24
1 ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ Ў 2019/2020 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адкацыі» Бесперапыннае ўдасканаленне майстэрства педагога спрыяе павышэнню якасці адукацыйнага працэсу. Метадычная работа з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры накіравана на рэалізацыю іх патрэбы ў прафесійным развіцці. Асноўныя задачы метадычнай работы з педагагічнымі работнікамі пастаўлены ў Інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2019/2020 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі». У 2019/2020 навучальным годзе дзейнасць метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прапаноўваецца арганізаваць па тэме «Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі». Дадзеная тэма была абрана на аснове аналізу вынікаў рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі, запатрабаванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, складанасцей, якія былі выяўлены падчас правядзення павышэнняў кваліфікацыі, семінараў і іншых метадычных мерапрыемстваў для педагогаў. У навуковай літаратуры сѐння няма адзінага агульнапрынятага падыходу да разумення і класіфікацыі прадметна-метадычных кампетэнцый педагога. На практыцы такое становішча выклікае пэўныя складанасці ў працэсе метадычнай работы са спецыялістамі агульнай сярэдняй адукацыі . У сувязі з гэтым,

ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

  • Upload
    others

  • View
    18

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

1

ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ

З НАСТАЎНІКАМІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

Ў 2019/2020 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч,

метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы

дзяржаўнай установы адукацыі

«Акадэмія паслядыпломнай адкацыі»

Бесперапыннае ўдасканаленне майстэрства педагога спрыяе павышэнню

якасці адукацыйнага працэсу. Метадычная работа з настаўнікамі беларускай

мовы і літаратуры накіравана на рэалізацыю іх патрэбы ў прафесійным

развіцці.

Асноўныя задачы метадычнай работы з педагагічнымі работнікамі

пастаўлены ў Інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2019/2020 навучальным годзе

адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні

факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай

сярэдняй адукацыі».

У 2019/2020 навучальным годзе дзейнасць метадычных фарміраванняў

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прапаноўваецца арганізаваць па тэме

«Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах

абнаўлення зместу адукацыі». Дадзеная тэма была абрана на аснове аналізу

вынікаў рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі, запатрабаванняў

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, складанасцей, якія былі выяўлены

падчас правядзення павышэнняў кваліфікацыі, семінараў і іншых метадычных

мерапрыемстваў для педагогаў.

У навуковай літаратуры сѐння няма адзінага агульнапрынятага падыходу

да разумення і класіфікацыі прадметна-метадычных кампетэнцый педагога. На

практыцы такое становішча выклікае пэўныя складанасці ў працэсе метадычнай

работы са спецыялістамі агульнай сярэдняй адукацыі. У сувязі з гэтым,

Page 2: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

2

абапіраючыся на даследаванні І. А. Зімняй, Н. В. Кузьміной, А. К. Маркавай,

Л. М. Міцінай, В. А. Сласцѐніна і А. В. Хутарскога, пад прадметна-

метадычнымі кампетэнцыямі настаўніка мы разумеем наступныя:

прадметная кампетэнцыя (валоданне зместам адпаведнага вучэбнага

прадмета, а таксама метапрадметнымі і прадметнымі кампетэнцыямі, якія ѐн

прадугледжвае);

метадычная кампетэнцыя (валоданне педагагічнымі тэхналогіямі і

методыкай выкладання адпаведнага вучэбнага прадмета, уменне арганізаваць

педагагічную камунікацыю);

псіхолага-педагагічная кампетэнцыя (валоданне асновамі педагагічнай

псіхалогіі і канфлікталогіі, уменне прымяняць іх з улікам моцных бакоў асобы

настаўніка і яго здольнасцей да адаптацыі ў канкрэтнай педагагічнай сітуацыі);

рэфлексіўная кампетэнцыя (валоданне падыходамі да аналізу ўласнай

педагагічнай дзейнасці настаўніка, да пабудавы ўласнай траекторыі навучання,

якая ўключае самаразвіццѐ, самаўдасканаленне і самарэалізацыю педагога);

здароўезберагальная кампетэнцыя (валоданне асновамі здаровага ладу

жыцця, падыходамі да прафілактыкі прафесійнага выгарання, навыкамі

арганізацыі ўласнай прафесійнай дзейнасці з выкарыстаннем тайм-

менеджменту).

Падчас метадычнай работы з настаўнікамі развіццѐ вылучаных вышэй

кампетэнцый павінна ісці ў сукупнасці, пры гэтым у 2019/2020 навучальнам

годзе акцэнт робіцца на прадметнай і метадычнай кампетэнцыях.

