Upload
nastaunickaja-hazeta
View
231
Download
9
Embed Size (px)
DESCRIPTION
Nastaunickaja Hazeta; 8 sakavika
Citation preview
Настаўніцкая 6 сакавіка 2012 года
№ 29(7159)
Аўторак,
6 сакавіка
2012 года
Стратэгія поспехуУ пачатку 2012 года за плённую дзейнасць у сферы адукацыі і высокае прафесійнае майстэрства медалём “За працоўныя заслугі” была адзначана дырэктар сярэдняй школы № 184 Мінска Г.Л.Злобіч. Па меркаванні Галіны Людвігаўны, дырэктар — галоўны стратэг у школе. Яго галоўная задача — стварыць камфортнае адукацыйнае асяроддзе, каб кожнае дзіця адчувала сябе ў школе як дома, а вучні і настаўнікі былі вялікай дружнай сям’ёй.
Тэрыторыя шчасцяНіну Домніч 27 чалавек называюць мамай, 11 дзяцей выхоўваюцца сёння ў яе доме сямейнага тыпу. Два гады назад яна была ўзнагароджана ордэнам Маці. У зносінах з дзецьмі жанчына кіруецца трыма простымі прынцыпамі: не хлусі, адчувай дзяцей, не падзяляй іх на сваіх і чужых — а таксама мае ўласны погляд на некаторыя спрэчныя моманты выхавання прыёмных дзяцей.
Крыніцы натхнення і радасцішукайце ў сабе!Валянціна Аляксееўна Ранцэвіч — кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Але сёння Валянціна Аляксееўна ў нас у гасцях найперш як мастачка. І вы, шаноўныя чытачы, можаце азнаёміцца з яе творчасцю.
І шыюць, і вандруюць, і музеем кіруюцьУ кожнай жанчыны свае захапленні. Нехта шые, нехта вандруе, нехта і музеем кіруе. І як вы ўсюды паспяваеце, з усім спраўляецеся, калі ў вас яшчэ і работа, і сям’я? Адказ на гэтае пытанне даюць лельчыцкія настаўніцы.
Карані і крылыШто трымае творчага чалавека на гэтай зямлі? Што не дае яму ўпасці нават у самыя цяжкія хвіліны жыцця? Канечне ж, карані, іншымі словамі, любоў да роднай зямлі, да любімай прафесіі, да людзей… А што дазваляе людзям узносіцца ў творчым парыве да вышынь, да неба, да сонца? Безумоўна, крылы — душэўныя хваляванні, усплёскі энергіі і фантазіі… Сёння ў адрозненне ад мінулых гадоў мы не змяшчаем у святочным нумары асобнай паэтычнай старонкі. Затое расказваем пра дзвюх цікавых творчых жанчын, якія знайшлі сваё шчасце ў паэзіі, — Таісу Трафімаву і Інесу Урбановіч.
Выходзіць з 20 снежня 1945 года
СПЕЦЫЯЛЬНЫ ВЫПУСК
Дарагія жанчыны!Сардэчна віншую вас — усіх жанчын, што выбралі самую гу-
манную і патрэбную прафесію педагога — з цудоўным вясеннім святам 8 Сакавіка!
Хачу выказаць вам удзячнасць за беражлівыя і чулыя адносі-ны да важнай і цяжкай справы выхавання падрастаючага пака-лення, за любоў да выбранай прафесіі, цярпенне і пачуццё ад-казнасці за нашых дзяцей!
Сапраўды, бясцэнны ўклад жанчыны-маці, жанчыны-на-стаўніцы ва ўмацаванне сям’і, захаванне духоўных і маральных каштоўнасцей, фарміраванне найважнейшага скарбу любога народа — адданага сваёй Айчыне грамадзяніна.
Вялікі дзякуй вам за дабрыню і сардэчнасць, мацярынскую любоў і пяшчоту, жыццёвую мудрасць, разуменне і падтрымку, за ўсё, што робіцца вашымі клапатлівымі жаночымі рукамі.
Сёння мы шчыра захапляемся вамі, нашымі калегамі, вашай прыгажосцю, розумам, вашымі поспехамі ў прафесійнай і гра-мадскай дзейнасці, вашым уменнем заставацца заўсёды мала-дымі і абаяльнымі.
Прыміце, шаноўныя жанчыны, самыя шчырыя пажаданні зда-роўя, шчасця, міру і дабра, светлых усмешак і зачаравання — на радасць усім вашым родным і блізкім!
Будзьце каханымі, асвятляйце сваёй прыгажосцю свет, каб зрабіць яго дабрэйшым і лепшым, напоўніць яго вялікай ства-ральнай сілай у імя будучыні!
З шанаваннем,міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь
Сяргей МАСКЕВІЧ.
№ 29(7159)
Са святамСа святам 88 Сакавіка!Сакавіка!
▶ ▶ ▶ 4 стар.
▶ ▶ ▶ 5 стар.
▶ ▶ ▶ 6 стар.
▶ ▶ ▶ 8 стар.
▶ ▶ ▶ 7 стар.
Узнагароду атрымлівае супрацоўніца Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Слаўгарадскага раёна Святлана Паўлюкова. Узнагароду атрымлівае супрацоўніца Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Слаўгарадскага раёна Святлана Паўлюкова. Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА.Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА.
5 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды беларускім жанчынам.
Адкрываючы цырымонію, Аляксандр Лукашэн-ка адзначыў, што прыярытэтнай задачай сёння з’яўляецца забеспячэнне дэмаграфічнай бяспе-
кі дзяржавы. “Калі ў нас не будзе дастатковай коль-касці насельніцтва, мы ніколі не ўтрымаем гэтую зям-лю ў цэнтры Еўропы, на якую квапяцца ўсе. Таму што гэта салодкі кавалак нашай планеты. А ўтрымаць яго можна толькі дзякуючы людзям — насельніцтву. Таму дэмаграфічная бяспека вельмі важная”, — падкрэсліў прэзідэнт.
Ён адзначыў, што для забеспячэння дэмагра-фічнай бяспекі ў краіне прымаецца комплекс мер па ўзмац ненні сацыяльна-эканамічнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі. Павялічваюцца памеры выплат пры нара-джэнні дзіцяці, паляпшаюцца жыллёвыя ўмовы для мнагадзетных і маладых сем’яў. “Многае робіцца, каб у нашай краіне нараджалася як мага больш дзя-цей. Каб яны раслі здаровымі, моцнымі, адукаванымі і добра падрыхтаванымі да самастойнага жыцця. Такая палітыка прыносіць станоўчыя вынікі. У апошнія гады ўдалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі скара-чэння нараджальнасці. Нават у вельмі няпростым 2011 годзе ў Беларусі з’явілася на свет каля 110 ты-сяч дзяцей — гэта самы высокі паказчык за дзесяці-годдзе”, — канстатаваў беларускі лідар.
Па яго словах, невыпадкова, што найбольшую групу запрошаных на цырымонію ўручэння дзяржуз-нагарод склалі мнагадзетныя маці, якія ўдастоены ордэнаў за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзя-цей. “Гэта сведчанне асаблівай увагі і павагі да вас з боку дзяржавы. Няма больш важнай і больш ганаро-вай для жанчын місіі, чым мацярынства, нараджэнне і выхаванне дзяцей, беражлівыя адносіны да сямейных каштоўнасцей, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. —
Моцная сям’я, здаровыя дзеці — гэта не толькі шчас-це бацькоў, але і аснова дабрабыту краіны і яе надзей-най будучыні”. Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў, што за апошніх 15 гадоў 6891 жанчына ўзнагароджа-на ордэнам Маці.
“Ураду даручана ў пачатку гэтага года ў сувязі з фінансавым бязладдзем мінулага года выпрацаваць нармальную, ясную і зразумелую сістэму падтрымкі мнагадзетных сем’яў, — сказаў Аляксандр Лукашэн-ка. — Гэтую дапамогу трэба зрабіць дакладнай, ад-раснай, і мы гэта зробім у найбліжэйшы час. На пер-шым месцы будзе жыллё, каб і на вёсцы, і ў горадзе мнагадзетная сям’я мела дах над галавой”.
Што тычыцца сферы аховы здароўя, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь сёння выйшла на самыя высокія рубяжы ў свеце ў пытаннях родадапа-могі і догляду за дзецьмі.
Аднак, на думку кіраўніка дзяржавы, аказваю-чы дзяржаўную падтрымку, неабходна вытрымліваць правільны баланс.
Як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, шчырай удзяч насці заслугоўваюць і жанчыны-працаўніцы, чые поспехі таксама былі адзначаны высокімі ўзнагарода-мі. “У розных галінах дзейнасці праяўляюць яны свае здольнасці і таленты. Але асабліва значная іх роля ў сістэме дашкольнага выхавання, сярэдняй і вышэй-шай адукацыі. У дзіцячых садках, школах, каледжах і ВНУ вы аддаяце падрастаючаму пакаленню і мола дзі часцінку сваёй душы, веды, вопыт, клопат і чу ласць. Вы фарміруеце лепшыя чалавечыя і грама дзянскія якас-ці. Гэта сапраўдная падзвіжніцкая работа і прызванне педагогаў”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў усіх жанчын з на-дыходзячым вясновым святам, пажадаў ім шчасця, дабрабыту, здароўя, кахання, новых поспехаў і ўзна-гарод. “Асабліва здароўя вашым дзеткам, сённяшнім і, вельмі спадзяюся, будучым”, — дадаў прэзідэнт.
Па інфармацыі БелТА.
Аляксандр ЛУКАШЭНКА:
“Здароўя вашым дзеткам, сённяшнім і, вельмі спадзяюся, будучым”
Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета6 сакавіка 2012 года2 Са святам 8 Сакавіка!
НАСТАЎНІЦКАЯ ГАЗЕТАЗАСНАВАЛЬНІК — МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Рэгістрацыйны нумар 972
Аўтары допісаў у рэдакцыю паведам ляюць сваё прозві шча, поўнасцю імя і імя па бацьку, пашпартныя звесткі (нумар пашпарта, дату выда-чы, кім выдадзены пашпарт), асноўнае месца работы, зваротны адрас, ня суць адказнасць за дакла днасць фактаў і іншай інфармацыі.
Пісьмы, рукапісы, фотаздымкі і малюнкі не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
Аб’явы могуць друкавацца не толькі на дзяржаўнай, але і на замежных мовах.Матэрыялы, пазначаныя зна кам ®, носяць рэкламны ха рактар.Меркаванне аўтараў публікацый не абавязкова адлюстроўвае пункт гледжан ня рэдакцыі.
Адказны дзяжурны Ігар ГРЭЧКА.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”, ЛП № 02330/0494179 ад 03.04.2009. 220013, Мінск, праспект Незалежнасці, 79.Аб’ём — чатыры друкаваныя аркушы. Спосаб друку — афсетны. Фармат А3. Індэкс 63867.
М 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12. П 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Заказ № 1022Падпісана да друку 5.03.2012 г. у 16.00Тыраж 32.200 экзэмпляраў.© “Настаўніцкая газета”, 2012
НАШ АДРАС: 220013, МІНСК, ПРАСПЕКТ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 77Тэ ле фо ны: пры ём най рэ дак цыі — 287-17-83 (тэл./факс); намеснікаў галоўнага
рэдактара — 287-16-70; бухгалтэрыі — 287-16-70; аддзе лаў: рэкламы —292-94-66, кіравання адукацыяй, сацыяльных праблем — 292-44-02; праблем выхавання, куль ту ры — 287-15-88; навукі і ВНУ — 287-17-89, школ —287-19-80; уласнага карэспандэнта ў Брэсце — 47-94-53.
www.nastgaz.byE-mail: [email protected] — для пісем;
[email protected] — для рэкламы.
