24
НЕРВОВ АЯ СІСТЭМ А ЧАЛАВЕ

Нервовая сістэма чалавека

  • Upload
    volhas

  • View
    124

  • Download
    3

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Нервовая сістэма чалавека

НЕРВОВАЯ

СІСТЭМА

ЧАЛАВЕКА

Page 2: Нервовая сістэма чалавека

НЕРВОВАЯ СІСТЭМА служыць для перадачы інфармацыі ад мозгу да цягліцаў і наадварот. ГАЛАЎНЫ МОЗГ – гэта кантрольны цэнтр усяго арганізму. Ён злучаецца са спінным мозгам, які знаходзіцца ўнутры хрыбта. СПІННЫ МОЗГ разгаліноўваецца на мноства НЕРВАЎ, ланцужкі якіх цягнуцца ў кожны вугалок арганізма. НЕРВОВАЯ СІСТЭМА – гэта хуткасная магістраль з двухбаковым рухам.

Page 3: Нервовая сістэма чалавека

НЕРВОВАЯ СІСТЭМА ЧАЛАВЕКА

ЦЭНТРАЛЬНАЯ

ПЕРЫФЕРЫЧНАЯ

ГАЛАЎНЫ І СПІННЫ

МОЗГ

НЕРВЫ І ОРГАНЫ

ПАЧУЦЦЯЎ

Page 4: Нервовая сістэма чалавека

ГАЛАЎНЫ МОЗГ

345

1 11

2ГАЛАЎНЫ МОЗГ складаецца з пяці аддзелаў: пярэдняга (1), задня-га (2), прамежкавага (3), ся-рэдняга (4), прадаўгаватага (5).

Page 5: Нервовая сістэма чалавека

КОЖНАЯ ЧАСТКА МОЗГУ АДКАЗВАЕ ЗА СВАЮ ФУНКЦЫЮ

Кожную секунду наш мозг атрымлівае і апрацоўвае МІЛЬ-ЯРДЫ НЕРВОВЫХ ІМПУЛЬСАЎ.Мозг падзелены на часткі, кож-ная з якіх адказвае за нейкую ФУНКЦЫЮ нашага арганізма: за рухі, пачуцці, слых, зрок, раў-навагу, маўленне, смак.Напрыклад, МАЗЖАЧОК адказ-вае за раўнавагу цела, а так-сама за памяць цягліцаў – катанне на ровары, плаванне, танцы.

Мазжачок

Page 6: Нервовая сістэма чалавека

ПАЎШАР'І ГАЛАЎНОГА МОЗГАЛЕВАЕ

ПАЎШАР'Е адказвае за

пісьмо, лічэнне,

запамінанне словаў,

асэнсаванне падзей і з'яваў.ЛЕВАЕ

ПАЎШАР’Е адказвае за

правую частку цела.

ПРАВАЕ ПАЎШАР’Е адказвае за

творчае мысленне, за

пачуццё гумару, за цэласнае

ўспрыманне свету вакол.

ПРАВАЕ ПАЎШАР’Е адказвае за

левую частку цела.

Page 7: Нервовая сістэма чалавека

НЕЙРОН НЕЙРОНЫ –

нервовыя клеткі. Бог уклаў у арганізм

чалавека больш за сто мільярдаў такіх

клетак. Адны з іх удзельнічаюць ва ўспрыманні смаку,

паху і дотыку, іншыя адказваюць за

працэсы руху і працы арганізма, а ёсць і

такія, якія дапамагаюць думаць: ацэньваць сітуацыю і

прымаць рашэнні.

Page 8: Нервовая сістэма чалавека

РЭФЛЕКС

Некаторыя дзеянні арганізм робіць аўтаматычна, без удзела нашага мыслення. Такія хуткія рэакцыі на знешнія раздражняльнікі называюць РЭФЛЕКСАМІ.У такім выпадку працуе спінны мозг – гэта ён дае сігнал адняць руку, калі мы дакрануліся да гарачага. Гэта сістэма аховы арганізма ад магчымай небяспекі.А сукупнасць клетак, якая прымае ўдзел у такіх дзеяннях, называецца РЭЦЭПТАР.Асабліва шмат іх на твары, на падэшвах ног, на далонях, на языку, у носе. Яны дазваляюць нам адчуваць наваколле.