У межах метадычнай работы рэкамендуецца разгледзець наступныя

актуальныя пытанні тэорыі і методыкі выкладання прадметаў з улікам

эфектыўнага вопыту педагогаў рэгіѐна:

шляхі ўдасканалення прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры;

правядзенне кантрольна-ацэначнай дзейнасці як абавязковы складнік

прафесійнага майстэрства настаўніка беларускай мовы і літаратуры;

Page 3: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

3

фарміраванне рытарычнай і сацыякультурнай кампетэнцый вучняў

сродкамі вучэбнага прадмета «Беларуская мова»;

развіццѐ культуралагічнай і культуратворчай кампетэнцый вучняў на

вучэбных занятках па беларускай літаратуры;

змест абноўленых вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Беларуская

літаратура»: аўтары, творы, методыка выкладання;

рэкамендацыі па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі

як рэсурс развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў;

асаблівасці трансляцыі эфектыўнага вопыту выкладання вучэбных

прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

АБЛАСНЫ ЎЗРОВЕНЬ

У вучэбныя праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай

мовы і літаратуры неабходна ўключыць наступныя пытанні:

развіццѐ прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў на вучэбных

занятках па беларускай мове і літаратуры;

шляхі ўдасканалення прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка

беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі;

методыка вывучэння аўтараў і твораў, якія з’явіліся ў абноўленых

вучэбных праграмах па беларускай літаратуры;

кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на вучэбных занятках па

беларускай мове і літаратуры;

псіхалагічны аспект прафесійнага майстэрства педагога;

развіццѐ чытацкай пісьменнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў

«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

асаблівасці работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры з філалагічна

адоранымі і высокаматываванымі вучнямі;

змест адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі (беларуская

мова і літаратура).

Page 4: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

4

На абласным узроўні ў 2019/2020 навучальным годзе рэкамендуем

правесці наступныя мерапрыемствы.

1. Тэматычны семінар «Развіццё прадметна-метадычных

кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры».

Рэкамендуем разгледзець наступныя пытанні:

- прадметна-метадычныя кампетэнцыі настаўнікаў беларускай мовы і

літаратуры;

- шляхі фарміравання і развіцця прадметна-метадычных кампетэнцый

педагогаў;

- формы метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры

(майстар-клас, урок для дарослых і інш.);

- значэнне самаадукацыі для развіцця прафесійнага майстэрства педагога;

- псіхалагічная падрыхтоўка настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Акушевич, А. А. Урок для взрослых как форма методической

работы / А. А. Акушевич // Сб. науч. тр. Академ. последиплом. образования. –

Минск, 2018. – Вып. 16. – С. 9–23.

2. Ананчыкава, А. Урок для дарослых – новая форма метадычнай

работы / А. Ананчыкава // Настаўніцкая газета. – 19.08.2017. – С. 21.

3. Асадуллин, Р. М. К вопросу о формировании и развитии

профессиональной компетентности педагога / Р. М. Асадуллин,

Р. З. Галиуллина // Вестник Челябинского государственного университета. –

2013. – № 26 (317). – С. 120–123.

4. Богачева, И. В. Мастер-класс как форма повышения

профессионального мастерства педагогов : методические рекомендации /

И. В. Богачева, И. В. Федоров ; ГУО «Акад. последиплом. образования». –

Минск : АПО, 2012. – 95 с. [Электронный ресурс] // Сайт ГУО «Акад.

последиплом. образования». – Режим доступа:

http://www.academy.edu.by/files/Master%20klas.pdf. – Дата доступа: 01.06.2019.

Page 5: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

5

5. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : дапам.

для студэнтаў філал. спецыяльнасцей выш. навуч. устаноў / І. М. Гоўзіч,

А. І. Лугоўскі, С. А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 229 с.

6. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии – 3 /

Н. И. Запрудский. – Минск : Сэр-Вит, 2017. – 166 с.

7. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб.

дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па

спецыяльнасці «Беларуская філалогія» / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. –

Мінск : РІВШ, 2007. – 252 с.

8. Митина, Л. М. Психология личностно-профессионального развития

субъектов образования / Л. М. Митина. – М. ; СПб. : Нестор-История, 2014. –

376 с.

9. Митина, Л. М. Психология труда и профессионального развития

учителя : учеб. пособие для студентов высших педагог. учеб. заведений /

Л. М. Митина. – М. : Издательский центр «Академия», 2004. – 320 с.

10. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

11. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

12. Шкатова, Т. Г. Содержание профессиональной компетентности

педагога / Т. Г. Шкатова // Ярославский педагогический вестник. – 2010. –

№ 1. – С. 100-103.

2. Тэматычны семінар «Методыка вывучэння беларускай літаратуры

ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі».

Рэкамендуем разгледзець наступныя пытанні:

- змест абноўленых вучэбных праграм па вучэбным прадмеце

«Беларуская літаратура»;

- асаблівасці выкладання беларускай літаратуры ў 9 класе;

Page 6: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

6

- методыка вывучэння аўтараў і твораў, уведзеных у абноўленую

вучэбную праграму па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»;

- метадычныя падыходы да работы з творамі са спіса для дадатковага

чытання;

- міжпрадметныя сувязі на ўроках беларускай літаратуры;

- вывучэнне беларускай літаратуры на павышаным узроўні;

- эфектыўны вопыт рэалізацыі абноўненых вучэбных праграм па

беларускай літаратуры;

- роля настаўніка ў павышэнні цікавасці да беларускай літаратуры.

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : дапам.

для студэнтаў філал. спецыяльнасцей выш. навуч. устаноў / І. М. Гоўзіч,

А. І. Лугоўскі, С. А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 229 с.

2. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

3. Праскаловіч, В. У. Методыка выкарыстання кампетэнтнасна

арыентаваных заданняў на ўроках беларускай літаратуры (на матэрыяле тэмы

«Францыск Скарына») / В. У. Праскаловіч // Асоба і творчая спадчына

Францыска Скарыны : рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя : матэрыялы V Міжнар.