Установа “Рэдакцыя газеты Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” “Настаўніцкая газета” з’яўляецца выдаўцом:з’яўляецца выдаўцом:
Штомесячны навукова-педагагічны часопіс(на рускай і беларускай мовах)
Філіял “Рэдакцыя часопіса “Народная асвета”Галоўны рэдактар Ала МАСЛАВА
220114, Мінск, вул.Макаёнка, 12Тэл.: (017) 267 62 68
E-mail: [email protected]
Падпісныя індэксы:індывідуальная падпіска 74967ведамасная падпіска 749672
часопіса
Штотыднёвая газета для падлеткаў(на рускай і беларускай мовах)
Філіял “Рэдакцыя газеты “Переходный возраст” Галоўны рэдактар Жанна ШЧУРОК
220013, Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10АТэл.: (017) 287 19 59
E-mail: [email protected]
Падпісныя індэксы:індывідуальная падпіска 63192ведамасная падпіска 631922
газеты
Штотыднёвая газета для падлеткаў(на беларускай мове)
E-mail: [email protected]
Падпісныя індэксы:індывідуальная падпіска 63192ведамасная падпіска 631922
газеты
Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”Галоўны рэдактар Вадзім КНЫШАЎ
220013, Мінск, пр-т Незалежнасці, 77Тэл.: (017) 287 17 83
E-mail: [email protected]; [email protected]
Падпісныя індэксы: індывідуальная падпіска 63867ведамасная падпіска 638672
газеты
Аб узнагароджанні
па Брэсцкай вобласці:Гапановіч Ніне Віктараўне — настаўніку
фізікі і матэматыкі дзяржаўнай установы адука-
цыі “Перкавіцкая санаторная школа-інтэрнат”
Драгічынскага раёна;
Гідрэвіч Валянціне Мікалаеўне — настаўніку
пачатковых класаў дзяржаўнай установы адука-
цыі “Мокрадуброўская базавая школа” Пінска-
га раёна;
Івановай Людміле Дзмітрыеўне — музыч-
наму кіраўніку дзяржаўнай установы адукацыі
“Яслі-сад № 4 г.Кобрына”;
Карчык Жанне Эдуардаўне — начальніку ад-
дзела кадраў установы адукацыі “Баранавіцкі
дзяржаўны ўніверсітэт”;
Найдзін Наталлі Сцяпанаўне — настаўніку
англійскай мовы ўстановы адукацыі “Столін-
ская дзяржаўная гімназія”;
Навумчык Алене Дзмітрыеўне — намесніку
дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўста-
новы адукацыі “Кобрынскі дзяржаўны пра-
фесіянальна-тэхнічны каледж будаўнікоў”;
Невядомскай Ліліі Уладзіміраўне — на-
стаўніку рытмікі дзяржаўнай установы адука-
цыі “Антопальская дапаможная школа-інтэр-
нат” Драгічынскага раёна;
Самасюк Алене Аляксандраўне — выхаваль-
ніку дзяржаўнай установы адукацыі “Ляскавіц-
кі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад —
пачатковая школа” Іванаўскага раёна;
Срыўкінай Людміле Генадзьеўне — дацэн-
ту кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці
ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны тэхніч-
ны ўніверсітэт”.
па Віцебскай вобласці:Андруковіч Алене Яўгеньеўне — выкладчы-
ку спецыяльных дысцыплін установы адукацыі
“Полацкі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны
каледж”;
Ганінай Марыне Уладзіміраўне — настаўні-
ку працоўнага навучання дзяржаўнай устано-
вы адукацыі “Ветрынская сярэдняя школа імя
Д.В.Цябута” Полацкага раёна;
Іванішкінай Галіне Мікалаеўне — выхаваль-
ніку дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад
№ 4 г.Докшыцы”;
Емяльянавай Святлане Пятроўне — на-
стаўніку пачатковых класаў дзяржаўнай устано-
вы адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г.Оршы”;
Страленка Ірыне Мікалаеўне — педаго-
гу сацыяльнаму ўстановы адукацыі “Полацкая
дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Ска-
рыны”;
Тацэнка Людміле Паўлаўне — педагогу да-
датковай адукацыі дзяржаўнай установы дадат-
ковай адукацыі “Віцебскі абласны палац дзя-
цей і моладзі”;
Тхоравай Ірыне Міхайлаўне — дацэнту ка-
федры тэхналогіі трыкатажнай вытворчасці
ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны тэхна-
лагічны ўніверсітэт”, кандыдату тэхнічных на-
вук;
Шнітко Але Мікалаеўне — настаўніку-дэ-
фектолагу дзяржаўнай установы адукацыі
“Докшыцкі раённы цэнтр карэкцыйна-разві-
ваючага навучання і рэабілітацыі”.
па Гомельскай вобласці:Андрачык Святлане Сяргееўне — настаўніку
інфарматыкі і матэматыкі ўстановы адукацыі
“Рэчыцкая дзяржаўная спецыяльная школа-ін-
тэрнат для навучэнцаў з парушэннем слыху”;
Вараб’ёвай Вользе Іванаўне — выкладчы-
ку нямецкай мовы ўстановы адукацыі “Го-
мельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя
Л.С.Выгоцкага”;
Даўгацелес Любові Яўгенаўне — настаўніку
хіміі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя
школа № 8 г.Гомеля”;
Жукоўскай Маі Іванаўне — настаўніку іспан-
скай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “На-
вагуцкая сярэдняя школа” Гомельскага раёна;
Кулакоўскай Людміле Міхайлаўне — на-
стаўніку матэматыкі дзяржаўнай установы аду-
кацыі “Гімназія г.Светлагорска”;
Марозавай Вользе Анатольеўне — настаўні-
ку рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай уста-
новы адукацыі “Гімназія г.Жыткавічы”;
Неўмяржыцкай Валянціне Іванаўне — на-
стаўніку працоўнага навучання дзяржаўнай уста-
новы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г.Ельска”;
Паўлючэнка Алене Міхайлаўне — настаўні-
ку працоўнага навучання дзяржаўнай установы
адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г.Добруша”.
па Гродзенскай вобласці:Арцёмавай Маргарыце Юр’еўне — выклад-
чыку спецыяльных дысцыплін установы аду-
кацыі “Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны ка-
ледж”;
Вільбік Таццяне Станіславаўне — настаўніку
пачатковых класаў дзяржаўнай установы адука-
цыі “Сярэдняя школа № 2 г.Смаргоні”;
Губар Ганне Віктараўне — выхавальніку
дзяржаўнай установы адукацыі “Макараўскі ву-
чэбна-педагагічны комплекс яслі-сад — сярэд-
няя школа” Бераставіцкага раёна;
Даўгун Таццяне Янаўне — настаўніку біяло-
гіі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя
школа № 26 г.Гродна”;
Журомскай Ірыне Іванаўне — выкладчы-
ку спецыяльных дысцыплін установы адукацыі
“Гродзенскі дзяржаўны прафесіянальна-тэх-
нічны каледж камунальнай гаспадаркі”;
Канаваленка Людміле Міхайлаўне — на-
стаўніку фізікі і інфарматыкі дзяржаўнай уста-
новы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс
Раготнаўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа”
Дзятлаўскага раёна;
За шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, высокія дасягненні ў працоўнай дзейнасці і ў сувязі з Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка загадам
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусьад 02.03.2012 №74-у аб’яўлена падзяка наступным
работнікам устаноў адукацыі:
Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета6 сакавіка 2012 года 3Са святам 8 Сакавіка!
Рынковіч Наталлі Вацлаваўне — педагогу
дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы аду-
кацыі “Астравецкі раённы цэнтр пазашкольнай
работы”;
Шубінай Таццяне Сямёнаўне — педагогу да-
датковай адукацыі народнай студыі “Суквец-
це” ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны
абласны палац творчасці дзяцей і моладзі”.
па Магілёўскай вобласці:Ажог Наталлі Збігнеўне — педагогу сацы-
яльнаму дзяржаўнай установы адукацыі “Ма-
гілёўскі дзіцячы дом № 1”;
Добрусевай Валянціне Мікалаеўне — выха-
вальніку дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела
адукацыі Крычаўскага райвыканкама;
Колчынай Наталлі Сяргееўне — настаўні-
ку біялогіі ўстановы адукацыі “Магілёўскі
дзяржаўны абласны ліцэй № 3”;
Ліпаўка Галіне Мікалаеўне — педагогу сацы-
яльнаму дзяржаўнай установы адукацыі “Ма-
гілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж”;
Лукашэнка Надзеі Прохараўне — настаўніку
геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі “Гім-
назія № 2 г.Бабруйска”;
Смолік Святлане Фёдараўне — педагогу
дзіцячага аб’яднання дэкаратыўна-прыкладно-
га профілю “Рукадзельніца” дзяржаўнай уста-
новы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці
дзяцей і моладзі г.Чэрыкава”;
Сушко Ірыне Іванаўне — загадчыку аддзя-
лення ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаў-
ны ордэна Працоўнага Чырвонага Сця-
га прафесійны агралесатэхнічны каледж імя
К.П.Арлоўскага”.
па Мінскай вобласці:Званцовай Вользе Аляксандраўне — на-
стаўніку фізікі ўстановы адукацыі “Мінскі
дзяржаўны абласны ліцэй”;
Калошыч Алене Бернардаўне — педагогу-
псіхолагу дзяржаўнай установы адукацыі “Са-
цыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раё-
на”;
Канановіч Наталлі Канстанцінаўне — маці-
выхавальніцы дзіцячага дома сямейнага тыпу
Лагойскага раёна;
Мілюк Тамары Мікалаеўне — педагогу да-
датковай адукацыі, кіраўніку народнай студыі
флорадызайну “Мара” дзяржаўнай установы
дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і
моладзі Дзяржынскага раёна”;
Пракаповіч Наталлі Уладзіміраўне — на-
стаўніку фізічнай культуры дзяржаўнай уста-
новы адукацыі “Бокшыцкая сярэдняя школа”
Слуцкага раёна;
Хілько Валянціне Станіславаўне — на-
стаўніку гісторыі і грамадазнаўства дзяржаў-
Паважаныя калегі!
Ад імя дэпутатаў — членаў Пастаяннай камісіі Па-латы прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб-лікі Беларусь па адукацыі, культуры і навукова-тэх-нічным прагрэсе і ад мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня жанчын.
Гэтае светлае, цудоўнае свята для кожнага з нас звязана з самым дарагім і каштоўным на свеце — з Жанчынай, з Маці, якая з’яўляецца стваральніцай жыцця, яго берагіняй.
Шаноўныя жанчыны!Вы займаеце годнае месца ў нашым грамадстве,
маеце належны ўплыў на яго і заслугоўваеце таго, каб быць у вялікай пашане.
Мы, мужчыны, заўсёды ў захапленні ад вашай дабрыні, велікадушнасці, цярпення і невычэрпнай жыццёвай энергіі. Для нас вы ўвасабленне прыга-жосці, пяшчоты, шчодрасці, сардэчнасці і душэўна-га цяпла.
Дзякуй вам за тое, што вы ёсць, што натхняеце нас на вялікія справы, на дасягненне высакародных мэт і надаяце нам муж насць і сілу.
Няхай ваша жыццё будзе падобна да вясны, аб-лашчанай сонцам і цяплом, сэрца ніколі не шчыміць ад трывог і расчараванняў, а ў вашых сем’ях паную-ць любоў і згода.
Моцнага вам здароўя, вясёлага настрою, шчас-ця, дабрабыту і новых творчых здабыткаў.
Уладзімір ЗДАНОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі
Палаты прадстаўнікоўНацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь па адукацыі,культуры, навуцы
і навукова-тэхнічным прагрэсе.
Шаноўныя жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Міжнародным жаночым днём — 8 Сакавіка!
Ваша прыгожае свята стала сапраўдным сім-валам вясны, з якім звязаны самыя светлыя надзеі на змены. Гэта цудоўны час, калі ажывае прырода, цяплеюць узаемаадносіны паміж людзьмі, нара-джаюцца грандыёзныя планы і новыя мары.
Мы дзякуем вам за прыгажосць і чароўнасць, разуменне і цярпенне. Няхай у вашай душы заўсё-ды квітнее вясна, а шчасце, каханне і ўдача бу дуць вашымі сталымі спадарожнікамі! І няхай цёплая атмасфера гэтага сонечнага вясновага свята са-гравае вашы сэрцы, а мужчыны здзяйсняюць усе вашы запаветныя жаданні!
Моцнага здароўя, дабрабыту, радасці вам і ва-шым блізкім!
Аляксандр БОЙКА, старшыня Цэнтральнага камітэта
Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Сёння днём па Беларусі чакаецца воблачнае з праяснен-
нямі надвор’е. Месцамі невялікі снег. На асобных участках
дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 3—8 м/с. Максімальная
тэмпература паветра 0 — -7°С.
У наступныя двое сутак па краіне чакаецца:
07.03 воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без
ападкаў, днём у асобных раёнах невялікі снег. На дарогах
месцамі галалёдзіца. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмперату-
ра паветра мінімальная ноччу -6 — -13°С, па поўначы -14 —
-17°С; максімальная днём 0 — -7°С, па паўднёвым захадзе
+1 — +3°С.
08.03 пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў, ноч-
чу і раніцай месцамі туман, шэрань. На асобных участках да-
рог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература па-
ветра мінімальная ноччу -6 — -13°С, па паўночна-ўсходняй
палове -14 — -20°С, пры праясненнях да -22°С; максімаль-
ная днём 0 — -7°С, па паўднёвым захадзе +1 — +3°С.
Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
най установы адукацыі “Нясвіжская гім-
назія”;
Чэрнік Таццяне Уладзіміраўне — намесніку
дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай ус-
тановы адукацыі “Гімназія № 1 г.Валожына”.
