19
Тэма 8. БЕЛАРУСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ Тэма 8.1. АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗІЦЯЧАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ 8.1.1. ПРОЗА Канец XX —пачатак XXI ст. —гэта час карэнных гра- мадскіх зрухаў на Беларусі, што, несумненна, адбівалася не толькі на сацыяльна-эканамічным і духоўным жыцці грамадства, але і на літаратурным працэсе, у рэчышчы якога развівалася ўся літаратура для дзяцей, у тым ліку і проза. У развіцці апошняй можна вылучыць некалькі пе- рыядаў, якія адрозніваюцца як сутнасцю падыходаў да адлюстравання рэчаіснасці, так і сваім ідэйным зместам. Пачатак апошняга 15-годдзя XX ст. істотна не ад- розніваўся ад папярэдняга часу. У перыёдыцы («Вясёл- ка», «Бярозка») друкаваліся апавяданні, традыцыйна 16 іак. 2773 481 Электронный архив библиотеки МГУ имени А.А. Кулешов

Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

  • Upload
    others

  • View
    13

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

Тэма 8. БЕЛАРУСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

Тэма 8.1. АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗІЦЯЧАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

8.1.1. ПРОЗА

Канец XX — пачатак XXI ст. — гэта час карэнных гра- мадскіх зрухаў на Беларусі, што, несумненна, адбівалася не толькі на сацыяльна-эканамічным і духоўным жыцці грамадства, але і на літаратурным працэсе, у рэчышчы якога развівалася ўся літаратура для дзяцей, у тым ліку і проза. У развіцці апошняй можна вылучыць некалькі пе- рыядаў, якія адрозніваюцца як сутнасцю падыходаў да адлюстравання рэчаіснасці, так і сваім ідэйным зместам.

Пачатак апошняга 15-годдзя XX ст. істотна не ад- розніваўся ад папярэдняга часу. У перыёдыцы («Вясёл- ка», «Бярозка») друкаваліся апавяданні, традыцыйна

16 іак. 2773 481

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 2: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

прысвечаныя выключным асобам рэвалюцыйнага руху, удзельнікам грамадзянскай вайны, юбілейным датам, святам i да т. п., працягваючы папулярызаваць міфы, што былі створаны савецкай ідэалогіяй. А ўжо з канца 1980-х гг. сітуацыя істотна мяняецца, у перыядычны друк усё больш трапляе твораў на адраджэнскую тэматыку, пра даўнюю гісторыю, пра знакамітыя постаці мінулага. Ад- бываюцца і жанравыя змены. Побач з традыцыйным сю- жэтна-разгорнутым апавяданнем рэалістычнага зместу з ’яўляюцца творы з выкарыстаннем элементаў фантас- тыкі, міфалагічнай вобразнай сістэмы і г.д.

Асаблівую жанравую і тэматычную разнастайнасць проза набыла на пачатку 1990-х гг. XX ст. У перыядыч- ным друку змяшчаюцца навукова-папулярныя нарысы пра даўнюю беларускую гісторыю С. Тарасава, Ул. Арло- ва, К. Тарасава, В. Чаропкі. Неўзабаве з ’яўляюцца і кнігі на гэтую тэматыку, адаптаваныя да ўспрыняцця малод- шымі школьнікамі.

Проза канца XX - пачатку XXI ст. характарызуецца ўстойлгвасцю, паслядоўным засваеннем традыцый. Як і раней, на першым плане застаецца станаўленне гар- манічна развітай асобы чалавека, выхаванне пачуцця ка- лектывізму, уласнай годнасці. Менавіта маральна-этыч- ная праблематыка раскрываецца ў большасці твораў роз­ных жанраў. У першую чаргу асноўная ўвага звяртаецца на сацыяльна-бытавыя праблемы, вядома, у даступнай для дзяцей форме. Выпрацоўцы маральных якасцей, лю­бое! да прыроды, дабрыні прысвечана апавяданне I. Наву- менкі «Год карася» (зборнік «Год карася», 1988). Яно пабу- давана ў форме рэтраспекцый-успамінаў: дзеці выраслі, даўно раз’ехаліся па краіне, а Мікалай Іванавіч адзначае кожны год «дзень карася», нібы па ўсходнім календары, паколькі яго маленькія некалі дзеці не далі засмажыць карася і выпусцілі таго ў вадаём. Маральна-этычная праблематыка ўзнімаецца і ў апавяданнях JI. Арабей «Мікітаў сон», «Дагары нагамі», «Васільковы бант», дзе выяўляюцца адносіны людзей да прыроды, сяброўства паміж дзецьмі, асуджаюцца зазнайства і грубасць. У яе ж апавяданнях «Новае сяброўства», «Птушка Хірасімы», «Калібры» (усе ў зборніку «Ісці ў разведку», 1989) услаўляецца дружба дзяцей розных народаў і краін, вы- казваецца спачуванне да абяздоленых і пакрыўджаных.

482

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 3: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

У падобным жа рэчышчы адлюстроўваюць жыццё, думкі, мары, памкненні падлеткаў і юнакоў маладзейшыя аўтары. Напрыклад, аповесць пра школьнае жыццё В. Га- пеева «Пастка на рыцара» (2002) прысвечана сістэме ма- ральна-этычных каштоўнасцей пакалення next.

Арыгінальным у кантэксце распрацоўкі актуальных гтраблем, якія хвалююць сучасных дзяцей, з ’яўляецца зборнік А. Паскробышава «Міколкава камандзіроўка» (1987). Гэта цыкл апавяданняў, галоўным героем якіх з ’яўляецца хлопчык Міколка. Бацькі адправілі яго да дзе- да Нупрэя ў Нарачанскі край, бо самі паехалі ў доўгую за- межную камандзіроўку. У вёсцы Міколка і праходзіць першую школу жыцця: дапамагае дзеду выкрыць бра- каньераў, даглядае маленькую казулю, спасцігае та- ямніцы лесу, адкрывае для сябе новыя бакі чалавечага характару, каштоўнасць сяброўства, важнасць працы як асновы жыцця.

