8
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Аўторак, 30 снежня 2014 г. № 19–20 (1154–1155 ) Паважаныя абітурыенты! Сёння перад вамі стаіць няпростая задача – выбар буду- чай прафесіі. Калі вы адчуваеце ў сабе прызванне вучыць і выхоўваць маладое пакаленне, то педагагічная дзей- насць – якраз тая сфера, дзе вы зможаце рэалізавацца як высакакласныя спецыялісты. А дапамогуць прафесійнаму станаўленню, паспяховаму кар’ернаму і асобаснаму росту спецыяльныя веды, уменні і навыкі, набытыя ў вучэбных аўдыторыях нашага ўніверсітэта. Абраўшы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, вы далучыцеся да ліку студэнтаў вядучай установы вышэйшай адукацыі з векавой гісторыяй. Перад вамі адкрыецца магчымасць стаць прадстаўнікамі новай генерацыі маладых педагогаў, якія здзейсняць высокую місію выхавання творчых, дапытлівых, актыўных грамадзян нашай краіны. У лістападзе 2014 г. БДПУ адзначыў свой 100-гадовы юбілей. Са святам калектыў універсітэта павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Падчас размовы з выкладчыкамі і студэнтамі Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў выключную сацыяльную значнасць педагагічнай прафесіі. Сёння БДПУ – буйны сучасны вучэбна-навукова-ме- тадычны комплекс. Нашы студэнты спасцігаюць асновы Наш сайт: bspu.by. Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17 Сардэчна запрашаем у БДПУ! Сардэчна запрашаем у БДПУ! прафесійных ведаў, працуючы ў высокатэхналагічных вучэбных лабараторыях і інтэрактыўных класах, пра- ходзячы практыку ў лепшых школах і гімназіях г. Мінска, наведваючы ўніверсітэцкі планетарый, цэнтры літуаністыкі, паланістыкі, беларускай літаратуры і культуры імя Максі- ма Танка, азербайджанскай і кітайскай мовы і культуры, іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы, ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт. Якасны вучэбны працэс забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад – вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі вучоныя і педагогі, якія ведаюць і любяць сваю справу. Паступіўшы ў БДПУ, вы трапіце ў дружны студэнцкі калектыў, у творчае асяроддзе, дзе кожны здолее рас- крыць і рэалізаваць свой патэнцыял, заявіць пра сябе і свае таленты. Вас чакаюць зорныя паходы, педагагічныя атрады, валанцёрскія клубы, творчыя PR-лабараторыі, разнастайныя праекты і многае іншае. Мы робім усё для таго, каб выпускнікі з дыпломам на- шага ўніверсітэта знайшлі сваё месца ў складаным і змен- лівым свеце, сталі кампетэнтнымі і запатрабаванымі спецыялістамі, творчымі і камунікабельнымі асобамі. Далучайцеся да студэнцкай кагорты БДПУ – рабіце ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР! Рэктар БДПУ, прафесар Аляксандр ЖУК

832 14 настаунік (1)

Embed Size (px)

Citation preview

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Аўторак, 30 снежня 2014 г. № 19–20 (1154–1155 )

Паважаныя абітурыенты!Сёння перад вамі стаіць няпростая задача – выбар буду-

чай прафесіі. Калі вы адчуваеце ў сабе прызванне вучыць і выхоўваць маладое пакаленне, то педагагічная дзей-насць – якраз тая сфера, дзе вы зможаце рэалізавацца як высакакласныя спецыялісты. А дапамогуць прафесійнаму станаўленню, паспяховаму кар’ернаму і асобаснаму росту спецыяльныя веды, уменні і навыкі, набытыя ў вучэбных аўдыторыях нашага ўніверсітэта.

Абраўшы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, вы далучыцеся да ліку студэнтаў вядучай установы вышэйшай адукацыі з векавой гісторыяй. Перад вамі адкрыецца магчымасць стаць прадстаўнікамі новай генерацыі маладых педагогаў, якія здзейсняць высокую місію выхавання творчых, дапытлівых, актыўных грамадзян нашай краіны.

У лістападзе 2014 г. БДПУ адзначыў свой 100-гадовы юбілей. Са святам калектыў універсітэта павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Падчас размовы з выкладчыкамі і студэнтамі Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў выключную сацыяльную значнасць педагагічнай прафесіі.

Сёння БДПУ – буйны сучасны вучэбна-навукова-ме-тадычны комплекс. Нашы студэнты спасцігаюць асновы

Наш сайт: bspu.by. Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17

ц

Сардэчна запрашаем у БДПУ!Сардэчна запрашаем у БДПУ!

прафесійных ведаў, працуючы ў высокатэхналагічных вучэбных лабараторыях і інтэрактыўных класах, пра-ходзячы практыку ў лепшых школах і гімназіях г. Мінска, наведваючы ўніверсітэцкі планетарый, цэнтры літуаністыкі, паланістыкі, беларускай літаратуры і культуры імя Максі-ма Танка, азербайджанскай і кітайскай мовы і культуры, іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы, ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт. Якасны вучэбны працэс забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад – вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі вучоныя і педагогі, якія ведаюць і любяць сваю справу.

Паступіўшы ў БДПУ, вы трапіце ў дружны студэнцкі калектыў, у творчае асяроддзе, дзе кожны здолее рас-крыць і рэалізаваць свой патэнцыял, заявіць пра сябе і свае таленты. Вас чакаюць зорныя паходы, педагагічныя атрады, валанцёрскія клубы, творчыя PR-лабараторыі, разнастайныя праекты і многае іншае.

Мы робім усё для таго, каб выпускнікі з дыпломам на-шага ўніверсітэта знайшлі сваё месца ў складаным і змен-лівым свеце, сталі кампетэнтнымі і запатрабаванымі спецыялістамі, творчымі і камунікабельнымі асобамі. Далучайцеся да студэнцкай кагорты БДПУ – рабіце ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР!

Рэктар БДПУ, прафесар Аляксандр ЖУК

30 снежня 2014 г.2

ПЕРАЛІК ПЕРАЛІК па якіх будзе ажыццяўляцца па якіх будзе ажыццяўляцца

Матэматычны факультэтДзённая форма атрымання адукацыі:– Матэматыка і інфарматыкаЗавочная форма атрымання адукацыі: – Матэматыка і інфарматыка

Фізічны факультэтДзённая форма атрымання адукацыі:– Фізіка і інфарматыка– Фізіка і тэхнічная творчасць

Факультэт прыродазнаўстваДзённая форма атрымання адукацыі:– Біялогія і хімія– Біялогія і геаграфіяЗавочная форма атрымання адукацыі: – Біялогія і геаграфія

Гістарычны факультэтДзённая форма атрымання адукацыі:– Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліныЗавочная форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны

Факультэт дашкольнай адукацыіДзённая форма атрымання адукацыі:– Дашкольная адукацыяЗавочная форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыяЗавочная форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:– Дашкольная адукацыя

Факультэт эстэтычнай адукацыіДзённая форма атрымання адукацыі:– Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка

– Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы

– Музычнае мастацтва, рытміка і харэа-графія

Завочная форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя

мастацкія промыслыЗавочная форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:– Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія

Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогійДзённая форма атрымання адукацыі:– Сацыяльная педагогіка– Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная

дзейнасць)Завочная форма атрымання адукацыі:– Сацыяльная педагогіка– Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная

дзейнасць)Завочная форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:– Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная

дзейнасць)

Факультэт спецыяльнай адукацыіДзённая форма атрымання адукацыі:– Лагапедыя– Алігафрэнапедагогіка– Сурдапедагогіка– ТыфлапедагогікаЗавочная форма атрымання адукацыі:– Лагапедыя– Алігафрэнапедагогіка– Сурдапедагогіка– Тыфлапедагогіка

…сцяг БДПУ ўзняўся над Эльбрусам! На вышыні 5642 м яго ўстанавілі ўдзельнікі турыстычнага клуба «Гарызонт» – студэнты і выпускнікі педагагічнага ўніверсітэта ў знак прызнання высокіх дасягненняў alma mater у галіне адукацыі і выхавання, фізічнай культуры і спорту.