па горадзе Мінску:Абалёшавай Зоі Аляксандраўне — начальні-
ку ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў
дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія пас-
лядыпломнай адукацыі”;
Баранавай Алене Барысаўне — кіраўніку
фізічнага выхавання дзяржаўнай установы аду-
кацыі “Яслі-сад № 411 г.Мінска”;
Грэчцы Валянціне Паўлаўне — галоўна-
му інспектару ўпраўлення кантролю якасці да-
школьнай, агульнай сярэдняй і прафесіяналь-
на-тэхнічнай адукацыі Дэпартамента кантролю
якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспуб-
лікі Беларусь;
Івановай Таццяне Мікалаеўне — выкладчы-
ку спецыяльных дысцыплін установы адукацыі
“Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ка-
ледж лёгкай прамысловасці”;
Каржовай Ірыне Уладзіміраўне — галоўнаму
інспектару ўпраўлення агульнай сярэдняй аду-
кацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бела-
русь;
Кокша Таццяне Анатольеўне — выхаваль-
ніку дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад
№ 447 г.Мінска”;
Коннікавай Людміле Віктараўне — выклад-
чыку спецыяльных дысцыплін установы адука-
цыі “Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны
каледж сферы абслугоўвання”;
Корсік Святлане Леанідаўне — кансультан-
ту ўпраўлення кадравай палітыкі Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Кравец Аляксандры Яўгенаўне — загадчыку
аддзела краязнаўства ўстановы адукацыі “Рэс-
публіканскі цэнтр турызму і краязнаўства наву-
чэнскай мола дзі”;
Рудзянковай Галіне Іванаўне — начальніку
аддзела сацыяльна-педагагічнай работы і ахо-
вы дзяцінства ўпраўлення сацыяльнай і выха-
ваўчай работы Міністэрства адукацыі Рэспуб-
лікі Беларусь;
Смяглікавай Алесе Уладзіміраўне — на-
стаўніку гісторыі дзяржаўнай установы адука-
цыі “Гімназія № 27 г.Мінска”;
Суханавай Наталлі Віктараўне — педагогу
дадатковай адукацыі аддзела мастацкай твор-
часці ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны
палац дзяцей і мола дзі”;
Шыманскай Таццяне Антонаўне — настаўні-
ку фізікі дзяржаўнай установы адукацыі “Гім-
назія № 50 г.Мінска”.
Міністр С.А.МАСКЕВІЧ.
Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета6 сакавіка 2012 года4 Са святам 8 Сакавіка!
Выказванні на розныя выпадкі жыцця ад Г.Л.Злобіч: “Не над дзецьмі, а разам з імі” (Пестало-ці) і “Не бойцеся дасканаласці, вам усё роўна яе не дасягнуць” (Сальвадор Далі).
СтратэгіяСтратэгія
Нашы жанчыны даказалі, што яны могуць быць паспяховымі не толькі ў вядзенні хатняй гаспадаркі, але і на адказных дзяржаўных пасадах, такіх, напрыклад, як пасада дырэктара навучальнай установы. За гэта яны і адзначаюцца самымі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. У пачатку 2012 года за плённую дзейнасць у сферы адукацыі і высокае прафесійнае майстэрства медаль “За працоўныя заслугі” быў уручаны дырэктару сталічнай сярэдняй школы № 184 Галіне Людвігаўне Злобіч.
Г.Л.Злобіч з жартам пра свой гараскоп: “Па го-дзе нараджэння я — Конь, а па месяцы — Дзева. Коні бываюць розныя — скакавыя, бегавыя, ламавыя. Я якраз ламавы конь, мне па жыцці прызначана зорка-мі праца ваць і працаваць. Як Дзева я вельмі педан-тычная ва ўсіх справах”.
асаблівую прафесію, якая заключаецца ў клопаце аб дзецях. Мы прафесіяналы, таму павінны зрабіць так, каб дзіцяці было заўсёды добра”.
— Ёсць меркаванне, што сёння, каб узначаліць школу, трэба закончыць не адну ВНУ. Вы з гэтым згодны?— Так, сёння дырэктар — спецыяліст шырокага профілю.
Ён павінен валодаць ведамі і ў галіне юрыспрудэнцыі, эканомікі і г.д. Працэс гэты вельмі складаны. Я многія веды атрымліва-ла на курсах павышэння кваліфікацыі і займалася самаадука-цыяй. Мая настольная кніжка —“Кіраванне школай па выніках” П.І.Траццякова.
Сёння я ўзначальваю імідж-клуб дырэктараў Першамайска-га раёна, на пасяджэннях якога мы часта вывучаем нарматыў-на-прававую базу, разбіраем многія фінансавыя і юрыдычныя пытанні.
— Апошнім часам часцей узнімаецца пытанне аб тым, па якіх крытэрыях ацэньваць працу кожнага педагога, дырэктара, калектыву школы. У вас як кіраўніка ўста-новы, напэўна, ёсць свае вымяральнікі якасці работы. Вы маглі б пра іх расказаць?— У нашай школе настаўнік вольны ў выбары сродкаў, мета-
даў, прыёмаў, тэхналогій навучання. Настаўнік можа да выніку ісці так, як ён лічыць неабходным, і ўсе яго метады будуць апраў-даны, калі будзе добры вынік. Безумоўна, работу настаўніка цяжка ацаніць па адным уроку, але ўсё ж пэўныя высновы мож-на зрабіць. Для гэтага варта ўважліва са чыць за вучнямі на ўро-ку: наколькі яны актыўныя, ці ўмеюць уста наўліваць прычын-на-выніковыя сувязі, звязваць пройдзены матэрыял з новай тэмай…
Мы адсочваем дынаміку рэйтынгу вучэбных дасягненняў кожнага школьніка па кожнай чвэрці. Калі ў вучня ёсць станоў-чая дынаміка, значыць, яго настаўнік на правільным шляху, калі яе няма, то мы (адміністрацыя разам з настаўнікам) высвятля-ем, якія прычыны паўплывалі на гэта. Адным з крытэрыяў, безу-моўна, з’яўляецца тое, наколькі актыўна настаўнік займаецца з вучнямі па развіцці іх інтэлектуальнага патэнцыялу. Кожны год нашы вучні становяцца пераможцамі рэспубліканскай алімпія-ды па розных прадметах. У гэтым годзе, у прыватнасці, у нас 16 вучняў сталі прызёрамі другога этапу рэспубліканскай алім-піяды па розных прадметах.
Гаворачы пра крытэрыі ацэнкі дзейнасці педагога, нельга не сказаць і пра ўзровень выхаванасці вучняў. Гэта важны па-
"Лічу, што прафесія настаўніка — ад Бога, — гаво-рыць дырэктар 184-й школы, — а ўсе астатнія пра-фесіі — ад Настаўніка. Добрыя нас таўнікі застаюцца надоўга ў памяці нашых вучняў. І гэта яны ўплы ваюць і на выбар прафесіі дзяцей, і на іх далейшае ўладка-ванне ў жыцці".
дзяцей з пэўнай тэмай ён будзе выкарыстоў ваць веды з розных дысцыплін. Мы над гэтым зараз працуем. Ужо мадэр нізавалі сваю метадычную службу. І ў нас цяпер няма прадметных мета-дычных аб’яднанняў, а замест іх — адукацыйныя саветы. У такія саветы ўваходзяць настаўнікі розных дысцыплін, і на сваіх па-сяджэннях яны разглядаюць розныя пытанні, выра шаюць, як патлумачыць пэўную тэму вучням з прыцягненнем ведаў з роз-ных дысцыплін. Гэта сучасна і цікава.
Я па жыцці метадыст. Гэта мой моцны бок. Я задаволена, што сваё жыццё звязала менавіта з вучнямі пачатковых кла-саў, таму што настаўнік пачатковых класаў — гэта настаўнік-уні-версал, ён ведае, як выкладаць матэматыку, мовы, літаратур-нае чытанне, працоўнае навучанне, фізічнае выхаванне і г.д. Таму мне было лёгка, калі я стала кіраўніком. Я ведала методы-ку і спецыфіку выкладання кожнага прадмета. Трэба было толь-кі засвоіць пытанні ўзроставай псіхалогіі.
— Галіна Людвігаўна, як вы лічыце, мужчына і жанчына кіруюць па-рознаму?— Думаю, так. Нездарма ёсць падзел на мужчынскі і жаночы
стылі кіравання. Мужчыны менш эмацыянальныя, чым жанчы-ны. Мужчыны больш прагматычныя, таму ідуць да пастаўле-най мэты без растраты сябе. Жанчына-кіраўнік, як мне здаец-ца, рэдка ідзе на канфлікт, шукае ва ўсім кампраміс. Жанчыны больш увагі ўдзяляюць дробязям, таму могуць доўга займацца адной справай і не стамляцца.
— Скажыце, а тое, што вы жанчына, вам калі-небудзь дапамагала ў рабоце?— Дапамагала, асабліва калі была маладзейшай і больш
прывабнай (з вельмі прыемнай усмешкай адзначае Г.Л.Злобіч). Даводзілася “ўключаць” сваю жаночую абаяльнасць пры рабо-це з кіраўнікамі-мужчынамі з шэфскіх арганізацый. І яны гэта адзначалі.
— 8 Сакавіка — амаль другі дзень настаўніка, таму што ў сістэме адукацыі больш за ўсё працуе менаві-та жанчын. Як вы лічыце, Галіна Людвігаўна, чаму нас-таўніцкая праца становіцца ўсё больш жаночай? Няўжо ўся справа толькі ў заработнай плаце? — Недахоп мужчын у школе сапраўды адчуваецца. Жан-
чыны — яны як маці для сваіх вучняў. Мацярынскі клопат не-абходны кожнаму дзіцяці, як і бацькоўскі, таму школа без муж-чын — гэта як няпоўная сям’я. Навучанне і выхаванне нейкае аднабаковае атрымліваецца. Хацелася б, каб у школе прагуча-ла цвёрдае і пераканаўчае мужчынскае слова.
Галіна Людвігаўна Злобіч па адукацыі настаўнік па-чатковых класаў. Спачатку скончыла Мінскае педага-гічнае вучылішча, пасля — Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага. З 1973 па 1988 год — працава-ла настаўніцай пачатковых класаў (2 гады па размер-каванні ў Пухавіцкім раёне і затым 13 гадоў — у 121-й сталічнай школе). Як выдатны педагог-метадыст была запрошана на работу ў метадычны кабінет Перша-майскага аддзела адукацыі сталіцы, дзе адпрацава-ла два гады. У лістападзе 1990 года была прызначана на пасаду дырэктара сярэдняй школы № 184 Мінска. Кіраўніцкі стаж — 21 год. Педагагічны — 39.
Я лічу, што настаўніцкая прафесія добрая менавіта для жан-чыны. Магчыма, заработная плата настаўніка невысокая ў па-раўнанні з вытворчасцю, але яна стабільная, гарантаваная, уся-ляе ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Гэта першая прычына, чаму настаўніцкая прафесія жаночая. Па-другое, жанчына атрымлі-вае кожны год абавязковы адпачынак летам і на 57 дзён. У гэты час яна можа не толькі добра адпачыць, але і папрацаваць над сабой.
Але я згаджуся з тым, што мужчын у школе мала з-за невысо-кага заробку. Асноўная місія мужчыны — матэрыяльны дабрабыт сям’і. І гэта выдатна, калі мужчына клапоціцца аб сваёй сям’і. І па гэтай жа прычыне мужчыны не затрымліваюцца ў школе.
— Каб у нашых чытачоў не склалася ўражанне, што вы ўсім сваім асабістым жыццём ахвяравалі дзеля рабо-ты, раскажыце, калі ласка, пра сваю сям’ю, захаплен-ні. — Мне ў жыцці пашчасціла. Я шчаслівая, па-першае, у
сваёй прафесіі. Хаця з гадамі разумею, што гэта, магчыма, не зусім правільна. Таму што праца часам успрымаецца мной як штосьці больш значнае, чым сям’я, і працы аддаеш сябе больш, чым сям’і. У мяне добрая сям’я. Наўрад ці я б стала дырэктарам школы, калі б у мяне не было такога надзейнага тылу. У 36 гадоў я стала кіраўніком. І мае мужчыны — муж Ула дзімір Пятровіч і сын Юрый — многія клопаты па хатняй гаспадарцы ўзялі на сябе. Мой муж — педагог (хаця мала працаваў у сістэме аду-кацыі), вырас у педагагічнай сям’і, таму з разуменнем паставіў-ся і да маёй адданасці школе, і да маёй занятасці. У дырэктара ж сапраўды ненарміраваны рабочы дзень, тым больш што ў са-мым пачатку было вельмі складана.
У мяне ёсць два захапленні — тэатр і дача. Я вельмі люб-лю тэатр, хаця наведваю яго нячаста. Калі ж я працую на зямлі, хоць і стамляюся фізічна, але адпачываю духоўна.