Праблемы ўзаемаадносін паміж людзьмі цікавяць і Э. Луканскага (зборнік апавяданняў «Калі лета канчаец- ца», 1989). Школьнік Пеця дабіваецца права насіць дзеда- ву пілотку як сімвал сувязі пакаленняў. Сваімі дзеяннямі ён узрушыў бацьку, які пачаў ужо забываць пра подзвігі на вайне старэйшага пакалення («Дзядулева пілотка»), Стасік з апавядання «Які доўгі дзень» адпраўляецца з бацькам у рэйс, пазнае шмат цікавага, пераконваецца, што праца шафёра і карысная, і цяжкая. Хлопчык Сярож- ка марыць атрымаць у падарунак веласіпед, ды яму ўвесь час дораць кнігі, але неўзабаве хлопчык так захапіўся імі, што папрасіў бацьку купіць палічку для кніг, а не ве- ласіпед - гэта сведчыць пра прынцыповыя змены ў ха- рактары і сістэме прыярытэтаў («Палічка»). 3 мяккім гу- марам пісьменнік піша пра няўдачы Аліка Сердзюкова ў справе дапамогі старым («Цуда-лесвіца»). У выніку пад- шэфная Ксенія Феакцістаўна па сваёй сістэме вывела Аліка ў выдатнікі, дапамагла па-новаму загартавацца яго футбольнай камандзе, у пэўным сэнсе сама стала шэфам. Вяртанне да родных каранёў, жаданне ведаць сваіх прод- каў, іх думы і памкненні прыводзяць пяцікласніка Лявона Бондара («Калі канчаецца дзяцінства») да разумения не- абходнасці напісаць нешта накшталт летапісу пра свой род, пачынаючы ад прадзеда Лявона. Пісьменнік удала перадае падзеі ад першай асобы: гарадскі хлопчык ад

483

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 4: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

свайго прадзеда даведваецца пра клопаты вёскі, пачынае разумець іх, разам з тым адкрывае для сябе духоўнае ба- гацце людзей, пранікаецца гіашанай да вяскоўцаў за іх працавітасць, захаванне традыцый, шанаванне сваей роднай мовы.

Некаторым аспектам выхавання дзяцей розных узрос- таў прысвечаны апавяданні Э. Луканскага са зборніка «Госць з Чырвонай кнігі» (1997). Пісьменнік падказвае свайму чытачу, як трэба выпрацоўваць у сабе бе- ражлівыя адносіны да грамадскіх здабыткаў («Мой сябар Слаўка»), настойлівасць у дасягненні сваёй мэты, па- важлівасць і далікатнасць у адносінах са старэйшымі («Аперацыя “Падхалім”») і іншыя станоўчыя якасці ха- рактару. Такая рознабаковасць у падыходах да гар- манічнага развіцця асобы характэрна і для апавяданняў «Жаніх і нявеста Б. Сачанкі, А. Савіцкага «Дарога ў школу».

Менавіта ў канцы 1980 - пачатку 1990-х гг. празаікі, што пішуць для дзяцей, усё больш засяроджваюць увагу на выхаванні патрыятычных пачуццяў. Пры гэтым звер- нем увагу, што паняцце «Радзіма» ў сучаснай беларускай прозе, як і ў літаратуры для дзяцей у цэлым (у параўнанні з сярэдзінай XX ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да роднага горада, краю і ўрэшце - Беларусі, адыходзячы ад глабальнага па- няцця Радзімы як 1/6 часткі планеты Зямля. Такі пады- ход цалкам апраўданы не толькі ў кантэксце змен дзяр- жаўнага ладу і ідэалагічных установак, але i з пункту по- гляду псіхалогіі. Дзіцяці лягчэй навучыць адданасці, ах- вярнасці не дзеля абстрактнай Радзімы, а дзеля блізкай яму вуліцы, школы i г.д., навучыць любіць не абстрактны народ, а суседа па парце, знаёмага ветэрана...

Дзейсным сродкам выхавання патрыятычных пачуц- цяў з ’яўляецца знаёмства з гістарычным мінулым. Таму значнае месца ў празаічных творах канца XX ст. займае гістарычная тэматыка, прычым у большай ступені аб’ек- там адлюстравання становіцца далёкая гісторыя. Прычы- на таму — рух грамадства за адраджэнне нацыянальнай культуры, мовы, што, найперш, звязана з набыццём Бе- ларуссю незалежнасці. Перад пісьменнікамі стаяла зада­ча адкрыць дзецям багацце гісторыі, вытокі беларускай дзяржаўнасці, каб яны змаглі асэнсаваць тое, што адбы- ваецца зараз і зазірнуць у будучыню.

484

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 5: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

У гэты час друкуе шэраг матэрыялаў на гістарычныя тэмы С. Тарасаў: замалёўкі пра найбольш значныя падзеі ў старажытнай Беларусі, гістарычных асоб - Ф. Скарыну, Л. Сапегу, К. Астрожскага і інш. Публікуюць легенды, па- данні Ул. Арлоў, К. Тарасаў. На аснове гэтых матэрыялаў пазней імі былі напіеаны цікавыя нарысы-падарожжы па гісторыі Беларусі. Нарысы К. Тарасава «Беларусь. Гіста- рычнае падарожжа для дзяцей» (2000), Ул. Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларусі» (2002), апавя- данні і абразкі С. Тарасава ca зборніка «Фрэскі» (2004) ву- чаць дзяцей захапляцца родным краем, прыгажосцю кра- явідаў, ганарыцца выключнымі гістарычнымі падзеямі. Многія таямніцы мінуўшчыны Беларусі адкрывае серыя «Сем цудаў Беларусі» (напрыклад, кнігі нарысаў А. Бу- тэвіча «Адвечны покліч Радзімы», 2004; «Славутыя ро­дам сваім», 2006). Так, у апошняй з названых кніг расказ- ваецца пра прадстаўнікоў радаводаў славутых бела- рускіх князёў, якія шмат зрабілі для Бацькаўшчыны - Алелькавічаў, Астрожскіх, Гальшанскіх, Гаштольдаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Чартарыйскіх.

У прадмове да нарыса Ул. Арлова «Адкуль наш род» (1996) гісторык П. Лойка адзначае: «Да сёкняшняга дня наша пакутніца-гісторыя чакае парат унку. Разблы- таць мудрагеліста закручаныя на яе скрыжалях вузлы- міфы можна толькі ш тодзённай карпатлівай ас- ветніцкай працай»1. Развязаць гэтыя вузлы, даходліва распавесці пра слаўныя старонкі нашай гісторыі і ўзяўся Ул. Арлоў.

Кніга ўяўляе сабой своеасаблівы падручнік па гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў і можа быць выка- рыстана ў працэсе самастойнай працы вучняў пры выву- чэнні гістарычнай спадчыны Бацькаўшчыны. Абагуль- ненню самастойна набытых ведаў садзейнічаюць пытанні, якія змяшчаюцца пасля кожнага нарыса. «Адкуль наш род» складаецца з асобных аповедаў пра розныя перыяды гісторыі Беларусі, пачынаючы ад апісання першых пася- ленняў на нашай тэрыторыі да сярэдзіны XIX ст., да паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага; рас- казваецца таксама пра флору і фауну ранняга часу, пра

1Арлоў, Ул. Адкуль наш род / Ул. Арлоў; прадм. П. Лойкі. Мінск, 1996. С . З .

