29

Птушкі вяртаюцца з выраю

  • Upload
    volhas

  • View
    844

  • Download
    12

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Птушкі вяртаюцца з выраю
Page 2: Птушкі вяртаюцца з выраю

У мінулым, калі птушыныя пералёты яшчэ не былі вывучаныя, існавала мноства самых неверагодных

гіпотэзаў на гэты конт.Напрыклад, у XVIII стагоддзі адзін натураліст сцвярджаў, што птушкі ляцяць... на Месяц.

Дабіраюцца яны туды быццам за 60 дзён, а пасля пагружаюцца ў спячку, бо не знаходзяць ежы.

Іншыя навукоўцы сцвярджалі, што птушкі ляцяць у далёкія краіны. Але лічылі, што не ўсе ляцяць

самастойна, а толькі вялікія і моцныя. Маленькія ж і слабыя падарожнічаюць на спінах вялікіх. Наконт ластавак была ідэя, што яны быццам

увогуле нікуды не ляцяць, а зімуюць пад вадой, закапаўшыся ў глей.

Цяпер вядома: які б ні быў далёкі і цяжкі птушыны шлях, ляцяць усе. І разлічваць можна толькі на

ўласныя крылы. Куды ж ляцяць птушкі? Аказваецца маленькія нашы птушкі – ластаўкі, стрыжы, звычайная гарыхвостка, валасяніца і

іншыя – ляцяць не куды-небудзь, а ў трапічную Афрыку!

Page 3: Птушкі вяртаюцца з выраю

Дзе зімуюць птушкі, навукоўцы дазналіся, апранаючы ім на лапкі кольца. Падумайце, як гэтыя кольцы маглі дапамагчы?

На кожным кольцы свой

нумар і адрас, дзе птушка была

акальцавана; калі хтосьці ў іншых

краінах сустракаў акальцаваную

птушку, ён паведамляў пра

гэта. Так навукоўцам

удалося даведацца, дзе зімуюць птушкі.

Page 4: Птушкі вяртаюцца з выраю

Птушкі вяртаюцца з выраю не разам, а па чарзе. Як вы думаеце, якія птушкі прылятаюць першымі?

ластаўкаберасцянкагусі

шпакжаўрук

грак

Page 5: Птушкі вяртаюцца з выраю

Гракі прылятаюць раней за ўсіх астатніх птушак. Лічыцца, што з іх прылётам пачынаецца вясна. Гняздуюцца гракі калоніямі, уладкоўваючы на дрэвах па некалькі вялікіх гнёздаў. Члены

калоніі ведаюць адзін аднаго і жывуць шумна і дружна.

ГРАКІ

Page 6: Птушкі вяртаюцца з выраю

Шпакі прылятаюць напрыканцы сакавіка. Спачатку самцы, а

пасля самкі. Самцы знаходзяць гняздо і, чакаючы самак,

спяваюць. Гняздуюцца шпакі ў самых розных месцах: у дуплах, у норах ластавак, у расколінах,

пад дахамі, у гнёздах іншых птушак. Песня ў шпакоў гучная і па-вясноваму вясёлая. Шпакі – майстэрскія перасмешнікі: у іх

песні можна пачуць песенкі іншых птушак, кваканне жаб і

нават брэх сабак. У звычайнага шпака чорнае апярэнне з фіялетавым адценнем і

шматлікім бялёсым крапам. Па зямлі ходзіць, а не скача. Лясная

птушка, хоць часта жыве ў штучных вясковых дуплянках.

ШПАКІ

Page 7: Птушкі вяртаюцца з выраю

Гняздзечка абедзве птушкі багата высцілаюць мяккімі матэрыяламі: далікатнымі

сцяблінкамі, сухімі лісточкамі, пёрамі. Трохтыднёвыя

птушаняты пакідаюць гняздо і пачынаюць пырхаць з дрэва на дрэва. Тым часам іх звычайна

дакормлівае адзін самец, а самка прыступае да наступнай

кладкі. Праз тыдзень пасля вылету з гнязда птушаняты

становяцца цалкам самастойнымі і перасяляюцца

ў даліны рэк.

ШПАКІ

Page 8: Птушкі вяртаюцца з выраю

ШПАКІ Кормяцца шпакі часцей на

зямлі – хапаюць жукоў і вусеняў. Ядуць шмат, у тым ліку і розных шкодных для

сельскай гаспадаркі насякомых і імі ж

выкормліваюць птушанят, таму шпакі прыносяць

вялікую карысць. Пасля вылету з гнёздаў птушанят

шпакі аб'ядноўваюцца ў вялікія чароды. У канцы жніўня – пачатку верасня

птушкі адлятаюць на зімоўку, як правіла ў

Афрыку.