Скарынаўскіх чытанняў, прысвеч. 500-годдзю беларус. кнігадрукавання, Мінск,

БДУ, 17-18 ліст. 2017 г. / рэдкал.: А. І. Бельскі, І. Э. Багдановіч, В. П. Крычко. –

Мінск, 2017. – С. 55–61.

4. Руцкая, А. В. Методыка выкладання беларускай літаратуры :

вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па

спецыяльнасці «Беларуская філалогія» / А. В. Руцкая, М. У. Грынько. – Мінск :

Издательство Гревцова, 2010. – 181 c.

5. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

Page 7: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

7

3. Семінар-практыкум «Кантрольна-ацэначная дзейнасць як складнік

матадычнай кампетэнцыі настаўніка беларускай мовы і літаратуры».

Рэкамендуем разгледзець наступныя пытанні:

- адрозненні паміж ацэнкай і адзнакай; самаацэнка і ўзаемаацэнка;

- нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных

прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

- адметнасці выкарыстання дзесяцібальнай сістэмы ацэнкі вынікаў

вучэбнай дзейнасці вучняў;

- асаблівасці ацэньвання пісьмовых работ па беларускай мове;

- работа над памылкамі і аналіз кантрольных (пісьмовых) работ па

беларускай мове;

- прамежкавы і тэматычны кантроль: падрыхтоўка, адбор і стварэнне

заданняў, ацэньванне;

- падыходы да правядзення вуснага апытання;

- ацэньванне творчых і кампетэнтнасна арыентаваных заданняў;

- ацэньванне ў актыўнай ацэнцы як стратэгіі навучання;

- арганізацыя зваротнай сувязі на вучэбных занятках;

- тэхніка задавання пытанняў.

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Актыўная ацэнка ў дзеянні : вопыт настаўнікаў Беларусі : дапам.

для настаўнікаў / М. І. Запрудскі, М. В. Кудзейка, Т. П. Мацкевіч [і інш.] ; пад

рэд. М. І. Запрудскага. – Мінск : Юсцінус, 2014. – 238 с.

2. Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце

«Беларуская літаратура» [Электронны рэсурс] / Нацыянальны адукацыйны

партал. – Рэжым доступу: https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protses-2019-

2020-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie/202-uchebnye-predmety-v-xi-

klassy/1270-belaruskaya-litaratura.html. – Дата доступу: 01.06.2019.

3. Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце

«Беларуская мова» [Электронны рэсурс] / Нацыянальны адукацыйны партал. –

Рэжым доступу: https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protses-2019-2020-

Page 8: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

8

uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie/202-uchebnye-predmety-v-xi-

klassy/1269-belaruskaya-mova.html. – Дата доступу: 01.06.2019.

4. Беларуская мова. Пераказы з дадатковымі заданнямі : 8-9 класы /

Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2017. – 128 с.

5. Запрудский, Н. И. Контрольно-оценочная деятельность учителя и

учащихся : пособие для учителя / Н. И. Запрудский. – Минск : Сэр-Вит, 2012. –

160 с.

6. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии – 3 /

Н. И. Запрудский. – Минск : Сэр-Вит, 2017. – 166 с.

7. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

8. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

4. Семінар-панарама педагагічнага вопыту «Эфектыўны вопыт развіцця

прадметных кампетэнцый вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове

і літаратуры».

Рэкамендуем разгледзець наступныя пытанні:

- эфектыўны вопыт рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да навучання

беларускай мове і літаратуры;

- фарміраванне і развіццѐ рытарычнай і сацыякультурнай кампетэнцый

вучняў сродкамі вучэбнага прадмета «Беларуская мова»;

- фарміраванне і развіццѐ культуралагічнай і культуратворчай

кампетэнцый вучняў сродкамі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»;

- вывучэнне беларускай мовы і літаратуры на ІІІ ступені агульнай

сярэдняй адукацыі;

- трансляцыя эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры як метадычная задача;

- аналіз публікацый па выкладанні беларускай мовы і літаратуры ў

метадычных часопісах за апошнія 3 гады.

Page 9: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

9

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Беларуская мова і літаратура : часопіс / РУП «Выдавецтва

“Адукацыя і выхаванне”».

2. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

3. Роднае слова : часопіс / Установа «Рэдакцыя часопiса “Роднае

слова”».

4. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

5. Круглы стол «Развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў з улікам

вынікаў рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі».

Рэкамендуем разгледзець наступныя пытанні:

- сутнасць паняцця «чытацкая пісьменнасць» у беларускім адукацыйным

дыскурсе;

- Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў

(PISA) і навучанне беларускай мове і літаратуры;

- шляхі павышэння чытацкай пісьменнасці вучняў на аснове вынікаў

рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі;

- магчымасці вучэбных дапаможнікаў у развіцці чытацкай пісьменнасці

вучняў;

- мэтазгоднасць укаранення медыяадукацыі з мэтай развіцця чытацкай

пісьменнасці вучняў;

- праблемы і перспектывы развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў;

- удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка ў

кантэксце развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў.

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Валочка, Г. М. Беларуская мова. 7 клас : дыдактычныя і

дыягнастычныя матэрыялы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд.

Page 10: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

10

адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, І. У. Булаўкіна. –

Мінск : Сэр-Віт, 2018. – 76 с.

