Transcript
Page 1: Гарбацэвіч будзем галасаваць за таго, каго прызначаць

«Будзем галасаваць за таго, каго прызначаць»

– Вам грошай мала? Працаваць ідзіце! У царкву ідзіце і маліцеся! – галасіла бабуля, чый маршрут праходзіў 6 сакавіка ўздоўж яскравых транспарантаў з палітычнымі лозунгамі. «Дзеянні ўлады пад грамадзянскі кантроль», «Еўрапейскім коштам – еўрапейскія заробкі» – лісты паперы з немудрагелістымі заклікамі выконвалі ролю пудзіл для прахожых: хутчэй бы абысці, амаль бегам. Самыя ініцыятыўныя падыходзілі і чыталі больш уважліва, удумліва – сівы мужчына, скончыўшы, выразна плюнуў на зямлю.

Да гэтага рыхтаваліся і гэтага чакалі – баранавіцкія чыноўнікі ўпершыню дазволілі правесці пікет у цэнтры горада з нагоды выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Першым сваёй магчымасцю скарыстаўся Рыгор Грык: транспаранты з’явіліся за помнікам Грыцаўцу бліжэй да вечара 6 сакавіка. Сярод агітацыйных расцяжак шукаем арганізатара – з надпісам на плакаце «Улада хоча, кааб мы маўчалі» стаіць сам Рыгор Грык.– Мы – Еўропа. Маем еўрапейскія кошты, таму і заробкі хочам атрымліваць еўрапейскія. Стаім, агітуем, каб людзі далучаліся да ідэй, – кажа Рыгор. – У нас шмат нявырашаных праблем. Я добра ведаю, што трэба рабіць. Толькі б за мяне прагаласавалі...А прагаласуюць, Рыгор? – пытаемся ў суразмоўцы.– Напэўна прагаласуюць, але камісіі будуць рабіць тое, што пажадаюць, – упэўнены кандыдат.Кажучы аб фальсіфікацыях, Рагор вінаваціць і бяздзейнасць органаў:– Міліцыя ў нас нічога не бачыць, пракуратура не рэагуе, – і падагульняе, – надзору за ўладаю няма!Людзі працягваюць ісці: хто запаволіць крок, хто, наадварот, рухаецца хутчэй. Сур’ёзна зацікавіўся каляровымі плакатамі хлопец, які ледзь трымаецца на нагах. Ён блізка падышоў да пікетоўшчыкаў, вывучыў усе патрабаванні і нават спрабаваў завесці гутарку. Зразумеўшы, што яго ініцыятыву ніхто не падтрымае, прадстаўнік электарату, хістаючыся, паплёўся далей.– Што тут у вас адбываецца? Майдана хочаце? А ну-ка, што тут напісана? – яшчэ адна «неабыякавая» жанчынка разбіраецца з удзельнікамі. За яе спіною, за метраў трыццаць, на прыпынку стаіць стомлены ад працы натоўп, які чакае свой аўтобус. Голавы амаль усіх людзей павернуты ў бок пікета, відавочна, некаторыя гараджане сумняваюцца,ці падысці, ці не. Усё ж калектыўны розум вырашае стаяць і пазіраць з бяспечнай адлегласці. Гэта ж дзіва – людзі з транспаратамі! У Баранавічах!Адсутнасць такіх мерапрыемстваў у апошнія гады сказваецца: беларусы ці то адвыклі, ці то ўвогуле не ведаюць, што гэта такое і як трэба рэагаваць. Яшчэ адзін юнак зацікаўлена назірае за дзействам. Падыходзім з пытаннем аб яго стаўленні да пікета, але дзяцюк губляецца. Язык развязваецца толькі калі гутарка заходзіць пра грошы:– Мне тры – тры з паловаю мільёны, і нармальна.Побач з «патрабавальным» хлопцам дзве дзяўчынкі не могуць вызначыцца ў сутнасці пікета:– Ім што, грошай не хапае? Ці яны хочуць еўра ўвесці? Нічога не разумею.Намякаем на тое, што неўзабаве выбары і на стэндзе каля пікетоўшчыкаў напісана праграма кандыдата.– А, ну тады ладна, хай стаяць, – дазваляюць яны.Магчыма, абыякавасць людзей дыктуецца нежаданнем нешта мяняць.«Мы будзем галасаваць за таго, каго прызначаць», – не спыняючыся кідае ў бок карэспандэнта фразу сталая жанчына.Пытанне «А хто прызначыць?» ляціць наўздагон і застаецца без адказу.Пікет доўжыўся крыху больш за гадзіну. Нягледзячы на адмоўнае ў большасці стаўленне мінкоў, удзельнікі пікета задаволены вынікамі:

Page 2: Гарбацэвіч будзем галасаваць за таго, каго прызначаць

– Сваей мэты мы дасягнулі – гэта, перш за ўсё, свабода ад страху, – распавя-дае чалец ініцыятыўнай групы. – Ужо даўно не было магчымасці вось так выйсці і выказацца. Гэта толькіпачатак.Актывісты згортваюць свае транспаранты, хаваюць еўрапейскія і беларускія сцягі. Пасля заканчэння пікета дадому збіраюцца і невядомыя людзі ў цывільным, якія з самага пачатку назіралі за акцыяй.

Арцём Гарбацэвіч


Recommended