485

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 6: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

культуру i побыт каменнага веку. Пісьменнік не распавя- дае паслядоўна пра ўсе падзеі год за годам, таму што гэта зрабіць проста немагчыма, бо пра многае не засталося на- ват легенд. Ул. Арлоў узнаўляе найбольш значныя перы- яды гісторыі, постаці знакамітых людзей Беларусі. У дас- тупнай для дзяцей форме расказваецца пра лес Полацка i вялікага князя Рагвалода, трагічны лес яго сям’і і кня- зёўны Рагнеды, пра Ізяслава і Брачыслава - патрыётаў вялікай Полацкай зямлі, пра Усяслава Чарадзея, у час княжання якога наступіў росквіт дзяржавы крывічоў, пра славутых асветнікаў Еўфрасінню Полацкую і Кірылу Ту- раўскага, пра барацьбу супраць агрэсараў з Захаду i Ус- ходу, пра ўтварэнне новай беларускай дзяржавы Вялікае княства Літоўскае, пра яе сімволіку, пра слаўных людзей Беларусі. Гэтая кніга садзейнічае абуджэнню цікавасці ў дзяцей да айчыннай гісторыі, заклікае ганарыцца мінуў- шчынай, верыць у будучыню.

Акрамя кніг, што расказваюць пра даўнюю гісторыю Беларусі, на хвалі адраджэння выдаюцца і творы этц^- графічнага і краязнаўчага зместу. Напрыклад, мастацка- краязнаўчыя эцюды Я. Пархуты «Зямля бацькоў нашых. Падарожжа па родным краі» (1988), абразкі і вершы М. Ма- ляўкі «Сядзіба, або Хата з матчынай душою» (2002) і інш.

Адной з традыцыйных праблем, што знаходзіцца ў полі зроку беларускай дзіцячай літаратуры, з ’яўляецца праблема ўзаемаадносін чалавека з прыродай. Асабліва актуальнай яна стала ў 1970—1980-я гг. XX ст., калі навукова-тэхнічная рэвалюцыя неабгрунтавана ўварва- лася ў спрадвечныя законы зямнога існавання. Усе неаб- думаныя акцыі праводзілі ў жыццё людзі, выхаваныя ў грамадстве з недастатковай экалагічнай культурай. Ка- нец XX ст. — гэта той час, калі асаблівая ўвага пачала на- давацца выхаванню чалавека з чуйнымі адносінамі да акаляючага свету, да ўсяго жывога.

Менавіта ў другой палове 1980-х гг. з ’яўляюцца ціка- выя празаічныя прыродазнаўчыя творы, у якіх ставяцца актуальныя пытанні выхавання ў чалавеку гуманістыч- ных адносін да прыроды.

Падобнага роду творы ўмоўна можна падзяліць на дзве групы. Да першай адносяцца кнігі, у якіх пераважае па- знавальны кампанент. Сярод падобнага роду літаратуры вылучаюцца кнігі нарысаў на рускай і беларускай мовах з

486

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 7: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

серыі «Зямля мая», што была заснавана ў 2004 г.: Л. Чума- коў «Насякомыя: Шасціногія суседзі» (2005), А. Зубей «Рыбы: Калі рэкі беглі вольна» (2005). Я. Шапарава «Гры- бы: Вялікая таямніца прыроды» (2006), С. Зуёнак, Р. Навіцкг, С. Драбянкоў «Земнаводныя. Паўзуны: Ус- памін пра забыты палёт» (2006) і інш.

Другая група - гэта творы, у якіх пераважае выха- ваўчы эмацыйны кампанент. Арыгінальнай кнігай, якая ўтрымлівае творы першай i другой групы, з ’яўляецца кніга Я. Галубовіча «Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды» (2003)1, што складаецца з дзвюх частак — «Ка­ляндар прыроды» і «Апавяданні, абразкі». Асноўная ідэя гэтага зборніка сфармулявана ва ўступным артыкуле «Любіць родную прыроду»: «< ...> ілю дзі, і звяры, і рыбы, і пт уш кі, і расліны — жывуцъ у адным доме, які называ- ецца прыродай. Дык як жа нам не шанавацъ, не берагчы свой ровны дом?»2. У першай частцы кнігі пазнавальны матэрыял падаецца ў форме нарысаў, якія прысвечаны асобным месяцам. Разам з тым, расказваючы пра харак- тэрныя рысы той або іншай пары года, пісьменнік між іншым падае энцыклапедычныя веды пра розных звяроў, а таксама народныя прыкметы, звязаныя з рознымі меся­цами

Другая частка кнігі складаецца з кароткіх апавядан- няў і абразкоў прыродазнаўчага зместу. Я. Галубовіч імкнецца паказаць не толькі асаблівасці прыроды, але і давесці дзецям, як трэба і як нельга абыходзіцца з прыро­дай. Так, у апавяданні «Гадзюкі ля вогнішча» сусед героя апавядання Архіп, калі ўбачыў ля вогнішча шмат гадзюк, дае наступнае тлумачэнне гэтай сітуацыі: «Змеяў вельмі вабіць агонь, таму і паўзуць яны да вогнгшча. Але баяцца іх, Янка, не трэба. Не ўкусяць яны нас»3. Тым самым пісьменнік падкрэслівае самае галоўнае правіла абыхо- джання са змеямі: калі не будзеш чапаць іх, то і яны цябе чапаць не будуць. Такія апавяданні, як і нарысы з першай

^Звяртае на сябе ўвагу падзагаловак: «Каляндар прыроды». Пачатак такой своеасаблівай формы падачы прыродазнаўчага матэрыялу быў пакладзены яшчэ ў сярэдзіне X X ст. Напрыклад, у творчасці беларус- кага пісьменніка В! Вольскага («Месяц за месяцам»),2Галубовіч, Я. Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды / Я. Галу- бовіч. Мінск, 2003. С. 6.3Тамсама. С. 141.

487

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 8: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

часткі, могуць паспяхова выкарыстоўвацца на ўроках i пазакласных мерапрыемствах экалагічнай скіраванасці.

Найважнейшыя праблемы выхавання экалаггчнай культ уры, развгцця экалагічнага мыслення закранаюцца ў апавяданнях Э. Луканскага «Госць з Чырвонай кнігі», «Зорачка» (1997), I. Грамовгча «Як вясну рабілі» (1985), Д. Слаўковіча «Навошта ружы калючкі» (1995), А. Феда- рэнкг «Ратан» (1999), В. Макарэвгча «Вясёлыя скокі»(2003), В. Гурскага «Лясная сімфонія», «Пчолы і трутні»(2004) і інш.

