцігадзінныя заняткі, земляныяработы і начныя дзяжурствы на абаронных заводах, якіялюта бамбілі немцы. Нарэшце ўсё скончылася паспешліDвым выпускам, пагонамі малодшага лейтэнанта і радаснайперспектывай фронту. Аднак на фронце ўсё аказалася кудыболей цяжкім і складаным. У першым жа баі загінуў сябар,з якім я прыехаў з вучылішча, нямецкія танкі разграмілінаш полк. Да перамогі было далёка, ваяваць вучыліся трудDна, часта на ўласных памылках і стратах... Давялося і наDступаць, і абараняцца, акружаць і выходзіць з акружэнняў.Быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях, ваяваў у артыDлерыі і пяхоце, якую ніколі не перастану лічыць вялікайпакутніцай і гераіняй вайны адначасна. Аднаго толькі ўласDна перажытага хапіла б на многія кнігі...» В. Быкаў ваяваўна 2Dм і 3Dм Украінскіх франтах. Будучы пісьменнік спаDзнаў не толькі трагедыю і пакуты вайны. У рашучасці абаDраняць Радзіму байцы паказвалі цуды гераізму, якіх неведала сусветная гісторыя. Гэта выявілася пазней у выраDшэнні В. Быкавым праблемы чалавека і абставін на вайнеў яго прозе. «У гэтай вайне, — напіша пазней В. Быкаў, —мы не толькі перамаглі фашызм і адстаялі будучыню чалаDвецтва. У ёй мы яшчэ ўсвядомілі сваю сілу і зразумелі, нашто самі здольныя. Гісторыі і самім сабе мы далі вялікіўрок чалавечай годнасці».

Зімой 1944 года, у час разгрому фашысцкіх войскаў падКіраваградам, батальён, у якім ваяваў малодшы лейтэнантВ. Быкаў, быў разбіты варожымі танкамі. З прастрэленайнагой В. Быкаў трапіў у санроту. Фашысцкія танкі накінуDліся на тылы. Параненым, хоць крыху здольным рухацца,давялося ратавацца самім. Яны адбіваліся, адыходзілі празміннае поле, на кожным кроку рызыкуючы падарвацца.Гэтыя падзеі апісаны, магчыма, у самай аўтабіяграфічнайаповесці «Мёртвым не баліць». Загінулі многія байцы, а В. БыDкаў цудам застаўся жывы. Аднак яго бацькі атрымаліпаведамленне, дзе было сказана, што іх сын забіты 10 стуDдзеня 1944 года і пахаваны на цэнтральных могілках у вёсDцы Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці. Смерць

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 53: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

53

тады прайшла зусім побач. Варожы танк уціснуў у снег падгусеніцы полы шыняля распластанага параненага байца.Ногі В. Быкаў паспеў інстынктыўна падабраць пад сябе.

В. Быкаў вызваляў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, ЮгаDславію, Аўстрыю. Стаў старшым лейтэнантам, камандзірамузвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Яго салдацDкі шлях адзначаны цяжкімі кровапралітнымі баямі. I ўсёж ваенны лёс збярог В. Быкава дзеля жыцця, творчасці,Бацькаўшчыны.

Сусветна вядомы кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаўтрапна напісаў: «Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ёнжыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнаDкамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках,для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця».

Ваенныя гады былі вырашальнымі ў грамадзянскім стаDнаўленні асобы В. Быкава, у фарміраванні светапоглядных,ідэйных і маральных перакананняў. Франтавы вопыт В. БыDкава, яго асабістыя мужнасць, сумленнасць, стойкасць стаDлі падмуркам усяго мастацкаDэстэтычнага свету яго твораў.В. Быкаў пісаў: «Жорсткая, бязлітасная памяць абавязваенас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канDца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказваць сённяшDняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнайі трагічнай ні была гэтая праўда. Гэта наш грамадзянскі іпісьменніцкі абавязак перад мёртвымі і жывымі».

У той час, калі пра вайну было прынята пісаць героікаDрамантычным і бадзёрым тонам, В. Быкаў, кіруючыся «праўDдай адзінай», паказаў у сваіх творах, што на вайне былоўсё: гераізм, трагізм, баязлівасць, подласць, абыякавасцьда лёсу людзей. Вяртаючыся ў сваёй памяці і ў творах дападзей ваеннага, перадваеннага мінулага, да трагічных і суDпярэчлівых старонак беларускай гісторыі, пісьменнік наDстойліва і палемічна сцвярджае выпакутаваную ім ісціну:«Было б злачынствам і перад сучаснікамі, і перад будучайгісторыяй пакінуць нашчадкам паўпраўду... горшую за бесDсаромную хлусню, белетрысцкае сачыніцельства пабочныхназіральнікаў і лакіроўшчыкаў. Абавязак кожнага сведкі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 54: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

54

і ўдзельніка мінулай вайны — гаварыць толькі праўду,якой бы горкай яна ні здалася».

Але пісьменнікам В. Быкаў стаў не адразу пасля вайны.У 1947 годзе ён быў дэмабілізаваны, спыніўся ў Гродна. Тутнеўзабаве знайшоў сабе працу ў мастацкай майстэрні, дзеспатрэбіліся яго здольнасці да малявання, веды і навыкі,набытыя за кароткі час вучобы ў Віцебскім мастацкім вуDчылішчы. Пазней В. Быкаў перайшоў працаваць у рэдакDцыю абласной газеты «Гродзенская праўда», стаў журналісDтам. У гэтай газеце ў 1948—1949 гадах друкаваліся яго невяDлікія карэспандэнцыі, якія сведчаць пра паступовае далуDчэнне В. Быкава да журналістыкі, творчай літаратурнайпрацы. У 1949 годзе ў «Гродзенскай праўдзе» былі надруDкаваны яго першыя апавяданні на рускай мове «У той дзень»і «У першым баі». Сам пісьменнік лічыў гэтыя творы тольDкі «спробай пяра».

Праз два гады яго зноў прызвалі ў армію, і яшчэ амаль10 гадоў В. Быкаву давялося служыць у розных гарнізонахна Украіне, Беларусі, Далёкім Усходзе. У 1951 годзе ў часслужбы на Курыльскіх астравах В. Быкаў напісаў яшчэ дваапавяданні аб вайне «Смерць чалавека» і «Абознік» і паслаўіх на водгук М. Лынькову. Гэтыя, напісаныя паDбеларуску,апавяданні былі надрукаваны праз некаторы час. З назваDных твораў В. Быкаў пачынае адлік сваіх творчых набытDкаў. У 1955 годзе ён зноў вяртаецца ў Гродна і займаеццажурналістыкай. З 1956 па 1972 год працаваў літаратурнымсупрацоўнікам, літкансультантам газеты «Гродзенская праўDда». У 1972 годзе быў абраны сакратаром Гродзенскага адDдзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і выконваў гэтыя абаDвязкі да 1978 года. Пачынаючы з другой паловы 1950Dх гаDдоў у друку сталі з’яўляцца нарысы, фельетоны, замалёўкіВ. Быкава. Ён піша пра пасляваеннае жыццё. Героі многіхтвораў — маладыя людзі, характары, узаемаадносіны, іх праDца і побыт. Доўгі час В. Быкаў не быў упэўнены, што літаDратура — яго жыццёвае прызванне. 1957—1959 гады — частворчага пошуку В. Быкавым сваіх герояў, тэм, жанраў.У гэты час ён напісаў нізку сатырычных мініяцюр (зборнік

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 55: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

55

«Ход канём», 1960), прыгодніцкую аповесць «Апошні баец»,шэраг навел маральнаDэтычнай праблематыкі і апавяданняўна ваенную тэму. Паступова аўтар ішоў да ўласнага адкрыцDця жыцця і свету, да аналітычнага даследавання чалавечагахарактару і паводзін у розных супярэчлівых абставінах. ПісьDменнік рашуча адмаўляецца ад апісальнасці і дробязнасці.

Набыццю творчай індывідуальнасці, раскаванасці ў выDяўленні аўтарскіх задум спрыяла грамадскаDпалітычнаяатмасфера другой паловы 1950Dх — пачатку 1960Dх гадоў.Менавіта ў другой палове 1950Dх гадоў адбыўся сапраўдныпрыход у літаратуру В. БыкаваDпісьменніка, «бязлітаснагарэаліста» і аналітыка. Само жыццё дало магчымасць В. БыDкаву праўдзіва адлюстраваць трагічныя падзеі 1941—1945 гаDдоў, незабыўныя балючыя ваенныя ўражанні, якія літаDральна перапаўнялі і трывожылі душу былога франтавіка.Усе пасляваенныя гады выспявала задума расказаць аб траDгічным лёсе свайго загінуўшага пакалення, аб тым, штопаражэнні і перамогі на вайне ў значнай меры абумоўленымінулай перадваеннай гісторыяй, што часам страты і ахвяDры былі марнымі... В. Быкаў пісаў: «Першыя дні вайныпрымусілі многіх з нас шырэй раскрыць вочы ў здзіўленні.Ніколі раней не была такой відавочнай неадпаведнасцьпаміж тым, што ёсць і што павінна быць... Аматар гучныхі правільных фраз часам аказваўся баязліўцам. НедысцыпDлінаваны баец здзяйсняў подзвіг».

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны — цяжкая, складаDная тэма і для сённяшніх гісторыкаў і пісьменнікаў. I ўсёж менавіта да паказу гэтага перыяду вайны звярнуўся В. БыDкаў у сваім першым значным мастацкім творы — аповесці«Жураўліны крык» (1959). Пісьменніку ўдалося перадацьпраўду таго трагічнага часу, не перабольшваючы няўдачынашых войскаў, але і не абыходзячы тое балючае і горкае,што было звязана з адступленнем. Апісаўшы бой на безыDменным чыгуначным пераездзе, пісьменнік паказаў моцдуху і патрыятызм зусім маладых людзей яго пакалення,якое ў трагічны час узяло на сябе адказнасць за лёс РадзіDмы. Пачынаючы з гэтай аповесці В. Быкаў заставаўся верD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 56: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

56

ным сваёй тэме, сваім героям, абаронцам жыцця і волі,сумленнасці і чалавечай годнасці.

У наступных аповесцях «Здрада» (1961), «Трэцяя ракеDта» (1962), «Альпійская балада» (1964), «Пастка» (1964),«Мёртвым не баліць» (1965) і многіх іншых, што пісалісяпазней, В. Быкаў сцвярджае моц і веліч чалавечага духу ўнезвычайна складаных абставінах вайны. Многія старонкібыкаўскіх твораў прысвечаны выкрыццю філасофіі прыстаDсаванства, цынізму, двурушніцтва на вайне. (Напрыклад,вобраз «трутня вайны» Блішчынскага — увасабленне ваяўDнічага здрадніцтва і прыстасаванства да ваенных умоў у апоDвесці «Здрада».) У аснове творчых задум В. Быкава ляжыцьусведамленне нясплачанага доўгу перад «забітым пакаленDнем», якое нарадзілася ў 1920Dя гады, гадавалася ў час «вяDлікай будоўлі сацыялізму», першым сустрэла фашызм ізаплаціла сваімі жыццямі за Вялікую Перамогу. ТворыВ. Быкава ніколі не страцяць высокі маральны зарад, ачыDшчальную сілу, якія заўсёды так патрэбныя кожнаму чалаDвеку. Аднак у застойныя гады ідэалагічныя ўлады і афіцыйDная крытыка прыдзірліва, а часам і зусім адмоўна ставілісяда сумленных твораў пісьменніка пра вайну. Так, адна з саDмых вострапраўдзівых аповесцей «Мёртвым не баліць» у тойчас друкавалася толькі ў часопісах «Маладосць» і «Новыймир», дзякуючы выключнай грамадзянскай мужнасці іхрэдактараў П. Панчанкі і А. Твардоўскага. Быкава абвінаDвачвалі ў тым, што ён скажае праўду, прыніжае і ачарняегераічных савецкіх воінаў. Многія творчыя калектывы,саюзы, шматлікія чытачы абаранялі гонар і добрае імя пісьDменніка.

Праўдзіва адлюстроўваючы вайну, паводзіны, жыццё ігібель сваіх герояў, Быкаў імкнуўся паказаць чытачу злова ўсёй яго агіднай, разбуральнай сіле, распазнаць яго прыDроду і не мірыцца з ім. Быкаў пісаў: «Пра герояў і гераізмпісалі і заўсёды будуць пісаць... Але ж у жыцці былі іздраднікі. Скажуць: а навошта разумець падонка? Каму гэDта трэба? Не, трэба! Сто, тысяча чалавек, не раздумваючы,не хістаючыся, пайшлі на смерць за Радзіму, а тысяча перDшы забаяўся, а пасля здрадзіў. Чаму? Што яго прымусіла

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 57: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

57

гэта зрабіць? Літаратура — чалавеказнаўства, яна павіннанам расшыфраваць псіхалагічна і маральна ўсе матывы ягодзеянняў, паставіць яго да ганебнага слупа перад усім нароDдам...» Нельга не пагадзіцца з гэтым перакананнем пісьDменніка.

Раннія аповесці В. Быкава, напісаныя ў 1950—60Dя гады,выклікалі вялікую цікавасць і дыскусіі сярод чытачоў і крыDтыкаў. Ішлі спрэчкі, у якіх выяўляліся глыбіня аўтарскайзадумы, мужнасць і смеласць празаіка ў пастаноўцы прабDлематыкі твораў. Літаратуразнаўцы разважалі аб жанраDвых разнавіднасцях быкаўскай аповесці. Некаторыя даDследчыкі давалі творам В. Быкава ўмоўныя назвы: апоDвесцьDапавяданне, кароткая аповесць. Тым больш што сампісьменнік адзін са сваіх твораў — «Пастка» (1964) — наDзваў «маленькай аповесцю». Аднак «маленькая» — гэта непроста малая аб’ёмам і нескладаная сюжэтам аповесць.З гэтым азначэннем звязана якасная спецыфіка твора: сцісDласць матэрыялу і ёмістасць, змястоўнасць яго сэнсу, ідэй,вобразаў, праблем. Большасць твораў, напісаных у гэты час,тэматычна звязана з падзеямі вайны. Іх крытыкі назвалі«франтавымі» («Жураўліны крык», «Дажыць да світання»,«Яго батальён», «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыDня», «Трэцяя ракета» і некаторыя іншыя).

На мяжы 1960—70Dх гадоў у творчасці В. Быкава яшчэбольш паглыбляецца праўдзівасць паказу супярэчлівасці іскладанасці вайны. На першы план мастак вылучае маDральнаDфіласофскую праблематыку з пошукамі ісціны, спраDвядлівасці. Гэта вельмі поўна выявілася ў «партызанскім»цыкле твораў В. Быкава аб вайне. Вось як пісьменнік тлуDмачыць свой зварот да адлюстравання партызанскай баDрацьбы на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі: «Вывучэннеархіўных матэрыялаў, сустрэчы з былымі партызанамі ліDтаральна ашаламілі мяне... Адвечная тэма выбару ў партыDзанскай вайне і на акупіраванай тэрыторыі стаіць большвостра, матываванасць чалавечых учынкаў больш складаDная, чым у любой арміі». Апавяданне «Сваякі», аповесці«Круглянскі мост», «Пайсці і не вярнуцца», «Воўчая зграя»,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 58: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

58

«У тумане», «Сотнікаў» і некаторыя іншыя творы з усёйвідавочнасцю пацвярджаюць гэта.

В. Быкаў адным з першых нашых сучаснікаў звярнуўсяда мастацкага адлюстравання трагічных падзей беларускайгісторыі 1920—30Dх гадоў. Бязлітасным рэалістам, а па трапDным вызначэнні У. Караткевіча, — «рыцарам сумлення ісвабоды», быў В. Быкаў, разворваючы цаліну няведання,паўпраўды і хлусні аб тым часе («У тумане», «Знак бяды»,«Аблава», «Сцюжа», «На Чорных лядах», «Перад канцом»,«Сцяна», «Палітрук Каламіец», «Жоўты пясочак» і інш.).Акрамя аповесцей, якія складаюць аснову створанай В. БыDкавым мастацкай эпапеі гераізму і трагедый, празаіку наDлежыць шэраг апавяданняў. Спрабаваў ён свае сілы і ў драDматургіі. Яго п’есы, у прыватнасці «Апошні шанс», ставіDліся ў Маскве, Мінску, Гродна.

З другой паловы 1970Dх гадоў В. Быкаў жыў і працаваўу Мінску. У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне наDроднага пісьменніка Беларусі. Яго творам прысуджалісяДзяржаўная прэмія СССР (1974, за аповесці «Абеліск» і «ДаDжыць да світання»), Дзяржаўная прэмія БССР імя ЯкубаКоласа (1978, за аповесці «Воўчая зграя», «Яго батальён»),Ленінская прэмія (1986, за аповесць «Знак бяды») і некатоDрыя іншыя. У 1984 годзе В. Быкаву прысвоена званне ГерояСацыялістычнай Працы. Ён абіраўся дэпутатам ВярхоўнагаСавета БССР, прымаў самы актыўны ўдзел у літаратурнымі грамадскім жыцці краіны. Па аповесцях «Трэцяя ракета»,«Альпійская балада», «Воўчая зграя», «Абеліск», «СотніDкаў», «Знак бяды» і некаторых іншых творах В. Быкавазняты кінафільмы. Яго творы перакладзены больш як на200 моў народаў свету. Апошняй кнігай В. Быкава сталааўтабіяграфічная проза «Доўгая дарога дадому» (2002).

Ёміста і дакладна пра значэнне твораў В. Быкава ў наDшым жыцці, назваўшы яго «Апосталам нацыі», напісаўР. Барадулін: «Нашча трэба чытаць Васіля Быкава. Нашчатрэба думаць пра Васіля Быкава. Нашча трэба хінуцца дуDшой да святла слова ягонага. Чытаць нашча, каб прычасDціцца да бязлітаснай праўды, няўтульнай і мулкай, цвяроDзай і незалежнай, нішчымнай і раздзетай... каб ачысціцца

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 59: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

59

ад похапкавасці і мітусні, ад ліслівай хлусні і марнай мітDрэнгі, ад нікчэмнага гневу і самазжэрнай зайздрасці... кабсвятло слова існага прагнала смагу і дух, грунтавала смутDкам Быкава, верай Быкава, нясхібнасцю Быкава».

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Асэнсуйце маленства і юнацтва В. Быкава. Як уплывалі кнігі

на станаўленне светапогляду будучага пісьменніка? 2. Раскажыце прашлях В. БыкаваDсалдата. Што вас асабліва ўразіла ў біяграфіі пісьDменніка? Як ваенныя ўражанні адлюстраваліся ў творчасці В. БыDкава? 3. Прачытайце трыпціх Р. Барадуліна «Апостал нацыі», пазнаDёмцеся з кнігай В. Быкава «Праўдай адзінай». Як прачытанае ўзбаDгаціла вашы ўяўленні аб пісьменніку?

«СОТНІКАЎ»

Героі твораў В. Быкава знешне звычайныя, але яны наDдзелены духоўнымі вартасцямі, якія выяўляюцца ў склаDданых жыццёвых сітуацыях. Ім уласцівыя «...зацятая стойDкасць у баі, уменне, калі абавязкова трэба, выкладвацца даапошняга, значны духоўны патэнцыял, які выяўляецца ўвельмі натуральным адчуванні чалавечнасці, непарушнасціасноўных агульналюдскіх маральных законаў» (Дз. Бугаёў).

Чалавек перад знішчальнай сілай абставін. Героі В. БыDкава ваююць не толькі зброяй, а сваім моцным характарам,духам супрацьстаяць бесчалавечнасці. Гэта ў поўнай мерыадносіцца да аповесці В. Быкава «Сотнікаў», твора аб веліDчы чалавечага духу. Пісьменнік прыгадваў, як узнікла заDдума напісаць гэту аповесць: згадаўся франтавы выпадак —сустрэча з чалавекам, якога ўсе лічылі загінуўшым і праякога ў баявых таварышаў засталіся самыя лепшыя ўспаDміны. Але гэты чалавек, аказваецца, не загінуў, а трапіўпараненым у палон. Перад ім было дзве дарогі: або галодDная, пакутніцкая смерць у лагеры для ваеннапалонных, абослужба ў арміі здрадніка генерала Уласава. Чалавек выбраўдругую дарогу. Ён спадзяваўся перахітрыць фашыстаў іабставіны, думаў перабегчы да сваіх і зноў ваяваць супрацьгітлераўцаў. Ратуючы сябе ад смерці, чалавек пралічыўся.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 60: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

60

Яму не ўдалося вярнуцца да сваіх, каб змагацца супрацьворага, бо ён трапіў да сваіх жа ў палон. Гэтага чалавекаўбачыў у лагеры для нямецкіх ваеннапалонных В. Быкаўу жніўні 1944 года. «Ён сядзеў перада мной, — піша В. БыDкаў у артыкуле «Як была напісана аповесць “Сотнікаў”», —у прапацелым нямецкім кіцелі... Я глядзеў на яго, а ён такDсама моўчкі глядзеў на мяне, але ў адрозненне ад мяне нездзівіўся... У яго сумных вачах не было ні злосці, ні адчаю,была толькі ціхая пакора лёсу... Потым мы пагаварылітрохі. Ён папрасіў закурыць і коратка паведаміў сумную іадначасна страшную ў сваёй знішчальнай прастаце гістоDрыю...» Лёс гэтага чалавека стаў асновай для стварэннявобраза Рыбака ў аповесці «Сотнікаў».

Гаворачы аб ідэйнаDфіласофскай задуме і сэнсе гэтагатвора, пісьменнік падкрэсліваў, што яго перш за ўсё цікавіўчалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін,на што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё выDчарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма.

Вобраз Сотнікава. Для мастацкага ўвасаблення гэтай заDдумы акрамя вобраза чалавекаDадступніка, Рыбака, пісьDменніку спатрэбіўся вобраз яго антыпода, Сотнікава, які пеDрамог абставіны, узвысіўся над імі маральнай, духоўнайсілай і веліччу. Гэтаму вобразу адведзена цэнтральнае месDца ў творы, бо менавіта Сотнікаў задумваецца над пытанDнямі, што цікавяць пісьменніка, і дае адказ на іх сваёй геDраічнай смерцю.

Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, ідуць на заданне: здаDбыць хоць крыху ежы для атрада. Абодва, падкрэсліваеВ. Быкаў, трывожыліся за таварышаў, што засталіся галодDнымі і мерзлі на балоце. За тыдзень цяжкіх баёў партызаDны змучыліся, згаладалі, аслаблі. На складанае заданнеразам з дужым і спрытным Рыбаком ідзе не зусім здаровыСотнікаў. Ён бачыў, што многія партызаны адчуваюць сябеяшчэ горш, таму не стаў гаварыць аб сваёй прастудзе і адDмаўляцца ад задання. Ды і апрануты Сотнікаў лёгка длялютай зімы: лёгкі шынелак, пілотка, без рукавіц. АбставіDны склаліся самым трагічным чынам. Сотнікаў і Рыбактрапілі ў фашысцкі палон, дзе з іх здзекуецца «банда найD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 61: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

61

мітаў», паліцаяў. Яны разумеюць, што выйсце адсюль дляіх толькі адно — памерці з годнасцю. Гэта адзіны спосабдаказаць сваю непадуладнасць абставінам. Але чаму гэтымтрагічным шляхам пайшоў толькі Сотнікаў? Адказ на пыDтанне даецца ў паслядоўнай, псіхалагічна дакладнай параўDнальнай характарыстыцы герояў, якую пісьменнік правоDдзіць з вялікай увагай да кожнай падрабязнасці ў даваенDных лёсах, у размовах, паводзінах Сотнікава і Рыбака. Яныразам выйшлі на заданне, былі добрымі знаёмымі, іх аб’ядDноўвалі ўзаемная сімпатыя і адна мэта. Але мы бачым, штоў канцы аповесці іх дарогі і лёсы разышліся назаўсёды.Гэта ўжо зусім розныя людзі. Сотнікава павесілі фашысты,а Рыбак стаў здраднікамDпаліцаем.

Сотнікаў — былы камбат Савецкай Арміі. Закончыўнастаўніцкі інстытут, працаваў у школе, служыў у войску.У час вайны камандаваў батарэяй. Пра мінулае жыццё,дзяцінства і юнацтва толькі ўспамінаецца. У памяці СотніDкава жыве нядаўняе мінулае: няроўны бой з танкамі, разDгром палка, уцёкі з палону і цяперашнія падзеі партызанDскага жыцця. У параўнанні з Рыбаком, які з захапленнемпрыгадвае сваё нядаўняе каханне з хутаранкай Любкай,душа Сотнікава нічога не ўспрымае апроч вайны. Аднакбыло ў іх і агульнае: армейскае мінулае і памятны бой, дзеяны выручылі адзін аднаго. У той раз мужнасць і адвагаСотнікава паслужылі Рыбаку прыкладам, за што Рыбакбыў удзячны свайму таварышу і цягнуўся да яго, хацеўбыць такім жа валявым і стойкім.

Суровыя ўрокі вайны ўмацоўвалі волю Сотнікава, ягоздольнасць супраціўляцца абставінам, не здраджваць сваімперакананням. З таго бою, калі быў разгромлены яго полк,а самому байцу ўдалося знішчыць чатыры варожыя танкі,Сотнікаў вынес правіла: змагацца, супраціўляцца трэба,нягледзячы ні на што, да апошняй магчымасці. Так ён ваяDваў і ў партызанскім атрадзе.

Волю, рашучасць Сотнікава загартаваў і палон. Там ёнпераканаўся: з тымі, хто адолеў страх смерці, фашыстыўжо нічога не могуць зрабіць. На ўсё жыццё ён запомніў,як у лагеры для ваеннапалонных ворагі дапытвалі сівога

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 62: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

62

палкоўніка. Гэты чалавек быў пакалечаны ў баі, ледзь жыDвы, моцна пакутаваў ад фізічнага болю. Аднак гэтаму палDкоўніку было невядома пачуццё страху за сваё жыццё. Надопыце ён кідаў у твар гестапаўскаму афіцэру гнеўныя слоDвы супраць Гітлера. Яго расстралялі, але тыя некалькі хвіDлін перад смерцю былі подзвігам, магчыма, большым, чымна полі бою. I ў сваім трагічным фінале Сотнікаў бярэ прыDклад з мужнага палкоўніка. У апошнія хвіліны свайгожыцця ён успамінае і безыменнага, параненага палоннагалейтэнанта, які ўдарыў нажом канваіра. Сам лейтэнантзDза ранення ўцячы не мог, але хацеў даць шанс уратаваццаіншым. Перад смерцю ў палоне Сотнікаў шкадуе, што ямуне пашчасціла так загінуць, бо ў яго няма ні сілы, ні зброі.I ўсё ж ён спрабуе выратаваць тых людзей, з кім звёў лёс:старасту Пётру Качана, Дзёмчыху, яўрэйскую дзяўчынкуБасю.

Аўтар, апісваючы апошнія гадзіны Сотнікава, падкрэсDлівае, што герой ахвяраваў сабой дзеля выратавання інDшых. Сотнікаў не згаджаецца з думкай, што яго смерцьз’явіцца недарэчнай выпадковасцю: «Як і кожная смерцьу барацьбе, яна павінна нешта сцвярджаць, нешта адмаўDляць і, па магчымасці, завяршыць тое, што не паспела здзейDсніць жыццё». Аднак спадзяванне Сотнікава сваёй смерцюкупіць выратаванне тым, хто быў побач, не ажыццявілася.Жаданне, каб і смерць стала вялікім учынкам, не здзейсніDлася. Герою застаецца адно — сустрэць свой смяротны часз салдацкай мужнасцю, «...пайсці з гэтага свету па сумленDню, з уласцівай чалавеку годнасцю».

Ёміста і шматгранна тлумачаць характар і паводзінынязломнага Сотнікава згадкі пра яго мінулае. Сотнікаў выDрас у сям’і ўдзельніка грамадзянскай вайны і выхоўваўсяна гераічных традыцыях. У яго падсвядомасці захаваласяпачуццё ўласнай годнасці, вернасці ідэалам і стойкасці міDнулых пакаленняў, якія вышэй за ўсё ставілі справу. СотDнікаў — асоба мэтанакіраваная, яму ўласцівая бескампраDміснасць у разуменні ісціны і справядлівасці.

Відавочна, што важнае значэнне для разумення вобразаСотнікава і філасофскай сутнасці ўсяго твора мае згадка

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 63: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

63

герояў пра Біблію. Яна выпадкова трапіла на вочы партыDзанам у хаце старасты. Тут Рыбак упершыню бачыў і трыDмаў гэту кнігу, заўважыўшы, што гэта адна з непрачытаDных ім кніг. Стараста Пётра Качан адказвае: «I дарэмна.Не пашкодзіла б і пачытаць». Для Сотнікава ж гэта кніганевыпадковая. У яго душы выразна захаваўся ўспамін маDленства: Біблія ляжала заўсёды на матуліным камодзе. Напершы погляд выпадковая дэталь ёміста характарызуе выDсокі маральны ўклад, агульначалавечы, гуманістычны зместдухоўнага жыцця сям’і Сотнікава і Пётры Качана.

Біблейская тэма гучыць і пры ўспаміне Сотнікава аб ягодзіўным сне. Прысніўся бацька, былы чырвоны камандзір,герой грамадзянскай вайны. У гэтым дзіўным сне Сотнікаўпачуў вымаўленыя бацькамDбязбожнікам словы з Бібліі:«Быў агонь, і была вышэйшая справядлівасць на свеце...»Перад самым канцом, калі Сотнікаў ідзе да шыбеніцы,ледзь трымаючыся на нагах, ён пакутуе ад думкі, што мноDга людскіх жыццяў з часоў Ісуса Хрыста было прынесеначалавецтвам у ахвяру. Аднак зусім нямногаму навучыласячалавецтва, калі адзін забівае другога, сабе падобнага, каліў свеце існуюць яшчэ войны, здрада, подласць.

Вобраз Сотнікава цікавы і змястоўны ў ідэйнаDфіласофDскім плане. Без фізічных пакут і выпрабаванняў, без геройDскіх прыкладаў незнаёмых палонных палкоўніка і лейтэDнанта, без нявінных ахвяр Пётру Качана, Дзёмчыхі, яе дзяDцей і дзяўчынкі Басі, без атрыманага ў маленстве і юнацтвевыхавання і прыкладу бацькоў, без усяго, што выпала накароткі век былога камбата, а затым партызана, магчыма,не нарадзіўся б у душы Сотнікава настойлівы роздум абжыцці, смерці і іх існасці. Праз гэты роздум раскрываюццахарактар, светаадчуванне героя. Ён не спрабуе ўратавацьсваё жыццё, як Рыбак, не таму, што яго не цэніць. Ён неразумее Рыбака, які выбраў шлях здрады і маладушша.Падводзячы рахункі свайму жыццю ў 26 год, Сотнікаў маеперакананне аб сапраўднай каштоўнасці жыцця. Яно вымяDраецца тым добрым і карысным, што чалавек зрабіў для інDшых, для грамадства. Сотнікаў застаецца незадаволены зробDленым, аднак і марным сваё жыццё не лічыць.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 64: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

64

Застацца маральна і духоўна мацнейшым за абставіныСотнікаву дапамагло і пачуццё вернасці свайму воінскаму,чалавечаму абавязку. У апошнія хвіліны жыцця ў натоўпеСотнікаў убачыў твар хлапчука ў будзёнаўцы. Вачыма ёнусміхнуўся гэтаму хлапчуку і разам з тым усяму астатDняму — свету, жыццю, людзям, якія застаюцца жыць. ВоDбраз хлапчука сімвалічны і шматзначны ў аповесці: ён усёбачыў і ўсё разумеў. Ён — надзея на адплату за здрадніцтва.Хлапчук запомніць духоўную моц Сотнікава, так як памяDтае Сотнікаў выпадкова сустрэтых і такіх важных у яго лёDсе безыменных палкоўніка і лейтэнанта. Са спадзяваннемна гэту памяць звязана спадзяванне на будучае чалавецтва.Так паDмастацку дасканала праз вобраз Сотнікава Быкаўувасабляе ідэі духоўнай нязломнасці, маральнай чысціні.

Вобраз Рыбака. З першых старонак твора Сотнікаў баDчыцца змрачнаватым, няскладным, зацятым і няўступліDвым у параўнанні з Рыбаком — фізічна моцным, зычлівым,уважлівым чалавекам. Рыбак не мае схільнасці ўскладняцьжыццё сабе і іншым філасофскімі, непатрэбнымі, на ягодумку, пошукамі і роздумам. Ён прывык да ўсяго адносіццапроста, без ускладненняў. Адкрыты па характары, ён бярэна сябе ініцыятыву ў выкананні задання, перамоў з мясцоDвымі жыхарамі. Абаяльны, спрытны Рыбак умее ў розныхсітуацыях знайсці адпаведны тон і прыняць рашэнне. ЗычDлівы, без амбіцый і прэтэнзій, ён не любіў крыўдзіць іншыхці прыносіць людзям зло. У арміі ён быў старшыной, давоDдзілася трымаць дысцыпліну. Рыбаку ўласцівае пачуццё таDварыскасці. Ён шчыра спачувае хвораму Сотнікаву, і СотніDкава кранае і супакойвае ўвага таварыша. Рыбак няздольDны перакласці свой цяжар на плечы іншых. Спачуваючынямогламу Сотнікаву, сам валачэ здабытую для галодныхпартызанаў авечку, хоць і яму, здароваму і моцнаму, былоцяжка. Не быў Рыбак і баязліўцам, пад агнём ворага павоDдзіў сябе спакойна і стрымана. Яны з Сотнікавым і зблізіDліся пасля таго, як у вельмі няпростых умовах змаглі заDтрымаць карнікаў і забяспечылі адыход атрада.

Мастак і філосаф В. Быкаў спрабуе паказаць, чаму такздарылася, што добры баец, не баязлівец і не кар’ерыст,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 65: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

65

папаўшы ў палон да ворага, перайшоў на яго бок... Чамустаноўчы чалавек стаў паліцаем, здрадзіў партызанам і наDват удзельнічаў у «ліквідацыі» свайго таварыша, якога яшчэўчора, валок на сабе, каб выратаваць ад смерці ці фашысцDкага палону?..

Калі б абставіны не былі такімі складанымі і безвыходDнымі, Рыбак ніколі не стаў бы здраднікам. Яму не былострашна загінуць у адкрытым баі з праціўнікам. Ідэя і фіDласофскі змест гэтага вобраза не толькі ў асуджэнні здрадDніцтва. Вобразам гэтага героя В. Быкаў асуджае кампрамісчалавека з уласным сумленнем, які і прыводзіць Рыбака даздрады.

На працягу твора мяняюцца аўтарскія адносіны да героя:спачатку аўтар яму сімпатызуе, потым шкадуе. У заключDных эпізодах твора Рыбак выклікае ў аўтара і чытача агіду.Прычыны падзення Рыбака — у яго духоўнай і душэўнайняўстойлівасці. Ён хоча жыць насуперак усяму, клапоDціцца толькі аб сабе, аб фізічным захаванні сваёй істоты.Палон Рыбак успрымае спачатку як непрыемнае здарэнне,з якога, ён быў упэўнены, павінна быць выйсце. Дагэтульяму, знаходліваму і спрытнаму, удавалася ратавацца ад смерDці і дапамагаць іншым. Яму не верылася, што не ўдасцавыратавацца, і ён пачаў хітраваць. Жыццё, на думку РыбаDка, — гэта своеасаблівая «гульня», перамагае ў ёй той, хтоздольны хітраваць і рызыкаваць, хто дбае перш за ўсё правыжыванне, а не пра свой гонар. Рыбак памыліўся: каліжыццё купляецца подласцю, гэта ўжо не гульня, а здрада.Апынуўшыся ў палоне, Рыбак знайшоў сабе апраўданне:нямогламу Сотнікаву ён ужо ніяк не зможа дапамагчы, ягопартызанскі таварыш ужо асуджаны. Рыбак вызваліў сябеад маральнаDэтычнага абавязку быць апорай слабаму і тымсамым пайшоў на кампраміс з уласным сумленнем. У тойжа час Сотнікаў у палоне прыйшоў да высновы, што жыццёпакінула яму апошні абавязак і шанс загінуць з годнасцю.

Псіхалагічна матывавана паказвае аўтар падзенне РыбаDка, да якога героя прыводзіць шэраг уступакDкампрамісаўз уласным сумленнем. Пасля таго, што адбылося на местачDковай плошчы, Рыбак стаў для ўсіх здраднікам і ворагам.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 66: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

66

Тым не менш ён не хоча прызнаць сябе вінаватым: «Хібаён выбраў сабе такі лёс? Хіба ён не змагаўся да самага канDца?» Аўтар судзіць свайго героя праўдай і ўзнясеннем СотDнікава, які не спасылаўся на безвыходныя абставіны, бо«няма абставін, якія апраўдвалі б здраду, злачынства»(В. Буран).

У творы В. Быкаў паказаў, што часам узнікаюць сітуаDцыі, з якіх чалавеку няма вяртання ў жыццё. Але трагізмсітуацыі не павінен здымаць з чалавека адказнасці за сябеі за тых, хто побач. У сцвярджэнні гераічнай асобы, якая іў трагічных абставінах застаецца вернай сабе, — такой асоDбай быў Сотнікаў — В. Быкаў справядліва сцвярджае высоDкі гуманістычны ідэал чалавецтва.

Героі другога плана: прадстаўнікі «народнай праўды» іздраднікі. Маральнае падзенне Рыбака ўзмацняецца ў апоDвесці вобразамі Пётры Качана, Дзёмчыхі, яе чатырох дзяDцей і дзяўчынкі Басі. Гэта людзі, якія выпадкова сустрэлісяна шляху партызанаў. Да Пётры Качана Рыбак і Сотнікаўтрапілі неспадзявана, бо хутар, дзе партызаны павінны быDлі запасціся харчам, аказаўся спаленым. Калі Сотнікаў іРыбак зайшлі ў хату, стары чытаў Біблію. Высветлілася,што яго сын ваюе на фронце, бацькі даўно не маюць ад ягозвестак. Пётра Качан не спужаўся прыходу партызанаў, паDпрокі Рыбака ў здрадніцтве ўспрымае стрымана, заўважаDючы, што нехта павінен быць і старастам. Жонка Пётры імDкнецца дагадзіць партызанам — накарміць, абагрэць. Ды іПётра з гатоўнасцю аддае авечку для галодных партызанаў.Другі і апошні раз Сотнікаў і Рыбак сустракаюцца са стаDрастам перад смерцю, у камеры.

Пётра з годнасцю ўспрымае прысуд лёсу, не спрабуе звальDваць віну на партызанаў. У апошнюю ноч у камеры Пётрапроста і сціпла прызнаецца, што старастам стаў не па сваёйволі. Яго папрасілі гэта зрабіць былы партыйны сакратарз раёна і начальнік міліцыі. В. Быкаў не шукае эпітэтаў,каб падкрэсліць духоўную сілу і маральную вартасць гэтагачалавека. Яны відавочныя. Пётра знаходзіць словы падDтрымкі і для Дзёмчыхі, і для дзяўчынкі Басі. РазвітваючыDся з жыццём, «былы стараста засцярожліва выпрастаўся і,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 67: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

67

не падымаючы галавы, стрымана, нібы ў царкве, пакланіўDся людзям». Сотнікаў адчувае сваю віну перад гэтым спаDгадлівым, мудрым і прыгожым чалавекам.

Вобраз Дзёмчыхі, якая бязвінна павінна загінуць, надDзвычай трагічны, бо застаюцца сіротамі яе чацвёра малыхдзетак. Муж ваюе на фронце. Жанчына просіць хоць якіхзаробкаў у суседзяў, каб пракарміць дзяцей, дачакаццаканца вайны. Непрадбачаны выпадак прыводзіць у яе хатуняпрошаных, нечаканых гасцей — Сотнікава і Рыбака. АўDтар падрабязна апісвае шматзначны эпізод — прыход незнаDёмцаў у Дзёмчышыну хату, калі самой гаспадыні не былоі прышэльцаў сустрэлі дзеці. Малыя падзяліліся з імі апошDняй бульбінай і агурком. Застаўшы ў сваёй хаце няпрошаDных гасцей, Дзёмчыха спачатку злуецца, бо ёй і без тагоцяжка жыць. Аднак убачыўшы, што Сотнікаў паранены, ізразумеўшы, што партызанам без яе дапамогі не абысціся,словы, рухі, паводзіны жанчыны набываюць спакой і ўпэўDненасць. Спрадвечная народная і жаночая спагада і дабрыDня падказваюць Дзёмчысе, што менавіта так, а не інакшяна павінна дзейнічаць. Яна дае цёплую ваду абмыць параDненую нагу Сотнікаву, кавалак кужалю перавязаць рану,заўважыўшы паліцаяў, хавае партызанаў на гарышчы...

Дапамагаючы Рыбаку і Сотнікаву, Дзёмчыха рызыкаваDла жыццямі дзяцей і сваім уласным, але паDіншаму яна немагла сябе паводзіць. Яна — чалавек моцнага характару,які да канца не скараецца абставінам і лёсу. Яна спрабуеабараніць Сотнікава, калі яго б’юць паліцаі. Яе адрываюцьад дзяцей і вязуць разам з партызанамі ў мястэчка. Па даDрозе паліцаі здзекуюцца з жанчыны, але яна шле праклёныім і Гітлеру.

Следчы, здраднік Партноў, вытлумачвае паводзіны ДзёмDчыхі паDсвойму, палічыўшы яе «партызанскім агентам». Упалоне жанчына не зламалася, як гэта адбылося з самымдужым — Рыбаком. Перад шыбеніцай у апошнія хвілінымаціDпакутніца думае пра дзяцей. У апошнюю ноч ДзёмчыDха і стараста Пётра народным судом, судом сумлення, асуDджаюць знаёмых здраднікаўDпаліцаяў — Проньку ПартноD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 68: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

68

ва, Стася Піліпёнка, Хадаронка. Цеплынёй сваіх збалелыхсэрцаў Пётра і Дзёмчыха саграюць чужое дзіця, яўрэйскуюдзяўчынку Басю.

Трынаццацігадовая Бася засталася сіратой пасля таго,як фашысты і паліцаі расстралялі ўсіх яўрэяў мястэчка.Збавіцелькай Басі нейкі час была цётка Праскоўя. Яна паDраіла дзяўчынцы схавацца ў час пагрому. Бася — яшчэ адDна бязвінная ахвяра абставін. Паліцаі дамагаюцца, кабдзяўчынка прызналася, хто яе ратаваў і хаваў. Але ў дзіцяDці воля мацнейшая і сумленне чысцейшае ў параўнанні зРыбаком. Яна не выдае сваіх збавіцеляў, упарта маўчыцьна допытахDкатаваннях. Як непазбежнасць і наканаванасцьлёсу прымае дзяўчынка смерць.

Пётра Качан, Дзёмчыха, Бася — гэта бязвінныя ахвярытрагічных абставін. Праз іх вобразы В. Быкаў яшчэ раз сцверDдзіў, што чалавечыя годнасць, спагада, дабрыня, духоўнасцьпавінны быць вышэй за самыя безвыходныя сітуацыі.

Мастацкія асаблівасці. Кампазіцыя твора. Многія даDследчыкі творчасці В. Быкава называюць гэту аповесцьпрыпавесцю аб гераізме і здрадніцтве, параўноўваюць з маDтывамі біблейскай легенды аб Авелі і Каіне, аб новым узыDходжанні чалавекаDпакутніка на Галгофу (А. Адамовіч,I. Дзядкоў). Адметная асаблівасць кампазіцыі аповесці ўтым, што В. Быкаў падае падзеі праз успрыманне то СотніDкава, то Рыбака. Такі прыём паглыбляе дакладнасць, выDразнасць мастацкага даследавання ўнутранага свету герояў.Абраная аўтарам філасофскаDмаральная праблематыка паDтрабуе менавіта «ўнутранага», псіхалагічнага выяўлення.

Кампазіцыя аповесці — пачарговая змена апавядальніDка — дае нам магчымасць супастаўляць не толькі паводзіныгерояў, але і матывы, якімі яны кіраваліся. Чытачу адкрыDваецца тое, што героі думаюць аб падзеях, аб сабе, адзін абадным. Для разумення філасофскай і маральнай асновы твоDра нам аднолькава важныя і цікавыя лініі паводзін СотніDкава і Рыбака. I высвятляецца, што Сотнікаў увесь час суDдзіць сябе ў складаных сітуацыях; Рыбак жа ў аналагічныхумовах шукае сабе і сваім учынкам апраўданне. Абраны аўтаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 69: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

69

рам кампазіцыйны прыём дазваляе ўбачыць адухоўленасцьі гераізм Сотнікава і трагедыю маральнага падзення яго быDлога таварыша.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Растлумачце, спасылаючыся на гэты твор, як разумее В. Быкаў

праблему чалавека перад знішчальнымі сіламі бесчалавечных абDставін. Што вы самі думаеце аб гэтым? 2. Ахарактарызуйце СотнікаDва. Як у гэтым вобразе ўвасабляецца асноўная ідэя твора? Якімі прыDёмамі выяўляецца характар гэтага героя? 3. Падрыхтуйце паведамDленне «Вобраз Рыбака і асуджэнне В. Быкавым кампрамісаў з уласDным сумленнем». 4. Дайце характарыстыку героям — «прадстаўнікамнароднай праўды». Чым яны вас прывабліваюць?

«ЗНАК БЯДЫ»

«Знак бяды» займае асаблівае месца ў спадчыне В. БыDкава і ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. З’яўленнегэтага твора стала падзеяй у грамадскаDлітаратурным жыцDці. Як і многія творы В. Быкава, гэта аповесць аб вайне.Але героі твора — не франтавікі, не партызаны, а сяляне,мірныя жыхары хутара, сталыя людзі. Аб значнасці гэтайаповесці ў разуменні нашай гісторыі слушна разважаўД. Гранін: «Гэта кніга адкрывае ваеннай літаратуры новыямагчымасці. Праз вайну аўтар раскрывае гісторыю вёскі,лёсы людзей, найважнейшыя сацыяльныя і маральныя праDцэсы дзесяцігоддзяў, што папярэднічалі вайне...» СапраўDды, гэты твор не толькі на антываенную тэму, але пра траDгедыю нашага народа ў 1920—30Dя гады, якая помніласяВ. Быкаву з маленства. Прататыпамі аповесці сталі бацькіі блізкія родзічы пісьменніка.

Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Праз вобразы галоўныхгерояў, беларускіх сялян, мужа і жонкі Багацькаў, пісьDменнік паказвае трагізм і бесчалавечнасць вайны. Пятрокі Сцепаніда — моцныя духам людзі, і гэта моц выяўляеццаў адказныя, трагічныя моманты іх жыцця. Яны — носьбіDты высокіх духоўных каштоўнасцей, уласцівых беларускаDму народнаму характару. Гэтыя людзі маюць гонар і сумDленнасць. Аб даваенным жыцці герояў мы даведваемся з іх

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 70: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

70

успамінаў. Вытокі духоўнасці, высокіх маральных якасцейбачацца ў іх маладосці, працавітасці, у клопаце аб уласнымкутку і хлебе надзённым.

Яшчэ дзяўчынай некалі Сцепаніда прыйшла наймаццана жніво да Адольфа Яхімоўскага. Ён паходзіў са старогазнакамітага шляхецкага роду, але ад былога багацця і слаDвы застаўся толькі хутар і прыроджаны гонар пана Адолі.Сцепаніда старанна працавала і паважала свайго гаспадара.I пан Адоля цаніў руплівую, увішную і сумленную парабDчанку і згадзіўся, калі яна выйшла замуж за Петрака, пусDціць маладую сям’ю жыць у істопку. Пятрок да гэтага часубатрачыў на фальваркоўцаў, шукаў іншыя заробкі.

Савецкая ўлада забрала зямлю ў пана Яхімоўскага і наDдзяліла ёй парабкаў. Як працаўнікіDземляробы, Пятрок іСцепаніда былі рады атрыманым дзвюм дзесяцінам зямлі.Аднак сумленне не давала спакою: ці справядліва гэта —узяць чужую зямлю і раздаць яе іншым?.. Асабліва СцеDпаніда шкадавала свайго старога, нямоглага гаспадара, якіціха і адзінока дажываў век.

Пакуты сумлення доўга не пакідалі Сцепаніду і ПетраDка. Былі бяссонныя ночы, поўныя разваг і трывожныхпрадчуванняў. Апісваючы гэта, В. Быкаў падкрэслівае выDсокую маральнасць сваіх герояў, галоўным суддзёй якімбыло ўласнае сумленне. Пісьменнік дакладна перадае траDпяткую любоў і святую пашану Петрака і Сцепаніды да карDміцелькіDзямлі. Ідучы з мужам на агледзіны ўжо сваёй зямDлі, «Сцепаніда дастала з палічкі свянцоныя галінкі вярбы,завязала ў хусцінку кавалак прыхаванага з Вялікадня куDліча. Чысцей апрануўшыся, яны ўдваіх пайшлі на аглеDдзіны зямлі». Па традыцыях продкаў меркавалі яны будаDваць жыццё.

Але жыццё быццам папярэджвала герояў, што не ўсёскладзецца шчасліва. Жыццё Петрака і Сцепаніды супраDваджалі перасцярогі, знакі бяды, і ў гэтым прачытваеццаглыбокі маральнаDфіласофскі сэнс твора. На пачатку сумесDнага сямейнага жыцця герояў бяду прадказвалі словы панаЯхімоўскага аб марнасці спадзяванняў на чужой бядзе буDдаваць шчасце. Ды і сама нехрысціянская смерць пана АдоD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 71: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

71

лі ў той час, як Пятрок і Сцепаніда пайшлі ў царкву, іхтрывожыла. Мёртвы жаваранак, маленькая шэрая птушка,якую знайшлі Пятрок і Сцепаніда на сваёй жытнёвай руні,таксама быў знакам няшчасця.

Згодна з лепшымі традыцыямі працавітых продкаў, кабадвесці ўсе нягоды ад зямлі і гаспадаркі, Пятрок зрабіў вяDлікі крыж і ўстанавіў яго на ўзгорку. Высялкоўцы назвалігэты пагорак Галгофай, часам нават казалі «Петракова ГалDгофа». Местачковыя камсамольцы павалілі крыж, але наDзва мясцовасці засталася — Галгофа. У творы яна сімвалізуелёс Петрака і Сцепаніды, іх ахвярную хлебаробскую працу,бясконцую святую веру ў карміцелькуDзямлю і пакутніцDкую смерць. Пятрок па характары вельмі цярплівы, трывуDшчы. Памяркоўнасць паводзін свайго героя падкрэсліваеаўтар: «Ціхі і мяккі — гэткі, якімі была большасць у ВыDселках: страхавіты, зважлівы, трохі набожны». Калі СцеDпаніда адразу супраціўляецца вайне, з’яўленню на іх хутаDры паліцаяў і немцаў, дык Пятрок спачатку намагаеццанеяк прыстасавацца да жорсткіх умоў вайны і акупацыі.Сцепаніду то злуе, то цешыць стрыманасць характару муDжа. Асаблівасці яго натуры вельмі дакладна перададзеныпраз думкі Сцепаніды: «Колькі яна натузалася за жыццё згэтым Петраком ды і насварылася… Быў аж залішне добрыпа цяперашнім часе, ды і па ранейшым таксама. Гэткаяўжо натура: хутчэй аддасць, чым возьме. Лягчэй саступіць,чымсьці даб’ецца. Не любіў сварыцца, яму ўсё каб ціха».

У цяжкі і няпэўны ваенны час Сцепаніда вельмі баіццастраціць Петрака. Душэўна далікатны, рахманы Пятрокспадзяецца задобрыць паліцаяў, адкупіцца ад іх гарэлкай,каб пакінулі хутар і іх, сталых мірных людзей. УпэўніўDшыся, што прыстасавацца да нечалавечых умоў нельга,гэты цярплівы і памяркоўны селянін выказвае паліцаямсваю агіду і нянавісць. У безвыходных абставінах выяўляDюцца адвага і мужнасць, духоўная веліч героя. Баронячысвой гонар, пратэстуючы супраць бязлітасных умоў існаванDня, Пятрок кідае выклік ворагам з нечаканай, здавалася б,рашучасцю. За чалавечую годнасць, за лепшае жыццё, якоенекалі наступіць, плаціць сціплы гаспадар хутара самай

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 72: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

72

вялікай цаной — жыццём. Пятрок не апусціўся да ўслуDжэння паліцаям і акупантам. У рашаючы момант ён адчуDвае вялікую душэўную сілу. Пра гэта сведчаць эпізоды праDтэсту і гібелі героя. У яго высакародным бунце бачыццагероіка. I гіне ён не як ахвяра, а як герой з перакананнем,што вернецца яго сын Федзька і здзейсніць святую помсту.

Сцепаніда па характары шчырая, рашучая. Яна ў пэўDным сэнсе праўдашукальніца. Яшчэ да вайны, у час калекDтывізацыі, яна намагалася адстойваць справядлівасць, алеёй гэта ўдавалася не заўсёды. З прыходам акупантаў янацвёрда вырашыла не ісці на кампраміс. Сцепаніда адразупачынае ім супрацьстаяць, хоць добра разумее кволасцьсвайго пратэсту. Ёй уласцівае разуменне праўды, чалавечDнасці і ў той жа час крыўды, нялюдскасці. Баявітасцю хаDрактару яна дапаўняе стрыманага і ціхмянага Петрака.Пісьменнік паказвае, як у душы і свядомасці Сцепанідывыспявае рашучасць не ісці на ўступкі, нават дробязныя,ні немцам, ні паліцаям. Яна іх лічыць нелюдзямі і прагнепомсты. Вырашыўшы не даць малака немцам, Сцепанідаахвяруе вельмі дарагім у час вайны — каровай, потым краDдзе ў ворагаў вінтоўку і кідае яе ў калодзеж, за апошнягапарсючка купляе бомбу ў сквапнага Карнілы. Пасля гібеліПетрака, збітая паліцаямі да паўсмерці, яна здзяйсняе гераDічны ўчынак, помсцячы за ўсе здзекі, баронячы свой дворі сваю зямлю. Акружаная паліцаямі, жанчына зачыняеццаў істопцы, аблівае хату і сябе газай і падпальвае. Палаючаесялянскае жыллё ператвараецца ў непрыступную крэпасць,дзе Сцепаніда ўжо непераможная і недасягальная для вораDгаў. Смерць гераіні зусім не азначае безвыходнасці, у якойяна аказалася. Гэта сведчанне яе непераможнасці, нязломDнасці, роўных вялікаму подзвігу.

Эпізоды гібелі Петрака і Сцепаніды глыбока сімвалічDныя. Гэтай сімвалічнасцю прасякнуты ўвесь твор, на штоўказвае яго назва. Надзвычай шматзначнае тое, што Пятрокі Сцепаніда гінуць не ад рук фашыстаў, а ад руксваіх, аднавяскоўцаўDпаліцаяў. Узнікае меркаванне, штонават жорсткія чужынцы не чынілі б такога здзеку надгаспадарамі хутара. Чаму такое стала магчымым? Слушна

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 73: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

73

аб гэтым разважае даследчык творчасці пісьменніка Дз. БуDгаёў: «Носьбіты векавой маралі гінуць ад рук сваіх жасуайчыннікаў, душы якіх даўно вынішчаны ідэямі і спраDвамі вялікага пералому». Гібеллю Петрака і Сцепаніды аўтарсцвярджае і адначасова перасцерагае, што разбурэнне дуDхоўнасці, векавой народнай маралі, жорсткасць адносін граDмадства да чалавечай асобы намнога страшнейшыя за акуDпацыю.

Даваеннае жыццё ў аповесці. Вобразы паліцаяў. В. БыDкаў адзін з першых у нашай літаратуры пачаў асэнсоўвацьі адлюстроўваць трагедыю беларускага народа ў гады каDлектывізацыі. У аповесці «Знак бяды» падзеі таго часу мыбачым праз успаміны галоўных герояў, пераважна СцепаDніды. Шчырая і сумленная, яна імкнулася жыць па спраDвядлівасці, верыла ў новае, сацыялістычнае жыццё. Алегэта вера не зрабіла яе, як многіх, жорсткай, бяздушнайвыканаўцай рэзалюцый раённага начальства. З уласцівымёй пачуццём справядлівасці Сцепаніда пратэстуе супрацьраскулачвання і высылкі сумленных гаспадароўDпрацаўніDкоў, якімі была, напрыклад, сям’я Ладзімера Багацькі. Уновым жыцці, да якога пацягнулася Сцепаніда, яе многаездзіўляла, многае было незразумелым. Яна на пэўны часакрыяла душой, бы памаладзела, хадзіла на лікбез, сталачленам камітэта беднаты. Затым, хоць з насцярожанасцю,перасварыўшыся з Петраком, уступіла ў калгас. Іншыя жвысялкоўцы ставіліся да калгаса з недаверам, перасцяроDгай, назіралі за справамі першых калгаснікаў і сумняваліDся. Але зверху, з раёна, нават з вобласці, усё ездзілі і ездзіDлі «разумныя людзі», прымушалі недаверлівых уступаць укалгас, спачатку пагражалі, а потым і раскулачвалі гаспаDдароў.

Увішным агітатарам за калгаснае жыццё стаў высялDковец Недасека. Ён нават бацькоўскае прозвішча змяніў уадпаведнасці з новым часам — стаў Новікам. Гэты простаDлінейны вясковы актывіст абвінаваціў Івана Гужа ў сабаDтажы і шкодніцтве толькі за тое, што той адмовіўся прагаDласаваць за калгас. НедасекаDНовік успомніў Гужу, што тойнекалі меў наёмную сілу, а значыць, быў эксплуататарам.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 74: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

74

А той проста папрасіў старога вопытнага плотніка паставіцьтрысцен. Аргументы для жорсткасці Новіка і яго аднадумDцаў былі простыя: раскулачым аднаго, другога, дык і інDшыя задумаюцца.

ВіхурнаDнезразумелы новы час даў магчымасць зрабіцькар’еру зайздросным, нікчэмным, амаральным людзям,якія потым выкарыстоўвалі сваё становішча, каб помсціцьтым, хто быў лепшы за іх. Такім у аповесці з’яўляецца ПаDтап Каландзёнак, які, зразумеўшы і ацаніўшы магчымасціновага жыцця, пачаў праяўляць «класавую пільнасць»: піDсаў паклёпыDданосы і пасылаў іх у раённую газету. СельDкоруDданосчыку верылі, яго допісы друкавалі, бо вышэйDшым чыноўнікамDкар’ерыстам патрэбныя былі «высокія»паказчыкі і па калектывізацыі, і па раскулачванні. Па паDклёпніцкім даносе Каландзёнка чарговай ахвярай сталапрацавітая сям’я Ладзімера Багацькі.

Сцепаніда спрабавала бараніць праўду і чалавечнасць угэты складаны час. Па яе перакананні, кожнаму чалавеку«трэба быць памяркоўным, ашчадным, справядлівым і добDрым. Бо тваё зло супраць некага можа абрынуцца яшчэ збольшай сілай назад, на цябе самога, тады ой як стане баDлюча». Несумненна, што ў гэтых радках гучыць і аўтарскіроздум аб меры адказнасці кожнага чалавека за свядомаеці міжвольнае зло. Гэты маральны прынцып прымушаеСцепаніду рашуча выступіць супраць палітыкі калектывіDзацыі. Звычайным працаўнікам, як Сцепаніда, многае былонезразумелым у наладжванні новага жыцця.

У творы пісьменнік паказаў шэраг трагедый з жыццявысялкоўцаў, якія былі абумоўлены жорсткай палітыкайкалектывізацыі. Пасля раскулачвання сям’і Ладзімера БаDгацькі застрэліўся малады міліцыянер Васіль Ганчарык, боне вытрымаў несправядлівасці і гвалту абставін. Як прадDстаўнік улады ён вымушаны быў раскулачваць сям’ю сваёйкаханай Анюткі. У самагубстве Васіля, разумнага і сумленDнага юнака, трэба бачыць не толькі яго невыносную драму,але і яго пратэст супраць несправядлівасці, якую чынілілюдзі адзін над другім. Нават адданага агітатара і змагараза калгасы старшыню Лявона Багацьку потым беспадстаўнаарыштавалі. Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону і адD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 75: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

75

правіла Петрака ў Мінск да старшыні ЦВК Беларусі АлесяЧарвякова, каб ён дапамог выручыць з бяды сумленнагачалавека, названага ворагам савецкай улады.

Упершыню ў сваёй творчасці ў аповесці «Знак бяды»В. Быкаў звярнуўся да вобраза канкрэтнай гістарычнайасобы. У творы выразна паказаны лепшыя якасці чалавекаі кіраўніка Алеся Чарвякова, яго дэмакратызм, чалавечDнасць, разуменне супярэчнасцей тагачаснага жыцця, спаDгадлівасць да чалавека працы. Гэта выявілася ў адносінахАлеся Чарвякова да Петрака і Сцепаніды. Сёння вядома,што гэты дзяржаўны дзеяч, як і многія іншыя, быў расстраDляны сталіністамі. Як бачым, В. Быкаў пераканаўча паказDвае, што і ў перадваенны час Галгофай была ўся Беларусьі тое, што адбывалася, — вялікая нацыянальная трагедыя.

Што такое чалавек перад знішчальнай сілай абставін?Зноў і зноў у кожным творы ўздымае гэта пытанне В. БыDкаў, прасочваючы ўчынкі і лёсы не толькі духоўна моцныхлюдзей, але і людзей слабых, нікчэмных. Шмат увагі ў гэDтым творы ўдзяляе празаік паказу ворагаў. I не фашыстаў,а паліцаяў, даследуючы асабліва глыбока і грунтоўна прыDчыны іх маральнага падзення. У кожнага з іх быў свой шляхда здрады, аднак у большасці выпадкаў, паказвае В. БыDкаў, паліцаямі станавіліся людзі, якіх раскулачыла ці інDшым чынам пакрыўдзіла савецкая ўлада. Асабліва лютуеГуж, старшы паліцай, сын таго Гужа, якога ў гады калекDтывізацыі несправядліва раскулачылі. Яшчэ з тых гадоў ёнзатаіў вялікую крыўду і нянавісць да людзей. Яшчэ тадыпадаўся ў банду, а ў час вайны, дачакаўшыся свайго моманDту, ён лютуе і помсціць. Ён хоча адпомсціць усім былымактывістам і аднавяскоўцам за несправядлівыя адносіны даяго бацькі.

Патап Каландзёнак і Антось Недасека больш небяспечDныя, чым Гуж. Каландзёнак, па аўтарскай характарыстыDцы, «ні мужчына, ні баба». Гэты няшчасны, у многім абдзеDлены прыродай чалавек, злосны па натуры. У час вайны ёнадчуў, што прыйшла яго пара. Вяскоўцы адносяцца да ягоз агідай і адначасова баяцца яго. Усе памятаюць, колькігора прыносілі яго паклёпніцкія даносы яшчэ ў даваенны

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 76: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

76

час. «У паліцыю ён ідзе ўжо для таго, каб выратаваць сваёжыццё. Цана подласці ўзрасла, але зноў карыслівасць, эгаDістычны разлік на першым плане. I таму В. Быкаў і цяпербескампрамісна судзіць тыпаў, пазбаўленых глыбокіх каDрэнняў у народнай глебе, а значыць, заўсёды гатовых у крыDтычнай сітуацыі зганьбіць усе гуманістычныя, сапраўдынародныя маральныя прынцыпы» (Дз. Бугаёў).

Антось Недасека як быццам ціхі і бяскрыўдны паліцай.Аднак ён даволі небяспечны як вораг. У паліцыю ён пайDшоў, нібыта клапоцячыся аб уратаванні сваіх дзяцей. АлеНедасека — прыстасаванец, служыць злу, гатовы дакладнавыканаць усе загады сваіх гаспадароў, абы непрыемнасціне кранулі яго. Некалі ён падладзіўся да савецкай улады,спекулюючы сваёй беднасцю і мнагадзетнасцю, зараз таксаDма прыстасоўваецца, дбаючы толькі аб сабе.

Мастацкая сімволіка твора. Вобразы�сімвалы, мастацкіядэталі, іх роля. Аповесць «Знак бяды» арыгінальная тым,што маральнаDфіласофскія ацэнкі падзей і герояў увасоблеDны пры дапамозе шэрагу вобразаўDсімвалаў, быкаўскіх знаDкаў бяды: мёртвы жаваранак, Галгофа, крыж, неўзарванаябомба і некаторыя іншыя. Гэта сведчыць аб тым, што творчаDэстэтычная сістэма В. Быкава ўскладняецца і ўзбагачаеццаза кошт умоўнаDміфатворчых сродкаў і набыткаў духоўнайкультуры беларускага народа і агульначалавечых традыDцый. АбноўленаDсімвалічнае значэнне набывае і само месцадзеяння — хутар, які ў літаратуры, пачынаючы з 1920Dхгадоў і да нядаўняга часу, успрымаўся сімвалам уласніцтDва. У творы ж В. Быкава менавіта на хутары адбываеццасутыкненне дабра і зла, разгортваецца смяротны паядынаклюдскага з нялюдскім. Менавіта хутаране Пятрок і СцепаDніда выявілі высокую чалавечнасць, сцвердзілі вялікую дуDхоўную моц чалавека. Сімвалічная ў творы і сцэна забойстDва каровы, спрадвечнай, як сама зямля, карміцелькі селяDніна. Забіўшы Бабоўку, ворагі разбураюць першаасновугаспадарчага жыцця і клопату Багацькаў. Культ каровызаймаў асаблівае месца ў славянскай міфалогіі, бо гэта жыDвёла ўвасабляе сялянскі дабрабыт. Страта яе — не простаняшчасце, а сімвал новых, вялікіх разбурэнняў.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 77: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

77

Ёмісты і глыбокі філасофскі падтэкст маюць старонкітвора, дзе В. Быкаў праводзіць думку аб злітнасці чалавекаі прыроды, селяніна і зямлі. Нават валун бялее для СцепаDніды ўкормленым парсюком. Заўважыўшы гэта, А. АдамоDвіч пісаў: «Чалавек і прырода, аблашчаная катаржнай праDцай зямля, жывёльны свет (карова, парсючок, куры гаспаDдарлівай Сцепаніды) — усё гэта ў аповесці В. Быкаванараўне з самым галоўным». Сапраўды, у аснове ўяўленняўпра дабро і зло, пра сапраўдную культуру ляжаць земляробDскія па прыродзе сваёй, а значыць, «вясковыя» ўяўленні.

Хутар Багацькаў і «пракляты Богам» пагорак Галгофа,пераклікаючыся з біблейскай легендай, маюць таксама сімDвалічны сэнс. На першых старонках назва неўрадлівага паDгорка ўспрымаецца трывожнай прадгісторыяй, прадчуванDнем непазбежнасці бяды. Сэнсавую шматзначнасць мае паDведамленне, што Петракоў крыж павалілі местачковыя камDсамольцы. Петракоў крыж сімвалізуе пакутлівасць людскіхшляхоў. «Галгофа Багацькаў — гэта жыццё, радзіма, і СцеDпанідзе шкада гэтай зямлі... Але ж яна і смерць, ...апошнірубеж чалавечнасці, абараняючы які, загіне Сцепаніда»(I. Афанасьеў).

Па аповесці «Знак бяды» рэжысёр М. Пташук зняў аднайDменны мастацкі фільм.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Як у творы выяўляецца антычалавечая сутнасць вайны? Дайце

параўнальную характарыстыку галоўным героям. 2. Абгрунтуйцесцвярджэнне, што Пятрок і Сцепаніда — гераічныя народныя харакDтары. 3. Паразважайце над вытокамі здрадніцтва паліцаяў. 4. ПераDлічце ўмоўнаDсімвалічныя вобразы ў творы і падумайце над магчыDмым сэнсам кожнага з іх.

ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ

У аснову кожнага мастацкага твора пакладзена пэўнаяаўтарская задума і аўтарская канцэпцыя — гэта значыцьаўтарскае разуменне і сцвярджэнне праз сістэму мастацкіхвобразаў, кампазіцыю, усю структуру твора, праблем, ідэй,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 78: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

78

поглядаў пісьменніка. Аўтарская канцэпцыя вызначаеццамэтамі, якія ставіць перад сабой пісьменнік, працуючы надмастацкім творам. Так, пры напісанні аповесці «Сотнікаў»В. Быкаў асэнсоўваў і хацеў паказаць чытачу, што такоечалавек перад знішчальнай сілай абставін. Сутнасць аўтарDскай канцэпцыі асобы і яе жыцця ў названай аповесці моDжа быць сфармулявана так: моцны духам, годны чалавекздольны не скарацца абставінам, а ўзняцца над імі. Такі геDрой не гандлюе сумленнем, не ідзе на здраду і на кампраDмісы з ворагам нават дзеля захавання жыцця, ён гіне непеDраможаным. Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы ў апоDвесці «Сотнікаў» увасоблена пераважна ў вобразах СотнікаDва і Рыбака.

Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творах розных жанраўі розных пісьменнікаў мае свае адметнасці. У лірыцы аўтарнайчасцей больш поўна выяўляе і сваё духоўнае аблічча, іпогляды на жыццё і свет. ПаDіншаму гэта адбываеццаў прозе. Некаторыя пісьменнікі звяртаюцца да мастацкагапрыёму апавядальніка, які расказвае пра падзеі, што адбыDліся ў яго жыцці або сведкам якіх ён быў, даючы ім уласDныя ацэнкі, якія могуць і не супадаць з асабістымі меркаDваннямі пісьменніка.

Аўтарская пазіцыя ў прозе В. Быкава звычайна выяўDляецца праз вобразы, светапогляд яго станоўчых герояў,напрыклад праз маральнаDфіласофскі выбар Сотнікава, ПётDры Качана, Дзёмчыхі і нават дзяўчынкі Басі, якія не змалаDдушнічалі, не здрадзілі (аповесць «Сотнікаў»), праз вобразыСцепаніды і Петрака Багацькаў (аповесць «Знак бяды»).Каб наблізіць да чытача сваіх герояў, В. Быкаў часта звярDтаецца да іх успамінаўDсповедзяў у цяжкія, часам апошніяперыяды і моманты жыцця (успаміны Петрака і Сцепанідыпра даваенны час, успаміны Сотнікава, Рыбака пра маленDства, жыццё ў сям’і, службу ў войску). БыкаўDмастак неадкрыта выказвае свае адносіны да герояў, а дае магчыDмасць чытачу самастойна даць ім маральную ацэнку.

Гераічнае і трагічнае ў літаратуры звязана са светапоDгляднымі, эстэтычнымі каштоўнасцямі, ідэаламі і арыенціD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 79: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

79

рамі аўтара. Гераічнае ў творах В. Быкава выяўляецца празсцвярджэнне годнасці асобы, яе здольнасці да самаахвярDнасці ў імя высокіх ідэалаў. Героікай вызначаюцца быкаўDскія вобразы Сотнікава, Сцепаніды Багацькі, адважных люDдзей, якія пераадольваюць інстынкт самазахавання, не баDяцца небяспекі і ворагаў, з годнасцю, непераможанымі,прымаюць смерць.

Трагічнымі ў прааналізаваных вышэй творах В. Быкаваз’яўляюцца вобразы «прадстаўнікоў народнай праўды» ПётDры Качана, Дзёмчыхі, яе дзяцей, што засталіся сіротамі,дзяўчынкі Басі (аповесць «Сотнікаў»). Трагічныя вобразысямейнікаў Ладзімера Багацькі, асабліва Анюты, міліцыяDнера Васіля Ганчарыка (аповесць «Знак бяды»). Трагізм іхлёсаў абумоўлены непераадольнымі канфліктамі і жыццёDвымі абставінамі, з якіх яны не могуць выйсці пераможDцамі. Героі праходзяць праз вялікія пакуты, выпрабаванні,але яны не трацяць мужнасці і застаюцца годнымі людзьмінават перад немінучай гібеллю.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 80: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

80

ÝÐÍÝÑÒ ÕÅ̲ÍÃÓÝÉ

(1899—1961)

Аповесць «Стары і мора» (1952)сусветна вядомага амерыканскага пісьDменніка Эрнэста Хемінгуэя стала выDрашальным аргументам у прысуджэнDні яму Нобелеўскай прэміі (1954).Амаль два дзесяцігоддзі спатрэбіласяаўтару для стварэння гэтага шэдэўра.Першым подступам да тэмы аповесцістаў нарыс «На блакітнай вадзе. ГальфDстрымскае пісьмо», апублікаваныяшчэ ў красавіку 1936 года. У імпісьменнік апавядаў пра старога, якірыбачыў у моры і злавіў велізарную

рыбіну марліна, з якой змагаўся некалькі дзён, пакуль падDцягнуў да лодкі, а таксама пра тое, як яго здабычу разарDвалі акулы. Гэта была аснова сюжэта аповесці, які дапоўDніўся шматлікімі дэталямі, а галоўнае, узбагаціўся глыбокімфіласофскім зместам. У 1951 годзе, калі аповесць «Стары імора» была закончана, Э. Хемінгуэй напісаў выдаўцу: «Гэта —проза, над якой я працаваў усё сваё жыццё, якая павіннабыць лёгкай, простай і лаканічнай і ў той жа час перадаDваць усе змены бачнага свету і сферы чалавечага духу».

Гэтая гісторыя аб старым рыбаку Санцьяга, аб яго змаDганні з велізарнай мечDрыбай, дзякуючы майстэрству ХеDмінгуэя, не перастае захапляць і здзіўляць не адно пакаленDне чытачоў.

...Санцьягу не шанцавала: вось ужо восемдзесят чатырыдні зусім безвынікова ён выходзіць рыбачыць у мора. ПерDшыя сорак дзён разам з вопытным старым рыбачыў хлопDчык Маналіна. Але калі ўдача адвярнулася ад настаўніка,бацькі прымусілі хлопчыка хадзіць у мора на іншай лодцы,якая сапраўды прывезла тры добрыя рыбіны ў першы жтыдзень. Хлопчыку цяжка было глядзець, як стары кожныдзень вяртаецца ні з чым. І ён выходзіў на бераг, каб дапаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 81: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

81

магчы старому аднесці дахаты рыбалоўныя прылады і ветDразь, які «нагадваў сцяг пераможанага палка». Аднак старырыбак не прызнаваў свайго паражэння, ён «ніколі не губляўні надзеі, ні веры ў будучае, але цяпер яны мацнелі ў ягосэрцы, нібыта з мора дзьмуў свежы вецер». З вялікай наDдзеяй на поспех Санцьяга выходзіць у мора адзін і, нарэшDце, ловіць незвычайна вялікую і прыгожую рыбу. ШкадуDючы, што разам з ім няма Маналіна, амаль тры дні старызмагаецца з ёю. Рыбак увесь час угаворвае сябе: «Забудзьпра страх... будзь спакойным і моцным». У самыя напруDжаныя моманты, пятнаццаць разоў, ён згадвае пра Бога, уякога хоць і не верыць, але якому моліцца. Здабытую рыбустары прывязвае да борта лодкі і з далёкага акіяна, кудынепахіснага рыбака зацягнула магутная рыба, вяртаецца дароднага берага. Калі ўдача, здаецца, зусім блізка, на рыбунакідваюцца акулы. У барацьбе з імі зноў, як у змаганні зрыбай, паўстае пытанне: хто каго? Рыбак з апошніх сіл рэжа,б’е агрэсіўных драпежнікаў, якія рвуць ягоную здабычу.Замест здзяйснення сваёй шчаслівай думкі: «Колькі людзейнакармлю!», стары прывозіць на бераг толькі шкілет рыбы.Потым ледзь дабраўшыся да сваёй беднай хіжыны, ён засыDнае і бачыць любімы «афрыканскі» сон пра маладых ільвоў.

Ільвы на далёкім афрыканскім беразе — гэта сімвалічDная карціна запаветнага берага, да якога марыць даплыцьамаль кожны рыбак. Гэта і ўвасабленне чысціні, некрануDтасці спрадвечнай прыроды, пра што са шкадаваннем згадDвае цывілізаваны чалавек, які жыве ў забруджаным асяDроддзі. Гэта і сімвал страчанага дзяцінства, і былых далёкіхвандраванняў рыбака. Праз гэты сон выяўляецца чысціняі шчырасць душы Санцьяга, якія ён пранёс праз суровыяжыццёвыя выпрабаванні і вялікія страты. У гэтай душыяшчэ жыве той шчыры хлопчык, якім Санцьяга быў каDлісьці. І таму свайму юнаму сябру, хлопчыку Маналіна, ёнаддае багаты вопыт і бацькоўскую любоў. Менавіта з вобDразам Маналіна звязана аптымістычная танальнасць твора.Хлопчык у канцы аповесці пераконвае старога: «Я табепрынясу шчасце». Гэтыя два героі паDсвойму шчаслівыя імоцныя шчырай верай адзін у аднаго, надзеяй на ўдачу і

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 82: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

82

лепшае будучае. Хлопчык, які павінен прыняць жыццёвуюэстафету ад старога, сцеражэ сон Санцьяга. У гэтым сне дастарога зноў прыходзяць ільвы, якіх «ён любіў таксама, яклюбіў хлопчыка».

Вобраз старога рыбака Санцьяга. Рыбак Санцьяга ў апоDвесці намаляваны ўжо зусім старым чалавекам. З часамадышло з яго жыцця ўсё мітуслівае, што калісьці ўзрушаDла, і засталіся толькі светлыя ўспаміны юнацтва. ПісьменDніка хвалюе праблема паводзін чалавека на схіле дзён. СанцьDяга пасля гераічных высілкаў — паядынку з рыбай і акулаDмі — пазбаўляецца вынікаў уласнай працы. Стары рыбакпаказаны ў экстрэмальнай сітуацыі. Яна, мабыць, адна зсамых драматычных у жыцці героя, калі запатрабавалісяўсе фізічныя і духоўныя сілы. Санцьяга прымае выклік лёсу,намагаецца максімальна рэалізаваць сябе, каб на граніжыцця і смерці адказаць самому сабе на пытанне: «Хто яі чаго я варты?» Забіўшы першую акулу, рыбак чакае наDступных нападаў, ён не збіраецца здавацца. І тады старыпрамаўляе тыя словы, што раскрываюць галоўную думкутвора: «Чалавек не для таго створаны, каб цярпець параDжэнні. Чалавека магчыма знішчыць, але перамагчы ягонельга». Так вуснамі героя Хемінгуэй абвяшчае філасофDскую выснову, якая стала вынікам і яго ўласнага жыццёDвага і творчага шляху.

