10
Інфармацыйная гадзіна Тэма. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Мэта: замацаваць веды вучняў пра сімвалы дзяржавы: сцяг, герб, гімн Задача: фарміраваць паважныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі РБ Ход занятка І. Арганізацыйны момант. ІІ. Вучні чытаюць верш У.Карызны “Беларусь мая сінявокая”(слайд 1 )

grodno.byhonevi.grodno.by/doc/nauk/infjrm.docx · Web view4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай

  • Upload
    others

  • View
    2

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: grodno.byhonevi.grodno.by/doc/nauk/infjrm.docx · Web view4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай

Інфармацыйная гадзіна

Тэма. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

Мэта: замацаваць веды вучняў пра сімвалы дзяржавы: сцяг, герб, гімн

Задача: фарміраваць паважныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі РБ

Ход занятка

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Вучні чытаюць верш У.Карызны “Беларусь мая сінявокая”(слайд 1 )

Page 2: grodno.byhonevi.grodno.by/doc/nauk/infjrm.docx · Web view4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край! У густых садах ты красуешся,

Сілай поўная маладой,

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

І вясёлкамі над ракой…

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край!

Настаўнік: - Дарагія дзеці! Мы з вамі жывём у цудоўнай краіне з прыгожай назвай –Беларусь! Рэспубліка Беларусь – незалежная, суверэнная дзяржава. Як і ўсе незалежныя дзяржавы,Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы – гімн, герб і сцяг. У артыкуле 19 раздзела І Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Асноўнага Закона нашай краіны) запісана: ”Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”. Знаёмству з імі будзе прысвечана наша мерапрыемства.

С Ц Я Г

1 вучань. (слайд 2)

Page 3: grodno.byhonevi.grodno.by/doc/nauk/infjrm.docx · Web view4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай

Дзяржаўны сцяг РБ уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча,якое мае дзве гарызантальна размешчаныя паласы: верхнюю – чырвонага колеру і ніжнюю – зялёнага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент чырвонага колеру на белым полі.

2 вучань. Чырвоны колер са старажытных часоў з’яўляецца знакам Сонца. Ён сімвалізуе роднасць і братэрства. Чырвоны колер звязаны таксама з барацьбой за свабоду і справядлівасць. Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця.

3 вучань. Зялёны колер – колер дабра і міру. Гэта колер прыроды, зялёнай расліннасці палёў,лясоў,лугоў. Ён заўсёды азначаў вясновае абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну.

Page 4: grodno.byhonevi.grodno.by/doc/nauk/infjrm.docx · Web view4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай

4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай краіны – БЕЛАРУСЬ. Белы колер азначае таксама гасціннасць, добразычлівасць і мудрасць жыхароў Беларусі.

Г Е Р Б

1 вучань.(слайд 3 )

Page 5: grodno.byhonevi.grodno.by/doc/nauk/infjrm.docx · Web view4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай

Дзяржаўны герб РБ змяшчае геаграфічны абрыс нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева –ільну. Каласы, абвітыя чырвона – зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам:”Рэспубліка Беларусь”.

2 вучань. Зямны шар – знак таго, што Р Б – адна з дзяржаў у свеце.

3 вучань. Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні – маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца адзначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.

4 вучань. Пяціканцовая зорка на гербе – знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў. Азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы.

5 вучань. Склад вянка ў нашым гербе таксама невыпадковы.Усё тут сімвалізуе працу і багацце. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу.

Г І М Н

Настаўнік: - Дзяржаўны гімн транслюецца беларускімі тэле – і радыёканаламі ў навагоднюю ноч, кожны дзень у 6 гадзін раніцы і ноччу ў 24 гадзіны.

На Алімпійскія гульні з’язджаецца многа людзей – спартсмены,трэнеры,проста турысты.Праводзіцца ўрачыстае адкрыццё, і затым мацнейшыя спарсмены планеты спаборнічаюць.На ўрачыстай цэрэмоніі ў гонар спартсменаў,заняўшых прызавыя месцы, паднімаюцца сцягі іх дзяржаў. А ў гонар таго, хто заняў першае месца, выковаецца гімн яго краіны.

Пры выкананні дзяржаўнага гімна людзі ўстаюць і слухаюць яго моўчкі ці прыгожа і ўрачыста спяваюць.

Page 6: grodno.byhonevi.grodno.by/doc/nauk/infjrm.docx · Web view4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай

(Праслухоўваецца запіс гімна Р Б) (слайд 4)

ГУЛЬНЯ “ ЗНАЙДЗІ СЦЯГ Р Б “

У свеце існуе больш за 200 краін. Кожная краіна мае свой сцяг. Знайдзіце сярод сцягоў – сцяг нашай краіны.

КРЫЖАВАНКА “ МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ”

1,3,4 -Дзяржаўныя сімвалы Р Б

2 – Асноўны закон Р Б

5 – Прэзідэнт Р Б

6,8,12,14,17,18, - Вобласці Р Б

7 – Хто за …………..гарой, той сапраўдны герой.

9 – сталіца Р Б

Page 7: grodno.byhonevi.grodno.by/doc/nauk/infjrm.docx · Web view4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай

10 – Беларусь – край блакітных ……..

11 – Беларусь дасталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іхніх бацькоў – нашых дзядоў. Таму Беларусь называюць …………….

13, 16 – Вядомыя беларускія пісьменнікі, якім споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння.

15 – Беларускі першадрукар

18

3 5 6 7 12 15 171 4 1

32 8 14 16

М А Я Р А Д З І М А - Б Е Л А Р У С Ь