Page 9: Нервовая сістэма чалавека

ОРГАНЫ ПАЧУЦЦЯЎ. ЗРОК

Вочы – ОРГАН ЗРОКУ, які ўспрымае святло. Гэтае святло праз невялікую адтуліну – ЗРЭНКУ – трапляе на крышталік – лінзу, якая факусуе прамень. Пасля прамень трапляе на СЯТЧАТКУ – заднюю абалонку вока, якая мае шмат рэцэптараў. Яны па нерву адпраўляюць атрыманую інфармацыю ў мозг для апрацоўкі. Любы прадмет мы вызначаем па форме, памеру, яркасці і колеру, калі чагосьці не хапае, мозг можа аўтаматычна ўявіць і дапоўніць прабелы. Ад гэтага ўзнікаюць ілюзіі.

Page 10: Нервовая сістэма чалавека

УСЕ МАЛЮНКІ СТАЯЦЬ НА МЕСЦЫ. ВОКА ЎСПРЫМАЕ СВЯТЛО З РОЗНЫХ ВУГЛОЎ, МАЛЮНАК З ДВУХ ВАЧЭЙ

МОЗГ ЗБІРАЕ Ў АДНО…

Page 11: Нервовая сістэма чалавека

ЗНОЎ КРУЦІЦЦА?

Page 12: Нервовая сістэма чалавека

І ЗАРАЗ?

Page 13: Нервовая сістэма чалавека

ЧЫРВОНЫЯ ЛІНІІ ПАРАЛЕЛЬНЫЯ!

Page 14: Нервовая сістэма чалавека

ОРГАНЫ ПАЧУЦЦЯЎ. СЛЫХ

Гук – гэта хваляванні паветра. Наша ВУШНАЯ РАКАВІНА ловіць хвалі, як лакатар, адпраўляе іх унутр галавы, дзе хвалі стукаюцца аб барабанную перапонку. ПЕРАПОНКА пачынае вібраваць і перадае рухі на тры костачкі: МАЛАТОЧАК, КАВАДЛА, СТРЭМЕЧКА. Гэтыя косткі паўтараюць вібрацыі паветра і перадаюць зменшаныя хвалі яшчэ глыбей, на орган, які называецца СЛІМАК. Слімак усеяны нервовымі канчаткамі, якія перадаюць інфармацыю мозгу для апрацоўкі. Вельмі гучныя гукі могуць пашкодзіць гэтае пяшчотнае прыстасаванне. Таму трэба берагчы слых і радзей карыстацца навушнікамі.

Page 15: Нервовая сістэма чалавека

ОРГАНЫ ПАЧУЦЦЯЎ. НЮХ

Унутры носа знаходзяцца безліч НЮХАЛЬНЫХ ВАЛАСКОЎ, вельмі тонкіх і маленькіх, якія з’яўляюцца працягам нервовых клетак. Гэтыя валаскі ўлоўліваюць лятучыя малекулы, якія адрываюцца ад рэчаў, ежы, кветак і г.д. Вылучаюць некалькі груп пахаў: духмяныя, свежыя, рэзкія і гнілыя. А агулам пахаў некалькі тысяч.Пахі часта могуць нагадваць нам нейкі момант або чалавека. Мозг вельмі дасканала звязвае пахі і малюнкі, якія бачаць вочы. А калі у нас насмарк, валаскі заблакаваны і пахаў мы амаль не адчуваем.

Page 16: Нервовая сістэма чалавека

ОРГАНЫ ПАЧУЦЦЯЎ. СМАК

СМАКІ мы распазнаем нашым языком, дакладней маленькімі СМОЧКАМІ, якія пакрываюць амаль усю плошчу языка, а таксама частку ПАДНЯБЕННЯ І ГЛЫТКІ. Звычайна кажуць пра чатыры асноўныя смакі: салодкі, кіслы, горкі і салёны, але мы таксама адчуваем пякучы смак, тлусты, мясны, металічны, мятны, а таксама сумесі розных смакаў. Каб адчуць смак, ежа павінна растварыцца ў сліне. Таму, калі дасканала жаваць ежу, яе смак раскрываецца больш поўна.