У Санцьяга памерла жонка, ён сябруе толькі з хлопчыDкам, але не ўсведамляе сябе зусім адзінокім. Герой адчуваесябе часткай велізарнага і прыгожага свету. Стары рыбакнаіўны, непасрэдны і прастадушны. Санцьяга імкнецца дагармоніі і згоды з морам і яго насельнікамі, любіць неба,зоры. Ён — неад’емная частка навакольнай прыроды —размаўляе з птушкамі і рыбамі.

Асабліва моцныя сувязі старога рыбака з морам, якомуён аддае ўсе сілы і час, якое ён ведае больш за ўсё іншае.Непарушнасць і трываласць сувязяў падкрэсліваецца наDзвай твора. Яны відавочныя і з паводзін, маналогаў СанцьDяга, які застаецца самDнасам з воднай стыхіяй, а таксама зпартрэтнай характарыстыкі героя. Гэты дужы стары маенезвычайныя зморшчыны на твары: «Яны нагадвалі старыя

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 83: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

83

распоквіны ў пустыні, якая некалі была морам». Вочы рыDбака мелі колер мора. Адзенне Санцьяга, латанаеDпералаDтанае, як ветразь, выгарала пад марскім сонцам. Толькі наморы можна было мець і такога колеру адзенне, і такі неDзвычайны загар, і карычневыя плямы на шчоках «ад сонечDнага адлюстравання ў трапічным моры». Кульмінацыяйадносін Санцьяга і воднай стыхіі стаў марскі падарунак стаDрому — рыбацкая ўдача, вялізная рыбіна. Мора зноў, як іўсё жыццё, выпрабоўвае чалавека на мужнасць, сілу і выDтрымку і на тое, ці варты ён атрымаць такі выключны паDдарунак.

Рыбак узрушаны надзвычай шчодрым уловам. Але ёнхоча быць вартым гэтай прыгожай, разумнай, бясстрашнайрыбы, якая паводзіць сябе «з такім пачуццём годнасці».Санцьяга выкарыстоўвае ўсе свае ўменні, волю, сілу, спрыті змагаецца за сваю ўдачу — уступае ў напружаны паядыDнак з рыбай, разлічваючы толькі на сябе. Чалавек імкнеццазабіць рыбу, рыба намагаецца перамагчы роўнага саперніка —чалавека. Але гэта не барацьба двух заклятых ворагаў («ДоDсыць таго, што мы жывімся морам і вымаем дух з нашыхпраўдзівых сяброў»). Стары чалавек і рыба — гэта незвыDчайнае, велічнае адзінства. Аўтар прасочвае зменлівасцьадносін старога да рыбы, якую ён успрымае як частку свеDтабудовы і, значыць, самога сябе.

Санцьяга, які нагадвае міфічнага асілка, перамагае нетолькі рыбу, але і ўласную знямогласць і даказвае, шточалавека нельга перамагчы. У цяжкім паядынку стары рыDбак паводзіць сябе так, як павінен паводзіць сябе чалавеку самых складаных умовах і трагічных сітуацыях: не здаDвацца перад выпрабаваннямі жыцця, захоўваць аптымізм,высокае пачуццё чалавечай годнасці, не апускацца да нянаDвісці нават у самыя цяжкія хвіліны, а спачуваць жывойпрыродзе, цаніць годнае жыццё.

Герой Хемінгуэя нешматслоўны, сціплы і мужны. У імгарманічна паяднаны гордасць і ціхмянасць, пад якой разуDмеецца ўменне жыць у суладдзі са светам. Стары рыбак —працаўнік, які імкнецца спраўдзіць сваё прызначэнне («МажDліва, не варта было мне ісці ў рыбакі... Але дзеля гэтага я

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 84: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

84

нарадзіўся...»). Ён ганарыцца сваёй прафесіяй — «СвятыПётр таксама быў рыбаком» — і верыць у свае сілы і ўменDні. «Я — не звычайны стары», — гаворыць ён хлопчыку.І Маналіна падтрымлівае ў ім гэтую веру: «Самы лепшырыбак на свеце — гэта ты».

Аповесць — не толькі гімн мужнасці, але гімн працы ітрывушчасці. Менавіта ў штодзённай барацьбе за існаваннесклаліся тыя рысы характару героя, якія яго ўзвышаюць.Санцьяга, у пэўнай ступені, — ідэал Э. Хемінгуэя. НапрыDканцы жыцця амерыканскі пісьменнік прыйшоў да перакаDнання, што сапраўдны чалавек — гэта той, хто жыве па маDральных прынцыпах, сціплы ў сваіх запатрабаваннях, хтоне шукае кароткага шляху да шчасця, не сузірае пасіўна,а дзейнічае, каб з годнасцю прайсці самыя цяжкія выпрабаDванні лёсу. Санцьяга — прыгожы не толькі сваёй дабрынёй,прастадушнасцю і сціпласцю. Яму ўласцівы сапраўдныгераізм. Ён вядзе тытанічную барацьбу з небывалай рыбайсамDнасам. Толькі ў такой барацьбе ў героя з’яўляецца магDчымасць раскрыцца цалкам, выявіць сапраўдныя мужнасць,стойкасць, адвагу, уменне.

У аповесці акрамя знешняга, падзейнага, ёсць другі,унутраны, філасофскі, план. Даследчыкі гэтую аповесцьразглядаюць як прыпавесць, іншасказанне ці міф, дзе супDрацьстаяць сіла прыроды і сіла чалавека. Аповед разгортDваецца ў двух часавых планах: сёння і заўсёды.

Філасофскі падтэкст твора. Аповесць «Стары і мора»падвяла вынік доўгім і няпростым роздумам Хемінгуэя прамесца чалавека ў свеце. Гісторыя рыбака Санцьяга, які ўваDбраў у сябе рысы тых, каго Хемінгуэй сустракаў і добра веDдаў, калі жыў у рыбацкім паселішчы на Кубе, — гэта гістоDрыя нялёгкага лёсу чалавека, які кожны дзень вядзе баDрацьбу за жыццё. У аповесці прачытваецца горкая высновамудрага чалавека аб адзіноце: «Ніхто не павінен быць адзіну старым веку... Але гэта непазбежна». Сродкамі рэалісDтычнага мастацтва ў аповесці «Стары і мора» аўтар уздыDмае вечныя праблемы жыцця і смерці, прыроды і чалавека,суіснавання прыроды і цывілізацыі, пераемнасці пакаленD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 85: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

85

няў. Ён шукае адказы на філасофскія пытанні: «У чым сэнсжыцця чалавека і ў што яму верыць?» Назва аповесці —«Стары і мора» — сімвалічная: вобразы чалавека і першаDстыхіі — мора, узятыя ў непарыўным адзінстве. Так аўтарвыяўляе філасофію адвечнай гармоніі чалавека і прыроды,што з’яўляецца асновай жыцця на Зямлі. Хемінгуэй стваDрыў біяграфічны міф пра кубінскага рыбака. Разам з тымгерой успрымаецца абагульненым сімвалам чалавека, якіпроцістаіць суроваму лёсу, чалавека магутнага, непераможDнага і прыгожага. Ды і рыба — не проста «рэальная» рыба.Санцьяга такіх не бачыў і нават не чуў, што такія бываюць.За зрокавай матэрыяльнасцю рыбы — тулава, апаясанаефіялетавымі палоскамі, велізарныя плаўнікі, доўгі меч —хаваецца аўтарская думка аб загадкавай сіле, разлітай ваўсім свеце.

Для старога барацьба з рыбай, а потым з акуламі, якіяхацелі адабраць здабычу, — гэта ўсё яго доўгае, цяжкаежыццё з няўдачамі і перамогамі, якія патрабавалі ад героябязмежнай стойкасці. На паядынак з гэтай рыбай і акулаDмі ён кідае ўсе фізічныя і душэўныя сілы. Шчасце, якоестары заваяваў у цяжкай барацьбе, не далося яму ў рукі.Кім жа з’яўляецца Санцьяга: пераможцам ці пераможаDным? Хоць фінал аповесці адкрыты, мы, як і ў класічнайтрагедыі, выразна адчуваем, што Санцьяга застаецца маDральна непераможаным. Не лічыць пераможаным старэйDшага сябра і Маналіна. Пафас аповесці ў тым, што жыццёскладанае і шматграннае, але яно — вечнае выпрабаванне,у якім ёсць узлёты і няўдачы, трыумфы і падзенні, у ім ёсцьмесца руху і спакою, дню і ночы. Любіць людзей, прыроду,шкадаваць, як роднага, таго, хто пакутуе, быць аптымістам —самая вялікая навука, якой можна вучыцца ўсё жыццё. ТаDкія важныя маральнаDфіласофскія высновы твора амерыDканскага пісьменніка.

У аповесці «Стары і мора» рэалізаваны асноўны прынDцып хемінгуэеўскай эстэтыкі — даць чытачу адчуванне таDго, што апісаныя падзеі адбываюцца ў яго на вачах. Моватвора адшліфаваная і празрыстая, стыль вызначаецца лакаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 86: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

86

нізмам і стрыманасцю апавядальнай манеры, кожная масDтацкая дэталь вывераная. Э. Хемінгуэй імкнуўся праз зусімнямногае, што змяшчаецца ў адным эпізодзе, дэталі, фразеі нават слове героя, абагуліць агромністы жыццёвы вопыт,вялікую і годную праўду жыцця. Такі стыль Э. Хемінгуэйназваў «тэлеграфным» і параўнаў з айсбергам, «велічнасцьруху якога ў тым, што ён толькі на адну восьмую ўзвышаDецца над паверхняй вады». Філасафічнасць, пэўнае мараліDзаванне і разам з тым прастата мовы і думкі выяўляюццаў мудрых размовах старога з самім сабой, з рыбай, птушDкай. Максімальна выразная і сама сітуацыя: адзінокі чалаDвек на схіле свайго жыцця самDнасам з прыродай, акіянам,зорамі. І невыпадкова Санцьяга так часта падкрэслівае трыDвалую сувязь паміж сабой і высокімі, вечнымі сіламі прыDроды, «братаецца» са сваёй здабычай. Чалавек і апаэтызаDваная ў творы жывая прырода, стары і незвычайная рыба —гэта тое адзінства, якое ўвасабляе гарманічнае суіснаваннеасобы і свету, сімвалізуе непераможнасць, цэласнасць чалаDвека, адкрытага да жывой душы сусвету.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Ахарактарызуйце вобразы Санцьяга і Маналіна. Параўнайце

пачатак аповесці з фіналам. Якія мастацкія дэталі сведчаць праглыбіню пачуццяў сяброў? 2. Вызначце ролю ўстаўнога апавяданняпра паядынак Санцьяга з магутным неграм у порце. 3. Прасачыцеэвалюцыю адносін старога чалавека да рыбы ў час паядынку. Як гэтахарактарызуе героя? 4. Пераможцам ці пераможаным, на вашу думDку, з’яўляецца Санцьяга? Чаму? Ці пацвердзіў Санцьяга словы ХеDмінгуэя пра тое, што чалавека нельга перамагчы? Адказ аргументуйDце. 5. Як характарызуюць Санцьяга апісанні яго сноў? Патлумачцеіх сімволіку. 6. Вызначце праблематыку аповесці. У якіх словах СанDцьяга заключаны лейтматыў твора? Які агульнагуманістычны ідэалсцвердзіў пісьменнік? 7. У чым заключаецца філасофскі змест апоDвесці «Стары і мора»? Растлумачце сімвалічны сэнс яе назвы. 8. ПаDраўнайце мастацкі рытм аповесці ў яе экспазіцыйнай частцы з рытDмам развіцця падзей. Як ён мяняецца і чаму? 9. Назавіце мастацкіяадметнасці аўтарскага стылю. Чаму мы называем прозу Э. Хемінгуэярэалістычнай? 10. У чым сутнасць сфармуляванага Э. Хемінгуэемпрынцыпу «айсберга»?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 87: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

87

̲ÕÀÑÜ ÑÒÐÀËÜÖΡ

(1937—1987)

Міхась Стральцоў адносіцца да паDкалення «дзяцей вайны», якое «вырасDла пад гарматнымі стваламі». Яшчэгэта пакаленне называюць «пакаленDнем бязбацькавічаў», «філалагічным»,«шасцідзесятнікаў». Многія яго прадDстаўнікі загінулі ці ў трывожныя ваDенныя, ці ў галодныя пасляваенныягады. Той, хто ацалеў, змог пазнейшчыра, адкрыта, даверліва, з мяккайпяшчотай і светлым сумам расказацьпра перажытае.

Міхаіл Лявонавіч Стральцоў нараDдзіўся 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сычын Слаўгарадскагараёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1954 гоDдзе будучы пісьменнік скончыў НоваDЕльненскую сярэдDнюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалаDгічнага факультэта БДУ ў Мінску. Пасля заканчэння вучоDбы працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959—1961,1969—1972), часопісах «Полымя» (1961—1962), «Маладосць»(1962—1968), загадчыкам аддзела ў часопісе «Нёман»з 1984 года.

Пра сваё дзяцінства і дзяцінства аднагодкаў пісьменнікзгадвае ў апавяданнях, вершах, крытычных артыкулах, наDпісаных у форме эсэ (вольных разважанняў), адно з якіх наDзываецца «Дзяцінства, якое мы помнім» (1984). Гэта творпра пакаленне, якое рана пасталела, перажыло і смерць блізDкіх і родных, і пасляваенны голад, навучылася, пераадольDваючы цяжкасці, цаніць жыццё, захоўваць памяць прамінулае. Менавіта дзіцячыя гады вызначылі агульны гумаDністычны змест творчасці М. Стральцова і тых пісьменніDкаў, дзяцінства і юнацтва якіх прыпалі на Вялікую АйчынDную вайну.

Памяць пра родную вёску прадвызначае змест творчасціМ. Стральцова. Галоўны герой яго твораў — малады чалавекD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 88: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

88

аналітык, які хоча пазнаць сэнс жыцця, былы вясковец,які ўжываецца ў гарадскую стыхію, якога не пакідае раўDнадушным «сена на асфальце», своеасаблівы сімвал вяскоDвага жыцця ў горадзе.

Журналісцкая праца прадвызначыла шырыню мастацDкіх інтарэсаў пісьменніка. Дэбют М. СтральцоваDпразаікаадбыўся ў 1957 годзе, калі на старонках часопіса «МалаDдосць» было надрукавана апавяданне «Дома». Праз пяцьгадоў убачыў свет першы зборнік яго апавяданняў — «БлаDкітны вецер» (1962). У іх вызначыліся такія рысы творDчасці М. Стральцова, як лірызм, павышаная пачуццёвасцьгерояў і аўтара, асацыятыўная вобразнасць, маналагічнаяспавядальнасць.

У апавяданнях «Трыпціх», «Дома», «Перад дарогай», «Навакзале чакае аўтобус» і асабліва вылучаным крытыкамі«Смаленне вепрука» раскрываецца галоўная тэма творчасціМ. Стральцова — тэма духоўнай сувязі паміж горадам і вёсDкай, сувязі вясковых каранёў і гарадскога прагрэсу, празDрыстасці расы на лістах дрэваў і блакітнага агеньчыка тэлеDэкрана, грукату падвод і трамваяў на асфальтаванай вуліDцы, што вядзе на Конскі базар. Пісьменнік прымае жыццёз яго вытокамі і працягам, з вясковымі хатамі і гарадскімікаменнымі дамамі.

У 1966 годзе выйшаў другі зборнік апавяданняў з сімваDлічнай назвай «Сена на асфальце». Затым былі выдадзеныаповесць «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), кніга прозы«Падарожжа за горад» (1986), выбраныя творы «На ўспаDмін аб радасці» (1974) і зборнік «Выбранае» (1987). У ноDвых кнігах М. Стральцова таксама гучыць голас аўтара —сына вёскі, які імкнецца да сваіх вытокаў, каранёў, да прыDгажосці нерушнага, спрадвечнага, гарманічнага, асвечанагавекавымі традыцыямі народнага жыцця.

М. Стральцоў з’яўляецца таксама аўтарам чатырох зборDнікаў паэзіі: «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла»(1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986).Вершы, прадстаўленыя ў кнігах, напісаны пра мінулуювайну і нялёгкае пасляваеннае жыццё, пра цяжкае дзяцінD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 89: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

89

ства, бацькоўскі парог, родную прыроду, вясковы і гарадскіўклад жыцця. Многа твораў прысвечана вечным тэмам: каDханню, жыццю і смерці, спалучэнню прыватнага і агульнаDга, паэзіі, ролі мастака ў жыцці і творчасці. У жанравыхадносінах — гэта пераважна элегіі, прасякнутыя настроемсмутку, тугі, оды пра радасць быцця і прыгажосць прыроDды, разважанні пра лёс чалавека, мінулае, сучаснае і будуDчыню, пасланні, звароты да сяброў, пейзажныя замалёўкі.

Акрамя таго, што М. Стральцоў пісаў празаічныя і паDэтычныя творы, ён быў і арыгінальным даследчыкам літараDтуры і крытыкам. Па жанры гэта былі літаратурнаDкрытычDныя нарысы і эсэ, прысвечаныя творчасці класікаў нашайлітаратуры і маладым пісьменнікам і паэтам: «Жыццё ўслове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968), «У полі зроку»(1976) і «Пячатка майстра» (1986).

М. Стральцоў з’яўляецца таксама і таленавітым пераDкладчыкам. Ён пераклаў на беларускую мову раман Ч. АйтDматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя творы русDкіх, украінскіх, італьянскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў.У 1986 годзе ён быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяйБеларусі за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. З якімі творамі М. Стральцова вы знаёміліся ў папярэдніх

класах? Пра што ў іх апавядаецца? 2. Вызначце асаблівасці і тэмаDтычны дыяпазон апавяданняў М. Стральцова. 3. Якімі асаблівасцямілірычная проза адрозніваецца ад эпічнай? Хто акрамя М. Стральцовапісаў лірычную прозу?

«СЕНА НА АСФАЛЬЦЕ»

Час напісання. Тэматыка, ідэйны пафас. Твор «Сена наасфальце» (1963) упершыню быў апублікаваны ў часопісе«Маладосць». У гэтым творы пісьменнік закранае не толькітэму «вёска — горад», «вясковае — гарадское», але і шматіншых, у першую чаргу маральнаDэтычных тэм. Гэта і тэмакахання, якому, як піша ў першай частцы «Ліст першы»свайму каханаму Лена, хацелася такой шырыні, каб было

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 90: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

90

«толькі яно і цэлы свет». І тэма вясковага побыту на гарадDской ускраіне (эцюд «Дзядзька Ігнат») з яго паўсядзённыміклопатамі і размовамі пра надвор’е, пра чарговы футбольныматч, пра палітычныя падзеі. І тэма недалёкага ваеннага іпасляваеннага мінулага, якое прыгадвае ў гэтым жа эцюдзедзядзька Ігнат. З болем паведамляе апавядальніку гэты стаDлы чалавек пра ваенныя страты («Такую вайну на плячахвынеслі, столькі пакінулі сірот, матак няўцешных і ўдоў.Столькі аратаяў, цесляў на той вайне палягло...»), прабеднае пасляваеннае існаванне, калі ўдовы давалі брыгаDдзіру хабар за каня, каб прывезці дроў, або самі аралі гаDродчыкі, ставячы «карову ў плуг», самі «дровы з лесу насаначках» вазілі і кожны дзень ішлі на працу. У вусныдзядзькі Ігната ўкладзены балючыя словы пра дабро і зло,пра тых брыгадзіраў, старшынь і «падстаршынкаў», «штона людскім горы падчаровак гадавалі», на «ўдовіных слёDзах». Яго і з брыгадзірства знялі за барацьбу з адным з таDкіх «слуг народа» — фінінспектарам Куфрам: «набіў тамугаду тоўстую морду», заступаючыся за бедную ўдаву — суDседку Арыну.

У трэцяй, надзвычай лірычнай частцы апавядання «Лістдругі», напісанай у форме ліста Віктара да сябра, галоўнаятэма — сяброўства, вернасць школьнаму пабрацімству,традыцыям сумленнага жыцця, што заклала ў сэрца і душувясковая пачатковая школка, якая мясцілася ў «старой,без гародчыка пад вокнамі» і з «шырокім мурожным дваDром» хаце цёткі Аўгінні. Побач з тэмай сяброўства ў гэтымлісце гучыць тэма вернасці вытокам, хатцыDшколцы, матчыDнаму плачу пры чытанні звесткі пра бацьку, дасланай з ваDенкамата. «Ліст другі» з апавядання М. Стральцова гучыцьяк клятва, як прысяга ў сумленнасці, шчырасці, дружбе.

Тэма «горад — вёска» разам з тэмай кахання выразнараскрываюцца ў эцюдзе «Заўтра футбол». Яго першая частDка — гэта апісанне гарадскога жыцця ў яркіх дэталях: ідзедождж, як прадказваў дзядзька Ігнат; людзі вяртаюцца даDдому; міліцыя сочыць за захаваннем правілаў дарожнагаруху. Апісанне побыту паступова выцясняецца ўнутраным

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 91: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

91

маналогамDроздумам героя пра трывогі (як у чалавечай дуDшы прымірыць горад і вёску?) і радасці (думкі пра Лену,пра тое, як назаўтра яны да пачатку футбольнага матчапаедуць на возера, будуць купацца, радавацца жыццю).Герой думае над словамі дзядзькі Ігната пра вёску: «Я дуDмаў пра дзядзьку Ігната, пра яго дзіўную і такую зразуDмелую любоў да вёскі, і мне чамусьці было трошкі шкадаяго. <...> Мне хацелася, даўно хацелася прымірыць гораді вёску ў сваёй душы, і гэта была мая самая патаемная ісамая душэўная думка.

А можа, праўда дзядзькі Ігната, і чалавеку паDсапраўдDнаму трэба штоDнебудзь адно: горад ці вёска, месяц над хаDтай ці электрычны ліхтар?» Заканчваецца роздум галоўнаDга героя вывадам: «Навошта выбіраць паміж жаваранкамі рэактыўным самалётам? Хіба ж нельга, каб было і тое ідругое? <...> Не, я не дакараў дзядзьку Ігната. Я думаў,што кожны чалавек павінен добра ведаць сваё месца назямлі, што кожны, урэшце, мае права любіць нешта асабліDва моцна, — няхай так: гэта ўсё ж лепш, чым не любіцьнічога».

У чарговым эцюдзе «Ліст трэці» раскрываецца характардзядзькі Ігната, вяскоўца, які не можа жыць у горадзе,якога прыцягвае вёска, нібы магніт («Дык і кажу сабе: дурDны ты, дурны, чаго ты са свайго гнязда сарваўся, чаго пайDшоў у белы свет як у капейку!»). Гэта чалавек гаспадарлівы(грошай скапіў на хату), працалюбівы (хоча працаваць увёсцы лесніком), руплівы і абачлівы (перажывае, што якпаставілі ў вёсцы ягонай пілараму, «то многа лесу без парыі толку на глум ідзе»). Пісьменнік уводзіць у свой твор стыDхію народнай мовы, перадае асаблівасці гаворкі Ігната,перасыпанай прастамоўямі і афарызмамі: «белы свет», «хаDлупа», «рукі ёсць, горб таксама», «чалавек харошы», «калішто якое», «на глум ідзе», «без пары».

Заключны эцюд апавядання — «Пара касавіцы» — фіDнал аповеду пра прыгажосць, гармонію жыцця, фізічнуюпрацу, якая прыносіць асалоду, касьбу травы на газонах угорадзе. Апавяданне вядзецца спачатку ў двух планах: вясD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 92: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

92

ковая раніца — раніца ў горадзе, у якіх шмат падабенства(«Яшчэ не хадзілі трамваі, тралейбусы, вуліца была пустаяі мокрая ад дажджу. Недзе за горадам узыходзіла сонца» і«ДалёкаDдалёка, у маёй і ў дзядзькі Ігнатавай вёсках, пасDтух выганяў наранкі кароў»). Затым паказваецца, як ідуцьпа горадзе касцы, дзядзька Ігнат і апавядальнік, як янырыхтуюцца да касьбы, як да нейкай магічнай, святочнай дзеі.

Цэнтральная ў эцюдзе сцэна — праца, касьба, ад якой«пасвятлеў увесь» дзядзька Ігнат, якая нагадвала вёску,родныя лугі, тое, што было так нядаўна на волі, на шыроDкіх прасторах.

Пазней, ужо едучы на футбол, апавядальнік (Віктар) выDскачыць на плошчы з тралейбуса, убачыць плён сваёй праDцы, пачуе пах скошанай травы: «Пякло сонца. Трава ў праDкосах завяла. Па пракосах чорныя, аж бліскучыя, жваваскакалі шпакі. Пахла сенам. Вялізны і шумны ляжаў наDвокал горад. На плошчы паDлугавому, паDлетняму пахла сеDнам». Жмуток растрэсенага сена ляжаў і на тратуары. ГеDрой узрушаны, бо знайшоў назву ўсяму, што перажывае сам,вясковец, што больш востра перажывае дзядзька Ігнат, —радасць ад таго, што вёска засталася сваёй маленькай часDцінкай у горадзе, нагадала яму, вялізнаму і шумнаму, прасябе: «Сена на асфальце, — узрадавана думаў я. — Вёскаў горадзе...»

Такім чынам, з мноства тэм, з апісання жыцця розныхлюдзей, сцэн і эпізодаў вынікае гуманістычны змест твора:аўтар заклікае любіць і вёску, і горад, шанаваць традыцыі,у першую чаргу — павагу да працы, дабрыню, якія спрадDвеку выхоўвала ў людзях вёска. «Сена на асфальце» — гэтасімвалічны вобраз, які заклікае помніць і тварыць дабро,жыць адкрыта і светла. Сена на асфальце — гэта напаміннам усім пра роднае вясковае, агульначалавечае карэнне.

Вобраз аўтара�апавядальніка і іншых герояў твора. ВікDтар — апавядальнік і адначасова герой твора, аспірант, быDлы студэнт, сын вёскі, стараецца знайсці душэўны супакой,прымірыць горад з вёскай. Ён кажа пра гэта дзядзьку ІгнаDту пры першай сустрэчы ў эсэ «Дзядзька Ігнат»: «Я ведаю,што без вёскі нельга, але і без горада нельга таксама. Што

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 93: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

93

я думаю, дык гэта — каб тое і другое ў чалавечай душыпрымірыць...» Віктару нялёгка знайсці адказ на пытанне,як знайсці душэўную раўнавагу і спакой. Ён хвалюецца,перажывае, калі бачыць растрэсены жмуток сена на асDфальце. Яму хочацца стаць гарадскім жыхаром, пазбавіццамрояў пра бацькоўскі парог, але ён не можа зрабіць гэтарэзка і адразу.

Віктар сціплы па характары (не пярэчыць дзядзьку ІгDнату ні ў чым). Яго каханне да Лены цнатлівае і сарамліDвае, ужо не вясковае, пра якое яму апавядае дзядзька ІгDнат. Ён працалюбівы, акуратны ў справах. Усё гэта яму паDдаравала ў большай ступені вёска. Хлопец уражлівы, лірыку душы. Гэты вобраз і аўтабіяграфічны, і тыповы: «дзецівайны» былі менавіта такімі, гэты вобраз стаў збіральнымдля пакалення, што ў маленстве перажыло вайну.

Дзядзька Ігнат шмат у чым падобны да Віктара. Аднакён больш сталы і вопытны чалавек, які пражыў сумленнаежыццё. Дзядзька Ігнат жыў бы і далей у вёсцы, толькі выDпадак (заступніцтва за ўдаву — суседку Арыну) разлучыўяго з ёю на час. Але ён вернецца ў роднае гняздо, як відацьз раздзела «Ліст трэці», каб зноў працаваць на зямлі, улесе, каб клапаціцца пра парадак, каб дарэмна «не псавалідрэва на лесапільні». Ён мудры дарадца, які любіць пераDдаваць свой вопыт маладзейшым (сцэна касьбы на газонах,сцэна з чалавекам у піжаме, які палівае кветнік, хоць заўтDра, як кажа Ігнат, будзе дождж). Ігнат — выхавацель нетолькі словам, але і справай: ён паказвае Віктару прыкладу час працы. Гэты чалавек паDвясковаму любіць і шануепрацу і робіць яе, нібы выконвае святочны рытуал. СпраDвядлівасць, сумленнасць — вось асноўныя прынцыпы жыцDця героя. Пра гэта сведчаць яго маналогі пра працу брыгаDдзірам пасля вайны.

Эпізадычныя героі ў творы: безыменны чалавек у піжаDме, які раіць Ігнату вярнуцца ў вёску, чуе боль ягонай дуDшы; Ігнатава жонка, якая бясконца ўгаворвае яго пакінуцьгорад; сябра Віктара. Не мае знешняга аблічча, не раскрыDваецца душэўна Лена — каханая Віктара. Адмоўны персаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 94: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

94

наж — фінінспектар, празваны Куфрам, які выконваў дыDрэктывы, адбіраў апошняе ў галодных людзей за падатак.

Кампазіцыя твора. Лірызм як яго стылявая адмет�насць. Твор з’яўляецца арыгінальным па кампазіцыі: ёнскладаецца з шасці частак — «Ліст першы», «ДзядзькаІгнат», «Ліст другі», «Заўтра футбол», «Ліст трэці» і «Паракасавіцы». Кожная частка ў стылявых адносінах не самаDстойная: у ёй характарызуюцца галоўныя героі, паказваDюцца сцэны з іх жыцця. Пісьменнік удала карыстаецца эпіDсталярным жанрам (жанрам пісьма), што дапамагае ямураскрыць герояў як бы знутры, даць ім магчымасць выкаDзацца пра сябе, ахарактарызаваць іншых удзельнікаў падзей.

Лісты і іншыя часткі твора — пераважна лірызаваныяманалогі, у якіх раскрываюцца не толькі думкі, але і паDчуцці і перажыванні герояў твора. Толькі ў эцюдзе «ДзяDдзька Ігнат» пераважаюць дыялогавыя формы падачы матэDрыялу. Самыя лірычныя часткі апавядання — пейзажныязамалёўкі, вясковыя і гарадскія. Яны запамінальныя, яскраDвыя, светлыя.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якія рысы характарызуюць галоўнага героя? Якая яго асноўD

ная мара? 2. Складзіце цытатную характарыстыку Віктара — герояапавядання «Сена на асфальце». 3. Што непакоіць дзядзьку Ігната?Як ён адносіцца да людзей? 4. У чым заключаецца адметнасць кампаDзіцыі апавядання? 5. Якая асноўная ідэя апавядання «Сена на асфальDце»? Ці выяўляецца яна ў загалоўку твора?

«НА ЧАЦВЁРТЫМ ГОДЗЕ ВАЙНЫ»

Праўдзівасць побыту, дэталяў у творы. Апавяданне «Начацвёртым годзе вайны» датуецца 1964 годам. На гэты часужо былі напісаны многія творы пра пасляваеннае ліхалецDце, пра аднаўленне гаспадаркі на голым месцы, у якіх разDгортваюцца драматычныя падзеі, адлюстроўваецца цяжкасцьпасляваеннага жыцця.

У вясковай сям’і, якая страціла кармільца на вайне, адDбываецца, здаецца, нявартая ўвагі падзея: свякроў — «бабуD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 95: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

95

ля, высахлая, з учарнелым ад работы і старасці тварам» —«адсцябала матузамі малога ўнука за тое, што паабшчыпаў,не дачакаўшыся вячэры, акрайчык ацеслівага1, спечанагаз бульбы і ячменных шароек2 хлеба». Малы не заплакаў,але толькі «не сваім голасам войкнуў», глядзеў на маці, якбы прасіў літасці і спагады, маліў заступіцца, затым уцёкна вуліцу і толькі там заплакаў. Маці ў гэты момант таўклаў ступе проса. Так пачынаецца твор. Падзей і далей у творыбудзе няшмат. Пасля пакарання ўнука старая ідзе на двор,шпыняе худога, як дошка, парсюка, які таксама хоча есці,азірае вясновы падворак, трухлявы ніжні вянок хаты, зякога абірае мох, лезе на вышкі за яйкамі. Менавіта ў гэDтым апісанні аўтар падкрэслівае нястачу ў звычайнай сялянDскай сям’і, якую прынесла з сабой вайна, забраўшы дабраDбыт, спакой і шчасце.

Другая лінія сюжэта — паводзіны малога. Той адбег адхаты, зашыўся ў алешнік і, абураны, думае пра свае крыўDды, пра сваю бяду, будуе шалаш і нарэшце там засынае.

Трэцяя падзейная лінія звязана з маладой салдацкайудавой Марусяй, якая толькі тры гады была замужам. Янапрацуе, не разгінаючы спіну. Яе бярэ крыўда, што свёкарне такі практычны, як іншыя, — не накраў, як суседзі, ненабраў калгаснага дабра, бо быў «надта памяркоўны ды паDблажлівы да людзей», «толькі і паспеў узяць, што каня».Нястача і галеча непакояць яе, непакоіць і здарэннез сынам.

Завяршаецца падзейны сюжэт апавядання прымірэннемсвекрыві і Марусі: абедзве яны выплакваюць сваю вялікуюбяду — страту сына і мужа, адчуваюць віну і перад малым,які, рана становячыся дарослым, умешваецца ў іх дыялогі стараецца змякчыць іх сваімі паDдзіцячы простымі, паDдаDросламу разумнымі словамі: «Не плачце!.. Я не буду чапацьбольш хлеба... Не плачце!.. Я не баюся Зміцеравага “паліDцая”... Мама, гэта, я так тады плакаў, а ты не плач».______________________

1 Ацеслівы — сыраваты, кіслы, глёўкі хлеб.2 Шаройкі — вотрубі, адыходы ад змолатага ячменю.

Y Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 96: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

96

Канфлікт вырашае разумны хлопчык, звязвае развязаDны вузел сумеснага жыцця сваімі простымі словамі, выDсушвае слёзы і маці, і бабулі, збліжае іх яшчэ больш.

Гэта толькі канфлікт падзейны. З яго мы даведваемсяпра горкае жыццё асірацелых людзей, пра адсутнасцьмужчыныDгаспадара ў доме, пра крыўду малога сына набылога паліцая. Пра «спустошаны, нейкі пакутліва нямы»твар свекрыві. І ў гэтым нам таксама дапамагае апісаннепрыроды, шэрай, якая не ўвабралася ў сілу: «Была вясна,было пуставата на градах... ляжала, зламаўшыся, апаўшына зямлю, нейкае бадыллё ад мінулага лета». Усё гэта сведDчыць пра цяжкасць, драматызм ваеннага (на чацвёртым гоDдзе) жыцця асірацелай вясковай сям’і.

Вобразы маці і яе нявесткі. Цяжкае жыццё прадвызнаDчыла ў многім паводзіны герояў і іх трагедыйнае светаадчуDванне. І старая бабуля, і маладая жанчына, яе нявестка, —працаўніцы, пакутніцы. Бабулю праца рана састарыла, паDзбавіла радасці гібель сына на вайне. Аўтар паказвае яе пеDражыванні, раскрывае характар знясіленай горам жанчыDны праз унутраны маналог. Падобным шляхам ідзе аўтар іпры раскрыцці характараў яе нявесткі Марусі і ўнука.Бабуля пакутуе, што фактычна нізавошта пакарала ўнука,як некалі тое ж самае зрабіла з сынам, які загінуў на вайне.Яна вінаваціць сябе, што не дадала ласкі і цяпла сыну іцяпер тое ж самае не можа даць унуку: «І яна шкадавалаўнука, шкадавала, што некалі даўно, адсцябала гэтак жаматузамі сына, забітага цяпер на вайне. <...> І вось цяперёй балюча было ад таго, што ніколі ўжо не скажа сыну, штонізавошта пабіла яго тады...»

Унутраны маналог бабулі характарызуе яе як працаўніDцу, справядлівага чалавека, жанчыну, за знешняй суровасDцю якой хаваецца добрая душа маці, якая любіць увесь свет.Яна ўсё сцерпіць. Калі трэба, будзе строгай, другім часам —лагоднай і пяшчотнай. Менавіта такой яна паўстае ў фіDнальнай сцэне, калі дзеліцца з Марусяй агульнай бядой,аплаквае сваё і яе сіроцтва.

Нявестка Маруся блізкая да сваёй свекрыві і працалюбDствам (яна за працаю на працягу ўсяго апавядання), і строD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 97: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

97

гасцю (яна шкадуе сына, але не дакарае старую за пакаранDне). Добрая па прыродзе, яна спачувае і сыну, і свекрыві,бо бачыць, як абодва яны перажываюць здарэнне. Не сціDхае ў яе душы боль па страчаным мужы. Яшчэ адна рысахарактару Марусі — яе празарлівасць, адчуванне неспраDвядлівасці пасляваеннага жыцця. З трывогай прыгадваеяна, як расцягвалі калгасную маёмасць людзі, асуджаесуседа Зміцера, які адседжваўся ў вайну, служыў старастампры немцах, затым падаўся ў партызаны, а цяпер нацягаўусялякага дабра ў дом, жыве і не бядуе пры поўнай хаце.Жанчына пакутуе, як і яе сям’я, ад нястачы, аднак трыDмаецца годна, падтрымліваючы і малога сына, і свякроў, ісвёкра.

Заўчаснае сталенне хлопчыка. Малы хлопчык — спраDвядлівае, рана пасталелае дзіця, якое не церпіць здзекаў,умее пастаяць за сябе (выпадак з суседскім хлопцам — сыDнам былога паліцая Зміцера). Аўтар праз унутраны маналограскрывае яго амаль дарослыя думкі («...колькі разоў паDчынаў думаць пра свае ўцёкі з вёскі. <...> Яшчэ вось дзедашкада, шкада, што не давядзецца пабіцца з «паліцаем».<...> Ён адчуў сябе моцным і адзінокім...»).

Псіхалагічна паглыбленае апавяданне М. Стральцоваскладаецца з трох унутраных маналогаў герояў.

Празаічныя творы М. Стральцова насычаны празрыстаDсветлым і сумнаDтрывожным лірызмам. Гэта светлы сумзвычайнага, простага чалавека, які паDфіласофску глыбока,удумліва і засяроджана ацэньвае сваю ролю ў гістарычнымпрацэсе, суадносіць малое, прыватнае з глабальным і вяліDкім. Мастак пастаянна паглыбляецца ў свет асабістых пераDжыванняў герояў, аналізуе іх духоўнаDмаральны ўнутраDны стан.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Які перыяд жыцця народа паказаны ў апавяданні? 2. ПеракаD

жыце сюжэт апавядання. Што страцілася ў вашым пераказе? 3. АхаDрактарызуйце герояў апавядання. 4. Якую ролю ў апавяданні адыгDрываюць унутраныя маналогі?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 98: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

98

ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ

Унутраны маналог як сродак раскрыцця характараў ге�рояў. Істотнай асаблівасцю мастацкага тэксту з’яўляюццатыя стылістычныя фігуры, якія дазваляюць чытачу стацьсведкам унутранай, псіхалагічнай дзейнасці персанажаў.Паказ гэтага працэсу можа здзяйсняцца праз унутраныманалог пры поўнай адсутнасці аўтарскага «ўмяшання» ўдумкі персанажа. Унутраны маналог у літаратурным твоDры — прамова героя, звернутая да самога сябе, якая слуDжыць для найбольш поўнага паказу і раскрыцця яго ўнутDранага свету.

Многія апавяданні М. Стральцова напісаны ў форме ўнуDтранага маналога ці самога аўтара, ці герояў, якім ён пераDдавярае свае думкі. Яны блізкія да лірыкі, таму і называDюцца лірычнымі. У такіх творах сюжэт не цэласны, а эпізаDдычны, сцэны і падзеі «працуюць» на раскрыццё перажыDванняў герояў і апавядальніка. Унутраны маналог — гэтафіксацыя і адлюстраванне ў творы думак персанажаў ваўсёй іх натуральнасці і непасрэднасці, магутны сродак расDкрыцця псіхалогіі герояў.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 99: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

99

Í²Ë Ã²ËŲ×

(íàð. ó 1931)

Ніл Гілевіч — аўтар 35 зборнікаўпаэзіі, яго пяру належыць 16 кніжакпаэтычных пераасэнсаванняў і праDзаічных перакладаў, 13 кніг па літаDратуразнаўстве і фалькларыстыцы,8 кніг эсэістыкі і публіцыстыкі. Да гэDтага трэба дадаць яшчэ не менш плёнDную прафесійную і грамадскую дзейDнасць. На думку В. Рагойшы, «навату тым выпадку, калі б Н. Гілевіч быўвядомы сёння толькі як паэт альбоперакладчык, публіцыст, даследчык,урэшце, як грамадскі дзеяч, каб выяDвіўся толькі ў адным кірунку сваёй шматвектарнай творDчасці, то і тады заслужыў бы ўдзячнасць сучаснікаў і наDшчадкаў».

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 годаў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. БацьDка будучага пісьменніка Сымон Пятровіч вельмі рана асіраDцеў, падлеткам пакаштаваў парабкоўскага хлеба, тамуса шчырасцю і самаадданасцю ўключыўся ў разбурэнне стаDрога свету і пабудову новага, працаваў старшынёй сельсаDвета, сакратаром РВК. Заняты службовымі клопатамі, бацьDка дома бываў рэдка. Турботамі аб выхаванні трох дачок іпяці сыноў жыла маці — Кацярына Мікалаеўна. Думаецца,што менавіта яна перадала ў спадчыну свайму сыну Нілутую выключную працавітасць, якой здзіўляюцца сёння даDследчыкі яго творчасці. Сам Н. Гілевіч перакананы, што«ўсё самае галоўнае, самае істотнае і важнае, што ёсць укожным дарослым чалавеку, — усё адтуль, з гадоў дзяцінDства. Там — незабыўныя радасці адкрыцця і пазнаннясвету, першаснага яднання душы і сэрца з ім, першых суDстрэч з векавечнымі і заўсёды новымі цудамі прыроды, перDшага, яшчэ не ўсвядомленага ўспрымання ласкі, дабрыні і

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 100: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

100

спагады, даверлівасці і ўдзячнасці». Ніл рос актыўным, ачасам і задзірлівым хлапчуком. Да вайны закончыў пачатDковую школу. Летам любіў збіраць ягады і грыбы, хадзіцьна рэчку Гайну купацца, зімой коўзаўся на самаробныхканьках, бегаў на лыжах.

Як адзначае пісьменнік, «паэтычны сверб» прачнуўся ўім вельмі рана, яшчэ ў пачатковай школе. «...Самы першысвой верш у дзяцінстве я напісаў у перайманне лірычнагашэдэўра геніяльнага Кабзара «Садок вішнёвы каля хаты»...Верш так уразіў мяне сваім паэтычным хараством, штопрымусіў самога паспрабаваць скласці нешта сваё».

Карэктывы ў станаўленне светабачання будучага пісьDменніка ўнесла вайна. Ваеннае дзяцінства, пра якое пазнейпісьменнік раскажа ў паэмах «Сто вузлоў памяці», «ГаDрыць, гарыць мая Лагойшчына», «Недзяленя», у сюжэтDных вершах і баладах, у аўтабіяграфічнай аповесці «ПераDжыўшы вайну», фарміравала Н. Гілевіча — паэта і чалаDвека. Жыццё пад акупацыяй, у партызанскай зоне былоняспынным пераадоленнем страху за ўласнае жыццё і жыцDцё блізкіх, разам з людзьмі гарэлі суседнія вёскі, немцыналаджвалі аблавы. У час адной з іх Ніл трапіў да фашысDтаў і ацалеў цудам. Можа, менавіта тады дзесьці ў падсвяDдомасці падлетка з’явілася думка, што аб усім гэтым паDтрэбна абавязкова расказаць тым, хто нічога падобнага неперажыў, чыё дзяцінства не ведала сустрэчы з нечалавечайсілай, імя якой фашызм? Н. Гілевіч адзначае, што невыDпадкова «самы першы мой апублікаваны верш быў аб пераDмозе ў вайне і радасці ўваскрэслага на руінах і папялішчахжыцця... што гэта тэма стала адной з галоўных ва ўсіх маіхкнігах лірыкі, баладах і паэмах».

Першы верш Н. Гілевіча «Яблынька» быў надрукаваныў 1946 годзе ў часопісе «Бярозка». Пятнаццацігадовы аўтаррасказваў пра салдата, які перад самай вайной пасадзіўдзічку, прышчапіў яе і праз усё ваеннае ліхалецце пранёснадзею на сустрэчу з ёю.

У 1947 годзе маладога паэта, вершы якога сталі рэгулярDна з’яўляцца на старонках газет, запрасілі на Першую рэсD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 101: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

101

публіканскую нараду маладых пісьменнікаў. У гэтым жагодзе Н. Гілевіч паступае ў Мінскае педагагічнае вучыліDшча, на апошнім курсе якога становіцца членам літаратурDнага аб’яднання пры газеце «Чырвоная змена». ПедвучыліDшча скончыў на «выдатна» і без экзаменаў быў прынятына філалагічны факультэт БДУ. У 1954 годзе Н. Гілевіча,студэнта трэцяга курса, прымаюць у Саюз пісьменнікаў.Пасля заканчэння вучобы ва універсітэце (1956) таленавіDтаму студэнту была прапанавана вучоба ў аспірантуры. МаDлады вучоны даследуе спадчыну маладнякоўцаў. У 1957 гоDдзе выходзіць першы зборнік вершаў Н. Гілевіча «Песня ўдарогу». Крытыкі ахарактарызуюць гэту кнігу як паэтычDны маніфест студэнтаўDрамантыкаў 1950Dх гадоў, пераважDна вясковых хлопцаў і дзяўчат.

Падчас «хрушчоўскай адлігі» ў светапоглядзе Н. ГілевіDча адбыўся новы якасны зрух. Новыя два зборнікі вершаўпаэта «Прадвесне ідзе па зямлі» і «Неспакой» завяршылімажорнаDаптымістычны этап яго творчасці. У іх ужо акрэсDліліся матывы, якія стануць асноўнымі ў творчасці пісьDменніка: вернасці маці і роднай матчынай мове, любові дамалой радзімы, адданасці маціDБеларусі, беларускай народDнай песні, што сімвалізавала душу нацыі, яе самабытнуюкультуру.

Ужо на першым этапе сваёй творчасці Н. Гілевіч змогвыразна акрэсліць аўтарскую пазіцыю. Яна выяўляецца ўлірычным, амаль малітоўным услаўленні малой радзімы івялікай Бацькаўшчыны, маці і роднай мовы, чалавечайдабрыні, асэнсаванні беларускай гісторыі, бескампрамісDным адмаўленні рэнегацтва, бездухоўнасці, здрады.

Адразу ж пасля першых трох лірычных зборнікаў Н. ГіDлевіча выйшлі ў свет кніжкі сатыры і гумару «Званковывалет» (1961), «Да новых венікаў» (1963). І пазней кнігівершаў чаргуюцца са зборнікамі гратэскаваDкамічных твоDраў. У 1972 годзе ў Н. Гілевіча з’яўляецца задума стварэнDня першага ў гісторыі беларускай літаратуры рамана ў верDшах. Над раманам «Родныя дзеці» аўтар працуе на працягу12 гадоў.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 102: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

102

Клопатам аб тым, каб беларускае слова годна гучала ўсвеце, абумоўлена педагагічная, навуковая, пісьменніцкаядзейнасць Н. Гілевіча ў 1970—80Dя гады.

Ніл Сымонавіч перакананы, што паэт пачынаецца саслова, з адчування слова як сродку выказвання сябе і сваіхадносін да навакольнага свету. У публіцыстычных артыкуDлах гэтага часу пісьменнік раскрывае значэнне фальклорудля паўнавартаснага развіцця нацыянальнай літаратуры,выступае ў абарону неацэнных скарбаў вуснай паэзіі. У ёйпісьменнік бачыў сродак ад пустаслоўя, якім грашыла пэўDная частка тагачаснай літаратуры. З’яўляюцца манаграфіі«Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыкабеларускіх загадак» (1976), у якіх асэнсоўваецца моватворDчы вопыт народа.

Дзейсным сродкам развіцця нацыянальнай літаратурыН. Гілевіч лічыў мастацкія пераклады. У часы, калі ў некаDторых школах выкладанне беларускай літаратуры вялосяпаDруску, Н. Гілевіч адстойваў права беларусаў чытаць лепDшыя творы сусветнай літаратуры на роднай мове. Без масDтацкага перакладу, пераконваў пісьменнік, нельга засвоіцьтворчыя дасягненні лепшых мастакоў свету, выпрацоўDваць і развіваць разнастайныя мастацкія і моўныя стылі.У 1970—80Dя гады Н. Гілевіч шмат перакладае. Перакладывершаў замежных пісьменнікаў давалі магчымасць адкрытагаварыць пра актуальныя праблемы Бацькаўшчыны.

Перакладчыцкі талент Н. Гілевіча ацэнены вельмі высоDка: паэт узнагароджаны балгарскім ордэнам Кірыла і МяDфодзія 1Dй ступені і ордэнам Югаслаўскай Зоркі са стужDкай. У 1986 годзе ён стаў лаўрэатам самай высокай у БалгаDрыі Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Х. Боцева.

З 1980 па 1989 год Н. Гілевіч з’яўляўся першым сакраDтаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1990 годзеН. Гілевіч выбраны народным дэпутатам Беларусі, у тымжа годзе ён стаў старшынёй Пастаяннай Камісіі ВярхоўнаDга Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і заDхаванні гістарычнай спадчыны. У 1991 годзе Нілу Гілевічупрысвоена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 103: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

103

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Чым уразіў вас жыццёвы і творчы шлях Н. Гілевіча? 2. Якія

факты біяграфіі пісьменніка абумовілі яго жыццёвую і эстэтычнуюпазіцыю? 3. Чаму, на ваш погляд, мастак слова не абмежаваўсятолькі пісьменніцкай дзейнасцю? Ахарактарызуйце Н. Гілевіча якчалавека і грамадзяніна. 4. Многія вершы Н. Гілевіча пакладзены намузыку. Назавіце вядомыя вам песні. 5. Абгрунтавана адкажыце,чаму песні «Я хаджу, закаханы ў твае краявіды», «Вы шуміце, шуDміце нада мною, бярозы...» сталі візітнай карткай Беларусі. 6. ПраDчытайце адну з аўтабіяграфічных паэм Н. Гілевіча «Недзяленя»,«Сто вузлоў памяці» або «Заручыны». Што новага да вашых уяўленDняў пра пісьменніка дадало знаёмства з творам?

ЛІРЫКА

«Ах, якая над Гайнай купальская ноч!». Лірычны геройтвора — чалавек з абвостраным сумленнем, які адчуваесябе сувязным паміж папярэднікамі і нашчадкамі. ВусцішDная купальская ноч над роднай для паэта ракой Гайнай выDклікае ў лірычнага героя непаразуменне і боль:

Ды ні гуку над Гайнай — пад цёмным шатром.Толькі — зоркі як вочкі Купаліны.Дзе ж вы, хлопцы, дзяўчаты? Чаму за сялом,Над ракою, агні не запалены?

Параўнанне зор з вачыма Купалінкі, што застылі ў росDпачы і крыўдзе, выклікае ў чытача пачуццё віны перад той,чыё свята засталося незаўважаным. Верш пабудаваны насупастаўленні мінулага і сучаснага.

У час летняга сонцастаяння нашы продкі наладжвалісвята ў гонар сонца — Купалле. Моладзь паліла ачышчальDныя вогнішчы, шукала папарацьDкветку, шчасліваму ўлаDдальніку якой зямля адкрыла б усе свае скарбы. Дзяўчаты,марачы пра каханне і шчаслівы шлюб, плялі вянкі і пускаDлі іх на ваду, загадваючы на свой лёс.

Неабходнасць пераемнасці нашчадкамі духоўных традыDцый нацыі ўсведамляецца чытачом праз асэнсаванне вобраDза Янкі Купалы. Ясь Луцэвіч нарадзіўся ў Вязынцы на МаDладзечаншчыне, аднак дзяцінства і юнацтва яго прайшлона берагах Гайны, дзе ён убіраў у душу чароўныя паэтычD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 104: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

104

ныя скарбы народных песень, казак, легенд і паданняў.Там сфарміраваўся яго талент, гартавалася бессмяротнаядуша паэта. Нарадзіўшыся ў купальскую ноч, паэт узяўпсеўданім Купала, сцвярджаючы сваю непарыўную сувязьз традыцыямі роднай зямлі. Геній нацыянальнай літаратуDры ў вершы паўстае ў вобразе добрага купальскага дзядка.Па народных уяўленнях, купальскі дзядок без усякіх цяжDкасцей збірае кветкі папараці. Іншым людзям зрабіць гэтаамаль што не магчыма, бо пялёсткі кветкі гараць як агонь.Лічыцца, што, калі гасцінна сустрэць купальскага дзядка,ён можа падарыць дзівосную кветку. Яна раскрывае перадчалавекам неверагодныя магчымасці: здольнасць разумецьмову раслін, звяроў і птушак.

Раскладайце агні — хай плывуць па рацэ,Можа, ў зыркім святле іх вы ўгледзіцеПостаць Янкі Купалы з кійком у руцэ —Запрасіце яго прысуседзіцца!

Паэт перакананы, што моладзь павінна імкнуцца да дуDхоўнага дыялогу са сваімі папярэднікамі. Усведамленне чаDлавекам каштоўнасці сваёй спадчыны дапамагае выразнейакрэсліць шлях у заўтрашні дзень:

Раскладайце, паліце Купалля агні!Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына,А каб лепей убачыць наступныя дні,Да вытокаў душой дакрануўшыся...

«Паклон табе, мой беларускі краю!..». Жыватворнайкрыніцай, бальзам якой можа натхніць пісьменніка на саDпраўднае мастацтва, Н. Гілевіч называе любоў да Радзімы.Паэт стварыў нямала вершаў, у якіх прызнаецца ў вернасціі адданасці Беларусі. Многія творы Н. Гілевіча пакладзенына музыку, чаруюць і вабяць лірызмам, гармоніяй формыі думкі («Я хаджу, закаханы ў твае краявіды...», «Вы шуDміце, шуміце нада мною, бярозы...» і інш.).

Васьмірадкоўе «Паклон табе, мой беларускі краю!» наDпоўнена гонарам лірычнага героя, які адчувае сваю непаDрыўную сувязь з роднай зямлёй і не лічыць ганьбай выяўDляць свае высокія пачуцці. Здаўна паклон з’яўляецца сімD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 105: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

105

валам павагі і шанавання. Пакланіцца — азначала прыDзнаць перавагу таго, каму адрасаваўся гэты знак. У складзезвароту «мой беларускі краю» выкарыстаны назоўнік уформе клічнага склону, што надае выказванню ўрачыстасцьі ўзнёсласць і адпавядае стыхіі народнай мовы.

Коратка, ёміста гучаць словы клятвы, якія сцвярджаDюць непарушнасць адзінства «чалавек — радзіма» ў часе:«Ты — мой, я — твой: ад роду і навек» і прасторы: «Ты —мой, я — твой: усюды і ва ўсім».

Сімвалам гаючых сіл, якімі лечыць чалавека радзіма,з’яўляецца ў вершы вобраз дубовага ліста. Менавіта дуб уфальклоры і мастацкай літаратуры стаў увасабленнем людDской жыццястойкасці, здольнасці заставацца сабой пры люDбых абставінах. (Згадаем алегарычную казку Я. Коласа «Дубі чароціна».) Паэту, каб захаваць свой самабытны талент,душу, неабходна духоўная падтрымка, якую дае чалавекурадзіма, клопат пра яе сучаснае і будучае жыццё. Шляхслужэння радзіме на крыжовых дарогах лёсу няпросты. Алелірычны герой верша лічыць яго адзіна правільным для сябе,таму і дзякуе радзіме:

За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,За шчасце звацца іменем тваім.

«Святочны, старажытны дух калядны...». Верш напоўнеDны трывогай лірычнага героя пра стан духоўнага свету суDайчыннікаў. Паэт дае магчымасць чытачу асэнсаваць прыDчыннаDвыніковыя сувязі паміж мінулым, сучасным ібудучым.

Яркія паэтычныя карціны верша створаны майстэрскімвыкарыстаннем мнагазначнасці слова «дух». Пісьменнікнекалькімі ўдалымі штрыхамі здолеў перадаць не толькісутнасць і атмасферу традыцыйнага беларускага свята «КаDляды», але і выявіць свой погляд на тое, якім павінна быцьнацыянальнае мастацтва.

Васьмірадкоўе складаецца з двух сказаў: апавядальнагаі пытальнага. Кожны з іх напоўнены адметным настроем іінтанацыяй.

НастальгічнаDўзнёслы настрой з адценнем скрухі ствараеспалучэнне эпітэтаў «святочны», «старажытны», «магічD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 106: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

106

ны», «усеўладны» і дзеяслова з часціцай «не»: «не збіраеш».Менавіта гэтыя эпітэты нагадваюць, чым у жыцці нашыхпродкаў былі Каляды.

Да свята рыхтаваліся загадзя. Кожная, нават самая бедDная, сям’я імкнулася годна «ўганараваць» Каляду, бога баDгацця і дабрабыту. «Смалення дух, дух кміну і каляндры,дух на шасце падвешаных каўбас» былі атрыбутамі перадDсвяточнай падрыхтоўкі. Хоць «дух» у значэнні пах, і стваDраў пэўную атмасферу, аднак вызначальным у гэтым свяцебыў дух веры ў магічную сілу абраду, у еднасць чалавека іакаляючага свету, сувязь паміж жывымі і мёртвымі. ЗдаўDна беларусы верылі, што пашаны патрабуюць прырода, атаксама родзічы, продкі, што адышлі ў іншы свет. НекальDкі разоў за калядныя святы варылася рытуальная ежа —куцця, у час вячэры згадваліся дзяды, запрашаліся за свяDточны стол. Кожны з членаў сям’і мог адчуць дух родавыхтрадыцый, сілу роду, а таксама адказнасць перад ім.

Выкарыстанне дзеяслова з адмоўнай часціцай прымуDшае задумацца над прычынай перараджэння многіх нашыхсучаснікаў, на якіх ужо не дзейнічае «калісьці ўсемагутны,усеўладны» дух, над вытокамі нашага бяспамяцтва. Аўтарсцвярджае, што бездухоўнасць валодае наступальнай сілай,уздзейнічае на розум і душы нашчадкаў, таму скрухай ігорыччу напоўнены радкі:

Як неўпрыкмет ты выветрыўся, дух,І з нашых хат, і з нашых песеньDдум.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Ахарактарызуйце лірычнага героя вершаў Н. Гілевіча. 2. У чым

выявіліся традыцыі і наватарства паэзіі Н. Гілевіча? 3. Чаму, на ваDшу думку, лірычны герой лічыць неабходным зберагаць духоўныякаштоўнасці свайго народа? 4. Паразважайце над тэмай «Чалавек —род — народ».

«РОДНЫЯ ДЗЕЦІ»

Вобраз галоўнага героя ў творы. Сюжэт рамана «РодDныя дзеці» (1985) разгортваецца вакол вяртання СцяпанаВячоркі — «аблуднага сына» — у родную вёску, дзе ён небыў многа гадоў. Вяртанне галоўнага героя шматзначнае і

,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 107: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

107

сімвалічнае. Яно адбываецца ў дзвюх прасторах: рэальнай(сустрэча з блізкімі людзьмі, дарагімі сэрцу мясцінамі, акуDнанне ў родную моўную стыхію, вясковы побыт і звычаі) іідэальнай (вяртанне ў думках у дзяцінства, юнацтва, у светмар і расчараванняў, вяртанне да самога сябе).

Лёс Сцяпана Вячоркі — тыповы лёс беларускага інтэліDгентаDгараджаніна першага пакалення, які жыве ў вялікімгорадзе, а душой — у родным куце, што стаў для героя ікрыніцай натхнення, і скарбонкай жыццёвай энергіі. ДраDматызм такога становішча чалавека бачыцца Н. Гілевічу ўтым, што горад дае вяскоўцу не толькі магчымасць рэаліDзацыі таленту, але з’яўляецца і сродкам для нівеліроўкідушы. Аўтар з сімпатыяй ставіцца да свайго галоўнага геDроя, аднак ужо на першых старонках рамана пісьменніквымушаны канстатаваць:

Сцяпан Якубавіч Вячорка,Хоць быў караць сябе гатоў,На ўлонне роднага падворкаНе заяўляўся шмат гадоў.

Нельга сказаць, што Сцяпан — закончаны эгаіст, які неадчувае патрэбы вяртання да родных вытокаў. Наадварот,галоўны герой — сумленны чалавек. Яму сорамна, што ённе можа вырвацца на радзіму, што старэнькая маці, зняDбыўшыся ў журбе, вымушана прыязджаць у госці сама.

Аднак Сцяпан не знаходзіць у сабе сілы, каб пераадоDлець стэрэатып паводзін, які дыктуе яму сацыяльнае станоDвішча, пасада. Не без іроніі аўтар паказвае чытачу, як гінуцьнайлепшыя намеры яго героя:

Але, правёўшы маці, тут жаЁн акунаўся з галавойНе ў вір маленства — праца — службаШтодзённа ў вір цягнула свой.

Яшчэ адной прычынай, якая перашкаджала герою прыDехаць дамоў, было нежаданне Сцяпана зноў перажывацьболь, звязаны з каханнем да Альжбеты. Шчасце ўзаемнагапачуцця ператварылася ў драму. У свой час маладыя люD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 108: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

108

дзі не змаглі знайсці ў сабе сілы, каб супрацьстаяць абстаDвінам. І хоць Сцяпан і Альжбета абодва паспрабавалі і незнайшлі шчасця ў шлюбе з іншымі, Вячорка пазбягае сустрэчса сваім першым каханнем.

Неабходнасць вымушае Сцяпана пайсці насуперак уласDным жаданням. Маці Вячоркі Софіі Пятроўне спаўняеццасемдзесят гадоў, і нішто не магло ўтрымаць «аблуднага сыDна» выканаць свой абавязак: ушанаваць тую, якая далажыццё. Яшчэ ў дарозе пачынаецца ў Сцяпана вяртанне.Перспектыва сустрэчы з роднымі хвалюе і радуе галоўнагагероя. Лёс не абдзяліў яго сваякамі, кожны з іх паDсвоймударагі Вячорку, з кожным з іх сустракаецца кампазітар усваіх згадках.

Асабліва трывожыць Сцяпана сустрэча з Альжбетай, ённе можа не ўспомніць таго, што адбылося дваццаць двагады назад. Раздзелы рамана «Белы май», «Ганьба», «РазDлад», «На ўзвеях часу» не толькі расказваюць аб тым, чымжыла душа кампазітара на працягу двух дзесяцігоддзяў,але і раскрываюць характар галоўнага героя.

Лёс узнагародзіў Сцяпана Вячорку талентам кампазітаDра, аднак і паставіў перад ім нялёгкую задачу: як жа расDпарадзіцца божым дарам. Своеасаблівым экзаменам на стойDкасць перакананняў стала для Сцяпана жаніцьба з ФенечDкай. За маскай захопленай музыкай летуценніцы хаваласяхцівая прыстасаванка, мэтай жыцця якой стала жаданнескіраваць творчасць мужа ў абсяг сваіх спажывецкіх інтаDрэсаў. Яна не магла зразумець, чаму Сцяпан у той час, каліўсе рвуцца ў сталіцу, трызніць вяртаннем на радзіму. ФеDнечка пакінула Сцяпана, калі зразумела, што ён не з тыхлюдзей, якія здольныя крывіць уласнай душой. ВернасцьВячоркі ўласным перакананням нервавала не толькі жонDку, але і вялікую частку калег, сквапных да матэрыяльныхдаброт. У размове з братам Тамашом Сцяпан так тлумачыцьпрычыну сваіх службовых непрыемнасцей:

Маўчаць не ўмею, прытварацца,Стаяць навыцяжку «ва фрунт»,Легальнай формай казнакрадстваАздараўляць свой базісDгрунт...

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 109: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

109

Дамоў вяртаецца сталы мужчына. Гады, праведзеныяўдалечыні ад малой радзімы, былі гадамі служэння ёй. СуDстрэча з роднымі людзьмі і роднымі мясцінамі прыносіцьне толькі радасць, але і боль. Вячорка адчувае сваю вінуперад нябожчыкамі братам і сястрой. Віну ён адчувае і пеDрад роднай зямлёй, на якой цяпер узнікаюць тарфяныябуры.

Вяртанне да ўласных вытокаў, на некаторы час пазбаўDляе Сцяпана Вячорку здольнасці адэкватна ацэньваць сітуаDцыю. Знаходзячыся ў палоне ўспамінаў, герой адчувае сябеюнаком, таму так і ўражвае яго знешні выгляд Альжбеты,а тое, што творыцца ў душы жанчыны, яго не кранае зусім:

Ён кідаў позірк на Альжбету —І сэрца кроіў боль скразны:Амаль нічога — ані следуАд той дзяўчынкі, з той вясны!

Спробай вярнуцца ў юнацтва можна растлумачыць заDхапленне Сцяпана Мар’янай. Са шчырасцю семнаццацігаDдовага юнака акунаецца Вячорка ў вір пачуццяў, што выDклікала ў яго душы абаяльная дзяўчына. Гэтыя пачуццізбоку аднаго і другога герояў такія гарачыя, што Сцяпанраптам пачынае верыць у магчымасць павярнуць жыццёназад. Ён прызнаецца Мар’яне:

А я не знаў, што вы такая.Што вы наогул... недзе ёсць...Што ў роднай вёсцы напаткаеМяне нанова... маладосць!

З раю апусціцца на грэшную зямлю Сцяпана прымусілаўсведамленне таго, што Мар’яна — дачка Альжбеты. РазDмова з Альжбетай, з Тамашом, які са здаровым сялянскімрозумам адразу адмятае нават намёк на тое, каб Сцяпанажаніўся з маладзейшай за сябе, пазбаўляюць героя ілюзіівяртання ў маладосць. Сімвалам бессэнсоўнасці такіх намаDганняў з’яўляецца ў рамане вобраз зарослай лесам дарогі.

Духоўным вопытам свайго галоўнага і любімага героягэтага твора Сцяпана Вячоркі аўтар сцвярджае, што, якім

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 110: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

110

бы ні быў пакутлівым для чалавека працэс вяртання дамоў,ён неабходны. Вяртанне да роднага, блізкага, першапачатDковага дало магчымасць галоўнаму герою агледзецца перадновым жыццёвым перавалам. У размове з Мар’янай Сцяпанпрызнаўся, што страціў ключы, якія адкрываюць кампаDзітару калодзеж з натхненнем. У фінале рамана на шчыруюсповедзь спакутаванай душы Альжбеты душа Сцяпанаадгукнулася музыкай:

Ну, так, ён чуў зусім выяўна:Як шум спакойнага дажджу,Што ўсё бліжэй, — напеўна, плаўнаПлыла мелодыя ў душу.Гучала мякка, задуменнаІ ўся — праменіла святло.Ад калыханкі нешта мела,І штось ад гімна ў ёй было.

Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Раман «Родныядзеці» — гэта водгук пісьменніка на пэўныя выдаткі навуDковаDтэхнічнага прагрэсу, урбанізацыі, сацыяльнай і нацыDянальнай палітыкі, якія зрабілі надзвычай актуальнай прабDлему маральнай устойлівасці людзей у дынамічным свеце.

У рамане ўвасоблены аўтарскі ідэал чалавека, які не ўяўDляецца Н. Гілевічу без вернасці родным людзям, родныммясцінам, роднай Зямлі. З уласцівай пісьменніку бескамDпраміснасцю ў рамане асуджаюцца рэнегацтва, мяшчанDства, кар’ерызм. Носьбітам гэтых якасцей з’яўляецца ўтворы Мікіта Рэпа, зводны брат Сцяпана Вячоркі. ПрыDчынай, што абумовіла характар Мікіты, стала здрада бацькіхлопчыка. Вясковы актывіст Зміцер Рэпа пакінуў маладуюжонку Зосю, пяцігадовага сына і пайшоў да другой.

З гумарам апісвае аўтар начальніцкія паводзіны Мікітынават сярод блізкіх людзей. Спосабам стварэння характаругероя з’яўляецца мова: рускаDбеларуская «трасянка», на якойразмаўляе Мікіта, каб паказаць сваю перавагу над правінDцыяльнымі жыхарамі.

Антыподам Мікіты выступае ў рамане Вінька Шкут. ПраDфесарскі сын сваёй жыццёвай пазіцыяй бунтуе супраць

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 111: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

111

двурушніцтва. Ён мог бы, карыстаючыся становішчам бацьDкоў, атрымаць дыплом, зрабіць кар’еру, аднак адмовіўся аддапамогі і пайшоў па жыцці сам.

«Да грамадскага катла з адмысловай лыжкай» прымасDціліся не толькі прайдзісветыDвучоныя, але і бяздарныя маDстакі, пісьменнікі, кампазітары, якія, не маючы таленту,устаўляюць палкі ў калёсы тым, хто валодае сапраўдныммайстэрствам. Нахрапістасць, хітрасць Іосіфа Бэнся прыDнесла шмат пакут Сцяпану Вячорку. Калісьці яны жылі ўадным інтэрнацкім пакоі, разам хадзілі на танцы, абодвумпадабалася Альжбета. Аднак, калі дзяўчына аддала пераDвагу Сцяпану, Юзік ператварыўся ў ворага.

Па віне Бэнся разышліся дарогі закаханых, аднак гэтане супакоіла Юзіка, бо Сцяпан аказаўся больш таленавітымза свайго былога саперніка. Тады Юзік, які не здолеў выйDсці ў творцы, «стаў тэарэтыкам мастацтва, рашыў мазгіўпраўляць другім».

Бядой для грамадства становяцца такія кіраўнікі, якМікіта Рэпа, Юзік Бэнсь, меліяратар Гламазда, людзі спаDжывецкай псіхалогіі, абагульненым вобразам якіх з’яўляDецца Ненаежац.

Твор Н. Гілевіча нагадвае чытачу пра неабходнасць адDмаўлення ад прагматычнай свядомасці, тэхнакратычныхпоглядаў на прыроду.

Мастак слова трывожыцца пра «аблудных сыноў» радзіDмы і скіроўвае іх памкненні да першаасноў чалавечага жыцDця: любові, спагады, вернасці.

Назвай рамана, яго пафасам пісьменнік сцвярджае:

Мы не бязродныя на свецеІ не бяздомныя ў жыцці.Чым дагарэць у пустацвеце —Лепш не ўзысці і не цвісці!

Вобраз аўтара ў рамане. Раман «Родныя дзеці» нечакаDна для чытача пачынаецца запеўкай. Гэтая акалічнасць выDбівае ўспрыманне са звыклага рэчышча, скіроўвае яго дапаэтыкі народнай песні. Рамачны кампанент рамана, запеўD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 112: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

112

ка і дапеўка, — гэта своеасаблівыя вокны ў творчую майDстэрню пісьменніка. У запеўцы аўтар, улічваючы дыялагічDную прыроду творчасці, шчыра прызнаецца ў сваёй любовіда чытача:

Дый ты, чытач, таму прычына:Ты — вось, ты побач, ты са мной.І разлучыць нас немагчыма:Мы доляй звязаны адной.

У запеўцы акрэслена і творчая задача, якую ставіць пеDрад сабой аўтар кнігі:

Каб пошук праўды ў ёй быў моцны,Каб прачытаў, сабе наўздзіў,Усю зараз — і смачна цмокнуў:«Прыдумаў, гад, а — дагадзіў!»

Жаданнем пісьменніка падзяліцца з чытачом сваім баDчаннем праблем сучаснага яму жыцця абумоўлена стыляDвая адметнасць рамана «Родныя дзеці».

Сюжэт рамана не завершаны. Развязкі падзей няма, ісам Н. Гілевіч, як і А. С. Пушкін у рамане «Яўгеній АнеDгін», акцэнтуе на гэтым увагу:

Усё, чытач. Я стаўлю кропку.Ах, не завершаны сюжэт?Ну, што ж рабіць! Далей — ні кроку.Далей — табу і запавет.

Тым самым падкрэсліваецца думка, што для аўтара быDло галоўным у рамане не столькі адлюстраванне любоўнайінтрыгі, колькі магчымасць праз сюжэт паказаць і расDкрыць тыповыя асаблівасці сучаснага яму жыцця. АўтарDскай задуме падпарадкавана і кампазіцыйная сувязь паміжперсанажамі рамана. Буйным планам намаляваны Сцяпані Альжбета, а агульным, з акцэнтаваннем вызначальнага ўхарактары — астатнія героі (Антось Вячорка, дзядзька ЛёкDса, Тамаш, Мар’яна і інш.).

Імкненнем пісьменніка як мага шырэй паказаць сацыDяльныя тыпы рэчаіснасці, а праз іх — разнастайнасць і

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 113: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

113

шматмернасць самога жыцця можна растлумачыць увяDдзенне ў раман эпізадычных вобразаў (дырэктар школыКрутарог, Артур Рэпа, дзед Сівец і інш.). Яны не прымаюцьудзелу ў дзеянні, аднак іх прысутнасць пашырае мастацкаепалатно рамана. Эпізадычныя героі характарызуюцца з даDпамогай асабліва выразнай мастацкай дэталі, якая ўражваечытача, робіць вобраз жывым і незабыўным. Трэба адзнаDчыць, што кожны новы персанаж ствараецца не для забавычытача, ён дапамагае аўтару дамаляваць агульную карцінужыцця.

Дзеля стварэння паўнаты жыццёвай карціны паэт звярDтаецца да асаблівага прыёму мастацкага адлюстравання: дастварэння групавога, калектыўнага вобраза (раздзел «ГаDмана ў застоллі»).

Увядзенне ў мастацкую тканіну рамана лірычных адDступленняў (пазасюжэтных элементаў, якія даюць магчыDмасць аўтару звярнуцца да чытача непасрэдна) дазваляегаварыць пра вобраз аўтара ў рамане Н. Гілевіча «Родныядзеці». Лірычныя адступленні (паэтычнае, іранічнае, гістаDрычнае, кулінарнае, педагагічнае) з’яўляюцца прамой форDмай выяўлення аўтарскай пазіцыі. Яны ўводзяць чытача ўабсяг разважанняў пісьменніка пра свой народ, яго гістоDрыю, духоўныя традыцыі, жыццёвы ўклад, далучаюць дамаральных і эстэтычных ідэалаў мастака слова. ДумаецDца, што ў адносінах да рамана Н. Гілевіча будзе справядDлівым выказванне В. Р. Бялінскага аб рамане А. С. Пушкіна«Яўгеній Анегін»: «Тут усё жыццё, уся душа, уся любоўяго, тут яго пачуцці, уяўленні, ідэалы».

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Ахарактарызуйце галоўнага героя рамана. 2. Вызначце ўласD

ныя і аўтарскія адносіны да вобраза Альжбеты. 3. Сюжэт каханняАльжбеты і Сцяпана застаўся незавершаным, паспрабуйце яго завярDшыць. 4. Звярніце ўвагу на лірычныя адступленні ў рамане, дайцехарактарыстыку вобраза аўтара. 5. У чым адметнасць кампазіцыі раDмана? 6. На якіх актуальных праблемах жыцця завастрае ўвагуаўтар? 7. Растлумачце сэнс назвы твора і асобных яго частак.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 114: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ

Раман у вершах як жанр. Своеасаблівай разнавіднасцюрамана з’яўляецца раман у вершах. Гэтае жанравае ўтваDрэнне звязана з вытокамі еўрапейскага рамана. Творы сяDрэдневякоўя, якія называліся раманамі, уяўлялі сабой верDшаваныя пабудовы змешанага тыпу. Пасля еўрапейскі раDман стаў традыцыйна празаічным, а адхіленне ад традыцыістала ўспрымацца як наватарства.

Раман у вершах Н. Гілевіча «Родныя дзеці» наватарскіў беларускай літаратуры. Стройнасць канцэпцыі свету і чаDлавека ў рамане нібы спрачаецца з разнароднасцю выкарыDстанага матэрыялу, стракатасцю стылістыкі, адкрытым выDяўленнем аўтарскага «я» ў творы. Аднак патрэбна ўлічваць,што Н. Гілевіч прапанаваў чытачу не проста раман, а раману вершах, а паміж імі, па словах А. С. Пушкіна, «д’ябальDская розніца». На думку тэарэтыкаў літаратуры, вершы нетолькі ўмоўныя, але і дапускаюць умоўнасць. Яны ў больDшай ступені, чым проза, дазваляюць ухіляцца ад усягозвыклага і агульнапрынятага... У свеце вершаў паэт адчуDвае сябе вальней, чым у прозе: у сваім аповедзе ён можаапускаць некаторыя абавязковыя для празаічнага творасувязі і матывіроўкі, змешваць часавую і апавядальнуюпрасторы, адыходзіць ад сюжэта і зноў вяртацца да яго.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 115: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

²ÂÀÍ ×ÛÃÐÛÍÀ¡

(1934—1996)

Народны пісьменнік Беларусі І. ЧыDгрынаў прадоўжыў справу К. ЧорнаDга, І. Мележа, В. Быкава ў стварэннінароднага эпасу. Таленавіты, самабытDны мастак слова — аўтар шматлікіхапавяданняў, раманаў, п’ес, кінасцэDнарыяў, крытычных і публіцыстычDных артыкулаў — грунтоўна выпісаўБеларусь і беларусаў у віры розныхпадзей: у часы сівой даўніны, у гадываеннага ліхалецця, у часы пасляваDеннай галечы і ў 80–90Dя гады ХХ стаDгоддзя. Яго героі адначасова звычайDныя і незвычайныя людзі, якіх мы сустракаем у паўсядзёнDным жыцці, з якімі мы жывём побач — дарослыя і дзеці,сяляне і гарадскія жыхары, гістарычныя асобы і героі ВяDлікай Айчыннай вайны, якімі нельга не захапляцца, якімнельга не суперыжываць, бо яны «жывыя», натуральныя.

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна МагіDлёўскай вобласці. Гадаваўся будучы пісьменнік у сялянDскай сям’і: бацька — старшыня сельсавета, маці — звычайDная працаўніцаDкалгасніца. Пазней І. Чыгрынаў з вялікайудзячнасцю ўспамінаў маці Хадоску Ігнатаўну, на плечыякой клаўся ўвесь цяжар па выхаванні дзяцей (у сям’і іхбыло восем). Вялікі ўплыў на станаўленне светапоглядубудучага пісьменніка аказаў нацыянальна свядомы дзедІгнат Міхайлавіч Кажанаў. Дзяцінства Івана, як і многіхпісьменнікаў «філалагічнага пакалення», было абпаленавайной. Перажытае ў гады ваеннага ліхалецця і ў нялёгкіпасляваенны час потым было таленавіта адлюстравана іму апавяданнях «Бульба», «За сто кіламетраў на абед», «Ішоўна вайну чалавек», «У ціхім тумане», «Убаку ад дарогі»,раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» і іншых.Сам мастак слова так акрэсліў месца вайны ў сваёй біяграD

115

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 116: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

116

фіі: «У вайну хапіла ўсім — і дарослым, і дзецям... На вайDну прыпала толькі тры няпоўныя гады майго жыцця, алеякраз яна стала галоўнай падзеяй, якая вызначыла на доўгічас маю творчасць».