А цяпер у мяне з’явілася яшчэ адно захапленне-любоў — мой унук Іван, якому толькі год і 7 месяцаў.
— Галіна Людвігаўна, што вы пажадаеце ў святочны дзень сваім калегам — жанчынам-педагогам і разам з тым нашым чытачкам?— 8 Сакавіка — гэта першае вясновае свята. І для мяне гэта
перш за ўсё свята кветак, любові, радасці. Таму хацелася б, каб усе нашы жанчыны атаясамлівалі сябе з кветкамі, выпрамень-валі прыгажосць, пазітыўны настрой. А яшчэ хачу пажадаць ім вясны ў душы, маладосці, бадзёрасці, аптымізму, веры ў вы-нік сваёй працы, які абавязкова і своечасова будзе адзначаны і заў важаны, як гэта здаралася са мной.
Гутарыла Святлана КІРСАНАВА[email protected]
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Напэўна, дзякуючы працавітасці, адказнасці, творчаму па-дыходу да любой справы, павазе да людзей, мне і прапанавалі дырэктарскую пасаду.
— Ваш кіраўніцкі стаж складае ўжо 20 гадоў. Як вы лічыце, ці змянілася за гэтыя гады роля дырэктара?— Я лічу, што дырэктар — гэта галоўны стратэг у школе. Так
было заўсёды. Ён распрацоўвае стратэгічны бок развіцця сваёй установы адукацыі, бачыць перспектыву і накіроўвае калектыў на яе. Першай асобе ў школе вельмі важна ства рыць сваю ка-манду, знайсці сваіх намеснікаў, якія дапамогуць у распрацоў-цы асноўнай тактыкі. Сваю місію я заў сёды бачыла ў гэтым.
У свой час мне давялося быць у камандзіроўцы ў ЗША. І там у аднаго дырэктара я спыталася, у чым ён як кіраўнік наву-чальнай установы бачыць сваю асноўную ролю. Яго адказ мяне шчыра здзівіў. Ён сказаў, што яго асноўная задача — забяспе-чыць небяспечнае знаходжанне дзяцей у школе. У амерыкан-скай школе можна было заўважыць шмат людзей з рацыямі, якія сачылі за парадкам у школе. Мы, беларускія дырэктары, у той час больш думалі пра пераўтварэнне школы, пісалі планы на перспектыву. З цягам часу я зразумела, што вельмі важная задача для дырэктара — стварыць камфортнае адукацыйнае асяроддзе, каб кожнае дзіця адчувала сябе ў школе як дома. А ўсе мы — вучні і настаўнікі — былі вялікай дружнай сям’ёй. На-колькі гэта атрымліваецца ў нас, я не ведаю, але калі прыхо-дзяць наведвальнікі, то кажуць, што ў нас вельмі добразычлівая атмасфера, усмешлівыя дзеці і нас таўнікі.
Я лічу, што школа — для вучняў. І якое б пытанне ў нашай школе ні паўставала, яно заўсёды будзе вырашана на ка рысць дзіцяці. Таму я заўсёды кажу сваім настаўнікам: “Мы выбралі
настаўнікі, вучні і бацькі — разам ішлі да гэтай узнагароды, таму ў ёй я бачу не толькі сваю заслугу. Мы разам працавалі над стварэннем станоўчага публічнага іміджу нашай школы, над па-вышэннем якасці яе работы.
— Галіна Людвігаўна, мы таксама далучаемся да ўсіх віншаванняў у ваш адрас у сувязі з уручэннем вам ме-даля “За працоўныя заслугі”. Скажыце, калі ласка, якую вы яшчэ хацелі б атрымаць удзячнасць ці ўзнага-роду?— Для мяне з’яўляецца высокай узнагародай тое, што нашы
выпускнікі прыводзяць у школу сваіх дзяцей. Значыць, яны да-вяраюць нам, значыць, ім у свой час было камфортна тут. Толькі за гэтае лета я прыняла 48 дзяцей з іншых школ. І гэта не лічачы першакласнікаў, якіх мы штогод набіраем да пяці класаў, пры-тым ні адзін вучань нашу школу не пакінуў. Бацькі пачынаюць запісвацца ў нашу школу ячшэ ў кастрычніку. Яны ведаюць, што ў нас выдатныя традыцыі ў выкладанні замежнай мовы. Менаві-та таму нашы выпускнікі часта выбіраюць для атрымання пра-фесіі лінгвістычны ўніверсітэт.
— Галіна Людвігаўна, як вы лічыце, якія вашы асобас-ныя і прафесійныя якасці паўплывалі на тое, што вас адзначылі і прызначылі кіраўніком установы? — Я добра памятаю той час. Я працавала метадыстам у
Першамайскім аддзеле адукацыі, які на той час узначальваў Ге-надзь Дзям’янавіч Дылян. Гэта быў творчы і крэатыўны кіраўнік. Каб ацаніць работу метадычнай і інспектарскай службаў раёна, ён праводзіў анкетаванне па ўсіх школах. Па выніках гэтага ан-кетавання ў мяне быў самы высокі рэйтынг. Не ведаю дакладна, за што мяне так высока ацанілі педагогі Першамайскага раёна, магчыма, за маю гіперадказнасць, працавітасць. Я з задаваль-неннем заўсёды вучылася. Мне ўсё было цікава. Я наведвала разнастайныя курсы, семінары. І атрыманымі там ведамі дзя-лілася са сваімі калегамі. Таму ў нашай школе мы апрабавалі шмат інавацыйных ідэй.
поспехупоспеху
— Мяне перапаўня-ла пачуццё гордас-ці ад таго, што мая
школа заўважана і адзначана, — з радасным хваляваннем узгад-вае хвіліны ўручэння дзяржаўнай узна 0гароды Г.Л.Злобіч. — Мы —
казчык. Мы выхоўваем у сваіх вучняў найперш любоў да сваёй школы, а праз гэта ўжо да сваёй Ра дзімы, дзяржавы. Адным з крытэрыяў для мяне як кіраўніка школы з’яўляецца аўтарытэт настаўніка ў соцыуме. Калі да яго ў клас чарга, значыць, ён пас-пяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі.
— У якім кірунку рухаецца ваш калектыў зараз?— Да таго, каб стаць гімназіяй. Работу любой установы
ацэнь ваюць па выніках, а вынікі работы нашага педагагічнага калектыву гавораць пра тое, што мы можам прэтэндаваць на змяненне статусу. Дзеля гэтай мэты зроблена ўжо шмат. Наша школа доўгі час працавала ў статусе школы з паглыбленым вы-вучэннем замежнай мовы, і ў гэтым кірунку ў нас ёсць добрыя традыцыі.
Я лічу, што будучыня педагогікі ў тым, што знікне мяжа па-між прадметамі і адбудзецца міждысцыплінарная інтэграцыя. Настаўнік выйдзе за межы свайго прадмета, а для азнаямлення
Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета6 сакавіка 2012 года 5Са святам 8 Сакавіка!
Вялікая сям'я як нормаПрынцыпы, якімі кіруецца ў жыцці Ніна Эдуардаўна, да-
волі простыя: адчувай дзяцей, ніколі не хлусі ім, не па дзяляй іх на родных і няродных. Але калі гаварыць праўду яшчэ мож-на навучыцца, то адчуваць і не падзяляць дзяцей на сваіх і несваіх, пагадзіцеся, удаецца далёка не кожнаму. З гэтымі якасцямі, напэўна, трэба нара дзіцца. І ў гэтым, відаць, і за-ключаецца галоўны сакрэт такіх жанчын, Маці з вялікай лі-тары.
Бацькі Ніны ў свой час з’ехалі з Беларусі ў Казахстан — асвойваць цаліну. Пабудавалі дом, нарадзілі чацвярых дзя-цей і засталіся там жыць і працаваць.
— Наш дом заўсёды поўніўся галасамі гасцей: бацькі прымалі ў сябе беларусаў, якія таксама прыязджалі на цалі-ну, — заўважае Ніна Эдуардаўна. — Вялікая сям’я была нор-май для мяне.
Натуральным стала і жаданне прытуліць дзяцей, якія асі-рацелі ў выніку жудаснага землетрасення ў армянскім Спі-таку ў 1988 годзе. У Ніны з Андрэем (Андрэй Адамавіч Дом-ніч, муж. — Заўв. аўт.) на той момант ужо нарадзіліся сын і дачка. Аднак, паводле інфармацыі, якую атрымалі Домнічы, усіх дзяцей, што перажылі трагедыю, адразу разабралі па сем’ях.
Мара пра вялікую сям’ю не пакідала Ніну і ў Сібіры, куды яны з мужам падаліся на будоўлю Саяна-Шушанскай ГЭС. А потым лёс склаўся так, што Домнічам прыйшлося вярнуц-ца ў Беларусь.
Андрэй і Ніна купілі дом у Бабруйску і ў 2001 годзе ўзялі на выхаванне хлопчыка і дзяўчынку з прытулку. Акрамя таго, кожныя выхадныя яны бралі да сябе малых з мясцовай шко-лы-інтэрната для дзяцей-сірот.
— Пельмені ляпілі, халадзец варылі, гулялі бясконца, — расказвае Ніна Эдуардаўна. — Усё гэта было добра, але я па-ранейшаму адчувала ў сабе вялізны патэнцыял: хацела-ся бачыць дзіцячыя тварыкі дзень пры дні, а не толькі па вы-хадных.
Сем гадоў назад Ніна і Андрэй Домнічы ўдачарылі двух-гадовую Марынку, якой пры нараджэнні быў пастаўлены не-суцяшальны дыягназ. Але дзяўчынка запала ў душу пры пер-шай сустрэчы, і Ніна даверылася свайму сэрцу, а не славам урача. Сёння Марына лёгка авалодвае замежнымі мовамі: разумее іспанскую, размаўляе па-італьянску, вучыць англій-скую. Падчас псіхалагічнага тэсціравання яна паказала вялі-кую матывацыю да вучобы.
Праз некаторы час пасля Марыны ў сям’ю прыйшла трохгадовая Рымачка. Яе шлях да прыёмных бацькоў быў няпростым, але, калі ўдалося аформіць усе дакументы на дзяўчынку, Ніна адчула бязмежную радасць.
— Я нібы сама нарадзіла! — прызнаецца жанчына.Зараз Рыма заканчвае пачатковую школу і, хоць не дэ-
манструе значных поспехаў у вучобе, расце добрым, кла-патлівым чалавечкам. Ніна Эдуардаўна параўноўвае яе з мяккай падушачкай, да якой прыемна прытуляць галаву ў хвіліны стомленасці і адчаю.
Падарункам лёсу называе Ніна Домніч і сваіх малодшых дачок — Танечку і Святланку. У народзе такіх дзяцей называ-юць познімі, Ніна ж Эдуардаўна лічыць, што ўсё ў жыцці пры-ходзіць своечасова.
Назаву цябе мамай...У камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама з просьбай узяц ь
на работу выхавальнікам дзіцячага дома сямейнага тыпу Ніна Эдуардаўна патэлефанавала сама. Неўзабаве да Дом-нічаў завіталі госці з сектара аховы дзяцінства Мінска, і зго-да была атрымана. У 2010 годзе сям’я пераехала ў сталіцу, у вялікую кватэру ў новабудоўлі, і прыняла новых прыёмных дзяцей. Хаця Ніне Эдуардаўне больш даспадобы выраз “на-бытыя дзеці”, не любіць яна слова “прыёмныя”.
Такім чынам, ва ўтульным сямейным дзіцячым доме Домнічаў сёння жывуць падлеткі Андрэй і Юля (брат і ся-стра), Аляксей і Аліса, Марына, Рыма, а таксама дашкаляты Танечка, Святланка, Апрэлія, Колька і Лёша. Кожны з “набы-тых” дзяцей ужо мае за плячыма свой даволі цяжкі жыццёвы вопыт, і Ніна Эдуардаўна, усведамляючы гэта, па кроплі “ўлі-вае” ў малых іншае жыццё, спрабуючы спачатку прыслухац-ца і пачуць, аб чым гавораць іх сэрцы.
Возьмем, напрыклад, адаптацыйны перыяд. Як зра-зумець, адаптавалася дзіця ці не? Ці ёсць нейкія агульныя крытэрыі, што дапамагаюць вызначыць, адбылася тая адап-тацыя ці не? Не, такіх крытэрыяў няма. Толькі адчуць мож-на, “адтаяла” дзіця ці не. Вось што расказвае пра гэта Ніна Эдуардаўна.
— Што робіць дзіця, калі бярэш яго на рукі? — пытаец-ца жанчына і сама адказвае. — Звычайна яно стараецца аб-няць дарослага за шыю і моцна абхапіць ножкамі. Так? Мая Марынка, калі я брала яе на рукі, прыціскалася да мяне, але ножкі яе пэўны час віселі нібы нітачкі. І адаптацыя для гэтай дзяўчынкі закончылася ў той момант, калі яе ножкі моцна аб-хапілі маю спіну.