2. Валочка, Г. М. Міжнародная ацэнка адукацыйных дасягненняў

вучняў (PISA) : чытацкая пісьменнасць / Г. М. Валочка // Роднае слова. –

2017. – № 4. – С. 50–53.

3. Валочка, Г. М. Фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў працэсе

навучання беларускай мове / Г. М. Валочка // Роднае слова. – 2017. – № 6. –

С. 50–54.

4. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

5. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

6. Цукерман, Г. А. Оценка читательской грамотности : материалы к

обсуждению / Г. А. Цукерман ; Рос. акад. образования. – Москва : РАО, 2010. –

67 с.

РАЁННЫ ЎЗРОВЕНЬ

Дзейнасць усіх метадычных фарміраванняў павінна планавацца з улікам

адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных работнікаў, іх

прафесійных інтарэсаў, запытаў, тэматыкі і вынікаў работы метадычных

фарміраванняў у 2018/2019 навучальным годзе. Школа маладога настаўніка

павінна быць накіравана на адаптацыю педагогаў да прафесіі, аказанне ім

дапамогі ў авалоданні асновамі прафесійнага майстэрства, фарміраванне

патрэбы ў бесперапыннай самаадукацыі.

На працягу 2019/2020 навучальнага года рэкамендуецца:

правесці 4 пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў;

забяспечыць развіццѐ прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў ва

ўмовах абнаўлення зместу адукацыі;

працягнуць работу школ эфектыўнага педагагічнага вопыту, школ

удасканалення педагагічнага майстэрства, творчых груп па актуальных

Page 11: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

11

пытаннях тэорыі і методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры ва

ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

забяспечыць настаўніцтва маладых спецыялістаў, работу школ маладых

настаўнікаў.

Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў раённых (гарадскіх)

метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Пасяджэнні раѐнных (гарадскіх) метадычных аб’яднанняў (МА)

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэкамендуем праводзіць у выглядзе

тэматычнага семінара, семінара-практыкума, семінара-панарамы педагагічнага

вопыту і інш., пры гэтым перавагу мэтазгодна аддаваць актыўным і

інтэрактыўным формам работы з педагогамі. Калі ў папярэднім навучальным

годзе ў метадычнай рабоце з настаўнікамі прапанаваныя тэмы ўжо часткова

закраналіся, іх можна разгледзець на больш высокім узроўні, пры гэтым

найбольшую ўвагу мэтазгодна звярнуць на практычны блок.

На жнівеньскіх прадметных секцыях варта абмеркаваць наступныя

пытанні.

1. Асаблівасці арганізацыі вучэбнага працэсу ва ўстановах агульнай

сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе:

адукацыйныя стандарты базавай і сярэдняй адукацыі, патрабаванні да

якасці навучання беларускай мове і літаратуры;

абнаўленне вучэбных праграм па вучэбных прадметах «Беларуская мова»,

«Беларуская літаратура»;

рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў у вучэбных дапаможніках

па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для VIII-

IX класаў;

кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка беларускай мовы і

літаратуры.

2. Дапрофільная падрыхтоўка і профільнае навучанне:

Page 12: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

12

вучэбна-метадычнае забеспячэнне дапрофільнай падрыхтоўкі па

вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

асаблівасці вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў VIII-IX класах;

адметнасці арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных

прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў X-XI класах на

павышаным узроўні вывучэння прадмета.

3. Планаванне работы метадычных фарміраванняў:

аналіз работы метадычных фарміраванняў у 2018/2019 навучальным

годзе;

планаванне работы метадычнага аб’яднання, творчай групы, школы

маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на

2019/2020 навучальны год.

Інфармацыйныя крыніцы

1. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

2. Партал Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь [Электронны

рэсурс]. – Рэжым доступу: http://edu.gov.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

3. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

Пасяджэнне МА

Тэма: «Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры:

метадычная кампетэнцыя настаўніка»

Форма правядзення: семінар-практыкум

Навукова-метадычны блок

Патрабаванні да сучаснага ўрока. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці

вучняў і фарміраванне ў іх станоўчай матывацыі вывучэння вучэбных

прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Актыўная ацэнка як

стратэгія навучання. Перавернуты ўрок. Значэнне асобы настаўніка беларускай

мовы і літаратуры. Псіхалагічныя аспекты правядзення вучэбных заняткаў.

Page 13: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

13

Здароўезберажэнне падчас адукацыйнага працэсу (настаўнік і вучань).

Бесперапыннае ўдасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка

беларускай мовы і літаратуры. Самаразвіццѐ і самаўдасканаленне педагога.

Вучэбна-метадычны блок

Пастаноўка дыягнастычнай мэты ўрока. Выкарыстанне прыѐмаў

дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў. Стварэнне ўмоў

для эфектыўнага ўзаемадзеяння вучняў. Рэалізацыя кантрольна-ацэначнай

дзейнасці на ўроку. Выкарыстанне ІКТ на вучэбных занятках па беларускай

мове і літаратуры. Магчымасці сучасных адукацыйных тэхналогій пры

навучанні беларускай мове і літаратуры. Правядзенне карэкцыйнай работы на

вучэбных занятках па беларускай мове. Аб’ѐм і змест эфектыўнага дамашняга

задання.