Дарога да ведаў пачалася яшчэ ў даваенны час: у 1940 гоDдзе хлопец пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі.Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызваDлення Магілёўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноўсеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыўсямігодку. Далей І. Чыгрынаў вучыцца ў Саматэвіцкай сяDрэдняй школе, якую раней закончыў А. Куляшоў. Той факт,што ў роднай школе некалі вучыўся аўтар паэмы «Сцягбрыгады», як прызнаваўся сам Іван Гаўрылавіч, прымусіўвельмі адказна ставіцца да вучобы і абудзіў жаданне паDспрабаваць свае сілы ў літаратуры.

Яшчэ ў школе юнак захапіўся літаратурай, пачаў сампісаць вершы, таму невыпадкова, што жыццёвы шлях прыDвёў яго на аддзяленне журналістыкі філфака БДУ, дзе ёнпазнаёміўся з маладымі і таленавітымі літаратарамі. АднаDкурснікамі І. Чыгрынава былі І. Пташнікаў, В. Адамчык,М. Дземянкоўскі. Студэнцкія гады (1952—1957) сталі чаDсам літаратурных спроб найперш у паэзіі. Так, дэбютныверш «Сон трактарыста» быў надрукаваны ў 1952 годзе ўчасопісе «Полымя», потым былі і іншыя вершы ў «МагіDлёўскай праўдзе», «Чырвонай змене», «Полымі». У год заDканчэння універсітэта ў «Чырвонай змене» ўбачыла светяго невялікая аповесць «Аўгуст Андрэ: тайна адной экспеDдыцыі» пра подзвіг шведскага інжынера, даследчыка АрктыDкі. Сам мастак слова лічыў пачаткам сталай літаратурнайдзейнасці 1961 год, калі ў штотыднёвіку «Літаратура і масDтацтва» з’явілася апавяданне «Праз гады».

Таленавіты, амбіцыйны, у лепшым разуменні гэтага слоDва, мастак, які рана зразумеў, што ад Бога яму дадзены таDлент, нястомна працаваў на літаратурнай і грамадскай ніве.Пасля вучобы ва універсітэце Іван Гаўрылавіч працаваў нарозных пасадах у рэдакцыях выдавецтва «Навука і тэхніка»АН Беларусі (1957—1962), часопіса «Полымя» (1962—1975),працяглы час быў на кіруючых пасадах у Саюзе пісьменнікаўБеларусі (1975—1986). У складзе дэлегацыі Беларусі ўдзельD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 117: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

117

нічаў у працы ХХХІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1978),з 1987 года быў старшынёй праўлення Беларускага фондукультуры. У 1988 годзе абіраўся дэпутатам Вярхоўнага СаветаБССР, працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Спадчына».

У літаратурным, як і ў грамадскім, жыцці І. Чыгрынаўбыў максімалістам, таму паспеў зрабіць многае, за штозаслужана ў 1994 годзе атрымаў званне народнага пісьменDніка Беларусі. Вынікам першых творчых пошукаў у жанрыапавядання стаў зборнік «Птушкі ляцяць на волю», якібыў надрукаваны ў 1965 годзе. Потым былі і іншыя апаDвяданні, якія ўвайшлі ў зборнікі «Самы шчаслівы чалавек»(1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973). Аднак І. Чыгрынаўбольш вядомы як пісьменнікDраманіст, які пераканаўчапаказаў драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Ённапісаў пенталогію пра нялёгкія выпрабаванні беларускаганарода ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваеннычас, якая складаецца з наступных раманаў: «Плач перапёлDкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужынцы»(1984), «Вяртанне да віны» (1993), «Не ўсе мы згінем» (1996).За першыя дзве часткі ў 1979 годзе аўтар быў уганараванылітаратурнай прэміяй імя А. Фадзеева. Паводле трох рамаDнаў у 1991 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрІ. Дабралюбаў зняў шматсерыйны тэлевізійны фільм «Плачперапёлкі». І. Чыгрынаў выявіў сябе і як таленавіты пераDкладчык «Слова пра паход Ігаравы» (1991), і як драмаDтург — аўтар п’ес «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «СледDчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзведжым тваDрам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыяне вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994).Уся творчасць пісьменніка — гэта філасофскія развагі надгістарычным вопытам беларускага народа, дзе выяўляеццадухоўны стрыжань — ідэя нацыянальнага яднання.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Які ўклад унёс І. Чыгрынаў у беларускую літаратуру? 2. Хто і

што паўплывала на станаўленне творчага таленту пісьменніка?3. Якое месца ў жыццёвай і творчай біяграфіі мастака слова пакінулаВялікая Айчынная вайна? 4. Пералічыце найбольш вядомыя творынароднага пісьменніка. Якой тэме яны прысвечаны?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 118: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

118

«ДЗІВАК З ГАНЧАРНАЙ ВУЛІЦЫ»

Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у дуDшах мільёнаў людзей. Яна калечыла людзей не толькі фіDзічна, але і маральна. Найбольш балюча кожны чалавек пеDражываў страту на вайне родных і блізкіх. Адну з такіх жыцDцёвых трагедый і паказвае І. Чыгрынаў у апавяданні «ДзіDвак з Ганчарнай вуліцы». У гэтым творы аўтар паступовараскрывае спачатку незразумелы для чытыча вобраз стаDрога Дземідзёнка. Пры гэтым галоўны герой так і застаеццазагадкай, якую мастак разам з чытачамі спрабуе разгадаць.Ужо першыя радкі апавядання інтрыгуюць чытача пэўнайнедагаворанасцю: «А Дземідзёнак пайшоў ад нас. Яго ўжоняма ў гарадку». Хто ж такі Дземідзёнак? Куды і чаму ёнпайшоў? У партрэтнай характарыстыцы Дземідзёнка аўтарне выдзяляе нічога незвычайнага: «Ён быў невысокага росDту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі,што выбіваліся зDпад саламянага брыля. На незнаёмым былавылінялая сацінавая кашуля з манішкай, падпярэзанаяпоясам з кутасамі, а на рубчыкавых штанах віднелася неDкалькі невялікіх латак». Для першага пасляваеннага дзеDсяцігоддзя такі знешні выгляд чалавека шаноўнага ўзростубыў даволі тыповым. За непрацяглы час жыцця ў гарадкугэты чалавек стаў і старажылам, і прыкметнай асобай навуліцы Ганчарнай і не толькі. Неабходна падкрэсліць, штолюбы новы чалавек у невялікіх населеных пунктах карысDтаецца павышанай увагай. Таму ў прышлых людзях лягчэйзаўважаюцца нейкія адметныя рысы характару і паводзін.Аднак Дземідзёнак знешне нічым не адрозніваўся ад іншыхлюдзей, а ў паводзінах усё ж быў крыху дзівак. Дзівацтвагэтага чалавека заключалася ў тым, што ён купляў птушакі выпускаў іх на волю. Гэта і выклікала цікавасць да яго збоку гараджан, асабліва малечы. І. Чыгрынаў факусіруе ўваDгу на непаўторнасці духоўнага свету галоўнага героя, а такDсама на пэўнай унікальнасці ў характары і душы кожнагачалавека.

Маці герояDапавядальніка дае характарыстыку паводзіDнам Дземідзёнка стрымана. На пытанне сына пра гэтага чаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 119: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

119

лавека яна адказвае: «Як хто? Ну, Дземідзёнак і ДземідзёDнак. У Дакуліхі жыве». Для большасці людзей асоба ДземіDдзёнка не выклікала павышаных эмоцый. Жыве чалавек,нічога благога не робіць, ну і няхай жыве, навошта яму ўдушу лезці. Тым больш што быў ён чалавекам працавітым,а гэта заўсёды цанілася ў народзе. Нават жывучы на кваDтэры, пенсіянер прыкладваў гаспадарскую руку там, дзе інDшы нават і не падумаў бы: «Бывае, дзянёк бегае вакол хаDты, корпаецца то ў гародчыку, то двор падчышчае, ды і навуліцы насупраць Дакуліхінай хаты не тое, што ля іншых, —чыста». З адметных рыс характару Дземідзёнка можна выDдзеліць ветлівасць і стрыманасць, што толькі ўзмацнялаяго станоўчую рэпутацыю.

Найбольш прыязна да Дземідзёнка адносілася Дакуліха,у якой ён жыў. Гаспадыня ў сваім кватаранце бачыла высаDкароднасць і маральную чысціню, таму вельмі тактоўна даяго ставілася. Пазней жанчына нават адмовілася ад грошайза кватараванне і ўсімі магчымымі сродкамі спрабавалаабараніць старога лесніка ад людской надакучлівасці. У фіDнале твора мы бачым, як шчыра гэтая жанчына спачуваечужому гору: «Ты можаш не заходзіць, — з дакорам заDшаптала яна. — Чалавек вунь перажывае».

ПаDіншаму адносіліся да старога дзеці: яны бегалі заДземідзёнкам па вуліцы і выкрыквалі яго прозвішча. ХаDрактэрна, што ніколі Дземідзёнак не сварыўся на блазнюDкоў, бо чалавекам ён быў, відаць, надзвычай добрым. АдDнак не ўсе людзі спагадліва і з павагай ставіліся да гэтагадзівака. Хтосьці пускаў плёткі, што птушак Дземідзёнакперапрадае, хоць на пярнатых ён мог патраціць усю пенсіюі не пакінуць грошай нават на кавалак хлеба. Іншыя хцівакарысталіся яго жаданнем дапамагчы нявольным птушкам.Амаральнасць такіх гандляроў вельмі дакладна характарыDзуе дыялог: «У гэты момант з сенцаў выкацілася жанчынаі гукнула праз двор:

— Колькі ён даў табе?Адказаў ёй танклявы голас з хаты.— А божухна! Дык ты ж танна аддаў! — заенчыла кабета.— А што яны варты, вераб’і тыя, — спрабаваў нехта

давесці.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 120: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

120

— Варты! Варты! Закаркаў... Што табе, чужых грошайшкада? Не будзь дурнем. Хай пускае на вецер, калі ў ягомнога іх! — жанчына сказала гэтак і захіхікала...»

Гэты дыялог прадаўцоў птушак выклікае агіду і абурэнDне сквапнасцю і жаданнем абабраць бязмерна добрага і бясDкрыўднага чалавека.

Каб зразумець, адкуль з’явілася такое дзівацтва ў ДзеDмідзёнка, неабходна прасачыць жыццё героя да прыезду ўгарадок, у прыватнасці часоў ваеннага ліхалецця.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны пакінулі глыбокі следу душы Дземідзёнка і сталі прычынай яго замкнёнасці.Толькі аднаму чалавеку стары расказаў пра сямейную траDгедыю, якая здарылася ў часы фашысцкай акупацыі. ДзеDмідзёнак быў лесніком і жыў на беразе ляснога возера, тамуў гады вайны да яго часта наведваліся партызаны. У тойчас пад апекай старога жыла трохгадовая ўнучка. За доўгіягады адзіноты жыццё з унучкай стала яго адзінай радасцю.Пра дачку Дземідзёнка аўтар паведамляе: «Да бацькі яе, віDдаць, нішто не цягнула, і яна ні разу не надумала прыехацьу родныя мясціны». Толькі ў гады ваеннага ліхалецця жанDчына наведалася да бацькі, каб пакінуць яму ўнучку. З унучDкай стары, відаць, зноў перажыў радасць бацькоўства, і янадля яго стала самым дарагім чалавекам на свеце.

Калі Дземідзёнка забралі немцы, каб даведацца, дзехаваюцца партызаны, дзяўчынка адна засталася зімой узачыненай старожцы. На працягу двух тыдняў фашыстыкатавалі лесніка, аднак ён так і не загаварыў. Стары змогвытрываць любы фізічны боль, але невыноснымі былі пераDжыванні за маленькую ўнучку. Стары ляснік паўстаў перадвельмі складанай дылемай: ці выдаць партызанаў і быць зунучкай, ці маўчаць і паставіць пад пагрозу жыццё дзяўDчынкі. Якой дарагой ні была для яго ўнучка, ён не пайшоўна змову з сумленнем і не выдаў партызанаў. У гэтым ДзеDмідзёнак выяўляецца чалавекам маральна стойкім, які нехоча рабіць зло нікому, бо для яго чужое жыццё і свабодадаражэйшыя за асабістыя. Вытрымаўшы фашысцкія катаDванні, страту ўнучкі ляснік перанесці не змог. Пасля вярDтання з фашысцкіх засценкаў у доме стары не застаў

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 121: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

121

дзяўчынкі, а на падлозе ляжала скалелая сініца. Кудыпадзелася малая можна толькі здагадвацца — забраліпартызаны ці яшчэ хто, але мёртвая птушка ўспрымаеццасімвалам пакут нявіннай дзяўчынкі. Унучка лесніка сядзеDла ў халоднай хаце, як птушка ў клетцы. Пасля стратыўнучкі ён вымушаны быў назаўсёды з’ехаць са сваёй хаты.Старожка выклікала ў Дземідзёнка цяжкія ўспаміны праневядомы лёс унучкі. Душэўныя перажыванні зрабілі стаDрога маўклівым, пагружаным у свае ўспаміны, замкнёнымі незразумелым людзям. Таму ў творы дамінуе лірычнаDтраDгедыйная танальнасць.

Толькі ў разняволенні птушак Дземідзёнак знаходзіў дуDшэўнае заспакаенне. У такія хвіліны ён перажываў рэдкіяімгненні радасці: «Я загледзеўся на гэтае ціхае хараствопрыроды і не заўважыў, як неспадзявана перамяніўсяДземідзёнак. Стары раптам выпрастаўся, памаладзеў і ўжоад таго ранейшага Дземідзёнка нічога не засталося. Ён знейкім не па гадах дзіцячым захапленнем пазіраў уследсваім птушкам, якія, трапечучы крыламі, пырхалі з клетDкі, і твар яго ўвесь свяціўся.

Нарэшце я ўбачыў чалавека, які перажываў вялікуюрадасць...» Птушкі сталі для былога лесніка даражэйшыяза грошы і іншыя матэрыяльныя выгоды, таму ён аддаваўусю пенсію за волю птушак. Трымаць у руках птушку дляяго было самым вялікім задавальненнем: «Клетку з веDраб’ямі... ён ледзь не прыціскаў да грудзей, быццам чалаDвек баяўся, што восьDвось падыдзе хтоDнебудзь і не падумае,адбярэ іх у яго».

Дземідзёнак не мог не здагадвацца, што людзі карыDстаюцца яго дабрынёй і выманьваюць грошы. Аднак ягогэта не турбавала. Прымаючы правілы гэтай своеасаблівайгульні, ён мог патрымаць у руках птушку, і гэта для ягобыло важнейшае за ўсё. Птушкі, як частка прыроды, з якойстары за доўгія гады зжыўся, сталі гаючымі лекамі дляспакутаванай душы. Калі людзі даведаліся пра асабістуютрагедыю Дземідзёнка і перасталі прадаваць птушак, тожыццё яго страціла сэнс і не прыносіла задавальнення: «Ёнжа гэтымі птушкамі і жыў адно апошні час». Былы ляснікстаў зусім маўклівым, а праз нейкі час і зусім з’ехаў з гарадка.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 122: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

122

ГеройDапавядальнік у творы «Дзівак з Ганчарнай вуліDцы» дае ацэнку многім героям і эпізодам твора, ён і падсуDмоўвае фінал гэтай гісторыі: «...Я хацеў памагчы чалавекузагаіць рану. І так няўмела ўзяўся за гэта. Лепш бы небрацца зусім. Бо не кожная рана паддаецца лекам. АсабDліва, калі на душы...» Тым самым аўтар даводзіць чытаDчам, што ў адносінах з людзьмі абавязкова павінна быцьтактоўнасць і далікатнасць, бо нават добрымі намерамі —словам ці справай — можна пакрыўдзіць чалавека, зрабіцьяму балюча. Кожны чалавек — гэта адметны, унікальныдухоўны свет, які заслугоўвае ўвагі і павагі.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Які след у душы «дзівака з Ганчарнай вуліцы» пакінула вайна

і чаму? 2. Як ставіліся людзі да Дземідзёнка? Ці разумелі яны яго?3. Якімі мастацкімі прыёмамі раскрываецца вобраз галоўнага герояапавядання Дземідзёнка? 4. Якія традыцыйныя каштоўнасці сцвярDджае І. Чыгрынаў на прыкладзе галоўнага героя?

«У ЦІХІМ ТУМАНЕ»

Апавяданне «У ціхім тумане» раскрывае яшчэ адну чаDлавечую трагедыю, якая адбылася ў час Вялікай Айчыннайвайны. Першапачатковая назва апавядання «У ціхім тумаDне» — «Маці». Яно было надрукавана ў 1963 годзе ў часоDпісе «Полымя», аднак крытыка непрыхільна сустрэла гэтыталенавіты твор. Ідэйная накіраванасць апавядання не адDпавядала ідэалагічным устаноўкам тагачаснай крытыкі.Менавіта па гэтай прычыне ў выдавецтве «Беларусь» былозатрымана выданне першай кнігі маладога аўтара. Зборнік«Птушкі ляцяць на волю» быў выдадзены, але твор «Маці»пэўны час не перадрукоўваўся. Тым не менш, у 1970 годзеапавяданне было надрукавана на рускай мове (у перакладзеЭ. Карпачова) у маскоўскім часопісе «Дружба народаў» падназвай «В тихом тумане». На беларускай мове твор «У ціDхім тумане» чытачы зноў змаглі прачытаць толькі ў 1984 гоDдзе ў першай кнізе трохтомнага выдання твораў І. ЧыгDрынава.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 123: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

123

Галоўнай гераіняй апавядання «У ціхім тумане» з’яўляDецца немаладая жанчына Рэйдзіха. Першыя старонкі творане даюць адказу на пытанне, што гэта за загадкавая жанDчына. Яна надвячоркам з’явілася каля вёскі Бароўка, і перDшай яе ўбачыла Тараськава Ганна. Аўтар гаворыць, штоГанна «схамянулася», убачыўшы яе, і гэта адразу выклікаеў чытача цікавасць да гераіні. Знешні выгляд Рэйдзіхі даDволі дзівакаваты: «Згорбленая, маленькая Рэйдзіха стаялаперад Ганнаю босая — ногі былі парэпаныя, з пакручаныміпальцамі, як у вялікай птушкі, скінутай аднекуль з гнязда:яна чаплялася сваімі кіпцюрамі, каб перастаць нарэшцепадаць, неяк затрымацца хоць тут на зямлі. Палапленызялёны андарак ледзь не даставаў ёй да пятак. Не былаасабліва новаю і доўгая сацінавая кофта, якую Рэйдзіханасіла навыпуск, так, што зDпад яе толькі звісаў вышываныфартух. Затое на галаву была павязана прыгожая, яшчэамаль не паношаная гарусоўка з чорнымі махрамі». Таківыгляд і вопратка даволі тыповыя для старой беларускайсялянкі. Аднак аўтар параўноўвае яе са спалоханай птушDкай, і гэта выклікае пэўнае спачуванне да жанчыны. СпачуDванне ўзмацняецца, калі мы даведваемся, што Рэйдзіха —маці здраднікаDпаліцая Якава. З часу трагічных падзей ВяDлікай Айчыннай вайны прайшло каля трыццаці гадоў, алене ўсе душэўныя раны загаіліся, таму Рэйдзіха пакорлівагатова была прыняць любую рэакцыю землякоў.

Тым не менш, мацярынскія пачуцці перамагаюць, і янаў пошуках магілы сына з’яўляецца ў Бароўках. Ёй балючаі сорамна за сына, таму яна прыйшла ў вёску пад вечар,каб менш людскіх вачэй яе бачылі, каб менш часу быцьсярод пакрыўджаных Якавам. Рэйдзісе няёмка прызнацца,з якой мэтай яна прыйшла ў вёску, таму даводзіцца гаваDрыць, што зайшла па дарозе ў Забор’еўскую царкву. ПараўDнанне яе з падстрэленай варонай яшчэ больш узмацняетрагедыйнасць вобраза: «...Старая раптам затужыла моцнаі, уздыхаючы, захадзіла босая па хаце з кутка ў куток, якпадстрэленая варона». Рэйдзіха без знешняй прычыны магDла заплакаць, што гаворыць аб глыбокіх душэўных пераD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 124: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

124

жываннях жанчыны, якая зDза сынаDпаліцая шмат гадоўпражыла з болем у сэрцы. Яна не адраклася ад свайго сыDна, а шкадавала яго, хоць ён і быў здраднікам.

Аўтар не паказвае рэакцыі ўсіх жыхароў вёскі Бароўкіна з’яўленне Рэйдзіхі, але можна здагадацца, што яна быласамай рознай, у тым ліку і негатыўнай. Мы бачым толькірэакцыю Ганны на маці здрадніка і можам зрабіць вывад,што праз яе вобраз пісьменнік увасобіў сваё ўяўленне прачалавечнасць і ўсёдаравальнасць. Ганна пусціла начавацьда сябе маці паліцая, які забіў яе бацьку. Гэта было зусімнеспадзявана для старой, якая была гатовая да крыўды, абDраз аднавяскоўцаў, разумеючы, што яе сыну няма дараванDня. Відаць, і Ганна не чакала ад сябе такога ўчынку. Алеменавіта такая ўседаравальнасць і міласэрнасць прыносяцьГанне душэўнае заспакаенне: «Вярнуўся неспадзявана ўнутDраны спакой і да Ганны. У душы ў яе ўжо чамусьці не былотаго ранейшага пачуцця да Рэйдзіхі, якое яна адчула, каліўбачыла яе на гуцянскай дарозе, — яго быццам рукой хтоадвёў». У вобразе Ганны аўтар выяўляе найвышэйшуюступень хрысціянскай літасцівасці і ўсёдаравальнасці, наякую здольны толькі высакародны чалавек. Менавіта празгэту гераіню пісьменнік раскрывае лепшыя рысы беларусDкага жаночага характару.

Уся вёска ведала пра неспадзяваную госцю, але ніводзінчалавек не прыйшоў і не стаў дакараць старую за сына.Людзі за ваенныя гады не ачарсцвелі, не сталі жорсткімі,а наадварот, пасля нялюдскіх 1930Dх гадоў сталі бліжэй даБога і хрысціянскіх законаў суіснавання. Аўтар апавяданDня «У ціхім тумане» ўслед за В. Быкавым сцвярджае, штовайна абудзіла ў людзях усё самае чалавечнае. Менавіта таDму бароўцы так тактоўна паводзяць сябе з няшчаснай, зніDшчанай найвялікшым горам Рэйдзіхай, нягледзячы на тое,што яе сын паліцай Якаў Рэйда спаліў вёску і расстрэльваўземлякоў.

Каб зразумець прычыну здрадніцтва Якава, неабходнаўважліва прасачыць гісторыю сям’і Рэйдаў. АгульнавядоDма, што асновы этыкі, дабрыні і маральнасці закладваюццанайперш у сям’і. Маці Якава была жанчынай лагоднай,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 125: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

125

добрай і працавітай. Менавіта на ёй трымалася ўся вялікаягаспадарка. Аднак большы ўплыў на хлопца аказаў бацька.Невыпадкова ў творы аўтар падкрэслівае і знешняе падаDбенства паміж Якавам і Лазарам Рэйдам. Пісьменнік гавоDрыць, што старэйшы Рэйда быў «чалавек чорны і хмурны».Такім жа вырас і яго сын. Гэтае падабенства, як потымвысвятляецца, тычыцца не толькі знешнасці бацькі і сына,але і іх маральных якасцей. Доўгі час Лазар працаваў лесDніком і пры пане, і пры савецкай уладзе. Праца гэтая няDлёгкая, бо ўвесь час неабходна шукаць кампраміс паміжслужбовымі абавязкамі і ўзаемаадносінамі з людзьмі. ДумаDючы толькі пра ўласную выгаду, Рэйда дагаджаў начальDству, а простых людзей за братоў не лічыў: «Рэйда службузнаў і нёс спраўна. За гэта пан яму нядрэнна плаціў,а мужыкі клялі і не адзін раз спрабавалі пацэліць з ружжаў яго шырокую спіну». Праз гадоў дзесяць пасля рэвалюDцыі Лазара выгналі з працы за продаж дзяржаўнага лесу.З гэтага можна зрабіць вывад, што яго прынцыповасць немела нічога агульнага з сумленнасцю. Таму грошы на паDкупку маёнтка ў пана маглі быць Лазарам зароблены і неад мазаля. Гэта ўсё вельмі негатыўна характарызуе Рэйду.Не было ў яго патрэбы мець нейкія чалавечыя стасункі заднавяскоўцамі. Калі былы ляснік пабудаваў хату на водDшыбе вёскі, то паставіў дашчаную агароджу, якая была мяDжой паміж Рэйдам і аднавяскоўцамі, у тым ліку і маральDнай мяжой. Відаць, такое супрацьстаянне і стала прычынайдалейшага незайздроснага лёсу Лазара. Невыпадкова, каліў калгасе загарэўся кароўнік, то падазрэнне ўпала на яго,і арыштавалі менавіта Лазара Рэйду, чалавека, якога нелюбілі ў вёсцы. Рэйдзісе з сынам нічога не заставалася, якуцякаць ад раскулачвання.

Аўтар напрамую не тлумачыць прычыну здрадніцтваЯкава, але, як можна зразумець, бацькаў прыклад чалавеDканенавісніцтва, а таксама несправядлівасць людзей і саDвецкай улады да яго сям’і і маглі стаць прычынай маральDнай дэградацыі Якава Рэйды. Ён з’явіўся ў вёсцы ў 1942 гоDдзе разам з карным атрадам фашыстаў. Працэс духоўнагападзення Якава не прасочваецца ў творы, але вынік відаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 126: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

126

вочны. Здраднік з задавальненнем прымае ўдзел у павешанDні Тараські і першым падпальвае хату пакаранага. Паслякарнай аперацыі згарэла ўся вёска, і людзі пракліналі нетолькі здрадніка, але і яго маці.

Каб зразумець аўтарскую пазіцыю ў творы, неабходнапараўнаць варыянт канцоўкі апавядання «Маці», дзе напросьбу Рэйдзіхі паказаць магілу сына Ганна катэгарычнаадмовіла: «Ніхто вам не пакажа, цётка Матруна! Ні я, ніхто іншы...», — з фіналам апавядання «У ціхім тумане»,дзе жанчыне ўсё ж паказваюць, дзе пахаваны яе сынDпаліDцай. Фінал апавядання «Маці» ў той час быў у пэўнай стуDпені апраўданы. ПаDпершае, таму, што гэта дазваляла ўбеDрагчы твор ад нападкаў крытыкі. ПаDдругое, прайшоў не такіпрацяглы час пасля вайны, каб чытачы змаглі правільназразумець і ацаніць хрысціянскую народную ўсёдаравальDнасць, у тым ліку і да здраднікаў. Другі варыянт канцоўкі,дзе Рэйдзісе паказваюць магілу сына, больш адпавядае суDчасным уяўленням грамадства аб гуманізме і ўсёдаравальDнасці.

А. Марціновіч, адзначаючы перавагу гэтай назвы перадпершапачатковай назвай «Маці», сцвярджаў: «І сапраўды,яна больш не тое, што дакладная, а выразная, я б сказаў,эмацыянальна напоўненая. Праз гэтыя звычайныя словыяскрава відаць паяднанасць чалавека з прыродай, з усёй яевечнасцю і загадкавасцю».

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Паразважайце, ці несла адказнасць Рэйдзіха за віну сынаD

здрадніка? Як вы ставіцеся да маці здрадніка? Чаму? 2. Як празвобраз Ганны раскрываюцца аўтарскія адносіны да праблемы віны ідаравання ў творы? 3. Растлумачце сэнс назвы твора — «У ціхімтумане». 4. У чым выявіўся новы падыход І. Чыгрынава да асэнсаDвання тэмы вайны ў апавяданні «У ціхім тумане»?На

циональный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 127: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

127

²ÂÀÍ ÍÀÂÓÌÅÍÊÀ

(1925—2006)

І. Навуменка — вядомы пісьменDнік, майстар лірычнай прозы, даследDчык літаратуры, крытык. Большасцьяго мастацкіх твораў — пра ранняепасталенне маладога пакалення, ягоўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, паDсляваеннае аднаўленне краю — ствоDрана на аўтабіяграфічным матэрыяле.

Іван Якаўлевіч Навуменка нараDдзіўся 16 лютага 1925 года ў горадзеВасілевічы Рэчыцкага раёна ГомельDскай вобласці. Свет складаўся дляхлопчыка як бы з дзвюх частак:змрочнай і светлай. Змрочная частка жыцця — гэта суровыпобыт, вайна, пасляваенная галеча. Светлая частка жыццябыла звязана з частымі вандроўкамі ў лес у грыбы і ягаDды, на сенакос, на папас, са слуханнем музыкі прыроды,сузіраннем яе шматколернага ўбрання ў розныя поры года,з чытаннем кніжак.

Час вайны прыпаў на заканчэнне школы будучым пісьDменнікам. І. Навуменка становіцца ўдзельнікам камсамольDскага падполля, партызанам, разам з чырвонаармейцамі ісябраміDпартызанамі вызваляе мястэчка ад акупантаў, заDтым юнака мабілізуюць у савецкую армію. Ён удзельнічаўу баях на Карэльскім перашыйку, у вызваленні Прыбалтыкі,ваяваў на 1Dм Украінскім фронце. Гэтую старонку біяграфііпісьменнік паказаў у сваіх творах: трэцяй частцы трылогіі —«Юнацтва», рамане «Смутак белых начэй», апавяданнях.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе І. Навуменка працаDваў карэспандэнтам абласной газеты «Бальшавік Палесся»,а з 1951 года — у рэспубліканскай газеце «Звязда». ВучыўDся на філалагічным факультэце БДУ ў Мінску, а затым уаспірантуры пры БДУ, якую закончыў у 1954 годзе.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 128: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

128

Юнацкія памкненні, летуценнасць былі ўласцівыя былоDму франтавіку і тады, калі ён стаў навукоўцам, выкладDчыкам, загадчыкам кафедры беларускай літаратуры ў БДУ,абараніў доктарскую дысертацыю, затым стаў дырэктарамнавуковаDдаследчага Інстытута літаратуры імя Янкі КупаDлы АН Беларусі, яе віцэDпрэзідэнтам. З 1985 па 1990 годпрацаваў у Вярхоўным Савеце Беларусі, выконваў абавязкіяго старшыні.

І. Навуменка — прадстаўнік пасляваеннага, ці, як ягояшчэ называюць, «філалагічнага пакалення». Крыху стаDрэйшы за Р. Барадуліна, Я. Сіпакова, А. Вярцінскага,Н. Гілевіча, М. Стральцова, І. Чыгрынава і іншых «дзяцейвайны», ён прымаў удзел у вайне, таму здолеў сказацьбольш, чым яны, пра настрой сваіх равеснікаў, іх пачуцціў пачатку крывавай і гераічнай эпапеі.

Першае апавяданне I. Навуменкі з’явілася ў 1955 годзеў часопісе «Маладосць», за ім выйшлі кнігі «Семнаццатайвясной» (1957), «ХлопцыDравеснікі» (1958), «Верасы на выDжарынах» (1960). I радасць, і роспач, і горыч — усё мы знойDдзем у ранніх творах пісьменніка. Яны з’яўляюцца сінтэDтычнымі і ў стылявых адносінах: лірызм спалучаеццаз аўтабіяграфічнай фактаграфічнасцю, публіцыстычнасць ідыдактызм — з маналагічнай спавядальнасцю, роздумам.У жанравым плане іх можна назваць лірычнымі апавяданDнямі, эсэ, спавядальнымі маналогамі.

У апавяданні «Верасы на выжарынах» распавядаеццапра хлопцаў і дзяўчат, якія вучыліся ў школе чытаць і піDсаць, у лесе — слухаць музыку дрэў і птушак, на полі —спасцігалі смак цяжкай не па гадах працы, якія марыліпра самастойнае жыццё, вучобу ў тэхнікумах і інстытутах.I вось усё абарвалася з пачаткам вайны. Філасофскі вывадапавядання, як і большасці падобных твораў, аптымістычDны: ідзе вайна, высякаюцца дрэвы, але на голых выжарыDнах цвітуць верасы і цягнуцца да сонца парасткі новыхдрэўцаў.

У ранніх і пазнейшых апавяданнях акрэсліваецца месцадзеяння будучых вялікіх твораў: Палессе, невялікі гарадок(мястэчка) — значная станцыя на чыгунцы, акаляючы яе

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 129: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

129

лес, школа. Аўтар паэтызуе навакольны свет, школьныязаняткі, звычайныя бытавыя клопаты. Акрэсліўся ў ранніхапавяданнях і час дзеяння — даваенны, ваенны і пасляваDенны, які так выразна адаб’ецца ў раманах і аповесцях пазDнейшай пары.

У апавяданнях І. Навуменкі раскрыліся асноўныя рысыяго індывідуальнага стылю: устаноўка на лірызм, мяккаяпачуццёвасць, паэтызацыя рэчаіснасці і чалавечых пераDжыванняў. Адсюль і значная колькасць яскравых пейзажDных замалёвак, і трапныя вобразыDдэталі, і ўсхваляванасцьаўтарскай інтанацыі, і шматлікія паўторы, «разарванасць»тэксту паўзамі — своеасаблівымі масткамі, праз якія адзіннастрой пераходзіць у другі.

Удзельнік вайны з юнацкага ўзросту, І. Навуменка адгукDнуўся на яе і шырокімі ліраDэпічнымі палотнамі — рамаDнамі «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967),«Сорак трэці» (1974). Гэта трылогія з’явілася паводле ўспаDмінаў пра перажытае. Яна складзена з запамінальных эпіDзодаў, прапушчаных праз свядомасць героя Міці Птаха ісамога аўтара. Асноўная ідэя трылогіі — ухваленне велічDнага подзвігу народа, які супрацьстаіць захопнікам у няDроўнай барацьбе.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Калі і дзе нарадзіўся пісьменнік? Да якога пакалення адноD

сіцца? Што вы ведаеце пра яго малую радзіму? 2. Якія старонкібіяграфіі пісьменніка вам запомніліся і чаму? 3. Якія творы І. НавуDменкі вы можаце назваць? Ці ёсць сярод іх творы з паэтычнымі загаDлоўкамі?

«СЕМНАЦЦАТАЙ ВЯСНОЙ»

Тэматычны змест, сюжэт, стыль апавядання. Твор, наDпісаны ў 1956 годзе, даў назву першаму зборніку, які датуDецца 1957 годам і з’яўляецца яскравым узорам лірычнагаапавядання пра лёс маладога пакалення ў пачатку вайны.

Апавяданне мае не адну, а некалькі тэм, таму можнагаварыць пра яго тэматычны змест. Апавядальнік — юнак,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 130: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

130

якому толькі што споўнілася семнаццаць гадоў, спавядаDецца пра мірнае жыццё, пра фашысцкую акупацыю, супDрацьстаянне ворагам і адначасова — пра нараджэнне чысDтага кахання, якое так і не здзейснілася ў суровую ваеннуюпару. Названыя тэмы рэалізуюцца праз сюжэт, сцэны і эпіDзоды якога звязаны ў адно цэлае асабістымі перажываннямігалоўнага герояDапавядальніка. У пачатку твора падаеццаяскравая пейзажная замалёўка вясны, у якую ўпісана згадDка пра экзамен, што ўпершыню не адбыўся ў вясковай шкоDле, вобраз квітнеючага бэзу, асабліва яркага ваеннай вясной(«Ён сінеў цэлымі азяркамі па садах, палісадніках, у наDшым станцыйным скверыку»), пах якога звычайна пасляэкзамену «да самага вечара п’яніў галаву» юнака. АдухоўDлен не толькі бэз, але і сама вясна: «Мая семнаццатая вяснабыла вельмі багатай на кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўDныя дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню сонцу, жыцDцю, высокаму сіняму небу».

Вобраз бэзу як сімвала мірнага жыцця, акрыленых мармоладзі паўторыцца ў канцы апавядання, калі герой давеDдаецца, што яго каханая дзяўчына, фельчарка Стася, дапаDмагала партызанам медыкаментамі.

Пасля лірычнай завязкі — пейзажнай сцэны — у апавяDданні ідзе кантрастнае апісанне заняткаў групы юнакоў —апавядальніка і яго сяброў Цішкі Дразда, Міколы і СымонаБіцюгоў, якія, не зважаючы на загад нямецкага каменданDта пра смяротны прысуд тым, хто «захоўваў агнястрэльнуюзброю», «распаўсюджваў чуткі пра непераможную германDскую армію» і «з’яўляўся на вуліцы ў начны час», збіралізброю, сур’ёзна рыхтаваліся «аб’явіць германскаму фашызDму бязлітасную вайну». Затым аўтар са слоў герояDапавяDдальніка паказвае, як нараджалася і мацнела каханне, якюнак і баяўся яго, і перажываў, што яно надарылася. Стасямалюецца праз успрыманне героя «цудоўнай белай птушDкай», істотай з «жывымі сінімі вачыма», а голас яе здаеццаяму звонкім шчэбетам. Не выпадкова сэрца юнака прысустрэчах з каханай «пачынала біцца, нібы птушка, злоўDленая ў сіло».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 131: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

131

У гэтай жа частцы апавядання паказваецца неадпаведDнасць светлага пачуцця рэаліям (канкрэтным фактам, паDдзеям) ваеннага часу: у хлопца чаравікі падобныя на «чараDпахі, шырокія, распоўзлыя», штаны даўно ўжо трэба было«павесіць на пудзіла ў агародзе», былі яны з латкамі на каDленях і ззаду; вырас ён і з сарочкі.

Наступную частку апавядання складае гісторыя падрыхDтоўкі хлопцаў да дыверсіі на чыгунцы, яе здзяйсненне (падDрыў мастка назапашаным толам), уцёкі з месца здарэння ізабойства на полі перад самай вёскай выбухам гранатыпаліцыянта Кірыла Сёхмана. Гэта эпічная частка твора. Тутпераважае апісанне дзеяння юнакоў — бясстрашных, рызыDкоўных мсціўцаў, якія маглі навесці бяду на сябе, на сваіхродных і блізкіх. Добра, што ўсё закончылася толькі раненDнем аднаго з іх, што выбух на чыгунцы і забойства паліцаянемцы спісалі на партызанаў, якія пачалі дзейнічаць у акрузе.

Асабліва псіхалагічная сцэна наведвання маці паранеDнага сына ў адрыне: «І вось я ў сваёй адрыне. Я адразу схаDваў прамоклае адзенне і пераапрануўся ў старое. <...> РыпDнулі дзверы, і да хлява, ледзь чутна ступаючы босымі нагаDмі па зямлі, падышла маці. Не адчыняючы варот, яна спаDлоханым шэптам дакарала мяне за тое, што я не шаную нісябе, ні сям’і. А я, стараючыся гаварыць сонным голасам,спытаў, дзе гэта і чаму страляюць... няхай пакуль што ніDчога не ведае маці. Ёй будзе так спакайней».

Так праз сюжэт (сістэму падзей) апавядання раскрываDецца гераізм моладзі, выхаванай на ідэі ахвярнасці ў імябудучыні, паказваецца рашучасць юнакоў змагацца з чуDжынцамі, што прыйшлі да нас з мячом. Паколькі апавяDданне лірычнае, у ім пераважае маналагічны пачатак: геDрой не толькі пераказвае падзеі, а ацэньвае, перажывае іхі перадае чытачу свае адчуванні.

Для перадачы высокага лірычнага і рамантычнага настDрою герояDапавядальніка І. Навуменка выкарыстаў арыгіDнальны кампазіцыйны прыём: вобраз бэзу — сімвала вясDны, росквіту жыцця, кахання — становіцца цэнтральныму пачатку твора і паўтараецца ў канцы. Гэта прыём кальDцавой кампазіцыі. Сцвярджэнню высокага настрою дапамаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 132: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

132

гае і паэтычны вобраз дзяўчыны ў белым. Вобраз семнацDцатай вясны таксама шматзначны ў творы: гэта сімвал маDладосці, рамантычнай апантанасці, жыцця, поўнага надзейі спадзяванняў. У творы паказана, што семнаццатая вяснаюнакоў і дзяўчат аказалася апаленая ваеннымі падзеямі,параненая выбухамі вайны.

Вобразы апавядальніка�юнака, яго сяброў, Стасі. Здрад�нік Сёхман. Героі апавядання — юнакі, якія не толькі светDла мараць, думаюць пра подзвігі («Мы ні разу не паддалісяна прыманку маладосці, не пайшлі танцаваць, не знаёміDліся з дзяўчатамі»), але і дзейнічаюць у выключна складаDных умовах — збіраюць зброю, узрыўчатку, падрываюцьмост на чыгунцы.

Нягледзячы на агульныя рысы, кожны юнак з адважDнай чацвёркі паказаны пісьменнікам як адметная асоба, інDдывідуальнасць. Мікола Біцюг — «заўсёды выказваў самыякрайнія погляды», быў рэзкі і катэгарычны ў меркаваннях.Калі хлопцы прагульваліся па прывакзальным скверыку іўбачылі моладзь, якая пад гармонік танцуе, нягледзячы навайну, на заасфальтаванай пляцоўцы, ён, пазіраючы на ўсёгэта, са злосцю прашаптаў: «Здраднікі. <...> Знайшлі часвесяліцца — гранату б сюды». Цішка Дрозд, наадварот, быўжартаўніком, «з вясёлымі агеньчыкамі» ў вачах, любіў, якпіша аўтар, «вясёлыя гісторыі», «пасмяяцца». Самы самаDстойны і разважлівы ў чацвёрцы Сымон Біцюг. Менавітаён пайшоў у госці да цёткі, а на самай справе — шукацьсувязь з партызанамі. Ён пасля падрыву маста прыходзіцьу адрыну да Цімоха (у аперацыі Сымон не ўдзельнічаў, бохадзіў у разведку), забінтоўвае яго параненую нагу і папяDрэджвае, што так рызыкоўна, неабачліва нельга дзейнічаць,як дзейнічаюць яны: «Мы, брат, дурні вялікія. <...> ХоDдзім табуном, самі ж стараемся выдзяляцца, у вочы кідацDца. Людзі ў сто разоў разумней за нас робяць».

Галоўны герой — апавядальнік Цімох — акрамя вышэйадзначаных рыс мае яшчэ адну — здольнасць і ў час вайныкахаць і берагчы светлае пачуццё да Стасі. Цімох вастрэйза сваіх сяброў адчувае прыгажосць навакольнага свету.Даражэйшая, чым для многіх, для яго прырода, таму ёнзаўважае квітненне бэзу, чуе яго востры пах.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 133: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

133

Вобраз Стасі — рамантызаваны, узнёслы. Не выпадковаяна вылучаецца з натоўпу сваёй белай вопраткай: белыколер — сімвал чысціні. Яе вочы — «жывыя, сінія», голаспадобны на звонкі шчэбет салоўкі, яна — тоненькая, яксцяблінка. Цімоху яна нагадвае «цудоўную белую птушку»,бачыць якую яму хацелася штодня. У канцы апавяданнягалоўны герой даведваецца, што яна, працуючы фельчарампры немцах, забяспечвае медыкаментамі партызанаў, і «тоDненькая белая дзяўчына» паўстала ў яго вачах «у нейкім ноDвым, казачным святле».

Эпізадычны ў апавяданні вобраз маці Цімоха: яна ідзеда сына ў адрыну ў неспакойную ноч, шэптам угаворвае ягобыць асцярожным, шкадаваць сябе і сям’ю. Як і ўсе маці,яна баіцца страціць сына. Як і іншыя маці, яна не крыDчыць, не сварыцца на яго, а ўгаворвае, нібы замаўляе, быцьабачлівым, не рызыкаваць.

Запамінаецца вобраз здрадніка паліцыянта Кірыла СёхDмана. Мы даведваемся з твора, што да вайны ён быў канDтралёрам, правяраў білеты на ўваходзе ў клуб, «абакраў каDсіра», за што і быў асуджаны. Стаўшы паліцыянтам, ёнакуратна выконваў загады фашыстаў: у палове адзінаццаDтай гадзіны вечара з’яўляўся ў прывакзальным скверыку,разDпораз пазіраў на гадзіннік, даючы знаць, што моладзьпавінна разыходзіцца. Аўтар піша, што гэта быў чалавекфізічна магутны («здаравенная постаць»), што адчуваў ёнсябе ў мястэчку гаспадаром становішча, «вельмі значнайасобай», «быў важны, надзьмуты».

Такім чынам, у апавяданні паDмайстэрску паказаны іпачатак вайны, і каханне, што расцвітае, падобна бэзу, сяDрод яе выбухаў і стрэлаў, раскрыты патрыятычныя пачуцціі гераічныя дзеянні маладых людзей.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якія праблемы даваеннага і ваеннага жыцця закранае пісьменD

нік у апавяданні «Семнаццатай вясной»? Як і чаму паводзяць сябеюнакі ў суровых абставінах? Хто з іх больш абачлівы і асцярожны?2. Што перашкаджае Цімоху прызнацца Стасі ў каханні? Якое параўDнанне выкарыстоўвае аўтар для характарыстыкі дзяўчыны? 3. Якуюролю адыгрывае вобразDсімвал бэзу ў творы? 4. Вызначце ў апавяданніэкспазіцыю, завязку, кульмінацыю дзеяння і яго развязку.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 134: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

134

«ХЛОПЦЫ САМАЙ ВЯЛІКАЙ ВАЙНЫ»

Час напісання. Тэматыка. Ідэйны пафас. Кампазіцыя.Апавяданне напісана ў 1970 годзе, калі адбывалася новаяацэнка ваенных падзей — больш асэнсаваная, сталая. У твоDры тэма вайны раскрываецца ў плане не рамантычнаDўзнёсDлай, а філасофскай, глыбокай ацэнкі. Паказана вайна, якаяадышла на захад: вызвалены Бранск, хоць немцы яшчэ паDказваюць свой характар. Падзеі адбываюцца як бы паDза ёю:яе сляды відаць паўсюль з эшалона, у якім вязуць былыхпартызанаў і вайскоўцаў на захад.

Вайны няма, але яна наклала адбітак на псіхалогію люDдзей, падзяліла іх на тры часткі: з аднаго боку — удзельнікібаёў, воіны рэгулярнай арміі; з другога — партызаны, атаксама іх памочнікі — сувязныя, падпольшчыкі, якія, паDдобна Віктару Пасашку, «партызанскіх даведак не маюць,тым не меней у небяспечных справах удзельнічалі»; трэцяягрупа — мірнае насельніцтва. Складаная сітуацыя ўзнікаеўжо ў дарозе і намячае канфлікт будучай драмы, калі недаDвер, падазронасць, даносы, арышты невінаватых людзейстануць ледзь не нормай жыцця ў таталітарным сталінскімграмадстве. «...Партызаны і наогул усе тыя, каму прыйшлоDся хадзіць не прамымі, а звілістымі, пакручастымі сцежкаDмі вайны, не надта раскрываюцца перад байцамі, камандзіDрамі. <...> Вайскоўцы іх проста не разумеюць. Яны гордыяпройдзеным шляхам, перамогамі і як бы забываюць, штоакрамя сорак трэцяга года быў сорак першы, калі гэтая саDмая дарога пятляла адступленнямі, акружэннямі, калі паёй панура пляліся доўгія калоны ваеннапалонных».

Канфлікт маральнаDэтычны («мы ваявалі, кроў праліваDлі, а вы — хаваліся») з новай сілай успыхвае, калі калонубудучых страявых салдат вядуць са станцыі Фаянсава ў лесна перападрыхтоўку перад адпраўкай на фронт. На калону«накінуліся» жанчыны, што гандлявалі піражкамі з мёрзDлай бульбы, махоркай і малаком, са словамі папрокаў.

Гэтыя словы вымушаныя слухаць людзі, апранутыя ў«дзіравыя ватоўкі, шэрыя сялянскія світкі, латаныяDпераDлатаныя кажухі». «Сярод абутку былі лапці, чуні, апоркі,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 135: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

135

розных відаў і фасонаў разбітыя чаравікі і, мабыць, на трыці чатыры сотні людзей ніводнай пары прыстойных ботаў».Дык на чыім жа баку праўда? Хутчэй за ўсё — на абодвух:і жанчын, і спакутаваных на вайне партызан і іх памочніDкаў. Вайна абвастрыла іх пачуцці, зрабіла людзей суровыміі няўмольнымі, жорсткімі і нецярпімымі. Віктар якраз і паDдумаў пра гэта: тых, хто пайшоў у армію ў мірныя гады,«праводзілі з аркестрамі, гармонікамі, прамовамі. А табе,браце, вось які аркестр!». І было гэтаму юнаку ў 1943 годзевасемнаццаць гадоў. Як і самому І. Навуменку.

Далей у апавяданні паказваюцца выпрабаванні будучыхкадравых салдат цяжкім побытам: жыццё ў бараках на трохDярусных нарах, пастаяннае адчуванне голаду, знясіленасцьбаявой падрыхтоўкай і працай — насілі за два кіламетрывелізарныя тэлеграфныя слупы. Самым вялікім шчасцемдля героя апавядання было тое, што яго прызначылі праDцаваць на кухню: сам добра пад’еў і сяброў падсілкаваў усётой жа мёрзлай бульбай. Але мары юнакаDлетуценніка заDстаюцца светлымі, ён адчувае сябе чалавекам, якому гістоDрыяй наканавана «суровая дарога» дзеля выканання святоDга абавязку («твае бясцэнныя ахвяры не прападуць»).

Заканчваецца апавяданне амаль дакументальна, раманDтыка поўнасцю саступіла месца праўдзе ваеннага часу: паDранены пад Ленінградам Віктар Пасашка атрымлівае лістыі проста звесткі пра сяброў: загінулі Сяргей Рагазуб і інDшыя былыя партызаны, стрыечны брат Адам — каля ВорDшы, Пеця Герасімаў — каля Нёмана пад Гродна, перастаўслаць лісты Саша Чарняўка. Суровы воблік вайны дамалёўDваецца апошняй фразай — прысудам ёй, вынесеным хлопDцаміDюнакамі, равеснікамі пісьменніка, а значыцца, і самімпісьменнікам: «Вайна яшчэ не скончылася, а хлопцаў нараDджэння дваццаць пятага года, з якімі разам хадзілі ў шкоDлу і якія пайшлі на фронт, Віктар жывога не памятаў ніDводнага...»

Раскрываючы тэму вайны, пісьменнік засяродзіўся нетолькі на тым, што яна вынішчыла мільёны людзей, а і наяе маральнаDэтычных наступствах: людзі пасуровелі, ранасталі дарослымі, абвастрыліся іх духоўныя траўмы. З паD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 136: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

136

добнага разгорнутага паказу падзей 1943 года, з пастаноўкіна першую пазіцыю маральных канфліктаў і вынікае ідэйDны пафас твора. Ён, як і тэма, шматгранны. ПаDпершае,аўтар ухваляе мужнасць народа, які вытрымаў суровыя выDпрабаванні. Гэта вынікае і з апісання абставін: вайна яшчэне закончылася, а чыгуначны рух адноўлены. Воіны хоцьне вельмі сытна, але накормленыя, апранутыя ў вайсковуювопратку, краіна адбудоўваецца. ПаDдругое, з паводзін геDрояў: нягледзячы на суровыя адносіны паміж групамі ўдзельDнікаў адпору фашыстам, сярод іх пануе згода, бо ўсе янывераць у перамогу.

Яшчэ адна тэма, якая выразна гучыць у творы, — заклік(які вынікае з тэксту, не ляжыць на паверхні, не выказаныпубліцыстычна) памятаць пра перанесеныя народам пакуDты, пра вайну, якая выкасіла цэлае пакаленне юнакоў.

Кампазіцыя і сюжэт твора перадаюць падзеі ў храналаDгічнай паслядоўнасці. Першая частка — самая кароткая —завязка дзеяння, аповед пра Віктара Пасашку, які едзе ўэшалоне са «знаёмымі і блізкімі людзьмі» — аднакласніDкамі, стрыечным братам — у цяплушцы, што саграваеццажалезнай печкай.

Другая частка — працяг апісання вагоннага побыту: таDго, як сілкуюцца вясковыя хлопцы, мабілізаваныя ў армію,былыя партызаны, вайскоўцы; як «глядзіць цёмная снеDжаньская ноч» у вагон, калі адчыняюць дзверы; як «нехтазайграў на нямецкім губным гармоніку». Затым ідзе балюDчая, трагічная сцэна: шэсце калоны са станцыі Фаянсавапа лясной дарозе, папрокі жанчынDгандлярак, невыносныядля юнакоў.

Цэнтральныя сцэны раздзела — апісанне вучобы, трэніDровак у запасным палку, побыту, недаядання. Вельмі важDная ў гэтай частцы «народная сцэна» твора. Апранутыя паDвайсковаму, абучаныя салдаты грузяцца ў эшалон на тойсамай станцыі Фаянсава. І тыя ж самыя жанчыныDгандлярDкі частуюць праснакамі, малаком і махоркай, шкадуючы іх,такіх маладзенькіх, жадаюць хутчэй «канчаць вайну»: «СыDночкі, канчайце хутчэй вайну. Ужо дыхаць болей нельга».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 137: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

137

Апошняя сцэна другой часткі ўяўляе сабой развязку —дзеянне пайшло да завяршэння. Умоўна яе можна назвацьтак: «Фінал самай апошняй вялікай вайны». Апавядальніклаканічна і скупа апісвае, што сталася з Віктарам на фронDце пад Ленінградам (раненне), называе палеглых у баях ягосяброў і знаёмых, падае заключны вывад пра тое, штоамаль ніхто з пакалення Віктара Пасашкі не выжыў падчассваёй першай і апошняй вайны. Такім чынам, на першымплане ў творы сцэны бытавыя, тылавыя, а не франтавыя,што дае магчымасць аўтару глыбей раскрыць характары,думкі і перажыванні герояў.

Апавяданне гучыць як унутраны маналог аўтара і ягодвайніка — равесніка, юнака Віктара Пасашкі. Гэта сумDленны юнак, які любіць сваіх сяброў і якога тыя паваDжаюць, летуценнік, для якога нават маршыроўка на пляцыператвараецца ў святочную, урачыстую з’яву: «Бліскучыятрубы выдыхалі са сваіх медных горлаў маршы і мелодыібаявых ваенных песень... і, захоплены магутнай плыннюмузыкі, адчуваннем еднасці, блізкасці з усімі гэтымі людзьDмі, Віктар забываў пра галодны жывот, пра тое, што на імцяляпаецца няўклюдны шынель, а ад правага чаравіка зуDсім адстала падэшва. <...> Грыміце, трубы, і чаканьце крок,салдаты самай вялікай вайны!..»

Іншыя эпізадычныя вобразы паказаны ў апавяданні адDным ці двума штрыхамі. Запамінаецца «шыракатвары, паDвольны ў рухах» партызан Сяргей Рагазуб. З ім Віктар увосеньскую нямецкую блакаду суткі прастаяў «па шыю ўбалотнай твані». Малады партызан з суседняга з Віктарамраёна Вася Гайчук паказаны як «дзіўны, няўрымслівычалавек» «з шырокім, добразычлівым тварам», з шынялём,які вісіць на ім, «як на калку». Ён выдатна валодае куляDмётам, марыць пра подзвіг, пра тое, як «нашаткуе гансікаў,як капусты», за што сам Калінін прывінціць яму ордэн нагімнасцёрку. Да гэтага ён падарваў, будучы ў партызанах,дзевяць фашысцкіх эшалонаў і быў тройчы прадстаўленыда ўзнагароды ордэнам. І на фронце ён адразу ж узнагароDджаны медалём «За адвагу».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 138: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

Пісьменнік здолеў стварыць калектыўны вобраз народа —жанчын, салдатDнавабранцаў, партызанаў — удзельнікаў ісведак самай вялікай вайны.

У канцы апавядання аўтар карыстаецца лаканічнымі скаDзамі, «тэлеграфным» стылем: «Хлопцы былі ўжо на вайне.Ад іх сталі прыходзіць лістыDтрохкутнічкі, але невясёDлыя... Васіль Міхальчук прапаў без вестак».

Апавяданне «Хлопцы самай вялікай вайны» — рэквіемпа пакаленні, якое амаль усё загінула на вайне.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Калі адбываюцца падзеі ў апавяданні «Хлопцы самай вялікай

вайны»? Які настрой пануе сярод салдатаўDнавабранцаў? 2. Якія поDстаці вылучаюцца ў апавяданні? 3. Як пісьменнік апісвае ваенны час,вайсковы побыт? 4. Ахарактарызуйце пакаленне Віктара Пасашкі.5. Вызначце кульмінацыю ў апавяданнях «Семнаццатай вясной» і«Хлопцы самай вялікай вайны».

ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ

Аналіз апавядання «Семнаццатай вясной» дае магчыDмасць зрабіць вывад, што ў ім раскрываюцца тэмы вайныі міру, кахання і сумлення. Разам яны складаюць тэматычDны змест. З тэматычнага зместу, яго раскрыцця вынікаеідэя твора — ухваленне аўтарам маладога пакалення, якоеў небяспечных абставінах змагаецца супраць ворагаў. ПрабDлема ад тэмы адрозніваецца тым, што гэта — вострае, няDвырашанае пытанне. Такой тут можа быць праблема магчыDмасці дасягнення асабістага шчасця ў драматычных абстаDвінах вайны. Змест твора дае магчымасць разважаць пагэтай праблеме.

Другая праблема ў творы — перамога дабра над злом якмэта чалавечага жыцця, ідэя адказнасці чалавека за сваеўчынкі. Разам яны складаюць праблематыку апавядання.У раманах закранаецца значна больш тэм і праблем.

Творы бываюць эпічныя, лірычныя і драматычныя. ЭпічDныя творы, як вядома, маюць сюжэт, які складаецца з паDдзей, дзеяння. Як вы пераканаліся на прыкладзе апавяDдання «Семнаццатай вясной», сюжэт мае завязку (пейзажD

138

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 139: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

ныя карціны, разважанне героя твора пра семнаццатуювясну), затым ідзе развіццё дзеяння (падрыхтоўка да вайныз акупантамі). Дзеянне дасягае кульмінацыі ў сцэне падрыDву чыгункі і перастрэлкі з паліцаем Сёхманам. А затым ідзеразвязка — Цімох загойвае рану і даведваецца, што Стасядапамагала партызанам медыкаментамі. У творах вялікіхжанраў (раман, аповесць) можна вылучыць пралог, які паDпярэднічае дзеянню, і эпілог, у якім апавядаецца пра паDдзеі, што адбудуцца значна пазней, паDза сюжэтам твора.У апавяданні І. Навуменкі можна вылучыць сюжэтныялініі Цімоха, Стасі, паліцая Сёхмана.

Эпічныя творы цікавыя не толькі сюжэтам, але і пазаDсюжэтнымі кампанентамі. Немалую ролю сярод іх адыгрыDвае пейзаж. У апавяданні «Хлопцы самай вялікай вайны»яго амаль няма, затое многа партрэтных замалёвак былыхпартызанаў, якіх высадзілі на станцыі Фаянсава. У апавяDданнях і іншых эпічных творах часта пераважае аўтарскаеапісанне. У творах І. Навуменкі паказваюцца побытавыясцэны (юнакі гуляюць у парку, Віктар Пасашка выменьваена рынку вопратку на ежу і інш.), ствараюцца масавыя сцэDны («варожая» сустрэча будучых салдат і цёплыя, спачуDвальныя провады іх на вайну жанчынамі са станцыі ФаянDсава), апісваюцца мінулыя падзеі. Вельмі частыя ў творахпісьменнікаў аўтарскія адступленні, устаўныя эпізоды, якіядапамагаюць раскрыць і характары герояў, і абставіны. Іхбольш у творах вялікай эпічнай формы.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 140: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

140

ÐÛÃÎÐ ÁÀÐÀÄÓ˲Í

(íàð. ó 1935)

Рыгор Барадулін лічыць, што ямупашанцавала, бо нарадзіўся ў літараDтурным рэгіёне, яго землякамі быліП. Броўка, В. Быкаў, Е. Лось, С. ЗаDконнікаў, А. Салтук... А на віцебскайзямлі, у тым ліку на Полаччыне, УшачDчыне, спакон веку скрыжоўваліся гіDстарычныя шляхі і інтарэсы нашыхмужных продкаў з рознымі заваёўніDкамі. Гэта вельмі яскрава адаб’еццапазней у творчасці Р. Барадуліна:«Віцебшчына! / Ты лёсам / Не выпешDчана — / Ты войнамі выпесчана...»

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 гоDда ў вёсцы Верасоўка (зараз Гарадок) у сялянскай сям’і.Праз невялікае акенца звычайнай вясковай хаты хлапчукубачыў прыгожы і багаты свет. У маленстве жыццё адкрыDвалася з самага блізкага наваколля: студні, што выкапаўбацька, каля якой дражніўся з хлапчуком бусел, быццамабяцаючы дацца ў рукі; вярбы, што стаяла непадалёку адстудні... «Помніць сябе, — успамінае Р. Барадулін, — паDчаў пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Жнейкіжнуць. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленайяшчэ самотай, як іржэўе...» З басаногага маленства на ўсёжыццё засталася жыць у душы матчына песня. Сваю матуDлю, звычайную беларускую сялянку, працаўніцу і песенніDцу Куліну Андрэеўну, паэт пазней назаве «стыхійна вялікімфілолагам». Гэта менавіта яна і бабуля па мацярынскай ліDніі Малання Несцераўна, якая ведала многа казак, песень,«прыбабунек», удыхнулі ў душу хлапчука любоў і чуйнасцьда роднага слова. Бацька будучага паэта, Іван Рыгоравіч,хадзіў на працу ў мястэчка Ушачы, дзе цяслярыў у райкаDмунгасе. Толькі вечарамі пасля работы яны бачыліся: бацьDка апавядаў, чым займаўся, а сын любіў шукаць за пазухай

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 141: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

141

у бацькі гасцінец — то абаранак, то драбок цукру. Каліхлопчыку было чатыры гады, сям’я пераехала з Верасоўківа Ушачы, дзе бацька здолеў збудаваць сваю хату. Вясной1941 года бацька пасадзіў ля весніц тае хаты кволае дрэўца,малады вяз...

Вялікая Айчынная вайна адбілася ў свядомасці Р. БараDдуліна шэрымі, як хмары, натоўпамі палонных чырвонаарDмейцаў, параненых і панурых. Іх праз мястэчка гналі гітлеDраўцы ў лагер. Праз нейкі час паўшэптам стала вымаўляцDца слова «партызаны», а потым ушацкія, лепельскія, бяDгомльскія лясы сталі партызанскай зонай. Спачатку Ушачыбылі заняты гітлераўцамі, а потым мястэчка адбілі ў акуDпантаў партызаны. Сюды часта прыляталі нямецкія самаDлёты і скідвалі бомбы. Сям’я Барадуліных, як і суседзі, дзеDля бяспекі пабудавала сабе зямлянку. Бацька стаў партыDзанам. Маці шыла для партызанаў маскхалаты з парашутDнага шоўку. Вясной 1944 года фашысты пачалі рашучы наDступ на партызанскую зону. Партызаны вымушаны быліхутка адступаць, пакідаючы цывільнае насельніцтва, безабаDронных жанчын, старых і малых. Таму маці з Рыгорам ісуседзямі вырашылі ўцякаць у пушчу, узяўшы з сабойтолькі самае неабходнае, што можна было панесці. ХлапчуDку запомнілася, як цяжка параненыя партызаны прасілітаварышаў застрэліць сябе, каб не трапіць жывымі ў руківорагу. Калі гітлераўцы адыходзілі пры наступленні СавецDкай Арміі, яны спалілі бацькаву хату. «Маці, бабуля і язасталі свежыя галавешкі», — успамінаў Рыгор Іванавіч.

Пасля вайны сям’я чакала гаспадара. Не верылася, штоён загінуў. Доўгія гады ў сэрцы Куліны Андрэеўны і сынажыло спадзяванне. У аўтабіяграфічных нататках Р. БараDдулін піша: «А мама чакала да канца дзён свайго Івана,бацьку майго. Пыталася ва ўсіх, ці бачылі, ці чулі, ці помDняць партызана Івана Барадуліна. Адны казалі, што нібытапаранены, сам сябе ўзарваў, другія, што загінуў у вёсцы БеDлае... Ні ліста ад жывога, ні пахавальнага ліста. А непахаDванага чакаюць, покуль жывуць». У памяці сына бацьказастаўся мужным і добрым, працавітым і жартаўлівым раDмантычнаDказачным волатам, які любіў сваю зямлю і праDцу на ёй.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 142: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

142

Пасляваенныя гады ў жыцці Р. Барадуліна былі ў мноDгім тыповымі для пакалення хлапчукоўD«бязбацькавічаў»і іх нястомных працаўніцDматуль, што засталіся ўдовамі.

Ва Ушацкай сярэдняй школе, дзе вучыўся Р. Барадулін,былі любімыя настаўнікі, якія давалі станоўчы прыклад,фарміравалі ідэалы прыгажосці і чалавечнасці, абуджалі ўдушы падлетка прагу да ведаў, любоў і цікавасць да роднаDга слова. Сярод іх — Ефрасіння Міхайлаўна Карабань, уякой на ўроках паDхлапечы шчыра закаханы вучань Р. БаDрадулін, стараючыся з усяе сілы звярнуць на сябе ўвагу,часта круціўся і парушаў дысцыпліну. Муж любімай наDстаўніцы, Алесь Антонавіч Карабань, стаў пазней дырэктаDрам школы. Ад яго будучы паэт упершыню пачуў літараDтурна правільную, пявучую, сакавітую беларускую мову.Лёс падарыў Р. Барадуліну ў школьныя гады яшчэ некальDкіх сапраўдных настаўнікаў. Старшакласнікам у школе і ўраённым Доме культуры ўдзельнічаў у вечарах мастацкайсамадзейнасці, быў чытальнікам, напісаў нават сваю байкуі чытаў яе. Вершамі пачалі пісацца першыя прызнаннідзяўчатамDаднакласніцам.

Куліна Андрэеўна працавала прыбіральшчыцай у райDспажыўсаюзе, гаспадарыла, а ў вольны час, звычайна начаDмі, шыла. Яна марыла даць адукацыю сыну, збірала і адDкладвала капейку да капейкі. «Заказаў было досыць ад раDённай знаці дый ад бедных местачкоўцаў, бо магла... паDшыць... і з нічога нешта. Калі яна спала, пачынаю ўспаміDнаць і не прыпомню. Калі сонца спіць, ніхто не бачыў», —пісаў пазней паэт. I ў светлыя, і ў цяжкія часіны КулінаАндрэеўна звярталася да Бога са шчырай малітвай, навуDчыла ў маленстве і сына паўтараць услед за ёй «Ойча наш».У піянерах Р. Барадулін не быў, бо маці лічыла іх бязбожDнікамі. У старэйшых класах стаў камсамольцам. БабуляМалання была уніяткай, запомнілася ўнуку апранутай насвяты ва ўсё беленькае, чысцюткае, малілася паDбеларуску.Глыбока народным укладам жыцця сям’і, песнямі, казкаDмі, прыказкамі, замовамі, лічылкамі, дражнілкамі, выслоўDямі, якія пераняў з маленства Р. Барадулін ад матулі і баDбулі, узгадавалася адчуванне прыгажосці і бясконцай глыD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 143: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

143

біні роднага слова ў душы паэта. НароднаDпесенныя матыDвы пазней трывала ўвойдуць у яго творчасць. I невыпадкоDва ў паэзіі Р. Барадуліна так многа твораўDпрысвячэнняўматулі, увогуле трывушчай і прыгожай душой беларускайжанчыне.

Прыкметны ўплыў на выбар жыццёвага шляху будучагапаэта аказаў настаўнік роднай літаратуры Канстанцін ПаўDлавіч Баразна, якога Р. Барадулін называе сваім першымлітаратурным настаўнікам. Ён наладзіў выпуск школьнагалітаратурнага альманаха «Першыя крокі». Там упершынюз’явіліся вершы старшакласніка Р. Барадуліна, аднаго зпершых паэтаў Ушацкай школы. У выпускным класе РыDгор разам з аднакласнікам Алесем Лобкісам надрукавалі ўабласной газеце «Віцебскі рабочы» допіс аб свяце песні ваУшачах. Абодвух юнакоў ужо вабіла журналістыка. Пагазеце «Звязда» Р. Барадулін пазнаёміўся з умовамі прыёDму ў БДУ ў Мінску. Матуля праводзіла са словамі: «ПаDспрабуй, сынок, можа, і паступіш, каб пасля не крыўдзіўDся». Было гэта ў 1954 годзе.

У Мінску многае было ўпершыню: упершыню ехаў у трамDваі, упершыню апынуўся ў асяроддзі маладых, захопленыхроднай мовай і літаратурай хлопцаў і дзяўчат, пасяліўся ўстудэнцкім інтэрнаце... У аўдыторыю прыйшлі дасведчаныяаўтарытэтныя выкладчыкі. Універсітэт адкрыў Р. БарадуDліну новага, «нехрэстаматыйнага», вялікага Я. Купалу,яшчэ больш паланіў сэрца геній роднага слова М. БагданоDвіч... Сваімі літаратурнымі настаўнікамі Р. Барадулін ліDчыць П. Броўку, П. Панчанку, А. Вялюгіна, Р. Бярозкіна.У адзін час з ім вучыліся цікавыя, адметныя маладыялюдзі, будучыя пісьменнікі, «філалагічнае пакаленне»:М. Стральцоў, Я. Сіпакоў, Г. Бураўкін, В. Зуёнак, Ю. СвірDка, С. Блатун, М. Гіль, У. Паўлаў, Е. Лось, У. ВерамейDчык... Іх аб’ядноўвалі любоў да роднага слова, жаданнекожнага служыць беларускаму прыгожаму пісьменству,Бацькаўшчыне. Гэтаму спрыяла і грамадскаDпалітычная сіDтуацыя ў краіне пасля развянчання культу асобы Сталіна.Р. Барадулін пазнаёміўся і пасябраваў на ўсё жыццё сашчырым і непасрэдным У. Караткевічам, які ўжо тады

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 144: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

144

дзівіў аднагодкаў сваёй адукаванасцю. Маладым шумлівымгуртам часта збіраліся ў інтэрнацкім пакоі Р. Барадуліна,каб паслухаць яго вершы. Літаб’яднанне пры газеце «ЧырDвоная змена» было асяродкам, дзе творча раслі і сталеліпачаткоўцы. У 1953—1954 і наступных гадах вершы малаDдога паэта друкаваліся ў шматтыражцы БДУ «За сталінDскія кадры», у газеце «Чырвоная змена» пад псеўданімамАлесь Чабор.

На фарміраванне светапогляду, літаратурных густаў іграмадзянскіх перакананняў Р. Барадуліна паўплывалашчырае сяброўства і творчыя пошукі «філалагічнага пакаDлення». Дэмакратычныя змены ў грамадстве радавалі іакрылялі маладых шчырых энтузіястаў, якімі былі ў канDцы 1950Dх — 1960Dя гады Р. Барадулін і яго пакаленне. Ён,як і многія студэнтыDкамсамольцы, тры гады працаваў нацаліне. Маладыя рамантыкі сутыкнуліся там з цяжкасцяDмі, неўладкаваным бытам, але ўсведамленне патрэбнасці івялікага сэнсу сваёй працы па асваенні стэпу дадавала сілыі працоўнага натхнення. Гэтымі думкамі і пачуццямі быліпрасякнуты «цалінныя» вершы. Нізка вершаў «На зямліцаліннай» была адзначана ў 1957 годзе сярэбраным медаDлём VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў. Яна склаDла асноўны змест першага зборніка паэзіі «Маладзік надстэпам», што быў выдадзены ў 1959 годзе. Яшчэ студэнтамР. Барадулін быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў. У 1959 гоDдзе ён закончыў універсітэт і застаўся жыць у Мінску. СпаDчатку працаваў літкансультантам аддзела культуры ў рэдакDцыі газеты «Советская Белоруссия», пазней у рэдакцыяхчасопісаў «Бярозка», «Беларусь», «Полымя». Гэта працабыла звязана з камандзіроўкамі на прадпрыемствы, у гасDпадаркі. Даводзілася многа бываць у іншых рэспублікахбылога СССР, сустракацца з цікавымі людзьмі, калегамі палітаратурнай творчасці. Знаёмствы і гутаркі выліваліся ўнарысы, замалёўкі, вершы, якія рэгулярна з’яўляліся ўперыядычным друку. Сапраўднымі падзеямі ў беларускайлітаратуры сталі кнігі Р. Барадуліна «Нагбом» (1963), «НеDруш» (1966), «Лінія перамены дат» (1969), «Вяртанне ў перDшы снег» (1972), «Свята пчалы» (1975), «Вечалле» (1980),

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 145: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

145

«Амплітуда смеласці» (1983), «Маўчанне перуна» (1986),«Парастак радка, галінка верша» (1987), «Самота паломDніцтва» (1990), «Міласэрнасць плахі» (1992), «Аратай, якіпасвіць аблокі» (1995), «Евангелле ад мамы» (1996).

Творы Р. Барадуліна апошніх дзесяцігоддзяў вызначаDюцца багаццем зрокавых, слыхавых, канкрэтнаDпачуццёDвых асацыяцый, метафар, сугуччаў. Тэма Бацькаўшчыны,асэнсаванне гістарычнага шляху Беларусі, над якой праDнёсся знішчальны шквал Чарнобыля, рысы беларускага наDцыянальнага характару і іх сувязь з культурнаDгераічнымі асветніцкім мінулым і іншыя праблемы сучаснасці, будуDчыні, жыццядзейнасці нацыі — усё гэта глыбока і таленаDвіта асэнсоўваецца ў паэзіі Р. Барадуліна. Ён вядомы і якарыгінальны дзіцячы пісьменнік, і як аўтар гумарыстычDных і сатырычных твораў, і як перакладчык на родную моDву знакамітых мастакоў слова. Многія вершы Р. БарадуDліна пакладзены на музыку і сталі песнямі. Яго творы пераDкладзены больш як на трыццаць моў розных народаў свету.Р. Барадулін — актыўны грамадскі дзеяч. У розныя гадыпабываў у многіх краінах свету, прымаў удзел у рабоDце 39Dй сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, абіраўся ў прэзіDдыум праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1992 годзеяму было прысуджана ганаровае званне народнага паэтаБеларусі. Яго актыўная рознабаковая пісьменніцкая і граDмадская праца адзначана ордэнамі Дружбы народаў, «ЗнакПашаны», медалём Ф. Скарыны і іншымі ўзнагародамі. Свойпісьменніцкі і грамадзянскі абавязак Р. Барадулін бачыцьу тым, каб дапамагчы людзям знайсці згоду паміж сабой, кабяго народ жыў шчасліва, а любая Беларусь была прыгожымі адметным краем у гарманічна ўпарадкаваным свеце.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якія эпізоды з маленства і юнацтва Р. Барадуліна вам запомD

ніліся? Чаму? 2. Хто і што ўплывала на фарміраванне светапоглядубудучага паэта? 3. Раскажыце аб прыходзе Р. Барадуліна ў літараDтуру. Назавіце пісьменнікаў, прадстаўнікоў барадулінскага «філаDлагічнага пакалення». 4. Прачытайце эсэ «На таку майго веку» ўкнізе Р. Барадуліна «Аратай, які пасвіць аблокі» (Мінск, 1995). Штоновага вы даведаліся пра паэта, яго матулю і сяброўDпісьменнікаў?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 146: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

146

ЛІРЫКА

Тэмы маці, Бацькаўшчыны, роднай мовы, хрысціянскаймаралі, стваральнага сэнсу чалавечага жыцця з’яўляюццавызначальнымі ў творчасці Р. Барадуліна. ПаDфіласофскуасэнсоўваючы зямныя справы чалавека, паэт раздумвае правечны кругаварот жыцця. Ідэя cуладнасці, паяднанасці чаDлавека з прыродай, асобнага чалавека з народам і праз народз чалавецтвам таксама выразна гучыць у многіх вершах.Лірычны герой паэзіі Р. Барадуліна — пяшчотны і клапатDлівы сын, патрыёт беларускай зямлі.

«Неруш». Родная мова, яе лёс, яе бяздоннае багацце ібудучыня, бадай, самая хвалюючая тэма на працягу ўсёйтворчасці Р. Барадуліна. У вершы «Неруш» з аднайDменнага зборніка паэт паказвае непаўторную прыгажосць іневычэрпнае багацце нашай мовы. Нерушам ранішнім паэтназывае беларускую мову, бо яе глыбіня, хараство наміяшчэ не спасцігнуты. Роздум аб лёсе і багацці роднай мовыспалучаецца з роздумам аб сэнсе жыцця і творчасці: «Мнешукаць цябе, покуль гляджу, / Пад зялёным крылом вераDсовак, / Пад крысом і спякоты й дажджу...»

Неруш — сінонім першаснасці, некранутасці, чысціні.Гэты верш — лірычная споведзь і адначасова прысяга паэтасвайму народу ў вернасці, у беражлівых адносінах да духоўDных скарбаў, да нацыянальных вытокаў слова, матчынайпесні і казкі. Назваўшы родную мову нерушам, паэт папяDрэджвае нас, што да кожнага слова, вобраза роднай мовытрэба ставіцца ўдумліва, уважліва, і тады перад намі адDкрыюцца невядомыя, яшчэ прыхаваныя яе скарбы. Паэтлічыць сапраўдным гонарам і шчасцем дасканала і глыбокаведаць мову свайго народа. Адкрываць для іншых яе хаDраство — адна з галоўных мэт яго творчасці: «А пашчасDціць — натрапіцца неруш, — / Зазвіняць недзе промні наўDзбоч». Эмацыянальна, ўзрушана паэт кажа аб уласным творDчым абавязку і грамадзянскім абавязку кожнага з нас —берагчы духоўны скарб продкаў: «Неруш свой панясу яаберуч, / Як слязіну з матуліных воч».