Адной з асаблівасцей сучаснай беларускай прозы для дзяцей з ’яўляецца яе інтэлектуальная скіраванасць, ак- цэнтаванне ўвагі на самастойнае набыццё ведаў. Ціка- вымі тут з ’яўляюцца публікацыі ў «Вясёлцы» за 1988 г. цыкла навукова-пазнавальных твораў В. Віт кі «Урокі думкі». Дапытлівасць развіваюць апавяданні 3. Марозава са зборніка «Азбука агранома Валошкі» (1989), у якіх аўтар у даходлівай папулярнай форме расказвае дзецям пра свет флоры, пра расліны, што растуць у агародзе і ў полі, пра вялікую працу па іх вырошчванні, пра карысць кожнай з іх у жыцці.

Падобнай пазнавальнасцю вызначаецца і невялічкая аповесць М. Чарняўскага «“Акадэмія”... на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1991). Каб пазнаёміць малога Анд- рэйку з працай калгаснікаў, яго бацька, мясцовы аграном, бярэ хлопчыка ў паездку па палях. Андрэйка даведваец- ца шмат цікавага і карыснага, а таму яшчэ з большай па- вагай пачынае адносіцца да старэйшых.

Гэткія ж праблемы раскрываюцца і ў аповесці К. Каліны «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагу- ля» (1985). Петрык прыязджае ў вёску, дзе яму расказва- юць пра гераічную барацьбу партызанаў з захопнікамі, пра радасці і складанасці сучаснага вясковага жыцця.

У 1995 г. выйшла ў свет арыгінальная кніга А. Бадака «Маленькі чалавек у вялікім свеце», у якой арыгінальныя мастацкія творы (вершы, апавяданні) суправаджаюцца каментарыямі — гэта ў сваю чаргу аблягчае разумение дзецьмі складаных філасофскіх паняццяў. Акрамя таго, у кнізе ёсць шэраг карысных метадычных парад для педа- гогаў.

На новым вітку ў гэты час знаходзіцца навукова-фан- тастычная і прыгодніцкая літ арат ура. Лепшыя тра-

488

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 9: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

дыцыі вострасюжэтных авантурных твораў працягвае А. Федарэнка. У 2001 г. ім была напісана аповесць «Афган­ская шкатулка», у якой расказваецца пра прыгоды вяско- вых хлопчыкаў Діма і Валіка, якія дапамаглі галоўнаму герою твора Барысу Крушынскаму вызваліцца з-пад арышту, высачыць злачынцаў, а таксама пра карэнныя змены ў жыцці цэнтральнага персанажа, які зведаў мно- гае ў жыцці і змог дапамагчы 13-гадовай дзяўчынцы, якую звалі Віка, зноў адчуць, што такое клопат, што ў свеце ёсць яшчэ людзі, якія неабыякава ставяцца да гора і бяды іншых.

Сярод фантастичных і прыгодніцкіх твораў вылуча- юцца аповесці празаіка і драматурга Аляксея Якімовіча. Яго творы разнастайныя паводле зместу і сэнсавай насы- чанасці: тут і бытавыя прыгоды школьніка Алеся Пят- рашкі, якога сябры і настаўнік імкнуцца пераканаць у важнасці вучэбнай дзейнасці («Гордзіеў вузел», 1987), і прыгодніцка-фантастычныя аповесці («Эльдарада просіць дапамогі», 1989; «Сакрэт Тунгускага метэарыта», 1993); аповесць-казка («Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі», 1989); аповесць з жыцця школьнікаў («Прыгоды шасцікласніка Максіма», 1993).

Звычайна ў такіх творах дзейнічае 5 -6 дзяцей, па- свойму эрудыраваных, дапытлівых, якія цікавяцца не толькі перадачамі па тэлевізары, але і чытаюць розную літаратуру. У прыгодніцка-фантастычных творах героі трапляюць у незвычайныя сітуацыі, пападаюць у невядо- мыя краіны і нязведаныя куткі прыроды, шмат чаго да- ведваюцца, выпрабоўваюць сябе на трываласць. Такія кнігі развіваюць у дзяцей дапытлівасць, жаданне самім даведацца пра таямніцы прыроды.

Так, у аповесці-казцы «Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі» расказваецца пра прыгоды шасці- класнікаў вясковай малакамплектнай школы, якія папа­даюць у свет беларускіх народных казак, што дае магчы- масць дзецям паказаць свой характар, праявіць смеласць і знаходлівасць у барацьбе з Бабай Ягой, Цмокам, умение прыйсці на дапамогу тым, каму яна патрэбная.

Цесным чынам з развіццём фантастычнай плыні звя- зана развіццё жанру празаічнай літаратурнай казкі, ад- ной з важных асаблівасцей якой на сучасным этапе з ’яўляецца сувязь з фальклорам, літаратурнымі трады-

489

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 10: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

цыямі (на ўзроўні пераймання вобразнай сістэмы, стылю, сюжэтных калізій, што адпавядае стылістычным уста­новкам філасофіі постмадэрну), а таксама скіраванасць на мастацкі і выдавецкі эксперименты. У межах апошня- га беларускім фондам сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы - дзецям» пры падтрымцы дабрачынных арганізацый выдадзена некалькі зборнікаў пад агульнай назвай «Казкі дзяцей Беларусі». Гэтыя кнігі яшчэ чака- юць свайго даследчыка - псіхолага, педагога, сацыёлага, літаратуразнаўцы, бо творчасць саміх дзяцей - гэта важ­ная частка субкультуры падрастаючага пакалення.

Пад уплывам народных казак былі напісаны казкі «Са­ма рабка, на галаве - чырвоная шапка» П. Місько, «Му- жыкі і пан» А. Федарэнкі і інш. Даволі часта, запазычваю- чы фальклорныя сюжэты, пісьменнікі імкнуцца іх наблізіць да разумения сучасных дзяцей. Пры гэтым ня- рэдка выкарыстоўваюцца: адаптацыя, апрацоўка народ­ных казак, легенд, паданняў («Заклятыя скарбы» ва ўкла- данні Ул. Ягоўдзіка, «Белавежскія быліцы і небыліцы» М. Гайдука, «У ноч на Івана Купалу» ва ўкладанні і ў апрацоўцы А. Гурскага); прыём стылізацыі («Пра майстра Дзве Залачоныя Дужкі» Р. Баравіковай, «Залатое Сэрца»Н. Мацяш) і пародыі на літаратурную казку («Выпраба- ванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі» А. Якімовіча).