Page 9: Птушкі вяртаюцца з выраю

ДРАЗДЫ

Птушка сямейства драздовых. Даўжыня цела 215-250 мм, крыла каля 120 мм, вага каля 70 г. Афарбоўка птушак разнастайная. Кормяцца

дразды, галоўным чынам, на зямлі, радзей сярод галінаў дрэў і хмызнякоў. Для пераважнай большасці відаў асноўнай ежай

служаць насякомыя. У восеньскі перыяд дразды ахвотна ядуць ягады і насенне. Ёсць віды, якія харчуюцца толькі раслінамі.

Page 10: Птушкі вяртаюцца з выраю

ДРАЗДЫ

Дрозд – пералётная птушка. Дразды з'яўляюцца ў нас у сярэдзіне красавіка і займаюць добрыя для гнездавання

кавалкі лесу. Птушкі спяваюць амаль увесь светлы час сутак – асабліва энергічна раніцай і вечарам. На будаўніцтва гнязда ў драздоў звычайна ідзе 3 дні, на тынкоўку 2 дні. Пасля таго як

гняздо прасохне, самка адкладае ў яго першае яйка.

Page 11: Птушкі вяртаюцца з выраю

ДРАЗДЫ

Птушанят кормяць абодва бацькі. За дзень яны паспяваюць паднесці ежу 150-200 разоў. Праз 13-15 дзён птушаняты

пакідаюць гняздо, хоць лётаць і самастойна карміцца яшчэ не могуць. У канцы жніўня – пачатку верасня пачынаецца пералёт.

Да пачатку лістапада ўсе птушкі пакідаюць родныя краі.

Page 12: Птушкі вяртаюцца з выраю

Жаўрук прылятае да нас ранняй вясной – у пачатку красавіка. Жаўрука ніколі не ўбачыш на дрэве. Звычайна ён сядзіць на

зямлі. Жаўрук уладкоўвае гняздо ў сенажацях, на травяністых узлесках, але самае лепшае месцам для жаўрука – палі,

засеяныя азімымі. Гняздо вельмі простае – са сцяблінак і карэнчыкаў, конскіх валасоў і пуху. Гняздо маскіруецца вельмі

старанна, яго цяжка знайсці.

ЖАЎРУКІ

Page 13: Птушкі вяртаюцца з выраю

ПЕНАЧКІ

Пеначкі – стройныя маленькія птушачкі. У іх кароткі хвост і доўгія лапкі. Дзюба тонкая. Афарбоўка незаўважная. У роўным

хвасце 12 буйных пёраў. Харчуюцца пеначкі дробнымі насякомымі. Пеначкі вельмі няўрымслівыя – выглядаючы

казурак, яны паспешліва пераскокваюць з галінкі на галінку і завісаюць у паветры.

Page 14: Птушкі вяртаюцца з выраю

БЕРАСЦЯНКІ Гэта птушачка прылятае да нас увесну, калі яшчэ

зімна. Берасцянка – адна з шырока

распаўсюджаных у нашай краіне птушак. У самца апярэнне спінкі шэра-бурага колеру,

шчокі цёмна-карычневыя, галава і

дзюба блакітна-шэрыя. У афарбоўцы апярэння

самкі пераважаюць шаравата-бурыя тоны. Жыве ў лясах, таксама

любіць гарадскія паркі і скверы.

Page 15: Птушкі вяртаюцца з выраю

Гняздо берасцянка робіць з галінак, высцілае пухам і пёрамі.

Атрымліваецца шарык з адкрытым верхам, замаскіраваны сярод галінаў дрэва. Берасцянка

знішчае за лета вялікую колькасць насякомых-шкоднікаў. Берасцянкі

добра адчуваюць надвор'е і звычайна загадзя перад дажджом натапырваюць пёры. А вось чаму

птушку назвалі берасцянкай незразумела. Можа таму, што прылятае яна адной з першых,

калі бярозы пускаюць свой сок.

БЕРАСЦЯНКІ

Page 16: Птушкі вяртаюцца з выраю

ЛАСТАЎКІЛастаўкі прылятаюць пазней іншых птушак – у траўні. Яны карыстаюцца

не толькі вялікай вядомасцю, але і

заслужанай павагай. Гэта вельмі карысныя птушкі. Колькасць мух, мошак і

камароў, знішчаных адной птушкай на працягу сутак,

дасягае некалькіх дзясяткаў тысяч. Ластаўкі выдатна

лётаюць, хуткасць палёту гэтых птушачак можа даходзіць да 100 км у

гадзіну.