З Апрэліяй было інакш. Яна падоўгу зазірала мне ў вочы і пыталася, ці возьмем мы яе на мора летам. Узялі, паехалі, і менавіта там, пад паўднёвым сонцам, Апрэля сагрэлася ў прамым і пераносным сэнсе гэтага слова.
Або выпадак з Ксюшай. Яна амаль адразу, як прыйшла да нас, вельмі моцна захварэла. І хвароба ўсё ніяк не хацела пакідаць дзіцячае цельца. Святланка, малодшая дачка, была яшчэ зусім маленькая, і я спала разам з ёй у пакоі. Аднак у адну з начэй, калі тэмпература ў Ксюшы дасягнула надта высокай адзнакі, я папрасіла мужа замяніць мяне, а сама легла побач з Ксеніяй. Дзяўчынка адразу абняла мяне і хут-ка заснула. А я вось так і праляжала ўсю ноч, гладзячы яе па галаве. Хочаце верце, а хочаце — не, але з наступнага дня дзіця пайшло на папраўку… Напэўна, гэта і ёсць адаптацыя.
Ніна Домніч мае сваё меркаванне і па такім важным пы-танні, як дазваляць ці не дазваляць прыёмным дзецям назы-ваць сябе мамай.
— Апрэлію мы забралі з бальніцы, і яна ўвогуле не ра-зумела, дзе апынулася, калі расплюшчыла вочкі ўжо ў нас дома, — расказвае Ніна Эдуардаўна. — “Ты хто?” — зыпы-талася, гледзячы на мяне. І што я ёй павінна была адказаць? “Ніна Эдуардаўна?” Я назвалася мамай і сказала, што доўга шукала яе. — “Добра, што хоць знайшла”, — пачула ў адказ і ўбачыла чароўную ўсмешку на маленькім тварыку… Мама Апрэлі жывая, і, безумоўна, я раскажу дзяўчынцы праўду, але не цяпер. Час надыдзе…
З Юляй, “цяжкім” падлеткам, у Ніны адбыўся іншы ды-ялог.
— І як мне Вас называць?— А як ты хочаш?— Хацелася б мамай…— Ну, калі мамай, тады на “ты”.І Юля на другі дзень знаходжання ў новай сям’і стала
зваць Ніну Эдуардаўну мамай. Шмат чаго давялося пера-жыць ім абедзвюм на працягу першага “сумеснага” года, але Ніна Эдуардаўна засяроджваецца больш на поспехах, якіх удалося дасягнуць дзяўчынцы: за год, згодна са шкалой Векслера, значна палепшыліся яе інтэлектуальныя паказчы-кі (з 60 павысіліся да 84; норма — 90), акрамя таго, Юля ак-тыўна займаецца спортам: футболам, валейболам, гандбо-лам, лёгкай атлетыкай.
“А як жа рэкамендацыі псіхолагаў? — не магла не запы-тацца я. — Яны ж рэкамендуюць адразу тлумачыць дзецям, хто ёсць хто!”.
Ніна Эдуардаўна заўважыла наступнае:— Магчыма, гэтыя рэкамендацыі спрацоўваюць у нейкіх
іншых момантах. Я сама страціла маму ў 16-гадовым узрос-це і памятаю вострае жаданне знайсці ў новай жонцы свай-
го бацькі чалавека, да якога можна было б прытуліцца. Але мачаха не падпусціла блізка да сябе… Падлетку ж неабход-на мець побач блізкага чалавека, і, калі ён хоча называць яго мамай, я лічу, што нельга забараняць яму гэта. Мы не пры-ручаем дзяцей, яны самі робяць свой выбар.
Усё жыццё Ніны Эдуардаўны — нібы адкрыты падручнік па псіхалогіі. Багаты вопыт узаемін з разнастайнымі людзь-мі дапамагае ёй не баяцца цяжкасцей і пакрысе пераадоль-ваць іх. Жанчына прызнаецца, што ні дзіцячыя хваробы, ні падлеткавы ўзрост прыёмных дзяцей не ўяўлялі для яе та-кой цяжкасці, як дзіця, што не мае прыхільнасці ўвогуле.
— Самае страшнае — гэта калі ў дзіцяці адсутнічае ас-ноўны чалавек у жыцці, няма таго адзінага вобраза, які са-гравае, — гаворыць Ніна Эдуардаўна. — Такое дзіця гатова ў любой жанчыне бачыць маці, а ў любым мужчыне — бацьку. У нас зараз жыве адзін такі хлопчык, і мы пакрысе “выплыва-ем” разам з ім, змагаемся.
“Пра любоў кажы тады, калі сапраўды любіш”
Ніна Эдуардаўна будуе адносіны з дзецьмі па прынцыпе “мама-сябар”. Яна не цісне на іх сваімі ведамі і жыццёвым вопытам, аддае перавагу шчырым гутаркам і вучыць дамаў-ляцца. Яна імкнецца зрабіць так, каб малыя ўсвядомілі, што яны — сям’я і пры неабходнасці прыйдуць адно аднаму на дапамогу. Яна ніколі не хлусіць дзецям, бо ведае, што яны скурай адчуваюць падман. Заўсёды кажа праўду, нават калі чуе “А ты мяне любіш?”.
— На такое пытанне складана адказаць станоўча, калі яшчэ не адчуваеш гэтую любоў, — тлумачыць жанчына. — Але вы не схлусіце, калі скажаце: “Ты для мяне самы дара-гі Мікіта (Алена, Ірына, Алег і г.д.) у жыцці! У мяне іншых такіх не было і няма”. І гэта будзе праўдай, і вам павераць. Пра любоў трэба казаць толькі тады, калі сапраўды любіш.
Ніне Эдуардаўне дастаткова кінуць позірк на малога, каб зразумець яго настрой. Яна ўмее бачыць чалавека ў чалаве-ку і адмяжоўваць яго ад заганаў.
— Вы разумееце, пра што я? — пытаецца яна ў мяне, га-ворачы пра апошні момант. — Бывае, прыстойны чалавек дапусціць такую памылку, што, здаецца, звязаць яе з ім ну ніяк немагчыма. А калі пачынаеш разбірацца, то разумееш, чаму так адбылося…
Справу, якой сябе прысвяціла, Ніна Эдуардаўна назы-вае служэннем, а не работай. І аднаго толькі хочацца, па яе прызнанні, — каб дзеці змаглі цалкам рэалізаваць сябе ў жыцці.
С надыходзячым жаночым святам Вас, Ніна Эдуардаўна! Здароўя і радасці Вам і Вашай сям’і!
Глафіра ЛЯТКОЎСКАЯ[email protected]
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Два гады назад, якраз напярэдадні 8 Сакавіка, Ніна Эдуардаўна Домніч была ўзнагароджана ордэнам Маці. Сёння 27 чалавек завуць яе мамай, 11 дзяцей выхоўваюцца ў яе сям’і. Аднак сама Ніна Эдуардаўна не лічыць гэта нечым асаблівым, паколькі выхаванне дзяцей для яе — працэс натуральны, абумоўлены ўнутранай патрэбнасцю. Малыя называюць яе добрай, цёплай, утульнай, любай мамачкай-гаспадынькай, а мне яна падаецца львіцай, якая, не ўпускаючы з-пад пільнай увагі ніводнага дзіцяці, ахоўвае сваю тэрыторыю, свой свет, багаты на шчасце. Яна ж з усмешкай называе сябеСценькам Разіным…
Тэрыторыя шчасцяТэрыторыя шчасця
Трэба заўважыць, што святы ў сям’і Домніч ніяк не звя-заны з адзнакамі ў календары. Па словах Ніны Эдуар-даўны, свята для яе — бачыць сваіх дзяцей радасны-мі і шчаслівымі. Дарэчы, такая магчымасць з’явілася і зусім нядаўна, у апошнюю масленічную нядзелю. Дабрачынны фонд “Дотык да жыцця” пры падтрым-цы гандлёвай маркі “Лёва” ААТ “Магілёўская фабры-ка марожанага” ў рамках прэзідэнцкай праграмы “Нашы дзеці” арганізаваў для выхаванцаў і бацькоў-выхавальнікаў з пяці дамоў сямейнага тыпу сустрэ-чу ў сталічным кафэ “Традыцыя” — з блінамі, іншымі прысмакамі, выступленнем артыстаў і клоўнаў. Кож-ная сям’я таксама атрымала падарунак. Па словах Ларысы Івашкевіч, старшыні фонду “Дотык да жыц-ця”, ладзіць такія сустрэчы плануецца і далей.
Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета6 сакавіка 2012 года6 Са святам 8 Сакавіка!
У нашай журналісцкай працы ёсць асаблівая радасць — знаёмства з цікавымі людзьмі. Адметна, што гэтыя людзі не толькі становяцца героямі нашых публікацый, але пэўным чынам уплываюць на наш светапогляд, узбагачаюць нас. Напрыклад, пасля сустрэчы з Валянцінай Аляксееўнай Ранцэвіч я амаль пераканалася: крыніцы натхнення і радасці трэба шукаць у сабе! І трэба толькі вызваліць мару, каб яна ажыццявілася!
Крыніцы натхнення і радасці Крыніцы натхнення і радасці шукайце ў сабе!шукайце ў сабе!
Знаёмцеся! Валянціна Аляксееў-на Ранцэвіч — кандыдат фізіка-ма-тэматычных навук, дацэнт кафед-
ры вышэйшай матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, аўтар паўсотні навуко-вых і метадычных работ. Але сёння Валян-ціна Аляксееўна ў нас у гасцях найперш як мастачка. Яе работы часта выстаўля-юцца ва ўніверсітэце, не так даўно была персанальная выстава ў галерэі “Віль-нюс”. І вось зараз з творчасцю Валянціны Ранцэвіч можаце пазнаёміцца і вы, ша-ноўныя чытачы.
Цікава, што ў выкладчыцы вышэйшай матэматыкі, дзе ўсё, здавалася б, павін-на падпарадкоўвацца формулам і алга-рытмам, усе карціны вельмі лірычныя, прасякнутыя пачуццямі. Гледзячы на іх, цяжка нават паверыць, што Валянціна Аляксееўна пачала іх пісаць ужо пасля 50-ці гадоў.
Сёння яе кватэра нагадвае сапраўд-ную карцінную галерэю, і наша знаёмс-тва з работамі пачалося ўжо ў пярэднім пакоі. Тут вісяць самыя любімыя карціны мастачкі, народжаныя ў моманты асаблі-вага натхнення. Уражвае майстэрствам “Кошык з бэзам”, заварожвае пяшчотай “Галінка чаромхі”… Валянціна Аляксееўна расказвае, што з кожнай карцінай звяза-на пэўная асабістая гісторыя.
“Карціны як дзеці, — гаворыць мастач-ка. — Яны таксама жывуць у сэрцы, і кож-ная адлюстроўвае пэўны момант жыц-ця. Пра кожны намаляваны мной букет я штосьці помню: і хто падарыў, і нагоду, і стан маёй душы ў той час, калі малява-ла. Напрыклад, усім падабаецца карці-на “Галінка чаромхі”. Калі мы ад’язджалі з лецішча, муж сарваў галінку чаромхі. Прыехалі дадому позна, стомленыя, і па-куль усіх накармілі і паклалі спаць, то было ўжо амаль апоўначы. Але я села за стол, паглядзела на галінку чаромхі — і так мне захацелася яе намаляваць… Сёння гэта адна з нашых любімых карцін”.
Валянціна Аляксееўна малюе вельмі хутка. Мяне, напрыклад, здзівіла, што та-
кую складаную і прыгожую работу, як “Ко-шык з бэзам”, яна зрабіла ўсяго за два дні. “Калі пачынаю маляваць, то стара-юся адразу, за адзін падыход, пера даць карціне свае пачуцці і эмоцыі, а потым ужо думаю, што трэба дадаць для паўна-ты ўспры няцця”, — расказвае Валянціна Аляксееўна.
Яе самым строгім крытыкам з’яўляецца муж Валерый Браніслававіч. Сын на гэты конт жартуе, што калі тата адобрыў, то карціну можна смела вы-стаўляць у лонданскай галерэі. Але муж з’яўляецца і галоўным знаўцам яе твор-часці. Для зручнасці ён зрабіў у пакоях адмысловыя рэйкі, таму карціны мож-на лёгка мяняць і, такім чынам, рэгу-лярна абнаўляць экспазіцыю. Вядома, мастачка дорыць карціны сваім родным і сябрам, але тыя работы, якія асабліва падабаюцца сям’і, пакідае ў хатняй ка-лекцыі.