Паводле прынцыпа літаратуры - прыдуманае ў пры- думаным (як у творах мюнхгаўзіяды) напісаны цыклы ка­зак В. Шырко «Дзед Манюкін не салжэ» (1991), «Дзед Ма- нюкін і ўнукі» (2003). У цэнтры ўвагі тут стары, аповеды якога пра мінулыя часы, пра дзіўныя гісторыі, якія нібыта здарыліся з самім дзедам, дужа падабаюцца дзецям, але не ўспрымаюцца сур’ёзна дарослымі, бо носяць відавочна фантастычны характар або ўтрымліваюць элементы гіпербалізацыі. Асаблівасцю гэтага цыкла з ’яўляюцца разважанні пра жыццё, якія маюць філасофскі змест, а таксама прытчавая павучальнасць. Напрыклад, у казцы «Сомік» аповед пачынаецца так: «I які гэта дуранъ пры- думаў рэкі выпрамляцъ? Не было ў яго сэрцы Бога. Мусіць, у дзіравым корабе нарадзіўся. Выпраміць бы яму ўсе звіліны ў неразумнай макаўцы»1. Праз такую знешне

1Шырко, В. Д зед Манюкін і ўнукі: Казкі / В. Шырко. Мінск, 2003. С. 111.

490

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 11: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

спрошчаную форму аўтар настройвае свайго рэцыпіента да асэнсавання складаных экалагічных праблем. Па сваёй сэнсавай насычанасці казкі В. Шырко набліжаюцца да філасофскай прозы.

Прытчавасць і філасафічнасць - характэрная рыса i казак Р. Баравіковай. Так, у казцы «Тайна Прыгажосці» пісьменніца з характэрнай для яе творчасці адкрытасцю i праніклівасцю падводзіць чытачоў да думкі, што жыццё рознакаляровае, цікавае сваёй разнастайнасцю, а ў кож­ным чалавеку жыве Тайна Прыгажосці, кожны з нас унікальны, а таму варты ўвагі.

Сюжэтнай займальнасцю, своеасаблівай манерай па- будовы інтрыгі, прытчавасцю вызначаюцца казкі «Як ra­pa чалавека ратавала», «Цудадзейныя лекі», «Сапраўдны Правіцель», «Дрэва, якое расказвала казкі» з кнігі А. Мас­ла «Таямніцы закінутай хаты» (2005).

Адной з важных асаблівасцей сучасных беларускіх літаратурных казак з ’яўляецца іх пазнавальная скірава- насць. Пісьменнікі імкнуцца, каб казка не толькі выхоўва- ла, але і вучыла, знаёмячы з правіламі руху: «Чарадзей- ная іскра: Казкі аб правілах руху» (1986) Р. Аўраменкі; з магчымасцямі інтэрнэту і здольнасцямі камп’ютэраў: «Як акіян з кропелькай барукаўся» (2003) А. Бутэвіча; з літа- рамі «Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка» (1993) Ул. Ліпскага і інш.

Арыгінальнасцю формы і зместу вызначаюцца казкі са зборніка Р. Бензярука «Зайцаў кажушок» (2004), большая частка якіх мае прыродазнаўчы характар. Пісьменнік вы- карыстоўвае арыгінальную форму «казкі-загадкі» («Сустрэча ў навагоднюю ноч», «Самы кароткі месяц», «Чыя моркаўка?», «Зорачкі-зоркі», «Грыбы ў горадзе») для таго, каб зацікавіць чытача працэсам пазнання, даць штуршок для самастойнага набыцця ведаў, развіваць дзіцячую крэатыўнасць1.

Падобнага роду мастацка-пазнавальныя казкі максі- мальна набліжаюць для дзіцячага разумения навуковыя веды, садзейнічаюць сацыялізацыі дзяцей, бо звязваюць

іСёння, на жаль, педагогі сутыкаюцца з такой псіхалагічнай прабле- май, як недастатковая матывацыя пры чытанні мастацкіх твораў. Та­му асабліва актуальнымі становяцца творы з арыгінальнай формай, якія пабуджаюць дзяцей адкрываць новае, нязведанае.

491

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 12: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

тэарэтычныя веды з практыкай, рэалізуючы адзін з ас- ноўных прынцыпаў дыдактыкі.

Стабільнай папулярнасцю сярод малодшых школьні- каў карыстаецца аповесць-казка, якая сумяшчае ў сабе адзнакі прыгодніцкага твора («Радасці і нягоды залаціста- га карасіка Бубліка», 1993) А. Савіцкага, фэнтэзі («Дзве аповесці пра міжпланетнага пажарніка», 1996) Р. Ба- равіковай) і інш.

Такім чынам, аналіз сучаснай беларускай прозы для дзяцей дае магчымасць сцвярджаць наступнае. У канцы XX і пачатку XXI ст. адбываюцца змены ў спосабах адлю- стравання рэчаіснасці і ідэйнай скіраванасці літаратуры (найрыклад, назіраецца адыход ад ідэі сляпой адданасці дзяржаве, пануючым становіцца лакальны патрыятызм). Сучасная проза для дзяцей імкнецца максімальна зада- воліць запатрабаванні кніжнага рынку1. Актыўна пішуц- ца творы, адносна новыя для беларускай літаратуры па-

^учасны дзіцячы кніжны рынак ва ўсім свеце патрабуе максімальна- га набліжэння да свету рэцыпіента, адлюстравання сучасных умоў існавання грамадства (нават у літаратуры фантастычнай і казачнай) і развіваецца не ў малой ступені дзякуючы рэкламнай агрэсіі (прамой і схаванай: адзенне з лэйбламі, малюнкі на сшытках, экранізацыя і інш.). Менавіта гэтыя фактары тлумачаць неверагодную папуляр- насць сярэдняга па сваіх мастацкіх якасцях цыкла аповесцей англійскай пісьменніцы Дж. Ролінг пра маленькага чараўніка Гары Потара і іншых падобных кніг. Важная ўмова развіцця літаратурнага рынка - «універсалізацыя»: кніга павінна быць цікавай як для дзяцей, так і для дарослых (творы Р. Жэлязнага, К. Булычова, Э. Скобелева, А. Федарэнкі і інш.), а таксама арыентацыя на масавага чытача, што спрыяе развіццю літаратуры «серыяльнай», рэмейкавай, аднасюжэт- най, беспраблемнай (канстатацыйныя творы), што ў сваю чаргу свед- чыць пра тэндэнцыю да адназначнага (маналагічнага) сэнсавага на- паўнення мастацкіх прадуктаў (поўнае выключэнне сутыкнення па- лярных поглядаў). Апошняе - вельмі небяспечна, бо дзіця можа развівацца толькі ў дыялагічным асяродку. Калі твор не патрабуе тлу- мачэння, калі кніжка не выклікае на спрэчку, калі няма чаго раска­зачь даросламу або свайму аднагодку, то дзіця спыняецца (або запа- вольваецца) у сваім развіцці. Вядомая руская пісьменніца, якая шмат нагіісала для дзяцей, I. Такмакова адзначае: «<...> асноўныя патраба- ванні, якія прад’яўляюцца зараз выдаўцамі да дзіцячай літаратуры, - каб яна была не сумнай, не выклікала жаласлівага суперажывання, тэкст быў напісаны кароткімі радкамі. < ...> У выніку - у дзіцячыя ду- шы ўкараняецца поўная безэмацыйнасць, адсутнасць густу, дурная мова» [http://w w w .pravoslavie.ru/new s/040114171458].

