4
«Кватэра з цікавым выглядам з вакна» Пошук кватэры часта ператвараецца ў галаўны боль, а тым болей калі кватэранты — незвычайныя. Маладая творчая хоча зьняць кватэру з натхняльным для частай працы дома выглядам з вакна і ў сучасных інтэлігентных людзей, да таго ж зэканоміўшы час на звароты ў агенцыі і адказы на няспынныя тэлефанаванні пры размяшчэнні абвесткі на сайты па арэндзе жылля. Рашэннем стаў «вірусны» малюнак замоўцаў з агучанымі патрэбамі для распаўсюду ў сацыяльных сетках, найперш — у коле кантактаў саміх замоўцаў і сярод «сяброў-іх-сяброў». Выява адказвае на самыя асноўныя пытаньні ад патэнцыйных уласьнікаў кватэраў да кватэрантаў: «Вы сям’я? Ці ёсць дзеці і хатнія жывёлы? У якой сферы працуеце?», а таксама агучвае па-беларуску патрэбы што да памераў кватэры і разьмяшчэння. Як гэта выглядала і што стала вынікам? Глядзім далей! Кампанія ў сацыяльных сетках па пошуку кватэры ў арэнду E-4. Кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці, вірусная рэклама Аўтар: Воля Кузьміч / 2012 год Прадукт, паслуга, што рэкламуецца: Пошук кватэры ў арэнду

E4_02. Кватэра з цікавым выглядам з вакна

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: E4_02. Кватэра з цікавым выглядам з вакна

«Кватэра з цікавым выглядам з вакна»Пошук кватэры часта ператвараецца ў галаўны боль, а тым болей калі кватэранты — незвычайныя. Маладая творчая хоча зьняць кватэру з натхняльным для частай працы дома выглядам з вакна і ў сучасных інтэлігентных людзей, да таго ж зэканоміўшы час на звароты ў агенцыі і адказы на няспынныя тэлефанаванні пры размяшчэнні абвесткі на сайты па арэндзе жылля.

Рашэннем стаў «вірусны» малюнак замоўцаў з агучанымі патрэбамі для распаўсюду ў сацыяльных сетках, найперш — у коле кантактаў саміх замоўцаў і сярод «сяброў-іх-сяброў». Выява адказвае на самыя асноўныя пытаньні ад патэнцыйных уласьнікаў кватэраў да кватэрантаў: «Вы сям’я? Ці ёсць дзеці і хатнія жывёлы? У якой сферы працуеце?», а таксама агучвае па-беларуску патрэбы што да памераў кватэры і разьмяшчэння. Як гэта выглядала і што стала вынікам? Глядзім далей!

Кампанія ў сацыяльных сетках па пошуку кватэры ў арэнду

E-4. Кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці, вірусная рэклама

Аўтар: Воля Кузьміч / 2012 годПрадукт, паслуга, што рэкламуецца: Пошук кватэры ў арэнду

Page 2: E4_02. Кватэра з цікавым выглядам з вакна

Выява з пазнавальнымі героямі ўмомант стала папулярнай сярод фрэндоў у сацыяльных сетках, якія пачалі дзяліцца ёю са сваім колам кантактаў

Неаб’емная любоў сеціўных карыстальнікаў да коцікаў забясьпечыла выяве віруснасць і пазбавіла замоўцаў ад адказу на пытанне, ці маюць яны жывёлаў

Патрэбы замоўцаў агучаныя наўпрост на выяве і па-беларуску. Так патэнцыйныя ўладальнікі кватэраў «пад здачу» адразу бычылі моўную характарыстыку кватэрантаў, што таксама адсякала магчымыя звароты з Рунэту, куды выява хутка патрапіла

Пазытыўны стыль малюнкаў і вясёлыя характарыстыкі ў подпісах дадаткова стымулявалі чытачоў дзяліцца абвесткай

Пазнака кантактнага мэйлу, а не тэлефону, дала магчымасць выяве спакойна гуляць па Сеціве, не цягнучы за сабой тэлефонныя званкі на ўжо неактуальную абвестку пасля завяршэння пошукаў, та таго ж робячы дадатковую рэкляму аўтару выявы, з якім можна скантактавацца праз гэты ж мэйл :)

Page 3: E4_02. Кватэра з цікавым выглядам з вакна
Page 4: E4_02. Кватэра з цікавым выглядам з вакна

Выява ўмомант стала папулярнай у Facebook, атрымаўшы за некалькі дзён амаль паўтары сотні «лайкаў» толькі пад першым допісам і болей двух дзесяткаў расшарванняў. Далей абвестка пайшла ў вольнае плаванне па Сеціве, а героі выявы і шукальнікі жылля пачалі атрымліваць на мэйл і ў асабістыя паведамленні праз сацыяльныя сеткі рэальныя прапановы. Адметна, што кампанія таксама выйшла за межы онлайну. Так, сябры па фэйсбуку раздрукоўвалі абвестку і самі ляпілі на сваіх пад’ездах.

Так, за пяць дзён было атрымана болей 20 прапановаў па кватэрах у Менску ад знаёмых ці знаёмых праз адну руку замоўцаў, а выява справакавала дыскусіі пра здачу-пошук жылля ў Менску.

Героі кампаніі сваю патрэбу задаволілі, а атрыманыя нескарыстаныя прапановы перанакіравалі на іншых людзей, хто пакідаў паведамленні пра пошук жылля ў камэнтарах пад выявай у Facebook, Vkontakte ці ЖЖ.