Як мы ўжо казалі, Валянціна Аляксе-еўна пачала маляваць даволі позна, але прыхаваная мара ўзяць у рукі пэндзлік была ў яе заўсёды. Сёння яна з задаваль-неннем успамінае гады вучобы на матэ-матычным факультэце БДУ, куды паступі-ла па выніках алімпіяды. “Усе выхадныя я праводзіла ў акадэмічнай бібліятэцы, дзе займалася матэматыкай, — расказвае Валянціна Аляксееўна. — Потым, калі мы пазнаёміліся з Валерыем Браніслававі-чам (на той час ён быў ужо аспірантам), нават ладзілі там спатканні. А вечарам ішлі ў тэатр, кіно або на выставу карцін — гэта быў наш заслужаны адпачынак. Паз-ней мы хадзілі на вернісажы ўжо з дзець-мі, і выяўленчае мастацтва здавалася мне такім высокім і недасягальным, што я ніколі не думала, што буду таксама вы-стаўляць свае карціны. Дагэтуль я маля-вала толькі ў школе і апошні раз брала ў рукі пэндзлік на ўроку малявання ў 7 кла-се”.
Ішлі гады, Валянціна Аляксееўна пра-цавала, пісала дысертацыю (на стыку ла-зернай фізікі і тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў), гадавала дзяцей — сына і дачку. А калі ў аўтамабільнай аварыі за-гінуў яе брат з сям’ёй, то дзесяцігадо-вы пляменнік стаў трэцім дзіцем Ранцэ-вічаў.
Натуральна, на маляванне Валян-ціне Аляксееўне не хапала часу. Аднак яна ўспа мінае, што, калі дзеці падраслі, яна не выкінула іх акварэльныя фарбы і
пэндз лі, а акуратна прыхавала на леці-шчы з думкай, што некалі што-небудзь намалюе. Але тыя фарбы высахлі: часу ўсё роўна не было…
І вось напрыканцы 1999 года Валян-ціна Аляксееўна пайшла на курсы фла-рыстыкі, дзе ў якасці выпускной работы патрабавалася самастойна зрабіць нава-годні калаж. “Як і вучылі на курсах, я аку-
пейзаж намаляваны ўпэўненай рукой і як быццам з натуры, хаця Валянціна Аляксе-еўна працавала дома.
І ўжо 12 гадоў яна малюе. Прызнаец-ца, што напачатку не хапала тэарэтычных ведаў, а таму давялося многаму вучыцца, пераважна самастойна, бо не так проста знайсці курсы для дарослых. “Мне так ха-целася маляваць, — расказвае Валянціна Аляксееўна, — што нават хворая, лежачы, я малявала і, здаецца, нават лячылася гэ-тым. Сёння я спрабую зразумець тэо-рыю жывапісу, але гэта не так проста, як у матэматыцы. Тут формулы не спрацоў-ваюць, а дзейнічае інтуіцыя. Часта задум-ваеш штосьці, а далей рука сама малюе”.
Адзін музыкант сказаў: “Калі я не буду іграць адзін дзень, гэта будзе прыкмет-на толькі мне. Калі не іграць два дні — заў важыць мой настаўнік. Прапушчу тры дні — звернуць увагу крытыкі. Чатыры дні — убачаць усе”. Валянціна Аляксе-еўна гаворыць, што гэтыя словы можна справядліва аднесці і да мастакоў, але, на жаль, яна не мае магчымасці падыходзіць да мальберта штодня! “Я кожны дзень па-дыходжу да сваіх формул, а маляванне — гэта хобі для душы, — гаворыць Валянці-на Аляксееўна. — Калі малюю, я вольная ад думак, што мне трэба прадаць карці-ну і зарабіць на кавалак хлеба. Таму маля-ванне для мяне як узнагарода”.
Аднак яна ўпэўнена, што хобі вель-мі дапамагае асноўнай рабоце: “Па-пер-шае, чалавек прыходзіць на работу адпа-чыўшы. Па-другое, усе лекцыі я праводжу ў выглядзе прэзентацый, а значыць, яны больш наглядныя і зразумелыя для сту-дэнтаў. І потым, калі чалавек мае захап-ленне і не зацыклены на чымсьці адным, гэта заўсёды ідзе яму на карысць”.
І тут трэба сказаць, што маляванне — не адзінае захапленне Валянціны Аляк-
сееўны. Яна добра шые, разводзіць на лецішчы цэлае мора кветак і рэгуляр-на наведвае ўніверсітэцкі басейн. Сёле-та заняла другое месца ва ўніверсітэце па плаванні. “Уявіце, яна ездзіць у басейн да 8 гадзін раніцы!” — расказвае Валерый Браніслававіч. І каб яшчэ больш паспя-ваць, тры гады назад Валянціна Аляксееў-на атрымала вадзіцельскае пасведчанне.
Разам Ранцэвічы ходзяць у тэатр, на-ведваюць выставы карцін, шмат пада-рожнічаюць па Беларусі і стараюцца бы-ваць за мяжой. Іх трое дзяцей і пяцёра ўнукаў ужо даўно жывуць асобна, але на Каляды і на летні адпачынак сям’я ста-раецца сабрацца разам — і гэта самыя шчаслівыя хвіліны для трох пакаленняў Ранцэвічаў.
Галіна СІДАРОВІЧ[email protected]
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Берагі ракі Мнюты.Берагі ракі Мнюты.
ратна скампанавала кветкі і галінкі, але мне спатрэбіўся прыгожы фон, — рас-казвае Валянціна Аляксееўна. — Тады я знайшла цюбік фарбы і з дапамогай ста-рой зубной шчоткі распырскала яе на ка-лаж. Атрымалася сапраўды эфектна, і на курсах мая работа ўсім вельмі спадаба-лася. Але калі я працавала, побач знахо-дзіўся мой сын, на той час студэнт, і ён з цікавасцю назіраў за тым, як я пырскаю фарбу. Прайшло некалькі дзён, надыхо-дзіў Новы год, і калі мы ў сям’і пачалі аб-меньвацца падарункамі, я атрымала ад сына пакет, дзе ляжалі пэндзлі, аква-рэльныя фарбы, тэмпера і алей. Так сын першым заўважыў маю цікавасць да ма-лявання, і 1 студзеня 2000 года я намаля-вала сваю першую карціну”.
Сёння гэтая карціна — сапраўдная ся-мейная каштоўнасць. Цяжка нават паве-рыць, што гэта мастацкі дэбют, бо зімовы
Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета6 сакавіка 2012 года 7Са святам 8 Сакавіка!
Мы заўсёды здзіўляемся, як вы, жанчыны, усюды па-спяваеце, з усім спраўляецеся: і выхоўваць дзяцей, і хадзіць на работу, і гатаваць ежу, і падтрымліваць
чысціню ў доме, і мыць, і прасаваць, і дарыць нам пяшчоту і каханне, да ўсяго яшчэ размаўляць па тэлефоне з сяброўка-мі, сядзець у інтэрнэце, бегаць па магазінах і, канечне, зна-ходзіць вольны час для захапленняў. І наогул, калі б ні клопат жанчын-настаўніц, ці дарылі б вучні сваім матулям на 8 Са-кавіка цацачных зайчыкаў, ці паспрабавалі б дзеці падчас па-ходаў смажаны на вогнішчы хлеб, ці запісвалі б ад сведкаў вайны пранікнёныя ўспаміны? Канечне, падарожнічаць, на-ведвацца ў госці да ветэранаў любяць і настаўнікі-мужчыны, але жанчына надае любой справе асаблівы каларыт. У гэтым і пераканала наведванне лельчыцкай сярэдняй школы № 1.
Які найлепшы падарунак да 8 Сакавіка для сваіх матуль могуць зрабіць вучні? Напэўна, атрымаць выдатную адзнаку. А калі, акрамя дзявяткі або дзясяткі, любімы сынок або да-
Н.М.Гаўрылавец. Т.М.Сяргеенка.
І шыюць, і вандруюць, і музеем кіруюць
чушка прынясе са школы яшчэ і мяккага аранжавага зайчыка або беленькае кацяня, створанае ўласнымі рукамі, то добры настрой для мамы хаця б у святоч-ны сакавіцкі дзень будзе гарантаваны.
— Аднак свята ў жанчын павінна быць не толь-кі раз у год. Таму мае выхаванцы, удзельнікі гурт-ка “Мяккая цацка”, дораць такія падарункі амаль кожны месяц, як толькі сшыюць чароўную жывёлін-ку, — расказвае настаўніца працоўнага навучан-ня кіраўнік гуртка “Мяккая цацка” Лідзія Іосіфаўна Мешчанка.
Перад тым як пачаць аповед пра сваё захаплен-не, настаўніца паклікала з майстэрні да сябе незвы-чайных сяброў. Побач з Лідзіяй Іосіфаўнай на пар-це размясціўся той самы аранжавы зайчык, тут жа ўладкаваўся і ружовы слонік, чырвонае медзве-дзяня і яшчэ некалькі сяброў, паходжанне якіх мо-гуць вызначыць толькі самі стваральнікі цацак.
— Назавём іх “нашы любімыя малпачкі”, — пра-цягнула Лідзія Іосіфаўна. — Наогул, гэтаму заха п-ленню па стварэнні мяккіх цацак я абавязана сваёй матулі, якая многаму мяне навучыла, нягледзячы на тое, што яе ўжо няма 32 гады. Памятаю, я яшчэ была дзяўчынкай гадоў 12-ці, калі мама на апошнія гро-шы купіла мне швейную машынку з ручным прыва-дам, прынесла яе дадому, паставіла перада мной і сказала: “Дачка, у будучыні ты выйдзеш замуж, ста-неш гаспадыняй свайго дома, а каб быць добрай гаспады-няй, трэба ўмець усё”. Сям’я наша жыла небагата, тата быў інвалідам вайны, прайшоў савецка-фінскую і Вялікую Айчын-ную вайну, маці працавала ў калгасе, таму гэта быў вель-мі дарагі падарунак. Не асвоіць сакрэты швейнай справы я проста не маг ла. Першымі вырабамі сталі элементы адзен-ня, спадніцы, сукенкі.
Гэтае майстэрства спатрэбілася Лідзіі Іосіфаўне ў да-лейшым дарослым жыцці, калі разам з мужам, ваен-ным афіцэрам, часта даводзілася пераязджаць на новае
месца жыхарства. Адразу ўладкоўвацца на работу ўдавалася не заўсёды, таму маміна швейная машынка не толькі запаў-няла вольны час будучай настаўніцы, але і прыносіла матэ-рыяльны прыбытак у сям’ю.
— Па волі лёсу я стала настаўніцай пачатковых класаў. Цяпер працую настаўніцай працоўнага навучання і дадатко-ва кірую гуртком “Мяккая цацка”. Майстэрству вырабу мяк-кіх цацак я навучылася самастойна ў той час, калі працавала ў расійскім Рослаўльскім цэнтры творчасці. Новая справа настолькі мяне захапіла, што ў першыя месяцы я сядзела за швейнай машынкай літаральна ночы напралёт. Гэта цяж-кая і карпатлівая праца, яна патрабуе цярпення і ўседлівас-ці. Але ў той жа час гэта і патрэбная справа, у чым асаблі-ва пераконваешся, калі глядзіш у шчаслівыя вочы вучня, які сваімі рукамі сшыў цацку. Яшчэ Сухамлінскі пісаў, што духоўнае жыццё дзіцяці паўнацэннае толькі тады, калі яно жыве ў свеце гульні, музыкі, фантазіі, творчасці, — расказ-вае Лідзія Іосі фаўна.
Менавіта фантазіяй і творчасцю напоўнены заняткі гурт-ка “Мяккая цацка”. Ствараючы пушыстых зайчыкаў, слоні-каў, коцікаў, вучні яшчэ і перавыхоўваюцца, асабліва тыя,
у каго не самыя лепшыя паводзіны і паспяховасць у вучо-бе. Дарэчы, гэтыя дзеці з’яўляюцца самымі актыўнымі на-ведвальнікамі гу ртка.
Выраб мяккіх цацак прыносіць не толькі маральнае за-давальненне ўдзельнікам гуртка, але і выхоўвае ў вучняў уважлівасць, уседлівасць, развівае фантазію. Па-першае, наладжванне выстаў-продажаў дазваляе школе зара бляць і пазабюджэтныя сродкі, па-другое — удзельнікі гуртка “Мяк-кая цацка” неаднойчы станавіліся прызёрамі шматлікіх кон-курсаў самага рознага ўзроўню. Ёсць у Лідзіі Іосіфаўны і аса-бістыя ўзнагароды за працоўнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
— Дзеці шыюць у асноўным невялікія цацкі з футра, па-ралону і сінтэпону; матэрыял закупляецца ў Жлобіне. Галоў-нае — гэта выкрайка. Цацка складаецца з некалькіх дэталяў, у сярэднім — 10, бывае, што і 15, 20. Каб сшыць аранжава-га зайчыка (адзін з самых простых вырабаў), трэба 8 дэталяў
і гадзіны 3—4 работы. Але гэта для мяне. Вучні ж, канечне, затрачваюць значна больш часу, тым больш што ро бяць яны гэта ўручную, — паведаміла Лідзія Іосіфаўна.