Практычны блок

Аналіз вучэбных заняткаў, прапанаваных у метадычнай літаратуры.

Мадэляванне ўласных вучэбных заняткаў. Стварэнне кантрольных

(тэматычных) работ. Праверка кантрольных (тэматычных) работ у адпаведнасці

з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Актыўная ацэнка ў дзеянні : вопыт настаўнікаў Беларусі : дапам.

для настаўнікаў / М. І. Запрудскі, М. В. Кудзейка, Т. П. Мацкевіч [і інш.] ; пад

рэд. М. І. Запрудскага. – Мінск : Юсцінус, 2014. – 238 с.

2. Беларуская мова і літаратура : часопіс / РУП «Выдавецтва

“Адукацыя і выхаванне”».

3. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : дапам.

для студэнтаў філал. спецыяльнасцей выш. навуч. устаноў / І. М. Гоўзіч,

А. І. Лугоўскі, С. А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 229 с.

4. Жуковіч, М. В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках

беларускай мовы і літаратуры : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд.

адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. В. Жуковіч. – Мінск : Аверсэв,

2015. – 252 с.

Page 14: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

14

5. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии – 3 /

Н. И. Запрудский. – Минск : Сэр-Вит, 2017. – 166 с.

6. Зелянко, В. У. Навучанне беларускай мове : лінгвакультуралагічны

падыход: 10―11-я класы : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул.

сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. У. Зелянко. – Мінск :

НІА, 2011. – 136 с.

7. Казлова, А. У. Карэкцыйная работа на ўроках беларускай мовы :

дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі / А. У. Казлова. – Мазыр :

Выснова, 2019. – 73 с.

8. Кашлев, С. С. Технология интерактивного обучения /

С. С. Кашлев. – Минск : Белорусский верасень, 2005. – 196 с.

9. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб.

дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па

спецыяльнасці «Беларуская філалогія» / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. –

Мінск : РІВШ, 2007. – 252 с.

10. Мартынкевіч, С. В. Развіццѐ камунікатыўнай кампетэнцыі

школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5-6 класы) : вучэб.-метад. дапам.

для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання /

С. В. Мартынкевіч. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2010. – 102 с.

11. Мартынкевіч, С. В. Сучасны ўрок беларускай мовы : тэорыя і

практыка навучання : метадычныя рэкамендацыі / С. В. Мартынкевіч. –

Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. – 52 с.

12. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

13. Роднае слова : часопіс / Установа «Рэдакцыя часопiса “Роднае

слова”».

14. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

Page 15: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

15

Пасяджэнне МА

Тэма: «Вучэбныя заняткі па беларускай мове: прадметная

кампетэнцыя настаўніка»

Форма правядзення: семінар-практыкум

Навукова-метадычны блок

Кампетэнтнасны падыход да навучання беларускай мове. Прадметныя

кампетэнцыі, прадугледжаныя вучэбнай праграмай па беларускай мове.

Метапрадметныя кампетэнцыі і міжпрадметныя сувязі на ўроках беларускай

мовы. Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні па беларускай мове. Правядзенне

вучэбных заняткаў па адной і той жа тэме ў розных класах адной паралелі.

Вучэбна-метадычны блок

Фарміраванне і развіццѐ ў настаўнікаў і вучняў прадметных кампетэнцый,

прадугледжаных вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Беларуская

мова». Эфектыўнае выкарыстанне вучэбных дапаможнікаў на ўроках

беларускай мовы. Метады і прыѐмы ўдасканалення вуснага і пісьмовага

маўлення вучняў. Развіццѐ чытацкай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках

па беларускай мове. Актуальныя падыходы да вывучэння скаладаных тэм

вучэбнага прадмета «Беларуская мова».

Практычны блок

Аналіз вучэбных заняткаў ці іх фрагментаў, накіраваных на фарміраванне

і развіццѐ адпаведных прадметных кампетэнцый. Распрацоўка заданняў,

накіраваных на фарміраванне і развіццѐ рытарычнай і сацыякультурнай

кампетэнцый вучняў. Падбор і стварэнне кампетэнтнасна арыентаваных

заданняў да ўрокаў беларускай мовы. Мадэляванне фрагментаў уласных

вучэбных заняткаў.

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Беларуская мова і літаратура : часопіс / РУП «Выдавецтва

“Адукацыя і выхаванне”».

2. Валочка, Г. М. Беларуская мова. 7 клас : дыдактычныя і

дыягнастычныя матэрыялы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд.

Page 16: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

16

адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, І. У. Булаўкіна. –

Мінск : Сэр-Віт, 2018. – 76 с.

3. Валочка, Г. М. Фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў працэсе

навучання беларускай мове / Г. М. Валочка // Роднае слова. – 2017. – № 6. –

С. 50–54.

4. Жуковіч, М. В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках

беларускай мовы і літаратуры : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд.

адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. В. Жуковіч. – Мінск : Аверсэв,

2015. – 252 с.

5. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб.

дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па

спецыяльнасці «Беларуская філалогія» / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. –

Мінск : РІВШ, 2007. – 252 с.

6. Мурына, Л. А. Рыторыка : вучэбны дапам. для 10-11 класаў

агульнаадукац. школы / Л. А. Мурына. – Мiнск : Аракул, 1998. – 318 с.