Page 17: Птушкі вяртаюцца з выраю

ЛАСТАЎКІ

Гнёзды ластавак вельмі цікава пабудаваныя. Асабліва добра будуе гняздо гарадская ластаўка. Яна так па-майстэрску лепіць

сваё гняздзечка з гліны, змочанай сліной, што яно можа заставацца цэлым на працягу некалькіх гадоў.

Page 18: Птушкі вяртаюцца з выраю

.

БЕРАЖАНКІ

Хуткасць палёту беражанкі часам перавышае 150 кіламетраў у гадзіну. Пры такой хуткасці яна без адмысловых цяжкасцяў на

працягу адных сутак можа пераляцець з Афрыкі ў Еўропу.

Page 19: Птушкі вяртаюцца з выраю

БЕРАЖАНКІ

Будаўнічы матэрыял для гнёздаў беражанкі хапаюць у паветры. Яны могуць будаваць гнёзды ў расколінах скал, дуплах, пячорах. Звычайна гэта гняздо з галінак і пёраў,

змацаванае застыглай глейкай сліной.

Page 20: Птушкі вяртаюцца з выраю

СІТАЎКІ

Большасць сітавак трымаецца бліжэй да вады асобнымі сем'ямі ці невялікімі чародкамі. Гняздуюцца сітаўкі на зямлі ці ў дуплах. У

адрозненні ад большасці дробных птушак па зямлі перасоўваецца не скачкамі, а подбегам. Сілкуецца выключна насякомымі. Палюючы за

казуркамі, сітаўкі хутка бегаюць, а калі прыпыняюцца звычайна калышуць хвастом. Гняздуецца 2 разы за лета ў шчылінах, пад

мастамі, у дуплах, пад каранямі. Звітае гняздо высцілае поўсцю. Для пералёту сітаўкі збіраюцца ў вялікія зграі.

Page 21: Птушкі вяртаюцца з выраю

САЛАВЕЙ

Салавей жыве ў густых цяністых хмызняках і ў парках недалёка ад вады. Гэта птушка асцярожная, палахлівая. Вядомая сваім меладычным

прыгожым спевам. На самай справе спяваць салаўі вучацца доўга – толькі на трэці год становяцца спевакамі. Салавей – птушка пералётная,

зімуе на поўдні ўсходняй Афрыкі. Ляцяць салаўі заўсёды ўвечар, а прылятаюць увесну заўсёды ўначы. Салавей прылятае да нас позна – у

сярэдзіне траўня. Спявае салавей месяца паўтара, пакуль у яго не з'явяцца птушаняты. Яшчэ раз можна пачуць салаўёў восенню, калі яны

збіраюцца ў зграі. Гняздо будуюць на зямлі.

Page 22: Птушкі вяртаюцца з выраю

ЗЯЗЮЛЯ

Зязюля памерам з галку. У яе доўгі хвост і завостраныя крылы. Падчас кукавання самцы, каб прыцягнуць увагу самак, прымаюць

своеасаблівую паставу: крылы апускаюць, а хвост падымаюць. Жыве ў лясах, лесастэпах і стэпах. Зязюля не ўе гнязда, не выседжвае яйкі і не

выкормлівае птушанят. За яе гэта робяць іншыя, галоўным чынам дробныя птушкі. Таму ў зязюлі адзін клопат – знайсці гнёзды гэтых птушак і адкласці ў іх яйка. У гэтым ёй дапамагае самец, які сваім

выглядам падобны на драпежную птушку каршуна.

Page 23: Птушкі вяртаюцца з выраю

ЗЯЗЮЛЯ

Зязюля – птушка насякомаядная і да таго ж вялікая абжора. Яна есць такіх вусеняў, якіх іншыя птушкі есці не могуць – і

валасатых, і атрутных.

Page 24: Птушкі вяртаюцца з выраю

ЖУРАЎЛІ

Page 25: Птушкі вяртаюцца з выраю

КАЧКІ

Page 26: Птушкі вяртаюцца з выраю

ЧАЙКІ

Page 27: Птушкі вяртаюцца з выраю

ГУСІ

Page 28: Птушкі вяртаюцца з выраю

ЛЕБЕДЗІ

Page 29: Птушкі вяртаюцца з выраю