492

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 13: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

водле формы і зместу (комікс, фэнтэзі, навуковая фантас­тика і інш.).

Разам з тым падобнае стварае пэўную крызісную сіту- ацыю: назіраецца недахоп арыгінальных сюжэтаў, што адпавядае постмадэрнісцкаму тэкстуальнаму света- ўспрыманню. Да таго ж пісьменнікі ўсё часцей аддаюць перавагу творам энцыклапедычнай скіраванасці, пакіда- ючы, на жаль, па-за ўвагай эмацыйную сферу жыцця ча- лавека. Перавага ж аднаго над другім, асабліва ў дзіця- чым узросце, вядзе да механізацыі чалавечага існавання. У маленькага чалавека, які яшчэ не мае вялікага сацы- яльнага вопыту і не можа самастойна ацэньваць тыя або іншыя з ’явы мастацтва, ствараецца няправільны стэрэа- тып паводзін, што вядзе да замены маральных прынцы- паў амаральнасцю, культурным вакуумам, а таксама да дэградацыі мыслення, прымітывізму1. Падобнае не стасу- ецца з галоўнай мэтай дзіцячай літаратуры - выхаванне лепшых маральных якасцей і адукацыя праз далучэнне да высакаякасных узораў слоўнага мастацтва, якое адпа­вядае як асаблівасцям дзіцячага светаўяўлення, так і маг- чымасцям духоўнага засваення акаляючага асяроддзя, культурных набыткаў эпохі.

Звяртае на сябе ўвагу аднабаковая ўзроставая скіра- ванасць сучаснай беларускай прозы: фактычна нераспра- цаванай застаецца літаратура для дзяцей 7 — 15 гадоў.

Адначасова беларускія пісьменнікі імкнуцца захаваць лепшыя традыцыі класічных узораў слоўнага мастацтва, прычым традыцыі не столькі стылёвыя, колькі духоўныя. Сучасная айчынная дзіцячая літаратура арыентуецца на рамантычныя антырэлятыўныя эстэтычныя ўстаноўкі, а таксама на «чысціню пафасу» і слабую рухомасць частак,

1 «Навуковыя веды адносяцца <...> да паняцця цывілізацыі <...>. Самі па сабе яны маральна нейтральный, г.зн. могуць служыць як дабру, так і злу. < ...> Тут мы можам заўважыць, што чалавек, які зна- ходзіцца ў свеце складанай электронікі і аўтаматыкі, набывае бяз- душна-утылітарныя адносіны як да асобы, так і да прыроды. Кіруючы машынамі, што пакорліва выконваюць яго волю, ён паступова пера- носіць прынцып інструменталізму і на тых людзей, якія вакол яго. Ча­лавек для чалавека становіцца інструментам: ім карыстаюцца для да- сягнення сваіх мэтаў, па-за гэтым інструмент перастае быць патрэб- ным» [Рафаил (Карелин). Христианство и модернизм / Рафаил (Каре­лин). М., 1999. С. 295].

493

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 14: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

што выражаецца ў прынцыповай немагчымасці змешван- ня «высокага» і «нізкага», «сатырычнага» і «гераічнага» i да т.п.

Тым не менш пачатак XXI ст. паказвае, што сёння істот- ным чынам змяняецца роля кнігі: яна замяняецца вірту- альнай прасторай, што, несумненна, павінна падштур- хоўваць беларускіх пісьменнікаў да пошукаў альтэрна- тыўных спосабаў перадачы духоўнага і навуковага вопыту нашага народа і агульначалавечага. Напрыклад, праз ства- рэнне аўдыёкніг, фільмаў, камп’ютэрных гульняў (зразу- мела, пры ўмове іх самага пільнага кантролю на якасць мастацкага ўзроўню), віртуальных бібліятэк (накшталт ужо створанага сайта www.kazka.actut.by]). Пры гэтым вя- дучую ролю павінна адыгрываць яе вялікасць Дзіцячая Кніга.

Сумесная праца пісьменнікаў і мастакоў садзейнічала ўзнікненню новых форм творчасці: літаратурна-мас- тацкіх коміксаў, апавяданняў у малюнках.

Комікс Ул. Цвяткова i А. Каршакевіча «Дзе жылі бур- сонікі» (1992) адрасаваны дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таму разлічаны на зрокавае ўспрыманне. Пісь- меннік з мастаком сюжэтна арганізоўваюць аднайменны твор як успамін аднаго з заслужаных астранаўтаў, які ў свой час бываў у іншай Галактыцы. Зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Лявон Рыгоравіч сустракаец- ца са школьнікамі і замест казкі расказвае быль пра свае прыгоды. Фантазія пісьменніка і мастака вядзе рэцыпіен- та па нязведаных шляхах, прымушае яго ўключацца ў прапанаваную гульню. Былы астранаўт распавядае, што на далёкім астэроідзе жывуць дзіўныя істоты, якія назы- ваюць сябе бурсонікамі. Яны ўсё ўспрымаюць літаральна. Пры вымушанай пасадцы міжпланетнага карабля бур- сонікі, прапаноўваючы дапамогу, перашкаджалі пілоту рамантаваць зоркалёт. Урэшце Лявон Рыгоравіч не вы- трымаў і загадаў ім знікнуць; з вялікім здзіўленнем ён заўважыў, што бурсонікі самі па сабе сапрйўды пачалі знікаць, разам з імі ўсе забудовы, а пасля і атмасфера, та­му яму тэрмінова давялося апранаць скафандр. Казка за- хапляе маленькага чытача сваёй касмічнай незвычайнас- цю, загадкавасцю, каштоўная яна і дыдактычнай скірава- насцю.