…першая ў краіне скульптура настаўніцы была ўстаноўлена менавіта ў БДПУ! Яна сімвалізуе павагу ўсяго грамадства і кожнага з нас да многіх пакаленняў беларускіх педагогаў.

…спецыяльна да 100-гадовага юбілею ўніверсітэта РУП «Белпошта» выпусціла 50 тысяч мастацкіх маркіраваных канвертаў «100 гадоў з дня заснаван-ня БДПУ».

…«Настаўнікам года Рэспублікі Беларусь» стаў выпускнік гістфака БДПУ настаўнік гісторыі САШ № 11 г. Маладзечна Віктар Жук.

…наш універсітэт рэалізуе праект «Мультысэрвіснае інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе»! Адзін з яго кампанентаў – «Віртуальная школа» – уключае 4 сучасныя кабінеты хіміі, біялогіі, матэматыкі і фізікі.

…у БДПУ адкрыта чытальная зала інфармацыйных рэсурсаў, дзе наведвальнікі могуць абслугоўвацца ў рэжыме адкрытага доступу; укаранёна тэхналогія высакахуткаснага доступу ў Інтэрнэт Wi-Fi; створаны электронны архіў дакументаў – рэпазіторый БДПУ, абноўлена зала рэдкай кнігі, у якой прадстаўлены некаторыя з 7000 рарытэтных выданняў бібліятэкі.

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО ўў 2014 2014 гг. .... ...

БДПУ прымае на педагагічныя спецыяльнасці БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ пераможцаў (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды, а таксама асоб, што ўзнагароджаны залатым, сярэ-браным медалём або скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай, таму ў 2014 г. нашымі студэнтамі сталі 100 лепшых выпускнікоў краіны!

Мы забяспечваем усіх іншагародніх першакурснікаў, якія маюць патрэбу ў жыллі, месцам у інтэрнаце, таму да нас смела прыязджаюць абітурыенты нават з самых аддаленых куткоў Беларусі!

БДПУ – вядучы ўніверсітэт у нацыянальнай сістэме педагагічнай адукацыі, таму нашы студэнты атрымліваюць стыпендыю на 15 % вышэйшую, чым у іншых ВНУ краіны!

БДПУ: сто гадоўБДПУ: сто гадоўна ніве адукацыіна ніве адукацыі

30 снежня 2014 г. 3

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ,СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ,набор у БДПУ ў 2015 годзенабор у БДПУ ў 2015 годзе

Завочная форма атрымання адукацыі, ска-рочаны тэрмін навучання:

– Лагапедыя

Факультэт фізічнага выхаванняДзённая форма атрымання адукацыі:– Фізічная культура. Фізкультурна-аздараў-

ленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць– Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура

(аздараўленчая)– Фізічная культура (лячэбная)– Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спар тыўная

рэжысура)– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент

у турызме)Дзённая форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент

у турызме)Завочная форма атрымання адукацыі:– Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура

(аздараўленчая)– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент

у турызме)Завочная форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менедж-

мент у турызме)

Факультэт псіхалогііДзённая форма атрымання адукацыі:– Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Сацыяльная

псіхалогія)– Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія

прадпрымальніцкай дзейнасці)– Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Педагагічная

псіхалогія)

– Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія сямейных адносін)

– Практычная псіхалогіяЗавочная форма атрымання адукацыі:– Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Педагагічная

псіхалогія)– Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія

прадпрымальніцкай дзейнасці)– Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія

сямейных адносін)– Практычная псіхалогія

Факультэт пачатковай адукацыіДзённая форма атрымання адукацыі:– Пачатковая адукацыяЗавочая форма атрымання адукацыі:– Пачатковая адукацыяЗавочная форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:– Пачатковая адукацыя

Факультэт беларускай і рускай філалогііДзённая форма атрымання адукацыі:– Беларуская мова і літаратура– Беларуская мова і літаратура. Замежная мова

(англійская)– Руская мова і літаратура– Руская мова і літаратура. Замежная мова

(кітайская)– Руская мова і літаратура. Замежная мова

(англійская)– Руская мова і літаратура. Замежная мова

(італьянская)Завочная форма атрымання адукацыі:– Беларуская мова і літаратура – Руская мова і літаратура

…БДПУ – адзіны ўніверсітэт краіны, які мае вучэбны планетарый і ўнікальны маятнік Фуко.

…у БДПУ створана выдатная база для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця! У нас ёсць 3 спартыўныя залы і 11 абсталяваных памяшканняў для заняткаў фізкультурай і спортам, уласны басейн і 4 трэнажорныя залы.

…у БДПУ вучацца і працуюць самыя добрыя людзі! Нашы валанцёры наведваюць дзіцячыя дамы і інтэрнаты, бальніцы і медыцынскія цэнтры, дзе выступаюць з кан-цэртамі, праводзяць заняткі, дапамагаюць персаналу. У рамках дабрачыннай пераднавагодняй акцыі студэнты і выкладчыкі БДПУ сабралі і пералічылі на рахунак Бела-рускага Таварыства Чырвонага Крыжа 13 515 550 руб., якія пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў, а таксама тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

…студэнты ўніверсітэта з малазабяспечаных сем’яў і сіроты атрымліваюць бясплатныя квіткі ў тэатры! Гэта стала магчымым пасля заключэння дагавораў аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і вядучымі тэатрамі краіны.

…каманда вясёлых і знаходлівых БДПУ «Лепшыя сябры» выйшла ў паўфінал Цэнтральнай Міжнароднай лігі КВЗ і перамагла ў кубку лігі КВЗ «Палессе-2014».

…у падарунак ад БДПУ 31 студэнт нашага ўні-версітэта і 7 вучняў сталічнай гімназіі № 20 атрымалі гарадскія ровары AIST! Маладыя людзі ў рамках пра-екта «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» праеха-лі 100 кіламетраў да 100-годдзя alma mater.

БДПУ рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў, таму нашым выпускнікам заўсёды гарантавана першае працоўнае месца!

Мы ператвараем вучобу ў задавальненне, бо наш універсітэт, нягледзячы на свой 100-гадовы ўзрост, – маладая, сучасная і высокатэхналагічная навучальная ўстанова!

БДПУ дае веды вышэйшай катэгорыі якасці, бо нашы выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы!

Мы – вялікая сям’я, у якой кожны знаходзіцца ў цэнтры ўвагі!

БДПУ генерыруе інавацыйныя ідэі і ажыццяўляе задуманае, бо ў нас прац юць самыя вядомыя вучоныя і створаны самыя перспектыўныя навуковыя школы Беларусі!

Мы мадэліруем будучае, таму што настаўнік – самая ўплывовая прафесія ў свеце!

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО...ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО...

на ніве адукацыіна ніве адукацыі

БДПУ: сто гадоўБДПУ: сто гадоў

Матэматычны факультэт быў створаны ў 1974 г. Сёння на дзённай і завочнай фор-мах атрымання адукацыі на бюджэтнай і платнай аснове мы рыхтуем выкладчыкаў па спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка».