Да тыповага жаночага занятку, акрамя шыцця мяккіх ца-цак, можна аднесці і догляд за кветкамі, а таксама за дрэвамі. Як пераканала настаўніца гісторыі Наталля
Міхайлаўна Гаўрылавец, у полі зроку жанчын могуць быць не толькі фікусы, але і дубы, сосны, клёны, бярозы. Разам з вучнямі на працягу ўжо некалькіх гадоў яна часта наведваец-ца да знакамітага на ўсё Убарцкае Палессе дуба, які расце каля вёскі Данілевічы. Мясцовыя жыхары гавораць, што гэ-таму волату больш за 600 гадоў. Дрэва ўжо старое, нямог-лае, і моц не тая, як у маладосці, і крона разгалістая. Аднак дуб выглядае яшчэ даволі бадзёра. І галоўная заслуга ў гэ-тым вучняў як Дуброўскай сярэдняй школы, дзе пачына-ла праца ваць настаўніцай гісторыі Наталля Міхайлаўна, так і сярэдняй школы № 1 Лельчыц. Справа ў тым, што некалькі разоў на год настаўніца разам з вучнямі наведваецца да зна-камітага дуба, сочыць за яго станам, калі трэба, то прыбірае смецце, якое пакі даюць пасля сябе аматары “культурнага” адпачынку на прыродзе. Акрамя таго, настаўніца збірае роз-ныя легенды і паданні, цікавыя гістарычныя факты, звяза-ныя з дубам. Кажуць, што пад ім адпачываў Каўпак, а падчас Вялікай Айчыннай вайны немцы збіраліся вывезці дуб у Гер-манію. Усё было падрыхтавана, каб спілаваць дрэва, але за-вязаўся бой, і толькі дзякуючы партызанам, волат па-раней-шаму расце на сваёй зямлі.
— Важна, каб у ХХІ стагоддзі, эпоху тэхналогій, камп’ютараў, вучні не забывалі, што такое малая радзіма. Можа, па гэтай прычыне, а можа, і таму, што нарадзілася ў маленькай вёсцы Слабодка, дзе з аднаго боку — лес, а з
другога — Убарць і луг з дыяментавай расой, я і пачала ак-тыўна вывучаць родны край. Першым аб’ектам даследаван-ня, безумоўна, стаў цар-дуб. У той дзень, калі мы з дзецьмі ўпершыню прыйшлі да дрэва, волат стаяў задуменна. Напэў-на, узгадваў сваё былое жыццё. Калі ж вучні ўбачылі палес-кага асілка, то адразу ўзрадаваліся і пабеглі яго абды маць… ушасцярох. Даследуем мы літаральна ўсё: дрэвы, вёскі, урочышчы. Хадзілі мы і за 15 кіламетраў у вёску Маркоў-скае на цэглавы завод. На зваротным шляху назбіралі столь-кі грыбоў, што цяпер гэты маршрут наш самы любімы. У выні-ку падарожжаў ствараем работы, праекты. Сярод іх — “Мая глыбінка”, “Мой край”, “Мой родны кут”, “Ах, Чарнобыль… Чарнобыль… Чарнобыль…”, “Фотаэкскурс па родным Па-лессі”, “Вялікая Айчынная вайна вачыма дзяцей ХХІ стагод-дзя”, “Нашчадкі Перамогі”. Гэтыя работы неаднаразова зай-малі прызавыя месцы на раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, — гаворыць Наталля Міхайлаўна.
З асаблівым гонарам настаўніца адзначыла той факт, што ў мінулым годзе на абласной алімпія дзе па гісторыі яе вучаніца 7 “Б”
класа Юля Знавец заняла першае месца. Свой го-нар ёсць і ў настаўніцы гісторыі Тамары Мікалаеў-ны Сяргеенка, кіраўніка школьнага музея баявой славы. Уладзіслаў Шур, які вучыцца ў 11 “А” кла-се, часта перамагаў на школьных і раённых алім-піядах па гісторыі. У мінулым го дзе на абласной алімпія дзе ён заняў першае месца, а на рэспублі-цы атрымаў дыплом ІІІ ступені. У гэтым го дзе Ула-дзіслаў таксама стаў пераможцам абласной алім-піяды, наперадзе — пакарэнне рэспублікі. Такія вынікі, на думку Тамары Мікалаеўны, дасягнуты нездарма, паколькі яшчэ з малодшых класаў Ула-дзіслаў разам з аднакласнікамі пачаў актыўна збі-раць матэрыялы для школьнага музея, право дзіць экскурсіі для яго гасцей.
— Наш музей быў створаны яшчэ ў савецкія часы ветэранам вайны настаўнікам гісторыі Ан-дрэем Максімавічам Маславым. Потым быў перы-яд, калі стэнды стаялі ў падсобным памяшканні. І толькі ў 2005 годзе адбылося ўрачыстае адкрыц-цё абноўленага музея. Нашы экспанаты расказва-юць у асноўным пра па дзеі Вялікай Айчыннай вай-ны, якія адбыліся на тэрыторыі Лельчыцкага раёна. У музеі праводзяцца ўрокі мужнасці, сустрэчы з ве-
тэранамі. На жаль, апошнім часам ветэраны прыходзяць да нас вельмі рэдка, бо знаходзяцца ў даволі паважаным узрос-це, — гаворыць Тамара Мікалаеўна.
На маё пытанне, чаму настаўніца вырашыла кіраваць му-зеем баявой славы, што ў прынцыпе з’яўляецца мужчынскай справай, жанчына адказала так:
— У маёй сям’і была асабістая трагедыя. У першыя дні вайны прапаў без вестак дзядуля, а бабуля так і не вый-шла потым замуж. Гавораць, што ён загінуў у Бесарабіі. Аднак ніякія пошукі ні ў інтэрнэце, ні ў архівах не далі на гэта дакладнага адказу. Так работа з дакументамі ваен-нага часу паступова перарасла ў пошукі звестак пра лёс землякоў, якіх не абмінула вайна. Паступова пачалі збі-рацца матэрыялы для нашага музея, а таксама стварацца вучнёўскія даследчыя работы і рэфераты, сярод якіх, на-прыклад, “Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Беларусі”, “Слаўны шлях дзядоў нашых”, “Памятай імя сваё”, “Жан-чыны-героі Вялікай Айчыннай вайны”, “Лельчыцкі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны”, — паведаміла Тамара Мі-калаеўна.
У кожнай з вас, паважаныя настаўніцы, як і ў вашых лельчыцкіх калег, ёсць свае захапленні. Нехта з вас шые, нехта вандруе, нехта кіруе музеем. І як вы ўсю-
ды паспяваеце, з усім спраўляецеся, калі ў вас яшчэ і работа, і сям’я? Для нас гэта застаецца загадкай. Але, думаю, сакрэт такі: за якую б справу вы ні браліся, усё робіце адказна, сум-ленна, сардэчна, з любоўю.
Ігар ГРЭЧКА[email protected]
Фота аўтара.
Першая шые мяккія цацкі, другая падарожнічае па родным краі, трэцяя кіруе музеем баявой славы… У кожнай з гераінь нашага матэрыялу — сваё захапленне, а вось аб’ядноўвае гэтых жанчын работаў сярэдняй школе № 1 Лельчыц, любоў да вучняў і ўпэўненасць у тым, што напярэдадні 8 Сакавіка яны прынясуць дадому са школы вялікі букет кветак.
Л.І.Мешчанка.
Настаўніцкая Настаўніцкая газетагазета6 сакавіка 2012 года8 Са святам 8 Сакавіка!
Галоўны рэдактар Вадзім Кнышаў
ВЕСЕННИЕ КАНИКУЛЫ!ВЕСЕННИЕ КАНИКУЛЫ!ТУРЫ ПО ЕВРОПЕ С ПОСЕЩЕНИЕМ ПАРИЖА!
5 лучших программ!Туры в Киев, Питер, Прагу!Вильнюс — Тракай, 2 дня — 75 евро!Виза в Литву для школьных групп бесплатно!
ДЕТСКИЙ И МОЛОДЁЖНЫЙДЕТСКИЙ И МОЛОДЁЖНЫЙОТДЫХ В БОЛГАРИИ!ОТДЫХ В БОЛГАРИИ!
Кранево: "Добруджа", "Бригантина", "Бамбук", "Палма", "Альбатрос" — от 235 евро! Солнечный берег: "Дельта бич" — от 315 евро!Золотые пески: "Темида" — 310 евро,Новинка "Спорт палас", 4* — 385 евро!Созополь "Спартак" — 315 евро!Китен "Грин парк" — 340 евро!
ФЕСТИВАЛИ ДЕТСКОГО ТВОРЧЕСТВАФЕСТИВАЛИ ДЕТСКОГО ТВОРЧЕСТВАВ БОЛГАРИИ! В БОЛГАРИИ! От 235 евро! Детский отдых
в Польше и Словакии — от 380 евро!
У нас лучшие цены и лучшие условия для педагогов!
ЧУП "Экотурист", УНП 190601349.
226-07-94, 200-67-42, МТС5010887,вел 624-84-37 www.ecotouristminsk.info
— Таіса Іванаўна, што ўсё-такі змусіла вас звярнуцца да та-кой асабістай тэмы?— Па-першае, настальгія. Чым
далей адыходзяць дзіцячыя гады, тым яскравей паўстаюць успаміны. І калі даводзіцца бываць на Случ-чыне — у самім Слуцку, на хутары Манькова, дзе я нарадзілася, у вёс-цы Падліпцы, дзе я пражыла пяць шчаслівых гадкоў ранняга дзяцін-ства, — мяне быццам магнітам цягне на сустрэчу з дзяцінствам — паслу-хаць зязюльку, у думках паразмаў-ляць з бусламі… Кожны раз балюча сціскаецца сэрца. Па-другое — лю-боў да роднага слова, наогул да род-ных традыцый, да роднага. Паэма не магла не напісацца, таму што вырас-ці ў вялікай дружнай сям’і, дзе кож-ны ведаў, што яго любяць, разумеюць і заўсёды падтрымаюць, — гэта вялікае шчасце. Я пятае дзіця ў сям’і. Я вырасла ў любові. А бацькоў ская любоў, любоў родных робяць цуд. Паэма для мяне таксама стала такім вось цудам.
— Ці цяжка давалася работа над творам? Колькі часу яна ў вас заняла? — Мне часта сніўся наш дворык, буслянка,
лясок… І аднойчы пасля выразнага сну я запіса-ла ў дзённік немудрагелістую фразу: “Часта мне начамі сніцца казка-вёсачка Падліпцы”. Запіса-ла і ўстрапянулася — гэта ж пачатак паэмы! І ра-бота пайшла — пісалася лёгка, прасветла, узвы-шана… Калі цягам некалькіх месяцаў 2002 года я напісала, па сутнасці, ужо ўсю паэ му, павезла рукапіс роднай сястры Зоі Падліпскай — паэт-цы, майму першаму крытыку. Мы не спалі тады ўсю ноч, абмяркоўвалі напісанае. Зоя раіла ад-класці на пэўны час рукапіс, каб потым вярнуц-ца. Але на наступны дзень я ўбачыла на во-кладцы рукапісу яе вердыкт: “Малайчына!”. І гэта быў мне знак — трэба далей дапра-цоўваць твор, трэба дарабіць справу да канца. Гэтым я і зай-малася ўсе наступныя сем га-доў, пакуль у 2009 годзе за-кончаны рукапіс не прынялі ў выдавецтве.