494

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 15: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

У другой частцы комікса - «Планета Мілітар» - аўтар распавядае пра адкрытую ў суседняй Галактыцы с-173 планету з разумным жыццём. Касмічная станцыя «Цэнтр» пасылае сваіх дэлегатаў, але кантакту не адбы- лося, бо яе насяляюць вельмі ваяўнічыя чалавекападоб- ныя істоты. Яны захопліваюць у палон астранаўтаў, пры- мушаюць іх знішчаць сваіх праціўнікаў. Довады пра не- абходнасць мірнага суіснавання яны не ўспрымаюць зусім. Астранаўты выратоўваюцца, а жыхары планеты працягваюць знішчаць сабе падобных. 3-за гэтага дас- ледчыкі космасу і назвалі планету Мілітар. Аўтары твора паказваюць рэцыпіенту жорсткасць войнаў, іх абсурд- насць.

Падобныя апавяданні ў малюнках добра ўздзейніча- юць на чытацкую аўдыторыю, развіваюць і выхоўваюць дзяцей, пра што сведчыць і кніга «Паштальён» (1991) А. Чаркасава.

3 канца XX ст. асаблівую папулярнасць набылі пашы- рэнне кніжкі-маляванкі, што выконваюць сваю дыдак- тычную задачу: развіваць назіральнасць, фантазію, мыс- ленне, крэатыўныя здольнасці падрастаючага пакалення. Лёгка, весела, вынаходліва піша для дзяцей А рт ур Вольскі (Артур Віталевіч Вольскі-Зэйдэль, 1924-2002). Артур Вольскі (нарадзіўся ў сям’і вядомага беларускага драматурга і празаіка Віталя Вольскага), аўтар больш як дваццаці зборнікаў паэзіі для дарослага чытача, пера- кладчык і таленавіты дзіцячы паэт, празаік, драматург, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса «Вясёлка» (разам з В. Віткам), аўтар падручнікаў па літаратурным чытанні для пачатковай школы «Буслянка» (разам зІ.А. Гімпель).

Творчасць А. Вольскага для дзяцей пачалася з кнігі «Маленькім сябрам» (1955) і паспяхова працягвалася больш за сорак пяць гадоў. Толькі ў 1980-1990-я гг. для дзяцей былі напісаны наступныя кнігі: «Сказка с былью пополам» (1980), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабя- руся да нябёс» (1985), «Ад А да Я прафесія мая» (1987), «Снегирьки на Уренгой» (1988), «Хлеб - усяму галава» (1987), «Карусель» (1996), за якую пісьменнік у 1997 г. быў удастоены звання лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра.

495

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 16: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

У галіне дзіцячай літаратуры для творчасці А. Воль- екага характэрна родава-жанравая і тэматычная разна- стайнасць. Пісьменнік звяртаўся не толькі да традыцый- ных жанраў - верша, апавядання, казкі, - ён з ’яўляецца аўтарам апавядання-эсэ «Хлеб - усяму галава», п’есы- казкі «Чортаў скарб», прысвечанай памяці Ул. Карат- кевіча. Своеасаблівай кампаноўкай апавяданняў, вершаў, мастацкіх нарысаў, успамінаў і замалёвак пра непаўтор- ную Беларусь вызначаецца кніга А. Вольскага «Ізумруда- вы горад, дзе ты?..» (1977). Элементы драматычных твораў (маналогі, дыялогі, аўтарскія рэмаркі) выразна адчуваюц- ца ў казцы «Граф Глінскі-Папялінскі», дзе нават раздзе- лы казкі нагадваюць дзеі п’есы. У казцы-былі «Рагатка» А. Вольскага спалучаюцца элементы апавядання, казкі, п’есы, а мова дзеючых асоб змяшчае вершаваныя радкі. У вогуле стыль многіх твораў пісьменніка вызначае выка- рыстанне вершаў у празаічных тэкстах (напрыклад, у казках «Каваль - Залатыя Рукі», «Сцяпан - Вялікі Пан», «Граф Глінскі-Папялінскі», у апавяданнях «Хлеб — усяму галава», «Лясныя мастакі» і інш.).

А. Вольскаму як мастаку слова ўласціва вынаходлі- васць у пошуках новых сюжэтаў і вобразаў. Пісьменнік валодае талентам бачання навакольнага свету вачамі дзя­цей. Ён з псіхалагічнай дакладнасцю перадае асаблівасці ўспрымання новага і незнаёмага слова «мікрараён» у не- вялікай паэме «Што такое мікра тое» (1971), якое ак- тывізуе фантазію маленькага героя твора. У выніку ў сваім уяўленні хлопчык стварыў незвычайны, фантас­тичны свет з мікрагрузавікамі, мікракватэрай, дзе «мікраключыкі ўручае / / дзядзька м ікраупраўдом»1, а сябе і сваіх бацькоў параўноўвае з ліліпутамі. Аднак у сапраўднасці мікрадом аказаўся «магутным, мурава- ным» аж «у паўтысячы акон». Перапляценне фантас- тычнага і рэальнага, што адбываецца ва ўяўленні малень­кага героя з паэмы «Што такое мікра тое», характэрна i для вершаў пісьменніка, дзе хмарка ўяўляецца машынай, што дождж у кузаве вязе («Едзе хмарка...»), а'катанне на каруселі параўноўваецца з палётам ў космас («Кару­сель»).

^Вольскі, А. Сонца блізка ўжо зусім: Казкі і вершы / А. Вольскі. Мінск, 1984. С. 70.

496

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 17: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

Яшчэ больш казачным выглядае здарэнне з героем апавядання «Лясныя мастакі», дзе аўтар паказвае працэс стварэння прыгожай карціны, што аказалася лепшай на выстаўцы, не толькі мастаком, але і рознымі ляснымі жы- харамі - зайчыкамі, лісой, мядзведзем, пчоламі, стры- жамі. Паступовы пераход рэальнасці ў казку адбываецца і ў жыцці маленькай Янечкі (казка «Каваль - Залатыя Рукі»), якая дзякуючы казцы, расказанай бабуляй, ста- новіцца казачнай гераіняй і перыжывае шмат прыгод.

Асноўная тэма твораў А. Вольскага - прыгажосць род- най прыроды і неабходнасць беражлівых адносін да яе. «Усім на зямлі / / я давесці бяруся: / / няма прыгажэй / / ад маёй БеларусіJ»1 — сцвярджае паэт у вершы «Няма прыгажэй» і стварае маляўнічыя пейзажныя карціны і цікавыя вобразы насельнікаў беларускіх лясоў у цыкле вершаў «Здароў, зялёны бор»2. Паэт не абмяжоўваецца паэтызадыяй толькі роднай прыроды. Задавальняючы цікавасць маленькіх чытачоў усім незвычайным, А. Вольскі адпраўляецца з чытачамі (або слухачамі) у заапарк. Цыкл вершаў «Еду ў госці да слана»3 знаёміць дзяцей з самымі рознымі жыхарамі заапарка (сланом, тыграм, бегемотам, гіенай, кенгуру і інш.).