Мову, як усё жывое, падкрэслівае паэт, трэба бараніць,адстойваць «ад абразы, ад позірку злога... наслання...».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 147: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

147

Апошнія радкі верша, у якіх увасоблены яго асноўны ідэйDны змест, гучаць урачыстай прысягай паэта: «Неруш раDнішні — матчына слова, / Мне, як бору, цябе засланяць!»

«Яна адна, зямля вякоў». У гэтым вершы знаходзіцьпаэтычнае ўвасабленне тэма Радзімы і спадчыны. ПаDзаБацькаўшчынайDБеларуссю паэт і яго лірычны герой неўяўляюць жыцця. Радзіма ў чалавека на ўсё жыццё адна:«Яна адна, / Зямля вякоў, / Адкуль / Жыццё пачатак браDла...» Беларусь, сцвярджае паэт, святое месца на зямлі,сагрэтае пяшчотаю беларускіх матуль, рупнай працавітасDцю бацькоў. Паэт выяўляе сваю шчырую і клапатлівую любоўда Беларусі, слыннай старажытнай зямлі, дзе ўсё яму дараDгое і роднае: і песня, і быліны, і курганы, у якіх «спачыліз поля подзвігу ратаі». Паэт нагадвае, што невыпадкова іптушкі з далёкіх і цёплых краін вяртаюцца на «гнёзды шчасDця» ў родны край. Пачуццё любові да Радзімы няпроставыказаць нават узнёслым паэтычным словам. Для паэта БеDларусь — вечная краса, «прамень святла», «струмень жывойвады», хлебны колас: «Краса ўзышла / Аднойчы назаўDжды, / Закрасавала ў душах / І ў паглядах. / Прамень святDла, / Струмень жывой вады / Закаласіўся / На ачахлых ляDдах». Паэт згадвае гераічную гісторыю беларускай зямлі: «Насмерць ішлі / За гэтую зямлю, / За гэтую красу, / За сцягсвітання / Сыны зямлі...» Таленавіта, трапна, узрушана паэткажа аб мужнасці і самаахвярнасці беларусаў, што вызваDлілі ад чужынцаў родную «раллю, / З якой нязломнасць /Збажыною ўстане».

Апошняя страфа верша гучыць як напамін і запавет суDчаснікам і нашчадкам захоўваць вольнай родную зямлю:каб не свісталі над ёй кулі, а каб зязюлі не стамляліся ліDчыць гады шчаслівага жыцця адвечнай беларускай зямлі іяе народа. У вершы далікатна і эмацыянальна выяўленапрыгожае духоўнае аблічча лірычнага героя — шчырага паDтрыёта, вернага сына беларускага краю. Ідэя незалежнасці,неўміручасці Бацькаўшчыны вызначальная ў гэтым творы.

«Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём». Верш прысвеDчаны філасофскаму асэнсаванню прызначэння чалавека ісутнасці яго зямных спраў, роздуму над сапраўднымі, вечD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 148: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

148

нымі каштоўнасцямі. Па форме — гэта вершDпасланне наDроднага паэта да кожнага з нас з заклікам памятаць пранезваротнасць жыцця «штогодна, штогадзінна, штохвілінDна». Кожны павінен усведамляць, што жыццё хуткаплынDнае, таму кожны дзень і кожнае імгненне яго павінна асвятDляцца высокім сэнсам. Нельга марнаваць жыццё на дроDбязную мітусню, «дзяльбу», бо кожны такі дзень — «забраDны забыццём»:

Штодня вядзі з самім сабою бой,Каб клопаты цябе не пахавалі,Жыві надзеяй, мараю слабой,Што свет трымаецца адным табой...

Маналог паэта, звернуты да чытача, гучыць пераканаўDча, урачыста і ўсхвалявана. Аўтар сцвярджае добрыя спраDвы і высакародныя людскія ўчынкі: «Старайся не ў дзяльDбе, а ў малацьбе, / Каб вымалаціць з цемрачы праменне...»Ён услаўляе несмяротнасць стваральнага чалавечага духу,высокай духоўнасці, маральнасці, дабрыні, годна пранесеDных праз жыццё. Толькі вартае, сумленнае жыццё налеDжыць вечнасці, дабро непадуладна забыццю, хоць кожнычалавек — усяго кволая галінка на магутным дрэве жыцця,хоць чалавечае жыццё — імгненне ў параўнанні з вечнасDцю. Верш напоўнены ёмістымі метафарамі: «рака ўсезабыцDця», «незваротная вечнасць», «ты — з дрэва часу кволаягаліна» і інш. Яны дапамагаюць паэтуDфілосафу перадацьроздум аб незваротнасці жыцця, аб тым, што вечныя кашDтоўнасці і вартыя ўчынкі павінны быць зместам і сэнсамжыцця кожнага з нас.

«Заспаная раніца мжыстая...». У гэтым пейзажнаDнаDстраёвым вершы перадаецца надыход восені і адпаведны фіDласофскаDзадумлівы настрой лірычнага героя. Паэт вельмітрапна апісвае восеньскую раніцу, калі ў прыродзе заціхаеўсё жывое, рыхтуючыся да зімы. Назваўшы раніцу «заспаDнай» і «мжыстай», «скупой на фарбы і гукі», паэт ствараене толькі пейзажны малюнак, але перадае і стан душы геDроя, які «прыціхлай зямлёй ступае». Паэт і яго лірычныгерой чуйна рэагуюць на свет, прыслухоўваючыся да рэдкіх

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 149: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

149

гукаў («вёдры прыглушана бразгаюць каля адсырэлае студDні») і нават адчуваючы восеньскія пахі («лісцёваю дыхаебрагаю…»), смак восені («кіслыя прысмакі журавінавыя»).Нягледзячы на перадзімняе зацішша, прырода ў вершыжывая, зменліваDдынамічная, загадкаваDпрывабная. Уявіцьі ўбачыць яе такой дапамагаюць ужытыя аўтарам увасабDленні, метафары: «Цыбатай нагой жураўлінаю / Імшараміверасень крочыць. / Ад кіслых прысмак журавінавых / ЗаDплюшчыла сонца вочы». Апошняя страфа верша, як і перDшая, сваім зместам і сэнсам звернута да ўнутранага станулірычнага героя. Для яго восень з’яўляецца не толькі часамсветлаDсумнай настальгіі («цвітуць успаміны верасам»), алеі прадчуваннем нечага новага, яшчэ невядомага і неўсвяDдомленага, але несумненна жаданага і ўзвышанага, штопрыходзіць у марах і снах. Заключныя радкі перадаюць веDру лірычнага героя ў светлы, жыццесцвярджальны сэнсчалавечага быцця, дзе выраз «усё да паўдня праясніцца»ўспрымаецца алегарычнай метафарай аптымістычнага свеDтаўспрымання асобы.

«Божа, паспагадай усім...». У сучаснай беларускай паэзіізначнае месца займае духоўнаDхрысціянская плынь. БелаDрускі народ мае даўнія хрысціянскія традыцыі, культуру,духоўнасць, прадстаўленую славянскаму свету імёнамі ідзейнасцю святых зямлі беларускай — Еўфрасінні ПолацDкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, СафііСлуцкай, Афанасія Брэсцкага... Хрысціянскія матывы зайDмаюць прыкметнае месца ў творчасці Ф. Багушэвіча, Я. КуDпалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, С. ГрахоўскаDга, М. Арочкі, У. Караткевіча, А. Лойкі і многіх іншых беDларускіх пісьменнікаў.

ХрысціянскаDмедытатыўная лірыка — надзвычай важнаястаронка творчасці Р. Барадуліна, асабліва апошніх дзесяDцігоддзяў. У вершы «Божа, паспагадай усім» праз паэтычDнае слова паэт дапамагае нам спазнаць Бога, праз веру, маDлітоўнае слова наблізіцца да Ісціны, Любові, Хараства,Сумлення і пры іх дапамозе сцвярджаць Духоўнасць у паўDсядзённых справах людскіх. Вера, перакананы паэт, падDтрымлівае зямныя, стваральныя сілы чалавека і дапамагае

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 150: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

супрацьстаяць сілам разбуральным. Паэт моліцца за народсвой, за Беларусь.

Асаблівасці паэтычнага майстэрства Р. Барадуліна. Паэтмае рэдкі, адметны талент — эмацыянальна, зрокава, плаDстычна, шматколерна ўспрымаць навакольны свет і ўзнаўDляць яго непаўторнасць у творчасці. Дзеля гэтага ён частакарыстаецца метафарычнай вобразнасцю, умее знайсці ітрапна ўжыць ёмістыя па сэнсе, экспрэсіўна выразныя ішматзначныя метафары. Метафара Р. Барадуліна асацыяDтыўная: яна заснавана на нечаканым, смелым збліжэнніздавалася б далёкіх і непадобных з’яў, прадметаў, вобразаўдля ўвасаблення складаных пачуццяў і перажыванняў паэDта і яго лірычнага героя. Чуйны слых, востры зрок мастакаслова Р. Барадуліна дазваляюць назваць яго паэзію лірычDным жывапісам. Слыхавыя асацыяцыі ў вершах часта спаDлучаюцца са зрокавымі, канкрэтнаDпачуццёвымі.

У творчасці Р. Барадуліна выразна ўвасоблены асноўDныя тэндэнцыі развіцця сучаснай паэзіі, адна з іх — раскаDванасць паэтычнага радка. Але ўнутраны рытм і рыфмы,вершаваныя долі і рытмікаDінтанацыйныя перыяды не даDзваляюць вершу распадацца. Частыя рытмікаDінтанацыйDныя змены нават у межах аднаго верша, адвольная схемарыфмоўкі, строфыDлесвічкі садзейнічаюць дакладнай пераDдачы паэтычнага перажывання, пэўных думак паэта і яголірычнага героя. Р. Барадуліну, як рэдка каму з паэтаў,удаецца выказаць словам самыя тонкія, ледзь улоўныяадценні настраёвасці, псіхалагізму, экспрэсіўнасці. У яговершах многа крылатых выразаў, афарызмаў. Словы белаDрускіх і ўкраінскіх песень часам бярэ паэт эпіграфамі дасваіх вершаў. За народнымі матывамі, жартаўлівымі ціроздумнаDлірычнымі радкамі прачытваецца пакутлівы іглыбокі роздум паэта над праблемамі сучаснасці, мінулагаі будучыні Бацькаўшчыны. Р. Барадулін ахвотна выкарыDстоўвае не толькі песню, але і казку, лічылку, забаўлянку,жарт, галашэнне... У яго творах паўстае змястоўнасць наDроднага жыцця ў звычаях і традыцыях, з павер’ямі, замоDвамі, кляцьбой і варажбой, са зменлівымі настроямі і паDчуццямі, з радасцю і трагізмам.

150

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 151: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

Скразны лірычны герой паэзіі Р. Барадуліна — сынбеларускай зямлі, працаўнік і весялун, творца і абаронцаБацькаўшчыны, мудры мысліцель, якому выпала радавацDца, наканавана смуткаваць... Трапна заўважыла асаблівыталент Р. Барадуліна выкарыстоўваць глыбінныя, не спаDзнаныя намі да канца запасы народнай спадчыны, фальклоDру, мовы літаратуразнаўца Л. Тарасюк: «Паэт вяртае словуяго першародную актыўнасць, вобразнасць, калі ўсякіясувязі яшчэ свежыя, неспазнаныя, новыя, калі іх адкрываене граматычны закон, а здзіўленне, своеасаблівая дзіцячаягульня ўяўлення». Сам Р. Барадулін лічыць фальклор ваDчыма і душой беларускага народа. Ён, на думку паэта, руDхомы, значыць, ён вечны, як народнае жыццё.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Сфармулюйце праблематыку верша «Нагбом». Назавіце іншыя

творы паэта, сугучныя вершу «Нагбом». Знайдзіце метафарыDасаDцыяцыі ў вершы і вызначце іх від. Як яны дапамагаюць увасобіцьідэйны змест твора? 2. Параўнайце верш «Яна адна, зямля вякоў» звершам Я. Купалы «Спадчына». Што агульнае ў ідэйным змесце,пафасе гэтых твораў? Падмацуйце свой адказ радкамі паэтаў. ЗнайDдзіце ў вершы Р. Барадуліна зрокавыя, слыхавыя, канкрэтнаDпачуцDцёвыя метафарыDасацыяцыі і паразважайце аб іх значэнні. 3. Якіядумкі, пачуцці, настрой выклікае верш «Заспаная раніца мжысDтая...»? Паразважайце чаму. Як у гэтым вершы вобразыDметафарыўзбагачаюць сэнс паэтычнага выказвання? Паназірайце за дзеяслоDвамі ў апошняй страфе. Як яны ўплываюць на сэнс твора? 4. Як вызразумелі сэнс барадулінскага афарызма і аднайменнага верша«Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём»? У чым вы бачыце сэнсуласнага жыцця? Знайдзіце ў апошняй страфе гэтага верша антонімыі паразважайце над іх значэннем і прызначэннем у паэтычным выDказванні.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 152: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

152

ÃÅÍÐÛÕ Á¨ËÜ

(1917—1985)

Г. Бёль — сусветна вядомы нямецDкі пісьменнік, аўтар раманаў, навел,лірычных замалёвак, сцэнарыяў, верDшаў, літаратурнаDкрытычных і пубDліцыстычных артыкулаў, прадстаўнікрэалізму ХХ стагоддзя, лаўрэат НобеDлеўскай прэміі па літаратуры (1972).

Генрых Бёль нарадзіўся восьмымдзіцём у каталіцкай сям’і чырванаDдрэўшчыка ў Кёльне. Вучыўся ў наDроднай школе ў Радэртале — каляКёльна, потым — у класічнай гімнаDзіі, закончыць якую яму давялося ўжо

пры фашысцкай дыктатуры (1937). Г. Бёль, як і большасцьяго выкладчыкаў, не прымаў фашызму. Атрымаўшы атэDстат сталасці, будучы пісьменнік стаў вучнем у кніжнайлаўцы ў Боне, потым адбываў працоўную павіннасць. ЛеDтам 1939 года паступіў у Кёльнскі універсітэт, а восеннюбыў прызваны ў войска. Г. Бёль прайшоў усю вайну адпершага да апошняга дня, ваяваў на тэрыторыі Польшчы,Францыі, Румыніі, Венгрыі, Германіі і Савецкага Саюза,чатыры разы быў паранены. Нягледзячы на вялікі вайскоDвы «стаж», ён так і застаўся радавым пяхоты, бо не падзяDляў мэт вайны і хацеў вызваліцца ад службы Гітлеру і фаDшызму. У лютым 1945 года ён спрабаваў дэзерціраваць, алепагроза расстрэлу вымусіла яго вярнуцца ў войска з падDробленымі дакументамі. Ад далейшай службы Г. Бёля паDзбавіў амерыканскі палон. Пасля вызвалення з яго вярнуўDся ў Кёльн, паступіў ва універсітэт, працаваў у сталярнаймайстэрні брата, служыў у статыстычным упраўленні, кабнеяк забяспечыць сям’ю. Галоўнай жа справай жыццяГ. Бёля стала літаратура.

Першыя літаратурныя вопыты Г. Бёля адзначаны ўздзеDяннем Ф. Дастаеўскага. У першай аповесці «Цягнік прыйD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 153: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

153

шоў своечасова» (1949) эмацыянальна ўзнаўляецца жыццётакім, якім яно бачыцца чалавеку з казармы. Маральназломленыя нямецкія салдатыDфрантавікі вяртаюцца з адпаDчынку ў часці, едуць у цягніку дакладна па раскладзе наDсустрач уласнай пагібелі, якую выразна адчуваюць. Пракожнага з іх напішуць: «Загінуў смерцю храбрых». Г. Бёль,у адрозненне ад многіх аўтараў, якія апраўдвалі радавоганямецкага салдата неабходнасцю выконваць загад і вайскоDвы абавязак, паказвае дэзерцірства свайго героя з гітлераўDскай арміі як адзіны сапраўды маральны выбар. У першайкнізе апавяданняў Г. Бёля «Вандроўнік, калі ты прыедзешу Спа...» (1950) з дакладнасцю апісваецца пасляваеннаеразбурэнне, бяспраўе, галеча, сярод якіх праходзіла жыццёгерояў.

Вялікі поспех Г. Бёлю прынёс першы яго раман «Дзе тыбыў, Адам?» (1951), у якім апавядаецца пра трагічныя лёсыфрантавікоў на зыходзе вайны. Сэнс назвы рамана расшыDфраваны ў эпіграфе: «— Дзе ты быў, Адам? / — У акопах,Госпадзі, на вайне...» Аўтар паказвае вайну вачамі звыDчайнага салдата Файнхальса. Файнхальс, былы архітэктар,удзельнічае ў аднаўленні стратэгічна важнага моста. Мострэканструяваны і тут жа ўзарваны, бо ім можа цяпер скаDрыстацца праціўнік. Герой знаходзіцца каля сваёй хаты,адкуль ён пайшоў многа гадоў таму. Адзін з апошніх стрэDлаў германскіх гармат па сваіх жа суайчынніках даганяегероя на парозе бацькоўскай хаты. Яго каханую расстрэльDвае ў канцлагеры камендант, які стварыў лагерны хор, бозахапляецца вакальным мастацтвам. Пачуўшы ў спевах геDраіні веру, сапраўдную веру ў чалавека, у яго дасканаласцьі мужнасць, камендант не вытрымаў і стрэліў ва ўпор. ГіDнуць таксама ўрачы з палявога шпіталя, салдаты і афіцэры,якім не дапамагае нават сімуляцыя страты розуму. Лёс іўчынкі аднаго чалавека на вайне, ступень вінаватасці асоDбы, выпрабаванні сумлення, змена ўяўленняў пра дабро ізло — такая праблематыка рамана.

Пасля выхаду раманаў «І не сказаў ніводнага слова»(1953), «Дом без гаспадара» (1954), «Більярд а палове дзеDсятай» (1959), «Вачыма клоуна» (1964), аповесцей «Хлебранніх гадоў» (1955), «Самавольная адлучка» (1964), кнігі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 154: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

154

нарысаў «Ірландскі дзённік» (1954—1957) Г. Бёль прызнаDны вялікім нямецкім пісьменнікам пакалення, якое вярнуDлася з фронту. У артыкуле «Вернасць літаратуры руін»(1952) Г. Бёль сцвярджаў у якасці героя літаратуры чалаDвека працы. Усе сціплыя людзі, пакрыўджаныя лёсам, кагонацысцкія ідэолагі называлі «недачалавекамі», сталі любіDмымі героямі яго раманаў. Ім імкнецца пісьменнік падаDрыць суцяшэнне і надзею, у іх адкрывае багацці душы,часта невядомыя ім самім. Тонкая іронія і вострая сатыраГ. Бёля скіраваныя супраць моцных гэтага свету, тых, хтозаўсёды нацягвае на твар маску сур’ёзнасці, каб схавацьсваю абмежаванасць, як у аповесці «Самавольная адлучка»і рамане «Вачыма клоуна». Герой апошняй кнiгi — ГансШнiр — камiчны акцёр. Гэты iнтэрпрэтатар і парадыст,выкрываючы заганы грамадства, адыгрывае ролю другога«Я» пiсьменніка. У разважаннях клоуна шмат цытат з гуDмарэсак і публіцыстычных нарысаў Г. Бёля. У рамане «БільDярд а палове дзесятай» пісьменнік стварае алегарычныявобразы «нявінных ягнят» і «драпежных буйвалаў», якіяправакуюць палітычныя катаклізмы. Для герояў Г. Бёляадзіная магчымасць захаваць чалавечую годнасць — гэтапазбягаць удзелу ў гісторыі, якая выяўлена метафарычна,у вобразе незразумелай, драпежніцкай, жывёльнай сілы. Утворы ёсць апавяданне пра тое, як ФемельDстарэйшы буDдаваў абацтва Святога Антонія. Яго сын Роберт у канцы вайDны ўзарваў абацтва, а ўнук Ёзаф збіраецца аднавіць. Таквыяўляецца адна з галоўных тэм творчасці Г. Бёля — тэмаруін. Гэтымі словамі літаратуразнаўцы назвалі цэлы перыDяд пасляваеннай літаратуры Германіі — «літаратура руін».

Г. Бёль ніколі не забываўся на свой акопны вопыт, паDмятаў пра тых, хто чакаў дома яго і яго сяброў. Але чаDканне нярэдка аказвалася дарэмным, бо замест чалавекапрыходзіла паведамленне пра яго смерць. Бёль пісаў творы,у якіх спрабаваў прааналізаваць прычыны вялікай трагеDдыі краіны і абставіны, якія стваралі «маленькую трагеDдыю» кожнага чалавека. Гэтаму прысвечаны яго раман«Групавы партрэт з дамай». Аўтар на фоне саракагадовайгісторыі Германіі (з канца другой сусветнай вайны іда 1970Dх гадоў) прасочвае жыццёвы шлях немаладой няD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 155: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

155

мецкай жанчыны, удавы франтавіка, якая ў апошні годвайны закахалася ў рускага ваеннапалоннага, выдатнагазнаўцу нямецкай культуры Барыса Калтоўскага. Гісторыяіх кахання аказалася не прыватнай справай, а выклікамусім умоўнасцям і нормам грамадства, заснаванага на прыDбытку і канкурэнцыі.

У 1969 годзе адбылася прэм’ера фільма «Пісьменнік іяго горад: Дастаеўскі і Пецярбург», сцэнарый да якога быўнапісаны Г. Бёлем. Такія апошнія творы Г. Бёля, як «ЗняDслаўлены гонар Катарыны Блюм» (1974), «Справаздача пранастрой нацыі» (1975) і «Клапатлівая аблога» (1979), узніDмаюць тэму правоў чалавека ў сучасным грамадстве. У апоDвесці «Зняслаўлены гонар Катарыны Блюм» аўтар адлюстDраваў уласны негатыўны вопыт зносін з прэсай. Гераінятвора дала прытулак чалавеку, якога падазравалі ў тэраDрызме. Яе імя трапляе ў прэсу, яе цкуюць і на яе ўзводзяцьпаклёп. У фінале твора ўжо Катарына Блюм здзяйсняетэрарыстычны акт супраць журналіста, які запляміў яесумленнае імя. Аповесць выклікала вялікі грамадскі рэзаDнанс, была экранізаваная.

У 1985 годзе ў сувязі з 40Dй гадавінай капітуляцыі фаDшысцкай Германіі Г. Бёль апублікаваў «Пісьмо маім сыDнам», у якім апавядаў пра тое, як ён сам перажыў заканDчэнне вайны. Тэма разліку з фашысцкім мінулым прысутDнічае і ў апошнім пасмяротна апублікаваным рамане «ЖанDчыны перад рачным краявідам» (1986). Сімвалічную назвумае пасмяротная публіцыстычная кніга Г. Бёля «ЗдольDнасць гараваць» (1986).

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Пры распрацоўцы якой тэмы і ў якіх жанрах талент пісьменD

ніка раскрыўся найбольш поўна? 2. Як лёс Г. Бёля адбіўся ў яго творах?

«ДОМ БЕЗ ГАСПАДАРА»

Раман «Дом без гаспадара» (1954) успрыняты многімікрытыкамі як лепшае з напісанага Г. Бёлем.

Галоўныя героі рамана — два хлопчыкі, якія нарадзіDліся ў 1942 годзе. Адзін з іх стаў сіратой яшчэ перад сваім

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 156: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

156

з’яўленнем на свет, другі — калі яму было ўсяго два месяDцы. Разам з імі чытачу паказаны дзве маці — дзве салдацDкія ўдавы. Яшчэ ў рамане сустракаецца мноства «амаDральных дзядзькаў» і толькі адзін «маральны» (як харакDтарызуюць іх хлопчыкі). Над усімі героямі рамана вісіцьпракляцце былой вайны, якая прысутнічае ў лёсах людзей,што засталіся жывымі. Іх не пакідаюць думкі пра крывавыгвалт у гады гітлерызму і пра смерць маладых мужчын,гаспадароў сем’яў, на вайне.

Два маладыя мужчыны, якія ненавідзелі вайну, загінуDлі. Дзве сям’і страцілі бацькоў, таму такі сумны лёс іх жоDнак і дзяцей. Аўтарам глыбока раскрыта псіхалогія дзяцейDсірот. Хлопчыкі, якія належаць да розных сацыяльныхколаў, самастойна спрабуюць зразумець свет дарослых, наDвучыцца жыць у ім. І пазнанне дарослага жыцця пачынаDецца са знаёмства са шматлікімі «дзядзькамі», з якімісустракаюцца іх маці. Свет, які бачаць дзеці, Г. Бёль малюеадкрыта, да ўзнаўлення пачварных сцэн, бо аўтар лічыцьпатрэбным паказаць увесь бруд, які прынесла вайна, і «біцьпа тварах тых людзей, якія забылі вайну».

Хлопчыкі з чулай душой, рана абуджанай свядомасцюсумняваюцца ў нормах пануючай маралі. Бескарыснае, паDдзіцячы пяшчотнае сяброўства дапамагае героям выжыцьу свеце, дзе галоўную ролю адыгрываюць грошы. Марцін,адзін з хлопчыкаў, сын загінуўшага паэта Раймунда Баха,жыве ў забяспечанай сям’і. Але ён ужо разумее, што ягомаці адрозніваецца ад «амаральнай» маці яго сябра толькітым, што ў яе ёсць грошы і яна можа не клапаціцца празаўтрашні дзень. Ён задумваецца і над тым, што яго бабуляз нязменнай чэкавай кніжкай і фенаменальным абжорствамплаціць у рэстаране амаль столькі, колькі сям’я яго сябраГенрыха Брылаха растрачвае за тыдзень. Хлопчыка ўвесьчас хвалюе першае пытанне катэхізіса: «Навошта мы прыйDшлі ў гэты свет?» І ўсё больш ён пачынае сумнявацца ў тым,што чалавек прыходзіць у свет, каб служыць Госпаду, — ёншукае шлях да людзей. Марцін увесь час марыць пабачыцьбацьку, хаця б у сне. Кладучыся спаць, хлопчык прачытвае

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 157: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

157

ўсе малітвы, якія ведае, і кожную заканчвае словамі: «Даймне пабачыць у сне бацьку...»

На яго сябры Генрыху Брылаху ляжыць недзіцячая адDказнасць за сям’ю. «Спакою ў Генрыха ніколі не было, бозанадта многа ў яго было розных клопатаў, і школу ёнуспрымаў як справу другасную, непатрэбную, але ў той жачас сімпатычную, як нешта далёкае ад жыцця». Ён вельміцяжка перажывае за маці, знаходзіць адзіную ўцеху ў клоDпатах пра сястру, маленькую Вільму. Калі Генрых і ўсміDхаецца, то гэта «ўсмешка абцяжаранага клопатамі даросDлага чалавека, якому не да смеху». Хлопчык многа думаепра сэнс слова «маральны», параўноўвае тое, у чым ягопераконваюць у школе і што ён бачыць на самой справе ўрэальным жыцці. Свет вакол яго расколваецца на дзве часткі:першая — гэта тое, пра што гавораць настаўнікі і святар;другая — свет, у якім ён жыве. І ён усё больш пачынаедумаць не пра тое, «маральная» ці «амаральная» яго маці,а пра «надзею, якая на імгненне з’явілася на яе твары»,пра тое, як жыць далей, у чым шукаць духоўны грунт.

Лёсы хлопчыкаў нясуць на сабе адбітак зламаных вайDною лёсаў іх маці, якія аўдавелі ў дваццаць гадоў і жывуцьмінулым, не могучы нанова ўладкаваць сваё жыццё. ЖыцDцё Нэлы, маці Марціна, забяспечанай жанчыны, — гэтастрашная нуда і бессэнсоўнасць існавання. Нэла занадтазанятая сабой, ёй няма справы да астатняга свету, у тымліку і да ўласнага сына. Няўстойлівасць натуры жанчынывыявілася ў яе паводзінах пасля смерці мужа. На Нэлунярэдка находзілі прыступы ціхмянасці, і яна месяцамі маDлілася і чытала жыццяпісы святых, потым жанчына ўпадаDла ў апатыю і цэлымі днямі не ўставала з ложка ці бавілачас з гасцямі і была надзвычай усцешана, калі сярод іхаказваўся якіDнебудзь залётнік. Нэла больш не жадае выхоDдзіць замуж і мець дзяцей, каб зноў не станавіцца ўдавойі не нараджаць будучых салдат. Яна стварыла культ памяцізабітага мужа і жыве толькі сваімі перажываннямі, успаDмінамі аб былым. Доўгія гады Нэла выношвала план помDсты: знайсці Гезелера — таго мярзотніка, які паслаў яе муDжа на загадзя вядомую пагібель, «перарэзаў ленту кінаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 158: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

158

фільма, якому не суджана было ператварыцца ў жыццё, ёнзастаўся нязбытнай марай, абрыўкі ленты валяюцца недзеў архіве». Але гэтыя «дзесяць гадоў, поўныя нязгаснай няDнавісці», аказаліся самападманам, які спустошыў яе душу.

Метафарычнаму выразу «неўміручае мінулае», які ўжоіснаваў у тыя гады для характарыстыкі рэстаўрацыйныхтэндэнцый у заходнегерманскім жыцці, Бёль надаў канDкрэтны сюжэтны сэнс. Забойца Гезелер не толькі застаўсяжывы пасля вайны, але, апрануўшы маску дэмакрата і маDраліста, становіцца літаратарам, «дасведчаным у паэзіі Баха».Ён ухваляе вершы Раймунда Баха і пачынае шукаць прыDхільнасці яго ўдавы, прыгажуні Нэлы. Але помста, думкайпра якую жыла Нэла ўсе гэтыя гады, ненавідзячы тых, хто«рассыпае забыццё над забойствам», не адбылася. Пры суDстрэчы з Гезелерам Нэлу ахапіў адчай, бо яна разумее, штопомсціць дробнаму кар’ерысту няма сэнсу, гэтая помста ніDчога не зменіць.

Для другой гераіні, Вільмы Брылах, маці Генрыха, светпачуццяў, душэўных перажыванняў амаль зачынены. Яеімя ў рамане згадваецца толькі адзін раз і не выпадкова:гэтая працаўніца кандытарскай фабрыкі стала амаль безабDлічнай. Жанчына сабрала ўсе сілы, каб выжыць, каб непакінуць сіратой маленькага Генрыха. Але ён бачыць, яку маці змяняюцца адзін за другім «амаральныя» дзядзькі,з якімі яна без поспеху намагаецца звязаць сваё жыццё.Гэтыя два словы — «амаральна» і «без сораму» — прахоDдзяць праз увесь раман і адносяцца менавіта да Вільмы. Яеасуджаюць усе, ад свекрыві да настаўніка гімназіі і святараў царкве. Але яна не можа пайсці замуж, бо гэта значылаб страту пенсіі за загінуўшага мужа, ды ніхто, уласна, і непрапаноўвае ёй сваю руку і сэрца. Між тым гэтая жанчына,нягледзячы на беднасць, цяжкую працу і прыніжэнні, захаDвала ў сабе (у адрозненне ад багатай Нэлы) чалавечнасць.

У рамане нямала месца адведзена лёсу загінуўшага паэDта Раймунда Баха. Гэта не проста персанаж, але і сімвал.Трагедыя гэтага героя ў тым, што ён ненавідзеў фашызм івайну, але паDсвойму ім паслужыў, калі займаўся рэклаDмай. Раймунд не здолеў захаваць сваю творчасць і самога

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 159: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

159

сябе ад фашыстаў. Каб зберагчы сябе і сваё мастацтва, ёнзаймаў нейтральную пазіцыю неўмяшальніцтва і пісаў верDшы на адцягненыя тэмы. Калі ён аддаваў сябе здавалася ббяскрыўднай справе — рэкламе мармеладу, Раймунд, як іяго сябар, мастак Альберт Мухаў, не ўсведамляў таго, штофактычна з гэтага моманту яны пачалі рэкламаваць вайну.Яго цесць — мармеладны фабрыкант — багацеў на вайне,пастаўляючы ў вермахт сваю прадукцыю. На дарогах вайныпаэт і мастак увесь час натыкаліся на свае рэкламныя маDлюнкі і вершыкі. Нацыст Гезелер, які не пацярпеў духоўDнай незалежнасці Раймунда, ставіць перад ім умову: ці ёнідзе ў разведку і гіне, ці — ён яго расстраляе. Перад смерDцю малады паэт перажывае горкае расчараванне: тыя няDмногія вершы, якія ён паспеў апублікаваць, менавіта зDзанявызначанасці іх ідэі аказаліся прымальнымі для нацыDстаў, «нацысты пахвалілі іх». Нават пасля смерці паэта ягозабойцы працягвалі выкарыстоўваць гэтыя вершы ў сваіхмэтах, у прапагандзе новай вайны.

Мастак Альберт Мухаў, сябар загінуўшага РаймундаБаха, — самы разумны і сумленны сярод дарослых герояўрамана, адзіны, хто не адмовіўся ад веры ў будучае. Ёншчыры ў сваім непрыманні фашызму і вайны, «якую назыDваў бруднай», ён верны памяці сябра і апякуе яго сына, атаксама Генрыха. Генрых нават марыць, каб Альберт жыўразам з імі, «быў яго дзядзем». Альберт пахаваў любуюжонку Лін. На яго вачах сябар Рай пайшоў на смерць, «іён не змог перашкодзіць гэтаму. Змагацца з тупой магутDнасцю арміі было яму не пад сілу». Аднак і цяпер, ужо маDючы вопыт вайны і пасляваеннага ліхалецця, Альберт праDцягвае растрачваць свой вялікі талент на бяскрыўдныя маDлюнкі, за якія яму добра плацяць. Пісьменнік не хавае аднас, што гэты, найбольш прывабны з яго персанажаў, усёж абмежаваны. Ён мастак, але не намаляваў ніводнай ноDвай карціны, і часопісы друкуюць яго малюнкі, зробленыяпад уплывам вялікага кахання яшчэ да вайны падчас жыцDця ў Англіі.

Эпілога ў кнізе няма. Раман заканчваецца амаль ідылічDнай карцінай. У той дзень, калі ў сям’і Нэлы знікла надзея

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 160: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

160

помсты Гезелеру, Альберт адвозіць хлопчыкаў у вёску дасваёй маці. Генрых прыгадвае, што яго маці і Альберт абDмяняліся поглядамі, ад чаго твар Вільмы стаў азораным, «увачах маці засвяцілася надзея». І хлопчык пачынае верыцьу будучае: «Гэта цягнулася адно толькі імгненне, але ёнведаў цяпер, што адно імгненне можа ўсё змяніць».

Сэнс назвы рамана ў тым, што «Дом без гаспадара» —гэта Германія пасля другой сусветнай вайны, якая прынесDла вялікае няшчасце нямецкаму народу. Пасляваенная ГерDманія апынулася перад выбарам новага шляху ў будучыню,які звязаны з маладым пакаленнем немцаў, што і ўвасобDлена ў вобразах Генрыха і Марціна. Гэта таксама і хатыабодвух хлопчыкаў, дзе няма гаспадароў, бо яны не вярнуDліся з вайны. Ні «дзядзькі» Вільмы, ні паклоннікі Нэлытак і не зрабіліся «гаспадарамі ў доме». Вырашэнне прабDлемы рамана звязана не з бацькамі, а з дзецьмі. Назва сімDвалізуе і няўпэўненасць у палітычным жыцці Германіі, дзеаўтар заўважаў новыя праявы шавінізму і мілітарызму.

Яшчэ ў ранніх аповесцях Г. Бёля высвечвалася важнаярыса апавядальнай манеры пісьменніка, якая выявіла сутDнасць яго маральнай і грамадзянскай пазіцыі: дзеянне ў яготворах, як правіла, адбываецца ў двух часавых планах, уваенныя і пасляваенныя гады. Тая ж кампазіцыйная двухDпланавасць вызначае структуру і «Дома без гаспадара». ЗлаDвесныя прыметы мінулага, якія жывуць у сучасным, —важны элемент мастацкага стылю Г. Бёля.

Адметнасць апавядальнай манеры аўтара ў рамане «Домбез гаспадара» ў тым, што кожная глава напісана ад імяпэўнага героя — то дзяцей, то дарослых. У шырокім сэнсегэта манера сучаснага кінамастацтва. Пяць апавядальныхпунктаў гледжання (ці прыём поліфаніі) стварае аб’ёмнаевыяўленне жыцця, актывізуе думку чытача, збліжае яго згероямі. Аўтар амаль нічога не гаворыць «ад сябе», але ённепрыкметна падключаецца да разважанняў, успамінаў геDрояў, што дазваляе паўней раскрыць іх унутраны свет.Унутраныя маналогі ўсіх персанажаў маюць падобную стыDлявую афарбоўку, часта супадаюць у рэаліях мыслення,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 161: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

161

вызначаюцца аднолькавым рытмам, рытмам руху нямецDкай гісторыі. Асноўная танальнасць твора — падкрэсленалірычная. У рамане дзве сюжэтныя лініі: Нэлы і Вільмы.У лёсе Вільмы і лёсе яе сына Генрыха паўтараецца лёс НэDлы і яе сына Марціна, але на простанародным узроўні,сярод галечы і пастаяннага клопату пра хлеб надзённы.Тыя ж самыя праблемы нямецкага жыцця паDрознаму праDламляюцца ў свеце людзей забяспечаных і ў свеце бедных.

У рамане «Дом без гаспадара», як і ў іншых творах Г. БёDля, за прыватнымі лёсамі герояў паўстае трагічны лёс наDцыі. Раман прасякнуты пафасам адмаўлення тых заяў няDмецкіх дэмагогаў, якія прапаведавалі ідэю хрысціянскагадаравання ваенных злачынцаў, спрабавалі сцвярджаць,што «нацысты былі не такія і дрэнныя, рускія страшнейDшыя». Чалавек глыбока рэлігійны (Г. Бёль — католік паDводле веравызнання), ён, аднак, не прымае мараль непраDціўлення злу насіллем. Наадварот, ён настойліва шукае ўдушах сваіх суайчыннікаў не пакору, а нянавісць да сілзла. Пісьменнік уздымае праблему ўсенароднай віны за паўDтарэнне фашызму. У гэтай сітуацыі Г. Бёля хвалюе менаDвіта псіхалогія радавога немца, самай шырокай масы заходDнегерманскага бюргерства.

Г. Бёль увайшоў у гісторыю літаратуры са сваёй асобDнай тэмай — асэнсаваннем вынікаў вайны, сцвярджэннемяе бессэнсоўнасці, прызнаннем вінаватасці немцаў і патраDбаваннем нацыянальнага пакаяння.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Што новага даведаліся вы пра лёс немцаў, пра ролю вайны ў

іх жыцці з рамана «Дом без гаспадара»? 2. Якімі пачуццямі прасякDнуты гэты твор? Як вы лічыце, ці падыходзіць для яго характарысDтыкі тэрмін «літаратура руін»? 3. Чаму раман Г. Бёля мае назву«Дом без гаспадара»? Як яна раскрывае галоўную ідэю твора? 4. ПадDрыхтуйце параўнальную характарыстыку сяброў — Марціна і ГенDрыха. Як жывецца хлопчыкам у «доме без гаспадара»? Як Марцінуў размовах з Генрыхам адкрываецца складанасць жыцця? 5. ПраанаDлізуйце апошнія радкі твора, калі абодва хлопчыкі засынаюць на ноDвым месцы. Якое гучанне надае раману такі фінал? Чаму кніга сконDчылася на «ноце» роздуму, разважання?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 162: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

162

ß¡ÃÅÍ²ß ßͲØ×ÛÖ

(1948—1988)

Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 ліDстапада 1948 года ў вёсцы Рудка ПінDскага раёна Брэсцкай вобласці ў сяDлянскай сям’і. З дзяцінства былаўлюблёная ў шырокія зялёнаDблакітDныя прасторы Палесся, зачараванаяспеўнай мовай і руплівай працай сваіхземлякоў, смак якой пазнала з мамайМарыяй Андрэеўнай на полі, на пакоDшы. Вучылася ў Парэцкай сярэдняйшколе, дзе зараз знаходзіцца музей зэкспанатамі пра яе — «ластаўку ПаDлесся».

У 1971 годзе Я. Янішчыц скончыла філалагічны фаDкультэт БДУ ў Мінску. Затым працавала загадчыцай бібліDятэкі ў ЦК ЛКСМБ, літаратурным кансультантам «СельDскай газеты», а з 1983 года загадчыцай аддзела паэзіі часоDпіса «Маладосць». Незабыўнай старонкай біяграфіі стаўсяяе ўдзел у працы ХХХVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААНу складзе дэлегацыі Беларусі. Затым зноў быў Мінск. Быўштодзённы рупны пошук маладых талентаў, нарады, пасяDджэнні, сустрэчы, праца ў перыядычных выданнях.

Рос сын, яе светлая надзея і радасць. Да яго яна звярDталася ў сваёй творчасці непасрэдна і ўскосна. І клаліся напаперу лаканічныя радкі верша «Сынок і маці». Менавіталагодным словам «сынок» звярталася да сына Жанчына,Паэтэса, Маці. І ставіла побач са словам «сынок» іншыясловыDвобразы: «зямля» — «маці» — «зерне» — «ралля» —«дарога» — «час» — «грозны меч» — «слова»:

Пакуль яшчэ зялёная зямляТрымае нас па міласці закона,Сынок і Маці — зерне і ралля,Сынок і Маці — мудрая ікона.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 163: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

163

<...>

Крывавы час, адкінь свой грозны меч,Прыслухайся да сцішанага слова.З кароткіх, як само жыццё, сустрэчСаткана іх нявечная размова.

25 лістапада 1988 года жыццё паэтэсы трагічна абарваDлася. Яе заўчасны адыход ад нас, магчыма, можна растлуDмачыць яе ж вершаванымі радкамі:

І гусляў звон, і чарак перазвон,І срэбны звон няпоўнага вядзерца.…А ў горадзе, што стаў, як Вавілон,Мне не пазбегнуць катастрофы сэрца.

Умоўна творчасць Я. Янішчыц можна падзяліць на трыперыяды. Першы завяршаецца выхадам у свет зборніка«Снежныя грамніцы» ў 1970 годзе. Голас паэтэсы гучаў угэты час на высокай ноце. Яна была зачаравана прыродайроднага краю, сярод якой адчувала сябе «непрыручанаюптушкай», вольнай душою і сэрцам. Яе захапіла і павялаза сабой мова, што, «як сонца... беларускае», свеціцца«словам кожным», якую праз гора данеслі да нас, «родную,цёплую, жывую і непаўторную», нашы продкі («Мова»).Летуценніца, рамантычна настроеная асоба, яна з захапленDнем слухала песні, што буйна зацвіталі «ў сялянак на гуDбах» («Славянскае застолле»). Родны край паэтызуецца ўранніх вершах узнёсла, радасна, рамантычна, бо душа аўтаDра, «як чуйнае карэнне, зноў адчула родную зямлю...» («Нешукаю гаманлівай славы...»):

«Я любDлю!»— пацвердзілі дубровы,Светлыя, як лебедзя крыло.І для песні падказала словыРоднае палескае сяло.

Побач з матывам любові да роднага краю ў паэзіі Я. ЯніDшчыц разгортваецца і матыў светлага юнацкага кахання.Найбольш выразна пазіцыя паэтэсы ў гэтым пласце лірыківыявілася ў вершы «Ты пакліч мяне. Пазаві...», у якімсцвярджаецца не менш шчырая, чым любоў да роднага

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 164: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

164

краю, першаснасць кахання, як бы замацаваная радкомDрэфрэнам «Пачынаецца ўсё з любві…». Канцоўка верша выDтрымана ў стылі паDмаксімалісцку настроеных паэтаўDраDмантыкаў, гучыць катэгарычна, аднак мы не заўважаем гэDтай катэгарычнасці, бо паэтэса аргументавала яе радкамі:

Пачынаецца ўсё з любві,А інакш і жыць немагчыма.

На апошняй пазіцыі ў творы стаяць сэнсава важныясловы «пазаві», «любві», «не крыві (душой)», «салаўі»,якія павязваюць у цесныя сэнсавыя адзінствы астатнія —«травах», «ява», «шырокай», «крокі», «краявіды», «агіда»,«плячыма», «немагчыма».

Верш «Чаму ніколі не баюся я...» з’яўляецца медытаDцыяй, разважаннем паэтэсы пра законы мастацкай творчасDці. Аўтар тлумачыць прычыну сваёй духоўнай ураўнаважаDнасці, смеласці, адданасці роднай зямлі любоўю да малойрадзімы, як і ў многіх іншых творах.

Як часта бывае ў філасофскай медытацыі, ужо ў самымпачатку твора вызначаны прадмет размовы двума лаканічDнымі радкамі ў форме пытальнага сказа:

Чаму ніколі не баюся яАпусташэння галавы і сэрца?

Верш сведчыць пра ўменне Я. Янішчыц ужо ў ранні пеDрыяд творчасці стрымліваць пачуцці, асэнсоўваць іх і прыDводзіць у стройную сістэму ўдумлівай і шчырай разважліDвасцю:

Чаму ніколі не баюся яАпусташэння галавы і сэрца?Ёсць у мяне зялёная зямля,Яна магутней слабасці і смерці.Ёсць у мяне глыбінная тугаПа далавых і ціхіх берагах.Ёсць у мяне на пальцах мазаліТаксама ад любові да зямлі.

Пасля зборніка «Снежныя грамніцы» тэматычны дыяпаDзон паэзіі Я. Янішчыц значна пашырыўся. Нязменнымі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 165: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

165

засталіся і яшчэ больш паглыбіліся тэмы бацькоўскага паDрога, любові да малой радзімы, маці і мацярынства, каDхання, але побач з імі ўзмацніліся філасофскія тэмы малаDдосці і сталасці, хвалявання і спакою, мастака і мастацтва,адзіноты, прызначэння жыцця (зборнікі «Дзень вечаровы»(1974), «Ясельда» (1978)). Радасны пафас і настрой паменDшыўся. З’явіліся трывожныя па інтанацыі вершы, прасякDнутыя то лёгкім элегійным сумам («Дзевятнаццаць», «Недакарала, не журыла...»), то нясцерпным болем, як, напрыDклад, у васьмірадковым творы, у якім праз катэгарычнае«ні на міг, ні на век — не твая» прабіваецца на паверхнюхваля роспачы, болю:

Ні на міг, ні на век — не твая.Так і трэба, відаць, так і трэба!Распрыгонена сцежка мая.Аж да самага хмарнага неба.

У многіх вершах зборніка «Ясельда» паглыбляецца філаDсофскі пачатак. Паэтэса ўзнімаецца да высокай грамадзянDскасці, пераадольвае пакутны боль развітання з каханымуспамінамі пра родную зямлю, дзе «перапёлка плача, / агDні рабін гараць», а свет ажынны надзвычай «прасторны ітрапяткі», пра маму, якая ёй, сваёй дачушчцы, вышылападушкі, «лёгкія, як дым, пухавікі». Яе, ужо гараджанку,усцешваюць «заснежаныя купкі вербалозу» і «сярэбраныяшапкі сасняку». Прыгадваецца і светлае, бесклапотнае дзяDцінства — і адступае боль, і з’яўляюцца радкі празрыстыя,як кроплі расы. Асабліва выразна працэс пераадольваннятрагедыйнага пачатку выяўляецца ў вершы «Не воблака,а проста аблачынка...».

Верш лаканічны — усяго восем радкоў. Лёгкі, ледзьпрыкметны сум па мінулым згадваецца пры параўнанні твоDра з іншымі, але ў самім тэксце словам, вобразам ён амальне выказаны. Больш таго, як абярог ад суму, гучыць дзеяDслоў «усміхнуся» ў двух заключных радках:

Ўсміхнуся я: яшчэ бяжыць дзяўчынкаПа кладцы той, якой даўно няма.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 166: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

166

А перад гэтым была створана карціна — выразная, пласDтычная, у цэнтры якой дамінантныя вобразыDрэаліі «аблаDчынкі», «дзяўчынкіDматылька», «кладкі». Паэтэса як быперадае нам, чытачам, захаваныя ў памяці згадкі мінулаDга. Яна нібыта проста канстатуе тое, што было раней, алевыразна намаляваная карціна не пакідае чытача абыякаDвым. Інтанацыя, пафас задаецца твору з самага пачаткуадмоўным параўнаннем «не воблака, а проста аблачынка»,у якім вялікую сэнсавую нагрузку нясе слова з памяншальDнаDласкальным суфіксам «DынкD». Следам за гэтым «мякDкім» словам ідзе слова «загадкава», якое яшчэ больш акрэсDлівае ўрачыстасць, святочнасць дзеі. І выніковым вобразам,які гучыць як заключны акорд урачыстай мелодыі, апошніштрых на палатне дзівоснай карціны, з’яўляецца вобразDпараўнанне вясёлай дзяўчынкі з матыльком: лёгкая, праDзрыстая, яна не бяжыць, а ўзлятае над кладкай.

Запаволеная інтанацыя верша ствараецца пяцістопнымямбам, які лёгка вызначаецца па трох апошніх радках. ІнDтанацыя «прыпыняецца» ў трэцім і сёмым (на месцы двухDкроп’я) радках: гэту спакойную плынь думкі парушае струDмень хвалявання.

Не выпадкова зрыфмаваныя ў першым катрэне словы«аблачынка — дзяўчынка»: гэтым прыёмам паэтэса, можа,міжвольна выводзіць нас яшчэ на адно параўнанне дзяўDчынкі — сімвала юнацтва. Такім чынам, гуманістычны паDфас верша абумоўлены жаноцкай мяккасцю выказвання зпачуццём лёгкага суму, што перадаецца двума дамінантныDмі ў тэксце вобразаміDпараўнаннямі дзяўчынкі з лёгкім маDтыльком і загадкавай аблачынкай:

Не воблака, а проста аблачынкаЗагадкава плыве над галавой.Смяюся я: вясёлая дзяўчынка,Як матылёк, ляціць над кладкай той...

Як добра ёй журыцца беспрычынна!Да твару ёй і лета, і зіма.Ўсміхнуся я: яшчэ бяжыць дзяўчынкаПа кладцы той, якой даўно няма.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 167: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

167

У зборніку «Ясельда» паDранейшаму дамінуе матыў люDбові, якім павязаны ў тугі вузел пачуцці да роднай зямлі:«Люблю ліпнёвы грыбасей / І ціш палёў, і водар мяты. / Затое, што няма радней / Тае мясціны, дзе ўзышла ты», спаDчуванне лёсу адзінокіх з вайны ўдоў, якія выпраменьваюцьмудрасць і дабрыню: «Лаўлю ласкавы поціск вашых рук, /Што загрубелі ад работы трошкі» («Балада вернасці»), паDшану да герояў вайны, загінуўшых і жывых, да якіх паэDтэса прыходзіць, не толькі каб выказаць свой жаль, а «яксястра да брата» («Абеліскі. Васілю Быкаву»). Асабліва ўзруDшана гучыць тэма кахання — нялёгкага, драматычнага, баDлючага і ўсё роўна — светлага, чыстага, адчайнага, такоDга, як у сціслай зрокавай і разам з тым сатканай з мноствафіласофскіх асацыяцый мініяцюры «Бабіна лета»:

Над полем, над гасцінцам,Мінаючы зямлю,На тонкай павуцінцы —Адчайнае «люблю».

Верш «Помню, помню праз гады...» змешчаны ў зборніDку «На беразе пляча», сама назва якога сімвалічная, метаDфарычная: хіба можа быць бераг у пляча? Ён жа бывае ўрэчкі, у возера, у мора. У зборніку на першы план выхоDдзіць тэма грамадзянская. Пра лёс маці, якая радаваласятолькі тады, калі вярталася з поля і вучыла дачушку небаяцца пожні, зямлі, хадзіць па ёй басанож («Мама»). ПраЯгадны хутар (аднайменная паэма), дзе жыў і «за кожнаедрэва, як за ўнукаў, хварэў» дзядзька Арцём. Пра Любоў,неад’емную ад Радзімы.

У новым зборніку пашырылася фальклорная аснова. НіDбы да гаючай крыніцы, прыпадае сэрцам да вуснай народDнай творчасці «палеская ластаўка», скарыстоўвае яго мелоDдыі, словы, тропы. Асабліва паDмайстэрску гэта выяўляеццаў паэме «Ягадны хутар».

Твор «Помню, помню праз гады...» напісаны пад ураDжаннем пачутай песні, радкі з якой цытуюцца ў ім даслоўDна: «Выпі, золатца, вады, / Сэрца супакоіцца». Яны згадваDюцца ў першым і ў заключным, чацвёртым, катрэнах, як

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 168: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

168

бы бяруць верш у сэнсавае кальцо: гераіня твора (яна ж аўDтар: ролевыя гераіні і героі ў Я. Янішчыц — з’ява рэдкая —мама, бабуля, цётка, дзядзька, стрыечны брат, землякі)згадвае, як некалі яе, самотную, растрывожаную, хваляваліяскравыя песенныя словы. Гэты свой асабісты вопыт гераDіня хоча скарыстаць, суцяшаючы «ў горы сябраDсокала».Асноўная ідэя твора заключаецца ў сцвярджэнні магчыDмасці пераадолення смутку, гора і нягод крынічнай вадойі песняй. Думка гэтая падаецца разгорнута, не дэкларатыўDна: да крынічнай спакойнай вады вядуць вольныя, як птушDкі, сцежкі («сцежкіDптушкі» — аўтарскі асацыятыўнывобраз). Гэтыя сцежкі ўжо зведаны гераіняй («Мне дарогіне пытаць, / Сонейка высокага»), у якой ужо «трыццацьвёснаў за спіной»; да таго ж гэтыя вёсны былі не ўсе спаDкойныя. Вобраз героя твора выпісаны ў фальклорным стыліпры дапамозе параўнання ў форме прыдатку — «сябарDсокал». З іншых фальклорных прымет адзначым выкарыDстанне народнай фразеалогіі («золатца», «сэрца супакоіцца»),сталых эпітэтаў («сцежкі — птушкі вольныя», «сонейкавысокае»), вобраза крыніцы з гаючай вадой. РытмікаDінтаDнацыйны малюнак верша — песенны, напеўны, створанытрохстопным харэем, вельмі частым у народных песнях.Рыфма «сокала — высокая» — багатая, паўнагучная. ЗверDнем увагу на лаканізм фраз, на адсутнасць злучнікаў (нашаснаццаць радкоў толькі адзін), на пропускі слоў, штоспрыяе «дынамізацыі» рытму.

Значную ролю ў творы адыгрывае вобразDдэталь, якіўзмоцнены метафарычным эпітэтам, — «спеўная ваколіца».Вобраз ваколіцы ў вершы — вобраз Беларусі, краіны, паDдобнай на светлую, чыстую крыніцу з гаючай вадой і з неменш гаючымі песнямі. Лаканічна і проста, засяроджана ісветла сказала паэтэса пра сябе ў вершы: адзначыла свойузрост, акрэсліла такія рысы характару, як летуценнасць,міласэрнасць, уражлівасць.

У наступных зборніках — «Пара любові і жалю» (1983),«Каліна зімы» (1987), многія вершы з якіх увайшлі ў кнігувыбраных твораў «У шуме жытняга святла» (1988), — паDбольшала грамадзянскага пафасу, паэтэса ўзнялася на яшчэ

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 169: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

169

большую вышыню і вастрыню адчування складанасці і драDматызму жыцця асабістага, сямейнага, і агульначалавечаDга. Лірыка Я. Янішчыц становіцца трагедыйнай па сваімпафасе ў цэлым, а элегія суму, смутку і жалю ператвараецDца часцей і часцей у элегію болю. Дарэчы, не выпадковыяў сувязі з выказанай тэмай і назвы зборнікаў, у якіх паядDнаныя любоў і жаль, а каліна паўстала перад намі сяродзімовай сцюжы і выжывае ёй насуперак. У пазней напісаDных творах пашыраюцца прастора і час, аўтарская думкавольна перамяшчаецца з аднаго кутка планеты (Палессе,Мінск) у іншыя: прысвячэнні М. Багдановічу («Ялта —1917»), У. Маякоўскаму («Кастры ў Петраградзе»), ЛесіУкраінцы («У вянок Лесі Украінкі»), М. Лермантаву («Намесцы дуэлі Лермантава»). Вершы пішуцца пра роднуюхату («Хата»), хуткаплынны рух ракі («Плыві, рака!»), лёссалдацкіх удоў («Салдаткі») і свята, азмрочанае ценем горDкага хлеба («Свята пірага»), старажытныя муры («Ля муроўстагоддзяў») і вясковую прыгажуню заатэхніка Еву —каралеву, сярод вясковай квецені («Вішня»). Паэтэсе даўсяго справа, ніводную драбніцу жыцця яна не абмінае, кабузняць яе на вышыню сапраўднай мастацкасці. Як вось угэтым урыўку з верша «...Ты нібы зноў купаешся ў рацэ»:

О колькі пад нагамі красак стлела!О колькі незаўважана цвіце!Душа, ты, як ад болю, прасвятлела.Ты нібы зноў купаешся ў рацэ.

Верш «Любоў мая...», змешчаны ў зборніку «Пара люDбові і жалю», адлюстроўвае ідэйнаDфіласофскую эвалюцыюў творчасці выдатнай паэтэсы. Гэта ўзор грамадзянскайлірыкі. Твор прасякнуты адчуваннем болю і радасці жыцця,іх пастаяннага змагання, барацьбы. Па змесце і сэнсе —гэта развага паэтэсы пра сутнасць жыцця, на якую навяліяе катаклізмы ў прыродзе («Яшчэ лісток не ўпаў — а снеDгапад»). Твор пабудаваны па прынцыпе параўнання, супрацьDпастаўлення з’яў: змрочных («балючы век», снегапад ранDняй восенню, «усё вастрэй радні маёй прагалы», «агеньчыкдрогкі з маміных акон», «пяе зямля курганняў і ўдоў») і

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 170: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

170

радасных (любоў, песня, спелы бор, вольны гон ракі). У дуDшы лірычнай гераіні спявае скрыпка «на блаславёны лад»,звіняць вясельныя цымбалы. Заканчваецца верш на высоDкай паэтычнай ноце: спевы віхру, апалага лістка, курганDняў і ўдоў саступаюць месца вясельнай мелодыі, жывому,сучаснаму жыццю:

Пяе віхор, пяе лісток апалы,Пяе зямля курганняў і ўдоў.Любоў мая, ты скрыпка і цымбалы,І шаргункі — над грывамі гадоў.

Працэс пераадолення трагічнага пачатку ў паэзіі Я. ЯнішDчыц так і не адбыўся. Пра гэта сведчыць і верш «Любоўмая...». Любоў паэтэсы мае спачатку сумнае (жаль), затымтрывожнае, а пад канец трагічнае (боль) адценне. «Балючывек», «прагалы радні», нечаканы «снегапад» — усё цеснапераплялося ў сэрцы, каменем легла на душу, аднак — штовельмі важна падкрэсліць! — не перарасло ў адчай. Прагэта сведчыць і верш «Любоў мая...» пра вечны працяг інязгаснасць жыцця і любові — яго вернай спадарожніцы.

Адзначым удалыя эпітэты ў вершы: «спелы бор», «вольDны гон ракі», «балючы век», «жаркае вока вясельнага шкла»,«агеньчык дрогкі» акон маці; адсутнасць злучнікаў паміжсказамі, якія б толькі запавольвалі рух думкі, і пераваганазыўных і лаканічных сінтаксічных канструкцый («балюDчы век», «пяе віхор», «і шаргункі над грывамі гадоў»). ПаDмер вершаваных радкоў — пяцістопны ямб, традыцыйныдля паэзіі XIX і XX стагоддзяў.

Я. Янішчыц уяўляецца то бярозкай у зялёнай сукенцысярод шырокага чыстага поля, адкрытай вятрам і трывогаммінулага стагоддзя, то калінай, якая і зімою, наперакорсцюжнай завеі, палымнее чырванню застылых на марозеягад. Многім сучаснікам яна здаецца палескай ластаўкай —лагоднай і пяшчотнай птушкай, што пакінула людзям сваюнеўміручую песню. А можа, каму з нас яна ўяўляецца саDлоўкай, які праспяваў сваю песню — звонкую, чыстую,светлую, як жнівеньскія росы на прыбярэжных палескіх

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 171: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

171

лугах? Яе няма — і яна з намі. Яе голас гучыць у яе сумDнаDтрывожнаDрадасных вершах. І вось у гэтых радках:

Толькі ж у працы знаходзім спатолю.Хто там палохае: «Быць ці не быць?»Благаслаўляю нястомную долю:Найчалавечнаму свету служыць.

Як запавет нам, жывым, і сёння гучаць радкі паэтэсы:

І прыйдуць іншыя... ЎзаемнаУславім дзён сэрцабіццё.Пара мне знаць, што недарэмнаПа кроплі траціцца жыццё.

Я. Янішчыц пашырыла тэматычныя далягляды беларусDкай паэзіі, увёўшы ў яе пейзажныя карціны палескай прыDроды. Творчасць Я. Янішчыц засведчыла імкненне літараDтуры да сінтэзу жанравых і стылявых прымет, узбагачэннятрадыцыйнай вобразнасці асацыятыўнай, ускладненай, дапаглыблення псіхалагічных высноў, да паяднання жаночаймяккасці і грамадзянскай мужнасці.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Калі і дзе нарадзілася Я. Янішчыц? Чым адметная яе малая

радзіма? 2. Як называліся зборнікі паэтэсы? Патлумачце назвы. Штогэта за свята — снежныя грамніцы? 3. Колькі перыядаў у творчасціЯ. Янішчыц можна вызначыць? Дайце кароткую характарыстыкуаднаго з іх. 4. Вызначце вершаваныя памеры вершаў «Чаму ніколіне баюся я...» і «Помню, помню праз гады...». 5. Якімі рысамі паэDзія Я. Янішчыц блізкая да вуснай народнай творчасці?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 172: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

172

ÃÅÎÐÃ²É ÌÀÐ×ÓÊ

(íàð. ó 1947)

Георгій Васільевіч Марчук нараDдзіўся 1 студзеня 1947 года ў ДавыдDГарадку. Бацькі будучага празаіка ідраматурга рана памерлі і пакінулісына на выхаванне бабулі і дзядулю.Пасля заканчэння школы Георгій паDступаў ва Усесаюзны інстытут кінеDматаграфіі, але спроба была няўдаDлая. Ён вярнуўся на радзіму і працаDваў кіраўніком драматычнага гурткапры ДавыдDгарадоцкім доме культуDры, потым — два гады інструктарамСтолінскага РДК, мастацкім кіраўніD

ком ансамбля пры парку культуры і адпачынку ў горадзеСтоліне.

У гэты час на старонках газеты «Навіны Палесся» з’яўDляюцца першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні Г. МарчуDка. У 1973 годзе ў газетах «ЛіМ» і «Чырвоная змена» пісьDменнік друкуе свае творы «На шляху да самастойнасці» і«Знаходка», атрымлівае прэмію на конкурсе драматургіі зааднаактовую п’есу.

У 1969 годзе Георгій Васільевіч пераязджае ў Мінск іўладкоўваецца на працу на кінастудыю «Беларусьфільм».Паралельна з працай Г. Марчук завочна вучыцца на аддзяDленні тэатразнаўства Беларускага тэатральнаDмастацкагаінстытута, а таксама працягвае свае творчыя спробы: у1974 годзе ён друкуе чарговыя апавяданні і гумарэскі, анаDлізуе тэатральныя пастаноўкі і паступова сам пераходзіцьда стварэння невялікіх аднаактовых п’ес, едзе вучыцца наВышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў у Маскву.

Як бачна, шлях Г. Марчука ў літаратуру пачынаўся паDступова, ад практычнага пазнання сакрэтаў мастацкайтворчасці да ўласных твораў. Невялічкі мастацкі твор, гуDмарыстычнаDтэматычная аснова, канфліктнаDдынамічны

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 173: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

173

імпульс сюжэта — вось тыя творчаDэстэтычныя адметнасці,якія былі характэрныя для пачатковага этапу пісьменніцDкай біяграфіі Г. Марчука. Многія з іх захаваліся і ў далейDшай творчасці мастака слова. Праўда, на змену жанравыммініяцюрам прыйшлі вялікія эпічныя палотны. Пісьменнікцікавіўся праблемамі, аб’яднанымі вакол тэмы роднагакраю, яго гісторыі і сучаснасці. Адзін за адным спачаткуна старонках часопісаў, а потым і асобнымі выданнямі выйDшлі кнігі «Крык на хутары», «Кветкі правінцыі», «ПрызнанDне ў забойстве», «Паляшук», «Без ангелаў», «Сава Дым іяго палюбоўніцы», «Вочы і сон», «Год дэманаў», «Хаос»,«Казкі», «Урсула».

«Крык на хутары», «Прызнанне ў забойстве» і «Кветкіправінцыі» складаюць своеасаблівы палескі цыкл твораўГ. Марчука, які ахоплівае вялікі гістарычны перыяд: ад заDходнебеларускага ладу жыцця і да пасляваеннай рэчаіснаDсці. Аб’ядноўваючым стрыжнем раманаў з’яўляецца невяDлікае палескае мястэчка Нырча, у якім даволі празрыстаакрэсліваецца родны пісьменніку ДавыдDГарадок. СуадносDна з ім згадваюцца іншыя мясціны Століншчыны: Хорск,Альшаны, Рамель, Белавуша, Дубай.

Г. Марчук любіць свой край, любіць хуткаплынную ГаDрынь і своеасаблівых людзей: «Дбайныя, руплівыя, праDцавітыя, кемлівыя і хітрыя... гарадчукі невядома з якіхчасоў навучыліся дубіць скуры, шыць кажухі, касцюмы,плацці, спадніцы, рабілі граблі, бочкі, плялі кашы, сеткі,жакі, кавалі падковы, цвікі, капаніцы, завесы, нажы, доўDгія ключы, шылі зімовыя шапкі, паліто і чобаты. Кажуць,што ўсе польскія каралі заказвалі хромавыя боты толькі ўгарадоцкіх шаўцоў».

Для твораў Г. Марчука характэрна напружанасць сюжэDта, глыбіня псіхалагічнага даследавання герояў, часам дэDтэктыўнасць у разгортванні падзей.

У 1997 годзе выйшаў зборнік «Хаос». Гэта своеасабліDвыя абразкі, замалёўкі, зробленыя з натуры, падгледжаныяў жыцці і асэнсаваныя на старонках кнігі. У ім перапляDтаюцца вострыя сюжэты і праўда жыцця, трагедыя і гумар.Знаходзячыся на мяжы паміж хаосам і гармоніяй, чалавек

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 174: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

174

толькі сам мае права зрабіць выбар: ці ён будзе, як раб,служыць граху, грошам, ці здолее ўзвысіцца над абставіDнамі. Такі лейтматыў усёй кнігі, якая адзначана як лепшаякніга нашай краіны ў 1997 годзе.

У 2003 годзе Г. Марчук выдаў кнігу «Урсула», у якойзмясціў навелы кахання і давыдDгарадоцкія каноны.

Хоць навелы і каноны аб’яднаны ў асобныя часткі, яны,тым не менш, утвараюць цэласную кнігу, напоўненую філаDсофскаDлірычным настроем аўтара, яго разважаннямі, услаўDленнем жыцця, роднага краю, кахання, свету, часу, прастоDры. У ёй мастак слова пашырае стылістыку зборніка «Хаос»,у многім працягвае распрацоўваць маральнаDэтычныя праDблемы, спалучае эмацыянальнае і рацыянальнае, рэаліDстычнае і рамантычнае, асабістае і тыповае. Г. Марчук гляDдзіць на вялікі свет праз прызму роднага куточка, блізкагасэрцу ДавыдDГарадка. Ён для пісьменніка — мікрасвет, безякога не можа быць макракосмасу. Як адзначае І. КачатDкова, у кнізе «Урсула» выяўляецца дуалістычнасць свету,паяднанасць зямной рэчаіснасці і духоўнага быцця, стваDраецца своеасаблівае «...паглыбленне сукупных ведаў прасвет шляхам назірання за ім праз розныя крышталі». Тутцалкам адсутнічаюць знешнія падзеі, складаны сюжэт, наDсычаны вялікай колькасцю дзеючых асоб, а галоўны герой —прастора чалавечай душы — падаецца і даследуецца аўтаDрам у сваіх шматбаковых і часам нечаканых праявах і зруDхах, няпростых сувязях са знешнім светам.

Г. Марчук вядомы драматург, чые трагедыі, драмы, п’еDсыDказкі, камедыі ідуць на сцэнах многіх тэатраў. Творыпісьменніка перакладзены на рускую, літоўскую, польскую,украінскую, таджыкскую, македонскую мовы.

Па кнігах Г. Марчука напісаны сцэнарыі, пастаўленыфільмы «Ліст да Феліні», «Яблык месяца». За сцэнарыйфільма «Кветкі правінцыі» пісьменнік разам з творчым каDлектывам кінафільма атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.

У апошнія гады Г. Марчук працуе над кнігай дзённікаўі ўласных афарызмаў. У жанравым сэнсе мы назіраем вярDтанне пісьменніка да малых мастацкіх формаў. Яны, як

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 175: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

175

вядома, вымагаюць ад мастака слова канцэнтрацыі думкі,філасофскага погляду на жыццё, здольнасці пісьменнікапраз малое выказаць вялікае, у будзённым, звычайнымубачыць незвычайнае, узвышанае, сутнаснае.

Доўгі час Георгій Васільевіч узначальваў Дзяржаўнаевыдавецтва «Мастацкая літаратура», працаваў на кінастуDдыі «Беларусьфільм», цяпер — сакратар ГА «Саюз пісьменDнікаў Беларусі».

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Раскажыце пра пачатковы перыяд творчасці Г. Марчука. 2. У якіх

літаратурных жанрах працуе пісьменнік? 3. Якія тэмы дамінуюць утворах Г. Марчука? Чаму? 4. Назавіце найбольш значныя кнігі пісьDменніка. 5. Якія раманы Г. Марчука адносяцца да палескага цыкла?Што аб’ядноўвае гэтыя творы? Якія тэмы асэнсоўвае ў іх пісьменнік?6. У чым жанраваDстылявыя і тэматычныя адметнасці зборніка «Хаос»?7. За сцэнарый якога фільма Г. Марчук атрымаў Дзяржаўную прэміюБеларусі?

НАВЕЛЫ «ДАВЫД�ГАРАДОЦКІЯ КАНОНЫ»

Слова «канон» паходзіць ад грэчаскага kanon і пераклаDдаецца на беларускую мову як норма, правіла. Згодна са«Слоўнікам іншамоўных слоў» А. М. Булыкі, яно мае двазначэнні: 1) асноўнае правіла, палажэнне якогаDнебудзь кіDрунку, вучэння (напрыклад, царкоўныя каноны, каноныкласіцызму); 2) тое, што з’яўляецца традыцыйнай, абавязDковай нормай.

У дачыненні да мастацкай літаратуры паняцце «канон»часта выкарыстоўваюць для характарыстыкі жанраў і жанDравых формаў: існуюць свабодныя і цвёрдыя, ці кананічDныя, жанры і формы. Да апошніх адносяцца, напрыклад,санет, трыялет, рандо і інш.

«ДавыдDгарадоцкія каноны» Г. Марчука ўяўляюць сабойневялікія ліраDэпічныя навелы са спавядальнаDвелічальнымзместам. Яны прысвечаны роднай зямлі пісьменніка, люDдзям, якія на ёй жывуць. ДавыдDГарадок — унікальны куDток Беларусі. Ён мае багатую гісторыю, размяшчаецца ўмаляўнічым палескім краі, там, дзе паўнаводная Гарынь

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 176: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

176

зліваецца з прыгажуняй Прыпяццю. Тут жывуць вельміпрацавітыя і таленавітыя людзі, якія з гонарам распавяDдаюць пра свой гарадок, увасабляюць яго краявіды ў масDтацкіх творах, фільмах, жывапісных палотнах, песнях. У каDнонах Г. Марчук спрабуе паказаць унутраны свет сваіх земDлякоў, іх адносіны да традыцыйных, у пэўным сэнсе канаDнічных, паняццяў, з’яў, прадметаў, звычаяў. Пісьменнікапрываблівае менталітэт жыхароў ДавыдDГарадка, характэрDныя асаблівасці, якія вылучаюць гэтых людзей сярод іншыхжыхароў Беларусі. Асэнсаваць гэтыя адметнасці ён спрабуепраз адносіны гарадчукоў да Бога, Гарыні, Хаты, Вуліцы,Агарода, Школы, Ветру, Базару, Часу, Маці. СловыDпрыDсвячэнні падаюцца пісьменнікам з вялікай літары — янынабываюць тым самым сэнсавую важкасць, вызначальнасцьу жыццёвым лёсе чалавека.

Першым сярод дзесяці твораў нізкі ідзе «Канон Богу».Каля трыццаці пастулатаў «у стасунках гарадчукоў з Богам»вызначыў Г. Марчук у каноне. Першае сцвярджэнне пісьDменніка канстатуе, што Бог адназначна існуе — і так дуDмаюць усе местачкоўцы: «Без Божага благаславення і крыDжа не выбіраюцца ў далёкую дарогу, не пачынаюць ніякуюсправу, не сядаюць да абедзеннага стала». І так рабіласязаўсёды, і гэта стала гарадоцкім правілам, канонам, якіперадаваўся ад пакалення да пакалення, і не толькі ў звыDчаях, традыцыях, але і ў слове: «уратуй, Госпадзі», «Бог упомач», «дай, Божа, каб Гасподзь захаваў», «дапамажы,Божа».

Асаблівая пашана да Бога праяўляецца ў жыхароў ДаDвыдDГарадка ў час рэлігійных свят. У гэтыя дні людзі непрацуюць, «усе як бы трымаюць адказ» перад Богам, «мякDчэюць сэрцам і сваю крыўду, а часам і злосць за свае часоDвыя няўдачы не паказваюць». Бог, такім чынам, яднае люDдзей, абуджае ў іх патрэбу ўзаемнай павагі і міласэрнасці.Г. Марчук заўважыў, што яго землякі ўспрымаюць Бога ўчалавечым абліччы і адносяцца да яго як да суразмоўцы,дарадцы, памочніка, выратавальніка. Яны не клянуць ягоза тое, што часам дапускае несправядлівасць на зямлі, —хіба толькі крыўдзяцца на яго за гэта: «А дзе той Бог? Усё

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 177: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

177

няроўна дзеліць. Добры, чэсны памірае, а паразіт жыве».Чаму так адбываецца ў жыцці — людзі не задумваюцца,не шукаюць яны прычыны і ў саміх сабе. Нават жыццё, даDдзенае Богам як дар, не шкадуць. Праца — адна з галоўныхкаштоўнасцей местачкоўцаў, таму бывае, што і ў святочDныя дні яны не грэбуюць ёю, а толькі перахрысцяцца паслясціплага царкоўнага звону ды скажуць: «Даруй, Госпадзі.Свято ж сёння».

Бог — не прычына спрэчак паміж гарадчукамі, наваткалі хтосьці з іх і не верыць у яго, а вось пагаварыць праБога і нават пафіласофстваваць яны могуць: «Бог давыдDгарадчукам не дае сілы, але яны цвёрда вераць, што з імлягчэй і надзейней. Асабліва бачаць Боскую руку ў квеценісадоў, якімі так багаты гарадок».

Гарадчукі, як і большасць людзей, жывуць і працуюцьдзеля сваіх дзяцей. Ім яны жадаюць шчаслівага жыццёвагалёсу, здароўя і міласці Божай. Самы прыемны і ўзнёслыкамплімент у адрас дзіцяці — «Вочкі, як на іконе, тварык,як у анёла. Анёльскае дзіцятко».

З нараджэннем дзіця атрымлівае радзіму — дарунакБога. Гарадчукі любяць свой гарадок: «Бог мяне сюды прыDвёў, тут і жыць буду. Нікуды не з’еду. Людзі некаторыя паDехалі і хутка паўміралі».

З Богам, па меркаванні землякоў аўтара, трэба жыць удушы, тады і дапаможа чалавеку Гасподзь ва ўсіх справахдобрых.

Адносіны да Бога ў гарадчукоў не фанатычныя, а хутчэйпрактычнаDтрадыцыйныя. Баяцца Бога не патрэбна, але ігрэбаваць яго ласкай не варта.

З асаблівай пяшчотай, любоўю, нават з відавочным сыDноўнім абавязкам напісаны «Канон Гарыні». Нельга ўявіцьДавыдDГарадок без Гарыні. Раку, адносіны да яе, лад жыцDця местачкоўцаў пісьменнік паказвае праз вобраз рыбака,які сядзіць на носе лодкі з вудаю і ціха разважае пра жыцDцё — «вада, як і агонь, сваёй зменлівасцю падштурхоўваеда разваг», тым болей што ўспрымаецца яна жыхарамігарадка як жывая істота: «Ракой не грэбуюць і не абагаўDляюць яе, проста ставяцца да яе паважна, як да старэйшайсястры».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 178: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

178

Гарадчукі заўсёды клапаціліся пра чысціню ракі, не раDбілі ёй шкоды, прыстасоўваліся да жыцця з ракою, хоцьчаста і цярпелі ад яе ў час разліваў: «От, неспакой. Жывіі заўсёды думай, коб вода не знесла. Знай, мерай бераг. Ціз’ела яго вода?» З дзяцінства местачкоўцы прывыкаюцьжыць побач з ракою. Яна, па словах Г. Марчука, першайвыхоўвае і «загартоўвае характар чалавека», не церпіцьпаказуху, не даруе дурноту. Сваімі радасцямі і турботамілюдзі дзеляцца з Гарынню: «На Макавея, у дзень святакветак, жанчыны кідаюць з моста аднуDдзве кветкі з букеDціка, які толькі што асвяцілі ў царкве. Плывуць гладыёDлусы, бархоткі, бяссмертнікі, астры. Ціха прымае дарырака. Далёка плывуць кветкі, не тонуць... нібыта МлечныШлях на шырокай сіняватаDзеленаватай роўнядзі. Вербы,лозы, таполі, гледзячыся ў ваду, робяць яе зялёнай. ЖанDчыны з незвычайнымі, прасветленымі тварамі доўга з вэлюDмам суму глядзяць, як знікаюць удалечыні кветкі, сплыDваюць мары і надзеі, няспраўджанае шчасце». Вада прымаедарункі людзей, памятае тых, хто любіць і цэніць яе. Кабпацвердзіць гэты тэзіс, пісьменнік прыводзіць выпадак,калі ў мястэчку памёр апошні дзевяностагадовы майстар,які адзін умеў рабіць давыдDгарадоцкія дубыDлодкі. Ніхтояго смерці не заўважыў. «Рака заўважыла. Яна без лодкі,як гарод без кветак. Такое адчуванне, што маторныя лодкіяе раздражняюць, а вясло яна сама лашчыць».

