28
Птушкі аселыя і пералётныя

Аселыя і пералётныя птушкі

  • Upload
    volhas

  • View
    743

  • Download
    5

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі аселыя і пералётныя

Page 2: Аселыя і пералётныя птушкі

Па характары сезонных пералётаў

птушкі падзяляюцц

а на:АСЕЛЫХ

ВАНДРОЎНЫХ

ПЕРАЛЁТНЫХ

Page 3: Аселыя і пералётныя птушкі

Гэта птушкі, якія круглы год жывуць у адной і той жа мясцовасці. Некаторыя з

іх усё жыццё праводзяць у межах невялікай тэрыторыі. Да іх можна

аднесці вераб'я, голуба, каўку… Яны жывуць бліжэй да чалавека і маюць

дастаткова ежы і ўзімку, і ўлетку.

Аселыя птушкі

Page 4: Аселыя і пералётныя птушкі

Паўаселыя птушкі

Гэта птушкі, якія выводзяць птушанят у адной гнездавой тэрыторыі, а на пошукі ежы адпраўляюцца за яе межы. Зіму яны праводзяць у бліжэйшым наваколлі. Гэта сарокі, крумкачы... Частковая аселасць

уласцівая птушкам, якія добра забяспечаныя зімовым кормам.

Page 5: Аселыя і пералётныя птушкі

Вандроўныя птушкі

Гэта птушкі, якія пасля размнажэння пакідаюць гнездавую тэрыторыю і вандруюць, адлятаючы

ад дома на дзясяткі, сотні і нават тысячы кіламетраў. Яны ўвесь час пералятаюць з месца

на месца ў пошуках ежы. Кірунак бяруць звычайна ў бок цёплых кліматычных зон. Птушкі-вандроўніцы гэта сінічкі, попаўзні,

снегіры, амялушкі...

Page 6: Аселыя і пералётныя птушкі

Пералётныя птушкі

Гэта птушкі, якія пасля размнажэння пакідаюць гнездавую тэрыторыю і на зіму пералятаюць у

далёкія раёны за шмат тысячаў кіламетраў. Для іх характэрны не толькі вызначаны кірунак

і тэрмін пералёту, але і досыць выразна акрэсленая вобласць зімовак. Большасць птушак пералётныя: дразды, качкі, гусі,

берасцянкі, кулікі, чаплі, буслы…

Page 7: Аселыя і пералётныя птушкі

Як адлятаюць птушкі

Спачатку ляцяць птушкі, якія харчуюцца насякомымі (верасень-

кастрычнік). Пазней тыя, якія харчуюцца збожжам, а затым балотныя

і водныя птушкі. Аднымі з першых ляцяць беражанкі.

Page 8: Аселыя і пералётныя птушкі

Як птушкі ляцяць?

Вялікія птушкі звычайна ляцяць клінам – жураўлі, гусі, а меншыя чарадой. Шпакі, дразды і іншыя дробныя птушкі ляцяць скучанай зграяй. Адныя ляцяць днём –

буслы, жураўлі, драпежныя птушкі, ластаўкі, а іншыя ўначы – валасянкі,

сітаўкі.

Page 9: Аселыя і пералётныя птушкі

Пералёт птушак

Птушыная дарога далёкая і поўная небяспекі. Вельмі шмат птушак гіне

падчас пералёту. Толькі наймацнейшыя, самыя цягавітыя

дабіраюцца да цёплых краёў.

Page 10: Аселыя і пералётныя птушкі

Аселыя птушкі Беларусі

Дамавы верабей усім вядомы – на галаве шэры "капялюшык", горлачка чорнае, ад

дзюбы ідзе карычневая паласа. Спінка карычневая з чорнымі устаўкамі. Самка шэра-карычневая. Ад палявога вераб'я дамавы адрозніваецца шэрай галоўкай.

Page 11: Аселыя і пералётныя птушкі

Аселыя птушкі Беларусі

Галубы шырока распаўсюджаныя ў нашай краіне. Шызы голуб прывязаны да месца,

дзе нарадзіўся, таму, калі вывезці птушку ў іншую мясцовасць, яна вяртаецца да гнязда. Так прыдумалі "галубіную пошту". У галубоў

звычайна па 2 птушаняткі. Кормяць іх птушыным малаком.

Page 12: Аселыя і пералётныя птушкі

Аселыя птушкі Беларусі

Грак велічынёй з качку. Апярэнне чорнае з бляскам. Дзюба бялявая

зверху. Шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Даволі лёгка

вызначаецца па знешнім абліччы.

Page 13: Аселыя і пералётныя птушкі

Аселыя птушкі Беларусі

Шэрая варона – Corvus cornix. Велічыня і выгляд агульнавядомыя. Галава,

крылы і хвост чорныя, астатняе апярэнне цёмна-шэрае.