— У паэме вы ствараеце цэлую галерэю даклад-на выпісаных паэтычных партрэтаў: бабулі Ары-ны Адамаўны, маці, баць-кі, дзядзькі Пятра, мно-гіх іншых родных, першай настаўніцы Вольгі Кана-новіч-Бусел… Наколь-кі складана было ўва-са бляць дарагія сэрцу вобразы?— Паэма, так бы мовіць, ад-
крылася мне ў сне, і потым да-паўнялася, перапісвалася, удакладнялася так-сама ў асаблівай ступені дзякуючы прарочым снам. Аднойчы я ўбачыла маму, якая даўно ўжо, калі мне было ўсяго 17 гадоў, пайшла ў лепшы свет. Мы гулялі па квяцістым поплаве. Але неча-кана яна стала паволі аддаляцца ад мяне. Я кіну-лася даганяць, клікала яе, а яна ўсё адыходзіла далей і далей… Раптам азірнулася, усміхнулася так ласкава і знікла. Я імгненна тады прачнула-ся. Я выразна бачыла яе аблічча! Што яна хаце-ла мне сказаць? Ці прадказаць? Ці ад нечага пе-расцерагчы? На душы было шчымліва і светла. Я захлыналася ўвесь дзень пачуццямі: “Да калыскі свет не блізкі, / Свет не блізкі да калыскі. / Наш пасёлачак Манькова — / Сутнасці маёй аснова. / Тут жыла невыпадкова, / Я сваё стрымаю слова /
Карані і крылыНапрыканцы мінулага года ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ўбачыла свет новая кніга вядомай паэткі-песенніцы, журналіста і педагога Таісы Трафімавай “Вёска пад ліпамі”. Змест кнігі складае адна вялікая аднайменная паэма — відавочна, твор вельмі адметны як для самой аўтаркі, так і для сённяшняй айчыннай паэзіі ў цэлым. У той час як сучасныя паэты, як, зрэшты, і празаікі, усё больш і больш імкнуцца рэалізоўваць так званыя малыя літаратурныя формы, Таіса Трафімава ўсур’ёз замахнулася на тое, каб стварыць сродкамі паэзіі паўнацэнную эпічную рэч. Аўтабіяграфічная паэма “Вёска пад ліпамі” — гэта прасякнуты любоўю да родных каранёў і родных мясцін на Случчыне дэталёвы вершаваны аповед пра маленства аўтаркі, яе родных і блізкіх, пра тое радзіннае і святое, чым даражыць яна больш за ўсё на свеце. Пра такое сапраўды сёння пішуць усё радзей і радзей. Таіса Трафімава адказала на некалькі пытанняў нашага карэспандэнта.
Як прачынаецца ў чалавеку паэт, мастак, кампазітар? Якім чынам ён раптам адчувае, што можа не толь-
кі карыстацца чужымі паэтычнымі радка-мі, чужымі жывапіснымі палотнамі, чужой музыкай, дастаючы ўсё гэта ў адкрытым доступе з назапашаных стагоддзямі куль-турных скарбаў, але яшчэ і ствараць сваё, новае, нікім да яго яшчэ не прыдуманае і не напісанае? Кожны творчы чалавек ад-казвае на падобныя пытанні па-свойму, а часцей проста не можа ўспомніць — калі, як і чаму… Усе прычыны і пачаткі надзей-
на пакрыты тайнай ірацыянальнага і інтуі-тыўнага.
Але так здараецца не заўсёды. І якое ж гэта, напэўна, вялікае шчасце для твор-цы — ведаць свой другі дзень нара-джэння, той дзень, калі нарадзіўся першы верш, першая карціна, першая песня!..
Усё папярэдняе жыццё, пачынаючы са звычайных народзін і ажно да 2008 года, нібыта рыхтавала Інесу Урбановіч ме-навіта да другога сцэнарыя. Родам з На-вагрудка, яна скончыла музычны факуль-тэт Мінскага педагагічнага інстытута, дзе атрымала прафесію настаўніка музыкі са спецыяльнасцю кіраўніка харавога ка-лектыву. Потым лёс закінуў яе ў Жодзіна. У гэтым горадзе, знакамітым найперш сваёй грознай аўтапрамысловасцю, яна знайшла і сям’ю, і работу — выкладчыка фартэпіяна ў жодзінскай сярэдняй школе № 5. Жыццё то радавала, то засмучала, то наносіла дастаткова балючыя ўдары са спіны — Інеса Анатольеўна прымала ўсё як належнае і годна пера адольвала ўсе цяжкасці, застаючыся вернай сабе, сям’і і рабоце. Магчыма, і зорак з неба асаблівых не хапала, проста сумленна выконвала па жыцці свой доўг — як жон-ка, як маці, як настаўніца… Ды толькі лёс іншым разам выкідвае занадта жорсткія конікі. Цэлая чарада выпрабаванняў аб-рынулася на Інесу Урбановіч якраз у но-вым тысячагоддзі — хваравітасць сына, уласныя бясконцыя хваробы і, як вынік, некалькі сур’ёзных аперацый, пасля чаго яна страціла два слыхавыя нервы. Што азначала гэта для чалавека, прафесй-на звязанага з музыкай, думаецца, тлу-мачыць не трэба… Але якраз тады зда-рыўся цуд, быццам у пацвярджэнне, што адно гора не ходзіць. Літаральна на на-ступны дзень пасля выпіскі з бальніцы Інесе Ана тольеўне прапанавалі прыня-ць удзел у конкурсе на лепшую песню, прысвечаным 365-годдзю Жодзіна і60-годдзю БелАЗа… і яна згадзілася паўдзельнічаць! Як такое было магчы-ма ў той сітуацыі, яна і сама да канца неўсведамляе, толькі памятае, што кожны гук фартэпіяна адгукаўся болем. І з гэтым болем нараджаліся яе першыя песні — першыя ўласныя мелодыі і словы…
На тым конкурсе Інеса Урбановіч ста-ла абсалютнай пераможцай за цыкл пе-сень аб горадзе і БелАЗе — аўтарскі эксклюзіў літаральна паланіў творчую ка-місію аўтазавода на чале з намеснікам гендырэктара Станіславам Якубовічам. Але галоўнае, мабыць, нават не гэта, а тое, што для самой аўтаркі той конкурс стаў новым пунктам адліку ў жыцці, гэ-такай паэтычна-музычнай рэвалюцыяй у душы і сэрцы.
З таго часу Інеса Урбановіч не ўяў-ляе свайго існавання без паэзіі і песні. І, дзякуй богу, яе творчыя набыткі паступо-ва ўсё актыўней урастаюць у культурную прастору Жодзіна і не толькі гэтага гора-да. Паэзію Інесы Анатольеўны ахвотна друкуюць мясцовыя СМІ, друкавала не-аднойчы і наша газета ў рубрыцы “Твор-часць настаўнікаў”. У 2011 годзе яна стала пераможцай паэтычнага конкур-су рэспубліканскага часопіса “Алеся”. Яе песні можна пачуць у выкананні жо-дзінскіх вакальна-інструментальных груп “Люстэрка” ды “Настальгія” і, канечне ж, вучняў яе роднай жодзінскай сярэдняй школы № 5 — узорнага хору “Рабінка” і асобных салістаў. Яскравым сведчан-нем прызнання таленту Інесы Анатольеў-ны нядаўна стаў яе торчы вечар у гарад-скім Доме культуры: даўно там не бачылі столькі кветак, не чулі столькі душэўных і цёплых слоў у адрас аднаго чалавека.
А што, уласна кажучы, жодзінская сярэдняя школа № 5, у якой Інеса Ур-бановіч нязменна працуе вось ужо роў-на 30 гадоў? Магчыма, школьныя спра-
вы адышлі ў жыцці настаўніцы на другі план на фоне, так бы мовіць, яе асабіс-тых творчых поспехаў? Нічога падобнага! У гутарцы з аўтарам гэтых радкоў яна не адзін раз падкрэсліла, што школа і дзеці для яе як былі, так і застаюцца на першым месцы. Яны для яе самае галоўнае шчас-це і сэнс існавання, што добра пацвяр-джаецца яе ж уласнымі паэтычнымі сло-вамі: “Судьба моя и жизнь моя, / Мечта моя крылатая! / Вся помещается земля / Там, где есть школа пятая!”. Інеса Анато-льеўна па-ранейшаму актыўна піша сцэ-
нарыі для школьных свят і канцэртаў, рых-туе вядучых для такіх мерапрыемстваў, а на ўроках фартэпіяна імкнецца не толькі навучыць спецыяльнасці сваіх выхаван-цаў, але і даць ім пэўныя чалавечыя ўрокі, неабходныя для далейшага жыцця. Улас-ная ж творчасць дала толькі яшчэ больш магчымасцей для такіх урокаў. Чаго вар-ты, напрыклад, цыкл яе вершаў, напіса-ных у якасці рэальных і магчымых пытан-няў вучаніц: як распазнаць каханне? дзе знайсці годнага мужа? адкуль бяруцца звяглівыя жонкі? як утрымаць побач з са-бой каханага мужчыну?.. І выхаванкі Іне-сы Анатольеўны адказваюць ёй за такую шчырасць удзячнасцю. Яна неаднойчы чула ад іх прызнанні кшталту “Вы думае-це, я цярпела б столькі гадоў гэтую бан-дуру? (Маецца на ўвазе фартэпіяна. — М.Ч.) Ды я толькі асабіста з-за вас хаджу на вашы заняткі!”.
Як часта, апынаючыся ў педагагічным асяроддзі, мы, журналісты “Настаўніцкай газеты”, чуем у самых розных варыян-тах словы пра любоў і павагу да дзяцей, пра адчуванні дзіцячай душэйнай чысціні і клопат пра яе захаванне! Сказаць тут не-шта незвычайнае і сапраўды цяжка. Але вось, здаецца, у гутарцы з Інесай Урба-новіч я такое пачуў: “Узвысіцца да дзіця-ці, узвысіцца да самага маленькага, на-ват да першакласніка…”.
Адсюль, зрэшты, і ўсе вершы з песня-мі для дзяцей.
Мікола ЧЭМЕР[email protected]
Узвысіцца да дзіцяціУзвысіцца да дзіцяці
Упраўленне адукацыі Мінскага абл-выканкама, Мінскі абласны камітэт Бела-рускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і Савет ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху пры Мін-скім абкаме смуткуюць у сувязі са смер-цю былога загадчыка аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама Марыі Аляк-сандраўны ДРАБАТОВІЧ і выказваюць шчырае спачуванне яе родным і блізкім.
І пад водар чабаровы / Аблачынай васільковай / Узнімуся над Маньковам, / Да нябёсаў дакрану-ся, / Цёплым дожджыкам пральюся / І вясёлкай усміхнуся. / Верце мне: абавязкова / Часам ран-нім, вечаровым, / Можа, ластаўкай вясновай, / Можа, коласам жытнёвым, / Можа, песняй, можа, словам / Я вярнуся ў Манькова…”. Калі пісала пра родных, рэальна адчувала іх пры-сутнасць, падтрымку, нават як бы суаўтар ства. Яны былі для мяне гэтакімі анёламі-ахоўнікамі. І, дарэчы, паводле колішніх расповедаў бабулі, менавіта анёлы-ахоўнікі збераглі ў вайну наш пасёлак, не далі яму спазнаць лёс Хатыні.
— Ваш бацька, як вынікае з паэмы, быў настаўнікам роднай мовы і літаратуры… Напэўна, і ваша любоў да роднага сло-ва — у першую чаргу ад яго? — Безумоўна! Мой бацька Іван Паўлавіч Яну-
чок больш як 40 гадоў адпрацаваў у сельскай школе. Для нас, дзяцей, ён быў цэлым сусветам!
Раз дзел, прысвечаны бацьку, я невыпадкова назвала “Баць-каў наказ”. Уваччу і да сёння стаіць усё гэта: “Чым мне пом-няцца Падліпцы — / Гэта кнігі на паліцах, / Стосы сшыткаў на стале. / Баць ка ў светлым кап-тане / Акуратна іх гартае / І па-мылкі выпраўляе. / Пры газо-вачцы не спіць, / Як на варце, ён стаіць / З невуцтвам. І так трывожна, / Хіба ж памыліц-ца можна?! / Слоўцы ж род-ныя, жывыя, / Нібы кветкі лугавыя. / Палюбуйся іх пяш-чотай, / Дай душы сваёй ра-боту, / Каб душа не пустава-ла, / Слоўцы-кветкі адчувала”. І далей: “Ты — часцінка Бела-русі, / На цябе я спадзяюся. / І запомні, школьнік-сынку: / Праў не маеш на памылку! / Наша моўнае суквецце / Па-
важанае ў свеце, / Дзе б ні быў, сваёй зямліцай / Не саромся ганарыцца. / Так ён з сшыткамі га-моніць, / Быццам зноў урок праводзіць. / Аж пад раніцу кладзецца, / Ці зусім не давядзецца…”. Сёння мне цяжка чытаць гэтыя радкі, таму што, на жаль, зусім нядаўна таты не стала. Адно ра-дуе: паэма паспела выйсці яшчэ пры яго жыц-ці. “Лёгка чытаецца, а галоўнае — запамінаец-ца…” — шчыра радаваўся тата майму поспеху, як і заўсёды ў жыцці.
— А што б вы самі пажадалі сваім чыта-чам-настаўнікам?— Ёсць такія мудрыя словы: “Дзве рэчы вы
можаце падарыць свайму дзіцяці на ўсё жыццё. Адна — карані, другая — крылы”. Адштурхоўва-ючыся ад гэтай фразы, я і чытачам бы пажада-ла: шануйце свае карані і адчувайце крылы за плячыма. Вяртайцеся да сваіх вытокаў. Яны і да-дуць вам крылы.
Альжбета ПУНТУС.
Наступны нумар "Настаўніцкай газеты" выйдзе 13 сакавіка.