Рака стварыла для гарадчукоў свой адметны, толькі імуласцівы лад жыцця, выпрацавала мясцовыя традыцыі,гульні, адносіны паміж людзьмі. Тут, напрыклад, спрытDнымі майстрыхаміDрыбакамі з’яўляюцца жанчыны —магчыма, таму, што і сама Гарынь успрымаецца людзьміціхай гаспадыняй ДавыдDГарадка, сімвалам «вечнага жыцDця», памочніцай, таямніцай, райскай асалодай, доктарам,«які лечыць бясплатна, здымаючы нервовы стрэс». А яшчэГарынь — своеасаблівы гонар гарадчукоў, яны часам люDбяць пахваліцца: «А ў вас такой прыгожай ракі няма, яку нас».

Рака — гэта бясконцы няспынны рух. Гэтым яна нагадDвае час — вымяральнік жыцця. Можа, таму стары рыбак

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 179: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

179

не спяшаецца ісці дахаты, а глядзіць на ваду, якая ў рухусваім забірае частку і яго жыцця: «Бяжыць рака, шуміцьвада, нешта пяе паDсвойму, не прасі яе, не пачакае, забярэі знясе твае гады». Цераз раку, як бачым, гарадчук далуDчаецца да асэнсавання вечнага пытання пра сутнасць чалаDвечага жыцця. Ён прыходзіць да высновы, што жыць трэбаціха і спакойна, як рака, не шкодзіць людзям, але і сябе ўкрыўду нікому не даваць.

У «Каноне Базару» раскрываецца яшчэ адна адметнасцьжыццёвага ўкладу гарадчукоў. З высокім майстэрствамстварае пісьменнік лубковую карціну базару з яркімі колеDрамі, гаманой, важнымі тварамі купцоў і настойлівымі праDпановамі гандляроў. Базар для гарадчукоў такая ж неабDходнасць, як вырошчванне кветак ці «добрыдзень» суседу,як смачны абед на стале ці смех дзіцяці ў роднай хаце.Базар — гэта цэлы свет, які па выпрацаваных вякамі траDдыцыях, яшчэ, напэўна, з часоў народных вечаў, ствараецDца ўсімі жыхарамі гарадка. Ён доўжыцца толькі пару гаDдзін, але цалкам задавальняе ўнутраную патрэбу людзей упадтрымцы формы іх гандлярскіх здольнасцей, незалежнаад таго, прадавец ён ці пакупнік. У ДавыдDГарадку, асаблівападкрэслівае Г. Марчук, базар «не шумлівы, не крыклівы,ніхто там вас за рукаў не скубе, не патрабуе саступіць дарогу».

З тэксту канона вынікае, што базар для сённяшніх гаDрадчукоў не толькі матэрыяльная, а найперш духоўная паDтрэба ў непасрэдных чалавечых зносінах, у час якіх можDна пачуць мясцовыя навіны, пагаварыць «пра дзяцей, прасон, пра агарод, пра серыялы, пра маючае адбыцца вяселле,пахваліцца імпартнай машынай, якую купіў сын, ды пажаDліцца на цэны на газ, дровы, электрычнасць».

Адметнасць гарадоцкага базару яшчэ і ў тым, што кожDны абавязаны на ім нешта купіць: «Хоць на пяць капеек,а купі, інакш які ты гарадчук». Праўда, здараюцца выпадDкі, калі «прынясе жвавы муж... дахаты клін сыра, а жонказ парога ў гнеў: “А нашчо ты, сляпы крот, купіў сыр? Хібане бачыш, шчо мой под гнётом ляжыць? Шчо ты мяне пеDрад людзьмі ганьбіш?”»

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 180: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

180

На гарадоцкім базары можна купіць усё. Калі чаго няма —закажы і на наступны дзень табе прынясуць заказ прамадахаты — местачковыя гандляры паважаюць сваіх пакупDнікоў.

Базар заканчваецца, і задаволеныя людзі разыходзяцца.«Яны кіруюцца дахаты павольна, разважліва, нібы развітаDліся з вялікім пярэстым каляровым светам шчаслівых тваDраў, бо ваўкаваных на гарадоцкім базары не бывае».

«Канон Маці» завяршае нізку «ДавыдDгарадоцкіх каноDнаў». Гэта лірычны маналог пісьменніка да сваёй маці. СыDну хочацца, каб маці вярнулася да яго і, як некалі, запытаDлася пра здароўе, сям’ю, родных, хату, ДавыдDГарадок...Сын дае адказ на ўсе мяркуемыя пытанні маці: «Нашых іне паменшала, і не пабольшала. На месца тых, хто пайшоўза табой, прыйшлі, дзякаваць Богу, новыя сваякі... СяброDвачкіDаднагодкі твае ўсе паўміралі, а мае аднакласніцы ўсепайшлі на пенсію. Хаты няма. На нашым пляцы чужыялюдзі збудавалі камяніцу». Г. Марчук не мінае ў маналогумагчымасці расказаць і пра значныя, і пра дробныя падзеіДавыдDГарадка: пра яго 900Dгадовы юбілей, пра помнікДавыду, пра тое, што людзі сталі меней дзяцей нараджаць,што ўсе паDранейшаму гандлююць насеннем і гуркамі. НеDкалькі слоў аўтар канона гаворыць пра сябе: «Ты сварыDлася: “Не прыдумляй, сынок, кажы праўду...” А я прыдумDляў і стаў пісьменнікам. У творах малюю твой партрэт іпішу твой характар, даруй». Г. Марчук дзякуе маці за тое,што дала яму жыццё, што некалі ўзяла за руку і павялазнаёміць з маленькай радзімай: «Паказала вуліцы, царкву,вадзіла ў школу, на старымDстарым цвінтары паказала маDгілы продкаў».

Найбольшая падзяка чалавеку — добрая памяць праяго. У навеле сын звяртаецца да маці на яе мове, матчынаймове. Гэта надае твору асаблівы лірызм, падкрэслівае шчыDрасць і цеплыню пачуццяў: «Мамо, не було і дня, коб я неўспамінаў цябе».

Наступная частка канона напісана ў форме запавета:пісьменнік жадае знайсці свой вечны спачын у родным краі,там, дзе яму знаёма ўсё да драбніц: «Хачу, каб палажылі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 181: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

181

ў роднай зямельцы на старэнькіх могілках, якія маўкліваахоўваюць продкі: жвавы дзед, сціплая бабуля, ласкаваямаці, працавітыя дзядзькі ды ўвішныя цёткі...» Пісьменнікне проста выказвае жаданне быць пахаваным на радзіме —ён абгрунтоўвае прычыну такога выбару: хоча, каб над ягомагілай усё так жа, як і пры ім, віравала жыццё, каб «поDбач спяшаліся дзеткі ў школу, каб грукацеў воз па бруку,каб лашчыў, лятаў... даўкаDпрыемны пах чаромхі і густыпах бэзу... Толькі тут, у родным мястэчку, ціша не будзепалохаць, а лашчыць раўнавагай і спакоем...».

Светлы вобраз маці адхіляе ад сына журботныя думкі:«Так, сынок, не памірай. На зямлі столькі добрага, хароDшага, столькі любові разліта, што не паспяваеш наталіцьдушу і напалову».

«ДавыдDгарадоцкія каноны» ўспрымаюцца як адзіны масDтацкі твор, у якім спалучаецца аўтарская фантазія і рэальDнасць, у якім праз найбольш значныя вобразы, дэталі,краявіды малюецца цэласная карціна жыцця маленькагапалескага гарадка, часткі нашай вялікай агульнай радзімы,імя якой — Беларусь.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Як вы думаеце, чаму Г. Марчук цыкл сваіх навел назваў

«ДавыдDгарадоцкія каноны»? 2. Чаму сярод шматлікіх адметнасцейДавыдDГарадка пісьменнік сканцэнтраваў сваю ўвагу на вобразахГарыні, Вуліцы, Школы, Базару? 3. Чаму, на вашу думку, свой цыклпісьменнік пачаў з «Канона Богу»? 4. Як, па меркаванні Г. Марчука,гарадчукі адносяцца да Бога? 5. Чаму, на думку пісьменніка, Богяднае людзей, абуджае ў іх патрэбу ва ўзаемнай павазе і міласэрDнасці? 6. Чаму свае пачуцці да Гарыні Г. Марчук раскрывае праз вобDраз рыбака? 7. Чаму пісьменнік адухаўляе Гарынь? Які асноўны масDтацкі троп выкарыстоўвае ён для гэтага? 8. Якія адметнасці давыдDгарадоцкага базару падкрэслівае аўтар у навеле «Канон Базару»? 9. Яквы думаеце, чаму менавіта «Канонам Маці» пісьменнік завяршае сваюнізку навел? 10. Дакажыце, што навела, прысвечаная маці, выдзяDляецца з шэрагу іншых адметным лірызмам, кранальнай аўтарскайпяшчотай, вобразнасцю.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 182: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

182

ÀËßÊÑÅÉ ÄÓÄÀÐÀ¡

(íàð. ó 1950)

А. Дудараў — вядомы беларускідраматург і празаік, заслужаны дзеDяч мастацтваў Беларусі, старшыняБеларускага саюза тэатральных дзеяDчаў. Яго п’есы з поспехам ставяцца нетолькі ў тэатрах Беларусі, але і за мяDжой: у Балгарыі, Ірландыі, Польшчы.

Аляксей Ануфрыевіч Дудараў наDрадзіўся 6 ліпеня 1950 года ў вёсцыКляны Віцебскай вобласці ў сям’і калDгаснікаў. У 1967 годзе закончыў сяDрэднюю школу і паступіў у НавапоDлацкае прафтэхвучылішча нафтавікоў,

потым працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўDчым заводзе. Затым была служба ў войску і яшчэ два гадыпрацы нафтавіком. У 1972 годзе будучы драматург паступіўу Беларускі дзяржаўны тэатральнаDмастацкі інстытут, штозрабіла вялікі ўплыў на яго творчае сталенне. Менавіта тутпадчас вучобы ярка выявіліся літаратурныя здольнасціА. Дударава. Па ўспамінах драматурга, на практычных заDнятках ён вельмі любіў інсцэніраваць прыдуманых ім перDсанажаў, якія з цягам часу сталі героямі яго першых апаDвяданняў «Кіёск», «Вярбінка», «Вокны», надрукаваных у1973 годзе. Для ранняга перыяду творчасці А. Дударавахарактэрная тэма жыцця беларусаў, пераважна вяскоўцаўDпрацаўнікоў.

Вучоба ў тэатральнаDмастацкім інстытуце паўплывалана далейшыя творчаDэстэтычныя пошукі А. Дударава. У гэDты час ён захапіўся драматургіяй і пачаў пісаць драматычDныя творы. Сваю дыпломную працу — ролю ў выпускнымспектаклі — іграў А. Дудараў таксама паводле сваёй перDшай уласнай п’есы «Выбар».

Пасля заканчэння тэатральнаDмастацкага інстытута паспецыяльнасці «Акцёр драмы і кіно» ў 1976 годзе выпускD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 183: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

183

нік быў запрошаны на працу ў Беларускі рэспубліканскітэатр юнага гледача, дзе з 1978 па 1983 год загадваў літаDратурнай часткай, што таксама мела немалаважнае значэнDне для развіцця мастацкага светабачання пісьменніка. Гэтыперыяд творчасці вызначаецца творчай сталасцю драматурDга, неардынарнасцю мастацкага стылю, пашырэннем тэмаDтыкі твораў. Яго хвалявалі праблемы бездухоўнасці застойDнага грамадства, неперспектыўнай вёскі, маральнаDфіласофDскага пошуку асобы. У 1979 годзе выйшла ў свет першаякніга апавяданняў «Святая птушка», асноўнымі, вызнаDчальнымі тэмамі якой з’яўляюцца асэнсаванне маральнаDэтычных каштоўнасцей народнага жыцця, нацыянальныхтрадыцый, агульналюдскіх ідэалаў, лёс вёскі і яе жыхароў.Даследчыкі адзначалі падабенства герояў першых апавяDданняў А. Дударава да характараў герояўDдзівакоў, створаDных В. Шукшыным. Неўзабаве выйшлі з друку драматычDныя творы пісьменніка — п’есы «Выбар» (1982), «Парог»(1983), «Радавыя» (1984), «Вечар» (1985) і іншыя, якія зпоспехам пачалі ставіцца ў тэатрах Беларусі і за яе межамі.

Асобным этапам творчасці А. Дударава стала яго кінаDдраматургічная дзейнасць. Паводле яго сцэнарыяў знятыкароткаметражныя і мастацкія фільмы на кінастудыі «БеDларусьфільм» і беларускім тэлебачанні: «Кола», «Дэбют»,«Бусляня», «Суседзі», «Белыя Росы», «Наваселле», «КуDпальская ноч». Героем кінасцэнарыяў А. Дударава станоDвіцца «выключны» геройDдзівак у выключнай, «сканструDяванай», эксперыментальнай сітуацыі, які пратэстуе суDпраць унармаванасці сацыяльнага жыцця, казёншчыны.

З 1991 па 2002 год А. Дудараў займаў пасаду галоўнагарэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі» (зараз «МасDтацтва»). Але праца не перашкодзіла яму плённа займаццаі драматургічнай дзейнасцю. У гэты перыяд у творчасціА. Дударава з’яўляецца гістарычная тэма. ЗDпад пяра драDматурга выходзяць гістарычныя драмы «Вежа» (1991),«Князь Вітаўт» (1993), «Купала» (1994), «Адцуранне» (1994),«Палачанка» (1997), «Чорная панна Нясвіжа» (1998),«Прынц Мамабук» (1999), «Крыж» (2001) і многія іншыя.П’есы «Чорная панна Нясвіжа» і «Князь Вітаўт» пастаўD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 184: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

184

лены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі КупаDлы. У цяперашні час драматург жыве і працуе ў Мінску,кіруе драматычным тэатрам Беларускай Арміі.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якія факты з біяграфіі А. Дударава вядомы вам з вывучанага

ў папярэдніх класах? 2. Вызначце асноўныя этапы творчасці драDматурга? Чым яны абумоўлены? 3. Што, на вашу думку, паўплывалана мастацкае самавыяўленне А. Дударава? 4. Якія кінафільмы паDводле сцэнарыяў А. Дударава вы глядзелі? Чым вы можаце растлуDмачыць шырокую папулярнасць кінафільма «Белыя Росы»?

«КНЯЗЬ ВІТАЎТ»

П’еса «Князь Вітаўт» аднаўляе падзеі сівой даўніны,ХІV cтагоддзя, калі стваралася дзяржава беларускага нароDда — Вялікае княства Літоўскае — і за ўладу змагаліся двастрыечныя браты Вітаўт і Ягайла. У гэтым творы выразнавыявіўся наватарскі падыход А. Дударава да ўвасабленняпадзей гістарычнага мінулага. Перш за ўсё, гэтая п’еса адрозDніваецца ад папярэдніх навізной драматургічнай мовы —вершаванай, напісанай класічным пяцістопным ямбам. ПаDдругое, у ёй акрамя гістарычных асоб (Вітаўта, Ягайлы,Кейстута) дзейнічаюць і міфалагічныя істоты — багі, духі(Купала, беражніцы). Летапісы паведамлялі пра Ягайлу якпрагматычнага, зайздроснага, жорсткага чалавека, а ВітаўDта ідэалізавалі. Аўтар жа паказвае Ягайлу дальнабачным,гнуткім палітыкам, а Вітаўта, як адзначае даследчык П. ВаDсючэнка, «залішне эмацыянальным, даверлівым і занадта(для палітыка) далікатным».

Па жанравых адметнасцях п’еса «Князь Вітаўт» налеDжыць да гістарычнай драмы, бо ў ёй гістарычныя падзеі —барацьба за ўладу паміж Ягайлам і Вітаўтам, забойства КейDстута, шлюб і каранацыя Ягайлы, пагадненне Ягайлы з ВіDтаўтам — напоўнены асаблівым драматызмам, маюць востDрую канфліктнасць. Асаблівасцю кампазіцыі гэтай драмыз’яўляецца тое, што ў ёй спалучаюцца два планы: рэаліDстычны, звязаны з гістарычнымі падзеямі, і фантастычны,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 185: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

185

населены міфалагічнымі вобразамі. Гэтыя планы ў творыўвесь час перакрыжоўваюцца і пераходзяць адзін у другі.Адметным у драме з’яўляецца і тое, што дзеянне пастаяннапераносіцца то ў Гародню, то ў Трокі, то ў Крэва, то ў КраDкаў, то ў Вільню.

У аснове п’есы ляжыць канфлікт паміж двума стрыечDнымі братамі Вітаўтам і Ягайлам. Гэты канфлікт на працяDгу п’есы ўзбуйняецца, маральнаDэтычна завастраецца і пеDраходзіць у канфлікт паміж дабром і злом. Вітаўт і Ягайлавыступаюць у творы як вобразыDтыпы прадстаўнікоў уладыэпохі Сярэдневякоўя. Аўтар рамантызуе вобраз Вітаўта істварае пакутніцкі, ахвярны характарDтып. А. Дудараў падDкрэслівае рамантычную ўзнёсласць героя, калі ён, зачараDваны народным святам Купаллем, у сне абдымае дзяўчынуАлену, быццам падараваную загадкавымі беражніцамі. ВіDтаўт высакародны, эмацыянальны, залішне даверлівы. Ённе жадае праліваць братэрскую кроў, лічыць гэта страшDным грахом перад Богам і таму ўсе спрэчкі з Ягайлам імкнецDца вырашыць мірным шляхам. Калі Кейстут загадаў ВітаўDту ісці з дружынаю на Трокі, каб выгнаць з Вільні Ягайлу,то той прыходзіць у замак Ягайлы без зброі. Залішняя даDверлівасць Вітаўта стала прычынай гібелі яго бацькі КейDстута, якога задушыў верны слуга Ягайлы Люцень. СамВітаўт быў захоплены ў палон. І толькі дзякуючы самаахDвярнасці, вернасці пакаёўкі Алены, якая таемна кахалакнязя, ён быў выратаваны ад смерці. Ратуючы Вітаўта, янадакладна ведала, што не патрапіць у яго абдымкі, а будзеспалена ў агні. Такім бязлітасным было пакаранне за чаDраўніцтва.

Менавіта чараўніцтвам, вядзьмарствам Алены, якая адDдала сваю вопратку князю і апранула яго адзенне, тлумаDчаць стражнікі незвычайнае вызваленне Вітаўта з палону.Але і пасля гэтага Вітаўт, які зведаў і прыкрасць здрады,і веліч адданасці, зноў сустракаецца з братам Ягайлам, кабдараваць яму і заключыць мір. І ўжо Вітаўт мусіць стацьна чале княства, каб княжыць 38 гадоў, хоць цяпер дакладDна ведае, як цяжка быць князем і заставацца пакорным і сумDленным вернікам.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 186: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

186

Ягайла падаецца ў творы жорсткім, зайздросным, але ўтой жа час дальнабачным і справядлівым палітыкам. Ён бездоўгіх разваг выпраўляе на смерць сваіх верных служкаўза тое, што яны чынілі гвалт над цяжарнай жанчынай.Ягайла зайздросціць Вітаўту, бо шчыра верыць, што стрыDечнаму брату ўсё даецца лёгка, спрыяе ўдача, а яму самомуўвесь час не шанцуе. Паводзіны героя, трагізм яго станоDвішча можна растлумачыць тым, што Кейстут не даваўмагчымасці Ягайлу рэалізаваць сваё права на княжацкіпасад, і тым, што Ягайлу служыць угодлівы Люцень. ЛюDцень учыняе злачынствы — забівае баярына Янука Дамашаі Кейстута — з халоднага разліку, імкнучыся дагадзіць свайDму гаспадару, выконваючы неіснуючыя «загады». Менавітазайздрасць становіцца прычынай здрады Ягайлы і вераDломства, калі ён хавае ненавіснага брата Вітаўта ў склепе.Нават смерць роднага дзядзькі Кейстута не хвалюе ўладаDлюбца Ягайлу. Ён прамаўляе: «Я б сам па мужным КейстуDту заплакаў, / Няма калі, мяне чакае Кракаў». Дзеля ўлаDды Ягайла пераходзіць у каталіцкую веру і бярэ шлюб зпольскай каралевай Ядвігай, каб самому стаць польскімкаралём. Але Ягайла ў сваіх паводзінах, як і Вітаўт, кіруDецца хрысціянскімі законамі. Ён таксама складае зброю,каб не забіваць свайго брата. У палітыцы Ягайла праяўляесябе разважлівым, хітрым, калі падпісвае пагадненне з ТэўDтонскім ордэнам. Такім чынам, вобраз Ягайлы супярэчліDвы, псіхалагічна глыбокі, але не пазбаўлены сапраўднайчалавечнасці, выскародства.

Праблема асабістага шчасця ў п’есе вырашаецца на вобDразах князёў Вітаўта, Ягайлы, а таксама і на жаночых вобDразах Ядвігі, пакаёўкі Алены. І Ягайла, і Вітаўт найпершдумаюць пра дзяржаву, а асабістыя інтарэсы ставяць надругі план. Яны бяруць шлюб не з тымі жанчынамі, якіхкахаюць, а з тымі, хто выгодны для ўмацавання дзяржавы.Таксама і польская каралева Ядвіга адмаўляецца ад свайгокахання да прынца аўстрыйскага Вільгельма, а дзеля інтаDрэсаў Польшчы згаджаецца на шлюб з Ягайлам. А пакаDёўка Алена ўвогуле ахвяруе сваім жыццём дзеля выратаDвання князя Вітаўта.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 187: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

187

У драме «Князь Вітаўт» сцвярджаецца думка, што гаDлоўнымі каштоўнасцямі на зямлі з’яўляюцца міласэрнасць,любоў, еднасць, згода і мір. Гэтую ідэю ўзмацняюць і міфаDлагічныя вобразы Купалы і беражніц. Яны, хоць і з’яўляDюцца язычніцкімі божаствамі, але зусім не супярэчацьхрысціянскім нормам паводзін. Купала — князёўна ЖыцDця — уплывае на свядомасць, пачуцці герояў, вяртае іх дасапраўдных вытокаў жыцця. Яна напамінае людзям пранепрадказальнасць жыцця і пра найважнейшыя каштоўDнасці на зямлі: любоў, еднасць, згоду, сумленнасць, самаахDвярнасць дзеля Бацькаўшчыны.

Купала не толкі вяртае герояў да сапраўдных чалавечыхкаштоўнасцей, але і звяртае ўвагу на адвечны кругаваротжыццёвай плыні, цыклічнасць развіцця гісторыі, у якой,аднак, мае месца і непрадбачанасць, непрадказальнасць:

І будзе тое, што калісь было,А што было на гэтым свеце — будзе.Тры чары ўсе ад веку людзі п’юць,Медзь, золата і срэбра баль свой правяць!Хто родзіцца, той мусіць паміраць,Памрэ ж затым, каб зноўку нарадзіцца.Ўсё бурыцца, каб зноў нам будаваць,Будуецца затым, каб разбурыцца.Ты сёння плачаш, каб смяяцца заўтра,А потым зноўку будзеш слёзы ліць.Вайна прыходзіць, каб чакалі міру,А мір — чаканне новае вайны.Замкнёны круг да часу, да пары,Гараць, гараць купальскія кастры.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. У чым выявілася наватарства А. ДудараваDдраматурга ў п’есе

«Князь Вітаўт»? Параўнайце паказ князёў Вітаўта, Ягайлы ў белаDрускіх летапісах і ў драме А. Дударава. 2. Вызначце жанравыя адметDнасці драмы «Князь Вітаўт». У чым асаблівасць яе кампазіцыі? ВыDявіце канфлікт твора і прасачыце яго развіццё? 3. Зрабіце параўнальDную характарыстыку вобразаў Вітаўта і Ягайлы. Хто з герояў і чамувыклікае вашы сімпатыі і спагаду? Чаму вобраз Ягайлы з’яўляеццасупярэчлівым, псіхалагічна глыбокім? Дакажыце, што Вітаўт і ЯгайDла з’яўляюцца тыповымі прадстаўнікамі ўлады эпохі Сярэдневякоўя.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 188: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

188

4. Асэнсуйце праблему здрады, халоднага разліку і ўгодлівасці напрыкладзе вобраза стражніка Люценя. Як вы думаеце, ці меў ён маDральнае права на забойства Кейстута? Чаму? 5. Якім чынам выраDшаецца ў драме праблема асабістага шчасця? Чаму героі ахвяруюцьім дзеля дзяржавы? 6. Якія агульначалавечыя каштоўнасці сцвярDджаюцца ў п’есе? Паразважайце, якую ролю ў раскрыцці ідэі твораадыгрываюць вобразы Купалы і беражніц.

«ЧОРНАЯ ПАННА НЯСВІЖА»

У драме «Чорная панна Нясвіжа» А. Дудараў паDмастацDку пераасэнсоўвае гісторыю любоўнага рамана караля ЖыDгімонта і Барбары Радзівіл, падрабязнасці якога апісваюццаў беларускаDлітоўскіх летапісах. Але ў адрозненне ад летаDпісцаў, якія асуджалі каханне Барбары і Жыгімонта, драDматург рамантызуе адносіны герояў, якія, нягледзячы наперашкоды, перамаглі. Іх каханне застаецца неўміручым,вечным. Мастацкім вымыслам у п’есе з’яўляюцца вобразыпрыдворнага Мнішка і распусніцы Бжэнкі, «двайніка»Барбары.

У аснове твора ляжыць канфлікт паміж Жыгімонтам іяго маці каралевай Бонай, якая чыніць перашкоды каханDню свайго сына з Барбарай. На яе думку, кароль Жыгімонтпавінен узяць сабе за жонку Габсбургскую прынцэсу, а неБарбару Радзівіл, у якой да караля было шмат каханкаў іякую людзі могуць папракнуць у амаральнасці паводзін.Але Жыгімонт таемна абвянчаўся з Барбарай без дазволумаці. Таму каралева Бона ў той час, калі Жыгімонт адпраўDляецца да Габсбургаў, каб адмяніць сватаўство, прыязджаеда Барбары і паведамляе той, што Жыгімонт паехаў да КаDцярыны Габсбургскай, каб ажаніцца з ёй. У роспачы ад паDчутага Барбара выпівае атруту, наўмысна пакінутую прыDдворным ліхадзеем Мнішкам, і праз паўгода памірае.

Для кампазіцыі п’есы характэрны перастаноўка дзеянняў часе, спалучэнне рэальнага і ўмоўнаDфантастычнага плаDнаў. Пачынаецца драма з апісання няўцешнага гора караляЖыгімонта з прычыны смерці жонкі Барбары, пра якоеваявода Радзівіл Руды сведчыць: «Ён п’е віно, а потым горDка плача. Калі ж віно павыцекне слязьмі, ён зноўку п’е ізноўку плача горка!» Затым у творы падаецца гісторыя каD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 189: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

189

хання Жыгімонта і Барбары і выпрабаванняў, якія выпаліна іх долю, расказваецца аб смерці Барбары. У апошняйчастцы спалучаюцца рэальны і ўмоўнаDфантастычны плаDны. Прывід Барбары пачынае з’яўляцца ў палацы РадзівіDлаў у вобразе Чорнай панны, якая наводзіць жах на яго наDсельнікаў: ліхадзей Мнішак заканчвае жыццё самагубстDвам, распусніца Бжэнка ўцякае з Нясвіжа. Толькі для караляЖыгімонта прывід Барбары з’яўляецца сімвалам перамогікахання, яго неўміручасці і вечнасці.

Жанр п’есы А. Дудараў вызначыў як драматычную паэDму ў трох частках. Даследчыкі адзначаюць, што гэта гістаDрычная драма з элементамі меладраматызму і рамантызаDцыі, бо ў ёй гістарычныя падзеі падаюцца ў вострых жыцDцёвых супярэчнасцях, гіпербалізуюцца чалавечыя пачуцці,страсці. Адметная і мова твора: драматург спалучае размоўDныя празаічныя дыялогі з вершаванымі, што стварае ўраDжанне знітаванасці паэзіі і пачуццяў. Майстэрства дыялогаў п’есе выявілася і ў тым, што ў выключных сітуацыях геDроі гавораць пра тое, што хвалюе іх зараз, у гэтыя хвіліны,што яны бачаць, тое, з чым не згаджаюцца, чаго ім не хапае.

Галоўнымі героямі ў драме з’яўляюцца кароль ЖыгіDмонт і Барбара Радзівіл, ахопленыя вялікім узаемным паDчуццём кахання. Гэтыя вобразы ў творы рамантызаваныя,але паводзіны герояў псіхалагічна матываваныя. Жыгімонт,як прадстаўнік улады, польскі кароль, вымушаны выбірацьпаміж дзяржаўнымі і асабістымі інтарэсамі. Але ён добраразумее, што без Барбары проста не зможа жыць, таму выDбірае для сябе каханне. Псіхалагічна матываваным падаецDца і самагубства Барбары. Яна так моцна кахае Жыгімонта,што не можа нават уявіць побач з каханым другую, і тамудля сябе выбірае смерць. Такім чынам, аўтар вырашае ўп’есе праблему кахання і ўлады, праблему выбару. Аўтарсцвярджае ў драме думку, што сапраўднае каханне не ўміDрае, яно перамагае і пераходзіць у вечнасць.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якія падзеі адлюстраваны ў драме «Чорная панна Нясвіжа»?

Што ў творы з’яўляецца выдумкай? Раскрыйце сэнс назвы драмы.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 190: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

2. Якую думку сцвярджае аўтар у п’есе? Паразважайце, што хацеўсказаць А. Дудараў фіналам твора. 3. У чым выявілася кампазіцыйнаяі жанравая адметнасць п’есы? Паразважайце, чаму жанр гэтага творадаследчыкі вызначаюць як гістарычная драма. 4. Што складае асноўныканфлікт твора? У чым, на вашу думку, выявілася яго псіхалагічнаяглыбіня? 5. Як у драме вырашаюцца праблема кахання і ўлады,праблема выбару? Чым актуальная праблематыка твора сёння? 6. ЗраDбіце праблемнаDвобразны аналіз драмы «Чорная панна Нясвіжа». КаDго з персанажаў п’есы вы аднеслі б да каларытных вобразаў і чаму?7. Якія рысы характэрныя для гістарычнай драмы? Свой адказаргументуйце прыкладамі. 8. Падрыхтуйце паведамленне на тэму«П’еса “Князь Вітаўт” Аляксея Дударава як гістарычная драма» або«Жанравыя адметнасці п’есы “Чорная панна Нясвіжа” АляксеяДударава».

ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ

Гістарычная драма. З вывучанага ў папярэдніх класахвы ўжо знаёмыя з такім жанрам літаратуры, як драма, уякой жыццё раскрываецца ў вострых сутыкненнях, супяDрэчнасцях. Прыкладам з’яўляюцца п’есы «Раскіданае гнязDдо» Я. Купалы, «Партызаны» К. Крапівы, «Вечар» А. ДуDдарава і многія іншыя. Гістарычная драма — гэта жанраDвая разнавіднасць драмы, у якой паDмастацку ўзнаўляюццапэўныя гістарычныя падзеі, малюецца жыццё і дзейнасцьканкрэтных гістарычных асоб. Канфлікт у такіх творах выDзначаецца драматызмам гістарычных рэалій, вастрынёй інапружанасцю. Галоўнымі героямі гістарычнай драмы з’яўDляюцца пераважна канкрэтныя гістарычныя асобы, дзейDнасць якіх мела вялікае значэнне для ўсяго народа, краіны.Прыкладам гістарычнай драмы з’яўляюцца п’есы «НапісаDнае застаецца» А. Петрашкевіча, «Князь Вітаўт» і «Чорнаяпанна Нясвіжа» А. Дударава. Так, у гістарычнай драме «КнязьВітаўт» А. Дударава ў вострых супярэчнасцях падаеццагістарычнае мінулае Беларусі ХІV стагоддзя, барацьба заўладу Вітаўта і Ягайлы. Канфлікт паміж героямі вылучаецDца драматызмам, вастрынёй і напружанасцю.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 191: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

ÁÅËÀÐÓÑÊÀß Ë²ÒÀÐÀÒÓÐÀ

ÍÀ ÑÓ×ÀÑÍÛÌ ÝÒÀÏÅ

(ç ñÿðýäç³íû 1980-õ ãàäî¢)

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. НаDпрыканцы мінулага стагоддзя ў выніку сацыяльнаDпалітычDных пераўтварэнняў грамадства ўступіла ў стадыю кардыDнальных перамен. Літаратура, як чуйны «барометр часу»,не засталася абыякавай да гэтых зрухаў — пісьменнікі розDных пакаленняў у сваёй творчасці звярнуліся да мастацкагаасэнсавання складаных перыпетый сацыяльнага быцця напрацягу ХХ стагоддзя.

На сучасным літаратурным працэсе пазітыўна адбіўся іактыўны ўдзел у ім моладзі, стварэнне ёю творчых суполак(«Тутэйшыя», «Таварыства вольных літаратараў», «БумDБамDЛіт» і інш.). Калі старэйшыя пісьменнікі пераважназ’яўляюцца прыхільнікамі рэалістычнай творчасці, то моDладзь больш хінецца да мадэрнізму і постмадэрнізму, сучасDнага авангарду, што ідзе з Захаду і з Расіі, адмаўляе многіяранейшыя пазітыўныя каштоўнасці і гармонію стылю, адDнак падштурхоўвае літаратараў да эксперыменту як у галіDне зместу, так і ў галіне формы.

Актывізацыі літаратурнага працэсу паспрыяў і перыяDдычны друк — газета «Літаратура і мастацтва», часопісы«Полымя» і «Маладосць», што сталі своеасаблівай трыбуDнай для выяўлення мастацкіх пошукаў пісьменнікаў як стаDрэйшых, так і маладзейшых пакаленняў. Сярод аўтараў«Полымя» лаўрэаты дзяржаўных прэмій СССР і БССР І. ШаDмякін, Я. Брыль, І. Навуменка, І. Чыгрынаў, А. Макаёнак,Н. Гілевіч, Р. Барадулін, Я. Сіпакоў і іншыя пісьменнікі, чыетворы сталі хрэстаматыйнымі. На пачатку ХХІ стагоддзячасопіс працягвае знаёміць чытачоў з сучасным літаратурD

191

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 192: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

ным працэсам, на яго старонках былі змешчаны твоDры У. Дамашэвіча, У. Гніламёдава, К. Цвіркі, У. Ліпскага,Г. Марчука, А. Федарэнкі і інш. Часопіс «Маладосць» такDсама паспрыяў адкрыццю не аднаго таленавітага пакаленняпісьменнікаў і паэтаў, творчасць якіх вывучаецца ў школе:А. Разанава, Я. Янішчыц, В. Шніпа, Л. Рублеўскай, М. МятDліцкага і інш.

Новыя тэндэнцыі ў грамадскім жыцці абумовілі стваDрэнне новай пісьменніцкай суполкі — Саюза пісьменнікаўБеларусі. Дзякуючы гэтай падзеі актывізаваўся літаратурDны працэс. Цяпер ролю каталізатара пошукаў новага ў масDтацтве слова адыгрывае творчае спаборніцтва, якое ў многімспрыяе пашырэнню тэматычнаDпраблемных абсягаў літаDратуры.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 193: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

ÏÀÝDzß

Сучасная беларуская паэзія з сярэдзіны 80Dх гадоў ХХ стаDгоддзя — складаная, шматгранная з’ява, пазначаная арыгіDнальнымі творчымі набыткамі, жанравай і стылявой дынаDмікай, у прастораваDчасавай структуры якой перакрыжоўDваюцца набыткі розных пісьменніцкіх пакаленняў.

Найперш гэта мастакі слова, якія праявілі сябе як яркіятворчыя індывідуальнасці ў даваенны ці ваенны перыяд, —М. Танк, А. Вялюгін, П. Панчанка, С. Грахоўскі і многіяіншыя.

Маладзейшае пакаленне ўвайшло ў літаратуру ў 50—60Dя гады мінулага стагоддзя — гэта так званае «філалагічDнае пакаленне», «дзеці вайны», «шасцідзесятнікі»: Р. БараDдулiн, А. Вярцiнскi, В. Зуёнак, Я. Сіпакоў, Н. Гiлевiч, У. КаDраткевіч, М. Стральцоў, Г. Бураўкін i iншыя мастакі слова.

Развіццё слоўнага мастацтва на сучасным этапе звязанатаксама з творчай дзейнасцю наступных яркіх індывідуальDнасцей, якія заявілі пра сябе ўжо ў 70—80Dя і 90Dя гадыХХ стагоддзя: Я. Янiшчыц, Н. Мацяш, З. Дудзюк, М. МятDліцкі, А. Разанаў, Р. Баравікова, І. Багдановiч, П. Вераб’ёў,Л. Рублеўская, В. Шнiп, М. Шабовіч, М. Башлакоў, А. КасDко, М. Пракаповіч, А. Сыс, Л. ДранькоDМайсюк, А. Глобус,М. Дукса і інш.

Самая маладая генерацыя літаратараў прэзентавана імёDнамі В. Жыбуля, А. Хадановіча, А. Камоцкага, В. Трэнас,З. Вішнева, Я. Дашынай і інш.

Паэзія канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя вызначаеццаспалучэннем і ўзаемадзеяннем публіцыстычнага, філасофDскага і выяўленчаDапісальнага пачаткаў, пашырэннем тэмаDтычных абсягаў у сувязі са зменамі ў грамадстве (дэмакраDтызацыя, перабудова, галоснасць) на мяжы стагоддзяў,што заўважыў і адзначыў вядомы даследчык У. Гніламёдаў,які вылучыў значна больш мастацкаDстылявых плыняў усучаснай паэзіі параўнальна з папярэднімі перыядамі яеразвіцця: лірыкаDапавядальную (Я. Янішчыц, Р. БаравіDкова, Л. Галубовіч і інш.), рамантычную (У. Караткевіч,Я. Сіпакоў і інш.), лірыкаDпубліцыстычную (П. Панчанка,

193

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 194: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

194

Г. Бураўкін, М. Мятліцкі і інш.), філасофскаDаналітычную(А. Куляшоў, М. Стральцоў, А. Вярцінскі і інш.), мастацкаDсінкрэтычную (М. Танк, Р. Барадулін, В. Зуёнак і інш.), інтэDлектуальную (А. Разанаў).

Адной з асаблівасцей сучаснай беларускай паэзіі станоDвіцца яе інтэлектуалізацыя, арыентацыя на роздумнасць,медытатыўнасць. Падобны пачатак знаходзіць сваё заканаDмернае выяўленне ў творчасці М. Танка, А. Вярцінскага,М. Дуксы, А. Разанава. Фiласофская лiрыка ўяўляе сабойвышэйшы этап руху мастацкай творчасцi да iнтэлектуалiDзацыi, пераразмеркавання суадносiн памiж «рацыё» i «эмоDцыё», разважаннеDмедытацыю пра вечныя праблемы чалаDвечага існавання: Жыццё і Смерць, Часовае і Вечнае, Даброі Зло, Чалавек і Прырода і г. д.

Так, у сваіх апошніх творах М. Танк арыентаваўся надоказнасць, лагiчную стройнасць i строгасць, падаваў разDгорнутыя дыялогіDразважаннi з апанентамi і суразмоўцамi —зямлёй i небам, сонцам i зорамi, дрэвамi i рачнымi хвалямi,звярамi i птушкамi i, вядома, людзьмi: «Старыя дрэвы. /Я з пашанай спыняюся / Перад імі ў прывітанні, / Бо мноDгім абавязаны ім / У сваім жыцці. / Хаця вядома: / У іхцараванай засені / Заўжды расці нялёгка». У працытаваDным верлібры «Старыя дрэвы» выяўляецца надзвычай важDная думка пра пакаленні і іх узаемасувязь, пра шанаваннепродкаў і шкадаванне нашчадкаў, якім нялёгка знайсці сваёмесца ў жыцці.

А. Вярцінскі таксама з’яўляецца мастаком філасофскагаскладу мыслення. Часцей за ўсё вершыDпрыпавесці («Косімтраву — яна не крычыць...», «Ноччу заплакала дзіця», «Вызразумейце правільна...» і інш.) і элегіі («З жалем гляджуна дзіця...», «Хлопчык глядзіць», «Мы жывём, каб вяртацDца...», «ТрагічнаDсумная няўвязка...») А. Вярцінскага праDсякнуты думкамі пра чалавека і чалавецтва, рух і зменліDвасць часу, пра страту кахання, пра непазбежную смерць,пра прадаўжэнне жыцця ў нашчадках: «Хлопчык гляDдзіць... / Я ў позірку тым дзіцячым / Бачу пачатак сябе, /Сваё прадаўжэнне бачу...»

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 195: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

195

Новае, больш шырокае гучанне ў творчасці паэтаў насучасным этапе атрымлівае грамадзянскаDпубліцыстычныпачатак, які стаў дамінантным у многіх вершах П. Панчанкі,М. Танка, Н. Гілевіча, В. Зуёнка, Г. Бураўкіна і інш. Паэтыствараюць мастацкi свет, у цэнтры якога стаіць чалавек —мыслiцель, фiлосаф, палiтык, публiцыст, грамадзянiн, —якi клапоцiцца пра лёс Бацькаўшчыны і мовы.

Паэзія П. Панчанкі апошніх дзесяцігоддзяў вызначалаDся публіцыстычнай палкасцю, непрымірымасцю да адмоўDных з’яў, барацьбой за духоўнае, маральнае ачышчэнне асоDбы. Паэт абараняў канцэпцыю жыцця, паводле якой чалаDвек сцвярджаецца як асоба актыўная, мэтанакiраваная, яквечны шукальнiк, непрымiрымы да мiнiмальных праяўфальшу i няшчырасцi, прыстасаванства. Элегія «РазвітанDне» напоўнена горкім расчараваннем, непрыхаваным ішчымлівым болем, зняверанасцю лірычнага героя ў адраDджэнне роднай мовы, якога адлучылі ад родных слоў і БацьDкаўшчыны. Твор заснаваны на мастацкай інтэрпрэтацыі іасуджэнні падзей, у выніку якіх многім народам было адDмоўлена ў праве «людзьмі звацца» праваднікамі палітыкісталінскага генацыду ў адносінах да малых народаў. Паэтатаксама трывожылі бяздумныя адносіны сучаснікаў да беDларускай зямлі і мовы («Вучы дзяцей французскай, / АнгельDскай, / Эсперанта, / Але не беларускай»).

Сэнсава і эмацыянальна блізкай па тэматыцы да творDчасці названых пісьменнікаў з’яўляецца большасць вершаўН. Гілевіча са зборнікаў «Жыта, сосны, валуны» і «На выDсокім алтары» («Б’юць у сэрца», «Скора, скора», «ПракDлён», «І ўсёDтакі дойдзем»).

Думкай пра самавызначэнне беларускай супольнасцi якраўнапраўнай, годнай нацыi з багатай мiнуўшчынай, з маDгутнымi каранямi, усведамленне важнасцi фактару захаванDня спадчыны народам, якi жыве сярод больш магутныхсуседзяў, прасякнуты амаль усе творы Н. Гілевіча, заснаваDныя на выкарыстанні сімвалічных вобразаўDуніверсалій —«храма», які сімвалізуе Радзіму, мову, Бацькаўшчыну,«крыжа» — сімвала гістарычных выпрабаванняў Беларусіі адначасова свабоды, ачышчэння.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 196: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

196

Менавіта на сучасным этапе развіцця літаратуры ўзмацDняецца цікавасць мастакоў слова да гістарычнага мінулага,што ператварае чалавека ў грамадзяніна, які пачынае клаDпаціцца не толькі пра свой асабісты лёс, але і пра лёс усёйкраіны.

Своеасаблівы падыход да раскрыцця гістарычнай тэмывыяўляецца ў творчасці А. Пісьмянкова («Якаў ПалачаDнін», «Дума Вітаўта» і інш.), В. Шніпа («Язэп Драздовіч»),Л. Рублеўскай («Балада пра Франца Савіча», «МялеційСматрыцкі»). Пры знаёмстве з названымі вершамі ў свядоDмасці чытачоў з’яўляюцца постаці гістарычных асоб, жыцDцё і дзейнасць якіх паэты лічаць узорамі маральнай даскаDналасці і грамадзянскай самаахвярнасці. Менавіта тамугероі твораў пра мінулае паўстаюць не толькі ў абліччыканкрэтных гістарычных асоб, але і адраджэнцаўDволатаў,прарокаў, падобных да былінных асілкаў, створаных з даDпамогай прыёмаў іканапіснага жывапісу: «Ён — Сапега,Сапегу свет знае, / Як сам знае Сапега любоў / Да зямлі,на якой нарадзіўся, / За якую маліўся і біўся...» (В. Шніп«Балада Льва Сапегі»).

Тэмы мовы, роднага краю «падсвечваюцца» вобразамірэальных гістарычных асоб не толькі ў творчасці прадстаўDнікоў старэйшых пакаленняў, але і ў лірыцы маладых літаDратараў, якія зрабілі важкі ўклад у раскрыццё народныхзвычаяў, традыцый, у асэнсаванне праблем вяртання дагістарычнай памяці, захавання роднай мовы ў яе «нерушDным» стане. А. Сыс стварыў пранікнёны вобраз роднай моDвы як самага святога скарбу на зямлі: «Нам мова даласякрывёю / ды выпаленымі вачыма, / хавалі яе, як зброю, /насілі, як горб за плячыма» («Маналог Каруся Каганца»).

Адной з дамінантных, якой прысвячаюць свае творы паDэты, становіцца праблема выдаткаў навуковаDтэхнічнагапрагрэсу, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (зборDнікі М. Мятліцкага «Бабчын», «Чаканне сонца», В. Зуёнка«Лета трывожных дажджоў», «Чорная лесвіца», вершыМ. Танка «Просьба аб дараванні», «Тут Беларусь была», Р. БаDрадуліна «На схіле двухтысячагоддзя» інш.). ЧарнобыльDская трагедыя глыбока і рознабакова асэнсоўваецца белаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 197: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

197

рускімі паэтамі, якія ў сваіх творах звяртаюцца пераважнада такіх матываў, як бяда, трывога, бежанства, выгнанне.

Глыбінёй перажыванняў, непрыхаванай трагедыйнасцю,якія маюць грунтам асабіста перажытае, вызначаюцца верDшы М. Мятліцкага, прысвечаныя Чарнобыльскай аварыі.Па словах М. Арочкі, «гаркота “палескага смутку” пачала,бадай, цалкам трымаць у палоне вершы М. Мятліцкага —іх вызначае ўласна перажытая, сэрцам убачаная дэталізаDцыя, шчымлівая густата канкрэтных адзнак бяды...». ЛіDрычны герой вершаў М. Мятліцкага паўстае выгнаннікам,які не можа пераадолець трагедыю адлучэння ад роднайзямлі, ад блізкіх, дарагіх сэрцу мясцін, што сталі палігоDнам смерці («Тут мёртва ўсё...»):

Тут мёртва ўсё...Спалошлівы прывідАстатняе выгнанніцы — вясны.У дзікарослых травах краявід.Стаю, жыццё, каля тваёй труны.

Паэт стварае аднатонны графічны малюнак спустошанаймалой радзімы, выкарыстоўваючы пераважна змрочныя,цёмныя колеры («чорная ява», «ноч», «чорны чалавек»і інш.), перадае імі драматызм душэўнага стану лірычнагагероя.

Трагедыйнай напружанасцю і экспрэсіўнасцю вызнаDчаецца мастацкае асэнсаванне наступстваў Чарнобыльскайкатастрофы ў паэме Я. Сіпакова «Одзіум», дамінантнымівобразаміDсімваламі ў якой становяцца Катаклізм, АпакаDліпсіс, Катастрофа як увасабленне непапраўнай бяды і траDгедыі: «Два браты і сястра з нетутэйшымі імёнамі — КатаDклізм, Апакаліпсіс і Катастрофа — нецярпліва, прагна ўгляDдаюцца ў тутэйшую зямлю і ласкава гладзяць па раскудDлачаных валасах сваю нашчадніцу, спадкаемніцу, якая, цічуеце, мае такое ўжо тутэйшае імя — Бяда». Цэнтральныму паэме становіцца вобраз бабкі Параскі, якая не можа зраDзумець, чаму яе чысценькае цяля стала брудным, а ўвесьнавакольны свет — атручаным, нават спрабуе змыць з цяDляці нябачны атамны бруд. Паэма пабудавана з дапамогай

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 198: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

198

мастацкіх прыёмаў антытэзы, калі жыццю супрацьпастаўDляецца смерць, дабру — зло, шчасцю — гора, прыродныяз’явы, што неслі жыццё, становяцца сімваламі смерці («БыDла, ці чуеце, вёска, а стала зона адсялення. / Было поле, астала зона адчужэння. / Быў лес, а стала зона пастаяннагарадыяцыйнага кантролю»), і цыклічнага выкарыстання маDлітвы «Ойча наш», якая пастаянна перарываецца аўтарскімпразаічным тэкстам, гістарычнымі даведкамі, статыстычDнымі дадзенымі, устаўнымі элементамі.

Многія творы М. Башлыкова (вершы са зборніка «Пярозязюлі падніму», паэма «Лілея на чорнай вадзе») прысвеDчаны асэнсаванню прычын і наступстваў экалагічнай катаDстрофы, у іх гучыць трывожны роздум пра будучыню, дуDхоўны Чарнобыль: «Толькі чорныя хмары / Плылі над зямDлёю. / Над радзімай маёй радыяцыя вісла».

Далейшае развіццё і тэматычнае пашырэнне беларускайпаэзіі нашых дзён адбылося і за кошт абнаўлення урбаніDстычнай тэматыкі, што можна патлумачыць прыходаму літаратуру новай генерацыі мастакоў, якія нарадзіліся ўгорадзе. Тут вылучаюцца вершы А. Глобуса з кніг «Парк» і«Скрыжаванне» — «Горад», «На прыпынку», «1989. Мінск.Траецкае прадмесце». Паэт з дапамогай вобразаўD«інтэр’еDраў» жыцця (афішы, новабудоўлі, «хлапечае жыццё мікраDраёнаў», транспарт і г. д.) стварае цэласную, гарманічнуюурбаністычную карціну, у атачэнні якой лірычны герой адDчувае сябе ўтульна і спакойна.

Аднак некаторыя сучасныя паэты ўспрымаюць горад нетолькі як крыніцу чыстых пачуццяў, успамінаў і перажыDванняў, як сведку іх маленства, юнацтва і першага каханDня, але і як жорсткі, бяздушны свет, атулены прывіднымісценамі, змрокам, дзе валадарыць халодны вецер (вершыГ. Булыкі са зборніка «Турмалін», Г. Каржанеўскай з кнігі«Асенні мёд», Л. Рублеўскай са зборніка «Замак месячнагасяйва»): «Гарадскім скразнякам не хапае прасторы / РазDмахнуцца ў вятры, / Замахнуцца на лёс» (Г. Булыка «МенDскі скразняк»); «Паламаныя лаўкі / прыгожа засцелелістота, / Паламаныя лёсы / прымірацца з болем глухім. /Гэта — восень зямлі, / гэта жоўтая песня самоты. / Гэта —

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 199: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

199

вочы шкляныя праспекта / і цемра над ім» (Л. Рублеўская«Гарадская восень»).

Новай рысай сучаснай паэзіі стаў зварот беларускіх паэDтаў да рэлігійнаDхрысціянскай і біблейскаDфіласофскай тэDматыкі, да імя Бога як сімвала духоўнага выратавання.І ў сувязі з гэтым многія сучасныя аўтары (А. Разанаў,Р. Барадулін, І. Багдановіч, Г. Каржанеўская, Г. ТвараноDвіч, Д. Бічэль, М. Шайбак, А. Мінкін, А. Глобус і інш.)разглядаюць смерць не толькі і не столькі як фізіялагічныканец чалавека, а як своеасаблівы пераход яго ў іншаежыццёвае вымярэнне. Адно з асноўных месцаў у лірыцыпаэтаў паступова займае малітваDзварот з просьбай выратаDваць Беларусь, адрадзіць Радзіму, дапамагчы ёй (Р. БараDдулін «Маленне за Беларусь»):

Божа, пашлі БеларусіЛаску з Тваімі вачамі,Сэрцы суцеш у скрусе,Злітуйся над крывічамі.

Тэма кахання як жыватворнай крыніцы духоўнаDмаDральнага вобліку асобы ў сучаснай беларускай паэзіі звязаDна з імёнамі Л. ДранькоDМайсюка (зборнікі «СтомленасцьПарыжам», «Акропаль»), Р. Баравіковай (кніга «Каханне),Г. Каржанеўскай (кніга «Асенні мёд»), Я. Янішчыц (зборDнік «Каліна зімы»), Н. Мацяш (кніга «Шчаслівай долю наDзаві») і многіх іншых.

Л. ДранькоDМайсюк — адзін з самых папулярных і арыDгінальных сучасных беларускіх паэтаў. Яго творчасці хаDрактэрна інтэлектуальнаDмедытатыўная заглыбленасць, штонараджаецца на аснове арыгінальнага падыходу да пераўваDсаблення канкрэтыкі ў вобразнае іншабыццё, грунтоўнагаведання традыцый сусветнага мастацтва. Цэнтральным вобDразам паэзіі аўтара становіцца вобраз вандроўніка па чуDжых гарадах і краінах — шукальніка высокіх духоўныхідэалаў. Герой нязменна вяртаецца да Бацькаўшчыныі жанчыны як крыніцы сапраўднай прыгажосці і гармоніі.Адзін з лепшых зборнікаў Л. ДранькоDМайсюка «АкроDпаль» складаецца з метафарычных еgo!essaі (своеасаблівы

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 200: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

200

жанравы сінтэз эсэ і філасофскага разважання) «РатаваннеГрэцыяй» і «Стомленасць Парыжам». Адчуваецца, што паэтшукае новыя, асацыятыўныя прынцыпы пісьма, надае паDглыблены культуралагічны сэнс слову, стварае своеасабліDвае жанравае новаўтварэнне на аснове сінтэзу прозы і паэзіі.

Л. ДранькоDМайсюк свядома сцвярджае ідэю «мастацтвадля мастацтва» («чыстай красы»): апявае найперш красу —штодзённага жыцця, прыроды, мастацтва, складае гімн жанDчыне. Пачаўшы з паэтызацыі палескага краю, ён перахоDдзіць да асэнсавання культурнай спадчыны, створанай наDродамі свету ў перыяд ад часоў Старажытнай Грэцыі да эпоDхі французскага сімвалізму. Нават звычайнае пачуццё закаDханасці ён умее ўзняць у мастацкай творчасці да рамантычDнай легендарнасці, а яго «чароўная А.», якой прысвечаныцыкл інтымных вершаў, прыпадабняецца дантаўскай БеатDрычы або пятраркаўскай Лауры:

У Вашым голасе квітнеюць астры,Якіх не бачыў я раней.Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна...У Вашым голасе квітнеюць астры,I кожнай кветцы Бог сказаў: квітней.Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна —Ці варты музыкі такой?!

Сучасная паэзія ўяўляе сабой дынамічную з’яву. У апошDні час усё больш шырокую праcтору ў ёй заваёўваюць монаDстрафічныя, нерыфмаваныя вершы. Стварэнне новых верDшаваных формаў набыло зараз амаль масавы характар, увыніку чаго з’явіліся іх лепшыя ўзоры, заявілі пра сябевершаказы, квантэмы, версэты, пункціры А. Разанава і інDшых аўтараў.

Папулярнасць у сучаснай паэзіі набывае і жанраваяформа танка — монастрафічнага пяцірадковага нерыфмаDванага верша, у якім першы і трэці радкі маюць па пяцьскладоў, а астатнія — па сем. Класічны танка складаеццаз 31 склада, а галоўная думка верша сканцэнтравана, якправіла, у трох першых радках. Сэнсава ўшчыльнены творгэтай формы пабудаваны на традыцыйным вобразным паD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 201: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

201

раўнанні чалавека з мятлікам, у ім сцвярджаецца тэзіс прахуткаплыннасць жыцця чалавека: «Пярэсты мятлік / і воDсенню хоча жыць — / п’е паспешліва / з хрызантэмы расінDкі / марознай раніцай».

Шырокае распаўсюджанне ў сучаснай літаратуры атрыDмала і жанравая форма хоку (або хайку, хайDкай) — монаDстрафічнага трохрадковага верша, які вылучыўся з танкаі, паDсутнасці, з’яўляецца яго скарочанай формай. У хокутаксама адсутнічае рыфма, але строга захоўваецца дакладDная колькасць складоў у вершарадах: у першым і трэцім —па пяць, у другім — сем. Гэтая своеасаблівая цвёрдая верDшаваная форма прыйшла да нас з японскай паэзіі, дзе янаактыўна ўжывалася яшчэ ў гады Сярэдневякоўя. М. Танкнеаднаразова звяртаўся да гэтай жанравай формы (цыклхоку са зборніка «Errata»): «Хірасіма. На / Камені — ценьчалавека. / Самога ж — няма». На сучасным этапе хоку ўбеларускай літаратуры пішуць А. Глобус, У. Сіўчыкаў.

Вынікі творчых пошукаў паэтаў абумовілі нараджэнненовых вершаваных формаў на стыку танка і хоку — «ахвяDрынкі» (разважанні пра месца чалавека ў Сусвеце і Бога:«У кожным / Адпаведна яго шчадраце / Бог расце») і «ясачDкі» Р. Барадуліна. Напрыклад, «ясачкі» названага паэтаадначасова па будове (монастрафа з трох радкоў) нагадваDюць хоку (паўтанка), а па колькасці складоў — танка:«Скон — нечаканны й чаканны плён. / Чалавек — гадзінDнік, які не ведае, / На колькі Усявышнім заведзены ён».

Адраджэнне адной з нетрадыцыйных і новых для нацыяDнальнай паэзіі вершаваных формаў — паліндрома (верш,які можа чытацца ў адваротным парадку з апошняй літары(радка) да першай без змен зместу) — звязана з літаратурDнай дзейнасцю В. Жыбуля, П. Васючэнкі і іншых аўтараў.Сучаснай паэзіі ўласцівы і такія вершаваныя формы, яклімэрык (анапеставае пяцірадкоўе), майстрам якога з’яўDляецца А. Хадановіч, пагерDвершы (кароткія тэкставыя паDведамленні для пэйджэраў), напісаныя Г. Лабадзенкам.

Такім чынам, сучасная беларуская паэзія — гэта склаDданая з’ява, у якой суіснуе і ўзаемадзейнічае эстэтыка рэаDлізму і мадэрнізму, назіраецца творчае засваенне традыцый

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 202: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

202

сусветнай літаратуры і пераасэнсаванне набыткаў айчынDнай, у тым ліку і фальклору. Адной з галоўных прымет творDчасці многіх сучасных паэтаў становіцца медытатыўнасць,асацыятыўнасць мыслення, акцэнтацыя ўвагі на пошукахновага героя, які адчувае не толькі сваё месца ў свеце, алеі заканамернасці чалавечага і прыроднага існавання. СучасDная літаратура характарызуецца спалучэннем рознастыляDвых напрамкаў, жанраваDтэматычнай шматграннасцю, янане толькі пазнае сучасны свет, але і прагназуе будучае, з’яўDляецца дасканалай і разнастайнай у фармальных адносінах.У ёй спаборнічаюць рэалістычныя, мадэрнісцкія і постмаDдэрнісцкія тэндэнцыі.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якімі храналагічнымі межамі акрэсліваецца сучасны перыяд

у развіцці паэзіі? Якія стылі і напрамкі можна вылучыць у сучаснайлітаратуры? 2. Хто з названых намі паэтаў раней уступіў у літараDтуру, хто пазней? Расстаўце ў «храналагічным парадку» прозвішчыаўтараў: Максім Танк, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Генадзь БуDраўкін, Яўгенія Янішчыц, Адам Глобус, Янка Сіпакоў, Віктар Шніп,Рыгор Барадулін, Людміла Рублеўская. 3. Назавіце адзнакі наватарDскіх пошукаў у беларускай паэзіі.

ВАСІЛЬ ЗУЁНАК(нар. у 1935)

Нарадзіўся Васіль Васільевіч Зуёнак у вёсцы МачулішчаКрупскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння ў1959 годзе аддзялення журналістыкі філалагічнага факульDтэта БДУ малады журналіст пайшоў працаваць у газету«Рабочае юнацтва», а затым — «Піянер Беларусі». Працаў дзіцячых выданнях абудзіла ў ім захапленне паэзіяй длядзяцей, і ён сам пачаў для іх пісаць, з’явіліся кнігі «ВясёDлы калаўрот» (1965), «ЖыліDбылі пад вадой» (1969), «СоDнечны клубочак» (1974). Першы зборнік «дарослай» паэзіі«Крэсіва» пабачыў свет толькі ў 1966 годзе і засведчыў наDраджэнне сапраўднага паэта. Пасля пачалі з’яўляцца новыязборнікі і паэтычныя кнігі «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973),«Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання»

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 203: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

203

(1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984),«Жніўны дзень» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трыDвожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «ПісьDмы з гэтага свету» (1995). У другой палове 1990Dх гадоўвыдадзены двухтомнік выбранага: зборнік вершаў «Гронкацішыні» (1996) і кніга паэм «Пяцірэчча» (1998). Творы В. ЗуDёнка друкаваліся на старонках беларускіх часопісаў («ПоDлымя», «Маладосць», «Крыніца», «Дзеяслоў») і ў газеце«Літаратура і мастацтва».

Паэзія В. Зуёнка надзвычай багатая ў жанравых і тэмаDтычных адносінах. Аўтар паспяхова асвойвае ў сваёй лірыDцы гістарычную тэму, пры раскрыцці якой не толькі дакуDментальна адлюстроўвае, але і асэнсоўвае падзеі гісторыі,абірае жанравую абалонку вершаўDроздумаў, у якіх моманDты жыцця асобнага чалавека даюць магчымасць выразнаўбачыць усю гісторыю краіны. Напрыклад, у вершы «ЗаруDка» намаляваны тыповы вобраз беларуса, пакорлівага імаўклівага. Але пафас твора, наадварот, скіраваны на абуDджэнне беларускага народа ад нацыянальнага бяспамяцтва:«Ды словы ўзыходзяць зарукай! / Не будзь жа, не будзьіншаверцам / На родным прычале, / Паўстань, паўстань,маё сэрца, / З пустыні маўчання!»

Адным з вядучых матываў творчасці В. Зуёнка станоDвіцца матыў трывогі за беларускае слова як аснову нацыяDнальнай культуры, гісторыі і самасвядомасці («Зарука»,«Родны мой краю...», «З веку ў век з дабрачыннаю міDнаю...» і інш.). Напрыклад, у вершы «Родны мой краю...»апавядаецца пра трагічны лёс беларусаў на працягу мінуDлага стагоддзя: сібірскія этапы, кляйменне «ворагаў», адраDчэнне сыноў ад зямлі і мовы ў 1930Dя гады. Твор заканчDваецца палымяным зваротам аўтара да роднага краю, у якімперададзены вера і спадзяванне на лепшую будучыню:

Ты жыцьмеш, мой краю: не ўсе палягліПад сосны — хто ў крамным, хто ў зрэбным...Ты выжыць павінен, бо з гэткай зямліЎзнімаюцца зоркі на неба.

Ваенная тэма (як падтэма гістарычнай) таксама арганічDна ўвайшла ў паэзію В. Зуёнка. Яна з’яўляецца дамінантD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 204: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

204

най у вершах «З вайны сустрэлі мацеркі сыноў...», «Помнік»,«Гаварыла маці...». У апошнім з твораў праўдзіва паказанытрагізм лёсу сынаDсалдата, што загінуў на вайне. АбапіраDючыся на традыцыі вуснай народнай творчасці, аўтар пераDдае размову маці з сынам: «У людзей унукі — / Грыўкі ільняDныя, / А мае ж во рукі / Па дзіцятках ныюць...» Але сынне можа суцешыць маці: «Хто ж, скажы, мамуся, / Пойдзеў маю хату, / Што ў далёкім краі, / Што ў чужым куточDку — / Цёмная, сырая, / З жоўтага пясочку?..» У творыВ. Зуёнак выкарыстоўвае не толькі народнаDпесенную вобDразнасць і інтанацыю, але і адпаведныя тропы — сталыяэпітэты («ціхія ўспаміны», «горкае багацце», «грыўкі ільDняныя», «у далёкім краі», «у чужым куточку» і інш.).

Маральная і экалагічная праблематыка ўваходзіць умногія вершы паэта. Лірычны герой ранніх твораў («Добрыпрыезд», «Вясновая казка», «Час абнаўлення, час вяртанDня...») выступае бесклапотным маладым чалавекам, якіпрыязджае ў родныя мясціны як жаданы госць, востра адчуDвае сваю сувязь з навакольным светам. Ужо самі назвы твоDраў настройваюць на высокі лад. Сустрэча з роднымі мясDцінамі і землякамі выклікае рамантычнаDўзнёслы, вясёлынастрой у лірычнага героя.

Многія творы В. Зуёнка на экалагічную тэматыку («Трыцішыні...», «Я пакідаю галасы...», «Дала прырода мне вадуі цвердзь...», «Зраселы голас перапёлкі...») вызначаюццафіласофскай глыбінёй думкі, фармальнай вытанчанасцю,імкненнем не толькі да канстатацыі, але і да аналізу з’яў рэDчаіснасці, публіцыстычнай вастрынёй асэнсавання пастаўлеDных праблем:

Я пакідаю вам зямлюТакой, якая ёсць,Якую трачу і люблюІ на якой не госць.

В. Зуёнак амаль ніколі не замыкаецца на адной вузкайтэме: у творах розныя на першы погляд праблемы перасяDкаюцца і падсвечваюцца адна адной. Праз усе зборнікі паэтмэтанакіравана праводзіць думку пра ўзаемазалежнасць іўзаемаабумоўленасць стану прыроды і стану душы чалавеD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 205: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

205

ка. Мастак глядзіць на акаляючы свет не як на нешта адаDсобленае, вонкавае і чужое, а ўсведамляе сябе яго часцінDкай, і прырода давяраецца паэту, раскрывае свае таямніцы.

Унутраны свет лірычнага героя з цягам часу, як і душааўтара, ускладняецца: першаснае, пачуццёвае ўспрыманнепрыроды паступова ўзбагачаецца элементамі навуковагапазнання і аналізу свету, адбываецца складаны мастацкісінтэз эмацыянальнага і рацыянальнага, асабістага і агульDнага. Так, напрыклад, верш «Агонь» — гэта роздум надвечнымі праблемамі чалавечага існавання, а аднайменнывобраз, стваральны і разбуральны, ілюструе філасофскае свеDтаадчуванне паэта (пакланенне перад усемагутнай стыхіяйі непрыняцце адмоўнага вопыту сучаснай цывілізацыі):

Мы выраслі багамі на планеце,Нясём у вечнасць розуму сяўню.І ўсё ж… І ўсё ж — памолімся агню,Каб ён людзьмі пакінуў нас на свеце.

Многія старонкі зборнікаў В. Зуёнка пасля трагічнагадля нашай краіны красавіка 1986 года прасякнуты «чорDным болем». Прывід атамнай катастрофы праходзіць празусе творы зборніка «Лета трывожных дажджоў» (1990) іпаглыбляе драматызм светаадчування паэта: «Бо зараз несэрца ў грудзях у мяне — / Чарнобыльская зона». Вершам«Урок паўтарэння» паэт адгукаецца на знакаміты «Рэквіемпа кожным чацвёртым» А. Вярцінскага, ставіць знак роўDнасці паміж вайной і Чарнобылем. Паэт нібы агучвае просьDбу спакутаванага свету ратаваць яго ад бяды («просіць светнадзеі глыток»):

Ён гукае: устаньце, людзі,Каб адолець ядзерны змрок,Бо інакш — не жыццё ў нас будзе,А чацвёрты энергаблок.

У жанравым аспекце вершы В. Зуёнка вызначаюцца разDнастайнасцю. Заканамернае ўвасабленне ў творчасці мастаказнайшлі такія паэтычныя жанры, як элегія («Поўдзень», «Небяжы, не ўцячэш ад сябе...», «Бруснічная элегія» і інш.),балада («Мезенны палец. Балада няспаленай вёскі», «БалаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 206: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

206

да Відовай гары», «Тапор. Балада прагрэсу» і інш.), ода(«Любоў да Айчыны сваёй...», «Студэнцкі чамадан», «БесDсмяротнасць. Ода воіну і міласэрнасці»), прытча («ПамылDкі», «Гаварыла маці», «Спроба трактата “Адкуль Homosapiens”» і інш.).

Паэзія В. Зуёнка багатая на вобразы. Сімвалам жыцця,еднасці чалавека і прыроды ў творчасці мастака выступаDюць вобразы лесу, ралліDасновы (ворыва, нівы, жыта) і хаDты, з якімі В. Зуёнак звязвае надзею на духоўнае ачышDчэнне сучасніка, дасягненне еднасцi чалавека з прыродай:«Пасля стрэсаў і рэвалюцый / Мы да хат яшчэ мусім вярDнуцца...» («Як ад лёсу, ад хат не ўцячы»). Увогуле, падобныявобразыDархетыпы вечныя, ментальныя для беларусаўDземDляробаў («Новая зямля» Я. Коласа, «Яна і Я» Я. Купалы).У творах В. Зуёнка даволі часта сустракаюцца вобразыDсімвалы зор і Млечнага Шляху, што сведчаць не толькі празахапленне паэта рамантычнай сімволікай, імкненне да неDзвычайнага, узвышанага, але і пра вельмі трывалую сувязьз зямлёй, родным краем, малой радзімай («Млечны Шляхузборскі»). У вершах В. Зуёнка вялікае значэнне надаеццавобразу дарогі, якая натхняе героя на пошукі свайго прызнаDчэння, абуджае рамантычную мару аб далёкім і нязведаным.У зборніку «Лета трывожных дажджоў» (1990) вядучым стаDновіцца вобраз трывожных дажджоў, які ўспрымаецца яксімвал радыяцыйнага забруджання Беларусі, яе пакут і выDпрабаванняў.

Кніга паэм «Пяцірэчча» займае значнае месца ў паэтычDным набытку В. Зуёнка і ўяўляе сабой спробу мастака адлюDстраваць тое, што турбавала, засмучала, радавала, абнаDдзейвала беларусаў на працягу стагоддзяў. Творы «Лукам’е»,«Сяліба» і «Прыцягненне» склалі паэтычную трылогію падагульнай назвай «Агонь і сонца» з аўтарскім падзагалоўDкам: «Паэма Радзімы». Усе тры паэмы вызначаюцца еднасDцю ў ідэйных адносінах: агульнае для іх — пачуццё любовіда Радзімы, клопат за ўвесь Сусвет. У паэме «Агонь і сонDца» некалькі часавых вымярэнняў: сівая мінуўшчына, глыDбіні вякоў («Лукам’е»), сучаснасць з адступленнямі ў мінулае(«Сяліба»), будучыня, касмічныя вышыні («ПрыцягненD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 207: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

207

не»). Кампазіцыйна яднае творы ў адно цэлае вобраз агнюі выразны патрыятычны пафас паэм, якія наскрозь праDсякнуты пачуццём любові і сыноўняй адданасці бацькоўDскаму краю.

У паэме «Сяліба» В. Зуёнак асэнсоўвае шырокае колапраблем сучаснасці: беражлівыя адносіны да наваколля,узаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным і кульDтурным асяроддзем, шанаванне бацькоў, а таксама праблеDма Гаспадара — гаспадараDспажыўца, які будзе кіраваццатолькі пастановамі і дырэктывамі, змагацца з прыродай(«Парушана гармонія ў прыродзе. / Сябе царом над ёй /Смяротны мысліць...»), ці гаспадара, якія будзе знаходзіцDца ў непарыўнай еднасці з навакольным светам («Што ёнчасцінка тут, / Не заваёўнік, / Што ён пазначан мудрасцюі словам, / Каб у прыродзе добры лад трымаўся»).

Лірычны герой з настальгічным сумам праходзіць па сцежDках свайго юнацкага кахання. Аднак тэма кахання не з’яўDляецца асноўнай у творы, яна судакранаецца з экалагічнай:сапернік героя — меліяратар — увасабляе тып «гаспадараDспажыўца», які ажыццяўляе асушэнне балот і спрамленнерэк: «Ён так умее расказаць, / Што ўвачавідкі бачыш, / Якгіне ніцая лаза — / Прытулак тлустых качак, / Як будзежыта палавець / На зыбунахDбалотах, / Палёўкай жаба заDслыве / І бусел скіне боты... / Зямлю мы хочам падлячыць».Аднак няправільнае лячэнне можа прывесці да непапраўDных страт: «Рэкі, песні зямлі, / Рэкі, душы зямлі, / Бы ўтрунах ляжаць — прамыя, / Бы струны — ды нежывыя. /Высечам пушчы, / Крыніцы засушым... / Як жа яны буDдуць — нашыя душы: / Ці не збяднеюць? / Ці не змялеDюць?..»

У паэме некалькі часавых вымярэнняў: сучаснасць з яепраблемамі і мінулае — часы даўняй, старажытнай СяліDбы, перыяд у жыцці продкаў, калі чалавек адчуваў сваюеднасць з прыродай: «Той край — мая радзіма... Між ляDсоў / Асеў бяглякDязычнік днём асеннім». Галоўны геройтвора «Сяліба» з’яўляецца тыповым для беларускай літараDтуры, працягвае галерэю вобразаў інтэлігентаў у першымкалене, якія адчуваюць адначасова і сваю еднасць з роднайзямлёй, і сваю адказнасць перад ёй.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 208: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

208

Арыгінальнасцю вызначаецца кампазіцыйная пабудовапаэмы, якая ўяўляе палілог: чаргуюцца «рэплікі» юнака ідзяўчыны — лірычнага героя і яго каханай, меліяратара,святара, старога мясцовага жыхара, анімістычных вобразаўдарогі, паляны Пагулянкі, Вялікага Каменя, якія паўстаDюць жывымі істотамі, узнаўляюць старонкі мінулага.

Паэзія В. Зуёнка надзвычай арыгінальная, багатаяў жанраваDтэматычным і вобразным плане з’ява. У ёй знайDшло глыбокае асэнсаванне і адлюстраванне наша складанаеХХ стагоддзе з перажываннямі сучасніка, памяццю вайны,узаемаадносінамі асобы, прыроды і грамадства, мараллю іэтыкай, праблемамі адраджэння нацыянальнай свядомасці,духоўных традыцый.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Ахарактарызуйце жанраваDтэматычнае багацце паэзіі В. ЗуD

ёнка. Як адлюстроўваюцца ў вершах паэта падзеі далёкай гісторыі ітэма вайны? 2. Абгрунтуйце тэзіс пра тое, што трывога за роднае слоDва стала адным з асноўных лейтматываў творчасці В. Зуёнка. 3. У якіхвершах паэт закранае маральную і экалагічную праблематыку? 4. У чымвыяўляецца тыповасць характару і паводзін галоўнага героя паэмыВ. Зуёнка «Сяліба»?

ЯНКА СІПАКОЎ(нар. у 1936)

Нарадзіўся Іван Данілавіч Сіпакоў 15 студзеня 1936 годаў вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Мінскай вобласці.Паэт рана страціў бацькоў — у час Вялікай Айчыннай вайDны за сувязь з партызанамі іх закатавалі фашысты. Паслязаканчэння Зубрэвіцкай дзесяцігодкі ў 1954 годзе быў літаDратурным супрацоўнікам шклоўскай раённай газеты. У1960 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі ў БДУ. З 1960па 1973 год працаваў у часопісе «Вожык», а далей жыццёпісьменніка дваццаць гадоў было звязана з працай у часоDпісе «Маладосць», потым — у «Беларускай энцыклапедыі»,часопісе «Беларусь».

Першы верш Я. Сiпакова быў надрукаваны ў 1953 годзе.Пасля гэтага праз невялiкiя iнтэрвалы выходзяць зборнiкi

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 209: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

209

паэзii «Сонечны дождж» (1960), «Лiрычны вырай» (1965),«Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), «Веча славянскiхбалад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976), кнiга выбраDнай паэзii «Вочы ў вочы» (1978), «Выбраныя творы». Зазборнiк «Веча славянскiх балад» паэт атрымаў Дзяржаўнуюпрэмiю БССР iмя Янкi Купалы. Акрамя гэтага, ён — аўтараповесцей, зборнiкаў нарысаў, апавяданняў, эсэ, прытчаў.

Пошукі ў жанры апавядання адбіліся ў кнігах Я. СіпаDкова «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984),«Журба ў стылі рэтра» (1990), «Тыя, што ідуць» (1993),«Вецер на даху вагона» (2003). Мастак слова звяртаецца ўтворах да мінулага і драматычнага сённяшняга дня, выкаDрыстоўвае форму свабодных назіранняў — эсэ пра набалеDлыя пытанні жыцця ўвогуле («Журба ў стылі рэтра»).

Я. Сiпакоў таксама адносiцца да аўтараў, якiя ўступiлiў лiтаратурнае жыццё ў 1960Dя гады, да так званага «фiлаDлагiчнага пакалення» — тых паэтаў i пiсьменнiкаў, якiявучылiся на фiлалагiчных i журналiсцкiх факультэтах, дзяDцiнства якіх прыйшлося на ваенныя гады. Трагiчныя паDдзеі не абмiнулі нi аднаго з iх. 1960 год быў знамянальнымдля паэта: у гэтым годзе выйшаў з друку яго першы зборDнiк паэзіі «Сонечны дождж», у якi ўвайшлі вершы, ствоDраныя прыкладна на працягу пяцi гадоў. Самая характэрDная асаблiвасць ранняй паэзii Я. Сiпакова — гэта ўменнеспалучаць канкрэтнае i абагуленае. Зборнiк пакiдае ўраDжанне шчырай даверлівасці, уласцівай лiрычнаму герою,так падобнаму па сваім лёсе на аўтара, якi не саромееццараскрыць перад чытачом самыя патаемныя скарбы душы ісэрца, прымушае нас задумацца над складанымі пытаннямічалавечага жыцця.