Page 14: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі Беларусі

Вялікая сініца – Parus major. Аселая і вандроўная птушка. Шырока

распаўсюджаная на тэрыторыі краіны. Гняздо робіць ў дупле. Даволі лёгка вызначаецца па яркай афарбоўцы і

адносна буйнай велічыні.

Page 15: Аселыя і пералётныя птушкі

Аселыя птушкі Беларусі

Сарока – Pica pica. Буйней за голуба. Галава, спіна, крылы і хвост чорныя. Брушка, грудзі і плечы белыя. Хвост

доўгі, ступеністы. Голас – рэзкае стракатанне.

Page 16: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі Беларусі

Снягір альбо гіль – Pyrrhula pyrrhula. Велічынёй з вераб'я. Верх галавы, крылы і хвост чорныя. Пёры вакол

хваста белыя, брушка ружова-чырвонае. У самак брушка шэрае.

Аселая і вандроўная птушка. Засяляе іглічныя лясы. Гняздо будуе на дрэве.

Page 17: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі Беларусі

Попаўзень – Sitta europaea. Велічынёй з вераб'я. Спінка блакітнаватая, брушка белае, з рудымі бакамі, крылы і хвост бурыя. Аселая і вандроўная птушка.

Засяляе лясную зону. Гняздо робіць у дупле. Адзіная птушка, якая можа рухацца

па дрэве ўніз галавой. Адсюль і назва.

Page 18: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі Беларусі

Амялушка – Воmbусillа garrulus. Апярэнне ружова-шэрае. Ад вока да

дзюбы чорная палоска. На галаве вялікі чуб. На канцы хваста папярочная жоўтая

паласа. Вандроўная птушка. Гняздо будуе на дрэве, харчуецца ягадамі і

пладамі.

Page 19: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі Беларусі

У яловых ды іглічных лясах можна ўбачыць яркіх крыжадзюбаў. Яны

харчуюцца насеннем з шышак і гадуюць птушанят, якія сядзяць у гнёздах пад

густымі яловымі лапамі. Яны не баяцца маразоў. А калі не хапае ежы перабіраюцца ў іншыя, больш

ураджайныя, месцы.

Page 20: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі Беларусі

Дзяцел – Piciformes. Доўгая дзюба. Афарбоўка пярэстая. Ёсць і аселыя, і

вандроўныя, і пералётныя віды. Засяляе лясную зону. Гняздо ўладкоўвае ў нары

альбо ў дупле. Далёка чуваць у лесе яго грук па дрэву.

Page 21: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі Беларусі

Вушастая сава – Asio otus. Афарбоўка пёраў пярэстая. На галаве "вушкі" з

даўжэйшых пёраў. Совы шырока распаўсюджаныя ў нашай краіне.

Сілкуюцца грызунамі, якіх ловяць уначы.

Page 22: Аселыя і пералётныя птушкі

Птушкі Беларусі

Цецярук даволі буйная птушка, велічынёй з курыцу – маса самца да 1,5

кг, самкі да 900 г. Апярэнне самца чорнае, крайнія пёры хваста загнутыя. Жыве ў лясах з прасекамі і палянамі.

Page 23: Аселыя і пералётныя птушкі

А ці ведаеце Вы?

Вароны ня любяць чэрствы хлеб і заўсёды перад ужываннем размочваюць

яго ў лужыне.А звычайны сцярвятнік з Афрыкі бярэ ў дзюбу буйны камень і кідае яго на яйка

афрыканскага страўса.

Page 24: Аселыя і пералётныя птушкі

А ці ведаеце Вы?

Страўс закопвае галаву ў пясок, але не ад страху, а каб пазбавіцца ад дробных

насякомых, якія завяліся ў пёрах.

Page 25: Аселыя і пералётныя птушкі

А ці ведаеце Вы?

Гусі вельмі асцярожныя. Калі птушка адчувае небяспеку, то кладзецца на

зямлю, выцягвае шыю і ўважліва назірае. Як толькі небяспека

набліжаецца, яна ўскоквае і ўцякае.

Page 26: Аселыя і пералётныя птушкі

А ці ведаеце Вы?

Варона – адзіная птушка, якая ўмее правільна разлічыць свой палёт і таму

ніколі, у адрозненне ад галубоў, не пападае пад машыну.

Page 27: Аселыя і пералётныя птушкі

А ці ведаеце Вы?

Дацкія птушкі сваімі крыкамі пачалі пераймаць званкі мабільных тэлефонаў. Асабліва атрымалі

поспех у гэтым шпакі, якіх лічаць вельмі кемлівымі птушкамі. Адзін з супрацоўнікаў

тэлекамунікацыйнай кампаніі Strand Consult з Капенгагена назваў птушку, якая жыве ў яго садзе, Nokia, таму што яна вельмі спрытна перадражнівае тэлефон згаданай маркі.

Page 28: Аселыя і пералётныя птушкі