Page 17: Нервовая сістэма чалавека

ОРГАНЫ ПАЧУЦЦЯЎ. ДОТЫК

Калі мы кажам пра ДОТЫК, то часцей за ўсё ўяўляем пальцы рук. І гэта слушна, бо хоць мы адчуваем дотык усім целам, асабліва шмат нервовых канчаткаў менавіта на ПАДУШКАХ ПАЛЬЦАЎ.Дотык дапамагае сляпым або глухім людзям кампенсаваць недахоп інфармацыі. Сляпыя людзі могуць чытаць з дапамогай распрацаванага шрыфта, які ўяўляе сабой набор выпуклых кропак. Глухія людзі часта улоўліваюць нават самыя маленькія хваляванні зямлі або няроўнасці прадметаў, што звычайным людзям часамі не пад сілу.

Page 18: Нервовая сістэма чалавека

ШРЫФТ БРАЙЛЯ

Page 19: Нервовая сістэма чалавека

ЗДАРОВАЯ НЯРВОВАЯ СІСТЭМА

У нервовай сістэмы ёсць некалькі ворагаў: невыкананне рэжыму дня, кепскі сон і ператамленне. Каб вучоба не выклікала стомы, трэба выконваць некаторыя правілы: выконваць РЭЖЫМ ДНЯ, чаргаваць разумовую і фізічную працу, чаргаваць навучанне і адпачынак. Лепшы адпачынак для мозгу – ПРАГУЛКА на свежым паветры або РУХОМАЯ ГУЛЬНЯ.Падчас заняткаў тэлевізар, радыё і нават тэлефон трэба выключаць, каб яны не адцягвалі ўвагу. Добры адпачынак гэта таксама ЗДАРОВЫ НАЧНЫ СОН. Каб выспацца трэба класціся не пазней за 22 гадзіны.

Page 20: Нервовая сістэма чалавека

ЗАХАВАЦЬ ДОБРЫ ЗРОК

Нашы вочы добра абароненыя: бровы не дапускаюць трапляння ў іх кропляў поту або дажджу, вейкі ахоўваюць ад пылу. Вочы знаходзяцца ў паглыбленні – вачніцах, гэта абараняе ад траўмаў. Слёзы абмываюць і ачышчаюць вочы. Але і мы самі мусім клапаціцца пра вочы.- Не церці вочы бруднымі рукамі.- Быць асцярожнымі з вострымі прадметамі.- Праводзіць каля кампутара і тэлевізара не больш за 1,5 гадзіны на дзень.- Рабіць зрокавую гімнастыку.- Есці прадукты багатыя вітамінам А.

Page 21: Нервовая сістэма чалавека

ЗРОКАВАЯ ГІМНАСТЫКА

Page 22: Нервовая сістэма чалавека

ДОБРЫ СЛЫХ

Каб захаваць добры слых трэба берагчы вушы. Бруд, інфекцыі і шум – ворагі нашых вушак, таму ня трэба доўга знаходзіцца ў шумных месцах, трэба берагчы вушы ад рэзкага гуку, не слухаць гучную музыку ў навушніках. Даглядаць вушныя ракавіны – мыць, вычышчаць ад серы. Не калупацца ў вушах вострымі прадметамі. Калі баляць вушы, звяртацца да лекара.

Page 23: Нервовая сістэма чалавека

МАЛАЙЦЫ!ЧЫТАЕМ КНІГУ

ПРЫРОДЫ

Page 24: Нервовая сістэма чалавека

"Чытаем кнігу прыроды" – гэта

цікавыя прэзентацыі і дапаможныя

матэрыялы па геаграфіі, біялогіі, фізіцы, астраноміі, каб нашыя дзеці

ведалі пра магутнасць і прыгажосць Бога і

пра Яго цудоўны план для нас…

Ідэя і аўтар тэксту – Надзея Гарэцкая

Рэдагаванне і стыль – Вольга Севярынец