Малады паэт, нягледзячы на сваю нявопытнасць, ужоадчувае вялiкую адказнасць i складанасць працы літаратаDра. Магчыма, гэтым i тлумачыцца пэўны перапынак (каляпяцi гадоў) у яго творчасцi. У 1965 годзе выйшаў у светдругi зборнiк вершаў — «Лiрычны вырай» — з прадмовай,у якой раскрываецца крэда паэта: «Гэта i новы вырай. ХаDцелася б добрага лёту гэтым птушкам, з якiмi ў мяне былоцёплае, сонечнае лета. Хай бы хоць якiм з iх удалося даляD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 210: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

210

цець да той жаданай кpaiны — Паэзii». Роля гэтай кнiгi ўтворчай бiяграфii мастака, безумоўна, iншая, чым першай,бо ў ёй выпадковасць ужо саступае месца заканамернасцi,фармiруюцца асноўныя погляды паэта на творчасць, а сiсDтэма жанраў, вобразнаDвыяўленчых сродкаў вызначае гаDлоўныя напрамкi iдэйнаDтэматычнага руху. У зборнік уваDходзіць лепшы, па меркаванні крытыкаў, верш Я. Сіпакова,у якім канкрэтнаDпачуццёвыя вобразы (стравы) спалучаDюцца з умоўнаDасацыятыўнымі (яблык пахне жаўруковайпесняй):

Марозiкам пахне капуста,Жаўруковаю песняй — яблык,Вераснем — сопкая бульба,Расой — агурок крамяны,Селядзец — глыбiнёй акiяна,Сонцам — акраец хлеба,Ветрам i небам — пiва...А стол пахне добрай вячэрай.Прыходзь да мяне, свет, вячэраць!

Наступная кнiга Я. Сiпакова «Дзень» (1968) больш праDфесійная ў многіх адносінах у параўнні з першымi. У ёйпаэт здолеў перайсцi ад эмацыянальнай назiральнасцi зарэчаiснасцю да глыбокага асэнсавання сувязі паміж пэўныDмі яе праявамі, знайсцi заканамернае ў выпадковым, у звыDчайным — узвышанае, боскае, у штодзённасцi — свята, раDдасць. Уся кнiга прасякнута захапленнем жыццём, паэтздолеў адчуць сябе маленькай часцінкай прыроды, сусвету,космасу, якая знаходзiцца ў непарыўнай еднасцi i гармонiiз наваколлем, у няспынным працэсе аднаўлення. Можа, таDму цэнтральнае месца ў зборнiку «Дзень» i займаюць вобраDзы юнай iстоты, дзiцяцi, маціDпрыроды. Сённяшнi дзеньпаўстае ў кнізе паэта як важны момант ва ўсёй гiсторыi чаDлавецтва. Менавiта тэмы сувязі часоў i пакаленняў, асабiDстых лёсаў i гiсторыi цэлых народаў сталi дамiнантнымі ўтворчасці мастака слова і вызначылi многiя яе рысы. Абгэтым сведчаць вершы «Свiтальнае», «Запрашэнне ў ранiDцу», «Пачатак», «Хлебная сувязь», «Зялёная мелодыя».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 211: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

211

Кнiга «Веча славянскiх балад» стала падзеяй у лiтараDтурным жыццi не толькi нашай рэспублiкi. Для таго кабнапiсаць яе, трэба было вывучыць велiзарны фактычны маDтэрыял, не толькi прасякнуцца думкамi, марамi славянскiхнародаў, але i захаваць асаблiвасцi паэтыкi розных нацыяDнальных лiтаратур. У кнігу ўвайшло 96 балад самых розDных славянскіх народаў (некаторыя з іх ужо не існуюць),прысвечаных асэнсаванню гісторыі славянства і сутнасціславянскіх характараў, пачынаючы з ХХ стагоддзя і заканчDваючы І стагоддзем (праславянская балада). Цi не самайгалоўнай праблемай для паэта стала праблема пошуку адкаDзу на пытанне пра тое, хто ж такiя славяне. Паэт справiўсяз гэтай задачай i адкрыў асноўную заканамернасць жыццяславян: свабодалюбства, якое ў розныя часы было ратункамне толькi ад фiзiчнага, але i ад духоўнага заняпаду i знiшчэнDня. Сама па сабе кніга — з’ява унiкальная, кнiга майстрабаладнага жанру, якi востра адчуў яго спецыфiку, мабiлiзуDючую, «духаўздымную» моц, перадаў подых гiсторыi мноDгiх стагоддзяў i прымусiў чытача паверыць ва ўсё, пра штоапавядаецца ў творах. Я. Сiпакоў збiрае на сваё веча розDныя народы, каб яны выказалiся кожны паDсвойму, але праадно, галоўнае для ўсiх, — што кожны мае права на жыццёi свабоду.

У цэнтры балад Я. Сiпакова — асоба моцная, духоўнанязломная, хоць i знясiленая варожай жорсткасцю, якаязмагаецца за свой народ, за яго самастойнасць, незалежDнасць, з’яўляецца часцiнкай супольнасцi вольных людзейз пачатку i да канца. Зборнiк «Веча славянскiх балад» праDсякнуты адзiнай iдэяй. Такой iдэяй з’яўляецца сцвярджэнDне вызначальнасці думкі народнай, веча як формы, спосабуяе выяўлення і дэмакратычнага вырашэння складаных гiсDтарычных пытанняў.

Напрыклад, балада «Падатак. Балгарская балада. XVI стаDгоддзе» заснавана на рэальных гiстарычных падзеях, штоадбываліся ў Балгарыi, калi заваёўнiкi для ўмацаваннясвайго становiшча выхоўвалi мясцовых дзяцей на свой лад,адлучалі iх ад бацькоў:

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 212: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

212

Там дадуць адразу iм чужое iмя:Так прымусяць здрадзiць — без вiны! — Радзiме.А яшчэ навучаць ненавiдзець лютаБацькаўшчыну, дом свой, што даўно ў пакутах.

Падатак — гэта малыя балгарскiя дзецi, якiх гадуюцьчужынцы, выхоўваюць з iх ворагаў былога роднага краю,зямлi i Радзiмы. Аўтарская патрыятычная пазіцыя выяўDляецца ўжо ў выбары падобнай жыццёвай сітуацыі, дадумDваецца чытачом.

Кнiга «У поўдзень, да вады» (1976) аб’ядноўвае ўсё лепDшае, што стварыў майстар слова. Паэт зноў вяртаецца насваю радзiму — Беларусь i вядзе размову не толькi з сучасDнiкамi, але i з продкамi i з нашчадкамi. Кнiга напiсана так,што ўсе вершы ў ёй злучаны ў адно цэлае і ператвараюццаў суцэльную маналагiчную споведзь. Я. Сiпакоў дасягнуўвышэйшага майстэрства валодання словам, таго, што думDка, пачуццё i слова становяцца мастацкім адзінствам. Аўтарзвяртаецца да складанай жанравай формы — санета, насыDчае творы не толькi разнастайнымi «прадметнымі» вобраDзамi i яскравымi выяўленчымi сродкамi, але і шматзначныDмi вобразамiDсiмваламi — Дабрыня, Час, — паDязычнiцкусмела паядноўвае чалавечы пачатак з прыродным. Любоўда прыроды перарастае ў яго творах у сапраўдную сакралiDзацыю яе як усеагульнай першакрынiцы жыцця, прыгаDжосцi, а адухаўленне неадухоўленага (рэчаў, з’яў) становіцDца важным прыёмам пісьма («Лес прачынаецца», «Хмара»,«Сонца села», «Заходзiць яблык», «Кроплi сонца», «Пушчутурбуе клопат адзiн»): « Заходзіць яблык... / I трава — гаDрызонт ягоны — становіцца гэткаю / блізкай... / Падстаўцерукі! / I ў іх скоціцца, апёкшы далоні, гэтае спелае сонца».

Найбольш пашыранымi традыцыйнымi жанрамi i жанDравымi формамi ў паэзii Я. Сiпакова з’яўляюцца балада, ода,элегiя, санет. Адчуванне трагедыйнасці чалавечага жыцця,бездапаможнасці асобы перад магутным наступам гiсторыiвыводзіць на першую пазiцыю баладу i элегiю, прасякнуDтыя роздумам аб прычынах падобнай сiтуацыi, шляхах яепераадолення.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 213: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

213

У ідэйнай аснове элегiй часта ляжаць пачуцці веры ідаверу, якія дапамагаюць лiрычнаму герою прайсцi празусе выпрабаваннi i пераадолець боль («Здараецца, наплынедабрыня...», «У траве пажухлай i счарнелай...»). У адычDных творах паэт ухваляе не толькі гераічныя ўчынкі і поDдзвігі людзей, але і дае вывераную, філасофскаDзначнуюацэнку гістарычным падзеям, засяроджваецца на агульDначалавечых праблемах, выказваецца шчыра, замілавана іразам з тым узнёсла пра будзённае жыццё, паэтызуе яго.

Я. Сiпакоў надаў новае дыханне санету, адрадзiў ягокласiчныя прынцыпы пабудовы, сiмволiку. Так, у «Санецекахання» ён заклікае абараняць цнатлівую каханую ад цыDнікаў, робіць вывад, што яе надзейным абярогам з’яўляDецца сам санет, нібы жывая істота: «І я заўсёды буду берагDчы / Тваю цнатлівасць светлую аддана. / Ты не саромейсямяне. Бо ты адна, лічы, / Тут, у санеце, беражна схавана».

Побач з сілабаDтонікай паэт удала выкарыстоўвае верDлiбр, які лепш за ўсё падыходзіць для перадачы філасофDскай думкі, глыбокага мыслення вершамі:

А зямля,Відаць, таму і круглая,Каб ніхтоНе мог сесці ў цэнтрыЦі ў якім зручным куткуІ пагардліва сказаць іншым:— Мы — абраны Богам народ,А вы — нашы рабы...

Верш «А зямля, відаць, таму і круглая…» значны філаDсофскім зместам: аўтар у алегарычнай форме раскрывае няDдаўнюю трагедыю, калі фашысцкія ідэолагі з мэтай захаDвання чысціні арыйскай расы бязлітасна знішчалі мільёнылюдзей.

Наватарствам асэнсавання праблем існавання чалавецDтва на мяжы стагоддзяў, глыбокім раскрыццём жахлівыхтрагедый ХХ стагоддзя — землетрасення ў Арменіі і ЧарноDбыльскай катастрофы — вызначаецца кніга паэм у прозеЯ. Сіпакова «Ахвярны двор» (1991). Не меншая трагедыйDная напружанасць і паэмы «Одзіум» пра Чарнобыльскую

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 214: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

214

бяду. Вобразы Катаклізму, Апакаліпсісу, Катастрофы, штосімвалізуюць сілы Зла, несправядлівай кары, — галоўныяў ёй. Чарнобыль стаў для людзей, і найперш для беларусаў,одзіумам — «прадметам нянавісці і нараканняў», праз якіпрайшлі мільёны і ад якога немагчыма пазбавіцца. Аўтарпадкрэслівае жахлівую абсурднасць паслячарнобыльскайрэчаіснасці, дзе звычайны ход рэчаў парушаны: тое, штораней несла жыццё, цяпер наскрозь прасякнута смерцю.

Творчасць Я. Сiпакова вызначаецца стылявой i жанраDвай разнастайнасцю: яна спалучае ў сабе рэалiстычны i раDмантычны пачаткі, мяккiя лiрычныя маналогі cуiснуюць уёй з эпічнымі, апавядальнымі малюнкамі, асабліва ў балаDдах. Я. Сiпакоў — выдатны прадстаўнiк сучаснай беларусDкай літаратуры. Яго поспехі — гэта поспехі ўсёй нашай паэзіі.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Растлумачце сімвалічны сэнс назваў зборнікаў Я. Сіпакова «СоD

нечны дождж», «Лiрычны вырай», «Веча славянскiх балад», «У поўDдзень, да вады». 2. Узгадайце, што такое балада. Цэласна праанаDлізуйце адну з балад паэта на выбар. 3. Якія праблемы закранае ўсваёй лірыцы Я. Сіпакоў? Адказ падмацуйце прыкладамі з прачыDтаных твораў.

АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ(нар. у 1931)

Нарадзіўся Анатоль Ільіч Вярцінскі 18 лістапада 1931 гоDда у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобDласці. Скончыўшы аддзяленне журналістыкі БДУ (1956),ён працаваў у давыдDгарадоцкай, камянецкай, клімавіцкай,рагачоўскай раённых газетах. З 1962 года жыве ў Мінску.Працаваў спачатку літработнікам, а пасля загадчыкам адDдзела газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам мастацDкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь». З 1967 года — ліDтаратурны кансультант па паэзіі ў Саюзе пісьменнікаў БССР.Наступныя сем гадоў (1975—1982) — сакратар праўленняСаюза пісьменнікаў БССР. З 1986 па 1990 год — на пасаDдзе галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва».У 1990 годзе пакінуў пасаду галоўнага рэдактара ў сувязі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 215: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

215

з абраннем народным дэпутатам, стаў намеснікам старшыніКамісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфарDмацыі і правоў чалавека Вярхоўнага Савета Рэспублікі БеDларусь. З’яўляючыся членам Канстытуцыйнай камісіі,А. Вярцінскі прымаў актыўны ўдзел у выпрацоўцы тэкстуДэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990),у стварэнні новай Канстытуцыі. З 1998 года — намеснік гаDлоўнага рэдактара газеты «Культура». Першы зборнік «ПесDня пра хлеб» быў выдадзены ў 1962 годзе, праз адзінаццацьгадоў пасля дэбютных спроб пяра. Пасля выхаду ў 1966 гоDдзе другога зборніка «Тры цішыні» на яго звярнулі ўвагушматлікія крытыкі і літаратуразнаўцы. Потым былі выдаDдзены зборнікі «Чалавечы знак» (1968), «З’яўленне» (1975),«Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Хлопчык гляDдзіць...» (1992).

А. Вярцінскі — аўтар кнігі літаратурнаDкрытычных іпубліцыстычных артыкулаў «Высокае неба ідэала» (1980),зборніка выбраных вершаў і паэм «Святло зямное» (1981),кнігі дзіцячых п’ес «Дзякуй, вялікі дзякуй!» (1983), публіDцыстычных нататкаў «НьюDЙоркская сірэна» (1987), шматвыступае з артыкуламі ў перыядычным друку. У 1994 годзевыходзіць зборнік яго артыкулаў, выступленняў, інтэрв’ю«Трывожны досвітак», у якім уздымаюцца актуальныя прабDлемы грамадскаDпалітычнага жыцця, даецца кваліфікаваDная ацэнка творчасці вядомых беларусках майстроў слова.

Пры чытанні вершаў А. Вярцiнскага адчуваецца, наDколькi спрасаваны, скандэнсаваны ў кожным радку, кожDным слове іх сэнс. I яшчэ — не менш скандэнсаваныя i самідзеянні ў творах, якiя ў пераважнай большасцi перадаDдзены дыялогамi («Варыяцыi на тэму “Гефест — друг ПраDметэя”») цi спалучэннем маналогаў («Вялiкiя думкi — яксонца зDза хмар...», «Высокае неба iдэала» i iнш.). Так адDбываецца драматызацыя паэзіі, павялічваецца яе інтэлекDтуальны пачатак, разгортваюцца дыскусіі па шматлікіхмаральнаDэтычных праблемах. Вынікам усіх гэтых працэDсаў і становіцца філасофская лірыка.

У сваёй творчасці А. Вярцінскі стварыў стыль, адпаведDны абранай звышзадачы, — выхоўваць чалавека ў духу верD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 216: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

216

насці ідэалам, што выяўляецца ў форме непасрэднага зваDроту паэта да чытача. Кожны верш, кожная фраза яго паэзіівучаць жыць i думаць, радавацца жыццю, любiць і паваDжаць людзей. У мэтах большай доказнасці паэт карыстаDецца шматлікімі паўторамі, паступова, крок за крокам разDгортвае філасофскае выказванне. Вось, напрыклад, верш«Заканамернасць» з фiласофскай назвай. Падобныя назвы —састаўная частка агульнага погляду паэта на свет, у якiмчалавек адчувае сябе не вельмi ўтульна, аднак не з’яўляDецца староннiм назiральнiкам за ўсiм, што адбываецца ваDкол яго:

Заззяе iдэя ў чыстым стане —хтось тут жа прылiпне, прымкне, прыстане.

Яшчэ адна асаблівасць светапогляду А. Вярцінскага —яго гуманізм. Да якой з’явы ні дакрануўся б мастак, янавыпраменьвае іскрынкі дабрыні і чалавечнасці. Кожнаядэталь знешняга свету, кожны зрух у душы лірычнага геDроя «нанізваюцца» на стрыжань чалавекалюбства, веры,упэўненасці, што зло — не вечнае, хоць за ім — чорныя,магутныя сілы. Паэт верыць у перамогу дабра: перамагаефашыстаў хлопец з Арла («Бой»), які спыніў танкавуюкалону немцаў пад Крычавам і быў пахаваны ворагамі якгерой; перамагае Леў Талстой артадоксаў ад рэлігіі і няселюдзям сваю ачышчаную ад кан’юнктуры праўду («АдлуDчэнне Талстога ад царквы»); перамагае «святло зямное», ане цемра. Дарэчы, паэт менавіта гэтымі двума шматзначDнымі словамі назваў свой зборнік выбранай паэзіі. ВершА. Вярцінскага «Просьба» — не толькі крэда паэта, але іяркі ўзор стылю, дзе няма нічога лішняга, поўнасцю адсутDнічаюць экзатычныя тропы, разгортваецца ўнутраная дыяDлогавая дыскусія на тэму «Быць чалавекам». Высокі, узнёсDлы настрой лірычнага героя перадаецца сістэмай паўтораў,перастаноўкай слоў, клічнай інтанацыяй, звароткамі і інDшымі сродкамі паэтычнага сінтаксісу: «Не прашу я доўгагавеку, / Не прашу асаблівай любві. / Я прашу цябе: “Будзьчалавекам!” / Я прашу вас: “Будзьце людзьмі!”»

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 217: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

217

Звернем увагу на тое, што філасафічнасць у творчасціА. Вярцінскага вызначае тэзіснасць, стройнасць і строгасцьпабудовы большасці вершаў паэта, наяўнасць у іх апошніхрадкоў — высноў, маральнаDфіласофскіх абагульненняў.Паэт не проста разважлівы сузіральнік, не «капіроўшчык»рэальнасці, а засяроджанаDэмацыянальны суразмоўца, неабыякавы да таго, што чытач адчуе, убачыць, возьме з паDказанага. Ствараецца часам уражанне, што паэта не пакідае«юнацкі максімалізм», які дзіўна спалучаецца са знешнімспакоем, ураўнаважанасцю і дакладнасцю пабудовы вершаў.

А. Вярцiнскi не падобны на сваiх равеснікаў — прадDстаўнiкоў «фiлалагiчнага пакалення», творчасць многіх зякіх больш эмацыянальная, аздобленая тропамі, пераважнавыяўленчая, не такая рацыянальная, засяроджаная на фiDласофскіх праблемах чалавечага iснавання. Вершы А. ВярDцiнскага больш прытчападобныя, філасафічныя, дыдактычDнаDпавучальныя, ён — майстар прыпавесці, якая стала як бы«абалонкай», дамінантай індывідуальнага стылю мастака.

Прыпавесць — жанр старажытны, павучальны, які маевытокі ў Бiбліі, грунтуецца на прынцыпах iншасказальнасDцi, упадабнення, перанясення прымет з адных з’яў і прадDметаў на другiя i іх абагульнення. Гэты жанр блiзкi прыёDмамi пiсьма да байкi, казкi, метафары — тых твораў, у якiхне апошняе месца займаюць мараль, дыдактычная выснова,сэнсавая падтэкставасць. Дарэчы, аўтарскае вызначэннепрыналежнасці да жанру прытчы атрымалі толькі тры твоDры паэта — «Дурман», «Арол галодны і сыты», «Мы, мёді пчала». Астатнія ж вершы даследчыкі лічаць прытчамі(прыпавесцямі) па фармальнаDзместавых прыметах.

У прытчах («Косім траву — яна не крычыць...», «НочDчу заплакала дзіця», «Вы зразумейце правільна...» і інш.)паэт працягвае традыцыі К. Тураўскага, З. Бядулі, ЯдвігіDна Ш., Я. Коласа. А. Вярцінскі выйшаў на максімальнаеабагульненне, звярнуўся не толькі да канкрэтнага, індывіDдуальнага, але і да масавага чытача. Маштабная задума —абагулiць вопыт паводзiн чалавецтва на працягу многiх стаDгоддзяў — рэалiзуецца ў таленавітага майстра слова ў змеD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 218: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

218

шаных жанравых лiраDэпiчных i лiраDэпiкаDдраматургiчныхпрытчах і прытчаформах.

Узнёсласць гучання ўласцівая многім вершам паэта правайну, пра Чалавека. Гуманістычны светапогляд А. ВярцiнDскага ўвасобіўся ў одах, прысвечаных чалавеку, які ў паDгранічных сітуацыях застаецца асобай, чулай да болю і пеDражыванняў іншых, нясе і не губляе свайго «чалавечагазнака», праходзіць выпрабаванне часам на дабрыню («Одадобрым людзям», «Мы напачатку зазналі страху», «НаваDгодні тост», «ДзівакDчалавек»).

Элегіі паэта — яшчэ адно пацверджанне тэзіса пра паDвучальнасць як дамінанту стылю мастака. Напрыклад, элегія«Баіцца быць беларус беларусам...» прасякнута не толькігорыччу, выкліканай разуменнем неадпаведнасці магчымаDсцей духоўнага патэнцыялу беларусаў і нізкасці іх самаDацэнкі. Але поўніцца страсным публіцыстычным пафасам,прасякнуты ідэяй неабходнасці змагацца за сваю годнасць.Часцей за ўсё элегіі А. Вярцінскага напоўнены думкамі пралёс чалавека і чалавецтва ў цэлым, рух і зменлівасць часу,страту кахання, непазбежную смерць, прадаўжэнне жыццяў нашчадках («З жалем гляджу на дзіця...», «Хлопчык гляDдзіць», «Мы жывём, каб вяртацца...»).

Жанр балады не атрымаў шырокага распаўсюджання ўпаэзіі А. Вярцінскага. Толькі адзін твор ён назваў словам«балада» («Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня»),астатнія — гэта вершы баладнага характару («Ратунак»,песні з п’есыDказкі «Скажы сваё імя, салдат»).

Значна больш у паэта вершаўDпрысвячэнняў: «Скажымне, мама...» (памяці І. Хадановіча), «Пра дзярзанне» (паDмяці М. Ц. Лынькова), «Сустрэча на Паркавай магістралі»(студэнтцы БДУ, паэтэсе Я. Янішчыц), паэма «Заазер’е»,прысвечаная памяці маці.

Паэма «Песня пра хлеб» пісалася ў пачатку 1960Dх гаDдоў, у атмасферы ўсеагульнага грамадскага ўздыму, спадзяDванняў на лепшую будучыню, і ўвайшла ў першы зборнікпаэта з такой самай назвай. А. Вярцінскі прыгадвае ў ёйсваё дзяцінства, тое, як старанна маці выпякала ў рускайпечы хлеб з мукі новага ўраджаю на кляновых лістах, якія

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 219: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

219

ён разам з братам збіраў у лесе. Невыпадкова твор названылірычна, узнёсла: з сэрца мастака, захопленага чалавечайпрацай, прыродай, вясковым побытам, выгукнуўся ўрачысDты гімн. Паэма складаецца з сямі раздзелаў, кожны з якіхухваляе часцінку жыцця чалавека і рэчы, што вакол яго.У першым «героямі» твора з’яўляюцца кляновыя лісцы, штокружацца ў скверы, верасень, з яго школьным званком іхлебным водарам.

Другі раздзел — урачыстае слова пра маці, якая «цестамясіла кулакамі, / сценкі дзяжы абірала рукамі», якойдзеці дапамагалі закасваць рукаў, папраўляць хусцінку:«Было ўрачыста і ціха ў хаце — / хлеб з новага жыта ўчыDняла маці».

«Герой» трэцяга раздзела — хлебнае цеста, якое «хадзіDлаDбрадзіла» ў дзяжы і напаўняла хату «водарам хмельнаDкіславатым». У раздзеле чацвёртым паэт прыгадвае паходу лес за кляновымі лістамі, якія ў вялікіх вязках хлопцыпрыносілі дадому, каб тыя сталі часткай урачыстага рытуаDлу — выпечкі свежага хлеба.

Пяты і шосты раздзелы, бадай, самыя пранікнёныя ішчырыя, прысвечаны рускай печы, што недарэмна займалапаўхаты, але затое ўладарыла ў ёй гасцінна і клапатліва:«спраўна грэла, пякла і скварыла», атуляла дзяцей і даросDлых «цяплом і ласкай, / ціха расказвала казку за казкай».Зачараваны дарагім мінулым, успамінамі пра маленства,паэт знаходзіць надзвычай удалы вобраз — мастацкую дэDталь, параўноўваючы рускую печ з караблём: «І плыў ажза трыдзевяць зямель / дзівосны наш печкаDкарабель».

Паэма заканчваецца яскравай сцэнай выпечкі хлеба,словамі шчырай падзякі хлебу і працы, матчыным рукам,што на вачах ператвараюць мяккае цеста ў боханы: «І падрукою ўмела й пакорна / яно набывае любую форму. / СтаDновіцца цеста боханам круглым. / <...> Час настае, і на заDгнеце / дымяцца боханы — лепшыя ў свеце...»

Паэт, драматург, крытык, перакладчык, журналіст,А. Вярцінскі ўжо паўстагоддзя плённа працуе на ніве родDнай літаратуры, узбагачаючы яе гуманістычным пафасам.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 220: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

220

Мастак сцвярджае сваёй творчасцю сілу слова, у якім думDка і эмоцыя існуюць у цеснай садружнасці, жывячы аднадругую, і ўтвараюць той цудоўны змест, які выпраменьваесвятло і цяпло. Нястомны прапаведнік духоўных каштоўDнасцей, гуманізму і братэрства людзей на зямлі, А. ВярцінDскі дае сваёй творчасцю маральныя ўрокі суайчыннікам.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Вызначце тэматыку лірыкі А. Вярцінскага. Пацвердзіце канD

крэтным аналізам, што паэт арыентаваўся на ацэнку, аналiз рэчаісDнасці. 2. Якія маральнаDэтычныя і філасофскія праблемы закранаепаэт у сваіх творах? 3. Чаму ў творчасці А. Вярцінскага жанр прытDчы стаў адметнай прыметай індывідуальнага стылю мастака? 4. РасDкрыйце ідэйнаDмастацкі змест паэмы «Песня пра хлеб».

МАР’ЯН ДУКСА(нар. у 1943)

Мар’ян Мікалаевіч Дукса нарадзіўся 5 красавіка 1943 гоDда ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобDласці. Прайшоў сапраўдную працоўную школу. Закончыўфілалагічны факультэт БДУ (1969), затым настаўнічаў(1969—1987). Першы зборнік паэзіі называецца «СпатканDне» (1967). Потым выйшлі зборнікі паэзіі «Крокі» (1972),«Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыясловы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўDбы (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэння»(1994) і інш. За зборнік «Заснежаныя ягады» ў 1990 годзеаўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя А. Куляшова.

Асаблівасць творчасці паэта заключаецца ў тым, што ён,не адмаўляючыся ад уласцівай яго равеснікам паэтызацыіроднага кутка, басаногага дзяцінства, жыцця вёскі, засяроDдзіўся адначасова на вечных праблемах вытокаў, памяці(«Адна за адной адзываюцца струны, / Пякучыя струны —забытыя словы»), часу, «пявучая плёнка» якога круціццаі круціцца. У многіх вершах сцвярджаецца духоўная суDвязь чалавека з прыродай, на ўлонні якой паэт адпачываедушой («З ласінай сцежкі саступі ўбок...»):

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 221: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

221

Душа святкуе. Растварыўся тлумВа ўлонні хваль зялёнага прыбою,Дзе толькі строфы з ягадамі дум —Рукой бяры — усе перад табою.

У зборніку «Заснежаныя ягады» ўзмацняецца ідэя захаDвання вытокаў, традыцый вясковага жыцця, яна перавоDдзіцца ў трагедыйны план, выкліканы адчуваннем іх страDты. Многія творы паэта становяцца вершаміDроздумамі правызначальнасць мінулага ў чалавечым лёсе. У сувязі з гэDтым цікавы верш «Лясныя дарогі», асноўны пафас якога —адмаўленне выдаткаў тэхнічнага прагрэсу:

Апетыя івалгай і берасцянкай,вы сёння ўліліся ў машынны прагрэс.Вы — памяць, вы — рэха сялянскай фурманкі,што з нейкай турботаю ехала ў лес!

Запамінаюцца і вершы паэта на гістарычную тэматыку«Перачытваючы “Узнятую цаліну”», «Сельсавецкі агент»,«Бацьку», з якіх паўстае шматпакутны лёс сялянства: вясDковай жанчыны, віна якой заключалася ў тым, што мела«хлеб на стале», «двух быкоў у хлеве», «абрэз сукна і трубDку палатна»; бацькі, высланага ў далёкі край толькі за тое,што набыў у пана кавалак зямлі і пры савецкай уладзетрапіў пад раскулачванне. Больш блізкія, пасляваенныя,падзеі разгортваюцца ў вершы «Сельсавецкі агент»: да сеDляніна прыходзіць спаганяць падаткі «зухDагент», абзываеХведара «шкурайDконтрай», шукае грошы і, нарэшце, апісDвае карову. Жывёліна глядзіць сумнымі вачыма на галодDных дзяцей, «як арыштантка». Твор заканчваецца радкамі,якія нікога не пакідаюць раўнадушнымі:

А той агент — тутэйшы чалавек:«Карміць дзяржаву — не тваю галоту...»Але нашто дзяржаве гэткі здзек?Дзяржава ж гэта румзала ля плота.

Верш «Заснежаныя ягады» складаецца з дзвюх частак:апісальнай — пра заснежаныя ягады, што, «захутаныя ўіней ледзяны», «бязлітасна прысыпаныя снегам», супрацьDстаяць вятрам і завеям, кормяць птушак, якія могуць загіD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 222: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

222

нуць ад голаду, і філасофскай высновы пра тое, што паэтухацелася б, каб яго вершы саслужылі такую ж службулюдзям:

Мае радкі нясмелаю гурбойў людскія сэрцы стукаюцца ветла.Як на галінках ягады зімой,мае радкі калышуцца на ветры.

У зборніку паэзіі «Горн прымірэння» на высокай ноцегучыць заклік да згоды чалавека і прыроды, людзей паміжсабой, да пакаяння перад народам за здзейсненыя памылкі,да руплівай працы: «Вырошчвай хлеб на неўміручым дзёрDне, / не надта вер у рукатворны рай».

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якое пакаленне прадстаўляе М. Дукса? У які час гэтае пакаD

ленне пачынала сваю творчасць? 2. Якімі рысамі паэзія М. Дуксыадрозніваецца ад паэзіі А. Вярцінскага? Ці можна лічыць яго творDчасць рэалістычнай? 3. Ахарактарызуйце жанраваDтэматычнае баDгацце паэзіі М. Дуксы.

РАІСА БАРАВІКОВА(нар. у 1947)

Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 гоDда ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.Першыя вершы маладая паэтэса апублікавала ў раённай гаDзеце ў 13 гадоў. Вышэйшую адукацыю атрымала ў ЛітараDтурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве. Пасля заканDчэння інстытута працавала рэдактарам на кінастудыі «БеDларусьфільм», у перыядычных выданнях, была галоўнымрэдактарам часопіса для жанчын «Алеся», а з 2002 года ўзнаDчальвае часопіс «Маладосць». Р. Баравікова — аўтар зборDнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца»(1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасамжалейкі» (1984), «Каханне» (1987, Дзяржаўная прэмія імяА. Куляшова), «Пад небам першага спаткання» (1990),«Люстэрка для самотнай» (1992, Дзяржаўная прэмія імяЯнкі Купалы), «Дрэва для райскай птушкі» (2007), кнігдля дзяцей, гістарычнай драмы «Барбара Радзівіл».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 223: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

223

Першы зборнік Р. Баравіковай называўся рамантычнаDўзнёсла — «Рамонкавы бераг». Назва яго сама па сабе сімDвалічная, азначае прыгажосць, гармонію, сведчыць пра светDлы, аптымістычны настрой паэтэсы. Яна закаханая ў прыDроду, адухаўляе яе. Незвычайная назва, вобразы сонца, раDмонкаў і іх пялёсткаў сведчаць пра захопленасць жыццём,каханнем, прыгажосцю. Голас паэтэсы ў першых зборнікахгучаў шчыра і ўзрушана. Лірычная гераіня вершаў паўстаDвала светлай летуценніцай, рамантычна настроенай асобай,якая гарманічна ўспрымае навакольны свет і адчувае сябеў ім утульна.

Навакольны свет паэтызуецца ў ранніх вершах радасна,узнёсла, бо душа паэтэсы адчувае першавытокавасць, перDшазначнасць прыроды і кахання. Менавіта праз прызмупрыроды, знітаванасць душы з родным краявідам, «бэзам»,«вербалозам», «узмежкам росным» лірычная гераіня расказDвае: «Мне сёння прыснілася хата... / У ёй мы калісьці жыDлі. / Вясною там бэзу багата, / звіняць над лугамі чмялі».

У ранняй паэзіі Р. Баравіковай разгортваецца матыўкахання, часта не ўзаемнаDсветлага, а горкага. Найбольшвыразна пазіцыя паэтэсы ў гэтым пласце лірыкі выявіласяў вершы «Зорка палявая». Думка верша выказана з вяліDкай эмацыянальнай напружанасцю і шчырасцю. На поўныголас, адзін за адным, раскрываюцца ў вершы разважанніі тэзісы, што пацвярджаюць зыходны, галоўны, — лірычDная гераіня гатовая ахвяраваць усім, што мае, у імя каханDня, нават стаць «зоркай палявой».

Вобраз лірычнай гераіні Р. Баравіковай мае выразнуюаўтабіяграфічную аснову, у яе жыцці спалучаюцца радасць,перажыванні, трагедыі, расчараванні. Аснова мастацкайтворчасці паэтэсы — адлюстраванне жывога, светлага і баDлючага, трапяткога пачуцця кахання. Менавіта таму мноDгія творы яе ўяўляюцца сапраўднай светлай «лебядзінайпесняй» рамантычнай натуры, што ідзе безаглядна і настойDліва, нібы па вастрыі ляза, да ўласнага шчасця, ідзе празпакуты, перажыванні, крыўды, страты.

У зборніках «Люстэрка для самотнай», «Слухаю сэрца»,«Каханне» побач з матывамі радасці і захаплення прыгаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 224: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

224

жосцю становяцца матывы болю, заклапочанасці лёсам люDдзей і асабістым лёсам, трывогі з прычыны страты маральDных каштоўнасцей у сучасным грамадстве. Гераіні твораўцяжка прымірыцца з тым, што ападаюць белыя пялёсткіў садзе, на змену дню прыходзіць змярканне, сонцу — хмаDры. Але падобны настрой яна пастаянна пераадольвае,верыць у Святло і Дабро. У вершы «За дзень да снежня»паэтэса апісвае час, калі «па садах згалелых ходзіць крыўDда», «дрэвы скардзяцца на золь», калі пануе ў сэрцы слата,аднак яна не страчвае надзеі на светлы дзень:

Гартае свет турбот будзённых кнігу,нямала ў ёй старонак для мяне,і круціць лёс, нібы разводдзе крыгу,не сплю... Чакаю сонейка ў акне.

Вера ў гармонію і прыгажосць жыцця сцвярджаецца вобDразамDархетыпам саду — сімвалам Радзімы, цэнтра сусвету,шчасця, чысціні, крыніцы музыкі, якая спрадвеку азнаDчала гармонію: «Перадам з душы ўтрапёнасць слову, / штоірвецца спуджана здалёк, / у шыпшыннік, пад тваю ахову, /быццам саду лёгкі матылёк».

Паступова ў творчасці паэтэсы павялічваецца колькасцьвершаў, якія сведчаць пра жаданне лірычнай гераіні стрымDліваць пачуцці, асэнсоўваць іх і прыводзіць у стройную сісDтэму ўдумлівай і шчырай разважлівасцю, узмацняецца разDважаннеDроздум па філасофскіх праблемах. З’яўляюццатаксама трывожныя па змесце і інтанацыі вершы, прасякDнутыя то лёгкім элегійным сумам, то нясцерпным болем:

Дазвольце мне вярнуцца з лістападу,з завеі ці з дажджу ў будзённы час,каб доўг аддаць у глыбіню пагляду, —замоўчанае:

«Я КАХАЮ ВАС...»

Учытаемся ў радкі выдатнага твора ўважліва — і пераднамі адкрыецца душа Жанчыны, надзвычай чыстая, светDлая і самотная. Яна не жадае зла таму, хто яе пакінуў, іпросіць толькі, каб каханы збярог светлыя імгненні, промнібылых радасных сустрэч у сваёй душы.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 225: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

225

Р. Баравікова ў асобных сваіх творах узнялася на стромDкую вышыню і вастрыню адчування не толькі асабістага —у каханні, — але і агульналюдскога, агульначалавечага болю.Да матыва «люблю» далучаецца ўжо не матыў «сумую», аматыў «трывожуся». «Люблю» і «трывожуся» становяццапобач і, у сваю чаргу, дапаўняюцца яшчэ двума матывамі —«баюся» і «пакутую»: «Жыцця пакутнага цяжар / не спаDкушаецца надзеяй. / Навошта целу гэты жар, / калі душоюхаладзею?»

Нягледзячы на перавагу вершаў на інтымную тэму, утворчасці Р. Баравіковай належнае месца займае і філасофDская лірыка. Лірычная гераіня страсна, эмацыянальна разDважае то пра няўмольны рух часу: «Старэюць людзі, дрэDвы і кусты, / прыродны рух — ён і суддзя, і сведка» («СтаDрэюць людзі, дрэвы і кусты...»), то пра каханне, яго ролюў жыцці чалавека: «Каханне і прынізіць, і... узніме, / паDкуль у ім жыве душа мая» («Казаў мудрэц»), то пра тое,як трэба жыць, каб пакінуць пасля сябе яркі след: «Нямафальшывых, што жывуць без позы… — / ёсць свет / і розDны погляд на жыццё» («Як часта ў свеце, бы ў бязладнайхаце...»), то пра мастацтва і паэзію, іх прызначэнне: «Тыдадаеш бяздумным пустаты, / разумнікам не дадаеш гарэнDня» («Паэзія»), пра сэнс чалавечага жыцця і горыч адзіноDты: «Хто і як, і прад кім награшыў, / не развяжа ніякаевеча. / Засынаеш — так многа душы, / а прачнешся і ўздрыгDнеш — пустэча!» («Васьмірадкоўі апошніх пацалункаў»).

Так у творчасці Р. Баравіковай сплятаюцца ў суцэльнуюмажорнаDмінорную мелодыю гукі, фарбы і пахі зямлі і дуDшы далікатнай, пяшчотнай жанчыны. Так ствараецца паDэтэсай рухомая карціна знешняга (прыроднага) і ўнутранаDга (душэўнага, чалавечага) жыцця — нялёгкага, драматычDнаDскладанага.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Як вы разумееце сэнс назваў зборнікаў Р. Баравіковай? 2. Якія

тэмы і праблемы закранае Р. Баравікова ў лірыцы? Свой адказ падDмацуйце канкрэтнымі прыкладамі з прачытаных твораў. Вызначцеасноўны пафас яе паэзіі. 3. Якімі жанрамі і жанравымі разнавіднасDцямі пераважна карыстаецца паэтэса?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 226: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

226

АЛЕСЬ РАЗАНАЎ(нар. у 1947)

Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся ў 1947 годзеў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.У 1970 годзе скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імяА. С. Пушкіна. З 1972 года жыве ў Мінску: літсупрацоўнікштотыднёвіка «ЛіМ», рэдактар выдавецтва «Мастацкая ліDтаратура», з 1989 года — віцэDпрэзідэнт Беларускага ПЭНDцэнтра. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «НазаўDжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях — 360»(1981), «Вастрыё стралы» (1988), адзначаны Дзяржаўнайпрэміяй імя Янкі Купалы ў 1990 годзе, «У горадзе валадаDрыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай даліне» (1995),«Рэчаіснасць» (1998), кнігі выбраных твораў «Танец з вужаDкамі» (1999), «Кніга ўзнаўленняў» (2005), «Лясная дарога»(2006). Узнавіў тэкст шэрагу твораў К. Тураўскага, Ф. СкаDрыны, М. Сматрыцкага і іншых старадаўніх аўтараў.

У гісторыю літаратуры А. Разанаў увайшоў як паэтDэкспеDрыментатар, майстар арыгінальных жанраў, жанравых разDнавіднасцей і формаў — квантэмаў, версэтаў, вершаказаў,пункціраў, зномаў, як прадстаўнік інтэлектуальнай, філаDсофскай паэзіі. Пачатак творчасці быў даволі традыцыйны:паэт шанаваў спадчыну папярэднікаў як у зместавым (кульDтываванне тэм Радзімы, волі, ухваленне магчымасцей чаDлавека, пільная ўвага да мінулага, заклік берагчы роднуюмову), так і ў фармальным (захоўванне рэалістычнай вобDразнасці, акцэнт на прадметныя дэталі, вядучы жанр —узнёслая ода) планах. Аднак ужо ў першым зборніку радкі«ўшчыльняліся» сэнсава, выказванне набывала адзнакі лаDканізму, канкрэтнае ўзводзілася на вышыню абагуленыхсімвалаў і часта ператваралася ў філасофскія маналогі аўтаDра. Як у афарыстычным вершы з абстрактнай назвай «Бяда»:

Адчайным крыкам Маці вецер панясецца, ўстрапянеццаЗаломяць дрэвы І будзе доўга рукі ў вышыню. слухацьА ў дальняй вёсцы цішыню.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 227: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

227

Думка ў гэтым і іншых творах («Радзіме», «Паганіні»,«Зярняты», «Мова») «пульсуе» энергічна (адсюль і ўскладDненасць рытмікі), прарываючыся праз пласт пачуццёвасці,і надае ёй метафарычна дакладны і ёмісты характар.

У зборніку «Назаўжды» стала больш твораў на гістарычDную тэматыку («Арышт Кастуся Каліноўскага», «Баладапратэсту», «Рагнеда»), яшчэ больш выразна прагучала тэмаРадзімы, з’явіліся вершы пра сувязь пакаленняў як непаDдзельных звёнаў аднаго гістарычна непарыўнага ланцуга.Асаблівых змен у стылі не адбылося: ён паDранейшаму заDстаўся рэалістычны, дакладны, афарыстычны, ашчадны наметафарычнасць. «Кандэнсацыя» філасофскага зместу ў друDгім зборніку паэта вывела на адну з перадавых пазіцый адпаDведны зместу жанр — пункціры. У гэтых творах «ушчыльDняецца» сэнс, пераважае роздум: «Паміж дзвюма бяздонDнямі / Маўчанне / Пульсуе думка — / Голас пра маўчанне».

Адзін з лепшых у зборніку «Назаўжды» верш «РадзіDма». Скразны матыў верша — сцвярджэнне паэтам сваёйадданасці Радзіме ў часы нялёгкія, а не радасныя: «Я ў веDсялосці не з табой, / З табой у роздуме і скрусе». Гэты матыўпадсвечваецца другім — пра загадкавасць, непазнавальDнасць Радзімы, якая «высвечвала бяздонным дном». Паэтзнайшоў свой варыянт тлумачэння паняцця Радзімы: ёнпараўноўвае яе з загадкавай істотай і тым самым аспрэчваекласічныя формулы: «Радзіма — маці», «Радзіма — нявесDта, жонка» (паводле А. Блока) і інш. І, нарэшце, у вершыраскрываецца і трэці матыў: паэт у апошніх васьмі радкахпалемізуе з тымі, хто ўмяшчае Радзіму «ў куток», дзе нараDдзіўся, вырас, і сцвярджае немагчымасць канчаткова вызнаDчыць яе выток, межы і — у падтэксце чытаем — працяг.

У вершы «Рагнеда» ў лірычнай форме раскрываецца даDкументальны гістарычны факт: кіеўскі князь Уладзімір,народжаны рабыняй, сілаю бярэ сабе жонкай полацкуюкнязёўну Рагнеду, па варварскім звычаі перад гэтым згвалDціўшы яе «пры вачах шчытной радні». Затым родзічы паDланянкі былі забітыя. Верш патрыятычны па змесце. Ёнбессюжэтны, а значыць, лірычны. Цэнтральныя эпізоды ўім: «палучэнне» «карнага выкупу», з’яўленне нечаканых

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 228: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

228

гасцей у Полацку і здзек над князёўнай; парадненне з нялюDбым; помста Рагнеды гвалтаўніку («Занясе лязо Рагнеда, / неза волю і дабро — / за няволю і змірэнне... / О, рабынінатаўро — / з пераможцам парадненне»); прыняцце мяча зрук маці ўзмужнелым сынам яе Ізяславам. Заканчваеццаверш, поўны дынамікі, руху, дзеяння, тым, што «сын —вачыма палачанін» — адродзіць край, «верне краю / род упарDты ...» і пакарае адступнікаў. Уражваюць тры заключныярадкі — урачыстыя, нават міфалагічныя: «Як закляцце — /прыўзнімае Ізяслаў / меч, атрыманы ад маці».

Зборнік «Вастрыё стралы» мае падзагаловак: «Версэты,паэтычныя мініяцюры». Ён характарызуецца далейшымпаглыбленнем аўтара ў філасофскую праблематыку, сведDчыць пра эвалюцыю яго індывідуальнага стылю да ўскладDнення вобразнасці. Тут амаль усе вобразы асацыятыўныя,змяшчаюць у сабе падтэкст, шматзначнасць. Паэт вольнакарыстаецца канонамі вершатворчасці, спалучае рытмічнаўпарадкаваную вершаваную і празаічную мовы, карыстаецDца новымі жанрамі (версэты, пункціры, квантэмы). Пазнейда іх далучацца вершаказы, зномы.

Версэт — творDпрытча лірыкаDфіласофскага зместу, разDважанне пра сапраўдныя і ўяўныя каштоўнасці, дабро і зло,жыццё і смерць, мінулае, сучаснасць і будучыню, хваляванDне і спакой і іншыя вечныя агульначалавечыя каштоўнасці.Такія творы пішуцца празаічнай, з частымі пераходамі нарытмізаваную, мовай. Яскравы ўзор версэта — «Стары гоDрад». Твор прасякнуты спачуваннем да пакінутых, некаліжылых хат, парканаў, спавітых цяпер дзядоўнікам. Паэт,назіраючы карціну запусцення, хвалюецца, перажывае іперадае свае пачуцці з дапамогай рытму, які грунтуецца напаўторах раўназначных слоўных адзінак, і завяршае лірычныманалог філасофскім вывадам: «Кашлаты дзядоўнік натоўDпіцца каля парканаў: / кожная лапушына — шаля, / кожDная лапушына — далонь: / наноў разважае зялёнае веча, /наноў узважвае думнае веча / кошт смерці і кошт жыцця...»

У версэце сцвярджаецца неўміручасць жыцця («Ды неDхта ўсё роўна сюды вяртаецца неадольна, / нешта ўсё роўнатут, быццам колісь, жыве»), цесная сувязь розных часоў(«тут пласт на пласце»), неабходнасць захавання памяці

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 229: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

229

нашчадкамі. Заканчваецца твор фразай «па старым горадзеходзяць узброеныя патрулі», якая гучыць запаветам будуDчым пакаленням берагчы, шанаваць, ахоўваць мінулае.

У зборніку «Вастрыё стралы» змешчаны і квантэмы. НаDзва твораў паходзіць ад фізічнага тэрміна «квант», штоазначае згустак светлавой энергіі,. Квантэмы А. Разанава —творыDмініяцюры з філасофскім зместам, напісаныя беззнакаў прыпынку, «кавалкамі» тэксту. Кожны «кавалак»мае свой сэнс. Бывае іх у творы тры ці чатыры. Адхіленніад гэтага правіла рэдкія. Звязваць жа асобныя сэнсы ў цэDласнае адзінства павінны мы, чытачы: «Руіны запарушваDюцца / рунь / уваскрашае руны / неба блізка». Што хацеўвыказаць гэтай квантэмай паэт? Тое, што жыццё нявечнае(«руіны запарушваюцца»)? Што яно ўсё ж уваскрасае зноўі зноў («рунь / уваскрашае руны»)? Гэтыя дзве часткі кванDтэмы звязаныя паміж сабой: смерць утрымлівае пачатакновага жыцця. А як да іх стасуецца трэцяя частка — «небаблізка»? Ці не азначае яна вечнасць «небнага», духоўнагажыцця?

А. Разанаў — майстар вершаказаў (твораўDпрытчаў, наDпісаных празаічнай мовай), зномаў (філасофскіх роздумаўпра вечныя праблемы быцця), пункціраў (кароткіх твораў,лірычных мініяцюр, сфакусаваных на перадачы адной думDкі). Ён не толькі паэтDнаватар, але і філосафDінтэлектуал.Яго можна лічыць прадстаўніком мадэрнісцкага напрамкуў слоўным мастацтве (пошукі ў галіне зместу), а паводлераскаванасці формы — нават постмадэрністам.

А. Разанаў — паэтDфілосаф, які здолеў пераадолець нарDматыўнасць рэалістычнага метаду і авалодаць прыёмамі адDкрытага, разняволенага мастацтва слова.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якія тэмы пераважалі ў ранняй паэзіі А. Разанава? У чым заD

ключаецца наватарства паэта ў раскрыцці тэмы Радзімы? 2. Як выразумееце тэрмін «філасофская (інтэлектуальная) паэзія»? Якімі рыDсамі яна адрозніваецца ад выяўленчаDапісальнай? 3. Да каго бліжэйDшы па стылі пісьма А. Разанаў — да Я. Сіпакова ці да А. ВярцінскаDга? Што пераважае ў яго сталай творчасці — пачуццё ці думка? 4. ЗнайDдзіце ў творах «Стары горад» і «Парог» асацыятыўныя вобразы.

,

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 230: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

230

ГЕНАДЗЬ ПАШКОЎ(нар. у 1948)

Нарадзіўся Генадзь Пятровіч Пашкоў 23 сакавіка 1948 гоDда ў вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.У 1971 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ і праDцаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у часопісе «ПолыDмя» (1972—1989), апошнія гады — галоўным рэдактарамвыдавецтва «Беларуская энцыклапедыя».

Паэт уваходзіў у літаратуру пасля «пакалення шасцідзеDсятнікаў». Нягледзячы на неспрыяльныя грамадскаDсацыDяльныя ўмовы, «пакаленне сямідзесятнікаў» верыла ў гарDмонію, у сілу праўды, спадзявалася на іх перамогу. Вера ўцуд перамен суправаджала іх з матчынай калыскі, вяла зматчынай хаты, «ад родных ніў» на шырокія «прасторыжыцця». Таму вызначальнай у іх творчасці становіцца тэмамалой радзімы. Пра гэта адзін з першых вершаў Г. ПашDкова «Зямля мая...», які адкрывае зборнік «Журавінавывостраў» (1998). Верш прасякнуты глыбокім, светлым паDчуццём любові да Радзімы і завяршаецца параўнаннем яерук з матчынымі рукамі. Родны край уяўляецца мастакуслова ў абліччы «зялёнай расінкі», агучваецца вобразам«світальнай галінкі», якая «пчалой гудзе». Да таго ж пераDдаецца і пахавае адчуванне — «пахне дзень праталінай лясDной». Настрой паэта рамантычнаDўзнёслы. Прырода жывая,абуджаная ад сну, рухомая.

Пазней у творчасці Г. Пашкова кола тэм пашырыцца:з’явяцца вершы і паэмы пра замежжа («Партрэт Скарыныў Падуі», «Дарога ў Татры», «Яблыкі Шолахава», «У МіDхайлаўскім дождж» і інш.), роздумы пра лёс Зямлі і зямDлян, які можа скласціся так, як склаўся лёс Пампеі (паэма«Дзяўчынка з блакітным мячыкам»), вершы памяці прамінулую і магчымыя новыя войны («Брат і сястра», «Паправу жывога», паэма «Трывога»), пра адмоўны ўплыў наDвуковаDтэхнічнай рэвалюцыі на лёс зямлі і людскія лёсы(трыпціх «Званы юнацтва», верш «Мерайцеся, людзі, налясы...», паэма «На ласіных картах»), пра Чарнобыль. ГорDкая, балючая апошняя тэма літаральна скрозь слёзы гуD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 231: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

231

чыць у вершы «На мазырскіх узвышшах», які «распадаDецца» на светлую (так было і так будзе — спадзяецца паэт)і змрочную часткі, калі апісанне велічнай прыгажосці івечнага жыцця, крыху падсвечанае «смуткам светлым усэрцы», перапыняецца — гэта ў гарманічны малюнак урыDваецца трывожны подых Чарнобыльскай трагедыі. У голасеаўтара гучыць боль, бо Чарнобыльская трагедыя скавалажыццё, змярцвіла яго дыханне, нібы прыпыніла яго рух:«У прастору дыхнуў / век нязнанай атрутай».

У светаадчуванні лірычнага героя рамантыка і аптымізм«перамагаюць гармоніяй» (У. Гніламёдаў) дысгармонію і дыDсанансныя пачуцці. Так, у гэтым творы (як і ў многіх іншых)у канцы паэт вяртаецца да ранейшага светлага малюнка,да дзіўнай, хоць і спавітай сумам прыроды, хоча забыццана зло: «Ты вазьмі мяне, Прыпяць, / загайдай чаратамі, /ахіні лёгкім голлем / трывожных ракіт».

У канцоўцы твора бачым процістаянне святла і змроку,сумнай песні і чыстага блакіту. Гэта апазіцыя — супрацьDпастаўленне — сыходзіцца нават на адным прадмеце, аднымвобразеDрэаліі. Паэт просіць Прыпяць загайдаць яго чаратаDмі і «лёгкім голлем трывожных ракіт». Боль, смутак і вера,надзея, здзіўленне, радасць стаяць побач, разгортваюцца ўтворы паралельна. Аднак, па ўсім відаць, надзея і вера ўгармонію і святло перамагаюць і канцэнтруюцца ў вобразе«чысты блакіт». Не проста блакіт, а менавіта «чысты блаDкіт» паўстаў над «сумнай песняй».

Рамантычны настрой асабліва выразна выяўляецца ўвершах пра родны край, малую радзіму, з якой пачынаеццаўсё. Гэтае тэматычнае ядро з’яўляецца непарушным ва ўсімпрацягу яго мастацкай творчасці.

У вершы «Жураўліная пара» гэта і вобразная назва твоDра, і ці не адзінкавая назва рэха «белагрудым» у нашай ліDтаратуры. Гарманічна ўпісваецца ў сэнсавы кантэкст выраз«на зломе саспелага лета», а ў ім эпітэт, характэрны позняDму, пераходнаму ад лета да восені перыяду. У кантэксце зметафарамі эпітэты ў гэтым вершы ствараюць шматколерDны, шматгалосы, цэласны малюнак лета: «белагрудае рэха

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 232: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

232

звініць у апалай расе», «з журавінамі звонкімі ў ранішняйіх жураве», «жураўліная песня... спее на купах», «і каліDнавай гронкай спее дзень у мяне на плячы».

І ў пазнейшых творах, датаваных 80—90Dмі гадамі ХХ стаDгоддзя, паэт будзе захапляцца малой радзімай, яе рознымікуткамі, блізкімі яго сэрцу краявідамі, дзе «коцікі спяцьна вярбе, / поўныя сонца і ласкі» і «звонкім вяшчункамжыцця / сочыцца светла жывіца» («Гэтаму будзе працяг»).Паэт і іншыя рэаліі жыцця (напрыклад, «дзядамі збудаваDную хату») упісвае ў гарманічны свет прыроды: хата стаіць«пад навіссю бухматых арабін, / у траўным і шыпшынавымпадворку» («Хата»). Нязменнай застанецца шчырая любоў,нязгасным — пачуццё адказнасці за лёс Радзімы. ПаDранейDшаму стыль будзе яркім, арыгінальным, незвычайным,узнёслым.

Выхад на грамадзянскую тэматыку ў Г. Пашкова рэдDкі. У творах, блізкіх да мастацкай публіцыстыкі, яму якбы не хапае дыхання. Па гэтай прычыне ў асобных вершахзнікае метафарычнасць, і атрымліваюцца вершы, якія сканDструяваны розумам, а не з’явіліся на хвалі сардэчнага траDпятання.

Грамадзянскі і інтымнаDлірычны пачаткі паядноўваюцDца ў вершах паэтаDрамантыка пра лёс пакалення і асабістылёс, пра сэнс жыцця, ва ўспамінах пра мінулае і спробахпрадбачыць будучыню. Твораў на вечную тэматыку сталабольш у кнігах паэта «Журавінавы востраў» (1998) і «Тваімсвятлом благаславёны» (2006). У зборніку «Тваім святломблагаславёны» першы раздзел «Поле любові» складаецца здзевяноста вершаў пра каханне — светлае, чыстае, незахмаDранае, як у пушкінскім шэдэўры «Я помню чудное мгноDвенье...». Каханая паўстае ў творах паэта багіняй, якая нагадDвае купалаўскую ўвенчаную каронай, падобную да сонцажняю («Багіня»), надзеяй і «радасцю найпершай» («НайDпершая»), прыгажуняй рабінай («Пасля начнога снегапаDду...»), «сінічкай і жураўкай» у пяшчотнай руцэ паэта(«З табою першы снегапад»), «светлай, як сонейка», «дыяDментам палескае зямлі» («Дыямент палескае зямлі»). Але

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 233: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

233

найвыразней сваё светлае пачуццё да каханай паэт выказаўвершам «Назвала халодным і ціхім...», у якім лірычны геDрой шаснаццаццю параўнаннямі характарызуе яе. Кожнаез гэтых параўнанняў — арыгінальнае, непаўторнае. Амалькожнае параўнанне падмацавана адметнымі аўтарскімі эпіDтэтамі, сярод якіх вылучаюцца рамантычнай узнёсласцю,экспрэсіўнасцю чатыры: «ветравой сасонкаю», «крамянойжуравінкаю», «праменнаю расінкаю», «мёдагалосай пчолDкай». Два апошнія параўнанні можна лічыць наватворамі.Верш напісаны на адным дыханні, складаецца з двух скаDзаў. Прыёмам паўтору дасягаецца высокі эмацыянальнынапал твора.

Г. Пашкоў — аўтар ліраDэпічных («Трывога») і лірыкаDфіласофскіх («Легенда Прыпяці», «Дзяўчынка з блакітныммячыкам») паэм. У іх аўтар занепакоены парушэннем гарDмоніі ўзаемаадносін чалавека з прыродай, перасцерагаечалавецтва ад паўтарэння трагедыі мінулых войнаў. Паэма«Дзяўчынка з блакітным мячыкам» з’явілася на аснове дзвюхпадзей, перажытых паэтам, — навальніцы над Прыпяццю,падчас якой згубіўся блакітны мячык яго дачушкі, і наведDвання «мёртвага» горада Італіі Пампеі, на вуліцы якой ямусустрэлася маленькая шчабятунькаDітальянка Наталет. Двагэтыя эпізоды выклікалі ў паэта і замілаванне дзецьмі, іабурэнне катаклізмамі ў прыродзе, і пратэст супраць жорстDкага подыху Чарнобыля і суровага дыхання мінулай і магDчымых будучых войнаў.

Г. Пашкоў — паэтDрамантык, творчасць якога выхоўваеў нас лепшыя чалавечыя пачуцці, дорыць нам радасцьсудакранання з сапраўднай прыгажосцю.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Якое пакаленне прадстаўляе Г. Пашкоў? У які час гэтае пакаD

ленне пачынала сваю творчасць? 2. Назавіце рысы рамантычнагастылю ў паэзіі Г. Пашкова. 3. У чым заключаецца адметнасць лірыкіГ. Пашкова пра каханне? Ці выяўляюцца ў ёй традыцыі беларускайі рускай класічнай паэзіі? 4. Чым уразіла вас паэма «Дзяўчынка зблакітным мячыкам»? Які пачатак у ёй пераважае — эпічны ці ліDрычны?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 234: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

234

ÏÐÎÇÀ

Самым галоўным для пісьменніка з’яўляецца тое, кабсказаць праўду пра свой час, выявіць яго ў мастацкіх маDлюнках і вобразах. Гэта датычыцца і празаікаў канца ХХ —пачатку ХХІ стагоддзя, тым больш што час і падзеі былінадзвычай імклівымі і складанымі. Распалася ранейшаядзяржава — СССР, паступова знікла камуністычная ідэалоDгія, якая настойліва імкнулася рэгламентаваць усе сферыграмадскага жыцця. Перад літаратурай паўстала задача пеDраадолення ранейшых уяўленняў і вядучых тэорый. НеабDходна было перагледзець распаўсюджаныя схемы і стэрэаDтыпы, якімі доўгі час кіраваліся дзеячы мастацтва.

Пошук у літаратуры найперш звязаны з выбарам значDнай тэмы, якая адпавядала б чытацкім запатрабаванням іўбірала б у сябе найважнейшыя праблемы часу. Вядома,самай актуальнай была і застаецца сацыяльная тэма, якаявыяўляе пазіцыю пісьменніка, яго погляд на тыя пытанні,што хвалююць грамадства. У межах гэтай тэмы акрэсліваDецца шэраг праблем, якія выходзяць на першы план тагаDчаснага жыцця. Горад і вёска, бацькі і дзеці, вытворчыясправы і асабісты свет чалавека, чарнобыльская бяда і адDносіны да прыроды, сучаснае і мінулае краіны, захапленнепрыгодамі і навуковай фантастыкай — вось толькі некатоDрыя тэмы. Усе яны маюць адну аснову — зацікаўленую разDмову пісьменнікаў з чытачамі аб тым, што робіць чалавекашчаслівым і што перашкаджае яму пачуваць сябе такім.Мастакі слова ў сваіх творах спрабуюць знайсці на гэтыяпытанні адказ у плыні жыцця, у глыбіні чалавечых сэрцаўпраз канфлікт дзеючых асоб з абставінамі рознага плана.Большасць канфліктаў у прозе набываюць псіхалагічны і маDральнаDэтычны аспекты, а вырашэнне іх падаецца з пазіDцый народнага разумення жыццёвых каштоўнасцей. Вядома,у адным творы можа ўзнімацца мноства праблем сацыяльнаDпсіхалагічнага і маральнага плана. Усякая тэма застаеццанадзённай, калі канцэпцыя жыцця, як выяўленне поглядаўпісьменніка на пэўныя праблемы, адлюстроўвае сучасныстан грамадства. Надзённасць аўтарскай задумы вызначае

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 235: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

235

ідэйны змест твора, акрэслівае характары вядучых персаDнажаў, уплывае на вырашэнне вострых канфліктаў. Жыццёпаказваецца аб’ёмна, асоба станоўчага героя праяўляеццаў многіх сферах, як у сітуацыях пераломных, вырашальDных, так і ў штодзённых, сямейных абставінах. Рысы хаDрактару чалавека не дэкларуюцца, а яго асоба праяўляеццана справе, у актыўнай дзейнасці. Можна прыгадаць такіявядомыя творы, як раманы «Мсціжы» і «Алімпіяда» І. ПташDнікава, аповесць «Бярозавыя венікі» і раман «Пушча» В. КаDрамазава, аповесці «Праклятая любоў» А. Жука, «Вёска»А. Федарэнкі, «Пісьмо ў рай» А. Савіцкага.

Гістарычная тэма ў літаратуры — гэта заглыбленне пісьDменніка ў мінулае свайго народа з мэтай мастацкага ўзнаўDлення падзей, жыцця і дзейнасці славутых асоб, гэта спробапранікнення ў мінулае з пазіцый сучаснасці. Мастакі словаімкнуцца захаваць вернасць праўдзе праз перадачу гістаDрычнага каларыту часу, каб надаць падзеям неабходную веDрагоднасць. Творы ўводзяць чытача ў невядомыя раней геDраічныя падзеі, якія выклікаюць гонар за сваю Радзіму.Яны не толькі пашыраюць уяўленні пра айчынную гістоDрыю, але і дапамагаюць пераасэнсаваць многія гістарычныяпадзеі і даць ім новую трактоўку (Л. Дайнека «След ваўкаDлака», «Жалезныя жалуды»; В. Коўтун «Крыж міласэрDнасці»; К. Тарасаў «Пагоня на Грунвальд»; В. Карамазаў«Крыж на зямлі і поўня ў небе»).

Сярод мноства твораў прозы вылучаюцца тыя, якія прыDсвечаны пераасэнсаванню савецкага і заходнебеларускагаладу жыцця. Новае разуменне заходнебеларускай рэчаісDнасці падаецца ў раманах «Чужая бацькаўшчына» і «Годнулявы» В. Адамчыка, «Крык на хутары» Г. Марчука, «ЗаDходнікі» Г. Далідовіча. У апошні час з’явілася асабліва многатвораў, у якіх ужо з іншых, часам палемічна процілеглыхда ранейшай літаратуры, пазіцый паказваецца жыццёў савецкі час (аповесці «Сцюжа» В. Быкава, «Кулак» Я. СіDпакова, «Вір» І. Навуменкі, апавяданні «Францужанкі» і«Тры пуды жыта» І. Пташнікава).

Адной з самых распрацаваных у айчыннай прозе з’яўDляецца ваенная тэма. Гэта вынікае з балючай памяці нашаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 236: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

236

га народа, які панёс нечуваныя страты ў час Вялікай АйDчыннай вайны. У літаратуру ў пасляваенныя гады прыйшліяк удзельнікі гераічных падзей, так і тыя, хто перажыўвайну ў дзіцячым і падлеткавым узросце. Кожны з пісьменDнікаў прынёс сваё бачанне падзей. Асабліва вылучаюццатворы В. Быкава, у якіх сцвярджаецца думка аб тым, штовайна правярае на чалавечнасць яе ўдзельнікаў (аповесці«У тумане», «Сцюжа»). Літаратура асуджае вайну як страшDную і бесчалавечную з’яву, як трагедыю народа (аповесці«Тартак» і «Найдорф» І. Пташнікава). Празаікі імкнуццаадлюстраваць усе аспекты жыцця, звязаныя з ваеннымчасам. Гэта і вёска ў перыяд часовай акупацыі (раман«Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), і выезд у далёкае бежанDства (раман «Бежанцы» В. Карамазава), і вера ў непазбежDнасць справядлівай адплаты за ваенныя злачынствы (апоDвесць «Суд у Слабадзе» В. Казько).

У апошнія гады ў літаратуры ўсе больш вылучаеццаэкалагічная тэма, бо праблема захавання прыроды сталаасабліва актуальнай. Кожнага з нас трывожыць будучаечалавецтва, будучае ўсяго жывога на нашай планеце. Агэта найперш залежыць ад захавання акаляючага асяродDдзя (раманы «Пушча» В. Карамазава, «Неруш» В. Казько,апавяданне «Пагоня» І. Пташнікава). Экалагічная тэма наDбыла асаблівую вастрыню з 1986 года ў сувязі з ЧарноDбыльскай катастрофай. Мастакі слова разважаюць: чамутакое стала магчымым? Як вынікі Чарнобыля ўплываюцьна сучаснае жыццё, на духоўнае і фізічнае здароўе людзей?У творах гучыць трывога за лёс народа, заклапочаны розDдум аб шляхах яго выжывання (раманы «Злая зорка» І. ШаDмякіна, «Палыновы вецер» Л. Левановіча, «Родны кут» і«Еўка» Б. Сачанкі).

Сучасную беларускую прозу прадстаўляюць таксама ноDвыя тэмы і жанры — дэтэктыўнаDпрыгодніцкія і навуковаDфантастычныя творы. Нельга сказаць, што яны раней зусімадсутнічалі, але відавочна, што не займалі ў ёй значнагамесца, як зараз. Пашырэнню такіх твораў спрыялі пераклаDды замежных аўтараў, цікавасць да іх масавага чытача. ВяDдома, усякія новыя тэмы і жанравыя формы могуць разD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 237: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

237

вівацца і мець поспех толькі тады, калі набудуць нацыяDнальную аснову. Добрым прыкладам дэтэктыўнай літараDтуры з’яўляюцца аповесці «Пры апазнанні — затрымаць»В. Хомчанкі і «Афганская шкатулка» А. Федарэнкі. Гэтаадносіцца і да навуковаDфантастычнай тэмы, пашырэннюякой спрыяюць палёты касманаўтаў розных краін у каляDзямную прастору, развіццё камп’ютэрных і іншых новыхтэхналогій. Элементы фантастыкі прысутнічаюць у многіхтворах, напісаных у рэчышчы рэалістычнай літаратуры, як,напрыклад, у раманах В. Казько «Неруш», «Хроніка дзетдоDмаўскага саду», у аповесці «Незламаная свечка» А. Казлова.

Поруч з пашырэннем тэматыкі, з арыентацыяй на вопытсусветнай літаратуры ў прозе заўважаецца і паглыбленнеў традыцыі айчыннай літаратуры, зварот да набыткаў і заDпаветаў класікаў, да нормаў народнага жыцця з яго трываDлымі маральнаDэтычнымі ідэаламі, глыбокімі патрыятычDнымі пачуццямі і багатай духоўнай культурай.

Сучасная літаратура развіваецца ў новых, вызначаныхграмадскімі запатрабаваннямі, умовах. Яна імкнецца пазбаDвіцца ад спрошчанага вырашэння складаных канфліктаў,ад апісальнасці, ілюстрацыйнасці, ідэалагічнай зададзенаDсці. Проза ўвесь час знаходзіцца ў пошуку — адпаведнайжанравай формы, хвалюючай чытача тэмы, цікавага сучасDніку героя, дасканалага мастацкага стылю. Сапраўднаялітаратура павінна захоўваць свой высокі грамадзянскаDвыDхаваўчы і эстэтычнаDкаштоўнасны ўзровень і адначасоваўлічваць рынкавыя ўмовы. Якасны ўзровень літаратурызаўсёды абумоўлены духоўнымі запатрабаваннямі грамадDства, але мастацкае слова не павінна падстройвацца падкамерцыйны поспех ці нечыя густы. Сучасная проза самаDбытна і дасканала прадстаўляе сусветнаму чытачу рух свайDго народа ў гісторыі, беларускі менталітэт і духоўны косDмас, з’яўляючыся арыгінальнай часткай агульначалавечайкультуры.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Акрэсліце асноўныя напрамкі развіцця сучаснай беларускай

прозы. 2. Назавіце найбольш значных празаікаў і іх творы, вызначцеіх тэматыку.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 238: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

238

ІВАН ПТАШНІКАЎ(нар. у 1932)

Нарадзіўся Іван Мікалаевіч Пташнікаў 7 кастрычніка1932 года ў вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Мінскай вобDласці ў сялянскай сям’і. Ён скончыў Крайскую сямігодку,а затым Плешчаніцкую сярэднюю школу ў 1951 годзе. ПраDцаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты, настаўDнікам Лонваўскай пачатковай школы. Пасля заканчэнняаддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ ў1957 годзе стаў працаваць у Дзяржаўным выдавецтве БССР,займаў пасаду загадчыка аддзела мастацкай прозы ў часоDпісах «Маладосць» і «Полымя».

Пісьменнік належыць да таго пакалення, якое называDюць першым пасляваенным і «філалагічным», бо яго прадDстаўнікі перажылі вайну ў дзіцячым і падлеткавым узросDце. Пасля многія з «дзяцей вайны» набылі вышэйшую адуDкацыю пераважна на філалагічным факультэце БДУ і ўпэўDнена ўваходзілі ў літаратуру на рубяжы 1950—60Dх гадоў,як і І. Пташнікаў.

З першымі вершамі ён выступіў у друку ў 1952 годзе, азатым стала перайшоў на прозу. Інтэнсіўная творчая працавылучыла яго ў лік вядучых празаікаў, кожны новы творяго станавіўся падзеяй у літаратурным і грамадскім жыцці.Гэта яскрава засведчылі ўжо першыя зборнікі прозы «Зернепадае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц»(1966). Значна пазней выйшлі зборнікі «Львы» (1991) і«Тартак. Аповесці і апавяданні» (2000). Цікавасць у чытаDчоў выклікалі аповесці «Лонва» (1965), «Тартак» (1968),«Найдорф» (1976), раманы «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда»(1985). У 1980—1982 гадах выйшаў збор твораў у чатыDрох тамах.

І. Пташнікаў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусіімя Якуба Коласа за аповесць «Найдорф», заслужаны раDботнік культуры.

Аповесць «Тартак». Шырокую вядомасць мае аповесць«Тартак». У цэнтры твора — трагічны лёс вёскі Дальва, якаябыла спалена за сувязь яе жыхароў з партызанамі. СпачатD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 239: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

239

ку фашыстыDкарнікі загадваюць сабраць збожжа і адвезціяго ў мястэчка Краснае, дзе знаходзіцца моцны гарнізонакупантаў. За невыкананне гэтай умовы людзей чакае смерць,а таму аднавяскоўцы робяць усё магчымае, каб пазбавіццаад страшнай пагрозы.

Пісьменнік скіроўвае ўвагу на тых людзей, якія настойDліва імкнуліся выратаваць сваіх родных і ўсіх аднавясDкоўцаў. Ён падрабязна прасочвае жыццёвыя лёсы кожнагаз возчыкаў — Мірона Махоркі, Уладзіміра Панка, дзедаЯнука, Івана Боганчыка, Насты, Тані і Алёшы. Кожны зіх праз успаміны нібы зноў перажывае найбольш запаміDнальныя моманты свайго жыцця. А гэты выраз — «ён паDдумаў» — становіцца адным з вядучых: «Ён быў падумаў,што не бачыць нідзе сонца — як схавалася куды».

Ужо сам выбар у якасці возчыкаў гэтых людзей сведDчыць пра тое, хто застаўся ў вёсках у час вайны, — хворыя,старыя, падлеткі. І тут, у гэтым невялікім калектыве, увесьчас доўжыцца востры маральны канфлікт, асабліва паміжМіронам Махоркам і Іванам Боганчыкам. Праз аднаўленнеперадгісторыі падзей вызначаюцца і паводзіны кожнага зіх у час смяртэльнай небяспекі, калі немцы ставяць падвоDды з людзьмі наперадзе свайго атрада, ратуючыся ад партыDзанскіх куль. Мірон Махорка і Наста робяць усё магчымае,каб уратаваць дзяцей, і ратуюць Алёшу. Іван Боганчык раDтуецца сам, як ратаваўся на пачатку вайны, калі ўцёк зарміі дахаты.

Тартак — гэта сімвал вайны, знішчэння людзей, звярыDнай жорсткасці фашызму. Вайна паказана як жудасная істрашная з’ява. Яна адмяняла ўсе законы існавання граDмадства, парушала трывалыя маральныя нормы, якімі кіDраваліся людзі. Жыхары мірных паселішчаў аказаліся безDабароннымі перад крывавым разбоем захопнікаў. Але ў выDніку асуджаным аказаўся фашызм, які планаваў вынішDчэнне многіх народаў дзеля свайго панавання. Ды такія дзеDянні нелюдзяў не маглі быць прынятыя чалавецтвам, штоі было галоўнай прычынай паражэння фашызму.

Такія творы, як «Тартак», не толькі гнеўна асуджаюцькрывавы разбой і нагадваюць аб мінулай трагедыі нашага

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 240: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

240

народа, але і папярэджваюць аб тым, каб вайна ніколі непаўтарылася.

Аповесць «Найдорф». У цэнтры аповесці «Найдорф» паDказаны адзін з самых трагічных і гераічных момантаў у гаDды Вялікай Айчыннай вайны. Гэта быў той перыяд, калікарныя падраздзяленні акупантаў наступалі на партызанDскія зоны, спальваючы вёскі і забіваючы мірных жыхароў,а партызанскія атрады ўступалі з імі ў смяротныя баі.

Твор складаецца з дзвюх частак — «Заслон» і «Дома».У першай частцы ўвага нададзена змаганню з карнікамібаявых заслонаў, якія павінны былі даць магчымасць адыDсці жахарам вёсак і ўмацавацца партызанам. Толькі два чаDлавекі з заслону — Ахрэм Журавенка і Алёша Белановіч —ацалелі пасля бою. Яны шукаюць тыя дарогі, якія вядуцьда сваіх — і да сяброўDпартызанаў, і да сем’яў. ПартызанDскія заслоны самаахвярна гінулі, але не адступалі з пазіDцый. Яны закрывалі сабой і людзей, і Радзіму, ратавалі суDчаснае і будучае жыццё. І гэта быў сапраўдны гераізм.

Пакуль трымаліся заслоны, партызаны збіралі сілы дляпрарыву блакады. Пра гэта расказвае Альдзя, якая разамз усімі ішла на прарыў з варожага акружэння. Яе падтрыDмаў і выратаваў малады партызан, а калі ён загінуў, дзяўDчына страляе з яго вінтоўкі ў фашыстаў. «Такое не пройDдзе», — упэўнена гаворыць яна. У «Найдорфе» дзеючыяасобы часта ўспамінаюць пра ранейшае даваеннае жыццё.Гэта было жыццё шчырых і сумленных працаўнікоў на родDнай зямлі. У вайну яны абаранялі сваё права на мірнаежыццё, права быць шчаслівымі са сваімі сем’ямі ў адзінайсупольнасці аднавяскоўцаў. У творах пра вайну гэты кантDраст паміж мірным і ваенным перыядамі трактуецца якшчасце і страшная бяда.

«Найдорф» — твор аб жорсткасці ворагаў і мужнасцізмагароў, абаронцаў Радзімы. Гэта твор пра адвечную марулюдзей аб шчасці і аб жыцці без войнаў у адзіным братэрDстве народаў. Людзі вяртаюцца ў свае вёскі, але вайна яшчэне закончылася. Партызаны бяруць у рукі зброю, каб адDвесці палонных немцаў у Найдорф, дзе стаяць савецкія войDскі. Назва твора, яго ідэйны змест звязаны не толькі з белаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 241: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

241

рускай вёскай, а і з нямецкай, адкуль родам адзін з палонDных салдат.

Калі загінуў Алёша, то яго аўтамат бярэ стары немец істраляе ў эсэсаўцаў. Так набліжаў ён свой Найдорф. Цяжкапаранены Журавенка з апошніх сіл вядзе бой: «Аўтаматбыў цяжкі, што каса ў густой траве». Чалавек змяніў праDцоўную прыладу на зброю, каб сцвердзіць сваё права жыцьі быць шчаслівым. Вайна для яго часова неабходная справа —толькі адолець чужынцаў і прагнаць іх з роднай зямлі.