7. Мартынкевіч, С. В. Рытарычная кампетэнцыя як лінгваметадычнае

паняцце / С. В. Мартынкевіч // Роднае слова. – 2016. – № 6. – С. 53-56.

8. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

9. Николаенко, С. В. Создание дидактических материалов о регионах

Беларуси в аспекте лингво- и социокультурного развития учащихся средствами

русского языка / С. В. Николаенко // Сб. науч. тр. Академ. последиплом.

образования. – Минск, 2018. – Вып. 16. – С. 218-226.

10. Праскаловіч, В. У. Методыка выкарыстання кампетэнтнасна

арыентаваных заданняў на ўроках беларускай літаратуры (на матэрыяле тэмы

«Францыск Скарына») / В. У. Праскаловіч // Асоба і творчая спадчына

Францыска Скарыны : рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя : матэрыялы V Міжнар.

Скарынаўскіх чытанняў, прысвеч. 500-годдзю беларус. кнігадрукавання, Мінск,

БДУ, 17-18 ліст. 2017 г. / рэдкал.: А. І. Бельскі, І. Э. Багдановіч, В. П. Крычко. –

Мінск, 2017. – С. 55–61.

Page 17: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

17

11. Працуем з тэкстам на ўроках беларускай мовы ў 6 класе : дапам. для

настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рус. і беларус. мовамі

навучання / склад. Н. У. Сілюк. – Мазыр : Выснова, 2019. – 38 с.

12. Роднае слова : часопіс / Установа «Рэдакцыя часопiса “Роднае

слова”».

13. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

14. Таяноўская, І. У. Рэсурсы ўдасканалення маўленчай і этыкетнай

культуры вучняў з апорай на выкарыстанне эўрыстычных заданняў (на

прыкладзе комплекснага аналізу віншавальных тэкстаў) / І. У. Таяноўская,

Г. І. Нікалаенка // Зб. навук. пр. Акадэм. паслядыплом. адукацыі. – Мінск,

2018. – Вып. 16. – С. 330–339.

15. Шандроха, Н. Э. Рыторыка : тропы і фігуры маўлення : дапам. па

курсе «Рыторыка » для студэнтаў філалаг. спецыяльнасцей / Н. Э. Шандроха. –

Гродна : ГрДУ, 2009. – 187 с.

16. Якуба, С. М. Беларуская мова : 8-9 класы : дыдактычныя і

дыягнастычныя матэрыялы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд.

адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. М. Якуба. – Мінск : Сэр-Віт,

2019. – 156 с.

17. Яленскі, М. Г. Беларуская мова. 5-6 класы : дыдактычныя і

дыягнастычныя матэрыялы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд.

адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. Г. Яленкскі. – Мінск : Сэр-Віт,

2018. – 152 с.

Пасяджэнне МА

Тэма: «Вучэбныя заняткі па беларускай літаратуры: прадметная

кампетэнцыя настаўніка»

Форма правядзення: семінар-практыкум

Навукова-метадычны блок

Page 18: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

18

Кампетэнтнасны падыход да навучання беларускай літаратуры.

Прадметныя кампетэнцыі, прадугледжаныя вучэбнай праграмай па беларускай

літаратуры. Метапрадметныя кампетэнцыі і міжпрадметныя сувязі на ўроках

беларускай літаратуры. Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні па беларускай

літаратуры. Самаадукацыя настаўніка з мэтай павышэння дасведчанасці па

пытаннях вывучэння беларускай літаратуры.

Вучэбна-метадычны блок

Фарміраванне і развіццѐ ў настаўнікаў і вучняў прадметных кампетэнцый,

прадугледжаных вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Беларуская

літаратура». Эфектыўнае выкарыстанне вучэбных дапаможнікаў на ўроках

беларускай літаратуры. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў

па літаратуры. Методыка вывучэння аўтараў і твораў, якія ўведзены ў

абноўленую вучэбную праграму па вучэбным прадмеце «Беларуская

літаратура». Развіццѐ чытацкай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках па

беларускай літаратуры. Работа з творамі са спіса для дадатковага чытання.

Практычны блок

Аналіз вучэбных заняткаў ці іх фрагментаў, накіраваных на фарміраванне

і развіццѐ адпаведных прадметных кампетэнцый. Распрацоўка заданняў,

накіраваных на фарміраванне і развіццѐ культуралагічнай і культуратворчай

кампетэнцый вучняў. Падбор і стварэнне кампетэнтнасна арыентаваных

заданняў да ўрокаў беларускай літаратуры. Мадэляванне фрагментаў уласных

вучэбных заняткаў. Распрацоўка дыдактычных матэрыялаў па творах,

уведзеных у абноўленую вучэбную праграму па вучэбным прадмеце

«Беларуская літаратура» (на прыкладзе вучэбнай праграмы для 9 класа).

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Беларуская літаратура : зб. творчых заданняў для тэматычнага

кантролю : 5–9-я класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з

беларус. і рус. мовамі навучання / І. М. Гоўзіч [і інш.] ; Нац. ін-т адукацыі. –

Мінск : Аверсэв, 2012. – 159 с.

Page 19: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

19

2. Беларуская мова і літаратура : часопіс / РУП «Выдавецтва

“Адукацыя і выхаванне”».

3. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : дапам.

