10
PR праект для ААТ «Белзнешэканамбанк» Духоўная спадчына - падмурак сучаснасцi Прэзентацыя гістарычнай каштоўнасці — калекцыі язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў Х–XVII стст. 27 верасня 2011

F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

PR праектдля ААТ «Белзнешэканамбанк»

Духоўная спадчына - падмурак сучаснасцi Прэзентацыя гістарычнай каштоўнасці — калекцыі

язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў Х–XVII стст.

27 верасня 2011

Page 2: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Мэты мерапрыемства

• Аказаць прадметную дапамогу Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь у набыццi адной з найбуйнейшых калекцый язычнiцкiх амулетаў i нацельных крыжоў (168 прадметаў), вырабленых на терыторыi сучаснай Беларусi ў X-XVII стагоддзях.

• Прыцягнуць увагу грамадскасці да важнасцi i неабходнасцi садзейнiчання захаванню i адраджэнню нацыянальнай культурна-гiстарычнай спадчыны, духоўных вытокаў Беларусi.

• Падкрэслiць важную ролю дзейнасці ў галiне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў карпаратыўнай культуры банка.

• Падкрэсліць важнасць удзелу ключавых кліентаў банка ў захаванні культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі.

Page 3: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Актуальнасць мерапрыемства

• Банк на працягу сваёй дзейнасці падтрымлівае арганізацыі, якія займаюцца вывучэннем і захаваннем гістарычнай спадчыны нашай краіны. З 2008 года ААТ «Белзнешэканамбанк» супрацоўнічае з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

• 27 верасня 2011 года адбылася прэзентацыя ўнікальнай калекцыі язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў Х–XVII стст., якая была набыта Нацыянальным гістарычным музеям пры садзейнічанні ААТ «Белзнешэканамбанк».

• Калекцыя з’яўляецца адной з самых вялікіх і разнастайных у рэспубліцы. У экспазіцыю ўваходзяць 168 прадметаў. Як сама калекцыя ў цэлым, так і асобныя амулеты і нацельныя крыжы, якія ў яе ўваходзяць, з’яўляюцца рухомымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і прадстаўляюць вялікую навуковую каштоўнасць.

• Акрамя гэтага, экспазіцыя крыжоў уяўляе вялікую цікавасць для наведвальнікаў, якія могуць падрабязна пазнаёміцца з рэлігійнымі ўяўленняў нашых продкаў.

Page 4: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Канцэпцыя мерапрыемства

На мерапрыемства былі запрошаны больш за 120 лепшых студэнтаў гуманiтарных факультетаў сталіцы, іх выкладчыкі, прадстаўнікі ўлады і духавенства.

Напачатку адбылася прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ, дзе супрацоўнікі музея і прадстаўнікі банка распавядалі пра важнасць набыцця калекцыі язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў Х–XVII стст.Пасля прэс-канферэнцыі мерапрыемства распачалося на ўнутранай пляцоўцы музея. Тут была створаная атмасфера старажытных часоў, калі толькі зараджалася духоўная культура беларусаў.

Page 5: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Канцэпцыя мерапрыемстваЗ вітальным словам выступілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Сяргей Вечар,першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі, прадстаўнікі духавенства. Каб зрабiць акцэнт на сацыяльнай дзейнасцi банка, выступіў намеснік старшыні праўлення банка Алег Прохарчык. Ён прадставіў прэзентацыю сацыяльна-культурных праектаў банка, які працягвае даўнюю і высакародную беларускую традыцыю мецэнацтва.

Пасля афіцыйнай часткі прадстаўнікі СМІ, наведвальнікі музея, прадстаўнікі духавенства і гарадской улады перамясціліся ў памяшканне музея, дзе адбылася прэзентацыя калекцыі нацельных крыжоў.

Page 6: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Апісанне мерапрыемства

Каб трапіць на месца прадстаўлення, наведвальнікам музея трэба было прайсці праз «вогненныя вароты», якія сімвалізуюць часы паганства — пачатак рэлігійных уяўленняў на Беларусі.На ўнутранняй пляцоўцы музея была створаная атмасфера старажытных часоў. Госці маглі уабачыць вогненнае шоу ад беларускіх фаершчыкаў. Пад гукі этнічных барабаноў, якія асацыятыўна таксама атаясамліваюцца з часамі паганства, на сцэне выступалі танцоры з факеламі.

Page 7: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Апісанне мерапрыемстваДалей госці пабачылі анiмацыйны фiльм, які быў створаны непасрэдна для прэзентацыі калекцыі. Усе элементы роліка: ад сцэнарыя да маляваных кадраў — былі распрацаваны з мэтай паказаць шлях развіцця рэлігійных уяўленняў беларусаў i ix духоўнага складнiка.

Page 8: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Апісанне мерапрыемства

Каб падкрэслiць самабытнасць развiцця духоўнай культуры беларусаў, верш быў прачытаны акторам тэатра ім. Янкі Купалы пад лiрычную мелодыю цымбалаў.

Верш напiсаны спецыяльна да мерапрыемства па замове банка паэтэсай Ирынай Чарняўскай

***Ад сівой даўніны, ад паганскіхТых часоў, што вадою сплыліПалыхае у душах славянскіхСамы чысты агонь на зямлі.Яму шчырыя білі паклоны,І ў адказ тыя душы сцярогСа з’яўлення на свет і да сконуУсясільны славянскі Сварог.Ад мяча нашых праведных вояўБеглі ворагі прэч, як маглі,Бо ў агні гартавалася зброяІ душа ваяра — у агні!Час ляцеў. То цярпліва, то рэзкаДыктаваў, як па-новаму жыць.Скрыжаваліся вераю крэскіУ святым хрысціянскім крыжы.І па сёння у смуце й вяселліБеражліва сціскае далоньСціплы, просценькі крыжык нацельны,У якім б’ецца продкаў агонь.

Page 9: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Апісанне мерапрыемстваПасля афіцыйнай часткі госцi атрымалі магчымасць прайсці ў экспазіцыйную залу і азнаёміцца з калекцыяй крыжоў, где iх сустрэла капэла хлопчыкаў. Юныя песняры спявалі царкоўныя песнапенні на беларускай мове і сусветна вядомыя кампазіцыі — такія, як Ave Maria.

Для далейшай папулярызацыi беларускай культуры i мовы ўсе госці, у тым лiку журналiсты на прэсавай канферэнцыi, атрымалi буклет з апiсаннем сацыяльна-культурных праектаў банка, а таксама з інфармацыяй пра калекцыю набытых музеем крыжоў і амулетаў.

Page 10: F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці

Вынікі мерапрыемства• Была аказана адчувальная дапамога музею ў захаванні нацыянальнага здабытку.• Банк «БелЗЭБ» здолеў прыцягнуць увагу грамадкасці да культурных і духоўных

вытокаў Беларусi, да гісторыі нашай краіны. • Была падкрэслена асобая роля карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці банка.• Мерапрыемства мела шырокі рэзананс у СМІ: больш за 40 публікацый і 2 тэлесюжэты.• Прэзентацыя стала цікавай для многіх прадстаўнікоў грамадства. На мерапрыемстве

прысутнічала каля 350 чалавек, у тым ліку моладзь, аматары гісторыі і мастацтва, прадстаўнікі ўлады і духавенства.

• Таксама высокую ацэнку гасцей атрымаў этнічны каларыт праекта.