Цяпер ужо іншыя дойдуць і да Найдорфа, і да перамогі,а затым будуць клапаціцца, каб жыццё ішло без войнаў.Найдорф яшчэ сімвалізуе і тое новае жыццё, якое павіннанаступіць пасля вайны. У творы «Тартак» Наста ў апошніяхвіліны жыцця ўбачыла, што скрозь ляжаць «бітыя немDцы па ўсім лагу і па дарозе», а паранены Журавенка бачыць,як «падымаюцца з лагчыны ад Найдорфа танкі». НепазбежDнай будзе адплата за злачынствы, і наступіць перамога надворагам.

Раман «Мсціжы». Раман «Мсціжы» ўспрымаецца як найDбольш значны твор, у якім пісьменнік выказаў сваю канDцэпцыю жыцця. Чалавек хоча быць самім сабою, быць асоDбай, жыць і працаваць на радзіме, быць шчаслівым з дараDгімі яму людзьмі. Падзеі ў рамане развіваюцца паслядоўна,у адпаведнасці з тымі выпрабаваннямі, з якімі сутыкнуўсягалоўны герой Андрэй Вялічка.

Як і ў папярэдніх творах, І. Пташнікаў надзвычай драDматызуе жыццё, што асабліва адбіваецца на лёсе АндрэяВялічкі. Неяк сышлося ўсё разам: памерла жонка, сам ёнтрапляе ў бальніцу, паламаны мядзьведзем, лесаўчастак,дзе ён працуе, пераводзяць пад Полацк, калгас плануе абрэDзаць прысядзібны надзел... Драматызацыя падзей звязанаі з няпростым характарам героя, які настойліва і пакутлівашукае выйсце са складанай жыццёвай сітуацыі. Вялічкасутыкаецца з іншымі людзьмі, ён паступова акрэслівае сваюпазіцыю. Дырэктар участка Унук праяўляе клопат пра люDдзей, але яго ўсё ж больш турбуюць паказчыкі працы, атаму і людзі цікавяць яго як працаўнікі. Для Падбярэцкагагалоўнае заключаецца ў тым, каб як мага болей урваць для

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 242: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

242

сябе. Не хоча разбірацца ў складанасцях і ўзнікшых прабDлемах старшыня калгаса Дзярызямля, якому таксама паDтрэбны працаўнікі. Можа, самы трагічны персанаж твора —касір Вуля, які ў час вайны страціў сям’ю і ўсё не можадараваць сабе, што пакінуў родных, ратуючыся сам. Цяжкажыць, калі, як здаецца, усё страчана, але асабліва цяжка,калі нельга набыць душэўны спакой. Дзесьці на другім плаDне вобраз Крэмзафіла, які сваё самаўпэўненае нахабстватлумачыць тым, што свет цяпер «энергічны», а таму «калітрэба, то трэба і вочы заплюшчыць».

Вялічку не падабаецца, калі хтосьці вырашае за яго і безяго тыя праблемы, якія ставіць жыццё. Ён перакананы,што чалавек сам павінен выбіраць, дзе жыць і што рабіць.Вялічка не здолеў пакінуць свой родны кут, дзе прайшлазначная частка яго жыцця, дзе ваяваў у партызанах. Ёнзжыўся з ім, навечна зросся з тым асяроддзем, у якім жыDве. Шчасце для яго — гэта заўсёды заставацца годным чаDлавекам. Вялічка ўсё жыццё сумленна працаваў і заўсёдыпаважаў людзей. Ён кіруецца ў сваіх паводзінах тыміспрадвечнымі нормамі, якія выпрацаваны народам. У кожDнага павінны быць абавязкі перад блізкімі людзьмі і перадтой зямлёй, на якой жыве. Чалавек успрымае рэчаіснасцьпраз свой жыццёвы вопыт, засвойвае тое, што спрыяе ямуў дзейнасці, і не прымае тое, што перашкаджае жыць і адчуDваць сябе асобай.

Прырода ў творах І. Пташнікава, асабліва ў рамане«Мсціжы», не фон, на якім адбываюцца падзеі, а непасрэдDны ўдзельнік гэтых падзей. Вялічка вельмі чула ўспрымаепрыроду, чуе гукі і пахі, бачыць колеры роднай прыроды,а таму разумее яе як частку свайго жыцця. Вось ён едзе ўМінск, але родны кут не хоча адпускаць яго: «Чым далейад’язджаў ад дому, як наўмысля, пахла зямлёй...» ЗапаDмінальныя малюнкі прыроды ў многім выяўляюць адносіDны да жыцця, настрой і перажыванні чалавека. У пачаткутвора прырода нібы прадказвае тыя выпрабаванні, якіячакаюць Вялічку: «Здалёку было чуваць, як за фермай наўчастку стагнаў лес, трывожна, глуха...»

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 243: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

243

Але вось рашэнне прынята. Вялічка не паехаў пад ПоDлацк, а вяртаецца ў вёску. Можа, выпрабаванні яшчэ незакончыліся, ды ён вяртаецца туды, дзе лічаць яго сваім.Ён з задавальненнем бачыць аднавяскоўцаў, якія вітаюцьяго, а на родным падворку яго сустракаюць Балюта і дачка.Святлее ў душы і ў прыродзе: «Пасвятлела неба. РасцягнуDліся сівыя круглыя тулягі». Раман «Мсціжы» лічыцца адDным з лепшых твораў 1970Dх гадоў.

Раман «Алімпіяда». У «Алімпіядзе» пісьменнік развіваеканцэпцыю жыцця, акрэсленую ў «Мсціжах». У цэнтрыўвагі ў абодвух творах знаходзіцца чалавек, які цесна звяDзаны са сваім асяроддзем як працаўнік і як асоба. У «МсціDжах» такім чалавекам быў Андрэй Вялічка, у другім рамаDне — Алімпіяда Падаляк. Вялічка паказаны ў пераломнымомант свайго жыцця. Алімпіяда доўгі час працуе загадчыDцай фермы ў Крамянцы, яна мае значны ўплыў на людзей.Пісьменнік паказвае, што жыццё чалавека ўключае ў сябесвет сям’і, таго калектыву, дзе ён працуе, таго асяроддзя,з якім ён узаемазвязаны. Гэта надзвычай шматгранны ішматфарбны свет, ён у многім вызначае характар і самогачалавека, і тых людзей, з якімі ён жыве, працуе і ўзаемаDдзейнічае.

Значнасць асобы такіх людзей, як Алімпіяда ПадаDляк, заключаецца не толькі ў тым, што яны чула ўспрыDмаюць тое лепшае, што ёсць у асяроддзі, калектыве, а ў значDнай ступені тым, наколькі яны здольны ўзвышаць каDлектыў, даваць яму прыклад паводзін, вызначаць нормудухоўнасці як норму штодзённага жыцця. Пры ўсіх зменаху грамадстве, пры ўсіх выпрабаваннях, нават і такіх суроDвых, як вайна, Алімпіяда не адступілася і не спрабавалаадступіцца ад высокіх крытэрыяў чалавечнасці нават і таDды, калі ёй і яе сям’і пагражала паліцэйская расправа завыратаванне лётчыкаў. Выпалі на яе долю многія іншыявыпрабаванні (смерць мужа, трывога за дзяцей, пастаянныклопат пра справы на ферме, хвароба), праз якія яна прайDшла з уласцівай ёй годнасцю, адказнасцю і мужнасцю.

Раман уражвае грунтоўнасцю і змястоўнасцю ў пастаDноўцы і распрацоўцы разнастайных праблем тагачаснага

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 244: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

244

вясковага жыцця, заглыбленнем у яго рэаліі і ў характарыдзеючых асоб.

Апавяданні 1990�х гадоў. Сярод апавяданняў 1990Dх гаDдоў вылучаюцца «Францужанкі» (1997), «Тры пуды жыта»(1998), «Пагоня» (1999). У іх многа горкай праўды, чалаDвечага болю, невыноснага гора, невырашальных і балючыхпытанняў.

Падзеі ў апавяданні «Францужанкі» адбываюцца ў перDшы пасляваенны год. Пісьменнік яскрава засведчыў граDмадскаDпалітычную атмасферу таго часу. З героемDапавяDдальнікам, пятнаццацігадовым юнаком, адбылося аднопрыкрае здарэнне. Толькі за тое, што ён некалькі крокаўпрайшоў па вясковай вуліцы поруч з францужанкамі, каDпітанDэнкавэдыст Дувалаў гоніць хлопца пад пісталетам улес, пагражае расстрэлам, але затым збіраецца адвезці «данас»: «У нас там ты адразу і ўспомніш і загаворыш». Восьтолькі незразумела, што хлопец мог успомніць і расказаць,калі не размаўляў з дзяўчатамі, не разумеў таго, што яныгаварылі паміж сабой «паDсвойму, паDчужому». Здзек надчалавекам, прыніжэнне годнасці характарызуюць той час,калі ўсе былі нават без віны вінаватыя, а ідэалогія пераконDвала народ, што вакол ворагі, з якімі неабходна весці бязліDтасную барацьбу і пастаянна праяўляць пільнасць.

У апавяданні «Тры пуды жыта» Александрыне за яемужа Сяльвестра, рэпрэсаванага ў трыццаць сёмым годзе,выдалі ад калгаса пасля яго рэабілітацыі тры пуды жыта ілапік сенажаці: «Адкупіцца хочуць. У тры пуды жыта ацаDнілі чалавека. І вязка сена — наверх...» Яна ўсё гэта нехацела атрымліваць, ды затым разважыла: «Пакуль будупалучаць жыта — буду разам з Сяльвестрам... І пакуль буDду касіць Зурэчча — буду разам з ім...» Вечарам яна зацяDта кляпала касу, каб ісці на луг. Тут пісьменнік прыводзіцьважкую дэталь: «Душылі слёзы — цякуць сёння і цякуць, —капалі на прыржавелую бабку, крывавячыся». Слёзы ікроў... І ніхто не можа адказаць старой жанчыне, чамуперашкодзілі ёй быць шчаслівай, жыць з мужам, разампрацаваць і гадаваць дзяцей, чаму многіх людзей «згнаілімаладымі ў зямлі».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 245: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

245

«Пагоня» — гэта твор пра тое, як дзве воўчыя зграі паDсля доўгай пагоні ўрэшце адолелі ласяDадзінца і наладзілікрывавы пачастунак на яго касцях, але і самі перагрызлісякаля здабычы. Ідэйны змест апавядання вызначае яго прыDсвячэнне — «Усяму жывому на зямлі», а таму пагоня наDбывае сімвалічнае значэнне. Так абагульнена, вобразна пісьDменнік характарызуе тыя жорсткія, «культаўскія» часы,калі нявінны чалавек шукаў ратунку, ды не мог яго нідзезнайсці. У «Пагоні» выразна чуецца і трывога мастакаDгуDманіста за сучаснае і будучае жыццё, якому пагражаюцьвойны, вялікія запасы рознага ўзбраення, страшныя пасваёй разбуральнай сіле прыродныя катаклізмы і тэхнаDгенныя катастрофы.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Да якога пакалення беларускіх пісьменнікаў належыць І. ПташD

нікаў? Прасачыце яго шлях у літаратуру. 2. Пры дапамозе якіх творDчых прыёмаў і сродкаў раскрываецца трагізм жыцця народа і гераізмяго змагання за свабоду ў аповесцях «Тартак» і «Найдорф»? 3. У чымпраяўляецца агульнасць жыццёвай пазіцыі Андрэя Вялічкі («МсціDжы») і Алімпіяды Падаляк («Алімпіяда»)? 4. Як здарэнне з француDжанкамі і вясковым юнаком («Францужанкі») яскрава засведчылапра грамадскую атмасферу пасляваеннага часу? 5. Што асабліва абуDрала Александрыну («Тры пуды жыта») у сувязі з рэабілітацыяй яемужа Сяльвестра? 6. У чым ідэйны сэнс прысвячэння ў апавяданні«Пагоня»? 7. Якое месца, на вашу думку, належыць І. Пташнікавуў беларускай літаратуры?

ВІКТАР КАЗЬКО(нар. у 1940)

Нарадзіўся Віктар Апанасавіч Казько 23 красавіка 1940 гоDда ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці. У час вайныад варожай бомбы загінула маці, таму ён, як і многія дзецівайны, выхоўваўся ў дзіцячых дамах. Пасля заканчэннявасьмі класаў у 1956 годзе В. Казько паехаў у Кузбас, паDступіў у горнапрамысловае вучылішча, пазней скончыў КеDмераўскі індустрыяльны тэхнікум, працаваў на шахце і ўгеолагаразведцы. Затым ён стаў працаваць у газеце «КрасD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 246: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

246

ная Шорыя», карэспандэнтам абласнога радыё, літсупраDцоўнікам абласной газеты «Камсамолец Кузбаса».

У 1970 годзе В. Казько скончыў завочна Літаратурны інDстытут імя А. М. Горкага, вярнуўся на радзіму, стаў жыцьу Мінску. Ён быў супрацоўнікам газет «Чырвоная змена»і «Советская Белоруссия», часопіса «Нёман», займаў пасадусакратара Саюза пісьменнікаў. Увесь час ён плённа працуеяк празаік, творы яго хутка набылі шырокую вядомасць.

Свае першыя кнігі В. Казько выдаў на рускай мове, апершыя апавяданні ў беларускім друку апублікаваў у 1971 гоDдзе. Падзеяй у грамадскім жыцці стала аповесць «Суд у СлаDбадзе», якая разам з апавяданнямі склала аднайменны зборDнік (1978). Затым былі надрукаваны аповесці «No pasaran»(1990), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» (1993), «ПраDхожы» (1995), «Да сустрэчы» (1997), раманы «Неруш» (1981),«Хроніка дзетдомаўскага саду» (1986).

В. Казько — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР за творылітаратуры і мастацтва для дзяцей (за аповесць «Суд у СлаDбадзе»), узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Аповесць «Суд у Слабадзе». У цэнтры твора — трагічнылёс падлетка Колькі Лецечкі. У час вайны яго, як і некатоDрых іншых дзяцей, адабралі ў маці і змясцілі ў фашысцкідзетдом, дзе дзеці сталі донарамі для нямецкіх салдат. ПеDражыўшы вайну, дзеці рабіліся інвалідамі і заўчасна паміDралі.

Пасля вызвалення хлопчык апынуўся ў савецкім дзетDдоме, дзе баба Зося прыдумала яму прозвішча: «Лецечкамгэтым ён на ногі ўстаў, хай і будзе Лецечка». Потым янаяму дала імя свайго загінуўшага сына.

Кульмінацыя аповесці — сцэны суда над карнікамі. ЛеDцечка слухае паказанні паліцаяў пра злачынствы, якія яныздзяйснялі, і ва ўспамінах вяртаецца ў жудасныя абставінывайны. Вайна ў творы — жахлівая, невыносная, яна прыDносіла бязвінным людзям пакуты і здзекі, кроў і смерць.А сцэна дарогі, якая скрозь была ўсцелена забітымі людзьDмі, а па дарозе ішлі машыны — адна з самых страшэнныху сусветнай антываеннай літаратуры.

Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 247: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

247

Як сведчыць назва аповесці, галоўная праблема, ваколякой аб’ядноўваюцца падзеі, гэта суд. Важны не так тойпрысуд, які будзе вынесены, а што з яго вынікае. Прысудзабойцам прадвызначаны: «Паліцэйскія для многіх з іхужо амаль як памерлі. Яны расстралялі іх сваёй нянавісцюяшчэ ў першыя дні працэсу...» А Захар’я і дзед Нічыпар зкамянямі ў руках патрабавалі самасуду над забойцамі засвае знішчаныя сем’і: «Жах браў ад той нянавісці, што гуDчала ў словах, у голасе Захар’і...»

Лецечка згодны з Захар’ем, што паліцаі ўжо пры жыццісталі мерцвякамі, бо яны адступілі ад тых нормаў паводзін,якімі павінны кіравацца людзі. Сваімі паводзінамі на судоDвым працэсе яны так і не наблізіліся да разумення віны,неабходнасці асудзіць саміх сябе за злачынствы, пакаяццаза нечуваныя грахі. Паліцэйскія знаходзілі розныя прычыDны, каб апраўдацца і адмовіцца ад сваіх слоў на папярэднімследстве: «На то ж вайна, то ж вайна, немцы... Я адмаўDляю, адмаўляюся я...» Кожны з іх «выкручваўся, хітраваў,поўзаў, вытаргоўваў сваё жыццё...».

Галоўны прысуд выносіцца вайне і фашызму, які разDвязаў яе дзеля сваіх разбойных мэт. Лецечка пад уздзеянDнем суда, якім быў «атручаны», зноў вяртаецца ў вайну,якую ўжо забыў. Ён балюча перажывае ўсе жахі, праз якіяпраходзілі людзі, і гэтыя перажыванні становяцца для ягоневыноснымі, нібы ён зноў трапіў у той фашысцкі дзетдом.Лецечка не хоча і не можа жыць у атмасферы нянавісці,бо нельга доўга пражыць з ёю ў сэрцы. Ён хоча жыць інакш,каб людзі паDдобраму ставіліся адзін да аднаго. Ён мірыцьЗахар’ю і бабу Зосю, раздае свае рэчы сябрам, удзельнічаеў агульным пратэсце, каб дзетдом меў спецзабеспячэнне ікаб пазбавіцца ад прыдзірлівай выхавацелькі. Яго ўжо цягневялікі вольны свет, які ляжыць за межамі ізалятара. Аднакперажыванні, звязаныя з судом, са зваротам у балючую паDмяць, не праходзяць для яго бясследна. Ён памірае.

Гэта смерць — таксама прысуд вайне, забойцам, якіятак і не адчулі сваю віну, так і не наважыліся пакаяцца.Нянавісць застаецца, яна ўсё яшчэ працягвае чыніць зло.Ахвярай яе і стала шматпакутнае дзіця ваеннага часу.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 248: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

248

У апошняе імгненне свайго жыцця ён дае наказ усімтым, хто застаецца жыць: «Людзі! Людзі! — безгалоса заляDмантаваў ён, выкінуў перад сабой рукі, грабучы імі паветDра. — Беражыце, людзі, сонца». Захар’я, які ранкам убачыўмёртвага Лецечку на ганку дзетдома, выяўляе галоўны заDкон жыцця: «ПаDлюдску, цяпер ужо ўсё паDлюдску, шкада,ты толькі гэтага не ўбачыш».

Аповесць «Суд у Слабадзе» — адзін з самых значныхтвораў, у якіх з вялікай ідэйнаDмастацкай сілай асуджаецDца вайна, што працягвае забіраць жыцці людзей і паслясвайго завяршэння.

Раман «Неруш». Ідэйны змест твора заключаецца гаDлоўным чынам у неабходнасці дбайнага стаўлення да духоўDнай спадчыны, бо акаляючае асяроддзе складае яе неад’емDную частку, у якой увасабляецца памяць пра тых, хто тутжыў і жыве. На Палессі з даўніх часоў жылі «людзі набалоце», а збоку многім здавалася, што калі асушыць балоты,то край ператворыцца ў квітнеючы куток. На асушаныхтарфяніках вырастуць багатыя ўраджаі, што і зробіць людзейзаможнымі і шчаслівымі. Такі погляд выяўляюць многіякіраўнікі, асабліва Алег Шахрай: «“Гэта можна толькі неDнавідзець”, — ён зноў кіўнуў на балота». Яго прапанова паDзбавіцца ад такога стану жыцця надзвычай рашучая: «А восьтак, гах — і пад корань, і з корнем». І тэхніка спраўнарабіла сваю працу.

Верыў у неабходнасць асушэння балот і Мацвей Роўда.Ён сам з гэтага краю, з вёскі Княжбор. Аднак вынікі пеDраўтварэння аказаліся зусім супрацьлеглыя да кабінетныхпланаў і разлікаў. Зямля, якая надзейна карміла людзей,можа ператварыцца ў пустыню, а райскі куток — у пекла.Вельмі ўражваюць створаныя аўтарам два кантрастныя маDлюнкі, якія яскрава сведчаць, што там, дзе раней быў «рай»,«стала пекла...» .

«Калі ёсць на зямлі рай, няма яму лепшага месца, чымвось гэтае, дзе недалёка стаіць на беразе рачулкі яго вёскаКняжбор, дзе побач лес і вада, дзе недалёка возера КняжDнае — князьDвозера, вялікае, сівое ад чароту і гадоў сваіх».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 249: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

249

А вось заключны малюнак. «Раўла бура. Кругом круцілісмерчы, і па крузе ў гэтых смерчах, бы вялі нейкі карагод,хадзілі людзі, хадзіў бусел. Хадзілі, натыкаліся на Мацвея,крычалі нешта нячутнае яму і злое, яраснае. І вецер выў ікрычаў у вушы галасамі княжборцаў:

— Быў лес...— Была вада...— І стала пекла, пекла, пекла...»Пісьменнік паказаў, да чаго прыводзіць бяздумны, безD

разважны, псеўданавуковы падыход да справы, які не ўлічDвае вопыт і веды тых, хто жыў на гэтай зямлі, ведаў яе таDямніцы і хто мог бы знайсці мяжу неабходнага пры ўмяшанніў працэсы прыроды. В. Казько вылучыў герояў, жыхароўКняжбора, — дзеда Дзяніса, бабу Ненене, Цімоха і ГаннуМахахеяў, Аркадзя Барздыку, Ваську і Надзьку. Яны зжыDліся са сваім краем, ведаюць усё, што тут адбывалася напрацягу стагоддзя. Яны ўжо далі многім мясцовым краяDвідам свае імёны — «Махахеяў мосцік», «Барздыкава гаць»,«Шчуроў брод», — стаўшы часткай роднай зямлі. Яны невераць у тое, што трэба разбурыць звыклае прыроднае і чаDлавечае жыццё, каб спазнаць шчасце і здабыць дабрабыт убудучым: «Няма і не можа быць аніякай гаворкі, калі тыне даў гэтай зямлі сваёй крыві, не напаіў яе сваім потам,не кінуўшы нічога наперадзе сябе, нічога не знойдзеш іадзаду».

Часткай духоўнай культуры народа з’яўляюцца прыDгожыя, паэтычныя міфы, створаныя яго фантазіяй. Галоска«прыспала хлопчыка, прыдушыла ў сне і са скрухі павесіDлася. Пахавалі яе, але і ў зямлі не ведала яна спакою, усюноч напралёт шукала свайго сына». Яна лячыла хворыхдзяцей, якіх маці пакідалі ў полі. Цяпер яе голасам сталагаласіць зямля, калі апынулася ўсё ў той жа «зоне спусDташэння».

Глыбокім зместам напоўнена легенда пра Жалезнага чаDлавека. Ён ахоўваў Палессе ад непрадуманых пераўтварэнDняў тым, што будзіў сумленне кожнага чалавека, які жыўна гэтай зямлі. Менавіта так успрымаюць яго дзед Дзяніс,Цімох Махахей і, нарэшце, Мацвей Роўда. Раздзел «ЖалезD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 250: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

250

ны чалавек» нагадвае спрэчку Мацвея з самім сабой. Ёнужо разумее, што за страты, панесеныя прыродай, давяDдзецца адказваць і перад сваім сумленнем, і перад людзьмі,якіх пазбавіў ранейшых умоў жыцця, і перад наступныміпакаленнямі. На пасадзе старшыні калгаса ён імкнецца пеDрагледзець свае адносіны да асушэння балот і штосьці выDправіць у тым, што рабіў як меліяратар.

Праз увесь твор праходзіць паэтызацыя бусла як сімваDла Палесся, сімвала жыцця. Буслы сяліліся на дахах паляDшуцкіх пабудоў, а гэта надзея на тое, што жыццё будзе доўDжыцца. Людзі не ўяўлялі без гэтых птушак існаванне і заDмілавана звалі іх антонамі. На пачатку твора Мацвей Роўдабачыць, як буслы праганяюць чужынца. Пры правядзеннімеліярацыі Мацвей асушыў Чортаву прорву, дзе трагічназагінулі яго бацькі, а бацьку да таго ж звалі Антонам. Гэтастрашная бяда — знішчаць магілы, тым больш сваіх бацьDкоў. Ён таксама можа стаць ізгоем, яму крычаць у час буDры княжборцы: «Прэч, прэч, прэч...» Ён адчувае сваю віну,ратуе буслаDантона і спадзяецца на аднаўленне роднай зямлі.

Неруш — гэта прырода, якая трывала зжылася з чалаDвекам і актыўна спрыяе яму ў жыцці. Чалавеку належыцьвельмі паважліва ставіцца да яе, ён павінен не парушацьяе адвечны парадак. Яна дасталася ад бацькоў, шанавала ікарміла яго самога, таму трэба быць удзячным ёй і беражDліва перадаць зямлю і свет дзецям, каб яны шчасліва праDдаўжалі жыццё ў родным краі. Сумнае відовішча знявеDчанага Палесся толькі пацвярджае тое абагульненне, якоегучыць у пачатку твора: «Прыродзе, апрача чалавека, ніхтоі нішто не супярэчыць».

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. У чым адметны жыццёвы лёс і творчы шлях В. Казько? 2. Што

абумовіла трагічнасць лёсу Колькі Лецечкі з аповесці «Суд у СлабаDдзе»? 3. Вызначце ідэйны змест аповесці «Суд у Слабадзе». Якім паDвінен быць галоўны вынік суда над забойцаміDпаліцаямі? 4. У чымадчувае сваю віну герой рамана «Неруш» Мацвей Роўда? Што ўплыDвала на змены ў яго стаўленні да шырокага асушэння балот? 5. ЧаDму «Суд у Слабадзе» і «Неруш» сталі прыкметнымі з’явамі ў літаDратуры?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 251: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

251

ВІКТАР КАРАМАЗАЎ(нар. у 1934)

Віктар Філімонавіч Карамазаў нарадзіўся 27 чэрвеня1934 года ў горадзе Чэрыкаў Магілёўскай вобласці ў сям’інастаўнікаў. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацьDкамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Паслявайны сям’я стала жыць у Крычаве.

В. Карамазаў — прадстаўнік «філалагічнага пакалення»ў нашай літаратуры. У 1958 годзе ён скончыў аддзяленнежурналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. ЖурналістыDка і літаратура сталі для яго справай усяго жыцця. Ён праDцаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай, затым крычаўDскай раённых газет, загадваў аддзелам у міжраённай газеце«Новае жыццё» (Крычаў), быў уласным карэспандэнтамабласной газеты «Магілёўская праўда», працаваў у газетах«Звязда», «Літаратура і мастацтва». Пасля загадваў аддзеDлам мастацкіх фільмаў у Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільма»,быў членам сцэнарнаDрэдакцыйнай камісіі тэлебачання, заDгадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя», працаDваў кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР.

Першы твор (апавяданне «Сыновья») быў надрукаваныў 1958 годзе. З таго часу творы пісьменніка даволі частасталі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі проDзы: «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль»(1974), «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранайпрозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белагашляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясDною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979)і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныятворы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцысDтыкі. В. Карамазаў выступаў як сцэнарыст мастацкаDдакуменDтальнага фільма «Зялёныя фрэгаты» і шэрагу дакументальDных фільмаў. Пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнайпрэміі БССР імя К. Каліноўскага за кнігу публіцыстыкі«Проста ўспомніў я цябе», узнагароджаны ордэнам «ЗнакПашаны».

Зборнік «Падранак». «Падранак» у многім вызначыўхарактар творчых пошукаў В. Карамазава. Кніга складаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 252: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

252

ецца з невялікіх апавяданняў і замалёвак, а яе галоўныгеройDапавядальнік даволі часта гаворыць пра сваю працуў газеце, што адпавядала прафесіі пісьменніка. Галоўнае,што заўважаецца ў творах В. Карамазава, тое, што празаікпільна ўглядаецца ў жыццё звычайных людзей. Ён пераDкананы, што кожны чалавек паDсвойму цікавы як асоба,што ён мае свой непаўторны лёс. Пісьменнік спрабуе спаDсцігнуць характары тых, пра каго вядзе гаворку, ды некожны чалавек адразу адкрывае таямніцы свайго жыцця(«Букініч»).

Да ліку лепшых апавяданняў трэба аднесці «НязгасDнае», «Я любіў яго», «Па слончыну песню». «Нязгаснае» —гэта ўспамін пра сваіх бацькоўDнастаўнікаў, у госці да якіхзавітаў у нядзелю Герасім Іванавіч. Апавядальнік з непрыDхаванай радасцю прыгадвае незвычайную атмасферу дня,напоўненага музыкай, прыязнасцю і шчырасцю ў адносінахдобрых сяброў. Гэты святочны настрой на ўсё жыццё застаDецца ў душы чалавека, які з прыемнасцю вяртаецца ваўспамінах «у мілы бацькоўскі кут».

У творы «Я любіў яго» апавядальнік расказвае пра ГнаDта, свайго таварыша па працы ў раённай газеце: «РабацягаГнат. Ён цягнуў не толькі за сябе, цягнуў пакорліва і наDдзейна». Ён даў сябру прачытаць сваё апавяданне «Рыжыяконі». Толькі цяпер адкрыўся апавядальніку Гнат «са сваёйшчырасцю і наіўнасцю, праўдзівасцю і тонкай чуллівасDцю». Ды паразумецца з рэдактарам, які бачыўся яму даDсведчаным суддзёй, так і не давялося. Хлопец не адмовіўсяад сваёй мары, збіраецца паступаць ва універсітэт, каб стацьпрафесійным журналістам.

Тонкай лірычнасцю прасякнута апавяданне «Па слонDчыну песню». Апавядальніку давялося пачуць на паляваннівеснавую песню птушкі, якая моцна ўзрушыла яго: «Янакагосьці клікала, апошні раз асабліва жаласліва, і мне паDчулася ў гэтым свісце нявыказаная пакута нераздзеленагаптушынага кахання. “Дзе ж ты, дзе?” — нібы гаварыла янаўсёй сваёй гордай постаццю, ідучы пад рулю маёй стрэльDбы, насустрач сваёй пагібелі, і ў гэтай хадзе на прыцэлебыло столькі іроніі лёсу». Ён ніколькі не шкадуе, што не

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 253: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

253

стрэліў у птушку, што не мае паляўнічых трафеяў, бо атрыDмаў ад палявання нешта больш незвычайнае і высокае. Ёнцалкам згодны з пазіцыяй ляснічага: «Ніколі, браце, нехваліся здабычаю і не бядуй, што жывое засталося жыць.Забіць — не вялікае ўжо і шчасце».

Зборнік «Падранак» выразна акрэсліваў тэматыку ўсёйтворчасці В. Карамазава. У ім сустракаюцца тэмы, эпізоды,персанажы, якія стануць падзейнай асновай і дзеючыміасобамі яго пазнейшых твораў.

Аповесць «Бярозавыя венікі». Адной з надзённых тэм,якую распрацоўвае сучасная літаратура, з’яўляецца тэмагорада і вёскі, бацькоў і дзяцей. Сярод твораў на гэту тэмувылучаецца аповесць «Бярозавыя венікі» і апавяданне «ДзяльDба кабанчыка» В. Карамазава.

Сюжэты твораў маюць аднолькавую, даволі распаўсюDджаную аснову: чалавек, які пакінуў родныя мясціны, празнейкі час вяртаецца туды і пачынае ўспамінаць тое, штояму давялося перажыць у дзяцінстве і юнацтве. У творы«Бярозавыя венікі» вяртаецца ў родны Крайск Генка ГарDбунок. Ён размаўляе з маці, сустракаецца з сябрамі, прыDгадвае пасляваенны час. Трое хлопцаў — Генка, Арсен іСцяпан — заўсёды былі разам. Маці кожнага з іх апекаваDлася імі ўсімі, клапаціўся пра іх дзядзька Гарасім, бацькаСцяпана. Па суботах ён выпарваў усіх у лазні да таго часу,«пакуль чалавекам не запахне». Ды штосьці разладзіласяў сяброўстве праз Сцяпана. Пасля заканчэння палітэхнічDнага інстытута ён атрымаў работу ў Мінску. Хутка стаў гаDлоўным інжынерам будаўнічага трэста. Гэта вынікала найDперш з таго, што ён дапамагаў начальніку трэста рыхтавацьсправаздачы, рабіць разлікі для кандыдацкай дысертацыі.Каб атрымаць трохпакаёвую кватэру, Сцяпан забірае бацькоўда сябе, прадаўшы хату, дзе яны жылі. Бацька не прыжыўDся ў Мінску, вярнуўся ў родны горад з крыўдай на сына. Ёндобра разумее, што не клопат пра яго, а свае разлікі быліў Сцяпана: «Захацеў у рай заехаць на яго старым гарбу».Бацьку сорамна перад людзьмі за сваю беспрытульнасць іза тое, што сын так хутка забыў яго навуку. А жонка СцяDпана, забраўшы грошы за прададзеную хату, раіць мужу істарую маці адвезці назад, у Крайск.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 254: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

254

Канфлікт набывае выразны маральны сэнс, і пісьменнікзнайшоў яму нечаканае развіццё. Народная традыцыя —парыцца ў лазні — пераасэнсоўваецца, выступае як сімваDлічнаDабагуленае ачышчэнне не толькі ад цялеснага бруду,а і маральнага. Сцэна ў лазні ўспрымаецца кульмінацыйDнай. Бацька зацята стаў хвастаць сына венікам з голыміпрутамі да таго часу, «пакуль чалавечы дух пераборае ўсякідурны дух». Даўшы сыну патрэбную навуку, ён сам зваDліўся на падлогу. «Можа... нават інфаркт», — кажа доктарАрсен.

Драматычная развязка — гэта вынік таго, што адбылосяпаміж бацькам і сынам. Бацька не мог дараваць Сцяпану,што той так легкадумна абышоўся з ім. Сэрца ў яго заDбалела яшчэ тады, калі не праходзіла крыўда на сына, і ёнувесь час жыў «безгалосы, самотны, як непатрэбны нікоDму». Цяпер Сцяпану прыйдзецца праявіць сапраўдны клоDпат пра хворага бацьку, адчуўшы сваю відавочную віну.

Раман «Пушча». Раман «Пушча» будуецца пераважнатак, як ідзе жыццё. Мяняюцца дні і ночы, людзі занятыбытавымі і працоўнымі справамі, вырашаюць тыя праблеDмы, якія штодзённа ўзнікаюць. На першы план выходзіцьхтосьці з персанажаў, з якім звязана на той момант развіцDцё падзей. Аб’ядноўвае гэтыя падзеі ў адзінае цэлае пушча,яе разнастайныя праблемы, да якіх усе дзеючыя асобы маDюць непасрэднае дачыненне.

Пушча, такім чынам, адразу вылучаецца як вядучаядзеючая асоба твора. Вядома, пушча найперш успрымаеццаяк лес, які так патрэбны людзям. Пісьменнік стварае двацэнтры, каб акрэсліць тыя запатрабаванні, якія прад’яўDляюць людзі да лясных багаццяў. Гэта кантора ляснічагаВалошкі, куды прыходзяць тыя, каму патрэбны лес на буDдаўніцтва дамоў і на дровы. Гэта і кантора дырэктара лясDгаса Зімаўца, куды паступаюць заяўкі з усяго вялікага СаDюза, нават з такіх далёкіх куткоў, як Магадан. Бяздумнаестаўленне да лесу можа прывесці да таго, што ён будзе зуDсім зведзены ў гэтым рэгіёне. Валошка нагадвае наведвальDнікам, што можна ўсё спілаваць і застацца ні з чым. Нетрэба легкадумна лічыць, што ў пушчы лесу хапае: «ХапаDла некалі ў Мсціслаўскім раёне. Быў ды сплыў».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 255: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

255

Сутнасць сучаснага грамадства яскрава праяўляеццапраз яго адносіны да акаляючага асяроддзя. Людзі павіннытак весці гаспадарку, каб не нашкодзіць прыродзе. Пафаствора, думка аўтара заключаюцца ў тым, што людзі павінDны дбаць пра будучае, пра тое, што яны пакінуць пасля сяDбе. Трэба памятаць: калі застанецца мёртвая зямля, то немае будучыні і само чалавецтва. Праблема, на думку пісьDменніка, заключаецца ў тым, ці хопіць розуму ў людзейзберагчы пушчу і захаваць сваё жыццё. Трывога за лёспушчы, трывога за будучае чалавецтва больш драматызуетвор, чым зварот у мінулае, калі падзеі рознага кшталтупакідалі балючыя раны на магутным целе пушчы.

Адносіны да лесу падзяляюць дзеючых асоб на станоўDчых і адмоўных, на сяброў і ворагаў пушчы. На сваім месцызнаходзіцца ляснічы Валошка, які разумее людзей, спрыяетым, каму сапраўды патрэбны лес. Ён актыўна клапоціццапра тое, каб пушчу добра ахоўвалі і штогод высаджвалі ноDвыя дрэўцы. «Вы адно дрэва пад пілу пускаеце, а другоегадуеце. У вас што з лесу, тое і ў лес. Пры такім парадкудуша не тупее, на іншую душу не забывае», — сведчыцьляснік Макар Курнопа. Ён таксама выступае як адзін зсапраўдных гаспадароў пушчы, бо дбала ахоўвае свой учасDтак. І ўся сям’я яго, жонка і дзеці, працуюць у пушчы. У якасDці аднаго з вядучых станоўчых герояў выступае студэнтАндрэй. Ён пакуль не адыгрывае важнай ролі ў сучаснымжыцці пушчы, але настойліва імкнецца разабрацца ў тыхпраблемах, якія з ёю звязаны: «ПаDмойму, па каранях ідрэва. Як карані здаровыя, дык і за дрэва баяцца няма чаго».Андрэй, сцвярджае аўтар, гэта будучае пушчы, а таму заDстаецца надзея, што ў яе будзе надзейны гаспадар. Ён ужоведае, «што дрэва — самы трывалы мост паміж берагамісённяшняга і заўтрашняга жыцця, што гэты мост яднае міDнулае з будучым».

Да станоўчых персанажаў трэба аднесці дзеда Гароха,Насцю, Міну, шчырых працаўнікоў, у якіх «душа балелаза ўсё жывое». А фізічна скалечаны і душэўна хворы ЛёсікМураўка трагічным лёсам сведчыць пра жорсткасць, якаяперашкаджае жыццю, і пра жаданне набыць гармонію, спаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 256: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

256

знаць хараство недзе там, у вышыні. Ён зрэдку можа ўмяDшацца ў падзеі, як у выпадку, калі спрабавалі спілавацьвекавыя дубы.

Ворагі пушчы — гэта тыя, хто з розных пазіцый, але задным спажывецкім падыходам ставяцца да пушчы, мярDкуючы, што ў лесе многа багацця і яго на наш век хопіць.Такія людзі бачаць сваю мэту ў тым, каб своечасова ягобраць пры выкананні службовых абавязкаў ці ўрваць длясябе. Такімі выступаюць у творы дырэктар леспрамгаса ВаDсіль Зімавец і памочнік ляснічага Вайцюк, дробны браDканьер Рысеў, паляўнічыя з Мінска і ўсе тыя, хто хоча паDболей атрымаць дрэва. Спажывецтва — гэта спосаб жыцця,адзнака псіхалогіі і вядучая рыса характару. Менавіта таDкія людзі разбураюць гармонію жыцця. Зімавец аддаў заDгад спілаваць спрадвечныя дубы, якія з’яўляюцца сімвалампушчы і сімвалам прыгажосці. Высокія чыны з Мінска хаDцелі пастраляць ласёў, прысутнасць якіх у лесе радуе людзей.

Даволі часта супрацьстаянне дзеючых асоб праяўляеццапраз наяўнасць ці адсутнасць трывалага духоўнага пачаткуў чалавека. Калі Зімавец «сам сваю душу заглушыў», дыкВалошку «рабілася сумна, калі чалавек зDза слепаты душэўDнай ці поцемку ў галаве не разумеў нейкай асновы жыцDця». Духоўны пачатак — гэта разуменне народнай мараліі этыкі, якія і вызначаюць сэнс і мэту жыцця.

Раман «Пушча» — узор твора на экалагічную тэму, якаяў сучаснай літаратуры становіцца адной з самых актуальDных.

Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе». Поўная назватвора — «Крыж на зямлі і поўня ў небе. Эскізы, эцюды ісповедзь Духу, альбо АповесцьDэсэ жыцця жывапісца і паDляўнічага БялыніцкагаDБірулі» — ужо вызначае яго струкDтуру, жанравую форму і вядучую тэму. Усяго ў кнізе 24 эскіDзы, якія даюць уяўленне пра жыццё і творчы шлях вядоDмага мастакаDпейзажыста Вітольда Каятанавіча БялыніцкаDгаDБірулі (1872—1957).

Большасць эскізаў аповесці тэматычна звязана з этапаміжыцця мастака. Ён спазнаў радасць творчасці і сямейнаешчасце, меў добрых сяброў у асяроддзі мастакоў і вяскоўD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 257: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

257

цаў, меў плённы вынік натхнёнай працы, стварыўшы сотDні твораў. Ён годна прайшоў праз няпростыя выпрабаваннісвайго часу — войны, складаную грамадскую атмасферу«дваццатых—трыццатых», нядобразычлівыя рэцэнзіі, стратублізкіх людзей, сяброўDаднадумцаў... Эсэ, як гэта пазначанаў слоўніках, фіксуе і перадае літаратурныя і сацыяльныяпраблемы ў вольнай форме. Даючы такое жанравае вызнаDчэнне, пісьменнік падкрэсліваў, што яго «аповесцьDэсэ» недакументальны жыццяпіс і не навуковая манаграфія, прыDсвечаная аналізу творчасці В. К. БялыніцкагаDБірулі, а масDтацкі твор, які складаецца з эскізаў і эцюдаў. В. Карамазаўвыкарыстоўвае дакументы (асабліва ўспаміны і пісьмы саDмога жывапісца), захоўвае ў цэлым храналагічную пасляDдоўнасць у развіцці падзей. Але галоўная каштоўнасць гэDтага твора заключаецца ў тым, што пісьменніку ўдалосяпрадставіць чытачу асобу таленавітага жывапісца і ўсебаDкова акрэсліць абставіны яго жыцця. Творчы шлях В. К. БяDлыніцкагаDБірулі доўжыўся звыш шасцідзесяці гадоў, алеён ніколі не адступаў ад гуманістычных прынцыпаў, успрыDнятых ад сваіх славутых настаўнікаў і ад свайго народа.Творы мастака радавалі і радуюць людзей сваім зместам,яны вучаць любіць радзіму, прыроду, захапляцца прыгоDжым і вечным, цаніць і берагчы хараство і жыццё.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Чаму В. Карамазава можна назваць тыповым прадстаўніком

«філалагічнага пакалення»? Каго яшчэ з пісьменнікаў гэтага пакаDлення вы ведаеце? 2. Якое месца займае першы празаічны зборнік«Падранак» у агульнай сістэме творчых пошукаў пісьменніка? Чаму?3. У чым прычына канфлікту паміж бацькам і сынам у «Бярозавыхвеніках»? Ці зразумеў Сцяпан, на вашу думку, сваю віну перад бацьDкам? 4. Як падзяляюцца дзеючыя асобы на станоўчых і адмоўных урамане «Пушча»? Як гэта праяўляецца ў адносінах кожнага з іх дапушчы? 5. Чаму аўтар і яго героі трывожацца за лёс пушчы? Чамуэкалагічныя праблемы зараз набываюць асаблівую актуальнасць?6. У чым своеасаблівасць кнігі пра мастака В. К. БялыніцкагаDБірулюяк «аповесціDэсэ»? 7. Успомніце, хто яшчэ з беларускіх пісьменнікаўраспрацоўвае тыя тэмы, якія з’яўляюцца вядучымі ў В. Карамазава?Назавіце творы.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 258: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

258

ÄÐÀÌÀÒÓÐòß

Другая палова 1980Dх — 1990Dя гады ў беларускай літаDратуры лічацца новым, пераходным этапам, звязаным зкардынальнымі зменамі, якія адбыліся ў гэты перыяд уграмадскім жыцці і паўплывалі на далейшае развіццё кульDтуры. Працэсы «перабудовы», адмена цэнзуры і магчымасцьсвабоднага друку разняволілі думкі, раскавалі творчае мысDленне аўтараў. Разбурэнне ранейшых фундаментальныхуяўленняў пра свет, грамадства, чалавека радыкальна паDмяняла сістэму іерархій і каштоўнасцей, што склалася ўсавецкі час. Наступіў новы этап у развіцці літаратуры, якізасведчыў змену светапоглядных і мастацкіх арыенціраў,вызваленне нашага грамадства ад стэрэатыпаў і абмежаDванасці часоў сацрэалізму. Перад беларускай літаратурайадкрыліся новыя перспектывы, звязаныя з засваеннем таDкіх мастацкіх кірункаў, як мадэрнізм і постмадэрнізм.

Асабліва значнымі аказаліся перамены ў гэты перыяд удраматургіі і жыцці тэатра. Заўважнымі яны сталі з прыхоDдам новай хвалі маладых драматургаў у беларускую літараDтуру ў канцы 1980Dх — пачатку 1990Dх гадоў. У беларускайдраматургіі 1980Dя гады адзначаліся глыбокім крызісам.Вядома, што драматургія — гэта чуйны барометр духоўнагастану грамадства. Яна лепш за іншыя роды літаратурыадлюстроўвае праблемы часу, ставіць перад грамадствамсацыяльныя, маральныя і іншыя вострыя, надзённыя пытанDні. Агульны грамадскаDдухоўны крызіс 1980Dх гадоў найDбольш закрануў гэты род літаратуры. Неабходна было выйсціз тупіка, «летаргічнага сну», у якім знаходзілася драматурDгія ў застойны перыяд.

Драма як спецыфічны род літаратуры цесна звязана зжыццём тэатра і адначасова належыць і тэатру, і літараDтуры. Драматычны твор з’яўляецца першаасновай спектакDля і сваё паўнацэннае жыццё атрымлівае толькі на сцэне.Хоць могуць мець месца так званыя «п’есы для чытання»,але менавіта сцэнічнае ўвасабленне твора з’яўляецца марайдраматурга. Таму драматургія лічыцца складаным і параDдаксальным жанрам літаратуры, бо часта цяжка прадугаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 259: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

259

даць, як складзецца сцэнічны лёс той ці іншай п’есы. СаDпраўды ўдалы драматычны твор павінен быць сцэнічным.Каб напісаць такі твор, пісьменнікDдраматург павінен веDдаць і адчуваць законы сцэнічнага мастацтва.

Папулярнасць беларускай драматургіі ў першай палове1970Dх гадоў сведчыла пра яе вялікія магчымасці. П’есыК. Крапівы, А. Макаёнка, М. Матукоўскага, А. ПетрашкевіDча, А. Дзялендзіка мелі поспех не толькі на айчыннай, алеі на тэатральных сцэнах іншых саюзных рэспублік. Спад іглыбокі крызіс беларускай драматургіі і тэатра ў 1980Dя гаDды быў абумоўлены застойнымі працэсамі ў грамадскім ікультурным жыцці. Тэатры Беларусі ў асноўным былі арыDентаваныя на рускую і замежную класіку. У выніку, як адDзначаў драматург А. Петрашкевіч, беларуская драматургіяаказалася адарваная ад тэатра, не знаходзіла шырокагачытача і гледача.

Тым не менш, у беларускай драматургіі 1980Dх гадоўназапашваліся сілы, працягваўся творчы пошук. Ён быўзвязаны найперш з імем А. Дударава. Творы А. Дударававызначаюцца вастрынёй маральнай праблематыкі, псіхалаDгізмам, аналітычнасцю. Яны садзейнічаюць набліжэннюперамен. ГеройDбунтар А. Дударава, хоць стыхійна, але праDтэстуе супраць застою, кансерватызму, бездухоўнасці тагачасDнага жыцця. У 1980Dя гады з’явіліся таксама значныя гістаDрычныя драмы У. Караткевіча «Кастусь Каліноўскі», «МаціУрагану», камедыя «Мудрамер» М. Матукоўскага, п’есыА. Петрашкевіча і Г. Марчука.

Вялікую ролю ў адраджэнні беларускай драматургіі ітэатра, пераадоленні імі крызісу ў 1990Dя гады адыгралатак званая «вернутая літаратура». Новае жыццё набылі заDбароненая ў савецкі час трагікамедыя Я. Купалы «ТутэйDшыя», арыгінальныя п’есы Ф. Аляхновіча, М. Гарэцкага.Гэтыя творы прыкметна ўплывалі на станаўленне маладойдраматургіі 1990Dх гадоў.

Разам з вяртаннем да чытача «рэпрэсаваных» драматычDных твораў адбываўся паварот беларускага тэатра да нацыяDнальнай класікі, увогуле да твораў айчыннай драматургіі.Вялікае значэнне мела дзяржаўная падтрымка нацыянальD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 260: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

260

най драматургіі. У пачатку 1990Dх гадоў Міністэрствамкультуры Беларусі быў заснаваны Рэспубліканскі тэатрDлабараторыя нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна»пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра В. Мазынскага. Сваюдзейнасць тэатр распачаў з пастаноўкі п’ес «КуDку» М. АраDхоўскага і «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча. Знакавайпадзеяй для тэатра з’явілася пастаноўка спектакля «ГалаDва» (1993) паводле п’есы маладога аўтара І. Сідарука. НаDступнымі былі п’есы драматургаў новай генерацыі «Vitabrevis» і «Чорны квадрат» М. Адамчыка і М. Клімковіча,«Плач, саксафон!» І. Сідарука, «Містэр Розыгрыш» С. КанDдрашова, «Заложніца кахання» і «Стомлены д’ябал» С. КаDвалёва і інш. Задача тэатра заключалася менавіта ў падтрымDцы маладых, пачынаючых аўтараў. У тэатры «Вольная сцэDна» адбылося каля дваццаці аўтарскіх дэбютаў.

Актывізацыі творчасці беларускіх драматургаў садзейDнічала таксама з’яўленне часопіса драматургіі і сцэнічнагамастацтва «Тэатральная Беларусь» (пазнейшая назва —«Тэатральная творчасць»), альманаха «Беларуская драмаDтургія», зборнікаў «Сучасная беларуская п’еса». Значнайпадзеяй стала аднаўленне рэспубліканскага конкурсу налепшую п’есу, правядзенне тэатральных фестываляў.

Маладыя творцы, што прыйшлі ў драматургію на мяжы1980—90Dх гадоў, арыентаваліся на лепшыя здабыткі нацыяDнальнай драматургіі. Асабліва важным быў уплыў на іхтворчае станаўленне прызнаных майстроў К. Крапівы іА. Макаёнка. Дасціпнасць, творчая смеласць, праніклівасць,глыбіня мастацкіх абагульненняў, уменне спалучаць наватарDства зместу і формы з вечнымі, агульначалавечымі праблемаDмі вылучалі п’есы «Хто смяецца апошнім», «Брама неўміDручасці» К. Крапівы, «Зацюканы апостал», «Трыбунал»,«Пагарэльцы» А. Макаёнка. У той жа час кожны з іх меўсвой непаўторны пісьменніцкі почырк, сваю творчую індыDвідуальнасць. Вяршыні, на якія ўзнялі беларускую драмаDтургію, асабліва камедыю, К. Крапіва і А. Макаёнак, ставілівысокія патрабаванні перад маладзейшымі аўтарамі.

Творчасць сучасных маладых драматургаў вызначаеццаімкненнем да эксперыменту, пошукам новых мастацкіх сродD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 261: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

261

каў і формаў выказвання. Адбываецца пашырэнне і абнаўDленне тэматыкі і праблематыкі сучаснай беларускай драмаDтургіі. Многія яе дасягненні звязаны з жанрам камедыі, якінабывае новыя адметнасці. Традыцыю «прапускаць жыццёпраз прызму смешнага», гаварыць пра сур’ёзнае мовай саDтыры і гумару, перамагаць зло «самым гуманным сродкам —смехам» перанялі ад К. Крапівы і А. Макаёнка сучасныядраматургі М. Матукоўскі, А. Дзялендзік, Г. Марчук, М. АраDхоўскі, У. Сауліч, М. Казачонак, А. Ждан, А. Асташонак,А. Федарэнка, М. Клімковіч, М. Адамчык, П. Васючэнка,С. Кавалёў. Асэнсаванне шматграннай і складанай сучасDнасці з дапамогай гратэску, гіпербалізаванага завастрэнняжыццёвых сітуацый і з’яў, парадаксальнага спалучэннякамічнага з трагічным адбываецца ў камедыях У. Сауліча«Сабака з залатым зубам», «Халімон камандуе парадам»,«Адзін Гаўрыла ў Полацку», М. Казачонка «Часны сектар»,А. Федарэнкі «Жаніх па перапісцы». У трагіфарсе1 «Сабаказ залатым зубам, або Сон начальніка выцвярэзніка» (1993)У. Сауліча выкрываецца амбіцыйнасць галоўнага героятвора, начальніка медвыцвярэзніка маёра Козлікава. Такіячалавечыя заганы, як чэрствасць, эгаізм, карыслівасць, наDбываюць у творы непамерныя маштабы. За недарэчнымі,фарсавымі сітуацыямі камедыі ўгадваюцца негатыўныя праDявы, якія сустракаюцца ў нашым жыцці.

Жанравай разнастайнасцю вызначаюцца камедыі Г. МарDчука: камедыяDлубок2 «Вясёлыя, бедныя, багатыя», народDная музычная камедыя «Калі заспявае певень», лірычнаякамедыя «Салодкія слёзы», трагікамедыя3 «Цвярозы дзеньСцяпана Крываручкі» і інш. Народны каларыт, вадэвільDнасць, высокая напружанасць, дынамізм дзеяння характаDрызуюць п’есы Г. Марчука. У творах драматурга псіхалаD______________________

1 Трагіфарс — вострасюжэтны драматычны твор, у якім фарсавая,грубаватаDкамічная сітуацыя набывае рысы трагедыі.

2 Камедыя!лубок — камедыя, напісаная ў народным стылі, вызнаDчаецца прастатой, даступнасцю, ёмістасцю вобразаў, займальнасцю.

3 Трагікамедыя — драматычны твор, пабудаваны на аснове трагеDдыйнага канфлікту, вырашэнне якога звязана з камічнымі сітуацыяDмі і не патрабуе абавязковай гібелі героя, як у трагедыі.

Y

Y Y

Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 262: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

262

гізм удала спалучаецца з павучальнасцю, рэфлексійнымроздумам над маральнымі праблемамі сучаснасці. Смех уп’есах Г. Марчука ачышчальны, выратавальны, ён вяртаеда народных асноў быцця, да спасціжэння чалавекам сваёйсутнасці.

У канцы 1980Dх — 1990Dя гады значны рэзананс меланапісаная ў 1986 і пастаўленая ў 1987 годзе Нацыянальнымакадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы сатырычная камедыяМ. Матукоўскага «Мудрамер». Спектакль быў адзначаныДзяржаўнай прэміяй Беларусі (1988) і працяглы час карыDстаўся поспехам у гледачоў. П’еса створана ў рэчышчы лепDшых традыцый беларускай камедыяграфіі і сэнсава перакліDкаецца з п’есай «Брама неўміручасці» К. Крапівы. ПрастаDта і выразнасць сюжэта ў спалучэнні з дынамізмам дзеяння,умела «закручанай» інтрыгай, яркімі дыялогамі, вострымімомантамі — сакрэт поспеху твора. Эксперыментальная сіDтуацыя, з дапамогай якой аўтар выкрывае бюракратызм —даволі традыцыйны прыём, вядомы як у беларускай, так іў заходнееўрапейскай драматургіі. Спрацоўвае ён і ў дадзеDным выпадку. Вынаходнік цудаDапарата для вымярэнняўзроўню чалавечага інтэлекту Мікалай Ягоравіч Мурашкапрыходзіць са сваім сенсацыйным адкрыццём у кабінет мініDстра ўзгадненняў Віктара Паўлавіча Вяршылы. Тут і адбыDваецца выпрабаванне незвычайнага прыстасавання. ДзеянDне развіваецца так, што ўсе без выключэння героі твора саDдзяцца ў крэслаD«мудрамер» і атрымліваюць заключэннепра свае сапраўдныя прафесійныя і разумовыя здольнасці.Пісьменнік акцэнтуе ўвагу чытача ў творы ўсё ж не на тым,якім інтэлектам надзелены той ці іншы персанаж, а на ягочалавечых, маральных якасцях. Пад суправаджальны смехгледача ў п’есе адбываецца самавыкрыццё паразітуючай нажыцці грамадства бюракратычнай сістэмы, якая затрымліDвае ход прагрэсу, супрацьстаіць творчай ініцыятыве і таDленту. Аўтар выводзіць шэраг надзвычай каларытных чыDноўніцкіх тыпаў, людзей сістэмы, службоўцаўDфункцыяDнераў. Гэта — незгаворлівая і ваяўнічая Тамара ЦімафееўDна Папсуева (намеснік міністра па пярэчаннях), лагодныМіралюбаў (намеснік па зацвярджэннях), абаяльная МіD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 263: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

263

лашкіна, асцярожны Вяршыла, бяздарны, але прабіўныЗалівака і інш. У творы выявілася сатырычнае майстэрствадраматурга, добрае веданне аўтарам чалавечай псіхалогіі.Вастрыня канфлікту, надзённасць маральнаDэтычнай прабDлематыкі забяспечылі «Мудрамеру» актуальнасць і ў наш час.

Адметнай асаблівасцю драматургіі апошніх гадоў з’яўDляецца вялікая цікавасць да гістарычнага мінулага БелаDрусі. Аўтары звяртаюцца да імёнаў Ефрасінні Полацкай,Рагвалода, Рагнеды, Францыска Скарыны, Міколы ГусоўDскага, Васіля Вашчылы, Вітаўта, Ягайлы, Кастуся КаліноўDскага і інш.

Гістарычная тэма ў беларускай літаратуры і драматургііцесна звязана з ідэяй нацыянальнага адраджэння. НайDбольш выразна гэтая ідэя выявілася ў 1960—80Dя гады ўтворчасці У. Караткевіча. Сваёй драматычнай тэтралогіяй«Званы Віцебска», «Маці Урагану», «Кастусь Каліноўскі»,«Калыска чатырох чараўніц» пісьменнік пашырыў межыжанру гістарычнай драмы, развіваў традыцыі айчыннайдраматургіі. Творчасць У. Караткевіча, як адзначыў тэатраDзнаўца Э. Садаўнічы, і стала «тым трывалым філасофскаDмастацкім грунтам, на якім адбывалася паглыбленне,пашырэнне, развіццё нацыянальнай ідэі ў беларускім тэатDральным мастацтве, у драматургіі».

Зварот пісьменнікаўDдраматургаў да гісторыі свайго наDрода на новым этапе развіцця літаратуры — заканамернаяз’ява. Выхаванне нацыянальнай годнасці, любові да роднайзямлі немагчыма без ведання гісторыі. Пісьменнікі імкнуцDца не толькі актуалізаваць найбольш яркія, вызначальныядля лёсу беларусаў гістарычныя падзеі, але і асэнсоўваюцьіх з пазіцый новага часу. На гістарычным матэрыяле яныспрабуюць вырашаць важныя для сённяшняга дня маральDныя праблемы. Да гістарычнай драмы звярнуліся не толькіпісьменнікіDдраматургі (А. Петрашкевіч, А. Дудараў, Г. МарDчук, І. Масляніцына), але і тыя, хто ўжо сцвердзіў сябе ўпаэзіі ці прозе (І. Чыгрынаў, В. Іпатава, А. Асташонак,Р. Баравікова, М. Арочка, В. Адамчык).

Некаторыя падзеі і асобы беларускай гісторыі выклікаDюць асаблівую цікавасць як у чытачоў, так і ў пісьменD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 264: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

264

нікаўDдраматургаў. Так, вобраз Францыска Скарыны асвятDляецца ў п’есах А. Петрашкевіча «Напісанае застаецца»,«Прарок для Айчыны», драматычнай паэме М. Арочкі «СудDны дзень Скарыны». Цэнтральнае месца адводзіцца СкарыDне і ў п’есе драматургаўDсааўтараў М. Адамчыка і М. КлімDковіча «Vita brevis, або Нагавіцы святога Георгія». АпошDнім часам да гэтай гістарычнай асобы звярнуўся Г. Марчуку п’есе «Кракаўскі студэнт» і А. Курэйчык у своеасаблівайгісторыкаDбіяграфічнай драме «Скарына». Загадку трагічDнага лёсу і сілу характару полацкай князёўны Рагнеды асэнDсоўваюць у сваіх драмах А. Петрашкевіч («Гора і слава»,«Меч Рагвалода»), І. Чыгрынаў («Звон — не малітва»), А. ДуDдараў («Палачанка»).

У п’есе І. Чыгрынава «Звон — не малітва» адлюстраваDны перыяд жыцця княгіні Рагнеды, пра які нічога не гавоDрыцца ў летапісах. Пасля прыняцця Уладзімірам хрысціDянства і шлюбу з візантыйскай царэўнай Ганнай полацкаякнязёўна правяла апошнія гады свайго жыцця ў манастыDры. Аўтар дае сваю інтэрпрэтацыю таго, як маглі скласцісяў гэты перыяд узаемаадносіны Рагнеды з сынам Ізяславам,які працяг меў яе канфлікт з кіеўскім князем Уладзімірам.Нягледзячы на перажытыя няшчасці, знаходзячыся ў выDгнанні, гераіня твора не траціць мужнасці і застаецца верDная бацькоўскім традыцыям. Яна марыць убачыць ПолацDкую зямлю незалежнай ад улады Кіева. Свае спадзяваннікнягіня ўскладае на сына Ізяслава.

Цэнтральнае месца ў творы належыць пытанням веры,выбару паміж язычніцтвам і хрысціянствам. Пісьменнікздолеў знайсці і перадаць псіхалагічныя, драматычна насыDчаныя моманты пераходу ад старой веры да новай. ХрысціDянства прыходзіць на славянскія землі не мірным шляхам,яно навязваецца сілай. Рагнеда, як дальнабачная, мудраяі разважлівая жанчына, разумее, што новая вера становіцDца сродкам далейшага ўмацавання велікакняжацкай уладыў яе родным краі. Гераіня адмаўляецца ад новай рэлігіі івяртаецца да язычніцтва — веры сваіх бацькоў. Старыязвычаі для гераіні з’яўляюцца сімвалам вольнай БацькаўDшчыны. Яна адракаецца ад імя Гараслава, якое ёй даў

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 265: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

265

Уладзімір. Асабістая крыўда на князя Уладзіміра не можазабыцца. Ён для Рагнеды вораг, які зняважыў яе, забіўбацьку і братоў. Гераіня перажывае за сына, які слухае УлаDдзіміра і падпарадкоўваецца яму. Кіеўскі князь прапануеІзяславу Полацкае княства з умовай, што той прыме хрыDсціянства. Падзеі ў творы драматызуюцца сітуацыяй ахвяDрапрынашэння каханай Ізяслава Анеі. Дзяўчына становіцDца ахвярай не па волі паганскіх багоў, а зDза карыслівасціі хітрасці ведуна Холада. Рагнеда разумее, што старая вератаксама далёкая ад дасканаласці: «страх перад сіламі прыDроды, увасобленымі ў мнагабожжы, пачынае знікаць». ПаDдазраючы Холада ў несумленнасці, княгіня спрабуе выраDтаваць Анею. У дадзеным выпадку гераіня слухаецца голасусвайго сэрца і адважваецца на смелы крок насуперак верыі пагрозе смерці.

Вобраз Рагнеды — гордай палачанкі — з’яўляеццаў творы ўвасабленнем духу незалежнасці, свабодалюбстваі патрыятызму. Драматургу ўдалося раскрыць глыбіню дуDшэўнай драмы гераіні, якая параўноўваецца з ваўчыцай,пазбаўленай вывадка. У фінале твора Рагнеда траціць параDзуменне са сваім сынам, адчувае сябе пакінутай і адзінокай.

Драматург А. Петрашкевіч звярнуўся да вобраза РагнеDды ў гістарычнай драме «Гора і Слава» (другая назва «РусьКіеўская»). Аўтар паспрабаваў у дадзеным творы пераасэнDсаваць агульнапрынятую трактоўку трагічнага лёсу князёўDныDпакутніцы. П’еса нагадвае авантурны раман з інтрыгаDмі і нечаканымі паваротамі дзеяння. Усё, што адбываеццаў жыцці Рагнеды, апісваецца з адценнем таямнічасці і леDгендарнасці, набывае прыгодніцкі характар. Адступаючыад гістарычнага факта, драматург паказвае Рагнеду вернайі адданай жонкай, якая пераадольвае ў сабе помслівасцьдзеля ідэі яднання рускіх зямель. Гераіня становіцца дарадDчыцай князя Уладзіміра, яна выступае ў п’есе як дальнаDбачны палітык і стратэг.

У драме «Меч Рагвалода» А. Петрашкевіч таксама малюевобраз княгіні Рагнеды. Яе прывід у манаскім адзенні з’яўDляецца да галоўнага персанажа твора князя Усяслава ў часпакутлівых роздумаў пасля бітвы на Нямізе. Рагнеда выD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 266: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

266

ступае тут у абарону хрысціянства і нават уступае ў палеміDку з Рагвалодам, які раіць свайму нашчадку, прапраўнукуУсяславу, трымацца веры прадзедаў, звярнуцца да падзеймінулага, каб не памыліцца ў будучым.

Вобразы такіх выдатных гістарычных асоб, як ЕфрасінDня Полацкая і Барбара Радзівіл, раскрываюцца ў гістарычDных драмах «Крыж Ефрасінні Полацкай» І. Масляніцынай,«Барбара Радзівіл» Р. Баравіковай, «Чорная панна НясвіDжа» А. Дударава. Падзеі як пазнейшага, так і не зусім даDлёкага мінулага знайшлі адлюстраванне ў п’есах І. ЧыгрыDнава «Следчая справа Вашчылы», «Прымак», «Чалавек змядзведжым тварам» і інш.

Драматычная паэма Р. Баравіковай «Барбара Радзівіл»прысвечана гісторыі незвычайнага кахання паміж польскімкаралём Жыгімонтам ІІ Аўгустам і ўдавойDпрыгажуняйБарбарай Радзівіл. Пісьменніца прачула і паDмайстэрскуперадае пачуцці закаханых, якія «кідаюць выклік сваймуасяроддзю, свайму часу, неспрыяльным для ўзвышанагакахання». Галоўныя героі твора ахоплены страсным пачуцDцём. Яны ўзвышаюцца над карыслівасцю і палітычныміінтрыгамі, якія сплятаюцца вакол іх. Супраць шчасця заDкаханых настроены ўвесь каралеўскі двор, сейм, стары каDроль і асабліва каралева Бона Сфорца. Уладарная жанчына,каралева Бона не можа змірыцца з тым фактам, што яе сынтаемна павянчаўся з Барбарай. Яна лічыць гэты шлюбняроўным і немагчымым для спадкаемца польскага трона.Вобраз Боны Сфорцы ў творы адзін са значных. КаралеваDмаці павінна выбіраць паміж «любоўю да сына і каралеўDскім гонарам, які абавязвае яе паўстаць супраць нявесткі».У твор уведзены шматлікія дэталі, звязаныя з рэаліяміжыцця тагачаснай арыстакратыі. Р. Баравікова імкнеццаперадаць каларыт далёкай эпохі, зрабіць п’есу захапляюDчым відовішчам.

На новым этапе свайго развіцця гістарычная драма абDнаўляецца жанраваDстылістычна і тэматычна. Наватарскіміяк у ідэйнаDтэматычным, так і ў жанравым плане з’яўляDюцца фантастычная гістарычная драма В. Адамчыка «РаінаГрамычына», гісторыкаDбіяграфічная драма А. Асташонка

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 267: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

267

«Камедыянт, або Узнёсласць сумнай надзеі», прысвечанаяВ. ДунінуDМарцінкевічу. Сваю п’есу А. Асташонак вызнаDчыў як калядны фарс. Падзеі ў творы адбываюцца ў калядDную ноч, яны носяць адбітак таямнічасці і загадкавасці.Тут усё — маскарад, пераапрананне, песні калядоўшчыкаў,камічныя дыялогі, жарты — спалучаецца ў адно дзейства.Разам з тым падзеі твора падводзяць да сур’ёзных вывадаўаб сутнасці мастацтва, прызначэнні чалавека на зямлі.

Самы вядомы сучасны беларускі драматург А. Дудараўтаксама рэалізуе сябе ў гістарычнай драме, ствараючы аднуза другой п’есы «Князь Вітаўт», «Палачанка», «Чорнаяпанна Нясвіжа». Цікавасць да гістарычных падзей таленаDвітага, вопытнага творцы вызначалася пошукам адказаў навечныя пытанні жыцця. А. Дудараў працягвае даследавацьшляхі чалавека да праўды і любові, да пакаяння. Як і ўцэлым сучасная гістарычная драма, творы А. Дударава даDпамагаюць нашаму сучасніку паDноваму ацаніць урокі белаDрускай гісторыі, зірнуць на яе знакамітых прадстаўнікоў уіх рэальным абліччы і нават убачыць у іх саміх сябе, наDбліжаюць да сучасніка сівую мінуўшчыну.

Пра паглыбленне традыцыйнай тэматыкі ў сучаснай драDматургіі сведчыць п’еса У. Бутрамеева «Страсці па Аўдзею».Трагічны лёс беларускай вёскі і сялянства, тэма «раскідаDнага гнязда» ў гэтым творы паказаны ў стылі лепшых траDдыцый Шэкспіра. Выведзеная аўтарам у п’есе цэльная,страсная натура Аўдзея вартая жанру трагедыі. Твор У. БутDрамеева ўдала спалучае ў сабе традыцыю і наватарства.

У сучаснай драматургіі побач з абнаўленнем традыцыйDных рэалістычных падыходаў вядзецца актыўны творчы поDшук іншых шляхоў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці,выяўляецца імкненне да радыкальнага пераўтварэння траDдыцыйнай эстэтыкі. Прадстаўнікі новай хвалі ў беларускайдраматургіі звяртаюцца да вопыту еўрапейскай, сусветнайдраматургіі і тэатра, засвойваюць прыёмы мадэрністычнайпаэтыкі. Беларуская «нетрадыцыйная», эксперыментальDная драматургія вызначаецца павышанай увагай аўтараў дамастацкай формы, жанру твораў. Прадстаўнікі гэтага кіDрунку спрабуюць адшукаць нацыянальны варыянт драмы

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 268: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

268

абсурду1: «Султан Брунея» А. Дзялендзіка, «Галава» І. СіDдарука, «Драматургічныя тэксты» А. Асташонка, «АСDліDнія» Г. Багданавай.

Да абсурдысцкіх п’ес адносіцца і моцная сваёй псіхаDлагічнай плынню драма М. Арахоўскага «КуDку». У творыназіраецца сінтэз элементаў рэалістычнай і мадэрнісцкайпаэтыкі, імкненне спалучыць канкрэтны рэалістычны планіснавання сучаснага чалавека з ірацыянальным, падсвядоDмым, са светам ілюзій. У свядомасці галоўнага героя твораВадзіма сціраецца мяжа паміж явай і ўяўленнем. Рэальнысвет з рэальнымі асобамі — Алёнай, Косцем, Ларысай, ЯўDгенам — пачынае суіснаваць з выдуманым хворай фантазіягероя. Падушкападобны, Супермен, Клеапатра і іншыя ісDтоты — своеасаблівыя двайнікі Вадзіма — вынік псіхалаDгічнай раздвоенасці яго асобы. Гэтыя істоты пачынаюцьпаводзіць сябе вельмі ўпэўнена і нават нахабна ў адносінахда рэальных герояў твора. Ірэальнае ў п’есе паступова выDцясняе рэальнае і паўстае як пагроза страты асобай самаDарыентацыі, пэўнасці, самапавагі, сілы волі. Твор папярэджDвае аб страце сябе самога чалавекам, які пачынае ўспрымацьсвет як нешта абсурднае, варожае і бессэнсоўнае, аб тым,што вельмі небяспечна аддавацца на волю інстынктаў. У драDме М. Арахоўскага падкрэсліваецца нестабільнасць, супяDрэчлівасць жыцця. На гэтым фоне і падаюцца перажываннігалоўнага героя твора. Беларуская драма абсурду, як і еўраDпейская, узнікае як рэакцыя на супярэчлівую сучаснасць.Драматургі імкнуцца выявіць глыбокі ўнутраны канфлікт,______________________

1 Драма абсурду — тып сучаснай драмы, які ўзнік у пачатку1950Dх гадоў у Францыі, а потым распаўсюдзіўся па Заходняй Еўропеі ЗША. Асноўваўся на думцы экзістэнцыялістаў аб абсурднасці чалаDвечага існавання ў варожым і абыякавым свеце. Яго прадстаўнікі:Сэмюэл Бэкет, Эжэн Іанеска, Славамір Мрожак, Харалд Пінтэр —адмовіліся ад традыцыйных элементаў драмы, такіх як дзеянне, дыяDлог, інтрыга, канфлікт, характар. Чалавек у драме абсурду вызначаецDца ўчынкамі, пазбаўленымі прычыннай абумоўленасці, а рэальнасцьпрадстаўляецца як хаос. Драма абсурду характарызуецца эстэтыкайбяссэнсіцы, перапляценнем рэальнага і выдуманага, явы і сну, ірацыDянальным пачаткам, парадаксальнасцю.

Y Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 269: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

269

пачуццё неўладкаванасць, адчужанасці, адзіноты чалавекаў свеце.

Поспехам карыстаюцца ў чытача п’есы С. Кавалёва, наDпісаныя пераважна на аснове вядомых у беларускай літаDратуры празаічных тэкстаў. Драматург імкнецца актуаліDзаваць і паDсвойму інтэрпрэтаваць літаратурную спадчынумінулых эпох. Найбольш вядомымі п’есаміDрымейкамі1 С. КаDвалёва з’яўляюцца п’есы «Звар’яцелы Альберт, або ПрароDцтвы шляхціца Завальні», «Саламея», «Стомлены д’ябал»,«Трышчан, або Блазан на пахаванні», «Люстэрка Бландоі»і інш. Напрыклад, п’еса «Трышчан, або Блазан на пахаванDні» напісана паводле матываў старажытнабеларускага рыDцарскага рамана ХVІ стагоддзя, а творы «Звар’яцелы АльDберт», «Пра чарнакніжніка і пра Цмока, што вылупіўся зяйка, знесенага пеўнем» — па матывах фантастычных наDвел вядомай кнігі Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».

Варта адзначыць, што ў сучаснай беларускай драматурDгіі назіраецца актыўнае развіццё п’ес фальклорнага кірунDку. Цікавасць да фальклорных матываў і вобразаў праявіDлася ў такіх творцаў, як Г. Каржанеўская, П. Васючэнка,У. Сіўчыкаў, С. Кавалёў, З. Дудзюк, І. Сідарук, М. АрахоўDскі, Г. Марчук, У. Ягоўдзік. Драматычныя казкі для дзяDцей гэтых драматургаў ставяць у аснову канфлікту барацьDбу дабра са злом. Як заўсёды ў казках, дабро перамагае зло,а героі праходзяць значныя выпрабаванні, здзяйсняюць смеDлыя высакародныя ўчынкі. Яркімі дыялогамі, рамантыкай,ідэяй рыцарства і самаахвярнасці вызначаюцца казкіDпрыDпавесці П. Васючэнкі «Страшнік Гам», «Маленькі збраяноDсец», «Новы калабок» і інш. Казкі П. Васючэнкі, як і С. КаDвалёва («Драўляны рыцар», «Дарога на Віфлеем»), З. ДуDдзюк («Сінязорка», «Жывая вада»), І. Сідарука («Кветкі падліўнем», «Збавіцель»), адрасаваныя не толькі дзецям, алеі дарослым.

Беларуская драматургія значна ўзбагацілася ў другойпалове 1980Dх — 1990Dя гады новымі імёнамі і творамі. ВыD______________________

1 Рымейк (англ. remake — пераробка) — новая версія ці інтэрDпрэтацыя раней вядомага твора.

Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 270: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

270

рашаючы задачы ідэйнаDэстэтычнага асэнсавання рэчаісDнасці, сучасныя беларускія драматургі арыентуюцца налепшыя традыцыі айчыннай і сусветнай драматургіі, экспеDрыментуюць, аператыўна рэагуюць на складаныя праблеDмы часу.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Назавіце асноўныя прычыны крызісу айчыннай драматургіі ў

1980Dя гады. 2. Якія асноўныя тэмы можна вылучыць у сучаснай беDларускай драматургіі? Якія з іх лічыліся раней забароненымі і чаму?3. Назавіце кола праблем, што найбольш цікавяць маладых творцаў.Прывядзіце прыклады. 4. Хто з беларускіх драматургаў звярнуўсяда гістарычнай тэмы? Якія падзеі мінулага адлюстраваны ў прачыDтаных вамі п’есах на гістарычную тэматыку? 5. У якіх кірунках, навашу думку, вядзецца творчы пошук у сучаснай беларускай драмаDтургіі? Аргументуйце свой адказ. 6. Якія новыя формы вядучых жанDраў беларускай драматургіі (камедыі, драмы) з’явіліся ў другой паDлове 1980Dх — 1990Dя гады? 7. Чым вызначаецца драма абсурду? Якіяз беларускіх п’ес адносяцца да абсурдысцкай плыні? 8. Якія з твораўсучасных драматургаў вы чыталі? Якія з эпізодаў прачытаных ваміп’ес, на вашу думку, асабліва ўдалыя для пастаноўкі на сцэне і чаму?

АЛЕСЬ ПЕТРАШКЕВІЧ(нар. у 1930)

А. Петрашкевіч адносіцца да ліку старэйшага пакаленDня сучасных беларускіх драматургаў. Ён аўтар вядомыхп’ес «Трывога», «Соль», «Укралі кодэкс», «Злыдзень», «Моступоперак ракі», «Куды ноч, туды сон», «Напісанае застаDецца», «Прарок для Айчыны» і інш. Пачынаў пісьменніксваю творчую дзейнасць у драматургіі з жанру камедыі («АдDкуль грэх?», 1970), потым звярнуўся да жанру драмы і траDгедыі. Вызначальная рыса творчага стылю пісьменніка —палемічнасць, вострая праблемнасць твораў. Аўтар — прыDхільнік адкрытага выказвання, ён заўсёды ўпэўнена адстойDвае сваю пазіцыю ў творы. Менавіта дзякуючы вострай пубDліцыстычнасці, праблемнасці мелі поспех яго вядомыя п’есы«Трывога» (1974), «Соль» (1981). А. Петрашкевіч — драмаDтург, які чуйна рэагуе на канфліктныя сітуацыі не толькі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 271: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

271

сучаснага жыцця, але і гістарычнага мінулага. Паводле змесDту ва ўсёй драматургіі А. Петрашкевіча можна вылучыцьтворы двух планаў: прысвечаныя сучаснасці і гістарычнамумінуламу. І калі творы на сучасную тэматыку па праблеDматыцы некалькі «заземленыя», як лічыў даследчык В. КаDваленка, то гістарычныя п’есы драматурга вызначаюццаінтэлектуальнаDфіласофскім ракурсам, выхадам на значныяагульначалавечыя і нацыянальныя праблемы.