Студэнты факультэта вывучаюць агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны (матэматычны аналіз, тэорыя функцый, алгебра, тэорыя лікаў, аналітычная геаме-трыя і пераўтварэнні плоскасці, элементарная матэматыка і практыкум па рашэнні задач, тэхналогіі праграмавання і метады алгарытмізацыі, матэматычная логіка і дыскрэтная матэматыка і інш.), а таксама методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Будучыя настаўнікі маюць магчымасць вывучаць на выбар дысцыпліны, якія носяць практыкаарыентаваны характар і тэматычна ахопліваюць пытанні сучас-най матэматыкі, найноўшых інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных інавацыйных форм і метадаў работы, укаранення новых адукацыйных тэхналогій у навучальны працэс. На факультэце створаны ўсе ўмовы для арганізацыі сама-стойнай работы і якаснай прафесійнай падрыхтоўкі. Студэнты праходзяць летнюю практыку ў выхаваўча-аздараўленчых установах, а педагагічную – у лепшых установах агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска.

На чатырох кафедрах факультэта (матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, алгебры і геаметрыі, матэ-матычнага аналізу) працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх член-карэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь, 6 дактароў і 19 кандыда-таў навук. На факультэце створаны і паспяхова функ-цыянуюць на базе гімназіі № 1 г. Стаўбцы, САШ № 51 і 24 г. Мінска філіялы кафедраў матэматыкі і методыкі

МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТМАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-13, 200-80-62Е-mail: [email protected]Дэкан – Уладзімір Адамавіч ШЫЛІНЕЦ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

выкладання матэматыкі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, матэматычнага аналізу. Пры факультэце арганізавана работа школы юных матэматыкаў.

Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчымасць пас-ля заканчэння ўніверсітэта выкладаць матэматыку, інфарматыку ў агульнаадука-цыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ВНУ. Многія з выпускнікоў матфака працуюць ва ўпраўленнях адукацыі, навукова-даследчых установах, лабараторыях камп’ютарнага і псіхолага-педагагічнага профілю, кіруюць дзяржаўнымі ўстановамі і прадпрыемствамі. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовамі праграмавання Pascal ABC, С#.NET, Visual С#.NET, JavaScript, PHP дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Шматузроўневая сістэма навучан-ня – ваш шанц атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры.

Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Вольны ад заняткаў час студэнты матэматычнага факультэта праводзяць весела і з густам. Вельмі цікава праходзяць факультэцкія святы. Заўсёды збірае поўную залу прэзентацыя першага курса. Апошняя субота сакавіка – Дзень матэматычнага факультэта, у межах якога праходзяць навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, алімпіяды па ма-тэматыцы і інфарматыцы, сустрэчы з выпускнікамі розных гадоў. Круглагадовая спартакіяда, якая традыцыйна праводзіцца ва ўніверсітэце, дазваляе студэнтам прадэманстраваць свае спартыўныя якасці. Прадстаўнікі факультэта прымаюць

актыўны ўдзел у зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Усе значныя для нас падзеі абавязкова адлюстроўваюцца ў факультэц-кай газеце і на сайце.

Факультэт ганарыцца знакамітымі выпускнікамі, ся-род якіх першы віцэ-прэзідэнт карпарацыі «Галактыка» В. І. Басалыга, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь У. П. Грыдзюшка, дырэктар сталічнай САШ № 24 С. М. Грыцюта і многія іншыя.

Сардэчна запрашаем на наш факультэт усіх тых, хто любіць матэматыку і ін-фарматыку!

4

Фізічны факультэт – адзін з acноўных у нашым універсітэ-це. Першы набор на спецыяль-насць «Фізіка» праводзіўся амаль 70 гадоў таму.

Кваліфікаваны прафесар-ска-выкладчыцкі склад, аб-ноўленая матэрыяльна-тэх-нічная база (16 вучэбных і 3 на-вукова-даследчых лабарато-рый, 4 камп’ютарныя класы, сярод якіх мультысэрвісны), а таксама даўнія і трывалыя

традыцыі – вось тыя складнікі, якія дазваляюць нам забяспечваць высокі ўзровень навучання і займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод фізічных факультэтаў устаноў вы-шэйшай адукацыі краіны. Толькі ў нас ёсць адзіны ў Беларусі вучэбны планетарый, дзе праводзяцца заняткі па астраноміі і пазнавальныя экскурсіі па «зорным небе», а таксама ўнікальны маятнік Фуко, які дазваляе эксперыментальна зафіксаваць вярчэнне Зямлі. Дарэчы, маятнік устаноўлены дзякуючы намаган-ням выпускніка нашага факультэта, дырэктара НВА «Пеленг» Уладзіміра Іванавіча Пакрышкіна.

ФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 200-95-62 E-mail: [email protected]; вэб-сайт: http://phys.bspu.unibel.byДэкан – Валерый Раманавіч СОБАЛЬ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

На факультэце працуюць вядомыя педагогі і навукоўцы: 8 прафесараў і 14 дацэнтаў. Вучэбнымі планамі прадугледжана выкладанне не толькі класічных дысцыплін фізіка-матэматычнага профілю, а і шэрагу курсаў па выбары студэнтаў, якія чыта-юць спецыяльна запрошаныя спецыялісты айчынных і замежных ВНУ, даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Факультэт ажыццяўляе навучанне па спецыяльнасцях: «Фізіка і інфарматыка», «Фізіка і тэхнічная творчасць». Тэрмін навучання – чатыры гады.

Выпускнікі спецыяльнасці «Фізіка і інфарматыка» працуюць як у педагагічнай сферы, так і ў галіне інфармацыйных тэхналогій – праграмістамі, сістэмнымі адміністратарамі кампаній (Yandex, EPAM, BelHard, IBA, Wargaming), у камп’ютарных выданнях, банках і г.д.

Спецыяльнасць «Фізіка і тэхнічная творчасць» накіравана на фарміраванне кампетэнцый як у галіне фізікі, так і ў галіне тэхнічнай творчасці. Студэнты вывуча-юць фізіку і методыку яе выкладання, інжынерную камп’ютарную графіку, сістэмы аўтаматызаванага праектавання, вылічальныя метады і камп’ютарнае мадэляванне, методыку і тэхніку фізічнага эксперыменту, асновы робататэхнікі. Выпускнікі гэтай спецыяльнасці працуюць настаўнікамі фізікі, кіраўнікамі гурткоў тэхнічнай творчасці ва ўстановах адукацыі. Валоданне сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі дазваляе ім арганізаваць заняткі па аўта-, судна-, авіямадэляванні на высокім прафесійным узроўні.

Нашы студэнты прымаюць удзел у рабоце навукова-даследчых лабараторый, выступа-юць з дакладамі на навукова-практычных канферэнцыях, маюць магчымасць працягваць навучанне ў магістратуры па спецыяльнасцях «Фізіка», «Тэорыя і методыка навучан-ня і выхавання (фізіка альбо інфарматыка)», а потым – у аспірантуры пад навуковым кіраўніцтвам аднаго з выкладчыкаў факультэта або супрацоўніка НАН Беларусі.

На фізфаку створаны спрыяльныя ўмовы для творчага развіцця і самарэалізацыі студэнтаў. Шчыра запрашаем да нас тых, хто цікавіцца фізікай і электронікай, інфарматыкай і праграмаваннем, мае схільнасць да тэхнічнай творчасці.

Факультэт беларускай і рускай філалогіі даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і куль-туры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вы-шэйшых навучальных установах; рэдакцы-ях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; на-вукова-даследчых інстытутах; пасоль-ствах і прадстаўніцтвах розных краін; перакладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях.