для студэнтаў філал. спецыяльнасцей выш. навуч. устаноў / І. М. Гоўзіч,

А. І. Лугоўскі, С. А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 229 с.

4. Грынько, М. У. Беларуская літаратура : зб. творчых заданняў для

тэматычнага кантролю : 10-11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул.

сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. У. Грынько,

А. В.Руцкая, І. М. Гоўзіч. – Мінск : Аверсэв, 2012. – 79 с.

5. Жуковіч, М. В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках

беларускай мовы і літаратуры : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд.

адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. В. Жуковіч. – Мінск : Аверсэв,

2015. – 252 с.

6. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

7. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

8. Праскаловіч, В. У. Выкажыся, каб я цябе ўбачыў! : (мастацтва

вусных выказванняў) : 9-ты клас : дапам. для настаўнікаў агульнаадукац.

устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В. У. Праскаловіч,

В. В. Кушнярэвіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 88 с.

9. Праскаловіч, В. У. Методыка выкарыстання кампетэнтнасна

арыентаваных заданняў на ўроках беларускай літаратуры (на матэрыяле тэмы

«Францыск Скарына») / В. У. Праскаловіч // Асоба і творчая спадчына

Францыска Скарыны : рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя : матэрыялы V Міжнар.

Скарынаўскіх чытанняў, прысвеч. 500-годдзю беларус. кнігадрукавання, Мінск,

БДУ, 17-18 ліст. 2017 г. / рэдкал.: А. І. Бельскі, І. Э. Багдановіч, В. П. Крычко. –

Мінск, 2017. – С. 55–61.

10. Праскаловіч, В. У. Тэарэтыка-метадычная сістэма сродкаў

культуратворчага развіцця вучняў V–XI класаў у працэсе навучання беларускай

Page 20: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

20

літаратуры : аўтарэф. дыс. … д-ра пед. навук : 13.00.02 / В. У. Праскаловіч ;

Навук.-метад. установа «Нац. ін-т адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі

Беларусь. – Мінск, 2015. – 51 с.

11. Роднае слова : часопіс / Установа «Рэдакцыя часопiса “Роднае

слова”».

12. Руцкая, А. В. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб.

дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў па спецыяльнасці «Беларуская

філалогія» / А. В. Руцкая, М. У. Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. –

182 c.

13. Руцкая, А. В. Методыка падрыхтоўкі водгуку на мастацкі твор /

А. В. Руцкая // Беларуская мова і літаратура. – 2016. – № 8. – С. 17-24.

14. Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі Х–ХVII стагоддзяў /

уклад., прадм., каментарыі, пер. І. В. Саверчанкі. – Мінск : Беларусь, 2016. –

567 с.

Пасяджэнне МА

Тэма: «Эфектыўная пазаўрочная дзейнасць настаўніка беларускай

мовы і літаратуры з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі: метадычны

аспект»

Форма правядзення: семінар-панарама педагагічнага вопыту

Навукова-метадычны блок

Пазаўрочная дзейнасць і матывацыя да вывучэння вучэбнага прадмета.

Формы і віды пазаўрочных мерапрыемстваў. Краязнаўчае літаратуразнаўства.

Сувязь вучэбных заняткаў і пазаўрочнай дзейнасці. Асоба настаўніка і

арганізацыя пазаўрочнай работы. Паліролевыя паводзіны настаўніка.

Вучэбна-метадычны блок

Планаванне пазаўрочнай дзейнасці настаўніка з вучнямі і іх законнымі

прадстаўнікамі. Падрыхтоўка, арганізацыя і правядзенне пазаўрочных

мерапрыемстваў. Вывучэнне малой Радзімы як частка пазаўрочнай работы.

Page 21: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

21

Развіццѐ лінгвакультуралагічнай, культуралагічнай і культуратворчай

кампетэнцый вучняў у працэсе пазаўрочнай дзейнасці.

Практычны блок

Абмен эфектыўным вопытам арганізацыі і правядзення пазаўрочных

мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры. Аналіз і абмеркаванне

прадстаўленага вопыту арганізацыі і правядзення пазаўрочных мерапрыемстваў

па беларускай мове і літаратуры. Вызначэнне тэматыкі і форм пазаўрочнай

работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Калектыўная дапрацоўка

прапанаваных метадычных прадуктаў.

Спіс рэкамендаванай літаратуры

1. Беларуская мова і літаратура : часопіс / РУП «Выдавецтва

“Адукацыя і выхаванне”».

2. Зелянко, В. У. Навучанне беларускай мове : лінгвакультуралагічны

падыход: 10―11-я класы : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул.

сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. У. Зелянко. – Мінск :

НІА, 2011. – 136 с.

3. Малажай, Г. М. Пазакласная праца па беларускай мове /

Г. М. Малажай, С. Р. Рачэўскі. – Мінск : Выш. школа, 1990. – 253 с.

4. Митина, Л. М. Психология личностно-профессионального развития

субъектов образования / Л. М. Митина. – М. ; СПб. : Нестор-История, 2014. –

376 с.

5. Міхновіч, Н. А. Пазакласная работа па беларускай мове і літаратуры /

Н. А. Міхновіч. – Мінск : Аверсэв, 2016. – 349 с.

6. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым

доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

7. Пазакласная праца па беларускай мове і літаратуры : дапам. для

настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / ТДА «Аверсэв». – Мінск : Аверсэв,

2007. – 352 с.

8. Роднае слова : часопіс / Установа «Рэдакцыя часопiса “Роднае слова”».

Page 22: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

22

9. Руцкая, А. В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры : дапам. для

настаўнікаў / А. В. Руцкая. – Мінск : Выд. дзярж. прадпрыемства «Маст. літ.»,

2000. – 162 с.

10. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. –

Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2019.

Тэматыка работы іншых метадычных фарміраванняў

Прапанаваныя тэмы для работы творчых груп (ТГ), школ маладога

настаўніка (ШМН), школ удасканалення педагагічнага майстэрства (ШУПМ),

раѐнных (гарадскіх) метадычных аб’яднанняў (МА), школы эфектыўнага

педагагічнага вопыту (ШЭПВ) з’яўляюцца прыкладнымі і могуць вар’іравацца

ў залежнасці ад прафесійных патрэб настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

і асаблівасцей планавання работы метадычных фарміраванняў пэўнага рэгіѐна.

Пры падрыхтоўцы пасяджэнняў метадычных фарміраванняў можна карыстацца

прыблізным зместам і літаратурай, прапанаванымі вышэй (гл. абласны і раѐнны

ўзровень).

Творчыя групы (ТГ)

У 2019/2020 навучальным годзе творчым групам рэкамендуецца

працаваць па адной з прапанаваных ніжэй тэм. Пры неабходнасці можна

працягваць распрацоўку тэматыкі, пачатай у папярэднім навучальным годзе,

але на больш высокім узроўні і ў кантэксце тэмы «Развіццѐ прадметна-

метадычных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі».

1. Методыка вывучэння аўтараў і твораў, якія ўведзены ў абноўленую

вучэбную праграму па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура».

2. Распрацоўка і выкарыстанне дыдактычных матэрыялаў, накіраваных на

развіццѐ рытарычнай і сацыякультурнай кампетэнцый вучняў.

3. Распрацоўка і выкарыстанне дыдактычных матэрыялаў, накіраваных на

развіццѐ культуралагічнай і культуратворчай кампетэнцый вучняў.

Page 23: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

23

4. Фарміраванне і развіццѐ чытацкай пісьменнасці вучняў сродкамі

вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на базавым і

павышаным ўзроўнях вывучэння.

5. Урок для дарослых як форма метадычнай работы з настаўнікамі

беларускай мовы і літаратуры.

Школа маладога настаўніка (ШМН)

У 2019/2020 навучальным годзе падчас работы школы маладога

настаўніка (ШМН) рэкамендуецца звярнуць увагу на тэматыку, якая будзе

запатрабаваная на пачатку прафесійнай кар’еры.

1. Арганізацыя дзейнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры па

развіцці яго прадметна-метадычных кампетэнцый ва ўмовах абнаўлення зместу

адукацыі.

2. Эфектыўнае выкарыстанне вучэбных дапаможнікаў на вучэбных

занятках па беларускай мове і літаратуры.

3. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка беларускай мовы і

літаратуры.

4. Патрабаванні да сучасных урокаў беларускай мовы і літаратуры.

5. Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу на вучэбных занятках па

беларускай мове і літаратуры.

Школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства (ШУПМ)

У 2019/2020 навучальным годзе школам уласканалення педагагічнага

майстэрства (ШУПМ) мэтазгодна працаваць па прыведзеных ніжэй тэмах.

1. Асаблівасці вывучэння беларускай мовы і літаратуры на ІІІ ступені

агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Сучасныя тэхналогіі навучання беларускай мове і літаратуры.

3. Трансляцыя эфектыўнага вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці

настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

Page 24: ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З … god 2019/omr_bel_2019.pdf · 6 - методыка вывучэння аўтараў і твораў,

24

4. Фарміраванне і развіццѐ чытацкай пісьменнасці вучняў на вучэбных

занятках па беларускай мове і літаратуры.

5. Фарміраванне і развіццѐ медыяпісьменнасці вучняў на вучэбных

занятках па беларускай мове і літаратуры.

6. Методыка выкладання складаных тэм вучэбных прадметаў «Беларуская

мова» і «Беларуская літаратура».

Школа эфектыўнага педагагічнага вопыту (ШЭПВ)

У 2019/2020 навучальным годзе школам эфектыўнага педагагічнага

вопыту (ШЭПВ) мэтазгодна працаваць па прыведзеных ніжэй тэмах. Работа

ШЭПВ можа праводзіцца ў тым ліку у дыстанцыйнай форме (e-mail-

канферэнцыя, анлайн семінар-панарама педагагічнага вопыту ці інш.), што

дазволіць настаўнікам актыўна знаѐміцца з эфектыўным вопытам рэгіѐна.

1. Эфектыўны вопыт педагагічнай дзейнасці па развіцці прадметна-

метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах

абнаўлення зместу адукацыі.

2. Эфектыўны вопыт педагагічнай дзейнасці па развіцці чытацкай

пісьменнасці вучняў.

3. Эфектыўны вопыт педагагічнай дзейнасці па развіцці творчых

здольнасцей вучняў.

4. Эфектыўны вопыт педагагічнай дзейнасці па развіцці

медыяпісьменасці вучняў.