Драматызм сюжэта характэрны для апавяданняў пісь- менніка, дзе абаронцамі лясных жыхароў выступаюць самі дзеці. Упэўненасць у вяртанні маленькай птушачкі з вялікага падарожжа гучыць у апавяданні «Вярніся, лас- таўка!..»; абурэнне маленькага Сярожы выратавала ад смерці перапалоханага зайца ( «Свой заяц у лесе»); гнеў не толькі Аліка i повара, але і ўсіх прысутных рэстарана выклікаў учынак жанчыны, якая забіла безабаронную качку ў запаведным месцы і патрабавала, каб повар пры- гатаваў яе («Дзікая»); смутак і шкадаванне па Жульцы - невялічкім прыгожым сабачку, якому ў патрэбны час не зрабілі прышчэпку, і ад гэтага ён загінуў, - гучыць у не- вялікай аповесці «Джулія». Перавыхаваннем Міхаські (аднаго з галоўных герояў казкі-былі «Рагатка») заканч- ваецца гісторыя пра пакінуты шпакамі сад, які ледзь не

1Вольскі, А Сонца блізка ўжо зусім: Казкі і вершы / А. Вольскі. Мінск, 1984. С.167.^Тамсама. С. 167-188.3Тамсама. С. 149-163.

497

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 18: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

загінуў ад мух, чарвякоў і вусеняў, бо хлопчык з рагаткі забіў птушку - Вясёлага Шпака.

Тэма школьнага жыцця дзяцей гучыць у вершах А. Вольскага «Зазвініць званок», «Чаму Рыгорка мыкаў», «Што чарніла нарабіла», «Чаравік у Светы знік». Напіса- ныя легка, весела i паэтычна, гэтыя творы выклікаюць усмешку, калі аўтар апісвае некаторыя дзіцячыя слабасці і пасмейваецца з учынкаў неахайных вучняў. У той жа час вершы А. Вольскага «Жывыя літары», «Коцева грама- та», «Шэршань», «Жывая граматыка» можна выкарыс- тоўваць пры вывучэнні роднай мовы, бо ў іх змешчаны адукацыйны матэрыял, цікавы сваёй займальнасцю і накіраванасцю на інтэлектуальную дзейнасць дзяцей.

Скіроўваючы мастацкі погляд на самыя розныя аспек­ты жыцця маленькіх чытачоў, пісьменнік адлюстроўвае і дзіцячыя забавы (вершы «Козачка», «Дзедаў госць»), звяртаецца да тэмы інтэрнацыянальнай дружбы (верш «Дзеці»), марской тэматыкі (вершы «Параход», «Ка- раблікі», «Мой брат»), што звязана з уласнай біяграфіяй А. Вольскага (служыў у Ваенна-марскім флоце). Не менш важнай у творчасці пісьменніка з ’яўляецца і тэма сяб- роўства, якая вельмі кранальна пададзена на прыкладзе чарнічкі і зялёнага лісточка (верш «Чарнічка»), які хаваў і абараняў сваю сяброўку ад лясных жыхароў, а таксама выступае галоўнай у казках «Сцяпан - Вялікі Пан» і «Граф Глінскі-Папялінскі», дзе Лісіца ў ботах і Кот Мак- сім не пакідаюць сяброў у бядзе, а наадварот, дапамага- юць ім вырашаць складаныя жыццёвыя пытанні.

Аб пераемнасці пакаленняў, шанаванні продкаў і год- най памяці аб іх ідзе гутарка ў апавяданні «Адэльчыны ручнікі». Выразны беларускі каларыт характэрны такса­ма казкам А. Вольскага. Так, у казцы «Каваль — Залатыя рукі» дзякуючы кветцы-папараці ў час купальскага свята галоўныя героі твора - каваль Іскарка і Яня - выратоўва- юць сваіх сяброў - майстравых, якія былі ўзяты Уладар- най Княгіняй заложнікамі, і вызваляюць усіх людзей ад панавання злоснай Карготы-Княгіні. У каЗцы «Каб не змаўкаў жаваранак...» менавіта гэтая маленькая птушач- ка, якая першая абвяшчае пра надыход вясны на Беларусі і атаясамліваецца з вобразам Радзімы, дапамагае галоўна- му герою твора Іваську выбіраць правільную дарогу ў ня- лёгкім падарожжы і не ісці супраць праўды і сумлення.

498

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова

Page 19: Z D mз сярэдзінай xx ст.), паступова лакалізуецца: пісьменнікі шмат увагі надаюць выхаванню павагі да

А. Вольскі прывучаў маленькіх чытачоў да разумения патрэбнасці працы, таму ў многіх вершаваных творах на- маляваны вобразы дзяцей, якія дапамагаюць дарослым у іх гаспадарчай дзейнасці: малыя паліваюць агарод («Дождж»), самастойна займаюцца сталярскай працай («Сталяры») і нават вядуць «рашучы бой» супраць кала- радскага жука («Жук»). Таксама невыпадкова станоўчымі героямі казак пісьменніка з ’яўляюцца людзі, якія добра валодаюць нейкім рамяством: Іскарка — выдатны каваль («Каваль - Залатыя Рукі»), Сцяпан - адмысловы шавец («Сцяпан - Вялікі Пан»), ды і Марцін, напачатку нічога не ўмеючы і не жадаючы рабіць (за што і быў празваны сваім адзіным сябрам Катом графам Глінскім-Папялінскім), дзякуючы каханню да Жнейкі-Надзейкі згаджаецца вы- конваць любую працу («Граф Глінскі-Папялінскі»).

Ідэйны змест апавядання-эсэ «Хлеб - усяму галава» (у якім перададзены і ўласныя ўспаміны А. Вольскага пра галоднае дзяцінства) падводзіць да асэнсавання выхаван- ня павагі да чалавека працы, і асабліва працы хлебароба. Верш «Ад А да Я — прафесія мая» таксама прысвечаны тым, хто працуе на вёсцы, твор знаёміць дзяцей з пра- фесіямі, якія сёння неабходны сельскай гаспадарцы.

Творы А. Вольскага напісаны шчыра і ўсхвалявана. Пісьменнік не толькі праз літаратурную форму захапляю- ча апавядае, але і ўмее быць даверлівым і ўважлівым да маленькага чалавека. Сваёй творчасцю ён дае пэўныя жыццёвыя ўрокі - урокі чуласці, дабрыні, адкрытасці, сяб- роўства, урокі любові да роднай зямлі, дома, сваёй Баць- каўшчыны. Творы А. Вольскага таксама спрыяюць хутчэй- шаму авалодванню дзецьмі беларускай мовай і маўленнем.

499

Электронный архив

библиотеки

МГУ

имени А

.А. Кулешова