Студэнты нашага факультэта – адны з самых актыўных ва ўнівер сітэце. Яны ўдзельнічаюць у шмат лікіх праектах, зай-

маюцца навукова-даследчай працай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Белару-сі. Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык патрабуюць знаёмства з мовай і культурай розных краін. Так, у філолагаў, што вывучаюць кітайскую мову, ёсць магчымасць па праграме ўключанага навучання амаль цэлы год правесці ў Паўночна-Заходнім універсітэце (КНР), з якім БДПУ звяз-вае дагавор аб супрацоўніцтве. Студэнты-літуаністы, у сваю чаргу, штогод навед-

ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙІ РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІІ РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-86E-mail: [email protected]Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук, прафесар

ваюць Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт. Наогул, факультэт падтрымлівае сувязі з роднаснымі факуль тэтамі ўніверсітэ-таў розных краін, вынікам чаго стала ад-крыццё цэнтраў літуаністыкі, паланістыкі, азербайджанскай і кітайскай мовы і куль-туры, а таксама вывучэнне мовы іўрыт.Аднак брэндам факультэта і ўніверсітэта ўсё ж з’яўляецца цэнтр беларус-кай літаратуры і культуры, які но-сіць імя народнага паэта Белару-сі Максіма Танка.

Дэвізам факультэта ва ўсе ча-сы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядо-мыя ў краіне і за яе межамі лін-гвісты і літаратуразнаўцы, па пад ручніках якіх было падрых-тавана не адно пакаленне пра-фесійных філолагаў.

Сярод знакамітых выпускні-коў факультэта ёсць імёны, вя-домыя ўсёй краі не: народныя паэты Пімен Панчанка, Аркадзь

Куляшоў, навукоўцы Васіль Жураўлёў, Юзэфа Мацкевіч, Мікалай Мішчанчук, Віктар Каваленка і інш.

Мы ўпэўнены, што трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на ФБіРФ, у будучым забяспечаць нашым выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.

30 снежня 2014 г.

Студэнты ФДА не толькі старанна ву-чацца, але і займаюцца навуковай дзей-насцю. Вынікі працы маладыя даслед-чыкі прадстаўляюць на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, публікуюць у зборніках артыкулаў. Прадстаўнікі факультэта штогод ста-новяцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Факультэт дашкольнай адукацыі цесна супрацоўнічае з аднолькавымі па профілі факультэтамі ўніверсітэтаў Расіі і Украіны, што дазваляе выклад-чыкам і студэнтам стажыравацца за мяжой і прымаць удзел у ажыццяўленні міжнародных навуковых праектаў.

Мы ганарымся сваімі выпускнікамі. Сярод іх: В. М. Грыбкоўская – галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінгарвыканкама, Т. М. Мардана-ва – намеснік начальніка аддзела дзіцячых дашкольных устаноў РУП «МТЗ», Надзея Цімафеева – тэлевядучая праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!», Аляксей Скасыр-скі – трэнер маладзёжнага складу ФК «БАТЭ».

Калі ваша прызванне – адкрываць дзецям багацце і разнастайнасць свету, фарміраваць іх навыкі і ўменні, развіваць таленты, – выбірайце факультэт дашкольнай адукацыі!

Згодна з народнай мудрасцю, цела ча-лавека ствараюць бацькі, а душу – пе-дагогі. Гэтыя словы маюць прамое дачы-ненне да першага настаўніка, таму што вельмі важна, хто павядзе маленькага ча-лавека ў Краіну ведаў, хто будзе для яго прыкладам у жыцці. І чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш высокія патрабаван-ні прад’яўляюцца да педагога, які з ім працуе.

Вось ужо 57 гадоў факультэт рыхтуе настаўнікаў для пачатковай школы. Час мяняецца, аднак традыцыйнымі заста-юцца якасці, якімі павінен валодаць той, хто збіраецца звязаць свой лёс з навучаннем і выхаваннем малодшых школьнікаў: адукаванасць, шырокі кру-гагляд, дапытлівасць, знаходлівасць,

крэатыўнасць, а яшчэ – дабрыня і любоў да дзяцей.

Факультэт пачатковай адукацыі аб’яд-ноўвае людзей, якім аднолькава бліз-кія літаратура, мова, матэматыка, пры-родазнаўства, прадметы эстэтычна-га цыкла і творчая дзейнасць. Пра-фесійнаму станаўленню будучых пе-дагогаў дапамагаюць выкладчыкі 3 фа-культэцкіх кафедраў: педагогікі і псі-халогіі пачатковай адукацыі, беларус-кага і рускага мовазнаўства, прыро-дазнаўчанавуковых дысцыплін. У нас працуюць 2 доктары і 24 кандыдаты на-вук, якія кіруюць вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасцю студэнтаў. Але ж стаць сапраўдным прафесіяналам можна толькі пасля практык, і ўсе яны – вучэб-

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫIПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫIг. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-91-05Е-mail: [email protected]Дэкан – Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫIДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫIг. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11; тэл. 341-39-18 Е-mail: [email protected]; http://fdo.bspu.byДэкан – Аляксандр Мікалаевіч КАСПЯРОВІЧ, кандыдат гістарычных навук

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВАФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВАг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 227-84-77Е-mail: [email protected]Дэкан – Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт

ныя і педагагічныя – спрыяюць якаснай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў.

Акрамя вучобы, студэнты ахвотна зай-маюцца грамадска-творчай дзейнасцю. На факультэце працуюць студэнцкі тэатр «Надзея», валанцёрская група «Адкры-тае сэрца», педагагічныя атрады «Дан-ка» і «Данка-2», каманда КВЗ «Како-савая стружка», рэдкалегія студэнцкай газеты «Пачатковец», народны аркестр вакальна-інструментальнай музыкі «Спадчына», вакальная група «Кан-сананс». У нас шмат цікавых трады-цый, дзякуючы якім жыццё на ФПА ні-колі не бывае сум-ным і аднастайным:гэта і дні здароўя, і спартыўныя свя-ты, і знакамітыя зорныя паходы – усё немагчыма на-ват пералічыць!

Наш факультэт скончылі выдатныя работнікі сістэмы аду кацыі рэспуб-

лікі: Л. М. Кастэнка – дырэктар ДУА «Пачатковая школа № 39 г. Мінс-ка», Г. А. Астроўская – дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска», А. А. Асадчая – начальнік упраўлен-ня адукацыі, спорту і турызму адміні-страцыі Першамайскага раёна г. Мінс-ка і многія іншыя.

Дзверы факультэта пачатко-вай адукацыі заўсёды адчынены для тых, хто сур’ёзна ставіцца да сваёй адукацыі і прафесійнага са-мавызначэння.

5

Ты любіш прыроду і жадаеш яе разумець? Цябе вабяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Цябе хвалююць экалагічныя пра-блемы і цікавяць таямніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Што ж, тады табе да нас – на факультэт прыродазнаўства!

Факультэт мае моцны кадравы патэнцыял – 8 дактароў і 45 кандыдатаў на-вук. У складзе факультэта 5 кафедраў (агульнай біялогіі і батанікі, заалогіі, хіміі, фізічнай геаграфіі, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды) і дзве вучэбна-ме-тадычныя лабараторыі (інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаўчай адукацыі; біяхіміі і біятэхналогіі). Грунтоўная матэрыяльная база – сучаснае абсталя-ванне, прыборы, найноўшыя сродкі навучання – дазваляе праводзіць шырокае кола лабараторных практыкумаў па дысцыплінах хімічнага, біялагічнага і геаграфічнага профіляў. На факультэце працуюць студэнцкія навукова-дас-ледчыя лабараторыі па фізіялогіі раслін і па хіміі. Акрамя таго у нас вы зможаце займацца даследчай дзейнасцю і на базе шматлікіх навуковых устаноў, з якімі супрацоўнічае факультэт. Студэнцкае на-вуковае таварыства факультэта прыродазнаўства з’яўляецца лепшым у БДПУ!

Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на практыцы. У прадмесці Мінска на аграбіястанцыі «Зялёнае» праводзяцца вучэбныя біялагічныя (па сістэматыцы раслін, альгалогіі і мікалогіі, фізіялогіі раслін,

заалогіі, экалогіі і інш.) і геаграфічныя практыкі (па геалогіі, тапаграфіі, геамарфалогіі, метэаралогіі, гідралогіі, школьным турызме). Практыкі па краязнаўстве і комплек-сныя геаграфічныя (ландшафтная і па эканамічнай, сацыяльнай і фізічнай геаграфіі) праходзяць штогод у розных кутках Беларусі.

Грунтоўныя веды па вучэбных дысцыплінах дазваляюць нашым выпускнікам працаваць настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Ся-род выпускнікоў факультэта: А. А. Каваленя – акадэмік Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар; Г. М. Казак – начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама; В. В. Пшы-каў – дырэктар гімназіі № 29 г. Мінска і іншыя.

Факультэт мае свае традыцыі, якія падтрымліваюцца і ўзбагачаюцца кож-ным новым пакаленнем студэнтаў. Штогод цікава праходзяць «Свята ўраджаю», «Адзін дзень на аграбіястанцыі „Зялёнае“ для першакурснікаў», «Дзень пту-шак» і геаграфічны злёт «Арыенцір». Усе гэтыя мерапрыемствы даюць маг-чымасць студэнтам факультэта праявіць свае таленты і эрудыцыю, фарміруюць уменне жыць і працаваць у калектыве.

У 2015 г. будзе ажыццяўляцца набор студэнтаў па спецыяльнасцях «Біялогія і хімія» (дзён-ная форма атрымання адукацыі – 4 гады навучан-ня) і «Біялогія і геаграфія» (дзённая форма – 4 гады, завочная форма – 5 гадоў).

Той, хто скончыў факультэт прырода-знаўства, ніколі не спыняецца на дасягну-тым – заўсёды знаходзіць прымяненне сваім ведам, уменням, здольнасцям. Бо шукаць і знаходзіць адказы на шматлікія склада-ныя пытанні навакольнага свету – гэта тое, чаму навучылі іх у аўдыторыях нашага фа-культэта.

Дзейнасць педагога дашкольнай установы адказная і пачэсная, бо ён з’яўляецца першым выхавальнікам у жыцці дзіцяці, і вынікі яго працы часта прадвызначаюць далейшае станаўленне і развіццё асобы.

Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў (а іх у нас больш за 2300) па спе-цыяльнасцях «Дашкольная адукацыя» (дзённая і завочная формы) на першай ступені вышэйшай адукацыі і «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі» на другой ступені (магістратура). Нашы выпускнікі працуюць ва ўстановах сістэмы да-школьнай адукацыі на пасадах педагога, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці, загадчыка ўстановы.

У структуры факультэта тры кафедры – агульнай і дашкольнай педагогікі, мето-дык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, якія з’яўляюцца цэнтрамі перадавой вучэбна-метадычнай і навуковай думкі ў галіне дашкольнай адукацыі. Працэс навучання забяспечваюць 50 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, сярод якіх – 3 прафесары.

Адным з найважнейшых кампанентаў прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў выступае практычная дзейнасць. З гэтай мэтай на факультэце арганізаваны чатыры віды практык па спецыяльнасці, базы для праходжання якіх размяшчаюцца ў лепшых установах дашкольнай адукацыі ўсіх раёнаў г. Мінска.

30 снежня 2014 г.

гісторыка-краязнаўчую і музейна-архіўную, пасля трэцяга – педагагічную ў летніках і вучэбна-аздараўленчых цэнтрах, на чацвёртым – педагагічную ў школах і гімназіях.

Выкладчыкі і студэнты факультэта праводзяць навуковыя даследаванні па самых розных тэмах: гісторыя Беларусі, Еўропы і Амерыкі, методыка выкладання гісторыі і дапаможных гістарычных дысцыплін, інш.

Грамадскае і творчае жыццё факультэта таксама цікавае. Cтудэнты прымаюць актыўны ўдзел у дзейнасці маладзёжных фарміраванняў: ваенна-патрыятычнага клуба «Памяць», валанцёрскай суполкі «Данка», а таксама студэнцкага на-вуковага таварыства «Astrum doctrine». Гісторыкі ўдзельнічаюць у традыцый-ных зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.

А факультэцкая каманда КВЗ «Качыныя гісторыкі» не раз станавілася чэмпіёнам БДПУ.

Нашы выпускнікі працуюць па ўсёй краіне – ва ўстановах адукацыі, музеях, архівах, бібліятэках... Сярод іх – настаўнік гісторыі вышэйшай катэгорыі САШ № 43 г. Мінска І. М. Назарава, рэктар Акадэ-міі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь М. Г. Жылінскі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч.

Мы запрашаем усіх, хто неабыякавы да гісторыі Бацькаўшчыны і хоча стаць сапраўд-ным настаўнікам, на наш факультэт!

Факультэт спецыяльнай адукацыі —адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, які рых-туе ўнікальных спецыялістаў, здоль-ных забяспечваць псіхолага-педага-гічнае суправаджэнне дзяцей з асаб-лівасцямі псіхафізічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі факультэта заўсёды запа-трабаваныя не толькі ў спецыяліза-ваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнага тыпу (дашкольныя групы і класы ін-тэграванага навучання і выхавання, пункты карэкцыйна-педагагічнай да-памогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сіс-тэмы сацыяльнага забеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях.

Нашы студэнты маюць магчымасць атрымаць грунтоўную падрыхтоўку па прадметах медыка-біялагічнага, псіхолага-педагагічнага і метадычнага

цыклаў, прайсці вучэбную і вытворчую практыку ў розных тыпах адукацыйных уcтаноў, прыняць удзел у валанцёрскай рабоце. Абавязковым кваліфікацыйным патрабаваннем да выпускнікоў з’яўляецца валоданне сродкамі падтрымліваючай камунікацыі (жэставай мовай, рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля), а таксама сродкамі альтэрнатыўнай камунікацыі (з дапамогай прадметаў, малюнкаў, жэс-таў, сімвалаў). Электронная бібліятэка, міжкафедральны рэсурсны цэнтр, ву-чэбная лабараторыя «Адукацыя без ме-жаў» – усё гэта дапамагае пазнаёміцца з навінкамі сусветнай і айчыннай тэорыі і практыкі ў галіне спецыяльнай адукацыі: праграмамі, падручнікамі, дыдактычнымі сродкамі, спецыяльным абсталяваннем і адукацыйнымі тэхналогіямі.

ФСА падтрымлівае цесныя сувя-зі з аднолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ краін СНД і далёкага замежжа. Сту-

Кожны чалавек, які жыве на зямлі, унікальны сваімі здольнасцямі, прадвы-значэннем, сваёй місіяй. I калі вы гатовыя з адкрытым сэрцам, бязмежнай дабры-нёй і міласэрнасцю дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, – ваш шлях ляжыць на факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Менавіта тут рыхтуюць буду-чых сацыяльных педагогаў і спецыяліс-таў па сацыяльнай рабоце.