Нарадзіўся Аляксандр Лявонавіч Петрашкевіч 1 мая1930 года ў вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна ВіцебDскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе скончыўюрыдычны факультэт БДУ, працаваў у ЦК ЛКСМБ, затыму аддзеле культуры ЦК КПБ. Працяглы час быў адказнымсакратаром, а затым намеснікам галоўнага рэдактара БелаDрускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1975—1976 гадах — рэкDтар Мінскага інстытута культуры. Кандыдат гістарычныхнавук. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1974 года, заDслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Пісьменнікбыў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём ФранDцыска Скарыны. За ўдзел у выданні Беларускай СавецкайЭнцыклапедыі стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі(1976). А. Петрашкевіч кіраваў арганізацыйнаDметадычнымцэнтрам Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друDку па выданні 140Dтомнай гісторыкаDдакументальнай «ХроDнікі Памяці Беларусі».

Літаратурную дзейнасць А. Петрашкевіч пачаў у 1955 гоDда з фельетонаў, нарысаў, памфлетаў. Напісаў лібрэта опеDры «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы Я. Коласа(пастаўлена ў 1982). Яму належаць сцэнарыі мастацкіхфільмаў «Уваскрэсная ноч» (пастаўлены ў 1977) і «Нас выDбраў час» (з У. Халіпам, пастаўлены ў 1976—1978), а такDсама сцэнарыі навуковаDпапулярнага фільма «Францыск,сын Скарынін» і дакументальнага фільма «Уздоўж і ўпоDперак Дняпра» (пастаўлены ў 1990). Напісаў сцэнарыі дарадыёспектакляў «Новая зямля» (пастаўлены ў 1976), «ЗлаDвеснае рэха» (пастаўлены ў 1984), «У спадчыну — жыццё»(пастаўлены ў 1986), «Надзвычай цяжкая пасада» (пастаўDлены ў 1986).

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 272: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

272

Талент А. Петрашкевіча праявіўся не толькі ў драматурDгіі. Ён — выдатны пісьменнікDэнцыклапедыст, празаік,кінасцэнарыст, публіцыст. Галоўнае ж тое, што аўтар заўDсёды «на вахце дня», чуйны да ўсяго, што адбываецца ўжыцці і літаратуры. Ён так вызначае сваю жыццёвую паDзіцыю: «Жыву па прынцыпе: служы толькі Бацькаўшчыне —і ніколі не памылішся». Побач з гэтым можна назваць яшчэадзін прынцып, які пацвярджаецца ўсёй творчасцю драмаDтурга. Гэта — вернасць праўдзе жыцця. Кожны твор А. ПетDрашкевіча народжаны рэальнымі падзеямі і з’явамі, якіяглыбока закранулі аўтара.

Творчаму росту драматурга спрыялі гутаркі з К. КрапіDвой і яго парады. Сумесная праца з К. Крапівой у рэдакцыіБеларускай Савецкай Энцыклапедыі дазваляла А. ПетрашDкевічу часта весці размовы з прызнаным драматургам. ГэDтыя размовы, вядома, часта зводзіліся да праблем драмаDтургіі, новых п’ес і творчых планаў. Для пачынаючага пісьDменніка слова вопытнага майстра было надзвычай важным.

Ужо ў першых драматычных творах выявілася бескамDпраміснасць, з якой А. Петрашкевіч падыходзіў да выраDшэння канфліктаў сучаснасці, выяўлення маральных заганграмадства. Аўтар не спрашчаў канфліктаў у творах, аднакбольшую ўвагу звяртаў на значнасць праблемы, чым наабмалёўку вобразаў. Даследчык П. Васючэнка слушна адзнаDчае, што большасць п’ес драматурга заснавана на канфлікцеідэй. Таму і персанажы ў творах групаваліся вакол канDфліктнай сітуацыі па прынцыпе палярнасці. Героі А. ПетDрашкевіча ў адносінах да канфлікту выступаюць як антаDганісты. У выніку яны часам выглядаюць занадта функцыDянальнымі: выконваюць ролю выразнікаў аўтарскіх ідэй.Пры абмалёўцы характару таго ці іншага героя драматургаддае перавагу нейкай рысе, якая ўзбуйняецца, дамінуе надіншымі. Пры гэтым аўтара цікавіць той бок асобы, які найDбольш адпавядае творчай задуме і служыць для выяўленнягалоўнай думкі твора.

Знешні характар канфлікту, падзел персанажаў на стаDноўчых і адмоўных, палярызацыя вобразаў у творах А. ПетDрашкевіча абумоўлены цікавасцю да сацыяльна значных

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 273: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

273

праблем. У гэтым адметнасць яго творчай манеры. ТалентА. Петрашкевіча як драматурга публіцыстычнага мысленDня выявіўся і ў творах на гістарычную тэматыку. Зваротда гістарычнага мінулага дазваляў пісьменніку знайсці адDказы на пытанні сучаснага жыцця. Асноўнае ж, што непаDкоіць аўтара, — лёс беларускай нацыі, пытанне быць ці небыць Беларусі ў будучыні. І адказ, які вынікае з твораўдраматурга на гістарычную тэматыку, адназначны. Не моDжа знікнуць, бясследна растварыцца народ, які мае такуюгісторыю і такіх герояў, як Францыск Скарына, МіколаГусоўскі, Ефрасіння Полацкая, Янка Купала і інш. Гарачыпатрыятызм, «гатоўнасць да канца абараняць сваю БацьDкаўшчыну, ідэалы свайго народа — волю, чалавечую годDнасць і незалежнасць» (І. Цішчанка) характарызуюць самаDго драматурга і яго герояў.

У 2000 годзе выйшаў у свет зборнік гістарычных драмА. Петрашкевіча «Воля на крыжы». Тут змешчана пяцьгістарычных п’ес, напісаных аўтарам у розныя гады: «Гораі слава», «Меч Рагвалода», «Напісанае застаецца», «Прарокдля Айчыны», «Воля на крыжы». П’есы, сабраныя пад аднойвокладкай, нясуць на сабе адбітак часу стварэння. Следамза названым вышэй у 2003 годзе выходзіць яшчэ адзін зборDнік гістарычных трагедый і драм «Здрапежаная зямля». Патрапнай характарыстыцы даследчыка П. Васючэнкі, «драDматург як быццам вынайшаў адмысловую мастацкую мадэльмашыны часу, настолькі частымі і плённымі сталі яго спатDканні з беларускай гісторыяй». А. Петрашкевіч паставіўперад сабой задачу стварыць гістарычны драматычны серыял,прысвечаны яркім старонкам беларускай гісторыі, пачынаDючы ад Грунвальда і да нашых дзён. У гэтым пісьменнікпрацягвае справу У. Караткевіча — аўтара вядомай драмаDтычнай тэтралогіі («Званы Віцебска», «Маці Урагану», «КаDстусь Каліноўскі», «Калыска чатырох чараўніц»). Але ўадрозненне ад У. Караткевіча, які падпарадкаваў адлюстраDванне падзей у сваіх драмах пэўнай ідэі, канцэпцыі, А. ПеDтрашкевіч ідзе следам за гістарычным фактам. Для яговажна перадаць усю складанасць і драматызм гістарычнагалёсу беларусаў. Праўда, гэта зусім не азначае, што ў творах

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 274: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

274

драматурга не хапае аўтарскага вымыслу, фантазіі. Гэтаадзін з важных прынцыпаў любога гістарычнага твора —свядома ісці на пэўны літаратурны вымысел. Гістарычныфакт павінен ажыць у творы, ператварыцца ў выразную,праўдзівую карціну далёкай эпохі. Ведаючы цану факта,драматург у сваіх гістарычных п’есах не адыходзіць ад ягодалёка. Праўда той ці іншай эпохі паўстае з твораў А. ПеDтрашкевіча праз найбольш характэрныя для яе прыметы.Мастацкі вымысел дапускаецца для абвастрэння канфлікDту, узмацнення ідэі. Аўтар дадумвае тое, што не адбылося,але магло б адбыцца. А. Петрашкевіча цікавяць вострыя,канфліктныя сітуацыі беларускай гісторыі. Па словах літаDратуразнаўцаў, драматург умее знаходзіць болевыя кропкібыцця, ствараць вакол іх канфліктнае асяроддзе, і гэтакампенсуе цяжар дыдактыкі, за якую часам папракаюцьаўтара крытыкі.

Дзве гістарычныя драмы А. Петрашкевіча — «Напіса�нае застаецца» (1978) і «Прарок для Айчыны» (1990) — прыDсвечаныя асобе беларускага першадрукара, асветніка і гуDманіста Ф. Скарыны. Як прызнаваўся драматург, постацьФ. Скарыны захапляе яго больш, чым іншыя гістарычныяасобы. Акрамя названых твораў А. Петрашкевіч напісаўтаксама сцэнарый навуковаDпапулярнага кінафільма «ФранDцыск, сын Скарынін», прысвечанага беларускаму першадруDкару. Як намеснік галоўнага рэдактара Беларускай СавецкайЭнцыклапедыі, пісьменнік выступіў ініцыятарам выданняперсанальнай энцыклапедыі «Францыск Скарына і яго час»,а таксама факсімільнага ўзнаўлення Бібліі Ф. Скарыны ўтрох тамах.

Скарынаўская тэма ў беларускай драматургіі была расDпачата ў 1920Dя гады мінулага стагоддзя М. Грамыкам.У 1925 годзе ён напісаў п’есу «Скарынін сын з Полацка».У розныя часы да вобраза Ф. Скарыны таксама звярнулісяў сваіх п’есах Я. Дыла, М. Клімковіч, М. Арочка. У біяграDфіі беларускага асветніка і першадрукара многа загадкавыхфактаў і белых плям, што разам з велічнасцю асобы прыDваблівае ўвагу творцаў. На фоне свайго часу вобраз СкарыDны паўстае ў дылогіі А. Петрашкевіча як маштабная фігуD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 275: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

275

ра. Аўтару ўдаецца раскрыць трагізм становішча таленаDвітай, адоранай вялікімі здольнасцямі і патэнцыялам асобыў неспрыяльных умовах жыцця сваёй эпохі. Усведамляючысябе «избранным мужем», Ф. Скарына бачыў далёка напеDрад, працаваў дзеля асветы, шчасця і дабрабыту сваёй БацьDкаўшчыны.

П’еса «Напісанае застаецца» была пастаўлена ў 1979 гоDдзе Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы.На прэм’еры спектакля прысутнічалі А. Макаёнак і К. КраDпіва, што вельмі радавала аўтара п’есы. Пісьменнік лічыўсваю першую гістарычную драму пэўнай справаздачай пеDрад аўтарытэтнымі творцамі, якія рэкамендавалі яго канDдыдатуру ў Саюз пісьменнікаў. Падзеі ў творы развіваюццаў нямецкім горадзе Вітэнберг, куды прыязджае ФранцыскСкарына са сваімі паплечнікамі Юрыем Адвернікам і ПятDром Мсціслаўцам. З жыццяпісу Ф. Скарыны даведваемся,што ў 1525 годзе беларускі асветнік едзе ў Германію, у гоDрад Вітэнберг, дзе разгарнуў сваю рэфармацыйную дзейDнасць Марцін Лютэр. Гісторыя сведчыць таксама, штоФ. Скарына сустракаўся з нямецкім рэфарматарам. Аднаксутнасць размовы двух асветнікаў засталася невядомай.Вядома толькі, што М. Лютэр расцаніў Ф. Скарыну як паDсланца папы рымскага і д’ябла і вельмі падазрона паставіўDся да яго.

У гісторыкаDбіяграфічнай драме «Напісанае застаецца»Ф. Скарына — прадстаўнік эпохі Адраджэння — паказаныва ўзаемаадносінах з лепшымі людзьмі свайго часу МарціDнам Лютэрам, Мікалаем Капернікам, Максімам Грэкам. Упадзеі твора ўключаны і такія гістарычныя асобы, як МікоDла Гусоўскі, Томас Мюнцэр, Юрый Адвернік, Пётр МсціDславец. Няма дакументальнага сведчання пра тое, што СкаDрына сустракаўся з усімі названымі героямі ў рэальнасці.Аднак аўтар дапускае гэта ў сваім творы, каб найлепш выяDвіць шматграннасць ведаў, шырыню эрудыцыі, маштабDнасць думкі галоўнага героя. «Выбар дзеючых асоб, — адDзначае даследчык П. Васючэнка, — адпавядаў адной з задачтвора: увасобіць велічную постаць Ф. Скарыны, падкрэсDліць з дапамогай драматургічных сродкаў значнасць спраў

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 276: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

276

гэтага вялікага дзеяча». «Францыск, сын Скарынін з слаўDнага града Полацка, у навуках вызваленых і лекарскіхдоктар» — постаць з сузор’я такіх выдатных прадстаўнікоўэпохі Рэнесансу, як М. Капернік, М. Лютэр, Леанарда даВінчы, Мікеланджэла, Ф. Рабле, Лопэ дэ Вэга, М. Сервантэс,У. Шэкспір і інш. І драматург з дапамогай мастацкай умоўDнасці раскрывае гэта. Асаблівую нагрузку ў п’есе нясуцьсустрэчы і дыялогіDспрэчкі Скарыны з Мікалаем Гусоўскім,Марцінам Лютэрам, папскім Нунцыем і Інквізітарам. ПісьDменнік верны гістарычнай праўдзе, калі паказвае вострыяспрэчкі Францыска Скарыны з Нунцыем. Але непрымірыDмасць і нават варожасць паміж Скарынам і Лютэрам выкліDкае сумненне. Нямецкага рэфарматара і беларускага першаDдрукара многае збліжае. Як і Скарына, Лютэр даў сваймународу Біблію на роднай мове. Гэтае прагрэсіўнае здзяйDсненне царкоўнікамі расцэньвалася як выклік лацінамоўнаDму свету, адступніцтва ад веры, ерась1. Вобраз Ф. Скарынывыйграе на фоне М. Лютэра, якога А. Петрашкевіч падае ўзаніжаным плане. Рэфарматар Лютэр амаль што нічым неўступае ў творы хітраму і распуснаму папскаму Нунцыю.Абодва не грэбуюць подкупам ілжывых даносчыкаў, каDрыстаюцца паслугамі блудніц, каб толькі выведаць, з якімнамерам прыбыў у Вітэнберг Ф. Скарына. Яны нібы спаборDнічаюць паміж сабой у майстэрстве высачыць Ф. Скарыну івыкарыстаць яго, чалавека мудрага і вучонага, у сваіх мэтах.

ДыялогіDспрэчкі з апанентамі і аднадумцамі даюць магDчымасць выказаць галоўнаму герою свае погляды на чаDлавека, свет, грамадства, навуку і веру. Аўтару ўдалосяперадаць гэта жывой драматургічнай мовай. Вастрыня слаDвесных сутычак паміж героямі, грамадзянскі напал выказаDных думак — адбітак непрымірымага канфлікту перакананDняў, якія яны прадстаўляюць. Скарына ў творы паказаныперш за ўсё як патрыёт сваёй зямлі. Ён аддана і самаахвярDна служыць Белай Русі дзеля яе лепшай будучыні. На суDдзілішчы інквізіцыі Ф. Скарына адказвае Нунцыю: «Я хаDчу шчасця свайму народу. Хачу, каб ён знайшоў яго не

______________________1 Ерась — рэлігійнае вучэнне, варожае дагматам пануючай рэлігіі. Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 277: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

277

праз кастры і шыбеніцы, а праз асвету, навуку, розум імудрасць. Мая мара — грамадства справядлівасці, дзе паDнуюць мір, згода і законнасць. Глыбока перакананы, штомесца чалавека пад сонцам павінна вызначацца не ягорадавітасцю ці веравызнаннем, а розумам, энергіяй, ведаміі жаданнем быць карысным агульнай справе. Я шукаю гарDмоніі і дасканаласці ў чалавеку, грамадстве, у свеце». ВыDсакароднасць, мудрасць Скарыны, веліч яго асобы прыDзнаюць і ворагіDапаненты. Нунцый да апошняга імкнеццасхіліць асветніка на свой бок. М. Лютэр у творы нават роDбіць спробу дамовіцца з інквізіцыяй, каб выкупіць Ф. СкаDрыну. Самому сабе нямецкі рэфарматар прызнаецца, штоСкарына сумленны і разумны чалавек, віна якога толькі ўтым, што ён любіць сваю Радзіму і свой народ, як і сам ЛюDтэр любіць свой народ і сваю Радзіму.

У завяршэнні палемікі з Лютэрам Скарына гаворыцьсловы, якія гучаць вельмі сучасна: «Вы недаацэньваеце мойнарод, яго патрыятычных перакананняў і высокага пачуцDця ўласнай годнасці. Вы не ўлічваеце, што ён не сірата сяDрод чужынцаў, што ў яго, як і ўва ўсіх добрых людзей, ёсцьбраты. Вы не ведаеце і не ўяўляеце, што на Белай Русівыспелі перадумовы таго, каб застацца сабою і абараніцьнашу годнасць, нашу веру і нашу Радзіму». Скарына ў твоDры выдатна разумее, па якіх законах павінен жыць чалавекна зямлі. Ён бачыць, наколькі далёкімі з’яўляюцца ад гэтаDга ідэалу людзі і свет. Але ён верыць, што мір і згода, навукаі асвета перамогуць рэлігійную і нацыянальную варожасць.Нельга перамагчы папскую інквізіцыю яе ж прыёмамі.Прызначэнне чалавека на зямлі Скарына бачыць у разумDнай дзейнасці на карысць людзям: «Бо страшным можа быцьрозум, калі ён не служыць чалавеку».

Драма «Напісанае застаецца» вызначаецца дынамізмамдзеяння. Яно асабліва ажывае са з’яўленнем Міколы ГусоўDскага. Аўтар паэмы «Песня пра зубра», урыўкі з якой прыDводзяцца ў п’есе, паказаны як мужны, бясстрашны рыцар.Твору характэрны рысы авантурнасці. Скарына з ЮрыемАдвернікам схоплены інквізіцыяй. Ім пагражае смерць.Паказана судзілішча інквізіцыі над героямі. Юрый АдверD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 278: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

278

нік памірае ад катаванняў. Адной з вызначальных асоб, наякой завязана дзеянне ў творы, выступае карчмар і шпіёнІахім. Ён з’яўляецца ці не ў кожнай сцэне п’есы, падслуDхоўваючы і робячы даносы на Скарыну. Не ўсе персанажытвора надзелены жывымі рысамі. Найбольш натуральнаглядзяцца мецэнат і верны сябар Скарыны Юрый Адвернік,Кат, Іахім, Маргарыта. Віленскі купец Юрый Адвернік іяго жонка Маргарыта падтрымліваюць беларускага першаDдрукара ў яго справе. Адверніка і Скарыну звязваюць саDмыя цёплыя і прыязныя адносіны. Перад сваёй смерцюАдвернік просіць Скарыну апекавацца яго сынам і жонкай,бласлаўляе яго на шлюб з Маргарытай. У творы выразнапаказана вернасць справе, патрыятызм Скарыны і яго папDлечнікаў. Юрый Адвернік, Пётр Мсціславец, Маргарыта гаDтовыя пакутаваць, цярпець нястачу, толькі б жыла друDкарская справа. УзнёслаDсімвалічна гучаць словы МсціслаўDца: «Ды мы хутчэй на плаху, чым супраць слова!..»

У сваёй п’есе А. Петрашкевіч у многім дапускае адступDленні ад гістарычнага факта. Прыёмам мастацкай умоўнасDці з’яўляецца і дапушчэнне, што Юрый Адвернік паміраеў Вітэнбергу ад рук Ката. Сцэна катавання Адверніка і расDправы над ім каталіцкай інквізіцыяй уводзіцца драматурDгам як пацвярджэнне неспрыяльнага і жорсткага часу, уякім прыйшлося жыць Францыску Скарыне. У дзейнасціінквізіцыі выявілася бязлітаснасць і жорсткасць служкаўцарквы да слова праўды. Боязь асветы, ведаў з боку ўладаDроў назіралася ва ўсе часы, аднак свайго апагея яна дасяDгнула менавіта ў часы інквізіцыі. Аб’яўляючы ерэтыкамілепшых людзей свайго часу, інквізітары жорстка распраўDляліся з імі, а іх кнігі спальвалі. Але кастры злавеснайінквізіцыі не змаглі задушыць рух чалавечай думкі, прагуда свабоды і незалежнасці цэлых народаў. Не запалохаліяны і слыннага сына беларускай зямлі. «Мы апярэдзілі свойчас, якім пакуль кіруюць жорсткасць і цемра», — з такімісловамі ў фінале твора звяртаецца да Скарыны Мікалай КаDпернік.

Гістарычная драма «Прарок для Айчыны» напісанаяА. Петрашкевічам да 500Dгоддзя з дня нараджэння Ф. СкаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 279: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

279

рыны. 1990 год быў аб’яўлены па рашэнні ЮНЕСКА МіжDнародным годам Францыска Скарыны. Па творы «Прарокдля Айчыны» быў пастаўлены тэлеспектакль у дзвюх частDках (1992). Драму «Прарок для Айчыны» можна лічыцьпрацягам п’есы «Напісанае застаецца». Тут мы даведваемсяпра падзеі, якія адбыліся праз некалькі гадоў пасля наведDвання Скарынам горада Вітэнберга. Героя чакаюць новыявыпрабаванні, ён зноў аказваецца ў няволі. Асноўным адDпраўным пунктам, вакол якога арганізуюцца падзеі ў даDдзенай п’есе, з’яўляецца гістарычная гіпотэза, што СкарыDна меў дачыненне да выдання Статута Вялікага княства ЛіDтоўскага. Статут 1529 года мае важнае значэнне як помнікправавой культуры і мовы беларусаў. Францыск Скарынаў п’есе намагаецца, каб гэты важны дакумент, нягледзячына шматлікія перашкоды, быў зацверджаны сеймам і наDдрукаваны. Ён называе Статут Вялікага княства «першымсапраўдным сімвалам беларускасці». Аднак, як і ў п’есе«Напісанае застаецца», дзейнасці вялікага асветніка імкнуцDца перашкодзіць. Жонка караля Жыгімонта І Старога БонаСфорца, італьянка па паходжанні, прадстаўлена ў творыінтрыганкай і непрымірымым ворагам Вялікага княства.Яна робіць усё магчымае, каб перашкодзіць дзейнасці ФранDцыска Скарыны па выданні Статута. Па ўказанні каралеDвы Скарына кінуты ў турму горада Познані быццам бы задаўгі памёрлага брата Івана. Вядома, што аўтар тут выкаDрыстоўвае прыём мастацкай умоўнасці, звязваючы праўDдзівы гістарычны факт заключэння Скарыны ў познаньDскую турму з інтрыгамі каралевы Боны. Аўтар падае ў твоDры і сваю версію факта з біяграфіі беларускага асветніка,звязанага з наведваннем Кёнігсберга. Вядома, што ў 1529 гоDдзе Скарына быў запрошаны прускім герцагам Альбрэхтамда сябе як выдатны асветнік і друкар. Праз некаторы часСкарына вярнуўся ў Вільню з рэкамендацыйнымі граматаDмі герцага да віленскага ваяводы Гаштольда і просьбай давіленскага магістрата вярнуць Скарыне канфіскавануюмаёмасць. Аднак у хуткім часе Альбрэхт заўважыў, што зад’ездам Скарыны з яго двара зніклі медык і вельмі патрэбDны герцагу друкар. У гэтым герцаг абвінавачвае Скарыну

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 280: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

280

і пасылае гнеўны ліст у Вільню. Віна за таемнае знікненнедоктара і друкара ўскладаецца ў п’есе на Бону, якая такімчынам скампраметавала Скарыну і дамаглася яго зняволенDня. Аднак несправядлівае зняволенне яшчэ больш умацоўDвае друкара ў яго намерах прадоўжыць справу выданняСтатута.

У творы выразна выяўлены канфлікт паміж прыхільніDкамі і праціўнікамі ідэі выдання Статута Вялікага княстваЛітоўскага. На баку Скарыны канцлер Вялікага княстваГаштольд, віленскі біскуп Ян і нават сам кароль. Каралеваж Бона дзейнічае ад імя магутнага ордэна. Час ад часу янатаемна сустракаецца з Чалавекам у чорным, даносячы ямупра ўсё, што 3адбываецца пры каралеўскім двары.

Пісьменніку ўдалося стварыць цікавы твор, у якім поDбач з вядомымі гістарычнымі асобамі дзейнічаюць і выдуDманыя персанажы. У турме Скарына сустракае свайго земDлякаDпалачаніна. Вельмі дасціпна перададзены размовыдоктара Скарыны з землякомDвартаўніком, які напачаткуне верыць словам асуджанага. Ён прымае Скарыну за валаDцугу і канакрада. Даведаўшыся ж, кім на самай справез’яўляецца асуджаны, вартаўнік дапамагае яму вызваліццаз турмы. Пра зняволенне Скарыны даведваюцца пляменнікРаман і епіскап Ян, у якога Скарына быў лекарам і сакраDтаром. Яны дабіваюцца аўдыенцыі ў самога караля і даказDваюць невінаватасць Скарыны ў судзе. Кароль дае загадвыпусціць Скарыну і выдае яму ахоўную грамату. Паводлезагаду караля забаранялася пад страхам смерці затрымліDваць або арыштоўваць доктара Скарыну.

У п’есе значна пашырана геаграфія падзей. З познаньDскай турмы дзеянне часта пераносіцца ў каралеўскі палацу Кракаве, у рэзідэнцыю Гаштольда ў Вільні, у Кёнігсберг.У п’есе апісваецца сустрэча галоўнага героя з МаксімамГрэкам у Валакаламскім манастыры. Максім Грэк, як іСкарына, церпіць за сваю асветніцкую дзейнасць. Аўтарапісвае ў творы горкі лёс Максіма Грэка, які ўжо шостыгод знаходзіцца ў манастыры. Яму строга забараняецца«сочинять и с кемDлибо переписываться». Любыя ж скаргігероя не даюць выніку: «Пацвердзіліся словы, што на МаскD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 281: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

281

ве гінуць за адзіную літару “аз”». Максім Грэк папярэджDвае Скарыну аб небяспецы, якая пагражае яго кніжнайсправе ў Маскоўскім княстве. З жыццяпісу Скарыны вядоDма, што беларускі першадрукар імкнуўся разгарнуць сваювыдавецкую дзейнасць у Маскве, аднак гэта завяршыласяняўдачай. Кнігі Скарыны былі знішчаны. Час не спрыяўпачынанням друкара. На радзіме таксама склаліся няпросDтыя абставіны. Скарына скардзіцца Максіму Грэку: «Дрэньсправы друкарскія ў родным краі, дружа Максіме. Кнігімае пражскія нядобразычліўцы адносяць да лютэранскіх.Пераклады Святога пісання на родную мову лічаць ерэтычDнымі. А нядаўнія папскія эдыкты і наогул забараняюць друDкаваць на якой бы то ні было мове, акрамя лаціны. КараDлева Бона бачыць наша Вялікае княства паланізаваным іакаталічаным — якая тут ужо свая мова? Кароль ЖыгіDмонт, праўда, глядзіць на рэчы больш цвяроза і ў такі посDпех каралевы не верыць, хоць канцлера свайго Гаштольдаўсяляк стрымлівае ад друкавання кніг у княстве на роднайлюдзям мове. Сын караля, епіскап Вільні Ян, у якога я слуDжу пісарам і лекарам, толькі і хацеў бы, каб я нічым інDшым не займаўся. А я хачу рабіць кнігі! Я ведаю іх варDтасць для людзей!»

Пачатак і фінал твора пазначаны мінорным тонам. Мыдаведваемся пра шэраг няўдач і няшчасцяў, якія спасцігліСкарыну з 1529 па 1532 год. Паміраюць блізкія людзі, паDплечнікі друкара. Яго выдавецкая справа церпіць канчатDковы крах. Таму, нягледзечы на каралеўскі «імунітэт», якітак урачыста зачытваецца каралём Жыгімонтам у апошняйсцэне п’есы, твор заканчваецца сумнай нотай. Пад занавесгучаць апошнія словы Скарыны: «Позна... Позна, вашасвятая Каралеўская Вялікасць. Спалены не толькі кнігі ідрукарня, спалены і масты. Нарадзіўся я, відаць, зарана насваёй шматпакутнай зямлі. Паспяшаўся стаць прарокам усваёй Айчыне».

У п’есах А. Петрашкевіча, прысвечаных Ф. Скарыне, удаDла спалучаецца гістарычная праўда з мастацкім вымыслам,асабліва ў драме «Прарок для Айчыны». Увядзеннем выдуDманых эпізодаў, сваёй версіі пэўных падзей аўтар не толькі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 282: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

282

надае твору займальнасці, але і выразна паказвае драмаDтычны перыяд жыцця асветнікаDдрукара. Мастацкая ўмоўDнасць больш шырока выкарыстоўваецца ў драме «НапіDсанае застаецца». Гэта апраўдваецца імкненнем пісьменнікападкрэсліць значнасць пастаўленай у творы праблемы асоDбы і гісторыі. Асоба Скарыны ў гістарычным лёсе Беларусіадпавядала эпосе Адраджэння. З’яўленне такой фігуры —«не гістарычная выпадковасць, а заканамернасць самавыDражэння народа, што прагрэсіраваў у рэчышчы цывілізаDваных краін Заходняй Еўропы» (І. Цішчанка).

Гістарычныя драмы А. Петрашкевіча, прысвечаныя асDветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны, складаюць частку драмаDтургічнага летапісу айчыннай гісторыі. Яны даюць уяўленDне пра драматызм лёсу выдатнага беларускага дзеяча, асDветніка і філосафа, гуманіста. У абодвух творах праводзіццадумка аб небяспецы, якая суправаджала справу выданняСкарынам кніг на роднай мове. Асоба і лёс Скарыны побачз іншымі гістарычнымі падзеямі і постацямі, адлюстраваDнымі А. Петрашкевічам, сведчаць пра драматычную баDрацьбу лепшых сыноў Беларусі за волю і незалежнасцьБацькаўшчыны. З твора ў твор прасочваецца гістарычнылёс Беларусі праз вякі. П’есы А. Петрашкевіча — сведчаннеўдалага спалучэння ў яго асобе гісторыка і мастакаDдрамаDтурга. Добрае веданне беларускай мінуўшчыны дазволілапісьменніку глыбока пранікнуць у сутнасць многіх гістаDрычных падзей. Узрасло драматургічнае майстэрства аўтаDра, які на фоне знешніх калізій1 раскрываў унутраныяперажыванні, думкі сваіх герояў. Асабліва гэта выявіласяў драмах «Прарок для Айчыны», «Меч Рагвалода», «Воляна крыжы», «Крыж святой Ефрасінні» і інш.

Гістарычныя п’есы А. Петрашкевіча не толькі далучаDюць да мінулага. Яны напісаныя з надзеяй на будучае. АўDтар імкнецца даць наглядныя ўрокі памылак і няўдач, якіяспасціглі нашу Бацькаўшчыну на яе гістарычным шляху.

______________________1 Калізія (лац. collisio — сутыкненне) — супярэчнасць і сутыкненD

не характараў і абставін у мастацкім творы. Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 283: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

283

Урокі гісторыі — наша перавага, яны могуць засцерагчынас у будучым. Здзейсненае Ф. Скарынам — сапраўдны поDдзвіг, якім мы павінны ганарыцца. Сваімі творамі драмаDтург заклікае сучасніка памятаць мінулае, суперажывацьпадзеям сучаснасці, быць вартымі сваіх слаўных продкаў.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Назавіце творы А. Петрашкевіча. Чым яны ўражваюць? 2. ЧаD

му драматурга прывабіла гістарычная тэма? Якія новыя якасці таDленту пісьменніка праявіліся пры напісанні гістарычных трагедый ідрам? 3. Як вы лічыце, з якімі цяжкасцямі сутыкаецца пісьменнікпры напісанні твора гістарычнай тэматыкі? Як у такім творы гістаDрычная праўда ўзаемадзейнічае з мастацкім вымыслам? 4. Сцісла пеDракажыце змест адной з драм А. Петрашкевіча, прысвечанай Ф. СкаDрыне. Чым прывабіла драматурга асоба беларускага першадрукара?5. Паразважайце, хто з герояў твора выклікае сімпатыю і чаму. 6. Якіяз выказванняў Ф. Скарыны, прыведзеных у тэксце, вам запомніліся?Што яны сведчаць пра шырыню поглядаў Ф. Скарыны як асветнікаі гуманіста? 7. У чым п’еса актуальная, сугучная сённяшняму дню?

СЯРГЕЙ КАВАЛЁЎ(нар. у 1963)

С. Кавалёў належыць да тых творчых асоб, якія арганічнаспалучаюць у сабе многія кірункі дзейнасці. НарадзіўсяСяргей Валер’евіч Кавалёў 20 чэрвеня 1963 года ў МагілёDве. У 1985 скончыў філалагічны факультэт БДУ, аспіранDтуру пры кафедры беларускай літаратуры.

Ён вядомы ў Беларусі і як даследчык старабеларускайлітаратуры, знаўца тэкстаў нацыянальнай літаратуры, якіяпрацяглы час не былі знаёмы шырокаму чытачу, у прыватDнасці часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы ПаспаліDтай. Яго пяру належаць такія даследаванні, як «Партрэтшкла» і «Як пакахаць ружу?», напісаныя напрыканцы1980Dх гадоў.

У 1990Dя гады С. Кавалёў захапіўся драматургіяй. НаDбытыя веды па літаратуры Сярэдневякоўя аўтар цікава іпаDнаватарску выкарыстаў у сваіх гістарычных рымейкахD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 284: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

284

травестацыях1. Ва ўсіх творах выразна прасочваецца пазіDцыя драматургаDнавукоўца і патрыёта, які імкнецца данесDці да чытача думку, што беларуская нацыянальная культуDра Барока, Рэнесансу і Асветніцтва займала адметнае месцаў тагачасным еўрапейскім мастацтве. У той жа час сваімірымейкамі ён у нейкай ступені запаўняе прагалы ў драмаDтургічнай спадчыне беларускай літаратуры XVI—XIX стаDгоддзяў, выкарыстоўваючы ў якасці аб’ектаў пародыівядомыя беларускія і заходнееўрапейскія творы, прычымне абавязкова драматычныя. П’есы С. Кавалёва ставіліся насцэнах тэатраў Беларусі, Польшчы, Расіі.

Першы вопыт актуалізацыі фальклорнай спадчыны ўдраматурга звязаны з напісаннем п’есыDказкі «Драўлянырыцар» (1989). Свет дзяцінства ў творы намаляваны з раманDтычнай узнёсласцю, ён напоўнены аўтарскім захапленнемсумленнасцю, высакароднасцю і дабрынёй чалавечай душы.

Вядомасць жа аўтару прынёс рымейк фантастычных апаDвяданняў Я. Баршчэўскага «Звар’яцелы Альберт, або ПраDроцтва шляхціца Завальні» (1991). Аўтар не аўтаматычнаперанёс апавяданні шляхціца Завальні ў сваю п’есу, а здоDлеў паDмайстэрску выкарыстаць матывы кнігі пісьменніка,стварыўшы цэльную па ідэйным змесце і займальнаDдэтэкDтыўную па сюжэце гісторыю жыццёвага лёсу пана АльберDта, аднаго з многіх уладальнікаў маёнтка. У пагоні за наDжывай хцівы пан фактычна прадае сваю душу д’яблу, ролюякога ў п’есе выконвае Чарнакніжнік. Жыццё Альберта цяDпер цалкам падпарадкавана розным пачварным і агіднымістотам, містычныя вобразы якіх, як вядома, сустракалісяў шматлікіх фальклорных і міфалагічных творах нашыхпродкаў.

З гэтага часу пачынаецца сапраўдная барацьба паміжсветлымі і цёмнымі сіламі, паміж Дабром і Злом — павялікім рахунку, барацьба за чалавека. Да іншых, акрамя

______________________1 Рымейк!травестацыя — мастацкая пераробка, пародыя на нейD

кі вядомы твор гістарычнага мінулага ва ўмовах сучаснага стану літаDратуры.

Y Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 285: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

285

ўжо згаданых, персанажаў можна аднесці і Лёкая Карпа(тыповы герой беларускай камедыяграфіі), які хоча купіцькаханне дзяўчыны прымітыўнаDцынічным шляхам — наDбыццём багацця. Аўтарскія ідэалы дабрыні, маральнайчысціні ў творы ўвасабляюць мудры шляхціц Завальня ішчырая ў сваіх пачуццях Амелія. Імкнучыся пераканацьАльберта ў неабходнасці звароту да маральнаDэтычных кашDтоўнасцей продкаў, Завальня асуджае жыццёвыя прынцыDпы і паводзіны некаторых заможных паноў, «якія толькіпра тое дбаюць, каб застацца пры багацці і раскошы, ашукDваюць блізкіх і саміх сябе», абвінавачвае іх у здрадніцтве:«...а самі пільнуюць зручнага часу, каб з выгадай перайсціна бок ворага». Пан Альберт таксама становіцца чалавекамбез радзімы, выракаецца Бацькаўшчыны. За ўласны дабраDбыт ён, падобна купалаўскаму Зносаку з «Тутэйшых», гатоDвы прынесці ў ахвяру не толькі ўласную годнасць, але грэDбуе гісторыяй і багатай культурай свайго народа, гандлюепамяццю продкаў.

У лепшых традыцыях беларускага «прыгожага пісьменDства» аўтар завяршае твор сімвалічнай «Малітвай за БелаDрусь», звернутай да Бога: «Не карай нас бяспамяцтвам і недай забыцца святое мовы беларускае, гісторыі і традыцыйнашых, а дай сілы і шчырасці з адданай любоўю і пашанаюпрымнажаць спрадвечнае і высакароднае, што стварылі длянас продкі нашыя».

Пасля ў друку з’явіліся і іншыя п’есы драматурга: «ПрыDгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» (у сааўтарстве з П. ВаDсючэнкам, 1992), «Хохлік» (1993), «Трышчан ды Іжота»(1993), «Балада пра Бландою» (1998), «Чатыры гісторыі СаDламеі» (1996), «Францішка, або Навука кахання» (1998).

Найбольшым тэатральным поспехам апошніх гадоў каDрыстаецца п’еса драматурга «Стомлены д’ябал», дэбют якойадбыўся ў Люблінскім тэатры ў 1997 годзе. Аўтар даў творудаволі ёмкае жанравае вызначэнне — фантасмагорыя ў дзвюхдзеях з жыцця і літаратуры беларусаў. Фантасмагарычнае —гэта нешта нерэальнае, прывіднае. Менавіта такі мастацкіфон абраў драматург, каб паразважаць над прынцыповымі

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 286: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

286

праблемамі гістарычнага лёсу народа. С. Кавалёў выкарысDтоўвае ў творы вядомы ў хрысціянскім свеце матыў змовыз д’яблам, арыентуючыся як на фальклорную культуру, такі на здабыткі нацыянальнай драматургіі. Аўтар вольна інтэрDпрэтуе біблейскія каноны, што надае п’есе камедыйнаегучанне.

Ужо на пачатку твора драматург у размове Яські, галоўDнага героя, з д’яблам вяртаецца да ўзнятай Я. Купалампраблемы «тутэйшасці», гістарычнай трагедыі ў фарміраDванні ментальнасці беларусаў. У адрозненне ад класіка, утворы якога пераважаюць трагічныя ноты, С. Кавалёў выDкарыстоўвае іронію, якая мяжуе з самаіроніяй. І для д’ябDла, і, вядома ж, для селяніна Яські Беларусь з’яўляеццалюбімым краем — для кожнага па рознай прычыне. Калідля Яські гэта радзіма, то д’ябал лічыць беларусаў найDлепшымі абраннікамі для рэалізацыі сваёй мэты: «... Я хаDчу дапамагчы чалавеку выратавацца. Хачу, Яська, каб тыпрайшоў выпрабаванне і перамог спакусу. Тады людзі верDнуцца ў рай, перастануць гараваць ды пакутаваць, зажыDвуць весела ды шчасліва. Мы перапішам нанава твой лёс,гісторыю тваёй краіны...» Сам Яська не надта вылучаеццапатрыятычнымі пачуццямі, згадваючы пра Беларусь паэDтычнымі радкамі вядомай у савецкі час песні «Широка страDна моя родная...» ці называючы свой край Літвою.

Д’ябал прапануе дапамагчы трапіць у рай не толькі саDмому Яську, але і іншым грэшнікам пры ўмове, што селяDнін пройдзе прапанаваныя яму выпрабаванні і пераможаспакусы. Вобраз д’ябла ў п’есе выразна адрозніваецца адбіблейскага персанажа. Фантасмагарычны дэман таксамамарыць пра райскае жыццё: яму абрыдла «змрочнае і няўDтульнае» пекла. Д’ябал спадзяецца на божую міласэрнасць:«Калі я дапамагу людзям, можа, і мне даруецца?» Лагічна,што праз «перавыхаванага» д’ябла ў творы даецца іранічнаDаб’ектыўная характарыстыка сацыяльнай неўладкаванасці,маральнай дэградацыі чалавецтва на працягу больш чымдвух тысячагоддзяў: «Чалавек сам, без маёй дапамогі, інават насуперак майму жаданню ператварае зямлю ў пекла!Прызнаюся, я не адчуваю сябе тут, сярод вас, у бяспецы».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 287: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

287

Яська не вытрымлівае выпрабаванняўDспакусаў, што праDпанаваў яму д’ябал, а таму вымушаны пагадзіцца з прыDсудам нячысціка: «І ніхто, Яська, не вытрымае. Чалавекслабы, занадта слабы. Таму няма для нас раю: ні для цябе,ні для мяне». Зместам п’есы аўтар сцвярджае думку, шточалавецтва, на жаль, забылася на Бога і ператварыла сваёжыццё ў існаванне, дзе пануюць «гвалт і нянавісць, зайDздрасць і ашуканства».

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. Чым тлумачыцца зварот С. Кавалёва да жанру гістарычнага

рымейка? 2. Як вы разумееце асноўны канфлікт п’есы «Звар’яцелыАльберт, або Прароцтва шляхціца Завальні»?

УЛАДЗІМІР БУТРАМЕЕЎ(нар. у 1953)

Нарадзіўся Уладзімір Пятровіч Бутрамееў 20 сакавіка1953 года ў вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобDласці. Вучыўся на гістарычным факультэце Магілёўскагапедагагічнага інстытута, які скончыў у 1974 годзе. У аваDлоданні нялёгкай прафесіяй драматурга і кінасцэнарыстаяму грунтоўна дапамагла вучоба на Вышэйшых курсах сцэDнарыстаў і рэжысёраў і Вышэйшых літаратурных курсах.

У 1986 годзе У. Бутрамееў напісаў сваю першую п’есуDрымейк «Ізноў Несцерка» («Новыя прыгоды Несцеркі»), уякой выкарыстаў матывы вядомай камедыі В. Вольскага.Камедыю можна лічыць цалкам аўтарскай, арыгінальнай,таму што тэкставых запазычанняў з твораDарыгінала няма:аўтар шырока выкарыстоўвае фальклорныя крыніцы. ПоDтым быў зварот да гістарычнай асобы «беларускага КаперDніка» К. Лышчынскага, які рэалізаваўся ў драме «КазімірЛышчынскі» (1989). Захапленне рымейкамі, інтэпрэтацыяDмі, адаптацыямі да сучаснасці твораў вядомых аўтараў міDнулага і надалей не пакідала драматурга, што натуральнадля гісторыка па прафесіі. У прыватнасці, у 1990Dя гады ёнстварае трылогію паводле твораў класіка сусветнай псіхалаD

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 288: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

288

гічнай прозы Ф. Дастаеўскага: «Адзін судны дзень з жыццябратоў Карамазавых», «Злачынства д’яблаў і пакараннеідыётаў», «Вечны Фама».

На творчым рахунку У. Бутрамеева шмат розных п’ес,але найбольшую вядомасць яму прынесла драма «Крык нахутары» («Страсці па Аўдзею»). На шчаслівы сцэнічны лёсп’есы паўплывала плённая супольная праца над пастаноўDкай твора маладога драматурга і вядомага рэжысёра БеларусDкага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы В. Раеўскага,які высока ацаніў «паDмастацку дакладнае веданне і разуDменне жыццёвага вопыту папярэдніх пакаленняў» аўтарамтвора. На працягу дзесяці гадоў драма не сыходзіла з афіштэатра, а спектаклі праходзілі пры нязменных аншлагах.У чым жа сакрэт такога поспеху?

Акрамя гістарычнай дакладнасці твора, што выявіласяў разнастайных параметрах — у сацыяльным укладзе жыцDця беларускай вёскі перыяду калектывізацыі, у адлюстраDванні нацыянальнага менталітэту, у эпізадычных зваротахда палітычнага жыцця, — п’еса кранула гледачоў асэнсаDваннем праблем, блізкіх ці не кожнаму беларусу. Аўтар неDздарма вызначыў жанр твора як народная драма. Праблемазямлі і волі, традыцыйная для беларускай літаратуры, і тутстановіцца дамінуючай. Тым не менш, аўтар змог паDноваDму, з агульначалавечых пазіцый, раскавана і не асабліваакцэнтуючы ўвагу на тагачаснай грамадскаDпалітычнай атDмасферы, асэнсаваць трагедыю селянінаDгаспадара.

Галоўны герой твора — працавіты, дбайны селянін АўDдзей, які вядзе ладную гаспадарку на хутары. Адметнайрысай драмы з’яўляецца тая акалічнасць, што аўтар нетолькі не дае пэўных характарыстык героям (у рэмарках),але і не выяўляе сваіх аўтарскіх сімпатый ці антыпатый.Драматург прапануе гледачу самастойна ацаніць паводзіны,жыццёвыя прынцыпы таго ці іншага героя, зместам творанібы сцвярджаючы філасофскі тэзіс: «У кожнага свая праўDда». У гэтых адносінах п’еса максімальна набліжана дажыцця.

Для характарыстыкі персанажаў аўтар часта выкарысDтоўвае іх маналогі ці рэплікіDрэфрэны, якія паўтараюцца з

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 289: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

289

дзеі ў дзею і выяўляюць жыццёвую пазіцыю герояў. СамАўдзей, яго сын Андрэй і, трэба думаць, продкі Аўдзеяпрытрымліваліся не хітрай, але трывалай мудрасці земляDроба, што выяўляецца ў творы ў народнаDалегарычным выDслоўі: «Хто гняздо ўе, у таго і ўецца, у таго і ёсць, а ў кагоёсць, той і жыве, так на етым свеце спакон веку ўстроена».Што значыць «віць гняздо» для Аўдзея, мы даведваемсяўжо ў першай дзеі. Вялікая сям’я гаспадара жыве на хутаDры, мае добры кавалак зямлі, з якой, на думку Аўдзея, буDдзеш тады нешта мець, «як перарвешся, перасілішся, яквозьмешся са ўсяе сілы». Толькі нястомная праца на зямлідае перспектыву сямейнай, родавай заможнасці, і дзеля яеАўдзей не дае спуску нікому: ні сабе, ні шматлікім сямейніDкам. Ужо ўвосень гаспадар лічыць вясновы прыбытак, а звечара ён плануе работу на заўтра. Дакладна, з дэталёвымведаннем сялянскай гаспадаркі намаляваны ў п’есе досвіDтак працоўнага дня. Кожнаму з сямейнікаў, ад старога дамалога, знаходзіцца работа: старэйшым Андрэю і Макару —павазіць снапы з поля, малодшым — пазбіраць каласкі, 75DгаDдоваму старому — прыгатаваць усё на гумне, каб уладкаDваць прывезеныя снапы, дочкам Маньцы і Нінцы — дакаDпаць бульбу, а жонцы Варвары з малодшымі дзяўчынкамі —перабраць яе. Сам жа Аўдзей за дзень паспее ўсюды, пасоDбіць кожнаму, але і пракантралюе працу ўсіх.

Паўсядзённая руплівасць і гаспадарлівасць Аўдзея выDклікае спачуванне і павагу. З маналогаў галоўнага героя мыдаведваемся, як цяжка ішоў ён да сваёй мэты — набыцьуласную гаспадарку: «Я гэты хутар з аднаго каня пачаў дыз даўгоў — а выкарабкаўся». Першыя грошы зарабіла ягомаці, вольнай часінай у халады перапрадаючы па суседніхвёсках з капеечнай выгадай купленыя ў Мсціслаўлі стужкіды іголкі. Астатняе Аўдзей вымушаны быў зарабляць зняDсільваючай і небяспечнай працай на вугальных шахтах. Дыі стаўшы гаспадаром хутара, Аўдзей працаваў не пакладаюDчы рук: «...пуп ірваў, горб гарбаціў, кішкі вузлом завязDваў». Іншы раз яго працавітасць, сялянская зацятасць мяDжуе з прагай нажывы. Аўдзей лічыць кожную капейку: ён

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 290: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

нікому не даруе нявыплачаны доўг, але і сам выключна абаDвязковы, прыстойны ў камерцыйных адносінах з крэдыDтораміDяўрэямі.

Па гэтай прычыне Аўдзей крытычна ставіцца да іншыхлюдзей, рэдка прымае чужую думку, чужую філасофію,асабліва не любіць ён лайдакоў, марнатраўцаў ды шэльмаўDпрайдох. Аўдзей не можа зразумець былога суседа па вёсDцы, а цяпер жабрака, для якога асноўнымі каштоўнасцяміжыцця сталі «акрайчык хлеба, цяпло, ды каб не гналі». Ёнпярэчыць жабраку: «...Кожны да чужога цяпла ліпне. Богне дзеля таго ету дарогу прыдумаў, каб па ёй шляцца».Тым не менш, гаспадар не гоніць «божага чалавека» з хаты:ён дае яму прытулак і садзіць госця за сямейны стол. Паўсім відаць, што Аўдзей выхаваны па хрысціянскіх закоDнах. Аўтар арганічна ўключае ў ідэйнаDмастацкую тканінутвора малітвы. У сям’і Аўдзея іх чытае паводле даўніх звыDчаяў старэйшы сямейнік — бацька Аўдзея.

Яшчэ больш катэгарычны галоўны герой п’есы ў адноDсінах да несумленных вяскоўцаў. З непрыязнасцю і недавеDрам ставіцца ён да Мужыка, які прадае малатарню: «...Штоты каму прадаў, каб не ашукаць? Я бацьку твайго помню —прайдоха ён, і ты прайдоха». Не можа дараваць Аўдзей МуDжыку і парушэнне дамовы: за пазычаныя ўвесну паўмехазерня вярнуць восенню мех. Гаспадар не здольны ўцяміцьнахабства вяскоўца, а таму рэзкі ў яго характарыстыцы:«Ах ты гад, сам век з чужога жывеш, век у доўг, падохнеш,адны даўгі застануцца, у аднаго па вясне бярэш, у другога —па восені».

Да апошняга Аўдзей не верыць у тое, што ў яго могуцьсілай адабраць нажытае. У той час, як іншыя перад пагроDзай экспрапрыяцыі1 маёмасці прадаюць усё каштоўнае згаспадаркі, ён працягвае ўпарта працаваць на зямлі, наватнабывае малатарню. Натуральна, ён не хоча добраахвотнааддаваць у калгас гаспадарку і гатовы бараніць яе са зброяй______________________

1 Экспрапрыяцыя — прымусовая канфіскацыя прыватнай уласDнасці бальшавікамі ў першыя гады савецкай улады.

Y

290

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 291: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

у руках: «...Выцягнуў на сабе еты хутар, ету зямлю, у ёй маякроў, мае жылы — і аддаць? Не аддам! Зубамі загрызу —не аддам!» Тыповы і заканамерны фінал для гаспадараDўласніка ў часы калектывізацыі: Аўдзея, скруціўшы рукі,забіраюць з хутара мясцовыя камітэтчыкі пад палымянуюпрамову Упаўнаважанага з раёна.

Варта адзначыць, што п’еса не абмяжоўваецца адлюстDраваннем лёсу Аўдзея, асэнсаваннем праблемы зямлі, мэтыжыцця. У драме ёсць і іншыя сюжэтныя лініі. У гледача выDклікаюць цікавасць сцэны кахання Андрэя і Веркі ЗуйDковай, вясковых вечарынак, у якіх аўтар паDмайстэрскувыкарыстаў элементы фальклору.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1. У чым традыцыйнасць народнай драмы У. Бутрамеева «Страсці

па Аўдзею»? 2. Падрыхтуйце параўнальную характарыстыку вобраDзаў Аўдзея і Васіля Дзятліка з рамана І. Мележа «Людзі на балоце».

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 292: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

292

СЛОЎНІК ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧЫХ ТЭРМІНАЎ

Алегорыя (ад грэч. allegoria — іншасказанне) — адлюстраванне абDстрактных паняццяў ці з’яў праз канкрэтныя вобразы; персаніDфікацыя чалавечых якасцей з дапамогай аналогіі: баран — ува!сабленне тупасці, ліс — хітрасці, свіння — неахайнасці, конь —працавітасці.

Алітэрацыя (ад лац. ad — к, пры; litera — літара) — від гукапісу,паўтарэнне зычных гукаў дзеля дасягнення мастацкай вобразнасDці: У бубны дахаў вецер б’е (М. Багадановіч).

Аналогія (ад грэч. аnalogia — падабенства) — прыём мастацкагапісьма, заснаваны на вызначэнні рыс падабенства ў з’явах, прадDметах, вобразах.

Анафара — паўторы слоў ці словазлучэнняў у пачатку вершаў, якіяістотна ўплываюць на кампазіцыю твора, яго змест.

Антытэза (ад грэч. antithesis — супрацьпастаўленне) — мастацкіпрыём, які выкарыстоўваецца дзеля перадачы кантрастнасціпаказанага. Антытэзы бываюць сюжэтныя, кампазіцыйныя, тэDматычныя і г. д., грунтуюцца на антаніміі, што падчас выяўляDецца ў назве твора: «Людзі і д’яблы» (К. Крапіва), «Агонь і снег»(І. Шамякін), «Свае і чужынцы» (І. Чыгрынаў).

Асананс (ад франц. assonance — сугучнасць) — паўтарэнне аднатыпDных галосных гукаў у мэтах мастацкай выразнасці (часцей ужыDваецца ў паэзіі): Дарагая зямля, радзіма! / Слова вымавіць немаг!чыма (А. Куляшоў).

Асацыяцыя (ад познелац. associatio — злучэнне) — вобраз, заснаDваны на выяўленні сувязей паміж канкрэтным і абстрактным,паміж рознымі з’явамі па ледзь бачных прыметах падабенства:парог, вычасаны з успамінаў (М. Танк), срэбная нітка песні жаў!рука (Р. Барадулін).

Аўтар (ад лац. аuctor — суб’ект дзеяння, заснавальнік) — творца,які можа выяўляць сябе ў творы адкрыта і прыхавана, ускосна,у залежнасці ад стылю, жанравай спецыфікі мастацтва і іншыхфактараў.

Y

Y

Y

Y

Y

Y

Y

Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 293: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

293

Байка — кароткае дыдактычнае апавяданне ў вершах (радзей — упрозе), з дзвюма кампазіцыйнымі часткамі: апісальнай і адточаDнай афарыстычнай мараллю, сатырычнае або павучальнае пазмесце, алегарычнае.

Балада (ад франц. ballade — скокавая песня) — жанр ліраDэпічнай,эпічнай (радзей — лірычнай) паэзіі, з драматычным сюжэтам,трагічным фіналам. У эпоху Рамантызму ў баладзе часцей, чымцяпер, выкарыстоўваліся элементы патаемнасці, фантастыкі, міDфалагічныя сюжэты. Балады бываюць фальклорныя (блізкія дапесні) і літаратурныя.

Белы верш — нерыфмаваны, рытмічна арганізаваны сілабаDтанічныверш. У паэзіі выкарыстоўваецца рэдка.

Верлібр, або свабодны верш (ад франц. vers libre — вольны верш) —верш, у аснову якога пакладзена чаргаванне якіхDнебудзь рытDмастваральных кампанентаў (аднатыпных сінтаксічных канструкDцый, аднолькавых слоў ці крыху змененых радкоў, гукаспалучэнDняў). Для верлібра характэрна багацце і гнуткасць паэтычнагасінтаксісу. Пачынальнікам жанру верлібра (свабоднага верша) убеларускай літаратуры быў М. Багдановіч. У паэзіі ХХ стагоддзяверлібры сустракаліся ў В. Ластоўскага, М. Танка, П. Панчанкі,А. Вярцінскага, Я. Сіпакова, А. Лойкі і інш.

Вобраз — створаная ўяўленнем аўтара карціна рэчаіснасці, свету,жыцця ў цэлым (макравобразы), яго асобных адметных рыс (вобDразыDдэталі, вобразыDтропы — мініDвобразы). Вобраз звязаны зрэчаіснасцю ў значнай (рэалістычны) ці ў малой (фантазійны)ступені.

Вянок санетаў — твор з 15 санетаў; апошні санет — магістрал — склаDдаецца з першых радкоў папярэдніх; кожны санет пачынаецца ізаканчваецца адпаведнымі радкамі магістрала. Вянкі санетаўпісалі і пішуць А. Сербантовіч, Я. Сіпакоў і іншыя паэты.

Гераічнае і трагічнае ў літаратуры — эстэтычныя катэгорыі, звязаDныя з паняццем пафасу (ад грэч. раthоs — страсць, пачуццё) іадпаведным яму зместам. Вылучаюцца наступныя разнавіднасціпафасу: гераічны, трагедыйны, сатырычны, сентыментальны, гуDмарыстычны і інш. Але часцей за ўсё ў адным творы, а тым большу творчасці пісьменніка ў цэлым, аб’ядноўваюцца разнавіднасціпафасу: трагедыйны і сатырычны (трагікамедыі А. Макаёнка),сентыментальны і гумарыстычны («Ідылія» В. ДунінаDМарцінDкевіча).

Гіпербала (ад грэч. hyperbole — перавага, лішак) — прыём мастацDкага перавелічэння з’явы, часты ў казках, былінах, легендах, баDладах. Яркія ўзоры яе далі А. Куляшоў у «Баладзе пра вока»,П. Панчанка ў баладзе «Герой».

Y

Y

Y

Y Y

Y

Y Y

Y Y Y

Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 294: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

294

Драма (ад грэч. drama — дзеянне) — 1) род літаратуры, заснаванына дзеянні, у дыялогавай форме; 2) жанр драматургіі, прамежDкавы паміж трагедыяй і камедыяй, часцей з сямейнаDбытавым ціна гістарычную тэму сюжэтам.

Ідэя мастацкага твора (ад грэч. idea — паняцце, уяўленне) — галоўDная думка твора, якая вынікае з яго зместу, абумоўлена аўтарDскай пазіцыяй і чытацкім разуменнем.

Ідэйны змест — комплекс ідэй твора. У раманах «Сэрца на далоні»,«Трывожнае шчасце» І. Шамякіна: заклік да дабрыні, выкрыццёдвурушніцтва і здрадніцтва, сцвярджэнне пераемнасці спраўпакаленняў і г. д.

Інверсія (ад лац. inversio — перастаноўка) — парушэнне граматычDнай паслядоўнасці мовы з мэтай дасягнення мастацкага эфекту.Часцей назіраецца ў лірыцы: Жыццё закон нязломны мае: / Ні!колі праўда не ўмірае (М. Багдановіч); Але і салодкі ад дружбыбыў / Мой хлеб надзённы (М. Танк).

Інтрыга (ад лац. intricо — заблытваць) — складаны ланцуг падзей утворы як вынік адпаведнага заблытанага зместу. Часта выяўDляецца ў навеле, дэтэктыўным рамане («Чорны замак АльшанDскі» У. Караткевіча).

Камедыя (ад грэч. komos — вясёлы натоўп; оdе — песня, гімн) —жанр драмы. «Герой» камедыі — смех, заснаваны на гумары,іроніі, сарказме, сатыры, іх прыёмах пісьма. Можа быць адпаDведна гумарыстычнай, іранічнай, сатырычнай, лірычнай. БыDваюць камедыі сітуацый (творы А. Макаёнка), характараў (творыК. Крапівы, А. Макаёнка).

Кампазіцыя (ад лац. compositio — складанне, упарадкаванне) — паDбудова твора, яго сюжэта, сродак раскрыцця характараў, сутнасціз’яў. Бывае складанай (раман) і простай (апавяданне, нарыс).

Канфлікт у драматычным творы. Канфлікт — гэта супярэчнасць, ёнз’яўляецца асновай любога твора, нават лірычнага, апісальнаDсузіральнага, у якім выяўляецца лагодны і памяркоўны настрой.Бываюць канфлікты вострасацыяльныя, маральнаDэтычныя, бытаDвыя, прымірымыя ці непрымірымыя, адзінкавыя і тыповыя. Ёсцьі так званыя вечныя канфлікты, што становяцца асновай філаDсофскіх твораў: жыццё і смерць, дабро і зло, святло і цемра,шчасце і бяда, пачуццё і абавязак.У драматычных творах звычайна некалькі канфліктаў: цэнтральDны, галоўны, і пабочныя, якія развіваюцца паралельна з асноўDным. Кожны з іх мае свой пачатак, кульмінацыйны пункт развіцDця, спад, таксама як і сюжэт. Вакол канфлікту грунтуецца дзеDянне, групуюцца героі.

Y

Y Y Y

Y

Y

Y

Y

Y

Y Y Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 295: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

295

Кульмінацыя (ад лац. culmen — вяршыня) — найвышэйшы момантразвіцця дзеяння ў творах. Пасля кульмінацыі дзеянне ідзе наспад. У «Сэрцы на далоні» І. Шамякіна — гэта аперацыя на сэрDцы Зосі Савіч.

Лірыка (ад грэч. lyrikos — музычны, напеўны) — род літаратуры,самы суб’ектыўны (Гегель, Бялінскі), пра стан чалавечай душы,перададзены праз вобразDперажыванне. Лірыцы ўласцівая павыDшаная эмацыянальнасць, сцісласць выказвання, абагуленасцьпачуццяў; у ёй узрастае роля слова, тропа, сродкаў паэтычнагасінтаксісу, рытмікі і інтанацыі. Перажыванні разгортваюцца часDцей у форме цяперашняга часу. Аўтар становіцца лірычным геDроем. Можна вызначыць лірыку апісальную (бліжэйшую да эпаDсу), выяўленчую, дыдактычную (павучальную), філасофскую. Патэматыцы лірыка бывае грамадзянскай, пейзажнай, любоўнай(інтымнай), сатырычнай і г. д.

Лірычны герой — гэта ў чыста лірычных творах сам аўтар. Лірычныгерой — не копія самога аўтара, а яго ідэал ці нават травестацыя,пераліцоўка мастака (што бывае значна радзей). Ён роўны аўтарупа духу, па спосабе мыслення. У мэтах канспірацыі аўтар можапрынізіць свае магчымасці і здольнасці, выступіць у некалькі інDшай ролі. Але ў цэлым лірычны герой падобны на свайго аўтара.

Літаратурны жанр (ад франц. gеnre — род) — тып літаратурных твоDраў, адметны пафасам, зместам, формай. Жанры лірыкі — элегія,ода, пасланне, вершDроздум і г. д., жанры эпасу — раман, апоDвесць, апавяданне, нарыс, навела, паэма, эпапея і г. д., жанрыдрамы — трагедыя, камедыя, драма, трагікамедыя, фарс, вадэDвіль і г. д.

Мадэрнізм — гэта агульная назва напрамкаў, якія парываюць з траDдыцыямі XIX стагоддзя, з рэалізмам і выяўляюць суб’ектывісDцкае, індывідуалістычнае светабачанне. У адрозненне ад рэалісDтаў, якія прызнаюць першаснасць зместу і тэматыкі, мадэрністысцвярджаюць прыярытэт формы і сродкаў выяўлення.

Мастацкая дэталь — мініDвобраз, якім можа быць лаканічнае апісанDне прыроды, вылучэнне нейкай рысы знешнасці героя, яго манеDры гаварыць, хадзіць, жэстыкуляваць, троп — эпітэт, метафара,параўнанне, нават адно слова. Але ўсё названае становіцца вобраDзамDдэталлю толькі тады, калі набывае вялікае сэнсавае значэнне,пралівае святло на ацэнку падзей у творы, на яго ідэйны пафас,на характар таго ці іншага героя. Мастацкая дэталь заўсёды шматDгранная і шматзначная.

Метафара (ад грэч. metaphora — прыхаванне, перанясенне) — ужыDванне слова цi выразу ў пераносным значэннi праз супастаўленне

Y

Y

Y

Y

Y

Y Y

Y

Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 296: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

пэўнай з’явы цi прадмета з iншай з’явай цi прадметам на асновеагульных для iх адзнак i ўласцiвасцей. Аднасастаўнае параўнанDне, у адрозненне ад класічнага параўнання, заснаванае часцей заўсё на адухаўленні з’яў: На струнах хвой спявае вецер; Пакліч —былое адгукнецца (А. Куляшоў).

Міф (ад грэч. mythos — слова, паданне) — казанне, у якім выяўDляюцца погляды нашых далёкіх продкаў на свет, жыццё, з’явыпрыроды, пра багоў, асілкаў і г. д. Многія міфы, занатаваныя ўБібліі, леглі ў аснову літаратурных твораў (напрыклад, у творахУ. Караткевіча).

Ода (ад грэч. oide — песня) — гэта ўрачысты паэтычны верш, якправіла, у гонар нейкай урачыстай падзеі ці выдатнай асобы. Одаўзнікла ў Cтаражытнай Грэцыі, так называлі кожную лірычнуюпесню, сумную ці вясёлую. У рускай літаратуры оды пісалі В. ТраDдзьякоўскі, М. Ламаносаў, Г. Дзяржавін. У ХХ стагоддзі, паядDнаўшы патэтыку і лірыку, ода ўвайшла ў беларускую «ўслаўленDчую» паэзію (П. Панчанка, П. Макаль, М. Стральцоў). У беларускайпаэзіі існуюць жанравыя формы сатырычнай оды (Н. Гілевіч),одыDрэквіема (М. Танк, А. Вярцінскі).

Персанаж ( ад лац. persona — твар, маска) — дзеючая асоба мастацDкага твора.

Постмадэрнізм — гэтае паняцце выкарыстоўваецца ў розных знаDчэннях. З аднаго боку, ім пазначаецца асобны перыяд у развіццісусветнай літаратуры XX стагоддзя. З другога боку, ён разгляDдаецца і як заканамерны этап развіцця літаратуры, якая проціDстаіць рэалізму.

Прататып (ад грэч. protos — першы; typos — арыгінал) — рэальнаягістарычная асоба, якая набыла рысы тыповасці і стала персанаDжам твора.

Прыпавесць, прытча — дыдактычнае апавяданне, заснаванае наалегорыі, іншасказанні з часоў старажытнасці. Прытчы ў канцыХХ стагоддзя пісаў В. Быкаў, пішуць Я. Сіпакоў, Л. Галубовіч,іншыя пісьменнікі.

Раман (ад франц. roman — апавяданне) — жанр эпічнай літаратуры,з ускладненым зместам, разгалінаваным сюжэтам. Раманы бываDюць сацыяльнымі, філасофскімі, сямейнаDбытавымі, прыгодніцкіDмі, дэтэктыўнымі, сатырычнымі.

Рэалізм (ад познелац. realis — сапраўдны) — мастацкі метад, якісцвердзіўся ў беларускай літаратуры ў першай палове ХІХ стаDгоддзя і «замацаваўся» ў творчасці Ф. Багушэвіча. Асноўныяпрынцыпы: праўдзівасць, шырокі ахоп рэчаіснасці, глыбіня яеаналізу.

296

Y

Y

Y

Y

Y Y

Y

Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 297: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

Стыль (ад грэч. stylos — стрыжань для пісьма) — выразнік індывіDдуальных асаблівасцей творчасці пісьменніка (стыль аўтара),літаратуры пэўнага напрамку (рамантычны, рэалістычны, мадэрDнісцкі), твора (лірычны стыль апавядання Я. Брыля «Галя»).Ёсць паняцце «стыль эпохі» (напрыклад, ХХ стагоддзя), ёсцьстыль раманны, эпічны, лірычны і інш. Стыль вызначае (яднае)агульныя прыметы твораў ці творчасці.

Сюжэт (ад франц. sujet — прадмет) — сістэма падзей, якая вызначаезмест эпічных, ліраDэпічных, драматычных твораў, сродак расDкрыцця характараў (М. Горкі). Сюжэты бываюць храналагічныя(«Палеская хроніка» І. Мележа) і прычыннаDвыніковыя (творыІ. Шамякіна).

Троп (ад грэч. tropos — паварот) — мініDвобраз, заснаваны на ўжыDванні слова ці выразу ў пераносным значэнні (параўнанне, метаDфара, сінекдаха, метанімія, сімвал і інш.), нясе ў сабе адбітакуяўленняў старажытнага чалавека аб свеце, з’явах як жывыхістотах.

Тып (ад грэч. typos — аддрукоўка, узор) — мастацкі вобраз — плёнфантазійнага мыслення аўтара твора, які выяўляе галоўную сутDнасць з’явы, падзеі, асобы.

Элегiя (ад грэч. elegeia — жалобная песня, elegos — скарга) — верш,у якiм выяўляецца смутак, журба, меланхолiя з прычыны грамадDскай несправядлiвасцi, сямейнага няшчасця i асабiстага гора.

Эпас (ад грэч. epos — слова, апавяданне) — род літаратуры, якігрунтуецца на апісанні фактаў, падзей, стварэнні аб’ектывіDзаваных вобразаў герояў, пададзеным як бы без удзелу аўтара.

Y

Y

Y

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 298: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

298

ПАМЯТКА ДЛЯ АНАЛІЗУ МАСТАЦКАГА ТВОРА

Пры аналізе мастацкага твора трэба адрозніваць ідэйны змест імастацкую форму.

Ідэйны змест уключае:1) тэматыку твора — выбраныя пісьменнікам сацыяльнаDгістаD

рычныя характары ў іх узаемадзеянні;2) праблематыку твора — найбольш значныя для аўтара ўласціD

васці і бакі ўжо адлюстраваных характараў, вылучаныя і ўзмоцDненыя ім у мастацкім адлюстраванні;

3) пафас твора — ідэйнаDэмацыянальныя адносіны пісьменніка даадлюстраваных сацыяльных характараў (героіка, трагізм, драDматызм, сатыра, гумар, рамантыка і сентыментальнасць).

Мастацкая форма ўключае:1) дэталі прадметнай вобразнасці: партрэт, учынкі персанажаў,

іх перажыванні і мова (маналогі і дыялогі), побыт, пейзаж,сюжэт (паслядоўнасць і ўзаемадзеянне знешніх і ўнутраныхучынкаў персанажаў у часе і прасторы);

2) кампазіцыйныя дэталі: паслядоўнасць, спосаб і матывацыя,аповед і апісанні адлюстраванага жыцця, аўтарскія разважанDні, адступленні, устаўныя эпізоды і г. д.;

3) стылістычныя дэталі: выяўленчыя дэталі аўтарскай мовы, інтаDнацыйнаDсінтаксічныя і рытмікаDстрафічныя адметнасці паDэтычнай мовы.

Схема аналізу мастацкага твора1. Гісторыя стварэння.2. Тэматыка.3. Праблематыка.4. Ідэйная скіраванасць твора і яго эмацыянальны пафас.5. Жанравая адметнасць.6. Асноўныя мастацкія вобразы ў іх сістэме і ўнутраных сувязях.7. Цэнтральныя персанажы.8. Сюжэт і адметнасці пабудовы канфлікту.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 299: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

299

9. Пейзаж, партрэт, дыялогі і маналогі персанажаў, інтэр’ер,абставіны дзеяння.

10. Мова твора (аўтарскае апісанне, аповед, адступленні і разDважанні).

11. Кампазіцыя сюжэта і асобных вобразаў.12. Месца твора ў творчасці пісьменніка.13. Месца твора ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры.

Агульны план адказу на пытанне пра значэнне творчасці пісь�менніка

1. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.2. Асноўныя праблемы эпохі і адносіны да іх пісьменніка.3. Традыцыі і наватарства пісьменніка ў галіне:

а) ідэі;б) тэматыкі, праблематыкі;в) творчага метаду і стылю;г) жанру;д) мовы твора.

4. Ацэнка творчасці пісьменніка класікамі літаратуры, крытыкай.

Прыкладны план характарыстыкі мастацкага вобраза�персанажаІ. Уступ. Месца персанажа ў сістэме вобразаў твора.ІІ. Галоўная частка. Характарыстыка персанажа як пэўнага сацыD

яльнага тыпа:1. Сацыяльнае і матэрыяльнае становішча.2. Знешнасць.3. Адметнасць светаўспрымання і светапогляду, схільнасцей і

звычак:а) характар дзейнасці і асноўных жыццёвых імкненняў;б) уплыў на іншых герояў.

4. Пачуцці героя твора:а) адносіны да іншых персанажаў;б) адметнасці ўнутраных перажыванняў.

5. Аўтарскія адносіны да героя.6. Якія рысы героя выяўляюцца ў творы:

а) пры дапамозе партрэта;б) пры дапамозе аўтарскай характарыстыкі;в) пры дапамозе характарыстыкі іншых дзеючых асоб;г) пры дапамозе біяграфіі;д) праз учынкі;е) праз моўную характарыстыку;ж) праз акаляючы свет?

ІІІ. Заключэнне. Якая грамадская праблема прывяла аўтара дастварэння гэтага вобраза?

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 300: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

План аналізу лірычнага верша1. Дата стварэння.2. РэальнаDбіяграфічны і фактычны каментарый.3. Жанравая адметнасць.4. Ідэйны змест:

а) тэма;б) ідэя;в) эмацыянальнаDэкспрэсіўная афарбоўка пачуццяў, выяўлеD

ных у вершы, у іх дынаміцы ці статыцы;г) асабістыя ўражанні чытача;д) перавага грамадскіх ці асабістых інтанацый.

5. Структура верша:а) супастаўленне і развіццё асноўных славесных вобразаў;б) асноўныя выяўленчыя сродкі, выкарыстаныя аўтарам (метафаD

ра, метанімія, алегорыя, параўнанне, сімвал, гіпербала і г. д.);в) асаблівасці мастацкага маўлення;г) рыфма;д) строфіка.

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 301: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

ЗМЕСТ

Беларуская літаратура перыяду 1966—1985 гадоў

Іван Шамякін .................................................................... 13«Непаўторная вясна» .................................................... 16«Гандлярка і паэт» ....................................................... 27«Сэрца на далоні» ......................................................... 38

Васіль Быкаў .................................................................... 49«Сотнікаў» ................................................................... 59«Знак бяды» ................................................................ 69

Эрнэст Хемінгуэй «Стары і мора» ....................................... 80

Міхась Стральцоў .............................................................. 87«Сена на асфальце» ............................................................ 89«На чацвёртым годзе вайны» .............................................. 94

Ніл Гілевіч ........................................................................ 99Лірыка ........................................................................ 103«Родныя дзеці» ............................................................ 106

Іван Чыгрынаў .................................................................. 115«Дзівак з Ганчарнай вуліцы» ......................................... 118«У ціхім тумане» .......................................................... 122

Іван Навуменка ................................................................. 127«Семнаццатай вясной» .................................................. 129«Хлопцы самай вялікай вайны» .................................... 134

Рыгор Барадулін ............................................................... 140Лірыка ........................................................................ 146

Генрых Бёль ...................................................................... 152«Дом без гаспадара» ..................................................... 155

Яўгенія Янішчыц .............................................................. 162

301

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 302: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

Георгій Марчук ................................................................. 172Навелы «ДавыдDгарадоцкія каноны» .............................. 175

Аляксей Дудараў ............................................................... 182«Князь Вітаўт» ............................................................. 184«Чорная панна Нясвіжа» ............................................... 188

Беларуская літаратура на сучасным этапе(з сярэдзіны 1980�х гадоў)

Паэзія ............................................................................... 193Васіль Зуёнак ............................................................... 202Янка Сіпакоў ............................................................... 208Анатоль Вярцінскі ........................................................ 214Мар’ян Дукса ............................................................... 220Раіса Баравікова ........................................................... 222Алесь Разанаў .............................................................. 226Генадзь Пашкоў ........................................................... 230

Проза ............................................................................... 234Іван Пташнікаў ............................................................ 238Віктар Казько .............................................................. 245Віктар Карамазаў ......................................................... 251

Драматургія ...................................................................... 258Алесь Петрашкевіч ....................................................... 270Сяргей Кавалёў ............................................................ 283Уладзімір Бутрамееў ..................................................... 287

Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў ............................. 292Памятка для аналізу мастацкага твора .......................... 298

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 303: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

Вучэбнае выданне

Мельнікава Зоя ПятроўнаІшчанка Галіна Мікалаеўна

Мішчанчук Мікалай Іванавіч і інш.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

Вучэбны дапаможнік для 11 класаагульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання

Нач. рэдакцыйнаDвыдавецкага аддзела Г. І. БандарэнкаРэдактар Л. Б. Сопат

Мастацкі рэдактар І. А. УсенкаКамп’ютэрная вёрстка І. У. Шутко

Карэктары Ю. А. Якаўчэнка, Т. Ф. Шайко

Падпісана ў друк 28.08.2009. Фармат 60×90 1/16

. Папера афсетная № 1.Гарнітура Школьная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 16,2.

Ул.Dвыд. арк. 14,95. Тыраж 160 220 экз. Заказ

НавуковаDметадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі»Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ЛВ № 02330/0494469 ад 08.04.2009. Вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа». ЛП № 02330/0150496ад 11.03.2009. Вул. Чырвоная, 23, 220600, г. Мінск

Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 11Dга кл.агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навуDчання / З. П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З. П. МельDнікавай, Г. М. Ішчанкі. — Мінск : Нац. інDт адукацыі,2009. — 304 с.

ISBN 978D985D465D576D5.

УДК 821.161.3.09(075.3=161.3=161.1)ББК 83.3(4Беи)я721

БD43Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования

Page 304: b y Вучэбны дапаможнік для [ j Z a h l h l m. Belaruskaya... · ветру і каменя, вады і агню» стала для чалавека «замеж

(Назва і нумар школы)

20 /

20 /

20 /

20 /

20 /

НавучальDны год Імя і прозвішча вучня

Станпадручніка

прыатрыманні

Адзнакавучню за

карыстаннепадручнікам

Национальный

институт

образования

Правообладатель Национальный институт образования