Дапамагаць словам і справай, са-дзейнічаць таму, каб кожны паверыў у сябе і свае здольнасці, – галоўная зада-ча спецыялістаў, якія скончылі наш фа-культэт і працуюць ва ўсіх тыпах устаноў адукацыі. Нашы выпускнікі запатрабаваны таксама ва ўстановах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: цэнтрах сацыяль-най абароны насельніцтва, маладзёжных сацыяльных службах, цэнтрах прафе-

сійнай арыентацыі моладзі, а таксама ва ўстановах сістэ-мы МУС і рэспубліканскіх грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях. Дзверы ў краі-ну ведаў адкрыюць для вас высокакваліфікаваныя спе-цыялісты, сярод якіх вядо-мыя ў Беларусі дактары і кандыдаты навук. На праця-гу ўсяго перыяду атрыман-ня адукацыі вы навучыцеся

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫIСПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫIг. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-92-57, 267-97-73Е-mail: [email protected]Дэкан – Святлана Яўгенаўна ГАЙДУКЕВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226-40-25, 226-40-26Е-mail: [email protected]Дэкан – Мікалай Міхайлавіч ЗАБАЎСКІ, доктар гістарычных навук, прафесар

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА-ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 8; тэл. 200-15-22Е-mail: [email protected]Дэкан – Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

быць карыснымі грамадству. Для гэтага ў праграму ўключаны такія профіль-ныя вучэбныя дысцыпліны, як сацыяль-ная педагогіка, педагагічная дзейнасць ва ўстановах адукацыі, метадалогія і ме-тады навуковага даследавання, канфлік-талогія, методыка выхаваўчай работы, са-цыяльная работа з сям’ёй, дзецьмі і мо-ладдзю, сацыяльнае кансультаванне і іншыя.

Факультэт рыхтуе не толькі спецы-ялістаў-тэарэтыкаў, але і практыкаў. Гэта-му садзейнічаюць цікавыя віды сацыяль-на-педагагічнай практыкі ва ўстано-вах агульнай сярэдняй і сярэдняй спе-цыяльнай адукацыі, дадатковай адука-цыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педа-гагічных цэнтрах і інш. Базамі практыкі будучых спецыялістаў па сацыяльнай працы з’яўляюцца: тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзіцячыя аздараўлен-чыя летнікі, санаторыі, сямейныя і прафілактычныя летнікі, упраўленні па працы і сацыяльнай абароне, гра-мадскія арганізацыі і г. д. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій – гэта сапраўдная самабытная і творчая сям’я студэнтаў і выкладчыкаў, у якой кожны можа праявіць сябе не толькі ў вучобе і навуковай рабоце, але і ў ва-

ланцёрскай і дабрачыннай дзейнасці, грамадскім жыцці і спорце. Важная роля на факультэце адводзіцца і карпаратыў-най культуры, фундаментальныя каш-тоўнасці якой падтрымліваюцца праз традыцыйныя акцыі і мерапрыемствы, такія як «Першыя на Першым», Дзень маці, «ЗаЛІК», «Студэнцкая навуковая вясна», «Падары ўсмешку дзецям», Дзень факультэта, дабрачынныя кан-цэрты. Яны арыентуюць і выкладчыкаў, і студэнтаў на агульныя мэты, спрыя-юць развіццю ініцыятывы і ўсталяван-ню прадуктыўных творчых і партнёрскіх стасункаў.

Больш чым за 20 гадоў дзейнасці на факультэце было падрыхтавана шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх: В. А. Абрамаў – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь; Г. В. Ка-лачэўскі – дырэктар ДАУ «САШ № 83 г. Мінска», бакалаўр педагагічных на-вук; В. Л. Сцяпанава – начальнік упраў-лення сацыяльнай абароны адмініст-рацыі Маскоўскага раёна г. Мінска; Н. М. Гарнашэвіч – намеснік начальні-ка ўпраўлення сацыяльнай абароны на-сельніцтва адміністрацыі Мінскага раёна і многія іншыя.

Запрашаем да нас на факультэт!

6

Гістарычны факультэт – адзін з найстарэйшых у БДПУ – быў створаны ў 1918 г. Сёння тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі вучацца звыш 800 студэнтаў. Падрыхтоўка педагогаў ажыццяўляецца па спецыяльнасці «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны». Тэрмін навучання – 4 гады.

На 5 кафедрах факультэта працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, у ліку якіх 9 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 28 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Асаблівая ўвага надаец-ца вывучэнню профільных дысцыплін: гісторыі Бела-русі, сусветнай гісторыі, гісторыі славянскіх наро-даў і інш.

Студэнтам выкладаецца шэраг грамадазнаўчых (філасофія, паліталогія і права, эканамічная тэорыя і інш.), а таксама дапаможных гістарычных дысцып-лін (археалогія, эпіграфіка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка, храналогія, крыніцазнаўства і інш.).

Падчас навучання студэнты праходзяць вучэб-ныя і вытворчыя практыкі: на малодшых курсах –

дэнты рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах па карэк-цыйнай педагогіцы і спецыяльнай псіхалогіі (Масква, Новасібірск, Екацярынбург, Кіеў). Дзякуючы акадэмічнаму абмену выкладчыка-мі студэнты слухаюць лекцыі вя-дучых прафесараў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўнівер-сітэта, Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург, РФ), універсітэта Fontus (Эйнд-

яльнай адукацыі» І. У. Вераценнікаў, начальнік аддзела спецыяльнай адука-цыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Змушко, пазаштатны га-лоўны лагапед Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь А. В. Дал-дова, кіраўнікі рэгіянальных аддзялен-няў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, дырэктары школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтары падручнікаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Вы любіце людзей і перакананы, што кожны чалавек – найвялікшая каштоўнасць? Тады паступайце на факультэт спецыяльнай аду-кацыі!

30 снежня 2014 г.

ховен, Нідэрланды), Стакгольмскага ўніверсітэта (Швецыя) і інш.

На факультэце функцыянуюць чаты-ры навукова-даследчыя ла бараторыі, дзейнасць якіх накіравана на вывучэнне і вырашэнне актуальных праблем наву-чання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху, зроку, мовы, апорна-рухальнага апарата. Штогод лепшыя даследаванні прадстаўляюцца на Рэспубліканскі кон-курс студэнцкіх навуковых работ, на саісканне грантаў БДПУ, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ФСА ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх пераможца гарадскога кон-курсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагог спецы-

Факультэт фізічнага выхавання – самы спартыўны факультэт БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культу-ры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі.

Сёння на ФФВ вучацца прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпі-

ёны свету, пераможцы сусветных уні-версіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапей-скіх турніраў больш чым па дзесяці ві-дах спорту.

Мы ганарымся сваімі студэнтамі і вы-пускнікамі: Алесяй Бабушкінай – бронзавым прызёрам Алімпійскіх гуль-

няў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы, Аляксанд-рам Кокшам – чэмпіёнам свету па дзюдо, Паўлам Санковічам – двухразо-вым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы 2011 г., удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане па плаванні, Ганнай Дра-беняй – прызёрам этапу Кубка свету, удзельнікам Алімпіяды ў Лондане па

Факультэт эстэтычнай адукацыі аб’яд-ноўвае людзей творчых. Тут вывучаюц-ца як традыцыйныя дысцыпліны эстэ-тычнага і педагагічнага цыклаў (гіс-торыя і тэарэтычныя асновы музыкі, методыка музычнага выхавання і інш.), так і інавацыйныя курсы (музычная інфарматыка, музычна-педагагічнае праектаванне, асновы камп’ютарных тэхналогій, камп’ютарная графіка і г. д.). Гэта дае магчымасць маладым спецыя-лістам выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці перадавыя методыкі навучання, ажыц-цяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс на высокім прафесійным узроўні.

На факультэце вы атрымаеце веды і ава-лодаеце практычнымі навыкамі па ручным ткацтве, кераміцы, роспісе, вышыўцы, зможаце ўдасканаліць сваё майстэрства музычнага і сцэнічнага выканальніцтва, харэаграфіі, жы вапісу. Падчас наву-

чання студэнты факультэта набываюць прафесійны вопыт па абраных спецы-яльнасцях на разнастайных практыках. Мастакі маюць магчымасць прадэман-страваць свае ўменні падчас пленэраў, му-зыканты, харэографы і фалькларысты – у адпаведных творчых калектывах.

Падрыхтоўка спецыялістаў падпа-радкавана адной мэце: выпускнікі па-вінны стаць педагогамі з высокім узроў-нем прафесіяналізму ў галіне духоўнай і матэрыяльнай культуры. І для гэтага ёсць усе ўмовы: падабраны высокаква-ліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх народныя майстры, члены Саюза маста-коў, кіраўнікі вядомых музычных ка-лектываў; створана матэрыяльна-тэх-нічная база з разнапрофільнымі май-стэрнямі і камп’ютарнымі класамі.

Нашы выпускнікі працуюць ва ўстановах адукацыі і культуры настаўнікамі музыкі,

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯг. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-49-74Е-mail: [email protected]Дэкан – Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫIЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫIг. Мінск, вул. Мяснікова, 5, вучэбны корпус № 4; тэл. 200-56-10; вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-38-10E-mail: [email protected]Дэкан – Таццяна Сямёнаўна БАГДАНАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІг. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 263-78-96Е-mail: [email protected]Дэкан – Дзмітрый Рыгоравіч ДЗЬЯКАЎ, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт

лёгкай атлетыцы. Выхаванцамі ФФВ таксама з’яўляюцца прызёры чэмпіянату свету па дзюдо Аліна Рыжова і Лейла Абасава, удзельнікі Алімпіяд Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор’е, 4-е месца ў Пекіне і 5-е ў Лондане), Мікалай Шубянок і Аляксандр Пархоменка (су-часнае дзесяцібор’е, Пекін), Юлія Хітрая (плаванне, Лондан) і многія іншыя.

Факультэт фізічнага выхавання – гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Трады-цыя і Здаровы лад жыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1500 студэнтаў.

У структуры ФФВ тры спецыялізава-ныя кафедры – тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўна-педагагічных дыс-цыплін і медыка-біялагічных асноў фізіч-нага выхавання, а таксама вучэбна-прак-тычная лабараторыя фізічнай культуры.

На працягу навучання студэнтам вы-кладаецца шэраг спецыяльных прад-метаў, напрыклад «Тэорыя і методыка фі-зічнага выхавання», «Спартыўныя і ру-хомыя гульні з методыкай выкладан-ня», «Гімнастыка з методыкай выкла-дання», «Лёгкая атлетыка з методыкай выкладання», «Плаванне з методыкай

выкладання», а таксама профільных вучэбных дысцыплін адпаведна абра-най спецыяльнасці: «Сродкі аздараў-ленчай фізічнай культуры», «Тэорыя і арганізацыя лячэбнай фізічнай куль-туры», «Масаж пры захворваннях і траўмах», «Менеджмент турызму», «Маркетынг турызму» і інш.

Набытыя тэарэтычныя веды студэнты факультэта замацоўваюць на вучэбных і вытворчых практыках па аздараўленчай фізічнай культуры, турызме, маркетынгу ў турызме, а таксама на педагагічнай і пе-раддыпломнай – у залежнасці ад абранай спецыялізацыі.

Выпускнікі спецыяльнасці «Фізіч-ная культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ў навучальных установах, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыялістаў – фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, спартыўныя школы, турыстычныя аген-цтвы і інш.

Дзверы нашага факультэта ад-чынены для тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спор-там і прапагандай здаровага ладу жыцця.

7

«Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!» – місія факультэта псіхалогіі. Навучанне на ФП дасць вам магчымасць стаць прафесійнымі псіхолагамі, лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх.

Факультэт вядомы ў краіне як адзін з найбуйнейшых цэнтраў па падрыхтоўцы на-цыянальных кадраў у галіне псіхалогіі. На сённяшні дзень ФП – вялікі калектыў, які аб’ядноўвае 70 выкладчыкаў і больш за 2100 студэнтаў. Аднак мы ганарымся не толькі лічбамі і маштабамі. Галоўнае – якасць адукацыі, якую факультэт забяспечвае.

Выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрым-ліваюць кваліфікацыю псіхолага, а таксама выклад-чыка псіхалогіі па спецыялізацыях «Педагагічная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін», «Сацы-яльная псіхалогія», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці». Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю педагога-псіхолага.

Выхаванцы факультэта запатрабаваныя ў розных сферах дзейнасці. Яны аказваюць псіхалагічную да-памогу дзецям, бацькам і педагогам ва ўстановах

адукацыі; працуюць менеджарамі па персанале, псіхолагамі ў арганізацыях і сацыяльна-псіхалагічных цэнтрах, іміджмейкерамі; удзельнічаюць у распрацоўцы карпаратыўнай культуры кампаній, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у ка-лектыве. Выпускнікі знаходзяць прымяненне сваім здольнасцям, ведам і ўменням у сістэме вышэйшай адукацыі і МУС, навукова-даследчых інстытутах і цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Іх рады бачыць у дыягностыка-рэабілітацыйных, жаночых, крызісных, сексалагічных цэнтрах і іншых арганізацыях.

ФП наладжвае і падтрымлівае партнёрскія сувязі з аднолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ Беларусі і замежжа – Фларэнтыйскім універсітэтам (Іта-лія), Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, Маскоўскім псіхолага-педагагічным універсітэтам, Пскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам.

На факультэце створаны ўсе ўмовы для развіцця навукова-даследчай дзейна-сці студэнтаў. Яны могуць працаваць у студэнцкіх на-вукова-даследчых лабараторыях, праяўляць эруды-цыю на алімпіядах па псіхалогіі, выступаць на канфе-рэнцыях.

Сярод знакамітых выпускнікоў – бізнес-трэнер кан-салтынгавай групы «Здесь и сейчас» М. У. Барташэвіч; дырэктар па рабоце з персаналам ТАА «Вест-Ост Юни-он» Ю. А. Гурыновіч; HR-менеджар ААТ «Керамін» Д. А. Кірыловіч.

Мы ўпэўнены, што грунтоўныя веды, набытыя на факультэце псіхалогіі, дазволяць вам стаць высакакласнымі спецыялістамі, спазнаць прыроду чалавека і яго ўчынкаў!

30 снежня 2014 г.

выяўленчага мастацтва і чарчэння ці кіраўнікамі мастацкіх, харавых, харэа-графічных, фальклорных гурткоў у агульнаадука-цыйных школах і школах мастацтваў, музычнымі кі-раўнікамі ў дзіцячых сад-ках, вакалістамі ў музыч-ным тэатры, кіраўнікамі фальклорных і харэаграфіч-ных калектываў ва ўстано-

тываў: народнага аркестра народных інструментаў; народнага ансамбля бе-ларускай музыкі і песні «Ярыца»; на-роднага ансамбля народнай музыкі, пес-ні і танца «Рэй»; народнага ансамбля цымбалістаў «Вярба»; ансамбля скры-пачоў; хору «Gaudeamus» і інш.

Нашы зорныя выпускнікі: эстрадныя спявачкі Алёна Свірыдава і Ганна Шаркуно-ва; удзельнік групы «Лепрыконсы» Уладзі-мір Федарук; дызайнеры, члены Міжна-роднай грамадскай асацыяцыі «Саюз ды-зайнераў» Вольга, Марына і Алена Пар-фяновіч; мастак, член Беларускага саюза мастакоў Наталля Жыгамонт і іншыя.

Асоб творчых, зачараваных ма-стацтвам мы рады бачыць на факуль-тэце эстэтычнай адукацыі!

вах дадатковай адукацыі, мастакамі-ілю-стратарамі ў выдавецтвах, вэб-дызайнера-мі і г. д.

У 2013 г. на факультэце адкрылася спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія». Падрыхтоўка па ёй вядзецца на дзённай (4 гады наву-чання) і завочнай (скарочаны тэрмін на-вучання) формах атрымання адукацыі з пры сваеннем кваліфікацыі «Педагог-музыкант. Выкладчык». Вучэбны пра-цэс па гэтай спецыяльнасці прадугле-джвае педагагічную падрыхтоўку студэн-таў па некалькіх асноўных напрамках: ігра на музычных інструментах, дырыжыраван-не, вакал, харэаграфія.

Студэнты факультэта з’яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх творчых калек-

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557.

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Выходзіць два разы ў месяцна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.i

Вул. Савецкая, 18, п. 127,220030, Мінск.

226-40-19

e-mail: [email protected]

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014.

Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. Тыраж 1200 экз. Заказ 832.

Падпісана ў друк 29.12.2014 г. у 15.00.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІПАДРЫХТОЎКІг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 327-82-61Е-mail: [email protected]Дэкан – Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Асноўнай задачай факультэта з’яў ляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат да паступлення ў БДПУ і іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі краіны. Акра-мя гэтага, наша дзейнасць накіравана на са-цыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, адаптацыю да навучання ў ВНУ, дапа-могу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэ-тай мэтай створаны падрыхтоўчае аддзяленне, педагагічныя класы і падрыхтоўчыя курсы.

На падрыхтоўчае аддзяленне пры-маюцца асобы, якія маюць сярэднюю

адукацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Слухачы стацыянара забя-спечваюцца інтэрнатам, маюць магчы-масць карыстацца бібліятэкай, навед-ваць спартыўны комплекс, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пера-важнае права на залічэнне ў БДПУ пры роўнай агульнай колькасці балаў.

На базе факультэта даўніверсітэц-кай падрыхтоўкі БДПУ працуюць пе-

дагагічныя класы . Арганізуюцца яны для вучняў 10–11 класаў агульнаадукацыйных устаноў, навучанне тут вядзецца па асоб-ных вучэбных планах, у якіх шмат увагі на-даецца паглыбленаму вывучэнню дысцыплін уступных іспытаў.

На падрыхтоўчых курсах усе жадаючыя могуць якасна падрых-тавацца да паступлен-ня ў ВНУ і ССНУ рэс-публікі. На працягу ўся-го года дзейнічаюць вячэрнія і завочныя падрыхтоўчыя курсы, курсы выхаднога дня, праводзяцца заняткі ў малакамплектных гру-пах, а непасрэдна пе-рад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступ-нымі іспытамі арга-нізуюцца двухтыднё-выя курсы.

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ

рыхтуе абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі

ПАДРЫХТОЎЧАЕ ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕАДДЗЯЛЕННЕТэл.: 327-82-61

Дзённая форма навучанняТэрмін навучання – 8 месяцаў.Прыём заяў – з 20 жніўня.На падрыхтоўчае аддзялен-не прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю.

ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫТэл.: 327-82-61

Арганізуюцца для вучняў 10–11 класаў агульнаадукацый-ных устаноў.Тэрмін навучання – 2 гады.Прыём заяў – з 20 чэрвеня.

ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫТэл.: 327-89-30

Дзённыя курсы (заняткі з 16.00)Тэрмін навучання — 8 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня.

ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІФакультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыіг. Мінск, вул Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-14-41Е-mail: [email protected]Дырэктар – Ганна Фёдараўна КЛІМОВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыіг. Мінск, вул. Голубева, 26 / 2, вучэбны корпус № 9; тэл. 271-57-10Е-mail: [email protected]

Актыўнасць і мабільнасць, кампетэнтнасць і гатоўнасць да сама ўдасканалення... Што садзейнічае выпрацоўцы гэтых асобасных якасцей ва ўмовах дынамічна-га развіцця сучаснага грамадства? Канешне ж, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

Перавагі ІПКіП БДПУ ацанілі мно гія настаўнікі нашай краіны. Штогод каля 2000 спецыялістаў у галі не адукацыі павышаюць сваю квалі фікацыю на базе Інстытута, а яшчэ прыкладна 1000 набываюць новую спецыяльнасць. Навучан-не ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бю джэту пры наяўнасці накіра вання ўпраўлення адукацыі.

Інстытут павышэння ква ліфікацыі і перападрыхтоўкі ажы ццяўляе прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адука-цыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў і ма гіс трантаў вочнай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па спецы-яльнасцях:

«Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, да-датковай адукацыі дзяцей і мо ладзі»; «Дашкольная адукацыя»; «Па-чатковая адукацыя»; «Матэматыка»; «Інфарматыка»; «Практыч-ная псіхалогія»; «Сацыяльная педагогіка»; «Алігафрэнапедагогіка»; «Інтэгра ванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі»;

«Тыфлапедагогіка»; «Сурдапедагогіка»; «Жэставая мова»; толькі на ўмовах аплаты – «Web-дызайн і камп’ютарная графіка»; «Псіхалогія ся-мейных адносін»; «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»; «Псіхалогія кіравання»; «Лагапедыя»; «Псіхолага-пед а гагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома»; «Музычнае мастацтва»; «Выяўленчае мастацт-ва»; «Мастацтва харэаграфічнае»; «Фізкультурна-аздараўленчая ра-бота ва ўстановах адукацыі».

У 2014 г. пачалася пера падрыхтоў ка па спецыяльнасці «Псіхалогія» з прысваеннем кваліфікацыі «Псіхо лаг, выкладчык псіхалогіі».

Групы на платнай аснове фар-міруюц ца на працягу года. Даку-менты на спе цыяльнасці пера-падрыхтоўкі за кошт сродкаў рэс-публіканскага бюджэту прымаюц-ца з 12.10.2015 г. па 30.11.2015 г. Залічэнне – па выніках уступ-ных іспытаў (сумоўя, тэсціраван-ня). Даведкі па тэл. 267-14-41, 328-63-07; http://ipk.bspu.unibel.by/.

Курсы выхаднога дняТэрмін навучання — 8 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня.Завочныя курсыТэрмін навучання — 7 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня. Вячэрнія курсыТэрмін навучання — 6 месяцаў.Прыём заяў з 1 кастрычніка.Курсы ў малакамплектных групахТэрмін навучання — 6 і 4 месяцы.Прыём заяў з 1 кастрычніка і з 20 снежня.Курсы працягласцю 4 месяцыПрыём заяў з 20 снежня.Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і экзаменаміТэрмін навучання — 2 тыдні.Прыём заяў з 1 красавіка.Заняткі ў маі, чэрвені, ліпені.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУАБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУ

на вочную і завочную формы атрымання адукацыі для асоб з вышэйшай адукацыяй. Выпускнікам магістратуры прысуджаецца акадэмічная ступень магістра.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2015 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 573. Уступныя іспыты праводзяцца 7–8 ліпеня 2015 г.

Спецыяльнасці, пералік неабходных дакументаў, па-трабаванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных экзаменаў і залічэння ў магістратуру можна знайсці на сай-це БДПУ або даведацца па тэл.: 200-71-12, 226-56-25.